252
1 ·Â·ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ ·Â·ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡

·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

  • Upload
    others

  • View
    4

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

·Â·ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡

Page 2: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

32

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

·Â·ÛÒ͇flÄÚÎflÌÚ˚‰‡

Ç fl ˜ ‡ Ò Î ‡ Ÿ ê ‡ Í i ˆ Í i

˝‡Îii È ÏiÚ˚ ˝Ÿ‡ÔÂÈÒÍ‡È Ì‡ˆ˚i

Page 3: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

54

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Вячаслаў Ракiцкi. БЕЛАРУСКАЯ АТЛЯНТЫДА.(Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — Радыё СвабоднаяЭўропа/Радыё Свабода, 2006. — 504 с.: iл.

Рэдактар Кацярына ГарэлiкМастак Генадзь МацурКарэктар Аляксандра Макавiк

У афармленьнi выкарыстаныя афортыВалерыя Славука

© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006

ISBN 0-929849-11-6

ЗЬМЕСТ

Прадмова. А. Лукашук ..................................................................................................8

СУСЬВЕТСьвет вачыма архаічнага чалавека ............................................................ 12Белая й чорная магія ................................................................................................. 18Чалавек у сьвеце гукаў ............................................................................................. 25Шаманы, чараўнікі, жрацы ............................................................................... 31Рай і пекла — дабро й зло .................................................................................. 38Той сьвет і ягоныя агенты .................................................................................. 44Цень і сьцень ...................................................................................................................... 50Менскае капішча ............................................................................................................ 56Загадкі й разгадкі сноў ............................................................................................ 61Гадавое кола й беларускі лёс ........................................................................... 66

ЛЯНДШАФТБалота — ад д’ябла й ад Бога .......................................................................... 76Настальгія па страчаным моры ................................................................... 81Замкі — мураваная варта краіны ............................................................. 87Краіна мястэчкаў ........................................................................................................... 92Полацкі лябірынт .......................................................................................................... 99Яны будавалі Вільню .............................................................................................. 105Сталіца на ўзбочыне ............................................................................................... 116Магістральныя ідэі галоўнай магістралі ........................................ 121ХХ стагодзьдзе вачыма археолягаў ........................................................ 126

СКАРБЫКалекцыя пячатак ..................................................................................................... 134Манэты й фальшываманэтчыкі ................................................................ 144Выкарыстаньне цьвікоў ..................................................................................... 153Шахматы — народная гульня .................................................................... 157Падробкі й падробнікі ........................................................................................ 162

Page 4: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

76

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЕЖАШто смакуе беларусам ....................................................................................... 170Cелядзец па-беларуску ........................................................................................ 175Жарсьці вакол гарбаты ....................................................................................... 182Смак сыру ........................................................................................................................... 187Бульбяны паратунак ............................................................................................... 194Гарэлка — служка Сьмерці ........................................................................... 199

ЗВЫЧАІРанак — пераход ад цемры да сьвятла ........................................... 208Сымболіка традыцыйнай вопраткі ..................................................... 213Усё жыцьцё — дарога .......................................................................................... 218Калоднае пчалярства .............................................................................................. 223Бабровыя легенды ..................................................................................................... 229Беларус зь люлькай у зубах ............................................................................ 236

НОРАВЫПраўда й падман ........................................................................................................ 244Як людзі баранiлi сваю годнасьць ......................................................... 250Сьмяротныя пакараньні й катаваньні ............................................ 255Шляхецкая сям’я ........................................................................................................ 267Авантуры й авантурнікі ..................................................................................... 274Забавы беларускай магнатэрыі ................................................................ 281Свары й бойкі шляхты ....................................................................................... 287

КАХАНЬНЕЖыцьцё з пацалункам ......................................................................................... 298Народная кантрацэпцыя ................................................................................. 304Байструк — дзіця грахоўнага каханьня ......................................... 309Сэксуальныя паводзіны ў Сярэднявеччы ..................................... 315Вернасьць і здрада ў сямейным жыцьці ...................................... 321Каханьне ў ахвяру палітычнай авантуры ..................................... 326

СУСЕДЗІПтушкі «чыстыя» й «нячыстыя» ............................................................ 334Конь — сымбаль дабрабыту й вайсковай славы ................. 340Сьвет казявак .................................................................................................................. 348

Здані, прывіды, пужалкі .................................................................................... 354Беларускі чорт ................................................................................................................ 360Няўлоўны цмок ............................................................................................................ 367

ДЗЯРЖАВАПаход на Грунвальд ................................................................................................. 380Беларускія калёніі ..................................................................................................... 386Дыпляматычныя размовы з Масковіяй ......................................... 395Маскоўскія нявольнікі ў Магілёве ........................................................ 400Канстытуцыя 3 траўня 1791 году ......................................................... 407Інтрыгі вакол падзелаў Рэчы Паспалітай ..................................... 412Воля да ўлады .................................................................................................................. 416Чалавек і ўлада ў эпоху «залатой вольнасьці» ........................ 422Соймікавая дэмакратыя ................................................................................... 430Мова ўлады і ўлада мовы .................................................................................. 436

МЭНТАЛІТЭТКаляніяльнае й незалежніцкае сьветабачаньне ................... 446Вера ў Бога .......................................................................................................................... 451Прачытаць Міцкевіча па-беларуску ................................................... 456Беларус у натоўпе ...................................................................................................... 461Шлях да гарадзкой цывілізацыі ............................................................... 467Народ чужых радасьцяў .................................................................................... 472Беларусы вачыма іншых народаў ........................................................... 476

Бязь міту няма нацыі. В. Ракіцкі ............................................................. 482

Шукальнікі Атлянтыды ..................................................................................... 485Паказьнік асобаў ........................................................................................................ 492Summary ................................................................................................................................ 503

Page 5: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

98

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЛІСКАВІЦА Ў ДЫЯМЭНЦЕ

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабо-ды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік,Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка,Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнайзоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі,перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыяслухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхнаяперадача «Неабжытая спадчына» гучала да канцаХХ стагодзьдзя.

Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «БеларускаяАтлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «На-стальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскайнацыі, якія адкрыліся ў глыбiнi мінуўшчыны ВячаславуРакіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, якагаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам.

Людзі — рыцары, будаўнікі, фальшываманэтчыкі,чараўнікі, магнаты…Норавы — забавы, свары, бойкі, авантуры, сэкс...Ежа — клёцкі, селядзец, гарэлка, гарбата, сыр...Ваколіцы — лябірынты, мястэчкі, муры, балоты...Дзяржава — харугвы, канстытуцыі, інтрыгі, войны,калёніі...Сусьвет — Бог, чорт, рай, пекла, белая магія...

Бясконцы далягляд, велізарнае неба, бяздонныя глыбіні,рух хваляў часу й нясьцерпнае зьзяньне кожнай самаймалой пясчынкі як выбух бліскавіцы ў сярэдзіне дыя-мэнту. І — свойская мяккая хваля, якая люляе й цягнеза сабой.

Так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі.

Аляксандар Лукашук,Радыё Свабода

Page 6: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1110

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ï ‡ „ i fl

‡ È

Ô Â Í Î ‡

ˆ Â Ì ¸

Ò Ó Ì

ÒÛÒ¸‚ÂÚ

Page 7: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1312

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

СЬВЕТ ВАЧЫМА АРХАІЧНАГАЧАЛАВЕКА

Размова з Тацянай ВалодзінайМы пераважна глядзім толькі вакол сябе. Ча-сам асьцярожна зазіраем у будучыню. Амінуўшчына падуладная нашаму асэнсавань-ню на нейкі дзясятак стагодзьдзяў. Пераваж-на выбіраем зь яе карысныя нам факты ці нароўні тэзаў сфармуляваныя ідэі. Зазірнуць жаў самыя глыбіні, у далёкі дахрысьціянскісьвет — не наважваемся. Стаім, нібыта перадзачыненымі дзьвярыма. Ведаем, што ў тойбясконцай глыбіні таксама нашы продкі, арасчыніць гэтыя дзьверы не стае сілы. Мобаімся? Баімся, што ў містыцы, міталёгіі ар-хаічнага грамадзтва ўбачым пачаткі сваіх усь-ведамленьняў. Як жа так? Ня можа гэтагабыць, кажам сабе, бо ў нашай падсьвядо-масьці архаічны чалавек жыве ў выглядзенейкага дзікуна…

— Як архаічны чалавек разумеў навакольны сьвет,з чаго фармаваліся ягоныя веды і ўяўленьні прастварэньне, упарадкаваньне й функцыянаваньнеСусьвету? Гэта тое, што ў навуцы называеццакарцінай сьвету, што ёсьць падмуркам трады-цыйнай духоўнай культуры народу. Дык з чаго янапаўставала? Кім і дзе ўсьведамляў сябе стара-жытны чалавек?

— Старажытны чалавек, залежны ад прыроды й гра-мадзтва, несьвядома праецыраваў на Сусьвет сябе йсвае абшчынна-родавыя дачыненьні. Кожным сваімдзеяньнем ён засьцерагаўся ад выпадковасьцяў,няўдачаў. Архаічны чалавек канструяваў сьвет сым-балічных формаў, з дапамогай якіх ён пазначаў і асэн-

соўваў рэчаіснасьць. Натуральнае станавілася звыш-натуральным, прафаннае — сакральным. Так і паўста-вала карціна сьвету. Сапраўды, мастацкая й наватгістарычная літаратура сфармавалі вобраз старажыт-нага чалавека як нейкага дзікуна, які дбае толькі праежу ці абарону ад ворагаў. Аднак шматлікія мітыданесьлі й яскрава сьцьвердзілі, што нашы продкіздольныя былі стварыць вельмі багаты, надзвычайглыбокі й цэласны духоўны сьвет. А ў сьвеце гэтымчалавек ставіўся да навакольля як да нечага жывога,эмацыйна афарбаванага, здольнага адгукацца на ўсеягоныя запатрабаваньні й надзеі. Няма пакуль ярар-хіі. Чалавек — гэткая ж частка Сусьвету, як і расьліна,камень, жывёла, гара ці нават сонца.

— А ў чым асаблівасьці карціны сьвету продкаўбеларусаў? На што яна арыентуецца? Што ўейным цэнтры?

— Карціна сьвету беларусаў грунтуецца на сьвета-глядзе старажытных індаэўрапейцаў і арганічна ўлу-чае рысы часу балцка-славянскай супольнасьці. Ей-ная спэцыфіка вынікае з характару беларуса. У імгарманічна спалучыліся містыцызм, эстэтызм і над-звычайная вера ў адухоўленасьць сьвету. Беларус нідзей ніколі не адмаўляецца ад ідэальнага, але зямное ямубліжэйшае. Таму ён найчасьцей ідэальнае, нябеснаепераносіць на зямлю, у сьвет сваіх рэчаў, у сваю хату.

— Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы?

— Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная рэчу культурнай прасторы й, адначасна, абсалютна рэ-альны прадмет. Сымбаль узьнікаў з рэальных якась-цяў прадмету. Так, сэмантыка дзяжы грунтуецца натым, што ў ёй замешвалася рашчына. Рытуальныяфункцыі хамута вынікаюць з наяўнасьці ў ім ад-туліны. У архаічным грамадзтве знакавае і ўтылітар-нае — як бакі аднаго мэдаля.

Page 8: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1514

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— А як гэтыя рэчы функцыянавалі ў рытуале?

— Як прыклад возьмем качаргу. Качаргой працаваліў печы, і таму яе гэтак жа паважаюць, як і агонь. Накачаргу нельга наступіць, бо ўдарыш па носе. Качар-га — сымбаль хлопца, мужчыны. Вось чаму дзяўчына,якую сваталі, зьвязвала матузком качаргу й чапялу,каб сватаньне адбылося. А яшчэ качарга, калі стаялаля печы, замяшчала сабою хатняга духа, дамавіка.Таму гаспадыні глядзелі, каб у качарэжніку было суха,каб сьмецьце не валялася. Разам з тым, у качарэжніку,як прытулку хатніх духаў, і наагул нечысьці, мог па-сяліцца чорт. Вось фрагмэнт запісу, які зрабіў вядо-мы беларускі этнограф Павал Шпілеўскі ў сярэдзінепазамінулага стагодзьдзя:

Кажуць, быццам бы баба-чараўніца вызвала ня-чысьціка на барацьбу. Іх падзяляў невялічкі плотзь вербаў. Дазволена было выбраць любую зброю.Баба выбрала ожаг, а нячысьцік — вілы. Чорт пер-шы кінуўся на чараўніцу, але ягоныя вілы за-шчаміліся ў плоце. Баба прапіхнула ожаг і так ухо-дала праціўніка, што той мусіў з сорамам зьбег-чы.

— Якім чынам нашы продкі маніфэставалі адпа-веднасьць чалавечых дачыненьняў касьмічнымструктурам?

— Вось сьвет прыроды — магутны, непрадказальный таямнічы. А побач — хата, у ёй стол, дзяжа, акно.Паміж імі — чалавек. Ва ўяўленьні архаічнага чала-века гэта ня толькі падобныя сыстэмы, яны — сым-балічна тоесныя. Касьмічная будова Сусьвету суад-носіцца са структурай дрэва, з будовай хаты. Верху,небу будуць адпавядаць дах і абразы, птушкі. Ствалу— жыцьцё зямное. А ніз тоесны ягоным насельнікам.Увогуле хата нашых продкаў — найбольш цэласнаямадэль Сусьвету. Зірнем на традыцыйны інтэр’ер

сялянскай хаты. Заўсёды печ была й пачаткам, і цэн-трам гэтае хаты. І менавіта печ сымбалічна пазначаецэнтар Сусьвету. Печ — сакральнае сховішча агню,які сілкаваў сям’ю энэргіяй сонца й космасу. Акра-мя таго, печ — унівэрсальная касмалягічная мадэль.Ейная аснова, падпечча, раўнуецца да нізу, падзем’я.Чалесьнікам адпавядае жыцьцё зямное, а комін бу-дзе прыпадабняцца да верху, да каналаў сувязі з самімнебам. І пячныя прылады таксама маюць сым-балічнае значэньне. Пячное начыньне мэтафарычнарэпрэзэнтуе саму печ. Патэльня на сымбалічнымроўні выступае як сусьветны камень. Больш вузка —пуп зямлі. Як у замове:

На моры, на кіяні стаіць куст. У тым кусьце ля-жыць скаварода, пад скавародай ляжыць чорнаяруна. Пад той чорнай рунай ляжыць зьмяя Шку-рапея.

Наўпроставае судакрананьне зь печчу вызначаеўспрыманьне пячных прыладаў як сымбалю агню —прычым, агню амбівалентнага, бо сумяшчае ён ідэісьмерці й нараджэньня, нябеснага й зямнога, сьвет-лага й цёмнага. Сваім рытуальным скарыстаньнемпячное начыньне здымае проціпастаўленьне зямлі йнеба, верху й нізу.

— Як уяўлялі старажытныя людзі стварэньнесьветабудовы, пераход ад Хаосу да Космасу?

— Паводле той лёгікі, што, дэманструючы стварэнь-не, чалавек здольны й сам вяртацца туды, да цэнтруй першапачатку, каб ачысьціцца й зноў пачаць спра-ву. Касмагонія прачытваецца праз сымболіку грэбня— таго, якім мы карыстаемся штодня, і ягонага ва-рыянту — ткацкага часальнага грэбня. Менавіта грэ-бень і выступае сакральнай прыладай, пры дапамозеякой з хаатычнага, неапрацаванага льну ствараеццаўжо ўпарадкаваны пачатак — валакно. Так грэбень

Page 9: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1716

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

робіцца прадметам-мэдыятарам паміж прыроднымі культурным.

— Але ж гэта шлях, як я разумею, да магічныхдзеяньняў, да чарадзейства?

— Сапраўды. З дапамогаю такіх рэчаў ня толькі ча-лавек мог зьвяртацца да іншага сьвету, але й дэманы,розная нячыстая сіла атрымлівалі канал сувязі зьлюдзьмі. Учытаемся ў фальклёрны запіс:

Паклала грабянёк пад галаву й сказала: «Суджаны-раджаны, прыходзь маю галаву часаць». Не жагна-лася й не малілася Богу. І толькі заснула — як чую— палез нехта ка мне пад галоў, вымае грэбень іпадыходзіць да мяне. Зьняў зь мяне дзяругу, падняў,пасадзіў на ложку, сарваў з маёй галавы хустку йдавай мяне грэбнем прычэсваць. Часаў, часаў, дыяк ірване, аж у мяне галава затрашчала.

Зрэшты, і ў некаторых рытуалах, зьвязаных з замо-вамі, лекаваньнем, расшыфроўваецца плаз уяўлень-няў пра стварэньне чалавека. І зноў мы вяртаемся дапечы, бо менавіта печ станавілася тым пупам зямлі,дзе магчымае перанараджэньне. А яно патрабавала-ся ў экстрэмальных выпадках, пры цяжкіх хваробах.Продкі верылі, што жыцьцё нельга паправіць, яготрэба «паправіць наноў». І тады, прыкладам, малень-кае цяжка хворае дзіця «перапякалі». Вось апісаньнехарактэрнага рытуалу:

Падчас выпяканьня хлеба маці садзіць дзіця нахлебную лапату, абмывае, загладжвае яго хлебнайвадою й нясе да печы з намерам пасадзіць яго тудыразам з хлебам, але пакідае лапату на загнетцы.Гэты момант пільнуе другая жанчына. Янаімгненна адчыняе дзьверы й гнеўна кажа:— Што ты робіш?— Ня то ня відзіш, сушчы пяку, во што я раблю.

— А, сушчы. Дык пячы іх, пячы, каб не было, —кажа тая й здымае дзіця з лапаты.Маці ўносіць у печ лапату з пакінутымі на ёй суш-чамі й звычайным рухам скідвае іх на «парознае»месца. На гэтае месца яна ўжо ня садзіць хлеба.

Мы можам нават сьцьвярджаць, што рэчы ледзь нерабіліся двайніком чалавека. І таму праз сымболікурэчаў можна было прасачыць пераход чалавека з ад-наго стану ў іншы — зь дзяцінства да юнацтва, зьюнацтва да сталеньня, і нават да сьмерці.

— З нашай размовы вынікае, што рэчы ў трады-цыйным побыце паўставалі й як адухоўленыяаб’екты, і як раўнапраўныя ўдзельнікі абрадаў.Гэта ва ўяўленьнях чалавека мінулага часу. Асёньня? Ці існуюць рэшткі былой усёабдымнайсакралізацыі рэчаў у сьвядомасьці?

— Гэтак, як і даўней, нам служаць посуд і адзеньне,венік і люстэрка. Іхны першапачатковы сымбалічнысэнс амаль забыўся. Аднак, як і раней, мы нэрвуемся,разьбіўшы талерку, здымаем шапку, уваходзячы ўхрам, закрываем люстэрка, калі ў хаце нябожчык, непадмятаем падлогі, разьвітаўшыся з гасьцямі. Віда-вочна, сэмантыка рэчы аказалася тым удзячным по-лем, што зьберагла для нас архаічныя погляды і ўяў-леньні.

Page 10: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

1918

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЕЛАЯ Й ЧОРНАЯ МАГІЯ

Размова зь Ліяй СалавейКожны хоць раз сутыкаўся з магіяй альбо чуўпра яе. Калі нe дапамагаюць лекі — бяжымда шаптухі, напужаў сабака дзіця — адраза-ем кавалачак поўсьці й абкурваем ім дзіцён-ка. Чулі мы й замовы на шкоду. Усё гэта магія— белая ці чорная. Магіяй называюць ча-раўніцтва, вядзьмарства, гэта — слоўныя за-мовы, розныя дзеяньні, абрады, зьвязаныя зьвераю ў здольнасьць чалавека ўзьдзейнічацьна прыроду, людзей, жывёлаў і нават багоў.Магічнае дзеяньне ўласьцівае чалавецтву напрацягу ўсяго ягонага існаваньня. Вера ў вы-ніковасьць замоваў, абрадаў, як ахоўных, гэ-так і шкадлівых, замацоўвалася тысячагодзь-дзямі. Зрэшты, таму яна й існуе, што запатра-баваная чалавечай псыхікай. Магія станавіла-ся нават прафэсійнай, ёй вучыліся. І ў нашчас, час найвышэйшых ведаў, людзі працяг-ваюць верыць у магічнае.

— Чаму ж вера ў магію такая жывучая?

— Магія даволі аб’ёмная зьява, і таму нельга адназнач-на адказаць на гэтае пытаньне. Часам усё жыцьцё ча-лавек ня верыць у ніякія надпрыродныя зьявы, алекалі здараецца якая цяжкая сытуацыя — прыкладам,невылечна захварэе дзіця, тады чалавеку хочацца ве-рыць у цуд. Душа прагне, каб усё ж разьвязаць гэтаесваё балючае пытаньне неяк кардынальна. І калі ўжоўсе сродкі выпрабаваныя, тады чалавек бяжыць дашаптуноў. Нават калі й бяды няма, чалавек усё роўнабачыць, што сьвет поўны цудаў. Напрыклад, ягонаезусім малое дзіця пачынае вельмі хораша граць.Іншыя ня могуць, а яно любы інструмэнт бярэ й хут-

ка падбірае мэлёдыі. Людзей таксама заўсёды цешы-ла думка, што ёсьць яшчэ больш моцныя людзі,нейкія людзі-чараўнікі, якія могуць дапамагчы ў экс-трэмальнай сытуацыі.

— Вы перакананая, што веры ў магію патрабуечалавечая псыхіка?

— Так. Нават паводле Бібліі, слова ляжыць у асновеўсяго. Чалавек пэўны, што з дапамогаю слова можнамногае зрабіць, ажыцьцявіць. Тым больш, калі гэтаеслова ад Бога.

— Значыць, у аснове магіі — слова?

— Ня толькі. Магія ахоплівае розныя спосабы: і дзе-яньне, і прадметы, і словы, што разам утварае магічныабрад. Ёсьць актыўная магія, якая патрабуе прымя-неньня словаў, дзеяньняў, а ёсьць і пасіўная. Яна па-трабуе ўстрымацца ад нечага, не сказаць у гэты час,не зрабіць, не ступіць, не дакрануцца.

— Я думаю, што нам ня трэба паўтараць па-мылкі героя Міхаіла Булгакава, які гуляў зь нячыс-тай сілаю, а таму ня будзем агалошваць праклё-наў, шкадлівых замоваў. А вось прыроду й каранічорнай магіі ўсё ж варта было б прааналізаваць.

— Чорная магія — шкадлівая. Ёсьць і белая: ахоўная,лячэбная, засьцерагальная. Але паміж імі рэзкаймяжы няма. Шкадлівая магія ўзьнікае часам як рэ-акцыя на крыўду, на нейкую варожую дзейнасьць.Хай гэта будзе нязначная дзейнасьць, прыкладам, калісуседка не глядзіць сваіх курэй, або калі падсьвінакуварваўся ў грады дый зрыў усё. Гэта крыўда за тое,што чалавек не шануе чужой працы. Крыўда патра-буе нейкага выхаду. І гэтае выйсьце знаходзіцца ча-сам у словах, праклёнах: «Ах, каб цябе!..», «Ах, кабтабе!..» — каб штосьці здарылася благое. Тады ў ад-каз на гэта можа ўзьнікнуць іншая варожасьць. Ком

Page 11: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

2120

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

нарастае, аж пакуль дзесьці не адбываецца выбух —можна пачуць праклёны на цэлыя пакаленьні, яныпашыраюцца на дзяцей, унукаў. Праклёны могуцьперарастаць у розныя дзеяньні нават да магічныхабрадаў: зламаньне сьвечкі на клямцы ў царкве, пра-гаворваньне перад асінавым колам заклёнаў, зламань-не сьвечкі й закопваньне яе ў зямлю, спаленьнесьвечкі, каб яна патухла. Адпаведнымі тэкстамі дада-ецца, што «каб і жыцьцё тваё патухла!..».

— А ці можна гаварыць пра тыпалёгію словаў, дзе-яньняў у, скажам, праклёнах? Магчыма, існуеўласна беларуская тыпалёгія?

— Беларусы — сапраўдныя слоўныя майстры, вына-ходлівыя творцы слова! Ніводнае дзеяньне ў іх не ад-бывалася без магічнай слоўнай формы. Гэта можнапрасачыць на прыкладах з традыцыйнага жыцьця —пачынаецца праца, трэба сказаць формулу, хоць про-стую: «Памажы Божа!», «Дай Божа добры час!». Зва-роты фармаваліся даўно, і там слова Бог ня ёсьць па-казчыкам хрысьціянства. Скажам, пры заканчэньніжніва, гуканьня спарыньні або пры пачатку работына жніве клікалі сьпешку-парышку. Калі жанчынамыла, то ёй казалі: «Бела Вам!» або «Лебедзі лятуць».

— Белая магія, як Вы сказалі, не шкадлівая. Зна-чыць, яе можна бяз боязі выкарыстаць дзеля, пры-кладам, узаемнасьці ў каханьні, а мо нават і шлю-бу. Якія ў беларусаў былі ці ёсьць замовы на такіявыпадкі?

— Іх шмат. Але б я не адносіла замовы на зьяднань-не з каханым да белай магіі. Гэта ўсё ж шкадліваямагія. Паводле народных уяўленьняў, калі вы праз ча-раўніцтва, замовы і ўсялякія іншыя дзеяньні пры-вабілі да сябе чалавека, ажанілі з сабою, дык добрагане чакайце. Чары мінуцца, і пачнецца благое жыць-цё. Вядома, калі дзяўчына моліцца перад невядомымі

сіламі, каб захаваць каханьне, тады гэта даравальна.Вось некаторыя з такіх замоваў.

Сьвятою вадою ўмываюся,Золатам уціраюся,Сонейкам адзяваюся,Месяцам падперажуся,Зоркамі зашпілюся:Я нікога не баюся.Як сонца й месяц на ўвесь сьвет сьвецяць,Так каб я была над увесь сьветМіла й люба Раману.

Месяц і зоры,Не давайце майму Раману спакою:Каб ён ня еў, ня піў,Ня спаў, не драмаў,Толькі пра мяне, Вольгу, думаў,Бо я, Вольга, раджона-хрышчона,Доляю абгараджона,Сонейка — у вачох,Месячык — у плячох,Зорачкі — у раброх,Ангелы — на небясох,Камень — у моры.Як таго каменя з мора не падняць,Так у мяне хлопца не адняць.

— Якія яшчэ замовы можна лічыць станоўчымі?

— Найперш, усе ахоўныя й лячэбныя замовы. Апош-нія, хай сабе не заўсёды вылечваюць, але ў многіхвыпадках дадаюць чалавеку ўпэўненасьці, што ёнпераможа, што ён паздаравее. Гэта вельмі важна.Нават мэдыкі сьцьвярджаюць, што настроенасьцьчалавека на выздараўленьне вельмі патрэбная. Ёсьцьтакія першасныя, прымітыўныя замовы — ня тыя,што выкарыстоўвалі чараўнікі, майстры, знатакі, а

Page 12: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

2322

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

тыя, што магло ведаць і дзіця школьнага веку. Пры-кладам, ікаўка ў страўніку. Вучылі пераадольваць та-кую зьяву, валодаць сабой, перамагаць сілаю воліпрацэсы, што адбываюцца ў арганізьме. Трэба былонабраць паветра й на адным уздыху сказаць: «Ехалаікаўка на сівой кабыле. Кабыла пала — ікаўка прапа-ла». І так тры разы. Часта дзеці бавяцца, падаюць,набіваюць гузы, а потым бягуць да мамы, каб паху-кала, каб пагладзіла, а мамы няма, тады можна й са-мому сказаць: «Ляцела пава — на дубе пала. Дуб ска-лыхнуўся — удар мінуўся». Вось яшчэ некалькі замо-ваў:

ЗАМОВА АД САБАКІЦюцька, цюцька,Твая маці сучка,Цябе яна радзіла,Табе вочы засьляпіла.Ня бачыў ты сьвету,Ня бач і мяне.Чый хлеб ясі,На таго й брашы.

ЗАМОВА АД ЯЧМЕНЮ(хваробы на вачах)Ячмень, ячмень,На табе кукіш,Што захочаш,Тое й купіш.Купі сабе тапарок,Пасячыся папярок.

ЗАМОВА АД СПУДУБег сабачка цераз мост,Чатыры лапы, адзін хвост,На масточку забрахаў,Вольцы ліха адагнаў.

ЗАМОВА КЛАДУЧЫСЯ СПАЦЬУ ложак лажуся,На бачок павярнуся,Нічога не баюся.Анёлы пры мне:Што ім, тое й мне.

— А зараз пра знахараў і чараўнікоў. Вельмі час-та яны замаўляюць супраць чалавека, ужываюцьшкадлівыя замовы. Ці не вяртаецца да іх гэтаяшкадлівасьць?

— Чараўніцтва таксама амбівалентнае. Адзін і той жачалавек можа зрабіць і добрае, і злое. Яго папрасі йяшчэ заплаці, дык ён і зробіць блага. Але на аднагопадзейнічае, на іншага — не. Адзін лёгка паддаеццазамове, іншы мае цьвёрды характар. На самаго ча-раўніка таксама спрабавалі вярнуць замову. Вось ты-повы прыклад: «Што ты мне зрабіў, каб і ты тое меў!».Гэта трэба сказаць абавязкова, калі адчуваеш такуюпадазронасьць, што чалавек нешта пра цябе падумаў,ня так паглядзеў. Або сказаць, або падумаць.

— А ці ёсьць адмовы на замовы?

— Ёсьць. Прыкладам, чараўнік, які рабіў замову назлом жыта, выбіраў адпаведны час: поўдзень абопоўнач. Затым распранаўся, хадзіў супраць сонца йказаў замову: «Каб жаў — адляжаў! Каб зьеў — ад-хварэў!». А чараўнік, якога прасілі адчараваць гэтызалом, звычайна прыгаворваў: «Каб жаў — не ляжаў!Каб еў — не хварэў!».

— Белая магія — гэта чараўніцтва з дапамогайбоскіх сілаў, так?

— Ня толькі. З дапамогай усіх сьветлых сілаў. Тут ізварот да зары, да вады, да сонца, да месяца. Скажам,у дарогу выпраўляе маці сына, на душы трывога, ітады трэба сказаць: «Мяне маці радзіла, сонейкам аб-

Page 13: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

2524

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

гарадзіла, месяцам падперазала, у дарогу адпраўляла.Раньні бег — не дабег. Позьні бег — не дабег. А мнеад Бога шчасьлівая дарога!». Ёсьць звароты й да Бога,і да прыродных сілаў — да сьвяціла, да зары. Так, падапамогу зьвярталіся да зары: «Зара-зараніца, божаяпамачніца, заўсёды й вадзіца царыца».

— Ці патрэбная нам сёньня магія, ці будзе яназапатрабаваная наступнымі пакаленьнямі, якімжыць ужо, напэўна, ня толькі ў кампутарызава-ным сьвеце, а ў яшчэ больш тэхнагенным?

— Ніхто ня ведае, якім будзе ў далечы чалавек. Алеўсе ягоныя досьведы жывучыя, і зь бегам часу янытак ці іначай выкарыстоўваюцца. Хай сабе толькі длятаго, каб проста ўквеціць жыцьцё. Ня веру асабліва,што замова страціць сваю функцыю й стане простапаэзіяй. Хаця тут ёсьць, безумоўна, і паэтычныя зна-ходкі, але ўсё ж замова трымаецца на пэўнай функ-цыі, на практычнай патрэбе. І перш за ўсё на патрэ-бе душы, бо душа хоча цуду, і цуд гэты дае магія.

ЧАЛАВЕК У СЬВЕЦЕ ГУКАЎ

Размова з Тацянай ВалодзінайЧалавек жыве ў сьвеце гукаў — гукаў прыро-ды, сьпеваў, гулу машынаў. Дый сам чалавекактыўна стварае самыя розныя гукі й, га-лоўнае, мае голас. Камунікацыю й жыцьцёнаагул бяз гукаў цяжка сабе і ўявіць. Абсалют-ная цішыня існуе, бадай, толькі на тым сьве-це. А народная традыцыя гукавыя паводзіныпрыпісвае іррэальным пэрсанажам, прыкла-дам, таму ж дамавіку.

— Дык якія сэнсы маюць гукі ў культурнай тра-дыцыі? Які ён, гукавы «каталёг» народных звы-чаяў і абрадаў беларусаў?

— Гук, як і іншыя зьявы навакольнага сьвету, у тра-дыцыйнай культуры можа набываць значэньне, ста-навіцца знакам, мець культурную функцыю і ўлучац-ца ў культурны тэкст. Апазыцыя «гук — цішыня» йейны адпаведнік у сьвеце чалавечых гукаў «голас —маўчаньне» ёсьць адной з асноўных катэгорыяў сым-балічнай мовы культуры. На глыбінным роўні ёй ад-павядае кардынальнае для ўсёй культуры супрацьпа-стаўленьне зямнога сьвету людзей, што гучыць і га-ворыць, замагільнаму сьвету мёртвых, дзе пануецішыня й бязгучнасьць.

— Самы блізкі нам гук — гэта наш голас. Якоемесца голас займае ў духоўнай культуры?

— Голас чалавека займае асаблівае месца ў шэрагугукаў. Як прыродная функцыя чалавека, ён служыцьпрыкметаю «гэтага», зямнога сьвету ў супрацьле-гласьць замагільлю. Нездарма дэманаў выганяюцьтуды, дзе «сякеры не сякуць, слова не чуваць і кудыпеўнеў голас не даходзіць». Разам з тым голас набы-

Page 14: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

2726

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вае розныя магічныя функцыі — абароны, адгону,прадукаваньня й нават лекаваньня. Голасам можнаадвесьці ад чалавека хваробу й перадаць яе іншаму:

Верылі, ліхаманку можна нават адсьпяваць. Тадыхворы на ўсходзе сонца, каб ніхто ня бачыў, лезна плот, як певень, ды ўголас крычаў: «Кукарэку,я сьпяваю, хто тое чуе, няхай мае».

Варта адзначыць і тое, што голас у рытуальнай прак-тыцы так ці інакш маркаваны. Замову, напрыклад,шэпчуць, мяняюць рытм, інтанацыю й нават тон; прыабыходзе палёў гаварыць стараліся як мага гучней,нават крычаць, каб добра зарадзіла збожжа.

— Адгонная функцыя голасу зразумелая, мы йсёньня крычым, каб напалохаць ці адагнаць непа-жаданага спадарожніка. Але як з дапамогаю гола-су небясьпеку папярэдзіць?

— У міталягічным сьветаглядзе голас і гук ствараюцьсвоеасаблівую агароджу. Але адрозна ад агароджы,прыкладам, збудаванай ці ўзаранай, якая праходзіцьтолькі па пэрымэтры, чалавечы голас запаўняе ўсюпрастору цалкам і датуль, пакуль ён будзе чутны. НаПалесьсі існавала нават мера адлегласьці, і за адзінкувымярэньня бралася магутнасьць гукаў, у дадзенымвыпадку — хатніх жывёлаў. Верылі, што нечысьць непадыдзе «на валоў рык».

— Дзе чуваць голас — там жыцьцё. А дзе голасуняма?..

— Там сфэра сьмерці й дэманаў. Аднясеньне маўчань-ня й цішыні да замагільля рэглямэнтуе й паводзінычалавека. У час пахаваньня й памінак удзельнікі ста-раюцца гаварыць шэптам, бо, згодна з павер’ямі,душы продкаў зьяўляюцца да стала, і кожнае словаможа напалохаць іх і прагнаць, а гэта пагражае бя-

дой. Час сьмерці Ісуса Хрыста адзначаны ў каталіцкайтрадыцыi маўчаньнем званоў.

— Да сёньняшняга часу захавалася традыцыйнаяхвіліна маўчаньня. Маўчым мы й прысеўшы пе-рад выправай у дарогу. Відаць, карані гэтых звы-чаяў трэба шукаць у міталягічных поглядах?

— Так, сёньняшняе разуменьне хвіліны маўчаньняяк ушанаваньня памяці вынікае зь першапачатковайсэмантыкі — усталяваньня духоўнага кантакту зпродкамі. Да іх мы зьвяртаемся й перад дарогай,маўчым, каб далучыцца да іх і папрасіць аб удачы.Наагул, маўчаньне й, шырэй, бязгучнасьць — канеч-нае патрабаваньне многіх абрадаў і рытуальных дзе-яньняў дзеля кантактаваньня зь іншасьветам. Агуль-нымі мэтамі іх станавілася імкненьне вылечыцца(цішыня пры замаўленьні) альбо забясьпечыць сабепосьпех у якой-небудзь справе, а таксама запытань-не ў продкаў, звышнатуральных сілаў пра сваю буду-чыню. Згадаем маўчаньне ў час варожбаў:

На Вадапосьце вячэру вараць, а катора хоча га-даць, то сама сабе наварыць салёных з лушпай-камі картопляў, ні з кім не гаворыць, хоць бы наяе хто што ні казаў, і кладзецца спаць. А ўночыпрысьніцца сон, што хлопец ваду падае — за тагой пойдзе.

Маўчаньне таксама адносіцца да захадаў засьцярогі,якія робіць чалавек пры кантакце са сьветам дэма-наў. Таму рэкамэндавалася маўчаць і не раскрывацьроту ў часе навальніцы, каб нячысты ня змог там сха-вацца, гэтак жа пры раскопваньні скарбаў, якія вар-туе нячыстая сіла. Дарэчы, парушэньне забаронымагло прывесьці да суровых наступстваў.

— І яшчэ адзін від голасу, гукаў — плач, альбо, урытуальнай практыцы, галашэньне. Ці былі ў бе-

Page 15: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

2928

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ларусаў прафэсійныя плакальшчыцы, бо гора жбязь сьлёзаў і галашэньняў не бывае?

— У народнай традыцыі гукавое праяўленьне горастрога рэглямэнтавалася. Найперш забараняліся плачі прычытаньні ў час агоніі, якія, як верылі, працягва-юць пакуты, не даюць выйсьці душы. У народзе рас-казваюць:Як хто памірае, то спакой і цішыня, каб ніхто неадзываўся. Перабіваць сьмерць ня нада. Калі пе-рабіў чалавеку адыход, ён мучыцца страшна. Па-куль яго не паложаць на лаву, памыюць, адзенуць,сьвечку запаляць на акне, і тады плачуць. І ноччу,як сонца зайшло, не галосяць, ня выюць — нельга.

— А сьвіст? Нават адукаваныя гараджане ась-церагаюцца сьвістаць, скажам, у хаце — каб гро-шай ня высьвістаць. Што зьвязвалася са сьвістаму традыцыі?

— Сьвіст — адна з праяваў ненарматыўных гукавыхпаводзінаў чалавека, учынак рэзка нэгатыўны й ад-несены да іншасьвету. Існавала строгая забаронасьвістаць у хаце, бо гэта выклікала альбо зьяўленьненячыстай сілы (як у прыказцы «Дурні сьвішчуць, чар-цей ішчуць»), альбо віхуру. Сьвіст у двары пагражаўспустошваньнем гаспадаркі. Хатні дух мог адпом-сьціць сьвістуну беспадстаўны выклік. Такім чынам,сьвіст выступае як заклік таго сьвету й ягоны сыгнал.Лічылася, што калі сьвісьнеш тры разы ў 12 гадзінаўу чацьвер, дык зможаш паклікаць да сябе д’ябла.Сьвіст у полі выклікаў віхуру, а гэтая стыхія ўяўляла-ся як чалавек зь вялікімі, надзьмутымі для сьвістувуснамі.

— Што тычыцца таго сьвету, дык, падаецца, яго-нае дэманічнае войска бязгучнае толькі там, натым сьвеце. Завітаўшы ў сьвет людзей, дэманыпачыналі гаварыць?

— Альбо проста перадаваць няўцямныя, дзіўныя гукі.Невядомыя страшныя гукі маглі належаць і нейкімбезыменным духам. Пра такія жахлівыя водгукі ка-залі: «штось гукае, пужае».На Пятра ня нада хадзіць у лес, там пужае. Хтохадзіў, дак там гукае й гукае: «О-гой! О-гой! Дахадзі дамой!» А хто яго знае, хто крычыць. Можа,гэты Пятро. А некаторыя гавораць, гэта зямляабзываецца.

«Гаворцы» дэманаў або іхным гукам уласьцівыя не-звычайнасьць, незразумеласьць, скажэньне прывыч-ных формаў, падваеньне рэплік, заіканьне, карта-васьць ці, наадварот, дужа складная гаворка, нават урыфму. Ім прыпісваюцца таксама крыкі, заклікі, уз-дыхі, працяглыя гукавыя сыгналы, няўцямнае мар-мытаньне. Так, русалкі крычаць: огэ-огэ-огэ, гу-та-та,гу-та-та, альбо неяк мыкаюць: нім-нім-нім… Надзвы-чай папулярны матыў пра чорта, які трапляецца па-дарожнаму ў выглядзе жывёліны й на заклік чалаве-ка адзываецца жудасным рэхам: бяша-бяша-бяша…

— З усясьветных міталёгіяў мы ведаем пра сы-рэнаў, што губілі падарожнікаў адно сваімі сьпе-вамі, а гэта значыць, голасам. А ці ёсьць у белару-саў гэткія гуканебясьпечныя дэманы?

— Заслухаўшыся сьпеву русалак, трацілі асьцярож-насьць хлопцы. Аніяк нельга было адгукацца на любынезнаёмы вокліч, калі цябе хтосьці невядомы клікаўпа імені. Адгукнуўшыся, чалавек тым самым адкры-ваў да сябе доступ і фактычна трапляў пад уладу ня-чыстаму. А яшчэ ў народзе расказвалі пра асобнагадэмана з «гукавым» імем — пра хіхітуна:

Хіхітун — такі нячысьцік, які быццам бы зна-ходзіцца ў чалавека за сьпінаю. І калі з чалавекамможа здарыцца нешта нядобрае, хіхітун пачынаерадавацца гэтаму, сьмеючыся тоненька й часта:

Page 16: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

3130

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

хі-хі, хі-хі-хі. Рэзка абярнуўшыся назад у гэтымомант, можна ўбачыць маленькае стварэньне,якое нечым нагадвае малпачку, а на макаўцы ў ягоневялічкія рожкі.

— Тут сьмех хіхітуна злосны, зларадны. Дэма-ны ня ўмеюць сьмяяцца так, як сьмяецца шчась-лівы чалавек. Але ж сёньня ніхто не сумняваецца,што хвіліна сьмеху працягвае жыцьцё на гадзіну…

— І ў народных уяўленьнях сьмех надзяляўся адгон-нымі функцыямі й самай яркай жыцьцесьцьвяр-джальнай патэнцыяй. Чалавек сьмяяўся, і наўколастанавілася чыста — без чарцей і зламысьнікаў, сты-муляваліся прыродныя рытмы, маладзела душа. Як указцы: расьсьмяшыў Ванька царэўну Несьмяяну —чакай вясельля.

ШАМАНЫ, ЧАРАЎНІКІ, ЖРАЦЫ

Размова з Тодарам КашкурэвічамШаманства ёсьць адной з архаічных тэхнікэкстазу й адначасна містыкай, магіяй і рэ-лігіяй у шырокім разуменьні гэтага слова, зуласьцівымі ёй касмалёгіяй і магічнымі тэх-нікамі. Элемэнты шаманства знаходзяцца,бадай, ва ўсіх рэлігійных сыстэмах сьвету. Мыведаем пра шаманства ў Сібіры, Скандынавіі.

— Але ці было ўласьцівае шаманства архаічнымбеларусам? Якія элемэнты вызначаюць рэлігійнуюсыстэму як шаманскую?

— Адным з цэнтральных элемэнтаў шаманскай кас-малёгіі зьяўляецца трохчасткавы падзел Сусьвету ўягонай вэртыкальнай праекцыі, сымбалем і ўвасаб-леньнем якога зьяўляецца Сусьветнае Дрэва. Сусьвет-нае Дрэва мае прынцыповае значэньне для шамана.Яно стаіць у Цэнтры Сьвету, ягоныя галіны дасяга-юць Неба, ягоныя карані сягаюць Апраметнай. Дрэ-ва — шлях для шамана. Узьбіраючыся на яго, шаманмае магчымасьць трапіць ва ўсе часткі Сусьвету: усьвет багоў, у сьвет продкаў. Зь ягонай драўніны ша-ман робіць сабе бубен. Што да спэцыфічнай шаман-скай тэхнікі, то яна выяўляецца ў здольнасьці ўзно-сіцца на Неба, сыходзіць у Апраметную, выклікаць іўвасабляць духаў дзеля ажыцьцяўленьня экстатычна-га вандраваньня. Гэта й здольнасьць уладарыць надагнём.

— Хто ж мог быць шаманам?

— Шаманы былі «абраныя», і яны былі далучаныя дасфэры сакральнага, недасяжныя для астатніх сяброўграмады. Шаман — паэт, сьпявак, музыка, прарок,жрэц і лекар, ён — захавальнік рэлігійных і народ-

Page 17: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

3332

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ных традыцыяў, паданьняў. Ну, акурат як апісваліменскія жанчыны сьвятара Савасьцея зь менскагакапішча: і швец, і жнец, і ў дуду ігрэц.

— Традыцыйна шаманства зьвязваюць са жрэц-кімі практыкамі. Але жрэцкі кодэкс пасьля пры-няцьця хрысьціянства стаўся практычна белайплямай.

— Пра жрэцкі стан у беларускай архаічнай трады-цыі захавалася надзвычай мала паведамленьняў. А прахарактар жрэцкіх практык невядома нічога. Першчым казаць пра шаманства ў беларусаў, колькі сло-ваў пра сакральны статус іхнай зямлі. «Крывія» — якцэнтар Сусьвету, месца, адкуль бяруць вытокі най-буйнейшыя ўсходнеэўрапейскія рэкі — Волга, Дня-про, Дзьвіна. Гэта — месца, дзе рэканструктыўна зна-ходзілася Гіпэрбарэя, гара Мэру, Хара Бэрэзайці,краіна, дзе знаходзіліся ўваход на Неба і ў Падзямель-ле, краіна жрацоў-крывісаў. Сярод народных падань-няў з пракаветных часоў ёсьць і такія, што расказва-юць пра старажытных насельнікаў нашай зямлі —асілкаў, або волатаў. Пра гэта ж знойдзем і ў міта-лёгіях іншых індаэўрапейскіх народаў. Характэрнайрысай пракаветных волатаў была такая фізіялягічнаяўласьцівасьць, як лішняя «чортава» костка — раброці грудзіна, як суцэльны панцыр. Відаць, тая косткабыла адной з прычынаў неверагоднай моцы волатаў.Пазьней этнолягі зафіксавалі карагод, у часе якогаўдзельнікі моцна круціліся, узяўшыся за рукі, і сьпя-валі: «Чортава костка, хто адарвецца, гора набярэц-ца…».

— Чаму менавіта костка ва ўяўленьнях архаічна-га чалавека набывала магічны сэнс?

— Паводле некаторых лінгвістаў, нашы продкі раз-маўлялі на дыялектах балцкай моўнай групы, дый да-гэтуль некаторыя беларускія дыялекты маюць рысы

заходнебалцкага характару. У старажытнапрускаймове, роднаснай мове нашых продкаў, слова, што аз-начае рабро, гучыць як «greіwakaulіn», што значыць«крывая костка». Але нашы міталягічныя факты даз-валяюць разумець гэтае слова й як «костка (жраца)Крыве», адпаведна — костка першанасельнікаў на-шае зямлі, волатаў, жрацоў-крывічоў. Тое, што ста-ражытныя тутэйшыя жрацы валодалі нейкай свое-асаблівай косткай, крывой косткай як нейкім атры-бутам, цікава ў зьвязку з алтайскай шаманскай тра-дыцыяй. Там адным з галоўных атрыбутаў шаманаёсьць костка, рабро або грудзіна птушкі — гэтыяпрадметы давалі шаману здольнасьць да палётаў урозныя сьветы.

— Ці захаваліся ў беларусаў легенды пра людзейзь нечалавечымі здольнасьцямі — прыкладам, пратакіх, што могуць лятаць?

— Існуе легенда пра Зьмея-краўца з навакольляў Лу-комскага возера — так бы мовіць, з крыўскага Лука-мор’я, які жыў у камені, шыў вопратку людзям, штослужыла сто гадоў. Калі ўладальнік той вопраткі рэ-гулярна хадзіў на ігрышчы, то вопратка была прак-тычна нязносная, але калі ўладальнік ейны заходзіў уцаркву, то яна развальвалася на кавалкі. Кравец меўздольнасьць ператварацца ў зьмея й лётаў праз Лу-комскае возера ў вобразе вясёлкі да сваёй каханкі.Ну, а так хадзіў у міры як чалавек, схаваўшы крылыпад пінжак. Паўстае вобраз самотніка-ведзьмака, які,калі ў гарадах ужо панавала хрысьціянства, вымуша-ны быў хавацца й жыць у лесе, займацца няхітрымрамяством — кравецтвам.

— Рамесьніцкае азначэньне «кравец» паходзіць, якмяркуюць лінгвісты, праз народна-этымалягічнаевытлумачэньне ад балцкага «kryvіs», у славянска-моўнай рэдакцыі — «крывец». Дый архаічная тэх-налёгія краеньня вопраткі — ці не адпавядае яна

Page 18: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

3534

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

акту сымбалічнага ахвярапрынашэньня як пад-ставы для стварэньня адзеньня паводле міту, ры-туальнай мадэлі?

— Пацьверджаньне гэтай думкі знаходзім зноў-такіў алтайскай шаманскай міталёгіі, дзе вярхоўны ня-бесны бог Ульгень кроіць (разумей — стварае) душылюдзям — накшталт абутку ці вопраткі, што ў на-шым выпадку сапраўды мог выконваць чалавек,набліжаны да багоў — жрэц. Здольнасьць краўца-крывіса ператварацца ў зьмея — ці ня сьведчаньнепра шаманскую тэхніку — левітацыю, здольнасьцьперамяшчацца ў паветры? Пра гэта неверагоднашмат у шаманскіх міталёгіях — як індаэўрапейскіх,так і ўральска-алтайскіх.

— Такім чынам, элемэнты шаманства можнаназіраць у тэхніках рамёстваў. Якія яшчэ тра-дыцыйныя рамёствы ці іхныя тэхналёгіі можназьвязаць з шаманствам?

— Большасьць архаічных тэхналёгіяў паўстала зь пер-шапачатковых рытуальных дзеяньняў. Старажытныяжрацы Сусьвет выкоўвалі, ткалі, высякалі — як цесь-ляры, ляпілі — як ганчары. Гэтаксама, як багі. І напа-чатку, і пазьней захавалася стаўленьне да рамесьнікаўяк да чарадзеяў, людзей, што маюць уласьцівасьцьзносіцца з найвышэйшымі сіламі. Бортніцтва надзвы-чай багатае на элемэнты шаманскай ідэалёгіі. Гэтараскрываецца напоўніцу, калі параўнаеш беларускішаманскі досьвед зь сібірскім і алтайскім досьведамі,дзе шаманства захавалася як цэласная сыстэма данашых дзён. Архаічная форма бортніцтва — гэтаборці, разьмешчаныя на дрэвах, ці раі, што жывуць удуплах дрэваў. «Сьвятыя пчолкі», «біты ярыя» («біты»ў беларускіх песьнях ад балцкага ‘bіte’ — «пчала»),што жывуць у дупле дрэва, — сымбаль вельмі глыбо-кай архаікі, карані якога ў пачатках індаэўрапей-шчыны. І тут цікавая асоба бортніка. Рэч у тым, што

лазаньне па дрэве ёсьць адной з найважнейшыхмагічна-апэрацыйных практык шамана. Шаманскаятэхніка, запраўды, заключаецца ў пераходзе з аднойкасьмічнай сфэры ў другую: зь Зямлі на Неба або зьЗямлі ў Пекла. Дрэва ёсьць дарогай для ягоных пада-рожжаў.

— З тэмай Сусьветнага Дрэва, мёдам (апасрод-кавана — пчалярствам) зьвязаны й цэлы блёк гер-манска-скандынаўскай міталёгіі. Гэта найпершміт пра бога Одына, гэткага бога-экстатыка.

— Сапраўды, асоба Одына й міт пра яго — Страшэн-нага Ўладара й Вялікага Мага — паказваюць нам не-калькі істотных шаманскіх рысаў. Каб спасьцігнуцьтаемную мудрасьць рунаў, Одын сам сябе прыцяўкап’ём да крывога дрэва, правісеў там дзевяць дзён іначэй. Навукоўцы бачаць у гэтым абрад пасьвячэнь-ня. А калі яшчэ згадаць, што Одын праславіўся й тым,што здабыў мёд паэзіі, то перад намі паўстае вобразсапраўднага бога-пчаляра. Бортніцтва ў сувязі з сыс-тэмай пісьма яскрава адлюстраванае й на балцка-крыўскіх этнаграфічных і моўных фактах. Славянскаеслова «борць» паходзіць ад дзеяслова са значэньнем‘буравіць’, ‘длубаць’, а ў латыскай мове слова «burts»азначае знак або літару. Вядомыя «бортныя знакі» —ці не рэлікт нейкай тутэйшай граматы, накшталтгерманскіх рунаў — гэткія «чэрты й рэзы», адкры-тыя ў прасьвятленьні тутэйшым бортнікам-шаманампадчас мэдытацыі пад пчаліны гуд, калі яны сядзеліна дубовым суку. Бортнікі ў народным уяўленьні мелівельмі высокі статус. У песьнях яны займаюць побачз дударом найвышэйшае месца.

— Шаманізм зьвязваецца з экстатычнымі пера-жываньнямі, экстатычным станам чалавека.Вельмі часта экстазу чалавек дасягае праз музы-ку.

Page 19: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

3736

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Дудар у шаманстве моцна ўражвае, вось сапраўды— утрапёны скамарох, жрэц экстатычных абрадаў,творца рытуальнага экстазу! І ў дзеяньнях дударашмат элемэнтаў шаманства. Гэта, безумоўна, вешань-не дуды на дрэве, тутэйшага шаманскага інструмэн-ту, зробленага з прынесенай у ахвяру казы («эх, па-весіў ён дуду, на зялёным на дубу»). Гэта й матыўграньня дудара, які сядзіць на дрэве («сядзіць дзедна дубе й іграець на дудзе»), або замена яго арніта-лягічным увасабленьнем — жоравам («сядзіць жораўна дубе й іграець на трубе»). Ён можа быць замене-ны ўвогуле таямнічай асобай нейкага камара («ся-дзіць камар на дубе»), і ўжо гэты ж камар сядзіць напалку ў лазьні («камар лазьню тапіў»)... Потым усеяны пачынаюць валіцца ад наляцелай буры, ламіцьсабе бакі, ногі... Далей яшчэ цікавей! Узьнікае тэмалазьні, «магічнага жару» — яшчэ аднаго таксама зна-кавага элемэнту шаманства. Рытуальныя лазьні вы-конвалі магічную ролю ў падрыхтоўцы будучых ша-манаў — як месца экстатычных перажываньняў. На-самрэч лазьня — культавае месца: камяні, агонь, вада— элемэнты, зь якіх складаецца сьвет, і ўсе яны ў ры-туальна-касмаганічным узаемадзеяньні!

— Ці ня маем мы тут пад мноствам імёнаў і пэр-санажаў пэўную сыстэму кодаў, здольную пры-стасоўвацца да любых, часта неспрыяльных ідэ-алягічных сытуацыяў?

— Пасьля прыняцьця хрысьціянства прыхільнікі ста-рой веры мусілі хаваць сваіх пэрсанажаў, істотныяпаняцьці за мэтафары. Існавала сыстэма разнастай-ных кодаў: код музычны, чалавечага адзеньня, казюль-кавы, птушыны, побытавых прадметаў, якія ў любойсытуацыі маглі замяняць адно аднаго. Ці не замяняеказюлька-камар нейкі іншы пэрсанаж паводле сугуч-ча, алітэрацыі? Дарэчы, слова «камар» паходзіць адіндаэўрапейскага слова ‘камру’ — рой. Менавіта, ска-

марохі-валачобнікі атаесамляліся ў нашае народнаетрадыцыі з роем. І ці не ўвасабляла традыцыі скама-рохаў тутэйшае шаманства?

— Дык што, беларуская духоўная традыцыя прэ-тэндуе на шаманскую?

— Наяўнасьць якога-небудзь шаманскага фэномэнуяшчэ не азначае, што магічна-рэлігійнае жыцьцё тагоці іншага народу засяроджанае вакол шаманства, алевыяўленьне й дасьледаваньне такіх зьяваў здаеццапэрспэктыўным у вывучэньні архетыпаў пэўнай куль-туры.

Page 20: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

3938

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

РАЙ І ПЕКЛА — ДАБРО Й ЗЛО

Размова з Тацянай Валодзінай«Lutum non omnіa fіnіt» (Сьмерць — не ка-нец), казалі старажытныя рымляне. І з гэтымпагаджаецца бальшыня міталёгіяў і рэлігіяў.Але што адбываецца пасьля чалавечага існа-ваньня? Здагадка аказалася аднолькавай ваўсіх канцах гэтага сьвету. Пасьмяротнаебыцьцё ўсюды біпалярнае — цемра й сьвят-ло, пакуты й асалода, узнагарода й пакарань-не. Яшчэ ў Гамэравых паэмах закладзеная па-лярызаваная мадэль сьвету, якая ўлучае ўсябе Элізіюм і Аід — дзьве формы вечнагажыцьця, што чакалі чалавека. Пройдуць пер-шыя стагодзьдзі хрысьціянства, і чалавекпаўстане перад выбарам: рай альбо пекла.Рэальна цяпер адно — як бы глыбока ні ся-галі мы ў гісторыю, колькі б міталёгіяў ні гар-талі, перад намі паўстануць вэрсіі адной і тойжа мадэлі.

— А якая вэрсія ў беларусаў?

— У пазьнейшай міталёгіі беларусаў, як і іншых на-родаў сьвету, зямля паўстае цэнтральным складнікамтрыяды «рай — зямля — пекла». Але ў той даўні міта-лягічны час, калі грэшных людзей яшчэ й не было,існаваў адзіны замагільны сьвет — вырай.

— Для нас сёньня вырай — гэта тое месца, кудыадлятаюць птушкі...

— А яшчэ туды паўзуць зьмеі ўвосень, на Ўзьвіжань-не. Вырай акаляе нас і зьверху, на поўдні, і зьнізу, падзямлёю. Дый згадаем казкі — нашу міталёгію. Памя-таеце, трапляе герой у падземнае царства, а выносіцьяго адтуль на сьпіне ня хто іншы, як птушка. Вы-

ходзіць, вырай наўкола, ён замыкаецца на Ўзьвіжань-не, а на Саракі адмыкае яго пчолка альбо птушачкай выпускае птушыныя выраі на зямлю. Злучэньне раюзямнога — выраю — і раю нябеснага ёсьць харак-тэрнай рысай беларускай міталёгіі.

Бог сатварыў сьвет і людзей. Людзям Бог зрабіўвельмі гожы рай. Людзі там і жылі, пакуль не са-грашылі. Рай — гэта такі сад, у якім заўждышмат усяго, што толькі душа прымае. Першыялюдзі жылі там вальготна ды радасна, бы тыяптушкі. Там было цёпла, бо заўжды стаяла лета.Як людзі саграшылі ды пашлі скітацца па сьвеце,дык яны вельмі ўбіваліся, што згубілі сваю долю,загубілі райскую жытку. Самы рай Бог аддаўптушкам, каб ён дарам не пуставаў, бо, ведама, ісамая гожая пустка робіцца сумнаю. А людзі ўсёпрасілі Бога, каб ён зноў вярнуў іх у рай. Бог абя-цаў ім, што калі яны ня будуць грашыць, то пасьмерці пойдуць у рай і будуць жыць зь ім разам.

У старадаўняй традыцыі пекла ў сучасным разу-меньні проста не існавала. Усе нябожчыкі былі прод-камі, атрымлівалі сваю долю пашаны, але існавалі натым сьвеце ці ня разам.

— А якім уяўляў беларус пекла? Чаму ён ягобаяўся?

— Уяўленьні аб начыньні пекла ў значнай ступеніабумоўленыя хрысьціянскай традыцыяй. Амаль усю-ды ў якасьці асноўнага атрыбуту пекла ёсьць агонь:

Там чарты ў вялізарных катлах у смале варацьдушы грэшных людзей. Душы гараць, мучацца, аленіколі ня могуць згарэць, бо ўжэ так Бог даў, кабчалавек пакутаваў за свае грахі.

Згодна зь біблейскай трактоўкай, гэта асаблівы пя-кельны агонь — агонь гневу Божага, які карае за са-

Page 21: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

4140

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

мыя розныя дрэнныя ўчынкі. З народных апавядань-няў можна даведацца, што самыя вялікія грэшнікібудуць варыцца ў смале, a менш грэшныя — пакута-ваць y даліне сьлёзаў.

Таго, хто на гэтым сьвеце першы пачынаў біцца,чэрці рана і ўвечары сякуць лазою... Хто абгавар-ваў да паскудзіў славу добрых людзей, там ходзіцьзь пішчыкам на языку... Брахун ходзіць з высалап-леным языком і зьвязанымі рукамі назад, за языккусаюць авады, камары й мухі, a ён ня можа ніадагнаць заедзі, ні захаваць языка. П’яніца п’е сма-лу... Гультай ляжыць голы пад варацьмі заместпадваротніцы. Хто што ўкраў, на тым сьвецемусіць у зубах насіць, а хто ўкрадзе пярсьцёнакальбо голку, то на тым сьвеце мусіць праз вухаголкі або празь пярсьцёнак пралезьці.

— І, як вядома са шматлікіх аповедаў і малюн-каў, гаспадараць у пекле чэрці. Што адметнагатут у беларускіх паданьнях?

— Паводле знакамітага беларускага этнографа йфальклярыста Мікалая Нікіфароўскага, у пекле дзей-нічае адмысловы кантынгент нячысьцікаў — пя-кельнікі, якія спалучаюць сабачыя й казьліныя рысы,ня маюць поўсьці, высалапленым языком і праз ноз-дры абліваюць грэшнікаў расплаўленаю смалой і се-рай. Перш як аказацца прыстаўленымі да сваёй дзей-насьці, пякельнікі былі вольнымі нячысьцікамі, алепраз чартоўскія няздатнасьці (калецтва, прыдуркава-тасьць) іх саслалі ў пекла. Таму й для саміх чарцейпекла — свайго роду выгнаньне.

— Немагчыма абмінуць і цэнтральную пякельнуюпостаць — самога Люцыпара. Ва ўсясьветнайкультуры ягоны вобраз увасабляе найбольш фун-дамэнтальныя, генэтычныя ўяўленьні пра нось-біта зла, у аснове сваёй узятыя зь Бібліі. Які гэты

вобраз у народным, аптымістычным у сваёй ас-нове, сьветаглядзе?

— У беларусаў Люцыпар (а таксама — Анчыпар,Ніцыпар) — гэта першы, найстарэйшы анёл, які ад-паў ад Бога й быў скінуты на зямлю ці ў тое ж самаепекла. Ён самы старэйшы, галоўны нячысьцік. У пек-ле, за дванаццацьцю дзьвярыма, прыкуты дванац-цацьцю ланцугамі да слупа, Люцыпар б’ецца, імкну-чыся вырвацца на зямлю. Штомесяц разбураеццакожная з гэтых перашкодаў, але паўночны велікод-ны звон вяртае іх на свае месцы. Знакі ягонай улады— жалезная карона, прыбітая да чэрапа цьвікамі, інешта накшталт вілаў у правай руцэ. Страшна! Алебеларус знаходзіць для апісаньня пекла зь ягонымуладаром тонкія іранічныя штрыхі й ненавязьлівуюдыдактыку. Прыкладам, у адным з паданьняў трап-ляе Семка на пякельны сход нячысьцікаў і хваробаў:

Ачухаўся Семка й бачыць, што зь дзіркі вылазіцьтакая страшная нечысьць, што няможна й ска-заць. А чэрці ўсялякага калібру вядуць гэтую не-чысьць пад рукі, шапкуюць, услугоўваюць, от нераўнуючы бы архірэя. Дагадаўся Семка, што гэто,мабуць, самы старшы чорт Ніцыпар. Ось Ніцы-пар узабраўся на кучу з чалавечых касьцей дыйусеўся, бы пан на крэсьле. Пасьля абраньня хваро-бай над хваробамі нікога іншага, як П’янства,запішчалі, захрыпалі ўсе чарты з хваробамі, сталівіншаваць П’янства, ды такі паднялі гоман, штодол расступіўся, і ўсе яны паляцелі чорт ведаекуды.

— Вядома, што каталіцкая царква з ХІІ ста-годзьдзя вылучае, акрамя раю й пекла, яшчэ й чысь-цец як пераходнае месца. Ці прыжыліся такія ве-раваньні ў народзе?

— Непасрэдных легендаў не сустракаецца, але ўзьдзе-

Page 22: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

4342

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

яньне ўяўленьняў пра чысьцец назіраецца ў тых па-даньнях, дзе пекла зьмешчана на першым, самымнізкім зь сямі нябёсаў, небе, адкуль душа можа вы-рвацца ў рай. Адметныя й вельмі старажытныя, да-хрысьціянскія запісы, калі рай і пекла як бы мяжу-юць, і чалавек пасьля сьмерці будзе сам пераходзіцьзь зямлі ў вырай. А шлях гэты ўяўляецца ў выглядзеволаса (і таму на Палесьсі забараняюць кідаць вала-сы абы-дзе, іх трэба затыкаць у шчыліны між сьце-намі) альбо проста кладкі. Грэшныя душы зрываюц-ца й падаюць у прорву, а праведныя пераходзяць нанеба.

— Як вынікае, такія паданьні паказваюць нятолькі на знаходжаньне раю й пекла побач, але йяк бы выключаюць больш вядомую хрысьціянскуювэрсію Страшнага суду. Хто ж тады вызначае, дземесца душы?

— Крытэр трапляньня ў рай альбо пекла ў падань-нях апошніх двух-трох стагодзьдзяў — наяўнасьцьхрысьціянскіх грахоў. Канчатковы прысуд выносіццаў час Страшнага суду, дзе кожны зачытае сьпіс сваіхучынкаў і атрымае ад Бога прысуд. Але трапіць у пек-ла можна й бяз Божага прысуду — прадаўшы душучорту ці зашмат саграшыўшы, тады нячысьцікі пад-хопяць душу адразу пасьля сьмерці. Як уваход у пек-ла бачыліся й гэтак званыя чортавы вокны ў балотах.Варта адзначыць і адметныя беларускія ўяўленьні прапекла. Запісваюцца паданьні, паводле якіх зямля на-цягнутая, як скура, над вадою, а ў гэтай вадзе на са-мым дне й ёсьць пекла. А на Гарадзеншчыне верылі,што пекла — «агромніста гара на канцы сьвету». Уцэлым такія запісы яшчэ раз вяртаюць да старажыт-нага ўяўленьня пра той сьвет, што акаляе чалавека зусіх бакоў і нават месьціцца ў ім самім.

— Мы шматкроць паўтараем, што чалавек —гэта міні-космас з усімі ягонымі складнікамі, гэта

праекцыя Сусьвету. Але тады атрымліваецца,што і ў чалавечым целе можна адшукаць і пекла,і рай?

— Безумоўна. Дыяганальлю «рай — пекла» ў струк-туры цела становіцца пара «твар — азадак». Фактыч-на азадак — процілегласьць твару, сярод значэньняўякога матывы адкрытасьці, чысьціні, бачнасьці. На-родная традыцыя й царкоўная містыка азадак чала-века як «твар наадварот» устойліва зьвязвала зь пя-кельнымі сіламі. У сярэднявеччы верылі, што д’ябалставіў свае знакі на ягадзіцах, а ў пратаколах інквізы-цыі нярэдкія зьвесткі пра грэшнікаў і чараўніц, штоцалуюць азадак Люцыпару. А выразы тыпу «ідзі ў зад»раней мелі магічны сэнс, бо адсылалі фактычна на тойсьвет ці, больш дакладна, у пекла.

— Гэта чалавек зьнешні. А чалавек як адзінствадушы й цела?

— Вядомая дыхатамія душы як божага, райскага па-чатку й матэрыяльнага цела як пякельнага нізу. Алеяна не распрацаваная. Выразным ёсьць толькі тое,што самае страшнае пекла — гэта, што ўнутры кож-нага з нас, пекла, якім можа стаць наша сумленьне,душа й нават сэрца. Увогуле ж, ідэя раю й пекла —не чалавечае вынаходніцтва, яна не прагматычная, аанталягічная. Гэта — вынік разважаньняў пра жыць-цё як свабоду волі й свабоду выбару. У гэтым сэнсерай і пекла — толькі адлюстраваньне дабра й зла, міжполюсаў якіх месьціцца ўсё наша жыцьцё.

Page 23: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

4544

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ТОЙ СЬВЕТ І ЯГОНЫЯ АГЕНТЫ

Размова з Тацянай ВалодзінайТой сьвет… Сёньня нам за гэтымі словамі ба-чыцца магільны жвір, чуецца подых жало-бы й сьмерці. Станоўчыя эмоцыі зьнікаюць.Іншыя скептычна ўсьміхнуцца, маўляў, тойсьвет — казкі ды забабоны старых бабуляў.Між тым, для гэтых бабуляў, і яшчэ далей —для нашых продкаў, той сьвет — такая ж рэ-альнасьць, як і сьвет гэты, наш, асвоены йабжыты. І што істотна, ад духоўнага кантак-ту з насельнікамі й прадстаўнікамі таго сьве-ту наўпрост залежалі посьпех і лёс кожнагазь зямлянаў.

— У якой жа ступені традыцыйная культураарыентаваная на тагасьветную пэрспэктыву?

— У традыцыйнай культуры кожны абрад і кожнырытуал прадугледжвае дачыненьні з тым сьветам іабавязковае санкцыянаванае пераступаньне мяжы,той мяжы, што падзяляе жывых і нежывых. А мяжагэтая парушалася з кожным актам сьмерці й з кож-най падзеяй народзінаў.

— Як вынікае з кантэксту традыцыі, той сьвет— ня толькі прадоньне з закапанымі там прод-камі. Дык тады дзе ён — ці далёка, ці высока?

— Нябожчыкаў хаваем у зямлі, там жа ў норах жы-вуць Зьмей і розныя іншыя пачвары, значыць, тойсьвет там, унізе. У казках дзед па бобінцы лезе на небай страчаецца там з Богам, у самым раі, у выраі. А Іван,ягоны ўнук, забіўшы Кашчэя пад зямлёю, вяртаеццаадтуль… на птушцы. Але ж птушкі ляцяць у рай-вы-рай, а не пад зямлю. Пра зьмеяў кажуць — пайшлі ўвырай, але ведама куды, пад карэньне. А сьцьвяр-

джаюць гэтыя настолькі звыклыя вераваньні, што ўсьвядомасьці беларусаў той сьвет наўкола: і ўнізе, ізьверху, і сьпераду, і асабліва ззаду, і ў балоце, і ў лесе,і нават у хаце.

— У хаце? Але ж жытло — найпершая крэпасьць,у якой чалавек павінен быў бы ад таго сьвету ад-межавацца. Дый абразы ж у куце… Пра які тойсьвет можна гаварыць?

— У тапаграфіі хаты засталіся месцы, прыналежныяня толькі й ня столькі чалавеку. Гэта — падпечак,адкуль сочыць за падзеямі хатні дух, гарышча, парог.Магчыма, такія ўяўленьні маюць грунтам архаічнуюпрактыку пахаваньняў пад парогам. Яшчэ ў ХІХ ста-годзьдзі дзіцячае месца (ці пасьлед) закопвалі ме-навіта пад печчу. Дый дамавік у асобных месцах такі называўся — пячурнік.

Устае пячурнік рана й палохае пеўня, штурха-нуўшы яго. Певень зь перапуду лопае крыламі йкрычыць, чым і падымае сямейнікаў на працу.Калі ж тыя ставяцца да пячурніка без належнаепавагі — ён ці то ад суму, ці ад крыўды, ці мо зпомсты некалькі начэй запар будзе выць і крычацьу коміне…

— Калі нават у хаце ёсьць аднесеныя да таго сьве-ту месцы, дык што тады казаць пра наваколь-ле? Ці не азначае гэта, што «агентура» таго сьве-ту пралезла ва ўсе куточкі традыцыйнае прас-торы?

— Амаль што. Прастора ўяўлялася архаічнаму чала-веку ў выглядзе канцэнтрычных колаў, што, як кругіў мішэні, разыходзіліся ва ўсе бакі ад сакральнагацэнтру. Якраз хата, у ёй печ, пазьней кут — гэта йёсьць тая самая шанаваная кропка, дзясятка, ад якойчым далей, тым бліжэй да пекла.

Page 24: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

4746

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Але ж Вы толькі што казалі, што печ — так-сама рэзыдэнцыя таго сьвету ў хаце. Ці няма тутякой супярэчнасьці?

— Не. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае дзьве найважней-шыя рысы архаічнага мэнталітэту. Па-першае, мікра-косм хаты паўтарае макракосм Сусьвету, і печ — тойсакральны цэнтар, шанаваны хатні камінак — ро-біцца аналягам пекла. Як у павер’і: «Затушыўшы печ,ліні туды троху вады, тады, як трапіш у пекла, тамтабе вады не пашкадуюць». А па-другое, тут нагляд-нае, зусім адрознае ад нашага, стаўленьне да іншась-вету. Мы яго толькі баімся, а продкі верылі, што ўсёіхнае жыцьцё адбываецца пад пільным наглядам іпродкаў-дзядоў, і духаў, і дэманаў, якія, адпаведна, ціапякуюцца, ці караюць. І таму страх непарыўна су-седнічаў з павагаю, імкненьнем да добрасуседзтва, інават з шанаваньнем. Менавіта гэта й стала падмур-кам выключнага ў сваёй значнасьці ў Беларусі культудзядоў-продкаў.

— Такім чынам, нябожчыкі ў народных веравань-нях — добрыя суседзі й апекуны. Але вялікая коль-касьць «страшных» паданьняў апавядае пра роз-ных хадзячых мерцьвякоў, чарцей і іншых ня-чысьцікаў.

— Своеасаблівымі агентамі таго сьвету сярод жывыхёсьць прадстаўнікі гэтак званай ніжэйшай міталёгіі— таксама нябожчыкі, але яны адрозьніваюцца ме-навiта ад дзядоў тым, што паходзяць зь людзей, па-мерлых не сваёй сьмерцю: з тапельцаў, вісельнікаў, атаксама з чарадзеяў. Душы праведныя — яны там,на тым сьвеце, і наведваюцца да нас у строга вызна-чаныя тэрміны, а гэтыя самагубцы ды былыя ведзь-макі затрымаліся на мяжы, і няма ім прытулку нітам, ні тут. Вось і вяртаюцца яны да нас, але ўжо ўпы-рамі ды расамахамі, пра якіх і расказвалі вяскоўцы

знакамiтаму этнографу й фальклярысту АляксандруСержпутоўскаму:

Старыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесевадзіліся зьвяры расамахі, але гэта, мабыць, ня-праўда, бо я сам зь дзецюкамі бачыў расамаху, дыкяна была ў постаці жанчыны з распушчанымі ко-самі. У нас казалі, што расамахаю робіцца жан-чына, як яна зьнішчыць сваё дзіця да й самаўтопіцца. Я раз бачыў, што ля ракі на бабровайхатцы сядзела, голая, ды дзіця люляла. А тады якусхопіцца, як шабулдых у ваду, толькі кругі ра-зышліся.

— Упыры, русалкі, дэманы і ўвесь іхны легіён —гэта тагасьветныя агенты. А з нашага боку, з бокужывых, ці былі якія-небудзь пасланцы ў іншыя пра-сторы?

— Даволі блізкімі да замагільля ўяўляліся зусім ста-рыя й, як гэта ні дзіўна, малыя дзеці. Дзіця, хаця йнадзяляецца рысамі сьвятасьці, чысьціні, успрымаец-ца як пасланец іншасьвету, як істота, што цалкам непарвала з замагільлем. Праводзіцца нават выразнаяпаралель паміж нованароджаным у першыя часіныягонага жыцьця й нябожчыкам у пляне супадзеньнярытуальных дзеяньняў для пераводу іх з аднаго сьве-ту ў іншы. У народным радзільным абрадзе дзіцянаагул проста называецца чужынцам: «Бог да нас чу-жаземца прыслаў, ён з далёкіх краёў прыбываў». Аяшчэ вестунамі замагільля бачылі жабракоў. На ка-лядныя сьвяты ім ахвотна аддавалі хлеб, прасілі па-маліцца за сваіх памерлых сваякоў. А на Дзяды жаб-ракі лічыліся найлепшымі й самымі чаканымі гась-цямі, іх шчодра частавалі й давалі ім з сабою зь ве-раю, што наведалі хату зь імі душы продкаў, альбояны занясуць ім прывітаньне й частунак. Верылі так-сама, што жабракі як сувязныя зь іншай прасторай

Page 25: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

4948

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

валодалі сакральнымі ведамі, і таму ім прыпісвалірысы варажбітаў, лекараў.

— А ці магчыма й нам зазірнуць у замагільле, су-стрэцца зь ягонымі насельнікамі? Але каб яшчэда таго, як ззаду зачыняцца дзьверы сьвету гэта-га?

— Нашы продкі былі перакананыя, што можна, а ўасобных выпадках — і патрэбна. З дапамогаю тагась-ветаў варажылі, гаспадарылі, лекавалі сябе й блізкіх.Посьпех жа ў сустрэчы з духамі забясьпечваўся цэ-лым комплексам умоваў, часавымі й прасторавыміхарактарыстыкамі, якія ўсе разам і кожная паасоб-ку былі скіраваныя на сьціраньне межаў паміж сьве-тамі. Каб усталяваць кантакт, здымалі крыж і пас —«размыкалі» абарончую мяжу, разьвязвалі вузлы,дзяўчаты распляталі косы, часам распраналіся, за-плюшчвалі вочы, рабілі ўсё моўчкі. Найбольш пры-датны для сустрэчы з тым сьветам час вылучаўся ме-жавымі, пераломнымі характарыстыкамі: гэта вечар,мяжа дня й ночы, зімовы й летні сонцавароты. Але,відаць, найчасьцей мы сутыкаемся са сьветам іншымуначы, у сьне, бо як бы вандруе недзе там наша душа.

Як чалавеку сьніцца, што дзе далёка быў або шторабіў, то гэта-такі праўда, што быў і рабіў, бояк чалавек засьне, то зь яго душа вылезе, то ходзіцьусюды і ўсё робіць, а потым як назад у цела вер-нецца, то й чалавек прачнецца.

— А дзе найахвотней зьяўляліся жыхары іншась-вету?

— Спрыяльнымі лічылі месцы нежылыя (лазьня, хлеў,пуня) й «памежныя» — тыя, што асэнсоўваліся якмежы паміж сваім і чужым (печ, парог, кут, вароты,калодзеж, магільнікі ды іншыя). А своеасаблівымцэнтрам антысьвету, месцам надзвычайнага сакраль-

нага напружаньня бачыліся ростані. Там адбывалісяпасьвячэньні ў чарадзея, там гукалі долю й пільна-валі чараўніцу, там варажылі, закопвалі кашулькі хво-рых дзяцей, палілі знойдзеныя на сялібе зачараваныярэчы. Каб нэўтралізаваць шкодны запал заклятагамесца, беларусы на ростанях ставілі крыжы. Ад-радзілася гэтая традыцыя й сёньня. І пакліканыя яныперапыніць зло, сьцьвердзіць мяжу, за якую нятрапіць ужо іншасьвету, яшчэ раз нагадаць пра ня-бачных суседзяў нашых ды задаць душы імкненьнеўгору.

Page 26: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

5150

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЦЕНЬ І СЬЦЕНЬ

Размова з Тацянай ВалодзінайЗ чаго складаецца чалавек? Традыцыйны ад-каз: зь цела й душы. А голас? Сьлед? Цень, на-рэшце? Што гэта? Частка чалавека альбонейкі вонкавы ягоны адбітак? Здаецца, з існа-ваньнем душы нават былыя матэрыялісты-атэісты амаль пагадзіліся. Вось жа душа —нябачная, а цень — заўсёды побач і разам знамі перамяшчаецца. Ці ня ёсьць у такімвыпадку цень чалавечым органам, як і нага,сэрца, вочы? Ня мы першыя ставім гэтыяпытаньні. Філёзафы й мысьляры разважалінад дзіўным, здавалася б, пытаньнем: чымёсьць цень? Так, Карл Юнг пісаў, што за кож-ным з нас рухаецца якісьці цень, і чым меншу яго правоў увасобіцца ў жыцьці рэальным,тым становіцца ён больш чорным і густым.Філёзаф лічыў, што цень — жывая частка асо-бы, што мусіць ён абавязкова быць — пры-чым, у любой форме. А псыхааналітык Зыг-мунд Фройд выказаў гіпотэзу, што сфэра «Я»адносіцца да ценю як сьвятло да цемры, дыменавіта цень робіць нас людзьмі.

— Дык які ж культуралягічны статус мае цень?

— У першабытных народаў скрозь па сьвеце ценьразумеўся як таямнічы двайнік чалавека, пераважна— адбітак ягонай душы. У асобных мовах адлюстра-ваньне, душа й цень нават абазначаюцца адным і тымжа словам. Сылюэтападобныя выявы людзей у на-скальным жывапісе пасьляледніковага пэрыяду, ча-сам моцна выцягнутыя ў даўжыню, вучонымі расшы-фроўваюцца як вобразная перадача ценю. Адлюст-роўваць чалавека забаранялася. Першабытны чалавек

клапаціўся пра свой цень, і любы замах на цень раз-глядаўся як злы выпад супраць яго самаго. Фальклёрбольшасьці краінаў дае мноства сьведчаньняў гэта-му. Да прыкладу, у асобных месцах забойствы часамадбываюцца праз усаджваньне ў чыйсьці цень нажаальбо цьвіка. Злачынцу, якога зловяць, адразу ж ка-ралі. А беларусы клялі й клянуць: «Каб ты так свайгоценю ня бачыў!», што раўнуецца да насланьня сама-га горшага. Ды бачаць у ценю свайго суразмоўцу, якдурань у казках, які павыкідаў спадарожніку-ценюўсе такія смачныя клёцкі.

— Вось і Вы даказваеце, што цень ёсьць склад-нікам чалавечае структуры. Але той жа Юнг ад-назначна заявіў: «Цень — усё тое, чым чалавек няхоча быць». Відавочна, у гэтую фармулёўку філё-заф укладваў такія значэньні ценю, як увасаблень-не ім нэгатыўных бакоў асобы, суму тых непры-емных якасьцяў, якія чалавек ня супраць быў бысхаваць. Цень як другое, адмоўнае «Я». Наколькілягічныя такія разважаньні ў кантэксьце фальк-лёрных сыстэмаў?

— Імкненьне чалавека ўвасобіць у ценю непаўнавар-тасныя й прымітыўныя бакі сваёй натуры замацоўва-ецца ўжо на роўні этыялягічных легендаў славянаў.У адной з баўгарскіх легендаў апавядаецца пра тое,як Бог, стварыўшы Неба і Зямлю, убачыў у вадзе свойцень і сказаў: «Устань!». І тым выклікаў да жыцьцяд’ябла. Праўда, напачатку зь ім ён быў у добрых ста-сунках, але ж д’ябальская натура ўзяла сваё. Як пра-цяг касмаганічнай лініі разглядаецца польскае па-даньне пра тое, што Ева зьяўляецца якраз зь ценюАдама. Як бачым, у ценю — як бы другаснае, як быадбітак у крывым люстры: і я — і ня я. Але адсылкіда дэманалягічных уяўленьняў відавочныя.

— А сам дэман? Ён таксама мае цень? Ці й ценьягоны «не такі»?

Page 27: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

5352

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Цень наагул выступае як адна з гіпастасяў міта-лягічнага пэрсанажа, прычым, для некаторых зь іх ха-рактэрная адсутнасьць ценю, у іншых іх адразу два,ці нават больш. Асабліва паказальным ёсьць вытлу-мачэньне асобных рытуалаў, што тычацца ведзьмаў,Мікалаем Нікіфароўскім:

Ведзьма не адчувае болю, калі яе б’юць па целе, алеяна адчувае боль у сто разоў мацнейшы, калі б’юцьпа яе ценю: гэты цень «прыхвасьцень» ведзьмы —адзін з чарцей, які й перадае ведзьме ўдары. Асаб-ліва страшнымі бываюць удары па ценю асьвеча-нымі прадметамі: яны могуць нават загубіцьведзьму.

Як бачым, цень наўпрост раўнуецца да чорта — пад-крэсьліваецца магчымасьць гэты самы цень чортупрадаць.

— Продаж свайго ценю чорту — матыў, даволіпапулярны ва ўсясьветнай традыцыі. Цень пра-давалі, як і душу. Цень станавіўся прадметамгандлю й маніпуляцыяў. Калі ж цень «прадаецца»,значыць, ён аддзяляецца ад цела? Ці ўсё ж гэтаорган?

— У адрозьненьне ад той жа душы як сымбалічнагадвайніка чалавека, цень матэрыяльны ў тым сэнсе,што яго можна бачыць. Акрамя таго, цень уяўляеццаяк існасьць, якая мае і ўласную прыроду. Таму ў сы-стэме магічных правілаў агаворваецца трапляньнечалавека ў поле чыйго б ні было ценю, бо гэта пры-водзіць да ўлады над ім. У фразэалёгіі «цень на-вадзіць» на кагосьці азначае «абгаворваць яго, абвіна-вачваць». Верылі нават у тое, што вельмі небясьпечнатрапіць у поле якога-небудзь шкоднага ценю, празгэта можна захварэць і нават памерці. Што да пы-таньня, ці ёсьць цень цялесным органам?.. Адназнач-на так кваліфікаваць яго нельга з дапамогаю мэдыч-

най тэрміналёгіі. Мы кажам: сэрца баліць, жывот,нага, і нават душа баліць, а цень не, не баліць.

— Дык і валасы не баляць, і пазногці…

— Але іх можна абрэзаць, і яны адрастуць. Цень —не. Але, як і валасы ці пазногці, цень можа «захва-рэць».

— Захварэць? Цень?

— І называлі беларусы такую немач, што навальвала-ся нават і на цень чалавека, — сьцень. У народзе жказалі:

Сьцень ад пуду бывае. Цені тады, кажуць, у чала-века няма. Сохне, хварэе... Ходзіш як сонны й пра-ма ўваччу становіцца. Сьцень, па вызначэньні зна-хараў, гэта хвароба ўласнага ценю, бывае тадыгарачае трызьненьне й галюцынацыі, такія, шточалавек аж на сьцяну дзярэцца.

Як бачым, сымптаматыка сьцені зводзіцца да агуль-нага недамаганьня, зьніжэньня вагі й псыхічнайнестабільнасьці, гэта значыць, дыягназ блізкі да такіххваробаў, як сурокі ці пярэпалах. Адрознай рысаюёсьць улучэньне ў мэдычны дыскурс уласна ценю.Згодна з народнымі апісаньнямі, пры сьцені ценьзьнікае, наводзіць на чалавека страх альбо проста за-хворвае.

— Як жа лекавалі сьцень? Калі лекавалі, вядома...

— Згодна з апісаньнямі, сьцень змываюць, топяць,спальваюць, выкурваюць, аддаюць курам — словам,выдаляюць зь цела й пераводзяць у тагасьветную пра-стору. Гэткі шлях цалкам натуральны ў рэчышчыўспрыманьня хваробаў як выніку інтэрвэнцыі інша-сьвету ў чалавечае цела. Лекаваньне тады мяркуе вы-даленьне дэманічнага кампанэнту й наступнае яго-нае вяртаньне ў адпаведныя яму лёкусы:

Page 28: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

5554

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Хворага выносяць у сонечны дзень на двор, кладуцьна шырокую, загадзя прыгатаваную дошку й ак-рэсьліваюць вугалем ягоны цень. Часам абразаюцьпілою тыя часткі дошкі, якія выходзяць за межыабрысаў ценю, але гэта неабавязкова. Гэтую до-шку з абрысам ценю топяць у крыніцы, прыгавор-ваючы: «Каб ты не варочалася, каб ты ўтапіла-ся». Калі вяртаесься пасьля дадому, нельга азірац-ца назад. Часам спальваюць цень (дакладней —тую дошку, на якой ён быў акрэсьлены) у печы,на двары або на гародзе.

— У чым жа бачылі прычыну такое немачы?Відаць, ценю холад ці нястраўнасьць ня страш-ныя. Адкуль тады хвароба?

— У беларусаў найменьне «сьцень» пазначае перад-усім пэўную форму пярэпалаху, ягоны вынік. Ад стра-ху, як бачым, ня толькі сэрца падае ў пяткі, душавыскоквае, але й цень лякаецца. Паказальныя тутатрыбуты сьцені ў замовах, роўныя з атрыбутамі-па-казаньнямі на крыніцу пярэпалаху:

Выбіраю сьцень сабачы, кашачы, земляны, ветра-ны, агнявы, з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з-падпальчыкаў, з усіх тыя жывата, з буйнай галоўкі…мужчынскі, жаноцкі, хлапцоўскі, удоўскі, зьвяры-ны, зьмяіны. Бог з помаччу, а я з малітвай.

Было й нават прамое атаесамленьне:

Добры дзень табе, ляг, ты сьцень, не хадзі ты, ляг,ні ўначы, ні ўдзень.

— Вы сьцьвярджалі, што цень — абавязковы длякожнага з нас. А рытуал прадпісвае ягонае спаль-ваньне. Як разьвязаць такую супярэчнасьць?

— Відаць, у выніку спалоху альбо якой-небудзь дыс-гармоніі ў арганізьме парушаецца прыродны балянс

між целам і ценем, цень бярэ на сябе дэманічныяфункцыі й тым атрымлівае пэўную ступень аўтаном-насьці. Ну й выклікае хваравітыя сымптомы. Словам,цень захворвае й набывае дэманічнага дублета —сьцень, а іхны ўладальнік пакутуе на аднайменнуюхваробу. Рытуальная тэрапія сьцені засяроджваласятаму вакол маніпуляцыяў зь ценем хворага, што кіра-валася на іхнае разьвядзеньне й наступнае выдалень-не дэманічнай сьцені ў тагасьветную прастору.

— Ізноў прыгадаем Юнга, які цень наагул адносіцьда асноўных архетыпаў чалавечай псыхікі:

Цень — гэта ўсё тое брыдкае, бруднае, незразу-мелае, што жыве ўнутры ў нас і што мы хава-ем глыбока ў сабе. Выдаліць цень з дапамогаюдоказаў ці разважаньняў немагчыма, дый небывае чалавека бязь ценю, гэта неабходныскладнік ягонай псыхікі.

— А мітапаэтычны комплекс удакладняе: цень ёсьцьнеад’емнай часткай мікракосму чалавека. Але гэта нятой адмоўна маркіраваны элемэнт, да выдаленьняальбо падаўленьня якога чалавек мусіць імкнуцца.Гэта ў такой жа ступені неад’емны й арганічна ўлась-цівы «свой» чужы сьвет, у дачыненьнях зь якім пат-рэбныя рэглямэнт і гармонія. І мы мусім гэтую гар-монію ўсяляк падтрымліваць, каб не пакутаваць насьцень ды каб не трапляць у сытуацыі, шматразоваапісаныя ў мастацкай літаратуры. Памятаеце, героютам са зьдзіўленьнем паведамлялі: «Пане, дык у Васжа няма ценю!..»

Page 29: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

5756

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

МЕНСКАЕ КАПІШЧА

Размова з Тодарам КашкурэвічамАпошнім у Эўропе гарадзкім культавым па-ганскім аб’ектам лічыцца менскае капішча,якое дзейнічала яшчэ ў першыя дзесяці-годзьдзі ХХ стагодзьдзя ледзь ня ў самым цэн-тры вялікага гораду, у раёне цяперашняйЛодачнай вуліцы. Навуковым тэрмінам«капішча» называюць месца, дзе адбывалісяпаганскія рытуалы: ахвярапрынашэньне,розныя паганскія сьвяты. Яшчэ ў народзе гэ-тае месца называлі сьвяцілішчам, малельняйці проста каменем.

— Больш за дзесяць стагодзьдзяў беларусы вызна-валі хрысьціянскую рэлігію, і тым ня меней за-хоўвалі традыцыі паганства. Чаму? Ці ня ёсьцьтакое злучэньне хрысьціянскага й паганскага па-чаткаў нацыянальнай рэлігійнай і культурнай ад-метнасьцю?

— Сапраўды, беларускай традыцыі гэта ўласьціва.Хрысьціянства на беларускіх землях пашыралася па-ступова і ўжывалася з культамі дахрысьціянскімі. Данашага часу яшчэ ў вёсках можна напаткаць вельміархаічныя рэлікты дахрысьціянскай культуры, уяў-леньняў і, нават, магічнай практыкі. Вельмі паказаль-ным у гэтым сэнсе зьяўляецца менскае капішча, то-еснае капішчам многіх эўрапейскіх народаў.

— Калі ўзьнікла гэтае менскае капішча, як яно вы-глядала, якая была ягоная канструкцыя?

— У народзе яно называлася малельняй ля каменя. УХІХ стагодзьдзі і ў 1920-х гадах гэтае капішча разь-мяшчалася на ўскрайку гораду. Але гэта ня болей закілямэтар ад сакральнага цэнтру Менску, дзе зна-

ходзіліся кляштары, цэрквы, касьцёлы, ратуша. Мес-ца ж, дзе была малельня, досыць дзікае, зарослаеельнікам, вольхаю, ляшчынаю. Людзі ў 1940-х гадахапавядалі знакамітаму этнографу, прафэсару МіхалуКацару:

У даўні час тут быў густы лес, непраходная ба-лотная дрыгва, адным словам, суцэльнае глупст-ва. Як пойдзе ў гэты гушчар чалавек, дык яго заду-рыць, замуціць галаву. Чэрці яго водзяць па бало-це, пакуль чалавек не загразьне ў дрыгве. А на пры-горку, на высокім кургане, сярод гэтага лесу стаяўгэты камень. Ходзяць пра яго ў людзей чуткі, штотой, хто авалодае гэтым каменем, стане бага-тым і шчасьлівым. Вось і захацелася лесавіку йвадзяному займець камень. Заспрачаліся. А каб вы-рашыць спрэчку, пайшлі да свайго старэйшага.Той сказаў: хто безь перадыху ўзьнясе камень наскрыжаваньне дарог, той і будзе гаспадаром яго.Кінулі жэрабя. Першым выпала несьці лесавіку.Але, як ні стараўся лесавік, падняць камень нязмог. Не дапамаглі яму й ягоныя падначаленыя —лясныя зьвяры. Тады ўзяўся за камень вадзяны.Узваліў ён камень на плечы й панёс. Напужаўсялесавік, што камень дастанецца вадзяному. Пад-ставіў ён яму падножку. Заваліўся вадзяны на бе-разе Сьвіслачы. Зваліўся й камень на самы берагракі. Вось камень і ляжыць. Ані лесавік, ані вадзя-ны не завалодалі ім. А было гэта вельмі даўно. Такдаўно, што нават старыя людзі ня памятаюць. Зтаго часу й стаіць тут гэты камень.

Гэтая легенда пацьвярджае, што капішча ўтварыла-ся ў вельмі далёкі час, у міталягічную эпоху.

— Як выглядала апошняе эўрапейскае капішча?

— Гэта быў насьціл з дубовага бярвеньня над ракоюСьвіслаччу, у якім была дзірка, зь яе бралі сьвятую

Page 30: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

5958

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ваду. Рос аграмадны, на чатыры абыймы дуб, які на-зываўся «волат», каля яго маліліся, на яго вешалі ах-вярныя ручнікі. Там жа ляжаў камень паўсфэрычнайформы, якога звалі «дзед», яму таксама прыносіліахвяры. Відавочцы кажуць, што ён быў абвязаныручнікамі, фартухамі, на яго вылівалі віно, мёд, і заўсё-ды над ім круціліся пчолы. І самы, бадай што, цікавыэлемэнт гэтага сьвяцілішча, — агонь, або ахвярнік.Гэта прыкладна даўжынёю з мэтар пабудова з камя-нёў, на цэгле, шырынёю з мэтар і вышынёю да двухмэтраў — такі каменны слуп, дзе разводзіўся агонь.На гэтым агні спальваліся вантробы, ногі, рогі пры-несеных у ахвяру жывёлаў. Ну, а мяса забіраў сабесьвятар.

— І там віравала жыцьцё, цэнтральнымі асобаміякога былі знахары, калдуны?

— Слушна. Вось сьведчаньне жыхаркі Менску Хрысь-ціны Несьцяровіч:— Ці хадзіла, пані, маліцца да каменя?— Так, хадзіла. Хадзіла маліцца і ў царкву. Там ябыла кожную нядзелю. Ну, а калі што забаліць, ціжывот, ці што іншае, то тады хадзіла да каменя.

І яшчэ адзін вельмі цікавы ўспамін:У адной жанчыны не было дзяцей, але яна вельміхацела нарадзіць дзіцё. І ніякія сродкі ёй не дапа-магалі. Дык знахар сказаў, што ён дапаможа ей-най бядзе. А для гэтага трэба было зрабіць так. Усамую цёмную ноч прыйсьці да капішча. Сесьціголым месцам на камень. І каб спадніцай накрыцьувесь камень. Так трэба рабіць тры разы. Прыгэтым трэба сказаць тры разы «Дапамажы,Божа!». Пасьля гэтага ў той бабы нарадзілася не-калькі дзяцей. Абое, і муж, і жонка, былі задаволе-ныя. Быў задаволены й знахар, што ўратаваўсям’ю ад бяды.

— А знахары, калдуны, сьвятары — што гэтабылі за людзі?

— Даўгавечнікі Менску расказвалі, што калдуны былірозныя. Адны прымалі ў сябе дома. Другія — хадзіліпа хатах, так бы мовіць, на выклік. І толькі трэція,найбольш моцныя й найбольш важныя, мелі капішчыці малельні. Дынастыя менскіх ведуноў, ці знахараў,ці калдуноў зьяўляецца найбольш вядомай. Людзіапісвалі іхны выгляд, асабліва старога Савасьцея, якяго звалі, або Савелія, ці Саўкі, мужчыны, які дажыўда ста гадоў. Поўны, мажны, з чорнымі валасамі,упэўнены ў сабе, удалы і ўмелы, і хітры, і мудры. Існа-вала цэлая дынастыя сьвятароў на менскай малельні.І ўсе яны мелі адно імя — Савасьцей, або Савелій,або Саўка. Імя ня ёсьць выпадковым з гледзішча зна-кавасьці. Менавіта імёны Саўка, Совій былі эпітэтаміПеруна.

— Як ставіліся людзі да калдуноў?

— Людзі ставіліся да калдуноў вельмі па-беларуску:калі што забаліць, здохне жывёла ці скрадуць жывё-лу, калі трэба палячыцца, дык ішлі да знахара. Ну, акалі не атрымлівалася, чары не спрацоўвалі, дык маглізнахара й пабіць. Але ўвогуле, стаўленьне да іх быловельмі паважнае. Зноў жа, як казала адна жанчына,раней да калдуноў ставіліся з павагай, як да людзейсьвятых, на іх маліліся. Яны ў сьвядомасьці белару-саў мелі статус ня меншы, чым бацюшка або ксёндз.Праўда, іхныя ролі былі розныя. Як сьвята — ішлі ўцаркву, а як штосьці забаліць, здарыцца якая бяда,дык ішлі да знахара.

— Чаму менавіта ў Беларусі й чаму менавіта ўМенску даўжэй, калі параўнаць зь іншымі эўра-пейскімі народамі, захоўвалася паганская трады-цыя веры ў калдуноў, вешчуноў?

Page 31: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

6160

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Чаму ў Менску, я ня ведаю. Гэтае пытаньне, на-пэўна, застанецца на вякі. А чаму ў Беларусі, дык ёсьцьнекалькі меркаваньняў. Па-першае, відаць, паўплы-вала рэлігійная талерантнасьць, якая замацаваласяяшчэ ад часу Вялікага Княства Літоўскага. А зь інша-га боку — відавочна, што гэта зьвязана з прыродныміўмовамі Беларусі, бо гэта пераважна лясны й ба-лоцісты край. Людзі са шматлікіх вёсак выходзілі «ўсьвет», як кажуць, два разы за жыцьцё, бо бліжэй-шая царква ці касьцёл знаходзіліся за пяцьдзясятвёрстаў. Прырода спрыяла захаваньню традыцыйныхуяўленьняў. Традыцыйная культура, традыцыйнаямадэль сьвету беларусаў вырастае з гэтай прыроды,адухаўляе яе й надае свой стыль, можна сказаць,пэўны кшталт апісаньня і ўваходжаньня ў гэты кра-явід, гэты ляндшафт.

ЗАГАДКІ Й РАЗГАДКІ СНОЎ

Размова з Алесем АнціпенкамУ плыні бульварнай літаратуры, якой за-поўнены беларускі рынак, шмат перадрукаўсумнеўных соньнікаў. Яны прынесеныя зусяго сьвету. Але ёсьць адна кніга іншагакшталту — «Беларускі народны соньнік»,складзены вядомым беларускім фалькляры-стам Уладзімерам Васілевічам. У кнізе сабра-ныя матэрыялы, што запісаныя фалькляры-стамі непасрэдна з вуснаў народу. А гэта аз-начае, што тлумачэньні сноў як бы зьяўля-юцца часткай народнай творчасьці. І як пісаўяшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі МікалайНікіфароўскі, на народных тлумачэньняхсноў не адбіліся соньнікі маскоўскага рын-ку. Натуральна, толькі наіўны, даверлівы ча-лавек будзе зьвяраць убачанае ў сьне з рас-тлумачаным у кнізе, перажываючы й чака-ючы, калі абяцанае ў ёй нарэшце спраў-дзіцца. Сур’ёзны чытач знойдзе багаты сьветнародных асацыятыўных уяўленьняў. Спро-бы народных разгадак сноў, напэўна ж, да-юць разуменьне, у якіх кірунках ішла чала-вечая думка, як у снах адбіліся псыхалёгія на-цыі й ейны досьвед.

— Як можа прачытаць «Беларускі народнысоньнік» з пазыцыяў сучаснага чалавека навуко-вец?

— Падобныя зборнікі, натуральна, ёсьць у кожнаганароду, і гэта сьведчыць толькі пра тое, што сон —вельмі істотная й, я сказаў бы, адна з самых загадка-вых зьяваў чалавечае псыхікі. Безумоўна, сон выклікаўцікавасьць і ў нашых продкаў. А наколькі ён сапраўды

Page 32: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

6362

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ёсьць важнай часткай нашага псыхічнага жыцьця,сьведчаць элемэнтарныя разьлікі, якія зрабілі сучас-ныя псыхолягі. Прыкладна трэцюю частку свайгожыцьця чалавек праводзіць у стане сну, гэта пры-блізна дваццаць пяць гадоў жыцьця. Каля шасьці га-доў мы бачым сны. Невыпадкова, што гэта мусілаабавязкова знайсьці адлюстраваньне ў той схеме сьве-табачаньня, якую будаваў чалавек.

— Сон — таямніца. Дык якім чынам таямніцуможна суаднесьці са сьветабачаньнем асобы, атым болей цэлага этнасу, канкрэтна — этнасубеларускага?

— Сны — гэта ўнівэрсальная зьява, своеасабліваяфілязофія сьвету, дзе ёсьць дзьве часткі: псыхічнысьвет і сьвет фізычны, у якім жыве чалавек. Што ты-чыцца менавіта кнігі Васілевіча, дык тут мы прачыт-ваем сьветапоглядныя рэчы, характэрныя для наша-га народу. Найперш — вельмі старажытны пластсьветаўспрыманьня, які зьвязаны з дахрысьціянскімпэрыядам. Можна заўважыць цікавыя паралелі. Літа-ральна на пачатку гэтай кнігі ёсьць інструкцыі, рэ-камэндацыі, як бачыць праўдзівыя сны. Такую жструктуру, структуру падрыхтоўкі да мэдытацыі, ма-юць усходнія рэлігійныя сыстэмы. І ў дадзеным вы-падку я маю на ўвазе ёгу. У соньніку сказана, напры-клад, ня есьці перад сном мяса, капусты, гароху, бобуй наагул цяжкой стравы. Ёгі — вэгетарыянцы, і такімчынам чалавек рыхтуецца да мэдытацыі, якая ёсьцьспосабам убачыць пэўныя праўдзівыя рэчы, што ня-бачныя нашым фізычным зрокам. Ці, скажам, ня піцьгарэлкі, кавы й гарбаты. Усе напоі, якія ўзбуджаюцьчалавека, у ёзе забараняюцца. Альбо перад сном пра-ветрыць хату — гэта трывіяльная рэч, але яна ўва-ходзіць у вельмі складаную сыстэму ёгі. Ці ні з кімне сварыцца, не спрачацца. Гэта тое, што называец-ца ёгаўскай этыкай, якая таксама рыхтуе чалавека да

глыбокага трансу, да праўдзівай мэдытацыі. Для на-шых продкаў было абсалютна зразумелай рэччу, штоіснуюць два сьветы, таму ў іх нават не ўзьнікала сум-неву ў рэальнасьці таго сьвету, куды чалавек трапляўпраз сны. Сны, у дадзеным выпадку, былі проста спо-сабам уваходу ў гэты другі, днём нябачны сьвет —сьвет сьненьняў. Прачытаем асобныя тлумачэньнісноў зь «Беларускага народнага соньніка»:Сварыцца — памірыцца з ворагам.Сьмяяцца — будзеш плакаць, бо людзі абсьмяюць.Цалаваць ладную дзяўчыну — спаткаесься з фальшам.Кроў чалавечую бачыць — сваяк прыедзе.Есьці ў сьне мёд — дык пагана, горка табе будзе.Калі ў сьне быццам то ўсерасься — разбагацееш.Плакаць у сьне — на радасьць.

Нашы продкі меркавалі, што сны зьвязаныя паміжсабой. Паміж імі ёсьць пераход, але яны зьвязаныяпаводле прынцыпу люстэркавага адбітку, на антытэ-зе. Тое, што чалавек бачыць у сьне, потым інтэрпрэ-туецца з супрацьлеглым знакам.

— Як Вы маглі б асэнсаваць мэтафарычнасьцьтлумачэньня сноў і якія сымбалі найчасьцей сус-тракаюцца ў беларускіх тлумачэньнях сноў?

— Сон — гэта заўсёды паслабленьне рацыянальнагапачатку. Менавіта ў гэтых пераходных станах якраз іабуджаецца эмацыйная сфэра чалавека. У пэўнымсэнсе чалавек, які быццам пераходзіць у той нядзён-ны, нябачны сьвет, ёсьць паэтам. А паэзія — выйсьцезь дзённага сьвету рэчаў, выйсьце ў той сьвет, дзе па-чынае прамаўляць у чалавеку ягоны эмацыйны пача-так. Некаторыя тлумачэньні сноў у кнізе ЎладзімераВасілевіча проста паэтычныя, як радкі недапісаныхвершаў:Птушак дзікіх бачыць — падарунак будзе. Азлавіць іх — на радасьць.

Page 33: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

6564

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Хустку бачыць — ліст прыйдзе. Хустку рась-сьцілаць — ліст пісаць. Чорная хустка — благіявесткі.Блудзіш у сьне й выйдзеш, дык выйдзеш зь бяды, ане — дык чакае бяда, турма.Ашукаць каго — бач, каб сам ня быў ашуканы.Сьпяваць у сьне — кажуць, плакаць будзеш.

— Ёсьць некалькі падыходаў ва ўсясьветнай літа-ратуры да разуменьня снабачаньняў, іхнага тлу-мачэньня. Фройд тлумачыў іх праз эратычнаеўсьведамленьне, адчуваньне чалавека. Але вядомаязнакамітая формула Шэксьпіра: «Сон ёсьцьілюзіяй сьмерці». Беларускія тлумачэньні сноў —бліжэй да Фройда ці Шэксьпіра?

— Шэксьпір бліжэйшы да корпусу тых сабраныхсноў, якія ёсьць у гэтай кнізе. Сапраўды, нашы продкі,ўспрымалі пераход у стан сну як часовую сьмерць. Ітаму людзі часта бачылі нябожчыкаў, што абсалют-на натуральна, бо нябожчыкі ёсьць часткаю таго ня-бачнага, нядзённага сьвету. Таму, відавочна, там, уснах, яны сустракаліся з анёлам, чортам, Богам, з Бо-жай Маці. Шмат якія сны тлумачацца як прадвесьнікісьмерці ці нейкай хваробы, што мусіць напаткацьчалавека неўзабаве. Я думаю, гэта абсалютна нату-ральная рэч, і Шэксьпір мае рацыю.

Пахаваньне бачыць — хаўтуры й будуць.Маці бачыць — памрэ скора. Маці-нябожчыцу —сам памрэш, па цябе прыходзіла.Вясельле бачыць — у тым доме хаўтуры будуць.Гасьцей бачыць у сябе — мярцьвяк будзе ў двары.Калі замужняя жанчына сасьніць сябе без спадніцы— хутка памрэ ейны муж.Папа бачыць — мець справу зь нячыстай сілаю.

— А Фройдаў падыход да вытлумачэньня прыро-ды сноў? Ці выяўляецца ён у беларускім соньніку?

— Я не знайшоў нейкіх такіх выразных тлумачэнь-няў сноў, якія б паказвалі на прыхаваны, менавітаэратычны, зьмест сноў. Хаця тут ёсьць некаторыяпадобныя тлумачэньні сноў — што азначае, напры-клад, бачыць голую дзеўку ў сьне. Такія тлумачэньнізьвязаныя зь нейкімі эратычнымі памкненьнямі, але,мне падаецца, што наагул пераказ эратычных сноўцэнзураваўся. Трэба ўлічыць, што большасьць сабра-ных сноў у гэтай кнізе былі запісаныя ў ХІХ ста-годзьдзі. Гэта азначае, што паноўным сьветапоглядаму беларусаў у той час было хрысьціянства. Хрысьціян-ства, як вядома, мае пэўныя маральныя засьцярогіадносна заглыбленьня ў гэтую сфэру. Псыхолягі заўва-жылі, што менавіта людзі цэнзуруюць зьмест падоб-ных сноў. І ёсьць канкрэтныя назіраньні, якія паказ-ваюць на тое, што калі чалавек прачынаецца, дыкягоная сьвядомасьць пачынае працаваць як цэнзар упераказе зьместу сну.

— Чаму людзі ў снах так часта бачаць непрыем-нае?

— Ёсьць некалькі тлумачэньняў. Некаторыя псыхо-лягі лічаць, што сон ёсьць пэўнай падрыхтоўкай ча-лавека да абуджэньня, да працягу жыцьця. А ў жыць-ці, сапраўды, здараюцца непрыемнасьці, гора, паміра-юць блізкія людзі. І сон, уваходзячы ў нашу сьвядо-масьць, падрыхтоўвае чалавека да сустрэчы зь неча-канымі, непрыемнымі сытуацыямі, бо ў рэальнымжыцьці, як мы ведаем, наша сьвядомасьць іх адкідае,спрабуе не заўважаць. Так, чалавек заўсёды ўнікаедумкі, што ён можа некалі памерці або захварэць. Угэтым сэнсе падсьвядомасьць больш рэалістычная,чым сьвядомасьць. І падсьвядомасьць засяроджваец-ца на хваробах, сьмерці. У сьне падсьвядомасьць пра-цуе як бы ў супрацьлегласьць сьвядомасьці дзённагасьвету, у якім мы звычайна й большую частку наша-га жыцьця знаходзімся.

Page 34: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

6766

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ГАДАВОЕ КОЛА Й БЕЛАРУСКІ ЛЁС

Размова зь Пятром ВасючэнкамБольш за сем тысяч гадоў таму, як сьведчыцьБіблія, Гасподзь, Творца існага, даў ход галяк-тыкам, зоркам і плянэтам. Ад тае пары міль-ярды касьмічных гадзіньнікаў пачалі адліч-ваць кожны свой час. І самым зразумелымдля насельнікаў Зямлі сталася сонечнае гада-вое кола. Менавіта яно вымярала чалавечаежыцьцё й гісторыю чалавецтва. Міталёгія,рэлігія, навука, культура — кожнае па-свой-му — трактавалі хаду часу й падлічвалі векСусьвету й чалавецтва. Але гадавое кола, зьягонай зададзенасьцю й непазьбежнасьцю,прызнавалася ўсімі. Яно было сапраўды тымадзіным рытмам, які зьвязваў рытм чалаве-чага жыцьця з рытмам Сусьвету, з рытмамкосмасу. Беларусы ў вылічэньні часу не былівыключэньнем з правілаў.

— Але ці не былі нашы продкі цалкам замкнёныяў гэтым коле? Можа, нават адчувалі сябе палонь-нікамі гэтага кола?

— Сапраўды, усё жыцьцё нашых продкаў было зьвя-занае зь пераменамі, якія адбываюцца на працягугоду. Лета зьмяняе вясну, восень зьмяняе лета, і трэ-ба сказаць, што продкі нашы не адчувалі сябе ахвя-рамі, хоць і былі палоньнікамі гадавога кола. Я мяр-кую, што яны адчувалі сябе шчасьлівымі ў гэтым коле,бо ведалі, што будзе восень — будзе ўраджай, будзевясна — настане час сяўбы. Гадавое кола зьмяшчалай іхныя веру, дабрабыт, зямную працу, каханьне,сьвяты. Хутчэй, наш продак дбаў пра тое, каб гэтаекола працягнула сваю хаду. І таму ён прыносіў ахвя-ры, каб не памерла сонца. Быў і дзень ушанаваньня

стралы — абрад, прысьвечаны таму, каб доўжыласягадавое кола, каб быў ураджай, каб пладзіліся статкій каб працягваўся чалавечы род.

— Калі казаць пра архаічных беларусаў, дык, на-пэўна, можна зазначыць, што кола было й іхнымшчасьлівым фатумам. А што зьмянілася тут сазьменай веры?

— Хрысьціянства шмат што памяняла ў побыце бе-ларуса, але яно захавала гадавое кола. Сьвяты памя-нялі свой рытуал, але самі яны засталіся. Хіба штоЯрыла ператварыўся ў Юр’я, Купальле — у сьвята ўноч сьвятога Яна, а Куцьця — у Раство Хрыстова. Алепаэзія гадавога кола, ягоная рытміка захаваліся. Не-выпадкова адзін зь першых хрысьціянаў у БеларусіКірыла Тураўскі паэтызаваў надыход вясны, зьвязва-ючы Вялікдзень ня толькі з Уваскрэсеньнем Хрысто-вым.

