Апорна-рухальная сістэма чалавека

  • View
    118

  • Download
    6

  • Category

    Science

Preview:

Citation preview

Шкілет і цягліцы чалавека

вызначаюць форму яго цела,

моц, памеры і нават рысы

твару. Госпад стварыў гэтыя

сістэмы так, што чалавек можа іх

фармаваць:узмацняць

цягліцы, развіваць сваю

гнуткасць.

Костак у арганізме чалавека 206. Яны гладкія, вельмі цвёрдыя і трывалыя. Але і такія дасканалыя косткі ў чалавека могуць ламацца, бо ў іх з часам яны становяцца больш крохкія. Самая маленькая костка ў арганізме чалавека, так званае кавадлачка, знаходзіцца ў сярэднім вуху.Розныя косткі выконваюць

розныя функцыі. Чэрап утрымлівае мозг. Рэбры, напрыклад, абараняюць сэрца і лёгкія ад удараў, пазваночнік утрымлівае ў сабе спінны мозг, унутры круглых костак утрымліваецца касцяны мозг, які выпрацоўвае мільёны клетак крыві.

чэрап

рэбры

хрыбет

сцегнавая косць

косці ступні

Звонку косці пакрытыя плёнкай, якая называецца надкосніцай. Косці запоўненыя касцяным мозгам. Пазваночнік складаецца з 33 пазванкоў. Яны мацуюцца да яго міжпазванковымі дыскамі. Косці суставаў пакрытыя храсткамі. Цягліцы мацуюцца да шкілета з дапамогай

сухажылляў або звязак.

надкосніца

касцяны мозгкрывяносн

ыясасуды коснамазгавы

каналвобласць эпіфіза

храстковая

пласціна

губчатае рэчыва

карцікальная

пласцінка

Косткі адрозніваюцца па форме і будове: ёсць трубчастыя, кароткія, плос-кія і косці няправільнай формы. Трубчастыя косці вызначаюць

рост чалавека і трымаюць яго вагу. Яны ўтрымліваюць касцявы мозг. Сярод іх плечавая, сцегнавая.Кароткія косці знаходзяцца ў

пальцах рук, ступнях і створаны так, каб імі можна было рабіць розныя рухі.Плоскія косткі выконваюць

функцыю абароны (чэрап, грудзіна).Косці няправільнай формы

складаюцца з некалькіх частак, якія маюць рознае прызначэнне. Да такіх костак адносяцца пазванкі, косці твару, сківіца.

чэрап

пазваночнік

тазавыя косці

сцегнавая косць

косці ступні

лапатка

плечавая косць

локцевая косць

косці кісці

рэбры

надкаленнік

Рухомае месца злучэння костак адна з адной называецца суставам.Ад будовы сустава

залежыць, якія рухі можа рабіць цела. Так калены і фалангі пальцаў не могуць выгінацца наперад, а плячом мы можам рухаць свабодна, шыйныя суставы пазваночніка больш рухомыя, чым астатнія, што дапамагае нам паварочваць галаву.Храсток паміж косткамі

патрэбны для таго, каб косткі не сціраліся і каб нашыя рухі былі мяккія.

Эліпсападобны

Блокападобны

Цыліндрычны

тазавая

косць

шарападобны сустаў

сцегнавая

косць

1-шы шыйны пазванок

2-гі шыйны

плеча-вая

прамя-нёвая

локцевая

прамя-нёвая

косці запясц

я

Каб захаваць пазва-ночнік здаровым трэ-ба сачыць за сваёй выправай. Чалавек з правільнай выправай выглядае стройным, упэўненым у сабе.Правільная

выправа дапамагае лепш ды-хаць, паляпшае стра-ваванне, дапамагае цягліцам і суставам. За выправай трэба сачыць не толькі калі мы ходзім, але так-сама калі сядзім і ля-жым.

Функцыя: скарачаючыся, цягліцы ўтрымліваюць цела ў любым нерухомым стане, падтрымліваюць раўнавагу.

Цягліцавая сістэма чалавека складаецца з 600 шкілетных цягліц. Міміку твару забяспечваюць 18 асаблівых цягліц. Сярод іх ёсць цягліцы плачу і смеху. Цягліцы працуюць у пары: калі адна

паслабляецца, іншая скарачаецца. Для таго, каб цягліцы маглі працаваць, абавязкова павінны дзейнічаць нервы, якія да іх вядуць. Каб зрабіць цягліцы моцнымі, трэба нагружаць іх практыкаваннямі.

мімічныя

згінаюць руку

згінаюць нагу

згінаюць і паварочваюць

цела

разгінаюць нагу

паварочваюць галаву

Гладкія цягліцы ўваходзяць у склад унутраных органаў (сасудаў, страўніка). Яны працуюць павольна і амаль бесперапынна, ажыццяўляючы павольныя і аднастайныя рухі. Імі нельга кіраваць сілай волі. З дапамогай шкілетных цягліцаў

мы робім рухі і захоўваем раўнавагу. Працай шкілетных цягліц можна кіраваць. Яны здольныя вельмі хутка скарачацца і паслабляцца, хутка стамляюцца.Сардэчная цягліца практычна не

паддаецца ўздзеянню нашай волі і мае надзвычай высокую супраціўляльнасць стоме.Дыяфрагма служыць для

пашырэння лёгкіх. Умоўна яе мяжу можна правесці па ніжнім краі рэбраў.

Кісці і ступні маюць вялікую колькасць касцей і вялікую колькасць нярвовых канчаткаў. Каб пакласці ў рот цукерку, мы павінныя выкарыс-таць больш за 30 суставаў і 50 цягліц.Ступні створаныя так, каб

вытрымліваць вагу чалавека. Яны таксама адчуваюць змену паверхні і дапамагаюць утрымліваць раўнавагу.Далоні і падэшвы ног

пакрытыя асаблівай тоўстай скурай, дзякуючы гэтаму прадметы не выслізгваюць з нашых рук і мы можам хадзіць босымі. Нашая скура пакрытая спецыяльнымі палоскамі і на ёй не растуць валасы.

Recommended