2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Канцэпцыя “Гораду, прыязнага да сталых людзей”, была прадстаўленая кіраўніцтву Гродна. Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой прыняў 9 снежня прадстаўнікоў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Студэнты УЗВ запланавалі добрыя справы. 3 снежня на чарговай агульнай сустрэчы больш за 10 ідэй было прапанавана студэнтамі падчас планавання акцый Школы добрых справаў. Падоўжыць перыяд актыўнай і стваральнай старасці. Гэта асноўная думка рэзалюцыі буйной міжнароднай канферэнцыі па пытаннях старэння, якая адбылася ў кастрычніку ў Маскве. “Форум пратаганістаў” у Бонне: як стварыць магчымасці для ўдзелу моладзі. Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 20-22 лістапада прыняла ўдзел у “Форуме пратаганістаў”, прысвечаным удзелу моладзі і нефармальнай адукацыі ў Бонне, Германія. Моладзевыя працаўнікі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі і Германіі падзяліліся досведам і запланавалі будучую супрацу. Навіны партнёраў Адбудзецца другі TEDхYouth@Hrodna. 12 снежня перад гарадзенскай публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой удзел у канферэнцыі ў стылі TED. Дзе дастаць Калодны мёд і арганічную ежу: з'явілася карта эка-гаспадарак Беларусі. На карту арганічных, пермакультурных і экалагічных гаспадарак

Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны выпуск 15, 11 12 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны выпуск 15, 11 12 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Канцэпцыя “Гораду, прыязнага да сталых людзей”, была прадстаўленая кіраўніцтву Гродна. Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой прыняў 9 снежня прадстаўнікоў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Студэнты УЗВ запланавалі добрыя справы. 3 снежня на чарговай агульнай сустрэчы больш за 10 ідэй было прапанавана студэнтамі падчас планавання акцый Школы добрых справаў.

Падоўжыць перыяд актыўнай і стваральнай старасці. Гэта асноўная думка рэзалюцыі буйной міжнароднай канферэнцыі па пытаннях старэння, якая адбылася ў кастрычніку ў Маскве.

“Форум пратаганістаў” у Бонне: як стварыць магчымасці для ўдзелу моладзі. Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 20-22 лістапада прыняла ўдзел у “Форуме пратаганістаў”, прысвечаным удзелу моладзі і нефармальнай адукацыі ў Бонне, Германія. Моладзевыя працаўнікі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі і Германіі падзяліліся досведам і запланавалі будучую супрацу.

Навіны партнёраў

Адбудзецца другі TEDхYouth@Hrodna. 12 снежня перад гарадзенскай

публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі

ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой

удзел у канферэнцыі ў стылі TED.

Дзе дастаць Калодны мёд і арганічную ежу: з'явілася карта эка-гаспадарак

Беларусі. На карту арганічных, пермакультурных і экалагічных гаспадарак

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны выпуск 15, 11 12 2015

Беларусі нанеслі ўжо больш за 20 сядзібаў і ферм. Чатыры з іх знаходзяцца ў

Гродзенскай вобласці.

Пачаліся заняткі курсу «Вязанне кручком і спіцамі». Калі вы не паспелі

запісацца на курс вязання, запрашаем вас на іншыя творчыя курсы Студыі

карысных кампетэнцый.

Запрашаем на кінапрагляд дакументальнага фільма "Human". У праграме:

гарбата, добрая кампанія, натхняльны фільм. Пасля прагляду адбудзецца

дыскусія. Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 13 снежня, а 15:00 па адрасе: вул.

Будзёнага, 48а, 100.

Магчымасці

Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лятучы

ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, курсы

беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных

Ігнату Абдзіраловічу. Першую лекцыю прачытае ў Гродна Павел Баркоўскі.

Стыпендыі для ўдзелу ў магістарскай праграме па

журналістыцы. Cтудэнты з усяго свету, якія маюць ступень бакалаўра

могуць падаць заяўку на навучанне ў магістратуры Erasmus Mundus у галіне

журналістыкі, медыя і глабалізацыі.

Праграма па развіцці супрацоўніцтва і прасоўванні дэмакратыі МЗС Літвы Міністэрства замежных справаў Літвы прымае заяўкі на рэалізацыю праектаў Праграмы па развіцці супрацоўніцтва і прасоўванні дэмакратыі.