— Тут відавочныя агульныя праславянскія ўяў-леньні. Але ў Сярэднявеччы, у эпоху Рэнэсансу бе-ларускія хлопцы пачынаюць ужо вандраваць паЭўропе, вучыцца ў найлепшых эўрапейскіх унівэр-сытэтах, дзе знаёміліся й з ідэямі пратэстанц-тва. Прагрэсіўнае мысьленьне адукаваных бела-русаў ці адбілася на разуменьні сонечнага гадаво-га кола?

— Беларус за часам Сярэднявечча, Рэнэсансу апы-нуўся ў іншым сьвеце, населеным іншымі рытмамі,а часам і арытміямі. І ў гэтым сьвеце вобраз гадавогакола, ягоны сымбаль, на нейкі час як бы адышоў надругі плян. Вельмі сымптаматычна, што нашы ле-тапісы ў гэты час перасталі быць, уласна кажучы, га-давымі запісамі, яны сталі хронікамі й апісвалі па-дзеі, якія выйшлі за межы гадавога кола. Але ў генэ-тычнай памяці беларусаў вобраз, сымбаль гадавогакола ўсё ж застаўся — і зноў вярнуўся да свайго куль-

Page 35: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

6968

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

турнага гістарычнага жыцьця, мяркую, у ХІХ ста-годзьдзі, дый застаецца і ў нашым часе таксама.

— Чаму менавіта ў ХІХ стагодзьдзі выяўляеццановая гістарычная актуальнасьць гадавога кола?

— Пачатак ХІХ стагодзьдзя — гэта пачатак вялікіхілюзіяў. Чалавецтва ўваходзіла ў стадыю цывілізацыі.А беларускія культурныя дзеячы — у час, калі куль-тура стваралася ў шляхецкіх сядзібах, была замкнё-ная ў іх. Чалавек — творца гэтай культуры — уіснасьці зноў уваходзіў у стасункі зь біярытмамі, су-дакранаўся з гэтымі рытмамі, якімі жыве супольнапрырода, чалавек і Сусьвет. І такім чынам у ася-родзьдзі гэтай шляхецкай культуры ўзьніклі творы,што адлюстроўваюць сядзібнае сьветаўспрыманьне.Кампазыцыйны пачатак гэтых твораў — усё тое жгадавое кола. Прыгадайма твор Яна Баршчэўскага«Шляхціц Завальня...», дзе распавядаецца пра каляд-ны цыкль. І раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам», і«Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, і цыкль вершаўвясковага лірніка Ўладзіслава Сыракомлі зноў пад-парадкаваныя гэтым рытмам. Тады ж беларусы ад-чулі й хаду гісторыі, менавіта ў гэты час яны змагліазірнуцца на мінулыя эпохі й супаставіць зь імі эпо-ху рэвалюцыяў ды іншых сацыяльных зрухаў. Якразтады гісторыя пачала ўсьведамляцца як цыкль, пра-вобразам якога зьяўляецца гадавое кола. У такоймадэлі адно з дамінантных месцаў належала вобразувясны. Вось жа і Ўладзіслаў Сыракомля выкарыс-тоўваў яго ў зьвязку з падзеямі 1848 году. Тады ўЭўропе пачыналася гэтак званая «вясна народаў».Хваля рэвалюцыяў і паўстаньняў пракацілася па най-буйнейшых эўрапейскіх сталіцах. І Ўладзіслаў Сыра-комля адгукнуўся вершам «Добрыя весьці», дзе апэ-люе да рэвалюцыйных падзеяў і чакае, пакуль вяснадакоціцца да Беларусі. Пройдзе яшчэ трынаццацьгадоў, і ў 1861 годзе Сыракомля напіша іншы верш

— «Ужо птушкі пяюць усюды», дзе будзе наракацьна тое, што вясна не надыходзіць так хутка, як ямухацелася.

— Вельмі лёгка было атаясаміць вясну з рэвалю-цыяй, нейкім сацыяльным ці нацыянальным зру-хам, які вядзе да лепшага. А што наконт астатніхсэзонаў — лета, восені, зімы?

— А вобраз восені й зімы ня менш лёгка можна ата-ясаміць са старасьцю сьвету, старасьцю грамадзтва,заняпадам і рэакцыяй. І ў бальшыні выпадкаў так іздаралася. Прыкладам, у паэме «Сон на кургане» са-цыяльныя замаразкі Янка Купала атаясамлівае з ад-вечнай зімой. У той жа час Адам Міцкевіч у паэме«Пан Тадэвуш» пачынае твор вясною й завяршае творновай вясною, калі ў Беларусь прыходзіць Напалеон,прыносіць з сабою новыя спадзяваньні, і калі шлях-та як бы аджывае дзеля новага жыцьця й яднаецца зклічам «Кахаймася!». Разам з тым, восень і зіма так-сама паэтызаваліся ў гэтым цыклі. Восень у паэмеАдама Міцкевіча «Дзяды» звычайна зьвязвалася зьвяртаньнем да мінуўшчыны, з уваскрэсеньнем душаўпамерлых. Тое ж самае можна казаць і пра паэмуЯнкi Купалы «На Куцьцю», дзе ўваскрасалі волатымінулага часу.

— А чаму ў беларускай літаратуры такое непры-вабнае лета?

— Я сказаў бы пра тое, што з усіх летніх сьвятаў нашыпаэты найбольш шануюць Купальле. Гэта экстатыч-нае сьвята агню й вады. А ў астатнім лета ўяўляеццаімі, як мне думаецца, даволі панылай, млявай зям-ной экзыстэнцыяй, як час падрыхтоўкі да жніва, давосені й зімы. Летам селянін-беларус займаецца цяж-кой, маруднай і пакуль што няўдзячнай працай.Інакш кажучы, пагружаецца ў гэты цяжкі экзыстэн-цыйны стан.

Page 36: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

7170

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— ХХ стагодзьдзе — стагодзьдзе вельмі драма-тычных, часам нават трагічных катаклізмаў.Напэўна ж, літаратарам было цесна ў межахадназначнай трактоўкі гадавога цыклю?

— Мы гаварылі пра тое, чым пачыналася ХІХ ста-годзьдзе, цяпер скажам, што тыя ілюзіі, спадзяваньніХІХ стагодзьдзя пачатак ХХ разьвянчаў. Гэта быў часновых войнаў і новых рэвалюцыяў, яшчэ больш кры-вавых. І тут раптам высьветлілася, што чалавек — гэтапалоньнік ажно некалькіх замкнёных колаў: прырод-нага, жыцьцёвага й гістарычнага, бо беларусы адчулій тое, што іхная гісторыя зь бясконцымі адраджэнь-нямі й заняпадамі таксама ў палоне гэтага кола. Най-больш балюча й драматычна зрэагаваў Янка Купала,які ў многіх сваіх творах вывеў некалькі мадэляў кола,у кожнай зь якіх шукаў сваё выйсьце. Прыкладам,цалкам замкнёнае кола ў «Адвечнай песьні». Мужыкпражывае вясну, лета, восень свайго жыцьця, урэш-це ўзімку, пад старасьць, яго прыдушыла ялінаю. Алей тут Купала дае яму магчымасьць знайсьці прарыў згэтага кола: нябожчык, цень мужыка, падымаецца змагілы, каб паглядзець: ці ёсьць разрыў у гэтым века-вечным коле? І знаходзіць, што разрыву няма. Па-ранейшаму ягоны сын арэ той самы шнур, які араўнекалі бацька. Нарэшце, у шэрагу вершаў Купалыкола распростваецца ў шлях, героі ідуць немаведамакуды, як у «Раскіданым гнязьдзе» альбо ў «Сьне накургане». Вельмі часта гэты шлях завяршаецца но-вым колам, у якім заблукалі паяжджане ўзімку, ко-лам, якім завяршыўся шлях героя «Сну на кургане»— векавечнай зімою й сьмерцю ягонай жонкі, гэтазначыць — Беларусі. Інакш кажучы, Купала ўсё жыць-цё драматызаваў праблему замкнёнасьці чалавека ўколе абставінаў, і ўсё жыцьцё шукаў прарыву зь яго.Магчыма, і лёс самога Купалы пацьвярджае гэтаетрагічнае шуканьне.

— Неразарванае кола як мадэль гісторыі. Чамуменавіта беларусы мелі (маюць?) такую ма-дэль?

— Зьвярнуся сьпярша да прычынаў мэтафізычных.Гасподзь памясьціў у Беларусі нейкую спэцыфічнуюзону — зону ціхай плыні, як называў яе Максім Га-рэцкі. Зону, дзе ўсе працэсы, якія адбываюцца ў гісто-рыі і ў прыродзе, ідуць у замаруджаных рытмах. Усёрухаецца паволі, і беларус міжволі ўцягваецца ў гэтырух. Зь іншага боку, ёсьць і проста псыхалягічныяпрычыны, паводле якіх беларусам у гэтым коле ўтуль-на. Гэта — іхная прыродная блізкасьць да зямлі. Гэта— прага аўтэнтыкі, якая захавалася ў нас аж да ХХІстагодзьдзя. Гэта — няспыннае чаканьне пераменаў:ад сэзону да сэзону, ад Калядаў да Калядаў. Але цык-лічная мадэль ня толькі фатальная. Цыклічная мадэльабнадзейвае, што вясна абавязкова прыйдзе. І ў гэ-тым, напэўна, надзея зайца, які варыў сваё піва на-пярэдадні халоднай зімы ў вершы «Заяц варыць піва»Ўладзімера Караткевіча:

Туман плыве зь нізіны сівыНад нівай голай і пустой.«Глядзіце, заяц варыць піва», —Жартуюць людзі між сабой.А я відушчым бачу зрокам,Як ён прысеў каля агню,Трыгубы, шэры, касавокі,І піва варыць зь ячмяню.Яліна іскрамі страляе,А ён прыладзіў кацялокІ трэскай варыва мяшае,Каштуе, сплёўвае набок.І піва заяц зварыць густа,А на закуску — бурачок,Трава, заечая капуста,Галін асінавых пучок.

Page 37: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

7372

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

З зайчыхай вып’юць па маленькайІ дзеткам трошкі паднясуць,Пужлівым галаском таненькім«Цьвіцела морква» завядуць.Пабачыш — не гані з абсады,Дай хоць на гэты дзень спакой,Павінна ж быць і ў зайца радасьцьПерад халоднаю зімой.

Page 38: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

7574

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

· ‡ Î Ó Ú ‡

Ï Ó ‡

Á ‡ Ï Í i

Ï fl Ò Ú ˝ ˜ Í i

Ò Ú ‡ Î i ˆ ‡

Îfl̉¯‡ÙÚ

Page 39: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

7776

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БАЛОТА — АД Д’ЯБЛА Й АД БОГА

Размова зь Нінай ЗдановічАпісаньне балота, якое даў Іван Мележ у ра-мане «Людзі на балоце», злучае ляндшафт-ныя, гістарычныя, сацыяльныя, псыхалягіч-ныя прыкметы Беларусі:Хаты былі на востраве. Востраў гэты,праўда, ня кожны прызнаў бы за востраў —аб яго ня плёскаліся ні марскія, ні нават азёр-ныя хвалі. Навокал адно гніла адна куп’істаядрыгва ды моклі панурыя лясы… Багна… ад-разала востраў ад сьвету мацней, чым гэтамаглі б зрабіць абшары вадзянога прастору.Многія дні людзі жылі, як на плыце, які злаянягода адарвала ад берагу й занесла ў мора,— трэба чакаць адно, калі спадарожны вецерці лёс зноў падгоніць да зямлі.Такім чынам, балота ёсьць аб’ектыўнай рэ-альнасьцю Беларусі. Балота вельмі часта на-зываюць увогуле знакам Беларусі. Але ці са-праўды гэта так? Бо каб штосьці стала зна-кам, яно найперш павінна стаць неад’емнайчасткай, прыкметай культурнай прасторыкраіны, народу, нацыі.

— Як культурная традыцыя трактуе беларускаебалота?

— Паводле паданьня, балота — стварэньне ня Бос-кае, а д’ябальскае. Чорт хацеў, як Бог, стварыць сьвет,але падавіўся зямлёю й выметаваў яе, ад чаго і ўзьнік-ла балота. Тым ня менш, беларусы заўсёды ўспры-малі яго як дадзенае Богам асяродзьдзе, хаця рэага-валі на яго па-рознаму, у залежнасьці ад гістарычныхабставінаў і ад свайго сацыяльнага стану. Здаваласяб, як можна чыста практычна выкарыстоўваць балот-

ную твань? Але ў савецкі час менавіта там дазвалялаўлада сялянам касіць сена для сваёй кароўкі. І ня толь-кі на Палесьсі, дзе скрозь балоты, але й па ўсёй Бела-русі, бо больш прыдатныя месцы былі калгаснымісенажацямі. А ўзімку балотны алешнік станавіўсякрыніцай здабычы дармовых дроваў для печаў — гэ-тая балотная нарыхтоўчая кампанія працягваласяўсю зіму.

— Падаецца, што за савецкім часам улады най-перш змагаліся з балотам, у той час як звычай-наму чалавеку яно несла й дабро.

— Для калгасаў і саўгасаў балота — гэта патэнцый-ныя дадатковыя пасяўныя плошчы, а торф — паліва.Дарэчы, нічога дрэннага не было ў арыентацыі наторф як на крыніцу паліва для электрастанцыяў.Шкодзіла толькі залішняя прагматыка ці захаплень-не нечым — або асушэньнем, або торфаздабычай. Авынікам пасьля — парушэньне экалёгіі.

— Гэта ўсё прыклады прагматычнага (пазы-тыўнага ці нэгатыўнага) стаўленьня да балотаяк да дадзенай рэальнасьці. Аднак, мы маем пры-клады таго, што менавіта вобраз балота стаўцэнтральным пры стварэньні мастацкіх твораў,тым самым пераўтварыўшыся ў сапраўдны ар-хетып духоўнай культуры беларусаў. І гэта нятолькі «Людзі на балоце» Івана Мележа...

— Гэта й Коласава «Дрыгва», і «Дзікае паляваньнекараля Стаха» Ўладзімера Караткевіча зь вёскай Ба-лотныя Яліны. Гэта й месца драматычных падзеяў утворах Васіля Быкава «Аблава», «Воўчая зграя». Пры-клады можна доўжыць. Але пачыналася ўсё, калі хоча-це, у дагістарычны час, што цудоўна адлюстроўваенаша міталёгія. Ва ўяўленьні беларусаў аж тры ня-чысьцікі насялялі балоты: Балотнік, Багнік і Аржа-венік. У іхным існаваньні відаць клясыфікацыя ба-

Page 40: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

7978

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

лотаў на тры групы: праходныя, непраходныя й ба-лотная твань, ці «балотныя вокны». Характар кож-нага нячысьціка фармаваўся ў адпаведнасьці з пэў-нымі прыкметамі балота (злыя, гультаяватыя ці ла-годныя). А iхны выгляд адпавядаў асяродзьдзю:

Хоць нікому зь людзей не даводзілася бачыць Ба-лотніка такім, якім ён ёсьць напраўду, аднак, вя-дома, што ён страшэнны таўстун, зусім без ва-чэй, увесь у тоўстым слоі гразі, да якой наліпла ўбеспарадку багавіньне, мохавыя валокны, смаўжы,жукі й іншая вадзяная жамяра. Усё гэта разам зьняўклюднасьцю робіць Балотніка найбольш пач-варным з усіх нячысьцікаў.

Была й яшчэ адна балотная істота — Лазавік, ціЛозьнік. Ён хутчэй гарэзьлівае, чым злоснае стварэнь-не. І атрымаў ён сваё найменьне праз звычку буда-ваць хатку ў лазе сярод балота. Будаваць хатку… Восьтут, дарэчы, падказка — чаму балота стала археты-пам ня толькі духоўнай, але й матэрыяльнай культу-ры беларусаў. І сапраўды, адзін зь вельмі цікавых відаўтрадыцыйных рамёстваў — лазапляценьне. Дый лапцібеларусы выкарыстоўвалі як абутак, калі ішлі касіцьна балоце. У Заходняй Беларусі яшчэ перад Другойусясьветнай вайной іх плялі з традыцыйнага для насматар’ялу — скураных раменьчыкаў, а не з лазы цілыка. А вось балотных нячысьцікаў, паводле падань-няў, найболей злавала іншае вынаходніцтва тутэйшыхлюдзей — балотныя лыжы. Уяўляеце сабе: ляжыцьнячысьцік на дне балота, а ўверсе па твані ходзяцьлюдзі й не правальваюцца да яго?!

— Мы ўжо казалі, што балоты як прыродны ася-родак паўплывалі на гаспадарчую й вытворчуюдзейнасьць мясцовага насельніцтва. Аддалі мыданіну заслугам балотаў у фармаваньні духоўнайі матэрыяльнай культуры беларусаў. А ці маюцьбалоты канкрэтныя заслугі перад гісторыяй?

— Не ў апошнюю чаргу дзякуючы палескім балотамБеларусь унікла мангольска-татарскага нашэсьця ўягонай першай, раптоўнай хвалі ў пачатку XIII ста-годзьдзя, калі сьпякотным летам конныя войскі незмаглі змаху пераадолець пінскія балоты, і тым са-мым далі магчымасьць падрыхтавацца да абароны аднаступных нападаў. А яшчэ балота было надзейнайсхованкай для людзей, якія перасьледаваліся законамці ворагам. Усім вядома, што й праз паўстагодзьдзяпасьля апошняй вайны беларускія балоты працягваліслужыць домам для тых, хто хаваўся ад акупантаў ціроднай улады.

— Беларусы давяралі балоту як сродку абароны?

— На мой погляд, па-першае, трэба згадаць пра нашызамкі-кастэлі. Яны будаваліся ня проста ў нізіннаймясцовасьці, як традыцыйна ў Эўропе, а менавітасярод балота. Асабліва відаць, наколькі давяралі бе-ларусы балотам як сродку абароны, на прыкладзеКрэўскага замку. Там ёсьць два ўзвышшы, але замакзбудавалі на балоце. І спадзяваньні найчасьцейспраўджваліся. Так, Лідзкі замак у XIV стагодзьдзі быўзахоплены толькі аднойчы, і тое лютай зімой, калібалота замерзла. Па-другое, Палесьсе — адзін з са-мых цікавых адносна традыцыі рэгіёнаў Беларусі —сфармавалася менавіта дзякуючы наяўнасьці балотаў,якія адыгралі ролю своеасаблівага ізалятара, штовыдатна адлюстраваў Іван Мележ у рамане «Людзіна балоце». Згадайма эпізод, калі камсамолец Міка-нор склікае на талаку вяскоўцаў, каб пабудаваць праздрыгву плаціну. Але на гэтую талаку, насуперак тра-дыцыі талакі, ніхто не прыходзіць. Ізаляцыя людзямна балоце, хутчэй за ўсё, падабалася. І яшчэ. Паколькіпаселішчам, якія існуюць сярод балотаў, заўсёды нестае прыдатнай для земляробства зямлі, вытворчаядзейнасьць насельнікаў трымаецца на нечым іншым,стымулюе найчасьцей рамесную, прадпрымальніц-

Page 41: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

8180

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

кую дзейнасьць. Хрэстаматыйны прыклад — вёскаГарадная, што ў Столінскім раёне, дзе сфармаваўсяганчарны цэнтар з адметнай традыцыяй. Дзяўчатытам нават не ішлі замуж за таго, хто ня ўмеў ляпіцьгаршкоў.

— Вядома, што ляндшафт уплывае на фарма-ваньне нацыянальнага характару таго ці іншаганароду. Як паўплывала балота на мэнтальнасьцьбеларусаў?

— Балотная глеба — гэта ня тупкая зямля. Яна ня-пэўная: станавіся ды азірайся. На мой погляд, абач-лівасьць ёсьць і ў характары беларусаў. Яны не сьпя-шаюцца давярацца іншым ці спадзявацца на шчась-це. Беларусы аглядаюцца й абдумваюць кожны свойкрок: а раптам там дрыгва? Дарэчы, і тое, што Бела-русь стала краінай-партызанкай, ідзе ў пэўнай сту-пені ад характару беларуса: схаваліся, выйшлі, зрабілішто трэба — і зноў схаваліся. Балота дазваляла бела-русам выжыць.

— Мы вельмі часта ўспрымаем слова «балота»,асабліва калі яно выкарыстоўваецца ў філя-зофскім ці пераносным сэнсе, са знакам мінус, якслова абразьлівае. Прыкладам, калі ўжываецца янояк мэтафара псыхалёгіі нейкага калектыву.

— Што тычыцца нацыі, дык я прапанавала б пара-зважаць над думкаю пра балота, выказаную ПятромВасючэнкам у адным эсэ: з аднаго боку, на балоценельга пабудаваць нічога трывалага, надзейнага, алезь іншага — балота практычна немагчыма зьнішчыць.Засыпанае ў адным месцы, яно абавязкова ўзьнікненібы зь ніадкуль у іншым. І калі яно такім чынамхарактарызуе беларусаў і адлюстроўвае іхны лёс, то ўнас ёсьць прычыны быць аптымістамі, а не пак-рыўджанымі ці зьняважанымі такой мэтафарай.

НАСТАЛЬГІЯ ПА СТРАЧАНЫМ МОРЫ

Размова зь Пятром Васючэнкам

Шчасьлівыя народы марскіх дзяржаваў, штомаюць магчымасьць гандлю, рыбалоўства,фантастычных круізаў. Дзяржавы-выспынаагул лічацца ледзь не зямнымі выраямі.Нездарма Ўсходні вучоны з трагікамэдыіЯнкі Купалы «Тутэйшыя» так настойлівараіць Янку Здольніку, праўдзіваму беларусуй прафэсару беларускае басоты, як найхут-чэй «прорубить окошко к морю». А той ямуадказвае, што было ў нас сваё мора — Пінскае,ды акупанты зьмяшалі яго з гразёю, вось і ста-лася Пінскае балота. Так і жывуць сёньнябеларусы — бяз мора, мроячы пра яго — сваё,хай і саматужнае. Здаецца, павінна ставацьбеларусу рэкаў, азёраў, балотаў, а ён усё роўнагатовы любую калюжыну назваць морам.

— Вось і стала Заслаўскае вадасховішча Менскімморам. Дык чаму ж беларусы так любяць мора?

— Любоў беларусаў да мора — гэта сублімаваная на-стальгія, сказаў бы Юнг, па тым няспраўджаным,страчаным моры, якое ў іх калісьці было. Геолягіпацьвердзяць, што ўжо на золку палеазойскай эры, агэта 570 мільёнаў гадоў таму, ішла вайна паміж су-шаю й вадою — гэтымі дзьвюма стыхіямі. Часам пе-рамагала вада, і тады ўтваралася мора. Часам мораадступала на захад і на ўсход, адкуль яно й зьявілася.І тады заставаліся салёныя азёры або лагчыны на тэ-рыторыі гэтак званай Берасьцейскай катлавіны й натэрыторыі Прыпяцкай упадзіны. Калі верыць геогра-фу Аркадзю Смолічу, гэта працягвалася аж да кайна-зойскай эры, прыблізна да 40—45 мільёнаў гадоў

Page 42: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

8382

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

таму. А пасьля былое мора накрылі ледавікі. Так ізасталіся беларусы бяз мора.

— А што пакінула беларусам мора на памяць прасябе?

— Страчанае мора беларусы карыстаюць і сёньня.Прыкладам, тая соль, якую здабываюць у Салігорску,пласты таўшчынёю два кілямэтры — гэта сьлядыбылога мора. Альбо тая крэйда, якой карыстаюцца йсёньня шкаляры, на якой выхавалася не адно пака-леньне беларускай інтэлігенцыі, — таксама падару-нак памерлага мора. Зрэшты, вялікую частку выкап-няў, якія ёсьць у Беларусі, перадусім на Палесьсі,пакінула тое самае мора.

— Як жа магло выглядаць тое мора, хто насяляўяго?

— Людзей тады яшчэ не было. Хаця, хто ведае, ня-даўна нібыта знайшлі ж сьляды дыназаўра побач сасьледам чалавека недзе ў сярэднеазіяцкай пустэльні…А мора тое спачатку насялялі дзіўныя істоты, абса-лютна не падобныя да сучасных жывёлаў, сысуноў,рыбаў. Прыкладам, трылябіты — дзіўныя ракападоб-ныя істоты, накшталт гіганцкіх макрыцаў, даўжынёйкаля дзесяці сантымэтраў. Альбо бэлямніты — нештакшталту кальмара альбо васьмінога ў вялікай ракаўцыдаўжынёю паўмэтра. А яшчэ гэтае мора насялялібрахіяподы (іх яшчэ называюць плечаногія) — ра-каўкі зь дзьвюма палавінкамі, якія нагой замацавалісяза марское дно. Ужо пазьней былі рыбы. А ў часеюрскага пэрыяду зьявіліся іхтыязаўры — правобра-зы нашых беларускіх цмокаў.

— Дык жа па ўсёй зямной кулі былі такія моры, ітакія істоты іх насялялі. А ці была нейкая ўла-снабеларуская флёра й фаўна? Якая розьніцапаміж гэтым фантасмагарычным беларускімморам і іншымі морамі, якія да сёньня існуюць?

— Выглядае, падчас вялікае паводкі, якой не адмаўля-юць ні тэолягі, ні геолягі, мора пакрывала ўсю зям-ную прастору. Але ў Беларусі яно было незвычайнае:яно то адступала, то залівала берагі. Найчасьцей янобыло плыткае, і ваду ягоную можна параўнаць з тойвадой, якую апісвае Ўладзімер Караткевіч у сваёйаповесьці «Ладзьдзя Роспачы» — карычневая жыж-ка, як вада ў Палескім балоце. Беларускае мора вельмінагадвала балота. Недарэмна географу Гэрадоту сла-вутае Пінскае балота, зацягнутае туманамі, падалосябяскрайнім морам. І адсюль назва — Гэрадотава мора.У хрэстаматыйным творы «Энэіда навыварат» бурана беларускім моры нагадвае буру на балоце. Паэтяе таксама параўноўвае з бурленьнем піва ў шынку:Калі хто відзеў, як БакціхаНямецка піва задаець,Яко яно падыме ліха,Запеніцца ды розна прэць, —От так і мора заравела,Бублілась, пенілась, шумела.Эней спалохаўся, усхадзіўся.Матуз ад портак аж зваліўся,Са страху й нюні распусьціў дыЯк у трасцы, ён завыў.Траянцы ўсе казла задралі,Са ўсіх чаўноў яны гукалі,Ў балоце быдта лісавей.

— А пасьля зьявіўся чалавек на той тэрыторыі,дзе было мора. Ці адчуваў ён колішнюю бытнасьцьтаго мора?

— Мяркую, што ў чалавека настальгія па моры за-ставалася ў генэтычнай памяці. Гэта можа паказац-ца дзіўным, бо, паводле геалягічных зьвестак, чалавеку той час ня жыў. Але, калі верыць Дарвіну, усе мыпайшлі ад ніжэйшых істотаў: ад малпаў, а раней адтых жа паўзуноў, плечаногіх, чарвякоў. І калі ісьці за

Page 43: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

8584

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Юнгам, дык памяць пра зьніклае мора перадаласясучаснаму чалавеку ад гэтых ніжэйшых істотаў. І яшчэ— у гісторыі нічога не праходзіць бязь сьледу. Тымболей, што і ў гістарычным часе беларусы мелі сваёмора. А ўжо за часамі Полацкага княства былі фар-посты на Вараскім моры, Герцыке ды Кукейнос.Пазьней і грамадзяне Вялікага Княства Літоўскагаганарыліся тым, што маюць ажно два выхады да мора— да Вараскага й да Чорнага, мелі на іх і гарады, іфарпосты. Не выпадкова Лібаве — порту, адкуль бе-ларусы эмігравалі ў розныя краіны, — Максім Багда-новіч прысьвяціў верш «Эмігранцкая песьня», так-сама поўны настальгіі па страчаным моры. Гэтая на-стальгія ў літаратуры й мастацтве існуе і ў наш час.Так, сучасны паэт Віктар Шніп свой новы зборніквершаў так і назваў — «Беларускае мора». Беларусыпрацягваюць сумаваць па сваім страчаным моры.

— А чаму й сёньня беларусы прагнуць вярнуць сваёстрачанае мора?

— Мяркую, што для беларусаў мора перадусім ёсьцьувасабленьнем воднай стыхіі, якой яны поруч зь зям-ной аддаюць перавагу. Ім мала рэчак, мала азёраў.Мора зьяўляецца i ўвасабленьнем волі, неабсяжнагапрастору, свабоды дзеяньня. Тая ж Цётка верш, пры-сьвечаны бунту, рэвалюцыі, назвала «Мора». Хаця тамбура дужа нагадвае буру на балоце: у часе буры ўця-каюць з гэтага балота русалкі, якія яго насялялі:

Не такое цяпер мора,Не такі ў хвалях шум:Цяпер бурна, страшна мора!Хваля поўна дзікіх дум.

Мора вуглем цяпер стала,Мора з дна цяпер гарыць,Мора скалы пазрывала,Мора хоча горы змыць.

Мора злуе, крэпнуць хвілі,Зь дзікім шумам бераг рвуць;Гром грыміць за вёрсты-мілі,З мора брызгі ў неба б’юць.

Месцам хваля стогнам рыкне,Месцам плач сарвецца з губ,Месцам бераг болем ікне,Гром грыміць у тысяч труб.

Мора зброіцца палкамі,Шум русалак разбудзіў,Запаліўся смок агнямі,Неба чорны гнеў пакрыў.

— Ёсьць тут нейкая супярэчнасьць. Мы трады-цыйна гаворым, што беларусы — вельмі прызем-леная нацыя, што для іх зямля ёсьць найважней-шай каштоўнасьцю, і раптам кажаце, што длябеларусаў мора ці не важнейшае за зямлю…

— Беларусы, якія аддаюць перавагу зямной стыхіі,зьяўляюцца прагматыкамі: яны ведаюць, што й змора можна карыстаць. Яны ня супраць, каб быласвая флятылія, сваё рыбалоўства, свае круізы й іншыядаброты, якія нясе мора. Памятаю, колькі часу тамуна паседжаньні парлямэнту дэпутат Алег Трусаў пра-панаваў заснаваць беларускую флятылію. Дэпутатытады дружна яго засьмяялі. Але з часам да гэтай ідэівярнуўся і ўрад, які абмяркоўвае праблему арэндылатыскіх, літоўскіх, польскіх ці расейскіх партоў.

— Дык ці верыце Вы асабіста, што мора да бела-русаў вернецца?

— Мяркую, што гэтак, як і ў прыродзе, мора і ў філя-зофскім пляне для беларусаў зьяўляецца працягамазёраў, рэкаў, непазьбежнай іхнай самарэалізацыяй.Таму й вяртаньне мора да беларусаў таксама непазь-бежнае. Толькі ня ведаю, у якой форме адбудзецца

Page 44: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

8786

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

гэтае вяртаньне — ці то напраўду будзе заснаванаябеларуская флятылія, ці то зноў беларусы абжывуцьнейкі порт, ці выкапаюць нейкае новае, незвычай-нае вадасховішча й наракуць яго зноў морам, а монават у выніку глябальнага пацяпленьня да Беларусізноў падступіць мора. Хто ведае, дазвольце мне на-ват палетуценіць — можа, беларусы асвояць мора-пустэльню на Месяцы. Але вяртаньне гэтае адбудзец-ца непазьбежна. Ну, а туга, беларуская настальгія пастрачаным моры заўсёды будзе неспатольная.

ЗАМКІ — МУРАВАНАЯ ВАРТА КРАІНЫ

Размова зь Нінай ЗдановічСярэднявечныя падарожнікі называлі Бела-русь краінай замкаў. І бачылі яны іх, напэўнаж, такімі, як апісаў іх Адам Міцкевіч:Ля Навагрудка, на ўздыбленых горах, —Замак у месяца срэбным зіхценьні,Вал зьдзірванелы схаваўшы, сувораВолатаў-вежаў ламаныя ценіПадалі ў роў, дзе між вечнай цясьніныДыхалі воды, затканыя цінай.

Замак заснуў — ні агню і ні дыху,Толькі на вежах бяссонная вартаВоклічам цішу палохае ўпарта.На замкі глядзелі найперш як на муравануюварту дзяржаўнай бясьпекі. Але значэньнеіхнае для Беларусі было нашмат большае. Мызабываемся на іхную ролю ў культуры. Замкізасвойвалі ўсё лепшае, што было знойдзенаархітэктарамі й інжынэрамі ў фартыфікацыі.Былі яны і ўвасабленьнем чарговых мас-тацкіх стыляў, якія зьмяняліся гэтак жа хут-ка, як сам час.

— Ці сапраўды замкі ішлі ў авангардзе культур-ных зьменаў?

— Бальшыню з таго, што несла замкавая культура,можна сапраўды пазначыць грыфам «першы». Кож-нае стагодзьдзе давала нешта новае. Першыя кафля-ныя печы зьявіліся ў Беларусі ў ХІV стагодзьдзі ме-навіта ў замках — Полацкім і Лідзкім. Калі гаварыцьпра фрэскі, уласьцівыя для жылых, ня культавых па-мяшканьняў, дык імі таксама ўпершыню аздобілісьцены замкаў — Крэўскага й Наваградзкага. У ХVІ

Page 45: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

8988

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

стагодзьдзі, калі Эўропа захапілася антычнасьцю, пер-шы музэй на беларускіх землях быў створаны ўНясьвіскім замку. І прыватныя бібліятэкі, тэатры ўХVIII стагодзьдзі таксама ўпершыню зьявіліся ў зам-ках. Батанічныя сады, аранжарэі ХІХ стагодзьдзя —зноў жа элемэнты замкавае культуры.

— Замак быў цэнтрам культурнага, грамадзкагажыцьця?

— Ад самага пачатку, ад часу Полацкага княства за-мак быў ядром гораду. Ён як бы атаясамліваўся з го-радам, які вакол яго будаваўся. У эпоху Вялікага Кня-ства Літоўскага замак быў гарантам бясьпекі гораду:унутры была пляцоўка, дзе маглі знайсьці прытулакмясцовыя жыхары ў момант небясьпекі. Ён ста-навіўся іхным замкам. А ў эпоху Адраджэньня й Ась-ветніцтва замак успрымаецца найперш як цэнтарсьвецкае культуры. Прыкладам, бібліятэка Храп-товічаў у Шчорсах налічвала вялікую колькасьць та-моў, і ўладальнік, Яўхім Храптовіч, напісаў нават Ста-тут, паводле якога дазвалялася карыстацца бібліятэ-кай і мясцовым жыхарам, і навукоўцам з-за мяжы.Гэтай магчымасьцю скарысталіся Ян Чачот, АдамМіцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля. Там былі вельміцікавыя дакумэнты, кнігазборы, можна было азна-ёміцца зь дзёньнікам Марыны Мнішак.

— А ці мелі нейкае значэньне замкі для эка-намічнага жыцьця краіны?

— У ХІХ стагодзьдзі, у час фармаваньня капіталістыч-ных дачыненьняў, яны адыгралі таксама сваю ролю.Возьмем толькі аднаго ўладальніка, магната Пус-лоўскага, які меў маёнтак у Альбэрціне, пад Слоні-мам. Ягоная дзейнасьць як прадпрымальніка можабыць узорам. Ён адкрываў на тэрыторыі свайго зам-ку й вакол замку шэраг прадпрыемстваў: цагельню,паперню, суконную мануфактуру й мануфактуру

вытворчасьці дываноў — у залежнасьці ад попыту. Ёнжа адчыніў электралямпавую мануфактуру. А ў кан-цы ХІХ стагодзьдзя тут была збудаваная й першаягідраэлектрастанцыя ў Заходняй Беларусі.

— Ці заўсёды замак прыцягваў да сябе наваколь-ле, ці заўсёды вакол яго віравала жыцьцё?

— Спачатку замак быў зьбіральнікам жыцьця ваколсябе. А затым паступова стаў аддаляцца ад наваколь-ля і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. У ХІІ—ХІV ста-годзьдзях замак побач, сярод людзей, гатовы прыняцьіх у момант небясьпекі. А пачынаючы з ХVІ ён ужодыстанцуецца, перабіраецца на ўскраек мястэчка, го-раду. У ХVІІІ стагодзьдзі ён хаваецца ад мястэчка ўценю ангельскага парку, і толькі нямногія могуць наўласныя вочы пабачыць сам замак, а тым больш кан-тактаваць зь ягонымі гаспадарамі. Ён ахутвае сябетаямнічасьцю, спараджаючы міты й легенды. Апі-саньне замку аўстрыйскім пісьменьнікам ФранцамКафкам блізкае й беларускім рэаліям таго часу:

Цяпер увесь Замак ясна вымалёўваўся ў празрыс-тым паветры, і ад тонкага сьнегавога покрыва,што цалкам апранала яго, усе формы й рысы вы-ступалі ўсё выразьней… Увесь Замак, якім ён ба-чыўся здалёк, зусім адпавядаў чаканьням К. Гэтабыла й не старадаўняя рыцарская крэпасьць, і нешыкоўны новы палац, а суцэльны шэраг бу-дынінаў, які складаўся зь некалькіх двухпавярхо-вых і мноства шчыльна прылепленых адзін дааднаго прыземістых дамоў, і каб ня ведаць, штогэта Замак, льга было б прыняць яго за мястэчка.К. убачыў толькі адну вежу, ці то над жылым па-мяшканьнем, ці то над царквою — разабраць былоняможна. Стаі варон кружлялі над вежаю.

Бальшыня жыхароў навакольля магла меркаваць празамак і пра ягоных жыхароў толькі паводле чутак. На-

Page 46: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

9190

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

раджэньню легендаў спрыялі самі гаспадары, скла-даючы пра сябе розныя показкі й байкі. Прыкладамможа быць Караль Станіслаў Пане Каханку, чарговыўладар Нясьвіскага замку, якога ў гэтым зьвязку на-ват называюць беларускім баронам Мюнхгаўзэнам.Вось адна зь ягоных баек:

Быў я добраахвотнікам у ангельскім войску, панекаханку, што вяло аблогу гішпанскай цьвярдыніГібралтару. І быў у мяне чыстай андалюзійскайпароды, чорны, як крумкачова крыло, конь. Па-чаўся, пане каханку, штурм той крэпасьці. Лячуя на сваім скакуне, ажно раптам гарматнае ядро,пушчанае ворагам, разрывае тулава майго каня надзьве паловы. Я ўтрымаўся ў сядле, а ён так ра-загнаўся, што з той паловай, на якой сядзеў, про-ста праз мур пераляцеў, і апынуўся я, пане кахан-ку, першым у той грознай цьвярдыні. Ну, а за мнойі астатняе войска ўварвалася, здабыўшы Гібрал-тар канчаткова.

— Няўжо зусім не перасякаліся шляхі замку й ва-коліцы?

— Тут можна згадаць адзін вельмі цікавы факт. УНясьвіжы штогоду ладзілася так званае сьвята кур-ка, гэткае спаборніцтва ўладароў замку й стралкоў-месьцічаў на найлепшага стралка. У першай чацьвер-цы стралкоў былі сам гаспадар замку, ягоная жонка,гаспадар гораду й войт. У другой чацьверцы магліўдзельнічаць любыя жыхары гораду, хто меў стрэль-бу. Пераможца фіксаваўся ў магістрацкай кнізе й ат-рымліваў узнагароду. Гэта спрыяла павышэньню вай-сковага майстэрства, а тым самым умацоўвала аба-рону й гораду, і замку.

— Замак меў шмат функцыяў. А ці не заміналігэтыя функцыі адна адной? Ці не зашмат увогу-ле браў на сябе замак?

— Магчыма, і зашмат. Гэта адчулася ў ХІХ стагодзьдзі,калі замак са сваёй ролі заканадаўцы культурных тра-дыцыяў перакваліфікоўваецца ў заканадаўцу эка-намічных падставаў дзяржавы. Прыкладам таму —лёс Ружанскага замку, які згарэў ад пажару на сук-навальні, разьмешчанай у ягоных будынках. Але на-ват тады, у ХVІІІ стагодзьдзі, замак заставаўся тым,чым ён не пераставаў быць ніколі — апірышчам дзяр-жаўнасьці. І гэта добра ўсьвядомілі расейскія ўлады,калі пасьля акупацыі Беларусі забаранілі мясцовыммагнатам ня толькі трымаць уласнае войска, але йбудаваць крэпасьці.

— Вы хочаце сказаць, што замак сам зьнішчаўсябе? Тут лёгіка працягласьці існаваньня замкаўу прасторы й часе пэўнай краіны, у прыватнасьці,Беларусі?

— Усё матэрыяльнае мае свой пачатак і свой канец.Але кожная зьява мае яшчэ й функцыі ці характа-рыстыкі духоўныя, міталягічныя, знакавыя. Найгорш,што замак страчвае сэнс як знак, сымбаль, мэтафараБеларусі. Бязьлітасны ход гісторыі прывёў да таго, штоў замках паадчыняліся калгасныя канторы, як гэтаздарылася ў Падароску пад Ружанамі. Былыя вуліцыз прыгожымі назвамі, якія акаляюць замак, прыкла-дам, Францускі тракт у Альбэрціне, пераўтварылісяў Калгасныя вуліцы. На Гальшанскі замак насунуўсясьвінакомплекс, а ягоныя сутарэньні зрабіліся сьцё-камі для гною. На тэрыторыі Крэўскага й Ружанска-га замкаў сталі пасьвіць авечак, козаў, кароваў. А ляразбураных панскіх сядзібаў і замкаў на Мёршчынедзеці зьбіраюць сьлімакоў, якіх колісь завезьлі тудый вырошчвалі гаспадары-магнаты. Сьлімакі й руінызамкаў — усё, што засталося ад колішніх фарпостаўмоцы й прыгажосьці.

Page 47: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

9392

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

КРАІНА МЯСТЭЧКАЎ

Размова з Захарам Шыбекам«Мястэчка» ў старабеларускай мове азнача-ла ня што іншае, як ласкавае «гарадок», «ма-ленькі горад» ці «горад невялічкі». Мястэчка...Прамаўляеш гэтае слова — і адчуваеш у імнейкую пяшчоту й цеплыню, унутранае за-мілаваньне й супакаеньне, якія ідуць з глы-біні стагодзьдзяў, ад нашых продкаў. І такіяасацыяцыі — зусім не выпадковыя. Бо длясвайго часу мястэчка — гэта самы дасканалый самы гарманізаваны тып людзкіх паселі-шчаў. Яны — паміж вёскай і горадам, не адар-ваныя ад іх. А таму бралі ўсё лепшае з абод-вух — і здаровы дух прыроды, і здабыткі га-радзкой цывілізацыі. Вось як апісваюць бе-ларускія географы В. Жучкевіч, А. Малышаўі Н. Рагозін выгляд тыповага для колішняй Бе-ларусі мястэчка:Мястэчка мела своеасаблівы выгляд. Ягонымцэнтрам была кірмашовая плошча, побач зьякой на самым высокім месцы стаялі царквай касьцёл, будынак мясцовага праўленьня, не-калькі лавак з таварамі сялянскага хатнягаўжытку. Галоўная вуліца была шырэйшай заіншыя, часам брукаваная. Пры ўезьдзе ў мяс-тэчка знаходзіліся заезд і карчма. На пера-крыжаваньні дарогаў ставіўся велізарныкрыж. У цэнтральнай частцы знаходзілісянекалькі добрых дамоў, якія належалі сьвята-рам і буйным гандлярам. Крыху воддаль жылій працавалі рамесьнікі. Ускрайкі займалі ся-лянскія гаспадаркі.

— Ці можна сказаць, што Беларусь гістарычна— краіна мястэчкаў?

— Безумоўна. Такая ж урбаністычная мадэль у XV—XVІІІ стагодзьдзях існавала ва ўсёй Цэнтральнай і За-ходняй Эўропе. Мястэчкі рабілі Беларусь эўрапейскайкраінай. Можна сказаць з упэўненасьцю: ёсьць мяс-тэчкі — ёсьць Беларусь, няма мястэчкаў — няма Бе-ларусі.

— І калі яны ўзьнікаюць на беларускіх землях?

— Узьніклі мястэчкі ў XІV стагодзьдзі. Гэта быў як-раз той час, калі ў дзяржаўнай казьне ВКЛ зьявіўсялішак грошай для разбудовы гарадоў і мястэчкаў.Гэтыя грошы здабываліся ваеннымі паходамі вялікіхкнязёў літоўскіх Альгерда й Вітаўта, працай беларус-кага народу і ўсталяваньнем сталых гандлёвых сувя-зяў з заходнеэўрапейскімі краінамі. Ад XІV ста-годзьдзя плыты беларускага лесу пачалі спускацца парэках да Балтыйскага мора. Эўропе спатрэбіўся мач-тавы лес. Марская магутнасьць Англіі стваралася ўтым ліку й імпартам беларускага лесу. Першыя мяс-тэчкі расьлі пераважна на дзяржаўным экспарце лесу.Многія зь іх сталі фрахтовымі пунктамі гэтага экс-парту. Мястэчкі таго часу маглі засноўвацца толькідзяржавай, і ўсе падаткі ад мястэчкаў ішлі ў казну.

— Які пэрыяд гісторыі быў найбольш спрыяльныдзеля разьвіцьця мястэчкаў?

— Росквіт мястэчкаў прыпаў на пэрыяд ад другой па-ловы XVІ стагодзьдзя да сярэдзіны XVІІ. У 1588 го-дзе права заснаваньня іх на ўласнай зямлі атрымалікожны шляхцюк і кожная царкоўная ўстанова. Каліў XV—XVІ стагодзьдзях на тэрыторыі Беларусі былобольш як дзьвесьце мястэчкаў (пераважна дзяр-жаўных), то ў XVІ—XVІІ стагодзьдзях — ужо калячатырохсот (і пераважна прыватных). Назіраласяімклівая ўрбанізацыя беларускіх земляў. Гэтамуспрыяў рост прыбытковасьці сельскай гаспадаркі. Утой час Эўропа перайшла на пераважна расьліннае

Page 48: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

9594

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

харчаваньне. Цэны на зерне трымаліся высокія. Кабпавялічыць прадукцыйнасьць сельскай гаспадаркі,Жыгімонт ІІ Аўгуст і ягоная маці Бона Сфорца, іта-льянка паводле паходжаньня, правялі ў 1557 годзе ўВКЛ першую аграрную рэформу пад назвай «валоч-ная памера». Беларускія мястэчкі выступалі свое-асаблівымі зборнымі пунктамі сельскагаспадарчайпрадукцыі дзеля адпраўкі яе потым рэкамі й празБалтыйскае мора паводле назначэньня. Рэформа за-кранала й арганізацыю новых мястэчкаў. Адлегласьцьпаміж імі была 12—30 кілямэтраў. Таму кожнаемястэчка рэальна ахоплівала сваім уплывам акругурадыюсам ня болей за пятнаццаць кілямэтраў. Гэтабыла якраз тая адлегласьць, якую вясковец мог лёгкапераадолець за дзень, калі не пехатой, дык конна.

— Цікавая беларуская акалічнасьць: і сёньня, а ўмінулым перадусім, на захадзе Беларусі невялікіянаселеныя пункты называюць мястэчкамі, а наўсходзе — вёскамі. Мястэчка найперш уласьцівадля заходняй Беларусі?

— Бальшыня мястэчкаў узьнікала на захадзе, які меўблізкія й зручныя сувязі з эўрапейскімі рынкамі, ме-ней — на ўсходзе. Але і ўсход уцягваўся ў эўрапейскігандаль праз сыстэму рэкаў і гужавы транспарт. Наўсходзе эўрапейскі ўплыў і заканчваўся, між іншым,межамі басэйну Дняпра й Заходняй Дзьвіны. БасэйнВолгі ўжо цягнуўся да паўдзённага, мусульманска-азіяцкага сьвету. А Беларусь была неад’емнай част-кай эўрапейскага эканамічнага арганізму. Калі ейныярэкі выступалі капілярамі, то мястэчкі — свое-асаблівымі лімфатычнымі вузельчыкамі гэтага ар-ганізму.

— Якую ролю адыгрывалі мястэчкі ў палітычнай,эканамічнай, культурнай арганізацыі дзяржавы?

— Мястэчкі былі добрымі сувязнымі й на ўнутраным

рынку. Празь іх здабыткі вясковай працы траплялі ўгарады. А гарады ў сваю чаргу выкарыстоўвалі мяс-тэчкі як пасярэднікаў для збыту сваіх прамысловыхвырабаў вяскоўцам. Як вынік, і маленькія беларускіявёсачкі ўцягваліся ў таварна-грашовыя дачыненьні йтраплялі пад эканамічны ўплыў гарадоў. Мястэчкіпрэзэнтавалі таксама лякальную культуру, якая ду-хоўна ўзбагачала гарады. І ў сваю чаргу служылі гара-дам каналам дзеля напаўненьня вясковага ася-родзьдзя гарадзкой сьвядомасьцю й культурай. Дзя-куючы мястэчкам кожная беларуская вёсачка рабіла-ся часьцінкай агульнабеларускай культурнай прасто-ры на чале з гарадамі. Што да грамадзкай ролі, мяс-тэчкі мала чым саступалі гарадам. Паводле Бельскагасэйму 1564 году, яны атрымалі нароўні з гарадзкіміцэнтрамі магчымасьць набываць магдэбурскае пра-ва й вызваляцца з-пад апекі фэадалаў.

— Як зьмянілася роля мястэчкаў пасьля таго, якБеларусь стала часткай Расейскай імпэрыі?

— Пасьля далучэньня Беларусі да Расеі мястэчкі пе-ратвараліся ў рэзэрвацыі для габрэйскага насель-ніцтва. Заснаваньне новых мястэчкаў прыпынілася.Будаўніцтва чыгунак паскорыла бег тавараў і тымзьменшыла колькасьць патрэбных гандлёвых пунк-таў, якімі зьяўляліся мястэчкі. Такія мястэчкі царскаяадміністрацыя тут жа пераводзіла ў разрад сельскіхпаселішчаў. Адзінай падставай было тое, што ў Расеімястэчкаў не існавала. А таму колькасьць мястэчкаўу Беларусі паменшылася з чатырохсот васямнаццаціў 1863 годзе да трохсот дваццаці двух у пачатку ХХстагодзьдзя. Царскі ўрад увогуле плянаваў часткумястэчкаў зрабіць вёскамі й толькі больш значныяперайменаваць у пасады. Праўда, на ажыцьцяўлень-не гэтага праекту казна не знайшла дастатковых срод-каў. Не знаходзілася сродкаў і на перавод найбольшвыбітных мястэчкаў у разрад гарадоў. Ва ўмовах цар-

Page 49: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

9796

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

скай Расеі працэсы ўрбанізацыі празь мястэчкі, вёскій выдзяленьне зь сялянства гарадзкіх станаў істотнаўскладніліся. Гэтым працэсам царскі ўрад ніяк неспрыяў. Беларусы ператвараліся ў сялянскую нацыю,безабаронную перад зьнешняй небясьпекай і якаялёгка прыстасоўваецца да ўлады, нават калі тая чу-жынская. Далучэньне Беларусі да Расеі мела шматадмоўных вынікаў. Але, можа, самым трагічным былоякраз запавольваньне й дэфармацыя ўрбаністычнагапрацэсу, які забясьпечваў фармаваньне паўнавартас-най беларускай нацыі.

— Але расейцы не змаглі цалкам зьнішчыць бела-рускіх традыцыйных паселішчаў — мястэчкаў…

— Сапраўды, царская ўлада не змагла канчаткова зла-маць традыцыйную ўрбаністычную мадэль Беларусі.Буйныя мястэчкі захоўваліся й звычайна рабіліся цэн-трамі воласьцяў і парафіяў, а пасьля адмены прыго-ну i ўвядзеньня чыгунак рабіліся яшчэ больш інтэн-сіўнымі трансфарматарамі эканамічнага й культур-нага абмену паміж горадам і вёскай. У мястэчкахканца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя гадаваліся статкіадкормленых сьвіней і гусей, якія перапраўлялісяпотым у гарады. Дый жыцьцё ў мястэчках рабіласяўсё больш урбанізаваным. Вось як навукоўцы апісвалітыповае мястэчка напрыканцы ХІХ стагодзьдзя:

Праваслаўны сьвятар мястэчка Крэвы сьведчыў,што ў 1871 годзе ягоныя прыхаджане мяшчанска-га саслоўя імкнуліся пераўзысьці сялянаў. На сьвя-точны дзень многія мелі сурдут чорнага, радзейшэрага колеру; іншыя — камізэлькі й нават ма-нішкі. Апраналіся ў каптаны, але ўсё ж чорнагаколеру, а ня шэрага, як вяскоўцы. Мужчыны галі-ліся, пакідалі толькі невялікія вусы й рэдка — ба-кенбарды. Жанчыны ў сьвяточныя дні апраналістракатыя паркалёвыя, а то й ваўняныя сукенкі.

Перад вяскоўцамі мяшчане любілі паказаць сябегараджанамі. Сяляне ставіліся да іх з належнайпашанай, але за вочы — пасьмейваліся.

Мястэчкі заставаліся скарбніцай разнастайнай народ-най творчасьці — у іх былі своеасаблівыя й фальклёр,і звычаі, і рамёствы. Дзеля выжываньня местачкоўцамдаводзілася рабіцца вынаходлівымі. Вось жа мястэч-ка Боцькі на Гарадзеншчыне было слаўнае ў сярэдзінеХІХ стагодзьдзя вытворчасьцю нагаек і бізуноў —школьнікі называлі іх «боцькаўскімі ўгаворшчыкамі».А ў мястэчку Глуск на Бабруйшчыне наладзілі ў па-чатку ХХ стагодзьдзя выраб з асінавай стружкі роз-накаляровых бантаў. Жыхары ж мястэчка Гарадок,што на Ашмяншчыне, у 1860-х гадах гандляваліп’яўкамі, якіх прывозілі з ваколіцаў Гомелю.

— У 1917 годзе грымнуў у Расеі бальшавіцкі пера-варот. Ягоны водбліск у Беларусі стаўся таксамаразбуральным. Як гэта паўплывала непасрэдна намястэчкі?

— Пасьля бальшавіцкага перавароту, у гады нэпу, ме-ней як траціна са 176 беларускіх мястэчкаў БССР афі-цыйна захавала свой статус. Паводле ж меркаваньнявядомага беларускага географа Мiкалая Азбукіна, мя-стэчкамі маглі звацца ў той час ня меней як трыстапаселішчаў. Праўда, у адрозьненьне ад царскага ўра-ду, мясцовае савецкае кіраўніцтва сваімі дэкрэтаміня толькі вынішчала, але й засноўвала новыя мястэчкі.Калі ў 1925 годзе ў БССР было 43, то ў 1930-м —ужо 68 мястэчкаў. Аднак, савецкі рэнэсанс мястэч-каў працягваўся нядоўга. У 1938 годзе ПрэзыдыюмВярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў клясыфікацыюпаселішчаў рэспублікі. Мястэчкам у гэтай клясыфіка-цыі ўжо не знайшлося месца: буйнейшыя ператва-рылі ў гарады, сярэднія — у гарадзкія ці рабочыяпасёлкі, а меншыя, без прамысловых прадпрыемст-

Page 50: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

9998

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ваў — у вёскі. Тое, што распачало самадзяржаўе, да-кончылі бальшавікі. Мястэчкі, як сувязныя рынку,станавіліся не патрэбныя й замяняліся паселішчамі-казармамі, тыпу рабочых пасёлкаў. Сталінскі та-талітарны рэжым увогуле мог трымацца толькі наадміністрацыйнай аднастайнасьці і ўнівэрсальнасьці.А мястэчкі выбіваліся з гэтага правіла. Што тычыццаЗаходняй Беларусі, дык там мястэчкі захоўваліся да1939 году.

— З Вашага гледзішча, ці варта аднаўляць сёньнястарую ўрбаністычную сыстэму Беларусі? Можа,хай слова «мястэчка» застаецца толькі на-памінам пра добрую, прыгожую спадчыну?

— Незалежная Літва аднавіла назву «мястэчка». Ду-маю, Беларусь таксама павінна зрабіць тое ж, каліяна дбае пра захаваньне ўласнай культурнай спадчы-ны. А вось функцыянальна аднавіць мястэчкі будзецяжэй. На гэта запатрабуюцца немалыя грошы. Бе-ларусь пакуль не настолькі багатая, яна ня можаўтрымліваць ня толькі мястэчкі, але й звычайныявёскі. Вось тыя паціху й канаюць. І ўсё ж пэрспэкты-вы дзеля адраджэньня пэўнай колькасьці мястэчкаўёсьць. Беларусь можа стаць клясычным прыкладамтранзытнага гандлю ў Эўропе. І тады, трэба спадзя-вацца, адбудаваныя мястэчкі, як і ў пэрыяд Сярэдня-вечча, дапамогуць Беларусі адчуць сябе часткайадзінага эўрапейскага арганізму.

ПОЛАЦКІ ЛЯБІРЫНТ

Размова зь Пятром Васючэнкам«Вось сымбаль твой, забыты краю родны!..»— вымавіў Максім Багдановіч, параўнаўшыБеларусь зь зернем, што тысячы гадоў пра-ляжала ў зямлі дый не загінула, а дало плён.«Кветка шыпшыны», «Краіна-браначка»,«Раскіданае гняздо», «Руіны страляюць ваўпор», «Край балотаў і лясоў», «Зямля пад бе-лымі крыламі» — гэта ўсё знаёмыя нам вы-значэньні лёсу й аблічча Бацькаўшчыны. Алеёсьць і іншы сымбаль, меней зашмальцава-ны, — Беларусь як лябірынт. Аўтар гэтагасымбалю — пісьменьнік, навуковец ВацлаўЛастоўскі:Першы мой сон стрывожыў ціхі стук у вак-но. Я ўскочыў з ложка й, падышоўшы, паба-чыў у вакне вусатае аблічча Падземнага ча-лавека. Ён даваў мне знакі рукамі, каб ад-чыніць яму вакно, прычым клаў палец на вус-ны, даючы гэтым знак, каб я не нарабіў гома-ну. Калі вакно было адчынена, ён сеў на пад-ваконьнік, зажыў зь сярэбранай табакеркі йпачаў гаварыць шэптам:— Я даўно ўжо ведаю, дзе ход у схавануюбібліятэку, але сам ня рухаў яе й нікому не па-казваў, маўчаў, баючыся, каб не заграбілі ўнас і гэта апошняе багацьце. Адзявайцеся,пойдзем! Я ўзяў з сабой сьвечку, ліхтарню і ўсёпатрэбнае...Няма што казаць аб тым, як хутка я быў ап-рануты й гатовы ў дарогу.

— У якіх сэнсах лябірынт ёсьць знакавым для Бе-ларусі?

Page 51: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

101100

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Я перадусім лічу лябырынт адным з сымбаляўразьвіцьця беларускае нацыі. І прыйшоў да гэтагасымбалю я ў далёкім дзяцінстве, якое, на маё шчась-це, правёў блізка ля сьценаў Спаса-Эўфрасіньнеўскайцарквы. І мы, полацкія мальцы, бавілі час у шуканьніслыннага Полацкага лябірынту, пра які пагалоскахадзіла яшчэ ў той час, калі мы нават ня чулі пра тво-ры Ластоўскага, ня тое што чыталі іх. Мы былі пера-кананыя, што ўваход у Полацкі лябірынт хаваецца ўсутарэньнях Крыжаўзьвіжанскай царквы. Нас непалохалі жахлівыя пагалоскі пра гэты лябірынт, штоў ягоных пастках зьнікаюць людзі, калі чалавек сту-пае на дошкі й ляціць у прорву. Нас не палохала йпастава жалезнага рыцара, які чакаў, калі вы вы-ходзіце зь лябірынту: вось ён стане насупраць вас зжалезным мячом, і вы застаняцеся там навекі. Я мяр-кую, што мы абавязкова б знайшлі ўвойсьце ўлябірынт, калі б не вартаўнік, які павесіў на дзьверыКрыжаўзьвіжанскай царквы важкі замок. А ў ёй разь-вёў трусоў, якіх у яго было ажно дзьвесьце. Я ня ве-даю, дзе цяпер гэты вартаўнік, ён даўно памёр. Я няведаю, у якім ён коле пекла... А ўваход у Полацкілябірынт працягваюць шукаць.

— Полацкія лябірынты, апісаныя Вацлавам Лас-тоўскім, напэўна ж, не адзіныя ў Беларусі. У кож-ным старадаўнім месцы альбо мястэчку, дзе за-хаваліся замкі, храмы, палацы або рэшткі іх, за-хаваліся й свае легенды пра іхныя лябірынты...

— Усюды, дзе ёсьць замкі, дзе ёсьць храмы, дзе ёсьцьлёхі — ёсьць і легенды, паданьні й показкі пра ля-бірынты. Але Полацкі лябірынт ёсьць рэальнасьцю,праверанай ня толькі навукоўцамі-археолягамі, алей выпадковымі сьведкамі. Ёсьць сьведчаньні людзей,якія сапраўды пабывалі ў гэтых лябірынтах. У іхпакідалі свае надпісы, аўтографы на сьцяне полацкіякадэты. Не адно пакаленьне полацкіх падшыванцаў

лазіла па тых катакомбах. Я думаю, што калі лябірынтня знойдуць археолягі, дык абавязкова знойдуць дзеці.Калі-небудзь...

— Твор Ластоўскага пра полацкія лябірынтыпоўны фантасмагорыяў, вобразаў, сымбаляў, якіявельмі цяжка расчытаць. Мне падаецца, што гэтатвор-шыфр. Ці ня ім кадаваў Ластоўскі беларускішлях і што ён мог мець у задуме?

— Я моцна падазраю, што Вацлаў Ластоўскі сапраўдыбыў у тым лябірынце. І апісаў яго з уласных уражань-няў. Заўважце, апавяданьне ў «Лябірынтах» ідзе адпершай асобы. Але й для літаратуразнаўцаў гэты твор— своеасаблівы лябірынт, у якім яны заблукалі й да-гэтуль ня могуць вызначыць, што гэта — фантастыч-ная аповесьць, філязофская проза альбо раман жа-хаў? Што ж належыць да міталягічнага вобразу ля-бірынту, ягонай мэтафарычнасьці, дык Ластоўскі здо-леў памясьціць у сутарэньні свайго лябірынту ўсебагацьці крыўскай цывілізацыі, уключна са слыннайбібліятэкай Сафійскага сабору. У полацкiм лябірын-це існуюць таямнічыя лябараторыі, у якіх працуюцьальхімікі й жрацы, дзе вырабляюць адметную сын-тэтычную ежу й нават старку. Ластоўскі памясьціўтуды й істоту, падобную на робата, нешта з мэталу.Усе дзівосы пісьменьнік зьмясьціў у сутарэньнях По-лацкага лябірынту, мяркую, таму, што быў перака-наны: лябірынт — формула крыўскай (беларускай)цывілізацыі. Гэтая формула ейнага існаваньня й са-мазахаваньня. Заўважце, колькі існуе беларуская на-цыя — столькі разоў яна раз-пораз сыходзіла ў сута-рэньні часу. Так было з Крывіяй, якая была дый сы-шла, так было з Полацкім княствам, якое раствары-лася ў нетрах Вялікага Княства Літоўскага. Потымкраіна абярнулася ў Беларусь, а затым у «Северо-За-падный край». Мы мянялі свае імёны, мы сыходзілій зноў вярталіся.

Page 52: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

103102

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Гэта гістарычныя ўцёкі ад сябе, спосаб быта-ваньня нацыі або выжываньня?

— Па-рознаму можна называць: і самапрыніжэнь-нем, і ўцёкамі, і самазахаваньнем. Заўважце, белару-сы часьцяком любяць прыбядняцца. «А беларусы жнічога, нікога ня маюць», — казаў Янка Купала. Ге-рой Францішка Багушэвіча, Мацей Бурачок, кажа такпра сваё жытло: «Бедна мая хата, падлога прагніла».Але нікога з чужынцаў не падпусьціць пад вокны, кабяны не заўважылі, што там унутры. На маю думку,беларусам абрыдлі частыя рабункі. Самае каштоўнаеяны імкнуцца захаваць у таямнічых, рэальных або мэ-тафізычных, сховах. Зрэшты, заўважце: для беларус-кай культуры характэрны фэномэн андэграўнду йананімнасьці. Шмат імёнаў зьнікла, а культура, літа-ратура, мастацтва засталіся. Яскравым прыкладам —ананімная літаратура ХІХ стагодзьдзя. Прыгадаемтаксама фэномэн унутранай эміграцыі, практыкумаўчаньня, якую скарыстоўвалі Янка Купала й іншыянашаніўцы з прыходам савецкай улады. Заўважым,што андэграўнд існаваў у савецкі час і ў самім Нава-полацку. Я маю на ўвазе літаратурны андэграўнд, якітаксама меў лябірынтную назву — «Блакітны ліхтар».Пакрыёмнасьць, прыхаванасьць — рысы беларуска-га існаваньня.

— Атрымліваецца, што мы цяпер можам пра-весьці аналёгію нават з назвай нашага выданьня:Беларусь як Атлянтыда? Вось так наўпрост?

— А давайце ўявім сабе Атлянтыду, якая раз-поразадрываецца ад дна і ўсплывае, а потым ізноў тоне.Беларускі лябірынт — гэта ня толькі блуканьне ўцемры, гэта й сьвятло, якое бруіцца ў канцы сута-рэньняў, гэта й выйсьце зь лябірынту. Усё, што хава-лася да часу, яно ўваскрасае, яно зьяўляецца. Зьяўля-юцца імёны аўтараў ананімных твораў, напісаных у

ХІХ стагодзьдзі. Вяртаюцца творы, згубленыя або за-бытыя. Вяртаюцца творы, рэпрэсаваныя ў 1930-ягады й забароненыя да часу. Вяртаюцца цэлыя літа-ратурныя стагодзьдзі. Так сплыло, сышло ў фальклёрпісьменства ХVІІІ стагодзьдзя. Гэты мацярык літара-туры адкрыў доктар Адам Мальдзіс і вярнуў яго. На-рэшце, вяртаецца дзяржаўнасьць. Некалі казалі, штобеларусы ня мелі сваёй дзяржаўнасьці. Сёньня мыведаем, што першай формай дзяржаўнасьці былоПолацкае княства, — прыкмета лябірынтнага існа-ваньня, зьнікненьня й вяртаньня.

— Але дзе ў лябірынце Беларусі тыя куты, якіявызначаюць лёгіку выйсьця зь яго?

— Мне думаецца, трэба шукаць лёгіку ў нашых на-цыянальных адраджэньнях, якіх дасьледчыкі налічва-юць ад трох да дзесяці. Зьмяняецца пакаленьне, і бе-ларусы вяртаюцца да згубленых каштоўнасьцяў. Арытміку, чаргаваньне гэтых адраджэньняў можнавылічваць, можна тлумачыць рознымі прычынамі.Адны тлумачаць іх сонечнай актыўнасьцю, іншыя —этапамі актыўнасьці нацыі, рытмамі ейных усплёс-каў і затуханьняў. Я ж прапаную толькі схему сыхо-джаньня, захаваньня, кансэрвацыі каштоўнасьцяўдый іхнага вяртаньня.

— Для Вас лябірынт ёсьць сымбалем беларускагабыцьця. А калі прызнаць лябірынт за ўнівэрсаль-ную формулу, уласьцівую ўсім нацыям? Якую ад-метнасьць тады мае беларускі лябірынт? А монекаторыя нацыі існуюць, бытуюць, разьвіваюц-ца па-за гістарычным, культурным лябірынтам?

— Ёсьць нацыі, якія не губляюць ні сваіх гістарыч-ных найменьняў, ні сваёй спадчыны. Прыкладам,індыйскія цывілізацыі, альбо кітайская, пры ўсіх пе-ратрусах, гістарычных зломах культурныя каш-тоўнасьці ў цэлым захоўвалі. Ёсьць, аднак, нацыі, якія

Page 53: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

105104

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вядуць падобнае лябірынтнае існаваньне, разьвіцьцёякіх сьціхае на стагодзьдзі, — прыкладам, славацкаякультура. Дый культура іншых вялікіх і малых наро-даў Цэнтральнай Эўропы.

— Тады можна прызнаць, што лябірынтнае існа-ваньне зьяўляецца гарантыяй неўміручасьці бела-рускага культурнага й гістарычнага быцьця?

— Мяркую й веру, што гэта так. Але часам маёй верыперашкаджае мроя жалезнага рыцара, які стаіць напарозе й аднойчы можа так зачыніць дзьверы, штозь лябірынту Беларусь ніколі ня выйдзе. І тадылябірынт застанецца помнікам культуры, помнікамцывілізацыі, якім ёсьць лябірынт Крыцкі. Інакш ка-жучы, у сьвеце не бывае нічога бясконцага. Гісторыяможа ня вытрымаць той працяглай гульні, якую за-думалі зь ёю беларусы. Ланцуг беларускіх адраджэнь-няў рана ці позна ўсё ж павінен нечым скончыцца.Мне б хацелася, каб гэта былі народзіны, каб гэтабыло канчатковае афармленьне беларускай нацыі,ейнай культуры й гістарычна абгрунтаванай схемыразьвіцьця. Лябірынт адыграў сваю ролю ў жыцьцібеларускае нацыі. Ён захаваў ёй жыцьцё ў час самыхжорсткіх выпрабаваньняў, але трэба выйсьці зьлябірынтнага існаваньня да таго, як гісторыя — гэтыжалезны рыцар — замкне перад Беларусьсю дзьве-ры назаўжды.

ЯНЫ БУДАВАЛІ ВІЛЬНЮ

Размова зь Сяргеем ХарэўскімВільня, старадаўняя сталіца колішняй дзяр-жавы, у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімісталіцамі — горад даволі малады. Вядома, штотолькі ад канца ХІ стагодзьдзя тут выраслабольш-менш буйное места. У сталіцу ж янопераўтварылася толькі за Гедымінам, у ся-рэдзіне ХІV стагодзьдзя. Калі ж за ВітаўтамВялікае Княства Літоўскае разраслося ад Бал-тыкі да Чорнага мора, Вільня стала цэнтрамсамай буйной дзяржавы Эўропы ад часу Рым-скае імпэрыі. Натуральна, сюды сьцякалісяскарбы матэрыяльныя й духоўныя з усіх не-абдымных абшараў краю. Перафразоўваючыпаэта Ўладзімера Жылку, «прыбой нямоў-кнучы з палёў» грукаўся ў віленскія брамыстагодзьдзямі. А пры канцы мінулага ста-годзьдзя Вільня была абвешчаная ЮНЭСКОздабыткам усясьветнае спадчыны. Тут мірнасуседзяць помнікі розных эпохаў і сьвятынірозных канфэсіяў.

— Гледзячы сёньня на хараство віленскіх вуліцаўі плошчаў, сьвятыняў і палацаў, узьнікае пытань-не — хто ж гэта ўсё будаваў?

— Сярод тых дойлідаў, што стагодзьдзямі стваралівіленскае хараство, багата беларускіх імёнаў. Самыявядомыя зь іх — гэта Тамаш Жаброўскі з Наваград-ку, Дыянізі Чадай зь Пінску, Габрыель Лянкевіч зПолацку, Аляксандар Аўсюкевіч, Ян Несямкоўскі, ЯнШантыр, Караль Падчашынскі, Казімер Камінскі,Аўгустын Касакоўскі, Браніслаў Тычэцкі.

— На вялікі жаль, большасьць гэтых імёнаў малавядомая сучасным беларусам... Вільня вельмі ціка-

Page 54: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

107106

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вая сваёй барочнай архітэктурай. Хто ствараўгэтыя ўнікальныя ансамблі?

— Запачаткаваў у Вільні гэты стыль Ян Франковіч.На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў менавіта гэтыархітэктар збудаваў найвялікшыя бажніцы: касьцёлСьвятога Яна пры ўнівэрсытэце, касьцёл СьвятогаКазімера побач з ратушай, а таксама царкву Сьвято-га Духа ў славутым кляштары пры Вострай Браме.

— А адкуль ён быў родам? Дзе ён навучыўся дой-лідзтву?

— Нарадзіўся ён у Менску ў 1559 годзе. Як і ягоныбацька, быў рамесьнікам-кушняром. Затым увайшоўу закон езуітаў. Крыху пажыў у кляштары ў Рызе.Доўгі час жыў у Нясьвіжы, дзе быў у езуітаў пека-рам. Тут у 1594 годзе Франковіч сустрэўся з выбітнымэўрапейскім архітэктарам, італьянцам Янам МарыяБэрнардоні, які прыехаў на запрашэньне МікалаяКрыштафа Радзівіла. Бэрнардоні за некалькі гадоўздолеў навучыць усяму, што ведаў сам, свайго мала-дзейшага сябра Франковіча. Менавіта Ян Франковічставіў купал над нясьвіскім касьцёлам Божага Цела.Пра гэта сьведчыць выяўлены пры канцы ХХ ста-годзьдзя ва ўкраінскай Акадэміі навук альбом архі-тэктурна-будаўнічых праектаў, што належыць, якмяркуецца, Яну Франковічу. Вось так беларускі куш-нер і пекар, які ніколі ня бачыў Італіі й наагул ніколіне зьяжджаў зь Беларусі, стаў першым у нашых кра-ях архітэктарам эпохі барока.

— А калі ж ён і чаму апынуўся ў Вільні?

— Маладому тады закону езуітаў бракавала, як бысёньня сказалі, кваліфікаваных кадраў, таму, каліпаўстала патрэба будаваць віленскі езуіцкі кляштарз касьцёлам Сьвятога Казімера, выбар быў зробленына карысьць Франковіча. Гэта было ў 1604 годзе. Бу-

доўля расьцягнулася на чатырнаццаць гадоў, але ўвыніку паўстала ў Вільні бажніца, у невядомым тадытут стылі — барока. Паводле пляну й першапачатко-вага вобразу, гэтая сьвятыня амаль дакладна паўта-рала рысы касьцёлу Божага Цела, што ў Нясьвіжы.Але касьцёл Сьвятога Казімера шматкроць перавысіўпамерамі свой правобраз. Адно вышыня купалу ся-гае на сорак мэтраў угару. Ян Франковіч усьлед засваім настаўнікам Бэрнардоні імкнуўся стварыцьбажніцу як мэтафару Сусьвету: просты крыж, а надім — купал.

— А навошта спатрэбілася Франковічу перабу-доўваць касьцёл Сьвятога Яна?

— Ёсьць пра гэта нават паданьне. І яно досыць вусь-цішнае.Памёр у Вільні адзін багацей. У касьцёле СьвятогаЯна быў пастаўлены адмысловы катафалк... Аўначы злодзеі вырашылі скрасьці дарагія пярсь-цёнкі й ланцугі памерлага. Дзеля таго затрымалітыя злыдні хлопца, які меўся той ночы пільнавацькасьцёл. Пагражаючы яму сьмерцю, змусілі ягопаздымаць зь нябожчыка пярсьцёнкі, каб затымперадаць ім іх праз акенца. Хлапец, які шматкроцьужо начаваў у гэтым касьцёле, на гэты раз адчу-ваў невыказную трывогу. Дрыжучы ад жаху, узяўсяза палец нябожчыка, абы як найхутчэй паздымацьпярсьцёнкі. Але... нябожчык раптам заварушыўсяў труне, сьціснуў рукі, раскрыў шырока вочы йзагадаў гучным голасам:— Браты, нябожчыкі, ратуйце мяне!Пачалі рухацца камяні пахавальныя, ламаццасаркафагі, і зь ляскатам распахваючы дзьверы, ад-чыняцца ўваходы ў скляпеньні. Зь пякельнага агнюз трунаў паўставалі памерлыя й напаўнялі кась-цёл... Увесь той тлум нябожчыкаў складаўся з маг-натаў, сэнатараў, князёў, рыцараў і заможных

Page 55: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

109108

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

мяшчанаў, не бракавала таксама й кабет, і на-ват немаўлятак…Злодзеі, чакаючы пад акном, як пачулі той гвалтпякельны, паўцякалі. Хлапец, напаўпрытомны аджуды, вырваўся з рук нябожчыка. Але памерлыя да-ганялі яго. Тады хлапчына зь велізарным пачуць-цём перажагнаўся і ўзмаліўся:— Езус, Марыя!І тады з тае вышыні, на якую ўзьлезьлі, абры-нуліся нябожчыкі ўніз, разам са сваімі трунамі йнадмагільнымі камянямі. Калі раніцай касьцёладамкнулі, людзі пабачылі наўкол безьліч костакды мерцьвякоў сярод перакуленых нагробкаў, тру-наў ды плітаў. Усё было раскурочана, уваходы ўпахавальні параскрываныя, дамавіны амаль усепустыя, за выняткам некаторых, у якіх, яксьцьвярджае паданьне, спачывалі сном вечнымайцы езуіты. Бо толькі, бадай, яны й былі без гра-ху. Тады прыступілі да разбору тых парэшткаў ііхных трунаў, дзе яны колісь ляжалі. Трывала гэтаажно два тыдні, гэткае было іхнае мноства. Усіхтых нябожчыкаў перавезьлі за Рудніцкую браму йтам, за касьцёлам Сьвятога Сьцяпана, што й дасёньня стаіць за віленскім аўтавакзалам, паха-валі.

Як бы там ні было, але касьцёл Сьвятога Яна быў моц-на пашкоджаны да прыезду Яна Франковіча. Відавоч-на, гэта сталася вынікам бясконцых пахаваньняў утоўшчы гатычных муроў. Вось яны й ня вытрымалі.Пра той выгляд, што набыў касьцёл Сьвятога Яна,мы можам меркаваць па малюнках і праекце ЯнаФранковіча, што цудам ацалелі й перахоўваюццацяпер у адным з кіеўскіх архіваў. Калі параўнаць тыястарыя праекты пачатку XVII стагодзьдзя й цяпе-рашні плян касьцёлу, то можна заўважыць, што пляну агульных сваіх рысах не зьмяніўся ад таго часу. Данас дайшлі й скляпеньні, і бакавыя фасады, і вокны

гэткімі, якімі іх узьвёў дойлід Франковіч. ПамёрФранковіч у 1627 годзе.

— І ўжо амаль праз тры дзясяткі ціхамірных га-доў старадаўнюю сталіцу зноў захлынула нава-ла. 8 жніўня 1655 году ад рана, калі люд віленскікленчыў і маліўся ў бажніцах, у Вільню ўварвалісядзясяткі тысяч казакоў, што былі перадавымівойскамі арды маскоўскага цара Аляксея. У адзінтой дзень у Вільні загінула 20 тысяч чалавек, пась-ля чаго казакі падпалілі горад з усіх бакоў. А якувайшоў сюды й сам цар Аляксей, то ў Вільні трэ-ба было Вільню шукаць. І адбудоўваць Вільню да-вялося ўжо наступнаму пакаленьню беларускіхдойлідаў... Дзе ж вучылася архітэктуры гэтаяплеяда беларускіх архітэктараў?

— Па ўсёй Эўропе. Тамаш Жаброўскі — у Вене,Аўгсбургу, Празе. Габрыель Лянкевіч тры гады ву-чыўся ў Рыме. Марцін Пачобут-Адляніцкі спачаткуатрымліваў адукацыю ў Празе, затым тры гады — уФранцыі, а пазьней — у Італіі. Андрэй Езярніцкі,прыдворны дойлід Радзівілаў, навучаўся ў Францыі,Італіі, Аўстрыі, Караль Падчашынскі ў Пецярбургу,Італіі і ў Парыжы. Так што ўзровень адукацыі быўсамы высокі, эўрапейскі.

— І атрыманую школу прымянілі ў Вільні?

— У Эўропе тым часам панаваў стыль ракако. У Бе-ларусі за клясыка ракако ўважаюць Тамаша Жаб-роўскага. Нарадзіўся ён пад Наваградкам, у вёсцыМітраполь у 1714 годзе. Ён, як і Франковіч, таксамабыў езуітам і доўгі час выкладаў у Віленскай акадэмііматэматыку, архітэктуру й астраномію. Пры ёй ён іпабудаваў славутую абсэрваторыю ў стылі ракако длясваіх дасьледаваньняў. Яна цудоўна захавалася да на-шых дзён. Таксама ў Вільні ён пабудаваў у 1748—1750 гадах касьцёл Сьвятога Ігната зь езуіцкім кля-

Page 56: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

111110

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

штарам, дзе засталіся багатыя аздобы паводле яго-ных праектаў, а таксама кіраваў чарговай перабудо-ваю касьцёлу Сьвятога Яна. Зрэшты, гэты касьцёлперабудоўвалі яшчэ больш за сто пяцьдзясят гадоўпасьля Жаброўскага. Так, паводле праекту выбітнагабеларускага дойліда Габрыеля Лянкевіча, прафэсараархітэктуры Полацкага калегіюму езуітаў, была за-вершаная рэканструкцыя капліцы Агінскіх і быўаформлены фасад прэсьбітэрыя, што выходзіць навуліцу. Упрыгожаная Лянкевічам бажніца СьвятогаЯна са званіцай набыла завершаны выгляд. А яшчэпазьней яе рэканструяваў Караль Падчашынскі, якібыў родам з Жырмунаў, што на Воранаўшчыне.

— Атрымліваецца, што менавіта беларускіяархітэктары два стагодзьдзі будавалі слынныВіленскі ўнівэрсытэт і цудоўную бажніцу Сьвято-га Яна. А што ж Жаброўскі? Чым ён быў яшчэ вя-домы?

— Заняткі Жаброўскага астраноміяй, фізыкай, ма-тэматыкай дзівілі многіх ягоных сучасьнікаў, пра ягобыло багата чутак. Некаторыя атаясамлівалі яго з чар-накніжнікам Твардоўскім. У віленскай інтэрпрэта-цыі ён — езуіт, настаўнік, астраном, матэматык, бу-даўнік, да таго ж і чорнавалосы, і даўганосы. Такойкалярытнай асобаю мог быць адно Тамаш Жаб-роўскі... Нават ягоны партрэт цалкам адпавядае па-даньням. Вось толькі ў віленскай вэрсіі паданьняў празнакамітага чарнакніжніка з псэўданімам Твардоўскібольш гумару. Пасьля Твардоўскага засталося багатакніг, што пасьля параскіданыя былі па розныхбібліятэках. Але адна зь іх, пад назваю «Lіber magnus»,прыкутая жалезным ланцугом да сьцяны, заставала-ся ў патаемным пакоі Віленскай акадэміі езуітаў.Адзін шкаляр-боўдзіла дачуўся, што нібы той, хтотую кнігу чытаў, атрымліваў у дарунак ад д’яб-ла ўсё, чаго б жадаў. А таму шкаляру ўсё маніліся

незьлічоныя скарбы. Закраўся ён уночы да біблі-ятэкі, адшукаў тую патаемную камору, дзе былазапаветная кніга. Разгарнуў яе й пачаў чытацьрозныя матэматычныя формулы слыннага чар-накніжніка... Неўзабаве перад ім паўстала жах-лівая постаць і пакорліва спыталася, чаго б тойшкаляр пажадаў. Юнак зьлякаўся й зь перапуду,замест таго, каб папрасіць безьліч грошай, якмеўся, зьдзервянелым ротам прамовіў: «Хачу пя-трушкі!». Паслухмяны шатан пачаў насіць ямутую пятрушку ў бібліятэку. Праз вокны й дзьве-ры, ад усіх бакоў пасыпалася вазамі зяленіва. Але,на шчасьце, за акном засьпяваў певень. Д’ябалспыніў сваю работу. А недарэку шкаляра гэтак іпразвалі Пятрушкам.

Сьмех сьмехам, але зьвяртаюць на сябе ўвагу дзьвесур’ёзныя рэчы. Па-першае, сапраўды тыя найскла-данейшыя матэматычныя разьлікі, якімі займаўсяархітэктар і астраном Жаброўскі, былі няўцямнымідля бальшыні людзей. А па-другое, нічога ў тымстрашнага не было, пра што й сьведчыць гэтае ка-мічнае паданьне. Акрамя Вільні, Тамаш Жаброўскі,хоць і пражыў усяго 44 гады, яшчэ шмат чаго збуда-ваў у розных месцах Беларусі. Прыкладам, сядзібуАгінскіх у Гануце, што на Смаргоншчыне, і рэзыдэн-цыю езуітаў з касьцёлам у Жодзішках. Ад 1746 годубудаваў езуіцкі кляштар з касьцёлам, што пазьнейпрыстасавалі пад муры вядомай фартэцыі ў Бабруй-ску. Мяркую, што знойдзецца й яшчэ нешта. Бела-рускія дасьледчыкі толькі прыступаюць да гэтых шу-каньняў.

— На зьмену барока й ракако прыходзіць новыстыль — клясыцызм. У гэтым стылі ці праца-валі беларускія дойліды ў Вільні?

— Натуральна! Скажу нават больш: на мяжы ХVIII іХІХ стагодзьдзяў у Вільні склалася ўласная магутная

Page 57: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

113112

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

архітэктурная школа раньняга клясыцызму. Зь Вілен-скага ўнівэрсытэту выйшла выбітная плеяда дойлідаў-беларусаў: Мікалай Вялічка, Ян Корсак, Антон Рым-кевіч, Мікалай Амбражэвіч, Ян Сабалеўскі. Але, ба-дай, самы вялікі ўнёсак у архітэктуру Вільні ў другойпалове ХVІІІ — першай палове ХІХ стагодзьдзя ўВільні зрабіла беларуская дынастыя дойлідаў Падча-шынскіх. Архітэктар Ян Падчашынскі, які выкладаўархітэктуру ў Віленскім унівэрсытэце й браў удзел урэканструкцыі Віленскай катэдры й ратушы, збуда-ваў у радзінных Жырмунах, на Воранаўшчыне, кась-цёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, а таксама касьцё-лы ў Маляцічах паблізу Крычава й ва Ўзьдзе. А ўжоягоны сын, Караль Падчашынскі, стаў самым вы-бітным дойлідам Вільні першай чвэрці ХІХ стагодзь-дзя. Ён скончыў Віленскі ўнівэрсытэт і выкладаў у ім.У 1814—1816 гадах, ужо як выкладчык віленскайкатэдры архітэктуры, малады Падчашынскі прайшоўакадэмічную стажыроўку ў Пецярбургу. Затым на-вучаўся ў Італіі й Францыі. У Вільні Караль Падча-шынскі збудаваў велізарны палац на Тускуленах, штона беразе Вяльлі, каля Антокалю. Спачатку гэта быларэзыдэнцыя віленскага губэрнатара Рымскага-Кор-сакава, пасьля палац набыў маршалак тутэйшага два-ранства Пісанка. Таксама Падчашынскі пабудаваўпалацы генэрал-губэрнатара, дзе цяпер рэзыдэнцыяпрэзыдэнта Літвы, і біскупа Клангевіча. Ён капіталь-на рэканструяваў увесь ансамбль Віленскага ўнівэр-сытэту. Але найперш праславіўся завяршэньнем рэ-канструкцыяў віленскага Архікатэдральнага сабору,у прыватнасьці, ён завяршыў аздобу вежы-званіцы й...касьцёлу Сьвятога Яна. Гэта й былі апошнія бу-даўнічыя працы ў знакамітай сьвятыні. Да гатычна-барочна-ракайльных аздобаў дадаліся й клясыцыс-тычныя. Прынамсі, кожны, хто бываў у Вільні, мусіўбачыць элеганцкі чатырохкалённы портык на рагувуліцаў Сьвятаянскай і Замкавай.

— Дарэчы, яшчэ адно паданьне даносіць да насрэха гістарычнай праўды:

Аднаго дня, летам 1845 году віленская грамадз-касьць была ўзрушаная й зацікаўленая загадкавымздарэньнем. На ганку пры дзьвярах касьцёлу Сьвя-тога Яна сядзеў закрысьціянін тае сьвятыні. Меўён выгляд разгублены й няшчасны, бессэнсоўнабавячыся з залатымі манэтамі, што невялічкайжменяю валяліся на зямлі. На ўсе роспыты чала-век нічога ня здолеў паведаміць, і яго, бедака,зьмясьцілі ў шпіталь. Аднак пазьней, паміраючы,закрысьціянін здолеў паведаміць перад прычась-цем наступнае: зьявіўся аднойчы да яго дзіўнаўбраны чалавек, падобны да чужаземца, і папрасіўправесьці ў касьцёльныя лёхі. Паквапіўся на гро-шы тады той закрысьціянін і згадзіўся. Як зайшліў касьцёл бакавым ходам, то загадкавы госьць за-вязаў яму адмысловай хустаю вочы. Доўга-доўгаблукалі яны па касьцёле. Затым пакрысе пачалісыходзіць у лёхі. Адчуваліся холад і вільгаць. Рап-там чужаніца скамандаваў: «Basta» й разьвязаўвочы закрысьціяніну. Стаялі яны пасярод даўжэз-нага калідору перад жалезнымі дзьвярыма. Прытускным сьвятле лятарні незнаёмца яны ўдвох зьцяжкасьцю адамкнулі дзьверы. А за імі...Пасярод склепу стаяў вялізарны жалезны куфар.Яго чужаніца адамкнуў уласным ключом. Поўнытой быў куфар золатам — манэтамі, кляйно-тамі, мэдалямі й пярсьцёнкамі. Ад выгляду тако-га скарбу агарнула млосьць. Незнаёмец тым ча-сам напоўніў некалькі цяжкіх валізаў і зноў завя-заў вочы закрысьціяніну. Калі ж той ачомаўся, топабачыў сябе на касьцельным ганку са жменяюзалатых у руках. А незнаёмага ніхто болей і няўбачыў. Хоць і высьветлілі, што такі спыняўся ўгатэлі «Італія», што наймаў фурмана, які завёз

Page 58: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

115114

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

яго да Троцкай дарогі, але ані паліцыя, ані простацікаўныя больш нічога й не дамагліся. Марнымісталіся й доўгія пошукі таго калідору з запавет-ным пакоем за жалезнымі дзьвярыма ў лёхах кась-цёлу Сьвятога Яна.

— І дата гэтага паданьня, і адрас здарэньня — кась-цёл Сьвятога Яна, і дасьведчанасьць у ягонай пляні-роўцы героя аповеду, а таксама назва гатэлю й іншыядэталі даюць падставы меркаваць, што тут вядзеццагаворка менавіта пра Караля Падчашынскага. Ён —апошні дойлід, які праводзіў рэканструкцыю ў тойсьвятыні, ён насамрэч зьнік зь Вільні ў 1831 годзе,напярэдадні паўстаньня, аб’явіўшыся на Валыні празпару гадоў. Пасьля Падчашынскі вандраваў па Эўро-пе й толькі ў 1845-м вярнуўся на бацькаўшчыну. А ўВільню прыехаў перад самай сьмерцю, што знайшлаяго тут у 1860 годзе. Падчашынскі ня толькі стварыўунікальныя архітэктурныя праекты. Ён яшчэ ўклаў івыдаў трохтомную працу «Пачаткі архітэктуры».

— Дойліды якіх яшчэ нацыянальнасьцяў праца-валі ў Вільні?

— Багата было архітэктараў з Аўстрыі, Чэхіі, Польш-чы. Працавалі ў Вільні й ваколіцах французы Жэну,Поль, Пусье, Рыго. Але, вядома, найбольш было іта-льянцаў — Тэнкала, Пуціні, Фрэдыяні, Спампані,Пэрэці, Фантана, Росі, Сака... Нямала было й немцаў— Дыдэрштайн, Гэрдэгайн, Гофэр, Кнакфус, Шыльд-гаўз, Шульц, ну й, вядома, Ян Крыстафор Гляўбіц,родам з Саксоніі які працаваў тут трыццаць гадоў,будуючы самыя розныя бажніцы ад Вільні да Мсьці-слава й Магілёва.

— А продкі сучасных літоўцаў? Ці былі ў Вільнідойліды іхнага паходжаньня?

— Прынамсі адзін быў. Гэта найбуйнейшы архітэк-тар канца XVIII стагодзьдзя ў Літве й Беларусі Лаўрэн

Гуцэвіч, па-літоўску Гуцявічус. Ён зрабіў карэнную рэ-канструкцыю Віленскай архікатэдры Сьвятога Ста-ніслава, пабудаваў комплекс біскупскіх палацаў уВярках, ратушу й дзясяткі дамоў у стылі раньнягаклясыцызму, спарадкаваў пляніроўку Вільні. Міжіншым, паводле ягонага праекту была пабудаваная рэ-зыдэнцыя біскупа Сестранцэвіча ў Маляцічах наМсьціслаўшчыне з копіяй рымскага сабору СьвятогаПятра, паменшанага ў восем разоў, палацавы ком-плекс Сапегаў у Дзярэчыне й палац Лаўчынскіх уВідзах, што на Браслаўшчыне. Літоўцы вельмі шану-юць гэтага дойліда. Ягоным імем названыя вуліцы,яму пастаўлены помнік у Вільні, дагледжаная ягонаямагіла, выдаюцца манаграфіі й буклеты, прысьвеча-ныя творчасьці знакамітага дойліда. Кожны адукава-ны літовец ведае гэтае імя.

Page 59: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

117116

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

СТАЛІЦА НА ЎЗБОЧЫНЕ

Размова з Валянцінам АкудовічамЧаму той ці іншы горад становіцца сталіцай?Напэўна, сталіца мусіць ахапіць усе рэгія-нальныя тэрыторыі, арганізаваць прасторуіснаваньня супольнасьці як дадатак да самойсябе. Велічыня цэнтру вызначае й памерыправінцыі. Яшчэ сталіца павінна мець гісто-рыю, у якой канцэнтраваўся б лёс нацыі,краіны. А з гісторыі паўставала б і адметная,ягоная ўласная міталёгія. Беларусь жа ста-годзьдзямі вагалася ў выбары свайго цэнт-ральнага гораду, пакуль жэрабя гісторыі неабрала Менск.

— Чаму Менск? Ці адпавядае ён традыцыйным дляЭўропы характарыстыкам і функцыям сталіцы?Менск — сталіца ці найноўшы міт пра яе?

— Менск — горад без прывабнай гістарычнай міта-лёгіі — стаў, як мне здаецца, насуперак сваёй волі ўХХ стагодзьдзі сталіцай. Ці была б магчымая ВялікаяРымская імпэрыя з заканадаўчым мястэчкам у цэнт-ры? Безумоўна, не. І таму, як толькі заняпаў ВялікіРым, згарнулася амаль уся імпэрыя. Пры нашым тыпецывілізацыі безь вялікай сталіцы можна было завая-ваць палову сьвету, як гэта зрабіў Аляксандар Маке-донскі. Але адразу пасьля сыходу войскаў ад усіх за-ваёваў засталося адно — гістарычны міт. Геапалітыч-ная трагедыя беларусаў якраз у тым, што яны ніколіня мелі вялікай сталіцы. Не ў пару занядужаў Пола-цак, не акрыяў да сапраўднай моцы Наваградак, за-шылася ў пэрыфэрыйнае памежжа Вільня.

— Чым выклікана гэткае вось блуканьне сталіцыбеларускай зямлі?

— Наўрад ці тут магчымы адзіны й пераканаўчы ад-каз. У мяне іх некалькі. Падам толькі найбольш ве-рагодны. На прасторы, якую мы сёньня пазначаемсловам «Беларусь», існавала некалькі тыпаў цывіліза-цыяў. Найбольш выразныя зь іх — гэта крыўская йліцьвінская. І кожная з гэтых цывілізацыяў шукалацэнтар самой сябе. Але штораз гэты цэнтар апынаўсяна ўскрайку ўсёй прасторы як цэлага. І таму, уласна,беларусы ніколі сапраўднага цэнтру й ня мелі. Ад-сюль гэтыя радыкальныя скокі ад сталіцы ў Полацкуй Смаленску на ўсходзе да Наваградку й Вільні назахадзе.

— Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім,яна гарманізуе дзяржаўнае, грамадзкае ўпарадка-ваньне. Сталай сталіцы не было. Дык хто ж тадытрымаў функцыю цэнтру дзяржавы?

— Пры адсутнасьці сапраўднага цэнтру функцыю ка-лектыўнае сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябешматлікія мястэчкі й невялікія гарады. ГісторыіНясьвіжу ці Міра, Амсьціслава ці Сьвіслачы значнабагацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомелю. У мя-стэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, распра-цоўваліся эканамічныя, палітычныя й культурныястратэгіі ўсяго гаспадарства. Нашы мястэчкі — най-вялікшая наша каштоўнасьць. А гарады ўхіляліся адвыкананьня функцыяў сталіцы, нават дэманстравалінежаданьне быць ёю. Менск дык увогуле ў гэтыхпрацэсах знаходзіўся на ўзбочыне. Ён не вытыркаўсяз узроўню звычайнасьці.

— І ўсё ж у ХХ стагодзьдзі менавіта Менск зрабіўсясталіцай. Чаму? Няўжо толькі праз палітычнуювіхуру, што ў ім пранеслася?

— Менск — сапраўды сталіца Беларусі. Што я хачугэтым сказаць? А тое, што Менск ня мог быць ста-ліцай, пакуль з парэшткаў крываў, ліцьвінаў, русінаў,

Page 60: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

119118

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

яцьвягаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, якімы (магчыма, ня вельмі ўдала) называем беларускім.І вось прастора існаваньня гэтага новага этнасу йвылучыла Менск як гарманізавальны цэнтар.

— Менск мае тысячагадовую гісторыю. Няўжоніколі не ўзьнікала на такім доўгім шляху ідэі гар-манізавальнага гораду, гораду-цэнтру, гораду,урэшце, з сакральным сэнсам?

— Дзіўна й нават містычна, але ўжо на самым пачат-ку нашай летапіснай гісторыі было некалькі спробаўвылучыць Менск як цэнтар нашай прарадзімы. Га-радзень Ізяслаўль, сёньня Заслаўе, быў адмыслова збу-даваны для сына Рагнеды. Ізяслаў пакінуў месту сваёімя й вярнуўся на айчыну-маці, каб у Полацку далейтрымаць дынастыю Рагвалодавічаў. Аднак ужо яго-ны ўнук, шалёны Ўсяслаў, будзе шукаць страчанаедзедам. Каардынаты ж Нямігі вызначыла кроў. Вя-лікая кроў заўсёды сьведчыла пра невыпадковасьцьмесца, дзе яна пралілася. Але каб на тым месцы, дзеяна пралілася, узьнялося жыцьцё, патрэбны час.

— Давайце пагаворым пра залаты век беларус-кай гісторыі. Зьбіраньне зямель у адну дзяржаву— Вялікае Княства Літоўскае вакол Вільні й На-ваградку адбылося практычна без крыві. Якуюролю ў росквіце, у заняпадзе Княства адыгрываліцэнтры?

— Выкажу нахабную думку, за якую навукоўцы, ве-рагодна, аблаюць мяне апошнімі словамі. Але хайсабе. Дык вось. Заняпад ВКЛ абумоўлены шэрагамсамых розных прычынаў. Аднак, ці не найперш віна-ватая ў гэтым заняпадзе сама Вільня — дакладней,тое, дзе яна знаходзілася. У пару свайго росквіту ВКЛ— адна з найбуйнейшых дзяржаваў у Эўропе, тэры-торыя якой сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора.А ейная сталіца Вільня знаходзілася ў закутку гэтай

вялікай імпэрыі. І таму не магла доўга трымаць адсу-нутую ад самой сябе прастору дзяржавы як цэлага.Княства было само па сабе, Вільня — сама па сабе.Мы можам, напэўна, сьцьвярджаць, што менавітанеакрэсьленасьць цэнтру й дазволіла Кароне на-класьці лапу на Княства. А пазьней, калі мы мелі ўжоня нашу, а польскую сталіцу, гэта дазволіла аддаццанам пад акупацыю Расейскай імпэрыі. Ня ведаю, ціадчувалі тагачасныя кіраўнікі дзяржавы гэтую небясь-пеку, але вось вам прыклад такога адчуваньня ў су-часную пару. Каб утрымаць Казахстан як цэлае, На-зарбаеў перанес сталіцу з Алматы, што знаходзіццана ўскрайку краіны, у Астану — бліжэй да ейнай ся-рэдзіны.

— Вяртаючыся да Менску — няўжо геаграфічнымфактарам можна вытлумачыць тое, што ўсё-такі Менск стаўся сталіцай Беларусі?

— Няма Менску, акрамя Менску. У 1918 годзе Менскяк цэнтар яшчэ мог выглядаць выпадковым. Хаця бтаму, што поруч зь ім у гэтае ролі спрабавалі зьдзей-сьніцца й Смаленск, і тая ж Вільня. Але сёньня мож-на быць пэўным, што нідзе, акрамя як тут — на бе-рагах зьніклай Нямігі, не маглі быць абвешчаныя ніБНР, ні цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Нарэшце,этнаграфічная прастора намацала й зацьвердзіла ся-рэдзіну самой сябе, з чаго адразу гарманізаваліся ўседачыненьні цэнтру й пэрыфэрыі. Сёньня прастора-ва-адміністрацыйна Беларусь — адна з самых цэлас-ных краінаў Эўропы. А гэта сур’ёзная падстава ейна-га незалежнага існаваньня, у які б складаны час мыні жылі.

— А як быць з сакральнай гісторыяй гэтага гора-ду? Менск, з майго гледзішча, пазбаўлены сакраль-нага сэнсу, уласнай міталёгіі, якую маюць, пры-кладам, Прага, Парыж ці Лёндан. Вы самі, між

Page 61: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

121120

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

іншым, неяк напісалі, што «Менск ёсьць горадам,якога няма». Мо безь міталягічнае даўніны ён яксталіца й ня мае пэрспэктывы?

— Сапраўды, Менск — гэта горад, якога пакуль штоняма. Бо горад — гэта ня проста шмат дамоў і шматлюдзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якіяўсе разам і фармуюць ягоны вялікі вобраз. Менску ўгэтым сэнсе пакуль што няма. Але ён ужо пачынаец-ца. Па-першае, у выніку вялікага перасяленьня вёскіў 1950—1970-я Менск нарэшце зрабіўся этнічна бе-ларускім горадам. Па-другое, у 1980—1990-я гады па-чынае фармавацца ягоная найноўшая міталёгія,уласьцівая ўжо менавіта сталіцы. Толькі ў сталіцымаглі адбыцца Дзяды 1988 году й Чарнобыльскіяшляхі наступных гадоў, Маршы свабоды й культавыяканцэрты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды заця-ты, шматгадовы супраціў, гэтак жа, як і знакавая тра-гедыя на станцыі мэтро «Няміга». Менавіта адсюльпатроху пачнуць вымыкаць здані мітаў, прывіды ідэа-лягемаў. Цені іррацыянальнага будуць гуснуць, на-брыньваць, усё цяжэй класьціся на покрыва каарды-наты. І пустэльня, выпаленая ляда пакрысе ажыве,напоўніцца нечым, што некалі стане тым іншым,якое запатрабуе любові, змусіць на бясконцы дыя-лёг. І такім чынам спакваля з гораду, якога няма,Менск зробіцца горадам, які ёсьць.

МАГІСТРАЛЬНЫЯ ІДЭІ ГАЛОЎНАЙМАГІСТРАЛІ

Размова з Захарам ШыбекамУ кожным вялікім ці малым горадзе ёсьцьархітэктурная дамінанта, якую называюцьсэрцам гораду. У Эўропе звычайна гэта —плошча старога гораду, ад якой адыходзяцьвуліцы, утвараючы разам цэнтар, кірмашо-ва-гандлёвы й культурны. У Менску, а бела-русы свой горад таксама называюць эўра-пейскім, — інакш. Тут дамінантай зьяўляец-ца доўгая й шырокая магістраль, да якой да-пасаваныя плошчы. А таму цяжка выбрацьцэнтар. Праспэкт па-свойму прыгожы. Пада-баецца ён і шмат каму зь менчукоў, а турыс-таў зьдзіўляе сваёй забудовай.

— А якая гістарычная мадэль галоўнай вуліцы бе-ларускае сталіцы?

— Яна — гістарычны помнік нашай залежнасьці адРасеі, залежнасьці ваеннай у царскі пэрыяд. Галоўнаявуліца была пракладзеная дзьвесьце гадоў таму наўскрайку гораду адмыслова дзеля маршу расейскіхвойскаў з усходу на захад. Таксама залежнасьці ду-хоўна-ідэалягічнай за савецкім часам, калі праспэктстаў своеасаблівым камуністычным храмам. Будынкій помнікі завешваліся абразамі, лёзунгамі й пляка-тамі як малітвамі, а маршы й дэманстрацыі на прас-пэкце выконвалі фунцыі абрадаў камуністычнай ідэ-алёгіі. І нарэшце залежнасьці прасторавай: на ўсхо-дзе — Маскоўскія могілкі, на захадзе яго пераразаечыгунка, рэйкі якой таксама прывядуць у Маскву.

— Назвы, якія даюць вуліцам, — не выпадковыя.Зь цягам часу ў іх прачытваецца гісторыя. Як у

Page 62: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

123122

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

назвах галоўнай вуліцы Менску адлюстроўвала-ся ягоная складаная гісторыя?

— За назву галоўнай вуліцы на працягу ўсёй ейнайбольш як двухсотгадовай гісторыі ішла няспынная ба-рацьба паміж рознымі акупантамі, а таксама палі-тычнымі сіламі. Кожны зь іх хацеў у назьве ўшана-ваць сваіх герояў ці замацаваць свае ідэалы. Вуліцупраклалі на ўскрайку гораду ў прадмесьці Новы го-рад, а расейскі чыноўнік-губэрнатар назваў яе За-хар’еўскай у свой гонар. У час францускай акупацыі1812 году назву гэтым мясьцінам вярнулі — Новыгорад. Пасьля вайны — зноў Захар’еўская. За нямец-кай акупацыяй 1918 году — Гаўптштрасэ. У час поль-скае акупацыі з 1919 да 1920 году — імя Міцкевіча.З усталяваньнем савецкай улады — Савецкая. У часдругой нямецкай акупацыі з 1941 да 1944 году —зноў Гаўптштрасэ. Пасьля вайны — зноў Савецкая. Апазьней, у 1952 годзе, яна стала праспэктам Сталіна.Яшчэ пазьней, з 1961 году — Ленінскім праспэктам.І ўрэшце з 1991 году, калі Беларусь аднавіла сваюнезалежнасьць, праспэкт сталі называць імем Фран-цішка Скарыны. У 2005 годзе воляй А. Лукашэнкіперайменаваны ў праспэкт Незалежнасьці.

— Зь якой мэтай задумвалася й будавалася гэтаявуліца Менску?

— Больш за дзьвесьце гадоў таму менскі губэрнатарЗахары Карнееў разам са сваімі вайсковымі інжынэ-рамі выйшаў на ўскраек гораду, што называўся Новыгорад, і трасіраваў там гэтую вуліцу з адной мэтай —каб па ёй маглі безь перашкоды маршаваць расейскіявойскі ды каб гэты марш не перашкаджаў менчукам.

— Якім чынам яна апынулася сярод гарадзкой за-будовы? І чаму яна зьняла дамінацыю старойплошчы Высокага рынку, якая тады была цэнт-рам гораду?

— Шырокая й прасторная вуліца прываблівала ганд-ляроў. Тут адчыняліся крамы, майстэрні. Але ўсёроўна дамінацыя старога гораду, Высокага рынку,яшчэ захоўвалася да 1870-х гадоў. І толькі калі ў Мен-ску перакрыжаваліся дзьве чыгункі й гэтая вуліцапачала зьвязваць два вакзалы, дамінацыя старога го-раду зьнікла. Новая прасторная вуліца адсунула ўбоктрадыцыйны гістарычны цэнтар і вызначыла для го-раду й для нашага краю новы кірунак. Уся наша куль-тура апынулася нібы на ўзбочыне гэтай галоўнайвуліцы.

— У савецкі час, відавочна, гэтая вуліца ста-новіцца пляцдармам дзеля ўвасабленьня празархітэктуру іншай ідэі — ідэі непераможнасьцій магутнасьці камуністычнага ладу. Як гарадзкаямагістраль зрабілася сымбалем магістральнайідэі партыі?

— Новы кірунак у забудове галоўнай вуліцы вызна-чыўся ў 1930-х гадах, калі да ўлады прыйшлі ста-ліністы. На тагачаснай Савецкай вуліцы былі пабуда-ваныя камяніцы-сымбалі, па якіх Менск пазнаеццай сёньня. Гэта Дом ураду, Акадэмія навук БССР, Домафіцэраў, Інстытут фізкультуры. Фармаваўся фасадсавецкай сталіцы. Вуліца ўпрыгожвалася бальша-віцкімі плякатамі й лёзунгамі. Напярэдадні вайнырух па Савецкай вуліцы ажывіўся, вуліца стала ад-рэзкам найлепшай у СССР шашы Менск—Масква.Але канчаткова саветызаваць гэтую вуліцу яшчэ неўдавалася.

— Але, напэўна ж, пасьля Другой усясьветнай вай-ны беларусы мелі шанец інакш адбудаваць і прас-пэкт, і горад у цэлым?

— Быў варыянт аднавіць вуліцу, але пайшлі шляхамбудаўніцтва фактычна новай — шырынёй 48 мэтраў,але ў тым жа манумэнтальным стылі. Будаўніцтва

Page 63: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

125124

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вялося вельмі інтэнсіўна, пасьпешліва. Савецкія ўла-ды сьпяшаліся аднавіць Менск і ягоную галоўнуювуліцу да 70-годзьдзя Сталіна, якое адзначалі ў 1949годзе. Не было нават часу прыбраць косьці з руінаў,пад якімі загінулі менчукі ў часе бамбаваньняў. На-пэўна, сымбалічна, што гэты праспэкт пачынаўся ададных брацкіх могілак і цягнуўся да другіх. Першыябрацкія могілкі знаходзіліся паміж цяперашнім БДУй Пэдагагічным унівэрсытэтам, другія — на цяпе-рашнім сквэры Талбухіна. Звычайна да галоўныхплошчаў ці вуліцаў дапасоўваюць пры забудовах го-раду цэрквы, касьцёлы — культавыя будынкі, і гэтакнадаюць плошчам, вуліцам сакральны сэнс. У Мен-ску дадавалі да праспэкту плошчы-гіганты ці дзяр-жаўныя ўстановы. Безумоўна, гэта былі сьвядомыякрокі камуністычных кіраўнікоў, разьлічаныя на ма-савую сацыяльную псыхалёгію, на стварэньне вобра-зу велічы й магутнасьці савецкай дзяржавы. Савец-кая ўлада ўвасаблялася ў новым праспэкце. Гэтыхплошчаў не запаўнялі гандляры, тут стаялі сакраль-ныя для камуністычнай улады будынкі. На плошчыНезалежнасьці — Дом ураду, на Цэнтральнай плош-чы — Палац прафсаюзаў, помнік Сталіну стаяў з 1952году, на плошчы Перамогі — помнік Перамогі.

— Якую ролю праспэкт адыграў у найноўшайгісторыі Беларусі?

— З 1991 году зьніклі камуністычныя лёзунгі, прас-пэкт застракацеў рэклямай, прыватнымі шапікамі.З усталяваньнем прэзыдэнцкага кіраваньня на прас-пэкце стала больш міліцыі і ўзброеных людзей. Га-лоўная вуліца сталіцы зрабілася арэнай сутыкненьняпрыхільнікаў незалежнасьці, дэмакратыі з пры-хільнікамі рэстаўрацыі савецкіх парадкаў. Але пакульМенск — адзіная эўрапейская сталіца, якая так і нявызвалілася ад комплексу правінцыйнасьці. А мен-чукі — ад асьцярогі, што галоўная вуліца можа зноў

прыняць іншую назву, і іхнае жыцьцё павернеццаназад. Больш як двухсотгадовы пэрыяд гісторыі спа-радзіў у грамадзтве паталягічную, хваравітую залеж-насьць ад Расеі, няўпэўненасьць у сваіх сілах. Таму,можа, галоўная вуліца так і ня ўбачыла сапраўдымасавага нацыянальнага шэсьця, якое б канчатковазмыла хваляй усё старое ці наноснае.

— Адносна будучыні праспэкту — на Ваш погляд,што беларусы павінны рабіць з гэтай унікальнайспадчынай?

— Найперш, думаю, пазбавіць гэтую вуліцу статусугалоўнай. Па-другое, узяць яе пад ахову дзяржавы. Ітрэцяе, музэяваць яе. Ні ў якім разе ня варта адда-ваць яе гандлярам, бо сапсуюць. Яна ёсьць помнікамсавецкаму мінуламу, гэта ўзор сталінскага клясыцыз-му. Ня выключана, што людзі будуць з часам адмыс-лова сюды прыяжджаць, каб паглядзець на гэтуюсавецкую вуліцу, своеасаблівы савецкі запаведнік. Ёнманіфэстуе ня нашу нацыянальную традыцыю, анаша горшае мінулае. Галоўнай кропкай сталіцы ад-паведна з нацыянальнай традыцыяй мусіць быцьплошча, ад якой ва ўсе бакі разыходзяцца вуліцы. Ваўсе бакі, а ня толькі на ўсход.

Page 64: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

127126

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ХХ СТАГОДЗЬДЗЕ ВАЧЫМААРХЕОЛЯГАЎ

Размова зь Нінай Здановіч

Археалёгія асацыюецца ў нас з аддаленыміэпохамі. Археолягі шукаюць тое, што доўгімістагодзьдзямі паглынала зямля, ды іхныя зна-ходкі робяцца падставай ведаў чалавецтвапра сваю гісторыю. Паспрабуем пагаварыцьпра ХХ стагодзьдзе ў рэальных археалягічныхзнаходках і пра ХХ стагодзьдзе ў фантазіях —якім яго пабачаць археолягі будучыні. Гэтадасьць магчымасьць, спадзяюся, паразва-жаць пра тое, зь якімі супярэчнасьцямі янысутыкнуцца.

— Я ж хачу паставіць пытаньне ці не парадак-сальнага кшталту. У якой ступені магчыма ўжосёньня разважаць пра ХХ стагодзьдзе з археа-лягічнага гледзішча?

— Па-першае, шукаючы мінулае стагодзьдзе, архео-лягі ўжо сёньня сутыкаюцца з многімі фактамі ма-тэрыяльнай культуры ХХ стагодзьдзя, схаванымі ўзямлі. Па-другое, нават разьвязваючы спрэчныя пы-таньні ХХ стагодзьдзя, часам зьвяртаюцца да археа-лягічных мэтадаў. Прыкладам — Курапаты.

— Як у працы сучасных археолягаў сутыкаюццастагодзьдзі мінулыя са стагодзьдзем ХХ?

— ХХ стагодзьдзе ўрываецца ў дасьледаваньні сучас-ных археолягаў часам нечакана. Прыкладам, у Лідзкімзамку мы дасьледавалі мацерыковую яму ХVІІ ста-годзьдзя, а ў ёй аказаліся снарады Другой усясьвет-най вайны. У Слоніме дасьледавалі касьцёл СьвятогаАндрэя, і ў прапластках ХVІІ стагодзьдзя мы натрапілі

на брацкую магілу нямецкіх жаўнераў часу Другойусясьветнай вайны.

