2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Запрашаем валанцёраў у Навуковы цэнтр у Гдыні . Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Яны будуць дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды паказваць эксперыменты для наведнікаў. У новы сезон — з новым сайтам. Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» мы пачынаем з новым сайтам. Навіны дзейнасці УЗВ, фотаздымкі і відэа, важныя дакументы — мы сабралі ў адным месцы ўсё, што можа быць карысным для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», а таксама для тых, хто займаецца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі . Якія студэнты прыйшлі вучыцца ва УЗВ-7? Штогод у пачатку навучальнага года мы складаем «профіль» слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», базуючыся на выніках анкет-заявак на ўдзел у праграме. Навіны партнёраў Вакансія АПБ: "голас" Белавежскай пушчы. Ваўкі з ашыйнікамі, рысі з пашпартамі, начныя прыгоды зайцоў і барсукоў... АПБ запрашае на працу спецыяліста, які палюбіць іх і будзе асвятляць працу праекта ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы! Усе лоты на дабрачынным аўкцыёне ў Гродне разабралі імгненна. 14 кастрычніка, у Дзень маці, “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зладзіў дабрачынны аўкцыён, каб сабраць сродкі на 10 інгалятараў і столькі ж партатыўных электраадсосаў для сваіх падапечных. Імпрэзу ў галерэі “У майстра” вёў актор і аўкцыяніст Аляксандр Енджэеўскі. Сабраць удалося больш за палову неабходнай

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 11, 16 10 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 11, 16 10 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Запрашаем валанцёраў у Навуковы цэнтр у Гдыні. Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Яны будуць дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды паказваць эксперыменты для наведнікаў.

У новы сезон — з новым сайтам. Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» мы пачынаем з новым сайтам. Навіны дзейнасці УЗВ, фотаздымкі і відэа, важныя дакументы — мы сабралі ў адным месцы ўсё, што можа быць карысным для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», а таксама для тых, хто займаецца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі.

Якія студэнты прыйшлі вучыцца ва УЗВ-7? Штогод у пачатку навучальнага года мы складаем «профіль» слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», базуючыся на выніках анкет-заявак на ўдзел у праграме.

Навіны партнёраў

Вакансія АПБ: "голас" Белавежскай пушчы. Ваўкі з ашыйнікамі, рысі з

пашпартамі, начныя прыгоды зайцоў і барсукоў... АПБ запрашае на працу

спецыяліста, які палюбіць іх і будзе асвятляць працу праекта ў падтрымку

запаведнасці Белавежскай пушчы!

Усе лоты на дабрачынным аўкцыёне ў Гродне разабралі імгненна. 14

кастрычніка, у Дзень маці, “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зладзіў дабрачынны

аўкцыён, каб сабраць сродкі на 10 інгалятараў і столькі ж партатыўных

электраадсосаў для сваіх падапечных. Імпрэзу ў галерэі “У майстра” вёў актор і

аўкцыяніст Аляксандр Енджэеўскі. Сабраць удалося больш за палову неабходнай

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 11, 16 10 2015

сумы.

Выстава-прагляд “Фарбы залатой восені”. З 12 да 31 кастрычніка 2015 года

аддзел абанемента запрашае пазнаёміцца з выставай-праглядам“Фарбы залатой

восені” з цыкла “Кніжныя сезоны”.

Веды і ўменні ад прафесіяналаў сваёй справы: працягваецца набор у Школу

сучаснай журналістыкі. Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а

яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта

магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі. Набор працягваецца да 18 кастрычніка.

Магчымасці

Ментарская праграма “Перспектывы” для журналістаў. Праграма развіцця

“Перспектывы” прапаноўвае супрацоўніцтва для журналістаў з Усходняй Еўропы,

Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа. Праграма накіраваная на падтрымку маладых

журналістаў для стварэння рэпартажаў на рэгіянальныя тэмы і ўсталявання больш

цеснага супрацоўніцтва паміж журналістамі ў згаданых рэгіёнах.

Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім у вашым

горадзе. Моўныя сустрэчы адрасуюцца людзям, якія маюць досьвед

гаварэньня/пісаньня па-беларуску і хацелі б падвысіць ступень валоданьня

моваю, практычна разабрацца ў пэўных пытаньнях: вымаўленьне,

словаўжываньне, тэрміналёгія, напісаньні, тарашкевіца vs наркамаўка і г.д.

Форум для дзеячоў культуры ў Бельгіі. MZ production прапануе ўзяць удзел у

Форуме маладых творцаў «Music and Life», які пройдзе 11-16 снежня 2015 года ў

гарадах Льеж і Брусель (Бельгія). Праграма заахвочвае маладых музыкаў

выкарыстоўваць інавацыйныя метады ў сферы рэкламы і піяру, а таксама

развіваць нацыянальную музычную культуру.

Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.