11
Інтэрнэт-крама Symbal.by запусціла новы сучасны і зручны сайт, які дазваляе замаўляць і атрымліваць тавары не толькі ў любым кутку Беларусі, а і па ўсім свеце. На абноўленым сайце папулярнай пляцоўкі, акрамя магчымасці аплаты карткай, з’явілася і шмат іншых цікавостак, з якімі сёння знаёмім чытачоў. Далей 10 цікавых навінак і магчымасцяў сайта Symbal.by

G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

Інтэрнэт-крама Symbal.by запусціла новы сучасны і зручны сайт, які дазваляе замаўляць і атрымліваць тавары не толькі ў любым кутку Беларусі, а і па ўсім

свеце. На абноўленым сайце папулярнай пляцоўкі, акрамя магчымасці аплаты карткай, з’явілася і шмат іншых цікавостак, з якімі сёння знаёмім

чытачоў.

Далей 10 цікавых навінак і магчымасцяў сайта Symbal.by

Page 2: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

1. З’явіўся раздзел «Зніжкі і акцыі»

дзе можна набыць шматлікія тавары са зніжкай ад 10 да 50 %. Рэчы на акцыі ў раздзеле змяняюцца некалькі разоў на месяц.

Напрыклад, цяпер у раздзеле размешчаны дызайнерскія мятлікі, ільняныя торбы з «Пагоняй», прынтамі «Жыве Беларусь» і «Люблю Беларусь»,«партызанскія» цішоткі, сцягі і вокладкі на пашпарт, сувеніры з гербам БНР, выцімайкі «Свята» і «Дудары», паштоўкі ад Лявона Вольскага ды іншыя рэчы.

Page 3: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

2. Падарункавыя сертыфікаты на сумы ад 250 тысяч да мільёна

беларускіх рублёў палегчаць выбар падарункаў на любое свята.

Page 4: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

3. Яшчэ адна навінка – раздзел «Паслугі».

Праз яго цяпер можна зрабіць персанальную ці карпаратыўную замову на выраб прома-прадукцыі ці сувеніраў у беларускім стылі.

Page 5: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

4. Перспектыўны кірунак развіцця Symbal.by – гэта прасоўванне розных беларускамоўных адукацыйных і забаўляльных паслуг.

Ужо зараз у раздзеле «Забаўляльныя паслугі» размешчаныя першыя прапановы: выступы на карпаратыўных святах і мерапрыемствах гуртоў «Amaroka», «Hurma», «Liepšy kvas», «Амплітуда Смеласці», спевака і піяніста Пятра Клюева ці кавер-бэнду «Арт-сядзібы» з беларускамоўным вядучым Аляксеем Сапрыкіным і сусветнымі хітамі па-беларуску.

У хуткім часе ў гэтым раздзеле з рэальнымі цэнамі і канкрэтнымі прапановамі з’явяцца іншыя музычныя, забаўляльныя і адукацыйныя паслугі.

Page 6: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

5. Раздзел «Друкаваныя тавары»прысвечаны паштоўкам, нататнікам і кнігам, якія выклікалі рэзананс

і, па беларускіх мерках, сталі бэстсэлерамі: «Дзіцячая ЗаМова» Глеба Лабадзенкі, серыя «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна, «Гэта Беларусь, дзетка», «20 крокаў да беларускай мовы» ды іншыя.

Page 7: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

6. Яшчэ адзін эксклюзіў можна знайсці ў раздзеле «Дыскі» – чатыры рарытэтныя CD-альбомы «N.R.M.» залатога складу,

якія таксама ўжо з’яўляюцца сімваламі Беларусі, а песні з іх сталі легендарнымі.

Page 8: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

7. Цяпер Symbal.by гэта яшчэ і рэкламная пляцоўка для рэчаў і з’яў, якія папулярызуюць беларускія сімвалы, мову, гісторыю і традыцыі.

Функцыя «Віртуальныя тавары» дазваляе размяшчаць тэматычныя рэчы іншых вытворцаў і крамаў з прамой спасылкай на месца продажу. Апошні прыклад – срэбныя вырабы з беларускімі ўзорамі ювелірнай сеткі «Alte».

Page 9: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

8. Агульная колькасць падпісантаў на старонкі крамы ў сацыяльных сетках на сярэдзіну чэрвеня дасягнула 36 тысяч: Instagram – 8 804,Facebook – 14 233, Vk – 10 174, Twitter – 2 808.Цяпер Symbal.by – лідар ва ўсіх сацыяльных сетках сярод беларускамоўных брэндаў, а таксама ўваходзіць у топ-12 старонак Facebook сярод ўсіх брэндаў Беларусі

Page 10: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

9. З сістэмай сайта «WooCommerce» цяпер лёгка і хутка сфармаваць замову ў «кошык» ды выбраць варыянты дастаўкі і аплаты:

па Беларусі ці свеце, самавываз ці пасылка, карткай ці накладзеным плацяжом.

Таксама з’явілася магчымасць стварэння адмысловых прома-кодаў са зніжкамі.

Page 11: G-1_Новы сайт і новыя магчымасці інтэрнэт-крамы Symbal.by

10. У перспектыве на сайце Symbal.by з’явіцца магчымасць набыцця электронных тавараў:

кнігі для чыталак, беларускамоўныя музычныя рэлізы, дызайнерскія прынты і т.д., а таксама «барахолка», якая дазволіць людзям асабіста размяшчаць свае вырабы, у адпаведнасці з тэматыкай крамы, ды прадаваць іх.