— Як выглядае ХХ стагодзьдзе на тле стагодзьдзяўмінулых? Больш лягічным ці алягічным?

— На мой погляд, лягічнасьць стагодзьдзя вызначаетое, ці скіраванае яно да чалавека ці супраць чалаве-ка. Здавалася б, ХХ стагодзьдзе павінна быць лягічным,бо чалавек клапоціцца пра сябе, пра свой дабрабыт— разьвівае цывілізацыю й будуе цывілізаванаежыцьцё. Абектыўна ж ХХ стагодзьдзе — стагодзьдзестрашэнных войнаў, скіраваных супраць чалавека.

— Як археолягі разумеюць знаходкі, зьвязаныя зьмірным часам? Прыкладам, з 1920—1930-мi га-дамі? Што гэтыя знаходкі дадаюць да ведаў прачас, які нам вядомы?

— У музэі яны пазначаныя дакладнай шыльдай —«час сацрэалізму». У зямлі да іх іншае стаўленьне.Побач з вытанчанымі знаходкамі ранейшага часуэкспанаты 1920—1930-х гадоў выглядаюць кантра-стна. Яны паказваюць, у якую яму абрынулася чала-вецтва. Робіцца відавочнай парадаксальнасьць і аля-гічнасьць чалавечай культуры. Замест кветак і пала-цаў клясыцызму — агітацыйная парцаляна зь сяр-пом і молатам, шчасьлівымі рабочым і калгасьніцай.І фабрыка з комінам, зь якога валіць густы дым, інадпіс — «Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!». Яшчэбольш незразумелай можа быць гэтая талерка архе-олягу праз два тысячагодзьдзі. «Яднайцеся» — за што?Ці супраць чаго? А што з экалёгіяй?

— Ці могуць археалягічныя знаходкі ХХ ста-годзьдзя засьведчыць месца Беларусі на зямнойкулі?

— Яны засьведчаць, што Беларусь у ХХ стагодзьдзібыла замкнёная ў СССР, ізаляваная фактычна ад уся-

Page 65: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

129128

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

го сьвету. Доказам гэтага — малая колькасьць прад-метаў імпарту ў ХХ стагодзьдзі. Так званы імпарт уБеларусі пераважна прадстаўлены рэчамі, прывезе-нымі зь межаў СССР. У ранейшых прапластках(ХІV—ХV стагодзьдзяў) мы бачылі рэчы з Італіі, зьНямеччыны, з Сырыі, з Кітаю. У Лідзкім замку, упластах пачатку ХХ стагодзьдзя, мы бачым сувязі Лідызь віннымі заводамі Каўказу, Крыму.

— Якія культурныя напластаваньні ХХ ста-годзьдзя ўжо склаліся й якія зь іх цяпер могуцьвывучаць археолягі будучыні?

— Мы абсалютна дакладна можам сьцьвярджаць,што ёсьць тры прапласткі, якія будуць вывучаць ар-хеолягі будучыні — Другая ўсясьветная вайна, жыць-цё да вайны й жыцьцё пасьля гэтае вайны.

— Мне здаецца, што злавеснымі сымбалямі ХХстагодзьдзя ёсьць асфальт, бэтон. Ці праб’юццапраз асфальт і бэтон археолягі зь прыладамі,кшталту адбойнага малатка ці больш даскана-лымі, да матэрыяльнай культуры ХХ стагодзьдзя?

— Адсутнасьць бэтону й асфальту будуць сьведчыцьпра адсутнасьць цывілізацыі. Роля асфальту й бэтонудля захаваньня прапласткаў ХХ стагодзьдзя й раней-шых напластаваньняў вельмі вялікая — гэта свое-асаблівы кансэрватар, празь які трэба будзе прарвац-ца, каб разбурыць ранейшыя напластаваньні ў гісто-рыі чалавецтва.

— Археолягі раскапаюць звыклыя для нас рэчыштодзённага жыцьця. Але тыя археолягі будуцьлюдзьмі іншай мэнтальнасьці, іншай культуры йадукаванасьці. Якія пытаньні могуць перад іміпаўстаць?

— Заблытацца ў ХХ стагодзьдзі будзе проста. Возь-мем пахавальны абрад. Археолягі будучыні зафіксу-

юць, што раптам з пахаваньняў зьнікаюць рэчы, штобылі традыцыйнымі для хрысьціянскага пахавальна-га абраду. Традыцыю трупапалажэньня, якой былодзесяць стагодзьдзяў, раптам зьмяняе ў ХХ стагодзьдзіранейшы, дахрысьціянскі звычай спаленьня нябож-чыка. Што гэта? Зьмена рэлігіі? Ці глябальная ката-строфа? Перад археолягамі будучыні можа паўстацьі такая таямніца. У Беларусі ў канцы ХХ стагодзьдзяраптам зьнікаюць грошы ў звыклым для археолягаўвыглядзе, матэрыялізаваным у манэтах. Магчыма,археолягі будучыні ўбачаць у гэтым першыя сьвед-чаньні ўзьнікненьня віртуальных грошай. І ніхто нябудзе ведаць, што зьнікненьне манэтаў у Беларусі ў1990-я гады выкліканае правалам эканамічнай па-літыкі й шалёным ростам інфляцыі.

— Але ж ХХ стагодзьдзе — гэта ня толькі ста-годзьдзе матэрыяльнай і духоўнай культуры.Гэта стагодзьдзе інфармацыі. Носьбіты інфарма-цыі мяняюцца вельмі імкліва, нават сёньня мыўжо незваротна многае страцілі. А бязь іх ведыпра ХХ стагодзьдзе будуць вельмі няпоўнымі.

— Але й пра папярэднія стагодзьдзі археалягічнаяінфармацыя не дае поўнай карціны жыцьця, не зьбе-рагаюцца арганічныя рэчывы. Зьнікае папера, гарацькнігі. Таму ХХ стагодзьдзе ня ёсьць выключэньнем.Кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоўпачуць, то й нашы нашчадкі патрымаюць у рукахстарыя пласьцінку, касэту, дыск. Хоць на іх ужо незахаваецца інфармацыя, але самі гэтыя прадметыраскажуць ім пра час, калі пачалася новая інфарма-цыйная эра: з радыё, магнітафонаў, кампутараў.

— Археоляг Ніна Здановіч перакананая, што ар-хеолягі ў будучыні застануцца. А значыць, Бела-русь ХХ стагодзьдзя не напаткае лёс Атлянты-ды?

Page 66: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

131130

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Пакуль будзе існаваць прафэсія археоляга — рэ-альная інфармацыя пра Беларусь будзе існаваць у ар-хеалягічных знаходках, хай сабе няпоўная, недаска-налая, але будзе. І нашчадкі будуць прадзірацца датой Беларусі, якая сёньня ёсьць рэальнасьцю.

Page 67: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

133132

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ô fl ˜ ‡ Ú Í i

Ï ‡ Ì ˝ Ú ˚

ˆ ¸ ‚ i Í i

¯ ‡ ı Ï ‡ Ú ˚

Ô Ó Ò Û ‰

Ò͇·˚

Page 68: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

135134

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

КАЛЕКЦЫЯ ПЯЧАТАК

Размова з Ірынай КолабавайМы прызвычаіліся да таго, што на кожнымдакумэнце, які мае хоць нейкую вартасьць,абавязкова мусіць стаяць пячатка. Зрэшты,пячатка толькі зьнешне ёсьць нейкім гра-фічным малюнкам, знакам. Гэты графічнызнак, які робіць паперку дакумэнтам, можашмат распавесьці й пра зьмест дакумэнту, іпра тых, хто яго складаў, і пра тых, каму ёнадрасуецца. А празь дзесяцігодзьдзі й ста-годзьдзі зьмест пячаткі пашыраецца аж дасьведчаньня пра гісторыю краіны й народу.Свой пачатак беларуская пячатка бярэ пры-кладна ў X стагодзьдзі, а гэта значыць, штояна мае значную, больш як тысячагадовуюгісторыю. Пячатка ёсьць раўналеткай дзяр-жавы. І яна — адзін з важных іканаграфічныхматэрыялаў дзеля вывучэньня гісторыі гэтайдзяржавы. А ўвогуле, як цьвердзяць наву-коўцы, пачынаецца гісторыя пячаткі ў глы-бокай старажытнасьці, калі сярод людзейсклаўся такі натуральны звычай — адзначацьуласныя рэчы знакамі. Вось жа гэтыя знакі йсталі прататыпам пячаткі.

— Дык якімі былі яны, гэтыя знакі?

— Гэта былі розныя рыскі, крыжыкі, пазьней літа-ры. Яны ставіліся на прыладах працы, прадметах по-быту. Паступова такія знакі становяцца сямейнымій перадаюцца ў спадчыну. Сын, заводзячы сваю сям’юй атрымаўшы ад бацькі права на самастойнае выка-рыстаньне родавага знаку, звычайна дадаваў да ягодзеля адрозьненьня нейкі дадатковы элемэнт. У Бе-ларусі такія знакі, напрыклад, ставілі на борцях

(драўляных калодах для збору мёду). З часам знакіўласнасьці сталі выразаць на пячатках. Пасьлясьмерці ўладальніка пячатка падлягала зьнішчэньню.У старажытнасьці пячаткі замянялі даверчыя грама-ты, а паслы й гандляры вазілі іх з сабой дзеля паць-вярджэньня асобы. Пад словам «пячатка» мы разу-меем і пячатку-матрыцу, і пячатку-адбітак. Матры-ца — гэта малюнак пячаткі, выразаны на цьвёрдыхпрадметах (камені, мэтале, косьці, каўчуку). Адбітак— выява, якая застаецца на паверхні нейкага ма-тар’ялу пасьля ўзьдзеяньня матрыцай.

— Дзе й калі зьявіліся першыя пячаткі? Якаяцывілізацыя іх нарадзіла? Як яны выглядалі?

— Першыя пячаткі зьявіліся ў краінах Старажытна-га Ўсходу — у Бабілёне, Шумэры, Эгіпце. Пячаткі-матрыцы мелі розныя формы, напрыклад, у стара-жытным Эгіпце сустракаліся цыліндрычныя матры-цы, якія пракатваліся па мяккай паверхні глінянайтаблічкі, пакідаючы адбітак. У антычны пэрыяд вы-карыстоўваліся пячаткі-пярсьцёнкі, якія мелі ўстаўкуў выглядзе гемы — выявы, выразанай на паверхніпаўкаштоўнага каменя. Папулярныя на тэрыторыіБеларусі ў больш позьні час падобныя пячаткі-пярсь-цёнкі атрымалі назву сыгнэтаў. Магнаты звычайнамелі некалькі пячатак, якія выкарыстоўваліся ў за-лежнасьці ад характару дакумэнту. Ніколі беларускіямагнаты не выпраўляліся ў падарожжы безь пячатак:

...у пераліку дарожных рэчаў Дамініка Радзівіла ў1793 годзе фігуруе — сыгнэт залаты з гербам яго-най міласьці, выразаным на камені; пярсьцёнак узолата апраўлены малы з гербам і двума дыямэн-тамі; тры вялікіх залатых сыгнэты з гербамі;пячаткі тапазавыя з гербамі, аздобленыя ў сераб-ро — тры; малая пячатка ў серабро апраўленая;малая залатая пячатка з адным каралём і разэт-

Page 69: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

137136

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

камі; пячатка срэбраная з гербам Дому; пячаткасрэбраная з каменем, на якім выразаныя выявыАдама й Евы.

Захоўваліся пячаткі-матрыцы ў адмысловых драўля-ных скрынях, абкладзеных унутры аксамітам ці ат-лясам. Асоба, адказная за захаваньне пячаткі ва ўста-новах, магла падчас працы насіць яе на шыі на шоўка-вым шнурку ці трымаць ў саф’янавым мяшэчку.

— З чаго выраблялі старадаўнія пячаткі й ці ад-розьніваліся яны ад сучасных?

— Старадаўнія пячаткі зьнешне вельмі значна ад-розьніваліся ад сучасных і тым, як мацаваліся да да-кумэнту, і паводле матар’ялу, зь якога іх выраблялі, іформай таксама, і колерам. Так, у сярэднявечнай Бе-ларусі паводле спосабу прымацаваньня да дакумэн-ту пячаткі падзяляліся на прывесістыя й прыкладзе-ныя. Прывесістыя пячаткі панавалі да XV стагодзьдзя.Яны прывешваліся ўнізе да дакумэнту на шнурку, якіпрасоўвалі празь дзірачкі на паперы. Матрыцамі длявырабу прывесістых пячатак служылі спэцыяльныя,падобныя на абцугі, прылады — булацірыі, на кан-цах якіх былі выразаныя пэўныя выявы. Загатоўка звоску для будучай пячаткі накладалася на перакры-жаваныя канцы шнурка й прыціскалася булаціры-ямі. Атрымлівалася двухбаковая пячатка, якая гой-далася на шнурку. Прывесістыя пячаткі былі наватмэталёвымі, але пераважна зь мяккіх мэталаў —сьвінца, срэбра ці золата.

— А ці мяняліся пячаткі з разьвіцьцём тэхна-лёгіяў?

— Натуральна. У тым жа XV стагодзьдзі пачынаюцьпашырацца больш практычныя прыкладзеныя пя-чаткі. Прыладай для вырабу прыкладзеных пячатакслужыла выява, выразаная на пласьціне зь цьвёрдага

матар’ялу — каменя, мэталу, рогу, пазьней стаў вы-карыстоўвацца каўчук. Яна прымацоўвалася да руча-ка, на якім часам ставілі спэцыяльныя рыскі, каб ба-чыць верх пячаткі, таму што было б вялікай зьнява-гай адбіць на дакумэнце перакуленую выяву. Матры-цы для прыкладзеных пячатак маглі рабіць са срэб-ра й залаціць. Прыкладзеныя пячаткі-адбіткі быліаб’ёмнымі, таму што матар’ялам для іх служылі воск,васковая мастыка, сумесь мукі й крухмалу, хлебнымякіш, смала. Выкарыстоўваўся таксама сургуч (да-рэчы, той самы, на якім ставяць пячаткі й сёньня набеларускіх паштовых пасылках). Існавалі й курадым-ныя, і цісьнёныя пячаткі. Са зьяўленьнем каўчука-вых штэмпэляў матар’ялам для адбіткаў стала вад-кая мастыка.

— Ці існавалі нейкія патрабаваньні да формы пя-чатак і іхнага колеру?

— Пячаткі мелі самую разнастайную форму — круг-лую, авальную, трох-, чатырох- і шматкутную. Дыя-мэтар пячатак у розны час вагаўся прыкладна ад двухда чатырох сантымэтраў. Што да колеру, дык пячаткібылі як натуральнага колеру, гэтак і шматкаляровыя.У воск, напрыклад, маглі дадаваць розныя фарбы, якіянадавалі пячатцы чырвоны, чорны, зялёны, блакітны,карычневы колеры. Склалася пэўная традыцыя, шточырвоны колер выкарыстоўваўся вялікакняскай ула-дай, цэнтральнымі дзяржаўнымі ўстановамі, магна-тамі; зялёны — гарадзкімі органамі кіраваньня; чор-ны — духавенствам; натуральны колер воску — пры-ватнымі незаможнымі асобамі. Але гэтая традыцыяня мела абавязковага характару.

— Пячаткі, зробленыя з такога мяккага ма-тар’ялу, як воск ці васковая мастыка, не маглідоўгі час захоўвацца ў добрым стане. Што рабіла-ся дзеля захаваньня іхнага выгляду й даўгавеч-насьці?

Page 70: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

139138

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Дзеля гэтага была прыдуманая такая рэч, як кус-тодзея. Назва паходзіць ад лацінскага ‘сustos’ — ахо-ва, варта. Кустодзея — гэта маленькі кавалак тонкайпаперы рознай формы, якім пакрывалася васковаязагатоўка перад націскам пячаткай-матрыцай. Папе-ра, уціснутая ў воск, практычна не пагаршала выгля-ду выявы й спрыяла павышэньню трываласьці пя-чаткі-адбітка. Часам ролю кустодзеі адыгрываў загор-нуты ўнізе аркуш дакумэнту, кустодзея магла быцьпрыклееная толькі зь левага боку пячаткі й трэбабыло адгарнуць яе, каб пабачыць саму пячатку. Уадпаведнасьці са своеасаблівай модай, якая існавалаў Беларусі, па краі кустодзея магла быць упрыгожа-на ажурнымі карункамі з рознымі ўзорамі.

— Хто ў старавечнай Беларусі вырабляў пячаткі,дзе вучыліся гэтаму?

— Выраблялі пячаткі майстры залатой і срэбранайсправы. Працэс быў дастаткова складаны, і трэбабыло мець ня толькі досьвед, але й пэўны талент. Уадпаведнасьці з цэхавымі статутамі майстры рыхта-валі вучняў, якія працягвалі агульную справу. Павод-ле статуту менскага цэху злотнікаў 1615 году, на іспы-це на званьне майстра ад вучня патрабавалася вы-рабіць «пячатку вялікую зь літарамі, выразанымі на-вакол, са шчытом і шлемам уверсе». Падобныя ўмо-вы замацоўвалі, напрыклад, і статуты наваградзкагай магілёўскага цэхаў злотнікаў. Як сьведчаць дакумэн-ты, у трэцяй чвэрці XVІІ стагодзьдзя ў Маскве пра-цавала група беларускіх срэбнікаў зь Віцебску, По-лацку й іншых гарадоў. Некаторыя займаліся наватрэзкай расейскіх дзяржаўных пячатак. Так, майстарБагдан Ісакаў, атрымаў «полдва фунта срэбра, зь яко-га вырабіў дзьве пячаткі», за што быў аддзячаны 5рублямі й «сукном ангельскім добрым». Дзяржаўныяпячаткі рэзаў і Хведар Мікулаеў, які атрымаў «сукнокармазіну». А сьведчыць гэта пра тое, што стара-

даўняя Беларусь мела выдатных майстроў гэтай спра-вы, якія былі запатрабаваныя й за мяжой.

— Ці можна сьцьвярджаць, што беларусы цягамстагодзьдзяў стварылі сваю адметную калекцыюпячатак?

— Так. Ва ўсе часы беларусы мелі выдатных майст-роў, якія рабілі вельмі цікавыя пячаткі-матрыцы.Зробленыя імі пячаткi, калі б была магчымасьць іхсабраць разам, сталіся б унікальнай калекцыяй, якаямае ўсе падставы называцца калекцыяй уласнабела-рускай. І гэтая ў шырокім сэнсе беларуская калек-цыя складаецца з калекцыяў, якія захоўваюцца ўасобных музэях, але, на жаль, ня толькі ў беларускіх.Дзякуй Богу, што збольшага мы ведаем, у якіх. Ба-дай, самая вялікая калекцыя тая, што выстаўлялася ўВіленскім музэі старажытнасьцяў, адкрытым у 1856годзе. У яе ўваходзілі больш за 450 прыватных і га-радзкіх пячатак. Гэтую калекцыю перадалі ў музэйвядомыя беларускія навукоўцы Канстанцін і ЯўстахТышкевічы. Пасьля паўстаньня 1863 году музэй быўрасфармаваны, і сфрагістычная калекцыя паступілаў маскоўскі Румянцаўскі музэй. Цікавая калекцыя пя-чатак існавала і ў Менскім царкоўна-археалягічныммузэі, але ў час Першай усясьветнай вайны фондымузэю перавезьлі ў Пецярбург, і цяпер у Эрмітажы,мабыць, з гэтай калекцыі, знаходзяцца пячатка XІXстагодзьдзя менскага дваранскага сходу, шэсьць пя-чатак часу паўстаньня Кастуся Каліноўскага й восемвыразаных з агату гербавых пячатак гетмана Вяліка-га Княства Літоўскага Міхала Агінскага. Больш за стопячатак меў у сваёй калекцыі Віленскі беларускі гіста-рычна-этнаграфічны музэй імя Івана Луцкевіча, ад-крыты ў 1921 годзе. Што тычыцца Беларусі, дык нанаш час сфрагістычныя калекцыі захоўваюцца ў На-цыянальным музэі гісторыі й культуры і ў абласныхмузэях краіны.

Page 71: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

141140

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Ці можна вызначыць нейкія характэрныя прык-меты старажытных узораў беларускай пячаткі?

— Перадусім адзначу, што выгляд беларускай пячаткіфармаваўся пад уплывам бізантыйскіх сфрагістычныхтрадыцыяў. Напрыклад, запісанае кірыліцай грэцкаегучаньне легендаў (надпісаў), прынцыпы складаньнякампазыцыі — як правіла, была выява сьвятога па-трона ўладальніка пячаткі. Цікавы асобнік быў знойд-зены падчас археалягічных раскопак расейскага Ноў-гараду ў 1953 годзе. Ён з групы прывесістых пячатак.Гэта самая старажытная зь вядомых нам беларускіхпячатак. Яна належала ў канцы Х стагодзьдзя полац-каму князю Ізяславу Ўладзімеравічу. Пячатка сасьвінца, на адным баку ейным княжацкі знак у вы-глядзе трызубца, а вакол выявы легенда — напісанаекірыліцай грэцкае гучаньне імя князя «Ізяс[лав]ос»,на адвароце — рэшткі нейкага іншага надпісу.

— Пячатку знайшлі ў Ноўгарадзе. Яна засьведчы-ла стасункі паміж полацкай і ноўгарадзкай дзяр-жавамі?

— І не адна яна была знойдзеная ў Ноўгарадзе з тых,што датаваліся X—XІV стагодзьдзямі. Аналягічныяпячаткі знаходзіліся й на тэрыторыях іншых суседніхдзяржаваў. Яны ёсьць доказам шырокіх міждзяр-жаўных кантактаў беларускіх зямель у розны час. У1906 годзе ў Ноўгарадзе знайшлі пячатку, выкана-ную ў стылі ХІІ стагодзьдзя з выявамі сьвятога Георгіяй сьвятой Сафіі. Уладальніка пячаткі вызначыць тадыне змаглі. Але калі ў 1962 годзе пры археалягічныхраскопках на тэрыторыі Латвіі старажытнага Куке-нойсу была знойдзеная другая такая ж пячатка, на-вукоўцы зрабілі выснову, што выявы сьвятых на гэ-тых дзьвюх пячатках былі аналягічныя выявам сьвя-тых патронаў бацькоў Эўфрасіньні Полацкай на ей-ным знакамітым крыжы. Уладальніцай знойдзеных

пячатак была названая ейная маці — полацкаякнягіня Сафія. І царква ўвогуле, і духоўныя асобы ўпрыватнасьці, мелі свае пячаткі. Так, у 1968 годзетаксама ў Ноўгарадзе знайшлі надзвычай цікавую пя-чатку, якая належала самой Эўфрасіньні Полацкай.На адным баку была складаная кампазыцыя на рэлі-гійную тэму з надпісам «Мэтамарфозы». На другім— выява асобы ў манаскім капелюшы з надпісам«Господи, помози рабе своей Ефросинии наречен-ной». Да нашага часу дайшла й група пячатак ду-хоўных асобаў XІІ—XІV стагодзьдзяў. Напрыклад,знойдзеная ў 1909 годзе ва Ўкраіне, на Львоўшчыне,пячатка полацкага япіскапа Міны. А ў 1954 годзе ўНоўгарадзе адшукалі пячатку полацкага япіскапаДыянісія. І гэты сьпіс можна працягваць.

— Ужо напрыканцы XІV стагодзьдзя, калі ў Бела-русі пачало пашырацца магдэбурскае права, кож-ны горад павінен быў мець сваю пячатку. Чымцікавая беларуская гарадзкая пячатка?

— Пячатка гарадзкіх органаў улады — значная кры-ніца дзеля вывучэньня гарадзкой геральдыкі і ўвогу-ле гісторыі гораду. Пячатка, як і герб, зьяўлялася ат-рыбутам гарадзкога самакіраваньня. Пры страце яегорад мог нават часткова быць пазбаўлены пэўныхпрывілеяў. Пячатку вельмі строга захоўвалі. Напры-клад, дакумэнт 1542 году сьведчыць, што гарадзен-ская гарадзкая пячатка знаходзілася ў гарадзкой ра-тушы, і адказныя за яе былі войт, бурмістар і райца.Галоўным элемэнтам такіх пячатак становіцца вы-ява гарадзкой эмблемы, якая з часам пераўтвараеццаў гарадзкі герб. Так, на пячатцы Віцебску — выяваІсуса Хрыста, на пячатцы Горадні — выява аленя сьвя-тога Губэрта з залатым крыжам паміж рагоў, на пя-чатцы Менску — выява Панны Марыі ў атачэньніанёлаў. Прыватныя пячаткі шырока выкарыстоўвалій прадстаўнікі розных колаў гарадзкога насельніцтва.

Page 72: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

143142

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Ці ўсім, хто хацеў, дазвалялася мець пячат-ку? Ці рэгулявала заканадаўства ВКЛ парадак вы-карыстаньня пячаткі?

— На тэрыторыі Беларусі спачатку дзейнічалі вусныяправілы, што склаліся ў працэсе выкарыстаньня пя-чаткі. Пазьней яны зафіксаваныя ў шэрагу пісьмовыхзаканадаўчых актаў, якія рэглямэнтавалі парадакафармленьня дакумэнтаў. І, натуральна, ва ўсіх трохрэдакцыях Статуту Вялікага Княства Літоўскага мызнаходзім артыкулы, прысьвечаныя парадку выкары-станьня пячаткі. Прычым, заўважаецца паступовае —ад двух да дваццаці васьмі — павелічэньне колькасьціартыкулаў, якія рэглямэнтавалі выкарыстаньне пя-чатак. Статуты, напрыклад, вызначалі вельмі жорст-кае пакараньне асобаў, якія падраблялі пячаткі йкарысталіся фальшывымі дакумэнтамі на сваю ка-рысьць. Вось жа чытаем у Статуце 1588 году:

…Калі б хто лісты нашы або пячаці нашы фаль-шаваў... нічым іным толькі… агнем каран быцімаець.

Вызначалася таксама й плата, прычым немалая, за вы-дачу завераных пячаткай копіяў дакумэнтаў. Так,кнігі Магілёўскага магістрату за 1713 год адзначаюцьвыдаткі магістрацкай дэлегацыі пры паездцы ў Вар-шаву на 6,5 талераў і 1 чырвоны злоты, дадзены сак-ратару «за прыпячатаньне справаў». Па заканадаўствеВялікага Княства Літоўскага «пячатарамі» (гэта зна-чыць — захавальнікамі вялікай і малой дзяржаўныхпячатак) былі вышэйшыя адміністрацыйныя асобы,якія ўзначальвалі канцылярыю Вялікага КнястваЛітоўскага — канцлер і ягоны намесьнік, падканц-лер. Толькі яны мелі права канчатковага зацьвяр-джэньня дзяржаўнай пячаткай каралеўскіх загадаў.

— Які лёс напаткаў беларускую пячатку пасьлястраты Беларусьсю незалежнасьці?

— Падзелы Рэчы Паспалітай і акупацыя беларускіхземляў Расейскай імпэрыяй адбіліся й на выглядзебеларускіх пячатак. Напрыклад, паступова лацінскуюй польскую мовы легендаў выціскае мова расейская,шэраг заканадаўчых актаў прыводзяць пячаткі даадзінага памеру й аднастайных выяваў. Цікава, штояшчэ да сярэдзіны XІX стагодзьдзя на тэрыторыі Бе-ларусі працягвалася выкарыстаньне пячатак прыват-нымі асобамі. Аднак, гэты звычай ня ўпісваўся ў ра-сейскія традыцыі, і ён паступова зьнікае. Агульнаярыса сфрагістычных помнікаў пазьнейшага часу —поўнае зьнікненьне індывідуальнасьці і ўніфікацыявыгляду пячаткі, што адпавядала агульным тэндэн-цыям разьвіцьця дзяржаўнага справаводзтва тойдзяржавы, часткай якой сталі беларускія землі.

Page 73: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

145144

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

МАНЭТЫ Й ФАЛЬШЫВАМАНЭТЧЫКІ

Размова з Ірынай КолабавайНаўрад ці ёсьць на сьвеце чалавек, які, хай сабеі ў дзяцінстве, ня марыў знайсьці скарб. Заўсё-ды шуканьне скарбаў станавілася тэмай літа-ратуры, мастацтва. Пра скарбы пісалі антыч-ныя аўтары — Арыстафан, Пляўт, Ксэнафонт,Плятон, Гарацыюс… Чалавек, які шукае скарб,у мастацтве падаваўся й як рамантык, і як дра-пежнік. Тэма скарбу заўсёды ёсьць у фальк-лёры ўсіх народаў. Вось жа й беларусы ў пры-маўках кажуць: «Закапаў скарб — закапаў спа-кой», «Чужой схоўкі ня хутка знойдзеш», «За-плаціў як чорт за папараць», «Багаты грошызьбірае, а чорт машну гатуе», «Нашто мнескарб, калі мае дзеці ў лад».

— А ўвогуле скарбы ў народных паданьнях — гэтадабро ці зло?

— Скарбы ў беларускім фальклёры традыцыйна па-дзяляюцца на злыя (заклятыя ў час хаваньня) і доб-рыя. Авалодаць злым скарбам, які мог прынесьціпакуты знаходчыку й ягоным блізкім, — вельмі цяж-кая задача. Акрамя закляцьця, скарбам апекавалісятакія пачвары, як нячысьцікі. Нячысьцікі даглядалій ахоўвалі скарбы: палявік — у полі, лясун — у лесе,багнік — у балотах, кладавік (самы заможны з усіх)— на прысядзібным участку. Скарбы ў народныхпаданьнях — нешта жывое й можа зьяўляцца на па-верхні нечаканым агеньчыкам, у чалавечым выглядзе,сабакам, коткай, пеўнем. Прычым, белая афарбоўкаістоты адпавядае срэбру, а жоўтая — золату. Дапа-магчы ў шуканьні скарбу мог выгарак — абпаленаялучына, кутны зуб вісельніка, васковая сьвечка лятруны памерлага.

— А як архаічныя людзі здымалі са скарбаў за-кляцьці?

— Нэўтралізаваць закляцьці й нячысьцікаў дапама-галі рукапісныя «Траўнікі», «Вызыўныя кнігі» й«Росьпісы». У «Траўніках» апісваліся надзвычайныяўласьцівасьці папараць-кветкі, плакун-травы, разрыў-травы. «Вызыўныя кнігі» захоўвалі формулы зваро-таў да нячыстых сілаў з прапановамі абмену сваёйдушы на грошы. «Росьпісы» давалі апісаньні месцаўзнаходжаньня скарбаў. Скарбы добрыя адкрывалісялюдзям добрым. Ахоўвалі месцы іхнага знаходжань-ня «дзядзькі»: Дзедзя, Бялун і Купальскі дзядок.

— Скарбы найчасьцей знаходзяць выпадкова, пад-час сельскагаспадарчых ці будаўнічых працаў. Ачасам скарбы адкрываюць прадстаўнікі флёры йфаўны, прыродныя стыхіі. Якія цікавыя выпадкізнаходжаньня скарбаў былі ў Беларусі?

— Вось у 1845 годзе ў Барысаве знойдзены скарб ма-нэтаў XVI стагодзьдзя ў птушыным гнязьдзе. У 1888годзе ў вёсцы Любоўша каля Баранавічаў рымскіяманэты І—ІІ стагодзьдзяў выкінуў на паверхню крот.У 1921 годзе ў Слуцку, у 1961-м у Вёсцы Салігорска-га раёну, у 1963-м у вёсцы Адрубак Докшыцкага ра-ёну зафіксаваныя выпадкі, калі выварочвалі на па-верхню начыньні са старадаўнімі манэтамі сьвіньні.У 1964 годзе ў Касяках Кармянскага раёну дожджвымыў зь зямлі скарб ІХ стагодзьдзя. Часам паказваена месца скарбу народны погалас. Так, мясцовыя жы-хары Ракаўцоў Смаргонскага раёну гаварылі, што падвалуном на тэрыторыі вёскі схаваныя грошы. У 1971годзе пры будаўнічых працах бульдозэр зрушыў ка-мень, пад якім аказаўся манэтны скарб Х стагодзьдзя.

— А ўвогуле ці часта ў Беларусі знаходзяць скар-бы? І ці пашыраны ў Беларусі спосаб захоўваньнягрошай у куфэрках у розных сховішчах?

Page 74: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

147146

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— У Беларусі зафіксавана болей за тысячу выпадкаўзнаходжаньня скарбаў. Скарбы — гэта вельмі пашы-раны звычай захоўваньня каштоўнасьцяў. Звычайнаскарбы добра запакаваныя ў кавалак скуры, тканіны,бяросты ці нейкае начыньне з накрыўкай. У XVI ста-годзьдзі ў беларускім ганчарстве нават сфармаваласяасобная галіна вырабу разнастайных паводле аб’ёмуй формы скарбонак дзеля захоўваньня грошай. Звы-чайна скарб знаходзіцца на невялікай глыбіні — ад20 да 50 сантымэтраў, гэта, вядома, больш зручна прыпэрыядычным карыстаньні грашыма. Бальшыняскарбаў — вельмі сьціплыя зьберажэньні, якія магліналежаць прадстаўнікам незаможных колаў, штотаксама сьведчыць пра пашыранасьць такога споса-бу захоўваньня грошай. Праблема ўласнасьці на скарбзнаходзіла адлюстраваньне ў заканадаўчых актах,прыкладам, у другой і трэцяй рэдакцыях СтатутуВялікага Княства Літоўскага.

— Вельмі часта ў паведамленьнях пра знойдзе-ныя ў Беларусі скарбы ўтрымліваецца інфарма-цыя, што манэты належаць розным краінам. Чымможна патлумачыць гэткі шматнацыянальнысклад скарбаў?

— Геаграфічнае палажэньне Беларусі, перакрыжа-ваньне на ейных землях шматлікіх гандлёвых шля-хоў прыводзіла да шматнацыянальнага складу манэт-нага фонду. Вось тыповыя прыклады знойдзеных, яквы кажаце, шматнацыянальных скарбаў.

Вёска Дзегцяны Капыльскага раёну, 1957 год. Гра-шова-рэчавы скарб срэбраных ювэлірных вырабаўі манэтаў, колькасьць — каля 7 тысяч штук.Скарб пераважна разрабаваны. Захаваліся фраг-мэнты 21 упрыгожаньня й 320 манэтаў — дына-ры Вугоршчыны, Чэхіі, Даніі, Рэйнлянду, Баварыі,Саксоніі, Турынгіі, Франконіі, Швабіі, Фрысьлян-дыі, Лятарынгіі. Час схаваньня — каля 1050 году.

Горад Магілёў, 1936 год. 470 залатых манэтаў Вэ-нэцыі, Мадэны, Савоі, Аўстрыі, Карынцыі, Тыро-лю, Швайцарыі, Вугоршчыны, Трансыльваніі, Чэхіі,Галяндыі, Гальдэрну, Давэнтару, Зэляндыі, Кам-пэну, Авэрэйсэлу, Утрэхту, Фрызіі, Брабанту,Браўншвайгу, Гамбургу, Зальцбургу, Кёльну, Любэ-ку, Майнцу, Нюрнбэргу, Ростаку, Саксоніі, Франк-фурту, Ульму, Штральзунду, Брэслаў, Данцыгу,Торну. Час схаваньня — пачатак 1690-х гадоў.

— Ці можна па скарбе меркаваць пра ягонага гас-падара?

— Можна. Пра сацыяльны статус гаспадара сьвед-чыць, напрыклад, скарб пачатку ІХ стагодзьдзя калявёскі Брылі Барысаўскага раёну. У 2000 годзе там быўзнойдзены скандынаўскі меч, шыйная грыўна, 10гірак-разнавагаў і 290 срэбраных манэтаў — дырха-маў Арабскага Халіфату. Гэта дало падставу мерка-ваць пра гаспадара як пра вікінга. Разбойніцкая каз-на з васьмі з паловаю тысяч арабскіх манэтаў былаадшуканая ў 1973 годзе каля вёскі Казьянкі Полац-кага раёну. У 1979 годзе ля вёскі Вішчын Рагачоўска-га раёну знойдзена княжацкая казна з жаночых уп-рыгожаньняў і грашовых зьліткаў.

— Зразумела, што як толькі ўзьніклі грошы, дыкадразу знайшліся й людзі, якія захацелі й змаглі іхпадрабляць. А ці можна казаць пра нейкія краіны,дзе фальшаваньне манэтаў найболей было пашы-ранае, дзе яно дасягнула высокага ўзроўню? І на-колькі гэтае злачынства было характэрнае длястарадаўняй Беларусі?

— Практычна ва ўсіх краінах Эўропы падраблялі ма-нэты. І старадаўняя беларуская дзяржава займала да-лёка не апошняе месца ў Эўропе ў гэтай крыміналь-най справе, як паводле колькаснага, гэтак і паводлеякаснага паказчыкаў. Падраблялі значныя й дробныя

Page 75: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

149148

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

наміналы. Вось некалькі прыкладаў. Як у скарбах зна-ходзілі, гэтак і ў пісьмовых крыніцах неаднаразовазгадвалі пра фальшывыя шэлегі (мясцовая назваагульнаэўрапейскай дробнай срэбранай манэты —соліда). У 1682 годзе зьяўляецца ўказ караля Яна ІІІСабескага, у якім гаворыцца:

Дайшло да нашага ведама, што шэлежная манэ-та падрабляецца i як купляючым, так і прадаю-чым прыносіць настолькі вялікія пакуты, штонярэдка на кірмашах справа даходзіць да пра-ліцьця крыві па віне гэтых шэлегаў, якія нягледзя-чы на жорсткія законы, патаемна чаканяцца йраспаўсюджваюцца.

Вось жа й працытаваны гістарычны дакумэнт паць-вярджае сучасны досьвед: жорсткія законы не заўсё-ды эфэктыўныя ў змаганьні з такім крыміналам. Іфальшывыя шэлегі надалей сустракаліся ў скарбах ітагачасных дакумэнтах, часам такія шэлегі называлізлымі, супрацьпастаўляючы іх манэтам добрым. Пры-вяду некалькі прыкладаў, як Магілёўскі магістрат уXVII стагодзьдзі змагаўся з падробкай манэтаў. 30лістапада 1685 году ён выпраўляе ў Воршу свайгопрадстаўніка са зьвесткамі пра знойдзеныя падроб-леныя шэлегі. У лютым 1687 году ўліковыя кнігі Ма-гілёўскага магістрату зноў рэгіструюць знойдзеныяпадробленыя шэлегі. Адным са спосабаў папярэдж-ваньня насельніцтва пра фальсыфікаты была дэман-страцыя іх у людных мясьцінах (як правіла, каля ра-тушы). Падрабляліся, натуральна, ня толькі шэлегі. Удакумэнтах сустракаюцца згадкі аб наяўнасьці награшовым рынку й іншых падробленых манэтаў. Так,13 траўня 1690 году ў гарадзкую казну Магілёва па-ступаюць фальшывыя «пулторакі» (мясцовая назвапаўтараграшовікаў). Фальсыфікатары не абышлі ўва-гай і самы каштоўны са срэбраных наміналаў — та-лер. Гэта было, прыкладам, зафіксавана ва ўліковай

кнізе Магілёўскага магістрату за 6 студзеня 1689 году— сярод атрыманых ад лаўніка Яўхіма Кашэнкі: «та-лераў бітых 680... знайдавалася паўтара талера бітагафальшаванага» (мабыць, тры манэты на паўталера цідзьве манэты наміналам талер і яго палову).

— Ці судзілі фальшываманэтчыкаў? Якія пака-раньні за гэты крымінал прадугледжвала закана-даўства?

— Зноў жа гістарычны прыклад. 26 сьнежня 1755году была адкрытая судовая справа паводле абвіна-вачаньня ў фальсыфікацыі манэтаў магілёўца Маць-вея Храмцовіча, які «фальшывыя манэты тынфы зволава й цынку рабіў... а потым у торгу выдаваў наашуканьне народу паспалітага». Ягоныя браты —Антон і Пётар, таксама арыштаваныя, прыводзілісловы маці, якая казала малодшаму сыну: «Сынку,лепей у попел амачыўшыся жыць, а таго не чыніць».

— У тым XVIII стагодзьдзі, на якім мы фіксуемсваю ўвагу, ці падраблялі замежныя грошы? А моўжо фальшывыя яны траплялі на беларускія земліз-за мяжы?

— Папулярная на беларускім грашовым рынку быларасейская манэтная медзь (капейка, палова капейкі— дзенга й чвэрць капейкі — палушка). Выпадкі ей-най падробкі зафіксаваныя на Гомельшчыне й Ма-гілёўшчыне. 27 студзеня 1711 году ў Пасольскі пры-каз Масквы паступіў данос селяніна Маркава аб тым,што ў мястэчках Ветка, Холмічы й вёсцы Ізбынь (ма-ёмасьць гетмана Сапегі на Гомельшчыне) фабрыку-юцца «маскоўскія вараўскія (фальшывыя) дробныягрошы». Аналягічны выпадак зафіксаваны 8 ліпеня1720 году, калі магілёўскі суд распачынае справу па-водле абвінавачаньня месьціча Мацьвея Стэфановічаў падробцы маскоўскай манэты. Пасьля прылюднагадопыту ля слупа на рынку напаленай шынай абвіна-

Page 76: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

151150

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вачаны паведаміў пра сваіх паплечнікаў — нейкіхБарыса Пятровіча й Стаську, а таксама пра тое, штомедную капейку фабрыкавалі габрэі-магілёўцы, а самён вучыўся гэтай справе ў немца ў Шклове сем гадоўтаму. Мацьвей спрабаваў апраўдацца, зьвяртаючыўвагу судзьдзяў на тое, што падробленая манэта вы-раблялася не пад імем караля Аўгуста ІІ. Гэтыя аб-ставіны зьмянілі першапачатковы вырак — «зажывабыць спаленым» на адсячэньне галавы. Але фальшы-ваманэтчыка нечакана ўратавалі ксяндзы — бэрнар-дыны й кармэліты, якія прарвалі варту й выправіліМацьвея да свайго кляштару, што наводзіць на дум-ку пра іхнае незаконнае супрацоўніцтва.

— Фальшаваньне грошай мела інтэрнацыяналь-ны, міждзяржаўны характар?

— Так. Вось прыклад. 28 студзеня 1724 году Пецяр-бурская калегія замежных справаў нават дасылаеАўгусту ІІ пратэст у зьвязку з вырабам у Рэчы Пас-палітай медных расейскіх капеек. Гісторыя дакумэн-тальна пацьвярджае шматлікія выпадкі падробкі гро-шай. Пацьвярджаюць гэта й сучасныя археолягі, якіячасам на тэрыторыі Беларусі знаходзяць скарбы цал-кам з фальшывых манэтаў. Так, у Нумізматычнымкабінэце Белдзяржунівэрсытэту захоўваюцца часткідвух дэпазытаў, прадстаўленых фальшывымі манэ-тамі. Адзін зь іх знойдзены ў 1971 годзе ў Рагачове,другі — у Полацку ў 1997-м. Гісторыя першага скар-бу фальшывых манэтаў зьвязаная з падзеямі польска-га паўстаньня 1830—1831 гадоў, падчас якога паста-навілі выпусьціць манэты новага тыпу з выявай гер-ба Рэчы Паспалітай. Пасьля здушэньня паўстаньня ўверасьні 1831 году расейскі ўрад забараніў ужываць«мяцежную» манэту. Сапраўдныя манэты паўстань-ня 1830—1831 гадоў сустракаюцца рэдка. На тэры-торыі Беларусі вядомыя ўсяго тры такія выпадкі.Скарб фальшывых манэтаў-паўфабрыкатаў, сярод

якіх і падробныя 10-грашовікі часу польскагапаўстаньня, быў знойдзены ў Рагачове ў 1971 годзе ўчасе будаўнічых працаў каля аўтобуснага вакзалу. Даадкрыцьця рагачоўскага скарбу — унікальнага пом-ніка гісторыі грашовага абарачэньня на тэрыторыіБеларусі — у нумізматычным сьвеце не было вядомапра факты падробкі манэтаў польскага паўстаньня.

— Рагачоўскі скарб фальшывых манэтаў зьвяза-ны з важнай гістарычнай падзеяй. Якія падзеі ціакалічнасьці зьвязаныя з полацкім скарбам?

— Гісторыя скарбу фальшывых лівонскіх шылінгаў,знойдзеных у 1997 годзе ў Полацку, ускосна зьвяза-ная з граматай магістра Лівонскага ордэну ЁганаФрайтаг фон Лёрынгхофэна (1483—1494), які паве-даміў рэвэльскаму (талінскаму) магістрату:

…Нейкія рускія прыехалі ў Рыгу з Полацку... маю-чы пры сабе фальшывыя манэты... засьцеражыцесваіх месьцічаў і гандляроў. Узоры гэтых манэтаўу запячатаным выглядзе дасылаем вам, каб вы іхагледзелі й змаглі засьцерагчыся. Калі вам станевядома, што нехта мае ці збывае фальшывыя ма-нэты, прыцягвайце яго да адказнасьці.

На калекцыянэрскім рынку Беларусі ўлетку 1997году зьявілася значная колькасьць фальшывых манэ-таў, якія мелі, паводле зьвестак, паходжаньне сазнойдзенага на беразе ракі ў Полацку (верагодней заўсё, ракі Палаты) скарбу. Чатырнаццаць падробак падордэнскія шылінгі Рэвэлю з полацкага скарбу пас-тупілі ў Нацыянальны музэй гісторыі й культурыБеларусі, Нацыянальны полацкі гістарычна-культур-ны запаведнік, Нумізматычны кабінэт БДУ й пры-ватныя калекцыі.

— Даўней падраблялі манэты індывідуальна, абоіснавалі падпольныя майстэрні?

Page 77: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

153152

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Супастаўленьне шэрагу фактаў — сьведчаньнепісьмовых крыніцаў, канцэнтрацыя на тэрыторыіПолаччыны й Віцебшчыны беларускіх знаходак ор-дэнскіх манэтаў, зьвесткі аб знойдзеным у Полацкускарбе фальшывых манэтаў — дазваляе зрабіць вы-снову, што ў Полацку існавала падпольная майстэр-ня фальшываманэтчыкаў, якую можна лічыць пер-шым манэтным дваром на тэрыторыі Беларусі.

— Дзейнасьць фальшываманэтчыкаў падрываеэканамічныя падставы існаваньня любой краіны.Як змагалася з падобнай зьявай дзяржава?

— Пакараньні фальшываманэтчыкаў заўсёды і ўсю-ды былі вельмі жорсткія. У Старажытнай Грэцыікаралі сьмерцю. У Старажытным Рыме за падробкуманэты свабодныя грамадзяне высылаліся на катарж-ныя працы, а ў далейшым ім прызначалася пакарань-не сьмерцю — прычым, за падробку залатых манэ-таў палілі жыўцом. Рабоў расьпіналі на крыжы ціаддавалі драпежнікам у цырку. Адначасна рабу, якіданёс на фальшываманэтчыка, даравалі свабоду йправы свабоднага чалавека. У XVII стагодзьдзі ў Ня-меччыне, у Гамбургу, фальшываманэтчыкаў адпавед-на заканадаўству каралі паступовым апусканьнем наканаце ў кацёл з кіпучым алеем. У Англіі за фаль-сыфікацыю грошай выколвалі вочы, а ў 1125 годзедзевяноста чатыром трымальнікам манэтных двароў,якія былі западозраныя ў незаконнай дзейнасьці, ад-секлі правыя рукі. У Расеі XVI стагодзьдзя за падроб-ку манэты секлі рукі, кляймілі шчокі словам «вор»,ссылалі, «воровские деньги» маглі плавіць і залівацьу горла. У 1721 годзе Пётар І «зьмякчыў» закана-даўства, дазволіўшы злачынцаў, што не памерлі ад-разу пасьля такога катаваньня, застрэліць. У ВялікімКнястве Літоўскім Статутам 1566 і 1588 гадоў фаль-сыфікатары манэты адназначна караліся сьмерцю —спаленьнем жыўцом «безь міласэрнасьці».

ВЫКАРЫСТАНЬНЕ ЦЬВІКОЎ

Размова з Алегам ТрусавымБеларусы ўжываюць ня толькі слова «цьвік»,але часам і слова «гвозд», хаця нам падаецца,што мы ўжываем уласнарасейскае слова. Міжіншым, у слоўніку беларускай мовы Насовіча(гэта яшчэ ХІХ стагодзьдзе) слова «цьвік» тлу-мачыцца як «картачная гульня», а другое зна-чэньне — «пакараньне розгамі».

— Адкуль жа пайшло слова «цьвік» у значэньні«будаўнічая прылада»?

— Беларускаму цьвіку болей за тысячу гадоў, і ўзьнікён як будаўнічая прылада дзесьці ў Х—ХІ стагодзьдзях.А вось слова «цьвік» паходзіць з польскай і нямец-кай моваў і прыйшло да нас толькі ў канцы ХІХ —пачатку ХХ стагодзьдзя разам з сучаснымі цьвікамі,зробленымі ўжо машынным спосабам — з круглагадроту з прыкляпанай плешкай. Можна казаць, штослова «цьвік» падкрэсьлівае далучанасьць беларусаўда эўрапейскага кантэксту. А слова «гвозд» сьведчыцьпра захаваньне ўласна сваёй традыцыі. Бо ў расей-скай мове слова «гвоздь», а ў нашай мове «гвозд»,«гваздок». У багацьці мовы й душа беларуса: у насёсьць і «гваздочак», і «цьвічок», і «гвазьдзёўня», і«цьвікарня», і «гваздар», і «цьвікар».

— Ад якога часу чалавек ведае й выкарыстоўваецьвікі?

— Цьвікі вырабляліся яшчэ ў жалезным веку. Кож-ны каваль умеў вырабляць два тыпы цьвікоў: адзіндля будаўніцтва, а другі (гэта зьява пазьнейшая) —каб падкаваць каня. Але жалеза было даволі дарагое,і першыя драўляныя хаты будаваліся практычна безьцьвікоў. А жалезныя цьвікі пашырыліся тады, калі ў

Page 78: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

155154

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

нас узьнікла каменная архітэктура, і першыя цьвікібылі ўжытыя пры будаўніцтве полацкай Сафіі. Ме-навіта там гэтымі цьвікамі зь вельмі вялікімі плеш-камі прыбіваліся сьвінцовыя лісты даху да цагляныхзакамараў. Гэта элемэнт высокай будаўнічай тэхнікі.

— Як выглядаў той цьвік?

— Ён быў квадратны альбо прастакутны, і да яго былапрыкляпаная вялікая плешка. Пазьней узьнікаюць ііншыя тыпы будаўнічых цьвікоў, некаторыя мелідаўжыню да 30 сантымэтраў. Гэтымі цьвікамі звы-чайна ўпрыгожвалі дзьверы касьцёлаў, цэркваў, і янымелі плешку ў выглядзе кветкі, ромба, квадрата. Ша-лёўку прабівалі наскрозь, загіналі, і такім чынам ат-рымліваліся моцныя дзьверы, якіх ня вырвеш наватжалезным ломам. Ад самага пачатку цьвік меў нятолькі функцыянальнае, але яшчэ й дэкаратыўнаезначэньне. Дэкаратыўныя цьвікі вырабіць даволіцяжка, і для каваля гэта было справай гонару. Каваль,які вырабляў дэкаратыўныя цьвікі, лічыўся найлеп-шым у ваколіцы. Каб вырабляць цьвікі, была адмыс-ловая прылада, якая называлася «гвазьдзёўня», альбо«цьвікоўня», і была прафэсія «цьвікар». Першаягвазьдзёўня, якая датуецца ХІІ стагодзьдзем, былазнойдзеная пры раскопках старажытнага Менску. Іхоць жалезныя цьвікі былі дарагія, археолягі знахо-дзяць вялікую іх колькасьць. Так, напрыклад, у слаяхВаўкавыску археолягі сабралі болей за 1200 розныхтыпаў жалезных цьвікоў, а ў слаях Наваградку болейза 600. Гэта значыць, што ў ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяхузровень жыцьця ў нашых гарадах быў на ўзроўніжыцьця ў Англіі, Францыі, іншых цывілізаваныхкраінах, бо колькасьць цьвікоў сьведчыць пра дабра-быт насельніцтва.

— Якія віды цьвікоў яшчэ існавалі?

— Крыху пазьней зьяўляюцца адмысловыя цьвікі, каб

падкоўваць каня, бо падкова як элемэнт конскай ву-пражы ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі, пашырыла-ся з ХІ стагодзьдзя. Кожны каваль павінен быў умецьвырабіць і падкову, і спэцыяльны цьвік. Цьвік, які нямае плешкі, называецца па-беларуску «вухналь», амаленькі цьвічок — «вухналік». І вось гэты вухналікпрыбіваецца так, каб не сапсаваць капыта каня. Каліконь падкаваны няправільна, то нашы продкі казалі,што каваль «закаваў» каня, конь кульгае. І да такогакаваля ніхто ўжо больш ня пойдзе, ён збанкрутуе.Справай прафэсійнага гонару было так зрабіць пад-кову, каб конь не адчуў болю. А падкова звычайнамела шэсьць дзірачак і два канцы-шыпы на краях,каб абхапіць капыт па пэрымэтры.

— А якія цьвікі выкарыстоўваліся ў шавецтве?

— Шаўцы ў Беларусі зьявіліся ў Х—ХІ стагодзьдзях, аўжо ў ХІІ стагодзьдзі ў Менску існавала цэлая шавец-кая майстэрня, якую раскапалі археолягі. І шаўцы вы-раблялі спачатку цьвікі толькі драўляныя, з сухой бя-розы. Каб не прамакалі боты, вельмі часта ў падэшвуклалі слой бяросты, яе накрывалі скурай, потымрабілі дзірачкі шылам і двума радкамі вось гэтыхгваздкоў прыбівалі скуру да падэшвы чаравіка альбоботаў. Былі боты й на цьвіках, і на рантах. Боты нарантах, прашытыя дратвай, даражэйшыя. Самаяцікавая гісторыя ў шавецтве — гэта зьяўленьне мэ-талёвых цьвікоў. Яны ўжо зьвязаныя з абцасам і пад-коўкай на абцас. А самі абцасы ў Беларусі зьявіліся ўканцы XV — пачатку XVІ стагодзьдзя. Спачатку ў вай-скоўцаў, у кавалерыстаў, бо на абцас добра чапляцьшпору. Толькі ў XVІІІ стагодзьдзі абцас вырабляюцьз калодкі драўлянай, абцягваюць скурай і зьнізу пад-коўку ўжо прыбіваюць цьвікамі жалезнымі. А ў па-радных жаночых ботах, альбо чобатах, у якіх шлях-цянка ішла да касьцёлу ці на вясельле, выкарыс-тоўваліся медныя цьвічкі, бо на гэтыя боты прыбі-

Page 79: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

157156

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

валіся адмысловыя медныя накладкі, кавалачкі каля-ровай скуры, і медны цьвічок быў вельмі цікавымэлемэнтам жаночага параднага абутку. Выкарыс-тоўвалі такія медныя цьвічкі да сярэдзіны ХХ ста-годзьдзя.

— У кнігах Магілёўскага магістрату згадваеццаболей за трыццаць варыянтаў выкарыстаньня«кхвасткоў», як там пішацца. Што гэта за ва-рыянты, апрача ўжо згаданых?

— Падчас археалягічных раскопак, асабліва Мірска-га, Крэўскага й іншых замкаў, мы сабралі велізарнуюколькасьць цьвікоў розных памераў і розных формаў.Яны ўжываліся многа дзе. Асабліва прыгожыя быліцьвічкі, якімі прыбівалі жалеза да куфраў ці да аб-цягнутых скурай кніг. Захоўваецца да нашых дзёнтрадыцыя абабіваньня дэкаратыўнымі цьвічкамімэблі. А ювэліры часам выкарыстоўвалі срэбныяцьвічкі.

— Ці даражылі беларусы цьвікамі? Ці надавалі імнейкі большы сэнс, чым простай прыладзе дляпрацы?

— Па-першае, ашчадны гаспадар разумеў, што цьвікня танны, і не марнаваў іх. А пасьля пажару селянінці месьціч прыходзіў на месца спаленага дому, зьбіраўцьвікі, чысьціў і зноў выкарыстоўваў. Па-другое, гэтаяшчэ было й сымбалем аднаўленьня. Ёсьць запісы,якія пацьвярджаюць гэты звычай — зьбіраць на па-жарышчы цьвікі й зноў выкарыстоўваць. Фактычна,яны ад агню не псаваліся, іх можна было забіць і другі,і трэці, і чацьверты раз. Традыцыя выкарыстоўвацьстарыя цьвікі сьведчыць таксама й пра павагу да ка-вальскай працы.

ШАХМАТЫ — НАРОДНАЯ ГУЛЬНЯ

Размова з Алегам ТрусавымЗ усіх гульняў самай інтэлектуальнай зьяўля-ецца гульня ў шахматы. Паводле папуляр-насьці шахматаў у той ці іншай краіне мож-на меркаваць і пра інтэлектуальны ўзровеньнацыі. Стагодзьдзямі эўрапейцы гулялі ўшахматы, і беларусы не былі выключэньнем.Пра пашыранасьць шахматаў у розны час іна розных тэрыторыях гаварыць не склада-на, бо ў гэтую інтэлектуальную гульню гуля-юць фігуркамі, якіх так шмат знаходзяць ар-хеолягі. Фігуркі ж нясуць сьведчаньні й прапобыт, і пра культуру нацыі, і пра шматлікіягістарычныя падзеі.

— Але ўсё па чарзе. Найперш — якім часам дату-ецца самая старажытная шахматная фігурка зусіх, што знайшлi на беларускіх землях?

— Тая шахматная фігурка, што была знойдзеная нагарадзішчы, дзе ўзьнік старажытны Менск, ня толькісамая старажытная на беларускай тэрыторыі, а й ваўсёй Усходняй Эўропе. Датуецца яна ХІ стагодзьдзем.

— А ўвогуле, калі й дзе ўзьнікла гэтая гульня —шахматы?

— Большасьць дасьледчыкаў прыйшлі да высновы,што шахматы ўзьніклі ў старажытнай Індыі дзесьціў V—VI стагодзьдзях. Старажытнаіндыйскія шахма-ты адрозьніваліся ад сёньняшніх. Там адначасна нашахматнай дошцы гулялі чатыры чалавекі й чатырышахматныя войскі. У індусаў гэтую гульню запазы-чылі арабы. Адбылося гэта ў VII—VIII стагодзьдзях.Менавіта дзякуючы арабам шахматы рознымі шля-хамі трапілі ў Эўропу.

Page 80: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

159158

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Як выглядалі самыя першыя шахматныя фігу-ры?

— У старажытнай Індыі кожная фігура мела сваюканкрэтную скульптурную выяву й была шэдэўрамплястыкі. Калі быў шахматны слон, дык гэта баявыслон, калі быў шахматны шах — дык гэта раджа цівізір; пешка, адпаведна, была са зброяй. Арабам былозабаронена Кур’анам рабіць выявы жывых істотаў, іяны так стылізавалі індыйскія шахматы, што за-сталіся толькі нейкія намёкі на людзей ці жывёлаў.Цікава тое, што ў Беларусі існавалі дзьве традыцыівырабу шахматных фігурак — стылізаваныя шахма-ты й шахматы-выявы як творы мастацтва.

— Якім шляхам шахматы трапілі ў Беларусь?

— Было некалькі шляхоў, якімі шахматы трапілі ўЭўропу. Адзін зь іх — усходні. Дасьледчыкі зрабілівыснову, што ва Ўсходнюю Эўропу шахматы маглітрапіць волскім шляхам, шляхам з «варагаў у грэкі»й праз славуты Хазарскі каганат. Ня трэба забывац-ца, што радзімічы пэўны час плацілі даніну хазарам.Хутчэй за ўсё, гэта й ёсьць шляхам шахматаў у Бела-русь.

— У які пэрыяд гісторыі Беларусь была найбольшшахматнай краінай?

— У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях. Шахматныя фігуркі гэта-га часу знойдзеныя літаральна ў кожным беларускімгорадзе. Калі мы паглядзім на археалягічную мапушахматных знаходак ва Ўсходняй Эўропе, Беларусьзаймае там пераважнае месца.

— Шахматы — традыцыйны сувэнір. Над выра-бам шахматных фігураў працуюць мастакі. Цібыў такі звычай у Беларусі?

— Быў. Прыкладам, у альбоме «Плястыка Беларусі»зьмешчана пяць унікальных шахматных фігураў:

ладзьдзя, знойдзеная ў Горадні, вырабленая з прыго-жага каменя;унікальны латнік — пешка-барабаншчык з Ваўкавы-ску;шахматная ладзьдзя з Ваўкавыску;унікальны кароль зь Берасьця;унікальная фігура фэрзя, знойдзеная ў Лукомлі.Гэтыя шэдэўры мастацтва абышлі ўсе энцыкляпэдыі,падручнікі й кнігі пра старажытныя шахматы.

— Вы назвалі некаторыя шахматныя фігуры нятак, як яны гучаць цяпер. Як у беларусаў ранейназываліся шахматныя фігуры?

— У выдатнай прыпавесьці Ўладзімера Караткевіча«Ладзьдзя роспачы» герой гуляе ў шахматы са сьмер-цю. Пісьменьнік у гэтым эпізодзе адрадзіў старажыт-ныя назвы фігураў. Ладзьдзя — тыповая назва фігу-ры ў славянаў, бо ў індусаў ладзьдзя называлася «бая-вой калясьніцай», дый гэтак і выглядала. Арабы ма-дэрнізавалі гэтую калясьніцу, назваўшы яе «рух» —мітычная птушка зь вялікімі крыламі. А ў эўрапей-цаў ладзьдзя называлася «вежай» альбо «турой». Восьжа і ў беларускай шахматнай тэрміналёгіі дзьве на-звы адной фігуры — «ладзьдзя» й «тура». Цяпер —фэрзь. Караткевіч яго правільна назваў «візір» — да-радца караля. Славяне запазычылі слова «фэрзь», аэўрапейцы фэрзя назвалі «каралевай». Назва «слон»ідзе ад індусаў. Гэтая фігура ў баўгараў называлася«афіцэрам». Беларусы выкарыстоўваюць таксамадзьве назвы. У заходнеэўрапейскай традыцыі каняназывалі «вершнікам» (гэта ня проста конь, авершнік на кані). Пешка, альбо пешцы (так назы-валі славяне пяхоту ў VIII—IX стагодзьдзях) — ста-ражытнаславянскага паходжаньня. Караткевіч назы-вае гэтую фігуру «латнік». І мне здаецца, што гэтаяназва дакладная, бо раней існавалі ўзброеныя пешыялатнікі.

Page 81: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

161160

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Зь якога матэрыялу рабілі шахматы ў Бела-русі?

— Найпрасьцейшыя шахматы былі з дрэва. Іх най-больш і знаходзяць археолягi. Даражэйшыя выра-заліся з косьці. Дарэчы, былі выяўленыя рэшткі ад-мысловых майстэрняў. Адну з такіх майстэрняў, дзевыразалі шахматы, археолягі знайшлі ў Друцку, а мнепашанцавала касьцярэзную майстэрню знайсьці ўАмсьціславе — там выразалі шашкі. А калі выразалішашкі, то маглі выразаць і шахматы. Рабілі шахма-ты й з каменя. Такую ўнікальную ладзьдзю знайшліў Горадні.

— Напэўна, у шахматы гулялі пераважна ў маг-нацкім асяродзьдзі?

— І пра гэта сьведчаць археалягічныя знаходкі.Унікальныя шахматы былі знойдзеныя падчас рас-копак Троцкага замку — аж дзесяць фігураў. Гэтагаворыць аб тым, што двор вялікага літоўскага князялюбіў гуляць у шахматы.

— Якога памеру былі старадаўнія шахматы?

— Пераважна ня вельмі вялікія. З раскопак ХІІ—ХІІІстагодзьдзяў мы маем самыя вялікія на чатыры-пяцьсантымэтраў. У позьнім Сярэднявеччы — на санты-мэтар большыя. А ў Віцебску знайшлі ўвогуле мі-ніятурныя шахматы — вышыня фігуркі дваццацьмілімэтраў. Відавочна, што гэта дарожныя шахматы.

— Ці ёсьць нейкія зьвесткі пра шахматныя спа-борніцтвы, чэмпіянаты ў шахматы ў даўніячасы?

— Ёсьць. Першыя чэмпіянаты ў Эўропе пачынаюц-ца ў эпоху Адраджэньня, у XVI стагодзьдзі. У іхасабліва актыўна ўдзельнічалі гішпанцы й італьянцы.Дарэчы, адзін з кастыльскіх каралёў у ХIII стагодзьдзівыдаў цэлую кнігу, прысьвечаную тэорыі гульні ў

шахматы. Яшчэ раней падобныя кнігі выдавалі пэр-сы. Калі верыць Уладзімеру Караткевічу, то такіячэмпіянаты былі і ў старажытнай беларускай дзяр-жаве. Ён ня раз іх апісваў у сваіх мастацкіх творах.Зрэшты, ня толькі Караткевіч апавядаў пра гэтуюгульню. Тлумачальны слоўнік беларускае мовы арты-кул «шахматны» ілюструе цытатай зь Якуба Коласа.І Якуб Колас, і Янка Купала вельмі часта зьбіралісягуляць у шахматы, падчас гульні маглі пасварыцца йпотым вельмі доўга мірыліся пасьля таго, як не па-дзялілі нейкай шахматнай фігуры. У ХХ стагодзьдзішахматы сталі ў Беларусі сапраўды народнай гуль-нёй. Колас апісвае, як у Менску гулялі ў шахматы навуліцах, у парках, а за сьпінамі гульцоў стаялі гледа-чы-заўзятары. У 1920-я гады ў БССР ужо адбылісяпершыя спаборніцтвы — спачатку сярод мужчынаў,а потым і сярод жанчын. Дастаткова прыгадаць вы-датнага беларускага шахматыста Барыса Гельфанда,які быў чэмпіёнам Эўропы, чэмпіёнам СССР сяродюнакоў, а ў 1994 годзе ён займаў сёмую пазыцыю ўсьвеце. У 1970—1980-я ўзьніклі шахматныя клюбы,у Менску пабудавалі Палац шахматаў і шашак. І сёнь-ня Беларусь яшчэ мае нядрэнных шахматыстаў, алепазыцыі на міжнароднай арэне губляе. Цяперашняяўлада ня любіць інтэлектуальных гульняў, аддае пе-равагу хакею ды ролікавым лыжам.

Page 82: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

163162

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПАДРОБКІ Й ПАДРОБНІКІ

Размова зь Нінай ЗдановічСучасная побытавая культура — гэта культу-ра, якая сваёй матэрыяльнай падставай маепадробкі. Большасьць рэчаў, якія нас атача-юць, узьніклі ў выніку капіяваньня, імітацыі,стылізацыі. Мы марым пра арыгіналы высо-кай якасьці й мастацкай вартасьці. А зада-вальняемся звычайна падробкамі, хоць і ста-вімся да іх скептычна. Але гісторыя даказа-ла, што шляхам да высокіх узораў вельмі ча-ста была падробка, а часам падробка стана-вілася больш каштоўнай за арыгінал. Вось жаэўрапейскае мастацтва эпохі Адраджэньнядало шэраг прыкладаў, калі творца пачынаўз імітацыі, са спробы паўтарыць антычныідэал, а завяршаўся працэс стварэньнем улас-нага, высокага паводле мастацкіх вартасьцяў,твору. Беларускія археолягі таксама гавораць,што яны знаходзілі шмат падробак, якія ма-юць і самастойную вартасьць.

— Дык з чаго ўзьнікалі беларускія падробкі? Зьперайманьня эўрапейскіх узораў?

— У Беларусі, як ва ўсіх краінах Эўропы, высокае,прыгожае, недасяжнае было штуршком у розныхгалінах творчасьці й вытворчасьці. Прыкладам, былапаліваная кераміка, якая прыйшла зь Нямеччыны ўканцы XV стагодзьдзя, але спачатку яна была неда-ступная для бальшыні насельніцтва краіны. Вось іўзьнікла задымленая кераміка, якая паўтарала фор-мы паліванай, а вонкавы воблік — мэталёвага посу-ду. Тут як бы два арыгіналы зьліліся ў вобразе зусімновым, зусім іншым, але прататып улоўліваецца.Пройдзе літаральна стагодзьдзе, і вось гэтая задым-

леная кераміка ператворыцца ў традыцыйную, шы-коўную, глянцаваную кераміку. Прататыпу ў ёй мыўжо ня знойдзем, калі ня ведаем вось гэтага ланцуж-ка. Але зьява застаецца, і натхненьне чэрпаецца ме-навіта там, у канцы XV стагодзьдзя.

— У якія пэрыяды — стваральныя ці крызісныя— найбольш вырабляюць падробак?

— Відаць, у стваральныя, а ня крызісныя. Прыкла-дам, 30-я гады XVІІІ стагодзьдзя. Радзівіл засноўваесвой парцалянавы цэх у Сьвержані. І майстар, і аб-сталяваньне былі эўрапейскія, тут стваралі арыгіна-льныя экзэмпляры посуду. І ў гэты час адбываеццаросквіт уласнай маёлікі й расьпісной керамікі, якаяімітуе маёліку, а маёліка мае за арыгінал фаянс.

— Ці былі падробкі, якія ва ўяўленьні грамадзтваабо дзяржавы станавіліся небясьпечнымі, зь якімізмагаліся?

— Дзяржава баялася найбольш падробак, зьвязаныхз грашовай сыстэмай. У Статуце ВКЛ 1588 годузьяўляецца артыкул, які папярэджвае гэтак званыхклепачоў, якія хацелі або імкнуліся зарабіць грошына такіх падробках:Тыя ж, хто б манэту нашу падрабляў, пера-плаўляў і абразаў, а таксама майстры манэтнайсправы нашай, што золата, срэбра ды іншыя ма-тэрыялы, якія належаць і прызначаюцца грашо-вай справе, падраблялі б, зьлівалі, зьмешвалі длясваёй карысьці й дзеля шкоды дзяржавы, і тое былоб на іх даказана, тыя павінны быць пакараныясьмерцю без шкадаваньня. Таксама й ювэліры, якіязолата й срэбра падрабляюць і зьмешваюць медзь,цынк ці волава й гэта было б даказана, тады яныпавінны быць пакараныя сьмерцю агнём, а зьіхнай маёмасьці таму, каму прычынілі шкоду,павінна быць выплачана.

Page 83: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

165164

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— А ювэліры, залатары? Як ставілася грамадзтвада іхных падробак?

— Залатары, ювэліры стаялі на другім месцы павод-ле шкоднасьці для дзяржавы пасьля тых, хто падраб-ляў манэты. І таму ў дакумэнтах усьлед за клепачамізгадваюцца менавіта залатары, якія імкнуліся выдацьпазалочаную рэч за залатую. Ёсьць сьведчаньне, як двазалатары-магілёўцы адзін на аднаго даносяць за тое,што адзін зь іх выдаў лятунную пазалочаную рэч зазалатую. Самі залатары былі зацікаўленыя, каб небыло падробак. Цэхавыя статуты пільна сачылі заякасьцю сваёй прадукцыі й за тым, каб яна не пад-раблялася. Гэтаму ж майстры вучылі сваіх вучняў.

— А ці не займалася сама дзяржава падробкамі?

— Дзяржава была самай бессаромнай падробніцай— і найперш грошай. У сярэдзіне XVІІ стагодзьдзяпачалі выпускаць шэлегі. Яшчэ ў літаратуры іх часамназывалі «барацінкамі», якія паводле рэальнага ко-шту мелі 15 адсоткаў ад намінальнага. Людзі мусіліпрымаць тыя грошы за сапраўдныя, і нагэтулькі яныбылі абясцэненыя, што нават ужо іхныя падробкібылі лепшай якасьці за афіцыйныя. Як вынік, рынакабо браў і адно, і другое, або ня браў ані дзяржаўных,ані падробленых клепачамі. Яшчэ адзін выпадак, ужоз часу Расейскай імпэрыі. З 1839 па 1848 гады дзяр-жава выпускала медную манэту, на якой было напіса-на: «1/4 капейкі срэбрам», «3 капейкі срэбрам». Аленават дзіця бачыла, што гэта звычайная медзь. Такаяхлусьня тлумачыцца спробай дзяржавы выйсьці зьфінансавага крызісу. У існасьці, вырабляліся грошы,якія нічым не былі падмацаваныя. І фінансавая ка-тастрофа толькі адкладалася ў часе.

— Каб нешта падрабіць, трэба бачыць, як яно вы-рабляецца. Ці можна казаць, што і ў вельмі даўнічас існаваў шпіянаж у галіне тэхналёгіяў?

— Хутчэй за ўсё, можна. Мы мяркуем пра гэта хацяб са статутаў цэхаў. Першае, чаго яны патрабавалі,гэта каб чалавек трымаў язык на прывязі. У сярэдня-веччы можна было набыць на рынку парашок, якідаваў паліву для керамікі, але нельга было даведаццапра ягоны склад. Сакрэт належаў майстру.

Вельмі важна, каб тое, пра што кажуць у цэху, невыходзіла за парог і не разносілася. Гэтага адна-душна патрабуе цэх. Калі ж хто-небудзь адважыц-ца гэтае патрабаваньне парушыць і ў яго будзечасацца язык, дык, калі гэта будзе даведзена, ёнмусіць будзе заплаціць у цэх паўкаменя воскустолькі разоў, колькі разоў ім зроблена парушэнь-не, без усялякае ласкі.

— Калі параўнаць зь іншымі народамі — белару-сы былі большымі ці меншымі падробнікамі?

— Дзяржава імкнулася яшчэ з XІV стагодзьдзя мецьменавіта майстроў, якія б рабілі рэчы арыгінальныя.Калі іх не было, тады імкнуліся быць ня горшымі залюдзей. Можна сказаць, што беларусы былі даволіхітрыя, прыкладам, у паліванай кераміцы. Яны запа-зычылі форму, якая была распаўсюджаная менавітаў Нямеччыне, — гаршкі на трох ножках, але дапаса-валі яе да сваіх патэльняў, што адпавядалі гэтай фор-ме. На грунце чужой ідэі зрабілі свой арыгінальныпосуд.

— Відавочна, што падробкі, імітацыі моцнапаўзьдзейнічалі на разьвіцьцё самабытнай нацы-янальнай культуры. А ці паўплывала падробка нахаду гісторыі?

— Напэўна, уплывала. Вось жа Рэч Паспалітая ў XVІІстагодзьдзі ад падробкі рэчаў перайшла, калі можнатак сказаць, на падробку людзей. Усе ведаюць, хтотакія Ілжэдзьмітры І і Ілжэдзьмітры ІІ. Так, энцык-

Page 84: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

167166

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ляпэдыі даюць нам фразу: «Паходжаньне ня высьвет-ленае». Але, калі пакапацца ў біяграфіі аднаго й дру-гога, дык мы знаходзім іхныя сьляды на Магілёўшчы-не — Шклоў, Магілёў. Асобы або аднаго, або другогаўзьнікаюць пры двары Лява Сапегі. Была спроба(праўда, няўдалая) зрабіць і яшчэ аднаго царэвіча,Ілжэдзьмітрыя ІІІ. Гэта Ян Луба, што таксама жыўпры двары Лява Сапегі, якога выхоўваў АпанасФіліповіч. Але тут атрымалася так, як у «Тарасу Буль-бу»: «Я цябе парадзіў, я цябе й заб’ю». Калі ўжо ЯнЛуба «внедрился в Российский двор», Апанас элемэн-тарна зрабіў данос на гэтага Яна Лубу, расказаў, штогэта была за асоба й зь якою мэтаю ён туды трапіў.

— Адна падробка спараджае іншую?

— Так. Але падробкі нельга множыць да бяскон-цасьці. Прыкладам, Ілжэдзьмітры І быў падробкаюпад царэвіча Дзьмітрыя, Ілжэдзьмітры ІІ — падІлжэдзьмітрыя І. Трэцяя спроба пацярпела крах, тамушто час аддаляў падробку ад арыгіналу, і сцэнар раз-мываўся.

— А ці падраблялі іншыя народы беларускае?

— Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай была як бырэтрансьлятарам заходніх традыцыяў. Кожная краінаня толькі спажывае, але й перадае. Беларусь вельміпасьпяхова выконвала такую ролю, перадаючыіншым народам узоры керамікі, кафлі, пазалочанаеразьбы. Пераймальнасьць традыцыі падробак — гэтаадзін з прынцыпаў засваеньня новага. У культурнымпляне беларусы былі адкрытым народам, яны перай-малі тое, што ім было трэба, і спакойна дзяліліся зьіншымі народамі сваімі здабыткамі.

Page 85: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

169168

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

· ‡ ˆ ¸ ‚ i Ì ¸ Ì Â

Í Î fi ˆ Í i

Ò Â Î fl ‰ Á Â ˆ

· Û Î ¸ · ‡

„ ‡ ˝ Î Í ‡

Âʇ

Page 86: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

171170

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ШТО СМАКУЕ БЕЛАРУСАМ

Размова з Тодарам КашкурэвічамНа мяжы ХХ—ХХІ стагодзьдзяў істотная ча-стка чалавецтва сутыкнулася з праблемай,якую яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў тамуцяжка было нават уявіць, а менавіта — з ат-лусьценьнем. У ЗША гэта назвалі ня меншайнебясьпекай для нацыі, чым паленьне тыту-ню. Таўсьцеюць і эўрапейцы. Людзі ядуцьшмат і, выглядае, без разбору, ігнаруючы йгістарычныя нацыянальныя традыцыі, іўласныя звычкі, і засьцярогі лекараў. Часаму рэстарацыях, асабліва курортных гатэляў,падаецца, што сьвет ператвараецца ў нейкуюсюррэалістычную фабрыку зьнішчэньняхарчоў, дзе людзі, як ненажэрныя машыны,паглынаюць усё, што на відэлец патрапіць.

— Дык ці ня ёсьць яда адно толькі сьвятам жы-вата?

— Яда такой была тады, калі чалавек яшчэ ня быўчалавекам, і яго мала што розьніла ад жывёлы. Зьяўля-ючыся элемэнтам прыроды, ежа ў сьвядомасьці ча-лавека ператвараецца ў элемэнт культуры. І вось, калічалавек пачаў сымбалізаваць ежу, уключаць яе ў схе-му сакральных уяўленьняў, чалавек стаў чалавекам,індывідуальнасьцю, часткай этнасу, нацыі, рэлігійнайсупольнасьці.

— Як успрымалася харчаваньне ў паганскі час?

— Ежа падзялялася на прафанную, гэта значыць звы-чайную, якой наталялі голад штодня, і на зьвязануюса сьвятамі. Адпаведна каляндарным звычаям ужы-валіся й пэўныя стравы. Вядома, што Каляды не абы-ходзяцца без падсьвінка, індыка або гусака. Ахвяра-

прынашэньне сьвіньні на Новы год — вельмі стара-даўні абрад, паралель зь якім можна знайсьці ў шэ-рагу індаэўрапейскіх народаў. Вядомыя спажывань-не яйка на Вялікдзень і яечні на Купальле.

— А ці не з паганскага часу адна з самых любімыхбеларусамі страваў — клёцкі з душамі? Мяснуюначынку чамусьці назвалі душамі…

— Клёцкі з душамі пераважна гатавалі на Дзяды. Незаўсёды клёцкі начыняюць толькі мясам. Іх начыня-юць яшчэ й грыбамі, і цыбулькаю, і скваркамі. Алеўсё гэта называюць душамі, мяркуючы, што празрытуальнае паяданьне гэтай стравы душы памерлыхусяляюцца ў сьвядомасьць нашчадкаў, якія ўдзель-нічаюць у рытуале.

— Людзі здабывалі ежу ў прыродзе, зьнішчаючыяе дзеля харчаваньня, а значыць, свайго фізычнагавыжываньня. Але ж тыя самыя людзі мелі пэўныямаральныя засьцярогі адносна навакольля. Якразьвязвалася гэтая супярэчнасьць?

— Тэрыторыя, якую насялялі нашы продкі, уяўляласабою суцэльную лясную зону. Адпаведна й харча-ваньне тутэйшага люду было зьвязанае са зьбіраль-ніцтвам. І напраўду людзі, што жылі тут у лясах, неадчувалі татальнага голаду. Лес даваў птушку, грыбы,ягады, рознае бацьвіньне. Я ўжо не кажу пра ўпаля-ваную жывёліну альбо вылаўленую рыбу ў лясныхазёрах. Зьяўленьне монакультураў — пшаніцы, жыта,ячменю — істотна памяняла псыхалёгію людзей,іхнае бачаньне сьвету. Каб пасеяць жыта, трэба вы-карчаваць лес. Гэта вельмі цяжкая праца, трэба былоаддаць шмат сілаў, каб вырасьціць тую ж пшаніцу —а яшчэ невядома было, ці дасьць яна добры ўраджай.Мы тут сутыкаемся й са зьменаю псыхалягічнагатыпу нашага чалавека, і са зьменаю ляндшафту. А гэтавыклікала й зьмены сакральных уяўленьняў.

Page 87: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

173172

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Вызначальным у часе яды зьяўляецца смак.Цікава, што адчуваньне смаку зусім не індывіду-альнае. У шырокім сэнсе — тое, што смакуе бе-ларусам, зусім можа быць нясмачным грузіну.Смакавыя прыхільнасьці, напэўна ж, фармавалісяяшчэ да ўзьнікненьня нацыяў…

— Традыцыйным культурам, у тым ліку й беларус-кай, уласьцівыя кансэрватыўнасьць кухні й кансэр-ватыўнае перажываньне смакавых пачуцьцяў. Най-важнейшы прынцып традыцыйных культураў —паўтарэньне таго, што стварылі напачатку багі альбопродкі. Яда непасрэдна зьвязаная з маральнымі ка-штоўнасьцямі. Асабліва выразна гэта відаць у трады-цыйнай вясковай культуры. З аднаго боку, вельміжорстка гадаваць курэй, сьвіней, кароваў дзеля таго,каб пасьля іх зарэзаць і зьесьці. Зь іншага боку, ме-навіта сялянская грамада выяўляе найбольшую ма-ральнасьць у стаўленьні да гэтай праблемы. Такоестаўленьне больш маральнае, чым забіцьцё жывыхістотаў у «канцэнтрацыйных лягерах для жывёлаў»— на птушкафабрыках ці сьвінафэрмах, бо яно ма-савае, мэханічнае, вытворчае. У сялянскай грамадзеіншае. Бабуля альбо дзядуля любяць сьвінку, любяцькураня. Часта можна ўбачыць на вёсцы сцэнку, калібабуля паказвае гаспадарку свайму гарадзкому ўну-ку й кажа наступнае: «Вось, Сярожа, паглядзі, якаясьвінка ладная, пачухай яе, узімку будзем кілбасыесьці…». І тут няма супярэчнасьці. Яна любіць гэтуюжывёліну, усьведамляе ейную ахвярнасьць. У стара-жытнасьці гэта й называлася «ахвярай». Забіцьцёжывёлы мела найвышэйшы, сакральны сэнс. Найвы-шэйшы ж сэнс ахвяры — забіцьцё прадмету любові.Зрэшты, і ядзеньне, і сэксуальны акт сымбалічнаблізкія. Яны часта азначаюцца аднымі й тымі ж сло-вамі. Нават сучасны чалавек у апагеі каханьня можасказаць свайму партнэру: «Гэтак цябе люблю, што ажзьеў бы!».

— Вытокі рэлігійных, культурных кодаў харча-ваньня — у архаічным сьвеце. Але існуюць і на-цыянальныя стэрэатыпы. Так, немцы маюць мя-нушку каўбасьнікаў, італьянцы — макароньнікаў.Украінцаў зьвязваюць з салам. А беларусаў за са-вецкім часам называлі бульбашамі. Але ж бульбазьяўляецца ў Беларусі толькі пры канцы ХVIIIстагодзьдзя. Што ж адбылося? Чаму беларусаўназвалі бульбашамі?

— Найперш трэба ўсьвядоміць, што не заўсёды бе-ларусы былі беларусамі. У розны час нас называлі роз-нымі імёнамі — пачынаючы ад легендарных плямё-наў крывічоў, дрыгавічоў, яцьвягаў. Урэшце наш на-род быў названы ліцьвінамі. Цікава, што гэтая назвазьвязаная й з кулінарным кодам, як тое, што «ліць-віны спажывалі шмат бацьвіны». Вядомая калядка,як ліцьвіны прыносяць Езусу бацьвіньне: «Ах, вы глу-пыя ліцьвіны, ды ня есьць Езус бацьвіньня…». Папу-лярнымі былі й жарты польскай шляхты зь літоўскай:«Сzy u waszego Radzіvіla bocvіnіe sіe urodzіlo?». Гэ-тым самым спрабавалі абразіць мясцовую шляхту,маўляў, найбагацейшы й вельмі ўплывовы магнат нятолькі харчуецца бацьвіньнем, але й вырошчвае яго.Але нічога абразьлівага ў гэтым не было. Беларусы,вядома, не былі вэгетарыянцамі, і ядзеньне мяса былодастаткова пашыранае, але шырока ўжывалі ў ежу йбацьвіньне. А бацьвіньнем называлі ня толькі вяршкібуракоў, але й цыбулю, кроп, пятрушку, лебяду,крапіву, шчаўе. У той час, калі мы былі ліцьвінамі йелі бацьвіньне, мы былі актыўным народам — ініцы-ятыўным і з пачуцьцём годнасьці, у добрым сэнсенават агрэсіўным. Гэты народ здольны быў весьці нятолькі абарончыя, але й наступальныя войны. Пара-даксальна, але з таго часу, калі тутэйшыя людзі па-чалі масава, рэгулярна спажываць бульбу, нацыяналь-ны стэрэатып памяняўся. Да таго, што беларус-буль-баш памяркоўны, талерантны, рахманы, я дадам

fl

Page 88: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

175174

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

яшчэ, што ён бязвольны й абыякавы. Такім чынам,зважаючы на кулінарны аспэкт культуры, можнаказаць і пра эвалюцыю нацыянальнага характару.Тым болей, што, як лічаць біёлягі, бульба ёсьць не-чым накшталт наркотыку, бо мае ў сваім хімічнымскладзе рэчывы, якія заспакойваюць чалавека, робяцьяго памяркоўным, меней агрэсіўным.

— Выглядае так, што пераход на новую ежу су-паў у часе са зьменай назвы самой нацыі?

— На мой погляд, і паўплываў. Цывілізацыя заці-каўленая ў зьмене сьвядомасьці этнасаў, нацыяў, на-родаў. Гэта зьвязана з паноўным рынкам. Вядома, кабсмак жуйкі альбо кока-колы падабаўся як мага боль-шай колькасьці людзей па ўсім сьвеце, трэба пада-гнаць чалавецтва пад унівэрсальнае адчуваньне сма-каў. На нашых вачах адбываецца вайна смакаў, дзеадны культуры імкнуцца замясьціць сабою іншыя.

— Сучасны сьвет адкрыты да міжнацыянальныхкультурных кантактаў, размываюцца й межынацыянальных кухняў. Шмат беларусаў з зада-вальненьнем ядуць і жабы па-француску, і кенгу-ру па-аўстралійску… Прызвычайваецца сучаснычалавек і да сынтэтычных смакаў. Якія культур-ныя наступствы мае ці можа мець гэты працэс?

— Як з майго погляду, чалавека з традыцыяналісцкіміперакананьнямі, гэта вядзе да жахлівай прышласьці,калі чалавецтва будзе адзінай масай з аднастайныміпачуцьцямі, эмоцыямі й, натуральна, іхнай рэаліза-цыяй у культуры й рэлігіі. Захаваньне ўласнай кухні,уласных кулінарных традыцыяў, стэрэатыпаў смакузьяўляецца для кожнага этнасу, для кожнай нацыіформай захаваньня сваёй ідэнтычнасьці.

CЕЛЯДЗЕЦ ПА-БЕЛАРУСКУ

Размова з Алесем БелымСлавуты Караль Радзівіл Пане Каханку вельмілюбіў выхваляцца самім жа прыдуманым ра-манам, які ён нібыта аднойчы меў з сырэнайна Адрыятычным моры, і ў выніку якогабыццам бы нарадзіліся 100 тысяч селядцоў.А вось анэкдатычны, але абсалютна праў-дзівы выпадак з 1820 году, пра які потымяшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў памятала ўсяМенская губэрня. В. Дунін-Марцінкевіч апіс-вае яго ў паэме «Вечарніцы». Лянівы й дур-наваты селянін Зьміцер з Лошыцы, маёнткуграфа Прушынскага, прадаўшы ў Менску нарынку цялушку й атрымаўшы за яе пяціруб-лёвую асыгнацыю, гэтак званую сіненькую,купіў у дарогу за шэлег селядца, і не знайшоўнічога лепшага, як пакласьці яго ў тую самуюкішэню, дзе ляжала сіненькая. Дарогай дадо-му ў Лошыцу Зьміцер завітаў у карчму ў Се-рабранцы й надумаў падсілкавацца селяд-цом, ну й, вядома, абмыць удалы гешэфт зьцялушкай:Зьміцер за цялушку як сіню ўзяў,Рад з торгу, у кішэню зараз улажыў,Пасьля селядца як за шэлег купіў,Здуру, гдзе бумажка, туды ж яго ўклаў.Сіня да мокрага селядца прыстала,Дый між зубоў Змітра разам зь ім папала,А баш як квацеркай мазгі задурэў,Не глядзя, зь селядцом бумажку ён зьеў.

Скора зьвінуўся! Галоўка, хвастокАд селядца, баш, толькі асталіся;Вочы працёр, рэштку павярнуў рабромАд страху воласы дыбам падняліся!

Page 89: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

177176

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Баш, ля галоўкі бумажкі кусочакПрыліп, маўляў, дубовы лісточак.

Галавой аб сьцену б’ець,Воласы на сабе рвець,Рукі ломіць ды галосіць,Рэштку сіненькай к карчмару падносіць:«Мой жа ты бацечка! Мой ты селязенька!Да дай жа ж раду, што мне тут рабіць?Хоць ідзі тапіся — нельга далей жыць».Суцешыць бедака можа хіба тое, што ён тра-піў у літаратуру. Трапіў туды й селядзец. Зда-ецца, таксама не выпадкова.

— Хто яшчэ з творцаў у Беларусі апісваў селяд-ца?

— Як на мой погляд, найлепей увечніў нашага селяд-ца выбітны мастак Марк Шагал, сын беднага разно-счыка селядцоў зь Віцебску. Селядцы літаральна рас-сыпаныя па ягоных творах. З аднаго боку, яны слу-жаць напамінам пра мізэрнае правінцыйнае дзя-цінства, але вельмі часта ў Шагала яны ж сымбалізу-юць няўмольны час, які высьлізгвае з рук, як селя-дзец:

Мой дзед не знайшоў нічога лепшага, як з самогадзяцінства ўладкаваць свайго старэйшага сынарассыльным да гандляра селядцамі… Канечне, урассыльных бацька не застаўся, але за трыццацьдва гады не пайшоў далей за рабочага. Ён перацяг-ваў аграмадныя бочкі, і маё сэрца трэскалася прывідзе таго, як ён варушыць гэты цяжар ці дастаеселядцы з расолу адубелымі рукамі. А тлусты га-спадар стаіць побач як пудзіла. Вопратка бацькібыла вечна запырскана селядцовым расолам. Бліс-кучыя лускавінкі так і сыпаліся ва ўсе бакі. Калі-нікалі ж ягоны твар, то зьмярцьвелы, то жаўта-вата-бледны, асьвятляўся слабай усьмешкай…

— Чаму селядзец гэткі папулярны ў беларусаў?Чаму ён рабіўся мэтафарай у народнай сьвядо-масьці й літаратуры? Няўжо селядцы, якія таклюбілі дый любяць беларусы, чымсьці адрозныя адселядцоў, прыкладам, расейскіх?

— Вядома, нашы селядцы нічым ня розьняцца ад тых,што ядуць жыхары Расеі, Польшчы ці Прыбалтыкі.На іхныя й нашы сталы, як і пяць стагодзьдзяў таму,селядцы трапляюць з Балтыкі ці Паўночнай Атлян-тыкі. Паводле «нацыянальнасьці» нашы селядцы былірадчэй галяндзкімі, швэдзкімі ці шатляндзкімі. А восьшто важна: доўгі час гэтая рыба займала ня толькіасаблівае месца ў нашым кухарстве, але нават і ў эка-номіцы. Месца знакавае, сымбалічнае. Гэтая сым-балічнасьць пакінула сьлед і ў выяўленчым мастацтве,і ў літаратуры. Вось у гэтым сэнсе й можна казацьпра беларускага селядца — не як пра біялягічнае па-няцьце, а як пра культурны фэномэн. Зрэшты, кабзразумець гэта, дастаткова прайсьціся па польскіхрэстаранах. «Селядзец па-польску» — з адмысловымсоўсам з цыбулі, сьмятанкі й цытрынавага соку —адна зь фірмовых страваў польскай кухні, свое-асаблівая візытоўка краіны. Наш традыцыйны селя-дзец з алеем і цыбуляй, які й сёньня, як дзьвесьце цітрыста гадоў таму, застаецца ці ня самай даступнайзакускай у беларускіх рэстаранах, — ён ёсьць спро-шчаным варыянтам гэтай жа стравы. Можна сказаць,калі мы ямо такі селядзец (у рэстаране ці дома), мынесьвядома працягваем традыцыю, закладзеную яшчэў час Вялікага Княства й Рэчы Паспалітай.

— Чаму так цяжка адрозьніць традыцыйную бе-ларускую кухню ад польскай, літоўскай ці габрэй-скай?

— Бо калі хтосьці з народаў былой Рэчы Паспалітайрабіў нейкае вынаходніцтва ў кухарстве, дык яно праз

Page 90: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

179178

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

пэўны час трапляла й да іншых. Так адбылося, на-прыклад, з халадніком — стравай, вынайдзенай не-дзе на беларуска-літоўскім памежжы, але дакладна ўВялікім Княстве. Дык вось, палякі доўгі час кпілі зьяго, лічачы стравай барбарскай, хлопскай. Але недзеў XVІІІ стагодзьдзі «hlodnik litewski» стала прапісаўсяі ў польскай кухні.

— Ад каго пайшла мода на селядцоў? І калі се-лядцы сталі звычайнай стравай для беларусаў?

— Я думаю, што сёньняшняе асаблівае, культаваемесца селядца ў кухарстве склалася напачатку ў па-лякаў, бо яны мелі выхад да мора. Але й беларусыпазнаёміліся са смакам селядца таксама досыць рана.Пэўны час фактычную манаполію на прамысловыяловы й гандаль селядцамі мела нямецкая Ганза, якаятрымала сваю факторыю ў Полацку. Дзьвіна былатым першым шляхам, якім селядцы праз Рыгу трап-лялі ў Беларусь. А пазьней таксама й па Нёмане зУсходняй Прусіі. Але ў XІІІ і XІV стагодзьдзях з пры-чыны амаль бесьперапынных войнаў з крыжакамігэты імпарт быў нестабільным. Толькі пасьля пера-могі пад Грунвальдам, калі вайна зь немцамі на доўгічас саступіла месца міру, імпарт селядцоў стаў ста-більным. Дарэчы, і сёньня селядцы трапляюць да наспераважна з былога Караляўцу, цяпер Калінінграду.

— Чаму менавіта селядзец такі папулярны, а неякая-небудзь іншая рыба?

— Проста гэта самая распаўсюджаная на Балтыцы іў Паўночным моры й досыць лёгкая ў здабычы рыба.Паводле легенды, галяндзец Вілем Бэйкельсзон у ся-рэдзіне XIV стагодзьдзя знайшоў спосаб хуткага пат-рашэньня селядцоў, іхнай засолкі й вельмі шчыльнайукладкі ў бочкі проста на караблі. Адсюль і паходзіцьвыраз «набіцца, як селядцы ў бочку». Такі спосаб рэз-ка зьменшыў выдаткі на прамысловую здабычу, за-

солку й транспартаваньне й зрабіў селядца рыбайнадзвычай таннай, даступнай ледзь ня кожнаму бед-няку на поўначы Эўропы. Прыкладам, у 1697 годзе ўМагілёве самы танны селядзец каштаваў 2 асмакі, гэтазначыць, 2 грошы. Мясцовы, вылаўлены тут жа падМагілёвам, акунь каштаваў 2,5 асмакі, лешч — 24асмакі, шчупак — 20 асмакоў. У пераліку на кілягра-мы, акунь атрымліваецца разы ў два таньнейшы, алеселядзец усё ж застаецца адзінай марской рыбай,якая стагодзьдзямі была даступная сярэдняму бела-русу.

— Колькі селядцоў у тым самым 1697 годзе звы-чайны магілёвец мог купіць за свой дзённы заро-бак?

— Можна палічыць. Самы танны селядзец каштаваў2 асмакі. Няхай у кіляграме было пяць такіх селяд-цоў, атрымліваецца, адзін кіляграм каштаваў 10 ас-макоў. Самы нізкі заробак у тагачасным Магілёве, якіатрымлівалі некваліфікаваныя работнікі, складаў каля8 асмакоў на дзень. Выходзіць, што найбяднейшыянекваліфікаваныя работнікі маглі зарабіць за дзеньна 800 грамаў селядцоў. Але кваліфікаваныя, напры-клад, цесьляры, зараблялі 30 асмакоў на дзень — дыкяны маглі купіць 2,5 кіляграма селядцоў.

— Селядцы былі ўсе аднолькавыя ці існавалі роз-ныя гатункі?

— Тыя самыя танныя, што каштавалі 20 асмакоў задзясятак, называліся «простыя» — значыць, вылаўле-ныя недзе побач, ля Караляўцу ці Торуні. «Галян-дэрскія» (галяндзкія) ці «шкоцкія» (шатляндзкія)каштавалі ў паўтара разу даражэй, 30 асмакоў, ціадзін залаты за дзясятак. Бо іх жа й лавілі, як правіла,у Атлянтыцы, на якіх-небудзь догерах. Самымі да-рагімі, 40 асмакоў за дзясятак, былі нейкія «казінцо-выя» селядцы.

Page 91: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

181180

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Селядзец злучаў беларускія землі з Эўропай эка-намічна й культурна?

— Так, бо на працягу XVІ—XVІІ стагодзьдзяў гэтытавар быў ці не асноўным артыкулам нашага імпар-ту ўвогуле, а ў структуры імпарту з Прусіі дакладназаймаў першае месца. Ці возьмем Беларусь часу Ра-сейскай імпэрыі. У 1830-я гады сярод імпартныхтавараў селядцы займалі другое месца пасьля фран-цускіх вінаў. Селядцы былі сапраўды стратэгічнымімпартам. Праўда, у гэты час пераважалі ня «про-стыя» й не «галяндэрскія», а швэдзкія, якія складалібольш за дзевяноста адсоткаў. Усё гэта сьведчыць, штоселядцы ўвайшлі ў мэню нават самых бедных плас-тоў грамадзтва. А для прыгоннага селяніна селядзецбыў ці не адзіным сапраўдным ласункам.

— Хто гандляваў селядцамі ўраздроб на бела-рускіх землях?

— Калі казаць пра XVІ—XVІІ стагодзьдзі, у асноўнымгабрэі ды шатляндцы. Апошнія ж і самі актыўналавілі гэтую рыбу, і, відаць, даволі буйныя калёніі асе-лых у нас шкотаў мелі магчымасьць кантралявацьувесь ланцужок пастаўкі да нас «шкоцкіх» селядцоў.А пазьней, з XVІІІ стагодзьдзя й далей, засталіся, ба-дай, толькі габрэі. Можна сказаць, што яны ж най-перш і спрыялі ўкараненьню селядца ў беларускімкухарстве. Так, славуты габрэйскі фаршмак зь селяд-ца як традыцыйная страва склаўся менавіта ў габ-рэяў Літвы й Беларусі. Самім гэтым словам, якое па-нямецку й на мове ідыш азначае «закуска», «страваперад асноўнай ежай», ва Ўсходняй Прусіі (адкуль уасноўным і траплялі да нас селядцы) спачатку назы-валі страву са смажанага селядца, якую таксама спа-жывалі як закуску. Гэта ўжо ў нашых габрэяў фар-шмак ператварыўся ў халодную закуску з пакрыша-нага селядца. Натуральна, што й беларусы стваралі

свае рэцэпты страваў зь селядца. Вось, прыкладам,адзін зь іх зь «Літоўскай гаспадыні» — нашага вядо-мага трактату для хатніх гаспадыняў ХІХ стагодзьдзя.

Як прыгатаваць просты селядзец, каб ён быў гэткіж далікатны, як і галяндзкі.Выпатрашаны селядзец заліваюць халоднай вадойі выносяць у склеп на 24 гадзіны. Да паўгарца во-цату дадаюць 5 цыбулін, адзін лёт ангельскагаперцу, паўлёта простага, дзесяць лаўровых лістоўі дзесяць гвазьдзікоў. Усё 3 разы кіпяцяць, кладуцьтуды вымачаны селядзец і ставяць у склеп. Празтыдзень можна ўжо ўжываць. Такая колькасьцьвоцату разьлічаная на 10 селядцоў.

— Селядзец па-беларуску... Але ж наўрад ці мож-на сьцьвярджаць, што ён ёсьць для беларусаў тымжа, што для ўкраінцаў боршч?

— Разьвітваючыся з родным Віцебскам, Шагалнапісаў у сваім дзёньніку: «Бывай, Віцебск! Заставай-цеся са сваімі селядцамі, землякі!». Але да канцаразьвітацца зь мінулым так і не ўдалося. Можна ска-заць, Шагала ўсё жыцьцё суправаджалі селядцовыякашмары… Селядзец, марская рыба, ёсьць адным зсотняў сымбаляў, зь якіх склалася культура белару-саў — не марской нацыі.

Page 92: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

183182

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЖАРСЬЦІ ВАКОЛ ГАРБАТЫ

Размова з Алесем БелымЦяжка ўявіць, але гарбата, якую мы п’емштодня, у ХІХ стагодзьдзі на беларускіх зем-лях выклікала немалыя жарсьці. Кіпелі яныня толькі на побытавым узроўні — піць кавуці гарбату, але пераўтвараліся нават у экана-мічныя ды палітычныя праблемы. Водгукітаго часу даносяцца й да нашых дзён. НехтаЎладзіміраў у 1874 годзе выдаў невялікуюбрашурку на 36 старонак, якая называлася«Чай и вред его для телесного здоровья — ум-ственный, нравственный и экономический».А нехта Пахлёбкін ужо ў наш час, у 1995 го-дзе, у кнізе «Чай и водка в истории России»(выйшла ў расейскім Навасібірску) піша, штотая брашурка распачала антыгарбатную кам-панію, скіраваную супраць Расеі. Гэты нашсучасьнік Пахлёбкін піша:Толькі цяпер змаглі высьветліць, што за псэў-данімам Владимиров хаваўся літоўскі шлях-ціц Уладзіславас Мінгайле Даўгяла, які быўсябрам літоўска-нямецкай нацыяналістыч-най групоўкі, сябрам Ордэну езуітаў і высту-паў супраць расейскага ўплыву ў Літве назагад прускіх палітычных колаў.

— Што гэта — трызьненьне расейскага шаві-ніста, ці гарбата напраўду была адной з казыр-ных картаў, якую разыгрывалі беларускія патры-ёты ў змаганьні з маскоўскімі «ўплывамі»?

— Я ня думаю, што патрыёты ХІХ стагодзьдзя былісупраць гарбаты як напою. Для іх яна была найпершвідавочным сымбалем прыгнёту. Гарбата пачалаімкліва распаўсюджвацца ў Беларусі ў 1830-х гадах.

Гэты пэрыяд супадае з найгоршымі падзеямі міка-лаеўскай рэакцыі: задушэньнем лістападаўскагапаўстаньня, закрыцьцём Віленскага ўнівэрсытэту,скасаваньнем царкоўнай уніі. І таму ня дзіва, шточульлівыя людзі моду на гарбату разглядалі як яшчэадзін нядобры знак.

— Дык значыць, гарбата — кітайскі напой —трапіла на беларускія землі праз Расею?

— Так. Відаць, знаёмства жыхароў Беларусі з кітай-скім напоем адбылося праз малапрыемнае пася-рэдніцтва маскоўскіх вайсковых абозаў, а таксама ўсібірскім палоне, падчас сумнай памяці вайны ся-рэдзіны ХVІІ стагодзьдзя. Гэта адбылося да часу большшчыльных кантактаў з Галяндыяй, якая пазнаёміла згарбатай жыхароў Польскага каралеўства. Апы-нуўшыся пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай пад ула-дай дзьвюхгаловага арла, жыхары Літвы мусілі зжы-вацца з новымі рэаліямі. Самастойны гандаль з Эўро-пай застаўся ў мінулым, і цяпер ужо гарбата трапля-ла на землі былога ВКЛ толькі праз Расею. Расейскіўрад абкладаў імпарт гарбаты больш як стопрацэнт-ным мытам. Вынікам — адразу пасьля падзелу РэчыПаспалітай кошт гарбаты ўраздроб на захадзе Расей-скай імпэрыі быў у дзесяць-дванаццаць разоў вышэй-шы за кошт ейны ў Заходняй Эўропе. Пагарда да гэ-тага тыпова маскоўскага напою не паляпшала іміджугарбаты ў былых сарматаў. Таму ня дзіва, што на ста-ронках, напрыклад, «Пана Тадэвуша» мы не сустрэ-нем ніводнай згадкі пра гарбату.

— Прачытаем занатоўку С. Максімава з «Живо-писной России»:

По поводу границы и соседства Белоруссии, про-вожающий нас ямщик, между Новоржевом и Ве-ликими Луками, после того как мы перед огром-ным селом Ашевой, переехали по мосту через

Page 93: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

185184

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

довольно узкую и текущую в песчаных берегахреку Алту, на берегах которой был убит Борис,ямщик толковал:— Здесь вот мы чай любим и пьём его в трак-тирах. Заведений этих у нас много даже и посёлам. А там у них в «Польще» (то есть, подВелижем) чаю не знают: всё водка, и корчмы длятого у них не только в деревнях, но и по доро-гам.

— Няўжо, калі беларусы гарбаты не пілі, дык адногарэлка ім заставалася? Якія яшчэ безалькаголь-ныя напоі пілі ў старадаўняй Беларусі ў дагарбат-ны час?

— Папулярным напоем была кава, якая таксаматрапіла да нас не без супраціву, але да ХІХ стагодзьдзяяна гэтак трывала ўвайшла ў побыт, што ўспрымала-ся як нацыянальны напой. Яшчэ да гарбаты й кавыгэткім традыцыйным ранішнім напоем было пада-грэтае піва з грэнкамі. Як нейкі аналяг гарбаты спа-жывалі адвары розных зёлак: дзівасілу, ліпавага кве-ту ды іншае.

— Вось фрагмэнт з аповесьці Яна Баршчэўскага«Драўляны Дзядок і кабета Інсэкта», падзеі якойадбываюцца каля 1835 году:

Няшмат часу прайшло, ужо й самавар пры-несьлі, наліваюць гарбату, стары пан Рот-містар, седзячы ля стала, сказаў гаспадыні:— Мая пані, даўней гарбата была лекамі ад га-лавы, цяпер безь яе й жыць ня могуць… Якія пе-рамены ў сьвеце!..

Так Баршчэўскі кажа пра зьмену статусу гарба-ты. Ці можна меркаваць, што з гэтым напоемнапачатку пазнаёміліся аптэкары?

— Менавіта так. Сама польская назва расьліны

«herbate», якая перайшла ў беларускую мову, сьвед-чыць, што менавіта аптэкары былі найпершымі спа-жыўцамі гарбаты. Зрэшты, так было ня толькі ў нас.Нават у Кітаі, на радзіме чайнай культуры, першыядва стагодзьдзі, з ХІV да ХVІ, лісьце чайнага дрэвавыкарыстоўвалі выключна як лекі. Пасьля яго пачалізапарваць і піць штодня дзеля асалоды. У ХVІІІ ста-годзьдзі, калі гарбату пачалі завозіць да нас з Англіі йГаляндыі, яе таксама пілі вельмі мала, толькі лячыліся— прыкладам, ад галаўнога болю. Былі й такія аптэ-кары, мэдыкі, батанікі, якія лічылі, што гарбата вельмішкодная для здароўя. Вядомы батанік канца ХVІІІстагодзьдзя Кшыштаф Клюк у сваім слоўніку рась-лінаў пісаў:

Калі б Кітай прыслаў нам усе свае атруты, тоня здолеў бы больш пашкодзіць, чым сваёй гарба-тай. Магчыма, яна бывае ў нейкіх выпадках ка-рыснай, але частае ўжываньне гэтай цёплай вадыаслабляе нэрвы й органы страўнасьці, а таксамаробіць нядужым. Дзецям і маладым асобам заўждышкодная.

— Пакінем нядобрую гістарычную памяць, якаяшкодзіла гарбаце. Адкінем меркаваньні батанікаўі аптэкараў сярэднявечча. Напэўна, былі й іншыяпрычыны не ўспрымаць яе?

— Не ўспрымалі, бо ніяк не маглі да яе прызвычаіцца.Пра гэта цікава пісаў у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзяпісьменьнік Ігнат Ходзька ў апавяданьні «Самавар»,якое сёньня мала вядомае. Вось ягоны сюжэт. Ванд-роўны купец Мухін, здаўна аселы ў Літве й, бадай,спольшчаны расеец, якога тут ведаюць у кожным ма-ленькім фальварку, прыяжджае са сваімі таварамі ўчарговы маёнтак і даведваецца, што папярэдні ўла-дальнік зьбяднеў і маёнткам завалодаў ягоны былыаканом Балтазар Сулярскі. Ягоная дачка пільна со-

Page 94: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

187186

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

чыць за модай, марыць выйсьці замуж за суседа панаасэсара. Але як гэта зрабіць, калі тата такі адсталы,што нават гарбаты ня п’е? Яна намаўляе тату купіцьу Мухіна самавар і гарбаты й таемна зьбірае на яго-ныя імяніны гасьцей, якіх думае частаваць гарбатай.Але паколькі сама ня ўмее абыходзіцца з самаварам,то просіць дапамагчы лёкая, былога гаспадара, якогатата разарыў. Той ненавідзіць новых гаспадароў і ад-мыслова прымайстроўвае вечка да самавара такімчынам, каб той, закіпеўшы, разарваўся.

— І, нарэшце, да гарбаты прызвычаіліся. З чымпілі яе?

— Гарбату сталі ўжываць не як лекі, а піць дзеля аса-лоды й, прынамсі, дзеля прэстыжу. Пілі спачатку бязцукру, яго пачалі ўжываць крыху пазьней. Пілі зь вяр-шкамі, зь лімонам. А таксама, што вельмі цікава йчаго мы цяпер ня робім, пілі ў ХІХ стагодзьдзі змалінавым і вішнёвым сокам, з чырвоным віном.

— Якую гарбату мы п’ем сёньня?

— На жаль, стан з гарбатай у Беларусі мала зьмяніўсяза два стагодзьдзі. Варта прайсьціся сёньня па шапі-ках, крамах, каб заўважыць, што там прадаецца пе-раважна няякасны тавар расейскай фасоўкі з адмыс-ловымі назвамі: «Императорский», «Царский», «Дво-рянский»... Фактычна, разам з напоем мы спажыва-ем расейска-імпэрскія, манархічныя стэрэатыпы.Вядома, што й прыбыткі ад продажу гарбаты асяда-юць у кішэнях нашых усходніх суседзяў.

СМАК СЫРУ

Размова з Алесем БелымПра паходжаньне сыру існуе шмат легендаў.Паводле адной зь іх, арабійскі купец Кананна досьвітку выправіўся ў далёкі шлях па пу-стэльні. З сабою ён узяў малако, якім на-поўніў традыцыйны для вандроўнікаў сасуд— высушаны авечы страўнік. Калі сьцямне-ла, купец спыніўся й перад сном захацеў ма-лака. Але замест малака з авечага страўнікапацякла сыроватка, а ўнутры сасуду зьявіўсябелы камяк. Купец у роспачы паспытаў ягой быў вельмі зьдзіўлены прыемным смакам.Так зьявіўся на сьвет сыр, а здарылася гэтаболей як чатыры тысячы гадоў таму. Купецраспавёў пра сваё адкрыцьцё суседзям, інеўзабаве спосаб вырабу сыру стаў шырокавядомы. І нібыта з Арабіі сыр разышоўся паўсім сьвеце. А сёньня ці ня кожны ведае праангельскія чэдэр ды стылтан, галяндзкія эдэмі гаўду, францускія ракфор ды камамбэр, іта-льянскія пармэзан ды гарганзолю. Здаецца,наяўнасьць традыцыйнага нацыянальнагасыру, дый не аднаго гатунку, зьяўляецца про-пускам у прывілеяваны клюб эўрапейскіхкраінаў.

— А ці могуць беларусы пахваліцца нацыяналь-нымі сырнымі традыцыямі?

— Беларускі сыр мала вядомы ў сьвеце, і нават, як ніпарадаксальна, мала вядомы ён і самім беларусам. На-ват адмыслоўцы-сыравары не задумваюцца пра тра-дыцыі свайго сыру, пра культываваньне ягонай ме-навіта нацыянальнай адметнасьці. Нашы паўночныясуседзі, літоўцы, дасягнулі тут нашмат большых пось-

Page 95: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

189188

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

пехаў. Здаецца, за савецкім часам мала хто з турыс-таў або камандзіраваных у Вільню вяртаўся адтульбезь якога-небудзь з тамтэйшых сыроў — з кменамці вэнджанага. І сёньня сыры — адзін з прадметаўнацыянальнай гордасьці ўжо незалежнай дзяржавыЛітвы.

— Ці даўно беларусам вядомы смак сыру?

— Смак сыру вядомы славянам тысячагодзьдзі. Ні-колі ў нашай гісторыі не было такога, каб сырароб-ства перапынялася. Возьмем «Пана Тадэвуша» Ада-ма Міцкевіча, у якім апісаная традыцыйная, падоб-ная чымсьці на галубятню, сырніца — абавязковаедля кожнага самавітага фальварку збудаваньне, у якімсушыліся сыры:

Стаяла там за плотам блізка, поруч з садам,Дзе Рыкаў абапёрты быў сваім атрадам,Старая сырніца, ў зруб складзеная рэдкіЗ брусоў скрыжованых, падобная да клеткі.У ёй сьвяцілі копы сыраў яснай бельлю...

