Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 12, 30 10...

Preview:

DESCRIPTION

 

Citation preview

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў рознага ўзросту.Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.

“Цэнтр “Трэці сектар” узяў удзел у мерапрыемствах Экспрэсу ААН у Гродне. Адукацыйныя і культурніцкія праграмы арганізацыі былі прадстаўленыя 24 кастрычніка на выставе грамадскіх ініцыятываў у Маладзёжным цэнтры Гродна. Менавіта тут адбывалася большая частка мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей. Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна.

Беларусы ведаюць пра грамадскія арганізацыі больш, але слаба ўдзельнічаюць у іх працы. Пра гэта сведчаць вынікі дасладавання, зробленага нядаўна па замове міжнароднай арганізацыі Pact.

Навіны партнёраў

Першая «Рэтра-Серада» адбылася ў Гродна. Першая танцавальная вечарына ў

стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране «Тапаз». Удзельнікі патанцавалі

пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі,

паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе.

Якім будзе EuroVelo-2 у Беларусі? З Еўропы ў Менск на ровары. Зусім хутка такая

доўгая прагулка стане магчымай: у Беларусь прыйшла сетка веламаршрутаў

EuroVelo.

Кніжны фрымаркеце: спатканне "ўсляпую" і гульні для дзяцей. У Гродне 25

кастрычніка з поспехам прайшоў другі кніжны фрымаркет "Кніга за кнігу". Як і ў

першы раз, у Цэнтральную гарадскую бібліятэку ім. А. Макаёнка прыйшло больш

за 70 чалавек.

Права на жыццё ў чыстым свеце: што пра гэта ведаюць гарадзенцы. Права на

жыццё ў спрыяльным навакольным асяроддзі замацавана Канстытуцыяй РБ.

Эксперт у Орхускай канвенцыі Таварыства "Зялёная сетка" Ірына Сухій лічыць, што

беларусы ў цэлым дрэнна інфармаваныя ў сваім праве на спрыяльную якасць

жыцця.

Магчымасці

Фэст памяці паўстанцаў. 31 кастрычніка ў мястэчку Свіслач адбудзецца

традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 г. Пачатак Фэсту а 12 гадзіне ля касцёла

Св. Францішка Азізскага. Арганізуецца даезд на Фэст з Гародні і вяртанне ў горад.

Міжнародны семінар «Тэма Аўшвіц ў школе». Нямецкая дабрачынная

арганізацыя «Максіміліян-Кольбэ-Верка» арганізоўвае чацвёрты Міжнародны

семінар пад назвай «Тэма Аўшвіц ў школе» (ням. “Auschwitz im Unterricht”).

Твой шанец на вучобу ў Польшчы. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska

абвяшчае набор заявак для студэнтаў Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў

Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2015 – люты)

Стаць праектным кансультантам з Талакой. “Праектны кансультант” – гэта курс, распрацаваны Talaka.by і заснаваны на досведзе 190 праектаў, якія месцяцца на платформе. Больш за 40 з іх атрымалі паспяховую рэалізацыю.

Recommended