67
Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска” Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання як сродак павышэння эфектыўнасці ўрокаў беларускай мовы і літаратуры Намінацыя: настаўнік-прдметнік

ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

  • Upload
    others

  • View
    6

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама

Дзяржаўная установа адукаціі

“Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”

Выкарыстанне

інтэрактыўных метадаў навучання

як сродак павышэння эфектыўнасці

ўрокаў беларускай мовы і літаратуры

Намінацыя: настаўнік-прдметнік

Накірунак: настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Кандратовіч Алена Пятроўна

Page 2: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

2011

ЗМЕСТ

Уводзіны………………………………………………………………………3

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў...................................................................................5

Арганізацыя інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ў пазакласнай рабоце..........12

Заключэнне……..............................................................................................14

Спіс выкарыстанай літаратуры......................................................................16

Дадаткі

Дадатак 1. Прыклады запаўнення тэхналагічных карт метаду “АЛФАВІТ”.............17

Дадатак 2Сцэнарый КВЗ па беларускай мове ў 5 класе«Любі, шануй, ведай роднае слова!»...........................................................22

Дадатак 3Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства для вучняў 9-х класаў “Краязнаўчы калейдаскоп”..........................................................................28

Дадатак 4Сцэнарый вуснага часопіса для вучняў 7-х класаў “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”.......................................................33

3

Page 3: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

УводзіныСёння школа, як і на працягу ўсяго перыяду свайго існавання,

вырашае два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць. Чаму вучыць –

гэта пытанне зместу адукацыі. Змест вызначаны ў дзяржаўным стандарце,

патрабаванні да ведаў і ўменняў таксама акрэслены дакументальна. З

гэтым пытаннем настаўніку ўсё зразумела. А вось як вучыць – гэта

праблема больш складаная, яна датычыць метадаў і адукацыйных

тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і

навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу дзіцяці.

Развіццё ніколі не можа быць дасягнута шляхам прымусу, яно мае месца

толькі тады, калі чалавек сам цягнецца да ведаў, да творчасці.

Ад маладога чалавека, які ўступае ў жыццё, сёння патрабуецца

ўменне працаваць у групе і ў калектыве, адстойваць сваю думку,

згладжваць канфлікты, адчуваць адказнасць за работу, быць мабільным,

камунікабельным, гібкім у розных сітуацыях. Валоданне гэтымі

ўменнямі дапаможа выпускніку ўладкавацца ў жыцці. Таму іх можна

разглядаць як найважнейшую частку агульнай сярэдняй адукацыі. Але

вельмі важна разумець, што авалодаць названымі кампетэнцыямі можна

толькі шляхам дзейнасці вучняў. Каб навучыцца ўзаемадзейнічаць –

трэба ўзаемадзейнічаць.

Без сумнення, педагог павінен арыентавацца на патрэбы вучняў,

выкліканыя запатрабаваннямі часу, не баяцца мяняцца самому, па-

новаму пераасэнсоўваць уласную дзейнасць. Класічны камбінаваны

ўрок заўсёды у школе быў, ёсць і, мабыць, застанецца яшчэ надоўга.

Аднак без нетрадыцыйных формаў яго правядзення сёння не абысціся.

Зразумела: каб нешта змяніць глабальна, зусім неабавязкова чакаць, што

гэта зробіць нехта іншы. За дваццаць гадоў работы ў школе не аднойчы

прыйшлося задумацца над пытаннем: што я магу зрабіць, не чакаючы

прапаноў зверху, для таго, каб маім вучням было цікава вучыцца, каб

яны бачылі, што дарослых цікавяць не толькі іх адзнакі, але і тое, як

4

Page 4: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

змаглі яны сваім розумам і талентам дасягнуць поспехаў? Лічу, што

важная праблема актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў

можа вырашацца шляхам замены малаэфектыўных славесных сродкаў

перадачы ведаў і выхавання на асобасна арыентаваныя метады.

Прыкладам такіх метадаў з’яўляюцца інтэрактыўныя.

У апошні час у педагагічнай практыцы даволі часта сустракаюцца

тэрміны «інтэрактыўныя метады», «інтэрактыўная педагогіка»,

«інтэрактыўнае ўзаемадзеянне». Можна сказаць, што інтэрактыўнасць

стала модным словам у асяроддзі педагогаў. Нягледзячы на

папулярнасць гэтага тэрміна, ён застаецца словам, сэнс якога

ўспрымаецца як нешта нетрадыцыйнае. Гэта звязана, у першую чаргу, з

няведаннем канкрэтных інтэрактыўных метадаў і іх пераваг, з недахопам

метадычнай літаратуры па гэтым пытанні. Для настаўнікаў-

беларусазнаўцаў задача авалодання інтэрактыўнымі метадамі

ўскладняецца тым, што амаль немагчыма знайсці матэрыялы

прыкладного характару, калегі-філолагі не спяшаюцца дзяліцца на

старонках вучэбных выданняў сваімі напрацоўкамі ў гэтым накірунку.

Многія педагогі, з якімі давялося весці размову, разумеюць слова

“інтэрактыўны” як нейкую (вельмі высокую!) ступень актыўнасці альбо

проста актыўнасць. Гэта не зусім правільнае меркаванне. У сваёй працы

я хачу апісаць некалькі груп канкрэтных інтэрактыўных метадаў, з якімі

сустрэлася ў педагагічнай літаратуры і якія зацікавілі мяне. Маю вопыт

выкарыстання названых метадаў у сваёй педагагічнай практыцы.

Падштурхнула да дзейнасці знаёмства з працамі С.С Кашлева

“Інтэрактыўныя метады навучання педагогіцы” і “Сучасныя тэхналогіі

педагагічнага працэсу”. У 2006 годзе падчас курсавой падрыхтоўкі ў

Акадэміі паслядыпломнай адукацыі слухала лекцыі прафесара кафедры

педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, доктара

педагагічных навук С.С Кашлева, наведавала яго семінары і практычныя

заняткі па методыцы арганізацыі інтэрактыўнага ўзаемадзеяння на

5

Page 5: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Прыйшла да высновы, што я – на

правільным шляху. Праўда, у апошнія гады гэтаму пытанню не магу

аддаць належнай увагі, таму што працую намеснікам дырэктара па

вучэбнай рабоце і выкладаю беларускую мову і літаратуру толькі ў двух

класах. Тым не менш, лічу, што не маю права пакінуць без увагі ўласны

вопыт і не падзяліцца ім, бо важнасць інтэрактыўных метадаў

тлумачыцца наступнымі фактарамі: яны вядуць, па-першае, да

павелічэння працэнта запамінання, па-другое, да павышэння матывацыі

сярод вучняў. Пагадзіцеся, што гэтага ўжо дастаткова, каб больш

уважліва прыгледзецца да такіх педагагічных метадаў.

6

Page 6: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз

выкарыстанне інтэрактыўных метадаў

Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна

“інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Інтэракцыянізм – напрамак

у сучаснай педагогіцы, які базіруецца на канцэпцыях амерыканскага

сацыёлага і псіхолага Дж.Г. Міда. Сэнс інтэрактыўнасці складаецца з

абагульнення паняццяў “інтэр” (паміж) і “актыўнасць” (узмоцненая

дзейнасць). У гэтай сувязі тэрмін “інтэрактыўнае ўзаемадзеянне” можна

тлумачыць як узмоцненую дзейнасць удзельнікаў па ўзаемадзеянні

паміж сабой, а тэрмін “інтэрактыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне” – як

узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па

арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой у мэтах развіцця (С. С.

Кашлеў).

Карані інтэрактыўнага навучання зыходзяць да педагагічных ідэй

антычнага свету. Дыялектычныя спрэчкі вёў са сваімі вучнямі Сакрат;

эўрыстычныя гутаркі знаходзіліся ў педагагічным арсенале Платона;

публічны дыялог “правакаваў” актыўнае ўключэнне вучняў у

абмеркаванне літаратурных тэкстаў у Квінціліяна. Сучасныя дыдакты

(Д.Джонсан, М.У. Запрудскі, С.С. Кашлеў) падкрэсліваюць, што

інтэрактыўнае навучанне – гэта навучанне, пагружанае ў стасункі.

Пры гэтым самі стасункі ні ў якім разе не падмяняюць само навучанне.

Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўяўляе сабой працэс сумеснай

дзейнасці педагога і вучняў, атрыбутамі якога з’яўляюцца:

прасторавая і часавая сапрысутнасць удзельнікаў, якая

стварае магчымасць асабістага кантакту паміж імі;

наяўнасць агульнай мэты і папярэдняга выніку дзейнасці;

планаванне, кантроль, карэкцыя і каардынацыя дзеянняў.

Само па сабе ўзаемадзеянне не мае сэнсу, калі яно не прыводзіць

да атрымання новых ведаў, а застаецца проста фармальнасцю.

7

Page 7: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

У адпаведнасці з вядучай функцыяй таго або іншага метаду ў

арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння яны класіфікуюцца па

наступных групах:

Разгледзем магчымасці інтэрактыўнага навучання ў актывізацыі

пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урока.

Задача арганізацыйнага этапа – забяспечыць нармальную знешнюю

абстаноўку для работы на ўроку, а таксама псіхалагічна падрыхтаваць

вучняў да зносін. На практыцы кожны настаўнік сутыкаецца з

праблемай, як настроіць на паспяховую работу класны калектыў.

Стварэнне канструктыўнай атмасферы – важная ўмова паспяховай

выніковасці вучэбных заняткаў. Менавіта з гэтага варта пачынаць ўрок.

Мэтазгодным і прадуктыўным будзе выкарыстанне на арганізацыйным

этапе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы. У аснову іх

пакладзена “камунікатыўная атака”.

Метад “Памяняемся месцамі” прыдатны ў 5-7-х класах. Дзеці

становяцца ў круг. Настаўнік прапануе памяняцца месцамі тых, хто ўжо

прачнуўся; хто прагне дзейнасці; хто піў на сняданак чай або каву;

дабіраўся да школы пешшу, на аўтобусе альбо на аўтамабілі; у каго

добры настрой; у каго ёсць што-небудзь белае (шэрае ...) у адзенні; у

каго чорны (…) абутак; хто хоча даведацца што-небудзь новае і г.д.

Пералік пытанняў можа быць разнастайным, часта іх прыдумваюць і

Метады інтэрактыўнага навучанняМетады абмену

дзейнасцямі

Метады думкадзейнасці Метады рэфлексіўнай дзейнасці

Інтэрактыўныя гульні

Метады сэнсатворчасціМетады стварэння спрыяльнай атмасферы

8

Page 8: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

падказваюць самі дзеці. Тыя вучні, якія адказваюць на пытанне

станоўча, павінны хутка перайсці са свайго месца на іншае, што

вызвалілася. Калі ўдзельнікі адказваюць на пытанне адмоўна, яны

застаюцца на сваіх месцах.

Гэты ж метад можа быць выкарыстаны і з мэтай рэфлексіі. У такім

выпадку настаўнік прапануе памяняцца месцамі тых, хто задаволены

сваёй работай на ўроку або хто не задаволены; каму цяжка вызначыць

свой эмацыянальны стан; хто нечаму навучыўся; хто высока ацэньвае

змест урока; хто задаволены зносінамі; хто працаваў творча, а не па

шаблоне; хто стаміўся; хто хоча працягваць працу і г. д.

Метад “Падары кветку” рэалізуецца на працягу 3-5 хв. Настаўнік

уручае любому вучню кветку з тлумачэннем, чаму гэта зроблена; у сваю

чаргу гэты вучань дарыць кветку каму-небудзь з аднакласнікаў, пры

гэтым тлумачачы, чаму ён гэта робіць, і г. д. Кветку могуць дарыць

адным і тым жа вучням некалькі разоў. Рэалізацыя метаду завяршаецца

тады, калі кветка пабудзе ў многіх удзельнікаў і, магчыма, вернецца да

настаўніка.