Тут паэт апісаў белы сыр, бо найбольш пашыраны ўнас быў менавіта белы тварожны, гэтак званы клінко-вы сыр. Вытворчасьць цьвёрдых сычужных сыроў,больш складаная тэхналягічна, вядомая ў нас па-раўнаўча нядаўна, апошнія мо дзьвесьце гадоў, і пры-несеная з Галяндыі ды Швайцарыі. Сыр як сымбальбелі, чысьціні фігуруе ня толькі ў Міцкевічавым«Пану Тадэвушу», але і ў Коласавай «Новай зямлі»:

Ляжыць гарамі ў іх падножжа,Закуска, гэта міласьць Божа:Тут сыр, як першы сьнег, бялюткі,Каўбас прыемнейшыя скруткі,Што толькі ёсьць у Беларусі.

— Такім чынам, нацыянальны беларускі сыр —менавіта клінковы сыр з прэсаванага тварагу?

— Можна сказаць і так, хаця й не без «але». Пры-намсі, ва ўсіх савецкіх даведніках у гастранаміі піса-лася, што радзімай клінковага сыру ёсьць Беларусь.Але, па вялікім рахунку, традыцыі сыраробства з тва-рагу — агульныя для беларусаў, палякаў і літоўцаў.Проста нам выдзелілі, як таму малодшаму брату, са-мую простую тэхналёгію. Дарэчы, сучасныя літоўцыменавіта звычайны клінковы сыр называюць «ле-тувішкас суріс». Вельмі частым традыцыйным дадат-кам да такога сыру і ў нас, і ў літоўцаў, ёсьць кмен.Таксама даўнюю традыцыю мае сушаны сыр. Цягаммногіх стагодзьдзяў, аж да сярэдзіны XIX, выраб су-шанага тварожнага сыру быў ці не адзінай магчы-масьцю назапашваньня кансэрваванага малака ў тра-дыцыйнай замкнёнай натуральнай гаспадарцы. Доб-ра высушаны сыр быў такі цьвёрды, што яго немаг-чыма было раскусіць ці нарэзаць скрылямі. Таму ягодробна стругалі й затым смакталі як цукеркі. Ягояшчэ церлі і ўжывалі як дадатак да розных страваў.У нейкім сэнсе гэта беларускі варыянт італьянскагапармэзану, нацёртага сыру.

— А як наконт жоўтых, зь дзірачкамі ці вочкамі,сыроў — галяндзкага, расейскага, пашэхонскага?Яны чужыя беларускай традыцыі?

— Яны сапраўды зьявіліся ў нас нашмат пазьней, чымклінковыя. Гэтак званыя цьвёрдыя сычужныя сырывырабляюцца не з тварагу, а непасрэдна з малака прыдапамозе фэрмэнту з часткі страўніка маладых цяля-таў — сычугу. Гэта тыповая заходнеэўрапейская тра-дыцыя, і ў нас такія тэхналягічна больш складаныясыры пачалі вырабляць ужо пасьля далучэньня даРасейскай імпэрыі. Але распаўсюджаньне новых натой час тэхналёгіяў адбывалася і ў нас, хаця й не безуплыву расейскай моды, але без патранажу расейска-га ўраду, прыватнымі высілкамі тутэйшай шляхты.Найбольш прэстыжным зь цьвёрдых сыроў у ХІХ

Page 96: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

191190

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

стагодзьдзі лічыўся гэтак званы швайцарскі сыр, і ўнас ён зьявіўся адначасна з Расеяй і незалежна ад яе.У «Літоўскай гаспадыні» ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзяшвайцарскі сыр мясцовай вытворчасьці згадваеццаяк даўно вядомы жыхарам краю прадукт. Што дагаляндзкага сыру, дык ён зьявіўся ў нас, здаецца, яшчэда падзелаў Рэчы Паспалітай ад нешматлікіх, алеэнэргічных галяндзкіх каляністаў. Мясцовым аналя-гам галяндзкіх сыроў, падобных на эдэмскі, ад ся-рэдзіны ХІХ стагодзьдзя на захадзе Беларусі і ў Літвесталі гэтак званыя літоўскія сыры.

— Прозьвішча аднаго зь піянэраў у вырабе новагагатунку сыру было Брахоцкі, таму іх яшчэ назы-валі «брахоцкія». Што гэта былі за сыры?

— Гэта шарападобныя сыры вагой ад двух да чаты-рох кіляграмаў, якія дасьпявалі досыць доўга — дачатырох месяцаў — і гатаваліся як зь цьвёрдай ска-рынкай, так і з адмыслова зацьвілай. Гэтыя сыры вы-рабляліся не для хатняга ўжытку, а выключна на про-даж, і трэба сказаць, яны дасягнулі вялікага камэр-цыйнага посьпеху. Іх добра ведалі й ахвотна купляліі ў Маскве, і ў Пецярбургу, і ў Варшаве. Праўда, на-зываючы іх літоўскімі, пакупнікі ня ведалі, што янымогуць паходзіць і з Заходняй Беларусі. Затое й бела-рускія сяляне, якім цяжка было наладзіць вырабцьвёрдых сыроў, дасягнулі пэўных посьпехаў у выра-бе тварожных сыроў. У канцы ХІХ стагодзьдзя ра-сейскі часопіс «Домострой» рэкамэндаваў іх сваімчытачам менавіта як беларускія. Добра апісаў іхнаезначэньне для эканомікі рэфармаванай вёскі бела-рускі гісторык і этнограф Мікалай Улашчык. Згадваеіх і Якуб Колас у «Новай зямлі», як мы ўжо казалі.

— Ці існавалі рэгіянальныя адметнасьці сыроў?

— Так. Прыкладам, беларусы Беласточчыны яшчэ не-калькі дзесяцігодзьдзяў таму выраблялі такі сыр са

сьвежага вільготнага, нават не прэсаванага тварагу.Дзень пры дні ў драўляную бочку накладалі чарго-вую порцыю мяккага тварагу, толькі адліваючы сы-роватку й моцна солячы кожны новы пласт, крыхуўтрамбоўваючы. Паступова бочка запаўнялася, сыр зьцягам часу цьвярдзеў, але не скісаў, і яго звычайнаўжывалі як дадатак да хлеба ў часе жніва. Такі сыр,самы прымітыўны нават у параўнаньні з прэсаванымклінковым, адпаведна й быў самым танным з нашыхсыроў.

— А што за савецкім часам? Ці захоўваліся ў Бе-ларусі свае традыцыі сыраварства?

— Калі казаць пра цьвёрдыя сычужныя сыры, дыксавецкая гастранамічная традыцыя рэкамэндавалалічыць беларускімі нацыянальнымі сыры «Мінскі» ды«Северный», распрацаваныя ў нас у пару СССР.«Мінскага», мне здаецца, я даўно ня бачыў на паліцах,а вось «Северный» прадаюць.

— Адкуль такая назва?

— Як у нас даюць назвы гэтак званым нацыяналь-ным прадуктам? Хто іх дае? Міністэрства гандлю,магчыма, Міністэрства культуры... Калі казаць праназвы, вытворныя ад гарадоў, я б лепей пашукаў рэ-цэптуру наваградзкага сыру, які ў міжваеннай Заход-няй Беларусі быў самы дарагі й больш прэстыжны залітоўскі.

— Якія яшчэ даўнія назвы, але згубленыя ў часе,мелі беларускія сыры?

— Напрыклад, Статут 1588 году, вызначаючы кам-пэнсацыю за страту ці пашкоджаньне маёмасьці,згадваў і некаторыя гатункі сыроў:

За малый округлый сыр албо за мальдрик осм пе-незей.За гомолку чотыри пенези.

Page 97: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

193192

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

«Мальдрык», або інакш «мандрык», — вельмі рас-паўсюджаны калісьці ў нас сыр, настолькі, што гэтай сёньня досыць частае беларускае прозьвішча, хацямала хто зь ягоных носьбітаў ведае пра ягоны сэнс.Гэтыя сыры губляюцца недзе ў канцы VII — пачаткуVIII стагодзьдзя, так даўно, што цяпер гісторыкі небязь цяжкасьцяў вызначаюць, што гэта быў за сыр.Здаецца, гэта быў салодкі, невялікага памеру акруг-лы сыр, прычым, менавіта фэрмэнтаваны, сычужны,але не з каровінага, а з авечага малака. Некалькі ста-годзьдзяў таму гадоўля авечак і спажываньне авечагамалака былі ў нас больш звыклыя, чым сёньня. Вядо-мыя й іншыя экзатычныя гатункі сыроў. Ад другойпаловы ХІХ стагодзьдзя й амаль да Першай усясьвет-най вайны існаваў такі надзвычай экзатычны гату-нак, рэцэпт прыгатаваньня якога падавала «Літоўскаягаспадыня»:

Паўгарца густой сьвежай сьмятаны зьліваюць уновую шчыльна сатканую сурвэтку, завязваюць яенад самай сьмятанай і адразу кладуць у ямку, вы-капаную ў чорнай тлустай глебе… Накрываюцьзгорнутым удвая палатном, каб зямля не насы-палася ўсярэдзіну. Засыпаюць ямку зямлёй, моц-на яе прыціскаюць і топчуць нагамі, а зьверху кіда-юць каменьне… Праз дваццаць чатыры гадзіныасьцярожна дастаюць сыр, каб не зламаць і незабрудзіць зямлёй.

Такі сыр меў вельмі трапную, хаця й зь відавочнымадценьнем чорнага гумару, назву «нябожчык». Але незважаючы на назву, сыр «нябожчык» лічыўся ласун-кам. Вось толькі трэба было яго зьесьці як мага хут-чэй, бо ён хутка псаваўся й гарчэў.

— Ня думаю, каб сучасны спажывец кінуўся куп-ляць сыр такой рэцэптуры й з такой назвай.

— Я да гэтага й не заклікаю. Але цікава, што сыр і

нябожчыкі ўсё ж маюць нейкую повязь. Мы ўжо згад-валі традыцыйную сырніцу з «Пана Тадэвуша». Каліхто чытаў паэму ці глядзеў нядаўні фільм АнджэяВайды, мусіць памятаць, што ў кульмінацыйны мо-мант менавіта сырніца паслужыла сакрэтнай зброяйперамогі над расейскім войскам:

Вось Возны з Войскім к сырніцы падходзяць ззаду,А кожны захапіў, як піку, жэрдку з саду.Прыйшоўшы, тычкі ўпёрлі ў слупа верх пахілыІ пхнуць будынак зьнізу, колькі маюць сілы,Слуп трэснуў, крышыцца...Вось сырніца ў палёце,Вось б’е цяжарам дрэва і сыроў па роцеІ раніць, забівае войска й камандзіраў.Так зьлеглі ў кучу: дрэва, трупы, груды сыраў.Абліты мозгам і крывёй, трохкутнік рвецца,І ўжо Крапіла ў ім гудзіць, і Брытва ўецца,Сьцябае Розга, падбягае шляхта звонку,Жакеі гоняць еграў, б’юць наперагонкі.

Сырніцу, якая выкарыстоўвалася ў здымках фільму,можна й сёньня ўбачыць у адным з польскіх музэяўпад голым небам. Але мяне зьдзіўляе, чаму гэтых тра-дыцыйных калісьці для Беларусі сырніцаў няма нідзеў нашых этнаграфічных музэях — у Дудутках, Стро-чыцах, нават у Завосьсі. Магчыма, таму, што ў кан-цэпцыю «беларускага нацыянальнага», распрацава-ную марксісцкімі этнографамі, сырніца, як элемэнттыпова фальваркавай, шляхецкай культуры, ніяк няўпісваецца. А вось у эўрапейскіх краінах шануюцьсвае сыры й захоўваюць традыцыі іхнага вырабу. Каліў Францыі ў 1961 годзе адзначалі тысячагодзьдзе сырумаролі, у ягоны гонар нават адслужылі ўрачыстуюімшу ў мясцовым касьцёле. У Нармандыі стаіцьпомнік вынаходніцы сыру камамбэр Марыі Арэль.

Page 98: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

195194

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БУЛЬБЯНЫ ПАРАТУНАК

Размова зь Ігарам Марзалюком

Беларусы ганарацца сваёй бульбай. Пра яевершы, песьні складаюць. Яна — найпапуляр-нейшы харч. Бульба ратавала людзей у самыгалодны час, як, дарэчы, яна ратуе й сёньнямногіх беларусаў, якія жывуць за рысаю бед-насьці. А ў былым Савецкім Саюзе, дзе вельмілюбілі даваць мянушкі цэлым нацыям, бела-русаў называлі бульбашамі. Так што, пэўна ж,можна сказаць, што бульба — сярод сымба-ляў Беларусі.

— Бульба для беларуса — сапраўды нешта большае,чым проста харч. Гэты караняплод сёньня ёсьць ад-ным з этнавызначальных беларускіх маркераў, побачзь «беларускім» зьверам зубрам ды «беларускай»птушкай буслам. Уявіць сваё жыцьцё бяз бульбынаўрад ці можа хоць хто-небудзь з сучасных белару-саў. Аднак, перафразуючы ананімнага клясыка бела-рускай літаратуры XX стагодзьдзя, скажам: быў дзень,быў час, была эпоха, калі на нашай зямельцы наватня пахла ні дранікамі, ні клёцкамі, ні бабкай, ні ін-шымі прыемнымі беларускаму страўніку стравамі.

— Калі ж пазнаёміліся беларусы з бульбай?

— Бульбяная экзотыка зьявілася на магнацкім сталехіба што пры канцы XVІІ стагодзьдзя. У кнізе, напіса-най кухмістрам кракаўскага ваяводы СтаніславамЧарнецкім, слыннай «Compendіum ferculorum, alboZebranіe potraw» («Усё пра стравы, альбо Збор стра-ваў»), згадваецца першы бульбяны прысмак для элітыРэчы Паспалітай. Пад назваю «tertofelle» хаваеццабульба, якую пяклі ў попеле й, пакроеную на скрылікі,смажылі. Кніжка пабачыла сьвет у 1682 годзе й на

працягу XVІІІ стагодзьдзя неаднаразова перавыдава-лася. Згаданая ў ёй страва яшчэ ня масавы прадукт, агастранамічнае вынаходніцтва да панскага стала.

— Калі бульбу пачынаюць вырошчваць у Беларусіі ў якім рэгіёне?

— Упершыню бульбу пачалі вырошчваць у Беларусіпадчас панаваньня караля польскага й вялікага кня-зя літоўскага Аўгуста ІІІ (1733—1763) на тэрыторыіГарадзеншчыны. І ў другой траціне XVІІІ стагодзьдзязаморскае дзіва пачало сваё трыюмфальнае шэсьцепа беларускай тэрыторыі. Найбольш значным буль-баводчым цэнтрам напрыканцы 1780-х гадоў сталатэрыторыя Полацкага намесьніцтва. У 1788 годзе туту «пасеве» бульба займала ўсяго 7 чвэрцяў, а ва «ўра-джаі» — 21 чвэрць, але праз два гады ў «пасеве» было4617 чвэрцяў, а ва «ўраджаі» — 18 759 чвэрцяў. НаСуражчыне ў гэты час вырошчвалі бульбу ня толькіна агародах, але й на панскіх палетках.

— Як распаўсюджвалася новая агракультура набеларускіх землях у гэты час? Як паставілася дазьяўленьня бульбы сялянства?

— Спачатку беларускае сялянства сустрэла агракуль-турную навацыю халаднавата. Тады яе вырошчвалітолькі ў каралеўскіх эканоміях нямецкія каляністы,а беларускі паспаліты люд недаверліва ставіўся дагэтай чортавай штуковіны, якую ён неўзабаве ах-рысьціў «праклятым земляным яблыкам». Дзякую-чы ціску тутэйшай шляхты «на пана сахі і касы», буль-ба ў добраахвотна-прымусовым парадку ўсё жпрапісвалася на сялянскіх палетках. Сяляне з улась-цівай нашаму народу ціхмянай упартасьцю зьдзяйсь-нялі акты сабатажу, усяляк ухіляючыся ад гэтай на-вацыі. Не абыходзілася ў гэтай барацьбе й без праку-даў. У пачатку XІX стагодзьдзя на Магілёўшчыне жыўапантаны бульбавод, багаты і ўплывовы пан, ула-

Page 99: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

197196

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

дальнік маёнтку Цялятнікі, генэрал Гернгрос. У сваіхуладаньнях бульбу ён вырошчваў ад 1817 году, даваўсвой улюбёны караняплод на пасадку й сялянам. Алена сялянскіх палетках бульба амаль не выруньвала,толькі дзе-нідзе можна было пабачыць асобныя кво-лыя каліўцы. Гаспадар хутка зразумеў, што дзеецца.Глыбокай ноччу прыходзіў паспаліты люд на поле йстаранна выкопваў пасаджаную ўдзень бульбу, а по-тым вёз да найбліжэйшай габрэйскай карчмы, дзе мя-няў ненавісныя «праклятыя земляныя яблыкі» на га-рэлку. Тады генэрал схітраваў: замест цэлых бульбінаўсялянства атрымала на насеньне парэзаныя клубні.Іх магілёўскія мужыкі ня сталі выбіраць, і на наступ-ны год сабралі добры ўраджай. Пераканаўшыся ў ка-рысьці ды смакавых якасьцях бульбы, пачалі яе вы-рошчваць самі, ужо без прынукі.

— І калі ж урэшце прынялася бульба на беларускіхземлях?

— XІX стагодзьдзе стала часам поўнай і безумоўнайбульбянай перамогі на беларускіх палетках. Калі ў Га-радзенскай губэрні ў 1822 годзе сабралі 7,1 тысячычвэрцяў бульбы, дык у 1827 годзе ўжо ў сто разоўболей. У справаздачах Менскай ды Віцебскай губэр-няў за 1828 год адзначалася, што «бульба зьяўляеццапамочнікам да харчаваньня, родзіць выдатна, з пось-пехам паўсюль тут разводзіцца». У справаздачы Га-радзенскай губэрні за 1840 год было напісана: «буль-ба займае першае месца ў ліку абраблянай гародніны,спрыяе харчаваньню народу, гадаваньню жывёлы іўгнаеньню палеткаў». Бульба напраўду ў той час ста-новіцца галоўнай культурай, «другім хлебам», хаця нябудзе перабольшаньнем сказаць, што для бяднейшыхсялянаў яна была ўвогуле адзіным і першым хлебам.Як пісаў адзін з тагачасьнікаў, «гарох, частку ячме-ню, авёс сяляне прадаюць, а бульбаю харчуюццаамаль цэлы год».

— Калі зьявіліся свае, беларускія, гатункі бульбы?Ад якога часу можна казаць пра беларускую буль-бу ў поўным сэнсе гэтага слова?

— Посьпехі бульбаводзтва, «бульбяны бум» далі сваестаноўчыя вынікі нарэшце і ў галіне сэлекцыі. Ужо ў1860-я гады ўзьнікаюць мясцовыя гатункі бульбы.У жніўні 1853 году ў Горы-Горацкім земляробчымінстытуце адкрылася выстава, на якой экспанавалі 28гатункаў бульбы з Батанічнага саду інстытуту, а так-сама прадукты з бульбы ў выглядзе мукі й крупкі. У1868 годзе «Земледельческая газета» пісала, што ўГорацкім павеце меліся гатункі

...на кои почти не имеют влияния неблагоприят-ствующие обстоятельства, вредящие всем про-чим. Так, например, в нашем уезде, в с. Слижах, уодного хозяина картофель ежегодно дает болеедесяти зерен и величиной превосходит гусиныеяйца… Обилием крахмала и вкусом слижевскийкартофель превосходит все возможные сорта.

Смачная была мсьціслаўская ды быхаўская бульба.Вядомы знаўца гэтай справы А. Палтарацкі пісаў:

Мне прыходзілася бачыць розныя гатункі бульбы,але нідзе ня бачыў я такой буйнай і сапкай, як уМсьціслаўскім павеце… Быхаўская бульба такса-ма добрая.

— Выглядае, што здаўна існавала рэгіянальнаяспэцыфіка бульбаводзтва ў Беларусі?

— У 1890-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо вылу-чаліся чатыры зоны бульбаводзтва. Да першай ад-носіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбаю былі заня-тыя 18,1% пасяўных плошчаў. Да другой зоны нале-жалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рага-чоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1—15% плошчаў).Да трэцяй — Менскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі,

Page 100: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

199198

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сеньненскі паветы(9,1—12% плошчаў), а да чацьвертай зоны — тэры-торыя Горацкага павету ды ўсёй Віцебскай губэрні(6,1—9% плошчаў).

— Як выглядала беларускае бульбаводзтва на тле,скажам, іншых рэгіёнаў Расейскай імпэрыі? Цібыла гэтая галіна беларускай сельскай гаспадаркіў той час эфэктыўная й канкурэнтаздольная?

— На пачатку XX стагодзьдзя беларускае бульба-водзтва было найлепшым і адным з мацнейшых уРасейскай імпэрыі. На 1913 год прыпадае пік дарэ-валюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасьці —пасяўная плошча склала 583,3 тысячы гектараў, ура-джайнасьць — 6,4 тоны з гектара, валавы збор 4 міль-ёны тон, ці 12,6% валавога збору ў Расеі.

— І ўрэшце бульба стала ня проста харчам, алей элемэнтам беларускай культуры?

— Сапраўды, поўная й незваротная «беларусізацыя»бульбы адбылася ў XІX стагодзьдзі. У сярэдзіне тагож стагодзьдзя бяз бульбы немагчыма было ўжо ўявіцьжыцьцё беларускага паспалітага люду. Бульба ўва-ходзіць у фальклёр, пра яе складаюць песьні. Аднабеларуская полька ўвогуле можа лічыцца за свое-асаблівы гімн бульбе:

Гарні, гарні бульбу зь печыЎ торбачку — ды на плечы.Бульбу пякуць, бульбу вараць,Бульбу ядуць, бульбу хваляць.

З бульбы мука, з бульбы каша,Прападзі ты, доля наша.Адзін лапаць, другі бот,А я шляхціц, далібог!

ГАРЭЛКА — СЛУЖКА СЬМЕРЦІ

Размова з Тацянай ВалодзінайНеяк адзін з маіх заакіянскіх калегаў, зь якіммы дыскутавалі пра мастацтва за шклянкайвіскі, прапанаваў сваю нібыта жартаўлівуюклясыфікацыю ўсясьветнай культуры павод-ле ўжываньня нацыямі алькагольных на-пояў. Гэта — культуры віна, гарэлкі, віскі, півай пеністых напояў. Беларусь ён аднёс да куль-туры ўжываньня гарэлкі. Зрэшты, што дамяне, дык гэтая сыстэма не пазбаўленая сэн-су. Сапраўды, бог Дыяніс — дамінанта грэц-кай трагедыі — ёсьць і богам віна. ЧэскагаШвэйка, як і сучасных чэхаў, не магу ўявіцьбяз куфля піва. А згадаем шклянкі гарэлкі,напоўненыя да краёў, якія адным лыкам апа-ражняюць героі расейскага кіно. Што тычыц-ца Беларусі, дык наўрад ці можна сьцьвяр-джаць, што Беларусь — краіна культуры ўжы-ваньня гарэлкі. Але ж беларусы сёньня п’юцьяе, і ў дозах немалых.

— Як успрымалі гарэлку старажытныя белару-сы? Які культурны статус яна мела ў працэсефармаваньня нацыі?

— Гарэлцы ў беларусаў надаваліся звышутылітарныярысы й прыпісваўся пэўны сэміятычны статус. У на-родных уяўленьнях гарэлка была адным з надзейныхсродкаў пераадоленьня мяжы між сьветамі й пера-ходу чалавека да іншых віртуальных рэальнасьцяў.

— Як тлумачылі беларусы зьяўленьне гарэлкі?Каму прыпісвалася гэтае вынаходніцтва?

— Зьяўленьне першага бровару й адкрыцьцё гарэлкіў народных паданьнях зьвязваецца з чортам. Захацеў

Page 101: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

201200

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк нямог разьвязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чортдапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць ідаверлівасьць дапамагла яму ў стварэньні гарэлкі:От пачала жонка Ноя месіць хлеб, а чорт пад-ставіў ёй пад нос пасудзіну, дык туды па капель-цы нацякло якоесь вады чуць ня поўная пасудзіна.«Што ж гэто такое?» — пытае баба. «Гарэлка,— адказвае чорт, — яна так завецца затым, штоз гары падае, ды затым, што хто яе многа вып’е,той згарыць. Яна ў хлебе рэдкая, а ў жанчын гус-тая, моцная. От затым, калі мужчына пасядзіцькала жанчыны, то хутка ап’янее, як ад хмелю».

Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, штогарэлку гоніць чорт, дабраславіў яе — каб людзі, штоне злоўжываюць, былі моцныя й здаровыя. У той жачас за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзе-сяць разоў скараціў ураджай.

— Калі гарэлка — чортава стварэньне, то, відаць,і да п’яных ставіцца ён уважна й прыязна. Ці на-адварот — крыўдзіць іх?

— І сёньня запісваецца шмат гісторыяў пра дзівос-ныя прыгоды чалавека пасьля ўжываньня ім алька-гольных напояў. Сюжэт такіх гісторыяў зводзіцца дасустрэчы чалавека зь незнаёмцамі, якія адорваюць ягограшыма, кладуць спаць на пуховыя пярыны. А якпрачнецца чалавек, дык грошы аказваюцца сьмець-цем, а пярына — калодаю альбо нават лужынай. Аказ-ваецца, п’яны знаходзіцца ў спэцыфічным памежнымстане сьвядомасьці, які робіць магчымым ягоны кан-такт зь нячыстай сілай.

— Самі пацярпелыя й сёньня тлумачаць свае па-водзіны даслоўна тым, што «напіліся да чорці-каў», што чорцікі сапраўды стаялі ўваччу ці ўгалаве.

— Гэта так, бо стан ап’яненьня й зьвязаныя з гэтымзьмены ў паводзінах тлумачацца наяўнасьцю ў целенячыстай сілы. У іншых варыянтах чорт спадарож-нічае п’янаму ды становіцца як бы ягоным ценем.Відаць, ап’яненьне (у тым ліку й наркатычнае) пару-шае прасторава-часавыя арыентацыі, здымае межыпаміж сьветамі й тым нібы спрыяе падобным кан-тактам з чортам:От напіўся той п’яніца дый пачаў іграць з чар-цямі. Выдумляў ён усялякія штукі ды так хвацьказабаўляў іх, што яны жыўцом забралі яго да сябеў пекла. Але, мабыць, і ў пекле нельга пражыць бязпрацы адною гульнёю. Прачухаўся трохі п’яніцадый крычыць на ўсё пекла: «Давайце гарэлкі, а тоўсё разьвярну!» Няма чаго рабіць, далі яму чэрцігарэлкі мо два ці тры разы. Дый шкода ім сталадарам бузаваць гарэлку, калі яна на зямлі так до-бра зводзіць людзей ды вядзе іх у пекла.

Але мараль у тым, што трапляе п’яніца зь пекла дынаўпрост у рай, бо не змаглі нічым запярэчыць ямусьвятыя.

— Ці не паказваюць такія сюжэты на прыхільнаестаўленьне царквы да гарэлкі й п’янства?

— З аднаго боку, была патрэба адсунуць былую па-ганскую форму разгульнага пітва, а зь іншага — пры-стасаваць яе да новых умоваў. Выйсьце знаходзілі ўразьмеркаваньні кубкаў — два-тры дзеля Бога, а каліболей — гэта на службу д’яблу. Разам з тым, у народ-ных поглядах безупыннае п’янства на славу Божуюпрыводзіла наўпрост у рай. А ў абрадавых велічаль-ных песьнях «сам Бог мяды сыціць, Ільля піва ва-рыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёнымвіном, Сьвяту Прачысту салодкай гарэлкаю».

— Ня раз даводзілася бачыць пакінутыя намагілах чаркі. Дый памінкі часам пачынаюць на-

Page 102: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

203202

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

гадваць шумнае застольле. Ці да месца гарэлка ўпахавальных абрадах?

— Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваўпахавальна-памінальнага абраду. Славянская паміна-льная пагулянка вылучалася абавязковым багацьцемі разгулам. У беларусаў пасьля пахаваньня запрашаўсяй сам нябожчык. Яму лілі гарэлку на абрус са сло-вамі: «Хадзі, выпі чарачку гарэлкі». На Віцебшчынечарку падносілі перад кожнай новай стравай, прыгэтым кожны запрошаны хрысьціўся й казаў: «Пашліж, Божа, яму царства нябеснае, грахоў адпушчэньней душачкі спасеньня». У часе памінаньня ставілі настол асобную чарку, адлівалі гарэлкі на стол, лілі намагілку.

— Вынікае, што гарэлка прызначалася перадусімпамерлым. Дык навошта ж піць жывым на тыхжа могілках?

— Важна, што рытуальна рэглямэнтаваны банкет ба-чыўся як умова зносінаў жывых і мёртвых. Больш затое, гэта нават супольная парука жывых супрацьмёртвых. Верылі, хто на Дзяды адаб’ецца ад калек-тыўных памінак, чакаюць таго розныя беды. А хтоўстане ад памінальнага стала раней за вызначанытэрмін, можа нават хутка памерці. Таму тры абавяз-ковыя чаркі на памінках ня толькі даніна памяці, алей замацаваньне мяжы паміж жывымі й мёртвымі,паміж замагільлем і гэтым сьветам.

— Відаць, толькі ў гісторыі засталіся гэтак зва-ныя «камсамольскія» безалькагольныя вясельлі. Авярнулася на вясельны стол гарэлка, пэўна, нятолькі таму, што безь яе сумнавата. Што мож-на сказаць пра рытуальную ролю гарэлкі ў сямей-ных абрадах?

— Гарэлка выконвае значную сымбалічную ролю ўчасе сямейных урачыстасьцяў: на хрэсьбінах, вясельлі,

калі менавіта чаркаю замацоўвалася дасягнутае па-гадненьне пасьля сватаньня. У Сьвіслачы ў канцывясельля тую гарэлку, што засталася, сват выліваў насьцены — ды так, каб пырскі ляцелі што вышэй.Рабілася гэта дзеля таго, каб у хаце быў дабрабыт ідастатак. Існаваў і цікавы звычай «саладзіць гарэлку»— гасьцей частавалі пасьля першай шлюбнай ночы.Калі нявеста аказалася чэсная, гарэлку саладзілі, пад-фарбоўвалі калінаю, падносілі гасьцям, а таксама ад-сылалі маці нявесты разам са шлюбнаю кашуляйейнае дачкі. Госьці ж сьпявалі:А ў нас сягодня нешта было,Чатыры каленцы радам было.А пятае шыла гарэлку саладзіла.

— А на земляробчых, гаспадарчых сьвятах?На-вошта тут патрэбная гарэлка?

— Амаль усе земляробчыя абрады ладзілі паводле ка-нонаў старажытных аграрна-культавых дзеяў, якіяпатрабавалі шырокага разгулу, весялосьці, багацьцястраваў. У народнай сьвядомасьці захавалася псыха-лягічная матывацыя сакральнасьці «пагулянкі»: «Безгарэлкі й сьвята ня ў сьвята». Верылі нават у залеж-насьць плёну ад частаваньня. Да прыкладу, на вячэрупасьля вывазу гною запрашаліся зусім незнаёмыялюдзі: «Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося», а засталом чарцы папярэднічаў тост: «Як вып’еш, так іадмочыць. Піце, каб усходы былі часьцейшыя й гусь-цейшыя». Як бачым, магічныя законы сымбалічнапрыроўнівалі гарэлку да дажджу.

— Аж па сёньня актыўна працягваюцца спрэчкі,як успрымаць п’янства — як разбэшчанасьць абояк хваробу? Які адказ дае традыцыя?

— У легендах п’янства наагул завецца хваробай надхваробамі. А пастанавілі так усе немачы разам на чалез галоўным чортам Люцыпарам, трымаючы перад ім

Page 103: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

205204

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

справаздачу, хто ж больш людзей выпраўляе на тойсьвет:

Падсуналася бочка, зь якое тырчыць аблезлая га-лава зь сінім носам, ці бо тое самае п’янства, дыйкажа: «Я тое зрабіла, што цяпер, каб ня я, то ўсехваробы ні аднаго чалавека не ўмарылі, сьмерціпрыйшлося б ці зубы палажыць на паліцу, ці сузд-ром здохнуць». «Праўда, — кажа сьмерць, — п’ян-ства верна мне служыць: яно робіць больш, чымусе хваробы разам. Пасьля п’янства возьме й трас-ца, і пухліна, і разачка, і ўсялякая хвароба».

Называў беларус гарэлку й чортавым стварэньнем, іхваробай над хваробамі, і нават служкаю Сьмерці.Найважней, што доўгі час трымалася культура піць-ця, і толькі адзінкі прадаваліся д’яблу ў карчме. Ся-рэдні ж беларус падымаў пушчаную па крузе (адну!)чарку й мовіў да суседа: «Пакарай цябе, Божа, блін-цом, да шчэ з маслам і піўцом».

Page 104: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

207206

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

‰ ‡ Ó „ ‡

‡ Ì ‡ Í

‚ Ó Ô ‡ Ú Í ‡

Ú ˚ Ú Û Ì ¸

· Ó Ú Ì i ˆ Ú ‚ ‡

Á‚˚˜‡i

Page 105: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

209208

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

РАНАК — ПЕРАХОД АД ЦЕМРЫ ДАСЬВЯТЛА

Размова з Тацянай ВалодзінайНапэўна, шмат каго зь людзей наведвае часад часу навязьлівая думка, што ён не самас-тойны ў сваіх дзеяньнях, што ім нехта кіруе.Чалавек нібыта змушаны штодня падпарад-коўвацца завядзёнцы, нейкім правілам, якіхён ня можа парушыць, ад іх ён залежыць.Жыцьцё ўвогуле й распарадак кожнага дняпадпарадкаваны пэўнай схеме, а значыць,ужо ад самага ранку кімсьці абмяжоўваеццаягоная свабода.

— Чалавек намагаецца вырвацца з жорсткіх ра-мак традыцыі й зрабіць па-свойму. Але гэтыярамкі не адпускаюць яго, сьціскаюць. Кім? Чым?І чаму?

— Намі кіруюць продкі. Гэта яны, іхныя некрану-тыя ўстановы сьціскаюць нашу падсьвядомасьць.Таму чалавек сваім нараджэньнем і ўсім жыцьцём,кожным сваім годам і кожным днём, паўтарае туюадну, вызначальную, галоўную архетыповую дзею —пачатак Сусьвету. У строгай цыклічнасьці — зарукагармоніі й стабільнасьці. Чалавек мусіць трымаццаспрадвечных, касмалягічна вывераных законаў іштодзень — разам з Сонцам — праходзіць іхны агуль-ны шлях.

— Гэты цыкль пачынаецца ранкам. Якая міта-лёгія, магія, рэлігія ці дыктат продкаў прасочва-ецца ў той першай гадзінцы нашага дня?

— Прачынаньне ў структуры дня, сутак — гэта пер-шы міні-пераход, першае пераадоленьне мяжыпаміж дзьвюма досыць аўтаномнымі часткамі рэ-

чаіснасьці, у дадзеным выпадку, паміж двума адрэз-камі часу. Кожны ж пераход у нашым жыцьці ўлу-чае й вызваленьне ад уплываў і ціску папярэдняга, іпераадоленьне ягоных магчымых узьдзеяньняў. Дляранку ж такім папярэднікам выступае ноч.

— Ноч і для сучаснага гараджаніна — час асаблівы,напоўнены прыцягальнай таямнічасьцю...

— І не дарма, бо лічылася ноч часам ня толькі простацёмным, але й небясьпечным, бо актывізуецца не-чысьць усіх рангаў і званьняў. Чалавек, які сьпіць,знаходзіцца ва ўладаньнях царства ночы, і шматлікіяпавер’і сьцьвярджаюць, што душа ягоная, аддзя-ліўшыся ад цела, вандруе дзесьці воддаль. Таму пер-шай забаронай выступае непажаданасьць раптоўна-га абуджэньня. Трэба, каб душа пасьпела вярнуццада цела. Здаровым і найбольш прымальным ёсьцьнатуральнае прачынаньне. Нездарма мы так і не па-любілі монстраў цывілізацыі — гучныя будзільнікі.Зь іншага боку, сымбалічнае прыпадабненьне сну дасьмерці вызначае разуменьне ночы як падарожжачалавека на той сьвет. У народзе гэтак і кажуць:Як чалавеку сьніцца, што дзе далёка быў або шторабіў, то гэта-такі праўда, што быў і рабіў, бояк чалавек засьне, то зь яго душа вылезе, то ходзіцьусюды і ўсё робіць, а потым як назад у цела вер-нецца, то й чалавек прачнецца.

Таму арганічнымі бачацца рытуалы ачышчэньня, вы-зваленьня з-пад узьдзеяньня ночы й ейных насель-нікаў. Калі ўбачылі дрэнны сон, жагналіся й казалітры разы: «Куды ноч, туды й сон», а таксама глядзеліў акно, а гэта значыць, зьвярталіся па дапамогу дасьвятла, што зможа нэўтралізаваць шкодныя наступ-ствы ночы.

— Прачнуліся, усталі з ложка. Чаго далей патра-буе ад чалавека традыцыя?

Page 106: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

211210

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Уранку, абудзіўшыся, чалавеку належыць адразуж аддаць перавагу станоўчаму. Станоўчае ж рэалізу-ецца ў больш прыватных катэгорыях, прыкладам, ваўсім правым у процівагу леваму. Хрысьціянства толькінапоўніла канкрэтнымі пэрсанажамі гэтую арха-ічную пару левага й правага, калі зьмясьціла з права-га боку ў нас анёла, апекуна, а зь левага — чорта, спа-кусьніка, на якога й сплёўваем мы часам празь леваеплячо. Гэтаксама й ранкам перавага за правым бо-кам:

Устаючы рана з пасьцелі, няможна станавіцца назямлю перш леваю нагою, бо цалюсенькі дзень бу-дзеш злаваць як паганы сабака альбо гад; перштрэба абуваць і правую нагу, тагды перш пры-ступіцца анёл і адгоніць ліхую сілу, катораязаўжды вартуе зь левага боку; хто рана ў першыраз ступіць на левую нагу, таго спаткае якоесьняшчасьце.

— Таму й кажуць — зь левай нагі ўстаў? А калісьпіш на жываце, што тады?

— У традыцыйнай мадэлі сьвету левае сынанімічнаніжняму альбо задняму, і таму забараняецца ўставацьня толькі зь левай нагі, але й сьпінаю ўверх. І пра тагоскажуць: ліхі, бо, мусіць, устаў ракам. Хада задам на-перад успрымалася як рух у прастору за сьпінай, агэта значыць, на той сьвет, у антыпрастору, дзе чака-юць чалавека ўсе адпаведныя падзеі.

— Наступны этап — адзяваньне. І гэта такоезвыклае й будзённае дзеяньне, напэўна, таксамааздабляецца пэўнымі прадпісаньнямі й правіламітрадыцыі. А калі, спазьняючыся, надзенеш штось-ці навыварат?

— Што ж, гэта значыць — сёньня цябе нехта паб’е,альбо, зыходзячы з законаў імітатыўнай магіі, чакае

цябе прыкрасьць з нагоды таго, што ад цябе гэтакжа адвернуцца твае знаёмцы. Калі ж у час апранань-ня залупіцца падол, то ў той самы дзень будзеш п’яны.Як і калісьці, сучасьнік успрымае выпадковасьці якпэўныя знакі, якія ён расшыфроўвае, зыходзячы з тыхці іншых асацыяцыяў ці аналёгіяў.

— Далейшы істотны пункт будзённага распарад-ку — умываньне. Гэтае дзеяньне сёньняшнімі такзванымі акультнымі навукамі разглядаецца нятолькі ў сваім фізіялягічным аспэкце, а як і ачы-шчэньне духоўнае, змываньне граху. А ў народнайтрадыцыі?

— Продкі нямытага чалавека прыпадабнялі да «ня-чыстага» ў шырокім разуменьні гэтага паняцьця. Зга-даем адно зь іншасказальных найменьняў чорта —нямыцік. І што важна, нямыты чалавек успрымаўсяяк асабліва падуладны чорту, які мог беспакараназрабіць яго сваёй ахвяраю. Дарэчы, нашы папярэднікіадмоўна ставіліся да фарбаваньня твару, прычынайтаму было нэгатыўнае стаўленьне да ўсяго ненату-ральнага ды сакральны статус чысьціні наагул. Лягіч-ны працяг умываньня — выціраньне — таксама былорэглямэнтаванае. Катэгарычна забараняецца выці-раць твар чымсьці непрыдатным, скажам, анучаю, боспрацуе закон аналёгіі — людзі стануць табой пагар-джаць.

— Памыліся. Далей — прычэсваемся, парадкуемваласы. Валасы ж ва ўсіх культурах надзяляюццарозным сэнсам. Дык, можа, ня толькі з эстэтыч-ных меркаваньняў патрэбныя нам грабянцы?

— Ня толькі. Валасы распушчаныя, непакрытыя іўскудлачаныя лічыліся характэрнай прыкметай пэр-санажаў нячыстай сілы, выступалі сымбалем хаосу йчужасьці. Прычасаныя, упарадкаваныя валасы, у сваючаргу, сымбалізуюць прыналежнасьць да культуры,

Page 107: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

213212

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

соцыюму. Само прычэсваньне тлумачыцца як пера-ход з пэўнага стыхійнага стану да культурнага існа-ваньня. А раніцай патрабавалася вызваліцца з-падулады ночы, калі забаўляліся з валасамі розныя нашынябачныя суседзі, і замацаваць пераход да дня, сьве-ту й культуры ўпарадкаваньнем валасоў. Расказвалі,што

…дамавік, як залюбіць хазяйку, дык пачне к ей ноч-чу хадзіць. Валасы пазаплятае, касічак наробіць,не разьдзераш. І Пятніца такая была, як баба,хадзіла па хатах, дык хто ў пятніцу праў, тамуваласы ўзаб’е, як кудзелю, ды каўтун напусьціць.

— Такім чынам, пачатак працоўнага дня, як ішмат гадоў таму, і сёньня, выглядае прыблізнааднолькава. Дык які вышэйшы сэнс гэтага звык-лага парадку?

— Асноўнай сэмантычнай дамінантай як кожнага зьміні-рытуалаў, гэтак і ўсяго ранішняга абраду высту-пае ідэя пераходу — пераходу ад дня да ночы, ад це-мры да сьвятла, ад сну да бадзёрасьці й, у выніку, адпаўпрыроднага, амаль хаатычнага й блізкага даіншасьвету стану ў сьвет культуры й сацыяльных да-чыненьняў. У традыцыйнай культуры розныя часа-выя цыклі ў сваім значэньні тоесныя адзін аднаму.Так і ранак у сутачным цыклі раўнуецца да нара-джэньня, пачатку жыцьця чалавека. Выходзіць, чала-век, як і навародак, штораніцы вызваляецца з-падціску іншасьвету, змывае ўсё старое й нячыстае й,апрануўшыся ды прычасаўшыся, уваходзіць у соцы-юм.

СЫМБОЛІКА ТРАДЫЦЫЙНАЙВОПРАТКІ

Размова з Тацянай Валодзінай

Даўно мінуў час, калі чалавеку дастатковабыло загарнуцца ў зьвярыную шкуру альбозавязаць на сьцёгны павязку. У іншыя эпохіадзеньне было своеасаблівым пашпартам ча-лавека, які паказваў на ягоныя пол і сацыяль-ны статус. Сёньня ж фантазіі ў манеры апра-нацца няма межаў, нагавіцы ахвотна надзелікабеты, і мужчыны ня супраць пераняць сёе-тое з жаночага гардэробу. Мода зрабілася ад-ной з буйнейшых галінаў індустрыі, пала-маўшы ўсе звыклыя стэрэатыпы й традыцыі.І сярод гэтага бязьмежжа стыляў і варыянтаўёсьць адзін, асаблівы, скрозь напоўненынейкім унутраным, «нематэрыяльным» сэн-сам — народны нацыянальны строй. Тойкасьцюм, што ўвабраў у сябе жыцьцёвыя па-чуваньні й погляды нашых продкаў.

— Дык як старажытныя людзі ўспрымалі адзень-не?

— Чалавек упершыню апрануўся, каб схавацца ад хо-ладу, гарачыні, дажджу. Архаічны чалавек успрымаўадзеньне аналягічна дому, жытлу. Яшчэ да індаэўра-пейскіх глыбіняў сягае сымбалічнае атаесамленьнедому й самаго чалавека з Космасам, адпаведна, струк-тура Сусьвету як бы пераносіцца на структуру кась-цюму й тым задае ягоныя сэнсы. Нашы продкі дзяліліСьвет на тры часткі — Неба, Зямлю й Падзем’е. Восьжа і ў структуры строю вылучаюцца аналягічныяскладнікі ды ідэі. Неба, верх, крону як сымбаль муж-чынскага пачатку ў народнай культуры дэманструе

Page 108: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

215214

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

рытуальнае функцыянаваньне шапкі, ніз жа з трады-цыйна жаночым ягоным успрыманьнем увасобіўсяў сымболіцы абутку. А яшчэ ніз — гэта замагільле йшлях туды, таму і ўяўляўся лапаць ці як сымбаль пе-раходу на той сьвет, ці як атрыбут самаго нябожчы-ка. Кашуля як прадаўжэньне цела чалавека, ягоны«двайнік» — пасярэдніца між верхам і нізам.

— Як бы хутка ні мянялася мода, але мы ўсёроўна носім нагавіцы, кашулі, шапкі ды хусткі.Сьвітка мадыфікавалася ў элегантны пінжак, гар-сэт — у камізэльку, андарак — у спадніцу. Сталізначна карацейшыя мужчынскія кашулі, жанчынынавучыліся насіць споднюю бялізну. А што з тра-дыцыйнага строю зьнікла зусім? Што засталосятолькі ў сцэнічным убраньні ці ў музэйных ша-фах?

— Перадусім, гэта фартух — элемэнт жаночага паяс-нога адзеньня, рэч дужа насычаная ў сымбалічнымпляне. Як сьведчыць большасьць этнаграфічных запі-саў, фартух дзяўчаты пачыналі насіць з дасягненьнемпаўналецьця. Ён якраз і паказваў на іхную гатовасьцьда шлюбу. У першую чаргу праз генітальную аднесе-насьць сымболіка фартуха замяшчала ідэю жанчы-ны, ідэю нараджэньня — у фартух кідалі чарапкі, каббясплодныя жанчыны маглі зацяжарыць, фартухомвыціралі сурочаных дзетак. Дый вераваньні зьвяз-валіся перадусім з пытаньнямі каханьня й сэксу: калідарогай разьвяжацца пярэднік — муж здрадзіў; стра-та фартуха паказвала на пэўную вольнасьць у па-водзінах. Сымболіка ж парванага фартуха не выклікаесумненьняў:

Я ўстала рана-рана.Гляджу — фартух разарваны.Гляджу-гляджу туды-сюды,Ажно вецер вее ўсюды.

— Зьвяртае на сябе ўвагу колеравая гама трады-цыйных фартухоў. У абсалютнай бальшыні гэтачаргаваньне чырвоных і белых палосаў, чырвоныарнамэнт на белым тле. Ці выпадковая такаякамбінацыя, ці можа яна мець працяг у іншыхсымбалях?

— Асабліва строгай была арнамэнтыка вясельнагафартушка. Рытмізаванае чаргаваньне чырвоных і бе-лых палосак сымбалізавала радаводную эстафэтужыцьця на фоне вечнасьці. Але хацелася б зьвярнуц-ца да адметных палескіх запісаў. На Юр’я на Сто-ліншчыне нават у другой палове ХХ стагодзьдзя ад-бываўся наступны абрад:Зьбіраюцца дзеўкі й хлопцы й ідуць на жыта. Бя-руць граблі й пачэпяць з аднае стараны фартухакраснага, а з другой — белага. Да ў акно махаюцьфартухамі. То й дзе жалоба — то белым, а дзе ве-села, то красным. А ім даем ужо хлеб, яйца, хтошто мае.

Спалучэньне белага й чырвонага фартухоў, хоць і награблях, фактычна паўтарае функцыянаваньне й сэ-мантыку бела-чырвона-белага сьцяга зь ягоным ас-ноўным значэньнем сымбалічнай дэманстрацыі ра-даводных ідэяў.

— Нагавіцы калісьці былі выключна мужчынскімадзеньнем. Як гэта паўплывала на іхны сым-балічны сэнс?

— Сапраўды, нагавіцы выступалі як асноўны пола-вызначальны элемэнт адзеньня й сымбалізавалі само-га мужчыну. У варожбах іх падкладалі пад галаву. Улюбоўнай магіі на Яна абцягвалі вакол вёскі, каб хлоп-цы не хадзілі да чужых дзяўчат. Таксама ў зубах аб-носілі вакол хаты й задумвалі імя хлопца. Калі мужпаміраў, жонцы, каб не тужыла, раілі надзець яго-ныя нагавіцы й імітаваць ягоную зьяўленасьць. Яшчэ

Page 109: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

217216

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

адзін сымбалічны сэнс мелі штаны: яны ўвасабляліабарончую моц, скіраваную на супраціў усім магчы-мым праявам іншасьвету (штанамі выціралі ад суро-каў ці выганялі чужога хлеўніка).

— У фальклёры, асабліва казках, папулярны ма-тыў пераапрананьня. Як у ім адбіўся архаічнысьветагляд?

— Адзеньне — матэрыяльны фатаздымак чалавека, уім — ягоная сацыяльная, узроставая й іншыя харак-тарыстыкі. Таму пераапрануць чалавека ў слоўнікуказкі — гэта значыць зьмяніць ягоны статус і тымсамым перавярнуць ці нават пераўтварыць яго. Та-кога чалавека ніхто не пазнае, больш дакладна, ягопрымаюць за іншага. Аднак і ён становіцца іншым.Лічылася, што калі апранеш нават мітычнага пэрса-нажа, прыкладам, ваўкалака, дык ён можа вярнуццанават да чалавечага жыцьця:

Ішоў адзін мужык сабе лесам, бачыць: ляжыць воўк,дрыжыць, але ня вые, ня кідаецца, а ўсё калоціцца.Пашкадаваў яго чалавек, скінуў зь сябе сьвітку дыпрыкрыў таго ваўка. Як упала на яго сьвітка ча-лавечая, дык ён і сам зноў стаў чалавекам.

— У казках шмат матываў, зьвязаных з адзень-нем. Прыкладам, гісторыя пра шапку-нявідку. Якіяяна шыфруе старадаўнія ўяўленьні?

— З дапамогай шапкі-нявідкі казачны герой мог бесь-перашкодна пераадольваць час ці прастору, зьнікацьу адным месцы й зьяўляцца ў іншым. У традыцый-най жа культуры імгненныя прасторавыя перамяш-чэньні разглядаліся як сьмерць у адным месцы і ўва-скрасеньне ў іншым. Таму нябачнасьць героя ўспры-малася як ягоная часовая міні-сьмерць, патрэбная длядалейшага ажываньня-пераўтварэньня. Разумеючысувязь шапкі-нявідкі са сьмерцю й тагасьветамі, бе-

ларусы верылі, што здабыць яе можна, толькі адаб-раўшы ў чорта:

Шукаюць струк такога гароху, у якім дзевяць зяр-нятаў, той гарох сеюць на полі, дзе не чуваць, якпяюць пеўні. Як вырасьце, вырываюць сем каліваўі моўчкі нясуць іх тою парой, як жывёла ідзе з поля.Жывёла пацягнецца да яго, каб зьесьці. Тут надапрыглядацца, дзе на валу ці на карове едзе якісьнемчык у шапачцы. Трэба тую шапачку схапіць,бо яна й ёсьць нявідка.

— Сучасная эстэтыка сьцьвярджае, што праў-дзівым чалавек становіцца тады, калі скідае зьсябе вопраткі, а значыць, умоўнасьці цывілізацыі.А ў традыцыйных поглядах беларусаў, хто ён —чалавек, які скідвае зь сябе адзеньне? Можа, ста-новіцца зноўку часткаю прыроды, губляючы свойкультурны статус?

— Найперш рытуальнае распрананьне вылучаецца ўабрадзе хрышчэньня. Голы чалавек, як і Ісус Хрыс-тос, скідае зь сябе старое адзеньне граху, якое «на-дзеў» пасьля падзеньня Адам. Гэта й сымбалізуе вяр-таньне да першаснай чысьціні й бязьвіннасьці — сло-вам, вяртаньне ў тагасьветную прастору. Разам з тымкатэгорыя «голае» выводзіць чалавека па-за межыкультуры, далучае да катэгорыяў «чужога» й «неасво-енага». Голы чалавек адкрываўся для кантактаў зьіншасьветам. Таму менавіта распранутымі варажылі,чаравалі, лекавалі ды шукалі сустрэчы з чарцямі. Ад-паведна, у адзеньні чалавек шукаў нібы абароны аднепажаданых уплываў, холаду ды варожых паглядаў.Дый сёньня, хоць ідэі моды, прэстыжу амаль цалкамвыцесьнілі традыцыйныя сэнсы адзеньня, але яно длячалавека працягвае заставацца другім маленькім до-мам ды становіцца Космасам, што супрацьстаіць ха-осу навакольнага сьвету.

Page 110: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

219218

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

УСЁ ЖЫЦЬЦЁ — ДАРОГА

Размова з Тацянай ВалодзінайПерамяшчэньне й рух — асноўныя прыкме-ты жыцьця, асноўныя якасьці і ў філязофскім,гістарычным, сэміятычным сэнсах, і ў цалкамбудзённым разуменьні. Кожнае перамя-шчэньне мяркуе наяўнасьць шляху, дарогі,што маюць пачатак і канец, але могуць і зьлі-вацца ў бясконцы рух. Дарога можа набліжацьі аддаляць, аб’ядноўваць і разьядноўваць — улюбым выпадку, яна выступае арганізатарамяк прасторы, гэтак і часу. І тады мы кажам:наш, мой жыцьцёвы шлях. А народная муд-расьць, нібыта паводле аналёгіі з Шэксь-піравым «Усё жыцьцё — гульня», цьвердзіць:«Усё жыцьцё — дарога». А яшчэ да гэтага бе-ларусы дадаюць: «Прасі Бога» і ўдакладняюць:«На сьвеце як у карэце: едзеш і калышасься,пакуль ня вывернесься». Жыцьцё ўяўляеццадоўгай дарогай, а чалавек — падарожным.Натуральна, што ў кожнага свой лёс, свойжыцьцёвы шлях. Але распачынаецца ён дляўсіх прыблізна аднолькава — прыходам.

— Наколькі прыдатнае такое азначэньне — пры-ход — для народзінаў чалавека?

— Радзінная абраднасьць і зьвязаныя зь ёю моўныявыразы прэзэнтуюць ідэю дарогі ва ўсёй ейнай шмат-граннасьці. Найперш разуменьне родаў як выхадудзіцяці, пераадоленьне ім дарогі й парогу вызначылавядомыя й сёньня забароны й парады для цяжарнай— нельга сядзець на парозе, а то дзіця будзе «стаяцьна парозе» — цяжка нараджацца; з пачаткам схва-так бабка вадзіла парадзіху вакол стала, праз усе па-рогі, каб і дзіцятка гэтак жа скоранька рухалася.

— І першыя крокі дзіцяці бацькі ўспрымалі як па-чатак ягонай жыцьцёвай дарогі?

— Так, і ў традыцыі гэтая падзея атрымала нават ры-туальнае афармленьне:Яшчэ ў матчыным лоне ножкі дзіцяці зьвязваюц-ца нябачнымі путамі, з-за чаго яно ня можа ха-дзіць адразу пасьля нараджэньня, як жывёлы. У не-каторых дзяцей гэтыя путы мацнейшыя: такіядзеці даўжэй ня ходзяць. Таму трэба разрэзацьпуты й аслабаніць дзіця. Як толькі дзіця зробіцьпершыя свае крочкі, маці ці хто іншы праводзяцьнажом па падлозе ці па зямлі са словамі: «Разар-віцеся, путы!».

Цікава, што дзіцячая мэтафорыка скарыстоўваеццанамі дзеля апісаньня дарослага жыцьця. Так, мы ка-жам «рабіць першыя крокі», распачаўшы нейкуюновую дзейнасьць, альбо «крэпка стаць на ногі» —чагосьці ўжо дасягнуць.

— Як вынікае, у нараджэньні дзіцяці ключавымёсьць пераадоленьне мяжы. Але чым далей, такуюсымбалічную мяжу на дарозе знайсьці ўсё цяжэй.Безумоўна, жыцьцёвых перашкодаў хапае. А сым-балічных?

— Выразнай падзеяй на дарозе зьяўляецца вясельле,шлюб. Вось жа ці ня кожны з нас у тым жа Менскузгадае, што па дарозе з Палацу шлюбаў абіраў даро-гу, каб праехаць праз мост. А фактычна пераадолецьці не адну з самых сур’ёзных у традыцыйным разу-меньні дарогаў. Праўда, сёньняшнія масты не ахоўваеЗьмей Гарыныч, як мост праз раку Смародзіну, алесымболіка мосту зьбірае ў адзін пучок усю сымболікударогі. Таму разуменьне вясельля як падарожжа цал-кам слушнае. І нашы вясельныя вандроўкі-падарож-жы — толькі сучасная рэалізацыя традыцыйнай схе-мы.

Page 111: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

221220

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— А для пахавальнай абраднасьці ідэя дарогі на-столькі выразная, што мы проста й будзённа ка-жам — правесьці ў апошні шлях. Хаця разумеем:гэта шлях да могілак.

— Між тым, у народных поглядах для нябожчыкагэта шлях на той сьвет. Менавіта для яго цяжкой ідоўгай дарогі ў пахавальнай абраднасьці асабліваяўвага надаецца нагам і абутку памерлага. У асобныхраёнах да сёньня кладуць у труну запасныя новыяшкарпэткі, дый абутак мусіць быць новы. Як у каз-ках, каб дабрацца да таго сьвету, трэба знасіць не аднупару жалезных ботаў. Дый у галашэньнях паўстаесьмерць як дарога:

А мая ж ты мамулечка, а куды ж ты сабралася,А ў якую дарожачку, а ў якую даліначку, а ў якуюдаміначку?А ў дарожаньку далёкую, а ў дарожаньку няеж-джаную.А з той дарожанькі ніхто дамоў не прыходзіць.

— Шлях між жыцьцём і сьмерцю — таксама да-рога, і вельмі няпростая. Мы кажам: зьбіцца зтропу, заблудзіцца ў жыцьці, згубіць арыенціры.Якія яшчэ сэнсы набывае мэтафара дарогі?

— Дарога ўнівэрсальна тлумачыцца як маральная ка-тэгорыя, кірунак, якога належыць трымацца. Шмат-лікія выразы сьведчаць, што чалавека можна «на-ставіць на пуць» і «зьбіць з тропу», што ёсьць чала-век «путны», «пуцёвы» й ёсьць «бяспутны», штохтосьці ідзе «прамой дарогай», а хтосьці абірае «кры-выя сьцежкі». Усё гэта маральныя алегорыі, якія тымня меней паказваюць на сымболіку прамой дарогіяк правільна абранай жыцьцёвай стратэгіі. Калі жчалавек выбірае гэтак званы іншы шлях, дык ягонаядарога ўспрымаецца «крывой», «блытанай» (дарэчы,блытаць, заблудзіцца й блуд — словы аднаго кораню)

і нават «закручанай». Пра чалавека, якi жыве няпраў-даю, скажам — «скруціўся», бо ішоў не наперад, акругамі. Такое абазначэньне чалавека праз паказань-не на ягоны шлях абумовіла прыказку: «На торнайдарозе трава не расьце». Гэта пра жанчыну, у якойпразь ейныя непрыстойныя паводзіны няма дзяцей.

— У мэтафары дарогі ці толькі ідэя руху важ-ная? Дарога — гэта яшчэ й месца нейкіх сустрэ-чаў, прыгодаў, здарэньняў.

— Сапраўды, дарога разумеецца як месца, дзе выяўля-ецца лёс чалавека, ягоная доля пры сустрэчах як зьлюдзьмі, гэтак і з прадстаўнікамі засьветаў. Згадаемказкі. Сюжэт ці ня кожнай зь іх закручваецца й да-сягае апагею пры выпраўленьні героя ў дарогу. І восьтут яго чакае камень ці слуп з надпісам, а фактычнапраблема выбару далейшага лёсу:

От едуць яны ды едуць, аж растанцы на дарозе, іслуп, а на ім штось напісана. Чытаюць: хто па-едзе направа, той здабудзе славу, хто налева —знойдзе багацьце, а хто проста, таго спаткаесьмерць. Адны паехалі направа шукаць славы, хтоналева, а Кавальчук рашыў, што ад сьмерці неадперці, дык лепш ехаць простаю дарогаю.

Усе знаходкі, зробленыя на дарозе, маюць незвычай-ны знакавы характар. Менавіта на дарозе герой сус-тракаецца з Богам (часьцей у выглядзе старца), сьвя-тымі, падарожнымі. Сустракаюцца на ёй і добрыя, ідрэнныя знакі. Штосьці нядобрае прадказвае суст-рэча з папом, зайцам, чорным катом, жанчынай зпустымі вёдрамі ці кошыкам, добрае — з ваўком ціжабраком. Асабліва гэта датычылася момантаў, калічалавек выпраўляўся на значныя для гаспадаркі за-няткі. З чарцямі дый іншымі дэманамі чалавек суст-ракаецца таксама на дарозе. Шырока бытуюць бы-ліны пра падарожных і чорта ў выглядзе барана, козь-

Page 112: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

223222

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ліка. Наагул, дарога, што лучыць засьветы, успрыма-ецца міталягічна як «нячыстае» месца.

— Напэўна ж, ня можа быць для ўсіх і ўся дарога«нячыстай». Гэта — толькі асобныя адрэзкі яе.Якія яны ў беларусаў?

— Найперш, гэта ростані — адзін з важнейшых ка-налаў камунікацыі з засьветамі. Гэта нулявая, пачат-ковая кропка дарогі й прасторы наагул, дзе ў кры-тычныя часавыя моманты разгортваліся рытуальныядзеі — палілася купальскае вогнішча, сьпявалісязаклінальныя песьні. Як моцны інфармацыйны ка-нал ростані выкарыстоўваюцца ў варожбах. Апоўна-чы на Купальле дзяўчаты гукалі долю:На Купалу пасьля заходу сонца, як заблішчаць нанебе зоркі, дзеўкі голыя бягуць дзе-небудзь за вёскуна растанцы, становяцца ракам і зубамі бы гавя-до рвуць падарожнік. Яны з гэтым зельлем моўчкібягуць дамоў і лажацца спаць, а падарожнік кла-дуць сабе пад голаў. Ноччу ня хібіць прысьніццасуджаны.

— Менавіта на ростанях, дарогах, што вядуць дагораду, вёскі, ставяць прыдарожныя крыжы. Як злу-чыліся тут паганскія й хрысьціянскія традыцыі?

— Найперш, крыж закліканы нэўтралізаваць патэн-цыйную небясьпеку гэтага месца для чалавека й со-цыюму. Але ростані — таксама крыж, толькі гары-зантальны. Назіраем як бы дубляваньне крыжа, штоўзмацняе сакральнасьць месца ды робіць магчымымкантакт з Богам. Мэтафара дарогі, шляху актыўна ска-рыстоўваецца і ў паэтычна-публіцыстычным, палітыч-ным дыскурсах. Ад пачатку мінулага стагодзьдзя клічаза сабою «шлях да волі», «да збаўленьня й шчасьцядарога». Васіль Быкаў назваў роздумы пра лёс свой ірадзімы «Доўгая дарога дадому». Зрэшты, у кожнагаз нас ёсьць і доўгая дарога да самога сябе.

КАЛОДНАЕ ПЧАЛЯРСТВА

Размова зь Дзянісам РаманюкомБеларусы заўсёды любілі мёд і ўмелі яго зда-бываць. У далёкай мінуўшчыне раі пчолаў за-сяляліся ў дуплы дрэваў, а людзі вышуквалііх, каб адабраць іхны мёд. Пазьней — сталідаглядаць, ахоўваць знойдзеныя раі. Бортнікі(так называлі сябе тыя, хто займаўся здабы-чаю мёду) сталі заманьваць пчаліныя раі ўзробленыя ў вершалінах дрэваў дуплы —борці. А па часе пачалі вырабляць калоды, па-майстэрску імітуючы дуплы дрэваў. Ставілііх у лясах, на дрэвах і проста ў палях. Белару-сы ахвотна займаліся здабычай мёду. Так, уXVІ стагодзьдзі на нашых землях было большза мільён борцяў, якія прыносілі да паўмільё-на пудоў мёду штогод. Сёньня клясычнаебортніцтва амаль зьнікла, але ягоны руды-мэнт — калоднае пчалярства — сям-там яшчэможна назіраць. І людзі ёсьць, якія называ-юць свой занятак не пчалярствам, а борт-ніцтвам.

— Дзе сёньня можна знайсьці аўтэнтычныхбортнікаў?

— Ёсьць на Палесьсі вёска Аздамічы, дзе, як кажуцьмясцовыя жыхары, «займаюцца пчоламі па-старын-наму». Двойчы на год — вясною ў траўні й восеньню,напярэдадні сьвята Ўзьвіжаньня — там «хаджаюцьпчолаў». Гэта значыць, аб’яжджаюць борці. Вясна ўдаліне ракі Прыпяці звычайна суправаджаеццавялікай паводкай. Таму аб’езд сваёй лясной гаспадаркіжыхары Аздамічаў рабілі на лодках. Пераплываючыад дрэва да дрэва, яны вычышчалі дно борцяў адсьмецьця, правяралі стрэхі й мацаваньні. Увосень

Page 113: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

225224

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

бортнікі чысьцілі борці, а самае галоўнае — зьбіраліўраджай.

— Якія прылады палешукі бяруць на гэтыя «ха-джаньні»? Як яны выглядаюць?

— Дзеля гэтага яны найперш маюць адмысловуюдрабіну. Яе называюць «астроў», і нагадвае яна сука-ватае дрэва з каротка абсечанымі сукамі. Такуюдрабіну рабілі каля кожнага дрэва з борцю й хаваліпобач у кустах ці ў траве. Астатнія прылады ўсім до-бра вядомыя: дымакур, шаня, у якую зьбіраюць ура-джай, вяроўка, сякера…

— Як выглядае борць?

— Борць выраблялі з адмысловых сасны ці дуба. Усярэдзіне мусіла быць прыродная пустата, штоспрашчала працу бортніка. Вось як апісвае яе мяс-цовы бортнік:

Не абавязкова, каб дрэва было здаровае цалкам. Усярэдзіне яно можа быць гнілаватае. Гэта наватсамае лепшае: і рабіць лёгка, і пчолы садзяцца. Дубвельмі цьвёрды — дык найлепей, каб ён быў сухі, аў сярэдзіне гнілы. Мы падрэжам яго, вычысьцім ся-рэдзіну…

Атрымліваецца нешта накшталт бочкі. Да яе прыраб-лялі дно й страху. Асаблівую ўвагу надавалі страсе. Яерабілі шматслойнай, як торт. Выкарыстоўвалі берас-ту, шыфэр, дошкі. Рабіўся ляток і адмысловая ад-туліна, якую таксама называлі «борць», празь яе да-глядалі пчолаў і ўвосень забіралі ўраджай.

— Як борці ўсьцягвалі на дрэвы?

— Борці былі вялікія й вельмi цяжкія. Некаторыямаглі важыць ажно тону. Бортнікі каапэраваліся, і не-калькі чалавек падымалі борці з дапамогай адмысло-вай прылады ў выглядзе кола, якое мацавалася на

вершаліне дрэва, празь яго перакідалася вяроўка —выходзіла гэткая лябёдка. Зьнізу яе падымалі некалькібортнікаў, а зьверху яшчэ адзін скіроўваў борць намесца.

— Сёньня бортніцтвам займаюцца людзі ў воль-ны ад хатняй гаспадаркі час і толькі двойчы нагод аб’яжджаюць борці. Ці ня трэба пільнавацьборці ад людзей ды зьвяроў? Мы ж ведаем з казак,што той жа мядзьведзь любіць паласавацца мё-дам.

— Мне было вельмі цікава даведацца пра колішнююпрыладу, што абараняла борці ад мядзьведзяў. Рабіла-ся яна з драўлянай калоды, якую падвешвалі на вя-роўцы пад борцяй. Атрымлівалася нешта накшталтківача. Мядзьведзь, калі залазіў на дрэва, дык упіраўсягалавою ў гэтую калоду й пачынаў адмахвацца лапаю.Чым мацнейшыя былі ўдары мядзьведзя, тым хутчэйгойдалася бервяно. Раззлаваны касалапы, захапіўшы-ся змаганьнем, звычайна звальваўся з дрэва, так і непаспытаўшы мёду. Сёньня ўжо ў Аздамічах немаг-чыма пабачыць гэтага прыстасаваньня, бо апошнягамядзьведзя застрэлілі ў 1943 годзе партызаны. Такказалі мне вяскоўцы. І, як яны гавораць, страшнысёньня для борцяў і пчолаў ужо ня зьвер, а чалавек.

Бывала, што птушка праб’е жаўно ды зьесьць мёд,куніца выгрызала. Багата такіх выпадкаў было.А вось, каб людзі, — не. Цяпер залазяць. Чалавек— самы небясьпечны. Забірае ўсё, матку зьнішчае,а тады й рой прападае.

— Як сучасныя бортнікі зь вёскі Аздамічы ставяц-ца да мёду? Проста як да ласунку, ці мёд значыцьдля іх нешта большае?

— Быў час, калі цукру не было й мёд быў адзінымласункам. Нават ёсьць такая прымаўка ў іх: «Ты што,

Page 114: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

227226

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

хацеў есьці мёд лыжкамі? Мёд трэба есьці капель-камі. Гэта ж лекі». Яны згадваюць расповеды сваіхдзядоў:

Зь вясельля прыйдуць і кажуць: вось багатае вясель-ле было — у іх на сталах мёд стаяў у талерках. Атаго мёду было — раз-два памакнуў і ўсё. Але калібыў мёд, дык тады лічылася багатым вясельле.Толькі заможныя людзі маглі мёдам частаваць.

Існавала й такая традыцыя. Калі бортнікі абыходзілісвае борці й дарогай сустракалі якога мінака, дык яныабавязаныя былі яго пачаставаць. Інакш у іх ня будземёду налета. Цікава пра гэта распавядае спадар Хве-дар зь вёскі Аздамічы:

Мы былі хлапчукамі, і таго мёду так хацелася…А бывалі гаспадары, што ніколі не давалі мёду.Дык мама нас вучыла: калі дзядзька ня даў мёду,дык трэба ўзяць шапку, вывернуць яе й пацерці:гэта значыць, пчолы ня сядуць.

— А ці праўда, што борці ставілі ня толькі надрэвах у лясах, але й ля могілак?

— Так, бо лічылі, што з дапамогай душаў памерлыхпчаліная сям’я прынясе больш мёду. Дый па сёнь-няшні дзень шмат дзе стаяць борці ля могілак. У кнізевядомага этнографа й мастака Міхася Раманюка «Бе-ларускія народныя крыжы» ёсьць такія здымкі.

— Чаму жыхары Аздамічаў здабываюць мёдгэткім працаёмкім спосабам, а не па-сучаснаму— паставіўшы вульлі на падворку?

— У палешукоў старыя традыцыі — яны, як нідзебольш, захоўваюцца ажно да сёньняшняга дня. Яныня толькі бортніцтвам займаюцца, а й іншымі тра-дыцыйнымі спосабамі зарабляюць грошы. Гэта не-шта сакральнае.

— Вы, натуральна, пакаштавалі гэты мёд. Мёддзікіх пчолаў, мёд з борцяў адрозьніваецца сма-кам ад мёду хатніх пчолаў?

— Адназначна, што такі мёд смакам не падобны дамёду з вульляў. Гэтых пчолаў, у адрозьненьне ад вуль-лёвых, не падкормліваюць увогуле, не кладуць ім ва-шчыну. Усё, што там ёсьць — воск, праполіс, мёд —натуральнае, прынесенае з палёў, лясоў.

— Дык чым тады прывабліваюць пчолаў, каб янызаляцелі ў борць?

— Разьвешваюць увесну адмысловыя паскі, пафарба-ваныя ў вельмі яркія колеры. І пчолы ляцяць, як напрыгожую кветку. Або на дно борцяў кладуць кветкібагуну ці іншыя пахкія кветкі. І на гэты водар пчолыляцяць.

— Дзікія пчолы зьлейшыя за хатніх? Як засьцера-гаюцца палескія бортнікі ад укусаў пчолаў?

— Пчолы ўсе аднолькава злыя. Але мясцовыя борт-нікі, што мяне ўразіла, ніяк не засьцерагаюцца ад іх.Яны проста на галаву нацягваюць шапку, падымаюцькаўнер вышэй і лезуць да гэтых борцяў. Пчолы іх,натуральна, кусаюць. Але гэтыя людзі ўжо так прыз-вычаіліся да ўкусаў, што яны ім як звычайныя кама-рыныя.

— У наш час палеская вёска Аздамічы — адна зьнямногіх выспаў, дзе яшчэ неяк захоўваецца ста-радаўні беларускі промысел — бортніцтва. Да-рэчы, і тлумачальны слоўнік беларускае мовыпазначае слова «бортніцтва» як састарэлае. Цішмат людзей займаюцца бортніцтвам у той вёс-цы? Ці перадаюць яны традыцыі й свае калодынаступнаму пакаленьню?

— На сёньняшні дзень у вёсцы засталося, можа, пяць

Page 115: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

229228

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

чалавек, якія займаюцца бортніцтвам. У асноўнымгэта старыя дзяды й яшчэ два-тры чалавекі з мала-дзейшых, якія атрымліваюць у спадчыну гэтыя борціды выяжджаюць іх глядзець. Традыцыя перадаеццаз пакаленьня ў пакаленьне, таму яна яшчэ й захоўва-ецца. Але ў маіх вушах гучаць словы дзеда Навума:«Рана ці позна з гэтым трэба разьвітвацца, а далей і згэтым сьветам».

БАБРОВЫЯ ЛЕГЕНДЫ

Размова з Алесем БелымБеларускі фальклёр вельмі багаты на згадкіпра бабра. Бабру людзі надавалі самыя фан-тастычныя й неверагодныя рысы:Ляцеў бабёр цераз двор,На ём сукенак дзевяць пар,На ём шапачка баброва,Загарэлася дуброва!..Зрэшты, бабёр і для іншых народаў ёсьць жы-вёлінай і знакавай, і эканамічна карыснай.Так, у XVII—XIX стагодзьдзях эканоміка Ка-нады ледзь ня цалкам была пабудаваная набабровым промысьле. Яшчэ ў 1685 годзе ўАўгсбургу выдалі кнігу нямецкага лекара Ёга-на Марыюса «Castorologia» — гэта навука прабаброў. Гэтак сама — «Castorologia» — назы-валася й ангельскамоўная кніжка МартынаГорэса канца ХІХ стагодзьдзя. Так што некалібабёр карміў ня толькі паляўнічых, але й на-вукоўцаў таксама. Дый ва ўсходніх славянаўу той час, калі толькі нараджаліся прыватнаяўласнасьць і дзяржава, прадукты баброў-нiцтва — бабровыя футры й бабровы стру-мень — былі ці не найпершымі экспартнымітаварамі. Празь іх жыхары іншых частакЭўропы атрымлівалі ўяўленьне й пра прод-каў сучасных беларусаў.

— А самі старажытныя беларусы ці цанілі гэтуюжывёліну?

— Калі мы паспрабуем уявіць сябе на месцы нашыхпродкаў, прыкладам, XVI стагодзьдзя, дык у іхнымжыцьці бабёр увесь час быў — калі не прадуктамібаброўніцтва (бо мала хто мог сабе дазволіць бабро-

Page 116: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

231230

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

выя шапку ці каўнер), дык шматлікімі легендамі дыпаданьнямі, часам анэкдатычнага зьместу. Па-пер-шае, людзей здаўна дзівілі будаўнічыя здольнасьцібаброў. Іх, дарэчы, надзвычай перабольшвалі, ствара-ючы абсалютна фантастычнае ўяўленьне пра ладжыцьця гэтых зьвяроў. Па-другое, апроч футра, ба-бёр даваў гэтак званы бабровы струмень — рэчыва зрэзкім мускусным пахам, якому прыпісвалі наватмагічныя ўласьцівасьці. У нашых шыротах немагчы-ма было дастаць парашок з рогу насарога ці якоемуміё. Вось струмень і выконваў тую ж ролю. Пры-намсі дзьве з паловай тысячы гадоў струмень быў длячалавецтва панацэяй ад усіх магчымых хваробаў:болю ў вушах і галаве, ікаўкі, колікаў у страўніку, глу-хаты, падагры, абмаражэньня, нават гістэрыкі. Ужы-валі яго й як проціядзьдзе ад укусу скарпіёнаў і та-рантулаў, і як сродак ад блохаў. Адны лекары лячыліім бессань, іншыя, наадварот — санлівасьць. Толькі ўканцы XIX стагодзьдзя эўрапейскія мэдыцына й фар-макалёгія паставілі кропку на іррацыянальнай верыў моц бабровага струменю. І вельмі своечасова, бо ме-навіта попыт на струмень падвёў баброў як біяля-гічны від да мяжы выжываньня.

— Дык што гэта за струмень, пра які сёньняніхто ня ведае?

— Людзі сярэднявечча, пэўна, расчараваліся б, даве-даўшыся, што струмень — усяго толькі крышталіза-ваная й фэрмэнтаваная… мача! Памылкова лічылі,што струмень утрымліваецца ў машонцы бабра, хацяён адкладаецца і ў самак. Па ўсёй Эўропе, пачынаю-чы ад рымскага вучонага І стагодзьдзя Плініюса Ста-рэйшага, верылі, што калі бабёр ня можа інакш ура-тавацца ад паляўнічага, ён адгрызае сабе гэтак зва-ныя «строі» ды пакідае іх чалавеку, каб захавацьжыцьцё й свабоду. У Рэчы Паспалітай была такаяпрымаўка: «Адкупіцца, як бабёр строямі». Гэта пра

чалавека, які ўхіліўся ад нейкіх непрыемнасьцяў за-надта вялікім коштам. Верылі таксама (і, дарэчы, да-гэтуль вераць), што зьнянацку засьпеты бабёр, уба-чыўшы немагчымасьць паратунку, плача сьлязьмі, якчалавек.

— А што яшчэ, апроч футра й «строяў», цікавілапаляўнічых?

— Хвост. Пакрыты лускай, бабровы хвост нагадваўрыбу, таму сярэднявечнае каталіцкае духавенстваабвясьціла яго ежай, прыдатнай для поснага ўжытку.Ня толькі ў нас, але й па ўсёй Эўропе ў Вялікі постксяндзы ласаваліся бабровым хвастом, які, дарэчы,праваслаўнае духавенства лічыла ежай нячыстай. Уво-гуле, ва ўсім сьвеце пра бабровы хвост хадзіла мност-ва легендаў. Прыкладам, што бабёр сьпіць на беразез хвастом, апушчаным у ваду, каб пачуць набліжэнь-не лодкі з паляўнічымі. Яшчэ казалі, што ён карыста-ецца хвастом як шуфлікам пры будаўніцтве хатак ігрэбляў. Альбо заганяе хвастом палі ў зямлю. Кара-цей, слановы хобат нейкі, а ня хвост. Гэтым мітамкінулі верыць менш як сто гадоў таму.

— Баброў лічылі вельмі ўмелымі рамесьнікамі.Дык чым яны працавалі — хвастом, зубамі ці,можа, лапамі?

— Усе народы паўночнай паўкулі, якія палявалі набаброў — у Сібіры, у Эўропе, у Амэрыцы — верылі,што бабры мала чым саступаюць чалавеку ў тэх-нічных магчымасьцях. Ва ўкраінцаў пра бабра ёсьцьтакая загадка: «Галава сабачая, хвост рыбін, а розумчалавечы». Індзейцы Паўночнай Амэрыкі ў XVII—XVIII стагодзьдзях лічылі, што бабры здольныя ка-ваць мячы ды нажы, пячы хлеб ды яшчэ шмат чаго.Нашы легенды не сягалі так далёка, але, напрыклад,галоўны лясьнічы вялікіх маёнткаў князя Вітгенштэй-на ў Слуцкім павеце ня так ужо даўно, у 1884 годзе,

Page 117: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

233232

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

пераконваў, нібыта бабры на адкрытых прырэчныхпрасторах засаджваюць лазою падыходы да вады.Прычым, ён быццам бы назіраў, як бабры імкнулісяне пашкодзіць лазовую кару й садзілі выкапаныягалінкі наўскос у папярэдне распушаную зямлю. А ўXV стагодзьдзі італьянскі гуманіст Пампоніё Лета, якінаведаў Вялікае Княства, пераказваў мясцовыя леген-ды пра тое, што чорныя бабры пануюць над рудымі,як фэадалы над сялянамі, і прымушаюць тых праца-ваць на сябе:

У баброў тры пароды — сяляне, баяры й магна-ты. Яны адрозьніваюцца колерам футра. У сяля-наў сьпіна звычайна без валасоў і абдзёртыя вушы;футра іхнае вельмі таннае. Баяры чорна-рудогаколеру; іхнае футра больш каштоўнае. Ім аздаб-ляюць дзеля раскошы краі вопраткі. Магнаты,якіх ловяць надзвычай рэдка, зусім чорныя. Іхнаефутра лёгкае й вельмі дарагое. Яны ніколі не вы-ходзяць са сваіх нораў; калі паказваюцца, дык усуправаджэньні цэлага статку: яны раздаюць са-браныя «сялянамі» запасы. Калі магнат трапіцьу рукі паляўнічых, просты бабровы люд упадае ўвялікі смутак, які выражае хадой і абліччам.

Праўда тут толькі тое, што чорныя бабры сустра-каліся больш рэдка й каштавалі сама мала ўдвая да-ражэй за рудых. Шапкі з чорнага бабра насілі сэна-тары Рэчы Паспалітай. Дарэчы, падобныя легендыпра баброў існавалі ў народаў Сібіры й паўночна-амэрыканскіх індзейцаў. Застаецца толькі пашкада-ваць, што напраўду інтэлект бабра далёка не таківысокі, і ўсе аповеды пра бязьмежныя тэхнічныяздольнасьці й высокую сацыяльную арганізацыю ба-броў ня маюць падставаў. Сучасная навука пазбавіланас надзеі на тое, што побач з намі жывуць такіясымпатычныя браты па розуме.

— Мяркуючы па шматлiкiх назвах вёсак, даўнейбабры вельмі шчыльна насялялі Беларусь. Восьтолькі на Віцебшчыне дзесяткі вёсак з назвамі, вы-творнымі ад «бабра»: Бабры, Баброва, Бабровічы,Баброўнікі…

— Не выпадкова асабліва ў Падзьвіньні такая кан-цэнтрацыя гэтых назваў. Шмат іх у паўднёвай, лева-бярэжнай частцы былога Полацкага княства. Гэтыкрай, бадай, самы апошні ў краіне, толькі пры кан-цы XVI стагодзьдзя быў канчаткова запрыгонены. Ада гэтага большасьць тутэйшага насельніцтва ўвогу-ле займалася ня столькі сельскай гаспадаркай, колькірознымі промысламі — прыкладам, баброўніцтвам ібортніцтвам. А таму й даўжэй захоўвала асабістуюсвабоду. Лад жыцьця тут чымсьці нагадваў жыцьцёэўрапейскіх каляністаў на вялікіх азёрах ПаўночнайАмэрыкі на два стагодзьдзі пазьней.

— А як там, дарэчы, захоўваюць памяць пра тра-дыцыі мясцовага баброўніцтва?

— Два з паловай стагодзьдзі экспарт прадуктаў баб-роўніцтва быў асновай эканомікі Канады. Бабру аба-вязаныя ўзьнікненьнем шмат якія буйныя сучасныягарады Паўночнай Амэрыкі — Манрэаль, Дэтройт,Квэбэк, Чыкага, і там добра пра гэта памятаюць. УКанадзе штогоду ў апошнюю пятніцу лютага, пачы-наючы з 1974 году, сьвяткуюць Нацыянальны дзеньбабра. Школьнікаў возяць на экскурсіі. Яны дапама-гаюць ім зразумець, якое месца займаў бабёр ужыцьці іхных продкаў. Пра гісторыю паўночнаамэ-рыканскага баброўніцтва напісана сотні кнігаў — інавукова-папулярных, і мастацкіх (прыгадаем хоцьбы Фэнімора Купэра й Джэймза Олдрыджа). Бабёр— адзін з самых папулярных сымбаляў Канады. Угэтай краіне, а таксама ў асобных амэрыканскіх шта-тах, існуе папросту культ бабра.

Page 118: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

235234

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Калісьці й беларусы казалі: «Як заб’еш бабра,ня будзеш мець дабра». Гэта значыць, што на ба-бра ў Беларусі ня толькі палявалі, але й імкнулісязахаваць, зьберагчы яго?

— Беларусь, магчыма, адзін з самых раньніх рэгіёнаўбабровага промыслу ў гісторыі чалавецтва. Менавітапра нашы землі як пра асноўнага пастаўшчыка баб-ровага струменю й шкурак пісалі яшчэ грэк Гэрадоті араб Ідрысі. Да таго ж, мы маем права ганарыццатым, што былі першай краінай, якая ў СтатуцеВялікага Княства Літоўскага 1588 году заканадаўчааформіла мерапрыемствы дзеля аховы папуляцыібаброў:

Если бы… были гоны бобровые давные звечные у ин-шого суседа дедизне, ино оный пан, в чыей дедизнебудуть гоны, не маеть сам ани людем своим допу-стить старого поля доорати так далеко, яко быот зеремени мог кием докинути… А если бы подзеремена подорал або сеножати подкосил, або лозуподрубал, а тым бобры выгонил, таковый маетьплатити дванадцать рублей грошей... Пакли быхто гвалтом бобры побил або злодейским обыча-ем выкрал, таковый маеть гвалт платити… зачорного бобра чотыри копы грошей, а за карого —две копе грошей.

Дзякуючы пашане да гэтай жывёлы, якую й дзяр-жаўная ўлада ВКЛ, і просты люд пранесьлі праз ста-годзьдзі, менавіта Беларусь здолела захаваць эўрапей-скага бабра ад поўнага зьнішчэньня ў ХХ стагодзьдзі.Мне б вельмі хацелася, напрыклад, каб у Бярэзінскімзапаведніку, які ў свой час адыграў галоўную ролю ўвыратаваньні бабра, зьявіўся сапраўдны музэй баб-роўніцтва. Пакуль тамтэйшы, неблагі ўвогуле, музэйпрыроды экспануе, на жаль, толькі чучалы розныхзьвяроў. А варта было б, каб ён у экспазыцыі зрабіў

акцэнт менавіта на гісторыі нашага баброўніцтва,нашай нацыянальнай «бабровай міталёгіі» як част-цы ўсясьветных зьяваў. Уявіце, калі б сабраць пад ад-ным дахам францускія касторавыя капелюшы XVIIстагодзьдзя й парфуму XX, літоўскія прывілеі на баб-ровыя гоны й бабровыя манэты Кампаніі Гудзона-вай затокі, залозы канадзкіх трапэраў і штыхі бела-рускіх баброўнікаў, двухмэтровы шкілет гіганцкагавыкапнёвага бабра й лукі-самастрэлы хантаў дымансі...

— Ці мог бы беларускі бабёр стаць такой самайвізытоўкай нашай краіны, як бабёр канадзкі дляКанады? Або, прыкладам, як собаль для Расеі?

— Так, але найперш трэба пазбавіцца комплексу не-паўнавартаснасьці. Баброўніцтва, калі зірнуць на ягоад першых згадак Гэрадота да заснаваньня Бярэзін-скага запаведніка ў 1926 годзе, — адна з самых ціка-вых зьяваў нашае гісторыі, адна зь нямногіх, што маеўсясьветнае значэньне. А мы забыліся пра такую прэ-зэнтабэльную рэч.

Page 119: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

237236

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЕЛАРУС ЗЬ ЛЮЛЬКАЙ У ЗУБАХ

Размова з Алегам ТрусавымУ кнізе «Живописная Россия» я зьвярнуў ува-гу на пададзены там вобраз тыповага, згледзішча расейцаў, беларуса. Запомніласямне, што ён быў зь люлькаю ў зубах. Пазьнейу савецкіх фільмах ня раз кпілі зь беларускаймахоркі. Дый беларускія археолягі ў часе рас-копак знаходзяць шмат люлек, піпак, фаек.

— Дык ці сапраўды паленьне тытуню было ўмінулым характэрнае для беларусаў?

— З гледзішча ўжываньня тытуню беларусы — ты-повая эўрапейская нацыя. Нашы продкі пачалі ягоўжываць амаль тады ж, калі, напрыклад, і галяндцы,ангельцы. Дарэчы, тытунь у Эўропу завезьлі менавітаангельцы й галяндцы. А радзіма тытуню — Паўноч-ная Амэрыка, і менавіта індзейцы вакол вогнішчапалілі гэтак званую «люльку міру». Адтуль і пайшлатрадыцыя вырабу люлек і паленьня тытуню. Штотычыцца першых люлек, якія трапілі ў Беларусь, дыкяны былі вырабленыя або бэльгійскімі майстрамі, абогаляндзкімі. Іх мы й знаходзілі ў раскопках. Самыястарыя люлькі датуюцца ХVІ стагодзьдзем. Спачаткубеларусы тытунь толькі палілі, а жаваць і нюхацьнавучыліся ў ХVІІІ стагодзьдзі, і з гэтым прыйшлоновае слова — табак, альбо табака.

— Тытунь і табака — гэта не адно і тое ж? Чымяны адрозьніваюцца?

— Слова «тытунь» прыйшло да нас хутчэй за ўсё зтурэцкае мовы праз украінскую. Зазначу, што быўяшчэ адзін шлях трапляньня люлек у Беларусь —турэцкі. Гэта люлькі, зробленыя з чырвонай гліны. Іхназывалі «чырвонаглянцавыя». Вырабляліся яны шы-

рока на тэрыторыі сёньняшняй Малдовы, Валахіі —дакладней, на той тэрыторыі, якая належала Турэч-чыне. І вельмі шмат нам завезьлі люлек украінскіязапарожцы. Гэта адбывалася ў часе вайны 1648—1654гадоў, а потым і ў часе вайны Аляксея Міхайлавіча,калі яны ўжо былі хаўрусьнікамі расейцаў у бараць-бе зь беларусамі. У тых гарадах, дзе былі казацкіягарнізоны, археолягі знаходзяць сотні люлек менавітатурэцкага паходжаньня. Першымі сталі шырокапаліць тытунь украінцы. Натуральна, што ў Беларусьпатрапілі і ўкраінскія люлькі. У другой палове ХVІІ іў ХVІІІ стагодзьдзі мода паліць перайшла ад шляхты,магнатаў да мяшчанаў, а потым была падхопленая йсялянамі. І якраз з другой паловы ХVІІ стагодзьдзя ўБеларусі пачаўся масавы выраб люлек, якія імітаваліэўрапейскія ўзоры.

— А калі ўзьнікла ўласная традыцыя вырабу лю-лек?

— Цікава, што люлькі, зробленыя ў Галяндыі, быліпапулярныя ў Беларусі доўгі час. Яны мелі свае клей-мы, былі белагліняныя з доўгімі цыбукамі. Іх не пад-раблялі, а завозілі. Падрабляць пачалі турэцкія люлькі.І неўзабаве зьявілася каля сотні ўласных варыянтаў.У ХVІІІ стагодзьдзі былі ўжо й белагліняныя, і паліва-назялёныя, і карычневыя глязураваныя, і задымленыячорныя, і нават драўляныя для бяднейшых людзей, уякіх не было магчымасьці набыць керамічную люль-ку. У Менску знойдзена шмат драўляных люлек, зроб-леных з абсмоленых пянькоў сасны.

— Табаку імпартавалі ці завозілі кантрабандай?

— У адрозьненьне ад Расеі, у Беларусь табаку пры-возілі зусім легальна. І ўжо ў ХVІІІ—ХІХ стагодзьдзяхна поўдні Беларусі яе сталі вырошчваць. Але ўсё ХVІІстагодзьдзе беларусы былі самымі зламыснымі кант-рабандыстамі ў дастаўцы тытуню ў суседнюю Расею,

Page 120: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

239238

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

бо на той час цар Аляксей Міхайлавіч забараняўпаліць тытунь. І жорстка каралі тых, хто парушаўгэтую забарону — білі бізуном, адсякалі рукі. Існа-валі таксама самыя розныя спосабы перавозу люлекі тытуню ў Расею. Прыкладам, іх старанна зашываліў конскія хамуты, і тавар пасьпяхова трапляў да свай-го месца прызначэньня.

— А як ставіліся да паленьня ў Рэчы Паспалітай,у складзе якой тады былі беларускія землі — ідзяржава, і грамадзтва?

— Спачатку грамадзтва ставілася хутчэй адмоўна.Лічылася, што гэта непрыгожа, што гэта д’ябальскізанятак, але ў ХVІІ стагодзьдзі, падчас жахлівых вой-наў, паленьне становіцца звычайным — і нават папу-лярным ва ўсіх сацыяльных групах. І ўжо ў ХVІІІ ста-годзьдзі супраць паленьня не выступаюць нават ніцарква, ні касьцёл. І гэткая тэндэнцыя ва ўсёй Ус-ходняй Эўропе. А ў Расеі Пётар І загадам уводзіцьпаленьне як абавязковае для любога расейскага два-раніна, гэтаксама, як і піць каву, напрыклад. МенавітаПётар І у Расею завёз галяндзкія люлькі. І сам ён на-вучыўся паліць у Эўропе.

— Але хіба людзі не разумелі, не адчувалі, штопаленьне тытуню выклікае шэраг хваробаў?

— Сапраўды, людзі гэта ня вельмі адчувалі, бо, па-першае, ня так часта палілі — тытунь быў вельмі да-рагі й паліць штодня не было звычкі. Па-другое, ужоў ХVІІІ стагодзьдзі па ўсёй Эўропе была мода яго непаліць, а нюхаць. Тады ў Беларусь і трапляюць таба-керкі. Зрэшты, разам зь нямецкім словам «табак»,альбо «табака». Пані, напрыклад, не палілі люлек, анюхалі табаку й з асалодаю чхалі. Гэта лічылася й свое-асаблівым лекам прастуды. Тытунь часам нават жа-валі. Быў адмысловы гатунак, яго можна было якжуйку жаваць.

— Ці памянялася стаўленьне да паленьня пасьляакупацыі беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй?

— Ужо празь дзесяць-пятнаццаць гадоў пасьля таго,як Пётар І сваім загадам дазволіў тытунь, былі закла-дзеныя першыя плянтацыі яго на поўдні Расеі, івельмі хутка тытунь стаў расейскім. Калі Беларусьтрапіла ў Расею, дык сталі паліць расейскі тытунь.Неўзабаве й на беларускім Палесьсі яго пачалісадзіць, і садзілі яго там амаль да нашых дзён. Асаблівашырока вырошчвалі тытунь у часе войнаў, калі небыло магчымасьці купіць яго за мяжой. Апошні разтытунь вырошчвалі для партызанаў — махорку. Ад-мыслова сяляне круцілі й прадавалі гэтак званыя«казіныя ножкі» з газэты.

— А калі зьнікаюць люлькі й становяцца папу-лярнымі папяросы й цыгарэты?

— Па-першае, люлькі ня зьніклі й да сёньня. Іншаярэч, што люлька зноў выконвае першапачатковуюфункцыю, калі яе палілі багатыя людзі — магнаты йшляхта. Вось і цяпер люлькі каштуюць дорага, і імікарыстаюцца людзі творчых прафэсіяў ды знаўцысмаку дарагіх гатункаў табакі. Ну, і вядома ж, янынеад’емная частка вобразу марскіх капітанаў. Паліцьлюльку меней шкодна, чым папяросы ды цыгарэты.Яшчэ ў ХVІІІ стагодзьдзі прыдумалі муштукі з бурш-тыну, і ў Беларусі іх нават выраблялі. Кажуць, штобурштын нібыта затрымлівае канцэрагены. Мы час-та знаходзілі бурштынавыя муштукі падчас раскопак.Яны найболей характэрныя для ХІХ стагодзьдзя, калілюдзі пачалі разумець, што паленьне тытуню шко-дзіць здароўю. Усьлед за муштуком з бурштыну зьяў-ляецца фільтар для папяросы, а затым — цыгарэтызь фільтрам. І гэта ўжо пачатак ХХ стагодзьдзя. Але ўСССР эканомілі на здароўі людзей, таму й зьявілісятакія асабліва моцныя й асабліва шкодныя для зда-роўя папяросы «Беламорканал» і цыгарэты «Памір».

Page 121: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

241240

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Дык як паўплываў тытунь на культуру бела-рускай нацыі?

— Па-першае, ён аказаў значны ўплыў на дэкара-тыўна-прыкладное мастацтва. Так, у Наваградку язнайшоў унікальную люльку, якая ўяўляе сабою пры-гожую манашку, што нясе на плячах цэлы кораб.Люлькі мелі розны выгляд — чалавечых галоваў, абут-ку, расьлінаў. Гэта ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога маствацтва. Па-другое, ужываньне ты-туню ў ХVІІІ—ХІХ стагодзьдзях дадавала беларусамэўрапейскага іміджу. Мы й заганы запазычылі адЭўропы раней за суседзяў. Напрыклад, і гульня ў кар-ты, як і тытунь, становіцца папулярнай у Беларусі ўХVІ стагодзьдзі. Гэта таксама сьведчаньні, што Бела-русь аж да канца ХVІІІ стагодзьдзя належала да за-ходнеэўрапейскай культурнай прасторы. Мы бралі зЭўропы ня толькі каштоўнае, але й адмоўнае.

Page 122: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

243242

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Á ‡ · ‡ ‚ ˚

· Ó È Í i

‡ ‚ ‡ Ì Ú Û ˚

Ô ‡ Í ‡ ‡ Ì ¸ Ì i

„ Ó ‰ Ì ‡ Ò ¸ ˆ ¸

ÌÓ‡‚˚

Page 123: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

245244

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПРАЎДА Й ПАДМАН

Размова з Тацянай ВалодзінайПраблема праўды й падману — адна з цэнт-ральных у чалавечым жыцьці. На гэтую тэмумудрацы й філёзафы спрачаюцца тысяча-годзьдзямі, але канчаткова вызначыць — да-бро гэта ці зло, так і не змаглі. І сапраўды,падман можа быць выкліканы эгаістычныміпамкненьнямі, і тады выклікае асуджэньне,а можа кіравацца спагадаю — і прызнаваццатаму маральна апраўданым. Але як ні пара-даксальна гэта гучыць, без падману чалавекужыць немагчыма. А народная творчасьцьдык і ўвогуле цьвердзіць, што падман існуеспрадвеку:Даўней яшчэ людзі не былі такія хітрыя, якцяпер. Жылі яны проста, як Бог наказаў,ніхто нікога ня крыўдзіў, бо баяўся граху. За-тым усім і добра было жыць на сьвеце. Тольківось зьявіліся такія людзі, што захацелі заба-гацець, от і пачалі яны ашукваць ды падман-ваць. І нарэшце пайшло на сьвеце такое кру-цельства, што кожны другога падманвае дытолькі наровіць, каб яму было добра. Алетрасца яму ў зубы, а не дабро, бо заўсёдызнайдзецца яшчэ хітрэйшы, што й яго ашу-кае ды гарэй скрыўдзіць.І далей, і далей па ланцужку. Так і завёўсяпадман на сьвеце. Ён і сродак абароны, і сро-дак рэалізацыі інтарэсаў — як асобы, гэтак ігрупы, клясы й нават дзяржавы. Падман —гэта супярэчлівы, шматплянавы, страшэнназаблытаны псыхалягічны фэномэн.

— Дык хто навучыў беларусаў падманваць? Штокажа пра гэта фальклёр?

— Фальклёр захаваў уяўленьні пра спэцыфічны відпадману, які зыходзіць ад нячыстай сілы, перадусім,чорта, лесавіка ці нават спэцыяльнага дэмана — Блу-да. Пры сустрэчы з такімі істотамі чалавек губляеарыентацыю, ня можа знайсьці дарогу ды вяртаеццаў пачатковы пункт. Нячыстая сіла ня проста зьбіваеяго з дарогі, але й спрытна грае на чалавечых слабась-цях: то пакажацца кавалачкам золата, ягняткам, цізапрапануе зазірнуць у шынок ды перакінуцца ў кар-ты. Закаханаму хлопцу, што пакутуе ў расстаньні,зьяўляецца ў выглядзе любай дзяўчыны. Чорт любіцьі бяскрыўдна падмануць даверлівага падарожнага: наранак ягоныя падарункі ператвараюцца ў грудкісьнегу, шышкі, конскі гной ці чарапкі.

— Дык падман выдумаў чорт? А можа, на чортатолькі пераносіліся чалавечыя рысы й люстраваўён нашы дзеі?

— Справядліва й першае, і другое. І гіпотэза пра во-браз чорта як адбітак чалавечага прадоньня мае шматпадставаў. Але, зыходзячы з таго, што першапачатко-ва падман як працэс і вынік — гэта падмена рэаль-нага, праўдзівага стану рэчаў, нейкая ўяўнасьць, якаяпад сілу толькі нячыстаму, можна меркаваць, штодэман і быў першым і асноўным суб’ектам падману.Гэтыя ягоныя здольнасьці перанялі найбліжэйшыяспадкаемцы чорта — ведзьмы й чараўнікі. Найпершдзеля падману чалавека й скарыстоўвалі яны розныячарадзейскія штучкі — прыкладам, абыходзілі ваколчалавека зь нейкім незвычайным прадметам. А ўжоў чараўнікоў перанялі злодзеі.

Кажуць, што разбойнікі ўмеюць усяляк чараваць:запаліць сьвечку з тлустасьці чалавечай ды абня-се ёю або адцятаю рукою мярца, — то чалавектады так засьне, што каб і рэзаў, то не прачхнец-ца.

Page 124: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

247246

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Каб чалавека падмануць, яго трэба абысьці ціаб’ехаць?

— Так, заключыць у кола, што наагул ёсьць дзейс-ным спосабам падпарадкаваць. Відаць, таму й кажуць— «абысьці», што значыць падмануць, ці «па крывойне аб’едзеш» — не перахітрыш. Цікава яшчэ, што ўтрадыцыі да заключэньня ў своеасаблівае кола раўна-валася апрананьне чалавека. І тады нячысьцік авалод-ваў, падманваў ахвяру, зьмясьціўшы яе ў замкнёнуюпрастору, абмежаваную галаўным уборам і абуткам.У нас існуюць легенды пра гэтак званыя камяні-краўцы альбо камяні-шаўцы, у якіх жыве зьмей, штоза грошы шые людзям вопратку. Вырабы, праўда,атрымліваліся «чартоўскія»: «дык ён вышыець, штой на сьвеце так добра ніхто не пашыець, як ён». Алена просьбу «сшый ні тое, ні сёе», тое й атрымлівалі— кашулю з адным рукавом з пляча, а з другім — сасьпіны.

— І сёньня мы часта кажам: вось нас «абулі», цінават «абулі ў чортавы лапці» — падманулі. І якжа чорт «абуваў» даверлівых людзей?

— Шыў для іх чартоўскія боты:

Усякаму, каму трэба былі боты, варта было па-дысьці пад акенца ў камяні, назначыць час і па-класьці грошы, і абутак быў гатовы ў свой час.Боты былі цудадзейныя, іх можна было насіцьпятнаццаць гадоў і чым часьцей бываць на ігрыш-чах, тым лепш, але толькі з умоваю не хадзіць уцаркву, там яны адразу распадаліся на дробныякавалкі. Але ж у карчму такія боты несьлі про-ста самі.

Як бачым, чорт сапраўды пляце для чалавека лапці (амы так і кажам: «Што ты пляцеш?»), з дапамогаюякіх ён падманвае яго й зацьвярджае сваю над ім

уладу, надзяляе тымі ці іншымі рысамі. І тады ўжопра заўзятага падманшчыка мы скажам: «Чмут-ба-ламут, у чортавы лапці абут». Усё гэта падводзіць дадумкі пра блізкасьць ідэі падману з дэманічным сьве-там.

— А ці мог чалавек падмануць, скажам, Бога?

— Спрабаваў. Але легенды распавядаюць, што з гэта-га выйшла. У адной зь іх зязюля была калісьці жан-чынаю, мела мужа, але захацела іншага. Надумалападмануць Бога, схавала мужа пад мост і пайшлапрасіць сабе новага. Аднак Бог здагадаўся й другоганя даў, а загадаў ляцець птушкаю ды шукаць перша-га. З таго часу й па сёньняшні дзень крычыць яна:«Я-куб, Я-куб!».

— Зразумела, у фальклёры падманваюць адзін ад-наго й сяляне, і паны, і чэрці. І з рознымі мэтамі— у тым ліку, напэўна, і з магічнымі?

— Гэтак званы магічны падман таксама меркаваў су-размоўцу, але ім мог быць і зьвер, і дэман, і наватхмара альбо расьліна. У традыцыйным разуменьнічалавек — такая ж часьцінка Сусьвету, як і іншыяягоныя насельнікі. З кожным партнэрам чалавек ус-тупаў у кантакт і чакаў адказу. І падманваў таксама,як гэта рабілі асобныя сялянкі:

Прыйдзе баба сеяць лён і паскідае зь сябе андаракды сарочку. Стаіць голая, каб лён падмануць: воякая я гаротная. І чакае, што лён пашкадуе яе йпадумае: «Гэта баба бедная, у яе нават сподняйкашулі няма, трэба яе пашкадаваць і лепш за-радзіць».

— Калі лён такі даверлівы, то нячыстыя духі пасваёй сутнасьці хітрыя. Ці можна падмануць, ска-жам, дэмана хваробы?

Page 125: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

249248

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Можна. Наагул, падман хваробы лічыўся аднымзь дзейсных сродкаў мэдычнай магіі. Пасьля таго, якліхаманка перастае калаціць чалавека, зачынялі ўсевокны ў хаце, забівалі хаця б дзеля выгляду дзьверы,прыклейвалі ўсюды таблічкі з надпісам: «Яго нямадома, паехаў» і пакідалі так прыблізна на тыдзень.Верылі, ліхаманка паблукае па двары, паглядзіць натаблічкі й пакіне хворага ў спакоі.

— А ці можна падмануць сьмерць?

— Імкнуліся хаця б паспрабаваць. Шырока вядомыказачны сюжэт пра чалавека, што падманваў сьмерць,круціўшы свой ложак у розныя бакі. У народнай мэ-дыцыне, калі цяжка хварэла дзіця, рабіліся наступ-ныя захады:

Як толькі пачнецца прыпадак, усе ў хаце прыма-юць урачыстую цішыню, кожны застаецца неру-хомым на тым месцы, дзе яго натрапіў загад маціхворага, якая адразу ж накрывае дзіця белым пак-рывалам і трымае над ім запаленую грамнічнуюсьвечку, курыць ладанам ці смалою. Карацей,ствараюцца такія абставіны, што хто прышлыпадумаў бы, што ў хаце нехта памёр. Гэта жпадумае й тая сьмерць, што была пасланая задзіцем, і не зачэпіць яго.

— Жыцьцёвыя назіраньні суб’ектыўныя. Ці ёсьцьпаказьнікі больш рэальныя? І як гэтая праблемавыглядае ў іншых народаў?

— На думку навукоўцаў, асновай перакананьня за-ходняй культуры ў недапушчальнасьці хлусьні ёсьцьуяўленьне пра тое, што падман парушае правы чала-века. Гэта можна добра зразумець з тлумачальныхслоўнікаў. У слоўніках, прыкладам, ангельскай мовыпры вызначэньні падману ёсьць паказчык на тую асо-бу, якую падманваюць, падкрэсьліваецца, што гэта

гвалт над ёю. У расейскіх дэфініцыях хлусьня, якправіла, разглядаецца толькі як амаральны ўчынакпадманшчыка. Прыкладна тое і ў нас. Але прыказкітыпу «Не любо, не слушай, а врать не мешай!», «Вратьне устать, было б кому слушать», «Не хочешь слушать,как люди врут, — ври сам!» дазваляюць меркаваць,што ў расейскай самасьвядомасьці падман прад-стаўлены ў большай ступені, чым у некаторых іншыхнародаў.

— У чым станоўчае прызначэньне падману?

— Хлусьня й падман не існавалі б у нашым жыцьці,калі б былі шкодныя самі па сабе й прыносілі толькіняшчасьці. Зь іншага боку, цяжка ўявіць, якім быўбы сьвет, калі б чалавек ня ўмеў падмануць. Тамуўсьлед за псыхолягамі хочацца думаць, што асноўнаепрызначэньне падману — ахоўнае, бо дазваляе непараніць праўдай. Ягоны сэнс — захаваць, зьберагчый даць веру. Атам можа быць мірным, а можа разбу-раць. Меч выступае сымбалем абароненасьці і ў тойжа час зброяй злачынцы. І падман укладваецца ў гэтылягічны шэраг. Ну, а чым ён стане — інструмэнтамдабра альбо зла, вызначае чалавек.

Page 126: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

251250

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЯК ЛЮДЗІ БАРАНІЛІ СВАЮ ГОДНАСЬЦЬ

Размова зь Ігарам МарзалюкомЧалавек, як вядома, істота надзвычай кан-фліктная. У спрэчках, а часам нават беспад-стаўна, кідаецца словамі, што абражаюць,зьневажаюць іншых. У сучаснай Беларусі мыпрызвычаіліся й да абразаў, і проста да лаянкі.А як ставіліся да гэтага продкі? Ці старавеч-ныя беларускія месьцічы бараніліся ад абра-заў? Якімі прававымі нормамі, прыкладам, уСярэднявеччы рэгулявалася маральная неда-тыкальнасьць асобы? Наагул, ці ўспрымала-ся абраза словам у мяшчанскім асяродзьдзі яквід злачынства? Адказы на гэтыя пытаньніможна знайсьці ў актавых кнігах магістратаўбеларускіх гарадоў, бо скаргі на абразу мяш-чанскай годнасьці словам займаюць у судо-вых кнігах далёка не апошняе месца.

— Найперш, што ў старавечнасьці лічылася аб-разай?

— Найчасьцей гэта былі зьнявагі, зьвязаныя з пахо-джаньнем, з нараджэньнем па-за законным шлюбам,абвінавачаньне маці чалавека ў разбэшчанасьці. Па-казальна, што ў Статуце Вялікага Княства Літоўска-га 1588 году гэтыя пытаньні знайшлі належнае ад-люстраваньне:

Теж уставуем, иж коли бы хто кому рек, жесь тынеучстивое матки и нечистого ложа сын, а тогобы на него не довел, а тот, которому примовено, стого слушне бы се вывел, тогды сказуем, иж тако-вый маеть оного навезати совито сорокма копа-ми грошей. А тую примовку перед тым же судомзаразом, с права не отходечи, так очистити и

тыми словами одмовити маеть, што есми менилна тебе, жебысь ты был неучстивое матки и не-чистого ложа сын, том на тебе брехал яко пес.

— У асяродзьдзі шляхты гонар баранілі на пая-дынку. А як у мяшчанскім асяродзьдзі рэагавалі наабразу?

— Звычайна мяшчане не рызыкавалі ўласным жыць-цём. Іх цалкам задавальняла публічнае перапрашэнь-не ды грашовы штраф за абразу. Асабліва сур’ёзнаставілася беларускае бюргерства да зьнявагаў улас-най прафэсійнай дзейнасьці. Прыкладаў, калі абразапрафэсійнай кваліфікацыі майстра паклікала крыў-дзіцеля ў суд, можна прывесьці надзвычай шмат.Спынімся на здарэньні, якое мела месца ў Магілёвеў 1577 годзе. У магістрацкі суд са скаргай на калегуКосьцю Яцкавіча зьвярнуўся магілёўскі залатар УласБагданавіч. Мала таго, што канкурэнт прылюдна яго«лаиал и словы не учстивыми соромотил», дык ёняшчэ меў нахабства паставіць пад сумнеў пра-фэсійную рэпутацыю заяўніка:

А над то яшчэ фалшэрам называл, у чом ён разу-меючы быт не малое уближэне своей у добрай сла-ве и пачстиваму захаваню, звлаща зелжене вяли-кае видзечы рамяслу свайму залатарскаму, като-рае тых прычын церпливе зносит не звыкло, хо-цечыся з такового падазрэнства Улас вывесть же-дал а вчинене справедливости.

Натуральна, абвінавачаны меў свае контраргумэнты.Косьця даводзіў і на судзе, «…што не без причины по-ведаючи дей то на него вел, але подзроным его в томбыти разумел». Бо, як ён цьвердзіў, ягоны калега за-мест срэбраных з пазалотай гузікаў прадаў рэчы, вы-рабленыя з бронзы, «через Богдана Сидоровича ме-щанина Могилевского теж мещанину Могилевско-му Лукъяну Михайловичу Пилку». Аднак, гэтыя мяш-

Page 127: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

253252

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

чане, выкліканыя на суд, не пацьвердзілі абвінавачань-няў. Магістрат, улічваючы ўсе вышэйзгаданыя ака-лічнасьці ды паказаньні сьведкаў, вынес вырак накарысьць Уласа:

Врад зрозумевшы то напрод же, Улас чловек не лоз-ный, але в месте короля его милости Могилевскомдобре оселый, иако один з мещан господарских Мо-гилевских. А за то што на него клал, а не довел, жесам того близким ест, про то вси шкоды и накла-ды судовые, которые от него на тот час поднял,водле права нагородити и слушне ему оправитивинен будет.

— А ўвогуле лаянка, абразы непрыстойнымі сло-вамі, калі гаворка не ішла пра нейкую прафэсійнуюдзейнасьць пакрыўджанага, ці ўспрымалiся намасавым узроўні сьвядомасьці як супрацьпраўнаедзеяньне, якое мусіла разглядацца ў судзе?

— У другой палове XVI і ў XVII стагодзьдзі ў судовыхкнігах Магілёўскага магістрату падобныя скаргі зай-маюць трэцяе месца пасьля крымінальных злачын-стваў ды маёмасных скаргаў. У мяне дык склаласяўражаньне, што любая публічная зьнявага годнасьцій гонару мешчаніна амаль імгненна выклікала ўапошняга надзвычай тыповую рэакцыю — зварот усуд. Прычым, магістрат такіх справаў не пакідаў безразгляду і ўвагі. Падкрэсьлім, сярод гэтых скаргаў,што былі разгледжаныя ў судзе, вельмі шмат такіх«нязначных» — як скажам, звычаёвая лаянка паміжсуседзямі. Аднак, суд не казаў, як цяпер — ну штовы, паміж сабой па-людзку разабрацца ня можаце, абраў такія справы да разгляду. Асабліва пільную ўва-гу да сябе прыцягвалі абразы непрыстойнымі словамі.Нецэнзуршчына каралася даволі жорстка.

