2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Святочны Вольны кірмаш адбудзецца 12 сакавіка па адрасе Дзяржынскага 103/2. Інфармацыю пра майстар-класы і актуальныя навіны глядзіце ў суполцы ў фейсбуку. "Пастаянна здзіўляюць кантрасты". Люксембуржац Рон Сольфа пра Гродна, Беларусь, беларускіх дзяўчат і іх мамаў . Рон – малады сацыёлаг і фатограф з Люксембурга, які правёў год у Беларусі дзякуючы праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы. Ён працаваў у гарадзенскім ГА Цэнтр “Трэці Сэктар”. Займаўся фатаграфіяй, вёў курсы французскай мовы для сталых людзей і інш. Перад ад'ездам дадому ён падзяліўся з "Тваім стылем" сваімі назіраннямі і думкамі аб Беларусі і беларусах. Абмяняліся досведам сацыяльнай працы са сталымі людзьмі. 20 лютага ў Цэнтр міжпакаленчага паразумення УЗВ з семінарам завітала Соф’я Абрамава, заснавальніца грамадскай габрэйскай дабрачыннай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім» (Мінск). Спадарыня Соф’я распавяла пра асновы сацыяльнай працы са сталымі людзьмі і падзялілася лепшымі практыкамі сваёй арганізацыі . Гугл-дыск, увага, этыкет, інтэрактыў і ангельская: чаму навучыліся на Майстэрнях УЗВ. 27 лютага выкладчыкі і студэнты УЗВ сустрэліся на першых у гісторыіі «Майстэрнях УЗВ», каб абмяняцца сваімі ведамі ў серыі аўтарскіх майстар-класаў. Навіны партнёраў У Гродне арганізавалі беларускамоўны буккросінг. Гарадзенскія ініцыятывы Гродзенскі Зялёны партал і Мова Нанова абвяшчаюць пачатак экалагічна- асветніцкай акцыі па кнігаабмене беларускамоўнымі выданнямі. Пра гэта

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 21, 04 03 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 21, 04 03 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Святочны Вольны кірмаш адбудзецца 12 сакавіка па адрасе Дзяржынскага 103/2. Інфармацыю пра майстар-класы і актуальныя навіны глядзіце ў суполцы ў фейсбуку.

"Пастаянна здзіўляюць кантрасты". Люксембуржац Рон Сольфа пра Гродна, Беларусь, беларускіх дзяўчат і іх мамаў. Рон – малады сацыёлаг і фатограф з Люксембурга, які правёў год у Беларусі дзякуючы праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы. Ён працаваў у гарадзенскім ГА Цэнтр “Трэці Сэктар”. Займаўся фатаграфіяй, вёў курсы французскай мовы для сталых людзей і інш. Перад ад'ездам дадому ён падзяліўся з "Тваім стылем" сваімі назіраннямі і думкамі аб Беларусі і беларусах.

Абмяняліся досведам сацыяльнай працы са сталымі людзьмі. 20 лютага ў

Цэнтр міжпакаленчага паразумення УЗВ з семінарам завітала Соф’я Абрамава, заснавальніца грамадскай габрэйскай дабрачыннай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім» (Мінск). Спадарыня Соф’я распавяла пра асновы сацыяльнай працы са сталымі людзьмі і падзялілася лепшымі практыкамі сваёй арганізацыі.

Гугл-дыск, увага, этыкет, інтэрактыў і ангельская: чаму навучыліся на Майстэрнях УЗВ. 27 лютага выкладчыкі і студэнты УЗВ сустрэліся на першых у гісторыіі «Майстэрнях УЗВ», каб абмяняцца сваімі ведамі ў серыі аўтарскіх майстар-класаў.

Навіны партнёраў

У Гродне арганізавалі беларускамоўны буккросінг. Гарадзенскія ініцыятывы

Гродзенскі Зялёны партал і Мова Нанова абвяшчаюць пачатак экалагічна-

асветніцкай акцыі па кнігаабмене беларускамоўнымі выданнямі. Пра гэта

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 21, 04 03 2016

арганізатары распавялі на чарговых занятках гарадзенскай Мовы Нанова,

прысвечаным Дню роднай мовы.

Улады праігнаравалі круглы стол “Матчынага руху 328”. З ініцыятывы

незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух

328” 27 лютага ў Гародні адбыўся круглы стол, прысвечаны сітуацыі з ужываннем

і распаўсюдам наркотыкаў. Прадстаўнікі ўлады, якія былі запрошаныя на

мерапрыемства, без тлумачэння прычынаў праігнаравалі магчымасць прыняць

удзел у дыскусіі.

Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі

супраць гандлю людзьмі. Трэнінг па стварэнню сацыяльных ролікаў праводзіў

19-22 лютага ў Гродне рэжысёр Андрэй Палупанаў з Мінскай майстэрні

сацыяльнага кіно. За тры дні ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі этапамі

кінавытворчасці: ад стварэння сцэнарыя і здымкаў да мантажа і агучкі фільма.

Семінар «Здаровае харчаванне» ад доктара Андрэя Белавешкіна. "Студыя

карысных камептэнцый" запрашае ўсіх людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і

жадаюць разабрацца ў асновах здаровага харчавання, на семінар "Здаровае

харчаванне» ад доктара Андрэя Белавешкіна.

Пачалася "Жывая вясна — 2016"! 1 сакавіка АПБ распачынае чарговы сезон

міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», ў якой Беларусь прымае ўдзел кожны

год. З 1 сакавіка па 31 траўня кожны жадаючы можа намаляваць разам з

АПБ карту вясны і вяртання птушак з выраю.

Магчымасці

Валанцёрская вакансія на Балтыйскім узбярэжжы. Гродзенскае ГА “Цэнтр

“Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў

у Асацыяцыю для дзяцей і моладзі “Вітава” у Гдыні, Польшча.

Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў запрашае. Арганізатары рады

запрасіць Вас прыняць удзел у Летнім інстытуце Грамадзянскіх Даследванняў, які

будзе праходзіць у Аўгсбургу, Германія, з 25 ліпеня па 6 жніўня 2016 (ва

ўніверсітэце Аўгсбурга).

8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. 28-30 лістапада 2016 года ў Бруселі пройдзе 8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства". Штогод у мерапрыемстве ўдзельнічае больш за 200 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства і Еўразвязу.

IV Адкрыты Тыдзень журналістыкі. З 14 па 16 красавіка Брэст у чацвёрты раз стане сталіцай маладых журналістаў не толькі Беларусі, але і блізкага замежжа. Трэнінгі, майстар-класы, форум-тэатр і шмат чаго іншага чакае менавіта цябе.