Метад “Алітэрацыя імені” знаходзіць выкарыстанне падчас

правядзення пазакласных мерапрыемстваў у выглядзе турніраў або

інтэлектуальных спаборніцтваў, тады, калі неабходна настроіць членаў

каманды на сумесную дзейнасць і адначасова ўзняць дух добрага

саперніцтва. Члены каманды садзяцца ў адзін круг. Неабходна назваць

імя свайго суседа і даць яму характарыстыку на тую ж літару, з якой

пачынаецца яго імя. Пажадана не паўтарацца, нават тады, калі ў

камандзе некалькі вучняў з імёнамі на аднолькавую літару. Напрыклад,

Сяргей – сур’ёзны, сціплы, Маша – мілая, Аксана – абаяльная, Лена –

лепшая, Таня – таленавітая і г.д.

Пры рэалізацыі метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы

неабходна ўлічваць ўзроставыя і псіхалагічныя асаблівасці вучняў: не

варта патрабаваць кампліменты ад чалавека, які не хоча іх вымаўляць.

9

Page 9: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Малодшым школьнікам замест кветкі можна прапанаваць кідаць мячык,

старшакласнікі больш адгукаюцца на метад “Імя і жэст”. Названыя

метады дапамагаюць выявіць ступень згуртаванасці калектыву.

Настаўніку варта панепакоіцца, калі ён убачыць, што на працягу

некалькіх урокаў вучні абыходзяць нейкага свайго аднакласніка. Тады

трэба першай падарыць яму кветку, назваць імя і камплімент. Неабходна

ўлічваць і агульны ўзровень культуры класа. Калі стане відавочным, што

большасць вучняў несур’ёзна ставіцца да прапанаванага віду дзейнасці,

ператварае пачатак урока ў балаган, то варта адмовіцца ад метаду.

На этапе актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў

забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне школьнікаў у

сумесную дзейнасць.

Метад “Інтэрв’ю” на гэтым этепе прызваны развіваць вучняў

праз арганізацыю думкадзейнасці, сэнсатворчасці, дыялогу. Вядучай

педагагічнай умовай рэалізацыі метаду з’яўляецца дыялагічнасць. Час

рэалізацыі залежыць ад колькасці ўдзельнікаў і можа працягвацца да 10

мін. Педагог прапануе вучням вызначыць сабе субяседніка (магчыма,

пры дапамозе жэрабя). Субяседнікі садзяцца побач. Далей настаўнік

прапануе 2-3 пытанні для інтэрв’ю. На працягу 3 мін. субяседнікі

абменьваюцца інфармацыяй паміж сабой па прапанаваных пытаннях

(інфармацыю можна сцісла фіксаваць у сшытку). Прынцыпова важна

даваць на абмен інфармацыяй не больш за 5 мін. Гэта пабуджае

ўдзельнікаў да праяўлення ўмення слухаць і чуць. Далей настаўнік па

чарзе прапануе пары аператыўна прадставіць атрыманую інфармацыю

(кожны ўдзельнік прадстаўляе не сваё меркаванне, а свайго

суразмоўцы).

Напрыклад, на ўроках літаратуры можна прапанаваць наступныя

пытанні для інтэрв’ю:

Тэма ўрока Пытанні

Асноўныя 1.Літаратура ацэньваецца мерай

10

Page 10: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

тэндэнцыі ў развіцці

беларускай і

сусветнай

літаратуры першай

паловы ХХ ст.

агульначалавечых каштоўнасцей. На вашу думку,

што гэта за каштоўнасці?

2. Чаму мы лічым менавіта Янку Купалу і Якуба

Коласа класікамі нашай нацыянальнай

літаратуры?

Янка Купала.

Трагікамедыя

“Тутэйшыя”

1. Ці канчаткова страчаны народ, які называе сябе

“тутэйшымі”?

2. Чаму свядомы адраджэнец Янка Здольнік і

члены яго каманды амаль не дзейнічаюць?

3. Ці актуальны сёння купалаўскі лозунг

“Беларусь – для беларусаў”?

Якуб Колас. “На

ростанях”

1. Якога чалавека вы лічыце інтэлігентным? Ці

сустракалі вы ў жыцці інтэлігентных людзей?

2. Ці можна рэабілітаваць Саханюка, зыходзячы з

тэзісу: “Чалавеку ж трэба есці”?

Кузьма Чорны.

“Пошукі будучыні”

1. Якую сцэну ў рамане вы лічыце

кульмінацыйнай?

2. Ці з’яўляюцца сумяшчальнымі эпізод смерці

Густава Шрэдэра і эпізод з яблыкамі антонаўкамі,

якія Кастусь дае хворай дачцэ?

Іван Мележ. “Подых

навальніцы”

1. Пра якую навальніцу ідзе размова ў рамане? На

лёсах якіх герояў яе подых асабліва трагічна

адбіўся?

2. Ці знойдзецца ў сэрцы Ганны месца для новага

кахання?

Андрэй Мрый.

“Запіскі Самсона

Самасуя”

1. Якія з’явы грамадскага жыцця, апісаныя ў

рамане, можна назваць анамальнымі?

2. Якія агульначалавечыя каштоўнасці адмаўляе

сваёй дзейнасцю галоўны герой твора?

11

Page 11: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Васіль Быкаў.

“Знак бяды”

1. Якія сімвалы – знакі бяды – выкрываюць

жорсткасць і бесчалавечнасць фашызму?

2. Чаму галоўныя героі – Пятрок і Сцепаніда –

гінуць ад рук сваіх аднавяскоўцаў-паліцаяў?

Метад “Завяршы фразу” рэалізуецца наступным чынам.

Настаўнік прапануе дзецям запісаць у сшытку пачатак фразы (у

адпаведнасці з тэмай урока), якую неабходна завяршыць. Вучні

індывідуальна завяршаюць фразу, запісваюць яе ў сшытак. Праз 2

хвіліны настаўнік прапануе 2-3 вучням выканаць ролю экспертнай

групы: падысці да кожнага аднакласніка, коратка зафіксаваць тыя

варыянты, якія не паўтараюцца, а пасля абагуліць. Затым педагог

завяршае абагульненне, прапануе свой пункт гледжання. Метад дазваляе

аператыўна, з першых хвілін урока ўключыць у работу адразу ўсіх

вучняў, стварыць умовы для іх развіцця, а для некаторых з іх

(удзельнікаў экспертнай групы) – для праяўлення сваёй суб’ектыўнасці.

Напрыклад:

Тэма ўрока Завяршы фразу (у пачатку ўрока)

З. Бядуля. “На

Каляды к сыну”

1. Мае бацькі для мяне – гэта…

2. Няўдзячны сын горш за чужога чалавека,

бо…

Я. Колас. “Дзядзька-

кухар”

1. Дарослыя адрозніваюцца ад дзяцей тым,

што яны…

2. Узаемаадносіны дарослых і дзяцей

павінны быць…

В. Карамазаў.

“Дзяльба кабанчыка”

1. Добра, калі ёсць сваякі ў вёсцы, бо…

2. Прыязджаючы ў вёску да бабулі, я…

В. Вольскі.

“Несцерка”

1. У п’есе станоўчую адзнаку заслугоўваюць…,

адмоўную – …, а супярэчлівую пазіцыю

займаюць…

12

Page 12: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

2. Дабро і справядлівасць перамагаюць тады,

калі…

Я. Купала. “Магіла

льва”

1. Апраўданнем для ўчынкаў Машэкі служыць

тое, што ён…

2. Я асуджаю (ухваляю) учынак Наталькі, таму

што…

Ян Баршчэўскі.

“Шляхціц Завальня”

1. Беларусь – гэта…

2. 2. Беларусы – гэта…

В. Дунін-

Марцінкевіч.

“Пінская шляхта”

1. У маім уяўленні шляхта – гэта…

2. Мне вядомы знакамітыя шляхецкія роды…

Кузьма Чорны.

“Пошукі будучыні”

1. Самыя светлыя старонкі рамана прысвечаны

2. Самыя змрочныя старонкі рамана расказваюць

пра…

Адна з адукацыйных задач этапа вывучэння новага матэрыялу

– садзейнічаць засваенню вучнямі спосабаў і сродкаў, якія прывялі да

пэўных вывадаў і абагульненняў, а таксама асэнсавання паняццяў,

правілаў, законаў.

“Інтэлектуальныя арэлі” – гэта дыскусія па прапанаванай

праблеме, актуальным пытанні. Выказваючы сваё меркаванне,

удзельнікі “разгойдваюць арэлі”. Прапануецца праблемнае пытанне.

Звяртаючыся да канкрэтнага вучня, настаўнік прапануе яму выказацца.

У ходзе выказвання педагог каменціруе, наколькі інтэнсіўна ўдзельнік

“разгайдаў інтэлектуальныя арэлі”. Ад аднаго ўдзельніка настаўнік

перадае эстафету “разгойдвання арэлей” да другога і г.д.

Напрыклад, пры вывучэнні аповесці Якуба Коласа “У палескай

глушы” прапануецца вучням праблемнае пытанне: “Галоўнага героя

твора Андрэя Лабановіча ў пачатку настаўніцкай дзейнасці хвалюе

13

Page 13: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

пытанне: для чаго жыве чалавек на зямлі? Прыгадайце выказванні бабкі

Мар’і, настаўнікаў Турсевіча і Саханюка. Дайце свой адказ на гэта

пытанне”. Нехта з вучняў дае адказ, настаўнік выслухоўвае яго,

каменціруе адказ наконт інтэнсіўнасці “разгойдвання арэляў” і перадае

права слова наступнаму вучню. Магчыма, што права перадачы адказу

можа належаць і самому вучню, які выказаўся: ён прапануе адказаць

таму аднакласніку, чыё меркаванне цікавіць яго асабіста. Настаўнік

падводзіць вынік дыскусіі, абагульняе яе.

На этапе замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці настаўнік

арганізуе дзейнасць школьнікаў па адпрацоўцы вывучаных дзеянняў

праз іх выкарыстанне па ўзоры або ў змененай сітуацыі.

Метад “Лагічны ланцужок” служыць для актывізацыі пазнавальнай

дзейнасці вучняў праз арганізацыю лексічнай камунікацыі і

сэнсатворчасці. Неабходнае абсталяванне: карткі-звёны 2-3 лагічных

ланцужкоў. Час рэалізацыі метаду – да 10 мін. Кожнаму вучню

прапануецца на выбар адна з картак, на якой напісана слова або

словазлучэнне. Гэта картка і яе ўладальнік з’яўляюцца адным са звёнаў

ланцужка, які неабходна пабудаваць у пэўнай логіцы.

Усе карткі-звёны 2-х ланцужкоў трэба перамяшаць і перавярнуць так,

каб дзеці не бачылі, што на іх напісана, і размясціць на папцы, якую

настаўнік праносіць па класе. Пасля таго як карткі ўзяты, настаўнік

прапануе вучням арганізаваць камунікацыю паміж сабой, у выніку якой

неабходна пабудаваць 2 лагічныя ланцужкі – адзін злева, другі справа.

Педагог нагадвае, што неабходна патлумачыць логіку пабудовы

ланцужка і размяшчэння яго звёнаў. На першай картцы (звяне), якой

пачынаецца лагічны ланцужок, павінна быць слова, што дае назву ўсяму

лагічнаму ланцужку. Задача педагога – карэкціраваць і стымуляваць

ўзаемадзеянне, каб пазбегнуць страты часу.

14

Page 14: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Прапанаваныя прыклады лагічных ланцужкоў могуць быць

выкарыстаны ў 5 класе пры вывучэнні тэмы “Абагульляльныя словы

пры аднародных членах”.

Варыянт 1. Лагічны ланцужок “Шафа”. Звёны лагічнага

ланцужка (склад і логіка размяшчэння): шафа, паліца, капялюш,

гальштук, вешалка, плечыкі, штаны, кашуля, касцюм, плашч, паліто,

моль, нафталін.

Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца

“Шафа”: найвышэйшае месца ў шафе займае паліца, на якой могуць

ляжаць капялюш і гальштук; потым ідзе вешалка з плечыкамі, на

плечыкі мы спачатку павесім штаны, потым кашулю, касцюм, плашч і

паліто; у шафе часам заводзіцца моль, якая псуе паліто, а сродкам

супраць молі з’яўляецца нафталін.

Варыянт 2. Лагічны ланцужок “Лес”. Звёны лагічнага ланцужка

(склад і логіка размяшчэння): лес, сасна, елка, бяроза, дуб, хмызняк,

арэшнік, ядловец, чарнічнік, рамонак, званочак, баравік.

Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца

“Лес”, у аснове яго пастраення ляжыць прынцып яруснасці лесу:

спачатку ідуць дрэвы (сасна, елка, дуб, бяроза), потым – кусты (ад

хмызняку да чарнічніку), затым травяністыя расліны (рамонак, званочак)

і грыбы (баравік).

Варыянт 3. Лагічны ланцужок “Мова”. Звёны лагічнага ланцужка

(склад і логіка размяшчэння): гук, афрыката, літара, склад, слова,

словазлучэнне, сказ, тэкст, стыль.

Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца

“Мова”: найменшая моўная адзінка – гук, для беларускай мовы

характэрна ўжыванне афрыкатаў – дж, дз; на пісьме гукі перадаюцца

пры дапамозе літар; гукі ўтвараюць склады, са складоў складаецца

слова; у склад словазлучэння ўваходзяць два ці больш слоў; наступная

15

Page 15: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

па велічыні і сэнсавай значнасці адзінка – сказ. Тэксты складаюцца са

сказаў. Кожны тэкст адносіцца да пэўнага стылю.

На этапе абагульнення ведаў і спосабаў дзейнасці педагог

арганізуе дзейнасць вучняў па пераводзе асобных ведаў і спосабаў

дзейнасці ў цэласную сістэму.

Метад “Алфавіт” з’яўляецца ўніверсальным, ён не мае ні

ўзроставых, ні змястоўных межаў. Яго можна выкарыстоўваць з вучнямі

любога ўзросту – ад пачаткоўцаў да выпускнікоў. Перад урокам

настаўнік рыхтуе тэхналагічную карту – ліст ватмана, на якім зверху

ўніз з левага боку запісаны маркерам алфавіт (за выключэннем літар, з

якіх не можа пачынацца слова). Сярод паняццяў, якія можна

прапанаваць вучням для рэалізацыі метаду, могуць быць любыя

лінгвістычныя альбо літаратуразнаўчыя тэрміны, назвы мастацкіх

твораў, тэмы ўрокаў, з’явы, паняцці. Запаўненне тэхналагічнай карты

пачынаецца ў групе і заканчваецца тады, калі ля дошкі пабывалі ўсе

ўдзельнікі хаця б па адным разе, або тады, калі на кожную літару

алфавіта на тэхналагічнай карце запісана хаця б адно слова-паняцце.

Напрыклад, па тэме “Бацькі і дзеці ў трагікамедыі А. Макаёнка

“Зацюканы апостал” “Алфавіт” можа выглядаць наступным чынам:

А – адкрытасць, аднолькавасць, адзінства;

Б – бацькі, блізкія людзі;

В – выхаванне, вернасць, “выбрыкі”, вопыт;

Г – гонар, гульня, ганьба, гумар;

Д – давер, дапамога, дараванне, добразычлівасць, дружба, дом і г.д.

16

Page 16: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Арганізацыя інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ў пазакласнай

рабоце

Метад інтэрактыўнай гульні, як і любая гульня наогул, найбольш

падабаецца вучням. Ён інтэгруе ў сябе ўсе вышэйназваныя метады:

стварэнне спрыяльнай атмасферы, арганізацыі камунікацыі, абмену

дзейнасцямі, думкадзейнасці, сэнсатворчасці, рэфлексіі. Інтэрактыўная

гульня з’яўляецца адным з найбольш прадуктыўных педагагічных

метадаў, якія ствараюць аптымальныя ўмовы развіцця

дзіцяці.Асноўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Гасцініца”

могуць быць 8 – 10 вучняў, усе астатнія – назіральнікі. Кожнаму з

асноўных ігракоў на лоб прымацоўваецца этыкетка з абазначэннем ролі

(папярэдне настаўніку неабходна папрасіць прабачэння за тое, што

этыкеткі будуць прымацаваны на лоб, але такія ўмовы гульні). Задача

ўсіх удзельнікаў праз ускосныя пытанні, на якія можна адказаць толькі

“так” або “не”, дапамагчы кожнаму вучню вызначыць, якога героя ён

прадстаўляе. Падказваць забараняецца.

Напрыклад, можна запытаць: “Я мужчына? Жанчына? Мне

прыкладна 20 гадоў? (30? 50?...) Мой лёс у творы склаўся трагічна? Мая

дзейнасць і маё жыццё мяне задавальняюць?” і г. д. Пасля таго як

вызначаны ўсе героі, удзельнікі поўнасцю ўваходзяць у іх вобразы.

Далей неабходна рассяліцца ў гасцініцы, у іх распараджэнні два 3-

месныя нумары і адзін 2-месны (8 асноўных удзельнікаў). Пасяліцца ўсе

павінны пры агульнай згодзе, пад прымусам нікога сяліць нельга. Героі

могуць быць самыя розныя (з аднаго твора альбо з некалькіх). Пры

размеркаванні герояў неабходна асцярожна і прадумана падыходзіць да

іх выбару, каб не пакрыўдзіць вучня. Удзельнікі гульні называюць

варыянт рассялення ў нумары гасцініцы, да якога яны прыйшлі ў выніку

абмеркавання, каменціруюць яго. Свае варыянты прапаноўваюць і

назіральнікі, а таксама настаўнік.

Прыклады рассялення літаратурных герояў у “Гасцініцы”

17

Page 17: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Героі: Бандароўна, дзядзька Антось, Васіль Дзяцел, Сымон-

музыка, Гусляр, Ганна Чарнушка, Хведар Роўба, Ефрасіння Полацкая.

Варыянт рассялення: 3-месны нумар – дзядзька Антось, Васіль

Дзяцел, Хведар Роўба – сяляне-працаўнікі, самааддана любяць зямлю і

працуюць на ёй; 2-месны нумар – Сымон-музыка, Гусляр – музыканты,

прысвяцілі сваё жыццё і свой талент служэнню народу; 3-месны нумар –

Бандароўна, Ганна Чарнушка, Ефрасіння Полацкая – свабодалюбівыя,

непакорныя дзяўчыны, якія могуць пастаяць за сваю дзявочую і

чалавечую годнасць.

Героі: Ядвіся, Мікіта Зносак, Ліза Ракуцька, Густаў Шрэдэр,

Сцепаніда Багацька, Бандароўна, Майка Раўбіч, Ганна Чарнушка.

Варыянт рассялення: 3-месны нумар – Сцепаніда Багацька, Ліза

Ракуцька, Юдзіф – жанчыны, верныя грамадзянскаму абавязку, духоўна

моцныя і мужныя; 2-месны нумар – Мікіта Зносак, Густаў Шрэдэр –

беспрынцыпныя людзі, прыстасоўваюцца да абставін; 3-месны нумар –

Ядвіся, Ганна Чарнушка, Майка Раўбіч – дзяўчаты, якія жывуць сэрцам,

верныя і самаадданыя ў каханні.

Героі: Чорны Война, Андрэй Лабановіч, пан Патоцкі, Кастусь

Лукашэвіч, Янка Здольнік, Кроер, Гуж, Алесь Загорскі.

Варыянт рассялення: 3-месны нумар – Кастусь Лукашэвіч, Алесь

Загорскі, Чорны Война – змагары па натуры, верныя ідэі вызвалення

роднай зямлі са зброяй у руках; 2-месны нумар – Янка Здольнік, Андрэй

Лабановіч – вясковыя настаўнікі, служаць на ніве асветы, нясуць

адукацыю ў народ; 3-месны нумар – Кроер, Гуж, пан Патоцкі – жорсткія,

эгаістычныя па натуры, бесчалавечныя, для іх не існуе маральных

прынцыпаў.

18

Page 18: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Заключэнне

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках і ў

пазакласнай рабоце з’яўляецца не мэтай, а сродкам актывізацыі

пазнавальнай дзейнасці вучняў. Падчас такой дзейнасці вучань

атрымлівае новыя веды, здабытыя ў працэсе ўзаемадзеяння. Такія веды

будуць больш трывалымі, свядомымі, а гэта значыць, больш якаснымі.

Як паказвае вопыт, пры арганізацыі на ўроках інтэрактыўнага

ўзаемадзеяння рэзка памяншаецца колькасць часу, які неабходна

патраціць на тое, каб атрымаць “якасны адукацыйны прадукт”. На

ўроках абагульнення і сістэматызацыі ведаў і спосабаў дзейнасці ў

старшых класах, калі ў сістэму прыводзяцца ўсе веды, выкарыстанне

інтэрактыўных метадаў за кароткі прамежак часу дазваляе ўцягнуць у

сур’ёзную аналітычную і практычную дзейнасць увесь клас,

“перавярнуць” цэлыя пласты матэрыялу, убачыць у дзеянні кожнага

вучня. У школьнікаў з’яўляюцца новыя матывацыйныя ўстаноўкі: яны

прызнаюцца, што многіх з іх падштурхоўвае да актыўнасці на ўроку

нетрадыцыйная форма іх правядзення, да таго ж “сорамна не ведаць

таго, што з цікавасцю вывучае ўвесь клас”. Вынікам інтэрактыўнага

ўзаемадзеяння заўсёды бывае сітуацыя поспеху, таму што праз

сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў дасягаюцца мэты ўрока,

знікаюць канфліктныя сітуацыі, вучні ўзбагачаюць свой камунікатыўны

вопыт і пашыраюць матывацыйна-каштоўнасную сферу.

У сваёй педагагічнай дзейнасці на працягу 5-ці гадоў я імкнулася

рэалізаваць на практыцы шматлікія інтэрактыўныя метады. Прыйшла да

пераканання, што цэлы ўрок ад арганізацыйнага этапа да рэфлексіі

“зрэжысіраваць” і якасна правесці толькі на адным інтэрактыўным

узаемадзеянні немагчыма, і на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. Па-

першае, выкарыстанне на ўроку толькі інтэратыўных метадаў (пры ўсёй

іх разнастайнасці ў выбары і класіфікацыях) ўсё ж такі стамляе і

педагога, і вучняў. Неабходна арганізоўваць і франтальную работу, і

19

Page 19: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

індывідуальную, і самастойную (нагадаю, што інтэрактыўнае навучанне

грунтуецца на парнай і групавой формах работы). Па-другое, шматлікія

перамяшчэнні па класе, гульні, выхады да дошкі, пастаянны абмен

думкамі, сэнсамі, меркаваннямі на працягу цэлага ўрока ствараюць

мітусню, часта расхаладжваюць асобных вучняў да такой ступені, што

яны забываюцца пра тое, дзе знаходзяцца. Існуюць цяжкасці і з

ацэньваннем дасягненняў вучняў. Аднак названыя праблемы ні ў якай

меры не могуць перашкодзіць перакананню ў бясспрэчна важнай ролі

інтэрактыўных метадаў у актывізацыі пазнавальнай дзейнасці

школьнікаў.

Кожны настаўнік-практык пры жаданні знойдзе мноства спосабаў

зрабіць інтэрактыўныя метады эфектыўнымі ў канкрэтным класе.

Невыпадковым з’яўляецца ўкараненне такого роду метадаў у

разнастайныя сферы жыцця. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя

каналы і радыёстанцыі прапануюць нам мноства інтэрактыўных ток-

шоу. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках

часопісаў і газет. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнай

папулярнасці з’яўляецца Інтэрнет.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання падштурхнула

мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з

тым або іншым метадам, думаю, пры вывучэнні якой тэмы яго можна

выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і сваіх

вучняў. Такі творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і

пацвярджае той факт, што інтэрактыўныя метады навучання з’яўляюцца

дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай

развіцця самога педагога.

20

Page 20: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие. Мотивация,

креативность, исследовательский компонент // Народная асвета. 2006.

№7.

2. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках

беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. С.І. Цыбульскай. Мінск: “Сэр-

Вит”, 2006.

3. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках

беларускай мовы і літаратуры/ М.В. Жуковіч. Мінск: “Сэр-Вит”, 2007.

4. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике / С.С.

Кашлев. Минск: «Вышэйшая школа», 2004.

5. Кашлев, С.С. Современные технологии педагогического процесса/

С.С. Кашлев. Минск: Университетское, 2000.

6. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока//

Роднае слова. 2005. №1.

7. Можар, Е.Н. Учебно-познавательная активность учащихся старших

классов и её стимулирование в процессе изучения естественнонаучных

дисциплин // Веснік адукацыі. 2006. №7.

8. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии / Г.К.

Селевко. М., 1998.

9. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в

современной школе/ И.С. Якиманская. М.: Сентябрь, 1996.

21

Page 21: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Дадатак 1Прыклады запаўнення тэхналагічных карт метаду “АЛФАВІТ”

9 класТэма “Бацькі і дзеці ў трагікамедыі А. Макаёнка “Зацюканы

апостал”А – адкрытасць, аднолькавасць, адзінства,Б – блізкія людзі, бацька,В – выхаванне, вучаць, вернасць, “выбрыкі”, вопыт,Г – гонар, гульня, гумар, Д – давер, дапамога, дараванне, добразычлівасць, дружба, дом,Е – еднасць,Ж – жыццялюбства,З – запавет, здрада, забыццё, І – індывідуальнасць,К – клопат, крывадушнасць, Л – любоў, М – маці, міласэрнасць, мудрасць, Н – настаўнікі, надзейнасць, “непаслушэнства”, неабходнасць адно аднаму,П – падтрымка, падабенства, падман, павага, Р – родныя, разуменне, разам, С – сваякі, сяброўства, спагада, спадчына, спачуванне, сардэчнасць, сям’я, старасць, сорам, сварка, Т – таварыскія адносіны, тактоўнасць, У – узаемаразуменне, удзячнасць, утульнасць, упэўненасць,Ф – фанабэрыстасць,Х – “хуткая дапамога”,Ц – цярплівасць, цеплыня, “цвердалобасць”,Ч – чуласць,Ш – шчырасць, шчасце, школа жыцця,Э – эгаізм, этычныя ўзаемаадносіны,Ю – юнацтва, Я – ячэйка. (Падкрэслены тыя сэнсы, якія вучні палічылі найбольш важнымі, бо яны вызначаюць сутнасць паняцця “Бацькі і дзеці”)

Тэма “Мова і мовазнаўства” (11 клас)А – аснова, аднародныя члены сказа, адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, афіцыйна-дзелавы стыль, алфавіт, арфаэпія, арфаграфія, апостраф, агульныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, адушаўлёныя назоўнікі, адносныя прыметнікі, адзіночныя злучнікі, асабовыя, азначальныя, адмоўныя, адносныя займеннікі, абвесны лад дзеяслова, адваротны парадак слоў, апавядальны сказ, аднасастаўны сказ, абагульляльнае слова, адасобленыя члены сказа, аднароднае сузалежнае падпарадкаванне, асіміляцыя,

22

Page 22: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Б – бяззлучнікавы сказ, безасабовы сказ, безасабовы дзеяслоў, будучы час, В – выклічнік, выказнік, вытворныя прыназоўнікі і злучнікі, волевыяўленчыя выклічнікі, Г – граматыка, граматычная аснова, гутарковы стыль, гук, галосныя гукі, гукаперайманне, граматычная сувязь, галоўныя члены сказа, галоўны сказ,Д – дзеяслоў, дзейнік, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дапасаванне, двухсастаўны сказ, даданыя члены сказа, дапаўненне, дапасаванае азначэнне, даданы сказ, дыялог,З – злучнік, займеннік, запазычаныя словы, зычныя гукі, знамянальныя часціны мовы, зборныя назоўнікі, зваротны займеннік, зваротныя дзеясловы, залежны стан, закончанае трыванне, загадны лад, злучальныя злучнікі, зваротак, злучнікавы сказ, злучальнае слова, змешанае падпарадкаванне,І – інфінітыў, іменнае словазлучэнне,К – кантэкстуальныя сінонімы, кніжныя стылі, канчатак, корань, кіраванне, клічны сказ, канкрэтны назоўнік, кароткая форма якасных прыметнікаў, колькасныя лічэбнікі,камбінаваныя сказы,Л – лексіка, лічэбнік, літара, лік (адзіночны і множны), лагічны націск,М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія, марфалагічны прынцып правапісу, марфема, марфалогія, мадальная часціца,Н – назоўнік, неалагізмы, навуковы стыль, неадушаўлёныя назоўнікі, нескланяльныя назоўнікі, няпэўныя займеннікі, неспрагальныя дзеясловы, непераходныя дзеясловы, незваротныя дзеясловы, незалежны стан, незакончанае трыванне, невытворныя прыназоўнікі і злучнікі, няклічныя сказы, неразвітыя сказы, недапасаванае азначэнне, няпэўна-асабовы сказ, назыўны сказ, няпоўны сказ, неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне,П – прыметнік, прыслоўе, прамое і пераноснае значэнне слова, публіцыстычны стыль, прыстаўныя гукі, прыстаўка, прыназоўнік, прыналежны прыметнік, поўная форма якасных прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі, прыналежныя і пытальныя займеннікі, пераходныя дзеясловы, прошлы час дзеяслова, прэдыкатыўныя прыслоўі, простыя прыназоўнікі і злучнікі, падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, прымыканне, прамы парадак слоў, пытальныя сказы, пабуджальныя сказы, простыя сказы, прамое дапаўненне, прыдатак, пэўна-асабовы сказ, поўны сказ, пабочнае слова, паслядоўнае падпарадкаванне, простая мова,Р – развіты сказ, размеркавальныя злучнікі, род (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), рэчыўныя назоўнікі, рознаскланяльныя назоўнікі,С – слова, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечна беларускія словы, суфікс, словаўтварэнне, службовыя часціны мовы, скланенне, склон, спражэнне, ступені

23

Page 23: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў, складаныя і састаўныя прыназоўнікі і лічэбнікі, састаўныя злучнікі, сэнсавыя часціцы, словазлучэнне, сказ, спалучальныя злучнікі, супраціўныя злучнікі, словы-сказы, складаназалежны сказ, складаназлучаны сказ, сузалежнае падпарадкаванне,У – устарэлыя словы, ускоснае дапаўненне, удакладняльныя члены сказа, указальныя словы, ускосная мова, уласная мова, указальныя займеннікі, умоўны лад дзеяслова,Ф – фразеалагізм, фанетычны прынцып арфаграфіі, формаўтваральныя часціцы,Ц –цытаты, цяперашні час дзеяслова,Ч –часціны мовы, часціца, члены сказа, чужая мова,Э – эмацыянальныя часціцы і выклічнікі,Я – якасныя прыметнікі.

Тэма “Лексіка” (11 клас)А – адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, архаізмы, арго, агульнаўжывальныя словы, Г – гістарызмы,Д – дакладнасць словаўжывання, дыялектызмы, Ж – жарганізмы,З – запазычаныя словы, К – кантэкстуальныя сінонімы, Л – лексіка, лексічная спалучальнасць, лексічнае значэнне слова, М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія, Н – неалагізмы, П – прамое і пераноснае значэнне слова, паронімы, перыфраза, С –слова, слоўнікі, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечнабеларускія словы, словы абмежаванага ўжывання, Т – тлумачальны слоўнік, тэрміны,У – устарэлыя словы, устойлівыя выразы, Ф – фразеалагізмы.

Тэма “Марфалогія”( 11 клас)А – агульныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, адушаўлёныя назоўнікі, адносныя прыметнікі, адзіночныя злучнікі, асабовыя, азначальныя, адмоўныя, адносныя займеннікі, абвесны лад дзеяслова, Б – безасабовыя дзеясловы, будучы час, В – выклічнік, вытворныя прыназоўнікі і злучнікі, Д – дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, З – злучнік, займеннік, зборныя назоўнікі, зваротны займеннік, зваротныя дзеясловы, залежны стан, закончанае трыванне, загадны лад, злучальныя злучнікі, І – інфінітыў, К – канкрэтны назоўнік, кароткая форма якасных прыметнікаў, колькасныя лічэбнікі,

24

Page 24: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Л – лічэбнік, лік (адзіночны і множны), М – марфалогія, мадальная часціца,Н – назоўнік, неадушаўлёныя назоўнікі, нескланяльныя назоўнікі, няпэўныя займеннікі, неспрагальныя дзеясловы, непераходныя дзеясловы, незваротныя дзеясловы, незалежны стан, незакончанае трыванне, невытворныя прыназоўнікі і злучнікі, П – прыметнік, прыслоўе, прыназоўнік, прыналежны прыметнік, поўная форма якасных прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі, прыналежныя і пытальныя займеннікі, пераходныя дзеясловы, прошлы час дзеяслова, прэдыкатыўныя прыслоўі, простыя прыназоўнікі і злучнікі, падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, Р – размеркавальныя злучнікі, род (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), рэчыўныя назоўнікі, рознаскланяльныя назоўнікі,С – службовыя часціны мовы, самастойныя часціны мовы, скланенне, склон, спражэнне, ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў, складаныя і састаўныя прыназоўнікі і лічэбнікі, састаўныя злучнікі, сэнсавыя часціцы, У – указальныя займеннікі, умоўны лад дзеяслова,Ф – формаўтваральныя часціцы,Ц – цяперашні час дзеяслова,Ч – часціны мовы, часціца, Э – эмацыянальныя часціцы і выклічнікі,Я – якасныя прыметнікі.

Тэма “Сінтаксіс”А – аднародныя члены сказа, адваротны парадак слоў, апавядальны сказ, аднасастаўны сказ, абагульляльнае слова, адасобленыя члены сказа, аднароднае сузалежнае падпарадкаванне, Б – бяззлучнікавы сказ, безасабовы сказ, В – выказнік, Г – граматычная аснова, граматычная сувязь, галоўныя члены сказа, галоўны сказ,Д – дзейнік, дапасаванне, двухсастаўны сказ, даданыя члены сказа, дапаўненне, дапасаванае азначэнне, даданы сказ, дыялог,З – зваротак, злучнікавы сказ, злучальнае слова, змешанае падпарадкаванне,І – іменнае словазлучэнне,К– камбінаваныя сказы,Л – лагічны націск,Н – няклічныя сказы, неразвітыя сказы, недапасаванае азначэнне, няпэўна-асабовы сказ, назыўны сказ, няпоўны сказ, неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне,П – падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, прымыканне, прамы парадак слоў, пытальныя сказы, пабуджальныя

25

Page 25: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

сказы, простыя сказы, прамое дапаўненне, прыдатак, пэўна-асабовы сказ, поўны сказ, пабочнае слова, паслядоўнае падпарадкаванне, простая мова,Р – развіты сказ, размеркавальныя злучнікі, С – словазлучэнне, сказ, спалучальныя злучнікі, супраціўныя злучнікі, словы-сказы, складаназалежны сказ, складаназлучаны сказ, сузалежнае падпарадкаванне,У – ускоснае дапаўненне, удакладняльныя члены сказа, указальныя словы, ускосная мова, уласная мова, Ц – цытаты, Ч – члены сказа, чужая мова.

Тэма “Раман Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”А – ачышчэнне, авантурысты, акупанты, антонаўкі, Акаловіч, Б – боль, Бог, боязь, Бацькаўшчына, будаўніцтва, будучыня, бацькі і дзеці,В – Волечка, вечнасць, вайна, вораг, ваеннапалонны, вера, выгнанец.Г – грамадзянская вайна, гаспадар, гняздо, граф, госць, Гертруда Шрэдэр, Густаў Шрэдэр, гуманізм,Д – дачка, дарога, душа, Е – ежа,Ж – жыццё, жонка, Жалезны звер, З – злодзей, золата, зямля, здраднік, заваёўнікі, “звярыная” філасофія, згода, І – інтэлігенцыя, ідэалы,К – крыж, канцлагер, клопаты, куток, кроў, каманда, Кастусь, каханне,Л – лёс, лагер, людзі, Ліза Ракуцька, Ліза Лукашэвіч,М – мінулае, мір, малітва, мары, маналог, Н – Нявада, немец, надзея, нелюдзі, П – палон, праца, пісьмо, Паліводскі, пошукі, прырода, пярсцёнак, праваслаўе, пакуты, Р – Ракуцька, рух, радасць, родныя, Радзіма, розум, ратаванне, ружжо,С – скрыжаванне, сімвал, смерць, Сымон Ракуцька, Сумлічы, свет, сям’я, слёзы, салдат, спагадлівасць,Т – Тамаш, танк, трагедыя,У – упэўненасць, украдзенае маленства,Ф – фурманка, фельчар, фашысты, філасофія.Х – хлебароб, хворы, хцівасць,Ц – цяжар, Ч – чужак, час, Ш – шаша, шчасце,Э – эгаізм. (Падкрэслены сэнсы, якія з’яўляюцца вызначальнымі ў паняцці “Будучыня”)

26

Page 26: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Дадатак 2Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

па беларускай мове ў 5 класе«ЛЮБІ, ШАНУЙ, ВЕДАЙ РОДНАЕ СЛОВА!»