— Ці захавалася ў крыніцах аргумэнтацыя, якаядазволіла б нам зразумець прычыны такога жор-

сткага стаўленьня з боку тагачаснай гарадзкойсупольнасьці да аматараў брыдкаслоўя?

— Такое стаўленьне да лаянкі было зусім натураль-нае для хрысьціянскай культуры. Тым болей, што час,пра які мы гаворым, характарызуецца дзьвюма істот-нымі рысамі — з аднаго боку, адбываецца больш глы-бокае засваеньне хрысьціянскай дактрыны на маса-вым узроўні, а зь іншага — істотна ўзмацняеццаіндывідуалізм у мяшчанскім асяродзьдзі. А ўвогуле,згодна з тагачаснымі ўяўленьнямі, брыдкаслоўе —прамы шлях да пекла. Прынамсі, лічылася, штобацькі, якія вучаць сваіх дзяцей лаяцца, туды мусяцьпатрапіць абавязкова.

— Якія канкрэтныя формы пакараньня існаваліза такія абразы?

— Пакараньне за брыдкаслоўе было даволі адчуваль-нае для крыўдзіцеля. Той, хто дазваляў сабе такую«раскошу», рызыкаваў патрапіць на грамадзкія пра-цы тэрмінам ад тыдня й да месяца. Так, за абразузлымі словамі ў 1666 годзе добрапрыстойнага слуц-кага гараджаніна ягоны крыўдзіцель быў пакаранызамкавымі працамі. Вядомыя выпадкі, калі аматараўнепрыстойнай лексыкі прымушалі чысьціць прыбі-ральні або ямы для сьмецьця.

— Ці ўсіх, бяз вынятку, адразу чакала падобнаякара?

— Падобнае пакараньне, якое спалучалася са зьмя-шчэньнем крыўдзіцеля ў вязьніцу й штрафам, быломаксымальнай карай. Як правіла, першапачаткова,калі крыўдзіцель да гэтага падобных учынкаў незьдзяйсьняў, магістрат прымушаў яго пад прысягаюпаклясьціся, што ў будучым падобнага ён рабіць нябудзе, а таксама гэты чалавек мусіў публічна пера-прасіць абражанага ім. Надзвычай паказальная ў су-

Page 128: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

255254

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вязі з гэтым справа пра спрэчку паміж магілёўскімімяшчанкамі Марыяй Лепанавай і Кулінай Андроса-вай, якую магістрат разгледзеў у ліпені 1600 году.Куліна Андросава катэгарычна адмаўляла ўсе заявыпакрыўджанай. Аднак, абражаны бок меў сьведкамісуседзяў, якія «згодна й аднастайна» пацьвердзілісловы пацярпелай. Урэшце, кабеты разьвязалі спрэч-ку палюбоўна: яны пакляліся ў будучым не абражацьадна другую. У выпадку ж паўтарэньня падобныхдзеяньняў іх чакала незайздросная пэрспэктываштрафу й «каране вязеннем у куні». Патлумачымапошнюю фразу. Куна — гэта адмысловы нашыйнік,які быў умураваны ў сьцяну ратушавай турмы йпрызначаўся найперш для пакараньня якраз тых, хтоабражаў добрапрыстойных грамадзянаў. Паклёпнікіж караліся яшчэ болей жорстка — магістрат могпрысудзіць іх да стаяньня ў нашыйніку каля слупаганьбы на Гандлёвай плошчы. Такі чалавек, акрамямаральных пакутаў, адчуваў і фізычныя, бо станавіўсямішэняй для дзяцей, якія дэманстравалі свае снай-пэрскія здольнасьці, кідаючы ў яго камяні ды кам-лыгі зямлі.

— Дык адкуль у простых гараджанаў было та-кое трапяткое стаўленьне да ўласнай годнасьцій гонару?

— Адказ, што называецца, на паверхні. Тагачасныягараджане былі прыватнымі ўласьнікамі, суб’ектамітагачаснага права. Адсюль і такі высокі ўзровень са-мапавагі. Яны былі свабодныя людзі. А свабодны ча-лавек гонар мае й нікому не дазваляе перакрэсьліцьрысу, якая ператварае чалавека ў раба й хама.

СЬМЯРОТНЫЯ ПАКАРАНЬНІ ЙКАТАВАНЬНІ

Размова з Алесем Белым

Кожная дзяржава мае гэтак званыя сілавыяструктуры й сілавую сыстэму, каб забясьпе-чыць абарону грамадзтва ад супрацьпраўныхдзеяньняў асобаў. Сыстэмы пакараньняў ад-павядаюць часу, ягоным маральным і юры-дычным крытэрам.

— А ў Вялікім Княстве Літоўскім, высокаразь-вітай на той час эўрапейскай дзяржаве, якія карыпрадугледжваліся за злачынствы супраць сярэдня-вечнага права?

— Непараўнальна больш жорсткія, чым тыя, да якіхмы сёньня звыклыя, бо асобнае чалавечае жыцьцё ка-штавала вельмі танна. Асабліва сьмяротныя пака-раньні — «кара горлам», ці «страта», як тады казалі.Кожны спосаб пакараньня адпавядаў пэўнаму зла-чынству. І самую жудасную кару прадугледжваў Ста-тут Вялікага Княства Літоўскага за забойства блізкіхсваякоў, асабліва бацькоў:

Гды бы сын або дочка отца або матку своюумысльне… забил яким колвек обычаем родича сво-его о горло приправил, тогды таковый… смертьюганебною маеть каран быти: по рынку возечи, кле-щами тело торгати, а потом в мех скуреный вса-дивши до него пса, кура, ужа и котку и тое всёпосполу в мех всадивши, и зашить и где наглубейдо воды утопити.

— Што ж гэта за дзіўны падбор кампаньёнаў длятапельца — сабака, певень, вуж і кот?

Page 129: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

257256

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Гэтае пакараньне (як, зрэшты, і ўсе іншыя, лагад-нейшыя) не было вынайдзенае ў Літве ці Беларусі, апрыйшло да нас гатовае з Заходняй Эўропы разам знормамі магдэбурскага права. Прылады, спосабы,рытуалы, змрочная тэхніка й сымболіка катаваньняўі пакараньняў у сярэднявечным і пазьнейшым ВКЛ— усё гэта суцэльна нямецкага паходжаньня. Дарэ-чы, кожная з жывёлаў, разам зь якімі тапілі злачын-цу, мусіла сымбалізаваць пэўны грэх. Напрыклад, са-бака — подласьць і нізасьць, якія праявіў забойцабацькоў. Певень — пыху, празь якую злачынца спра-баваў узвысіць сябе над правам і абавязкам, і гэтакдалей. Далучэньне да эўрапейскай цывілізацыі пры-несла на нашы землі й ейнае крымінальнае права.Зрэшты, нормы пакараньняў у іншых суседзяў —Маскоўскай дзяржаве й Асманскай імпэрыі — былі,прынамсі, ня менш жорсткія. Але ў Эўропе яны былібольш уніфікаваныя й рэглямэнтаваныя.

— Дзе ж знаходзяцца вытокі сярэднявечнае жор-сткасьці?

— Толькі не ў садызьме канкрэтных асобаў ці наро-даў. Хаця катамі, вядома, рабіліся невыпадкова, янысамі былі толькі выканаўцамі — ня столькі воліпэўных жорсткіх уладароў, колькі грамадзтва ў цэ-лым. Можна сказаць, волі сярэдняга чалавека. Пака-раньне, асабліва сьмяротнае, апроч праваахоўнайфункцыі, а можа нават і перш за яе, мусіла задаволіцьпатрэбу ў відовішчы. Магістрацкія кнігі нашых гара-доў называюць трыбуны для гледачоў (якія будаваліперад важнымі пакараньнямі) тэатрамі. Нават вуч-няў часта вызвалялі ад школьных заняткаў і пры-водзілі ў такі тэатар, каб яны атрымалі належны ўрок.Такім чынам, усім гэтым шыбеніцам, колам, палям,прэнгерам, кунам, калодкам належала тады прыклад-на тая роля, якую сёньня выконваюць усялякія чы-танкі ці відэа.

— Якое сьмяротнае пакараньне было самае па-шыранае?

— Найбольш пашыранае — павешаньне. Шыбеніца(дарэчы, слова таксама нямецкае) на працягу многiхстагодзьдзяў была амаль такім жа абавязковым эле-мэнтам эўрапейскага пэйзажу, як і прыдарожныкрыж. Адным з сынонімаў шыбеніцы ў актавыхкнігах было лацінскае слова «justіtіa» — сьведчаньнетаго, што менавіта шыбеніца — асноўная прыладаправасудзьдзя. На шыбеніцы завяршалі свае жыцьціня толькі забойцы, але й злодзеі, і іншыя адноснадробныя, найбольш шматлікія, злачынцы. Іх целыдоўга не здымалі. Імі сілкаваліся птушкі. А чараўніківыкарыстоўвалі пальцы й іншыя часткі цела шы-бенікаў ці кавалкі вяроўкі ў розных чарадзейныхсродках ад імпатэнцыі, напрыклад, або ад хуткагапсаваньня піва. Калі злачынцу не ўдавалася злавіць,на шыбеніцы вешалі ягоную выяву альбо картку запісаньнем злачынства й выракам. Так што шы-беніца, прыцягваючы ўвагу цікаўных з усяго нава-кольля, была яшчэ й месцам абмену штодзённымінавінамі, а то й дошкай аб’яваў.

— Якія яшчэ віды пакараньняў існавалі ў сярэдня-вечнай Беларусі?

— На стосе палілі чараўнікоў і ерэтыкоў, а таксамападпальшчыкаў, атручвальнікаў і фальшываманэтчы-каў. У Вялікім Княстве, дзе жыло шмат габрэяў і му-сульманаў, такая ж мера пакараньня ўжывалася завыхаваньне дзяцей хрысьціянаў у нехрысьціянскайрэлігіі. Чвартавалі ці «ўпляталі ў кола» разбойнікаў,рабаўнікоў, бунтаўнікоў, асабліва людзей простых зазабойства шляхціца. Тапілі ў вадзе чараўніц, а такса-ма жанчын, якія забілі сваіх дзяцей. Адным з самыхжахлівых і ганебных пакараньняў было «ўзьбіваньнена палю». Так каралі найперш за забойства з засады

Page 130: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

259258

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

або нейкай ганебнай зброяй. Часьцей гэтая кара ўжы-валася ў казацкіх войнах XVІІ стагодзьдзя.

— Пакараньне лёгкае, пакараньне цяжкае — шторазумелі пад гэтымі азначэньнямі тагачасныя бе-ларусы?

— Адносна лёгкім, у пэўным сэнсе нават пачэсным,лічылася сьцінаньне галавы. Так каралі забойцаў, гвал-таўнікоў, палітычных злачынцаў. Як правіла, толькітак можна было «страціць» шляхціца. Казімер Лы-шчынскі, асуджаны на спаленьне за атэізм, атрымаўкаралеўскую палёгку, бо быў усё ж шляхціцам — тамуяму папярэдне адсеклі галаву. Прывілей на гэтуюадносна лёгкую сьмерць вышэйшае саслоўе захоўва-ла для сябе па ўсёй Эўропе. Дарэчы, шляхціца нельгабыло й катаваць дзеля здабычы паказаньняў. Габрэ-ям спаленьне, чвартаваньне ці шыбеніцу замянялі насьцінаньне, калі яны згаджаліся прыняць хрысьціян-ства.

— А расстрэл?

— Расстрэл зьявіўся адносна позна, у XVІІІ ста-годзьдзі, і быў спачатку чыста вайсковым сродкампакараньня. Так каралі найперш жаўнераў, незалеж-на ад злачынства. Адным з самых прыкметных, яківельмі ўразіў сучасьнікаў і пакінуў шмат сьлядоў умастацкай літаратуры, быў расстрэл радзівілаўскагафаварыта Міхала Валадковіча ў Менску ў 1760 годзе.На карысьць расстрэлу была адносная лёгкасьць па-караньня для самога злачынцы (XVІІІ стагодзьдзебыло ўжо параўнальна гуманнае), а таксама магчы-масьць адмовіцца ад паслугаў прафэсійнага ката.

— Каты — выканаўцы судовых выракаў. Штогэта былі за людзі?

— Кат ня толькі караў злачынцаў. Увогуле галоўнымягоным заняткам былі тартуры, ці катаваньні — яны

ўжываліся як сродак не пакараньня, а дазнаньня. Ка-тавалі падазраваных у нейкім злачынстве, каб зда-быць прызнаньне або пераканацца ў невінаватасьці,і калі казаць пра прафэсійнае майстэрства, менавітатут яно было патрэбнае кату найбольш. Хаця, вядо-ма, і пры пакараньнях трэба было праявіць немалыспрыт. Сапраўдны кат мусіў умець сьцяць галаву ад-ным ударам. Калі гэта не ўдавалася, кат звычайнаапраўдваўся, нібыта ягоныя незычліўцы зачаравалімеч. У прамежку паміж выкананьнем сваіх асноўныхабавязкаў каты ды іхныя памочнікі — гіцлі — мусілілавіць бадзяжных жывёлаў, ачышчаць горад ад пад-лы й адкідаў, а часам нават сачыць за парадкам упублічных дамах. Гэтымі бруднымі справамі кат зай-маўся не непасрэдна, а выступаў хутчэй як арганіза-тар. Тым ня менш, кожны горад, які браўся ўтрым-ліваць ката (а каштаваў ён ня танна), імкнуўся на-грузіць яго самымі непрыемнымі й бруднымі абавяз-камі, патрэбу ў якіх магло выклікаць гарадзкое жыць-цё. Магчыма, адсюль паходзіць і выраз «павесіць накагосьці ўсіх здохлых сабакаў».

— Як ставіліся да ката людзі?

— Са зьмешаным пачуцьцём — штосьці сярэдняепаміж жахлівай павагай (адсюль і іншая назва ката— «містар», гэта значыць, гаспадар твайго жыцьця йздароўя) і адкрытай нянавісьцю. Апошняя пераважа-ла. Кату цяжка было знайсьці сабе знаёмых сяродпрыстойных людзей, ажаніцца, увогуле неяк уладка-вацца ў штодзённым жыцьці. Таму гэтае рамяствочаста перадавалася ў спадчыну. Такая сэлекцыя мусілавыпрацоўваць адмысловы тып людзей — цынічных,няўмольных, ня схільных да сантымэнтаў. Якім быжорсткім ні было Сярэднявечча, а попыт на людзейгэтай прафэсіі перавышаў прапанову. Вельмі частамесца ката было вакантнае, і магістрату даводзіласяпазычаць яго з суседняга гораду.

Page 131: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

261260

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Відавочна, нездарма слова «гіцаль» — памочнікката — у беларускай мове набыло значэньне ла-янкі. Карацей, усё, што было зьвязанае з рамяст-вом ката, выклікала агіду й пагарду?

— Пераважна так. Але ў гісторыі Беларусі быў, на-прыклад, выпадак, калі катаўскі меч, сымбаль гань-бы й пагарды, пакрыў сябе славай. Знакамітае паў-станьне 1661 году ў Магілёве супраць расейскага па-наваньня пачалося, калі бурмістар Язэп Левановіч,схапіўшы меч ката, заклікаў гараджанаў не цярпецьбольш расейскай тыраніі, выгукнуўшы: «Пара!». Да-рэчы, фігура Левановіча, узброенага мячом, на тлегарадзкой брамы й сёньня зьяўляецца гербам Магілё-ва.

— А цяпер пра катаваньне як сродак судовага да-знаньня. Чаму ў Сярэднявеччы так шырока ў юры-дычнай практыцы ўжываліся катаваньні, ці, якяшчэ казалі, тартуры?

— Таму што тагачасная крыміналістыка проста няведала іншых сродкаў доказу ці абвяржэньня віны.Афіцыйна катавалі ня дзеля таго, каб задаволіць чы-юсьці жорсткасьць, а каб праверыць паказаньнісьведкаў ці іншыя знакі, якія, на думку судзьдзі, да-валі магчымасьць падазраваць пэўную асобу. Кар-патлівы збор і аналіз доказаў — усё гэта зьявіласятолькі ў Эўропе й толькі ў ХІХ стагодзьдзі. А да гэтагава ўсіх народаў унівэрсальным інструмэнтам сьледзт-ва — пэўным аналягам дэтэктара хлусьні — былітолькі тартуры. Прызнаўся — вінаваты, вытрымаў —апраўданы.

— Як гэта адбывалася ў старажытнай беларус-кай дзяржаве?

— Наша юстыцыя тут, як і ў выкананьні выракаў,ішла за агульнаэўрапейскімі нормамі. Тыя самыя

каты й гіцлі, найманыя служкі магдэбурскіх гарадоў,абслугоўвалі ня толькі гарадзкія суды, але й суды лю-бых юрысдыкцыяў, калі ўзьнікала патрэба ў іхныхпаслугах — даволі дарагіх, дарэчы, і магістраты пазы-чалі катаў іншым судам не за дзякуй.

— Ці былі тартуры рэглямэнтаваныя? Або катымаглі імправізаваць, абы дамагчыся прызнаньня?

— Заканадаўча сама працэдура катаваньняў не былаканкрэтна расьпісаная. Суды й Літвы, і Польшчы ка-рысталіся падручнікам XVІ стагодзьдзя БарталямэяГраіцкага «Парадак судоў і справаў гарадзкіх правамайдэборскага», які быў складзены на падставе ня-мецкіх крыніцаў. Гэта й быў наш крымінальна-пра-цэсуальны кодэкс. Вось фрагмэнт з гэтага падручніка:

Калі шмат злачынцаў, у адным падазроныя, намуку маюць быць аддадзены, Судзьдзя мае тойпарадак хаваць, абы таго найперш казаў мучыць,якога б разумеў да паведамленьня праўды большсхільнага. Калі бацька з сынам мае быць мучаны,перш сын перад абліччам бацькоўскім або ў адсут-насьці, але за вядомасьцю яго, дзеля таго штобацька зь літасьці над сынам хутчэй схіліцца дапрызнаньня, чым за ўласнымі мукамі. А калі жон-ка з мужам, найперш жонка, дзеля таго, што жа-ночая плоць, слабейшай натуры будучы й ня такцярплівай, больш можа быць прыведзена на-памінкам і мукамі да прызнаньня, чым муж.

Граіцкі быў для свайго часу сумленным чалавекам, інапісаў падручнік менавіта дзеля таго, каб неяк аб-межаваць «містраў справядлівасьці» ў іхнай уладзенад падазраванымі. Калі яшчэ судзьдзя быў сумлен-ны й асабіста зьяўляўся на катаваньні, з падсуднымабыходзіліся паводле хаця й жорсткага, але ўсё жправа. Калі ж яго пакідалі аднаго з катам і гіцлямі,не было гарантыяў, што перад кожнай тартурай яны

Page 132: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

263262

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

палезуць зьвярацца з падручнікам. Калі ж усё было«паводле правілаў», дык пачыналіся тартуры пры-кладна так:

Інстыгатар прамовіў да ката: «Містру, чыні па-водле права». Кат, перш чым прыступіць да экзэ-куцыі, выгукнуў тры разы: «Мосьці панове за-стольныя і прадстольныя» — выражаючы тымітэрмінамі суд, які сядзеў за сталом, і інстыгата-ра, які стаяў перад сталом — «Чы з воляй, чы ня зволяй?». Інстыгатар адказваў яму за кожным ра-зам: «З воляй!»

Гэта ўжо фрагмэнт славутага дзёньніка ксяндза Анд-жэя Кітовіча саксонскай эпохі XVІІІ стагодзьдзя. Такфармальна і ўрачыста кат атрымліваў ад абвінавачань-ня пацьверджаньне сваіх паўнамоцтваў. Кат быў нястолькі музыкам-салістам, колькі дырыгентам пя-кельнага аркестру. Улады спрабавалі захаваць рэпу-тацыю катаў, і звычайна самі яны падчас катавань-няў і пакараньняў выконвалі толькі самыя важныя«працэдуры»: падпальвалі стос, сьціналі галаву, зачыт-валі судовую пастанову ці вырак. Таму, дарэчы, аба-вязкова мусілі быць пісьменнымі. А вось тартурынепасрэдна выконвалі іхныя памочнікі — гіцлі, ціапраўцы. Хаця часта каты не маглі адмовіць сабе ўсадысцкай асалодзе.

— Якая прылада тартураў была самая распаўсю-джаная ў ВКЛ?

— Дыба. Пра што сьведчыць і ейная іншая назва настарабеларускай мове — катоўня. У розных эўра-пейскіх краінах канструкцыя дыбы мела мясцовыяасаблівасьці, але ўсюды яна заставалася самым га-лоўным інструмэнтам, вакол якога будаваўся ўвесьпрацэс дазнаньня. Сутнасьць катаваньня на дыбепалягала ў расьцяжэньні цела, прывязанага за рукі й

ногі, пры дапамозе лябёдкі, так што выломлівалісярукі й ногі. Вось як гэта апісваў А. Кітовіч:

Як толькі кат пацягнуў за вяроўку, канец якойтрымаў у руках, рукі вязьня адразу пачалі вы-ломлівацца са ставаў плячэй, выцягваючыся за га-лаву і ўгару, за імі падаваўся й торс, ногі ж, выцяг-нутыя й прывязаныя да крука, завісалі ў павет-ры. Калі па той муцы вязень упарта трымаўся,кат клікаў свайго памочніка й абодва пачыналіцягнуць за вяроўку што ёсьць моцы. Зараз вязеньбыў выцягнуты як струна. Выкручаныя за галавурукі складалі адну лінію з завіслым у паветры це-лам, на грудзёх утварылася глыбокая яма, у якуюзвалілася галава. Можна было пералічыць усе ска-бы, косьці, ставы й жылы. Калі здаралася, штовязень на тартурах канаў, яго ціхенька хавалі, асправа зачынялася.

Другім нязьменным інструмэнтам з катаўскага ар-сэналу былі жалезныя абцугі, якія звычайна напаль-валі на агні й літаральна рвалі цела ахвяры, расьцяг-нутай на дыбе. Абавязкова «катаўская аптэчка» ўклю-чала ў сябе й серу, якую палілі проста на целе. Звы-чайная формула са старабеларускага апісаньня тар-тураў: «на катовни долго был драпаны пазнокти же-лезными й был палены свечами, он однак трвал навызнаню». У гэтае апісаньне ня ўкладзена ніякагаасуджэньня, ніякіх эмоцыяў увогуле, бо назіраньнетартураў было рэччу такой жа звыклай, нармальнай,як для нас назіраньне за чалавекам у стаматалягічнымфатэлі. Увогуле прыладаў катаваньняў было шмат:«гусь», «куны», «кайданы»... У кожным горадзе ў ра-тушы былі лёхі, дзе трымалі ўвесь гэты рыштунак.

— І колькі маглі мучыць няшчаснага?

— Афіцыйна дазвалялася паўтараць кожнае катавань-не тры разы — праўда, пры гэтым ніяк не агаворва-

Page 133: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

265264

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

лася працягласьць мукі. Часам кат адмыслова рабіўперапынак у тартурах, маючы на ўвазе, што новы«сэанс» — гэта не наступная спроба, а толькі працягпершай. Так што рэальна катаваньні маглі працяг-вацца шмат дзён.

— Ці ўсе людзі былі роўныя перад законам? Маюна ўвазе прадмет нашае гаворкі — катаваньні.

— Заканадаўства вызваляла ад катаваньняў дзяцей да14 гадоў і старых пасьля 60, цяжарных, шляхціцаў.Адным з галоўных шляхецкіх прывілеяў было вызва-леньне ад тартураў. Праўда, у выпадку такіх палітыч-ных злачынстваў, як дзяржаўная здрада або абразаўлады, гэты прывілей скасоўваўся. Лічылася, што ча-лавек, які трапіў «у рукі катаўскія», губляў годнасьць.Пры словах «рукі катаўскія», дарэчы, уяўляліся адна-часна й рукавіцы, бо лічылася, што кат мусіць быць урукавіцах. Нават калі шляхціц трапляў на катавань-не памылкова, ён губляў шляхецтва, вярнуць якоеможна было адным спосабам — адмыслова зьвяр-нуўшыся да караля. Таксама вольныя ад катаваньняўбылі дактары розных навук, узнагароджаныя завялікія заслугі, выбарныя кіроўныя асобы магдэ-бурскіх гарадоў — але толькі на час свайго знахо-джаньня на пасадзе.

— Ня кожны можа вытрываць боль. З гісторыіведаем, што людзі цягам катаваньняў нагаворваліна сябе.

— Калі чалавек трапляў «у рукі катаўскія», але хацеўадстаяць сваю невінаватасьць, яму даводзілася цяж-ка. Бо каты й гіцлі сваё чорнае рамяство ведалі, пры-знаньне ўжо як бы прадбачылася, і калі няшчаснывязень не хацеў даваць паказаньняў супраць сябе,найбольш натуральным тлумачэньнем такой упар-тасьці для сярэднявечнай юстыцыі было чарадзейст-ва. Сярэднявечнаму судзьдзю было лягчэй паверыць

у д’ябальскія чары, чым у невінаватасьць абскарджа-нага. Тады ўсе верылі ў існаваньне розных сродкаў,накшталт амулетаў, здабытых з дапамогаю д’ябла,якія, схаваныя на целе (пад пахамі, у валасах, у роце),быццам маглі дзейнічаць як анэстэзія. Аналягічнымчынам пазбаўляць болю маглі нібыта й галоўныяхрысьціянскія малітвы, калі іх чытаць ззаду наперад.А яшчэ мог прыйсьці на дапамогу шатан. Калі ваЎпіцкім гарадзкім судзе ў 1595 годзе катавалі двухабвінавачваных у крадзяжы, у аднаго зь іх, калі катздымаў кашулю, з-пад пахі выпала хлебная скарын-ка. Ніякага сьледзтва наконт крадзяжу ўжо не вяло-ся, затое абодвух спалілі жыўцом як чараўнікоў. Аўявіце, калі катавалі менавіта меркаваных чараўнікоў!Што трываньне, што прызнаньне — усё сьведчылапра віну.

— Ці не таму перад катаваньнямі вязьняў рас-праналі?

— Так, прадпісвалася пакідаць прыкрытым толькі«сорам прыроджаны». Гэта рабілі й каб не было дзесхаваць меркаваных амулетаў, а яшчэ й таму, штоаголены чалавек адчувае сябе бездапаможным. Уво-гуле прадугледжвалася некалькі стадыяў тартураў. Па-першае, пагроза тартурамі. Па-другое, наведваньнекаморы тартураў і дэманстрацыя катаўскага рыштун-ку. Па-трэцяе, агаленьне й зьвязваньне. І толькі за-тым уласна тартуры. Часам і першых трох стадыяўбыло дастаткова, каб прызнацца ва ўсім.

— А калі абвінавачванаму ўдавалася вытрымацьусе тартуры, ні ў чым не прызнаўшыся й нядаўшы нагоды абвінаваціць сябе ў чараўніцтве?

— Тады права абвяшчала яго невінаватым. Суд мусіўапраўдаць такога чалавека й адпусьціць. Іншая рэч,што гэта і ў той час успрымалася як параза сьледзтва,і былі ўсе падставы баяцца, што несправядліва адда-

Page 134: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

267266

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

дзены ў рукі ката будзе потым помсьціць за крыўду.Таму зь яго звычайна бралі прысягу, што ён ня будземець ніякіх прэтэнзіяў да судзьдзяў, катаў і гіцляў.

— Як ставілася грамадзтва да ўхваленых зака-надаўча тартураў? Чаму ўсё ж і ў Эўропе, і ў ВКЛу пэўны час яны адмяняюцца?

— Так, у Рэчы Паспалітай у 1776 годзе (лібэральныСтаніславаў час) катаваньні адмяняюцца. У 1801 го-дзе пры ўступленьні на трон Аляксандра І тартурытаксама былі скасаваныя. Але на справе гэта былачыста дэкляратыўная акцыя. Бізуны, батагі, прага-няньне скрозь шыхты не лічыліся катаваньнямі, алеж колькі людзей загінула падчас гэтых адміністра-цыйных працэдураў?..

ШЛЯХЕЦКАЯ СЯМ’Я

Размова з Вацлавам АрэшкамКалі гаворка ідзе пра ўладу, дык не абавязко-ва маюцца на ўвазе дачыненьні чалавека йдзяржавы. Уладныя дачыненьні знаходзяццаамаль ва ўсіх праявах грамадзкага жыцьця, аці не ў найбольшай ступені — у жыцьці ся-мейным. Яшчэ адну паралель можна паспра-баваць правесьці паміж дзяржаўнай і сямей-най уладай. Улада бывае манархічнай, дэма-кратычнай, дэспатычнай... Гэта дае магчы-масьць адразу й выразна ахарактарызавацьасноўныя рысы пэўнага соцыюму.

— А які «палітычны лад» панаваў у шляхецкайсям’і ў эпоху «залатой вольнасьці»?

— «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе» — гэтаяпрымаўка выразна акрэсьлівала дачыненьні беларус-кага шляхціца зь дзяржаўнаю ўладаю, але яна ж няменш яскрава адлюстроўвае і ўладныя дачыненьні ўшляхецкай сям’і эпохі «залатой вольнасьці». Аднак,гэта зусім ня значыць, што прынцыпы «залатой воль-насьці» — павага да права, недатыкальнасьць асобы— панавалі і ў шляхецкай сям’і XVІІ—XVІІІ ста-годзьдзяў. Зусім не. Як адваротным бокам палітыч-най вольнасьці Рэчы Паспалітай была шляхецкаяанархія, гэтак і прыгожыя словы статутаў пра правыграмадзянаў зьнікалі ў сямейнай «загродзе». Хатняе«ваяводзтва» шляхціца праяўлялася ў амаль не абме-жаванай уладзе, якою ён карыстаўся ў сваёй сям’і. Тутможна прыгадаць яшчэ адно беларускае выслоўе: «га-спадар у хаце галава». Ягоная ўлада распаўсюджвала-ся на ўсіх — на жонку, дзяцей, бяднейшых сваякоў,слугаў, на падданых, якія лічыліся часткаю сямейнаймаёмасьці.

Page 135: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

269268

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— А ці быў падзел сямейных функцыяў паміжжонкай і мужам?

— Гаспадар, ён жа бацька сям’і, меў поўную волюнад жонкаю. Менавіта муж распараджаўся ўсімі інта-рэсамі сям’і, роля жонкі звычайна акрэсьлівалася якпершай служанкі, якая павінна даглядаць дзяцей,пільнаваць слугаў, трымаць дом у парадку й дага-джаць мужу. Гэткі падзел функцыяў шмат хтоімкнуўся зафіксаваць у розных хатніх статутах. Адзінз такіх статутаў склаў слуцкі магнат Геранім Фляры-ян Радзівіл. У сваёй «Адукацыі» ён піша да будучыхдзяцей (якіх, дарэчы, так ніколі й не займеў):

У вашых пастанаўленьнях, калі шчасьлівымі хо-чаце быць, жычу вам словам бацькоўскім і сэрцамтыя саблюдаць пункты:Першае, двор мець непадзельны, гэта значыць адвас выключна залежны.Другое, грошай жадных у рукі жонцы не даваць,таго ж, чаго ёй да справаў ейных патрэбна, за-гадваць набыць, і рэчамі толькі аддаваць, не гра-шыма.Трэцяе, ні найменшай дыспазыцыі жонцы, як дадвору, гэтак і да маёнтку не дапушчаць, а найбо-лей кагосьці пакараньня альбо арышту без распа-раджэньня ў тым мужа... Меркаваць трэба, штокалі муж і жонка ёсьць патэнцыяй аднаго цела,дык на рангу мужа, гэта значыцца галавы, жонкабыць не павінна, і нічога бязь ведамасьці яго нямусіць чыніць, бо няма таго выпадку, калі хвостможа на месцы галавы быць...

Гэта пры тым, што істотныя маёмасныя правы жонкібылі зафіксаваныя, дарэчы, у статутах. Шляхцянкітаксама карысталіся правамі асабістай свабоды, маглівыступаць як пазоўніцы ў судах. Але ў жыцьці — якраней, гэтак, дарэчы, і цяпер — існуюць «пісаныя»законы й паралельна зь імі звычаі, традыцыі, якія

часам відавочна адрозьніваюцца ад кадыфікаванагаправа. У сямейным жыцьці, у адрозьненьні ад гра-мадзкага, пераважалі звычаі, што фармаваліся яшчэў час першабытнага патрыярхату. Менавіта гэтыятрадыцыйныя, натуральныя дачыненьні найбольшвызначалі ўладныя стасункі ў прыватным жыцьці.

— Як складваліся дачыненьні бацькі й дзяцей?

— Традыцыйна бацька панаваў і над дзецьмі. Уладабацькі адпавядала пашане, якую аддавалі яму наватдарослыя дзеці. Яго трэба было называць «пан айцец»,пры ім моладзі забаранялася размаўляць уголас, няможна было сесьці безь ягонага дазволу. Вітаючыся збацькам, трэба было абняць яго за калені, пацалавацьруку. Дарослыя сыны ішлі на пэўнай адлегласьці ад«пана дому», несучы ягоную шаблю, у касьцёле ста-ялі выцягнуўшыся побач лавы, на якой ён засядаў.Бацькава забарона была абсалютная, адмова дабра-славеньня — найвялікшым няшчасьцем. Канец гэтаеўлады наставаў толькі са сьмерцю бацькі, калі галоўныспадкаемца (як правіла, старэйшы сын) пераймаўягоную маёмасьць, ягонае становішча й, звычайна,таксама ягоныя замашкі. Вызваленьнем ад бацька-вай улады былі служба ў войску ці пры двары длясыноў, замужжа альбо кляштар для дачок.

— Ці было ў гэткай сям’і месца жывым пачуць-цям, прыязнасьці між дзецьмі й бацькамі?

— Падобна, што дамінантаю дачыненьняў часьцейбыў страх, чым любоў. Прынамсі, сьведчыць пра гэтафранцускі падарожнік XVІІІ стагодзьдзя Ватрэн:

Улада бацькоўская выконваецца тут ва ўсім сваімнатуральным аб’ёме, не абмяжоўвае яе ніякі закон.Ня ведаючы натуральных сродкаў упакорваньняволі, бацькі зьвяртаюцца ўрэшце да насільля, кабзламаць супраціў страхам. Латвасьць прымя-неньня гэткай мэтоды зрабіла яе паўсюднаю, а ва

Page 136: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

271270

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ўмовах абсалютнай улады набыла яна рысы ты-раніі. Страх, прышчэплены моладзі абодвух па-лоў, нічым не прыгадвае субтыльнага пачуцьця,што дыктуе, як трэба паступаць, каб не абразіцьбацькоў ці настаўнікаў, але ёсьць гэта горкіяўспаміны болю, які быў учынены праз капрыз бар-барынскай улады.

Найбольш суровыя дачыненьні былі ў сем’ях правін-цыйных, малаадукаваных і забабонных, дзе звычаі й«сармацкія» традыцыі замянялі часам і адукацыю, інават розум. Але вядома й шмат прыкладаў гарачай ішчырай бацькоўскай ці сыноўскай любові.

— Ці можна было ўзяць шлюб бяз бацькавай зго-ды?

— Менавіта шлюб і быў самым яскравым прыкла-дам бацькавай улады. Падставай для шлюбных кант-рактаў паноўнага саслоўя амаль заўсёды былі маёмас-ныя разьлікі альбо палітычны інтэрас. Нават калі да-рослы й самастойны шляхціц жаніўся сам, ягонывыбар звычайна дыктаваўся менавіта гэтымі прычы-намі. А для залежных ад бацькоў дзяцей свайго вы-бару практычна не існавала. Шлюбы паводле кахань-ня былі рэдкія й часам завяршаліся нешчасьліва. Сум-ную ролю ў гэтым часта адыгрывалі не задаволеныяўласным выбарам дзяцей бацькі. Прычым, прад-стаўнікі найбольш заможных родаў нярэдка вызна-чаліся асаблівай жорсткасьцю ў рэалізацыі сваёй ся-мейнай улады. Ксёндз Анджэй Кітовіч апісвае ў сваімдзёньніку такое здарэньне:

На пачатку неяк панаваньня Станіслава Аўгус-та Панятоўскага, Станіслаў Патоцкі, сын Фран-цішка Патоцкага, ваяводы кіеўскага, выпраўленыбыў бацькам да чужых краёў, і праяжджаючы празкракаўскае ваяводзтва, спыніўся выпадкова ў Ка-мароўскага, старасты новамейскага, дзе паз-

наўшы дачку ягоную, прыгажосьці дзівоснай, зь ёюажаніўся. Патоцкі, ваявода кіеўскі, ганебна ўра-жаны гэткім быццам бы няроўным шлюбам сына,наслаў у дом Камароўскага людзей, якія ў маскахна тварах, узброеныя ўвайшлі на пакоі, увялі адуражанай кампаніі гэтую маладую пані й разамзь ёю ў цемры начной зьніклі.Вывезьлі яе зь места на кані, далей возам; у дарозеважак тых насланцаў ужываў яе любоўна да сва-ёй волі. Прыведзеная да ваяводы й ваяводавайкіеўскіх, пабітая была яна розгамі, а потым вы-даная замуж за простага казака, зь якім мелатрох дзяцей. Няшчасныя бацькі ўвесь той час шу-калі дачкі сваёй, ня ведаючы, кім была яна скрад-зеная, і ўрэшце даведаліся. Выдалі позву ў суд вая-воду кіеўскаму пра ўвядзеньне дачкі й наезд дому.Ваявода, які хацеў справу замяць, а найболей ась-церагаўся, каб тыранства й распуста зь ёй учы-неныя ня выявіліся, загадаў нябогу ўтапіць, і тактая няшчасная паненка марна загінула...

— А якую ролю ў сям’і звычайна выконвала маці?

— Звычайна ў абароне маёмасных інтарэсаў і баць-ка, і маці выступалі адзіным фронтам. А ў справахматрыманіяльных, шуканьні шлюбных варыянтаўдля сыноў ці дачок, маці была амаль заўсёды большактыўная за бацьку. Хаця, натуральна, маці былабліжэйшая й цяплейшая да дзяцей, чым бацька,асабліва да дачок. Прывязанасьцю да дзяцей і клопа-там пра іх вядомая была, напрыклад, ФранцішкаЎршуля Радзівілава, жонка Міхала Казімера Ры-банькі, якая нарадзіла шмат дзяцей, зь якіх боль-шасьць памерла. Маці, бывала, спыняла грозныя баць-кавы выракі, патурала дзіцячым забавам і капрызам.Пашана да маці гэтак жа высока ацэньвалася трады-цыяй, як і ганараваньне бацькі, але пасьля ягонайсьмерці панам дому станавіўся ўсё ж старэйшы сын.

Page 137: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

273272

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

У асобных выпадках маці спрабавала пераняць баць-каву ўладу над дзецьмі, нават дарослымі. Такою ўла-дарнаю кабетаю была маці Рыбанькі Ганна Радзівіла-ва з роду Сангушкаў, якая адчувала сябе сапраўднайгалавой дому Радзівілаў і ўпарта імкнулася навязацьусім сваю волю. Яна доўга і няўдала шукала добруюпартыю для Міхала Казімера, а калі ён нарэшце знай-шоў сабе нявесту сам, адчайна супраціўлялася гэта-му шлюбу. Вось як яна сустрэла сына, калі ён вяр-нуўся з заручынаў:

Проста ўвайшоў я да пакою маткі маёй. Колькіжывы, не чуваў я гэткіх экспрэсіяў халеры, штопачуў ад яе; нарэшце пытаюся:— Што з таго далей будзе? Я заручыўся, кахаю йда сьмерці не адступлюся.— Ах ты, нягодніку, сьпярша старства ад мяневыдраў, а цяпер і рэшту хочаш выдраць.— Ня выдраў іх і аб іх ня дбаю, адмоўлюся ад тыхсэсій і парву іх.І гэтак учыніў. Я тады быў, па-першае, вельмі здарогі стомлены, потым, у згрызоце, дык на ва-чах яе млець пачаў страшна, мала мяне апап-лексія не парвала, занесьлі мяне да майго пакою,кроў з нагі пусьцілі, ледзьве прыйшоў да сябе.

— Ці характэрныя былі для беларускай шляхец-кай традыцыі ўладныя жанчыны?

— Такіх у нас называлі «ірад-баба». Дарэчы, жанчы-ны з дому Радзівілаў нярэдка вылучаліся асаблівымсвавольствам. Сустракаліся ірад-бабы ня толькі ся-род шляхты. Цікава, што бывалі выпадкі (звычайна ўсялянскім ці мяшчанскім асяродзьдзі), калі мужзьвяртаўся ў суд са скаргаю на непаслушэнства жонкі,а суд часам выносіў пастанову пакараць яго самаго— за тое, што няздольны кіраваць сям’ёю. Наагул, уніжэйшых саслоўях уладныя дачыненьні ў сям’і быліменш вэртыкальныя, чым у паноўным стане.

— Чаму ж вольналюбівая шляхта была гэткаяаўтарытарная й дэспатычная ў сямейных дачы-неньнях?

— Можна меркаваць, што адной з прычынаў і сталатая самая шляхецкая вольнасьць — інакш кажучы,слабасьць вэртыкальных сувязяў у грамадзтве, сла-басьць дзяржаўнай улады. Ва ўмовах, калі дзяржаваня ў стане была гарантаваць (а ня толькі дэкляравацьу законах) правы й бясьпеку асобе, менавіта моцнаясям’я магла падтрымаць і абараніць гэтую чалавечуюадзінку. Як магутныя замкі, трымаліся магнацкіясем’і. Каб ва ўмовах небясьпекі ўнутраныя сувязіфункцыянавалі бездакорна, патрэбная была моцнаясыстэма ўнутранай улады — як у войску. Гэта ж былопатрэбна й для захаваньня й памнажэньня маёмасьці.Традыцыя дапамагала захаваць гэткі вайсковы ладсям’і. Сям’я, род былі сьвятымі. Калі дзяржаўная ўла-да не набыла для яе сакральнасьці, дык сакральнымізаставаліся сямейна-родавыя сувязі.

— Дык што, са стратаю вольнасьці згубілася йтрадыцыйная сыстэма сямейнай улады?

— Любая дзяржаўная сыстэма, арыентаваная на «па-радак», на эфэктыўную цэнтральную ўладу, у пэўнайступені разбуральная для незалежных ад яе «лякаль-ных уладаў» — значыць, і для моцных сямейных су-вязяў. Так, калі шляхецкая дэмакратыя зьмянілася надэспатызм Расейскай імпэрыі, дык зруйнаваліся йапошнія замкі, заняпалі магутныя роды. Зь іншагабоку, паспрыяла гэтаму асьвета, новыя эканамічныядачыненьні. Апошні ўдар па сямейных сувязях на-нёс савецкі таталітарызм. Ва ўмовах, калі трэба былорабіць тых, хто «быў нічым» у тых, хто «стаў усім»,ніякія трывалыя й незалежныя ад дзяржавы сувязіне патрэбныя. Шляхта стала «ўзорным» ворагам са-вецкай улады, а героем «новых» сямейных стасункаў— Паўлік Марозаў.

Page 138: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

275274

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

АВАНТУРЫ Й АВАНТУРНІКІ

Размова з Вацлавам АрэшкамАвантурнік — не прафэсія, гэта, бадай, прыз-ваньне. Навукоўцы нават кажуць, што людзі,схільныя да авантураў, маюць пэўныя бія-хімічныя адметнасьці мозгу. З такога гле-дзішча авантурнасьць ня мае нічога агульна-га з нацыянальным характарам, з гісторыяйпэўнага народу. Гэта — проста тып асобы. Зьіншага боку, ёсьць традыцыя, культурная па-радыгма нацыі, якая спрыяе (альбо не)разьвіцьцю ў асобаў рысаў дынамічнасьці,мабільнасьці, нават пачуцьцёвасьці. Вось жаКазанова быў італьянцам, і ўявіць яго нар-вэжцам ці, скажам, ірляндцам — немагчыма.Некаторыя народы ўвогуле лічацца аван-турнікамі й ашуканцамі, і яны ці ня самі згэтым пагаджаюцца.

— А ці маюць беларусы авантурныя традыцыі?Ці былі сярод іх авантурнікі-тыпажы?

— Авантурнікі сярод беларусаў былі, дый цяпер ёсьць.Звычайна пра авантурнікаў мінулага мы даведваем-ся зь літаратуры. Беларусь, хоць і не стварыла мах-лярскага ці авантурнага раману, нараджала, як ііншыя эўрапейскія краіны, саміх авантурнікаў. Най-часьцей згадваюць Караля Радзівіла па мянушцыПане Каханку. Але, на маю думку, гэта трохі іншытып — ён хутчэй гэткі беларускі Фальстаф, які пры-цягваў да сябе цэлыя раі авантурнікаў ды прайдзісьве-таў: у Нясьвіжы гасьцявалі й знакамітая князёўнаТараканава, і Лізавета Чудлей, якая таксама марылапра расейскі трон. Зь Нясьвіжам быў зьвязаны Зда-новіч — адзін з ілжывых Пятроў ІІІ.

— Сёньня ўжо добра вядомыя прыгоды Саламеі

Пільштынавай. Ці можна яе назваць клясычнайавантурніцай?

— Безумоўна. Саламея Пільштынава, якая жыла ўпершай палове XVІІІ стагодзьдзя, мае выразныя рысыавантурніцы. Вось тут нам пашанцавала, бо янапакінула свае ўспаміны, выдадзеныя па-беларуску. Зьлёгкасьцю Саламея рухаецца з канца ў канец Эўро-пы, прыстасоўваецца да любых абставінаў. Як лекар-ка, напэўна ж, трохі махлярыць, як падарожніца йпроста як жанчына праяўляе немалую мужнасьць.Вось як яна прыгадвае адну з сваіх тыповых прыго-даў у Турцыі:

Выйшлі мы з дому судзьдзі, а Хусэйн-ага ў шален-стве кідаецца на мяне й клянецца, што заб’е. А яса сьмехам кажу яму: «Пане Хусэйн, ты думаеш,што нашыя полькі заечыя сэрцы маюць, як вашыябаўгаркі альбо валашкі?» І дастала пару набітыхпісталетаў з кішэні ды працягваю: «У мяне пора-ху хопіць на лёкаяў васпана. Аддай, васпан, штомне належыць, а пасьля няхай тое будзе, што Богдасьць». Прысутныя пацяшаліся са сьмеласьцімаёй. Карацей, за чатыры дні атрымала я ад гэ-тых двух туркаў васямнаццаць тысяч, і мы па-гадзіліся...

Дарэчы, у ейных успамінах нават дзесяць разьдзелаўназываюцца «авантура», што сьведчыць пра тое, штояна й сама ўсьведамляла сябе як авантурніцу.

— Пільштынава, не зважаючы на ейныя кантак-ты з Радзівіламі, з князем Ракацы, з расейскім два-ром ці з турэцкімі пашамі засталася гераіняйрэгіянальнага маштабу. А ці мелі беларусы аван-турнікаў больш высокага кшталту — роўных,прыкладам, Казанову ці графу Каліёстра?

— Безумоўна! Прыкладам, Міхал Валіцкі, авантурнікXVІІІ стагодзьдзя. Сын небагатага шляхціца зь

Page 139: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

277276

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Меншчыны, ён стаў геніяльным гульцом на більяр-дзе ды ў карты. Праз гульню набыў высакародных дыўплывовых прыяцеляў, трапіў у Эўропу. У Парыжысышоўся з гульцамі з найвышэйшага сьвету, быў пры-няты пры двары Людовіка ХVІ. Гульня прынеслаВаліцкаму багацьце, павагу, графскі тытул. Я ўжоадзначаў істотнасьць гульні для сапраўдных аван-турнікаў — ейная стыхія была для іх прыроднымасяродзьдзем. Выйгравалі спакойна, прайгравалі бязроспачы. Валіцкі прайграваў рэдка. Вярнуўшыся нарадзіму, пасябраваў з каралём Станіславам Аўгустам.Маючы ўжо й капітал, і месца ў грамадзтве, зусім нецікавіўся палітыкай. Калі кароль спытаўся ў яго:«Чаму, маючы столькі прыяцеляў, не імкнесься стацьдэпутатам Сойму?», Валіцкі адказаў проста: «Уласнатаму, што не хачу іх страціць». Пазьней Валіцкі пад-трымаў паўстаньне Касьцюшкі. Жыцьцё скончыў не-тыпова для людзей свайго кшталту — дабрадзейнымабываталем і мэцэнатам, які шчодра дапамагаў Вілен-скаму ўнівэрсытэту.

— Ці былі ў Беларусі авантурнікі, якія рабіліся ге-роямі вуснапаэтычнай творчасьці, анэкдотаў?

— Ігнат Хацкевіч ці, па-іншаму, Гацкевіч, або Хадзь-кевіч. Блытаніну ў прозьвішчах ён сам і стварыў. На-радзіўся каля 1760 году. Пачатак жыцьця даволі ба-нальны — прагуляў бацькоўскую спадчыну, ажаніўсядзеля грошай. Урэшце навучыўся іграць «бяз пройг-рышу». Але кар’ера за зялёным столікам не заспакой-вала ягонай прагі авантураў. Паступае спачатку ў ка-ронную гвардыю, потым — у расейскае войска натурэцкую кампанію. Тут паказаў сябе адчайным зу-хам і ня менш адчайным гульцом. Хутка даслужыўсяда капітана. Затым скіроўваецца ў Эўропу, трапляе ўПарыж падчас рэвалюцыі й, зразумела, кідаецца ў вірпадзеяў. Калі ў Парыжы запахла крывёю, вяртаеццана радзіму. У Вільні адкрывае дом гульняў і збліжа-

ецца з тутэйшымі рэвалюцыянэрамі. Сябрам ягонымстановіцца такі самы авантурнік, толькі апантаныідэяй свабоды — Якуб Ясінскі, які робіць яго сваімад’ютантам. Роля Хацкевіча ў паўстаньні 1794 годуцьмяная, калі не злавесная. Абыякавы да мэтаўпаўстанцаў, ён шукае ў каламутнай вадзе паўстаньнянебясьпечных прыгодаў, ды, вядома, выгады. І су-часьнікі, і гісторыкі казалі, што Хацкевіч быў шпе-гам Масквы. Наступны пасьля паразы паўстаньняэтап — Канстантынопаль, дзе ён зводзіць жонку пар-тугальскага амбасадара і ўцякае зь ёю ў Парыж. ТамХацкевіч ізноў падаецца да войска. Спачатку граміцьраялістаў у Вандэі, потым уступае ў польскія легіёныДамброўскага. Пад імем «генэрал Лядаіска» робіццашэфам францускай паліцыі ў Нэапалі. Пасьля закан-чэньня кампаніі французы даручаюць Хацкевічу пра-вядзеньне фінансавай дывэрсіі супраць Аўстрыі. Ёнмусіў распаўсюдзіць мільёны фальшывых банкнотаў.Наступны кадар — француская турма Тампль, кудыён трапляе за ўдзел у антыдзяржаўнай змове. Вы-круціўшыся, Хацкевіч скіроўваецца ў другі канецЭўропы — у Пецярбург. Апошнія дваццаць гадоўжыцьця герой вайсковых кампаніяў, любоўных гісто-рыяў і сумнеўных авантураў праводзіць збольшага народных абшарах. Дакладней — паміж Вільняй і Туль-чыным на Валыні. Тут, у Патоцкіх, трымаў дом гуль-няў і аблягчаў кішэні як саміх гаспадароў, гэтак іпрыежджай шляхты ды магнатэрыі. А ў Патоцкіхзьбіралася тады краса Эўропы. Калі фартуна Патоцкіхне безь ягонай дапамогі заняпала, цэнтрам дзейнасьціХацкевіча стала Вільня. Жыцьцё Хацкевіча канчаец-ца сумна — на высылцы, у расейскай глушы, у Вят-цы. Хацкевіч стаў на абшарах былога ВКЛ фігураюлегендарнаю, пра яго апавядалі анэкдоты, ягоныяжарты рабіліся прымаўкамі. Вось як згадвае Хац-кевіча віленская шляхцянка Альбіна Габрыеля Пузы-на ў сваіх успамінах:

Page 140: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

279278

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Таксама адна з характарыстычных постацяўВільні, але належаўшая хутчэй да эпохі, чым даместа — быў Хацкевіч, вядомы пад мянушкаю«гульца», а нават «шулера», у чым сам першыпрызнаваўся, як бы шукаючы гонару з таго, штобыло яму ганьбаю.Дасьціпнасьць яго патыхала цынізмам, і можнабыло б скласьці цэлую кніжачку з анэкдотаў праяго ды ягоных адказаў, запраўленых атычнаюсольлю, хаця й бессаромных. Як, напрыклад, прамагнатаў, што мелі вялікія маёнткі, казаў ён,што «былі яны паны над халопамі, а ён пан надпанамі, бо абыгрываючы іх, багацее». Як на вінша-ваньні яму, што патаўсьцеў, «чаму не», адказваўз усьмешкаю, «двух Патоцкіх зьеў». Калі хацеўпрадставіць камусьці свайго сына, казаў: «Гэтамаладзён прыстойны, толькі два недахопы мае —ёсьць маім сынам і называецца Хацкевіч».Раз на пакоях Шчэнснага Патоцкага дзівавалісяўсе на прыгожы шнур пэрлаў, які належаў самойграфіні. Пэрлы тыя былі велічынёю зь вішні й ка-штавалі сотню тысяч. Кожны жадаў іх зблізкупаглядзець, калье ішло з рук да рук, аж нарэшце,калі графіня хацела атрымаць яго назад, не знай-шлося ні ў чыіх руках!.. Хацкевіч быў сярод агля-даўшых...«Слухай, но, — сказаў граф Шчэнсны, адводзячыяго ўбок, — з табою цырымоніяў не раблю, тваягэта штучка, аддай пэрлы!» — «Гэтым разам няя, — адказаў зусім не абражаны шчырасьцю гра-фа «кароль цынікаў». — Але будзь спакойны, панеграф, знойдзецца страта, перад маім вокам нічо-га ня ўкрыецца». Ды павадзіўшы пільным зрокампа ўсіх тварах, спыніўся на адным маладзёну,якога, шапнуўшы яму штосьці на вуха, вывеў засабою, ды, замкнуўшыся зь ім наасобку: «Аддайпэрлы, — сказаў яму наўпрост. — Бачыў я, як клаў

у кішэню». На што той малады чалавек, кідаю-чыся яму ў ногі, закрычаў: «Ратуй мяне, пане, па-зыч мне сваёй галавы!» — «Гультай! — гаркнуўХацкевіч. — Каб твае рукі да маёй галавы, дык усяЭўропа спакою б ня ведала!» А пэрлы праз гадзінубылі на шыі прыгожай графіні Зоф’і.

— Сапраўды, Хацкевіч быў авантурнікам, які за-слугоўвае таго, каб яго ведалі нашчадкі. Але як усёж быць зь меркаваньнем, што беларусы — народпамяркоўны, сьціплы й ня схільны да авантураў?

— Як жа ня схільны?! А паходы на Маскву з Ілжэ-дзьмітрыямі? Ня з Польшчы, а пераважна зь Бела-русі і Ўкраіны выпраўляліся на ўсход цэлыя войскіавантурнікаў у шуканьні фартуны. Самі кандыдатына маскоўскі трон заводзіліся менавіта тут, на гара-чай памежнай тэрыторыі. Памежжа — запаведнік ірай для авантурнікаў. На памежжы магчыма ўсё.

— Ілжэдзьмітрыі — гэта ўжо іншае авантур-ніцтва, гульня на палітычным полі. Увогуле цішмат палітычных авантурыстаў дала Бела-русь?

— Наш рэгіён нараджаў ці прыцягваў нямала аван-турнікаў палітычных, якія ставілі ўжо не на некалькітысяч залатых, а на вялікую ўладу — а пройгрыш звы-чайна каштаваў жыцьця. Да палітычных авантурнікаўможна адносіць і ўсіх рэвалюцыянэраў, таму ў гэтысьпіс трапляюць і такія асобы, як Тадэвуш Касьцюш-ка, Кастусь Каліноўскі ці Ігнат Грынявіцкі. Цікава,што авантурнікі «звычайныя», апалітычныя цягнулісябольш на Захад: Парыж, Вена прыцягвалі іх агнямісваіх двароў ды гульнёвых дамоў. Многіх адчайныхшукальнікаў палітычнага шчасьця вабілі й неабсяж-ныя абшары ўсходняй імпэрыі, як гэта было з Ілжэ-дзьмітрыямі. Тып авантурніка-самазванца — чалаве-ка няпэўнага паходжаньня, бязь веры, маралі, пера-

Page 141: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

281280

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

кананьняў, апантанага шалёнаю прагаю да ўлады, якіставіць на кон жыцьцё, краіну, народ, — захаваўсяпразь вякі.

— Чаму народ прымае абяцанкі авантурніка зачыстую манэту? А як ён ставіцца да аван-турніцтва, празь якое пралягае шлях да свабоды,да дабрабыту?

— Мы ўбачылі з гісторыі, што, паводле авантурнасьці«біялягічнай», беларусы хіба ня горшыя за італьян-цаў. Але ж у сваіх культурных стэрэатыпах яны зболь-шага прынялі навязаную ім звонку, зручную для ка-лянізатараў «памяркоўнасьць». Тым больш, што ўсіх«непамяркоўных» гісторыя, асабліва ў апошняе ста-годзьдзе, вычэсвала вельмі старанна. Але ж, адмаўля-ючы ў сабе авантурны элемэнт, нацыя шмат у чымадмаўляе сабе і ў здольнасьці на пошук, на рызыку,на змаганьне. Свабода — гэта таксама здабытак аван-туры. Адмаўляючыся ад свайго шампанскага, мы пе-раходзім на ўзровень звычайнага п’янства ды ашукан-ства. А тут схема простая — ёсьць ашуканец, вядома,больш авантурны й хітры, і ёсьць ашуканы. Як у каз-цы: ёсьць цыган, які прадае хвост ад кабылы, і ёсьцьвясковы дурань, які яго купляе.

ЗАБАВЫ БЕЛАРУСКАЙ МАГНАТЭРЫІ

Размова з Вацлавам АрэшкамЗабавы, як дзяржаўныя ці грамадзкія спра-вы, як праца ці побыт, тлумачаць нам сут-насьць чалавека, дадаюць ведаў пра эпоху,стан грамадзтва. Натуральна, ёсьць сталыя ха-рактарыстыкі забавы. Заўсёды й паўсюльнайлепшым адпачынкам было на нештацікавае паглядзець, узяць удзел у чымсьцівясёлым, падпіць, смачна пад’есьці, патан-чыць. Але ў розных месцах і ў розны час, узалежнасьці ад мноства абставінаў, бавяццалюдзі ўсё ж з рознай ступеньню фантазіі. Зпростым людам прасьцей. У іх забавы паміжпрацай.

— А краса грамадзтва, шляхта ды магнатэрыя— калі й як яны бавіліся?

— Гісторыкі заўважылі цікавую залежнасьць: чымгоршыя справы ў краіне, тым больш вясельля. Бальпадчас чумы — не паэтычная выдумка. Рымляне ша-лелі ад забаваў пад канец Імпэрыі. У беларускай гісто-рыі найвесялейшы быў, бадай, час падзелаў РэчыПаспалітай — другая палова ХVІІІ стагодзьдзя. Паў-сюль — тэатры, опэры, балеты, рэдуты, маскарады.Пане Каханку й Станіслаў Аўгуст, якія ўсё жыцьцёненавідзелі адзін аднаго, мілаваліся адзін з адным, ідзе — не на полі бітвы за незалежнасьць, а за чаркаюў тэатральнай Радзівілавай вёсцы пад музыку«Агаткі», пад бляск фаервэркаў і пырскаў шампан-скага. Віно тады лілося ракою.

— Як выяўлялася сутнасьць тагачаснага чалаве-ка ў забавах? У забавах адбівалася сутнасьцьэпохі?

Page 142: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

283282

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Позьняе Сярэднявечча, Адраджэньне — эпоха ча-лавека годнага, эпоха рыцарства. У цэнтры ўвагі —рыцар, баец, які змагаецца за перамогу ў шляхетнымпаядынку. Уласны посьпех, дэманстрацыя сваёймоцы й годнасьці, сваёй сутнасьці — для яго самаегалоўнае. Дзеля гэтага можна й загінуць. Таму га-лоўныя забавы рыцарскай эпохі — паляваньне йтурніры. Іначай кажучы — індывідуальныя спа-борніцтвы. Такі падыход бліскуча ўвасобіў паэт-гу-маніст Мікола Гусоўскі ў «Песьні пра зубра». ПасьляАдраджэньня ў Эўропе пачынаецца эпоха палітыкаўі актораў. На зьмену рыцару прыходзіць арлекін. За-брала зьмяняе маска. Перамогі дамагаюцца ўжохітрыкамі, а сярод забаваў галоўнымі робяцца тэат-ры й маскарад. У тэатры ўжо ня ўдзельнічаюць у па-дзеях, а глядзяць на іхную імітацыю. А ў маскарадзекожны можа імітаваць, удаваць кагось іншага, хава-ючы сваю сутнасьць.

— Як гэта стасавалася з эўрапейскімі звычкамі?

— Наш край, разам з Польшчай, Украінай, Вугор-шчынай, Балканамі — усё ж сярэдняя Эўропа. Нашрэгіён межаваў зь іншымі, у пэўны час варожыміцывілізацыямі — мусульманскай ці маскоўска-бізан-тыйскай. Нездарма называлі яго «мурам Эўропы» ці«краем памежных фартэцыяў». Тут пасьля Рэнэсан-су складаўся свой тып эўрапейскай культуры, так зва-нае сармацкае барока, якое характэрнае ня толькідля Рэчы Паспалітай. Воін, рыцар надоўга затрымаўсятут у цэнтры грамадзкага ладу, а рыцарскі эпас быўактуальны амаль усё ХVІІ стагодзьдзе. Таму й любілашляхта рыцарскія забавы й брутальныя, часам не-бясьпечныя паляваньні на буйнога зьвера. Можа, тамуй не адразу прынялі эўрапейскую мадэль тэатру.Першыя прадстаўленьні францускага ды нямецкагатэатраў на масавую публіку ў нас часта правальваліся.Шляхта не разумела ўмоўнасьцяў тэатру ды імкну-

лася па-дзіцячы ўмяшацца ў дзеяньне. МэмуарыстыХVІІ стагодзьдзя прыгадваюць выпадкі, калі гледачынават стралялі ў сцэнічных адмоўных пэрсанажаў —ворагаў. Пра гэта ж сьведчыць эпізод з успамінаўпольскага пісьменьніка Яна Хрызастома Паска абпрадстаўленьні францускага тэатру ў 1664 годзе:Тут пачаў адзін з гледачоў конных крычэць фран-цузам: «Забіце таго растакога сына, калі ўжосхапілі яго, не пакідайце жывым, бо як выпусьціце,будзе помсьціць, будзе вайну множыць, кроўлюдзкую праліваць, дык ня будзе так у сьвеце па-кою! Як заб’еце яго, дык кароль францускі атры-мае імпэрыю, будзе цэсарам, дай Пан Бог — і на-шым каралём. Урэшце, як самі не заб’еце, я ягозаб’ю!» Схапіўся за лук і, наклаўшы стралу, яквытнуў пана цэсара ў бок, аж другім бокам кан-чар выйшаў — забіў. Іншыя таксама за лукі — якузяліся шыць з лукаў, нашпігавалі французаў. Са-маго, што сядзеў у асобе караля, падстрэлілі на-рэшту ў лоб...

— Чым бавіліся магнатэрыя й шляхта ў ХVІІІстагодзьдзі?

— Можна скласьці цэлы каталёг забаваў ХVІІІ ста-годзьдзя, сярод якіх, апроч звычайных танцаў ды за-стольляў, папулярныя былі гульні — «нівіны» (нештакшталту фантаў), а таксама карты ды іншыя азарт-ныя забавы. Але найперш я вызначыў бы такія, яккарузэлі й маскарады. Тагачасную «карузэль» ня трэ-ба блытаць зь сёньняшняю карусэльлю. Гэта працягрыцарскіх турніраў. У ХVІІІ стагодзьдзі рыцары пе-расталі біцца паміж сабою й спаборнічалі, дэманст-руючы сваё майстэрства, так бы мовіць, на трэ-нажніках. Звычайна карузэль ладзілі на вялікім пля-цы, дзе колам ставілі разнастайныя мішэні, манэке-ны, часам і пасткі. Рыцары дзяліліся на каманды, якіяназывалі бандамі. Выдатнае апісаньне такой карузэлі,

Page 143: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

285284

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ладжанай каралём і вялікім князем Аўгустам ІІ,пакінуў у сваім «Дыярыюшы» Міхал Казімер Радзівіл:

І былі статуі з дрэва, паўбіраныя падобна да ар-лекінаў. Адна статуя мела на грудзёх жалезныкруг, куды трэба было ўдарыць глінянай куляй,калі трапіў у сярэдзінку, дык ракета ўгару выля-тала, калі ж дрэнна, дык фаервэркаў мільён выля-талі каню пад ногі ды й чалавека самога абсыпа-ла. Другая статуя мела на раменьні скрынку, уякую, калі трапіў, дык зь яе птушак розныхвялікіх, а менавіта фазанаў, курапатак, перапё-лак вылятала. Трэцяя — мела на грудзях кружок,у які трэба было трапіць, дык з губы ейнай вядровады вылівалася міма кавалера, калі ж ня шыбкаадскочыш, дык усяго аблівала. Гэтыя ўсе штукітрэба было ў адным заходзе рабіць.

— У Заходняй Эўропе карузэлі з часам пераўтва-рыліся ў тэатралізаваныя парады зь пераапра-наньнямі. Ці былі гэткія забавы ў беларусаў?

— У ХVІІІ стагодзьдзі самай папулярнай забавай сталімаскарады, якія ладзілі літаральна на ўсе сьвяты. Зьсярэдзіны ХVІІІ стагодзьдзя зьяўляецца такая іхнаяформа, як рэдуты. Вось як апісвае рэдуты АнджэйКітовіч:

Забава рэдутаў была траякаю — танец, гульня ўкарты й прыгляданьне іншым. Ходзячы па пакояхтам і сям, розныя маскі адны на другіх нападаліў добрым сэнсе, і казалі, хто ёсьць пад маскаю.Той жа, хаваючы сваю асобу, круціў галавой і несваім голасам адмаўляўся таго, кім яго падазра-валі. На зламаньне сораму маладыя людзі мелітакі спосаб: апроч заляў і пакояў публічных, ан-трэпрэнэры захоўвалі асобныя пакоі пад сваіміключамі. Замаскаваны кавалер прасіў ключа датакога пакою, і даваў пяць-шэсьць альбо болей

чырвоных злотых, кажучы, што хоча наасобкувыпіць бутэльку з прыяцелем, ці ў карты пагуляць.Антрэпрэнэр, не ўваходзячы ў высьвятленьне тагоінтарэсу, бо добра яго разумеў, даваў ключ.

Звычайна маскарады ладзілі да сьвятаў — перадусім,рэлігійных гэтак званага карнавальнага пэрыяду.Вельмі важнымі сьвятамі былі ў нас і дні нараджэнь-ня, дні анёлаў караля, вялікага князя, дні нараджэнь-ня магнатэрыі. Пад кожную з такіх датаў ладзіліпышныя прыёмы, балі, якія звычайна суправаджалісяпераапрананьнем, маскамі, маскаванымі танцамі, вы-ездамі ў паркі, загарадныя рэзыдэнцыі, дзе ўсё гэтаекарнавальнае дзеяньне працягвалася й пераходзіла ўбясконцыя шматдзённыя вакханаліі. Банкеты, балі,маскарады часам суправаджалі й падпісаньне дзяр-жаўных дамоваў, соймы, сустрэчы паслоў. Гэтак былонават у сумныя й ганебныя моманты — як тыя жпадзелы дзяржавы. І вось як апісвае Ян Ахоцкі пры-ёмы ў Адама Паніскага, вядомага дзеяча часу падзе-лаў нашага краю:

Ад самага ранку ў некалькіх пакоях застаўленыябылі сталы штофамі гданьскіх гарэлак, якія па-блісквалі золатам, а таксама міногамі, астры-гамі, галяндзкімі селядцамі, швайцарскімі сыраміў цэлых кругах гэтак вялікіх, як колы для вазоў.Да абедаў сядала па сто й болей асобаў, а коркіад шампанскага віна стрэламі сваімі салютавалібанкетуючым. Па абедзе прыносілі столікі да кар-таў, і пачыналася гульня прынамсі ў дваццацістолікаў… Пад канец упіваліся гарэлкаю, зьмя-талі ўсе закускі, апаражнялі бутэлькі пеністагаангельскага піва…

— Чаму чалавек эпохі барока выбірае маскарад?Чаму ён надзявае маску ды імкнецца да ананім-насьці?

Page 144: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

287286

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Можна параўнаць маску з шаломам. Яны маюцьпэўнае падабенства — бароняць свайго гаспадара.Шалом — ад фізычнай небясьпекі, а маска — ад ад-казнасьці за ўчынкі. Свабода, якую давала маска, былаашаламляльнай для шляхты, што выхоўвалася ўсё жу даволі строгіх умовах. Маска давала магчымасьцьсваволіць, гарэзіць, фліртаваць і ня быць пазнаным іпакараным. Чым цямнейшыя хмары насоўваліся накрай, тым менш хацелася вяртацца ў яго з краінымасак, ад вясёлага застольля й танцаў. Так і апошнінаш кароль, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, вядомыбыў тым, што страшэнна любіў тэатар, маскарады,пераапрананьне. Для чалавека слабога, няўпэўнена-га, які хавае сваю сутнасьць і намеры, маскарад —ідэальная забава. Кашмарны пэрсанаж літаратуры, ацяпер кіно — маска, пад якой няма твару. Але яшчэбольш жахлівае відовішча — натоўп людзей бяз ма-сак, але й бяз твараў. Бавіцца маскамі могуць усё жлюдзі з тварам. Для безаблічнага натоўпу ладзяццаадно народныя гуляньні.

— Ці можна параўнаць забавы ХVІІ—ХVІІІ ста-годзьдзяў з забавамі сучаснага беларуса? Штопрыдбалі, што згубілі?

— Чалавек мінулага ня мог і ня ўмеў бавіцца сам,адзін. Найважней у забаве было тое, што бавіліся гур-там, грамадою. І нездарма банкет называлі бяседаю.Цяпер жа мы навучыліся забаўляцца на самоце, бо-лей адпачываць ад людзей, чым весяліцца разам зьімі. Але гэта зварочваецца часам іншым, невясёлымбокам: самотна жывем, бавімся на самоце, дыйпаміраем самотныя.

СВАРЫ Й БОЙКІ ШЛЯХТЫ

Размова з Вацлавам АрэшкамКалі гавораць пра характар беларусаў, дыкзаўжды згадваюць іх рахманасьць, лагод-насьць і цярплівасьць. Але ў гісторыі белару-саў хапала й войнаў, авантураў. І ня толькі зчужынцамі. Гісторыя поўніцца крывавыміўнутранымі бойкамі ды паўстаньнямі. Штода прыватнага жыцьця шляхты, дык і ў імсвары й сутычкі займалі вельмі важнае мес-ца. Пра гэта сьведчаць мэмуары й дакумэн-ты. Са старонак мастацкіх твораў шляхта ча-сам паўстае гэткім натоўпам нястрыманыхзадзіраў, буянаў, самахвалаў. Шляхта (і ў гэ-тым адметнасьць нашага рэгіёну) складалакаля дзесяці адсоткаў насельніцтва ВялікагаКняства Літоўскага. Вось жа і ў жылах баль-шыні сёньняшніх беларусаў маецца хоцькропля шляхецкай крыві. Значыць, гісторыяшляхецкіх сварак ды боек можа шмат распа-весьці пра тое, як складаўся беларускі харак-тар, што ў мэнтальнасьці і ў традыцыях бе-ларусаў сапраўды гістарычнае, старажытнае,а што накінута апошнім часам.

— Пачнем з паядынкаў, эўрапейская традыцыяякіх зьвязаная з паняцьцем рыцарства. Ці бойкабеларускай шляхты разьвівалася таксама ў ры-царскім кантэксьце?

— Рыцарства зь ягонымі гербамі й законамі разьвіла-ся ў ВКЛ значна пазьней, чым у Заходняй Эўропе —з XV стагодзьдзя, і наша рыцарства ня мела такогадосьведу, як, скажам, крыжовыя паходы, калі скла-даліся традыцыі й суровыя правілы рыцарскіх па-водзінаў. Нашая традыцыя абароны гонару бліжэй

Page 145: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

289288

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

да таго старажытнага часу, калі кожны вольны чала-век хадзіў зь мячом, сякерай ці кіем і бараніў гонарабо жыцьцё гэтак, як лічыў патрэбным. Таксама важ-на, што ў славянаў і балтаў не было разьвітай трады-цыі «Божага суду», як у германцаў ці франкаў. «Божысуд» — гэта іспыт вадой, агнём альбо зброяй. Паяды-нак — гэта не прыватная бойка, а менавіта «Божысуд», калі прайгралы лічыўся вінаватым і перадсьвецкім правам.

— Дык што, беларускія шляхцюкі проста білісяміж сабой, як п’яныя мужыкі ў карчме?

— Часам бывала й так. Але галоўнае, што паядынакніколі не лічыўся ў нашым рэгіёне справядлівым разь-вязаньнем канфлікту. Таму ён не прымаўся ўладамій доўгі час грамадзтвам. Лічылася злачынствам мар-на праліваць шляхецкую кроў, прызначаную длябольш важнай справы — абароны Айчыны. У Стату-це Вялікага Княства Літоўскага 1588 году было вы-разна сфармулявана:

Іж той шкадлівы звычай учаўся быў межы падда-нымі нашымі, звлашча стану рыцарскага, като-рыя за леда прычынаю, цярплівасьці прыстойнаеў асобе не захоўваючы і правам паспалітым неабыходзячыся, і ўвогуле ім яко бы пагарджаючы,свавольна й быстра адзін на другога торгнуўшы-ся, а затым на руку павабіўшы й абавязаўшысясловамі, якія пачцівасьці й добрае славы датычаць.Потым супольна б’ючыся й раны сабе задаючы,да ранаў шкадлівых і нянавісьці паміж сабою пры-ходзяць, а некаторыя зброі шкадлівай, яко бы су-праціў пастароньнему непрыяцелю, ды да тагодзіўных паступкаў ужываючы, насьмерць адзіндругога забіяюць і супольна сябе мардуюць ня йна-чай, яко бы ўлады й справядлівасьці над сабою нямелі.

Аднак жа то ў рэчы паспалітай жаднага памна-жэньня й пажытку ня чыніць і ўвогуле, калі кроўлюдзкая часам і нявінная праліваецца, Пан Богтым бывае абрушаны; такжэ й пакой паспалітыабражаны. А патаму мы гэтаму, яко шкадлівамузвычаю ў панстве нашым Вялікам Княстве Літоў-скім не хацелі дапусьціці большэй шырыціся...

Паядынкі дазваляліся ў выключных выпадках і ме-навіта вярхоўнаю ўладаю — самім вялікім князем.Толькі ў XVІІІ стагодзьдзі пад уплывам заходняй модыдаволі шырока ўсталяваўся звычай паядынкаў «паправілах». Але й тады ў выпадках сьмерці ці калецтваяны сурова караліся законам.

— Тады паўстае пытаньне: ці ня ёсьць пераболь-шаньнем мэмуарыстаў славутая ваяўнічасьцьшляхты? А мо гэта ўвогуле літаратурны міт?

— Ваяўнічасьць была — і немалая, але я прапанаваўбы падысьці да гэтага пытаньня зь іншага боку. Не-здарма я спыніўся на «Божым судзе» й на праве —менавіта паняцьце права, на маю думку, ёсьць клю-чавым у гісторыі разьвязаньня канфліктаў у краінахбылой Рэчы Паспалітай. Дзеля абароны сваіх правоўшляхта аб’ядноўвалася ў канфэдэрацыі. Гэта быў за-конны спосаб аб’яднаньня тых, хто лічыў, што правыягоныя парушаюцца, скажам, каралеўскай уладай. Уабароне сваіх правоў канфэдэрацыя магла зьвярнуц-ца й да зброі. Самай вядомай збройнай канфэдэра-цыяй была Барская, якую ўтварылі ў 1768 годзе ўгорадзе Бар ва Ўкраіне дзеля абароны незалежнасьцій традыцыяў ды супраць расейскага ўмяшаньня ўсправы краіны. На тэрыторыі Беларусі канфэдэратысустрэлі зброяй войска, скіраванае царыцай Каця-рынай ІІ на дапамогу свайму стаўленіку каралюСтаніславу Аўгусту. Расейскім войскам камандаваўмалады яшчэ генэрал Сувораў.

Page 146: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

291290

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Канфэдэрацыі былі абавязкова збройныя?

— Сход збройнай шляхты супраць каралеўскай івялікакняскай улады ў XVІ стагодзьдзі пачалі назы-ваць «рокаш». Шляхта зацята адстойвала сваё правана рокаш — збройную абарону сваіх правоў і пры-вілеяў. Менавіта ў гэтым, як і ў праве на «Lіberumveto» (што значыла «Не дазваляю»), бачыла шляхтапрынцыпы «залатой вольнасьці». Рокаш ня быў бун-там — гэта быў спосаб абароны сваіх правоў экстрэ-мальным чынам.

— Ці толькі шляхта змагалася за свае правы? Аніжэйшыя саслоўі?

— Большасьць выступаў сялянаў ці гараджанаў быліспробамі абараніць свае неад’емныя правы, бо ў на-шай дзяржаве мелі свае правы нават прыгонныя(прынамсі, на паперы). Словы Аляксандра Пушкінапра «русский бунт, бессмысленный и беспощадный»не пасуюць Беларусі. Віцебскія ці полацкія мяшчаней крычаўскія сяляне змагаліся супраць, як яны лічылі,парушэньня прадстаўнікамі ўлады іхных статутныхправоў. Змагаліся часам бязьлітасна, але ўсьведамля-ючы мэту й сэнс змаганьня. Таму звычайна, хаця за-вадатараў і каралі сурова, але патрабаваньні паўстан-цаў задавальняліся.

— Паўстае занадта ідылічная карціна — і шлях-та, і сяляне адстойваюць свае правы, уладыпільнуюцца іхнага захаваньня. А наезды, грама-дзянскія войны?

— Так, пачынаючы ад канфэдэрацыяў, у якіх удзель-нічалі тысячы прадстаўнікоў пэўных саслоўяў, дырокашу як варыянту грамадзянскай вайны, можнаперайсьці да так званых наездаў — калі адна групашляхты, звычайна аб’яднаная вакол сям’і, спрабава-ла з дапамогай зброі высьветліць адносіны зь іншай

сям’ёй. Пашыранасьць збройных спосабаў адстой-ваньня правоў сьведчыць ня толькі пра любоў да сва-боды, але, на жаль, і пра слабасьць улады ды нястачусацыяльных тармазоў у грамадзтве. Як і рокашы, на-езды сталіся своеасаблівай традыцыяй «залатой воль-насьці». Калі адказчык у справе аб спрэчнай маё-масьці не сьпяшаўся выконваць рашэньня суду, яго-ны праціўнік спрабаваў змусіць яго сілаю ці простазахапіць спрэчны маёнтак альбо вёску. Такі «праўны»наезд звычайна называлі «заездам». Выдатнае апісань-не такога заезду даў у «Дыярыюшы жыцьця майго…»беларускі пісьменьнік шляхціц Марцін Матушэвіч:

...Даведаўся я, што Арэшка, пінскі судзьдзя земскій маёр Пінскага рэгімэнту Агінскага, польнагапісара Літоўскага, паехаў на заезд Булкава, тагосамага, за які айцец мой даў 70 000 злотых Сала-губавай, берасьцейскай ваяводавай, ды, узяўшы адяе застаўнае права на той жа Булкаў, пусьціў ягоёй жа самой у арэнду....Ехаў тады я ўсю ноч, і як толькі золак — уба-чыў колькісот чалавек ушыхтаваных і гатовыхда заезду. Мінуў я іх ды ўляцеў да Булкаўскага дво-ру, які застаў пусты, бо жыд Ёсель, які трымаўБулкаў у арэнду ад Салагубавай, уцёк. Людзі, якімабрыдла жыдоўская арэнда, бараніцца не хацелі.Сам тады я з адным слугою быў у двары й, зрэш-ты, знайшоўшы некалькі чалавек, загадаў варотызамкнуць і загарадзіць. Гэтак і чакаў прыездусудзьдзі Арэшкі.Хутка, як сонца ўзышло, прыехалі. Я бараніўся, ісудзьдзя прыняў абарону маю, а калі даў паролькавалерскі афіцэрскі, што ўжо па прыняцьці аба-роны маёй гвалту чыніць ня будзе, тады загадаў яў карчме абед гатаваць, а тым часам шляхты зьдзьвесьце наехала й так пачаставаных і судзьдзюй шляхту выправадзіў я, а сам аж да вяртаньня

Page 147: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

293292

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ёселя, арандатара булкаўскага, затрымаўся. По-тым з Булкава пабег проста да Воўчына, апера-джаючы сваёй рэляцыяй князя падканцлера, а тымчасам наступілі сьвяты, на якія быў я ў Воўчыне.

— Зь якіх прычынаў, апроч маёмасных, адбы-валіся наезды?

— Часам прычынаю наезду была асабістая сварка цізьнявага. Бывала, што нязначная прычына выклікалапрацяглую й жорсткую вэндэту, у якой ворагі наватпісьмова раілі адзін аднаму «сьцерагчыся свайгопраціўніка ў доме, у касьцёле, у лазьні, на полі, еду-чы, ува сьне, на дарозе й на кожным месцы, бо нанім помсьціцца будзе й на горле ягоным сядзе». Не-здарма шляхецкія маёнткі звычайна добра ўма-цоўваліся, бо бараніцца прыходзілася ня гэтак ад та-тараў, як часам ад уласных суседзяў. Гісторыяпоўніцца расповедамі пра забойствы суперніка на-ват у касьцёле, пра гвалты й рабаўніцтвы. Улада рэд-ка мела магчымасьць абараніць ахвяру ці прыпыніцьбаявыя дзеяньні, бо на баку кожнага з праціўнікаўваявалі часам сотні прыхільнікаў са сваякоў, дробнайзалежнай шляхты ці аддзелы прыватнага войска. Каліворагі былі багатыя і ўладныя, у грамадзянскіх (да-мовых) войнах удзельнічалі тысячы жаўнераў, гэтабылі ўжо войны «палітычныя», часам з удзелам за-межных войскаў. Так, на пачатку XVІІІ стагодзьдзяВКЛ было ахопленае вайной з родам Сапегаў, якіявыступілі на баку швэдзкага караля Карла XІІ. Іхныяпраціўнікі Радзівілы ды іншыя буйныя роды ўступіліў хаўрус зь Пятром І. Гэткім чынам, крывавыя падзеіПаўночнай вайны шчыльна перапляліся са сваркаміпаміж магнацкімі родамі.

— З чаго ж пачыналіся індывідуальныя сутычкі йяк адбываліся? Ці існавалі пэўныя правілы паядын-каў і боек?

— Большасьць прыватных боек пачыналася за ста-лом. Прыхільнасьць шляхты да алькагольных напояўды неўтаймаваная пыха былі прычынай шматлікіхсварак. За стол сядалі звычайна са зброяй. Слугі заплячыма ці ў двары таксама былі пры палашах альбострэльбах. Гэтак жа й на сойміках, куды шляхта зьяж-джалася мала як не на вайну. У падагрэтай віномразмове было дастаткова пары вострых слоўцаў. Звы-чайна, калі шляхта хапалася за шаблі, спрэчку разь-вязвалі на двары, калі ня проста пры стале. Пачатакбыў хуткі — хутка ўсё й заканчвалася. Вось што пры-гадваў у сваіх успамінах Ян Ахоцкі:

Калі Казімер Жавускі, зарызыкаваў нейкі кан-цэпт, які не прыйшоўся да смаку Эўстахію Сан-гушку, той, наблізіўшыся ляканічна запытаў:— Альбо біцца, альбо прабачыцца?Жавускі гэтак жа коратка адпавёў:— Біцца.Было гэта ўжо пры добрым змроку, але не адкла-далі да заўтра. Зараз жа абодва прыбралі сабесэкунданта. Людзям загадалі ўзяць паходні й ру-шылі за рагаткі...

Такія сваркі рэдка мелі сур’ёзныя наступствы — най-часьцей пасьля некалькіх драпінаў байцы мірыліся іўжо пілі за мір, а бывала, што й за новае сяброўства.На такія сутычкі грамадзтва й закон глядзелі скрозьпальцы — нават калі даходзіла да забойства, старалісянеяк залагодзіць справу. Выдатны знаўца шляхецкайкультуры Ігнат Ходзька так апісаў тыповы паядынак:

За колькі крокаў саскочылі ўсе з коней, а толькісам шамбэляніч дабыў шаблю й ляцеў на панаСтаніслава. Той вырваў зь зямлі Гарасіма, пад’-ехаў з прысядкам. А як падняўся магутна... фурк-нула ў паветры, ды прэч адляцела шабля шамбэ-ляніча, а сам ён з разгону ўпаў на зямлю.

Page 148: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

295294

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— А што, пане браце? — сказаў пан Станіслаў.— Уставай! Ня буду крыжа на плячах рабіць.— Пагодзімся, пане падчашы! — кажа, падымаю-чыся, шамбэляніч.— Згода! Згода! — крыкнулі ягоныя сэкунданты.— Маеш сатысфакцыю, пане падчашы!— Згода, пане Станіславе! — сказаў i я.— Ну дык няхай сабе й згода! — паўтарыў панСтаніслаў, хаваючы Гарасіма да похваў. — Аіншым разам, пане браце, не зачапляй стрэльчы-ка, бо вашэці настраляе.Ізноў крыкнулі мы:— Згода!Праціўнікі абняліся, і ўсе ў найлепшым настроі,дзякуючы Богу, што бяз шванку абышлося, вяр-нуліся да мястэчка.

Канец вольнай шляхецкай дзяржавы стаў і канцомтрадыцыі шляхецкіх боек і грамадзянскіх войнаў. Ра-сейская ўлада хутчэй гатовая была дазволіць забівацьсваіх геніяў, як Пушкіна ці Лермантава, на дуэлі —гэта значыць, на «Божым судзе», але ня даць людзямбараніць свае правы перад іншымі грамадзянамі дысамой уладай. Зрэшты, Адам Міцкевіч назваў свайго«Пана Тадэвуша» «Апошні наезд у Літве». Але звыч-ка бараніць свае правы й перакананьні з шабляю ціпісталетам у руцэ ня зьнікла так хутка. І пачынаючыад Касьцюшкавага паўстаньня, шляхта зноў і зноўбярэцца за зброю. Беларускія змагары Случчыны ціпартызаны генэрала Вітушкі — бадай, носьбіты тагож вальналюбнага беларускага характару.

Page 149: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

297296

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ô ‡ ˆ ‡ Î Û Ì ‡ Í

Ò ˝ Í Ò

· ‡ È Ò Ú Û Í

‚ Â Ì ‡ Ò ¸ ˆ ¸

Á ‰ ‡ ‰ ‡

͇ı‡Ì¸ÌÂ

Page 150: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

299298

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЖЫЦЬЦЁ З ПАЦАЛУНКАМ

Размова з Тацянай ВалодзінайСярод звычак людзей ёсьць і цалаваньне. Ча-лавек штодня цалуе каханага, дзяцей, баць-коў, цалуе руку сьвятара, з пацалункамі сус-тракае й праводзіць гасьцей. У той жа часёсьць народы, якім пацалункі здаюцца чым-сьці брыдкім і незразумелым — прыкладам,японцы альбо кітайцы. Вядома й звычка «ца-лавацца» насамі — гэтак робяць на Поўначы.Пацалунак адносіцца да невэрбальнай ка-мунікацыі. Наагул вылучаюць тры віды па-цалункаў: пацалунак каханьня, ці палюбоў-ны, рытуальны й этыкетны. Усе яны маюцьі агульнае, і адрознае. А ў мітапаэтычных ад-носінах пацалунак сымбалізуе зьліцьцё чала-вечых душаў, замацаваньне роднасных ста-сункаў, выражэньне шэрагу ідэяў сацыяль-най ярархіі.

— І найперш усё ж цікава: як наагул чалавек наву-чыўся цалавацца? Дзе вытокі гэтага звычаю?

— Адказаць на гэтае пытаньне цяжка, і наўрад ці маг-чымы адназначны адказ. Аднак навукоўцы выказва-юць меркаваньні, што асноваю для разьвіцьця такойзьявы, як пацалунак, стала смактаньне ў дзяцінствематчыных грудзей. Хутчэй за ўсё, якраз прыроджанысмактальны рэфлекс спарадзіў гэты сродак пачуць-цёвых дачыненьняў. На першым годзе жыцьця ме-навіта рот — галоўная крыніца задавальненьняў кож-нага з нас. Таму шляхам працяглых пераўтварэньняўкармленьня дзіцяці — ад смактаньня грудзей да пе-радачы ежы з роту ў рот — і ўзьнікла гэтая дзея.

— Адкуль паходзіць слова «пацалунак»?

— У гэтым слове вылучаецца корань -цал-, яківыяўляе выразную сувязь са словам «цэлы». Пры-метнік «цэлы» мае два асноўныя значэньні: увесь, упоўным аб’ёме, прыкладам, «зьеў цэлы кусок», і не-пашкоджаны, без заганаў: цэлая кашуля, не парва-ная. Таму сам корань -цэл- нясе значэньне жадань-ня быць цэлым, цэльным, здаровым. Пацалунак у тра-дыцыйным этыкеце й суправаджаецца пажаданьнемздароўя. Прыкладам, беларускія жанчыны пры суст-рэчы, нахіліўшы галаву й сказаўшы «Здаровінька!», ца-лаваліся ў вусны. І мы сёньня паводле старога звы-чаю цалуем дзіця, супакойваючы яго, цалуем пабітаемесца — і верым, што так хутчэй загоіцца.

— Якая знакавая сэмантыка пацалункаў у народ-най культуры, фальклёры?

— Там пацалунак разумеецца як сродак разбурэнь-ня злых чараў. Ва ўсясьветным фальклёры шырокавядомы сюжэт пра зачараваную прынцэсу, якую ца-рэвіч абуджае да жыцьця якраз пацалункам. У бела-рускіх жа казках зачараванага ведзьмаю каралевічаратуе простая дзяўчына:

І пачаў пачвара зь сьвіным лычом пець песьні,пачаў пець так гожа, што голас лезе аж у самуюдушу й разам хочацца плакаць і сьмяяцца. Пяе ёнз такімі любошчамі, што затапіў у дзеўчыны йголаў, і сэрца. Сама няведама зачым, схапіла янастрашэннага чалавека за голаў да й пацалавала.У той момант абярнуўся ён у гожага каралевіча,схапіў яе на бярэмя да й панёс да гасподы. І сталіяны жыць да пажываць да бедных людзей не за-бываць.

— Як актуалізуецца ў беларускіх паданьнях не-жаданы пацалунак, пацалунак нялюбага чалаве-ка?

Page 151: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

301300

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Захавалася легенда пра царыцу, вельмі ахвочую дапрыгожых хлопцаў. Але беларус-прыгажун абірае ле-пей страшэнную будучыню, чым пацалунак нялюбай.

А царыца нічога не ўважае, абы толькі ёй абняцьтаго гожага хлопца. От вялела яна, і прывялі яго кёй. Толькі яна хацела яго абняць да пацалаваць,аж зірне — яго твар абярнуўся ў сьвіное рыла.Крыкнула тут царыца, а зь яе й дух вон выперла.

— Эстэтыка казкі, легенды сьцьвярджае сьвет ідэ-альны, мрою. А як ставіліся нашы продкі да па-цалункаў у рэальным жыцьці?

— Трэба нават заўважыць, што ў вясковай традыцыіпацалунак разумеўся як прывітаньне, доказ прыяз-насьці, сардэчны паклон. Пацалункамі суправаджа-ліся шматлікія зборышчы нежанатай моладзі, гэтакзваныя вячоркі. Пацалунак — складнік асобных мо-ладзевых гульняў: бывала, усе ўдзельнікі карагоду не-аднаразова перацалоўваліся адзін з адным. Падчаскалядных ігрышчаў, як пісалі зьбіральнікі фальклёру:«Гульні заканчваюцца шумным гуляньнем, што да-ходзіць часам да празьмернасьці — абдымкам, паца-лункам, жартам няма ліку». Асобныя вольнасьці даз-валяліся самім характарам гульні. У смаленскіх бе-ларусаў у час гульні «Жаніцьба бахара» да кіраўніка-«бацькі» гульцы падводзілі хлопцаў і дзяўчат, а ён імзагадваў: «Цалуйцеся!». А дзяўчаты ў крык, ня хочуцьцалавацца, а хлопцы — хоп! — і пазадзіраюць імадзеньне. Тут яшчэ больш сьмеху. А іхныя віцебскіясуседкі на Каляды «жанілі Цярэшку», прыпяваючы:

Паіла коніка ў вядрэ,Відзіла я рыбку на дне.Смачная рыбка карась,Пацалуй, дзядулька, хоць раз.Смачная рыбка язёк,Цалуй і йшчэ разок.

— Сёньня вясельля і ўявіць нельга без такога ўжозвыклага скандаваньня «Горка!», калі малады з ма-ладою мусяць цалавацца. Што гэта за звычай, цізаўсёды гучаў гэты вокліч на беларускіх вясель-лях?

— Калі перагартаць усе вядомыя запісы вясельля, дык,бадай, да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя такіх паказьнікаўняма. Праўда, апісвалася перадусім сялянскае вясель-ле. Магчыма ж, ведалі гэты звычай гараджане. Алеміталягічныя падставы судачыненьня воклічу «Гор-ка!» й пацалунку выразныя, а паралелі між інтым-нымі пацалункамі й прыняцьцем ежы прасочваюц-ца вельмі пасьлядоўна. Бо гэтым словам абавязковапапярэднічае заўвага кагосьці з гасьцей, што стравасалёная, нясмачная, горкая, і яе трэба абавязковападсаладзіць. Мы ж часта кажам: салодкі пацалунак,салодкія вусны, паглынаць адзін аднаго ў пацалунках.Цалаваліся, дарэчы, калі садзілі цыбулю, каб горкаюне была. Абавязковай стравай на вясельлі быў мёд —згадаем тут і выраз «мядовы месяц». Таму сувязь сма-кавых пачуцьцяў і пацалунку законная. Што тычыц-ца колішніх вясельляў, дык пацалункі маладых асаб-ліва не акцэнтаваліся. Абавязковымі й рытуальназначнымі былі пацалункі іншага характару. Да пры-кладу, маладая кланялася сьвякроўцы, цалавала ёйруку, твар, і з прапановы дружкі абедзьве яны піліадна да адной па чарцы гарэлкі — каб замацавацьназаўсёды згоду:

Асабліва ўзрушвае час бацькоўскага блаславеньня.Бацька падыходзіў да стала й цалаваў праз столдачку, кажучы пры гэтым: «Няхай Бог блага-славіць!». Гэта таксама робіць і маці. Затым усепадыходзяць да нявесты й цалуюць яе, выказваю-чы пры гэтым свае добрыя пажаданьні. Перад ад-праўленьнем маладога за нявестай сват частуеўсіх гарэлкай, а бацька яго нясе на талерцы заку-

Page 152: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

303302

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ску. Пасьля сват бярэ ў рукі каравай; убачыўшыгэта, малады падыходзіць да бацькоў, а потымпа чарзе да ўсіх іншых, цалуючы ў рукі, — кожныў адказ робіць над яго галавой знак крыжа.

— Што азначае пацалунак у руку?

— Пацалунак у вусны, шчокі выражае пачуцьцё пры-язнасьці й сяброўскай еднасьці. Іншы характар — па-шаны й павагі — мае пацалунак рукі альбо пляча, ато й ног: ён дэманструе высокую ступень залежнасьцій падпарадкаваньня. Калісьці пацалункі рук і ног уЭўропе былі звыклай зьявай, цяпер жа цалуюць рукутолькі сьвятару, ці зрэдку мужчыны — жанчынам.

— Цалуюць жа й нябожчыка на разьвітаньне — ітаксама вельмі часта ў рукі ці ў лоб. Прычым,робяць гэта ня толькі сваякі.

— У народнай традыцыі й сустрэчы, і разьвітаньніне абыходзяцца без пацалункаў. Любое расстаньне,хай сабе часовае ці вечнае, на глыбінных роўнях пра-дугледжвае ўзаемнае дараваньне грахоў, а пацалунакі прызваны замацаваць гэтае дараваньне. Вядомыяшчэ звычай прасіць адзін у аднаго прабачэньня пе-рад Вялікім постам — цалаваліся ўсе сямейнікі. А наВялікдзень цалуюцца ня толькі сямейнікі, але йгосьці, сустрэчныя. Мы цалуемся ў царкве з зусімнезнаёмымі людзьмі. Гэтае хрыстосаваньне мела не-калі нават міжсаслоўны характар і сьцьвярджалароўнасьць людзей перад агульначалавечай радасьцю— уваскрошаньнем Хрыста. У беларусаў, як і ў іншыхнародаў, шырока распаўсюджана таксама цалавань-не сакральных аб’ектаў: абразоў, крыжа. Яно маглосуправаджацца маўленьнем клятвы ці прысяганьня.Вядомая ў нас і клятва зямлёю, калі зямлю елі альбоцалавалі. Дарэчы, есьці зямлю дазвалялася толькімужчынам, жанчына мела права яе пацалаваць.

— Такім чынам, пацалункі выдаюць перадусімстаноўчыя эмоцыі, прыемныя адчуваньні. Алесьвет ведае й пацалунак Юды…

— Ведае. Гэта дзіўна, але пацалунак бывае нават усварцы. На Палесьсі этнограф і фальклярыст ЧаслаўПяткевіч запісваў:

Бывае такая сварлівая баба, што сустрэнецца зкім-небудзь, дык па-добраму гаворыць, як тольківоласу перагарэць, а далей сварыцца, сварыцца. Акалі ўжо вельмі надаесьць, то задзярэ сарочку йандарак па самы пуп і крычыць: «Пацалуй мянесюды! — да завернецца задам: — І туды!» А ка-заць «пацалуй мяне ў сраку» вялікі грэх, зьнявагакрыжа, бо хрышчоны чалавек цалуе крыж.

І ўсё ж палешукі такія пацалункі «ўчынялі» толькі ўзадзірлівых выразах, у жыцьці ж аддавалі перавагуінтымным і этыкетным.

Page 153: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

305304

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

НАРОДНАЯ КАНТРАЦЭПЦЫЯ

Размова з Тацянай ВалодзінайБальшыня народных казак — нашмат муд-рэйшых за ўсіх мудрацоў — заканчваецца нячым іншым, як вясельным пірам. Аказваец-ца, чалавек нараджаецца, каб як і ў жывёль-ным сьвеце, не перапыняўся, а доўжыўсячалавечы род. Але ж чалавек тым і розьніццаад жывёлаў, што ягонае сэксуальнае жыцьцёне падпарадкоўваецца толькі працягу ў наш-чадках. І таму грамадзтва здавён хвалявалапраблема рэгуляваньня нараджальнасьці й,адпаведна, кантрацэпцыя, ці засьцераганьнеад непажаданых цяжарнасьцяў. Адзін з ас-пэктаў праблемы кантрацэпцыі для людзеймінулага й для сучаснага чалавека — мэдыч-ны. Іншыя ж — з шэрагу рэлігіі, этыкі.

— Як зьвязаная гэтая праблема з народнай куль-турай, народнымі ўяўленьнямі?

— Найменш гэтая праблема для людзей мінулагабыла мэдычнай, хаця, безумоўна, жанчыны скарыс-тоўвалі й зёлкі, і іншыя рэальныя мэдычныя сродкі.Але ж народная мэдыцына ёсьць часткаю агульнайдухоўнай, менавіта духоўнай культуры, бо грунтуец-ца яна на мітапаэтычных стэрэатыпах і схемах. Ук-лючаліся ў агульны фальклёрны фон і перапыненьнецяжарнасьці, і забойства толькі народжаных не-маўлятаў, і стаўленьне да такіх жанчын.

— Як засьцерагаліся ў сэксе беларускія сялянкі?

— Пачнем з парады, якую найчасьцей згадваюць вя-сковыя бабулі. Згодна зь іхнымі аповедамі, адзін саспосабаў народнай кантрацэпцыі палягаў у тым, штонявеста за вясельным сталом падкладвала пад сябе

такую колькасьць пальцаў рукі, колькі гадоў не хаце-ла мець дзяцей: два пальцы — тады два гады ня бу-дзе, тры — тры гады й гэтак далей. З гледзішча сучас-нага чалавека невытлумачальныя й нават сьмешныязахады. Але яны абсалютна зразумелыя ў рэчышчымітапаэтычных поглядаў і магічных апэрацыяў. Так,сымболіка пальца зводзіцца да абазначэньня чалаве-ка (згадаем — «адзін як перст»), і перадусім дзіцяці.Беларусы кажуць: «Якога пальца ня ўрэж, усё аднобаліць», што паказвае на аднолькавую бацькоўскуюлюбоў да ўсіх дзяцей у сям’і. Ну, а зьмяшчэньне ўпрастору за сьпінай, пад сябе фактычна азначала вы-праву на той сьвет, у нябыт, і папярэджвала зьяўлень-не адтуль дзіцяткі. Вось вам і кантрацэпцыя, няхайсабе й мітасымбалічная.

— Якія яшчэ сымбалічныя схемы рэалізоўвалі напрактыцы вясковыя жанчыны?

— Увасабленьнем жаночае існасьці й здольнасьці данараджэньня дзяцей ёсьць мэнструальная кроў. Трохівады, што засталася пасьля мыцьця кашулі, заплям-ленай месячнымі, раілі выліць у замок, пасьля чагозамкнуць яго й выліць у студню. У такім разе дзяцейня будзе ніколі. Калі ж гэтыя захады толькі часовыя,замкнёны замок хавалі ў месцы, што вышэй чалаве-чага росту. Захацеўшы дзяцей, замок той абавязковаадмыкалі. Каб не нараджаць дзяцей, існаваў і такіабрад:

Вясковыя бабы, каб не раджаць болей, мылі сваесарочкі, на каторых кроў, а ваду лілі на гарачуюпеч у лазьні. А тады баба выходзіць, а з усіх бакоўдзяціныя галасы чуваць, і з плачам, з крыкам. Аколькі галасоў — столькі б яна дзяцей магла мець.А так выпаліла.

Як вядома, раней дзіцячае месца, ці пасьлед, закоп-валі ў хаце, дзесьці ля печы альбо на покуці. Калі ка-

Page 154: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

307306

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

торая парадзіха не хацела больш мець дзяцей, дыкадразу пасьля родаў прасіла бабку-павітуху закапацьпасьлед ніцма, пупавінаю ўніз. І тады, паводле зако-наў імітатыўнай магіі, гэтак жа мелі перавярнуццанараджальныя магчымасьці жанчыны. Яшчэ адзінзапіс:

Каторай бабе надаела радзіць дзеці, то трэ, кабпайшла на магілку дзіцячу й цыркнула наводлегсваім малаком.

— Ці хвалявалі праблемы кантрацэпцыі мужчы-наў?

— Абсалютная большасьць запісаў паказвае на стро-гую закрытасьць такіх жаночых ведаў. Што да муж-чынскага засьцераганьня, то існуюць толькі адзінка-выя запісы. Раілі асабліва схільным да прыгодаў ка-валерам заўсёды насіць пры сабе ў кішэні два зьвяза-ныя накрыж кавалкі лучыны — і такой лучыны, штовыпадкова (менавіта выпадкова!) акажацца падпале-най з абодвух бакоў.

— Якое традыцыйнае стаўленьне беларусаў даабортаў?

— Яднае й хрысьціянскую, і народную традыцыю бе-зумоўнае асуджэньне кантрацэпцыі й таго, што сёнь-ня называецца абортам. Яго разумелі як дзетазабой-ства. У фальклёры вядомая значная колькасьць апі-саньняў пекла, дзе жанчыны, якія маюць на сабе такіяграхі, вымушаныя есьці сырое мяса, піць кроў. Ураж-ваюць таксама карціны, дзе распавядаецца, як іхныягрудзі смокчуць вужы ды іншыя гады. Цікава тут тое,што на людзкія грахі чуйна адгукалася прырода. Упаданьнях не агаворваецца, наслалі стыхію Бог альбодэманы — загубленыя душы. Яўна толькі, што на па-рушаную раўнавагу звычайна рэагуе ўвесь Сусьвет.Так, на Палесьсі шчыра верылі, што засуха, наваль-

ніцы бываюць пасьля таго, як пахаваюць на могілкахняхрышчанае дзіця альбо адбудзецца ягонае забой-ства.

Баба, што не схацела гадаваць дзяцінку й замар-давала — ці прыспала, ці ўтапіла — то ад таго йград бувае, і дождж сільны бувае. Раз замардавалабаба дзіця й занесла ў другое сяло й паклала там укапну. І той дарогаю, як яна несла — град усё ішоў,цэлы год да восені і ўсё пабіў — і жыта, і ўсё, усё.

— А душы ненароджаных дзетак? Ці ня маюцьяны хоць якую кампэнсацыю за свой загубленылёс?

— Як гэта ні дзіўна, не. Загубленыя да хрышчэньняці праклятыя маткаю яшчэ ў чэраве дзяўчаткі стано-вяцца кікімарамі. Галоўным чынам кікімары зьбіра-юцца ў тыя хаты, дзе адбылося забойства дзяцей іпаблізу якіх быў схаваны трупік. Праз сваю дзяцін-насьць яны збольшага бясшкодныя й перашкаджа-юць жыхарам хіба адной валтузьнёй. Але калі ў хацежанчыны песьцяць сваіх дзяцей, кікімары не па-зям-ному, неяк асабліва ўздыхаюць. Так выказваюць янызайздрасьць да чужое ласкі й недасяжнае жаданьнеатрымаць такую ж.

— Дык чаму ж бязьвінныя душы становяцца дэ-манамі?

— Архаічнай сьвядомасьцю ўсе нябожчыкі як бы па-дзяляліся на дзьве групы: на тых, хто памёр сваёй, на-туральнай, сьмерцю, і тых, чый век быў перарваны.Гэтыя няшчасныя ўсё адно як патрабуюць ад жывыхпрацягу свайго існаваньня й спаўненьня жыцьцёва-га шляху. Чым раней абарвалася жыцьцё, тым большагрэсіі ў дачыненьні да жывых прыпісвалася такомунябожчыку. Відавочна, да гэтай, шкоданоснай, групыадносіліся й душы загубленых немаўлятаў.

Page 155: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

309308

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Несумненна, жанчына перажывае велізарнаепсыхалягічнае напружаньне пасьля зьнішчэньняўласнага дзіцяці. Як разьвязвае народная твор-часьць гэты ўнутраны канфлікт? Якая помстачакае жанчыну?

— Беларусы ведалі: не заўсёды вытрымлівае жанчы-на такі душэўны цяжар, зрываецца й засільвае самасябе. У народных паданьнях — топіцца й становіццарасамахаю:

Расамаха — гэто ня зьвер, а якаясь нечысь. У наслюдзі кажуць, што расамахаю робіцца жанчына,як яна зьнішчыць сваё дзіця й сама ўтопіцца. Ябачыў, як на бабровай хатцы сядзела голая жан-чына з распушчанай касою, а на руках трымаладзіцятко. Палажыла яго на лано ды давай шчупа-ковым грэбенцам расчэсваць валасы. А як пачуламяне, усхапілася сама, схваціла аберучкі дзіця дышабулдых у ваду, толькі шчурачкі пашлі.

Важна тое, што народная мараль ня проста асуджаезабойства дзіцяці. Няма жанчыне апраўданьня ні збоку соцыюму, ні сабе самой. Самагубства — ня про-ста пакараньне, гэта адзінае разьвязаньне псыха-лягічнага крызісу. Застаецца падкрэсьліць, што ў тра-дыцыйнай культуры беларусаў плянаваньне сям’і йадказнасьць за тое выходзіць па-за межы індывіду-альнай, мацярынскай і пашыраецца на ўвесь род.Можна нават казаць пра калектыўную адказнасьцьжанчын-мацярок за дзіцячыя душы, адказнасьць со-цыюму за працяг роду, бо «Навошта лепшы клад, каліў дзецях лад?».

БАЙСТРУК — ДЗІЦЯ ГРАХОЎНАГАКАХАНЬНЯ

Размова з Тацянай Валодзінай

Зьяўленьне на сьвет дзіцяці — вялікая тайнай значная падзея. Так было калісьці, так ёсьцьі цяпер. Але жыцьцё складваецца часам так,што маленькі чалавечак з самага момантусвайго нараджэньня атрымлівае пячатку,кляймо — байструк… Ягоныя бацькі не паб-раліся законным шлюбам. І не істотна, зачы-налася дзіця ў каханьні ці гвалтам, для людзейяно ад пачатку не такое, адрознае, горшае.

— Дзякаваць Богу, сучаснае грамадзтва патрохупазбаўляецца гэтага антыгуманнага стэрэаты-пу, але ж быў i такi час, калі жыцьцё для непажа-даных дзетак пачыналася перадусім дзеля паку-таў. Чаму?

— Бо асноватворным прынцыпам традыцыйнага гра-мадзтва ёсьць імкненьне да гармоніі, трыманьня заадвечныя прынцыпы й схемы. І дзіця ў народна-міта-лягічным сьветаглядзе мусіла мець абодвух бацькоў.Любое адхіленьне бачылася рэплікай тагасьветаў, па-гражала крызіснай сытуацыяй і таму мусіла быць вы-праўлена альбо нават пакарана.

— Сёньня такое дзіця называюць байструком цібастардам. Якімі яшчэ словамі называлі гэтыхдзетак раней?

— Побач з нэўтральнымі тэрмінамі «бязбацькавіч»,«байструк» і ад яго вытворнымі — «байсьцёр», «бай-стручок», у беларусаў вядомы адмысловыя, матыва-ваныя мітапаэтычнымі ўяўленьнямі словы. Сярод іхпаказаньні на месца меркаванага зачацьця дзіцяці

Page 156: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

311310

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

альбо родаў — «падтыньнік», «падплотнік», «падву-гольнік», «крапіўнік», «падкрапіўнік».

— Чаму крапіўнік? Крапіва — месца, мякка ка-жучы, не зусім прыдатнае для названых падзеяў...

— Між тым, крапіва зь ейнымі пякучымі якасьцямісымбалізуе ў народнай традыцыі якраз плоцевае ка-ханьне, якое пячэ гэтак жа, як і крапіва. Але кахань-не пазашлюбнае — грахоўнае. У народнай мове заха-валіся ўстойлівыя канструкцыі кшталту «ў крапівешлюб бралі» — пра пазашлюбныя сувязі; пра дзяўчы-ну, што нарадзіла бяз мужа, — «крапіўніца», «як зя-зюля цыплят вывела ў крапіве». Нават у сучаснымгорадзе жартоўна скажуць — «ветрам надула». А навёсцы й такое можна пачуць: «Калі дзяўчыне падвее,то й стан укарацее». Ветру ў міталёгіі прыпісваеццаякраз мужчынская й нават апладняльная роля. У бе-ларускіх казках сустракаецца матыў, калі замурава-ная ў вежы царэўна зацяжарала ад павеву ветру:

Тады ўзяла нашла краля сабе іголку й давай рас-калупываць дзюрку ў сьцяне. Калупала, калупалады пракалупала дзірачку ў сьцяне маленькую. Іўзрадавалася: Хоць жа я нямножка, а ўвідала сьве-ту сабе. Ад таго сьвету — вецер там павеяў — іяна сталася, што не ў такім ужо дзеле. Церазколькі ўрэмя нянька яе ўзнаець, што як-то янастановіцца дужа груба.

Такім чынам, для дзіцяці, «надзьмутага ветрам», пад-крэсьліваецца ягонае прыроднае паходжаньне. На-агул, у лексыцы й фразэалёгіі, што тычыцца зачацьцяй нараджэньня дзіцяці, знаходзім тэрміны, агульныяй для людзей, і для прыроднага сьвету. Плод завязва-ецца, людзі, як і ўсё жывое, плодзяцца. У той жа часпазашлюбнае дзіця атрымала назву «самасей», па-колькі яно нарадзілася як бы само па сабе, без «умя-шаньня» мужчыны.

— Відаць, такая батанічная канцэпцыя стае грун-там папулярнага выразу «знайшлі ў капусьце»?

— І ў капусьце таксама. Але што тут істотна — пад-крэсьленьне таго, што менавіта знайшлі. Наагул, дабайстручка азначэньне «знайдзён», «найдзёнак» пры-мяняецца шмат часьцей, чым да любога іншага дзі-цяці. Але калі знайшлі, значыць, нехта яго згубіў аль-бо падкінуў знарок. І тут зьяўляецца ідэя Божага па-сыланьня, што гэткім чынам сам Бог выпраўляе душуў чалавечы сьвет. Часам пазашлюбным дзецям і імядавалі — Багдан, дадзены Богам. Хаця цяпер успры-няцьце яго як дару Божага можа атрымліваць роз-ную ацэнку — ад іранічнай, як у прыказцы — «Хайбайструк, абы з Божых рук» да абсалютна сур’ёзнай:«Гэты чалавек ад Бога, сьвяты чалавек». На Палесьсіказалі:

Байстручкі, ці як жэ кажуць, выбледкі, заўжды бы-ваюць удалыя й шчасьлівыя, не дарам жа людзі га-вораць пра тых, каму шанцуе, што ім шчасьціцца,бы выбледкам.

— Як ставіліся да пазашлюбнага дзіцяці аднавяс-коўцы, соцыюм, дзяржава?

— Незаконнае паходжаньне накладала значны адбі-так на ягоны лёс. Нават сьвятар у пакараньне могвыбраць рэдкае, непрыгожае імя, кшталту Сусол дляхлопчыка ці якую-небудзь Хоўру, Дакейду для дзяў-чынкі. Пагардлівае стаўленьне, кпіны — пра гэта йказаць не даводзіцца. Перад законам такое дзіця нямела асаблівых правоў. Паводле Статуту ВялікагаКняства Літоўскага, дзіця, народжанае па-за шлюбамі не прызнанае бацькамі, ня мела правоў спадчын-насьці й не магло нават зьвярнуцца ў суд. Такім лю-дзям адводзілася незайздроснае месца: вартаўніка,рызьніка ці нават ката. Нярэдкія выпадкі, калі такіяміжвольныя адшчапенцы папаўнялі шэрагі злачын-

Page 157: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

313312

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

цаў ці жабракоў. Нават забойства байструка некваліфікавалася як злачынства, бо за яго не прадуг-леджвалася крымінальная адказнасьць.

