2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Як правiльна (не) старэць: адкрытая лекцыя Кірыла Прашчаева. Адзін з самых вядомых экспертаў-удзельнікаў канферэнцыі выступіць 7 красавіка з адкрытай лекцыяй перад студэнтамі гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку». Пачатак лекцыі а 11:00 у актавай зале КБМ (вул. Горкага, 100). Лекцыя адкрытая — запрашаюцца ўсе ахвотныя! Пачала выходзіць рассылка 55 + News. Падпішыцеся! Мэтай рассылкі з’яўляецца садзейнічанне абмену досьведам і лепшымі практыкамі працы паміж арганізацыямі і энтузіястамі, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі і іншых краінах. Актыў УЗВ сустрэнецца з Баян Ахметжанавай. Баян з’яўляецца прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Ардагер» (Астана, Казахстан), адной з ініцыятарак стварэння Нацыянальнай сеткі арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей Казахстана. У Гродна Баян прылятае для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі. Тэма яе выступу — «Досвед працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей у Рэспубліцы Казахстан». Застаўся тыдзень да пачатку міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродна. Актуальныя навіны канферэнцыі глядзіце на сайце. Навіны партнёраў Ранішні курс польскай мовы для пачаткоўцаў з носьбітам . На курсе вы навучыцеся асновам польскай гутарковай мовы ў інтэрактыўнай і вясёлай атмасферы, без завучвання шматлікіх сумных граматычных правілаў. Заняткі

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 23, 01 04 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 23, 01 04 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Як правiльна (не) старэць: адкрытая лекцыя Кірыла Прашчаева. Адзін з самых вядомых экспертаў-удзельнікаў канферэнцыі выступіць 7 красавіка з адкрытай лекцыяй перад студэнтамі гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку». Пачатак лекцыі а 11:00 у актавай зале КБМ (вул. Горкага, 100). Лекцыя адкрытая — запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Пачала выходзіць рассылка 55 + News. Падпішыцеся! Мэтай рассылкі з’яўляецца садзейнічанне абмену досьведам і лепшымі практыкамі працы паміж арганізацыямі і энтузіястамі, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі і іншых краінах.

Актыў УЗВ сустрэнецца з Баян Ахметжанавай. Баян з’яўляецца прэзідэнтам

грамадскага аб’яднання «Ардагер» (Астана, Казахстан), адной з ініцыятарак стварэння Нацыянальнай сеткі арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей Казахстана. У Гродна Баян прылятае для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі. Тэма яе выступу — «Досвед працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей у Рэспубліцы Казахстан».

Застаўся тыдзень да пачатку міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродна. Актуальныя навіны канферэнцыі глядзіце на сайце.

Навіны партнёраў

Ранішні курс польскай мовы для пачаткоўцаў з носьбітам. На курсе вы

навучыцеся асновам польскай гутарковай мовы ў інтэрактыўнай і вясёлай

атмасферы, без завучвання шматлікіх сумных граматычных правілаў. Заняткі

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 23, 01 04 2016

вядзе носьбіт мовы - размаўляючы з ім падчас заняткаў, Вы хутка пераадолееце

моўны бар'ер.

Гвалт і магія: Кірыл Стаселька прэзентаваў у Гродне “Дзіцячы маніфест” для

дарослых. Малады пісьменнік з Мінску Кірыл Стаселька прэзентаваў кнігу

“Дзіцячы маніфест” на занятку "Мова Нанова" 28 сакавіка. Нягледзячы на назву,

кніга арыентавана на чытача 18+ і нават 25+.

Гарадзенцаў запрашаюць на традыцыйную беларускую дыктоўку,

якая адбудзецца ў нядзелю 3 красавіка ўжо дзевяты раз. Арганізатар -

"Гарадзенская бібліятэка". Пачатак а 12:00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а (зала ва

ўнутраным дворыку).

На свежым паветры: да якіх карысных акцый можна далучыцца ў

красавіку. Вясновыя прагулкі і пікнікі можна разнастаіць грамадска карыснымі

справамі, добра, у красавіку іх будзе дастаткова. Удзельнічаць можна цэлымі

сем'ямі, кампаніямі, парамі і нават арганізаваць карпаратыў.

Магчымасці

Прымаюцца заяўкі на MediaBarCamp 2016. IX MediaBarCamp адбудзецца 26 - 29

траўня 2016 у Літве. Галоўная мэта мерапрыемства – стымуляванне

медыяактывізму і праектаў у галіне новых медыя, папулярызацыя выкарыстання

сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт.

РАДА запрашае на Форум 2016. 17-18 верасня 2016 года Беларускі

нацыяльнальны моладзевы савет "РАДА" ладзіць канферэнцыю па моладзевай

палітыцы і моладзевым удзеле. На РАДА-Форум 2016 запрашаюцца прадстаўнікі

дзяржорганаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёры, эксперты,

культурніцкія дзеячы і спонсары.

Вуснагістарычная летняя школа ў Празе. Летняя школа па вуснай гісторыі, якая пройдзе 5-13 верасня 2016 г. пры падтрымцы Гуманітарнага факультэта Карлава ўніверсітэта ў Празе, мае мэту пазнаёміць студэнтаў са ўсяго свету з новымі трэндамі і падыходамі ў вуснагісторычнай галіне, гэтаксама як і з яе тэарэтычнымі аспектамі ды практычнымі ўплывамі новых медыя і тэхналогій на вусную гісторыі.

Часопіс “Orange Magazine” шукае каманду для асвятлення Deutsche Welle Global Media Forum 2016. Міжнародны часопіс “Orange Magazine” шукае маладых журналістаў, радыёжурналістаў, фатографаў і відэа-мейкераў з усяго свету для асвятлення Deutsche Welle Global Media Forum, які пройдзе ў Боне, Германія з 13 па 15 чэрвеня 2016 года.