2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Гарадзенка адправілася валанцёрыць на нямецкае тэлебачанне. На працягу года Наста Сураўцава будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа- ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне. Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва, у Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу. Пра гэта паведамляецца ў лістах, якія прыйшлі ў адказ на інфармацыю аб Рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая была накіравана ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі ў канцы траўня. Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі. Праекты і праграмы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” былі прадстаўленыя ў час Фестывалю нефармальнай журналістыкі, які пачаўся 7 ліпеня ў Мінску. Навіны партнёраў Свята “Купальскія мары” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада (гастрабар “Вердэн”, Савецкая плошча). Адкрыта рэгістрацыя на веламарафон «Суседзi 2016». Велагродна запрашае Вас прыняць удзел у VI штогадовым адкрытым веламарафоне "Суседзi 2016", які пройдзе 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале. Супраца культуры і бізнесу: як дагрукацца да сэрца спонсара? Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 30, 08 07 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 30, 08 07 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Гарадзенка адправілася валанцёрыць на нямецкае тэлебачанне. На працягу года Наста Сураўцава будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.

Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва, у Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу. Пра гэта паведамляецца ў лістах, якія прыйшлі ў адказ на інфармацыю аб Рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая была накіравана ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі ў канцы траўня.

Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі. Праекты і

праграмы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” былі прадстаўленыя ў час Фестывалю нефармальнай журналістыкі, які пачаўся 7 ліпеня ў Мінску.

Навіны партнёраў

Свята “Купальскія мары” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Гродзенскі

дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое

адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада (гастрабар “Вердэн”, Савецкая плошча).

Адкрыта рэгістрацыя на веламарафон «Суседзi 2016». Велагродна запрашае

Вас прыняць удзел у VI штогадовым адкрытым веламарафоне "Суседзi 2016", які

пройдзе 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале.

Супраца культуры і бізнесу: як дагрукацца да сэрца спонсара? Сустрэча ў

фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 30, 08 07 2016

самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў”.

Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і

пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе

месцы былі занятыя.

У "Зялёнага дазора" пытанняў больш няма: будаўнікі хутка вырашылі

праблемы з дрэвамi. У чацвер 7 ліпеня прадстаўнікі ўпраўлення капітальнага

будаўніцтва Гродна сустрэліся з актывістамі "Зялёнага дазору" на пляцоўцы

будучага філіяла Парка высокіх тэхналогій. Дзяржаўная ўстанова

справаздачылася аб праведзенай працы па выратаванні дрэў.

Магчымасці

Бясплатны трохдзённы трэнінг-семінар «Як пачаць паспяховы бізнэс?

Практычныя асновы бізнесу». Жыхаркі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія

збіраюцца адкрыць сваю справу ці зусім нядаўна адкрылі свой

бізнэс, запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгу.

Адкрыты набор удзельнікаў на трэнінгавую праграму “SEI Youth: Мой першы

бізнэс”. З 12 па 19 жніўня 2016 г. у Мінску адбудзецца трэнінг па сацыяльным

прадпрымальніцтве для падлеткаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Арганізатарамі

выступаюць Беларускае моладзевае аб’яднанне “Новыя твары” і ОДБ Брусель.

Адукацыйныя вакацыі з RADA! Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў моладзевых арганізацый прыняць удзел у летняй школе – RADA-CAMP 2016, якая пройдзе ў Беларусі з 25 па 29 ліпеня.

Міжнародны летні лагер дабрачыннай арганізацыі «Акцыя адкуплення – служба справе міру» ў Брэсце. Удзел у летніку - гэта кароткатэрміновая валанцёрская служба. Удзельнікі міжнароднага лагера ў Брэсце будуць задзейнічаны ў рамонце і ўборцы кватэр сталых людзей - жыхароў горада. У межах лагера ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй Брэста і яго габрэйскай абшчыны.