— А ў народных, міталягічных поглядах байст-рук усё ж гаротнік альбо Божы абраньнік?

— У традыцыйных уяўленьнях яму прыпісваласяасаблівая ўдачлівасьць, і ня толькі яму самому, але йтым, хто зь ім кантактуе. Тычыцца гэта й бабкі-павітухі, і хросных бацькоў.

Так у кумы ня вельмі парываюцца йці, бо з тагомала карысьці, а яшчэ трэ патраціцца, затое ўкумы к байстручку дак ідуць з ахвотаю, бо й ку-моў не міне шчасьце, толькі яны павінны зрабіцьзнак, што ад яго не адпіхаюцца. Дзеля таго кумзатыкае сабе за пояс аброць, каб вадзіліся коні,кладзе за пазуху каласы збожжа, каб у яго быўвялікі ўраджай. Кума гэж падтыкае сабе палойкульну, каб ён добра зарадзіў.

З асаблівай ахвотаю ішлі ў хросныя да такіх дзетакдзяўчаты. Як запісваў у свой час Сержпутоўскі, «калікумою байстручка будзе нават ужэ заседзеўшаясядзеўка, та й яна пойдзе замуж, як ейны хрэсьнік пач-не хадзіць». Да такіх дзяцей ставіліся ўсё ж асьця-рожна. Верылі нават, што пазашлюбная ў трэцім па-каленьні дзяўчынка (гэта значыць ейныя й маці, ібабуля былі байстручкамі) будзе сапраўднай, прыро-джанай ведзьмай. У асобных месцах гэтыя страхінабываюць нават эсхаталягічны характар: пазашлюб-ная дачка ў сёмым пакаленьні народзіць антыхрыс-та, што будзе перад канцом сьвету хадзіць па зямлі.

— Як ставіліся людзі да маці пазашлюбнагадзіцяці?

— Натуральна, гаворка ідзе пра дзяўчыну, што на-радзіла да вясельля. Ейныя паводзіны адназначна асу-

джаліся, што адбілася й на роўні тэрміналёгіі. «Пак-рытка» — так называлі дзяўчыну-маці на Палесьсі,маючы на ўвазе, што яны была «пакрытая», як жы-вёла. Вінаватая ня мела права ўдзельнічаць у жыцьцісваёй узроставай групы. Старэйшыя жанчыны сілаюмянялі яе дзявочы галаўны ўбор на жаночы.

— А сама вінаватая? Як мусіла яна сябе па-водзіць?

— Запісаныя выпадкі, калі дзяўчына сама павязвалахустку й тым як бы прызнавалася ў граху. Такоепублічнае прызнаньне павінна было папярэдзіць зла-чынства яшчэ больш страшнае — аборт альбо дзета-забойства. У павер’ях палешукоў сама прырода рэа-гуе на такія ўчынкі. Так, пра грыбны дождж казалі,што гэта сьлёзы забітага ва ўлоньні маці дзіцятка, апрычынай моцнага й працяглага граду лічылі забой-ства дзяўчынай-маці свайго немаўлятка альбо про-ста нараджэньне такога няшчаснага чалавечка. Бела-русы чулі ў крыку савы над домам, дзе жыве дзяўчы-на, словы: «Схавай, схавай!» — як бы навіну пра на-раджэньне й адначасна параду. Закон і соцыюм дамаці-дзетазабойцы ставіліся строга. Нярэдкія згадкій пра публічнае пакараньне такой дзяўчыны. НаПалесьсі яе маглі ня толькі высекчы розгамі, але йпрывязаць да ганебнага слупа з абрэзаным падолам,пасьля чаго выгнаць зь вёскі. У балядах учынак вай-тоўны караецца сьмерцю:

Да ў нашым Слуцку навіна стала,Адна панна-вайтоўначка сына радзіла.Парадзіўшы сыночка, у кітай спавіла,Спавіўшы ў кітаечку, на Дунай занясла……Як узялі вайтоўначку пад белы бокі,Да й уруцілі вайтоўначку ў Дунай глыбокі.

У іншых балядах пра дзеўку-дзетазабойцу, якаятапіла сваіх дзяцей нехрышчонымі, апавядаецца пра

Page 158: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

315314

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

сустрэчу яе з Хрыстом. Яна раскайваецца й, даслоўна,правальваецца празь зямлю.

— А калі ўсё ж дайшло да вясельля й гэтак званая«нячэсная» дзяўчына ідзе замуж?

— Увесь сцэнар вясельнай опэры згортваўся, за «віна-ватую» прасілі большы пасаг, сарамацілі ня толькідзяўчыну, але й ейных бацькоў. Самі гэтыя формыпублічнага ганьбаваньня прымалі часам дзікія фор-мы:

Даўней у таком разе часам і бацьку, а больш заўсяго матцы маладое на шыю клалі хамут івадзілі па вёсцы за тое, што яна не дагледзела сваедачкі, як Бог вялеў.

А Бог вялеў, як цьвердзіць народная мудрасьць, бе-рагчы сябе й шанаваць законы, пісаныя й няпісаныя,бо «Дзень гульбы — век журбы».

СЭКСУАЛЬНЫЯ ПАВОДЗІНЫ ЎСЯРЭДНЯВЕЧЧЫ

Размова зь Ігарам Марзалюком

Сучасныя шлюбныя нормы ды нармальныя,згодна з уяўленьнямі сучаснага чалавека, ся-мейныя дачыненьні — адзін з вынікаў пера-могі хрысьціянскай рэлігіі на беларускіх зем-лях. Распаўсюджваньне хрысьціянства ў эпо-ху Сярэднявечча, ягоныя спробы татальнакантраляваць духоўнае дый цялеснае жыць-цё чалавека ў наступныя стагодзьдзі істотназьмянілі погляды на сэксуальнае жыцьцё ча-лавека й шлюб. Вядома, што ўсходнеславян-скае паганскае насельніцтва не разглядалапалігамію як зьяву анамальную, дый паняць-ця мужчынскай шлюбнай здрады не існава-ла. Хрысьціянства зьдзейсьніла сапраўдную«сэксуальную рэвалюцыю» — цяпер толькісэксуальныя стасункі ў манагамным шлюбелічыліся царквой адзіна законнымі й магчы-мымі. Неўпарадкаваныя сэксуальныя сувязі,палігамія разглядаліся як адступленьне адХрыстовых запаветаў, парушэньне Боскагазакону.

— Але ці змагло духавенства ўзяць пад поўны кан-троль сэксуальнае жыцьцё людзей?

— Не зважаючы на імкненьне царквы рэглямэнта-ваць шлюбнае жыцьцё й сэксуальнасьць чалавека ўадпаведнасьці з нормамі хрысьціянскай маралі, ця-гам усяго Сярэднявечча палавое жыцьцё так і не былоўзятае пад татальны кантроль духавенства, а сэксу-альныя паводзіны шляхты й месьцічаў у XVI—XVIIIстагодзьдзях прынцыпова не адрозьніваліся ад сучас-

Page 159: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

317316

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ных. Тое, што хрысьціянства лічыла й лічыць мараль-нымі заганамі, было пашыранае і ў старавечнай Бе-ларусі. Прыкладам, дашлюбнае палавое жыцьцё, бе-зумоўна, ганьбавалася царквой.

— Ці існаваў нейкі кампраміс паміж царквой і ча-лавекам у гэтым пытаньні?

— Так, дашлюбнае палавое жыцьцё, калі яно завяр-шалася шлюбам, разглядалася Францішкам Скары-нам як нармальная справа:

Естли кто прельстить девицу ещё незарученую испит с нею, да дасть ей вено и поиметь ее собе зажену.

Пра тое, наколькі далёкім ад царкоўных рэкамэнда-цыяў было сэксуальнае жыцьцё грамадзтва ВялікагаКняства Літоўскага ў XVI—XVII стагодзьдзях, сьвед-чаць і маштабы палавых захворваньняў у той час.Прыкладам, на пранцы. Цікава, што ў Польшчу ў XVIстагодзьдзі пранцы завезла жанчына, якая вярталасяз Рыму, зь пілігрымкі. У хуткім часе з Польшчы гэтаяхвароба патрапіла й да нас. Пачалася эпідэмія пран-цаў — «нечуваная франца», як казаў гісторык і паэтМацей Стрыйкоўскі. Захворваньне набыло такія па-меры ў Княстве, што выклікала занепакоенасьцьвялікага князя маскоўскага Івана ІІІ, які даручыў пас-ланаму ім баярыну Мамонаву даведацца, ці ня вы-бухнула эпідэмія ў Вязьме, а таксама ўдакладніць, ціспынілася яна ў Смаленску й Вільні. У гэтай сувязіпрыгадваецца радок з польскамоўнага верша Сымо-на Полацкага (тады яшчэ студэнта Віленскай ака-дэміі), напісанага ў XVII стагодзьдзі:

Kogo zla Wenus Choroba zarazіZ drzewa Huacu Napoy ja odrazі.

Паказальна, што Сымон Полацкі, параўноўваючы састаражытнымі цудамі найважнейшыя адкрыцьці

сваёй эпохі, называе сярод іх ня толькі адкрыцьцёАмэрыкі, вынаходніцтва компасу, стрэльбаў, друкар-ства, гадзіньніка, але й лекі, якія тады лічыліся ў Эўро-пе панацэяй ад пранцаў.

— Ад якога часу й наколькі шырока была рас-паўсюджаная ў старажытнай Беларусі прасты-туцыя?

— Прынамсі, зь вялікай ступеньню ўпэўненасьціможна казаць пра XVI стагодзьдзе. Яно для Беларусібыло часам ня толькі вялікіх культурных здабыткаў,але й імклівага падзеньня традыцыйнай маралі ў га-радах. Тады прастытуцыя, якая, натуральна, існавалай раней, заявіла пра сябе на ўвесь голас. Калі ў Стату-це Вялікага Княства Літоўскага 1529 году пра яе нямазгадкі, дык у Статуце 1588 году менавiта гэтаму пы-таньню прысьвечаны шэраг адмысловых артыкулаў,якія сьведчаць пра пашыранасьць зьявы на той час. Ігаворка ідзе ня проста пра лёгкія паводзіны жанчын,а менавіта пра прастытуцыю, бо Статут 1588 годунайперш акцэнтуе ўвагу на прафэсійных зводніках,якія, можна меркаваць, былі звыклым элемэнтам та-гачаснага гарадзкога жыцьця. Пакараньні за звод-ніцтва прадугледжваліся жорсткія, у духу тагачаснайэпохі:

Прото абы такие люди, будь мужчизна або белаяголова, в местех наших не были терпены, кото-рые звыкли для зыску своего спросного намовлятипанны або вдовы и мужатки кому гволи для спрос-ности телесное, так иж хотя бы с которое моглобыть што доброго в стане малженском, обороча-ются за намовами зводниц внивеч, а в спросное авшетечное помешканье. …абы таких за оказань-ем явным имати казали и карали обрезаньем носа,ушу и губы и з мест выганяли.

— Ці мелі плён падобныя забароны?

Page 160: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

319318

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Ня надта вялікі. Не зважаючы на забароны, ізводнікі, і прастытуткі пачуваліся даволі ўпэўнена ўтагачасных беларускіх гарадах. Пра маштабы гэтайзьявы ў Магілёве пры канцы XVI стагодзьдзя сьвед-чыць наступнае паведамленьне Баркулабаўскага ле-тапісу:

Року 1590 были козаки запрозкие Матюша с пол-ком, Голый с полком у Могилеве… а кривды, шко-ды не чинилы, толко жонок охочих. Тых намовля-ли и закликали, абы с ними на Низ ишли. И взялиз собою жонок и девок яко двесте поголов.

— Дзе адбываліся знаёмствы й абслугоўваньнекліентаў?

— Улюбёнымі месцамі прастытутак былі гарадзкіякорчмы, лазьні, асобныя зь іх прымалі сталых кліен-таў дома. Магістраты беларускіх гарадоў рэгулярналадзілі аблавы на прастытутак і выпраўлялі іх на гра-мадзкія працы. У 1666 годзе слуцкія прастытуткі са-мым непасрэдным чынам спрычыніліся да ўмаца-ваньня абароназдольнасьці гораду. Слуцкі магістрат,«хочучы такіх злых распуст загамаваць», пастанавіўпасылаць іх на прымусовыя працы.

— Выглядае, што кара за прастытуцыю была нявельмі ўжо й жорсткая…

— Не зусім так. У той час шчыра верылі ў тое, штоблудніца зьяўляецца прыладаю д’ябла. І таму даволічаста як прафэсіяналкі, гэтак і звычайныя палю-боўніцы станавіліся ахвярамі намоваў ды абвінава-чаньняў у чарадзействе з боку сваякоў іхных кліен-таў і каханкаў. Вельмі не пашанцавала ў 1588 годземагілёўскай прастытутцы Марыі Юдзінай, якая пачарзе прымала двух кліентаў у сваёй хаце. Захаплень-не хлопцаў гэтай паненкай сваякі трактавалі як факт,што яна іх зачаравала:

Иван Иевлевич мещанин могилевский а Иван Хо-дотович, Давид Тарасович, Тимох Тишкович жало-вали на мещанку могилевскую Марю Юдинну. На-прод Иван Иевлевич жаловал иж дей брата моегочарами очаровала иж бавечыся при ней рок о тужадное речи не может яко од часу не малого такшло... ночи прошлое ею у нее в дому з суседми есмиего поимал... есмо ходил з ним и з иншими суседмии там же у дому ее знайшли брата его. …А ДавидТарасович жаловал на тую ж Марю Юдинну иждей сын мой Михалко не ведати для которое при-чины ходит у день и в ночи которого тым же спо-собом очаровала чарами своими.

Падобным чынам берасьцейскай зямянкай ГаннайЦывінскай у 1628 годзе была абвінавачаная аднавіленская дама лёгкіх паводзінаў.

Межы иншыми и малжонка еи милости пани Цы-винскои его милости пана Петра Цывинского, вроку теперешнем 1628 недавно до Вилна прыеха-лого, снат через якиес чары и зводницы прылудив-ши, первеи через колко ночь у себе в каменицы егомилости пана Юря Коленды, у Вилни в тыле кос-тела Светого Казимера лежачои, а потом и за дру-гим прыездом в сем же року 1628, месеца марцарозными часы и днями в тои же каменицы з егомилостю обцовала и всяким способом малженскиистан розлучыт хотечы, на самую еи милостьпаню Цывинскую розными часы и днями и на роз-ных местцах отповед и похвалку на здорове еимилость учынила и чынит не переставает, обе-цуючы еи милости з мужом разлучыт и самуючерез чары, албо иншым способом з сего света згла-дит, или смерт прыправит.

Такім чынам, занятак прастытуцыяй мог прывесьцій да пакараньня сьмерцю, бо жанчына, якая зьбіра-

Page 161: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

321320

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

лася прысьвяціць сябе гэтаму занятку, мусіла заўсё-ды памятаць і пра незайздросную пэрспэктыву быцьспаленай на вогнішчы як ведзьма.

— Дык чаму ж займаліся прастытуцыяй? Грошыперамагалі Бога?

— Мне бачыцца сынхроннасьць працэсаў на нашыхземлях з эўрапейскімі працэсамі. Эпоха Рэнэсансупрыносіць новыя каштоўнасьці. Традыцыйная ма-раль адсоўваецца маральлю, якая ўзьнікае пад уплы-вам таварна-грашовых адносінаў. Адным з рэцыды-ваў гандлёва-рамеснай этыкі ва ўсёй Эўропе, і ў настаксама, было распаўсюджаньне гандлю ўсім, у тымліку й целам. Цікава, што ў гэты час рэзка павялічва-юцца й крадзяжы царкоўнай маёмасьці. Людзі нятолькі прадавалі сваё цела, але й кралі ў Госпада Бога.І хто краў? Сьвятары кралі. Гэта было распаўсюджа-на па ўсёй краіне. Натуральна, існаваў рух за мараль-ную направу. Тыя ж магістраты клапаціліся ня толькіпра гандаль, але й пра грамадзкую мараль, пра ма-раль сям’і. XVI стагодзьдзе якраз дэманструе дзьвезьявы. З аднаго боку — прастытуцыя, а з другога —умацаваньне сямейных каштоўнасьцяў. Ёсьць наватдакумэнты-забавязаньні мужа й жонкі «пачціва за-хоўваць сябе й ня бегаць па месцах непатрэбных».

ВЕРНАСЬЦЬ І ЗДРАДА Ў СЯМЕЙНЫМЖЫЦЬЦІ

Размова зь Пятром ВасючэнкамФундамэнтальным атрыбутам старога яксьвет пачуцьця — каханьня — ёсьць жарсьць.Але каханьне пасьля таго, як ператворыццаў шлюб закаханых, набывае іншыя аспэкты.Вернасьць, нявернасьць, рэўнасьць, здрада —экстрэмумы новага працягу жарсьці. «Рэў-насьць — пачвара зь зялёнымі вачыма», — ка-заў Шэксьпір, але на гэтай пачвары трыма-юцца фабулы Шэксьпіравых камэдыяў і тра-гедыяў. А ці вернасьць і здрада таксама ма-юць свае беларускія мадэлі? І, напэўна, у раз-важаньнях пра ланцуг — вернасьць, рэў-насьць, здрада — варта пачаць з горшага, якрабіў вялікі Дантэ, — са здрады й рэўнасьці.

— Дык ці зважала народная беларуская трады-цыя на нявернасьць у каханьні?

— У беларускай сям’і пераважала прагматыка: на-колькі здрада шкодзіла фізычнаму й духоўнаму зда-роўю сям’і? Паказальна, што ў беларускім фальклё-ры бальшыня сюжэтаў, зьвязаных са здрадаю, распа-вядае пра няверных жонак. Чаму так? Мо таму, штояны ёсьць носьбітамі першароднага граху Евы? Мяр-кую, што ня толькі. Хутчэй таму, што жанчыны зьяў-ляюцца асноваю сям’і, і калі здраджвае яна, то гэташкодзіць сям’і больш.

— Калі параўнаць зь іншымі народамі — наколькіжорсткай у беларусаў была помста за здраду?

— Спосабы ўтаймаваньня здрадніц у беларусаў да-волі гуманныя. Адзін са старадаўніх — папруга, аль-бо дзяга. Згадайма п’есу Ўладзіслава Галубка «Піса-

Page 162: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

323322

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

равы імяніны». Там муж, які падсьцярог жончынуздраду, адлупцаваў і жонку, і ейнага каханка папру-гаю, прымаўляючы: «Жонцы — раз, дзяку — два, уха-ўха-ўхаха!». Але паколькі шлюб быў царкоўным, сям’я— патрыярхальнай (галоўная мараль: сям’я — пера-дусім), даводзілася пасьля, сьцяўшы зубы, мірыцца.

— Вы падкрэсьлілі царкоўны аспэкт шлюбу. Зна-чыць, муж і жонка мірыліся, а пакараньня чакаліна тым сьвеце?

— Сапраўды, у народзе меркавалі, што распусьнікібудуць пакараныя на тым сьвеце, і пакутаваць будуцьтыя месцы, якімі грашылі пры жыцьці здраднікі йздрадніцы. Гэта добра адлюстраваў Францішак Багу-шэвіч у вершаваным апавяданьні «Быў у чыстцы».Там, прыкладам, грэшнік падвешаны за геніталіі.Пісьменьнік Хведар Еўлашэўскі таксама распавядаепра маладзіцу, якая аддавалася цмоку, ператворана-му ў чалавека. Гэта літаратура. Але й гістарычны дось-вед падае прыклады сямейнай здрады альбо нявер-насьці. Паказальная гісторыя Рагнеды і Ўладзімера,які завёў сабе сотні каханак і гэтым уквяліў Рагнеду.

— Як дзяржава вызначала адказнасьць за сямей-ную нявернасьць?

— Дыярыюш Хведара Еўлашэўскага — гэта сапраўдыперадусім мастацкі твор. Але й ён гістарычна сьвед-чыць пра тое, што сямейныя здрады здараліся накожным кроку. У Статуце Вялікага Княства Літоўска-га гэтай праблеме быў прысьвечаны цэлы артыкул,дзе сямейная здрада называецца сакавітым словам«чужалоства». Статут адназначна асуджаў чужалост-ва як зьяву, варожую сям’і, якая гнявіць Бога, і пра-дугледжваў пакараньне за яго. Але рэальна пакарацьздрадніцу было цяжка. Караліся, дарэчы, здрадліваяжонка й ейны каханак. Пра здраду мужа й пакарань-не ягонага чужалоства ў Статуце нічога не было ска-

зана. Трэба было абавязкова засьпець жонку й ейна-га каханка на месцы злачынства, пажадана са сьвед-камі. Але на гэта ня кожны муж мог пайсьці. Пака-раньню папярэднічала даволі складаная бюракратыч-ная працэдура, завяршалася яно сурова — сьмерцю.Такіх пакараньняў было няшмат. І яшчэ невядома,ці дачакаецца здраднік пакараньня з боку дзяржавы.

— А самі людзі? Якія яны вынайшлі сродкі по-мсты? Якой жа была помста за здраду?

— Людзі выпрацавалі фізычныя спосабы пакарань-ня за здраду. Гэтак Рагнеда, калі ёй здрадзіў Уладзімер,замахнулася на яго зброяй, сказаўшы: «Мала таго, штозагубіў бацьку, братоў, дык яшчэ й мяне ня любіш!».Пагрозы, якімі беларускія мужчыны й жанчыны аб-меньваліся за здраду, былі досыць суровыя, але най-часьцей завяршаліся нічым. Толькі Лявон Бушмар —літаратурны пэрсанаж Кузьмы Чорнага — забівае,прыбірае сваіх супернікаў. А з сучаснай літаратурымы можам прыгадаць верш Славаміра Адамовіча, дзеідзе гаворка пра жорсткае пакараньне здрадніцы:Калі ты здрадзіш мне аднойчы,ад гэтай здрады атрымаўшытак много-многа асалоды;калі ты прыйдзеш, пераспаўшы,калі суцішыш свае водыз тым, іншым, мне зусім ня братам,з тым чорным, белым, жоўтым фатам;калі ты прыйдзеш ці ня прыйдзеш;калі, ўнікаючы сустрэчаў,ты начавацьмеш у сябровак,альбо ў сяброў, або ў прылеску,альбо ў пясках зімнога мора, —я не павешуся ад гора,як, зрэшты, і не расьсьмяюся,я не пайду і не ўтаплюся, —я ўспомню, дзе ляжаць набоі.

Page 163: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

325324

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Мне ўсё ж падаецца, што беларусы не дапускалі жор-сткай помсты за здраду, пагрозы насілі хутчэй прэ-вэнтыўны характар дзеля захаваньня міру.

— Вы хочаце сказаць, што здрада ў беларускайсям’і пэўным чынам ураўнаважвалася сямейнайвернасьцю?

— У беларускай гісторыі, фальклёры, літаратурыёсьць шмат прыкладаў кранальнай сямейнай вер-насьці. Вось сям’я Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя яго-нага каханьня была рамантычная. Ён пайшоў насу-перак волі бацькі сваёй каханай Юзэфы Бараноўскай,ажаніўшыся зь ёю безь ягонай згоды. Сям’я вяла па-трыярхальны лад жыцьця ў вёсцы Люцынка, і плё-нам гэтага шчасьлівага шлюбу было нараджэньнечатырох дачок і сына. Дзеці шмат у чым захавалі ха-рактар і здольнасьці бацькі. Але такія ідыліі ў рэаль-ным жыцьці сустракаліся радзей, чым складаныяспосабы існаваньня сем’яў. Прыкладам, сям’я Сыра-комляў. Працяглы час гэты шляхціц вёў ідылічны ладжыцьця ў вёсцы разам са сваёю жонкаю, якая пай-шла за яго ў досыць юным веку. Але пад старасьць уім закіпела жарсьць да акторкі, жонкі вядомага бе-ларусазнаўцы, гісторыка Адама Кіркора, што прывя-ло да заўчаснай сьмерці Ўладзіслава Сыракомлі.

— А хто болей выяўляў самаахвярнасьць у сямей-ным жыцьці — мужчына ці жанчына?

— Мы можам знайсьці прыклады мужчынскай ах-вярнасьці ў рамантычнай аповесьці Васіля Быкава«Альпійская баляда». Беларус Іван Цярэшка ахвяруежыцьцём дзеля ўратаваньня італьянкі Джуліі. Алепрыкладаў жаночай самаахвярнасьці значна больш.Прыгадайма лёс Францішкі Радзівіл. Яна стаічна пе-раносіла здрады мужа й несла свой цяжкі крыж ушлюбе. Ёй было вельмі ня проста. Біёграфы наватпадлічвалі колькасьць выкідышаў, што здарыліся на

жыцьцёвым шляху гэтай жанчыны. Гісторыя захава-ла й іншы, кранальны, нават сьлязьлівы, паэтычныпрыклад жаночай самаахвярнасьці. Гэта гісторыяЮліяны Вітан-Дубейкаўскай, якая кахала сьмярот-на хворага Івана Луцкевіча. Ён памёр у яе на руках.

— Вы падкрэсьліваеце самаахвярнасьць у каханьній сямейным жыцьці жанчын. Натуральна, муж-чыны гэта цанілі. Але чаму беларускія пісьменьнікітак мала прысьвяцілі сваіх твораў жанчынам?

— Нагадаю, што Беларусь заўсёды лічылася краінайжаночай нацыі, і прыярытэт у пасіянарнасьці заўсё-ды належаў жанчынам. Я ведаю толькі адзін яркіпрыклад, калі пісьменьнік прысьвяціў свой твор жон-цы. Гэта раман Уладзімера Караткевіча «Чорны за-мак Альшанскі», у эпіграфе да якога прысьвячэньне«В. К.», жонцы Валянціне. Але гэта было выканань-нем абяцаньня, якога жонка чакала ажно дзесяцьгадоў. Беларускія пісьменьнікі часьцей прысьвячалісвае творы сябрам, як Максім Багдановіч — СяргеюПалуяну, бацькам, іншым асобам.

— Ці часта станавіліся сямейныя радасьці тэ-май твораў беларускіх пісьменьнікаў?

— Такіх твораў шмат. Ад «Пана Тадэвуша» Міцкевічада «Новай зямлі» Коласа й аж да твораў Шамякіна.Але характэрна наступнае: аўтары апісваюць нястолькі ідылію сямейнага жыцьця, колькі разлом.Сямейная вернасьць і здрада ў беларусаў знаходзяц-ца ў стане хісткае раўнавагі. Трэба народную псыха-лёгію настройваць на стварэньне шчасьлівай, замож-най, камфортнай сям’і, ствараць яе культ, перадусіму літаратурных творах, альбо экранізоўваць тыя, уякіх гэты культ ужо створаны, альбо ствараць сэрыя-лы, пра шчасьлівае жыцьцё беларускай сям’і ў замку,сядзібе альбо ў сучаснай гарадзкой кватэры.

Page 164: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

327326

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

КАХАНЬНЕ Ў АХВЯРУ ПАЛІТЫЧНАЙАВАНТУРЫ

Размова з Вольгай ІпатавайУ жыцьцяпісе Казімера IV — польскага ка-раля й вялікага князя літоўскага, сына Ягай-лы й Соф’і Гальшанскай — ёсьць адзін кароткісказ аб тым, што ён пакараў сьмерцю ІванаГальшанскага й Міхала Слуцкага — змоўшчы-каў, якія імкнуліся аддзяліць частку ВялікагаКняства й далучыць яе да Масковіі. Згадваец-ца й імя трэцяга — Хведара Бельскага, аленічога не гаворыцца пра тое, што той уцёк ігэтак унікнуў кары. А між тым, пакараньне,якое выпала на долю ўцекача Хведара Бель-скага, было доўгім і пакутлівым. Можа, таму,што ён ня проста згадзіўся на палітычнуюавантуру — паўстаць супраць караля й вялі-кага князя, але й выкарыстаў дзеля яе сваёкаханьне, сваё вясельле…

— Хто ж яна — нявеста гэтага змоўшчыка Хве-дара Бельскага, шчасьцем якой, як і шчасьцемсваім, ён ахвяраваў?

— Нявестай князя была Ганна, сястра ягонага сябраІвана Гальшанскага, князя невялічкага Кобрынскагакняства, якое займала сёньняшнія Кобрынскі й Пру-жанскі раёны й цалкам падпарадкоўвалася вялікамукнязю.

— Чым выкліканая была гэтая палітычная аван-тура — аддзяленьне часткі Вялікага КнястваЛітоўскага й далучэньне яго да Масковіі?

— Ганна й Іван расьлі ў асяродзьдзі магнатаў, уладаякіх паступова зьмяншалася. Суправаджала гэтаезьмяншэньне й рэлігійная няроўнасьць: ужо Ягайла,

ажаніўшыся з каралевай Ядвігай, з праваслаўнага Яка-ва стаў каталіком Уладыславам, і сыны ягоныя быліадразу ж пахрышчаныя ў каталіцтва. Праваслаўныяў Княстве адразу сталі як бы другаснымі, і, зразуме-ла, гэта выклікала супраціў. Да таго ж, бацька Ганный Івана быў у апазыцыі, як мы сказалі б цяпер, давялікакняскай улады, бо ён падтрымліваў паўстань-не Сьвідрыгайлы супраць Жыгімонта Кейстутавіча йімкнуўся да поўнага аддзяленьня Вялікага Княства адПольшчы. Памёр ён рана, амаль адразу ж пасьля на-раджэньня Ганны, але дух вальналюбства й супрацівулунаў у асяродку князёў Кобрынскіх і іхнага атачэнь-ня. Быў сярод іх Іван Гальшанскі — з роду, які даўкраіне каралеву Соф’ю. Яна памерла дваццаць гадоўтаму, але ж ейная кроў цякла ў жылах сына, які, ад-нак, не наблізіў род Гальшанскіх да трону, бо каляяго стаялі іншыя, кракаўскія вяльможы. Сярод неза-даволеных быў і малады князь Хведар Бельскі. Яму йпрызначыў сваю сястру ў жонкі спадкаемца Кобрын-скага княства.

— Які плян прыдумалі змоўшчыкі, якое месца ўім займала вясельле Ганны Гальшанскай і Хведа-ра Бельскага?

— Змоўшчыкі надумалі, што дзеля таго, каб фізычназьнішчыць вялікага князя й, карыстаючыся мітусь-нёй, узьняць паўстаньне, трэба запрасіць валадараКняства на вясельле, якое павінна было адбыццанеўзабаве, у 1481 годзе. Дзе ж яшчэ яны могуць зась-пець яго зьнянацку? Ня ехаць жа дзеля гэтага ў Кра-каў! Можна было б адважыцца на забойства ў Вільні,дзе вялікі князь зьяўляўся ня менш як два разы нагод, але й там пляны іхныя маглі сарвацца куды збольшай верагоднасьцю, чым у Кобрыні… І восьКазімер павінен быў зьявіцца ў Кобрынь. Дзьве ра-давітыя сям’і Княства запрашалі яго туды, а Казімерадчуваў сваю непарыўную сувязь зь Вялікім Княст-

Page 165: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

329328

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вам куды болей, чым з Каронай. Нездарма ягоныядзеяньні выклікалі незадавальненьне палякаў і пры-несьлі яму папулярнасьць у Літве — Беларусі.

— Якая роля адводзілася Ганьне?

— Ганна нічога ня ведала пра іхныя пляны. Не маглаяна нават уявіць, што дзень ейнага вясельля можастаць страшным і крывавым днём.

— Дык чаму авантура не ўдалася?

— Казімер не прыехаў на вясельле. Больш за тое —раніцай, пасьля шлюбнай ночы, малады даведаўся,што змова іхная выкрыта, каралю вядомыя нават імё-ны змоўшчыкаў. Казімер быў разьюшаны, і няна-вісьць да змоўшчыкаў, да тых, хто хацеў яго ашукацьі завабіць у ганебную сетку змовы, засталася ў яго наўсё жыцьцё. Сваю нянавісьць ён перадаў і сынам.Тады, пасьля адзінай шлюбнай ночы, Хведар Бельскіцудам уратаваўся. Ён, пакінуўшы маладую жонку,уцякаў праз усю краіну, а пагоня імчала за ім. Янаўрэшце дагнала Івана Гальшанскага й Міхала Слуц-кага, і тым, не зважаючы на іхную радавітасьць і сва-яцтва з каралём, паводле выраку суду, сьцялі галовы.

— А Хведар Бельскі ўсё ж дабраўся да Масквы йтам знайшоў прытулак?

— Так, у Маскве яго літасьціва прыняў Іван ІІІ. Тойсамы Іван, які ўважліва сачыў за ўсім, што робіцца ўВялікім Княстве Літоўскім і які абвясьціў, што ме-навіта ён зьяўляецца «государем Всея Руси», а зна-чыць, спадкаемцам земляў, што некалі называліся«рускімі». Хведару Бельскаму выдзелілі гарады Дзе-мен і Мораў, ён быў набліжаны да трону. Здаваласяб, можна радавацца: уцёк ад сьмерці, стаў ула-дальнікам гарадоў, атрымаў поўную свабоду ў сваёйверы й нават хадзіў, як вой, разам з Іванам ІІІ наЦьвер, якая хілілася да Вялікага Княства, ваяваў з

былымі сваімі саюзьнікамі. Аднак, ён ужо празь пяцьгадоў спрабаваў уцячы з Масквы, цяпер ужо назад,на радзіму, бо там яго ўсе гэтыя гады чакала жонка,якая стала закладніцай ягонай авантуры й якую зКняства не выпускалі, ды яна й не хацела ехаць уМаскву.

— Як рэагаваў на спробы ўцёкаў цар?

— За спробу вярнуцца ў ВКЛ маскоўскі цар саслаўХведара Бельскага ў Галіч. Дыпляматы ўвесь час спра-бавалі вырваць у Казімера дазвол на выезд Ганны, нашто той нязьменна адказваў, зьвяртаючыся да Хве-дара: «Прыяжджай і забірай!». Але як прыехаць, каліне адпускае й маскоўскі цар, які вярнуў сваю прыяз-насьць і дараваў няўдалыя ўцёкі. Не хацеў ён прасіцьлітасьці і ў Казімера. Ён разумеў, што інкогніта пры-ехаць і забраць жонку наўрад ці ўдасца.

— І колькі цягнулася гэтае расстаньне? Ці вер-ныя былі пабраныя шлюбам адзін аднаму?

— Сямнаццаць гадоў доўжылася гэтае расстаньне.Ганна ў Кобрыні таксама чакала, пакуль нештазьменіцца й муж зможа вярнуцца на радзіму. Памёрейны брат, яна стала адзінай уладальніцай родавыхземляў, але не прымала ніякіх прапановаў на новышлюб. Не саступаў і Хведар Бельскі. Магчыма, ёнтолькі цяпер зразумеў, што самавольна распарадзіўсячужым жыцьцём і паставіў прыўкрасную маладуюжанчыну ў становішча, якога яна не выбірала, бовыбіраў толькі ён сам і ягоныя сябры. Выбіралі йвыбралі за яе.

— Але жыцьцё ўсё ж бярэ сваё... Хто першыздаўся?

— Натуральна, мужчына. У цара падрасла пля-меньніца, якая магла прывязаць уцекача да ягонайновай радзімы. Але для таго, каб уступіць у новы

Page 166: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

331330

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

шлюб, трэба было прызнаць вянчаньне несап-раўдным. Ды для цара няма перашкодаў, і дазвол нановы шлюб быў атрыманы. У 1498 годзе ХведарБельскі павянчаўся з князёўнай Разанскай, і ў іх адзінза адным нарадзіліся ажно трое сыноў. І ён стаў ад-дана служыць ёй: быў начальнікам вялікага коннагапалка, стаў ваяводам, хадзіў на Казань, выступіў у1502 годзе супраць Вялікага Княства, дзе вялікімкнязем быў ужо малады Аляксандар.

— А Ганна?

— Ганна выйшла замуж толькі праз чатыры гадыпасьля жаніцьбы свайго былога мужа, якога яна ка-хала ўсе гэтыя гады й за жыцьцём якога ўважлівасачыла, усё яшчэ маючы надзею на зьмены. Ейныммужам стаў маршалак ВКЛ Вацлаў Касьцевіч. Ганьнебыло ўжо сорак два гады.

— Як завяршыліся гэтыя жыцьці?

— Вестка пра сьмерць Хведара Бельскага засьпела яезьнянацку. Яму было каля 45 гадоў. Але паход на Ка-зань у 1506 годзе стаў для яго апошнім. Што ж, ягонапаткала лепшая сьмерць, чым ягоных колішніх ся-броў. Яны загінулі на эшафоце, а ён — у бітве. Хацябітва гэтая была за чужыя інтарэсы, за чужую зямлю.Ганна перажыла свайго сапраўднага, венчанага мужана трынаццаць гадоў.

— Якую цану заплаціла старадаўняя Беларусь загэтую авантуру?

— Пасьля сьмерці Ганны княства канчаткова стра-ціла нават сваю ўяўную самастойнасьць. А яшчэ ра-ней краіна страціла храбрага воіна, які стаў эмігран-там — адным з тысяч і тысяч уцекачоў з роднай зямлі.

Page 167: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

333332

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ô Ú Û ¯ Í i

Í ‡ Á fl Ÿ Í i

Í Ó Ì ¸

ˆ Ï Ó Í

˜ Ó Ú

ÒÛÒ‰Ái

Page 168: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

335334

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПТУШКІ «ЧЫСТЫЯ» Й «НЯЧЫСТЫЯ»

Размова зь Ліяй СалавейЯшчэ з таго далёкага часу, калі людзей наЗямлі было мала, а іншых жывых істотаўбыло шмат і жылі яны побач, чалавек асаб-ліва пільна назіраў, углядаўся ў птушак, якімізахапляўся й якім зайздросьціў: тыя вольналяталі ў небе над зямлёю й воднымі прасто-рамі, насялялі недаступныя чалавеку месцы— далёкія выспы, крутыя горы, топкія бало-ты. Крылы давалі птушкам хуткасьць і сва-боду перамяшчэньня. Нездарма ў народнаймове параўнаньне — вольны, як птах. Гэтасьвет мрояў.

— А як складваліся ўзаемаадносіны чалавека зптушыным сьветам у штодзённым жыцьці?

— Птушкі давалі старажытнаму чалавеку спажыўнуюежу — яйкі. Дый самі былі аб’ектам паляваньня —прычым, часам літаральна ратавалі людзей ад галод-най сьмерці, як пра гэта паведамляецца ў Бібліі. На-гадаем, калі габрэі пасьля ўцёку з Эгіпту блукалі папустэльні й нічым не маглі пажывіцца, то згаладалыя,яны ў адчаі былі гатовыя да бунту й братазабойства.Тады Гасподзь паслаў ім чараду перапёлак, якія, змо-раныя пералётам, упалі на зямлю — бяры іх голымірукамі. Людзі насмажылі птушыны, падмацаваліся,жыцьцё вярнулася ў мірную каляіну. Наагул, людзітак зацята палявалі на птушак, што асобныя відыбылі цалкам вынішчаныя.

— Як адбілася судакрананьне чалавека са сьветамптушак у традыцыйнай культуры, у пакінутайпродкамі духоўнай спадчыне?

— У духоўнай культуры індаэўрапейцаў сьвет пту-

шак знайшоў багатае й разнастайнае міталягічнае ад-люстраваньне, магічнае выкарыстаньне, асэнсавань-не ў экалягічным, эстэтычным і сымбалічным аспэк-тах. Асаблівасьці біялёгіі многіх птушак, іхны выглядды галасы знаходзілі тлумачэньне ў этыялягічных па-даньнях-мітах, у адпаведнасьці зь якімі выпрацоў-ваўся й падзел птушак на «чыстых», «нячыстых» і «таксабе» — тых, якіх шанавалі, баяліся й да якіх ставілісяабыякава. Птушак, паходжаньне якіх вялося ў народ-ных паданьнях ад людзей ці нават анёлаў (прыкла-дам, бусла), шанавалі й ахоўвалі, а то й сялілі побачса сваім жытлом. Асабліва паважалі беларусы белагабусла, якому будавалі аснову для гнязда — бусьлянкі.Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам су-ладнага сямейнага жыцьця, вешчуном вясны. Павод-ле колераў апярэньня — белы з дадаткам чырвонагай чорнага, бусел зьяўляецца жывым носьбітам нацы-янальнай сымболікі колераў. Вось адна зь легендаўпра паходжаньне бусла:

От раз Бог падазваў к сабе чалавека й даў яму за-вязаны гаршчочак, у якім было сабрана ўсё плю-гаўства — гадзюкі, жабы, мышы. «На, — кажа, —занясі гэты гаршчочак і ўкінь у мора; толькі,глядзі, не разьвязвай». Прыйшоў чалавек да гаспо-ды й пачаў зьбірацца ў дарогу: узлажыў чыстуюбелую сарочку, абуў новыя лапці й апрануў чор-ную сьвіту.— Куды ты зьбіраесься? — пытае жонка.— А ось, — кажа, — пасылае Бог занесьці гэтыгаршчочак і ўкінуць у мора.— А што у ім такое?— Ня ведаю.— Давай паглядзім.— Бог вялеў не разьвязваць, — кажа чалавек.Жонка паклала чалавека спаць, а калі той заснуў,разьвязала сама. А адтуль і выскачылі ўсялякія

Page 169: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

337336

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

гадзюкі, яшчаркі й жабы. Спалохалася баба, на-рабіла крыку. Прахапіўся чалавек да так босы, убелай сарочцы, толькі накінуўшы на плечы чор-ную сьвіту, давай зьбіраць тую нечысь. Зьбіраў,зьбіраў — нічога ня зробіць. А ось прыходзіць Бог ікажа тым людзям: вы выпусьцілі гадаў, вы йзьбірайце іх. І абярнуў Бог тых людзей у буськоў.От адкуль узяліся буслы.

Нашы продкі амаль абагаўлялі буслоў, бо лічылі іхмудрымі, назіраючы, прыкладам, за паводзінамібусьлінага выраю. Зь Беларусі, Прыбалтыкі, Польш-чы, Усходняй Нямеччыны яны ляцяць наўпрост напоўдзень (іх зьбіраецца разам да 200 тысяч асобінаў),вузкафрантальнай чарадою пралятаюць над Басфо-рам, над захадам Малой Азіі, перасякаюць Суэцкуюзатоку, трапляюць у Эгіпет, нібы злучаючы сваім візы-там старажытныя цэнтры міжземнаморскай цыві-лізацыі. Уздоўж даліны Нілу вандруюць па Афрыцы.А потым, дакладна ў тэрмін, да веснавога раўнадзен-ства, вяртаюцца дадому, на свае родныя бусьлянкі.Робяць гэта параю, якой аднойчы злучыліся на ўсёжыцьцё.

— Буслы праводзяць палову свайго жыцьця ў цёп-лых краях, а палову ў Беларусі. Вы ж сказалі, штодля іх родныя беларускія бусьлянкі. Чаму?

— Бо яны плодзяцца, гадуюць сваіх птушанят толькіў Беларусі і ў суседніх краінах. А ў Афрыку ляцяць назіму. Таму радзімай можна сьмела лічыць беларускіяабшары.

— Чаму нараджэньне дзяцей фальклёр зьвязвае збуслом?

— Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь часназіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсё-ды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую,

галінку, ці то вужа, жабу. Натуральна, дзеці лёгка мо-гуць паверыць у тлумачэньне, што іхнага браціка цісястрычку прынёс бусел.

— Чаму так шмат у беларускай міталёгіі сюжэ-таў пра яшчэ адну характэрную для Беларусіптушку — зязюлю?

— Шматлікасьць міталягічных аповедаў пра пахо-джаньне зязюлі выклікана незвычайнасьцю, нават та-ямнічасьцю птушкі, якая ня робіць гнязда, не гадуептушанятаў, а падкідвае яйкі ў чужыя гнёзды. Гэтабудзіла фантазію людзей. Склалася ўяўленьне, штогэтая птушка — вечная ўдава, ня мае сабе пары, спар-ваецца то зь ястрабам, то зь пеўнем, нават з вужом.Ва ўсіх варыянтах паданьняў гаворыцца, што зязюлянекалі была жанчынай, што гэта — перавернутаяжанчына.

Быў брат бедны й сястра дужа багатая. Пайшоўбрат да сястры, каб чым памагла, памілавала. Асястра скупая была, сказала, што ключы ад клецізгубіла. І стала яна нібы шукаць ключы, а братстаяў, стаяў пад акном, чакаў, чакаў і нарэшценя вытрымаў і пайшоў. На дарозе паваліўся, па-мёр з голаду. Сястра адумалася, стала клікацьбрата: «Якуб, Якуб, вярніся, ключы знайшліся!» Засваю скупасьць яна стала зязюляй і цяпер увесьчас кліча: «Якуб, Якуб!». Толькі чуваць: «Ку-ку! Ку-ку!».

— Кукуе самец ці самка?

— Кукуе самец, а зязюля-самка толькі адказвае ямуглухім квохканьнем. Здаецца, што нехта галосіць, пла-ча.

— З птушкамі ў нашых продкаў зьвязваліся многіяпавер’і, варожбы, прадказаньні надвор’я і ўрад-лівасьці, некаторыя магічныя дзеяньні й тлума-

Page 170: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

339338

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

чэньні сноў. Чаму нашы продкі надзялялі птушакзвышнатуральнымі якасьцямі?

— Сапраўды, людзі заўважалі, што птушкі вельмі да-кладна рэагуюць на зьмены ў атмасфэры, па іхныхпаводзінах можна прадказваць надвор’е на найблі-жэйшы час. Птушкі — выдатныя навігатары: галубоўвыкарыстоўвалі як жывых паштароў, птушкі былівестунамі для мараходаў. Да рэальных асаблівасьцяўптушак дадавалася шмат фантастычнага, чарадзейна-га, што зразумела пры панаваньні міталягічнай сьвя-домасьці.

— Чым пагражала аднясеньне птушак да той цііншай групы, да «чыстых» ці «нячыстых»? Якгэта адбівалася на лёсе пэўнага віду?

— Міталягічнае абгрунтаваньне стаўленьня да пэўныхптушак вельмі ўплывала на іхныя жыцьцё, бясьпеку.Добрыя, ці «чыстыя» птушкі — галубы, ластаўкі,жаўранкі, буслы, жоравы, салаўі — былі пад аховаюпаданьняў, іх нельга было забіваць, трывожыць, раз-бураць іхныя гнёзды. Нядобрыя ж птушкі — варо-ны, чорныя буслы, каршуны, сарокі, совы, сычы, ве-раб’і, удоды, а разам зь імі й карысныя кажаны —ніякай аховы ня мелі, да іх часам ставіліся вельміжорстка. «Нячыстым» птушкам прыпісваліся грахі,якіх яны ня мелі, прыкладам, што яны прыносяцьдрэнныя навіны. Пра амаль поўнае зьнікненьне ле-бедзяў — прыгожых і даверлівых птушак, сымбаляўчысьціні, адданасьці — існуе міт, які тлумачыць тра-гедыю гордай птушкі зьбегам акалічнасьцяў, а непаляваньнем на яе чалавека.

Бог ведаець, калі гэта было: строіў сабе Яной каль-чэг, — як затопу Бог насылаў. І прыказаў Яной са-браць у кальчэг усіх зьвяроў, усіх пціц, усякуюскаціну. Ну й сабраліся, а лебедзь адзін — Страцімзваўся па іменьню: «Я, — кажэць, — не пайду ў

кальчэг, я спраўлюся з вадой, усю ваду абплыву».Багатыр сільны быў. І паплыў. І плаваець.Стала затопа. Некуды астатнім птушкам па-дзецца. А Страцім плаваець сабе. Вот тыя птушкіляталі, ляталі да к яму, ды на яго панасядалі. Дыкпокуль садзіліся на сьпіну, дык нічога, а то й надзюбку сталі садзіцца. Ну, як панасядалі на дзюб-ку, ён носам у ваду — і затапіўся. З тых пор і пе-равёўся.

— І сёньня людзі вераць у шматлікія прыкметы,зьвязаныя з птушкамі: што зязюля кукуе на гро-шы, ластаўкі лятаюць нізка — пойдзе дождж.Дзеці вераць, што буслы прыносяць дзяцей. І ў гэ-тым нібыта й сэнс ёсьць: зьнікаюць буслы — па-кідае нараджальнасьць… Дык ці зьмяніліся прын-цыпова ўяўленьні сучаснага чалавека пра пту-шак?

— І так, і не. Традыцыйная культура захоўвае раней-шыя нормы стаўленьня да птушак. А сучасныя ўрба-нізаваныя людзі традыцыйных каштоўнасьцяў незаўважаюць. Стаўленьне да птушак цяпер фармуец-ца патрэбай экалягічнай раўнавагі, захаваньня пры-роды. Пераважае рацыянальны пачатак. Так, мэліяра-цыя выклікала й зьмены ўмоваў, у якіх жывуцьптушкі. А таму некаторыя віды зьнікаюць. У гарадахмы ня бачым ластавак. Зьмяніліся і ўмовы пражы-ваньня вераб’ёў, якія былі вельмі прыстасаваныя дасаламяных стрэхаў, да хлявоў, дзе яны знаходзілі сабекорм. Таму чалавек сёньня павінен прыкладаць якмага болей намаганьняў, каб у новых умовах усё жзахаваць тыя добрыя пачаткі, якія нашы продкі ўадносінах да жывой прыроды, у тым ліку й да пту-шак, заклалі раней.

Page 171: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

341340

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

КОНЬ — СЫМБАЛЬ ДАБРАБЫТУ ЙВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

Размова з Алегам ТрусавымУ Эўропе й Азіі конь як дзікая жывёла існа-ваў зь незапамятнага часу. А прыручылі каняпрыкладна шэсьць-восем тысяч гадоў таму.Першым конным народам былі хеты ў Ма-лой Азіі. А на тэрыторыi Беларусі каня асвоіліў раньнім жалезным веку, дзесьці ў канцыпершага тысячагодзьдзя да нашай эры. Адра-зу й жыцьцё палепшылася, бо ён прынёс па-лёгку ў сельскагаспадарчыя працы. Беларусышанавалі каня — свайго кармільца. Пра ягоскладалі вершы, сьпявалі песьні. Конь стаўсымбалем дабрабыту.

— Але чаму бальшавікі, калі распачалі сваю зна-камітую калектывізацыю, ажно некалькі дзе-сяцігодзьдзяў забаранялі селяніну мець каня?

— Таму што, калі селянін заставаўся ўладальнікамканя, ён не ўступаў у калгас. Маючы каня, ён могпракарміць сябе й сваю сям’ю. Калі ж у селяніназабіралі каня, ён аўтаматычна станавіўся жабраком,а каб не памерці з голаду, плёўся ў калгас.

— У народзе аж да сёньня могуць пра жанчыну аб-разьліва сказаць: «Карова ты». А пра мужчыну:«Ух ты, конь!» Конь — сымбаль мужчынскасьці?

— Так. І перадусім — мужчынскай сілы, бо могуцьяшчэ й дадаць, што ён ня проста конь, а конь з ... Конь— сымбаль мужчынскай моцы, дабрабыту, муж-насьці. Колісь і вясковыя дзяўчаты не сьпяшалісябраць шлюб з хлопцам, калі ў ягонай сям’і не былоканя. Заможнасьць сялянскай сям’і вымяралася коль-касьцю коней. Сяляне каня звычайна трымалі разам

з каровай у адным будынку, хляве, але конь меў сваёганаровае месца. Спачатку давалі сена й ваду каню, апотым карове. Да каня ставіліся амаль як да чалаве-ка. І калі конь паміраў, гаспадар плакаў. Дарэчы, бе-ларусы, як правіла, не ўжывалі ў ежу каніну: як гэта— есьці сябра.

— З аднаго боку, каня любілі, мо нават песьцілі,а з другога — надзелі яму на шыю хамут?

— Наагул, конская рэвалюцыя ў Эўропе зьвязаная звынаходніцтвам хамута, бо да яго была гэтак званаяшлейная збруя. Без хамута конь ня мог цягнуцьвялікіх грузаў, ён стамляўся. Першымі хамут прыду-малі ў VІІІ—ІX стагодзьдзі скандынавы, а ўжо ў XVІІІстагодзьдзі хамут зьявіўся ў Беларусі, зрэшты, разамз падковай. Конская збруя была прадметам гордасьці— бо калі збруя кепская, дык і гаспадар не гаспадар.І таму яе ўпрыгожвалі, рабілі з самай лепшай скуры,абавязкова зь лямцам, каб каню шыі не нацерці. Як ічалавек вопратку, так і конь меў збрую рабочую йсьвяточную ці выязную. Калі вясельле, фэст, дык аба-вязкова былі такія элемэнты, як бомы, званочкі, надугу навязвалі стужкі. Калі гаспадар паміраў, яговезьлі на могілкі коні ў прыгожай збруі. Выязнаязбруя заўжды аздаблялася бронзай, медзьдзю, бага-тыя людзі маглі нават срэбра ўжываць. Рабочая збруяпадзяляецца на летнюю й зімовую, таму што коньвыкарыстоўваецца круглы год.

— Якім часам можна датаваць пачаткі трады-цыі ўласна беларускай конскай збруі?

— ХІ—ХІІ стагодзьдзямі. Да ХІІ стагодзьдзя ўсе эле-мэнты конскай збруі ўжо існавалі. Былі цуглі, якіяўсоўвалі каню ў рот, каб ім кіраваць. Былі лейцы, пуга.У гэты ж час зьяўляюцца й «калёсы» — асноўны відтранспарту гарадзкога й вясковага жыхара. Дарэчы,у Горадні археолягі знайшлі амаль цэлыя «калёсы»

Page 172: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

343342

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяў з усімі прыладамі. Гэта ўнікаль-ная знаходка. І «калёсы», і брычкі, і лінейкі па ўсёйЭўропе былі падобныя, толькі кожны народ прыста-соўваў іх для сябе. Дарэчы, у Беларусі конь яшчэ йперавозіў пошту. Вядомую песьню «Когда я на почтеслужил ямщиком» напісаў Уладзіслаў Сыракомля напольскай мове ў Беларусі, а ўжо потым яе пераклаліна расейскую. Зімою конскі шлях быў адзіна магчы-мым, а сані — адзіным транспартам. На адных саняхвазілі дровы, на другіх вывозілі гной на палеткі, а натрэціх везьлі на вясельле дзяўчыну.

— Ці былі ў Беларусі карэты?

— Яны былі пашыраныя ў XVІ—XVІІІ стагодзьдзях.Асабліва вялікімі аматарамі карэтаў былі Сапегі,Радзівілы. Дзеля іхнага вырабу запрашалі найлепшыхмайстроў з замежжа, а таксама карэты куплялі ўФранцыі.

— Як зьмянілася стаўленьне да каня ў ХХ ста-годзьдзі?

— За савецкім часам было некалькі этапаў гэтагастаўленьня. Калі ў БССР аддалі зямлю сялянам, тадыкожны беларускі селянін прыдбаў сабе каня, і гадоўляконей квітнела. У Заходняй Беларусі так працягвала-ся аж да 1939 году. А як пачалі ствараць калгасы, дыку сялянаў забралі коней. І калі прыватных коней са-бралі разам, яны пачалі хварэць, марнець. Конь на-агул такая жывёла, якая патрабуе індывідуальнагадогляду. Ён прывыкае да гаспадара, піць і есьці нябудзе ў чужога чалавека, можа нават памерці. У Дру-гую ўсясьветную вайну конь выратаваў беларуса. Якнямецкае, гэтак і савецкае войска старых ці хворыхконей выбракоўвала й кідала. Сяляне іх падбіралі,вылечвалі. І дзякуючы гэтым вайсковым коням кон-ная гаспадарка ў Беларусі адрадзілася. Акрамя кал-гасных, за савецкім часам яшчэ гадавалі коней на

экспарт, гэтак званых «вагавікоў», якія маглі падняцьда тоны вагі. На конным заводзе ля Мсьціслава гада-валі такіх і адпраўлялі на найлепшыя выставы Эўро-пы. Разводзілі беларусы й спартовых коней. Цяперкалгасных коней становіцца ўсё меней, а ў вёскахмногія людзі маюць уласнага каня. Колькасьць пры-ватных коней у Беларусі расьце штодня.

— Чаму на Пагоні, нацыянальным гербе Беларусі— выява каня?

— Бо конь дапамагаў беларусам пяцьсот гадоў за-хоўваць сваю незалежнасьць. Беларускае войска з XІІІпа XVІІІ стагодзьдзе на восемдзесят адсоткаў былокавалерыяй.

— Зь якога часу конь становіцца абаронцам бе-ларусаў?

— Зь вельмі далёкага часу, калі яшчэ беларусаў небыло, бо першыя знаходкі (шпоры), якія сьведчацьпра наяўнасьць вершнікаў-ваяроў на нашай тэрыто-рыі, адносяцца да І стагодзьдзя нашай эры. Баявыконь трапіў у Беларусь, хутчэй за ўсё, разам са скіфамі.І калі славяне прыйшлі на гэтыя тэрыторыі, дык ба-явыя коні тут ужо былі. Пра гэта сьведчаць і знаходкіў балцкіх курганах. Усходнія балты хавалі сваіх ня-божчыкаў-ваяроў разам з конямі.

— У гісторыі Беларусі сустракаецца паняцьце«конная шляхта» — хто яна?

— З XІІІ па XVІІІ стагодзьдзі шляхта Вялікага Княст-ва Літоўскага мусіла ісьці на вайну з канём. Існавалітры тыпы коннай шляхты: самыя багатыя магнатывыстаўлялі пэўную колькасьць дробных шляхцюкоўна конях, узброеных сваім коштам. Сярэдняя шлях-та выстаўляла меншую колькасьць коньнікаў, а дроб-ная — служыла, як казалі, «сваёй галавой», ішла вая-ваць на ўласным кані. Ён быў адзіны, але добра даг-

Page 173: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

345344

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

леджаны. Тыя людзі, якіх можна сёньняшняй мовайназваць ваеннаабавязанымі, мусілі мець свайго каня.Вось жа конныя мяшчане — гэта былі нашчадкі кон-ных баяраў, што перасяліліся ў гарады. Асабліва вы-лучаліся слуцкія конныя мяшчане й віцебскія. Янырабілі конныя вылазкі, калі трэба было адбіць нападці ноччу напасьці на ворага. Коней трымалі ў гора-дзе, і на гэтых конях, калі ноччу адкрывалі браму, рап-тоўна выскоквала войска, як у «Дзікім паляваньнікараля Стаха» Ўладзімера Караткевіча, і граміла во-рага тады, калі ён не чакаў.

— Калі мы гаворым пра сучаснае войска, дык пе-ралічваем колькасьць жаўнераў, колькасьць тан-каў, ракетаў... Ці лічылі ў мінулым коней баявыміадзінкамі?

— «Конь» і быў баявой адзінкай беларускага войска,як цяпер узвод. «Конь» складаўся з самаго ўзброена-га вершніка, збраяносца й слугаў. Разам гэта было дадзесяці чалавек і называлася адным словам — «конь».На Захадзе гэта было так званае рыцарскае кап’ё,альбо рыцарская дзіда. Да таго ж «конь» быў падат-ковай адзінкай: гэта — колькасьць сялянаў, якія магліцалкам забясьпечыць шляхціца ўзбраеньнем і дацьяму добрага каня. Старадаўняе беларускае войскабыло й кавалерыяй, і коннай артылерыяй. І дзякую-чы яму беларусы разграмілі велізарнае маскоўскаевойска пад Воршай.

— Якой была тая кавалерыя?

— Першае коннае войска (ХІ—ХІІ стагодзьдзі) на-зывалася «конная дружына». Усе полацкія князі, утым ліку й знакаміты Ўсяслаў, мелі сваіх конныхдружыньнікаў. Гэта былі атрады зь некалькіх соценьчалавек, вельмі добра ўзброеных. У іх былі шчыты,дзіды, баявыя сякеры, лукі. Але ўсё ж асноўнай ма-сай ваяроў былі ўзброеныя сяляне. І толькі ў ХІІІ ста-

годзьдзі на першае месца выходзіць кавалерыя, узб-роеная арбалетамі, кушамі, самастрэламі.

— Ці падзялялася кавалерыя на лёгкую й цяжкую?

— Так. А яшчэ была й сярэдняя. У XVІ стагодзьдзі ўБеларусі зьяўляюцца гусары. Слова «гусар» вугорска-га паходжаньня, і першую гусарскую коньніцу пры-думалі ў Вугоршчыне яшчэ ў XV стагодзьдзі. У насгусары пашырыліся дзякуючы першаму каралю РэчыПаспалітай Стэфану Баторыю, мад’яру з паходжань-ня. Росквіту гусарскае войска дасягнула ў XVІІ ста-годзьдзі, калі зьявіліся гэтак званыя лятучыя гусары.Гэта было нашае цяжкаўзброенае войска. Вершнікімелі доўгія дзіды, а ззаду — спэцыяльнае прыстаса-ваньне, якое рабілася зь пёраў чорнага колеру. І калігусарскае войска скакала на ворага, быў такі шум ісьвіст, што палохалася варожая коньніца, і людзі разь-бягаліся ад страху. Гэтым дасягаўся й велізарны псы-халягічны эфэкт, а таксама бараніліся сьпіны гуса-раў. Кожны гусар меў шлем-шышак і кірасу — пан-цыр. Кіраса, дарэчы, дажыла да ХІХ стагодзьдзя. Былай лёгкая коньніца, у асноўным татарская. Яна былаўзброеная звычайна арбалетамі, лукамі, а з XVІ ста-годзьдзя коньнікі мелі шаблю й пісталет, а то й два.

— Калі зьяўляюцца ў конным войску гарматы?

— Гарматы ў Беларусі зьявіліся ў XІV стагодзьдзі. Спа-чатку яны стаялі толькі ў замках. А вось конныя гар-маты ў Беларусі пачалі выкарыстоўваць у канцы XV— пачатку XVІ стагодзьдзя. На ляфэт — спэцыяльнывазок з двума коламі — клалі гармату й запрагаліпэўную колькасьць коней. Падчас вядомай бітвы падВоршай беларускія гарматы былі ў дзеяньні.

— Якую амуніцыю меў вершнік?

— Кожны вершнік меў добрую конскую збрую. Аба-вязковым атрыбутам вершніка былі таксама шпоры,

Page 174: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

347346

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

а конь павінен быў быць падкаваны. У XV стагодзьдзівершнік ужо быў сапраўдным эўрапейскім рыцарам.Рыцары былі пры двары й Вітаўта, і Ягайлы. Ёсьцьвыявы рыцарскіх турніраў. І на надмагільлях мы ба-чым выявы Гаштольда ці Сапегі ў поўным рыцарскімуборы.

— Ці саступалі беларускія кавалерысты эўра-пейскім?

— Не. Наша лёгкая коньніца, гэтак званыя лісоўчыкі,грамілі ўсю Эўропу ў часе Стогадовай вайны. Яны да-ходзілі ў сваіх начных драпежніцкіх рэйдах ажно даАмстэрдаму. Беларускія вершнікі праславіліся і ўбітвах са швэдзкай коньніцай. Наша коньніца былавельмі моцная да самых падзелаў Рэчы Паспалітай.Таму першае, што зрабілі расейцы, як прыйшлі сюды,— стварылі беларускі гусарскі конны полк.

— Дзе беларусы бралі вайсковых коней?

— Была цэлая галіна разьвядзеньня такіх коней. Ба-гатыя магнаты мелі спэцыяльныя стайні. Так, напры-клад, захаваліся апісаньні Радзівілаўскіх стайняў уНясьвіжы. Гасьцей зьдзіўляла, што ў стайнях ляжалідываны й віселі люстэркі. Вось адно з апісаньняў су-часьніка Радзівілаў:

Прызнаюся, я не чакаў знайсьці такіх коней, та-кой канюшні й такой чысьціні. У доўгай высокайгалерэі, якая падтрымвалася калёнамі, пафарба-ванымі пад чырвонае дрэва й пакрытымі лякам,стаялі да 50 ангельскіх коней, адзін за другога пры-гажэйшых. Пасярэдзіне яе шыкоўная канапа, усю-ды люстэркі, прыемныя пахі, як у залі, на падлозеняма пылу. Тлусты ангелец прапаноўваў пагля-дзець польскую, расейскую й мад’ярскую канюшні…

— Ці доўга існавала традыцыя кавалерыі на бе-ларускіх землях?

— Аж да Другой усясьветнай вайны. Кавалерыя былаі ў так званую рэвалюцыю, і ў грамадзянскую вайну.Беларусы служылі ўланамі ў польскім войску іўдзельнічалі ў вайне з фашыстамі як польскія кава-лерысты. Беларуска-польскія ўланы ў верасьні 1939году паказалі ўзор гераізму, калі на конях выступілісупраць танкаў і ўсе загінулі. І ў савецкім войску бе-ларускі кавалерыст, генэрал Даватар, праславіўсясваімі партызанскімі рэйдамі.

— Ці можна сёньня выкарыстоўваць каня ў вой-ску?

— Напэўна, можна. Вось жа адраджаецца коннаяміліцыя, бо ў межах вялікага гораду зручна езьдзіцьконна. У Беларусі ёсьць і традыцыя коннага спорту.Так, Радзівілы ў Нясьвіжы трымалі свой гіпадром уХІХ стагодзьдзі.

— У Эўропе шмат помнікаў, дзе знакамітыя вай-скоўцы, імпэратары сядзяць на конях. Чаму ў Бе-ларусі няма конных помнікаў?

— У нас ёсьць такі помнік, ён на нацыянальным гер-бе. І першая выява Пагоні, якую мы ведаем, — гэтарыцар на кані. Вось апісаньне герба ХІІІ стагодзьдзя:«Муж зброены на каню седзячы ворага гоніць». Да-рэчы, на нашай Пагоні адлюстраваны рыцарскі конь.На гербе сучаснай Літвы — конь эпохі барока, ён нястолькі баявы, колькі выязны. А наш конь — славутырыцарскі конь, якога таксама закоўвалі ў жалезныядасьпехі. Менавіта гэты конь спыніў як крыжацкую,так і татарскую, і маскоўскую навалы ў Сярэднявеч-чы. Гэтаму каню помнікам зьяўляецца наш нацыя-нальны герб і славуты верш «Пагоня» Максіма Баг-дановіча.

Page 175: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

349348

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

СЬВЕТ КАЗЯВАК

Размова з Тацянай ВалодзінайУсё больш людзей імкнецца ў гарады, пакіда-ючы прыроду з усёй ейнай эстэтыкай і ка-рысьцю. Партыі зялёных заклікаюць рата-ваць навакольле. Сучасныя дзеці не адрозь-няць шэршня ад чмяля. А для сёньняшніх га-раджанаў сьвет кузурак зьвёўся да камароў,прусакоў, молі, якіх трэба біць, труціць, вы-ганяць, нішчыць…

— Дык што ж мы так бязьлітасна забіваем ра-зам з гэтымі кузуркамі?

— Разам зь імі мы забіваем велізарную частку нашаедухоўнай спадчыны. Сьвет насякомых у традыцый-най культуры беларусаў — гэта цэласная распраца-ваная сыстэма ўяўленьняў, арганічная частка той аг-ромністай мазаікі, якую мы завём сёньня карцінайсьвету. У народнай заалёгіі праз зварот да вобразаўпчалы, павука, камара, мухі ды іншых аказалася маг-чымым закадаваць і паэтычна ўзнавіць шэраг сьве-тапоглядных ідэяў — ад тварэньня Сусьвету й да ча-лавечага каханьня. Стэрэатыпы й вобразы вернасьці,здрады, працавітасьці, агіды, плоднасьці, злосьці йяшчэ шматлікіх якасьцяў і пачуцьцяў перадаюцца ўпавер’ях ды песеннай сымболіцы, аб’яднаных вобра-замі жамяры ды кузурак.

— Як тлумачыць народная мудрасьць паходжань-не ўсіх гэтых мухаў, камароў, матылёў, клапоў,блашчыцаў? Навошта была ўся гэтая жамяра?

— Заалёгія тлумачыць проста: адны — для корму пту-шак, другія — для паяданьня іншых. Але народнаяфілязофія зьвязвае паходжаньне жамяры перадусімз чортам:

От Бог узяў жменю пяску, кінуў яго на вецер да йкажэ: «Ляцеце, усялякія птушкі», і птушкі паля-целі ды пачалі цыркаць да пець у паветры. Паба-чыў тое чорт да захацеў сам зраўняцца з Богам.От ён узяў жменю пяску, шыбануў яго ўгору да йкажэ: «Ляцеце!», а хто — і забыў сказаць. А тутяк сыпануць мошкі, камары, авады ды ўсялякігнюс, як нападуць на чорта да пачнуць яго рэзаць,дак ён круціўся-круціўся, бегаў-бегаў, а яны сьле-дам за ім роем.

Гэтае нячыстае паходжаньне жамяры набліжае яе даклясы гадаў, якія таксама чортава стварэньне. Ціка-ва адзначыць, як замацоўвае такія ўяўленьні мова. Мый сёньня кажам: муха папаўзла, прусак папоўз, хацяяны пабеглі так, што й не дагнаць. Насякомыя ме-навіта поўзаюць, як і гады, зьмеі, а ня ходзяць ці,напрыклад, бегаюць, хаця й маюць ногі.

— Можа, чалавек нэгатыўна ставіцца да жамя-ры, бо яна здольная джаліць самога чалавека? Вуньяк нам дакучаюць камары… Што кажа пра гэтанародная творчасьць?

— У народных паданьнях i легендах смактаньне ча-лавечай крыві санкцыянуе сам Бог. Аднойчы паслаўён камара вызначыць, чыя кроў самая смачная. І запраўдзівы адказ — чалавечая — дазволіў камару піцькроў зь людзей. Гэтаксама й з шэршнямі. Карысныхдля людзей пчолаў стварыў Бог, а чорт папрасіў дацьпчолаў і яму. Разгневаны Бог кінуў жменю пчолаўпроста ў твар чорту, тыя адразу ж сталі вялікія, кусь-лівыя і ў той жа момант разьляцеліся хто куды. З тагочасу шэршні перш чым укусіць каго, цаляюць уда-рыць балюча проста ў твар. Але ня толькі вядомыяагрэсіўныя «кусучыя» намеры жамяры падкрэсьліва-юць іхную чартоўскую прыроду. Сымболіка камары-нага ці пчалінага ўкусу ў народнай традыцыі закра-

Page 176: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

351350

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

нае й сфэру сэксуальных дачыненьняў. Як у пры-пеўцы:

Не хадзіце, дзеўкі, у лес,Камары кусаюцца.Адну дзеўку ўкусіў —Жывот раздуваецца.

Дарэчы, калі ў сьне пабачыш пчаліны ўкус, дык тоевяшчуе цяжарнасьць. Тое ж самае жучок, які «на-робіць клапот, што ня сходзіцца капот». Укус жашэршня ў вясельнай паэзіі не патрабуе камэнтароў:

Прыляцеў, мамка, шарсень да й утыкнуў жала,Да й утыкнуў жала, сэрца ж маё задрыжала.Дзеўку ды не за пуп, за чэрэва,Укусіў пасярэду.

— Няўжо й пчала (ці не адзінае ў нас культыва-ванае насякомае), што джаліць так балюча, —чортава стварэньне?

— Статус пчалы іншы. Гэта Божая казюрка, бо зь яекарысьць і людзям, і Богу (праз воск на сьвечкі).Расказваюць, пчолы ўтварыліся са сьлёзаў дзяўчыны-прыгажуні, якая горка плакала, седзячы на каменісярод сіняга мора. Ейныя сьлёзы расчулілі Спаса, якіішоў гэтым часам па сінім моры, і зь ягонай сьлязыўтварылася пчаліная матка. Пчаліныя вульлі раўна-валіся да Божага храму. Калі б хто загубіў рой, краду-чы мёд, — то гэта было як забойства чалавека, за та-кое меркавалася сьмяротнае пакараньне. Пчалінаяматка атаясамлівалася з самой Прачыстай.

— Калі адштурхнуцца ад эстэтычных мерка-ваньняў, то на першае месца мы паставілі б гра-цыёзных матылькоў. Колькі калекцыянэраў гато-выя на ўсё, каб прыдбаць новы асобнік гэтых пры-гожых стварэньняў! У фальклёры, відаць, ста-навіліся матылькі найменей прынцэсамі?

— Зусім не. Прыпісвалі матылям далёка ня сьветлыяфункцыі. Мятлік — ці то душа чалавека, што адлятаеад яго пры сконе, альбо сама сьмерць, што прылятаеда сваёй ахвяры, ці вястун сьмерці. Расказваюць, дааднае бабулі, што сядзела ля расчыненага акна, пры-ляцеў начны матыль і сеў ёй на рукаво, тая адразуўсё зразумела й ласкава сказала: «Сьмерцічка ты мая».Той жа начы яна памерла. Вераць нават, што душыведзьмаў набываюць выгляд матылёў ды лятаюць,прыносячы шкоду людзям, свойскай жывёле, збож-жу. Казалі, калі авечкі худзеюць і кашляюць, у іх уну-тры знойдзеш жывых матылёў. Больш за тое, верылі,што матылі могуць завесьціся і ў чалавечай галаве.

— І чалавек тады таксама кашляў?

— Не, часьцей кузуркі ў чалавечым целе выклікалі,паводле народных поглядаў, дзіўныя паводзіны, здоль-насьці. Цяпер такія ўяўленьні захаваліся больш нароўні мовы. І мы кажам: «з мухамі ў носе» пра кап-рызнага, «пад мухай» — пра п’янаватага, «з матыляміў галаве» — пра дурнаватага. А яшчэ кажуць: «павуказьеў» — пра чалавека злоснага ці нават чарадзея.

— Цяпер ці ня кожная сувэнірная крама або ад-мысловая нацыянальная выстава аздобленыятакімі мудрагелістымі саламянымі дзівосамі,што чапляюцца да столі й гойдаюцца, як жыран-долі. Сапраўдныя мастацкія шэдэўры, а завуццатак празаічна й непрывабна — павук, павукі. Ахочацца назваць іх прынамсі жар-птушкаю. Дыкчаму павукі?

— Тым ня менш, гэтая назва найлепш адпавядаепрызначэньню павукоў. Вешалі іх пад столь напярэ-дадні Калядаў ці Вялікадня, на шчасьце. Нездарма ўстаражытных касмагоніях Бог — Стваральнік Сусь-вету — параўноўваўся з ткачом-павуком, а сам пра-цэс стварэньня Сусьвету прыпадабняўся да выты-

Page 177: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

353352

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

каньня тканіны. У тым ліку й праз сваё знаходжань-не ў куце набывае павук функцыі хатняга апекуна.Нават сёньня ў гарадзкіх кватэрах асьцерагаюццабіць павука й нават цешацца, калі ён завёўся дзе ўзацішным куточку. А калі павук спускаецца наўпростперад табою — гэта вяшчунскі знак. Дзеля вытлума-чэньня яго існуе ці ня цэлая сыстэма. Залежная янай ад часу такога спусканьня, і ад месца (куды павукімкнецца: калі спускаецца перад носам, то паказваена нешта непрыемнае, нечаканае, а калі проста нагалаву — да нейкага паведамленьня, ну, а калі на місуса страваю — чакай прыбытку). А ў легендах і павук,і пчала былі калісьці людзьмі:

Напачатку павук і пчала былі братам і сястрой.Аднойчы, калі памірала іх маці, прыляцела саро-ка — спачатку да пчалы, а потым і да павука, іпаведаміла сумную вестку. Пчала адразу ж кіну-ла сваю працу й паляцела да маці, а павук, спас-лаўшыся на вялікую занятасьць, застаўся засваімі кроснамі. За тое й быў ён пракляты, кабвечна ткаць сваё павуціньне й ніколі ня скончыць...

— І нарэшце — прусак, ці ня самая агідная ка-зяўка. І падабаюцца ёй найперш гарадзкія кватэ-ры. Агідна й тое, што ад прусака складана паз-бавіцца. Напэўна, народная творчасьць ставіццада яго адпаведна?

— Ізноў не зусім так. Натуральна, скочкі, прусы, вошый іншыя кузуркі ўспрымаліся як нечысьць у хаце, аледа прусакоў ставіліся не катэгарычна адмоўна. Болейза тое, зь імі зьвязвалі дабрабыт. Казалі, «ёсьць прусы— будуць і грошы». Нават пераехаўшы ў новую хату,несьлі з сабою ў кішэні пару якую й прусакоў. Большнастойліва пазбаўляліся ад вошай і скочак. Фіксуюц-ца нават такія парады, як падкладваньне прусачка ўшапку сьвятару альбо прабежка голым вакол сваёй

хаты ў чысты чацьвер. І такія парады лічыліся асаблівадзейснымі:

Злавіўшы дзевяць прусакоў і трымаючы іх у руцэ,прыйдзіце да суседы й папытайце: ці чакалі выгасьцей? Калі адкажуць, што так, неўпрыкметвыпусьціце аднаго — астатнія пяройдуць самі.Калі ж захаваўся ў вас які лапаць ці іншы які стап-таны тапак, пакладзіце ў яго таракана, зачапіцена вяровачку й з намаганьнямі й патугамі абавяз-кова ўсёй сям’ёю цягніце на ростані. Толькі адтульдадому трэба вяртацца бягом. І не азірацца.

Калі ж ісьці за народнымі ўяўленьнямі, дык трэба ча-каць павукоў, што падаюць у місу са страваю; не зла-ваць на прусакоў, што варожаць прыбытак; шанавацьпчалу й божую кароўку; радавацца сьпеву цвырку-ноў ды захапляцца матылямі ў лузе. А яшчэ асьцера-гацца розных жукоў ды вучыцца ад мурашоў іхнамуграмадзкаму ладу.

Page 178: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

355354

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЗДАНІ, ПРЫВІДЫ, ПУЖАЛКІ

Размова зь Ліяй СалавейТворчае ўяўленьне нашых продкаў насялілаўсе куточкі свайго абшару безьліччу міта-лягічных пэрсанажаў — гаспадароў, даглядчы-каў, ахоўнікаў пэўных мясьцінаў: палёў, лясоў,балотаў, рэчак і азёраў, а таксама сялібаў, гас-падарчых пабудоваў. Паводле сваіх уласьці-васьцяў, гэтыя пэрсанажы былі амбівалент-ныя, але з часам пераважна перайшлі ў раз-рад дэманічных істотаў. Гэта вядомыя ўсімдамавікі, хуты, палевікі, лесавікі, вірнікі, аржа-вейнікі, балотнікі, а таксама пэрсаніфікацыішматлікіх хваробаў і прыродных стыхіяў.

— А як суадносяцца са сьветам названых мітыч-ных пэрсанажаў, гэтак характэрных для белару-скай вуснапаэтычнай творчасьці, здані, прывіды,пужалкі?

— Здані — гэта візуальныя вобразы, што час ад часуўзьнікаюць перад вачыма асобных людзей, а потымбясьсьледна зьнікаюць. Міталягічныя пэрсанажы, ці,як іх назваў этнограф і фальклярыст Мікалай Нікіфа-роўскі, «дэманападобнікі», вельмі добра апісаныя па-водле сваіх функцыяў, месца «жыхарства», характа-раў і звычак, але вельмі мала вядома пра іхны выгляд.Лічылася, прыкладам, што ў кожным хляве жывехлеўнік і неяк сябе выяўляе, але, як правіла, яго ніхтоня бачыў. Здань жа — гэта тое, што можна ўбачыць,але што азначае ейнае зьяўленьне, у бальшыні выпад-каў адразу не расшыфроўваецца. Чалавек часта толькіпотым дадумваецца, што ён сутыкнуўся са зданьню,а часам і не дадумваецца.

— Дык у якіх вобразах звычайна зьяўляюцца зданіперад вачыма людзей?

— Часам здані паказваюцца ў выглядзе асобных лю-дзей ці групаў людзей. Могуць яны зьяўляцца такса-ма ў выглядзе ката, сабакі, барана, ваўка ці зграіваўкоў, зайца, альбо як слуп, капа сена, нейкі буды-нак або прыродны аб’ект.

— Як выглядаюць здані, калі яны паказваюцца ўабліччы чалавека?

— Пераважна яны тады падобныя да звычайнага ча-лавека — прыкладам, суседа. А часам выглядаюцьценем чалавека.

— Кажуць, што для зданяў характэрныя пэўныяколеры строяў, у якіх яны паўстаюць перад ва-чыма чалавека. Гэта зьвязваюць найчасьцей зьбелым ці чорным колерамі?

— Гэта хутчэй сымболіка. Раней беларусы былі вельмічуйныя да сымбалізму колераў. Скажам, здань чор-най панны — гэта ўжо вельмі пагрозьліва, зьвязанаяна з чорнымі чарамі. А белае адзеньне сымбалізуесьвятасьць і бяскрыўднасьць. Таксама здань зьяўля-ецца анёлам у белым. Часам узьнікаў прывід нявінназабітай.

— Якімі гукамі звычайна дапаўняюцца візуальныявобразы зданяў?

— Здані могуць сьпяваць, плакаць, сьмяяцца, клікацьлюдзей да сябе: «Да нас, да нас ідзіце!..». Гукі функцы-янальна апраўданыя. Вось адзін з расповедаў пра су-стрэчу са зданьню:

Зь вёскі Барташэ дзядзька Станцаль, Паўлюкапрадзед, ішоў дадому. І на Кайтановым балоце су-стракае яго сабака іхны Рабчык. А ўжо было цём-на, і дзядзька абрадаваўся сабаку. «Ай ты мала-дзец, бач, дзе ты мяне сустрэў», — кажа ён. А са-бака гэты падскаквае, забаўляецца. Дзядзька ідзесабе за ім і ідзе. Потым аглядзеўся кругом — не

Page 179: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

357356

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

пазнае месца. Але нічога — далей ідзе. Падышоўда лесу, залез на пень, разьдзеўся й заснуў, як бы ўсябе дома на печы. Рана прачнуўся, глядзіць — аён зайшоў за пяць кілямэтраў ад дому.

— На чым трымалася вера людзей у сапраўд-насьць бытаваньня й дзейнасьці прывідаў?

— Людзі верылі ў несьмяротнасьць душы і ў тое, штожыцьцё не спыняецца пасьля фізычнай сьмерці, штодуша можа лятаць, зьяўляцца, набываць розныя фор-мы. І яшчэ тут накладаецца перакананьне, што чала-век і розныя істоты могуць мяняцца месцамі — зна-ходзіцца ў ланцугу мэтамарфозаў. Душа можа дзей-нічаць як у чалавеку, гэтак і пераходзіць у дрэва,расьліну, камень, рэчку.

— Ці зьвязаныя здані, прывіды з гэтак званым пад-земным сьветам духаў?

— Часта прычынай зьяўленьня зданяў якраз і слу-жыць гэты падземны сьвет. Нячысьцікі таксама ма-юць уласьцівасьць перакідвацца ў розныя прадметый жывых істотаў. Прыкладам, людзі бачаць, што ідзечорны кот ці сабака бяжыць, круцячы хвастом, а на-праўду гэта нячысьцік прыняў такую форму, кабзьвесьці чалавека.

— Дзе звычайна любяць зьяўляцца здані? Ці ёсьцьу іх нейкія ўлюбёныя месцы?

— Гэта месцы сакральна вылучаныя — могільнікі ста-рыя, закінутыя, у чымсьці рамантычныя. Натураль-на, руіны замкаў, палацаў, культавых збудаваньняў.Зноў жа крыжавыя дарогі, месцы, дзе адбыліся за-бойствы, дзе схаваныя заклятыя ці зачараваныя скар-бы. Але можа адбыцца сустрэча з прывідам і ў зусімзвычайным месцы.

— Чаго здані патрабуюць ад людзей, калі зь імісустракаюцца?

— Шмат выпадкаў, калі здані толькі паказваюцца йніяк не рэагуюць на чалавека. Часам яны клічуцьлюдзей рухацца кудысьці разам зь імі. Бываюць ідраматычныя сутыкненьні. Увогуле чалавек звычай-на баіцца, калі здані за ім рухаюцца. Ён уцякае, і зданьбяжыць за ім. Здані часам даюць знак, каб чалавекнечага не рабіў, а часам нечага патрабуюць ад жы-вых. Так, адзін чалавек у маладосьці з рэўнасьці забіўсваю жонку, адпакутаваў кару, вярнуўся дадому йпрацаваў кіроўцам. Колькі разоў ён ні езьдзіў празтое месца, дзе адбылася трагедыя, у машыны заўсё-ды глухнуў матор, і зьяўляўся прывід ягонай маладойжонкі. Урэшце ён усё зразумеў. І аднойчы выйшаў зкабіны, стаў на калені, зьняў шапку, перахрысьціўсяй папрасіў дараваньня, літасьці. Ад таго часу ні зданьне зьяўлялася, ні машына не псавалася. Часам душынябожчыкаў, патрывожаныя чалавекам, выказваюцьнезадаволенасьць і могуць праяўляць агрэсію. Восьадзін расповед на гэтую тэму:

У адной мацеры часта дзеці паміралі, ну янавельмі плакала па іх. Кажа аднаго разу: «Пайду яў капліцу, стану за дзьвярыма, як будуць ісьці,можа, убачу іх». Ну, і пайшла, пайшла й сталакаля сьцяны ў сенечках, мяшком засланілася. Ба-чыць: ідуць мёртвыя, ідуць, ідуць, а дзяцей невідаць. А тады бачыць: ідуць і дзеці яе й кажуць: «Ічаго гэты наш мяшок тут стаіць?». Дык янатады ходу адтуль, а яны ўсе за ёю, дык яна, бегу-чы, зьняла зь сябе кажушок і кінула. А назаўтрапрыйшла паглядзець на тое месца, бачыць: ля-жыць кажушок. Толькі ўвесь на шматкі падраны.

— Якія здані найболей небясьпечныя для людзей?

— Тыя, што ствараюцца чарцямі лазатымі. У іх наўзбраеньні шмат розных штукаў дзеля згубы да-верлівага чалавека, асабліва схільнага да выпіўкі.Любімым жарцікам балотных гарэзьнікаў зьяўляец-

Page 180: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

359358

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ца наступны: прыкінуцца чорным баранам і зрабіцьвялікім прыдарожны камень, бляяць за ім, каб пры-позьнены чалавек паквапіўся забраць жывёліну навоз. Камень цяжкі, небарака пыхціць, спрабуе ўсьцяг-нуць яго на воз, а чэрці сьмяюцца зь яго. А як возпад’едзе да месца асьвячонага, чары зьнікаюць, а ча-лавек ня можа ўцяміць, што ён такое рабіў, чамуўзваліў на воз такі вялікі камень?

— Ці існуе ў чалавека страх перад нейкімі невы-тлумачальнымі гукамі, якія невядома адкульідуць? Ці ёсьць гукі-здані?

— Гэта асобны разьдзел гукавых вобразаў-пужалак,якія часам узьнікаюць паралельна з вобразамі візу-альных зданяў. Яны бываюць у адкрытай прасторы,прыкладам, плач дзіцяці ў лесе: чалавек ідзе й чуедзіцячы плач то з аднаго, то з другога боку. І чалавеккруціцца па лесе, ідучы на гэты плач. А пасьля высь-вятляецца, што ён заблукаў. Найбольш дакучаюцьгэтыя гукі ў доме. Іншы раз выразна чуецца, нібысьвежы нябожчык ходзіць: патрэсквае столь, шур-шыць нешта па сьценах, стукае. Людзі пужаюцца йнават пакідаюць дом.

— Дык як жа людзі бараніліся ад гэтых зданяў,прывідаў, пужалак?

— Рэкамэндавалася бараніцца знакам крыжа. Восьадна з гісторыяў:

Ішла я раз у Любушаны. Праходзіла цераз рэчку ўлуг. Кладзішча было з паўкілямэтра. Іду й бачу,што з кладзішча ідзе ня то жанчына, ня то муж-чына ў белым адзеньні, ідзе прама на мяне. Ужоаставалася мэтраў пяцьдзясят. Калі я глянула, ажгэта нешта ў белым падобна на чалавека. Я спу-жалася, спынілася, валасы сталі дыбам. Ус-помнілася, што маці гаварыла: «Калі якое табе

будзе зданьнё, то ты перахрысьціся». Я тры разыперахрысьцілася — і дзе што было! Прама на ва-чах растала…

Таксама месцы, на якіх часта здараліся прывіды, трэ-ба было асьвячаць. Там ставілі крыжы прыдарожныя.

— Сёньняшні чалавек зусім іншы, чым той, ар-хаічны, пра якога мы гаварылі. Але й сёньня яшчэлюдзі вераць у невытлумачальнае. Дык што жможна сказаць пра лёс архаічных уяўленьняў івобразаў беларускага народу ў новай рэальнасьці?

— Наагул, веры людзей у цуды нельга вынішчыць.Сьвет нязнанага большы, чым сьвет знанага. І многаезалежыць ад псыхалёгіі. Чалавек даверлівы, уразьлівызвычайна й трапляе ў сытуацыі, калі яму бачаццапрывіды. Лёс і зданяў, і дэманалягічных пэрсанажаўагульны. З часам мяняецца ляндшафт зямлі — асу-шаюцца балоты, будуюцца новыя дарогі, людзі няходзяць у цемры пехатою. А ўжо калі на аўтамабіліедзеш, дык ня бачыш, якая густая цемра, якія ціка-выя вобразы ў ёй нараджаюцца, якімі цікавымі гу-камі яна напаўняецца. Зрэшты, вось такую сытуацыюпаэтычна падсумаваў яшчэ Максім Багдановіч у вер-шы «Возера»:

Стаяў калісь тут бор стары,І жыў лясун у тым бары,Зрубалі бор — лясун загінуў,Во сьлед яго ад той пары:Сваё люстэрка ён пакінуў.

Як у нязнаны сьвет акно,Ляжыць, халоднае, яно,Жыцьцё сабою адбівае,І ўсё, што згінула даўно,У цёмнай глыбіні хавае.

Page 181: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

361360

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЕЛАРУСКІ ЧОРТ

Размова з Алесем АнціпенкамУ штодзённым жыцьці й побытавых размо-вах мы часам ужываем словы й выразы, якіямаюць для нас ня болей як вобразнае зна-чэньне. Да прыкладу, словы, якімі нашыпродкі называлі шматлікіх прадстаўнікоў ня-чыстых сілаў. Сярод іх — цмокі, вупыры, ха-лера, старая жанчына, якая паўсюль ходзіцьі атручвае ваду, ды іншыя пачвары. Пантэонжахлівых і шкодных для чалавека істотаў устаражытнай міталёгіі беларусаў даволі вя-лікі. А цэнтральнае месца сярод іх займае,бясспрэчна, чорт. Вось як яго апісаў фальк-лярыст ХІХ стагодзьдзя Павал Дземідовіч:Паводле народных уяўленьняў, (чорт) з вы-гляду чорны, калматы, на галаве ў яго двое не-вялікіх рагоў, ззаду хвост, на нагах і рукахшмат вострых кіпцюроў. У чарцей мужчын-скага полу ёсьць нават барада, але барадагэтая рэдзенькая, казьліная. Чорт можа пры-маць на сябе розныя абліччы: ён можа зьяўляц-ца ў вобразе жывёлаў і нават чалавека. Пе-раўвасабляючыся ў чалавека, ён зьяўляеццапераважна ў выглядзе пана.

— Дык хто такі чорт для беларусаў?

— Бог ня мае нацыянальнасьці, затое чорт яе заўсё-ды мае. Чорт у нашай культурнай традыцыі мае шэ-раг і іншых найменьняў. Беларусы называлі яго яшчэ«д’яблам», «злым», «нячысьцікам», «нячыстым ду-хам», «нялёгкай сілай» і Люцыпарам. Апошняе най-меньне чорта якраз і гаворыць пра тое, што гэтаскінуты зь неба анёл. Аднак можна ўбачыць і нека-торае падабенства беларускага чорта са старажытна-

грэцкім богам Панам. Абодва пакрытыя поўсьцю,маюць казьліныя рогі, бараду й капыты. Ёсьць агуль-ныя рысы і ў паводзінах: беларускі чорт ніколі непраміне спакусіць якую маладую ды добрую дзеўку,а старажытнагрэцкі Пан сваім падступным кахань-нем перасьледаваў прыгожых німфаў. Дарэчы будзеадзначыць, што раньняе хрысьціянства залічыла ста-ражытнагрэцкага бога Пана ў д’ябальскі сьвет і на-звала яго спакусьнікам.

— І ўсё ж відавочна, што беларускі чорт ня толькіспакусьнік. Мае ён і свае адметныя рысы, бо чортва ўяўленьнях беларусаў пражыў не адно ста-годзьдзе. Што гэта за рысы?

— Калі меркаваць па шматлікіх этнаграфічныхзапісах, казках і паданьнях, беларускі чорт — нятолькі калярытная фігура, дынамічная й гарэзьліваяасоба. Ён — адна з галоўных дзейных асобаў гэтагасьвету. У нашым народзе было шырока распаўсю-джанае адно надзвычай характэрнае паданьне, павод-ле якога чорт браў удзел у стварэньні гэтага сьвету йзьяўляецца творцам усяго злога.

Напачатку вада пакрывала зямлю. Бог загадаўчорту нырнуць на дно й дастаць адтуль жменюзямлі. Чорт... аднак ня ўсю (зямлю) аддаў Богу, асхаваў частку ў роце. Бог узяў у рукі жменю зямлі,дабраславіў яе й кінуў на воды, — і зямля пачаларасьці, пашырацца, пакрываць ваду... гладкім іроўным слоем. Але пачала расьці й тая зямля, штобыла ў чорта ў роце, стала разьдзіраць яму рот.Чорт, курчыўся ад болю, пачаў качацца па зямлій выплёўваць зямлю з рота... Ад гэтага зямлязрабілася гарыстай і месцамі атруцілася чорта-вай сьліной. Бог падрыхтаваў зямлю для чалаве-ка, пасадзіў жыта, пшаніцу, але месцамі вы-расьлі... шкодныя расьліны. Потым Бог стварыў

Page 182: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

363362

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

карысных жывёлаў... Але некаторыя зь іх... наелісяатрутных расьлінаў і ператварыліся ў... шкодныяістоты.

— Такім чынам, беларусы маюць сваю інтэрпрэ-тацыю біблейскага аповеду пра стварэньне сьве-ту?

— Так. Тое ж тычыцца й стварэньня чалавека. Чортпадгледзеў, як Бог дыхаў на чалавека, каб ажывіць яго.І калі чалавек спаў, нячысьцік хукнуў на яго, каб утаго ўсяліўся злы дух. Чорт у гэтым паданьні сапраўдывыглядае злавесным супраціўнікам чалавекалюбнагаБога. І, натуральна, гэта Люцыпар — найгалоўнейшый старэйшы за ўсіх чарцей. Ён імкнецца дзеяць у сусь-ветным маштабе, нароўні з Богам. Люцыпар маевялікую ўладу, вызначаецца незвычайнай сілай і кан-цэнтруе ў сабе ўсё зямное й касьмічнае зло. Праўда,паводле народных уяўленьняў, ягоная ўлада ў гэтымсьвеце моцна абмежаваная. Люцыпар загнаны Богаму пекла й сядзіць там на ланцугах:

Па зьнешнім выглядзе Люцыпэр — сатанінскігігант з буйнымі формамі й выразнасьцю, якойбаяцца нават падуладныя яму чэрці; важыцьстолькі, колькі ўсе нячысьцікі, узятыя разам...Люцыпэр мае бачныя адзнакі сваёй годнасьці —жалезную карону, прыбітую да чэрапа цьвікамі,што праходзяць яго наскрозь, і штосьці нак-шталт жалезных вілаў у правай, з магутнымікіпцюрамі, лапе… Пры кожным выдыху Люцыпэрвыпускае з ноздраў і пашчы доўгія пукі вогненныхпромняў, якія на далёкай адлегласьці паляць сус-трэчныя прадметы.

— Ці няма супярэчнасьці ў тым, што, з аднагобоку, чорт — падступная, разбуральная й злаяістота, а з другога, паводле іншых народныхуяўленьняў, ён, хоць і хітры, але ж дурнаваты?

— Сапраўды, сюжэт пра дурнаватага чорта можназнайсьці ў беларускіх казках. Тут нашы спрытныяпродкі ледзьве не ваду вазілі на чорце. Але гэта нятычыцца галоўнага й старэйшага за ўсіх чарцей —Люцыпара. Чалавек аніяк ня можа даць рады зь ім.Больш за тое, калі пры канцы сьвету Люцыпар вы-рвецца зь пекла на волю, то наробіць шмат зла лю-дзям. Пакуль жа Люцыпар кіруе ў гэтым сьвеце празсваю дружыну й сваіх дзяцей, якіх у яго шмат.Праўда, ягоныя памагатыя дзейнічаюць не заўсёдыспраўна. І хоць, як піша беларускі этнограф АдамБагдановіч, існуе пэўная ярархія, аднак, парадку й«сумленнасьці сярод чарцей няма... наадварот, пад-началеныя ўсяляк імкнуцца падмануць начальнікаў,ухіляюцца ад зададзенай работы». Напэўна, якразтакіх шараговых і нягеглых чарцей беларусам і ўда-валася падмануць. Дарэчы сказаць, паводле некато-рых этнаграфічных матэрыялаў, беларускі чорт вы-глядае ледзь не як свойская істота, альбо проста якгарэза. Ясна, што чэрці імкнуцца нашкодзіць чалаве-ку, але часам іхнае шкодніцтва не зусім сур’ёзнае: тояны п’янага завядуць у балота, а калі той — музыка,дык пасадзяць на купіну, прымусяць граць, а самі тан-цуюць. А калі пакінуць ненакрытым малако ці гарэл-ку, дык апаганяць іх.

— Люцыпар — моцны чорт, супернік самаго Бога.А ці былі ў беларускіх уяўленьнях чэрці прасьцей-шага паходжаньня?

— У беларускіх паданьнях ёсьць яшчэ адзін вобразчорта. Ён складаецца з чарцей драбнейшага калібру,зь якімі беларускі мужык найперш і меў справу. Гэ-тыя чэрці, хоць і прыдумляюць шмат чаго шкоднагадля чалавека, хоць і зьяўляюцца майстрамі на ўся-лякія штукі, але вялікага розуму ня маюць. Тут бела-рускі мужык якраз і аказваецца спрытнейшым іхітрэйшым за чорта. Чорт нават пабойваецца мужы-

Page 183: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

365364

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ка. А таму ў беларускіх казках ён часам выглядае за-цюканым, а то нават і крыху ўбогім. Мужык жа, хоцьі любіць фаеру даць такому чорту, але ўрэшцеставіцца да яго велікадушна.

— Якія найбольш тыповыя злыя й шкодныя штукічарцей?

— Беларускія чэрці ёсьць паўсюдна й шкодзяць дзетолькі могуць. Асабліва любяць яны бываць на вя-сельлях. Тут, паводле народных уяўленьняў, яныімкнуцца перашкодзіць выезду маладых у царкву,паводле іхнага жаданьня конь упіраецца да таго часу,пакуль не перажагнаюць дарогу. Пасьля вяртаньня зцарквы найпершы клопат чарцей — зладзіць бойкупаміж мужыкамі. Яшчэ больш сур’ёзная справа —гэта пасяліцца ў чалавека. Як сьведчыць беларускіэтнограф Міхал Федароўскі:

Чалавек, у каторым чорт перажывае, ...карысьціад чорта жаднае ня мае. Наадварот, ён яшчэ ягомучыць, вядзе ў крыніцы, у балота, адбірае ямурозум, пад’юрувае яго зь людзьмі біцца, або сварыц-ца...

Увесьці чалавека ў зман, спакусу, нарабіць яму ліха,падгаварыць яго на крадзеж, п’янку, зладзіць інтры-гу, каб пасварыць асабліва блізкіх людзей — галоўныяштукі беларускага чорта. Калі чорту гэта не ўдаецца,ён можа сядзець дзе-небудзь у хаце, хутчэй у запеч-чы, і чакаць, пакуль хто ня зробіць якой памылкі.

— Якімі сродкамі беларусы бараніліся й рата-валіся ад чорта?

— Галоўнымі сродкамі былі сьвяты крыж і хрост. Наростанях, дзе паводле народных уяўленьняў любяцьзьбірацца чэрці, нашыя продкі ставілі крыжы. Ад-пужвалі чорта таксама льном, каноплямі й пшаніцай,таму што зь іх вырабляюцца алей і прасьвіры, што

ўжываюцца ў царкве. Адтуль, дзе чорт пасяліўся, яговыганялі сьвятой вадой. Каб чорт не пасяліўся побачз чалавекам, забаранялася вымаўляць ягонае імя ўхаце. Але пазбавіцца чорта было ня так проста. Той,каб спакусіць чалавека, час ад часу прымае новыяабліччы — напрыклад, папа. Тады беларусы, прызвы-чаіўшыся да свайго знаёмага чорта, былі нават радыяяму, бо ведалі, як зь ім абыходзіцца. Ёсьць такая бе-ларуская прыказка: «Хто ідзе? Чорт. А то добра, штоня поп». Паводле народных уяўленьняў, чорт абавяз-кова быў і ў касьцёле:

У кожным касьцёле пры імшы, канечне, мусіцьбыць чорт, каторы сядзіць у бабіньцы з валоваюскураю. ...І як хто аглянецца ці засьмяецца, нямоліцца альбо так зграшыць, так (чорт) зараззапісвае на валовай скуры. Уночы чорт лятаенаўкол касьцёлу й бароніць уваход у яго. Наватксёндз як адзін, то ўвайсьці ўвойдзе, а выйсьці нядасьць рады.

— Дык якую ролю адыгрывалі гэтыя казкі пра чор-та ў жыцьці беларусаў?

— Не зважаючы на архаічнасьць ці нават наіўнасьцьнекаторых уяўленьняў нашых продкаў, функцыяіхная была цалкам прагматычная. Чорт — увасаблень-не чалавечых грахоў, не заўсёды добрых ці нават злыхпамкненьняў. Кожны народ мае сваю вэрсію чорта,як і свае своеасаблівыя ці проста больш акцэнтава-ныя заганы, хібы, грахі. Калі мы кажам, што бела-рускі чорт часам выглядае як гарэза й ня мае той са-танінскай сілы й агрэсіі, што характэрныя дляўяўленьняў пра чорта ў iншага народу, дык гэта й ад-павядае беларускай мэнтальнасьці. Нашы продкізаўсёды мужна адстойвалі сваё, але зусім не вызна-чаліся агрэсіўнасьцю, скіраванай вонкі, на захопіншых народаў і земляў. Такі ж і беларускі чорт —

Page 184: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

367366

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ня надта агрэсіўны. Часам ён бывае гратэскны, кар-навальны, вясёлы й фэерычны. Зь яго можна пасьмя-яцца, гэта значыць, пасьмяяцца з самаго сябе. Іншыраз беларускі чорт выяўляецца як дыдактычная асо-ба. Ён расплюшчвае вочы чалавеку на ягоныя ўлас-ныя памылкі, хібы й грахі. Увогуле, вобраз чортазаўсёды чымсьці падобны да таго, хто яго стварае.Іншая рэч, што пакліканьне чалавека ў тым, каб пры-падобніцца не да чорта, а да Бога. І беларусы гэтазаўсёды добра разумелі.

НЯЎЛОЎНЫ ЦМОК

Размова зь Пятром Васючэнкам

Пра яго пісалі яшчэ Эўрыпід і Арыстотэль.Яго пабачыў у моры каля Кіпру ў XVIII ста-годзьдзі асырыйскі цар Саргон ІІ. Яго баяліся,абагаўлялі й дэманізавалі. Зь ім змагалісяКадм і Пэрсэй, архангел Міхайла й сьвятыЮр’я, Бэавульф і Зыгфрыд, сярэднявечныярыцары й Дон Кіхот. Бадай, няма ў сьвеценароду, які ня склаў бы міту, паданьня, казкіпра яго — зьмея, дракона або, па-беларуску,цмока. У беларускай міталёгіі, фальклёрыёсьць свае сюжэты пра цмока й зьмеяборцаў.Ёсьць свой варыянт Юр’я — Ярыла, а яшчэёсьць Удовін сын, які змагаўся з цмокам.Ёсьць Кацігарошак ды іншыя.

— Дык цмок — спараджэньне чалавечай фантазіі,міталягічная істота або нешта рэальнае?

— Цмок у міталёгіі паўстае сапраўды надзвычай фан-тасмагарычнай, а часам вельмі абстрактнай істотай— ці біблейным зьміем, ці вобразам адвечнасьці:цмок, які сам сябе кусае за хвост або абдымае зям-ную кулю. Між тым, я думаю, што цмок — гэта жы-вёла, якая існавала рэальна й была міталягізаваная,як у свой час, прыкладам, міталягізаваўся воўк. Мяр-кую, што міталягізаваны цмок вяртае нас да генэтыч-най памяці, калі чалавека яшчэ й не было — у славу-ты юрскі пэрыяд. Тады, 100—150 мільёнаў гадоўтаму, у моры плавалі плезэазаўры, рыбы-яшчуры —рэальныя правобразы цмока. У папарацях і хвойныхлясах блукалі брахеазаўры, а ў паветры лёталі право-бразы паветранага цмока-летаўца — славутыя птэ-радактылі й птэракадоны. Там, у глыбінях юрскага

Page 185: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

369368

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

пэрыяду, залягае вобраз цмока, які потым рэаліза-ваўся ў міталёгіі.

— Чым беларускі цмок адрозьніваецца ад сваіхродзічаў у іншых народаў?

— Перадусім нават сваім найменьнем, якое намякаена прыроду беларускага цмока. Паглядзіце: дракон іцмок. «Дракон» са старагрэцкай мовы перакладаец-ца як «ахоўнік», «паляўнічы». Дзеяслоў, які паходзіцьад слова «дракон», азначае «дзерці», «разьдзіраць начасткі». А «цмок» супадае са значэньнем «смактаць»альбо «цмокаць», інакш кажучы, «цалаваць». Мне па-даецца, беларускі цмок больш мяккі, павольны. Такімяго падаюць і фальклярысты М. Нікіфароўскі йМ. Федароўскі. Яны таксама дэманізавалі гэты вобраз.І ў іх цмок выглядае нячысьцікам, але ад іншых ня-чысьцікаў гэты цмок розьніцца нейкай лянотай, па-важнасьцю. Ён не такі хіжы, як у іншых народаў. Ёнпераборлівы: ён ня кожную ахвяру будзе атакаваць,але калі яе выбярэ, дык будзе дабіваць да канца. Акалі ахвяра ня вартая яго, дык можа ад яе й адвяр-нуцца.

— Кожны народ сваіх драконаў, зьмеяў, цмокаўнадзяляе характэрным мэнталітэтам, а ў да-дзеным выпадку ідзе размова пра мэнталітэт бе-ларускі?

— Безумоўна. Наш цмок мае выразныя нацыяналь-ныя прыкметы — шляхетнасьць, фанабэрыстасьць. Іяшчэ вылучаецца асаблівай жывучасьцю, бо беларускіцмок вельмі схільны да рэгенэрацыі. У яго тры,шэсьць, дзевяць галоваў, здатных адраджацца пасьлятаго, як іх сьсякуць. І цмокі беларускія жывуцьдаўжэй за іншых нячысьцікаў.

— Што дадалі да выведзенага народам вобразуцмока літаратары?

— Пра беларускага цмока зь вялікаю ступеньнюўпэўненасьці ў яго існаваньні пісалі ў XVI стагодзьдзіў сваім славутым «Дыярыюшы» Хведар Еўлашэўскі,у XVII стагодзьдзі ў вершы «Зьмей» Сымон Полацкі,у сваёй кнізе ХІХ стагодзьдзя «Шляхціц Завальня...»Ян Баршчэўскі. Напачатку XX стагодзьдзя да гэтагавобразу зьвярталіся Вацлаў Ластоўскі ў апавяданьні«Цмок» і малавядомы нашаніўскі аўтар Гвозд. Фаль-клёрны абагулены вобраз яны дэталізавалі. Так,Уладзімер Караткевіч у рамане «Хрыстос пры-зямліўся ў Гародні» падкрэсьліў перадусім ягоныяпамеры — там цмок ростам пятнаццаць мэтраў. Літа-ратары вызначылі й аблічча цмока, дастатковажахлівае: у яго галовы — як цэбры, у яго пазуры —як сярпы, у яго зубы — як нарогі, у яго крылы — якпалашы. Пісьменьнікі апісалі й месца жыхарства бе-ларускага цмока. Так, часьцей пішуць, што ён жыў уРасонскіх і Браслаўскіх азёрах або на Палесьсі. Вядо-мыя ў літаратуры ня толькі памеры, нораў цмока, алей спосабы яго вывядзеньня ў хатніх умовах. Восьслынны рэцэпт Яна Баршчэўскага й Вацлава Лас-тоўскага. Цмок выводзіцца зь яйка чорнага пеўня.Праўда, чорны певень рэдка зносіць чорнае яйка. ВосьЛастоўскі і ўдакладняе, што павінна адбыцца, першчым певень гэты засакоча па-курынаму й зьнясе ма-ленькае незвычайнай формы яйка. Гэтае яйка трэбаяшчэ тры гады выношваць пад пахаю, тоячы ад усіх,а потым яшчарку, якая выведзецца, трэба малакомадпойваць. А Гвозд прапануе іншы варыянт. Трэбанабраць бочку бярозавіка й трымаць яе год, пасьляадтуль палезуць розныя пачварныя істоты.

— А дзеля чаго іх выводзіць? Якая карысьць можабыць ад гэтых цмокаў?

— Ці можа быць ад іх карысьць? Нашы літаратарыкажуць, што цмок цягае для людзей золата або срэб-ра. Але вадзіцца з цмокам — рэч небясьпечная. Вельмі

Page 186: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

371370

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

часта тыя, хто водзіць зь ім сяброўства, моцна паку-туюць.

— Калі цмок паўставаў як пэрсанаж літарату-ры ці вуснапаэтычнай творчасьці — відаць, гэтарабілася з мэтаю ачалавечыць яго?

— І ў фальклёры, і ў літаратуры сьпярша цмок па-казваўся як частка прыроды, як носьбіт чатырохстыхіяў — вады, агню, зямлі й паветра. Пасьля гэтывобраз у хрысьціянскай традыцыі дэманізаваўся, і зьім сталі змагацца. Пазьней ён прыжыўся, атабарыўсякаля чалавека. І, натуральна, пачаў набываць нейкіячалавечыя рысы. Так, беларускія літаратары й фальк-лярысты сьведчаць, што беларускі цмок — чысьцю-ля. Ён, як і чалавек, ходзіць у лазьню й штодня мыец-ца, нездарма ж ён жыве ў балотах і ў рэках. Паводлесьведчаньняў Хведара Еўлашэўскага дый іншых, цмоктаксама можа заводзіць любошчы з жанчынамі. Аднотолькі ніколі не было нашчадкаў ад гэтых сувязяў.

— Натуральна, што гэтыя дзеўкі, маладзіцы немаглі закахацца ў цмока…

— Цмок часта паказваецца як пярэварацень, як за-чараваны каралевіч, якога лёгка адчараваць — пры-кладам, пацалункам. І я бачыў выяву на кераміцы, наякой адлюстраванае каханьне цмокаў: яны перап-ляліся шыямі й ледзьве не цалуюцца. І ў вачах іхвідаць сапраўды чалавечую пяшчоту. Праз вочы мож-на ўгледзець і душу. Гэта паспрабаваў зрабіцьУладзімер Караткевіч, калі пісаў першы разьдзел ра-ману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Ён апісаўвыпадак на Лепельскім возеры, калі нечакана ўся ге-нэрацыя цмокаў, якая жыла ў гэтым возеры, выдах-ла, вымерла, выкінулася на бераг, нібыта акіянскіякіты, а пасьля паздыхала, і вылез самы вялікі цмокдаўжынёю на дзясяткі сажняў. Караткевіч якраз ізьвяртае ўвагу на ягоныя вочы:

І, дальбог, сьмяялася тая галава. Мо проста зубыскаліла, а мо — з нашых бедаў. І зубы былі велічы-нёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на та-кую галаву аж данельга.Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень,ашклянелыя. І страшна было глядзець у тыя вочы,і мурашкі па сьпіне, нібы Евінага зьмія ўбачыў, інепамысна неяк, і нібы ў чымсьці вінаваты…Вялізнае ляжала на беразе й сьмярдзела, што,д’ябал яго ведае, зь якіх дапатопных часоў прый-шло й вось, па невядомай прычыне, здохла. Можа,таму, што зьявіўся чалавек… І было ў вачах ашк-лянелых, ва ўсім здыханьні пачвары гэтай і ў сму-родзе нейкае прароцтва. Але якое — слабым маз-гам чалавечым дагэтуль не ўдалося зразумець.

У гэтых вачах можна пабачыць і смутак па страча-ным, бо цмокі, як ні круці, вымерлі або іх зьнішчыліпаляўнічыя. У гэтых вачах можна пабачыць таксамапакору, бо цмокаў ня раз забівалі. І Караткевіч кажа,што цмокі могуць і нешта прадказваць таксама. Не-дарэмна ў старагрэцкай мове адно са значэньняў сло-ва «дракон», «цмок» азначае й «прадказальнік» так-сама.

— Дык што прадказвае цмок беларусам?

— Цмок прадказвае тыя рэчы, якія маглі адбыцца ўХХ ці ўжо ў ХХІ стагодзьдзі, калі вярталіся монстрыбылога часу, калі вярталіся жахі й пачвары. Магчыма,цмок прадказвае й катастрофу, якая адбылася напры-канцы ХХ стагодзьдзя, той жа Чарнобыль, пасьля яко-га нарадзіліся цмокі-мутанты, як кажуць у той зоне.І невыпадкова старажытны цмок хадзіў па Каліна-вым мосьце. Дык як жа не атаясаміць «Калінавы» зКалінкавічамі?.. Інакш кажучы, ён распавядае нятолькі пра сваю часовую сьмерць, але й пра сваё вяр-таньне. Пра вяртаньне пачвараў і жахаў былога, якоеможа адбыцца і ў ХХІ стагодзьдзі.

Page 187: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

373372

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Страчанае мае тэндэнцыю вяртацца ці ад-наўляцца. Шмат пачварнага адрадзілася ў ХХ ста-годзьдзі. Ня менш, напэўна, адродзіцца і ў ХХІ. А цімае шанцы на адраджэньне беларускі цмок?

