7
Штукарская пякарня i цукерня

Пякарня Zorny -

Embed Size (px)

Citation preview

Штукарская пякарня i цукерня

Для нас хлеб – гэта ўвасабленне дасканаласці, грунтоўнасці і глыбокай укарэненасці ў родную зямлю. Традыцыйны хлеб - гэта сапраўды базавы прадукт беларускай кухні, які нашы продкі спажывалі на працягу стагоддзяў.

Наш хлеб выпякаецца з натуральных складнікаў – мукі, вады і солі – і ў цесце адбываюцца толькі натуральныя працэсы, якія працякаюць павольна і патрабуюць шмат часу.

Мы даем цесту выспяваць столькі, колькі гэта неабходна. У выніку хлеб становіцца здаровым прадуктам і раскрывае свае ўласцівасці: адметны водар, чысты і праўдзівы смак.

Наш хлеб пераважна жытёвы, як і належыць беларускаму хлебу спрадвеку. Аснову яго ўтварае жытнёвая закваска. Дзеля найбольшай карысці для здароўя мы выкарыстоўваем муку ніжэйшых гатункаў і не ўжываем аніякіх штучных дадаткаў.

Большасць аперацый у нас, як і ў даўнія часы, выконваецца рукамі – так хлеб набывае аўтара, штукара, да якога можна прыйсці і з удзячнасцю паціснуць руку.

Для нас хлеб і людзі, якія яго спажываюць, – гэта каштоўнасць.