Наш Владимир Короткевич

Preview:

DESCRIPTION

Краткий обзор жизни и творчества белорусского прозаика Владимира короткевича

Citation preview

Старонкі жыццядзейнасці Уладзіміра Сямёнавіча

Караткевіча

Аўтар:Хадатовіч Жанна Уладзіміраўна,намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДзУА «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі»

Орша – невялікі ўтульны гарадок Віцебскай вобласці.

Тут 26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.

Тут нарадзіліся думкі,

Воля, імкненні, жаданні,

Тут стаў я сынам краіны,

Абпален яе агнём…

Таму і люблю я Оршу

Першым вялікім каханнем,

Якое не знікне, пэўна,

Нават з маім жыццём.

“Я ўражэнец той часткі Беларусі, якая ляжыць на Дняпры…Продкі мае таксама ўсе адсюль…”

У. Караткевіч

…Шырокі, як песня наша,Магутны, сівы Дняпро.

Маці Караткевіча, Надзея Васільеўна, была настаўніцай.

Бацька, Сямён

Цімафеевіч, працаваў інспектарам па бюджэце ў фінаддзеле, а паходзіў

са старадаўняга, але збяднелага шляхецкага

роду…

Бацькі пісьменніка

З аўтабіяграфіі пісьменніка:“ У сям’і нас было трох. Старэйшы брат ( загінуў на

вайне), старэйшая сястра і я…”

“ Пісаць вершы пачаў год у шэсць, але,на шчасце, хутка кінуў гэты занятак… Таленты выяўляў разнастайныя: і маляваў, і ў музычную школу хадзіў…

Да вайны У. Караткевіч скончыў 3 класы. Вайна надоўга разлучыла яго з роднымі. Масква, Разаншчына, Урал, Арэнбург – няпоўны пералік месцаў, дзе прыйшлося жыць хлопчыку.

Потым пераезд з бацькамі ў вызвалены Кіеў. Пазней у аповесці “ Лісце каштанаў” ён падзеліцца з намі успамінамі пра тыя цяжкія часы.

Пасля вызвалення Оршы вяртаецца ў родны горад. Заканчвае шкопу. Піша многа вершаў, “вершы пісаў для сябе…”

1949-1954 –вучоба на філалагічным факультэце рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі.

“...Была навука, старыя рукапісы, кнігі, музеі, музыка, дзяўчаты, сябры, свае і чужыя вершы.”

У 1955 годзе ў часопісе “Полымя”надрукаваны верш Караткевіча “Машэка”. “Гэта пераламіла мой лёс…” Вершы пісаў усё жыццё да самых апошніх дзён.

50-ыя гады… У.С.Караткевіч працуе настаўнікам, здае кандыдацкі мінімум і піша дысертацыю пра паўстанне 1863 года,

задумвае напісаць раман на такую ж тэму, піша вершы, апавяданні, п’есы, аповесць “У снягах драмае вясна”,

прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР, вучыцца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, выйшаў з друку першы

зборнік вершаў “Матчына душа”, супрацоўнічае з тэлебачаннем.

60-мі гадамі пазначаны творы: аповесць “Сівая легенда” , раман “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”), зборнік апавяданняў і аповесцей “Блакіт і золата дня”, раман “Каласы пад сярпом тваім”(першая кніга задуманай

трылогіі пра паўстанне 1863-1864 гадоў), аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” , раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чазенія”Піша нарысы, навелы, п’есы, аўтабіяграфію, сцэнарыі…

Што дапамагала яму ў творчасці?

Энцыклапедычныя веды, праца ў архівах, сустрэчы з людзьмі, асабістая апантанасць, натхненне і вялікая любоў да роднай зямлі.

Усю Беларусь прайшоў уздоўж і ўпоперак, вывучаў, даследваў,

занатоўваў.

У 1971 годзе закончыў нарыс “Зямля пад

белымі крыламі” – гімн роднаму краю.

Поплеч з ім у горы і радасці жонка, дарадчык і муза - Валянціна Браніславаўна Нікіціна

70-ыя гады, акрамя творчых здабыткаў (выйшлі з друку

знакамітыя “Лісце каштанаў”, “Чорны замак Альшанскі”, п’есы, казкі, апавяданні…),

адзначаны шырокай папулярнасцю яго твораў сярод чытачоў, творчымі сустрэчамі,

пашырэннем міжнародных сувязей.

Апошнія гады жыцця…

Калісьці У.С.Караткевіч марыў пра свой “Збор твораў”

у 78-мі тамах. Столькі было цікавых задум і тэм! Аднак лёс

распарадзіўся па-свойму:

25 ліпеня 1984 года пасля цяжкай і

працяглай хваробы пісьменніка не стала…

УзнагародыЗа свае заслугі яшчэ пры жыцці

У.С.Караткевіч быў узнагароджаныў 1980 годзе ордэнам Дружбы

народаў. У 1983 годзе за раман “Нельга забыць”яму была прысуджана літаратурная прэмія імя

І.Мележа. А ў снежні 1984 года – за раман

“Чорны замак Альшанскі” – пісьменнік узнагароджаны

Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа (пасмяротна).

Гэта прызнанне дзяржавы. Ацэнка народа – бяссмерце і

запатрабаванасць яго твораў.

У 2002 годзе адкрыты музей У.С.Караткевіча ў Оршы. Кожны год у

лістападзе, у дзень нараджэння мастака слова, тут праходзяць Тыдні

памяці У.С.Караткевіча.

Помнік у гонар песняра на беразе

Дняпра

Спіс выкарыстаных інтэрнэт-рэсурсаў

http://bozaboza.narod.ru/korotkevitch.htmlhttp://www.krupenino.by/node/169http://www.inoforum.ru/forum/lofiversion/index.php/t11361.htmlhttp://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87,_%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80_%D0%A1%D0%B5%D0%BC%D1%91%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87http://rv-blr.com/biography/sborniki/7