— А ён ужо адрадзіўся ў новай міталёгіі, літаратуры— прыкладам, у творах Уладзімера Караткевіча ціЎладзімера Арлова.

— Сёньня часам можна пачуць, што людзі верацьу магчымае адраджэньне не міталягічнага пэрса-нажа, а цмока як рэальнай жывёліны. Што Вы згэтай нагоды скажаце?

— Калі паглядзець на фэномэн цмока вачыма рэ-аліста, дык трэба прыгадаць, што літаратура й жыць-цё ёсьць люстэркамі, якія адбіваюць адно аднае.Наіўная вера народу, што ўсё занатаванае пяром іўсё выдрукаванае сапраўды існуе, не такая ўжо йпростая, не такая ўжо й наіўная. Яна мае грунт, бозаўсёды існаваў нейкі матыў, які прымушае пісьмень-ніка пісаць пра тое ці іншае. Той жа Ўладзімер Ар-лоў у адной са сваіх гістарычна-папулярных працаўпіша пра тое, што апошняга цмока ў Беларусі сап-раўды злавілі напачатку ХХ стагодзьдзя ў Сьвіслачы.Толькі вось назвалі яго балотным яшчарам. Праўда,крыніцы, зь якой ён узяў гэты факт, мы дагэтуль яшчэне знайшлі. Таксама біёлягі кажуць, што існуюцьрэальныя цмокі, рэальныя драконы, яшчары, якіязахаваліся яшчэ ад мэзазою. Адзін з такіх жыве навысьпе Комада ў акіяне, харчуецца козамі. Болей затое, некалькі сотняў асобінаў гэтай дагістарычнай, да-патопнай істоты там у запаведніку яшчэ захаваліся.Іншы крылаты яшчар жыве на высьпе Ява. Нарэш-це, існуюць легенды, згадкі, сьведчаньні відавочцаўпра тых цмокаў, якія хаваюцца ў глыбінях эўра-пейскіх, азіяцкіх і амэрыканскіх азёраў. Натуральна,усе ведаюць пра слыннага цмока з возера Лох-Нэс.

Але лох-нэскі цмок не самотны. Згадаем яшчэ штатМэн у Амэрыцы, дзе, кажуць, жыве ягоны двайнік. Іў якуцкіх азёрах таксама нібыта бачылі гэтую істоту.

— Калі ўявіць, што й беларускі цмок ажыве, дыку якім рэгіёне гэта магло б здарыцца?

— Паводле літаратурных і гістарычных зьвестак, ёнмог застацца жыць у возеры Нешчардзе і ў азёрахвакол Расонаў, пра што згадваў у свой час Ян Барш-чэўскі й пра што любяць гаварыць ягоныя сучасныяземлякі. Цмок можа жыць і ў Лепельскім возеры, якпра тое пісалі Караткевіч і Арлоў, спасылаючыся наканкрэтныя гістарычныя крыніцы. Аматары цмокаў,напэўна, могуць іх адшукаць у сеньненскіх азёрах.Мае шанец мець свайго цмока возера Бяздоннае падСлонімам. Гэтае возера яшчэ ня цалкам дасьледава-на. Мяркую, вялікі шанец маюць і шукальнікі цмоказ Гомельшчыны. Мне давялося быць у Веткаўскіммузэі, і я там бачыў каля дваццаці абразоў веткаўскіхмайстроў. На іх — сьвяты Юр’я, які працінае дзідаюцмока. Цмок паказваецца там у выглядзе крылатыхяшчарак, вужакаў і чарапахаў. Мяркую, што аўтарымаглі маляваць гэтых цмокаў з натуры. Магчыма, іпалескія балоты таксама хаваюць гэтую істоту.

— Такія меркаваньні грунтуюцца на мастацкайтворчасьці, узбагачанай узьлётамі фантазіі. А ціёсьць навуковыя падставы казаць пра магчымаеадшуканьне цмока?

— Мы ведаем, што лох-нэскага цмока шукалі й шу-каюць пры дапамозе як прымітыўных прыладаў, гэ-так і найноўшай электроннай апаратуры. І калі па-раўнаць лох-нэскіх шукальнікаў зь беларускімі, дыку апошніх яшчэ ёсьць магчымасьці расьці. Працуюцьаматарскія групы, наколькі мне вядома. Але беларускіцмок надзвычай няўлоўны — як ягоны лох-нэскідвайнік. Прычыну нам можа патлумачыць езуіт-на-

Page 188: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

375374

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

вуковец XVII стагодзьдзя Апанас Кірхен. Ён прыду-маў сваю тэорыю будовы Зямлі, у адпаведнасьці зьякой Зямля ўяўляе сабой нешта накшталт галоўкішвайцарскага сыру — працятая норамі, пячорамі,дзіркамі. І ў гэтых норах, пячорах і дзірках, магчыма,і хаваюцца ўсялякія монстры, пачвары рознага часу,у тым ліку й цмок. Што тычыцца беларускага цмока,дык ён таксама можа сядзець у нейкай такой дзірцыабо пячоры, пра існаваньне якіх казаў і ЎладзімерКараткевіч. І мяркую, што дзякуючы свайму белару-скаму мэнталітэту, любові да патаемнага, нежадань-ню вытыркацца беларускі цмок яшчэ доўга ня будзезнойдзены.

— Ці падрыхтавана сьвядомасьць сучаснага бе-ларуса паверыць у тое, што казка, міт пра вяр-таньне таго ж цмока можа рэальна ўвасобіцца?

— Міталёгія ствараецца і ў XXI стагодзьдзі. Лох-нэс-кая пачвара таксама плён і рэальных назіраньняў, іміталёгіі. Мне здаецца, што людзі з камэрцыйнымскладам мысьленьня здатныя знайсьці выгаду ад існа-ваньня свайго цмока. Я чуў пра шатляндзкага фэрмэ-ра, які дадумаўся закаркоўваць ваду з возера Лох-Нэсу бутэлькі й прадаваць яе за тры эўра за пляшку. Ча-мусьці жыхары нашых мясьцінаў, дзе жыў, жыве абомог бы жыць цмок, не сьпяшаюцца раскрываць яго-ную таямніцу. Наадварот, часам кажуць пра тое, штоніякага цмока тут няма й быць ня можа. І пры гэ-тым выяўляюць той жа характар, што й сам цмок,які ня хоча вытыркацца. Мяркую, што гэта стара-даўняя беларуская звычка — не паказваць сваіх дзіво-саў, трымаць іх на ўсялякі выпадак пад замком, якаядапамагала выжываць як самім беларусам, гэтак ііхным набыткам.

— Давайце ўявім сабе такую фантасмагарычнуюсытуацыю, калі раптам бы ў Беларусі знайшоўся

гэты самы цмок. Якія наступствы гэта мела бдля Беларусі й для беларусаў?

— Найперш праклалі б асфальт да помніка Яну Барш-чэўскаму, да возера Нешчарда, дзе стаіць гэты помнік,і да фальварку Мурагі, які колісь знаходзіўся на бе-разе Нешчарды. Гэтыя мясьціны абрасталі б самымірознымі інфраструктурамі гэтак званага экалягічна-га турызму.

— Ці ня марны занятак для беларусаў — паля-ваць на цмока? А мо ў гэтым нешта навучальнаеёсьць?

— Вобраз страчанай істоты, цмока можа навучыцьперадусім цярплівасьці, майстэрству жульвэрнізму —гэта значыць, задавальненьню юнацкай прагі прыго-даў, майстэрству страчаных каштоўнасьцяў. Пра тое,што вобраз цмока сапраўды зьяўляецца часткай на-цыянальнай скарбніцы, сьведчаць ня толькі міталёгіяй фальклёр, але й літаратура таксама.

— Беларускі цмок — шматгаловы. І калі сьціналіадну галаву, дык вырастала іншая. Відаць, і вяр-таньне цмока можа мець наступствы разнастай-ныя?

— Сапраўды, беларускі цмок мог мець і тры, і шэсьць,і дзевяць, і дванаццаць галоваў. І сапраўды, гэтыя га-ловы мелі здольнасьць, як кажуць навукоўцы, да рэ-генэрацыі. Кожная мела свой характар, мэнталітэт. Ітаму вобраз цмока амбівалентны. Ён зьмяшчае ў сабеня толькі зло альбо жах. Ён зьмяшчае й нейкія цно-ты, пра якія пісаў яшчэ наш зямляк, навуковец, ды-дактык, асьветнік XVII стагодзьдзя Сымон Полацкіў вершы «Зьмей»:

Што толькі вокам кожны бачыць можа,Тое, як прыклад, даў ты людзям, Божа.Вось зьмей атрутны, сьведчыць ён сабою:

Page 189: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

377376

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Жыць трэба згодна з воляй найсьвятою.Не маўленьнем сьведчыць, але прыраджэньнем.Вучыць нас пакоры нізкім папаўзьненьнем.Зьвіты ён колам, кола — вечнасьць значыць:Чульлівец прышласьць тут сваю пабачыць.Сыты й зямлёю: попел хлеб пакрыеНам, як Давіду, за правіны злыя.Цела падставіць пад удар, ня голаў,Значыць: памерці кожны будзь гатовыЗа Хрыстуса Пана. Не шкадуй нічогаТы ў сваім целе, у тварэньні Бога.

Page 190: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

379378

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Û Î ‡ ‰ ‡

Ï Ó ‚ ‡

Ò Ó È Ï

Í ‡ Î fi Ì i i

Ô ‡ Ò Ó Î ¸ Ò Ú ‚ ˚

‰Áflʇ‚‡

Page 191: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

381380

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПАХОД НА ГРУНВАЛЬД

Размова з Генадзем СагановічамПачатак беларуска-нямецкіх дачыненьняў уэпоху Сярэднявечча айчынная гістарычнаянавука зьвяла да храналёгіі захопніцкіх пахо-даў нямецкіх рыцараў на беларускія землі.Сапраўды, гістарычныя дакумэнты сьвед-чаць, што зь першых гадоў XІІІ стагодзьдзя йаж да крывавай, але пераможнай для бела-рускіх войскаў Грунвальдзкай бітвы ў 1410годзе, адбываліся шматлікія войны паміжхаругвамі беларускіх княстваў і нямецкіхордэнаў. А затым стагодзьдзямі на беларускіяземлі не ступала нямецкая нага.

— Ці сапраўды гэта так? Ці ўсё ведалі й ведаюцьсёньня гісторыкі пра беларуска-нямецкія дачы-неньні ў Сярэднявеччы?

— За 1990-я гады мы здабылі многае, што ўпершы-ню трапіла ў нашае поле ўвагі. З розных прычынаўраней не былі ўведзеныя ў навуковы зварот зьвесткіз многіх крыніцаў, у тым ліку з самага важнага кор-пусу — прускіх ды інфлянцкіх хронік. У нас не былокваліфікаваных спэцыялістаў, таксама існаваў моўныбар’ер. Цяпер мы сабралі гэтыя прускія хронікі йможам зь імі працаваць. Архівы нямецкіх ордэнаўвельмі багатыя, і яны мусяць быць у нашым ужытку.

— Паводле той гісторыі, якую ўсе вывучалі ў са-вецкі час і вывучаюць цяпер, беларуска-нямецкіхдачыненьняў не існавала да пачатку ХІІІ ста-годзьдзя. І распачынаюцца яны ў 1202 годзе з за-хопу нямецкімі рыцарамі вусьця Заходняй Дзьвіны.А затым адбываецца шэраг паходаў полацкіх дру-жынаў на крыжакоў. Чаму гэта раптам немцы

рушылі на беларускія землі? Чым прывабіла іхДзьвіна?

— Галоўны інтарэс, які прывёў немцаў у НіжняеПадзьвіньне, быў не ваенны. Гэта была калянізацыяй канфэсійная місія. Нямецкая калёнія, якая паўста-ла ў канцы ХІІ — пачатку ХІІІ стагодзьдзя на Бал-тыйскім узьбярэжжы, ня мела на самым пачаткуніякіх намераў канфліктаваць са славянскімі землямі.Першы місіянэр Майнгарт папрасіў у полацкага кня-зя Ўладзімера дазволу на хрысьціянізацыю ліўскіхплямёнаў. Але калі адкінем усе эмоцыі й пачнеманалізаваць факты, дык заўважым, што полацкі князьУладзімер двойчы, у 1203 і 1206 гадах, спрабаваўпайсьці вайной на гэтую нямецкую калёнію, на Рыгу.Абедзьве спробы былі няўдалыя, і за гэты час двойчыбіскуп Альбэрт, які фактычна тады ўзначальваў ня-мецкую калёнію на Дзьвіне, у 1206 і 1210 гадах вы-ходзіў з ініцыятывай мірных дачыненьняў з Полац-кам. Урэшце гэтыя мірныя дачыненьні ўсталяваліся.І фактычна мы ня можам знайсьці ніводнага паходунямецкіх войскаў з Інфлянтаў на полацкую зямлюда 1330-х гадоў. Інтарэсы ўзаемавыгаднага абмену,гандлю пераважалі.

— Значыць, праблема не ў шавіністычных памк-неньнях нямецкіх плямёнаў?

— У Сярэднявеччы нацыянальнай варожасьці яшчэўвогуле не было. І нямецкая хваля паходаў на Ўсход— гэта ня ціск, як лічылася раней, гэта парыў, хвалякалянізацыі. Яна была выкліканая дэмаграфічным вы-бухам у нямецкіх землях. Немцы кіраваліся не інта-рэсамі захопу чужой зямлі, але шукалі лепшага жыць-ця. Ёсьць яшчэ адзін аспэкт: гэта — паход зь мячом,рыцарства. Але таксама тут трэба зыходзіць з таепалітычнае тэалёгіі, паводле якой рыцары меліпавіннасьць барацьбы з паганствам. Яны былі воінамі

Page 192: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

383382

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Хрыстовымі. Натуральна, у рэальнасьці гэтая ідэядыскрэдытавалася, але фактура пацьвярджае, што ўпершую чаргу рыцары кіраваліся высакароднымдоўгам. Я прыгадваю гісторыю Освальда фон Валь-кенштайна, вядомай асобы XІV стагодзьдзя, які ў дзе-сяцігадовым узросьце пехам пайшоў за рыцараміаддзелу аўстрыйскага герцага, каб ваяваць на мяжыВялікага Княства Літоўскага з паганцамі.

— Як паўплывала нямецкая агрэсія на фармавань-не Вялікага Княства Літоўскага?

— Вайна зь немцамі мела пэўнае значэньне для кан-салідацыі беларускіх і літоўскіх земляў у адзінуюдзяржаву. Але вэрсія, прынятая ў нашай гістарыя-графіі ў апошнія гады, перабольшвае значэньне за-ходняга фактару. Выразных сьведчаньняў, што ме-навіта вайна зь немцамі штурхала беларускія йлітоўскія землі ў адну дзяржаву, мала або ўвогуле іхне знаходзім. Панямоньне ўвайшло ў Вялікае Княст-ва Літоўскае наагул задоўга да вайны зь немцамі. Бе-ларускі Ўсход і ўкраінскае Падняпроўе ніколі ня ве-далі нямецкай пагрозы. Нямецкі фактар важны быўу справе кансалідацыі беларускіх земляў і літоўскіх уадну дзяржаву толькі ў XІV стагодзьдзі, калі ваенныяканфлікты дасягнулі найбольшай колькасьці, а нем-цы для Вялікага Княства сапраўды былі вельмі не-бясьпечныя.

— Ці паўплывалі войны паміж ВКЛ і нямецкімі ор-дэнамі на беларускую культуру?

— Гэта вельмі цікавая праблема, якую трэба яшчэдасьледаваць. Пакуль што я магу акрэсьліць толькіневялікія штрыхі. Яшчэ пры Міндоўгу наймалі арба-летнікаў-немцаў. Потым высьвятляецца, што ВКЛ у1370-х гадах пазычае агняпальную зброю таксама ўнямецкіх ордэнаў. А нямецкія ордэны тады вайско-ва й тэхнічна былі на першым месцы ў Эўропе. Ва-

еннае майстэрства, узбраеньне, тэхніка будаўніцтва(у прыватнасьці, замкі, касьцёлы) — усё гэта ў ВялікімКнястве фармуецца пад вялізным уплывам немцаў.Рамесьнікі таксама пераймалі досьвед нямецкіх ка-легаў, якія жылі ў беларускіх гарадах. Нямецкія куп-цы гандлявалі зь беларускімі. Значны ўплыў заходняйцывілізацыі ажыцьцяўляўся празь немцаў. Каля сталексэмаў, вядомых у старабеларускай мове, запазы-чаныя ад немцаў. Блізу пяцідзесяці словаў у стараня-мецкай мове, якія ўзятыя ад «русінаў». Так што й нашбок уплываў. Што тычыцца палітычных уплываў, дыкпашырэньне магдэбурскага права на беларускіх зем-лях таксама абавязанае шчыльным кантактам зь нем-цамі. Нарэшце, тут існавалі нямецкія супольні, гра-мадкі. Пра канфэсійныя дачыненьні, уплывы ўвогуленіколі не гаварылася. Мала хто ведае, што ў Полацкуў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя зьявіўся каталіцкі кась-цёл, адкрыты нямецкімі місіянэрамі, і нейкі час тамбыло нават біскупства каталіцкае, якое з прыходамда ўлады князя Трайдзеня, ваяўнічага паганца, былозанядбана й зьнікла.

— А цяпер, напэўна, пра цэнтральную падзею бе-ларуска-нямецкіх дачыненьняў у Сярэднявеччы —пра Грунвальдзкую бітву 15 ліпеня 1410 году, каліТэўтонскі ордэн быў разгромлены аб’яднанымівойскамі Польскага Каралеўства й Вялікага Кня-ства Літоўскага. Была спыненая амаль дзьвюх-сотгадовая агрэсія нямецкіх рыцараў на Ўсход.Расклад сілаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропезьмяніўся на карысьць славянскіх народаў. Ста-годзьдзямі пазьней на беларускія землі не ступа-ла нага нямецкіх заваёўнікаў. З гледзішча най-ноўшых ведаў — ці сапраўды ўсё гэта так?

— Гісторыя ня ёсьць казкаю, якая пераказваецца зпакаленьня ў пакаленьне. Кожнае слова гісторыі нямае гарантаванага статусу праўды. Усё залежыць ад

Page 193: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

385384

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

нашых ведаў. За апошнія гады шмат адкрылася но-вых крыніцаў, якія дазваляюць і на Грунвальд пагля-дзець інакш, хоць цяжка адмаўляцца ад прыемных,гераічных мітаў уласнай гісторыі. Разуменьне зна-чэньня Грунвальду ў многім вызначалася стэрэаты-памі, сфармаванымі яшчэ ў ХІХ стагодзьдзі. Тады быўвызначальны гэтак званы панславізм. Гэная ідэалёгіяварожа ставілася да ўсяго нямецкага сьвету. Адыёз-ная ідэалёгія панславізму культывавалася й за са-вецкім часам. Але вернемся да значэньня Грун-вальдзкай бітвы. Я не падкрэсьліваў бы, што Грун-вальд паклаў канец агрэсіі. Агрэсія ўжо й так завяр-шалася. Эпоха клясычнага нямецкага Ордэну, які зма-гаўся з паганскай Літвою, гэта значыць, і з намі, за-вяршылася ў нашым мястэчку Крэве падпісаньнемуніі, паводле якой паганская Літва мусіла хрысьціцца.І Ордэн пачаў губляць прыток новых сілаў і ўвогулеідэалягічную падставу для гэтай вайны. А ў 1403 го-дзе папа сваёй булаю наагул забараніў нямецкім ры-царам ваяваць Вялікае Княства Літоўскае. Дакумэн-ты сьведчаць, што Ордэн з пачатку XV стагодзьдзябыў схільны да замірэньня зь Вялікім Княствам і ўво-гуле зьмякчыў сваё стаўленьне да нашых земляў. Важ-на, што ў 1409 годзе Нямецкі ордэн абвяшчае вайнуне Вялікаму Княству Літоўскаму, а Кароне — гэтазначыць, Польшчы.Ані ў якім разе нельга атаясамліваць Карону й ВКЛ.У гэтым трохкутніку — Вільня—Кракаў—Мальборк— ішла вельмі складаная, напружаная гульня. Кож-ны дамагаўся свайго. Яшчэ да Грунвальду была дамо-ва, паводле якой Ордэн стаўся галоўным хаўрусьнікамВялікага Княства Літоўскага. На пачатку XV ста-годзьдзя вайсковыя фармаваньні Ордэну шмат разоўдапамагалі Вялікаму Княству ў вайне з Масквою.Фактычна дачыненьні ўжо нармалізаваліся. Грун-вальдзкая бітва адбывалася не на нашых землях, а ўглыбіні тэрыторыі Ордэну. А там ужо Вітаўт і Ягай-

ла, якія адчувалі сябе мацнейшымі, проста дамаглісярэваншу. Нават пасьля разгрому ордэнскага войскана Грунвальдзкім полі немцы ўсё ж ступалі на на-шую зямлю, бо празь дзесяць гадоў Вітаўт і Ягайлазноў разьвязалі вайну. А ў адказ у час аднаго з пахо-даў ордэнскі кантынгент дайшоў аж да нашага Пад-ляшша. І толькі ў 1420-х гадах Нямецкі ордэн сап-раўды стаў цалкам трымацца мірных дачыненьняўзь Вялікім Княствам Літоўскім. Мяжа Вялікага Кня-ства Літоўскага з Прускім ордэнам зрабілася самайтрывалай у Эўропе. А з Польшчаю Ордэн яшчэ пра-цягваў ваяваць.

Page 194: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

387386

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЕЛАРУСКІЯ КАЛЁНІІ

Размова з Алегам ТрусавымПалітычная гісторыя складваецца так, штомацнейшыя краіны заваёўваюць слабейшыя.Амаль як у прыродзе: больш моцны зьядаеслабейшага. Шмат якія краіны, вялікія й нявельмі, мелі доўгі час свае калёніі ў розныхчастках сьвету. Напрыклад, маленькая Пар-тугалія яшчэ зусім нядаўна мела свае калёнііў Афрыцы й Азіі — дастаткова прыгадацьАнголу й Мазамбік.

— А Беларусь, беларусы? Ці былі ў іх калёніі, цімелі й яны нейкія залежныя ад іх тэрыторыі?

— Так, мелі. І даволі працяглы час. Бо для нас заўждывыхад да мора меў важнае эканамічнае значэньне.Менавіта прагай выйсьця да мора й тлумачыцца за-ваёва чужых тэрыторыяў, бо бяз мора няма сап-раўднага гандлю. Усясьветны гандаль у далёкім міну-лым быў гандлем марскім.

— Якія з сувэрэнных дзяржаваў, што знаходзілісяна тэрыторыі этнічнай Беларусі ці былі ўтвора-ныя этнічнымі беларусамі, заваёўвалі сабе ка-лёніі?

— Першыя дзьве калёніі на Заходняй Дзьвіне ства-рыла Полацкая дзяржава. Гэта — васальныя полацкіякняствы на Заходняй Дзьвіне Герцыке й Кукенойс.Іхныя вытокі сягаюць у Х—ХІ стагодзьдзі. Першыфарпост Полацку на землях ліваў і зэмгалаў — горадГерцыке — меў магутныя ўмацаваньні ўжо ў Х ста-годзьдзі. У «Хроніцы Лівоніі» Гэнрыха Латвійскага ёнзгадваецца каля 1203 году. Гэта быў багаты горад, якімеў некалькі праваслаўных храмаў і свайго князя.Немцы нават называлі яго «Каралём». Далей на за-

хад ад Герцыке прыкладна ў ХІ стагодзьдзі ўзьнікаеяшчэ адна полацкая калёнія на адлегласьці 338 кіля-мэтраў ад мэтраполіі — Кукенойс (цяпер — Кокнэ-сэ). У нямецкай хроніцы 1205 году запісана, што там«сядзеў» князь (кароль) Вячка.

— Вельмі рэдка можна кагосьці ці штосьці завая-ваць без супраціву. Няўжо гэтыя народы здавалісяПолацку самi?

— Ні ў якім разе. Пісьмовыя крыніцы сьведчаць, штоў 1106 годзе зэмгалы паднялі паўстаньне супраць По-лацку, але посьпеху ня мелі. Найбольш падпарадка-ваныя Полацку былі лівы. У 1186 годзе яны наватхадзілі з полацкімі князямі ў паход на Друцак. Гэтазначыць, што на нашай тэрыторыі было й каляніяль-нае войска. Абедзьве калёніі былі месцам зборуданіны, а таксама буйнымі гандлёва-рамеснымі цэн-трамі. Празь мясцовых князёў падпарадкоўвалісяполацкаму князю Ўладзiмеру прызначаныя ім стар-шыны родам з тутэйшых плямёнаў. Стасункі паміжзаваёўнікамі й паланёнымі народамі складваліся ад-носна мірна, бо ў адрозьненьне ад крыжакоў по-лацкія князі не прымушалі ліваў, зэмгалаў і латгалаўгвалтам прымаць хрысьціянства, і стасункі паміж імібылі стабільныя. Таму й новыя «прыхадні-крыжакі»прызнавалі права палачанаў атрымліваць даніну зьліваў. А лівы плацілі даніну, бо верылі, што за гэта іхабароняць.

— Як жа палачане страцілі свае калёніі, а значыць,і непасрэдны выхад у Балтыйскае мора?

— Спачатку з уласнага недагляду. У 1186 годзе по-лацкі князь Уладзімер дазволіў нямецкаму місіянэ-ру біскупу Майнгарту хрысьціць ліваў і іншыя пля-мёны, сваіх васалаў. У 1201 годзе нямецкія купцы йманахі заснавалі ў вусьці Дзьвіны горад Рыгу, а біскупАльбэрт з Брэмэну стварыў на захопленых землях у

Page 195: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

389388

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

1202 годзе рэлігійны Ордэн мечаносцаў. Такім чы-нам, Полацку зачынілі шлях да мора. Дарэчы, у 1204годзе крыжакі разрабавалі й захапілі Канстантыно-паль, сталіцу праваслаўнага хрысьціянства, што немагло не адгукнуцца й на Балтыйскім моры. Тымбольш, што ваенныя дзеяньні паміж крыжакамі йпалачанамі пачаліся ў 1203 годзе. У 1206 годзе по-лацкае войска абклала Рыгу й замак Гольм, але ўзяцьіх не змагло, бо крыжакі былі лепш узброеныя. Кры-жацкія балісты на значнай адлегласьці забівалі йранілі полацкіх вершнікаў. Ужо ў 1207 годзе ўсяЛівонія была захопленая й ахрышчаная немцамі.Неўзабаве іхныя войскі напалі на полацкія калёніі.Спачатку ў 1209 годзе захапілі й разбурылі Кукенойсі на ягоным месцы збудавалі замак, а потым у тымжа годзе захапілі Герцыке, прычым у палон трапіланават жонка мясцовага князя Ўсевалада.

— Гісторыя сьведчыць, што беларусы ўмелі за-ключаць мірныя дамовы. У дадзеным выпадкупраблема разьвязвалася таксама мірнымі дамо-вамі?

— Так, і найперш дзякуючы вельмі мудрай паліты-цы полацкага князя Ўладзімера. У 1210 годзе ёнпадпісаў мірную дамову зь біскупам Альбэртам ігандлёвае пагадненьне з Рыгай, а ў 1214 годзе кан-чаткова аддаў крыжакам Кукенойс і Герцыке. У 1264годзе ўладаньні крыжакоў ушчыльную адышлі дамежаў Полацкай дзяржавы. Полацкі князь Гердзеньпадпісаў пагадненьне з Ордэнам, у якім былі пазна-чаныя правы нямецкіх купцоў у Полацку й полацкіху Рызе. Немцы збудавалі ў Полацку каменны кась-цёл Сьвятога Пятра, на гарышчы якога захоўвалі сваетавары. Была праваслаўная полацкая царква і ў Рызе.Неўзабаве Полацкая дзяржава ўвайшла ў складВялікага Княства Літоўскага, і пачаўся новы этап унашых стасунках зь немцамі.

— Што ўяўляў сабой балтыйскі рэгіён у XV—XVІстагодзьдзях?

— Гэтая тэрыторыя мела назву Лівонія, альбо Ліф-лянд, ці Інфлянты. Тут мясьцілася канфэдэрацыя зьпяці дзяржаваў, якой намінальна кіравалі папа рым-скі й імпэратар Найсьвяцейшай Рымскай Імпэрыі.Канфэдэрацыю складалі Лівонскі (альбо Інфлянцкі)ордэн, арцыбіскупствы Рыскае, Дэрпцкае, Эзэль-Віцкае й біскупства Курляндзкае.

— Давайце паназіраем за хадой гісторыі. Пача-лася Лівонская вайна. Войскі Івана Жахлівага, якіперад гэтым заваяваў Казанскае ханства, у 1558годзе захапілі порт Нарву, і былы наўгародзкі ган-даль аднавіўся — гандаль, які ёсьць рухавікомгісторыі. Дык як гэты рухавік кіраваў гісторыяйдалей?

— Войскі Масковіі хутка захапілі большую часткуЛівоніі, палячы й рабуючы гарады й замкі. Такогаазіяцкага зьдзеку эўрапейцы ня бачылі. Кожны зудзельнікаў Лівонскай канфэдэрацыі ратаваўся якмог. Эзэльскі япіскап у 1560 годзе прадаў сваё ўла-даньне дацкаму каралевічу Магнусу. Зь яго ўзяў пры-клад і япіскап рэвэльскі, але ў 1561 годзе Рэвэль іпаўночную Эстонію захапілі швэды. Курляндзкіяпіскап Ёган ІV Мюнгаўзэн яшчэ ў 1559 годзе пера-даў сваё біскупства дацкаму каралю, і той аддаў гэ-тыя землі свайму брату Магнусу. Такім чынам, у рукіДаніі трапіла паўночная Латвія й паўдзённая Эстонія.

— А як склаўся лёс Лівонскага ордэну?

— Лівонцы пастанавілі перадаць свой лёс у рукіВялікага Княства Літоўскага. 5 сакавіка 1562 годумагістар ордэну Готард Кетлер у Рыскім замку пера-даў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэну, клю-чы ад Рыгі й зьняў зь сябе ордэнскую мантыю. Тут

Page 196: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

391390

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

варта прыгадаць «Хроніку Лівонскай правінцыі»,напісаную эстонскім сьвятаром і школьным на-стаўнікам Балтазарам Русавым. Упершыню яна быланадрукаваная ў 1578 годзе ў Растоку.

Польскі кароль Жыгімонт Аўгуст, з прапановывялікага магістра Готарда Кетлера, узяў пад свойкантроль тыя землі й гарады ў Лівоніі, што за-сталіся не захопленымі. Ён аддаў у спадчыннае ва-лоданьне магістру некаторыя землі й замкі ў Кур-ляндыі і ў Рыскім япіскапстве й назваў яго герца-гам Курляндзкім і графам Сэмігальскім. Тады скон-чылася магістарства Тэўтонскага ордэну ўЛівоніі, і былі створаныя два патомныя сьвецкіякняствы: адно Курляндзкае, падараванае герцагу,другое ў зямлі летаў і япіскапстве Рыскім, якоекароль пакінуў сабе й якое цяпер завецца За-дзьвінскім княствам.

Так у нас зноў зьявілася калёнія, і нават не адна, адзьве. І гэта стала рэальнасьцю дзякуючы мудрасьцінашых магнатаў. Берасьцейскі сойм Вялікага Княст-ва Літоўскага, які адбыўся напачатку 1566 году, зрабіўчасовым кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ён дасяг-нуў поўнага злучэньня Лівоніі з Княствам, што адбы-лося на Гарадзенскім сойме напрыканцы 1566 году.Лівонцы прызналі сябе часткай Вялікага КнястваЛітоўскага, але захавалі свае мясцовыя правы. У часеЛюблінскай уніі ВКЛ здолела захаваць свае правы наЛівонію, як на Задзьвінскае герцагства, гэтак і наКурляндыю. Да канца існаваньня Рэчы ПаспалітайКурляндыя была калёніяй як ВКЛ, гэтак і Кароны.Такое валоданьне адной тэрыторыяй дзьвюма кра-інамі адначасна завецца кандамініюмам. А восьЗадзьвінскае герцагства цалкам належала толькіВялікаму Княству Літоўскаму.

— Мы гаворым, што прычынаю калянізацыі было

жаданьне гандляваць. Чым перадусім гандлявалаВКЛ з балтыйскім рэгіёнам?

— З Рыгі ў гарады й замкі ВКЛ везьлі соль, селядцы,палотны, шоўк, віно, піва, вострыя прыправы, жалезай вырабы зь яго, медзь, волава й сьвінец. З ВКЛ выво-зілі ў Рыгу будаўнічыя бярвёны, дровы, скуры, смалу,збожжа, каноплі, лён, воск, сала, канапляны алей.

— Каб патрапіць у Балтыйскае мора, трэба быломець уласны рачны флёт...

— Беларусы мелі яго, і немалы. Гэта — вялікія судны,якія называліся «ўчаны», а таксама стругі, паўстругі,шкуты, лодкі й плыты. Існавалі й вялікія баркі, штобралі на борт да 12 тысяч пудоў грузу. Былі й мясцо-выя лёцманы, якія за вялікую плату (300 копаў гро-шаў) праводзілі стругі праз парогі на Дзьвіне.

— Як склаўся лёс Задзьвінскага герцагства, абоІнфлянцкага княства?

— Спачатку часовым губэрнатарам гэтай тэрыторыібыў былы магістар Кетлер. 26 сьнежня 1566 году Га-радзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў складВКЛ. Кіраваў гэтай калёніяй губэрнатар, які прызна-чаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцайбыў горад Дынабург (потым — Дзьвінск, цяпер —Даўгаўпілс). Пройдзе ўсяго некалькі дзесяцігодзьдзяў,і пачнецца вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй(1600—1629). Першы ўдар прыпадзе менавіта наЗадзьвінскае герцагства, і яно практычна распадзец-ца. Пасьля 1629 году ў ВКЛ засталася толькі Латгалія,а паўдзённая Эстонія й паўночна-заходняя часткаЛатвіі разам з Рыгай адышлі да Швэцыі. ПасьляПаўночнай вайны ў 1721 годзе гэтыя землі забралаРасея. Латгалія ў складзе ВКЛ была падзеленая начатыры староствы: Дынабурскае, Рэжыцкае, Люцын-скае й Марыенгаўзэнскае. У 1667 годзе Сойм ВКЛ

Page 197: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

393392

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

аб’яднаў іх у Інфлянцкае ваяводзтва з цэнтрам у Ды-набургу. Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай у1772 годзе Латгалію захапіла Расея.

— Пасьля таго, як калёнія здабывае незалеж-насьць ці пераходзіць у рукі іншай дзяржавы-ўла-дара, лёс калёніі складваецца па-рознаму. Часамён шчасьлівы, а часам трагічны. Дык які лёс на-паткаў гэтыя тэрыторыі пазьней?

— Ад 1772 да 1776 году гэта была Дзьвінская пра-вінцыя Пскоўскай губэрні, наступныя тры гады янабыла ў складзе Полацкай губэрні, пазьней уваходзілаў Беларускую губэрню (1796—1802). Усё ХІХ ста-годзьдзе й аж да 1917 году Латгалія належала Віцеб-скай губэрні. 11 жніўня 1920 году Ленін перадаўЛатвіі тры паветы Віцебшчыны, часткова населеныябеларусамі, — Дзьвінскі, Рэжыцкі й Люцынскі паве-ты, а таксама 4 мільёны рублёў золатам, каб выклю-чыць Латвію зь ліку ворагаў. Таксама ў 1921 годзесуседняя новая краіна Літва перадала Латвіі 299 ква-дратных кілямэтраў у ваколіцах Дзьвінску (Ілуцкіпавет) зь пераважна беларускім насельніцтвам. Такімчынам, Латгалія ўвайшла ў склад Латвіі.

— А што сталася з Курляндыяй?

— Курляндыя была аўтаномнай часткай ВКЛ. Ад 1617да 1795 году дзяржаўны лад вызначала мясцовае за-канадаўства — Курляндзкія статуты. Найбольшуюмагутнасьць яна дасягнула пры герцагу Якабу (1640—1682), які меў свой і даволі някепскі вайсковы й ганд-лёвы флёт, з дапамогай якога ён захапіў дзьве калёнііў Амэрыцы й Афрыцы.

— Мы гаварылі пра тое, што старажытная бе-ларуская дзяржава мела дзьве калёніі. Цяпер да-ведваемся, што дзякуючы тым дзьвюм калёніямбеларусы набылі яшчэ дзьве?

— Так. І вельмі экзатычныя. У Афрыцы некалькі га-доў, ад 1651 да 1655, Курляндыі належала краінаГамбія. У XV стагодзьдзі сюды прыйшлі партугаль-цы, потым у XVI стагодзьдзі тут зьявіліся ангельцы,французы й галяндцы. А ад 1786 да 1965 году тутуладарылі брытанцы. Другая калёнія — выспа Таба-га ў Вэст-Індыі. Яна належала Курляндыі даўжэй —ад 1645 да 1665 году. Выспа займала вельмі выгаднаестратэгічнае становішча. Ейная плошча 300 квадрат-ных кілямэтраў, яна пакрытая вечназялёнымі лясамій мае высокія горы. Такім чынам, праз КурляндыюВКЛ апынулася ў Афрыцы й Новым Сьвеце.

— Ня проста складваліся стасункі паміж Курлян-дыяй і Расеяй. Калі пачынаецца канфлікт?

— У 1709 годзе герцагам стаў Фрыдрых ВільгельмКетлер, які праз год ажаніўся са сваячкай Пятра І —Ганнай Іванаўнай. Неўзабаве, у 1711 годзе, ён памёр,і за ўладу разгарнулася спрэчка паміж Ганнай Іва-наўнай і дзядзькам Фрыдрыха — Фэрдынандам. Ра-сейскі ўрад запатрабаваў ад Курляндыі плаціць што-год 40 тысяч рублёў на ўтрыманьне Ганны Іванаўны,якая неўзабаве стала расейскай імпэратрыцай. У1726 годзе ляндтаг Курляндыі абраў герцагам Моры-ца Саксонскага, пазашлюбнага сына караля РэчыПаспалітай Аўгуста ІІ Моцнага. Аднак у верасьні 1727году ў краіну ўвайшлі расейскія войскі й вярнулі ўладуФэрдынанду. У 1737 годзе герцагам абралі графаЭрнста Ёгана Бірана, які з 1730 году жыў пры дварыГанны Іванаўны й быў рэгентам Расеі. Некаранава-ны муж Ганны Іванаўны Біран практычна кіраваўРасеяй.

— Тэрмін «біранаўшчына», які існуе ў расейскайлітаратуры й гісторыі, зьвязаны менавіта з гэ-тымі падзеямі?

— Так. І гэтым гістарычным падзеям прысьвечаныя

Page 198: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

395394

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

п’есы, раманы, хоць расейскія гісторыкі ня любяцьгэтага часу, лічаць яго пэрыядам застою і заняпаду.Але менавіта ў гэты час быў абмежаваны тэрмін вай-сковай і адміністрацыйнай службы ў Расеі да 25 га-доў. У 1731 годзе заснаваны Кабінэт міністраў, а ў1734 годзе была падпісаная Гандлёвая дамова з Бры-таніяй. Расейскія войскі здолелі захапіць у туркаўгорад Азоў. Расквітнела й Курляндыя, асабліва ейнаясталіца горад Мітава (цяпер Елгава). Тут былі збуда-ваныя цудоўныя палацы сярод прыгожых паркаў.Пасьля сьмерці расейскай імпэратрыцы ў 1740 год-зе Бірана арыштавалі й пазбавілі ўсіх пасадаў. Але ў1763 годзе Кацярына ІІ вярнула Бірану ўладу ў Кур-ляндыі. У 1769 годзе ён перадаў сваю пасаду сынуПятру.

— Як паўплываў падзел Рэчы Паспалітай на лёсбеларускай каляніяльнай палітыкі?

— Вялікае Княства Літоўскае трымалася за свае ка-лёніі да канца. Нават пасьля Другога падзелу ў 1793годзе, калі Расея захапіла й Менск, Курляндыя былакалёніяй Вялікага Княства. Аднак, праз год, у 1794годзе, ляндтаг Курляндыі выступіў супраць паўстань-ня Касьцюшкі, а 7 сакавіка 1795 году прагаласаваўза добраахвотнае далучэньне да Расеі. 17 сакавіка гер-цаг Пётар адрокся ад пасагу, і Курляндыя, дарэчы,разам з ВКЛ і Польшчай, зьнікла з мапы Эўропы. У1796 годзе была ўтвораная Курляндзкая губэрня Ра-сеі.

ДЫПЛЯМАТЫЧНЫЯ РАЗМОВЫ ЗМАСКОВІЯЙ

Размова з Алесем ПетрашкевічамРазважаючы над беларуска-расейскімі ста-сункамі ў гістарычнай пэрспэктыве, мы чась-цей за ўсё кажам пра тое, што дачыненьнi па-між Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскімвызначаліся шматлікімі войнамі. Масковіяхацела заваёўваць беларускія землі, у сваючаргу, беларусы не маглі не даваць адпору.

— Але ці заўсёды дачыненьні двух суседніх наро-даў вызначаліся войнамі? Ці заўсёды беларусыхадзілі на Масковію біцца, а мо хадзілі й мірыцца?Ці існавала ў аддаленай гісторыі дыпляматыя дзе-ля разьвязаньня беларуска-расейскіх дачыненьняў?

— Дакумэнты сьведчаць, што дыпляматыя ВялікагаКняства набывае моц яшчэ ў пачатку ХVІ стагодзьдзя.Ужо тады людзі займаліся гэтым прафэсійна, у пры-ватнасьці, у эўрапейскіх ўнівэрсытэтах рыхтавалісядыпляматы. Яны ведалі замежныя мовы, філязофію,прынцыпы дыпляматыі. Сярод першых дыпляматаўсамай знакавай фігурай быў Астафі Валовіч. Гэта —канцлер Вялікага Княства Літоўскага, фігура ўплы-вовая, даволі самастойная й надзвычай патрыятыч-ная. Ягоным вучнем быў Леў Сапега. 27-гадовы Ва-ловіч разам з каралём выправіўся зь вялікім пасоль-ствам да Івана Жахлівага, каб заключыць калі ня мір,дык хоць замірэньне.

— У чым была складанасьць праблемы й накольківялікая была пагроза з боку Масковіі?

— Турбавала найперш самастойнасьць, незалеж-насьць. Уявіце сабе, што Лівонія заваяваная ІванамЖахлівым, Полацак паў, 80-тысячнае войска ўжо на

Page 199: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

397396

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Дняпры. Трэба было шукаць ратунку празь перамо-вы. На такія перамовы Масква ня вельмі ішла. Ёсьцьтакі запіс у летапісе:

Цяпер вам трэба баяцца ўжо не за Полацак, бо ёнужо ў нашых руках, трэба баяцца ўжо за Вільню,так што вы ня вельмі нам дыктуйце.

Але гісторыя павярнулася так, што пасольства Сапегіне сустрэлася з Іванам Жахлівым. Той памёр, каляяны былі ў дарозе, і сустракацца давялося зь Фёда-рам Іванавічам, якому адмоўную ацэнку дае Сапега:

Чалавек гэта недалёкі, ня вельмі дасьведчаны. Калія ў яго быў на аўдыенцыі, ён сядзеў на пасадзе,трымаў дзяржаву й скіпэтар, глядзеў на іх і неда-рэчна пасьміхаўся.

Натуральна, гэта выкарысталі. Але ня так проста ўсёадбывалася, бо мы ведаем, што Масковіяй, дый кож-най іншай дзяржавай, кіруе ня толькі самадзержац,але й ягонае атачэньне. У Масковіі гэта былі баяры,якія вельмі дакладна ведалі маскоўскі інтэрас.

— І якія аргумэнты прыводзіла беларускае пасоль-ства, да чаго апэлявала?

— Іван Жахлівы памёр, прыйшоў новы цар. Памёр іСтэфан Баторы, кароль Польскі. І ў Польшчы дзьвегрупоўкі, Збароўскіх і Замоўскіх, хацелі пасадзіцьсвайго прэтэндэнта на польскі трон. Тады Валовіч іСапега прапанавалі так: калі вы прапаноўваеце двухпольскіх кандыдатаў на адну пасаду, дык мы запросімна Княства Літоўскае, калі не на ўсю Рэч Паспалітую,Фёдара Іванавіча, маскоўскага цара й князя.

— Гаворка ішла пра нейкі саюз ці пра адзіную дзяр-жаву?

— Была звычайная дыпляматычная гульня. Можнабыло нешта прапанаваць Масковіі, пакуль не ўціха-

мірыцца вайна. Так было падпісанае замірэньне, іпакуль абіралі польскага караля, Сапега з Валовічамгалаву чмурылі Фёдару, абяцаючы яму й каралеўскі, ікняскі пасад, а разам з тым шантажавалі дзьве поль-скія групоўкі. Асноўнай жа мэтай было выйсьці з за-лежнасьці ад Польшчы, фактычна разарваць Люблін-скую унію й зьберагчыся ад Масквы, застацца самас-тойнымі. І трэба было такога абраць караля, які, нечытаючы, падпісаў бы Трэці Статут Вялікага Княст-ва Літоўскага 1588 году, што рыхтаваў Валовіч, а да-працоўваў Сапега. У гэтым Статуце нават ня згадвала-ся унія. Княства фактычна павінна было выйсьці з Рэ-чы Паспалітай і застацца самастойным. У гэтай гуль-ні быў выкарыстаны й вось гэты маскоўскі фактар.

— Ад чаго прынцыпова не маглі адмовіцца Валовічі Сапега ў размове з Масквой, ідучы на кам-прамісы?

— Калі ўжо быў Барыс Гадуноў на царстве, тады Са-пега паехаў з другім вялікім пасольствам весьці пе-рамовы. Быў распрацаваны тэкст уніі, у якім налічва-лася каля дваццаці пунктаў. Усё там было, акрамяпункту, што мы губляем незалежнасьць. Запісалі, штоў нас застаецца сваё войска, свае законы, свая тэры-торыя, свае грошы. І толькі калі нехта нападзе наМасковію ці Княства Літоўскае, тады таму, хто трапіўу бяду, будзе аказаная дапамога.

— У якой ступені гэта магло задавальняць мас-коўскую дзяржаву?

— Усе пункты гэтай уніі былі адкінутыя. Падчас пе-рамоваў адзін з баяраў, Тацішчаў, абразіў годнасьць іСапегі, і ягонай дзяржавы. Цікава, што гэты выхава-ны дыплямат эўрапейскага ўзору не сарваўся, а год-на адказаў Тацішчаву:

Сам ты маніш, халоп глупы, я прызвычаіўсямовіць праўду. Ня ўмею так, як ты, круціць фар-

Page 200: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

399398

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

тэлямі. Не са знамянітымі пасламі табе раз-маўляць, а з халопамі на стайні, дый тыя раз-маўляюць больш прыстойна за цябе. Нецнатлівыпёс, вялікую крыўду мне чыніш, вініш мяне ў пад-мане, каб не шанаваў свайго караля й князя ваша-га, баяраў значных і сябе самаго, здолеў бы цябе,сьмердзюка, на гэтым плацы правучыць. Але наволю старэйшага тое аддаю. Я тут болей быцьне хачу.

— Масковія пагражала?

— У іх заўсёды быў адзін аргумэнт: там, дзе жывуцьправаслаўныя славяне, там і ёсьць тэрыторыя Мас-ковіі. І гэтай дыпляматыяй Маскоўская дзяржавакіравалася цягам стагодзьдзяў:«Вайну пачаць можаце, але канец вайны ў рукахБоскіх», — з годнасьцю зазначыў Сапега. А пра-чытаўшы свой праект саюзу, дадаў: «Мы з вамі,славяне, адзіны народ. Бога з вамі хвалім адзінагай адну чэсьць, хвалу яму аддаем. Хіба гэта мала,каб не паразумецца? Слушна тады было б напе-рад сваіх манархаў зьвесьці ў вечную прыязьнь дыпавесьці да таго іхнага панства. Каб паміж са-бой міласьць і згоду вечную ўзялі й супраць усіх па-ганых братэрства мелі. Шчырым сэрцам зычу,каб у вашых і нашых сэрцах праўдзіва прыняцьгэты саюз».

— Чым адрозьніваліся мовы маскоўскай дыпля-матыі й беларускай?

— Наша дыпляматыя падпарадкоўвалася галоўнамупрынцыпу — любымі сродкамі дасягнуць міру, не да-пусьціць агрэсіі, не згубіць айчыны. Суседняя дзяр-жава карысталася іншым аргумэнтам — там, дзежывуць праваслаўныя славяне, там і ёсьць тэрыто-рыя Масковіі. І гэтым Расея кіравалася стагодзьдзямі.Нават у наш час у расейскай прэсе можна прачы-

таць і такія шавіністычныя выказваньні: «Везде, гдеоправился русский солдат, есть Россия».

— Якімі спосабамі перамагаліся такія аргумэн-ты? Чым скончыліся дыпляматычныя высілкіСапегі й ягонага атачэньня?

— Сапега скарыстаў калатнечу на Русі. Абсалютнадыпляматычнымі спосабамі яму ўдалося схіліць ма-скоўскіх баяраў, каб яны прагаласавалі й пасадзілі намаскоўскі пасад сына караля Жыгімонта — Улады-слава. Гэтаму цяжка паверыць, але так было. Не ўда-лося, можа, давесьці да канца такую дыпляматычнуюакцыю Сапегу, каб пасадзіць чалавека, які ня будзеваяваць Княства Літоўскае. Можа, не ўдалося толькітаму, што Жыгімонт, бацька, прыраўнаваў да маскоў-скай пасады свайго сына й ня выпусьціў яго з Поль-шчы. У Масковіі пачалася вялікая смута, і Жыгімонтзахапіў Смаленск, які яму ніколі не належаў. Сма-ленск вельмі ўпарта супраціўляўся, і ў Масковіі пача-лася фактычна вайна за вызваленьне ад Польшчы.

— Што атрымала Вялікае Княства Літоўскае?

— Яно атрымала час. Княства ацалела, але наперадзеяго чакалі новыя цяжкасьці й новая генэрацыя дып-ляматаў. На арэну выйдуць дыпляматы з магнацкіхродаў Радзівілаў і Хадкевічаў — рыцары, воіны, пат-рыёты, дыпляматы, якія й жыцьця не шкадавалі. Яныбылі прыхільнікамі самастойнасьці Княства, не за-лежнага ні ад Масковіі, ні ад Польшчы.

— У гісторыі стасункаў з Масковіяй што мелабольшы плён: мірныя перамовы ці войны?

— Войны ня раз вялі да перамоваў. Калі Расея трап-ляла ў цяжкае становішча, тады дыпляматы КнястваЛітоўскага маглі мець з гэтага свой плён, сваю ка-рысьць. Сілу перамагалі розумам, бо такой вайско-вай сілы ў Княства, якая была ў Расеі, не было.

Page 201: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

401400

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

МАСКОЎСКІЯ НЯВОЛЬНІКІ Ў МАГІЛЁВЕ

Размова зь Ігарам МарзалюкомКалі мы кажам словы «нявольнікі», «няволь-ніцтва», «нявольніцкія рынкі», дык адразу ваўяўленьні паўстаюць малюнкі цёмнаскурыхрабоў з ланцугамі, прадаваных на кірмашахАзіі, Афрыкі, Паўднёвай Амэрыкі, ці якіяпрацуюць на плянтацыях цукровага трысь-нёгу пад наглядам жорсткіх рабаўладаль-нікаў. Але беларус наўрад ці надумае зьвяз-ваць такія асацыяцыі са сваёй гісторыяй,культурнай традыцыяй, са сваім мінулым ітым больш уявіць нечуваную рэч — сваіхпродкаў у ролі рабаўладальнікаў — гандляроўі пакупнікоў «жывога тавару». Але аказваец-ца, што продкі беларусаў падчас ваенныхканфліктаў з усходнім суседам выступалі нятолькі ў ролі ахвяраў. Вось жа ў часе Інфлянц-кай (Лівонскай) вайны XVI стагодзьдзя магі-лёўскія месьцічы-добраахвотнікі выпраў-ляліся на маскоўскі бок «па жывы тавар» дыпрадавалі на магілёўскім рынку жыхароўМаскоўскай дзяржавы.

— Хіба нявольніцтва не было забароненае яшчэПершым Статутам ВКЛ 1529 году?

— Не. Першы Статут ВКЛ забараніў нявольніцтватолькі для свабодных грамадзянаў дзяржавы. Воль-ны чалавек ня меў права, згодна са Статутам, пра-даць сябе альбо сваіх дзяцей у рабства, нават калі йбыў вінен камусьці грошы. Але патомныя рабы ці,як іх называюць нашы крыніцы, «чэлядзь нявольная»,працягвалі заставацца ўласнасьцю гаспадара. Рабамістанавіліся таксама асуджаныя на сьмерць крыміна-льныя злачынцы, у выпадку, калі пацярпелы пага-

джаўся зрабіць іх сваімі нявольнікамі замест «карань-ня горлам». Вольныя людзі, калі жаніліся на рабы-нях, таксама страчвалі свабоду. Але была яшчэ аднакрыніца папаўненьня колькасьці нявольнікаў, якаязгадваецца ў Першым Статуце — «каторыя палонамзаведзены суць зь зямлі непрыяцельскае». Дарэчы,знакаміты Трэці Статут 1588 году зьнішчыў наватсаму назву «нявольнік», наказаўшы нявольнікаў на-зываць «дворная чэлядзь», а таксама скасаваў астатніяпрычыны нявольніцтва, што былі ў Першым Стату-це, акрамя ваеннага палону.

— Якія катэгорыі магілёўскіх месьцічаў браліўдзел у падобных выправах? Якім часам датуюц-ца найбольш раньнія зь іх?

— Дзякуючы таму, што захаваліся амаль усе актавыякнігі Магілёўскага магістрату, мы маем магчымасьцьскласьці ўяўленьне й пра падрыхтоўку, і пра саміхудзельнікаў выправаў. Крыніцы сьведчаць, што «ў за-гранічча Маскоўскае», у «зямлю непрыяцеля мас-кавіціна» хадзілі паводле ўласнай згоды групы добраўзброеных, «удаўшыхся ў казацтва» на час такой экс-пэдыцыі, магілёўскіх рамесьнікаў. Сярод удзельнікаўпаходаў крыніцы згадваюць ганчароў, шубнікаў іпрадстаўнікоў іншых рамесных спэцыяльнасьцяў. Сазброяй у гараджанаў праблемаў не было — бо кож-ны зь іх, згодна з магдэбурскім правам, павінен быўмець у хаце зброю на выпадак вайны. Найбольшраньнія дакумэнты пра падобныя паходы ды захоп«жывога тавару» датаваныя 1579 годам, апошні вы-падак зафіксаваны ў крыніцах у 1581 годзе.

— А ці засталіся ў крыніцах апісаньні падрых-тоўкі падобных экспэдыцыяў? Можа, былі адмыс-ловыя рытуалы, зьвязаныя зь іхнай падрых-тоўкай?

— Падобныя апісаньні сапраўды ёсьць. Уявім сабе

Page 202: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

403402

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Магілёў таго часу. Ідзе нядзельная служба ў правас-лаўнай царкве. Асобнаю групаю, у поўным узбра-еньні, стаяць «паказачаныя браты». Пасьля прычась-ця ўсе ўдзельнікі будучага паходу ўрачыста прысяга-юць адзін аднаму дзяліць здабычу справядліва, па-роўну:

Іж калі шлі за граніцу, тады пастанавене такоеўчынілі й рукі межы сабою далі й словам сваімпрырэклі іж у адным таварыстве з намі мелі быцьі есьлі б што Пан Бог паслаў, то мы мелі, вышэд-шы загранічча, у роўны дзел дабычу сваю межы са-бою разьдзяліць.

— Дык што, сярод ахвотнікаў, што хадзілі на ма-скоўскі бок, былі толькі праваслаўныя?

— На той час у Магілёве сярод месьцічаў не былоніводнага каталіка, як, натуральна, і ніводнага ка-таліцкага касьцёлу ў горадзе. Як бачым, прыналеж-насьць да праваслаўя не перашкаджала хадзіць магі-лёўцам у шуканьні вайсковай здабычы на маскоўскі(таксама праваслаўны) бок. Падкрэсьлім, іх ніхто незмушаў да гэтых выправаў. Гэта была ініцыятывазьнізу, якая ішла ад саміх жыхароў гораду.

— Ці ўступалі гэтыя ахвотнікі ў бой з аддзеламірасейскага войска?

— Найважнейшай і адзінай мэтай, зь якой магілёўцыхадзілі на маскоўскі бок, быў трывіяльны рабунак ізахоп у палон ды продаж у нявольніцтва насельніцтваварожай дзяржавы. Атрады перасоўваліся па чужойтэрыторыі ўначы, каб ухіліцца ад сустрэчы з мас-коўскімі вайскоўцамі, нападалі на вёскі на досьвітку,рабуючы ўсё, што толькі можна было знайсьці ў ся-лянскіх хатах:

Року 1579 Івашка Сапронавіч хадзіў за граніцу ўтаварыстве ў казацтва пад Смаленск і тут есмо

дасталі суполне кобылі дзьве, робят москалей два,овчын двадцат чотыры, овец чотыры, замок ну-треных чотыры, узголовья дзерюгі дзьве, армякадзін, місы тры, коўшы два, косы тры, тапароўсем, скоблі дзьве, воску, воўны рун трідцат, чоба-ты троі, коўшы тры, скобпі дзьве, сорочок дванад-цать.

— Хто лічыўся найбольш каштоўнай здабычай— мужчыны, жанчыны ці дзеці?

— У крыніцах няма ніводнай згадкі аб палоне й про-дажы ў нявольніцтва дарослых мужчынаў. Гэта цал-кам зразумела. Падчас нападу яны баранілі свае сем’і,і іх, як правіла, забівалі на месцы. У палон вывозіліжанчын і дзяцей. Прынамсі, усе ацалелыя акты куплі-продажу нявольнікаў у Магілёве гавораць толькі праіх. Натуральна, што асабліва вялікім попытам кары-сталіся маладыя здаровыя жанчыны. Дарэчы, празьіх часьцей за ўсё сярод удзельнікаў выправаў выбу-халі канфлікты, якія прыводзілі да разбору ў магі-страцкім судзе. Даволі часта здаралася так, што паа-бяцаўшы выплаціць за маскоўку «братам» долю ей-нага рэальнага сабекошту на нявольніцкім рынку,удзельнік экспэдыцыі, стаўшы ейным гаспадаром,гэта рабіць не сьпяшаўся. Не заўсёды дзяльба здабы-чы прызнавалася ўсімі ўдзельнікамі справядлівай. Так,у верасьні 1579 году выбухнуў канфлікт паміжмагілёўцамі Багданам Кузьмінічам і Жданам Ахрэ-мавічам. Багдан Кузьмініч паскардзіўся ў суд на бы-лога брата па зброі аб несправядлівым захопе ў ягоздабычы замежнай. Аднак Ждан аспрэчваў гэтуюскаргу, кажучы пра парушэньне Багданам «братэр-скай прысягі» аб роўным падзеле здабычы:

Гды ж мы ўжо з загранічча выйшлі і ўжо на станубудучы, хацелі межы сабою дзяліцца, але ж ён самтых рэчаў, што меў з сваімі таварышамі ў дзел

Page 203: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

405404

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

роўны даць не хацеў, то я на стан яго ні зь якіміпамочнікамі не находзіў, але мяне пан Тудоўскі,яко старшы межы намі будучы, казаў яго дабычыўзяць удзел, што я ўзяў маскоўку, каня сьляпога,жарабят двое, аўчын адзінаццаць а ня так многа,яка ён жалуе.

— Дзе ў Магілёве гандлявалі палоннымі мас-коўцамі?

— Жывы тавар выстаўлялі на продаж на Гандлёвайплошчы, якая знаходзілася побач з магілёўскім зам-кам. У часе Інфлянцкай вайны там быў адмысловынявольніцкі рад, дзе дэманстраваліся жыхары Мас-ковіі, якія воляй лёсу сталі рабамі.

— Ці захаваліся ў дакумэнтах цэны на няволь-нікаў?

— Так. Маладая здаровая жанчына каштавала аддзьвюх да пяці копаў грошаў літоўскіх. Падлеткаможна было набыць за адну капу. Капа грошаў лі-тоўскіх была роўная двум талерам. Гэта былі вялікіяна той час грошы. Дзеля параўнаньня: згодна са Ста-тутам 1588 году дзьве капы грошаў каштаваў добрыконь альбо вол.

— Ці меў якія-небудзь шанцы вызваліцца чалавек,прададзены ў рабства?

— Усё залежала ад таго, на якіх умовах прадавалі па-лонных. Самай лёгкай формай няволі быў продаж учасовае рабства на «выробак». Гэта значыць, палон-ны павінен быў адпрацаваць заплачаныя за яго гро-шы за вызначаны ў акце куплі-продажу час. Звычай-на тэрмін часовага рабства вагаўся ад двух да чаты-рох гадоў. Менавіта на такіх умовах у жніўні 1579году была прададзеная маскоўка Саламаніда:

На справах мескіх у ратушу будучым, стаўшы

ачавіста Дзешка Ескавіч, мешчанін магілёўскі, саз-наў, іж паланянку маскоўку Саламаніду, каторуюдастаў будучы за граніцаю ў зямлі непрыяцель-скай, каторую прыдаў на вырабак учсцівамуЦімошку Бутану, мешчаніну магілёўскаму, закапы дзьве грошаў манэты й лічбы літоўскіх, ка-торую мает он у себе держаті до трех лет, а потрех летех волно маеть быть от него пушчона, ав неволі держана ня мает быт і, каму хоча, тамумает служыці.

— А ці існавала для тагачасных палонных па-жыцьцёвае рабства?

— Існавала. У актах куплі-продажу сустракаем такіяпаняцьці, як продаж «вечна» ці «абел вечна». У такіхвыпадках чалавек станавіўся чэлядзьдзю нявольнайда свайго скону, як і ягоныя нашчадкі. Праўда, і ўгэтым выпадку ў палоннага заставаўся шанец стацьвольным. У актах куплі-продажу агаворвалася, што ўвыпадку, калі палоннага знаходзілі ягоныя сваякі,тады гаспадар абавязаны быў прадаць ім яго за тойжа кошт, за які набыў.

— Як выкарыстоўвалі палонных дзяцей?

— Яны працавалі як хатняя прыслуга, лёкаі, нянькі.Дакумэнты за другую палову XVI стагодзьдзя сьвед-чаць, што практычна ў доме кожнага багатага ма-гілёўскага бюргера, прадстаўнікоў магістрату, цэха-вага старшыны, купецтва для паслугаў хатніх меліся«чаляднікі-маскалікі». Перапрашаю за параўнаньне,але менавіта маленькія велікаросы выконвалі ролю«белых мурынаў» у дамах магілёўскай эліты. Аднак,трэба адзначыць і факты ўсынаўленьня й выкупубязьдзетнымі магілёўцамі маленькіх рабоў у іх гас-падароў. Так, у 1581 годзе Апанас Дзямідавіч, шубнікмагілёўскі, адкупіў у Марыны Жыдкай, мяшчанкімагілёўскай, маскаліка:

Page 204: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

407406

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Маскалік каб у няволі вечна не застаў іж яго ўзяўне ў няволю, але яко за ўласнае дзіця, каторае пе-рехаваць, также карміці адзяваці й таму рамяст-ву, што сам умеець, шубтцтву научыць. А калітой Федка Макаравіч дойдзе лет дарослых, воль-на яму будзе каму хацець служыці.

— Усё гэта толькі магілёўская экзотыка? Ці былогэткае і ў іншых рэгіёнах тагачаснай Беларусі?

— Мы маем шмат дакумэнтальных сьведчаньняў, шточэлядзь маскоўская — чалядніцы-маскоўкі ды мас-калікі — былі на паслугах таксама ў Вільні, Берасьці,Менску, Горадні, Наваградку. Іншая справа, што часпакінуў нам у найлепшай захаванасьці й камплект-насьці менавіта кнігі Магілёўскага магістрату ды быўня літасьцівы да гарадзкіх архіваў іншых беларускіхгарадоў, зь якіх ацалелі толькі адзінкавыя асобнікімагістрацкіх кнігаў.

КАНСТЫТУЦЫЯ 3 ТРАЎНЯ 1791 ГОДУ

Размова з Анатолем Грыцкевічам3 траўня 1791 году чатырохгадовым СоймамРэчы Паспалітай, у склад якой на канфэдэ-рацыйнай аснове тады ўваходзіла й ВялікаеКняства Літоўскае, быў ухвалены асноўнызакон краіны. 3 траўня — дзяржаўнае сьвятаПольшчы. На тэрыторыях Заходняй Беларусій сёньня можна сустрэць знакі ўшанаваньнятой Канстытуцыі, якая для свайго часу былавельмі прагрэсіўная. Прыкладам, на могілкаху Глыбокім стаіць стэла ў гонар Канстытуцыі3 траўня. Цэнтральны пляц таго ж Глыбока-га да 1939 году называўся «Пляцам Кансты-туцыі 3 траўня», пра што й сёньня згадваюцьдаўгавечнікі гораду.

— Дык ці толькі польскай была тая Канстыту-цыя, а мо й беларускай? Тут думкі гісторыкаўпадзяляюцца. Адны лічаць, што яна была й бела-рускай, бо ўсе ейныя палажэньні тычыліся й ста-ражытнай беларускай дзяржавы. Іншыя лічаць,што яна скасоўвала незалежнасьць ВКЛ, бо Кан-стытуцыя абвяшчала Рэч Паспалітую сувэрэн-най, унітарнай дзяржавай, без падзелу на ВКЛ іКарону. Дык дзе ж праўда?

— Канстытуцыя была й беларускай. Незалежнасьцьне скасоўвалася, таму што фармальна захоўваліся гэ-так званая Літоўская правінцыя, усе дзяржаўныяпасады (канцлера, міністраў), установы, сваё войска,практычна самастойнае. Гэта потым яскрава выявіла-ся ў паўстаньні 1794 году. Канстытуцыя таксама пра-дугледжвала й тэрытарыяльнае прадстаўніцтва ў за-канадаўчай уладзе. Ад Літвы (Беларусі) былі асобныядэпутаты.

Page 205: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

409408

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Ці былі сярод аўтараў Канстытуцыі продкі бе-ларусаў?

— Былі. Як вядома, Канстытуцыю распрацоўвалі ка-роль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Станіслаў Мала-хоўскі — маршалак Сойму, Гуга Калантай — былырэктар кракаўскай Ягелёнскай акадэміі, а таксамамаршалак Вялікага Княства Літоўскага Ігнацы Па-тоцкі, наш зямляк Казімер Нестар Сапега.

— У гісторыі заканадаўства Эўропы вялікі сьледпакінулі статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаXVІ стагодзьдзя, і менавіта гэтыя статутывельмі часта лічаць першымі спробамі стварэнь-ня дэмакратычнай канстытуцыі. Ці можна ка-заць, што Канстытуцыя 3 траўня стала пера-емніцай статутаў?

— Безумоўна, была пераемнасьць. Тым больш, штоСтатут 1588 году захоўваў сваю моц. Ніхто яго неадмяняў, а ў Статуце было запісана пра незалеж-насьць Вялікага Княства Літоўскага. Запіс у Кансты-туцыі пра адзіную дзяржаву заставаўся дэклярацы-яй. Захоўваліся мясцовыя ўлады, у тым ліку ў сталіцынашай дзяржавы — Вільні.

— Чаму Канстытуцыя 3 траўня 1791 году лічыц-ца адной з самых прагрэсіўных у Эўропе? Якіясвабоды яна дэкляравала?

— Найперш, гэта была другая ў сьвеце Канстытуцыя,пасьля Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі 1787году. У чым ейная прагрэсіўнасьць? Перш за ўсё па-шыраліся правы ўсяго насельніцтва, у тым ліку мяш-чанаў. Яны дапускаліся да ўлады ў мясцовых органах,іхныя прадстаўнікі былі й на Сойме — праўда, з пра-вам дарадчага голасу. Правы атрымлівалі й сяляне: падапекай дзяржавы прадугледжвалася заключэньне да-моваў паміж панамі й сялянамі, каб не было залішня-

га ўціску. Прыгоннае права яшчэ не адмянялася, алегэта быў першы крок да яго адмены, і таму ў палітыч-ным сэнсе Канстытуцыя мела вялікае значэньне. Уэканамічным — вызначаўся пераход да рынкавыхдачыненьняў. Здымаліся ўсякія абмежаваньні длягандлю й разьвіцьця прамысловасьці ў гарадах, даз-валяўся больш шырокі таварна-грашовы абмен.

— А як быць з запісанай у Канстытуцыі свабодайверавызнаньня, калі там жа сьцьвярджаецца, штоў краіне захоўваецца дзяржаўнасьць каталіцкайрэлігіі?

— Былі абмежаваньні. Паноўнай рэлігіяй заставала-ся рымска-каталіцкая, праўда, больш свабоды дава-лася ўніятам і нават праваслаўным, якіх, дарэчы, былоня так шмат у Вялікім Княстве — усяго крыху большза шэсьць адсоткаў насельніцтва. Але стваралася сваяправаслаўная ярархія. Так, у Менску ў 1791 годзе быўскліканы праваслаўны сынод, рыхтавалася ўтварэнь-не сваёй незалежнай мэтраполіі, а можа нават і пат-рыярхіі.

— Што гаварыла Канстытуцыя пра падзел ула-даў — адзін з галоўных прынцыпаў дэмакратыч-на ўладкаванай дзяржавы?

— Такога адмысловага артыкулу ў той Канстытуцыіне было, але калі ўчытацца ў яе зьмест, то, сапраўды,заканадаўчая ўлада — Сойм — цалкам аддзяляласяад выканаўчай. Больш за тое, выканаўчая ўлада ў не-каторай ступені залежала ад заканадаўчай, бо ўпер-шыню ў Эўропе Сойм дзьвюма трацінамі галасоў могзьняць з пасады міністра, не зважаючы на тое, штокароль яго прызначаў. Тым ня менш, у непасрэднаекіраваньне краінай Сойм ня ўмешваўся, ягоны кло-пат быў прымаць толькі законы. Урад на чале з кара-лём выконваў функцыю сталага кіраваньня краінай.Судзьдзі выбіраліся, а не прызначаліся. Суды такса-

Page 206: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

411410

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ма былі самастойнай галіной улады. Так што ў пэўнайступені тое, што прапанавалі францускія філёзафыXVІІІ стагодзьдзя, у гэтай Канстытуцыі было ўжозьдзейсьнена.

— А ці не прыняцьце гэтай Канстытуцыі паско-рыла падзел Рэчы Паспалітай паміж суседнімідзяржавамі-драпежніцамі, а значыць, паспрыялазьнішчэньню й Польшчы, і Вялікага КнястваЛітоўскага?

— Я лічу, што гэта так, бо вельмі напалохаліся су-седнія манархі, асабліва Кацярына ІІ, — побач з Ра-сейскай імпэрыяй, дзе панавала самадзяржаўе імпэ-ратрыцы, узьнікала краіна, якая магла перайсьці надэмакратычныя асновы. І таму была паскоранаяінтэрвэнцыя, а таксама абудзіліся і ўнутраныя рэак-цыйныя сілы магнатаў. Гэтак званыя «таргавічане»арганізавалі Таргавіцкую канфэдэрацыю, а Кацяры-на ІІ падтрымала, і пасьля інтэрвэнцыі ў 1793 годзеўся тэрыторыя Рэчы Паспалітай была акупаваная. Такі адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далей быліпаўстаньне 1794 году, яго задушэньне й поўнаяліквідацыя дзяржавы. Гэтыя падзеі ў значнай ступеніўратавалі францускую рэвалюцыю. Чаму? Ды таму,што давялося ўсе сілы кінуць сюды, а не на рэвалю-цыйную Францыю, якая пасьпела сабраць сілы, вой-ска, каб змагацца з інтэрвэнцыяй.

— Адразу пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітайфактычна Канстытуцыя была скасаваная. Ці загэты кароткі адрэзак часу яна мела рэальнаеўвасабленьне?

— Фактычна яна дзейнічала дзесьці год, бо як толькі«таргавічане» ўсьлед за расейскімі войскамі прыйшліў Беларусь, Літву й Польшчу, іхны канфэдэрацыйныСойм адразу ж скасаваў у 1792 годзе гэтую Кансты-туцыю. Так што яна не пасьпела ўсе свае артыкулы

разгарнуць у справы. Але Канстытуцыя стала свое-асаблівай праграмай дзеяньняў — і ў вызвольныхпаўстаньнях ХІХ стагодзьдзя, і ў іншых плянах адра-джэньня й Рэчы Паспалітай, і Вялікага КнястваЛітоўскага.

— Чаму ў ХХ стагодзьдзі замоўчваліся роля й зна-чэньне Канстытуцыі 3 траўня для Беларусі, чамузамоўчваецца яна й цяпер як факт гісторыі наро-ду?

— Перш за ўсё, расейскія гісторыкі ХІХ—ХХ ста-годзьдзяў і, можна сказаць, пачатку ХХІ стагодзьдзялічаць яе выключна польскай, бо яны ўвогуле Рэч Па-спалітую лічылі Польшчай. Што да гісторыкаў Бела-русі, дык яны не заўсёды бачаць тыя пэрспэктывы,якія Канстытуцыя адкрывала беларусам у экана-мічным і сацыяльным сэнсах.

Page 207: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

413412

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ІНТРЫГІ ВАКОЛ ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫПАСПАЛІТАЙ

Размова з Вольгай ІпатавайГісторыя народаў сьвету, і беларусы тут нявынятак, сьведчыць, што дзеля дасягненьняпалітычных мэтаў удзельнікі дзяржаўнагажыцьця плятуць павуціньне інтрыгаў, не цу-раюцца авантураў і не заўсёды маральна чы-стых гульняў. І тое, што для звычайнага ча-лавека ўяўляецца вялікай каштоўнасьцю, упалітычнай гульні абсалютна ня мае ніякагазначэньня. Здаралася й так, што вонкава зусімбяскрыўдная інтрыга перарастала ў гульнютакога шырокага маштабу, заходзіла так да-лёка, што наканоўвала лёс цэлай нацыі настагодзьдзі наперад.

— Ці было нешта падобнае ў беларускай гісто-рыі?

— Было. Шэраг складаных і нячыстых інтрыгаў пры-вёў да падзелаў Рэчы Паспалітай і канчатковага актуздачы адной дзяржавы другой на гэтак званым«маўклівым» паседжаньні Сойму, якое адбылося 24верасьня 1793 году ў Горадні. Самым пачаткам гэтайвельмі пасьпяховай найперш для Расеі, а пасьля й дляПрусіі з Аўстрыяй, інтрыгі я лічу нават не ўзьвядзень-не на трон пры дапамозе Расеі Станіслава АўгустаПанятоўскага. Інтрыга была шматходавая. Першыякрокі да зьнішчэньня Рэчы Паспалітай былі зробле-ныя яшчэ пры каралю й курфюрсту саксонскім Аўгу-сту ІІ Моцным, калі ягоныя правы падтрымалі Расеяй Прусія, а на «нямым сойме» 1 лютага 1717 годуўсталявалі пратэкцыю расейскага цара над РэччуПаспалітай. Хаця, вядома, захопнікі набывалі смак упрацэсе таго, як слабела Рэч Паспалітая, асабліва ж,

вядома, пры апошнім каралю. Станіслава Аўгуста,прыгажуна, сакратара ангельскага пасольства й пас-ла Саксоніі й Рэчы Паспалітай у Пецярбурзе, пры-лашчыла яшчэ раней вялікая княгіня Кацярына. І датрону ён прыйшоў шмат у чым дзякуючы ейнамупадтрыманьню, калі яна стала ўжо расейскай гасу-дарыняй.

— Яна паспрыяла атрыманьню ім польскага тро-ну й літоўскага пасаду, бо кахала?

— Не, не таму, што яна кахала гэтага слабавольнагааматара зямных уцехаў і нават мела ад яго дачку. Гэтабыў разумны зь ейнага гледзішча палітычны крок —на такога караля суседняй краіны лёгка было ўплы-ваць. І нават тады, калі ён спрабаваў вырвацца з пу-таў Кацярыны, яго ўсё роўна лічылі «ўзурпатарам» істварылі супраць яго Барскую канфэдэрацыю. Зноўумяшалася Расея, мяцеж быў падаўлены, і адбыўсяПершы падзел дзяржавы. Кацярына ІІ прыхапілапершыя кавалкі нашай зямлі.

— Хіба Станіслаў Аўгуст нічога не разумеў і нямог паўплываць на падзеі? Няўжо жарсьць і ў ягозабрала розум?

— Ды не. Ён проста ня мог вырвацца з магутных аб-цугоў магутнай дзяржавы, якая была ў хаўрусе зАўстрыяй і Прусіяй. Ён разумеў, што адбываецца, алеў яго ўжо не было ні сілаў, ні палітычнай волі. Дарэ-чы, апошняя сустрэча Станіслава Аўгуста й Кацяры-ны ІІ адбылася ў 1793 годзе пад Каневам. Ён прапа-наваў ёй сустрэчу проста як князь Панятоўскі. Ёнхацеў ёй нагадаць пра каханьне, але яна заняла жор-сткую пазыцыю. Кацярына загадала яму перадаць,што сустрэнецца зь ім як з каралём іншай дзяржа-вы. Гаварылі яны ўсяго толькі тры гадзіны пры іншых.Ён не атрымаў ад яе літасьці, на якую разьлічваў. Яна,дарэчы, абяцала яму прытулак, але ня выканала сваіх

Page 208: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

415414

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

абяцаньняў: на ейны загад ён пасьля ўсіх падзеяўвыехаў у Горадню й жыў там жа, дзе адбыўся над-звычайны сойм, пасьля якога ягоная краіна фактыч-на была перададзеная ў чужыя рукі. Там ён даведаўсяпра Трэці падзел Рэчы Паспалітай і падпісаў адра-чэньне ад трону на карысьць Кацярыны ІІ, але гэтабыло ўжо аформлена толькі дэ-юрэ. Пасьля сьмерціімпэратрыцы ў 1796 годзе яго «пашкадаваў» Павал:даў яму ўтрыманьне ў Санкт-Пецярбурзе, дзе былыкароль не адчуваў уціску й жыў у дастатковай раско-шы. Там ён і памёр, пахаваны быў у касьцёле Сьвя-той Кацярыны. А ў 1938 годзе цела Станіслава Аўгу-ста было перапахаванае ў Волчыне, ягоным родавымпамесьці на Берасьцейшчыне. У першыя гады неза-лежнасьці Беларусі ягоныя парэшткі былі перада-дзеныя палякам.

— Але давайце вернемся да вяршыні ганьбы Ста-ніслава Аўгуста й аднаго з самых чорных дзён убеларускай гісторыі — да надзвычайнага сойму ўГорадні. Ён таксама не абышоўся без інтрыгі?

— Яшчэ некалькі цікавых асобаў з польскага боку па-чалі сваю інтрыгу задоўга да Гарадзенскага сойму. На-пачатку, 14 траўня 1792 году, была створаная гэтакзваная Таргавіцкая канфэдэрацыя, дзе завадатарамібылі вялікі каронны гетман Ксаверы Браніцкі, поль-скі гетман Севярын Жавускі й Шчэнсны Патоцкі.Канстытуцыя ўшчаміла іхныя правы, і яны хацелі яескасаваць, спадзеючыся на дапамогу Расеі. Са згодыканфэдэратаў Прусія й Расея ўвялі ў Рэч Паспалітуюсвае войскі. Былі захопленыя беларускія тэрыторыі— Браслаў, Вушачы, Бабруйск, Глуск, Нясьвіж, Нава-градак, Слонім. Падрыхтавалі й прапагандысцкаезабесьпячэньне — гэта, маўляў, «искони русские зем-ли» вяртаюцца ў сваю дзяржаву. 28 чэрвеня 1792 годувойскам Крачэтнікава была занятая Вільня, 6 ліпенявойскам Даўгарукава — Горадня. Ейны камэндант

Забэла, маючы 14-тысячнае войска, не супраціўляўся.Чаму? Ды таму, што ён ведаў пазыцыю караля й най-буйнейшых магнатаў. Кароль не заклікаў да супра-ціву, усюды панавалі разгубленасьць, мітрэнгі, звады…28 лістапада ў Горадню прыяжджае Міхаіл Кутузаў,1 сакавіка — Якаў Сiверс, якога таргавічане сустрэлісалютам. 22 красавіка сюды прыехаў кароль, яго так-сама сустракалі салютам, аднак, расейскі пасол, на-зваўшыся хворым, пры тым не прысутнічаў. Інакшкажучы — тыя, хто павінен быў думаць пра краіну йейны лёс, думаў пра сябе, пра тое, каб адплаціць су-перніку, каб самому заняць трон, няхай і ўсё большпрывідны.

Page 209: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

417416

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ВОЛЯ ДА ЎЛАДЫ

Размова з Валянцінам АкудовічамФэномэн улады зачароўвае загадкавасьцю йнеабдымнасьцю. Фрыдрых Ніцшэ лічыў, штоў аснове ўсяго жывога ляжыць воля да ўла-ды. Сапраўды, усё, што зьяўляецца жыць, —над некім пануе й камусьці падпарадкоўва-ецца. Але цяпер гаворка не пра ўладу ў філя-зофскім разуменьні, а пра ўладу як пра тое,што арганізуе сацыяльнае жыцьцё чалавека.

— Наколькі беларусы схільныя ўспрымаць і вы-яўляць волю да ўлады? Ці такім ужо важнымбыло для беларусаў цягам іхнай гісторыі пана-ваньне над кімсьці? Ці ёсьць прага ўлады адмет-най рысай беларусаў?

— Агулам на гэтае пытаньне адказаць немагчыма. Унас, як найменей, тысячагадовая гісторыя. І ў гэтыятысячу гадоў быў час, калі воля да ўлады тут біла празкрай. А здаралася, што стагодзьдзямі беларус пана-ваў адно над быдлам у полі й жонкай у хаце.

— У які ж час воля да ўлады ў беларусаў біла празкрай?

— Відавочна, найбольшую прагу ўлады папярэднікісучасных беларусаў выявілі ў пару Вялікага КнястваЛітоўскага, калі стварылі імпэрыю, што разьлегласяад Балтыйскага мора да Чорнага. Дарэчы, у пісьмень-ніка Кастуся Тарасава ёсьць выдатная аповесьць прааднаго зь першастваральнікаў гэтай імпэрыі —«Апошняе каханьне князя Міндоўга». Але аповесьцьня столькі пра каханьне, колькі пра ўладу. КнязьМіндоўг у сваіх думках раз-пораз вяртаецца да сут-насьці ўлады, спрабуючы зразумець ейную бязьлітас-ную праўду. Вось фрагмэнт зь ягоных разважаньняў:

Чаму немцы лёгка прусаў падпарадкавалі? Бо меліпрусы восем старэйшых князёў, а вялікага паміжсабой абраць ня здолелі. І ніхто з васьмі не нава-жыўся стаць вялікім... І на Літве так вялося, па-куль ён, Міндоўг, ня вырашыў, што стане вялікімкнязем. І насуперак агульнай нязгодзе, усім пераш-кодам мноства ворагаў стаў… Ён — першы вялікікнязь Літвы. Ён і Полацак здолеў прыяднаць, і землідрыгавічаў… Але пра што, пра каго, ён, вялікі князь,змушаны думаць пасярод ночы? Пра якіхсьціДаўмонта, Гаторпа, Любеня, пра іх дробныя крыў-ды, іхную зайздрасьць, іхную братнюю нянавісьць…Забіць іх — вось тады думаць пра іх ня прыйдзец-ца. …шкадуеш іх забіваць — яны сваё месца ня ве-даюць, злуюць, востраць мечы, ад іх жа й абара-няцца трэба ня менш пільна, чым ад крыжакоў.

Дарэчы, мы ў нашых шчырых і чыстых памкненьняхгераізаваць гісторыю нацыі вельмі часта ідэалізуемтыя постаці, што адыгралі вырашальную ролю. Алерэдка задумваемся пра тое, што вялікія постаці на-шай гісторыі, якія былі пакліканыя выконваць волюда ўлады, вельмі часта, а мо й найчасьцей, зьдзяйсь-нялі сваё пакліканьне далёка не высакародным чы-нам. Высакародны ўладар, асабліва ў той жорсткі час,— гэта казка для дарослых. І хаця тут мы цытавалі недакумэнты й нават ня хронікі, а мастацкі твор, але яня думаю, што і ў наступным фрагмэнце сваёй апо-весьці К. Тарасаў моцна хібіць, калі змушае шкада-ваць Міндоўга за тое, што ён збаяўся сваіх шараго-вых князёў і адмовіўся падпарадкавацца рымскамупапу, каб стаць каралём зь немцамі нароўні:

Дарэмна ён… расхрысьціўся… Чым зь немцамі ва-яваць, прасьцей было б перабіць князёў — і сваіх, іяцьвяскіх, і прускіх. Сабраць нараду й калявогнішча ахова пасякла б усіх мячамі раз і назаўсё-ды… Было б ужо вялізнае каралеўства.

Page 210: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

419418

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Ці ўнівэрсальная трагічная формула ўлады —калі ня можаш перамагаць мірам, дык перамагайвайною?

— Так, бо як толькі спынісься ў перамогах, цябе ад-разу зьнішчаць — магчыма, якраз тыя, з каго ты зьлі-таваўся. Так было й зь Міндоўгам. Яго зьнянацку ак-ружыць сваёй дружынай і заб’е сваяк — князь Даў-монт. Ня стала Міндоўга, але колькі пасьля яго зьяві-лася на Літве вялікіх постацяў, чуйных да поклічуўлады. Згадаем хаця б найвялікшага зь іх — Вітаўта,які канчаткова аформіў Вялікае Княства Літоўскае ўмагутную дзяржаву. Аднак, мінула яшчэ колькі часу,і ў нас чамусьці перасталі аб’яўляцца героі, роўна-вялікія ў празе ўлады Міндоўгу, Альгерду, Вітаўту, анеўзабаве зьнікла й само Вялікае Княства.

— Мо гэта звычайная гістарычная лёгіка?

— Ніцшэ адказаў бы: «Там, дзе не хапае волі да ўла-ды, там заняпад». У пэрыяд, калі ВКЛ пабралася ня-роўным шлюбам з Рэччу Паспалітай, прага ўладыпачала ўжо зьмяняцца прагай асалоды. Іншымі сло-вамі, галоўнай мэтай жыцьця цяпер сталася ня ўла-да, а ўцеха. Улада перастала быць каштоўнасьцю самапа сабе, яна ператварылася ў сродак дзеля забесьпя-чэньня магнатаў раскошай ды іншымі жыцьцёвыміласункамі. Успомнім хаця б апошняга караля РэчыПаспалітай Станіслава Панятоўскага, які прамяняўуладу над краінай і змаганьне за ейную свабоду накаханьне з расейскай імпэратрыцай Кацярынай ІІ.

— Але куды пазьнікалі героі, якія раней заўсёдыадгукаліся на покліч волі да ўлады?

— На гэтае пытаньне адказаць нашмат цяжэй. Каліб мы гэта ведалі, то напэўна ведалі б, чаму заняпаўВялікі Рым ці Брытанская імпэрыя. Альбо, наадва-рот, чаму, па-расейску кажучы, «захолустное» Мас-коўскае княства, якое ў сваю пару нават сьмешна

было параўноўваць зь Вялікім Княствам Літоўскім,празь нейкі час паняволіла ня толькі ВКЛ, але й шо-стую частку зямной кулі з самымі рознымі плямё-намі, народамі й дзяржавамі? І вось ужо самы неве-рагодны прыклад — жменька эўрапейскіх каляністаўу Паўночнай Амэрыцы стварыла звышдзяржаву!

— Вы сказалі, што беларус меў уладу толькі надбыдлам у полі й жонкай у хаце. Няўжо быў час, уякі беларусы зусім ня прагнулі ўлады?

— Найбольш выразна гэткі пэрыяд выявіўся ўXVIIІ—XIX стагодзьдзях, калі ўвесь беларускі этнастабарыўся ў вёсках ці на плебэйскіх ускраінах гара-доў. І калі нехта марыў пра ўладу, то ня меў ніякаймагчымасьці сваёй мары зьдзейсьніць. Зрэшты, наў-рад каму зь беларусаў, ня толькі зь сялянаў, але йшляхцюкам такое нават прыходзіла да галавы.

— А Кастусь Каліноўскі?

— І ўсё ж Каліноўскі й жменька падобных да яго —гэта выключэньне. А ў асноўным амбіцыяў белару-сам хапала адно на тое, каб хоць трохі бліжэй быцьда тых, хто ўжо мае ўладу. Слушнасьць майго мерка-ваньня пацьвярджае Багушэвіч, калі ўкладае ў вуснымаці словы, якія яна сьпявае свайму маленькаму сыну:

Ой, ня будзь ты лепей панам,Ці вялікім капітанам,Будзь, чым матанька радзіла.

Уяўляеце, у якой меры мусіў быць выпетраны ў на-роду інстынкт улады, каб маці, якая зазвычай жадаесваім дзецям заможнасьці, посьпеху, славы, аберага-ла сына ад усяго гэтага як ад чужога беларусам?

— У ХХ стагодзьдзі ўзьнік нацыянальны рух,паўсталі палітычныя партыі, Беларуская Народ-ная Рэспубліка. Ці ня сьведчыць гэта пра тое, штоў беларусаў зноў абудзілася воля да ўлады?

Page 211: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

421420

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Бадай, гэта яшчэ была ня воля да ўлады, а ўсяготолькі жаданьне ўлады, што зусім не адно й тое ж.Можа, кароткі век БНР якраз таму аргумэнтам. Штода савецкай пары, то найбольш выразна ўладныінстынкт беларусаў праявіўся ў постаці Пятра Ма-шэрава. Фармальна ён нічым ня розьніўся адшматлікіх іншых стаўленікаў Масквы, якія па чарзекіравалі БССР семдзесят гадоў. Але ж невыпадковаМашэраў пасьля сьмерці пераўтварыўся ў народныміт. Мяркую, гэтак сталася перадусім таму, што бе-ларусы сэрцам пачулі й шэптам ухвалілі ягоную волюда хоць невялікай самастойнасьці ад панаваньняМасквы ў Беларусі, бо праз гэта патаемна выяўляла-ся й іхная воля ўладарыць у сваёй краіне.

— Прачнулася генэтычная памяць пра волю даўлады, і прага ўлады спакваля зноў становіццаадной з характэрных рысаў беларусаў. Ці такгэта?

— Цалкам верагодна. Але паколькі калектыўная воляда ўлады перадусім выяўляецца празь нейкага адна-го чалавека, то вельмі хацелася б, каб мы ніколі незабываліся на словы Міндоўга, якія ён прамаўляе ўаповесьці пра сваё апошняе каханьне:Улада вышэй за князя. Князь памірае, а зямля і ўла-да застаюцца. Мы ў гасьцях ва ўлады. Узяў уладу— яна загадвае. Толькі дурань думае, што ўлада— гэта ён сам.

— Наколькі народ уплывае на свайго ўладара йнаколькі ўладар залежны ад народу?

— Ягоная залежнасьць значна большая, чым нам зда-ецца. Можна сканцэнтраваць у руках усю магчымуюй немагчымую ўладу, але як толькі памкненьні ўла-дара пачынаюць радыкальна разыходзіцца з патрэ-бамі грамады, ён ніякай сілай не ўтрымае яе. І не-істотна, як адбудзецца ягоны сыход — праз наёмна-

га забойцу, палацавы пераварот, сялянскі бунт, пра-летарскую рэвалюцыю ці дэмакратычныя выбары.

— Што Вы разумееце пад разыходжаньнем па-мкненьняў уладара й патрэбаў грамады?

— Каб было больш ясна, давайце зьвернемся да су-часнай сытуацыі ў Беларусі. Калі А. Лукашэнка прый-шоў да ўлады, ён у сваёй ідэалёгіі й палітыцы адпавя-даў запатрабаваньням бальшыні беларусаў. Але запрамінулыя гады ладная частка беларусаў набыланекалькі мільёнаў легкавікоў, абгойсала палову сьве-ту, прызвычаілася да кампутараў і мабільнікаў і тымсамым шмат чаго зьмяніла ва ўяўленьні пра сьвет ісаміх сябе. Словам, беларусы мадэрнізаваліся, а Лу-кашэнка, у існасьці, кім быў, тым і застаўся (бо ўсесілы пайшлі на ўтрыманьне ўлады). Натуральна, штомадэрнізаваным і мэнтальна, і тэхнічна беларусамсёньня ўжо не патрэбны прэзыдэнт, якога кожныдругі паспаліты апярэджвае, як кажуць, на вярсту.

— Добраахвотна з улады рэдка хто сыходзіць,таму ў ранейшыя эпохі перамены ва ўладзе ад-бываліся, як Вы толькі што казалі, праз кроў, здра-ду й гвалт. Дэмакратыя прыдумала мірны шлях— праз абмежаваньне тэрміну ўлады. І гэта доб-рае вынаходніцтва. Але калі чалавек ня хоча сы-ходзіць у час? Што тады?

— Тады трэба чакаць бяды.

— Няўжо звычайна чуйныя да бяды беларусыстрацілі пільнасьць?

— Хутчэй, яны яе не набылі, бо ў найноўшай сваёйгісторыі яшчэ ня мелі падобнага досьведу.

— Дык што тады рабіць?

— Думаць. Толькі ня сэрцам, як бывае ў беларусаў, агалавой. Інакш — быць бядзе. Рана ці позна, але так.

Page 212: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

423422

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ЧАЛАВЕК І ЎЛАДА Ў ЭПОХУ «ЗАЛАТОЙВОЛЬНАСЬЦІ»

Размова з Вацлавам АрэшкамВялікі канцлер Ян Замойскі вымавіў у 1575годзе падчас выбараў караля польскага йвялікага князя літоўскага Стэфана Баторыянаступныя словы: «Выбіраем мы караля,кожны асабіста, ніхто ў нас ніякага ўраду непрызнае, пакуль толькі сам яму дабравольнане паддаўся, а, прынамсі, не галасаваў, калібольшасьць іншага караля выбрала». Гэтыясловы прагучалі ў пару, якую прынята назы-ваць эпохай «залатой вольнасьці».

— Можа, гэтая формула дачыненьняў паміж ча-лавекам і ўладай вызначыла той час як «залатуювольнасьць»?

— Найперш мушу зазначыць, што «залатая воль-насьць» — гэта ня проста мэтафара. Гэта й дакладныпалітычны тэрмін, зьмест якога ў тую эпоху ведаліўсе больш-менш адукаваныя людзі. Вядомы скарбнікі палітычны тэарэтык канца XVI — пачатку XVII ста-годзьдзя Пётар Скарга так фармуляваў яго:

«Залатая вольнасьць» (па лаціне aurea lіbertas)азначае «ня мець тырана, ані такому каралю слу-жыць, які б нас, як хацеў, на правы не ўважаючы,судзіў, забіваў і маёмасьць нашу браў».

У эпоху барока звычайна й мэтафары былі вельміканкрэтнымі, а тэрміны вобразнымі — як мэтафа-ры. Прынцыпы «залатой вольнасьці» выразна арты-куляваныя (дарэчы, па-старабеларуску) у СтатуцеВялікага Княства Літоўскага, менавіта ў звароце ЛяваСапегі да станаў Вялікага Княства:

Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў кож-най рэчы паспалітай чалавеку пачціваму нічоганя маець быці дарожшаго над вольнасьцю. А няво-ляю так се маець гыдзіці, што ня только скарбамі,але й сьмерцю яе ад сябе адганяці павінен... ЯкоЦыцэро паведзіў, іж естэсьмо нявольнікамі праўдля таго, абысьмы вольнасьці ўжываці маглі. Аесьлі ж чалавеку пачціваму нічога нет мільшаганад тое, гды во айчызьне сваёй безьпечне мешкаю-чы не баіцца, абы яго хто на добрай славе яго зма-заці, альбо на целе й на здароўі яго абразіці, альботэж на ўласнай маетнасьці яго ўкрыўдзіці мог.Тагды то нічому іншаму, адно праву прычытацімаець, за каторым ад кождага ў пакою сядзець, ажаднага ўсільства, абельжэньня і ўкрыўжэньня насабе не паносіць, бо той цэль і скутак усіх праўёсьць і маець быці на сьвеце, абы кождый добруюславу сваю, здароўе й маетносьць у цэласьці меў,а на тым усім жаднага ўшчырбку не цярпеў. І тоёсьць наша вольнасьць, каторую мы між іншымінародамі хрысьціянскімі хвалім, што пана, іжбыводле волі сваёй, а не водле праў нашых панаваў,над сабою ня маем, а яко славы ўчцівое, так жы-вата й маетнасьці вольна ўжываем. Бо хто б коль-век з тых трох рэчаў у чым нас укрыўдзіці й под-луг падабаньня сваяго, а не водле праў нашых наднамі паствіцца меў, той бы ўжо ня панам нашым,але сказіцелям праў і вольнасьцей нашых быў, амы бысьма нявольнікамі яго быці мусім. І слушнеза праўду маем, за што Пану Богу дзякаваці, штоза панаваньнем каралей іх міласьці й вялікіх кня-зей, паноў нашых тую ўладзу й вольнасьць у ру-ках сваіх маем, а права самі сабе творачы яко най-большей можам вольнасьці сваёй ва ўсім пасьце-рагаем, бо ня толькі сусед а сполный наш абыва-цель ў айчызьне, але й сам гаспадар пан наш жад-нае зьвірхнасьці над намі зажываці ня можаць,

Page 213: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

425424

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

адно толькі, колькі яму права дапушчаець. Потомаючы такавый скарб у руках нашых, каторыжаднаю сумаю прэплачан быці ня можаць, прыс-тоіць кождаму пачціваму чалавеку, абы аб ім ве-даў...

— Але ж карціна сацыяльнага й палітычнагажыцьця ў Рэчы Паспалітай абодвух народаў былавельмі далёкая ад ідыліі з гэтага тэксту. Апрочвонкавай агрэсіі, краіну калацілі шматлікіяпаўстаньні, рокашы, дамовыя войны. Чаму ж гэ-тая «залатая вольнасьць» не забясьпечвала хацяб стабільнасьці ў дзяржаве?

— Вольнасьць — толькі прынцып, а не палітычны лад,да таго ж прынцып, які датычыў хаця й вялікай, алене пераважнай часткі грамадзтва. Трэба адразу адзна-чыць, што грамадзтва Рэчы Паспалітай было падзе-ленае на дзьве няроўныя часткі: на тых, хто быў далу-чаны да ўлады й, адпаведна, карыстаўся правамі воль-насьці, і на тых, хто да ўлады ня меў дачыненьня, азначыць, ня меў і тых правоў. Першая — гэта народшляхецкі, які сам сябе вызначаў як народ палітыч-ны. Да другой адносіліся й гараджане, нават замож-ныя, і вольныя сяляне, і, зразумела, сяляне прыгон-ныя.

— А як жа гарадзкое самакіраваньне, магдэбурскаеправа?

— Сапраўды, існавала пэўная мясцовая ўлада, але маг-дэбурскае права ў нас паступова занепадала разам зьбеларускім горадам. Як ні імкнуўся гарадзкі патры-цыят далучыцца да кіраваньня дзяржавай — шляхтадружна яго да гэтага не дапускалала. Таму «цела ўла-ды» было выключна шляхецкім. І гэта было адной зпрычынаў многіх унутраных канфліктаў, напрыклад,з казацтвам, якое неаднойчы збройна змагалася заўдзел у дзяржаўнай уладзе нароўні са шляхтаю. Але

шляхта трымалася за ўладу моцна й нават знаходзілаўнутры сябе групы, якія можна было б адлучыць адулады — як, напрыклад, рэлігійных дысыдэнтаў. Воль-насьць і ўдзел ва ўладзе былі бакамі аднаго мэдаля.Менавіта яны адрозьнівалі шляхту ад усіх астатніх,рабілі яе магутнай сілай, нават давалі магчымасьцькарміцца за кошт удзелу ва ўладзе. Публіцыст XVIIcтагодзьдзя Марцін Блажоўскі пісаў:

Шляхціц ёсьць панам у сябе ў доме, не падлягаенікаму асабіста, ня мае начальнікаў, адно ёсьцьпаслушны правам, якія сам усталяваў, на варцеіх стаяць урадоўцы, якія таксама паходзяць зпрызнаньня шляхецкага, пачынаючы з караля.

— Ці можна сказаць, што адчуваньне індывіду-альнай вольнасьці фармавала шляхецкую мэн-тальнасьць?

— «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе» — агуль-навядомая формула беларускага шляхецтва. Алешляхта не была аднародная — былі «шарачкі», былізаможныя й, урэшце, была магнатэрыя. Менавіта яна,не зважаючы на фармальна роўныя правы ўсёй шлях-ты, мела ўладу ў гаспадарстве. Наяўнасьць гэтых гру-паў шляхты ўвасабляла функцыянаваньне ўлады ўнашым краі. Магнатэрыя, якой належала большаячастка краіны, панавала адпаведна інтарэсам — каліАйчыны, а калі сваім уласным, дакладней, сямейным.Астатняя шляхта рэалізоўвала сваё права на ўладупраз удзел у сойміках, соймах і выбарах, звычайна ўскладзе магнацкіх партыяў. Пачастункі, падарункі,грошы альбо пагрозы й гвалт былі сродкамі ўплывуна «заканадаўцаў», а асноўным мэханізмам маніпу-ляваньня соймікамі й соймамі было знакамітае«Lіberum veto», з дапамогай якога кожны ўдзельніксойму мог сарваць ці, прынамсі, прыпыніць працусойму. Дзейнасьць магнатэрыі была цынічная, але

Page 214: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

427426

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

настолькі традыцыйная, што мала каму прыходзілада галавы ейная няслушнасьць. Міхал Казімер Радзівілу сваім «Дыярыюшы» ўспамінае:

Ранкам прыехаў я да Наваградку й адразу пайшоўда пана старасты вількаўскага Сапегі, зь якім ад-далі мы візыт князю ваяводу НаваградзкамуФаўстыну Радзівілу. Паехалі мы зь ім на соймік,дзе, як толькі распачалі яго, узяліся мы насадж-ваць пана Казімера Несялоўскага, чаму працівіўсяпан Хэлхоўскі, да якога кінуліся з нашае грамадый хацелі яго зарубіць, але ўцёк. Паслы ўчынілі рэ-ляцыю канстытуцыі й адклалі абрады на заўтра.Я потым у сваёй залі ўрачыста трактаваў шлях-ту.

А ксёндз Кітовіч заўважае менавіта тое, наколькі тра-дыцыя замацавала гвалт і прымус, якія часам пры-крываліся формаю права:

Соймікі звычайна адпраўляюцца гвалтам, калі за-прэчыўшага меркаваньню большасьці па п’яномунават на шаблях разносілі, хіба што, з адчайныміпамочнікамі сваімі, здолеў бы ён дарвацца да кан-цылярыі, падпісаць маніфэст, і, пакуль п’яная дру-жына з соймікавага кола высыпала, уцячы зь мейс-ца сойміку. Тады толькі, убачыўшы маніфэст, усеаднадушна вырашалі, што можна соймікавацьдалей без гвалтаваньня вольнага права «не дазва-ляю», якое звычайна называлі «зрэнкаю воль-насьці». А калі спрэчніка дасталі, парубалі, альбонасьмерць забілі, перш чым занёс ён маніфэст, дык«зрэніца вольнасьці» лічылася за здаровую й цэлую.

— Удзел ва ўладзе быў небясьпечным?

— Так. Пра гэта неаднойчы згадвае ў сваіх успамінахі вядомы мэмуарыст XVIII стагодзьдзя Марцін Ма-тушэвіч:

...першага сьмельчака, які адазваўся з пратэстам,Казяроўскага, асобу досыць дужую, партыя мар-шалкоўская схапіла, у пыск набіла й выкінула. Да-сталося таксама й Мэеру. Астатнія прыціхлі...

Але нават без уплыву магнацкіх партыяў «Lіberumveto» часта ператварала соймы ў камэдыю пыхі, упар-тасьці й глупства. Пра гэта з абурэньнем піша тойжа А. Кітовіч:

Такія перашкоды дзейнасьці ўсёй Ізбы пасольскайздараліся часта. Нават калі пасол, неасьцярож-на гаворачы, якое слова вымавіў супраць іншага,зьняважаны адразу ж помсьціўся на усёй Ізьбе.Тады схадзіліся да яго, там, дзе сядзеў ён, марша-лак, паслы, а часам дэлегавалі й з Сэнату, прося-чы аб вяртаньні чыннасьці абрадам. Нарэшцетой, насапеўшыся ўволю й насычаны просьбамі йпаклонамі, вяртаў чыннасьць. Тут жа ў прамовахпадзякі гэтаму ягамосьцю, які зьміласьцівіўся надсваёй айчынаю й вярнуў ёй абрады, замест таго,каб сам ён павінен быў на каленях поўзаючы адпасла да пасла, перапрашаць усіх за злоснае й глу-пае змарнаваньне дарагога часу.

Права на вольнасьць і ўладу, атрыманае без належ-най адукацыі, без выхаваньня пачуцьця адказнасьціператваралася ў права рабіць што заманецца, не зва-жаючы на патрэбы ня толькі Айчыны, але і ўсяго сьве-ту. Гэтак «залатая вольнасьць» ператваралася ў сваюкарыкатуру — шляхецкую анархію.

— А калі параўнаць стасункі паміж чалавекам іўладай у суседніх краінах?

— У нас не было «сакралізацыі» ўлады, як у бізан-тыйска-ўсходняй маскоўскай мадэлі. Там асьвячонаясама ідэя ўлады як непасрэднага ўвасабленьня бос-кага панаваньня, сакральнай істотай зьяўляецца й

Page 215: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

429428

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ейны носьбіт — цар. Усе — нават найвышэйшыя са-ноўнікі й радавітыя князі — мезеніка ягонага ня вар-тыя. Усё, да чаго дакранаецца ўлада, набывае найвы-шэйшыя сэнс і вартасьць. У нашай традыцыі ўладаня мае сакральнага характару — яна толькі працягправоў шляхты, рэалізацыя ідэі вольнасьці. Воль-насьць, правы, сама краіна як месца, дзе ўвасабляец-ца найлепшая мадэль дачыненьняў чалавека з уладаю,набывалі ў сьвядомасьці шляхты асаблівы сэнс. Анепасрэдна ўлада была звычайна толькі сродкам зда-быцьця славы й багацьця. Нават кароль як сымбальнайвышэйшай дзяржаўнай улады ўспрымаўся звы-чайна як прадстаўнік шляхты, сама ягоная асоба нямела вышэйшай вартасьці. Кашталянавая Каса-коўская, якая недалюблівала караля й вялікага князяСтаніслава Аўгуста, з задавальненьнем пісала да сва-ёй прыяцельніцы Патоцкай пра характэрны выпа-дак, што здарыўся падчас яе побыту ў Варшаве:...Калі стала вядома, што кароль едзе, дамыўчынілі раду, хто б мяне прэзэнтаваў і ці хачу ятаго. Я дала рэзалюцыю, што ня маю жаданьнябыць прэзэнтаванаю... Ведае імя маё й мяне са-мую; бываў у маім доме; я свайго стану не зьмяніла— такія вось прычыны, што прэзэнтавацца нямаю дзеля чаго жадаць. Пакланіліся мы ўсе звы-чайным чынам, здалёку...

— Ці захавала генэтычная памяць беларусаў не-шта з часу «залатой вольнасьці»?

— Магчыма, у палітычна актыўнай часткі грамадзтвай праяўляюцца рысы іхных палітычна актыўныхпродкаў. Мэнтальнасьць, якая выпрацоўвалася ста-годзьдзямі, зьмяняецца вельмі павольна. Але наяў-насьць у беларусаў дэмакратычнай мэнтальнасьціздаецца мне сумнеўнай. Шляхецкая дэмакратыя былахутчэй спадчынай родава-племянной старажыт-насьці, дэмакратыяй зграі воінаў і паляўнічых. Ейнае

ўвасабленьне — вайсковы савет, рыцарскае кола. Са-праўдная дэмакратыя — дэмакратыя стрыманасьцій адказнасьці — выпрацоўвалася ў гарадах, якія бе-ларусы страцілі да XVIII стагодзьдзя. Зь іншага боку,у сялянскай большасьці паступова выпрацаваласяабыякавасьць да любой улады, якая заўсёды не свая— панская, маскоўская, польская, нямецкая, баль-шавіцкая... Як гаворыцца — Бог усё даў беларусам,апроч добрых начальнікаў. Зьмяняць уладу, уплывацьна яе — бяз сэнсу, трэба «пацярпець». Дык вось мнездаецца, што сёньня мы ў беларускай мэнтальнасьцімаем цікавы гібрыд шляхецкага свавольля й сялян-скай абыякавасьці: «Ніхто мне ня ўказ. Вось як цюк-не ў галаву, так і выберу». А потым трэба цярпець...

Page 216: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

431430

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

СОЙМІКАВАЯ ДЭМАКРАТЫЯ

Размова з Вацлавам АрэшкамБеларусы маюць багаты досьвед выбараў.Калі зьвярнуцца да гісторыі Вялікага Княст-ва Літоўскага, яна ўся прасякнутая выбарамій выбарам. Ад XVІ стагодзьдзя, бадай, нівод-ная важная дзяржаўная справа не пачынала-ся без нарады з народам — вядома, у той часнародам шляхецкім. Можа, мы схільныя ча-сам і перабольшваць дэмакратычнасьцьпродкаў, але існаваньне шляхецкай рэспуб-лікі з разьвітай прававой сыстэмаю й, пры-намсі, фармальнай выбарнасьцю вышэйшайдзяржаўнай улады — гэта неаспрэчны факт.

— Выбары караля й вялікага князя — найвышэй-шы ўзровень дэмакратычных працэдураў. А ўякой форме ажыцьцяўлялася дэмакратыя наіншых узроўнях улады?

— Кароль абіраўся на выбарчым сойме, дзе маглаўдзельнічаць уся шляхта. Але такія соймы, зразуме-ла, адбываліся досыць рэдка. Звычайна найвышэй-шым органам прадстаўніцкай улады быў вальны сойму ВКЛ ці агульны сойм Рэчы Паспалітай, які зьбіраўсяраз на два гады. На яго абіраліся дэпутаты, ці, як іхтады называлі, паслы — два ад кожнага павету краю.Гэтыя паслы абіраліся павятовымі соймікамі. Ме-навіта павятовыя ды ваяводзкія соймікі, на маю дум-ку, былі сапраўдным падмуркам шляхецкай дэмакра-тыі. На іх абіраліся ня толькі паслы на вальны сойм,але й дэпутаты ў трыбунал, разьвязваліся многія праб-лемы, як цяпер кажуць, рэгіёну. Паслам давалі«інструкцыі» — наказы, як адстойваць інтарэсы па-вету ў сталіцы. Соймікі былі чынным інструмэнтам,празь які шляхта непасрэдна ўдзельнічала ва ўладзе,

а магнатэрыя й вярхоўная ўлада імкнуліся празь іхуплываць на «народ шляхецкі». Спрэчкі на соймікахчасам даходзілі да сапраўдных баталіяў. Вось якапісвае звычайны, можна сказаць, соймік у берась-цейскім ваяводзтве Марцін Матушэвіч:Настаў дзень сойміка, на якім быў і Сапега, бе-расьцейскі ваявода. Па ранішняй імшы сышлісяваявода, падскарбі і ўсе ўраднікі да кляштаруезуіцкага, нібы на камбінацыю канкурэнтаў абпасольстве, але коратка там прабылі, бо разу-мелі, што добра будзе, каб Крапінскі, гродзкісудзьдзя, і Быстры сталіся б пасламі. На маршал-ка сойміка ваявода берасьцейскі прапанаваўФлемінга, падскарбяга.Потым пайшлі ўсе на соймік да касьцёлу аўгус-тыніянаў. А там ваявода, распачаўшы соймік, па-даў да ляскі Флемінга й зараз жа яму крэсла сас-тупіў. Спрытны Флемінг, усеўся быў ужо на крэсь-ле, але Пётра Пашкоўскі, палкоўнік, на гэта недазволіў. Флемінг ужо хацеў падзякаваць грамадзеза абраньне, але Пашкоўскі на тое вельмі заспра-чаўся, а за ім шляхта ледзь ня ўся закрычала: «недазваляць на маршалкоўства Флемінгу!»Зьмяшаўся пры тым Флемінг. Пачаў кідацца, гне-вацца, а шляхта тым жвавей на яго лаялася. Развырвалі з-пад яго крэсла й з імпэтам ды моцнатым крэслам да стала прыперлі. Хацеў ён сха-піцца за шпаду, але яго Быстры за руку прытры-маў. Як шляхціц яму які чаго прыкрага казаў, дыкён пытаўся яго: «Як цябе завуць?» Спрытна ямуза тое слова «ты» адказвалі.Потым Францішак Касьцюшка, берасьцейскі піса-рэвіч, чалавек сьмелы, таксама яму нешта пры-крае мовіў. Флемінг, зьмяшаны, кажа да яго: «Якты завесься?», а пісарэвіч яму ў адказ: «А ты якзавесься?». Потым пачаў пісарэвіч распавядацьгісторыю, як падчас апошняга міжкаралеўя пры-

Page 217: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

433432

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ехаў адзін сас да ягонай вёскі ды казаў сабе сыру,масла даваць. Ды ён сам сеў на каня, паехаў давёскі й, убачыўшы саса, як сьцебануў яго нагайкаюна тры пальцы таўшчынёю праз лоб, дык сас назямлю і ўпаў. Тады ж, сьсеўшы з каня, пачаў ягопа нагавіцах хвастаць, такія мовячы словы: «А даСаксоніі, скурвысыне сасе, ня ў нашым ваяводзтвезагадваць».Меў і болей чаго Флемінг паслухаць, а тым часамшляхта ўсё болей хвалявалася. Нарэшце Флемінг,падняўшы ляску, ударыў у стол, толькі тыя ска-заўшы словы: «Разьвітваюся», а шляхта яму ад-казала: «Не разьвітвайся, бо не вітаўся». ТутФлемінг, ня вытрымаўшы, пачаў з фурыяй насту-паць на палкоўніка Пашкоўскага, а тады ПётраТалочка, крыкнуўшы «А дакуль жа так будзешшляхту трактаваць!..», схапіўся за шаблю.Зараз жа ўся шляхта пахапалася за шаблі. Быс-тры й Крапінскі наперад уцяклі, а за імі сунуўсяда ўцёкаў Флемінг. Як шляхта на лавах прыстоліку стаяла ды за шаблі схапіліся, дык лава зьімі й вывернулася. Флемінг, уцякаючы да закрыс-тыі, хацеў празь ляжаўшую на зямлі шляхту пе-раскочыць — упаў. Ляжачага тады яго малы хла-пец, гадоў чатырнаццаці, Тыматэй Ляскоўскі, сыннябожчыка рэгента гродзкага, колькі разоў тупойшаблінай па плячох і пакрапіў. А тымчасамФранц, гайдук ягоны, падхапіў Флемінга падпахі,падняў, і гэтак Флемінг уцёк.