Форма правядзення: КВіЗ (клуб вясёлых і знаходлівых) Мэты:стварыць умовы для абагульнення і сістэматызацыі ведаў

вучняў за курс 5-га класа; удасканальваць навыкі групавой работы; выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа; выхоўваць у школьнікаў прагу да пошуку (у тым ліку калектыўнага) трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.

У мерапрыемстве прымаюць удзел 2 каманды. Колькасць удзельнікаў адной каманды – 6 чалавек. Гэта могуць быць вучні аднаго класа або каманды паралельных класаў. У якасці вядучых запрашаю вучняў старэйшых класаў (яны дапамагаюць настаўніку ў падборы заданняў, рыхтуюць неабходнае абсталяванне для правядзення конкурсаў, падбіраюць музычныя застаўкі). Члены журы – таксама вучні-старшакласнікі,запрашаю і калег-філолагаў.

Эпіграф да ўрока:Якія знаёмыя назвы і словы,Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:І звонкае “дзе” і густое “чаго”...

Пімен ПанчанкаГучаць пазыўныя КВЗ. Выходзяць вядучыя.1-ы вядучы:Як ты дорага мне, мая родная мова!Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!Ты калісьці з калыскі мяне падымалаІ вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.У жыцці маім слова найпершае “мама”І цяпер для мяне сама міла гучыць.2-гі вядучы:Я па літарах родных вучыўся чытаць,І буквар для мяне быў жыцця палавінай.Быў шчаслівы я роднаю мовай сказацьПершы раз: “Беларусь мая – сонца краіна!”1-ы вядучы:І цяпер для мяне ты ўсіх прыгажэй,Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала.І з усіх песняроў мне мілей і бліжэйРоднай мовы пясняр – неўміручы

27

Page 27: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Купала.2-гі вядучы:А задумае вораг з далёкага краюАпляваць, адабраць, знішчыць мову маю –Не дазволю. Не дам. Не прадам. Не змяняю.І да смерці за волю сваю пастаю!Вядучы:

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой разаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і незвычайная.Настаўнік:

Незвычайнай будзе і наша сённяшняя сустрэча, яна адбудзецца ў форме КВЗ, які называецца “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Я вітаю ўдзельнікаў каманд, балельшчыкаў і шаноўнае журы! Усіх удзельнікаў каманд запрашаю ў круг!(Для стварэння спрыяльнай атмасферы і арганізацыі камунікацыі прапаную метад “Камплімент”).Прадстаўленне журы.

1. Конкурс “Прывітанне” Вядучы:

Перад намі дзве каманды – каманда “Слова” і каманда “Сказ”. Журы павінна ацаніць эмблемы кожнай каманды і прывітанні.Каманда “Слова”:Не паражэнне, а перамогу ў гэты разЖадаем мы камандзе “Сказ”!Хай весялосць і розум дапамогуць вам,Нашым дасціпным, вынаходлівым сябрам!

Каманда “Сказ”:Прывітанне ўжо гатоваДля дзяцей з каманды “Слова”!Дзень добры, моцны наш сапернік,Да перамогі шлях цяжкі!Хай дапаможа нам вязенне,А вам – уласныя мазгі!

Зварот да журы:Вядзі ачкоў падлік сумленна,Крыштальна чыстае журы!Камусьці будзе непрыемна,Ды толькі праўду гавары!

28

Page 28: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Каманды ўручаюць павялічаныя копіі сваіх эмблем. Журы абмяркоўвае прывітанне і эмблемы, налічвае балы.

2. Конкурс “Словы-змейкі” Вядучы:

Сябры, умовы гэтага конкурсу такія: капітан каманды запісвае на лісце паперы любое слова, якое адказвае на пытанне хто? або што? Затым перадае лісток наступнаму члену каманды, які прыдумвае слова, што пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца на конкурс 3 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.

Падчас правядзення конкурсу гучаць запісы кампазіцый на беларускай мове ў выкананні сучасных эстрадных спевакоў і груп. Пасля конкурсу журы падводзіць вынікі 1 этапа – “Прывітання”, называе балы.

3. Конкурс капітанаў “Канструяванне слоў” Вядучы:

Капітаны выклікаюцца да дошкі. Даецца слова, і капітан з яго літар павінен прыдумаць і на адваротным баку дошкі за тры хвіліны напісаць як мага больш слоў, у склад якіх павінны ўваходзіць толькі тыя літары, якія ёсць у зыходным слове. Напрыклад : машына ( наш, Маша, шына, мыш і г.д.). Можна браць на апошняй хвіліне дапамогу каманды. Слова : штотыднёвік.4. Конкурс “Вам слова, юныя паэты!”Вядучы :

Кожнай каманде даецца лісток паперы з апошнімі словамі верша. У вершы дзве страфы. Неабходна як мага хутчэй прыдумаць і запісаць верш з прапанаванай рыфмай.

.............не спяшаюся,

.............стараюся.

.............у здабытку,

............у сшытку.

..........Якуб Колас.

..........голас.

..........чытач,

..........чытаць.

Пасля конкурсу каманды (капітаны) агучваюць свае варыянты і аддаюць журы для азнаямлення і вызначэння пераможцы.

5. Конкурс балельшчыкаў Вядучы:

Пакуль каманды прыдумваюць вершы, мы адгадаем загадкі. За правільны адказ – кляновы лісток. Аб тым, дзе яго можна прымяніць, скажу пасля. 1.Нішто не ляцела,Нішто не спужала,А ўся затрымцела,

29

Page 29: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

А ўся задрыжала.(Асіна)2.Уздоўж дарогі сталі ў радСёстры, нібы на парад,У спаднічках белых, вузкіх,У зялёных пышных блузках.(Бярозкі)3.Маленькая паненачкаСхавалася ў цянёк.Чырвоная сукеначкаЎсё просіцца ў раток. (Суніцы)4. Усіх возіць, а сам пехотаю ходзіць. (Конь)5.Цэлы дзень у вадзе,а выходзіць сухім. (Гусь)6.Мы рэзкім голасам крычым І кавыляем так камічна,Уставім “Л” – і загучымТады на дзіва меладычна. (Гусі – гуслі)7. Пасажыраў поўна хатаУдалячынь імчыць.“В” на “П” змяні – у салдатаУбачыш на плячы. (Вагон – пагон)8. З “п” я над тваёй пятою,Паскараю табе шлях.З “М” зазвычай ў герояГорда ззяю на грудзях. (Педаль – медаль)9. З літарай “к” – даю малакаДарослым і дзеткам.“В” калі маю – стол аздабляю,Захоўваю кветкі. (Каза – ваза)10.У бацькоў і дзетак усё адзенне з манетак. (Рыбы)11. У вадзе нарадзілася, а вады баіцца. (Соль)12.Кішэні не мае, а сонца хавае, страху не мае,але ад ветру ўцякае, вачэй не мае, а слёзы пралівае.(Хмара)13. Не есць, не п`е, ходзіць і б`е. (Гадзіннік)14. Хто над намі дагары нагамі. (Муха)

Вядучы:А зараз балельшчыкі аддадуць свае заробленыя ў конкурсе кляновыя лісточкі тым камандам, за якія яны балеюць.Тая каманда, якой падаруюць найбольшую колькасць лісточкаў, атрымае дадатковы бал ад журы.6. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум” Вядучы:

Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры ў шарыках – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Тая каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай, і будзе пераможцай.Заданне: адгадайце загадку:“Пакаціўся збанок, рассыпаўся гарох,пачало світаць –не было чаго збіраць.”Адгадка: месяц і зоркі на небе.

30

Page 30: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

7. Конкурс “Папацей, грамацей!”Вядучы:

Не сумняваюся ў тым, што члены каманды “Слова” і каманды “Сказ” – вельмі граматныя вучні, і ім нічога не каштуе атрымаць “10” за дыктоўку. Аднак наша дыктоўка незвычайная. Яна – камандная. Кожны член каманды піша толькі 1 сказ і перадае лісток наступнаму свайму таварышу. Пачынае пісаць тэкст капітан, і ў канцы ў яго будзе 30 секунд, каб праверыць напісанае і здать дыктоўку журы. Пачынаем.Вядучы дыктуе:

ЗубрСамы вялікі звер Белавежскай пушчы – зубр. Гэта магутная

жывёла. Грудзі ў яго шырокія, шыя кароткая і тоўстая. Поўсць густая, бурая. Зубр у жыцці вельмі спокойны. Няма ў яго ворагаў, ды і чалавек аберагае яго.

Капітаны правяраюць і аддаюць журы.8. Конкурс “Аматары беларускага фальклору”Вядучы:

У мяне ёсць 2 канверты, аднак пісьмаў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але, я думаю, для нас гэта не праблема.

Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак. А іх тут схавана роўна 10.

1. Са свайго языка спусціш –/ на чужым не зловіш.2. Слухай многа, /а гавары мала.3. У добрую часіну сказаць,/ а ў ліхую прамаўчаць.4. Адною рукою/ і вузла не завяжаш.5. Дзе розумам не дайду, /дык у кніжцы знайду.6. Новых сяброў нажывай, /але старых не забывай.7. Ладзь калёсы зімой, /а сані летам.8. Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым арла на суку.9. Не раскусіўшы арэх, /зерня не з’ясі.10. Госць на парог – /гаспадыня за пірог.

Праз 3 хвіліны час спыняецца. Члены журы чытаюць складзеныя прыказкі, правяраюць іх правільнасць і падлічваюць колькасць. Налічваюцца балы.

9. Конкурс “ Пазнай фразеалагізм!” Вядучы:

Кожны ўдзельнік каманды выходзіць да стала, за якім знаходзіцца журы, і выцягвае са стоса картку з фразеалагізмам. Яго задача – з дапамогай мімікі, жэстаў і тых рэчаў, якія ляжаць на стале, растлумачыць фразеалагізм. Задача членаў каманды – пазнаць гэты фразеалагізм.

Фразеалагізмы: з кута ў кут, абвесці вакол пальца, закінуць вуды, іграць першую скрыпку, закасаўшы рукавы, матаць на вус, па галоўцы

31

Page 31: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

гладзіць, насіць на руках, падпілаваць рогі, брацца за жывот, кляваць носам, хоць касой касі, зарубіць на носе, рукой напаць.

Журы падводзіць вынікі апошняга конкурсу і агульныя вынікі. У гэты час прадстаўнікі каманд чытаюць вершы аб Радзіме і роднай мове.

Слова журы. Падвядзенне вынікаў.

Словы настаўніка на развітанне: Жадаю вам, дзеці, і далей лагоднаМовай народа валодаць свабодна.І ў жыцці каб было вам лягчэй,Мову сваю вывучайце хутчэй.

А сёння, мае хлапчукі і дзяўчыны,Узнагароджу я вас за ўдзел у віктарыне –Прызы атрымайце за веданне мовы.Любіце, шануйце роднае слова!

(уручэнне прызоў, “салодкі стол”)

32

Page 32: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Дадатак 3Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

для вучняў 9-х класаў “Краязнаўчы калейдаскоп”

Мэты:стварыць умовы для абуджэння цікавасці да роднай гісторыі і літаратуры і развіцця пазнавальнай актыўнасці праз арганізацыю інтэрактыўнага ўзаемадзеяння; выхоўваць гонар і адказнасць за родны край; удасканальваць навыкі групавой работы.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі, манекены ў беларускім нацыянальным адзенні, аформленыя вучнямі падчас выканання дамашняга задання. Да мерапрыемства кожная каманда рыхтуе нумар мастацкай самадзейнасці.

У мерапрыемстве прымаюць удзел 2 каманды. Колькасць удзельнікаў адной каманды – 6-7 чалавек. Яны прыдумваюць назву і эмблему. Астатнія вучні класа – балельшчыкі. У якасці вядучых запрашаю вучняў старэйшых класаў. Члены журы – таксама вучні-старшакласнікі, настаўнік гісторыі, геаграфии, бібліятэкар. Усе заданні і правільныя адказы на іх афішуюцца пры дамамозе мультымедыйнага праектара.

