2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Госць з Францыі падзяліўся ўражаннямі ад Каляднай вечарыны УЗВ. Сёлетняя Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку” была як ніколі інтэрнацыянальнай. Апроч студэнтаў, выкладчыкаў і арганізатараў УЗВ удзел у свяце бралі госці з Люксембурга, Польшчы ды Францыі . Іван Буднік віншуе з Калядамі і Новым годам. Напярэдадні Новага году рэдакцыя сайту атрымала віншавальны верш ад аднаго з першых студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку», сябра першага складу Рады УЗВ Івана Будніка, які пакуль знаходзіцца ў «акадэмічным адпачынку». Навіны партнёраў У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00. Уладальнікі этнакрамы "Цудоўня": "Ідзе перыяд выхавання новага беларуса". Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі этнакрамы “Цудоўня” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і сучаснасці і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах. АПБ збірае сяброў! 23 студзеня адбудзецца XIX З’езд АПБ! Як і ў мінулым годзе, сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына").

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 17, 08 01 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 17, 08 01 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Госць з Францыі падзяліўся ўражаннямі ад Каляднай вечарыны УЗВ. Сёлетняя Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку” была як ніколі інтэрнацыянальнай. Апроч студэнтаў, выкладчыкаў і арганізатараў УЗВ удзел у свяце бралі госці з Люксембурга, Польшчы ды Францыі.

Іван Буднік віншуе з Калядамі і Новым годам. Напярэдадні Новага году рэдакцыя сайту атрымала віншавальны верш ад аднаго з першых студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку», сябра першага складу Рады УЗВ Івана Будніка, які пакуль знаходзіцца ў «акадэмічным адпачынку».

Навіны партнёраў

У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі

серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Прэзентацыя з удзелам

каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара

выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”.

Пачатак у 16.00.

Уладальнікі этнакрамы "Цудоўня": "Ідзе перыяд выхавання новага

беларуса". Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі этнакрамы

“Цудоўня” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў,

аб пераемнасці традыцый і сучаснасці і аб самых папулярных беларускіх

прыродных матэрыялах.

АПБ збірае сяброў! 23 студзеня адбудзецца XIX З’езд АПБ! Як і ў мінулым годзе,

сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB)

па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына").

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 17, 08 01 2016

Пачатак а 11:00. Уваход – вольны.

Акцыя "Птушкі ля кармушкі"! АПБ заклікае падкармліваць птушак на працягу

халадоў, а 16 і 17 студзеня прыняць удзел у традыцыйнай акцыі – "Птушкі ля

кармушкі".

У Гродне з'явілася свая федэрацыя кіберспорту. У канцы 2015 года група

маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю

кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай

арганізацыяй.

Магчымасці

Роля грамадскасці ў развіцці гарадскіх прастораў. Агенцтва ЗША па

міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме абмену “Роля

грамадскасці ў развіцці гарадскіх прастораў”.

АдуМарафон! Адукацыя.інфо прапануе студэнтам беларускіх вну прыняць удзел у

АдуМарафоне. Гэта 3-этапны фестываль адукацыі і практык, на якіх

будуць прапанаваны заданні, каб “пракачаць” веды, навыкі і крэатыўнасць

удзельнікаў.

Трэнінг: як здымаць кароткія відэа для інтэрнэту і сацыяльных сетак? Двухдзённы трэнінг для азнаямлення з асновамі відэаздымкі для журналістаў з Беларусі пройдзе 9-10 лютага 2015 года ў Чарнігаве (Украіна). Трэнер: Гай Деген (Аўстралія, Германія).

BiTriMulti: Трэнінг па моладзевых абменах. Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая плануе ажыццяўляць міжнародныя праекты ў межах праграмы "Erasmus+ Youth in Action". Працоўная мова трэнінгу - ангельская.