Крыжовы шлях

Preview:

Citation preview

Час Вялікага Посту – гэта разважаннеКрыжовага Шляху.

Гэта магчымасць прайсці па скрываўленых слядах Езуса аж на вяршыню Кальварыі.Там знаходзім крыж, цэнтр хрысціянства,

які шмат для каго стаў шляхам да святасці і місіяй для ўсіх пакаленняў хрысціянаў.

Крыжовы Шлях

I Стацыя – Езус асуджаны на смерць

Гэта нашыя грахі асудзілі Цябе на смерць.Твая мука, прынятая з любові,

няхай дасць нам збаўленне і моц, няхай учыніць, што знікне з зямлі насілле

i запануе любоў.

II Стацыя – Езус бярэ крыж

Твой крыж, о Езу, быў абцяжараны болем нашага цела і душы.

Учыні, каб ніхто не быў прыгнечаны крыжом, але дазволь нам наслядоўваць Цябе з цярплівасцю

i надзеяй, з верай і душэўным спакоем.

III Стацыя – Езус падае першы раз

Ты пазнаў прыніжэнне, якое звальвае з ног, дай нам адвагу, каб сустрэцца з Табой і пазнаць Цябе прысутнага сярод нас,

калі нас пакідаюць сілыі адчуваем стомленасць.

IV Стацыя – Езус сустракае сваю Маці

Няхай Твая Маці, о Езу, якая Цябе суправаджала на крыжовым шляху аж на Кальварыю,

суправаджае і нас. Няхай дасць нам моц, каб прыняць жыццёвыя цярпенні.

V Стацыя – Сымон Кірынэец дапамагае Езусу

Часта, о Езу, сустракаем крыж на нашай дарозе.Няхай Твая ласка дапаможа нам несці наш крыж

i прымаць крыж бліжніх з любоўю і клопатам.

VI Стацыя – Вераніка выцірае твар Езуса

Сустракаем Цябе, о Езу, кожны дзень у вядомых і звычайных

у знаёмых і незнаёмых людзях. Дай, каб мы з верай распазналі Цябе ў іх,

a нашая любоў дапамагла нам служыць усім, асабліва тым, хто церпіць.

VII Стацыя – Езус падае другі раз

Ойча, хто трывае ў цемры бязвер’я -няхай убачыць святло веры;

хто прыгнечаны цяжарам роспачы -няхай адшукае давер;

хто аслеплены нянавісцю -няхай нанова палюбіць шчырым сэрцам.

VIII Стацыя – Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын

Дазваль нам, Пане, распазнаць i плакаць над нашымі грахамі,

навярні нашыя сэрцы і ажыві ў нас пэўнасць Tваёй айцоўскай любові.

IX Стацыя – Езус падае трэці раз

Пане Езу, зрабі так, каб мы не ішлі за ідаламі гэтага свету,

але прымалі толькі Цябе, бо Ты адзіны Бог.I зрабі, каб у Тваім целе, пакрытым ранамі i ў Тваёй муцы быў аздароўлены наш грэх.

X Стацыя - З Езуса здзіраюць адзенне

Oйча, дай Твайму Касцёлу ўбогасць i надзею, каб быў заўсёды гатовы служыць бедным

і меў сілы да барацьбы,каб ніхто не быў пазбаўлены

сваіх правоў і годнасці.

XI Стацыя – Укрыжаванне Езуса

З любові да Айца і да нас выканаў, o Езу, Божы план. Прыйдзі,

у кожным моманце нашага жыццяі дапамажы нам выконваць заўсёды волю Айца.

XII Стацыя – Езус памірае на крыжы

Езу, Ты памёр, каб адкрыць нам брамы рая, зрабі, каб кожны чалавек прыняў Цябе,

распазнаў, праслаўляў і кахаў ужо тут на зямлі, у чаканні на сустрэчу з Табой увесь час.

XIII Стацыя – Езуса здымаюць з крыжа

Tваё цела, пазбаўленае жыцця, о Пане, з’яўляецца знакам, што аддаў усё.

У ім знаходзім крыніцу жыцця. Няхай яно будзе для нас Хлебам,

які падтрымлівае нас у дарозе да Цябе.

XIV Стацыя – Езуса кладуць у магілу

У Тваёй магіле, Езу, адбылося Тваё аб’яднанне з нашай смяротнасцю,

але ў сэрцы Марыі палае святло надзеі змёртвыхпаўстання.

Дай Тваім верным дзяціцца таямніцай Тваёй смерці ў чаканні ўдзелу

у вечнай хвале ў Тваім Валадарстве. Амэн

Твой крыж з’яўляецца маім святлом; ён засланяе дарогу нашым мроям пра лёгкае жыццё

i адкрывае іншую дарогу, больш высакародную, плённую і багатую.

Ты Зрабіў крыж апошняй навукай, апошняй праўдай, якую ахвяраваў як сведчанне.

Tвой крыж з’яўляецца святлом, якое дазваляе мне пранікаць у таямніцы Твайго змёртвыхпаўстання, у якой аб’яўляецца сапраўдная вартасць

тых балесных хвілін. Дзякую, Езу!

прыгатавала Анжаліка Пілат

Recommended