Эпіграф:Я не ганю землi чужыя –

Хай iх сонца не абмiне.Толькi дзе б за морам ні жыў я,

Беларусь мая снiлася мне.

Так карцела – сляза закiпала,Каб да сэрца хаця б здалек

Прыплывалi жалейка Купалы,Багдановiчаў васiлек...

Генадзь Бураўкін Вядучы:

«Жывелы, якiя ходзяць у пустынi, ведаюць ямы свае, птушкi, якiя лятаюць у паветры, ведаюць гнезды свае, рыбы, якія плаваюць па моры і ў рэках, чуюць вiры свае, пчолы i iм падобныя бароняць вуллi свае. Таксама i людзi, дзе нарадзiлiся i ўскормлены былi, да таго месца вялікую ласку маюць». Гэта словы нашага вядомага зямляка, знакамітага беларуса Францыска Скарыны. Безумоўна, мы павiнны ведаць свой родны край, яго прыроду, мову, гiсторыю, традыцыі. Наш край – гэта кладзезь дабрынi i пяшчоты, легендаў i казак, таленавітых, добрых, шчырых людзей. Наш урок пройдзе ў незвычайнай форме – у форме конкурсу. Яго назва – “Краязнаўчы калейдаскоп”. А для таго, каб настроіцца на сумесную работу, стварыць добрую атмасферу ў зале, прапаную згуляць у гульню “Алітэрацыя імені”. Умовы гульні такія: усе садзяцца ў адзін круг. Неабходна назваць імя свайго суседа і даць

33

Page 33: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

яму характарыстыку на тую ж літару, з якой пачынаецца імя суседа. Напрыклад, Сяргей – смелы, Маша – мілая, Аксана – акуратная, Света – сур’ёзная, Таня – таленавітая і г.д.

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ЖУРЫ.Журы таксама гуляе ў гульню “Алітэрацыя імені”.

ПЕРШЫ КОНКУРС “ВЕДАЙ СВАЮ ГІСТОРЫЮ!” Каманды атрымлiваюць пытаннi па гiсторыi Беларусi:

1. Якiя народныя святы дайшлi да нас з язычнiцкага часу?2. Назваць гарады Беларусi, якiя ўзнiклi да 12 стагоддзя?3. Якім быў дзяржаўны лад у Вялікім княстве Літоўскім у 16

стагоддзi? 4. Калі ўпершыню ў гістарычных помніках узгадваецца

першапачатковая назва нашага горада?

Пакуль каманды пiсьмова адказваюць на пытаннi, прапануецца заданне для балельшчыкаў:

– Якiя эпiтэты вы можаце падабраць да назвы нашай краiны? Працягніце ланцужок:

Беларусь – … (велічная, гордая, дарагая, мілая, родная, пяшчотная, баявая, мужная, сiнявокая, зямля пад белымі крыламі, край дзівосаў і цудаў, азерны край, святая зямля, старажытная, шчаслівая, прасторная …)

ДРУГ I КОНКУРС “ГАСЦІНІЦА” Неабходна пазнаць па партрэтах і рассяліць у “Гасцініцы”

знакамiтых людзей Беларусi. Прапанаваны адзін 3-месны нумар і чатыры 2-месныя.

На экране праектара і на сталах у каманд – партрэты Якуба Коласа, Міхася Савіцкага, Максіма Багдановіча, Цёткі, Станіслава Шушкевіча, Артура Вольскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Васіля Быкава, Янкі Купалы, Еўфрасінні Полацкай. Партрэты пададзены пад нумарамі. Неабходна падпісаць побач з нумарам, чый партрэт.

Варыянт рассялення: 2-месны нумар – Янка Купала і Якуб Колас – класікі беларускай літаратуры, народныя паэты, у жыцці сябравалі; 3-месны нумар – Максім Багдановіч, Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі – патрыёты, якія самааддана любілі і праславілі свой край, але доўгі час жылі за межамі Радзімы і памерлі на чужыне. 2-месны нумар – Станіслаў Шушкевіч і Артур Вольскі – нашы землякі, нарадзіліся на Дзяржыншчыне. 2-месны нумар – мастак Міхась Савіцкі і пісьменнік Васіль Быкаў былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, вайна стала асноўвай тэмай іх творчасці. 2-месны нумар – Цётка і Еўфрасіння Полацкая – па-першае, гэта жанчыны, і таму з мужчынамі іх нельга пасяліць. Па-другое, абедзве былі асветніцамі, імкнуліся даць адукацыю дзцям беларусаў.

34

Page 34: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Пакуль выконваецца заданне – пытаннi для балельшчыкаў пра сталiцу Беларусі: назваць вядомыя музеi, тэатры, плошчы.

Пакуль журы правярае і ацэньвае адказы, каманды і балельшчыкі гуляюць у гульню “Алфавіт” : прыдумаць словы, якія б характарызавалі нашу сталіцу. Напрыклад,

М – метроІ – інстытутыН – НямігаС – Свіслач, скверыК – Камароўка, КурасоўшчынаТРЭЦ I КОНКУРС “ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ” Камандам неабходна прадставiць беларускі нацыянальны касцюм i

расказаць пра яго састаўныя элементы.ЧАЦВЕРТЫ КОНКУРС “МУДРЫЯ ДАРАДЦЫ” Члены каманд выходзяць на сярэдзіну класа і становяцца праз

аднаго. Па чарзе вядучы задае пытанні. Калі член каманды дае правільны адказ, ён застаецца стаяць на месцы, калі адказу няма альбо ён няправільны, сядае на месца. Перамагае тая каманда, найбольшая колькасць удзельнікаў якой засталася стаяць.1. Якiя птушкi выседжваюць птушанят зiмой? (Крыжадзюб)2. След якога звера падобен на след чалавека? (Мядзведзя)3. Як адрознць вужа ад гадзюкi? ( Па жоўтай палосцы)4. На гару – бягом, а з гары – кувырком. (Заяц)5. Невялікi, рыжаваты, а хвост доўгi i калматы. (Ваверка)6. Якi звер пакiдае птушыныя сляды? (Выдра)7. Пад соснамi, пад елкамi ляжыць клубок з iголкамi. (Вожык)8. Даўганосы, даўганогi прыляцеў з далекай дарогi. (Бусел)9. Плача баба на ўвесь лес, а за ёю – нейкі бес. (Пугач)10. На паляне сiняй пасецца конь сiвы. (Месяц)11. Распластала птушка крылы, ажно сонца засланiла. (Хмара)12. Прыйшла чорная мацi, усiх паклала спацi. (Ноч)13. Стаіць у лазе на адной назе. (Грыб)14. Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква)15. Кругленькi, маленькi, а за хвост не ўзнімеш. (Клубок)16. Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)17. На адным паваду сто коней павяду. (Плот)18. Цягнецца нiтка, а на клубок не наматаць. (Дарога)19. Што нас кормiць, а есцi не просiць? (Зямля)20. Чорны колер, вiнны смак, каменнае сэрца. (Вiшня)21. Гаршчок разумны, хоць сем дзiрак мае. (Галава)

ПЯТЫ КОНКУРС “ПАДАРОЖЖА ПА КАРЦЕ РАДЗІМЫ” Капітаны каманды выходзяць па чарзе да экрана, на якім змешчана

контурная карта Беларусі. Заданне для 1 каманды – назваць як мага больш беларускіх рэк і паказаць іх на карце, для 2 каманды – назваць

35

Page 35: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

беларускія азёры і паказаць іх на карце. Можна браць дапамогу каманды, прычым дапамагаць можа толькі 1 член каманды.

ШОСТЫ КОНКУРС “САМЫЯ-САМЫЯ” 1. Самы старажытны горад Беларусi – Полацк (862)2. Самая буйная драпежная птушка – грыф3. Самая высокая кропка краiны – Дзяржынская гара (346м.)4. Самае глыбокае возера – Доўгае (537м.)5. Самае вялiкае возера – Нарач6. Самая доўгая рака – Бярэзiна (613км.)7. Самая транзiтная рака – Днепр (700км.)8. Самы першы трамвай быў пушчаны ў… – Вiцебску у 1898г.9. Самая буйная жывела – зубр (да 1т.)10. Самы вялікi нацыянальны парк – Белавежская пушча (87,6 га)11. Самыя вялiкiя дрэвы – елка, сасна (да 50м.)12. Самая вялiкая птушка – лебедзь (да 10 кг.)13. Самая малая птушка – жаўтароты каралек (6гр.)14. Самая першая лiнiя метро ў Мінску пушчана ў…– 1984г.15. Самы першы касманаўт-беларус – Петр Клiмук (1973г.)

СЁМЫ КОНКУРС “ЛІТАРАТУРНЫ” З якiх твораў узятыя наступныя радкі?

1 “...Самае каштоўнае, што есць у кабана, але i самае цяжкое для дзяльбы – гэта кумпяк. Два кумпякi, а кучак – чатыры. Пасячэш – папсуеш. Мацi ўзяла ў рукi адзiн, паважыла, не ўтрымаўшы, апусцiла сабе на каленi.– Во...падняць не магу.– А думала, вядома, не пра рукi, не пра сябе, думала: што рабiць з кумпяком, каму аддаць?– Бяры яго ты, Коля, а то я не падыму...”

Вiктар Карамазаў. «Дзяльба кабанчыка»2. Цямнее край зубчаты бору...

I тчэ, забыўшыся, рука,Заміж персiдскага ўзоруЦвяток радзiмы васiлька.

Максiм Багдановiч. «Слуцкiя ткачыхi»3. З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаць.Цiхiм каханнем к табе разгараццаЗ гэтай пары я пачаў.

Максiм Багдановiч. «Раманс»4. Яны разышлiся на крайнi след.

– Па першаму крыку кнiгаўкi! – крыкнуў Леановiч.За дваццаць крокаў, зусiм блiзка, Гораў бачыў постаць ворага з пiсталетам у апушчанай руцэ. Бачыў страшныя блакiтныя вочы, рот, сцiснуты ў змрочнай жорсткай усмешцы, ведаў, што, як бы нi хацелася жыць, ен, Гораў, не стане на бар’еры бокам да ворага, не захiліць грудзей пiсталетам, хоць правiлы дуэлi i дазваляюць гэта. Бо было нешта большае за страх, якi жыў у iм...

У. Караткевiч. «Паром на бурнай рацэ»5. Бывае, праўда вочы коле... Раз гнаў пастух свiней у поле…

36

Page 36: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

К.Крапiва. «Ганарысты парсюк»6. Бацька сына выбiў пасам... Выбiў пасам, выбiў пасам... А сын бацьку ў лоб абцасам, Ў лоб абцасам – бэнц!... Гэта што такое? Ага, стрэмя. Стрэмя, стрэмя, стрэмя, стрэмя! Гм... Тут, вiдаць, рымар жыве, а ен мне якраз i патрэбен. Гэй, дзе тут майстра?

Вiталь Вольскi. «Несцерка»

ВОСЬМЫ КОНКУРС “ЧЫЁ ГЭТА?”Камандам прапануецца аднолькавы набор прадметаў: цацачны

аўтамабіль, карта Італіі, гліняны збанок, медыцынскі даведнік “Лекавыя сродкі”, фотаздымак сабора св. Паўла ў Ватыкане, Біблія, малюнак ільва, гліняная выява зубра.

Заданне: пры дапамозе прапанаваных прадметаў вызначыць, пра якого аўтара і які мастацкі твор ідзе размова? Расказаць гісторыю напісання гэтага твора і яго асаблівасці, абапіраючыся на прапанаваныя прадметы. Улічыць, што сярод прапанаваных прадметаў ёсць лішнія, якія не адпавядаюць правільнаму адказу, а маюць на мэце вас заблытаць. Пераможа тая каманда, якая хутчэй дасць правiльны і поўны адказ.

Адказ: размова ідзе пра паэму Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (выява зубра), напісаную ў Рыме (карта Італіі) на лацінскай мове, якая цяпер лічыцца мёртвай і выкарыстоўваецца толькі ў медыцыне і батаніцы (медыцынскі даведнік), па просьбе Папы Рымскага Льва Х (малюнак ільва). У гэта час Гусоўскі знаходзіўся ў складзе дыполаматычнай місіі ў Ватыкане (фотаздымак сабора св. Паўла ў Ватыкане).

Лішнія прадметы – цацачны аўтамабіль, Біблія, гліняны збанок.Журы падводзіць вынікі конкуру. Пераможцы ўзнагароджваюцца,

адзначаюцца самыя актыўныя члены каманд.Рэфлексія. “Завяршы фразу”:

– Беларусь для мяне – гэта…– Літаратуру і гісторыю трэба ведаць, таму што…– Сярод конкурсаў мне найбольш спадабаўся…– У час гульні я даведаўся…– Гульня прымусіла мяне задумацца пра…– Па адносінах чалавека да Радзімы можна меркаваць пра…

37

Page 37: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Дадатак 4Сцэнарый вуснага часопіса для вучняў 7-х класаў

“Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”Мэты:стварыць умовы для абуджэння ў вучняў цікавасці да

роднай мовы і літаратуры, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці шляхам уключэння ў інтэрактыўнае ўзаемадзеянне; выхоўваць паважлівыя адносіны да моўнай і літаратурнай спадчыны беларускага і рускага народаў; удасканальваць навыкі работы ў групах.

Аглядны вусны часопіс рыхтуецца сумесна з настаўнікам рускай мовы і літаратуры і прыўрочваецца да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. За тыдзень да мерапрыемства клас дзеліцца на аддзелы (як і ў сапраўдным часопісе!), усе міні-калектывы атрымліваюць заданні: “даследчыкі-мовазнаўцы” працуюць з этымалагічнымі слоўнікамі, падбіраюць словы для тлумачэння іх значэння і паходжання, “эрудыты”выбіраюць заданні на кемлівасць, “літаратуразнаўцы” знаходзяць вершы і вучаць іх на памяць, “лірыкі” знаходзяць акравершы, рыхтуюць пра іх інфармацыю. Вучні рыхтуюць музычнае афармленне, падбіраюць слайды. “Рэдактары” з дапамогай настаўніка распрацоўваюць сцэнарый, “дыктары” выконваюць функцыі вядучых. Арганізуецца імправізаваная выстава прадметаў, пра паходжанне назваў якіх будзе ісці размова (хлеб, медалі, букеты.). Падчас правядзення вуснага часопіса вучні размяшчаюцца па «аддзелах», але разам уяўляюць сабой рэдкалегію. Размова ідзе на дзвюх мовах у залежнасці ад тэмы гаворкі. У якасці галоўнага рэдактара вуснага часопіса выступае настаўнік.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, этымалагічны слоўнік беларускай мовы, этимологический словарь русского языка, запісы лірычных музычных кампазіцый беларускіх аўтараў, букеты жывых або штучных кветак, хлеб, вясковыя пейзажы, сігнальныя кружочкі, тэхналагічныя карты.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВАГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Вітаю шаноўную рэдкалегію часопіса і

запрашаю на чарговае пасяджэнне, якое пройдзе пад дэвізам “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”. Запрашаю ўсіх у круг, для таго каб настроіцца на супрацоўніцтва і адчуць камандны дух. Давайце памяняемся месцамі тыя, хто

сёння раней, чым звычайна, прачнуўся; прагне дзейнасці; піў на сняданак чай; піў на сняданак каву; дабіраўся да школы пешшу; дабіраўся да школы на аўтобусе альбо на аўтамабілі; у каго добры настрой; у каго ёсць што-небудзь шэрае ў адзенні; у каго чорны абутак; хоча даведацца што-небудзь новае.

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Усім дзякуй! Пачынаем пасяджэнне.

38

Page 38: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

1-я страница журнала – “Языки-братья” (аддзел літаратуразнаўства)ВЕДУЩИЙ: Русский и белорусский языки – языки славянских

народов. Это – языки-братья.ВЕДУЩИЙ: Когда-то, в 11 веке, они были едины, это был язык

Древней Руси. Хотя прошло немало лет, между русским и белорусским языками есть много общего.

ВЕДУЩИЙ: И сегодня по Конституции Республики Беларусь государственными считаются как белорусский, так и русский языки. Мы изучаем их в школе, одинаково любим и уважаем.

ВЕДУЩИЙ: Вольга Іпатава напісала: (чытаюцца вершы ў суправаджэнні музыкі)Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку,У сэрца ўпляліся назаўжды.Гучала калыханка – песня маткі – Празрыстым звонам нёманскай вады,Пявучым словам беларускіх вёсак.А бацька – сын шырокае Акі – Прынёс мне ў дар, як водгук сваіх вёснаў,Расійскай мовы гучныя радкі.

Зліваюцца славянскія вытокіУ рэчышчы адным, як і спрадвек, Аднолькава ў Гродне і ў РастовеГучаць : хлеб, соль, чалавек.

Валянцін ТарасДзве мовы ў мяне.Абедзве – чараўніцы.Как в двух родных сестёр.В обеих я влюблён.Дзве мовы ў мяне –Как два крыла у птицы,Дзве мовы ў мяне –Как свет из двух окон.

Дзве мовы ў мяне –Дзве родныя дубровы.Источники моиКрыніца и родник.Родная речь звучит,Як рэха роднай мовы,І рэхам роднай мовыЗвучит родной язык.

Дзве мовы ў мяне –Жыцця майго асновы.Мне іх не раз’яднаць,Як рэчыва крыві.Они слились во мнеў паток адзінай мовы –

39

Page 39: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Адзінай мовыБратства и любви.

ВЕДУЩИЙ: Язык состоит из слов. А какие слова без своей истории? Оказывается, у каждого слова есть своя родословная.

ВЕДУЩИЙ: В любом языке есть слова “свои” и “чужие” – те, которые пришли из других языков. Например, слова дом, ехать, белый для русских – свои, исконные, а слова монумент, курсировать, оранжевый – чужие, заимствованные.

ВЕДУЩИЙ: Монумент – из латинского, курсировать – из немецкого, оранжевый – из французского.

ВЕДУЩИЙ: Откуда пришло в русский или белорусский язык то или иное слово? Где его родина? Когда оно родилось? Хотите узнать?

ВЕДУЩИЙ: Тогда вам придётся заглянуть в этимологический словарь (показывает словари – русский и белорусский). Этимология – наука, занимающаяся изучением происхождения слов. Предлагаю перелистать следующую станицу нашего журнала.

2-я страница журнала «Расскажем о словах» (аддзел мовазнаўства)

ВЕДУЩИЙ: Катя, ты родилась и выросла в деревне. А что можно узнать о слове «деревня» из этимологического словаря? - Деревня – это слово только русское. Оно незаимствованное, значит, собственно-русское. Впервые это слово упоминается в литературных памятниках в 14 веке.

В некоторых говорах русских местностей, т.е. диалектах, это слово значило “земля”, “пашня”. Деревня – существительное, образовано от слова “дерево” – место, очищенное от леса.

О деревне написано множество замечательных стихов и песен. Наши ребята из отдела лирики прочитают нам некоторые из понравившихся стихотворений.

(Звучат стихи о деревне на русском и белорусском языках в музыкальном сопровождении с демонстрацией слайдов с видами деревни и сельскими пейзажами):Некрасов Н. А. “В деревне”Весело видеть семью поселян,В землю бросающих горсти семян;Дорого-любо, кормилица-нива,Видеть, как ты колосишься красиво,Как ты янтарным зерном налита,Гордо стоишь, высока и густа!Но веселей нет поры обмолота:Лёгкая дружно спорится работа;Вторит ей эхо лесов и полей,Словно кричит: «Поскорей! Поскорей!»Звук благодатный! Кого он разбудитВерно, весь день тому весело будет!Саша проснётся – бежит на гумно.Солнышка нет – ни светло, ни темно,

40

Page 40: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Только что шумное стадо прогнали.Как на обмёрзлой грязи натопталиЛошади, овцы!.. парным молокомВ воздухе пахнет. Мотая хвостом,За нагружённой снопами телегойЧинно идёт жеребёночек пегий…

А. С. Пушкин. “Деревня”Приветствую тебя, пустынный уголок,Приют спокойствия, трудов и вдохновенья,Где льётся дней моих невидимый потокНа лоне счастья и забвенья.Я твой: люблю сей тёмный садС его прохладой и цветами.Сей луг, уставленный душистыми скирдами,Где светлые ручьи в кустарниках шумят.Везде передо мной подвижные картины:Здесь вижу двух озёр лазурные равнины, Где парус рыбаря белеет иногда,За ними ряд холмов и нивы полосаты,Вдали рассыпанные хаты,На влажных берегах бродящие стада,Овины дымные и мельницы крылаты;Везде следы довольства и труда.

ЗмітрокМарозаўСэрца вёскі маёй –Студня з чыстай вадой,Ты дазволь мне з дарогі Табе пакланіцца,Каб з крыніцы жывойЖураўлінай рукойЗачарпнуць мёд зямныІ са смакам напіцца.Мне спасцігнуць дазвольТвой нязведаны боль,Ты дазволь мне трывогайТваёй прычасціцца.Сэрца вёскі маёй –Студня з чыстай вадой.Хай ніколі тваяНе знямее крыніца.

Анатоль Вярцінскі. “Статак вяртаецца з поля”Статак вяртаецца з поля.У цішыні вечаровайбягуць авечкі і козы,спаважна ідуць каровы.Статак вяртаецца з поля.Што трэба вёсцы болей?Вёска святкуе надзею.Выйшла ўся насустрач –

41

Page 41: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

ад гаспадынь руплівыхда дзетвары шустрай.Бляюць авечкі і козы,ціха мычаць каровы.Людзі ўздоўж пасталі–як каравул ганаровы.Людзі рады жывёле.Ціха каровы рыкаюць.Знаюць, што іх чакаюць,рады, што іх сустракаюць.Статак вяртаецца з полядоўгаю чарадою.Над вёскаю пах духмяны,пах густы сырадою.Статак вяртаецца з поля...За полем тым, за лесам,недзе горад вялікіляскае жалезам.Недзе спяшаць на дыспут.Недзе спяшаць на прэм’еру.Недзе прэм’ер-міністрдае абед ці вячэру.Нехта робіць адкрыццё, нехта рыхтуе прамову,нехта гаворыць тайнапа проваду прамому.А ў вёсцы свая надзея.А ў вёсцы шуміць таполя.А ў вёсцы свая падзея –статак вяртаецца з поля.

ВЕДУЩИЙ: А теперь я предлагаю представителям каждого отдела посовещаться и заполнить нашу технологическую карту со словом “Деревня” или “Вёска”. Возможный вариант:Д – дорогая, древняя, далёкая;Е – естественная;Р – русская, родная;Е – единственная;В – величественная;Н – надёжная, ненаглядная;Я – ясноглазая.

В – вечна жывая, вольная;Ё – ёлачная;С – свабодная, свяшчэнная, сонечная, спакойная;К – квітнеючая;А – адвечная, агняцветная, адноўленая, азёрная.

ВЕДУЩИЙ: А какая же деревня без просторных полей? Тугие золотистые колосья пшеницы склоняются к земле. Здесь рождается хлеб. А хлеб – всему голова. А что мы знаем о слове хлеб?

42

Page 42: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

- Хлеб – это слово, родственное для всех славянских языков: русского, украинского, белорусского, болгарского, польского. Считается, что оно пришло к нам из германских языков и обозначало продукт питания из зерна, перемолотого в муку. Однако есть и другое мнение, что это слово только общеславянское. Хлеб – основа жизни. И этот смысл заложен во многих русских и белорусских пословицах. А кто знает такие пословицы?

(Учащиеся называют известные им пословицы о хлебе, ведущие помогают, дополняют):

Хлеб в пути не в тягость. Хлеб дорогой, но не дороже нас с тобой. Хлеб наш насущный, хоть чёрный, а вкусный. Хлеб-соль ешь, а правду режь. Хлебу – мера, деньгам – счёт. Галоднаму чорны хлеб здаецца белым. Хлеб і на ногі паставіць, і з ног зваліць. Людзі ядуць хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Без хлеба няма абеда. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.

ВЕДУЩИЙ: А теперь я предлагаю каждому отделу заполнить технологическую карту со словом “Хлеб”. Затем обменяемся своими мнениями.Возможный вариант:Х – хороший;Л – любимый, лакомый;Е – еда;Б – богатство.

ВЯДУЧЫ: Хутка лета – цудоўная пара, калі ўсё навокал красуе і радуе вока сваёй пышнай зелянінай і яркімі фарбамі. Давайце ў думках прагуляемся па летнім лузе і назбіраем цудоўны букет летніх красак (паказвае на букеты жывых або штучных кветак, на кампазіцыі з кветак, вырабленыя дзяўчынкамі з бісеру на ўроках працоўнага навучання).

– Адкуль з’явілася ў нашай мове слова букет?– Слова букет прыйшло ў нашу мову з французскай . У

французскай мове яно азначае “гай”, літаральна – “група дрэў” або “лес”. Уявіце сабе, калі б я назбірала і прынесла ў клас 15 асінак або 21 елачку. Побач з формай “букет” першапачаткова ўжывалася і форма “пукет”, што абазначала “пук” або “пучок”.

ВЯДУЧЫ: Мы – даўно ўжо школьнікі, мы – сямікласнікі. Час праляціць хутка. Не за гарамі той дзень, калі мы скончым школу. Жадаю вам усім пасля яе заканчэння атрымаць вось такія ўзнагароды – залатыя медалі. Гэты медаль атрымаў мой старшы брат Максім за выдатную вучобу. Такой узнагародай ганарыцца не толькі ён сам, але і ўся наша сям’я. А гэты медаль атрымала пасля заканчэння школы наша настаўніца Алена Пятроўна.

43

Page 43: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

– А што ж такое медаль? Адкуль гэта слова ўзнікла? Перагорнем некалькі старонак этымалагічнага слоўніка.

– Слова медаль паходзіць з французскай мовы, ужываецца ў італьянскай і англійскай. Медалі ўзніклі ў XVIII ст. у часы Напалеона. Літаральна слова азначае “металічная манета на вяровачцы”. Медалямі ўзнагароджвалі воінаў, якія вызначаліся падчас бітваў і паядынкаў. Значна пазней медалі сталі атрымліваць спартсмены і вучні-выдатнікі.

Папросім нашу настаўніцу расказаць, ці лёгка было стаць “медалісткай”. Пры якіх абставінах вам уручалі ўзнагароду?(Настаўніца паказвае дзецям свой медаль, атрыманы пасля заканчэння школы ў 1986 г., вучні параўноўваюць абедзве медалі, знаходзяць адрозненні. Вучань класа паказвае медаль свайго бацькі “За асабістую мужнасць”, атрыманы падчас службы ў атрадзе МНС, расказвае пра яго гісторыю.)

3-я страница журнала –“Сакрэты паэзіі” (аддзел лірыкі)

ВЯДУЧЫ: Сёння на нашым пасяджэнні мы прапануем вам адно цікавае знаёмства. Давайце зазірнем у свет Старажытнай Грэцыі, адкуль у літаратуру народаў свету прыйшла новая для нас форма паэзіі – акраверш (расказ суправаджаецца слайдамі, усе прапанаваныя вершы таксама выводзяцца на экран для зрокавага ўспрыняцця).ВЯДУЧЫ: Акраверш – незвычайны від паэзіі, бо ён разлічаны на зрокавае ўспрыманне. Пачатковыя літары такіх вершаў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць словы ці словазлучэнні. Паглядзіце, як цікава:

Васіль Жуковіч. “Дар”Пятрарка, Пушкін, Багдановіч…Ад Бога – несмяротны дар.Эмоцый, думак рух у Слове,Заўсёдная прысутнасць чар.І вечная загадка-таямніца :Як можа ў вершы цэлы свет змясціцца?ВЯДУЧЫ: Я думаю, што вы адгадалі загадку гэтага акраверша – гэта слова “паэзія”.ВЯДУЧЫ: А я раней, аказваецца, сустракалася з акравершамі. Праўда, не ведала, як такія вершы называюцца. Не вельмі даўно ў мой дзённік трапіла нейкім фантастычным чынам запіска. Паслухайце, што ў ёй было напісана, толькі не ўспрыміце, калі ласка, усур’ёз.Ты хочешь знать, кого люблю я?Его нетрудно отгадать!Будь повнимательней немного –Яснее не могу сказаць…ВЯДУЧЫ: Гэта ж прызнанне ў каханні! Я рады за цябе, Аксана!ВЯДУЧЫ: Не трэба іроніі! Есць вялікая колькасць вершаў, прысвечаных каханню, у выглядзе завуаліраваных прызнанняў. Яны, як правіла, раскрываць сакрэт таго, хто з’яўляецца выбранніцай паэта. Паслухайце верш Максіма Багдановіча на рускай мове.

44

Page 44: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

Ах, как умеете Вы, Анна, Не замечать, что я влюблён,Но всё же шлю я вам не стон,А возглас радостный: осанна! ВЯДУЧЫ: Безумоўна, паэт прызнаўся ў каханні, прычым двойчы, бо імя Анна чытаецца ў ім два разы – па пачатковых і па апошніх літарах верша.ВЯДУЧЫ: Акраверш можа раскрыць не толькі імя каханай, але і падказаць мянушку хатняга любімца, як у вершы Сержа Мінскевіча “Мой кот”.Я чую подых твайго сэрцаШырокай хваляй кончыка хваста,Калі душа мая імкнеццаАдчуць на смак рыбінкі хараства!ВЯДУЧЫ: Як вы здагадаліся, хатняга любімца завуць Яшка.

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Думаю, на гэтым можна спыніць размову пра акравершы, але развітвацца з імі не будзем спяшацца. Да наступнага пасяджэння рэдкалегіі прапаную ўсім жадаючым паспрабаваць сілы ў напісанні акравершаў на рускай або беларускай мове і падрыхтаваць нам сваё бачанне тэмы “Мама”, “Зямля” або ўзяць за аснову ўласнае імя. Жадаю поспехаў у вашых паэтычных спробах!

4-я страница журнала – віктарына «Падумай і адкажы!» (аддзел эрудытаў)

ВЯДУЧЫ: Я ўпэўнена ў тым, што сярод нас ёсць нямала кемлівых і эрудыраваных вучняў. А пераканацца ў гэтым дапаможа наступная старонка нашага вуснага часопіса. Вам будуць прапанаваны самыя розныя пытанні – і жартоўныя, і сур’ёзныя. За правільны адказ вы атрымаеце наш умоўны значок-сімвал. Той, хто набярэ найбольшую колькасць, і стане пераможцам нашай віктарыны.

А цяпер – увага! – загадкі-жарты :1. Пад імі блытаюцца, калі замінаюць, іх бяруць у рукі, калі хутка уцякаюць; іх не чуюць пад сабою тыя, хто бяжыць.(ногі)2. У няўмелага, нязграбнага чалавека яны дзіравыя; у таго, хто схільны да крадзяжу, – доўгія; у майстра – залатыя; імі нават можна заграбаць жар, калі яны чужыя. (рукі)3. Ён гладка ходзіць у таго, хто ўмее лёгка і прыгожа гаварыць, і заплятаецца ў чалавека, які невыразна гаворыць.(язык)4. За яго можна вадзіць, з ім можна застацца, ім можна кляваць.(нос)5.Ёю можна біцца аб сцяну, яна можа ісці кругам, без яе можна застацца. (галава)6.Іх можна не паказваць, іх можна замазваць, імі можна акінуць, з іх могуць сыпацца іскры.(вочы)7.Яе можна малоць у ступе, па ёй можна пісаць віламі, з яе можна выйсці сухім. (вада)8. Іх можна аб’есці, яны могуць завянуць, за імі можа трашчаць, міма іх можна ўсё прапускаць. ( вушы)

45

Page 45: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

А зараз – больш сур’ёзныя пытанні:1. Что за животное выводит детёнышей из яиц, а кормит их молоком? (ехидна, утконос)2.Выберете правильное определение к слову «библиотека »:а) собрание печатных и рукописных материалов;б) учреждение, в котором осуществляется общественное использование печатных и рукописных материалов;в) книгохранение;(а,б,в)3.Почему профессия « библиотекарь» пишется и произносится в мужском роде:а) с древнейших времён профессия считалась мужской;б) в женском роде звучит некрасиво;в) можно произносить и писать как хочешь.(а)4. Что означает «фуршет» по-французски? («на вилку»)5. Что означает по-гречески «храм муз»? (музей)6. Что означает по-русски «хризантема»? (золотой цветок)7.Что означает велосипед по-русски? (длинная нога)8.Что означает слово «кенгуру»? ( Я вас не понимаю)9. Скажите по-латински « звезда»? (астра)10. Почему «Красная книга» имеет такой цвет? (кровь животных)11.Кто из животных « вылазит из кожи вон»? (змея при линьке)12Какое насекомое называют « зубами ветра»? (пустынную саранчу)13.Что означает по-русски слово « ковбой»? (конный пастух)14. Скажите по-японски – «гигантские волны на поверхности океана». (цунами)15.Что означает слово «смокинг»? (пиджак, в котором курят)16. Что означает слово «саквояж»? (мешок для путешествия)17. Что такое кумыс? (напиток из кобыльего молока)18. Что такое айсберг? (плавающая в море огромная ледяная глыба)19. Что такое оазис? (участок пустыни, имеющий водоёмы)20.Что такое изюм? (высушенный виноград)21. Что такое летописи? (Старинные рукописные книги, рассказывающие о жизни наших предков)22.Что такое каравелла? (Быстроходный лёгкий парусный корабль) 23.Назовите одну из древнейших профессий человечества. (журналистика)24. Что обозначает по-японски « яма»? (гора)25. Что означает термин «справочная литература»:а) справочники; б) словари; в) энциклопедии?(а, б, в)26.Адкуль дайшлі да нас звесткі пра жыццё і асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай:а) з Полацкага летапісу; б) з “Жыція Еўфрасінні Полацкай; в) з “Аповесці мінулых гадоў?(б)27.Назавіце свецкае імя Ефрасінні Полацкай? (Прадслава)28.Кім была Ефрасіння Полацкая?

а) дачкой князя Усяслава Чарадзея ; б) унучкай Усяслава Чарадзея; в) дачкой Рагвалода?

(б)29.Назавіце аўтара копіі крыжа Ефрасінні Полацкай. (М.Кузьміч)30.Калі святкуюць дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай:

46

Page 46: ПАНЯЦЦЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ …wiki.schoolnet.by/MetodKabinet/InternetForum/UchitPredm/... · Web viewі Дзяржынскага райвыканкама

а) 5 чэрвеня; б) 19 чэрвеня; в) 28 красавіка?(а)31.У якім горадзе нарадзіўся Францыск Скарына? (у Полацку)32.Як з грэчаскай мовы перакладаецца на беларускую слова Біблія? (кнігі)33.Колькі кніг Бібліі выдаў Ф.Скарына:а) 20 б) 23 в) 27?

(б)34.Дзе правёў апошнія гады жыцця Ф. Скарына:а) у Вільні б) у Празе в) у Полацку?(б)35.Скажите по-русски Европа и Азия. (запад, восток)36.Когда мы видим «2», а говорим «10»? (в часах – десять минут)37.У греков – гидра, а у русских? (Змей Горыныч)

А сейчас давайте подсчитаем ваши баллы-кружочки и определим победителя нашей викторины. (Вручается приз)

ВЕДУЩИЙ: Да, велик и могуч русский язык. ВЕДУЩИЙ: А беларуская мова – наша родная. ВЕДУЩИЙ: И каждый язык – это великая кладовая слов. ВЕДУЩИЙ: Займальны гэта занятак – вывучаць паходжанне слоў,

знаёміцца з таямніцамі мовы, спасцігаць сакрэты паэзіі! Сябры, цікаўцеся гісторыяй слоў, сябруйце са слоўнікамі, любіце сваю мову!

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: А як жа яе не любіць!? Вось што напісаў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч: “ Наша мова вечная, бо яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлка ў жыце – мякка, а за тры вярсты чуваць!”

Я ўдзячна калектыву часопіса за добрую падрыхтоўку да пасяджэння. Падводзячы вынікі, хачу адзначыць работу … аддзела за…. Запрашаю ўсіх у круг і прашу памяняцца месцамі тых, хто

задаволены сваёй работай; не задаволены работай; хто даведаўся аб нечым новым; хто высока ацэньвае змест мерапрыемства; хто задаволены зносінамі; хто працаваў творча, а не па шаблоне; хто стаміўся; хто хоча і найдалей працягваць сумесную працу.

47