— З гэтага зразумела, чаму на сойміках ня раздаходзіла й да сьмерці апанэнтаў. Але ж уплыўна грамаду адбываўся, напэўна, ня толькі празузаемны гвалт?

— Так. Найважнейшае месца займалі закулісныя пе-рамовы паміж кіраўнікамі шляхецкіх партыяў. Моц-на ўплывалі на публіку палымяныя й дасьціпныя пра-

мовы. Але на нашых сучасьнікаў яны падзейнічалі бхіба наадварот — стыль за стагодзьдзі радыкальна пе-рамяніўся. Асноўным жа сродкам, з дапамогаю яко-га разьвязваліся пытаньні, каго абіраць, звычайна былігрошы й добры пачастунак. Анджэй Кітовіч дае ў сва-ім «Вопісе звычаяў за панаваньне Аўгуста ІІІ» амальвычарпальнае апісаньне соймікавага частаваньня:Панства й заможная шляхта частаваліся на сой-міках стравамі адборнымі й напоямі добрымі,найбольш вугорскім віном, якога ім чым болей, дылепшага давана было, тым большая была тамсходка.Дробная шляхта з панамі не мяшалася, мела сваеасобныя сталы па розных сядзібах, а ўлетку пасадах і падворках пад намётамі. Там іх праз увесьчас сойміку кармілі й паілі. Пры кожным такімстале знаходзіўся адзін ды другі з панскага ата-чэньня слуга альбо прыяцель, дзеля заахвочваньня.Стравы для дробнай шляхты не былі вытанча-ныя, звычайна мясныя: валавіна, сьвініна, ба-раніна, часам курэй, гусей ды індыкаў смажанабыло. Гатавалася ўсё салёна ды кісла — кабвыклікала прагу да напояў.З ранку давана было гарэлкі раз, другі й трэці, па-стаўлена на стале колькі боханаў хлебу, брыляўмасла ды кавалкаў смажаніны, што звычайнастоячы разарвана паміж сабою было. Хто адчу-ваў яшчэ па тым падсілку смагу — давалі піва.Зрэшты ад абжорства ўстрымлівалі іх, каб ут-рымацца маглі ў прытомнасьці для соймікавайпрацы, да якой іх адпаведна часу адводзілі ў кась-цёл ці на могілкі — дзе соймік адпраўляўся, наву-чаных ужо, што маюць падтрымліваць, альбочаму працівіцца...Па скончанай сэсіі прыводзілі тыя роты да сваіхсталоў, дзе пачаты абед сутыкаўся зь вячэраю, атая цягнулася да поўначы, а то й да белага дня.

Page 218: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

435434

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Зрэшты, гэтая традыцыя падтрымліваласянават і ў час савецкай «дэмакратыі» — усе ве-далі пра дэпутацкія сталоўкі й крамы. Але каліказаць пра сапраўдную традыцыю саймаваньня— наколькі старадаўняя яна была ў ВКЛ?

— Пачатак яе губляецца ў дагістарычнай эпосе. Агістарычным папярэднікам соймаў і соймікаў быловеча — сход на раду паўнапраўных вольных мужчы-наў. Гарадзкое веча ў Сярэднявеччы магло абрацьальбо пазбавіць улады князя, які быў вайсковым пра-вадыром, а не аднаасобным уладаром. Абіраліся йіншыя службовыя асобы. Як бачым, традыцыя воль-нага абіраньня сягае вельмі далёка, а праіснавала янаў нас да XV стагодзьдзя, калі была замененая соймам.У вайсковай дружыне ваяры зьбіраліся на сваю на-раду — «кола», якое пазьней назвалі рыцарскім. Па-водле старажытных звычаяў, на нараду заўсёдызьбіраліся ў «кола», таму часам ня толькі вайсковыясходкі, але й любую раду называлі «колам». Кожнаягусарская харугва ў Рэчы Паспалітай да канца XVІІІстагодзьдзя мела сваю раду — «харуговае кола», якоезьбіралася раз на год, абіраючы дэпутатаў на вайско-вы трыбунал і дзеля збору сродкаў на ўтрыманьнехаругвы. Той жа Кітовіч апісвае гэткае «кола»:

Калі прыходзіў дзень, прызначаны колу, схадзілісяўсе прысутныя да паручніка альбо да харужага,хто зь іх быў прысутны, альбо да намесьніка, калініводнага афіцэра не было. Там, як заселі ваколстала парадкам старшынства, прэзыдуючы меўда рыцарства павітальную прамову, у якой най-перш прыгаданая была ахвяра жыцьця й фарту-ны дзеля цэласьці айчыны, потым падзяка Най-ясьнейшаму Пану Каралю за яго бацькоўскае прасправы публічныя дбаньне, далей цягнуліся з вус-наў вайсковага красамоўцы пахвалы гетману,правадыру й дабрадзею жаўнерскаму, адважнаму

й непераможнаму ваяру, потым мужным багаты-рам Жаўкеўскім, Карэцкім, Хадкевічам, Чар-нецкім, Сабескім. Напрыканцы даставалася па-троху пахвалаў панам ротмістру, паручніку, ха-ружаму, намесьніку і ўсяе годных калегаў грама-дзе — прысутным і непрысутным...Па ўсіх рахунках прыступалі да абраньня новагадэпутата, пленіпатэнта да Трыбуналу ў Радамій двох рэзыдэнтаў для асыставаньня ротмістру.На гэтыя справы прызначана было тры дні...

— Як выглядала сама працэдура выбараў на шля-хецкіх сойміках? Ці існавалі скрыні, бюлетэні?

— Галасаваньне называлі крэскаваньнем, бо на дош-цы насупраць прозьвішча кандыдата ставілі крэйдаюкрэскі: чым больш крэсак, тым болей галасоў. Гэтабыло тым больш зручна, што ня ўсе выбарцы ўмелідобра чытаць і пісаць. Голас выбарцы так і называўся— крэска, а калі хтосьці перамагаў суперніка на вы-барах, казалі, што ён яго перакрэскаваў.

— Калі шчыра, агульнае ўражаньне ад «павято-вай дэмакратыі» дваістае. Чаго ж у ёй было бо-лей — боек, п’янства, подкупаў, марнаслоўя ціруплівасьці, адказнасьці за Айчыну?

— Самай важнай у нашай дэмакратычнай традыцыімне сёньня здаецца менавіта тая звычка да бытнасьціправа й магчымасьці выбіраць, да значнасьці асобы,якая выпрацавалася ў нашым рэгіёне, не зважаючына ўсе заганы шляхецкай рэспублікі. Той факт, штова ўспамінах, дзёньніках эпохі барока, у мастацкіхтворах таго часу ці прысьвечаных яму шмат старо-нак аддаецца апісаньням соймікаў, трыбуналаў, вы-бараў, гаворыць пра тое, якой важнай была гэтая тэмадля грамадзтва. Гэта — вялікі гістарычны досьвед сва-боды, які ня можа цалкам зьнікнуць у наступныхпакаленьнях.

Page 219: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

437436

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

МОВА ЎЛАДЫ І ЎЛАДА МОВЫ

Размова з Валянцінам АкудовічамПерадусім згадаю знакамітае выслоўе філё-зафа Раляна Барта: «Мова — не рэакцыянэр іне прагрэсіст, мова — гэта звычайны фашыст,бо сутнасьць фашызму ня ў тым, каб забара-няць, а ў тым, каб змушаць гаварыць». Гэтаевызначэньне паказвае на адну з функцыяўмовы як інструмэнту ўлады.

— Ці ня ў зьвязку з гэтай функцыяй можна казацьпра статус мовы як дзяржаўнай?

— Нам толькі здаецца, што мы гаворым мовай. На-самрэч, гэта мова гаворыць намі й праз нас — пры-намсі, так лічыў Ралян Барт. І калі адкінуць філя-зофскія аспэкты гэтай праблемы й зьвярнуцца дажыцьця, дык адказ на вашае пытаньне будзе кароткій катэгарычны: кожная дзяржаўная мова — гэта пе-радусім мова прымусу. Калі заўгодна, ніхто з нас неразмаўляе ні па-беларуску, ні па-француску, ні па-расейску, усе мы гаворым адной мовай — мовай нятой, дык іншай улады.

— У 90-я гады мінулага стагодзьдзя мы, здавала-ся б, урэшце засвоілі, што дзяржаўнай моваюВялікага Княства Літоўскага была старабелару-ская мова. І гэта дазволіла лічыць ВКЛ стара-даўняй беларускай дзяржавай. Але нярэдка ўсё жможна пачуць ад замежных дасьледчыкаў, штогэта была не старабеларуская, а канцылярскаяславянская мова. Такія публікацыі сустракаюццаі ў беларускіх, нават незалежных, выданьнях. Каліадсланіцца ад патрыятычных пачуцьцяў, падпа-радкавацца навуковаму погляду, дык дзе тутісьціна?

— Сытуацыя больш складаная, чым нам хацелася б.Ужо таму, што ў пару Вялікага Княства Літоўскаганіхто той мовы беларускай не называў, дый сам эт-нонім «беларусы» запануе на гэтых прасторах празьнекалькі стагодзьдзяў пасьля зьнікненьня Княства.Ёсьць шэраг іншых, ня менш важкіх аргумэнтаў накарысьць праціўнікаў называць тую мову старабела-рускай. І нашы навукоўцы мусяць улічваць гэтыя ар-гумэнты. Але мы на тыя аргумэнты не павінны зьвяр-таць увагі. Бо з такім жа посьпехам можна паставіцьпад сумнеў назву кожнай мовы, якая мае азначэньне«старажытная». Чамусьці расейцам, чэхам, палякам,баўгарам можна атаясамліваць тыя славянскія га-воркі, на якіх размаўлялі іхныя даўнія продкі, са сваімсучасным нацыянальным этнонімам, а беларусам —дык не, няможна. Не, мы будзем таксама гэта рабіць!

— Вы хочаце сказаць, што кожная спроба за-мяніць назву дзяржаўнай мовы ВКЛ са «старабе-ларускай» на «славянскую» — гэта звычайнаяпалітычная канкурэнцыя, якімі б пераканаўчымінавуковымі аргумэнтамі не карысталіся апанэн-ты?

— Гісторыю, як вядома, піша той, хто застаўся жывы.Пакуль некалькі стагодзьдзяў мы былі быццам мёрт-выя, нашу гісторыю перапісалі на свой рахунак тыя,што заставаліся жывымі. Калі не баяцца словаў, дыкусё гэта трэба было б назваць марадэрствам. І цяпер,калі нашчадкі тых, памерлых, патрабуюць сабе спад-чыну сваіх продкаў, яны чуюць з усіх бакоў лямантмарадэраў. Але давайце пакінем нашую «маёмаснуюцяжбу» з суседзямі на потым. Бо сёньня я хацеў бы,каб мы сканцэнтраваліся на тым, што ні ў каго невыклікае сумневу. А менавіта на тым, што тая мовабыла мовай княскай канцылярыі, гэта значыць, мо-вай палітычнай, прававой і рэлігійнай улады на ўсёйтэрыторыі ВКЛ.

Page 220: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

439438

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Тут дарэчы будзе згадаць словы беларускагагісторыка Янкі Запрудніка, які цьвердзіць: паколькістарабеларуская мова выкарыстоўвалася ў кня-скай канцылярыі ад самага яе заснаваньня ў ХVIстагодзьдзі, беларускую мову трэба лічыць аднойз найстарэйшых дзяржаўных моваў у Эўропе. На-прыклад, кастыльскую мову было загадана ўжы-ваць у гішпанскіх урадавых дакумэнтах у ХIIIстагодзьдзі, ангельская набыла афіцыйнае пры-знаньне ў 1362 годзе, а парыскі дыялект францу-скай дамогся такога статусу ў 1400 годзе.

— Да словаў Янкі Запрудніка дадамо толькі, што ста-рабеларуская мова ня проста выкарыстоўвалася ўкняскай канцылярыі, яна апынулася прыдатнай, кабаб’яднаць уладай у адзінае цэлае вялізную краіну адБалтыйскага мора да Чорнага. А значыць, мова сталамагутным інструмэнтам улады. Вяртаючыся да сло-ваў Раляна Барта, якія Вы працытавалі напачатку на-шай размовы, адзначу, што ў гэтым сэнсе старабела-руская мова нічым ня розьнілася ад іншых паноўныхмоваў. Перадусім, яна існавала як надзвычай эфэк-тыўны інструмэнт заняволеньня й панаваньня.

— Дык як жа беларусам-патрыётам пасьля та-кой характарыстыкі мовы ставіцца да зна-камітага выказваньня Францішка Багушэвіча «Непакідайце ж мовы нашай беларускай, каб няўмёрлі», як і да бясконцага шэрагу падобных вы-казваньняў, якіх даволі можна сустрэць ці ня ўкожнага беларускага паэта?

— Мяркую, што да ўсіх гэтых рамантычна-ўзьнёслыхсловаў ставіцца мы павінны па-ранейшаму: з паразу-меньнем і спагадай. Але ўжо даўно насьпеў час дляўсьведамленьня, што ў мовы ёсьць і іншы — цёмныбок, мова створаная ня толькі дзеля таго, каб слухацьіншага, але каб і слухацца мацнейшага за цябе. Ме-

навіта пра гэта, толькі ўжо адносна пісьмовай мовы,кажа францускі філёзаф Клёд Леві-Строс у кнізе«Сумныя тропікі»:

Трэба прызнаць, што першасная функцыя пісьмо-вай камунікацыі — гэта паскарэньне працэсузьняволеньня людзей. Бескарысьлівае ўжываньнепісьма дзеля інтэлектуальнага й эстэтычнага за-давальненьня ёсьць ускосным вынікам, але й ённайчасьцей ператвараецца ў сродак узмацненьня,апраўданьня ці прыхаваньня таго ж прыгнёту.

Як ілюстрацыю да гэтай гіпотэзы Леві-Строс згадваевялікія дапісьмовыя імпэрыі Афрыкі й ПаўднёвайАмэрыкі, якія нейкі час валадарылі над мільёнамілюдзей, але, ня маючы пісьма, хутка рассыпаліся йзьнікалі. Зьвяртаючыся бліжэй да сучаснасьці, ёнпіша, што ў ХIХ стагодзьдзі

...барацьба зь непісьменнасьцю супадае з узмац-неньнем кантролю над грамадзянамі з боку ўла-ды. Калі ўсе будуць умець чытаць, улада зможаўпэўнена казаць: няма каму адгаворвацца няве-даньнем закону.

З нагоды гэтага выказваньня беларускі культуролягЮрась Барысевіч неяк слушна заўважыў, што бараць-ба бальшавікоў зь непісьменнасьцю мела на мэце тоесамае — татальна ахапіць усё насельніцтва СССРсваім панаваньнем.

— Атрымліваецца, што гэта даўняя аблуда, якаятрымаецца й дасюль — над цёмным народамуладарыць лягчэй, чым над адукаваным. Магчы-ма, цёмны народ лягчэй запрыгоніць і трымаць укаляніяльным стане, але трывала панавацьгэткім чынам наўрад ці ўдасца. Ці ня так?

— Хрысьціянская царква шматкроць павялічылапрастору сваёй улады, калі даўмелася перакладаць

Page 221: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

441440

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Біблію на нацыянальныя мовы. Злучаныя ШтатыАмэрыкі наўрад ці дасягнулі б сёньня такой усясь-ветнай моцы, каб Брытанская імпэрыя (над якой, яквядома, ніколі не заходзіла сонца) у сваю пару непашырыла ангельскую мову амаль на ўсю зямнуюкулю. Калі Брытанская імпэрыя змарнела й заняпа-ла, амэрыканцам заставалася толькі напампаваць гэ-тую ўсясьветную прастору ангельскай мовы ўласнайэнэргіяй.

— Вы казалі, што старабеларуская мова як эфэк-тыўны інструмэнт заваёвы ўлады нічым ня розь-нілася ад іншых. Ці гэта знаходзіла адлюстра-ваньне на заканадаўчым узроўні ў Вялікім Княст-ве Літоўскім?

— Натуральна. Пагартаем Статут Вялікага КнястваЛітоўскага. Сёньня мы бясконца згадваем яго яксьведчаньне высокай прававой культуры старажыт-най Беларусі, не забываючыся пры гэтым адзначыцьлібэралізм і гуманнасьць ейных законаў. Да таго жмы не абмінаем згадкай выразнасьць і распрацава-насьць той беларускай мовы, якой гэты Статут быўнапісаны, і з гонарам цытуем словы Лява Сапегі, што«законы нашы выдадзены не на нейкай чужыннаймове, а на сваёй роднай». І ўсё гэта праўда. Але яшчэбольшая праўда ў тым, што Статут ствараўся ня дзе-ля дэманстрацыі нашай высокай прававой культурый багатай мовы й, тым болей, ня дзеля таго, каб не-калі потым ім ганарыліся нашчадкі. Статут меў кан-крэтную й прагматычную задачу. Праз рэформу пра-вавога поля й сыстэматызацыю законаў больш жор-стка зафіксаваць пісанай мовай уладу паноўнай элітынад гэтай вялізнай, але аморфнай тэрыторыяй. Пась-ля выданьня Статуту, як сказаў бы Леві-Строс, «ула-да магла ўпэўнена казаць: цяпер няма каму адгавор-вацца няведаньнем закону». Статут шматкроць па-вялічыў колькасьць і якасьць улады князя й эліты.

— Статут ВКЛ у пісанай форме юрыдычна за-мацоўваў моц сьвецкай улады. А ў духоўнай сфэ-ры што стаяла на варце ўлады?

— Яшчэ адзін вялікі помнік старабеларускай мовы— «Біблія» Францішка Скарыны. У духоўнай сфэрыяна выконвала тую ж ролю, што й Статут Лява Са-пегі. Беларуская «Біблія» дапамагла канчаткова зруй-наваць паганства на нашых землях і гэтак сканцэнт-раваць духоўную ўладу ў руках царквы. Між іншым,заўважым, што адной з асноўных прычынаў таталь-най паразы паганства была адсутнасьць у яго такоймагутнай зброі дзеля барацьбы за духоўную ўладу, якпаўнавартасная пісьмовая культура.

— Але старабеларуская мова хоць і выявілася якмова ўлады, не змагла зьберагчы Вялікага Княст-ва, і яно назаўжды зьнікне з геапалітычнай мапыЭўропы. Разам зь ім назаўжды зьнікне й старабе-ларуская мова. Чаму так здарылася?

— Мы сёньня ўвесь час гаворым, што старабеларус-кая мова найперш і перадусім была мовай улады. Угэтым была ейная моц, але, як выявілася пазьней, іейная слабасьць. Пасьля ўлучэньня Княства ў РэчПаспалітую, цэнтры ўлады перамясьціліся ў Польш-чу, і мовай улады сталася польская. А старабеларус-кая засталася без сваёй асноўнай функцыі й змарне-ла яшчэ да таго, як тэрыторыі Вялікага Княства апы-нуліся ў складзе Расеі.

— У рэчышчы гэтай тэмы, мова і ўлада, што бВы маглі сказаць пра сучасную беларускую мову?

— Яна высьпела ва ўлоньні беларускай вёскі, паз-баўленай каналаў хоць якой улады. І доўгі час ёю ка-рысталіся адно тая ж вёска й плебэйскія ўскрайкігарадоў ды мястэчкаў. Першае злучэньне (вельмі ка-роткае ў часе) сучаснай беларускай мовы і ўлады ад-

Page 222: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

443442

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

былося ў 1918 годзе, калі была створаная БНР. За-тым гэтае задзіночаньне мовы і ўлады паспрабаваліаднавіць бальшавікі ў БССР (вядомая беларусізацыя1920-х гадоў), толькі неўзабаве яны вынішчылі ўсіх,хто выявіўся сьвядомым адэптам роднай мовы… Алесытуацыя з сучаснай беларускай мовай патрабуе асоб-най гаворкі. Я толькі скажу, што мовай улады сёньняў Беларусі зьяўляецца расейская, а беларуская стала-ся мовай свабоды.

Page 223: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

445444

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Ì ‡ Ú Ó Ÿ Ô

Ì ‡ Ó ‰

‚ Â ‡

Í ‡ Ì Ù ‡ Ï i Á Ï

Ò Û Ï Î Â Ì ¸ Ì Â

Ï˝ÌÚ‡ÎiÚ˝Ú

Page 224: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

447446

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

КАЛЯНІЯЛЬНАЕ Й НЕЗАЛЕЖНІЦКАЕСЬВЕТАБАЧАНЬНІ

Размова з Алесем АнціпенкамМэнталітэт — гэта сьветабачаньне, склад і на-строй думак, тыповыя рысы характару вялі-кай групы людзей. Найчасьцей слова гэтае да-пасуецца да паняцьцяў «нацыя», «народ». Дамэнталітэту народу, сфармаванага гістарыч-ным досьведам, апэлююць палітыкі, калі тлу-мачаць свае перамогі й памылкі. Яны ж фор-муламі мэнталітэту ідэалягічна забясьпечва-юць сваю дзейнасьць. Напачатку ХХ ста-годзьдзя выдатны дзеяч беларускага адра-джэньня Аркадзь Смоліч пісаў у сваёй кнізе«Геаграфія Беларусі»:Розныя аўтары па-рознаму апісвалі харак-тар беларуса. Каб давесьці, што беларусыёсьць нейкаю ніжэйшаю расаю, а гэта былопатрэбна нашым імпэрыялістычным сусе-дзям, шмат хто з этнографаў пануючых на-родаў прадстаўляў беларуса напаўдзікуном.Здаецца, нешта падобнае можна пачуць ісёньня, толькі ў больш прыстойных фарму-лёўках.

— Беларускі мэнталітэт… Які ён? Як, на якіх пад-ставах фармаваўся? Што зь вядомых вызначэнь-няў праўда, а што міт?

— Гаворка сёньня, безумоўна, не ідзе ўжо пра «на-паўдзікунства» беларусаў, але фактам ёсьць тое, штоў другой палове 1990-х гадоў у нашым грамадзтвебылі рэанімаваныя шмат якія каляніяльныя форму-лы, зьмест якіх даволі просты: беларусы — гэта не-паўнавартасны народ, а іхныя культура й мова неда-

разьвітыя. Гэтыя формулы маюць характар менавітапалітычных цьверджаньняў, і ня раз ішлі ад цяпераш-няга кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі. Цікавым упрыведзеным пасажы Аркадзя Смоліча зьяўляеццатое, што, як напачатку ХХ стагодзьдзя, гэтак і сёньня,мы сутыкаемся з калізіяй нашага каляніяльнага міну-лага й памкненьнем да самастойнага нацыянальнагаіснаваньня. І гэтая калізія ёсьць перадусім унутранайпраблемай беларускага мэнталітэту. На вялікі жаль,трэба прызнаць, што беларусы доўгі час былі ў станекаляніяльнай залежнасьці й падпарадкаванасьці. Гэтатраўматычны досьвед нашай гісторыі. А любытраўматычны досьвед, як вядома, адкідаецца ці зага-няецца ў падсьвядомасьць. Таму нядзіўна, што даволізначная частка беларускага насельніцтва ў другойпалове 1990-х гадоў цалкам сьвядома рушыла ў тоенедалёкае й сьветлае мінулае, дзе праблема нацыя-нальнай незалежнасьці й індывідуальнай свабодыпроста не стаяла на парадку дня. Індывідуальная сва-бода й нацыянальная самастойнасьць, як вядома,вымагаюць індывідуальнага выбару й адказнасьці. Длясьвядомасьці падпарадкаванага ні першае, ні другоене зьяўляюцца самакаштоўнымі рэчамі. Адсюль івынікае той канфармізм, як характарыстыка па-водзінаў і рыса характару, пра якія пісаў АркадзьСмоліч і зь якімі яшчэ сутыкаемся сёньня:

Беларус рад каму хаця саступіць, абы была згода.Зразумела, што пры гэткай лішняй, можа, міра-любівасьці гісторыя беларускага народу й не маг-ла ўлажыцца іншым спосабам, як яна ўлажыла-ся. Беларус быў увесь час вельмі прыдатным даролі грамадзяніна будучыны, тае будучыны, калісправядлівасьць запануе між народамі, але быўмала падгатаваным да змаганьня за быт, зажыцьцё, якое йшло вакола яго й яго коштам, алена яго шкоду.

Page 225: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

449448

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Падаецца, што А. Смоліч і іншыя адраджэнцыпачатку ХХ стагодзьдьзя лічылі, што беларус зпрычыны сваёй падрыхтаванасьці да ролі грама-дзяніна будучыні ёсьць у нейкім сэнсе ідэальнайасобай. Тут згадваюцца словы з Эвангельля: «Даб-рашчасныя лагодныя... Дабрашчасныя вы, калі бу-дуць вас ганьбіць і гнаць».

— Гэта праўда, што падпарадкаваныя й гнаныя ма-юць абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. І менавітаяно вельмі ўласьціва беларусам. Там, дзе беларускаежыцьцё будавалася самастойна, без калянізацыйна-га ўціску, гэтае пачуцьцё й рэалізоўвалася. Я маю наўвазе беларускую сям’ю. Вось як піша пра гэта Ар-кадзь Смоліч:

На чале сям’і наагул стаіць гаспадар: ён кіруе ра-ботаю, яе парадкам, судзіць малодшых, загадуеграшыма. Улада яго, аднак, моцна абмежаваная.Свае загады ён робіць, парадзіўшыся зь іншымісябрамі сям’і; калі ж выявіцца, што гаспадар няз-дольны весьці гаспадарку, бывае, што сям’я замя-няе яго іншым сваім сябрам... У беларускай сям’ісаўсім няма тога дэспатызму, які пануе ў мас-коўскай сялянскай сям’і ды наагул на ўсходзе.Жанкі лічацца раўнапраўнымі сябрамі сям’і, а га-спадыня па свайму значэньню саўсім ня меншаяад гаспадара.

— Ці ня ёсьць парадоксам беларускага характа-ру тое, што, як піша А. Смоліч, «беларус умінуўшчыне асабліва ваяўнічым настроем ніколіне вызначаўся», але, з другога боку, «у расейскайарміі лічыўся найлепшым салдатам: адважным,цьвёрдым, вытрывалым»?

— Трэба зазначыць, што А. Смоліч разважае ў ме-жах менавіта той гістарычнай рэтраспэктывы, у якойбеларусы ёсьць проста этнаграфічнай супольнасьцю

ў ейным сялянскім стане. З гэтага стану, як мы веда-ем, і пачыналася адраджэньне беларускай нацыі на-прыканцы ХІХ стагодзьдьзя. З другога боку, добравядома, што беларусы мелі й значна ранейшую гісто-рыю. Гэта гісторыя да XVІІ стагодзьдзя. У XVІІ ста-годзьдзі адбыўся катастрафічны разрыў у беларускайкультурнай традыцыі — традыцыі дзяржаўнасьці ймэнтальнасьці. Як і палякі, мы ў XVІІ стагодзьдзі мелісвой нацыянальны патоп. Гэты патоп быў вынікамбрутальных войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Дастат-кова сказаць, што пасьля вайны 1654—1667 гадоўБеларусь страціла амаль палову свайго насельніцтва.

— Дык як тады паўплывала на мэнталітэт бе-ларусаў іхная гісторыя да XVІІ стагодзьдзя?

— Да XVІІ стагодзьдьзя мы мелі зусім іншую гісто-рыю. Калі сказаць вельмі коратка, гэта быў пэрыяднашай гераічнай гісторыі. І калі Смоліч піша пра тое,што беларусы ў расейскім войску былі найлепшымісалдатамі, мужнымі й храбрымі, дык гэта толькісьведчыць пра тое, што ў нашым нацыянальным ха-рактары ёсьць глыбока прыхаваныя якасьці муж-насьці й рашучасьці нашых далёкіх продкаў-ваяроў.Адсюль і трываласьць беларусаў, адсюль і той нацыя-нальны супраціў, які ў самы розны час яны выяўлялі.Рызыкну выказаць меркаваньне, што Васіль Быкаўпісаў зусім не пра Вялікую Айчынную вайну. Ён пісаўпра генэтычны й экзыстэнцыйны супраціў беларуса.І вобраз Сотнікава — найлепшы таму прыклад.

— Які вобраз народу складваецца, калі мець наўвазе беларускую традыцыю й гісторыю цалкам?

— Гэта вобраз эўрапейскага народу, а наш культур-ны код цалкам эўрапейскі. Гэта яскрава пацьвярджаегісторыя й культура беларускіх гарадоў да другойпаловы XVІІ стагодзьдзя. Я маю на ўвазе перадусімсыстэму гарадзкога самакіраваньня ці магдэбурскае

Page 226: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

451450

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

права, якое было зьявай выключна эўрапейскай. Наўсход ад старажытнабеларускага гораду Смаленскузьявы самакіраваньня проста не існавала. Практыч-на заўсёды Беларусь была шматканфэсійнай краінай,а беларускае праваслаўе відавочна розьнілася ад ра-сейскага. Адной з такіх адметнасьцяў былі правас-лаўныя брацтвы — яны былі органамі супольнагакіраваньня, у іх кантроль за царкоўнымі справаміналежаў прыхаджанам.

— Мэнталітэт кожнага народу відавочна грун-туецца на ягонай гісторыі, а таму ёсьць рэччудаволі кансэрватыўнай. Тым ня менш, ці адбыва-юцца нейкія зьмены ў сучасным беларускім мэн-талітэце і ў якім кірунку?

— Так, адбываюцца, і найбольш яны заўважныя прызьмене пакаленьняў. Гаворка ідзе найперш пра раз-бурэньне каляніяльных комплексаў прыніжанасьцій падпарадкаванасьці. Сьведчаньнем зьяўляеццапаўставаньне новай генэрацыі беларусаў з выразнымпамкненьнем да дэмакратычных пераменаў і неза-лежнай Беларусі. І хаця сёньня мы яшчэ маем дачы-неньне з часткова блякаванай энэргетыкай беларус-кага мэнталітэту, я думаю, што беларусам наканава-на перажыць нацыянальны катарсіс — стан ачыш-чэньня й вызваленьня творчай энэргіі.

ВЕРА Ў БОГА

Размова з Вацлавам АрэшкамВаявода віленскі, уладальнік Нясьвіжу князьМіхал Казімер Радзівіл па мянушцы Рыбань-ка ў «Дыярыюшы» пісаў: «Хварэючы страш-на на камяні, дзяцей сваіх пасылаў я ўчорада касьцёлу Сьвятога Міхала, пехатою, каб замяне афяравалі, ды прыехаў сам ягамосьцьпан ксёндз Валадковіч. Ранкам паслаў дзяцейда Сьвержню, да цудоўнай Маткі Боскай уцаркве й па сьвятара рускага. Хутка да карэ-таў паўсядалі, у дарогу тую едучы. Вялікімцудам тае Маткі й Сьвятога Міхала выйшаўзь мяне камень, з костку дактылёвую, вагоючвэрць чырвонага злотага, калі мяне ўжо зболю канвульсіі бралі». Знакаміты магнат,каталік, запрашае да сябе, каб памаліліся заягонае выздараўленьне, сьвятароў — ка-таліцкага й праваслаўнага адначасна.

— Што гэта? Шчырая, наіўная вера, ці наадва-рот — няпэўнасьць яе, а мо блюзьнерства?

— Гэта тыповая беларуская зьява — талеранцыя мэн-тальнасьці й дзеяньня. У хвіліну небясьпекі ў шчы-рага каталіка, якім быў Радзівіл, не паўстае сумнень-няў — можна зьвяртацца ня толькі да касьцёлу, алей да царквы!

— Формула «адна краіна — адна царква» ніколіне пасавала беларускай мэнтальнасьці?

— Суіснаваньне розных хрысьціянскіх канфэсіяў дырозных рэлігіяў у Вялікім Княстве Літоўскім спара-джала стан пэўнай размытасьці межаў паміж імі. Тойжа Міхал Казімер Радзівіл прыгадвае:

Page 227: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

453452

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Зранку езьдзіў я за мілю да манастыра Машна-горскага, што на маім грунце стаіць і невядомаякой веры, бо адны ўніяты, а другія схізматыкі, аманастырык той досыць пекны, чарняцоў там зчатыры дзясяткі.

Пераход у іншую канфэсію не лічыўся злачынствам,і многія вядомыя людзі пачыналі сваё жыцьцё ў ад-ной канфэсіі, а заканчвалі ў іншай. Прыгадаймагарлівага каталіка, пілігрыма й фундатара касьцёлаўМікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку, які спачаткубыў кальвіністам. Некаторыя магнаты пераходзілі зьверы ў веру некалькі разоў, захоўваючы пры тым ісвой стан, і грамадзкі давер, больш за тое — рабілігэта з карысьцю для сябе. Падобна, што першы пры-клад падаў наш вялікі князь Міндоўг, які пабыў спа-чатку паганцам, затым хрысьціянінам, пасьля зноўпаганцам. Так, і ў веры беларусаў нават па сёньняшнідзень захавалася шмат ад ягонага паганскага сьве-таўспрыманьня.

— У чым жа гэта найбольш выяўляецца? У папу-лярнасьці розных забабонаў ды прыкметаў?

— Забабоны — гэта ня самае істотнае ў паганскайспадчыне беларусаў. Увогуле ўся эўрапейская куль-тура прасякнутая забабонамі, сьлядамі сваёй антыч-най і барбарскай паганскасьці, і беларускія забабо-ны адпавядаюць ім. Але своеасаблівасьць і арха-ічнасьць веры ў нашым рэгіёне праяўляецца хутчэйва ўтылітарным ды вельмі побытавым, нават свойскімстаўленьні да рэлігіі, да Бога й сьвятых. У царкву цікасьцёл прыходзілі як да бацькі ці да пана — пара-дзіцца, пажаліцца, папрасіць. Бог быў сваім Богам —селянінам, рамесьнікам, жаўнерам, магнатам, апра-наўся па-мясцоваму, размаўляў па-свойску. Барока-выя беларускія абразы прадстаўляюць сьвятых, адзе-тых у кунтушы альбо сялянскія сьвіткі, зь цяжкімі

працавітымі рукамі, з чырвонымі, пабітымі ветрам ісонцам тварамі. І сьвятых, і Дзеву Марыю, і Ісусапесьцілі, як сваіх блізкіх, адзявалі ў прыгожыя су-кенкі, абдарвалі іх ланцужкамі й пярсьцёнкамі, прыгэтым часта нават і ня ведалі на памяць «Войча наш».Бог быў дасяжным — ён даваў знакі, шкадаваў, літа-ваўся, а калі трэба, сувора караў, ён ня грэбаваў ніпрацаю, ні крывёю. Пісьменьнік Ян Хрызастом Па-сак, які ваяваў у XVІІ стагодзьдзі з маскоўцамі ў Бе-ларусі, прыгадвае ў мэмуарах такі эпізод. Пасьлябітвы дапамагаў ён ксяндзу Пякарскаму рыхтаваццада палявой імшы, а ваявода Чарнецкі кажа: «Панебраце, прынамсі рукі ўмый ад крыві». Адказаў ксёндз:«Нічога, ня шкодзіць гэта, ня брыдзіцца Бог крывёю,разьлітаю дзеля імені Ягонага».

— Са старасьвецкіх мэмуараў паўстае пераваж-на культура шляхецкая. Якім быў Бог шляхты?

— Амаль усе аўтары дзёньнікаў закранаюць пытань-не веры й Бога. Але найбольш выразна й яскрава ак-рэсьліў мадэль шляхецкай веры эпохі «залатой воль-насьці» пісьменьнік і публіцыст Гэнрык Жавускі ўсваёй знакамітай імітацыі шляхецкага дзёньніку —«Успамінах ягамосьці пана Севярына Сапліцы». Ёнукладае ў вусны Караля Станіслава Радзівіла ПанеКаханку такі маналёг:

Калі пачаў я маліцца Пану Езусу ў Барэмлі, ён дамяне азваўся: «Радзівіле, вяртайся на Літву й кла-няйся шляхце наваградзкай ад мяне». А я яму натое, упаўшы на зямлю крыжам: «Пане! А як маюя на Літву вяртацца, калі мяне Твой біскуп ганіць!»А Ён мне: «Гэта ня мой біскуп, гультай гэта, алесупраць цябе анічога не дакажа. Вяртайся, Ра-дзівіле, на Літву, а хай мяне д’яблы забяруць, каліты ня будзеш Радзівілам па-даўняму, а ён, як быўкеп, так кеп і застанецца». Вось жа я, пане ка-

Page 228: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

455454

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ханку, асьмялеўшы з такога прыёму Пана й Богамайго, да вас вярнуўся, і Пан мой узнагародзіў маюверу...

А берасьцейскі кашталян Марцін Матушэвіч апавя-дае ў «Дыярыюшы жыцьця майго…» пра КараляСтаніслава Радзівіла Пане Каханку й такое:

Князь Радзівіл, ваявода Віленскі, упіўшыся, ішоў дакапліцы, ды там тады гадзіны зь дзьве альбо бо-лей сьпяваў псальмы, ружанец дый іншыя пабож-ныя песьні, пакуль аж не закрычыць і не працьве-разее…

— Што азначаюць такія стасункі з Богам?

— Чалавек, не знаёмы з культураю Рэчы Паспалітайтаго часу, можа палічыць такія стасункі з Ісусам Хры-стом зьняважлівымі, блюзьнерскімі. Але КаральСтаніслаў, як і згаданы напачатку Міхал Казімер, ве-рылі шчыра й аддана. Толькі, зьвяртаючыся да СынаБожага «Пане», Радзівіл як бы дадае часам: «браце».Ісус — свой «пан-брат», і прабабка ягоная, як лічыцьПане Каханку, была ліцьвінкаю й апякуецца Бог най-перш Літвою — гэта значыць, па-сёньняшняму, Бе-ларусьсю, і размаўляе з Радзівілам прыватна, па-свой-ску, а выявы сьвятых у касьцёле мала чым розьняццаад партрэтаў шляхецкіх продкаў. Такая пэрсаніфіка-цыя боства характэрная больш для прымітыўныхкультураў, чым для разьвітага монатэізму. Але гэтаня сьведчыць пра адсталасьць ці прымітыўнасьцьбеларускай рэлігійнай культуры. Магчыма, ва ўмовах,калі на адзінай тэрыторыі сустракаліся розныя кан-фэсіі, этнасы, такі падыход адмыслова замацаваўсяяк мэханізм, з дапамогаю якога не правакуюцца аль-бо хутка гасяцца канфлікты. Недзе ў нацыянальнайпадсьвядомасьці, ня ў розуме, захоўвалася адчувань-не, што багоў шмат — у кожнага свой, і кожны можабыць добры па-свойму.

— Можа, такая інстынктыўная талеранцыя —своеасаблівае пасланьне беларусаў сьвету? Можа,яно зробіць сэнсоўным і карысным існаваньне на-цыі сярод багацейшых і шчасьлівейшых народаў?

— Хацелася б у гэта верыць. Але магчыма гэта, толькіпакуль свая вера моцная. Вось жа й Міхал КазімерРадзівіл не аднойчы паўтараў:

Шчасьліва пачынаю гэты рок, бо ведаю, што, якпрызваны я да веры Сьвятой Каталіцкай Рым-скай, пры Хрысту Сьвятым ёсьць, так у ёй жыву,жыць і ўмерці прагну...

Пакуль вера моцная, цярпімасьць, павага да чужыхбагоў ня страшныя. Але калі на месцы веры зьяўля-ецца пустка, яе лёгка могуць заняць чужыя ідалы. Так,на месцы жывой уніі цэркваў зьяўляюцца мёртвыяхімэры — накшталт «праваслаўнага атэізму». Гэтаепаняцьце, хіба, магло нарадзіцца толькі ў Беларусі.

— Дык што застаецца тады беларусам — ад-маўляцца ад талеранцыі й пераходзіць да фунда-мэнталізму?

— Фундамэнталізм, як і вяртаньне СССР, — спробакрочыць назад. Гісторыя таго ня любіць. Але белару-сы маюць традыцыю разьвязваньня праблемаў празвыбар. Выбіралі сабе канфэсію, выбіралі паслоў насойм, абіралі вялікага князя. Не заўсёды ўдала — але,прынамсі, выбар яшчэ заставаўся. І цяпер яшчэ няпозна выбраць — альбо «праваслаўны атэізм», зь пек-лам у дадатак, альбо вольнае жыцьцё — і надзею нажыцьцё вечнае.

Page 229: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

457456

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПРАЧЫТАЦЬ МІЦКЕВІЧАПА-БЕЛАРУСКУ

Размова з Валянцінам АкудовічамБеларусь Багушэвіча й Беларусь Міцкевіча —гэта сапраўды дзьве Беларусі, дзьве краіныдвух геніяў прыгожага пісьменства й мысь-леньня XІX стагодзьдзя. Геніяў, бадай што,непераўзыдзеных і да сёньня. Беларусь Багу-шэвіча — мужыцкую — падхапілі наступныяпакаленьні, зразумелі яе, адчулі й адчуваюцьу ёй сябе ўтульна. Беларусь жа Міцкевічапакінулі па-за ўвагаю, не прачыталі па-бела-руску — напэўна, не захацелі. Толькі дакра-наліся да яе праз замежныя мовы — празмову арыгіналу (польскую) і мову перакладу(расейскую). Нарэшце, у стагодзьдзі ХХІ ёсьцьмагчымасьць чытаць «Дзядоў» па-беларуску:Гэтак і сёньня, калі белай зданьнюВыйду на сьвет чужародны з-пад ценю,Хтосьці праклёнам балючым параніць,Хтосьці зьбяжыць у зьдзіўленьні.«Дзяды», напісаныя пра Беларусь, пабачылісьвет двухтомнікам на беларускай мове ў пе-ракладзе Сержа Мінскевіча.

— Што значыць — чытаць Міцкевіча па-белару-ску? І ці так ужо патрэбна гэта рабіць?

— Адбылося нешта нават не драматычнае, а трагічнаез таго, што мы не прачыталі Міцкевіча. Дакладней —што мы не прачыталі Беларусь паводле Міцкевіча. Ёнусё жыцьцё перакладаў Беларусь на польскую мову,арыгінальнага Міцкевіча мы не заўважылі, бо чыталіяго празь пераклад. А сам Міцкевіч іншай краіны,акрамя Беларусі, у сваім жыцьці ня меў. Усе астатнія— эміграцыя. І Польшчы ён ня бачыў.

— Ці стварыў Міцкевіч мэнтальную мадэль Бе-ларусі? Ці можам мы яе адшукаць цяпер, калічытаем па-беларуску?

— Міцкевіч стварыў сваю мэнтальную мадэль на вы-сокай Беларусі, на Беларусі прыгожых жанчын, вы-сакародных шляхціцаў, на Беларусі інтэлектуалаў,філёзафаў, містыкаў, на змагарнай, самаахвярнай Бе-ларусі, якая адпакутавала ў Сібіры, у турмах.

Але мая любоў на сьвецеНе на адным спачыла чалавеку,Не як пчала на ружы квеце,Не на адной сям’і, часіне, веку.Люблю я ўвесь народ! І як зямля людзей,Наступныя і ўсе былыя пакаленьніЯ прытуляю да грудзей.Люблю яго, як сябар, бацька, муж, каханак,Хачу даць шчасьце і ўзрушэньне,Накіраваць у вольны сьвет яго памкненьні,Але пакуль той спосаб мной не адшуканы.

— Змагарны момант у беларускай літаратурывельмі істотны. Дык чым мэнтальная мадэльМіцкевіча розьніцца ад іншых?

— Мэнталітэт — гэта спосаб і форма бачаньня кож-ным народам сябе ў сусьвеце й сусьвету ў сабе. Кож-ны народ мае сваю мэнтальную мадэль, якая звычай-на будуецца на практычным, рэальным досьведзежыцьця й потым замацоўваецца на паперы — у тво-рах літаратурных, філязофскіх, мастацкіх, гістарыч-ных. Ужо потым трансьлюецца праз культурныязнакі ў іншыя пакаленьні. Спосабы й формы жыць-ця ў народу могуць зьмяніцца. Але мэнтальная ма-дэль, замацаваная ў гэтым народзе, застаецца. Заўваж-це: мэнтальная мадэль Расеі, збудаваная на вялікімрасейскім народзе, на Вялікай Расеі, працуе й сёнь-ня, у той час, як ужо даўно няма ніякай Вялікай Ра-

Page 230: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

459458

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

сеі. Ёсьць зьбяднелая, змарнелая, нямоглая, вялізнаякраіна. У той самы час кожны расеец па-ранейшамуадчувае сябе вялікім расейскім чалавекам.

— А чаму беларусы даволі лёгка прынялі мэнталь-ную мадэль Багушэвіча?

— Што тычыцца беларусаў, дык увогуле атрымаласяпарадаксальная сытуацыя. Мы — папяровая нацыя,мы — нацыя, якая сфармавала сваю мэнтальную ма-дэль не з рэальнага жыцьця, якое яна пражывала, а здосьведу літаратуры. Роля Францішка Багушэвіча ўгэтым найвялікшая. Бог стварыў Сусьвет, Багушэвічпрыдумаў Беларусь. Уласна Багушэвіч больш геніяль-ны за Янку Купалу, таму што Янка Купала простагеніяльны паэт. Напісаць нацыю можа нехта вялікі.На жаль, сама ідэя ў Багушэвіча была геніяльная, атэкст атрымаўся не геніяльны. Багушэвіч прыдумаўБеларусь як літаратурнага героя. Заўважце, няманіякай розьніцы паміж біяграфіямі Міцкевіча й Ба-гушэвіча. Абодва — шляхціцы, абодва — інтэлігенты,абодва — інтэлектуалы, але як розьняцца два вобра-зы Беларусі: Беларусь Міцкевіча й Беларусь Багушэ-віча. Якая ў Багушэвіча Беларусь? Занядбаныя хаткі,балоты, зацірка... Мэнтальная мадэль, сфармуляванаяБагушэвічам, ня выйшла па-за межы літаратуры.Жыцьцё ішло само па сабе, а літаратура тым часамраскручвала Багушэвічаву мадэль, якая не адпавяда-ла поўнай карціне жыцьця. Акрамя мужыкоў, былій людзі заможныя. У Беларусі на той час было большза дваццаць опэрных прыватных тэатраў. Ад ХV ста-годзьдзя былі дзясяткі гарадоў з магдэбурскім пра-вам. Таму вылучаць яе ў нейкі рэгіён татальнага няш-часьця было несправядліва. Заўважце, Міцкевіч не ад-маўляе таго, што Беларусь — драматычная, трагічнаяпрастора, але ўсьведамляе яе з драматызмам высокім.

— Чаму тады Міцкевічава Беларусь не прыжыла-ся, ня мела працягу ў літаратуры, у сёньняшняй

сьвядомасьці беларусаў? Чаму Багушэвічава Бела-русь аказалася больш жывучай, чаму яе падхапілій Купала, і Колас?

— Адной з прычынаў і быў сам Багушэвіч, які, пры-думаўшы такую Беларусь, патрапіў у свой час.Паўплываў і прыход бальшавікоў з ідэалёгіяй няш-часных, змарнелых, якіх бальшавізм павінен быў вы-ратаваць. Але пераводзіць прычыну толькі ў сацыяль-ны плаз ня трэба. Гэтую традыцыю занядбанай Бела-русі працягвала й літаратура Заходняй Беларусі, каліяна не была пад бальшавікамі. Больш за тое, і ўсеэмігранцкія асяродкі зноў пісалі гэтак жа.

— Ці быў супраціў той мадэлі?

— Першым небясьпеку заўважыў Вацлаў Ластоўскі,распачаўшы знакамітую дыскусію артыкулам пра«сплачваньне даўгоў». Ён ня проста сказаў, а закры-чаў: «Дый хопіць нам гэтых саламяных стрэхаў!Хопіць нам ужо гэтых няшчасных мужыкоў у лап-цёх! Хопіць нам зьбяднеласьці й выклятасьці! Па-глядзіце, хараство навокал! Давайце апяваць прыга-жосьць!». Ён прапанаваў свой праект мэнтальнаймадэлі, якую й пабудаваў на «крыўскай» ідэі: на на-шай тэрыторыі ў свой час існавала магутная цывіліза-цыя, якая спарадзіла антычную цывілізацыю грэкаўі рымлянаў. Ластоўскі пабудаваў нацыянальнуюўтопію. Існавалі тры магчымыя варыянты, як мнебачыцца, мэнтальных мадэляў. Гэта — «высокая»мэнтальная мадэль, якую запрапанаваў Міцкевіч іякую выкарысталі палякі на ўсе сто дваццаць адсот-каў, а мы праігнаравалі. Затым — «нізкая» мадэль,самы горшы варыянт «нізкае» мадэлі прапанаваўгеніяльны Багушэвіч. Безумоўна геніяльны, таму штогэтую ж «нізкую» мэнтальную мадэль прапанавалі йрасейскія славянафілы: К. Аксакаў, А. Хамякоў, бра-ты Кірэеўскія. Нарэшце, трэці тып мэнтальнай ма-дэлі — на грунце ўтопіі.

Page 231: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

461460

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

— Але ўтапічная мадэль таксама была неадна-родная?

— І тут магчымыя варыянты: нацыянальная ўтопія,якую прапанаваў Ластоўскі, і сацыяльная ўтопія, пра-панаваная бальшавікамі. Між іншым, утапічная мэн-тальная мадэль зусім не азначае, што яна ня можабыць рэалізаваная. Напрыклад, бальшавікі на ўта-пічнай рабоча-сялянскай ідэі стварылі «савецкі на-род». Яны стварылі мэнтальную мадэль, ад якой мый сёньня яшчэ ня можам адлучыцца. У пэўных умо-вах утапічная мэнтальная мадэль Ластоўскага такса-ма магла б быць рэалізаваная.

— Вернемся да «высокай» мэнтальнай мадэлі.Няўжо яна ніколі ня мела працягу? Мне падаецца,што і ў жыцьці, і ў літаратуры ёсьць прыкладыімкненьня да яе.

— Прыкладаў нямала. Найбольш яркі — УладзімерКараткевіч. Уласна кажучы, Уладзімер Караткевіч —гэта Адам Міцкевіч, але ўжо напісаны па-беларуску.Угледзьцеся, якая прыгожая Беларусь адкрылася намКараткевічам! Чаму мы яе па-сапраўднаму палюбілі?Чаму ён выдаецца фантастычнымі для Беларусі на-кладамі? Чаму ён стаў знакавай фігурай? А толькітаму, што калі Міцкевіч перакладаў Беларусь па-поль-ску, то Караткевіч пераклаў Міцкевіча па-беларуску.І таму я скажу так: хопіць нам чытаць Беларусь па-водле Багушэвіча й Купалы. Трэба іх адкласьці нафакультатыўнае чытаньне. Добра было б, каб у база-вым, акадэмічным курсе прачытаньне Беларусі адбы-валася паводле Міцкевіча й Караткевіча. Давайце ад-крытымі вачыма зірнем на гэтую Беларусь. Мы паўсім сьвеце параскідалі сваіх геніяў, інтэлектуалаў,філёзафаў, актораў, спартоўцаў. Зрэшты, іх і тут па-куль што безьліч.

БЕЛАРУС У НАТОЎПЕ

Размова зь Пятром ВасючэнкамАмэрыканскі пісьменьнік Эдгар По ў навэлі«Чалавек натоўпу» распавёў пра істоту, якаяфізычна ня можа існаваць па-за людзкой ма-сай. Апавядальнік назірае за тым, як чалавекнатоўпу вандруе па Лёндане, бы па лесе з ча-лавечых целаў, як ён пакутуе, калі вуліцыпусьцеюць, і як аджывае ў хаосе чалавечагаруху. Уначы ён знаходзіць паратунак у на-тоўпе злодзеяў, забойцаў ды прастытутак.Сваёй фантасмагорыі Эдгар По надаў эпіграфз Жана Лябруера, францускага пісьменьніка-мараліста: «Уся наша бяда ў тым, што мы няможам быць у адзіноце». А чаму б не ўявіцьапісаную істоту на вулках старога Полацку,Вільні, Менску, Коўны — паўсюль, дзе, як ка-заў Максім Багдановіч, «натоўп закруціўсярухавы»? Гэты пэрсанаж можа апынуцца і ўнатоўпе сялянаў, што з косамі й віламі ата-куюць панскі маёнтак, і парыжанаў, якія ла-дзяць барыкады.

— Чаго беларус баіцца больш — быць у натоўпеці па-за натоўпам?

— Беларусы, як і іншыя нацыі, складаюцца зь лю-дзей розных. І ў гэтым асяродзьдзі можна знайсьцілюдзей, блізкіх паводле мэнтальнасьці да чалавеканатоўпу, апісанага Эдгарам По. Выйсьці з натоўпу,вылучыцца з натоўпу, ізалявацца ад натоўпу людзі,беларусы, могуць баяцца з розных прычынаў. Баяц-ца выйсьці з натоўпу тыя, каму няма чаго сказацьсамім сабе альбо Богу — у каго няма сваіх думак.Баяцца выйсьці з натоўпу тыя, хто прывык дзяліцца,і каму няма чым дзяліцца з астатнімі. Баяцца выйсьці

Page 232: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

463462

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

з натоўпу тыя, хто шукае ў натоўпе сабе правадыраабо ідала, альбо тыя ж правадыры альбо ідалы, бо яныпануюць толькі ў натоўпе. Натоўп вылучае зь сябе іх,яны бяруцца, гэтыя правадыры й ідалы натоўпу, не-вядома адкуль і невядома куды зьнікаюць, таксамахаваюцца ў натоўпе. Нарэшце, натоўп валодае сваёймагіяй. Ён, як правіла, зьвязаны з гарадзкімі вулкамі,гарадзкім краявідам, а горад, як вядома, валодае не-вытлумачальнай магіяй, пра што й сьведчыць санэтБагдановіча «Ў Вільні»:Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!Снуюць хлапцы, суюшчыя рэклямы…Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы…Грук, гоман, гул — усё ракой імкне.

А дальш — за радам кас, лямбардаў, банкаў —Агні вакзала… павадка фурманкаў…Віры людзей… сіпяшчы паравоз…

Зялёны сэмафор… пакгаўз… склады…Заводаў коміны пад цьмой нябёс…О, гораду чароўныя прынады!

— Хто баіцца натоўпу?

— Найперш любяць адзіноту тыя, хто шукае цішыній самоты, каб пагаварыць з Богам. Так шукалі яе ўсваёй кельлі Эўфрасіньня Полацкая і ў стаўпе нашзнакаміты стоўпнік, самотнік і мысьляр Кірыла Ту-раўскі. Баяцца натоўпу тыя палітыкі, што ня любяцьправадыроў і ідалаў, але шукаюць улады над на-тоўпам, прыйшоўшы да яго збоку, стаўшы па-над ім.Баяцца натоўпу рамантыкі, шукальнікі прыгодаў.Баяцца натоўпу й тыя, каму ёсьць чым дзяліцца, алехто ня хоча дзяліцца. Як Лявон Бушмар — герой апо-весьці Кузьмы Чорнага, які паводле сваёй натуры —чалавек, біялягічна прызначаны да адзіноты. ЛявонБушмар некалі трапіў у войска, і казарменны калек-тыўны побыт для яго аказаўся абсалютна непрыдат-

ным. Ён баяўся, хутчэй за ўсё, аднолькавасьці. Слуш-на, што ёсьць людзі, якія баяцца дыктату большасьціальбо так званага бальшавізму. Як правіла, гэтаінтэлігенты, якія маюць свой погляд на рэчы, адроз-ны ад калектыўнага. Прыкладам можа служыць док-тар Штокман — герой драмы нарвэскага драматур-га Г. Ібсэна «Вораг народу», які любіў гаварыць: «Боль-шасьць заўсёды памыляецца». Зрэшты, у Ф. Шылера,у ягонай незавершанай драме Леў Сапега таксамагаворыць прыкладна гэтыя ж словы — «большасьцьпамыляецца, ня слухайце натоўпу». Бо натоўп — гэтане калектыўны розум — хутчэй, зборны інстынкт.

— Беларускую гісторыю хто рабіў — лідэры цінатоўп?

— Можа падацца, што часам хаду гістарычных па-дзеяў вызначае менавіта натоўп, альбо, як казалімарксісты, народ, які ёсьць рухавіком гісторыі. Алерозьніца паміж натоўпам і народам істотная. Натоўп— гэта калектыўны інстынкт, інстынкт уласьніцтва,інстынкт шуканьня правадыра. А народ — гэта ка-лектыўны досьвед, калектыўная воля й калектыўнырозум. У нашай гісторыі былі выпадкі, калі калек-тыўны інстынкт перамагаў калектыўны розум. Часамгэта было зьвязана з палітычнымі інстытутамі, такімі,як Полацкае веча, якое было заканадаўчым органамПолацкага княства. Веча мела характарыстыкі й на-тоўпу, і народу. Паводзіны Полацкага веча, паводлелетапісу, выглядаюць часам абсалютна непрадказаль-нымі, іррацыянальнымі. Няясна, прыкладам, чаму ў1186 годзе яно лагодна прыняло чужынцаў — ноўга-радцаў і смаленцаў, але крыху пазьней адхіліла якваладара Ягайлавага брата, Скіргайлу. Напэўна ж,былі іррацыянальныя прычыны. Нарэшце, натоўп —гэта заўсёды крыніца бунтаў, пагромаў, чаго асаблівабаяліся нашы асьветнікі, ціхія шляхціцы й інтэліген-ты ў ХІХ стагодзьдзі. Ян Баршчэўскі піша верш «Бунт

Page 233: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

465464

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

хлопаў», дзе паказвае, як гэтая стыхія ў 1812 годзеўрываецца ў двор пана й чыніць пагром, пакуль няпрыходзіць аканом і не разганяе гэтых узбунтаваныхі ўжо п’яных мужыкоў. Недзе тое самае праз ста-годзьдзе напіша Максім Гарэцкі ў драме «Чырвоныяружы», калі будзе апавядаць, як сялянскі натоўп руй-нуе панскі маёнтак, гвалціць, забівае. Што да асобаў,лідэраў, дык для беларускай гісторыі яны былі меншвызначальнымі, чым, прыкладам, у краінах Усходу.

— Няўжо ў Беларусі не было спробаў арганізавацьнатоўп, перавесьці яго ў іншую якасьць?

— Пра гэта напачатку ХХ стагодзьдзя ці не ўпершы-ню ўсур’ёз задумаліся нашаніўцы. Інтэнсіўна шукалатакіх магчымасьцяў і беларуская літаратура. Вось жаЯнка Купала ў паэме «Сон на кургане» стварыў роз-ныя мадэлі людзей, якія настолькі ізаляваліся й аднароду, і ад натоўпу, што іхныя энэргія й воля рабілісяразбуральнымі. У той жа час Купала ў хрэстаматый-ным вершы «А хто там ідзе?» паказвае беларусаў аба-драных, абшарпаных і прыніжаных — менавіта на-тоўпам. І для мяне было загадкаю — што ім пераш-каджала людзьмі звацца? Чалавечая маса рухаеццатам зусім бязь лідэра. Ён яшчэ ня вылучыўся. ХацяКупала клікаў гэтага лідэра, гукаў яго ў вершах «Пра-рок» альбо «Прыйдзі, народу майго ўладар». ПотымХХ стагодзьдзе прадэманстравала даволі жудасныяпрыклады таго, як ня трэба арганізоўваць натоўп. Гэтай вядомая калектывізацыя, гэта й палітычныя та-талітарныя й аўтарытарныя сыстэмы, калі народрабіўся ня толькі прыладай працы, але й калек-тыўным мікрафонам, што агучваў ідэі дыктатараў.Лідэры скарыстоўваюць народную звычку быць у на-тоўпе.

— Але ж беларусы ідуць на выбары й выбіраюцьсабе лідэра. Значыць, ня хочуць адчуваць сябелюдзьмі ў натоўпе...

— Згадаем для пачатку «Новую зямлю» й разьдзел зьяе «Дзядзька ў Вільні», дзе мы пабачым дваістаестаўленьне беларуса да натоўпу:

Эй, Божы люд! Якая сілаЦябе віхрамі закруціла?Куды ты йдзеш, чаго шукаеш?Які ты ў сэрцы смутак маеш?Куды вядзе твая дарога?Чаму задума і трывогаПячаць на твар твой налажыла?Чаго глядзіш ты так няміла?Няма ў тваіх вачах прывету,Як ты ня рады сонцу, сьвету,Ідзе народ, як хвалі мора,Як хмары ў небе на прасторы.Адны другім усе чужыя,Ідуць старыя і малыя,Ідуць, шнуруюць чарадою,Заняты кожны сам сабою.І дзядзька з гэтым людам зьліўся,Як зерне ў зернях, загубіўся.

Беларус, як той дзядзька ў Вільні (у тым ліку й бела-рус-інтэлігент), ужо ведае разбуральныя сілы тагоіррацыянальнага, што хаваецца ўнутры натоўпу. Ёння хоча гэтага разбурэньня. Але, як той жа дзядзькаў Вільні, кожны момант гатовы схавацца, даць ныр-ца ў натоўп, каб застацца істотай, у нейкім сэнсе,грамадзкай. Схавацца ад адказнасьці, ад патрэбырабіць выбар. Гэта ж здараецца з нашымі інтэлекту-аламі й людзьмі мастацтва, якія ня хочуць разьвітац-ца са сваімі творчымі зьвязамі, створанымі паводлесталінскай схемы. Часам і з нашымі палітыкамі гэтаадбываецца. Мне думаецца, што Беларусь заўсёды зсабою носіць натоўп — як цень, у які можна прынагодзе сысьці, ці як сьлімак носіць сваю ракаўку. Алебеларус сёньня ўжо ўсьведамляе, што натоўп патрэб-

Page 234: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

467466

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

на трансфармаваць у народ. Становяцца бачнымі йшляхі дасягненьня гэтай ідэі — асьветніцтва, павагада чалавечай годнасьці й правоў чалавека, пачуцьцёнацыянальнай еднасьці альбо крэўнасьці. Пры гэтыхумовах натоўп пераўтвараецца ў народ, а асоба пе-раўтвараецца ў інтэлектуала, палітыка, лідэра.

ШЛЯХ ДА ГАРАДЗКОЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Размова з Захарам ШыбекамСёньня каля сямідзесяці адсоткаў жыхароўБеларусі лічаць сябе гараджанамі. І гэтаяколькасьць няспынна расьце коштам заняпа-ду вёсак.

— Калі прыйшла да нас гарадзкая цывілізацыя йякім чынам прыжылася на беларускай зямлі? Якіярысы гарадзкой цывілізацыі ў Беларусі можна вы-значыць?

— На маю думку, гарадзкая цывілізацыя ў Беларусіканчаткова не ўсталявалася. Мы застаемся вясковайнацыяй, калі мець на ўвазе ня толькі матэрыяльны,але й духоўны бок гарадзкой цывілізацыі. Нашы га-рады населены нядаўнімі вяскоўцамі, якія яшчэ непасьпелі стаць гараджанамі. І ў гарадзкіх кватэрахяны жывуць вясковымі клопатамі, думаюць па-вяс-коваму. Сьвядомасьць не пасьпявае за зьменамі ўграмадзтве.

— Вы хочаце сказаць, што ўрбанізацыя Беларусіажно да сёньня незавершаная?

— З канца XVIII стагодзьдзя пачалася імкліваяўрбанізацыя краінаў Заходняй Эўропы. Узрасталароля гарадоў. Урбанізаваўся побыт людзей і іхнаемысьленьне. І якраз тады Вялікаму Княству Літоўска-му вельмі не пашчасьціла. Яно выпала з гэтага пра-цэсу. Разбурэньне гарадзкой інфраструктуры ў вынікуняспынных войнаў з суседзямі істотна аслабіла дзяр-жаву, што й сталася адной з прычынаў гвалтоўнагадалучэньня яе да Расейскай імпэрыі. Ва ўмовах Расеіўрбанізацыя запаволілася, а галоўнае — абмінала ка-рэнную нацыю, беларусаў. Царскі ўрад фактычна за-крыў для мяшчанаў-хрысьціянаў шлях да камэрцый-

Page 235: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

469468

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

най дзейнасьці, калі пазбавіў іх падатковых прывілеяўі перапісаў да падатнага насельніцтва. А калі царызмзабараніў прадпрыемным габрэям пакідаць межыбылога ВКЛ і сяліцца па-за гарадамі й мястэчкамі,ён ускладніў доступ у горад вяскоўцам. І што цікава:калі небясьпечныя для самадзяржаўя жыхары гара-доў усяляк абмяжоўваліся ў правах, то жыхары вё-сак менш уціскаліся, нават мелі падатковыя льготы,бо яны разглядаліся як этнаграфічны матэрыял длябудаўніцтва расейскай нацыі. Беларускія сяляне пры-вязваліся да зямлі, як сучасныя грамадзяне да сотаксваіх вясковых бацькоў ці лецішчаў. У гарадах коль-касна дамінавалі габрэі й расейцы. Сялянаў адхіляліад гарадзкіх справаў, іхная сьвядомасьць не ўрбаніза-валася. Яны заставаліся шэрай, індыфэрэнтнай, пас-лухмянай масай. У канцы XIX стагодзьдзя ў гарадахБеларусі пражывала каля дзесяці адсоткаў на-сельніцтва, тады як у гарадах Нямеччыны й Францыі— каля сарака. Апрача таго, мы згубілі сталіцу. Вільняператварылася ў звычайны губэрнскі цэнтар, хоць ісамы буйны (154 тысячы насельнікаў у канцы XIXстагодзьдзя).

— А Менск? Ён жа стаў сталіцай…

— Менск ніколі не заменіць Вільні. Ужо з той пры-чыны, што Менск ня ёсьць знакамітым гістарычнымцэнтрам. Ён ніколі ня меў уласнага каралеўскага два-ра, як Вільня, Кіеў, Варшава ці Масква. Менск страціўнават замчышча, дзе жылі менскія ўдзельныя князі. Ікалі ўдасца аднавіць гістарычны цэнтар гораду (за-мчышча зь ягоным земляным валам і драўлянымісьценамі), ён усё роўна ня будзе выглядаць, як Крэмльу Маскве, як Каралеўскі палац у Варшаве, як Праскіград у Празе. Таму гістарычны патэнцыял гораду недазваляе Менску стаць у адзін шэраг з эўрапейскімісталіцамі. Можа, таму беларусы й туляцца да Маск-вы ці да Варшавы, што ня маюць выбітнай сталіцы,

якая пераканала б іх у раўназначнасьці зь іншымінародамі. Вакол годных сталіцаў нараджаюцца год-ныя нацыі. Таму страта Вільні была для беларусаўтрагічнай падзеяй.

— І савецкія гарады — вынік індустрыялізацыі —таксама не далучылі жыхароў Беларусі да га-радзкой цывілізацыі?

— Не далучылі, бо савецкая ўрбанізацыя мела зусіміншыя мэты. Горад служыў палігонам дзеля масавайкамунізацыі сьвядомасьці мясцовага насельніцтва.Традыцыі буржуазнага гораду вынішчаліся, а заместяго ўбіваліся ідэалы жыцьця сялянска-калгаснагакшталту. І нават пасьля абвяшчэньня незалежнасьціБеларусі ў 1991 годзе структура гарадоў па-ранейша-му выкарыстоўваецца для навязваньня каштоўнась-цяў савецкай беларускай культуры, вясковай павод-ле свайго паходжаньня. Гэтаму спрыяе й масавы вы-езд з краіны габрэяў, нашых спрадвечных гараджа-наў. Таксама да гэтага спрычынілася палітыка са-маізаляцыі ад заходніх краінаў, якую праводзіць уладаЛукашэнкі. Такім чынам, гістарычныя абставіны недазвалялі жыхарам Беларусі ўрбанізавацца як сьлед.Вясковая сьвядомасьць перамагала сьвядомасьць га-радзкую. Гараджане не імкнуліся засвоіць навыкаўкарыстаньня здабыткамі гарадзкой цывілізацыі. Алюдзьмі зь вясковай сьвядомасьцю ці зь недаўрбаніза-ванай мэнтальнасьцю лягчэй кіраваць.

— У чым жа выяўляецца, як Вы кажаце, не-даўрбанізаваная мэнтальнасьць жыхароў Бела-русі?

— Асноўная рыса недаўрбанізаванай мэнтальнасьці— міталягізацыя, схільнасьць да ўтопіяў, найперш даўтопіяў сацыялістычных. Гэта абумоўлена верай вяс-коўцаў у існаваньне элемэнтарнага выйсьця дзеля да-сягненьня роўнасьці й справядлівасьці ў дачынень-

Page 236: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

471470

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

нях людзей. Зямлі многа — усім хопіць. Яе трэбатолькі перадзяліць. Адабраць лішак у багацеяў і пе-радаць бяднейшым. Гэта — ідэалёгія паўпэраў, уча-рашніх вяскоўцаў, якія трапілі ў горад, дзе й спрабу-юць ажыцьцявіць свае ідэалы. Недаўрбанізаванасьцьвыяўляецца ў адсутнасьці ў нашых суайчыньнікаўдастаткова заўважнай гістарычнай сьвядомасьці. Вя-сковец рэдка цікавіцца мінулым усёй Беларусі, ягоцікавіць пераважна родны кут. Для вясковага мэн-талітэту характэрная адсутнасьць моцнага пачуцьцянацыянальнай сьвядомасьці. На варце нацыянальнайсьвядомасьці кожнай нацыі стаіць уласная нацыя-нальная дзяржава, уласны нацыянальны горад. А па-колькі беларусы былі нацыяй ня толькі безьдзяр-жаўнай, але й не гарадзкой, то гэта непазьбежна за-павольвала іхнае нацыянальнае самавызначэньне. Длябеларусаў таксама характэрная апалітычнасьць і пры-стасаванства. Ім усё адно, якая ўлада, абы не пераш-каджала працаваць на зямлі. Досьвед падказваў, штолюбая ўлада ня можа быць добрай, што пад яе трэбаўсё роўна падладжвацца. Халуйства, ганарлівасьць,зайздрасьць — гэта якраз тыя рысы сялянскага мэн-талітэту, якія шкодзяць нашай згуртаванасьці й кан-салідацыі. Кажуць, найлепшая радасьць для белару-са, калі ў суседа карова здохла. Можа, нашы не-зычліўцы й перабольшваюць, але імкненьня да ўза-емадапамогі нам сапраўды бракуе.

— Але ж ня толькі беларусы пераадольвалі парогнедаверу й нават варожасьці да гарадзкой цыві-лізацыі?

— Праз гэта прайшлі ці праходзяць усе народы. Алеў беларусаў гэты працэс асабліва хваравіты. Ад XIXстагодзьдзя беларуская душа была адарваная ад го-раду, пачувалася там асабліва безабаронна. Цеснатай нязвыкласьць гарадзкога пэйзажу, часам далёкагаад нацыянальных традыцыяў, прыводзілі да таго, што

беларускі селянін, трапіўшы ў горад, перажываў сап-раўдны стрэс. Якуб Колас пісаў пра горад:

Колькі шуму, колькі груку!Я дзіўлюся, як тут жыць,Па каменьням, гэтым брукуЗа грахі адны хадзіць.

Францішак Багушэвіч бачыў горад яшчэ больш варо-жым:

Не люблю я места (па-расейску горад,)Надта там цяснота і вялікі сморад,А паноў — як маку, ды сярод гароду,Апрач тога пропасьць рознага народу!Наш брат як увойдзе, — сам сябе баіцца.Ці ісьці без шапкі, ці гдзе пакланіцца?

Сярэднявечная традыцыя гарадзкога жыцьця бела-рускага народу была перарваная ў канцы XVIII ста-годзьдзя. І з тае пары ён ніколі не адчуваў сябе ў го-радзе ўтульна, ніколі не пачуваўся гаспадаром. Гораді цяпер застаецца чужым для значнай часткі жыха-роў Беларусі. Варожасьць да гарадзкой цывілізацыітрансфармуецца ў варожасьць да Захаду, да эўрапей-скасьці. Вось чаму, каб стаць эўрапейцамі, сучаснайнацыяй, нам трэба стаць гараджанамі паводле мэн-талітэту. Недаўрбанізаванай сьвядомасьцю лёгкаманіпуляваць. Зусім відавочна, што дэкансалідацыяяк беларускага грамадзтва, так і ўсясьветнай суполь-насьці будзе пераадоленая толькі ў рамках урбаніза-ванага мэнталітэту, толькі ў межах гарадзкой цыві-лізацыі. Дзеля гэтага людзі мусяць вучыцца карыс-тацца здабыткамі гарадзкой цывілізацыі.

Page 237: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

473472

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

НАРОД ЧУЖЫХ РАДАСЬЦЯЎ

Размова з Валянцінам АкудовічамКожны народ мае свой калектыўны імідж.Адзін народ лічаць рацыянальным, другі —бязладным, трэці — натурыстым, чацьверты— гульлівым.

— Якой дэфініцыяй Вы б азначылі беларусаў?

— Калі меркаваць па нашай літаратуры, то мы вы-глядаем на панылы й занураны ў сябе народ. Міжіншым, і наша мова спрыяе гэткаму меркаваньню.Возьмем нейкае невясёлае слова, прыкладам, «само-та». Бадай, ні ў якой мове ня знойдзеце столькі ямублізкіх паводле сэнсу словаў — журба, сум, нуда, жаль,роспач, маркота, скруха, паныласьць, смутак, жаль-ба, шкадоба, туга, нэндза… І гэта толькі тое, што зга-далася адразу, а колькі засталося? Вось яшчэ адно —«вусьціш», гэта стан бязьмежнай самоты, калі сэрцачалавека раптам працінае жах сьмерці й небыцьця.

— Але ж мова паўстае не сама зь сябе, а з тагоагульнага ладу, у якім яна фармуецца. Штопаўплывала на тое, каб мова беларусаў аж такнабрыняла самотай, паныласьцю, нудой?

— Найбольш відавочная прычына — геапалітычная.Апынуўшыся на скрыжаваньні вялікіх эўрапейскіхканфліктаў, Беларусь цягам стагодзьдзяў рабаваласязахопнікамі з усіх бакоў сьвету. Каб выжыць і пра-цягваць род, відаць, і не было іншага выйсьця, акра-мя як нішчымніцу, шэрасьць, паныласьць і падобнаезрабіць i нормай жыцьця, i ладам мысьленьня. Нушто захопніку ўзяць з «дурнога як варона», мужыка,які гібее й нэндзіць у гнілой хатцы? А потым гэтывобраз зьняможанага мужыка й занядбанай Беларусіпрыдаўся рабоча-сялянскай уладзе. І гэтай спадчыны

мы ня можам пазбавіцца. Мне даводзілася шчыраразмаўляць з даволі буйнымі беларускімі бізнэсоў-цамі. Яны маюць шыкоўныя катэджы, дарагія аўта-мабілі, адпачываюць на найлепшых курортах. Аднак,калі паслухаць, дык у сьвеце няма большых гарот-нікаў. Нудота й скаргі на жыцьцё — гэта й сёньня ціня самая заўважная адметнасьць нашага мэнталітэ-ту, але калі раней яна мела ратавальную функцыю,то цяпер выяўляецца адно ў хваравітых комплексах.Каўтун, які калісьці няславіў беларусаў, з галавы пра-рос у галаву — і як яго цяпер адтуль выдзерці?..

— Няўжо беларусы здольныя адно паныла нудзіц-ца й зусім ня ўмеюць радавацца?

— Нам як нацыі яшчэ трэба будзе навучыцца рада-вацца, а гэта станецца не раней, чым мы навучымсяганарыцца сабой. Радасьці бяз гонару не бывае.

— Можа, праблема ў тым, што беларусы суполь-на не перажылі нейкай агульнай радасьці. Ці быліў ХХ стагодзьдзі падзеі, якія выклікалі ў беларусаўусёабдымную радасьць?

— Ужо ж напэўна такой падзеяй не была кастрыч-ніцкая рэвалюцыя, як пра гэта потым семдзесят га-доў казалі камуністы, але ня сталася такой падзеяй істварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, як спра-буюць пра гэта казаць сучасныя адраджэнцы. Бадай,з усяго ХХ стагодзьдзя я вылучыў бы толькі ўзьяднань-не Ўсходняй і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Рась-сечаная лязом Берасьцейскага міру, Беларусь і з тагой з другога боку натуральна імкнулася зноў стаццаадным цэлым. Ня станем тут кранаць праблемы зла-чыннага пакту Молатава—Рыбэнтропа, дзякуючыякому зьяднаньне адбылося. Але ў беларусаў яновыклікала сапраўды агульнанацыянальную радасьць,якая з тае пары больш ніколі не паўтарылася. Бо хацярадасьць ад заканчэньня Другой усясьветнай вайны

Page 238: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

475474

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

была значна вастрэйшай, гэта была проста ўсёахоп-ная радасьць, якая ня тычылася беларусаў як нацыі(прынамсі, наўпрост). Людзі цешыліся не перамозенад фашызмам, а таму, што з фронту вернуцца муж-чыны, што днём зь неба ня будуць валіцца бомбы, аноччу ў шыбу не пагрукае партызан ці бандыт. Сло-вам, радасьць была толькі ад таго, што настаў мір.

— Такім чынам, беларусы ня мелі толькі сваёйвялікай радасьці?

— Так. Калі хочаце, мы — Народ чужых радасьцяў.Прынамсі, колькі апошніх стагодзьдзяў мы змуша-ны былі сьвяткаваць не свае сьвяты й радавацца несваім радасьцям. Асабліва гэта заўважна ў ХХ ста-годзьдзі: сьвята кастрычніцкай рэвалюцыі, дзень Са-вецкай Арміі, 8 сакавіка, Першамай, дзень Перамогі,дзень нараджэньня Леніна, юбілей Пушкіна, юбілейСуворава... І нават цяпер, пасьля амаль пятнаццацігадоў незалежнасьці, мы ўсё яшчэ ня маем уласныхсьвятаў як падставаў для выяўленьня агульнанацыя-нальнай радасьці. І нават афіцыйны Дзень Незалеж-насьці зьвязаны не зь незалежнасьцю, а ўсяго толькіз вызваленьнем савецкай Беларусі ад нямецкай аку-пацыі. У існасьці, мы ўсё яшчэ застаемся Народамчужых радасьцяў. І пакуль гэтая сытуацыя ня зьме-ніцца, нашая незалежнасьць будзе эфэмэрнай.

— Але беларусы, як бы паныла ні выглядалі на чу-жое вока ў сваім калектыўным вобразе, гэтак жа,як і іншыя народы, сьпяваюць і жартуюць, цешац-ца й радуюцца...

— Так. Тое, што мы казалі раней, зьвязана з адсут-насьцю сваёй дзяржавы, зь нейкім паўкаляніяльнымстанам цягам стагодзьдзяў, з нацыянальнай недаа-формленасьцю. І гэта, зразумела, не магло пазбавіцьнас натуральных чалавечых радасьцяў, проста ў та-кой сытуацыі нам давялося прызвычаіцца радавацца

паасобку. Прынамсі, зазвычай калектыўная прасто-ра сьвята не пашыралася далей за кола сваякоў, су-седзяў, прафэсійных групаў.

— Але ж былі дый цяпер адраджаюцца рэлігійныясьвяты. Людзі зьбіраліся ў цэрквах, разам малілісяй супольна радаваліся нараджэньню ці ўваскра-шэньню Хрыста! А фэсты ў мястэчках? Янытаксама не былі калектыўнай радасьцю?

— Задзіночаньне ў супольнай любові да Бога спара-дзіла ў Расеі такую зьяву, як саборнасьць, у Польшчы— нацыянальную канвэнцыю. А беларусаў гэтаезадзіночаньне толькі разьдзяліла па канфэсіях і рэлі-гіях. І чым мацнейшай была канфэсійная любоў даБога, тым далей яна адсланяла адну частку беларусаўад другой. Мы навучыліся рэлігійнай ды культурнайцярпімасьці, аднак гэтая талеранцыя не згуртаваланас у адно цэлае. Бадай, калі што рэлігійнае й лучыламногіх беларусаў, дык гэта рудымэнты паганства, як,да прыкладу, Купальле.

— Купальле сёньня сьвяткуе нацыянальна сьвядо-мая моладзь ды шукальнікі падставы для выпіўкі.

— Вы маеце рацыю. Згадкай пра Купальле мне ўсяготолькі хацелася падкрэсьліць, што беларусам спрад-веку ўласьціва тое, што я называю «ціхай радасьцюкалендара». Нават цяпер, у пару ўрбанізацыі, нас хва-люе зьмена зімы на вясну, вясны — на лета. А ўво-сень мы зноў чакаем, як сьвята, першага сьнегу. Алей тут, у адрозьненьне, скажам, ад японцаў, якія ўсеразам цешацца з красаваньня сакуры, мы вішнёвайквецені радуемся кожны сам па сабе. Я перакананы,што пакуль у нас ня будзе супольных радасьцяў, мытолькі фармальна будзем лічыцца нацыяй. Кожнычалавек нечаму цешыцца, усялякая супольнасьць маесьвяты, але народ становіцца нацыяй толькі тады, каліяго аб’ядноўвае адна на ўсіх вялікая радасьць.

Page 239: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

477476

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЕЛАРУСЫ ВАЧЫМА ІНШЫХ НАРОДАЎ

Размова з Валянцінам АкудовічамІ асобны чалавек, і нацыя фармуюць свой во-браз унутры сябе. Натуральна, гэты вобраззначна розьніцца ад таго, якімі людзі, нацыяўяўляюцца іншым. Тое, што вызначаюцьзвонку, можа нам не падабацца й нават лі-чыцца аблудным, але не павінна ня ўліч-вацца намі. Бо ў сучаснай цывілізацыі, дзе ўсешчыльна павязаны з усімі, ад таго, як цябеўспрымаюць у сьвеце, залежыць вельмішмат. Будзеш мець адметны й станоўчы во-браз — да цябе прыгарнуцца й з далёкага за-межжа, а прыдбаеш адмоўны — адвернуццай суседзі.

— Што ўплывае на фармаваньне іміджу пэўнайнацыі ці пэўнага народу?

— Найперш, актыўны ўдзел у значных гістарычныхпадзеях. Але паколькі ў кожнай гістарычнай падзеісутыкаюцца сілы дабра й зла, дык тут істотна быцьна тым баку, які супрацьстаіць злу. Беларусы не зай-мелі нічога дадатнага да свайго іміджу ад свайго сяб-роўства ў «імпэрыі зла» (як некалі назваў СавецкіСаюз амэрыканскі прэзыдэнт Роналд Рэйган). А восьудзел беларусаў у змаганьні з фашызмам шмат дадаўда фармаваньня станоўчага вобразу нацыі.

— Ці можна казаць пра нейкі ўстойлівы імідж бе-ларусаў?

— Наш гістарычны лёс складваўся такім чынам, штоў розныя эпохі мы выступалі пад рознымі наймень-нямі — крывічы, ліцьвіны, беларусы… З гэтага ат-рымлівалася, што мы раз-пораз як бы зьнікалі ў ніку-ды й пасьля кожнага такога зьнікненьня нам трэба

было наноў даводзіць міжнароднай супольнасьці, штомы існуем. У гэтым прычына нашай праблемы з паз-навальнасьцю. Далучым сюды й тое, што семдзесятгадоў за камуністамі беларусы былі схаваныя ў та-кую абстракцыю, як савецкі народ.

— У ХХ стагодзьдзі ў сьвеце, на жаль, беларусаўведалі як людзей савецкіх ці як «рускіх». «Рускімі»называлі нават грузінаў ці казахаў. Але ў межахСССР беларусаў адрозьнівалі ня толькі ад каза-хаў ці кіргізаў, але й ад расейцаў, украінцаў,літоўцаў, латышоў. Дык як успрымалі беларусаўіншыя народы былога СССР?

— Калі існавала камуністычная імпэрыя, беларусымелі свой устойлівы імідж, і гэта быў досыць станоўчыімідж. Амаль ва ўсім Савецкім Саюзе беларусыўспрымаліся як спакойныя, працавітыя, памяркоў-ныя й разам з тым даволі адказныя людзі. Не выпад-кова ў савецкім войску яны лічыліся сярод лепшых ібязь іх не абыходзілася ні адна збройная авантуракамуністычных уладаў. Праўда, мянушка ў беларусаўбыла ня вельмі паважная — бульбашы. Але іронія,скептыцызм — гэта родавая прыкмета хоць якоймянушкі. Гэткім чынам, праз прыніжэньне другога,кожны народ спрабуе давесьці сваю перавагу. Тамукалі пасьля Другой усясьветнай вайны беларусыпрыдбалі сабе яшчэ адну, ужо гераічную мянушку —партызаны, дык і яна звычайна вымаўлялася іранічна.

— У чым была прычына даволі станоўчага вобразубеларусаў у Савецкім Саюзе? Наколькі ён адпавя-даў сапраўднасьці? А можа, гэты добры іміджпрыдумалі маскоўскія ідэолягі як кампэнсацыю запрыхільнасьць беларусаў да русіфікацыі й ка-мунізацыі?

— У нейкай ступені такое магло быць. Але сутнасьцiвобразу народу празь піяр-тэхналёгіі ня створыш. Ідэ-

Page 240: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

479478

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

алягічныя высілкі ў гэтым кірунку мелі хутчэй адва-ротны вынік. З асабістага досьведу ведаю, што пры-балты й заходнія ўкраінцы досыць нэгатыўна ацэнь-валі беларусаў як нацыю менавіта за нашу схільнасьцьда русіфікацыі. У 1980-я гады я шмат вандраваў уКарпатах, і, пачуўшы нашу расейскую гамонку, жы-хары горных вёсак літаральна ашчэрваліся. Праўда,даведаўшыся, што мы не з Расеі, а зь Беларусі, іхныятвары лагаднелі, але стоеная варожасьць да нашайрасейскасьці й нашай савецкасьці заставалася.

— Было б нават дзіўна, каб у вялізнай імпэрыі змноствам розных нацыяў, народаў і народнась-цяў усе да ўсіх ставіліся аднолькава. Але тое, штоў Савецкім Саюзе Беларусь і беларусаў добра ве-далі й вылучалі сярод іншых — дык гэта пэўна.Чаму?

— Беларусы лічыліся адной з галоўных нацыяў імпэ-рыі, на што ўскосна паказвала й асобнае сяброўстваў ААН. Да таго ж, мы лічыліся хоць і малодшым, алеродным братам валадара гэтай імпэрыі — расейска-га чалавека. І ў адрозьненьне ад сярэдняга брата, ук-раінца, мы былі любімым братам, бо ня мелі нівялікіх амбіцыяў, ні прэтэнзіяў да Расеі. Але рэч, зра-зумела, ня толькі ў гэтым. Беларусь сталася самайіндустрыялізаванай часткай імпэрыі. Нашы аўта-мабілі, лядоўні, тэлевізары й шмат чаго яшчэ можнабыло сустрэць паўсюль — ад Берасьця да Камчаткі, атрактар «Беларус» працаваў ці ня ў кожным калгасенеабсяжнай дзяржавы. З усяго гэтага нас у Саюзеведалі, бадай, лепш, чым мы самі ведалі сябе, дыйдумалі пра нас, як мне падаецца, лепш, чым мы самі.Але ў 1991 годзе камуністычны саюз раструшчыўсяўшчэнт, і беларусы засталіся сам-насам з усім тымвялікім сьветам, які пра іх, замураваных у імпэрыі,раней нічога ня ведаў. Былі рускія, савецкія, і раптамаднекуль зьнянацку зьявіліся нейкія беларусы…

— Як сёньня беларусаў успрымаюць там, дзе ра-ней іх ніколі не было?

— У 1991 годзе незалежная Беларусь нагадвала мнечалавека, які ня мае свайго ценю. Усё ў яго быццамяк у людзей, але ценю няма, і яму ад гэтага ніякава-та. Тут пад ценем я маю на ўвазе нацыянальны міт,празь які мы перадусім і адрозьніваем для сябе тойці іншы народ. Зрэшты, у гэтым сэнсе сытуацыя йсёньня ня надта зьмянілася. Таму для бальшынілюдзтва беларусаў па-ранейшаму няма — няма на-ват там, дзе з намі сустракаюцца наўпрост. Рэч тутвось у чым. Гэта суцэльная аблуда, быццам па асоб-ным чалавеку вызнаюць народ ці краіну. За ка-муністамі, калі чалавека выпраўлялі ў замежжа, дыкадпаведныя органы абавязкова нагадвалі: глядзі, тры-майся годна, па табе будуць меркаваць пра ўвесь са-вецкі народ. Глупства. Усё адбываецца цалкам наад-варот — праз нацыянальную міталёгію мы ўжо на-перад ведаем, якімі мусяць быць, скажам, італьянцыці французы. Вось чаму вельмі часта можна пачуцьзьдзіўленае: дык ён зусім не падобны да ангельца,гішпанца ці каго там яшчэ. Гэта значыць, той за-межнік не адпавядае нашаму ўяўленьню пра ягонынарод. Няма нацыянальнага міту — няма й нацыі.Датуль беларусаў ня будуць успрымаць у сьвеце, па-куль яны не прыдбаюць сабе больш-менш выразнаганацыянальнага міту.

— Гэта значыць, што за мяжой беларусаў пакульуспрымаюць не як беларусаў, а як проста людзей,якія жывуць у нейкай загадкавай краіне пад назвайБеларусь?

— Менавіта так. І таму кожны раз гэта іншая ацэн-ка, якая залежыць як ад канкрэтных грамадзянаў Бе-ларусі, што сутыкаюцца з замежнікамі, так і ад сы-туацыі, у якой адбываецца гэтае сутыкненьне. Вось

Page 241: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

481480

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

толькі адзін прыклад. На пачатку 1990-х, калі былымсавецкім грамадзянам дазволілі выяжджаць за мяжу,у Польшчы атабарылася ладная сьціжма бандыцкіхгруповак зь Беларусі, якія займаліся рэкетам пада-рожнікаў у Эўропу. Тады ў палякаў склалася трыва-лае ўражаньне, што беларусы — гэта спрэс агрэсіўныяй бязьлітасныя рабаўнікі. Шчыра кажучы, калі я ўпер-шыню пачуў гэткае меркаваньне, то міжволі як быўзрадаваўся, бо так абрыдла ацэнка беларусаў як ня-геглых гаротнікаў, ня здатных да хоць якіх рашучыхучынкаў… Але з часам польскія ўлады справіліся зтымі бандамі, і палякі пакрысе забыліся на белару-саў як на адважных злодзеяў. Цяпер яны нас ужо зноўшкадуюць — няшчасных ахвяраў палітычнага гвал-ту. Дарэчы, цяпер нас шкадуюць ня толькі ў Польш-чы, а ўсюды, дзе хоць трохі ведаюць пра Лукашэнкуй зацугляны ягонай прагай улады беларускі народ.

— Разам з тым, шмат хто лічыць, што якраз дзя-куючы палітыцы Лукашэнкі, якая не характэр-ная для сучаснай Эўропы, Беларусь сталася до-сыць вядомай у сьвеце, прынамсі — эўрапейскім.

— Натуральна, усім нам хацелася б, каб вядомасьцьбеларусаў шырылася праз розныя станоўчыя брэн-ды, а не праз адмоўныя. Асабіста мне непрыемна, штокуды б беларусы ў замежжы ні прыяжджалі, усюдыіх шкадуюць як ахвяраў апошняй дыктатуры Эўро-пы. Няма гонару ў тваёй вядомасьці, калі празь яецябе не паважаюць, а шкадуюць. Станаўленьне на-цыянальнага міту залежыць ад самога народу. Міт,напэўна, распачнецца тады, калі беларусы нарэшцесхамянуцца, узрушацца. Глядзіце, як аранжавая рэ-валюцыя ва Ўкраіне палепшыла імідж украінцаў іпашырыла іхную вядомасьць у сьвеце. Хацелася бверыць, што нешта падобнае некалі здарыцца і ўБеларусі. Аднак, на маё разуменьне, фармаваньненацыянальнага міту адбываецца незалежна ад нашых

жаданьняў. Ніколі наперад нельга ведаць, якогакшталту падзея ці палітычная фігура будзе прэзэнта-ваць твой народ перад чалавецтвам. Наўрад ці думалірумыны, што іх будзе прэзэнтаваць князь Дракула— адзін з найвялікшых садыстаў сьвету, які пасадзіўна кол тысячы няшчасных — што ён станецца най-важнейшым чыньнікам румынскага нацыянальнагаміту. А возьмем міт нямецкай нацыі. Ён жорсткі, не-чалавечы, але гэта вялікі міт. Ня трэба блытаць на-цыянальны міт з каляднай казкай для дарослых. Мітнеабавязкова мусіць падабацца тым, каго ён прэзэн-туе. Істотна тут толькі тое, каб ён быў, і быў менавітаяк міт, а не як анэкдот. А пакуль яго няма, мы заста-емся падобнымі да чалавека без уласнага ценю.

Page 242: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

483482

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

БЯЗЬ МІТУ НЯМА НАЦЫІ

Пасьляслоўе аўтара

Калі разважаеш, чаму суседзі беларусаў, а ў нядаўніммінулым «сябры па няшчасьці» — палякі, літоўцы,латышы, чэхі — так шпарка крочаць шляхам бу-даўніцтва ўласных дэмакратычных дзяржаваў поплеч зьіншымі народамі, прыходзіш да высновы: не згубіўшысваёй мовы, культуры, гісторыі, гэтыя народы магліідэнтыфікаваць сябе як нацыі, быць пэўнымі ва ўласныхсілах. Вось і разарвалі путы каляніяльнай залежнасьці йзажылі сваім розумам.

Я заўсёды зайздросьціў палякам, якія міталягізаваліпадзеі сваёй гісторыі й нават сваіх літаратурных герояў.Нават той iранiчны вершык, у якім дзіця называе сябемаленькім палякам, а сваім гербам — белага арла, ёсьцьнацыянальным мітам, які зь дзяцінства яднае палякаў.Кожная сфармаваная нацыя мае свой нацыянальны міт,і няма нацыі без уласнага міту. Зьяднаць грамадзянаўкраіны нельга ні паводле спажывецкай ідэі «шкваркі йчаркі», ні паводле, хай нават вонкава й прывабных, алечужых мітаў, ні паводле лжывых замшэлых тэорыяўпанславізму ці заходнерусізму. Менавіта гэта прапа-ноўвалася беларусам два апошнія стагодзьдзі й прапа-ноўваецца сёньня. Гэта — шлях на ўзбочыну ад эўрапей-скай цывілізацыі. А колісь беларуская дзяржава зтысячагадовай гісторыяй і багатай, але згубленай ціскрадзенай, культурай займала ў Эўропе пачэснае месца.

Адшукаць, вярнуць, абжыць сваю спадчыну — такуюзадачу пасьля вяртаньня незалежнасьці ў 1990-х гадахпаставілі сабе многія людзі навукі й культуры Беларусі.Такую ж мэту меў і сумесны праект часопісу «Спадчы-на» й Радыё Свабода — праграма «Неабжытая спадчы-на». Вынікам яе стала разуменьне, што культурныя,

гістарычныя, сьветаглядныя плашчыны краіны Беларусь— сапраўдная Атлянтыда, якая зьнікла ў віры трагічныхпадзеяў мінулага тысячагодзьдзя, затанула ў водах чужыхкультураў. І ў новае тысячагодзьдзе перадача, памя-няўшы фармат, увайшла пад назовам «БеларускаяАтлянтыда».

На шуканьне беларускай Атлянтыды выправіласявялікая група аднадумцаў — гісторыкаў, філёзафаў,культуролягаў, мастацтвазнаўцаў, фальклярыстаў,пісьменьнікаў. Гэта людзі, якія адмовіліся надалей несьціцяжар догмаў савецкай ці русафільскай навукі, абоніколі імі не былі абцяжараныя. Практычна кожнаяперадача дарыла ці навуковае адкрыцьцё, ці сьвежы,нечаканы позірк на праблемы й зьявы нацыянальнайгісторыі й культуры. Знайшоўшы адзін скарб, мы бачыліпэрспэктывы адкрыцьця новага. І так, здаецца, можабыць датуль, пакуль агульнымі высілкамі беларусы нязнойдуць сваю Атлянтыду — свой уласны НацыянальныМіт.

У кнігу ўвайшлі сцэнары выбраных перадачаў, якіяпрагучалі ў этэры ў 2000—2005 гадах. Аб’ём і кампазы-цыя выданьня не дазволілі надрукаваць тэксты яшчэкаля сотні перадачаў, створаных за пяць гадоў. Яны няёсьць горшымі, проста трэба было рабіць выбар.Шэраг фрагмэнтаў старажытных прававых дакумэнтаў iмэмуарнай лiтаратуры падаюцца ў адаптаваным варыян-це. Адаптацыя, а таксама фальклёрныя запiсы зробленыяўдзельнiкамi перадачаў.

Вячаслаў Ракіцкі

Page 243: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

485484

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Валянцін Акудовіч

Філёзаф Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў мястэчкуСьвіслач на Гарадзеншчыне, вучыўся ў школе імяКастуся Каліноўскага, працаваў рабочым, скончыўЛітаратурны інстытут у Маскве, стаў майстрамспорту СССР у турызьме, дапамог жонцывыгадаваць двух дзяцей, атрымаў мянушку Хросныбацька Бум-Бам-Літу й напісаў кніжку «Мяненяма», калі зразумеў татальную адслоненасьцьбыцьця ад таго, што звычайна называюцьВалянцінам Акудовічам.

Алесь Анціпенка

Нарадзіўся ў Слаўгарадзе. Кандыдат філязофскіхнавук. Працаваў у Інстытуце філязофіі й праваНацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнымцэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса.Навуковыя зацікаўленьні: сацыяльная экалёгія,філязофія прысутнасьці, эмоцыі й чалавечаясуб’ектыўнасьць, беларускі мэнталітэт, тэорыякамунікацыі й мэдыяў.

Вацлаў Арэшка

Нарадзіўся ў Расеі за пяцьдзясят кілямэтраў адЭўропы. Дзяцінства прайшло паміж горадамСьвярдлоўскам, дзе працаваў бацька, і вёскаюЖарабковічы ў заходняй Беларусі, дзе жыў дзед.Гэтыя гістарычныя мясьціны вызначылі далейшуюдасьледчую дзейнасьць — тэатразнаўства, гісторыякультуры й мастацтва Беларусі. Навуковыя інтарэсы:тэатральнае барока, шляхецкая культура.Перакладчык з польскай і старапольскай моваў.

ШУКАЛЬНІКІ АТЛЯНТЫДЫ

Page 244: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

487486

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Алесь Белы

Нарадзіўся ў Менску. Гісторык. Дасьледуе гісторыюіканаграфіі, картаграфіі, дыпляматыю й замежныясувязі Вялікага Княства Літоўскага. У ягонай сфэрынавуковых інтарэсаў таксама ўплыўзаходнеэўрапейскіх культурных, тэхналягічных іэканамічных рэаліяў на фармаваньне матэрыяльнайі духоўнай культуры Беларусі. За кнігу «ХронікаБелай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнайназвы» ўганараваны прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру.

Тацяна Валодзіна

Нарадзілася на Лепельшчыне ў вёсцы з выразнайназвай Суша. Этнакультуроляг, кандыдатфілялягічных навук. Дасьледуе міталягічныя сэнсы йспрадвечныя народныя ісьціны. Напісала манаграфіі«Талака ў сыстэме духоўнай культуры беларусаў» і«Сэмантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў».Адна з аўтараў кнігі «Малыя жанры. Беларускіфальклёр» і энцыкляпэдычнага слоўніка «Беларускаяміталёгія».

Пятро Васючэнка

Нарадзіўся ў Полацку. Мараю дзяцінства былоадшукаць славуты Полацкі лябірынт, апісаныВацлавам Ластоўскім, але адшукаў для сябебібліятэку і ўнівэрсытэцкія аўдыторыі. Пісьменьнік,крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічныхнавук. Аўтар пятнаццаці кніг прозы, драматургіі,крытыкі, навуковых дасьледаваньняў. Ягоныя творыперакладзеныя на ангельскую, баўгарскую,польскую, расейскую, славацкую й чэскую мовы.

Анатоль Грыцкевіч

Нарадзіўся ў Менску. Доктар гістарычных навук.Аўтар сямі кніг і соцень артыкулаў па гісторыі ВКЛ,а таксама пра барацьбу беларусаў за незалежнасьцьу 1917—1920 гадах. Паходжаньне з родустаражытнай слуцкай шляхты вызначыла ягоныінтарэс да гісторыі й культуры шляхецкага саслоўя ўБеларусі. На пачатку 1990-х гадоў ачоліўЗгуртаваньне беларускай шляхты. Адзін ззаснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. Быўпрэзыдэнтам Згуртаваньня беларусаў сьвету«Бацькаўшчына».

Ніна Здановіч

Адзінаццатае дзіця ў сям’і, яна нарадзілася ўСлоніме. Стала археолягам, каб злучыць памкненьніабодвух каранёў: мацярынскага, сялянскага, зьягонай адвечнай цягай да зямлі, і бацькоўскага,шляхетнага, ад якога застаўся гонар ды імкненьнедакапацца да пачаткаў роду. Асноўны аб’ектдасьледчай увагі — керамічны посуд. Аўтарка кнігі«Кафлярства ў Беларусі» й разьдзелаў у некалькіхнавуковых зборніках.

Вольга Іпатава

Нарадзілася ў навагоднюю ноч ля сьцяны Мірскагазамку, дзе тады стаяў шпіталь. Жыла ў Міры, затыму Наваградку. А першая сталая праца была ўГорадні, у замку апошняга караля Рэчы Паспалітай.Пісьменьніца, паэтка. Аўтарка першай у беларускайлітаратуры гістарычнай трылёгіі «Альгердава дзіда».Гістарычнай тэме прысьвечаныя таксама раман «Заморам Хвалынскім», аповесьць «Прадыслава» дыіншыя.

Page 245: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

489488

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

й

Тодар Кашкурэвіч

Карэнны мянчук. Мастак. Майстар традыцыйныхбеларускіх музычных інструмэнтаў (дуда, ліра).Адзін з заснавальнікаў Цэнтру этнакасмалёгіі«Kryuja», галоўны рэдактар альманаху «Druvis».Займаецца дасьледаваньнем і рэканструкцыяйдахрысьціянскага космасу Беларусі. Удзельнікшэрагу этнамузычных праектаў.

Ірына Колабава

Нарадзiлася ў Гомелі. Гісторык. Вывучае й выкладаегiсторыю грашовага абарачэньня ў Беларусi ў XVII—XVIII cтагодзьдзях. Асноўныя кірункі дасьледаваньня— склад манэтнага фонду, мясцовая грашоваятэрмiналёгiя, рынкавыя кошты, дзейнасьцьфальшываманэтчыкаў на тэрыторыi Беларусi.

Ігар Марзалюк

Нарадзіўся ў мястэчку Краснапольле Магілёўскайвобласці. Археоляг і гісторык. Доктар гістарычныхнавук. Аднолькава лічыць сваёй Бацькаўшчынай іКраснапольскі раён Магілёўскай вобласьці (радзімамаці) і вёску Падлесьсе Стаўпцоўскага раёнуМенскай вобласьці (радзіма бацькі). Самымдасканалым сваім творам лічыць сына Альгерда.

Алесь Петрашкевіч

Нарадзіўся на Талачыншчыне. Драматург, гісторык,публіцыст. Кандыдат гістарычных навук. Адзін зарганізатараў энцыкляпэдычнай справы ў Беларусі,выдавец-рэдактар 146 гістарычна-дакумэнтальныххронік «Памяць». Аўтар трыццаці сямі п’ес ікінасцэнароў. Зь іх — сямнаццаць дакумэнтальныхгістарычных драмаў і трагедыяў, у якіхадлюстраваныя ключавыя моманты гісторыіБеларусі.

Вячаслаў Ракіцкі

Нарадзіўся там, дзе й першы беларускі прафэсійнытэатар Ігната Буйніцкага, — у мястэчку Празарокіна Глыбоччыне. Кандыдат мастацтвазнаўства.Крытык, журналіст. Адзін з аўтараў трохтомнагаакадэмічнага выданьня «Гісторыя беларускагатэатру». У 1990-я гады рэдагаваў першы ў Беларусінедзяржаўны тоўсты часопіс «Спадчына». Ад 1997году — аўтар Радыё Свабода.

Дзяніс Раманюк

Нарадзіўся ў Менску. Ад 1997 году працягвае справусвайго бацькі, прафэсара Міхася Раманюка, увывучэньні народнай культуры беларусаў. Выдавец,этнограф, фотамастак. Ладзіць экспэдыцыі па ўсёйкраіне. Адной з прыярытэтных тэмаўдасьледаваньняў апошнім часам стала зона,пацярпелая ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Page 246: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

491490

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Генадзь Сагановіч

Родам з Iвацэвіцкага раёну. Кандыдат гістарычныхнавук. У 2005 годзе выгнаны з Інстытуту гісторыіНацыянальнай акадэміі навук. Дасьледуе ВялікаеКняства Літоўскае, ягоныя дачыненьні з Расеяй іПольшчай. Аўтар папулярных кніг «Нарыс гісторыіБеларусі», «Невядомая вайна. 1654—1667» дыіншых. Заснавальнік і рэдактар часопісу «Беларускігістарычны агляд».

Лія Салавей

Нарадзілася на Мядзелшчыне. Фальклярыст,кандыдат філялягічных навук. Дасьледуе песенныяжанры беларускага фальклёру. Укладальніцанекалькіх тамоў акадэмічнага выданьня «Беларускаянародная творчасьць». Вынікам дасьледаваньняфальклёрнай вобразнасьці, міталёгіі й магіі сталіартыкулы ў энцыкляпэдычных даведніках ізборніках навуковых працаў «Беларуская міталёгія»,«Беларускі фальклёр», «Міталёгія. Духоўныя вершы».

Алег Трусаў

Нарадзіўся ў Амсьціславе. Гісторык, археоляг.Кандыдат гістарычных навук. Аўтар манаграфіяў,прысьвечаных матэрыяльнай культуры беларусаў.Апошнія гады дасьледуе дзяржаўныя ўтварэньні натэрыторыі этнічнай Беларусі. Адзін з заснавальнікаўБеларускага Народнага Фронту й Беларускайсацыял-дэмакратычнай грамады, дэпутат ВярхоўнагаСавету 12-га скліканьня. Старшыня Таварыствабеларускай мовы.

Сяргей Харэўскі

Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў Санкт-Пецярбурзе йВаршаве. Гісторык мастацтва, культуроляг, мастак.Друкаваўся ў розных выданьнях Беларусі, Літвы,Польшчы, Расеі, Чэхіі, Вугоршчыны. Аздобіў сваёйграфікай шэраг кніг. Багата гучаў на Радыё Свабода,дзе колісь меў і ўласную праграму «ГалерэяСвабоды». Працуе ў газэце «Наша Ніва» ад момантуаднаўленьня яе выданьня.

Захар Шыбека

Нарадзіўся ў Сеньненскім раёне. Доктаргістарычных навук. Прайшоў шлях ад савецкага данацыянальнага гісторыка. Дасьледуе гарады Беларусій беларускі нацыянальны рух у ХІХ—ХХстагодзьдзях. Аўтар кніг «Минск в конце ХІХ —начале ХХ в.», «Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ —пачатак ХХ стагодзьдзяў)», «Нарыс гісторыі Беларусі.1795—2002» ды іншых. Ляўрэат прэміі імяФранцішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

Page 247: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

493492

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ПАКАЗЬНІК АСОБАЎ

ААгінскі Міхал Казімер 139Агінскія 110, 111Адамовіч Славамір 323Ажэшка Эліза 68Азбукін Мікалай 97Аксакаў Канстанцін 459Акудовіч Валянцін 116, 416, 436, 456, 472, 476, 485Альбэрт 381, 387, 388Альгерд 93, 418Аляксандар 330Аляксандар І 266Аляксандар Македонскі 116Аляксей Міхайлавіч 109, 237, 238Амбражэвіч Мікалай 112Анціпенка Алесь 61, 360, 446, 485Арлоў Уладзімер 372, 373Арыстафан 144Арыстотэль 367Арэль Марыя 193Арэшка Вацлаў 267, 274, 281, 287, 422, 430, 451, 485Аўгуст ІІ Моцны 150, 284, 393, 412Аўгуст ІІІ Фрыдрых 195Аўсюкевіч Аляксандар 105Ахоцкі Ян 285, 293

ББагданавіч Улас 251, 252Багдановіч Адам 363Багдановіч Максім 84, 99, 325, 347, 359, 461Багушэвіч Францішак 102, 322, 419, 438, 456, 458—460,

462, 471Бараноўская Юзэфа 324Барт Ралян 436, 438Баршчэўскі Ян 68, 369, 373, 375, 463Барысевіч Юрась 439Барэйка Язэп 8Баторы Стэфан 345, 396, 422

Бельскі Хведар 326—330Белы Алесь 175, 182, 187, 229, 255, 486Біран Ганна 393Біран Пётар 394Біран Эрнст Ёган 393, 394Блажоўскі Марцін 425Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў 115Бона Сфорца 94Браніцкі Ксаверы 414Брахоцкі 190Буйніцкі Ігнат 489Булгакаў Міхаіл 19Быкаў Васіль 77, 324, 449Бэйкельсзон Вілем 178Бэрнардоні Ян Марыя 106, 107

ВВайда Анджэй 193Валадковіч Міхал 258Валадковіч 451Валовіч Астафі 395—397Валодзіна Тацяна 12, 25, 38, 44, 50, 199, 208, 213, 218,

244, 298, 304, 309, 348Валіцкі Міхал 275, 276Валькенштайн Освальд фон 382Васілевіч Уладзімер 61—63Васючэнка Пятро 66, 80, 81, 99, 321, 367, 461Ватрэн 269Вітан-Дубейкаўская Юліяна 325Вітаўт 93, 105, 346, 384, 385, 418Вітгенштэйн Людвіг Леан 231Вітушка Міхал 294Вялічка Мікалай 112Вячорка Вінцук 8

ГГадуноў Барыс 397Галубок Уладзіслаў 321Гальшанская Ганна 326—330Гальшанская Соф’я 326Гальшанскі Іван 326—328

Page 248: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

495494

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Гальшанскія 327Гамэр 38Гарацыюс 144Гарэцкі Максім 71, 464Гаштольд 346Гвозд 369Гедымін 105Гельфанд Барыс 161Гердзень 388Гернгрос 196Гляўбіц Ян Крыстафор 114Гофэр Францыск 114Граіцкі Барталямэй 261Грынявіцкі Ігнат 279Грыцкевіч Анатоль 407, 487Гусоўскі Мікола 282Гуцэвіч Лаўрэн (Гуцявічус Лаўрынас) 114—115Гэнрых Латвійскі 386Гэрадот 83, 234, 235Гэрдэгайн Яахім 114

ДДаватар Леў 347Дамброўскі Ян Гэнрык 277Дантэ 321Дарвін Чарлз 83Даўгарукаў 414Даўгяла Ўладзіславас Мінгайле 182Даўмонт 418Дземідовіч Павал 360Дзьмітры 166Дракула 481Дудзіцкі Ўладзімер 8Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт 175, 324Дыдэрштайн Ян 114Дыянісі 141

ЕЁган IV Мюнгаўзэн 389Езярніцкі Андрэй 109Еўлашэўскі Хведар 322, 369, 370

ЖЖаброўскі Тамаш 105, 109—111Жавускі Гэнрык 453Жавускі Казімер 293Жавускі Севярын 414Жук-Грышкевіч Вінцэнт 8Жучкевіч Вадзім 92Жыгімонт ІІ Аўгуст 94, 390Жыгімонт ІІІ Ваза 399Жыгімонт Кейстутавіч 327Жылка Ўладзімер 105Жэну Абрагам 114

ЗЗабэла 415Замойскі Ян 422Замоўскія 396Запруднік Янка 8, 438Збароўскія 396Здановіч 274Здановіч Ніна 76, 87, 126, 162, 487

ІІбсэн Гэнрык 463Іван ІІІ 316, 328Іван ІV Жахлівы 389, 395, 396Ідрысі 234Ізяслаў Уладзімеравіч 118, 140Ілжэдзьмітры І 165, 166Ілжэдзьмітры ІІ 165, 166Ілжэдзьмітры ІІІ 166Іпатава Вольга 326, 412, 487Ісакаў Багдан 138

ККазанова Джавані 275Казімер ІV 326—329Казяроўскі 427Калантай Гуга 408Каліёстра 275

Page 249: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

497496

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Каліноўскі Кастусь 139, 279, 419Камароўскі 270, 271Камінскі Казімер 105Караткевіч Валянціна 325Караткевіч Уладзімер 71, 77, 83, 159, 161, 325, 344, 369—

374, 460Карл ХІІ 292Карнееў Захары 122Касакоўская 428Касакоўскі Аўгустын 105Касьцевіч Вацлаў 330Касьцюшка Тадэвуш 276, 279, 294, 394Кафка Франц 89Кацар Міхал 57Кацярына ІІ 289, 394, 410, 413, 414, 418Кашкурэвіч Тодар 31, 56, 170, 488Кетлер Готард 389, 390Кетлер Фрыдрых Вільгельм 393Кіпель Вітаўт 8Кіркор Адам 324Кірхен Апанас 374Кірыла Тураўскі 67, 462Кірэеўскі Іван 459Кірэеўскі Пётар 459Кітовіч Анджэй 262, 263, 270, 284, 426, 427, 433, 434Клангевіч 112Клюк Кшыштаф 185Кнакфус Марцін 114Колабава Ірына 134, 144, 488Колас Якуб 77, 161, 188, 190, 325, 459, 471Корсак Ян 112Крачэтнікаў 414Ксэнафонт 144Купала Янка 69, 70, 81, 102, 161, 458—460, 464Купэр Фэнімор 233Кутузаў Міхаіл 415

ЛЛастоўскі Вацлаў 99—101Латвійскі Гэнрых 369, 459, 460

Лаўчынскія 115Левановіч Язэп 260Леві-Строс Клёд 439, 440Ленін Уладзімір 392, 474Лермантаў Міхаіл 294Лёрынгхофэн Ёган Фрайтаг фон 151Лета Пампоніё 232Луба Ян, гл. Ілжэдзьмітры ІІІЛукашук Аляксандар 8Лукашэнка Аляксандар 122, 421, 447, 469, 480Луцкевіч Іван 139, 325Лышчынскі Казімер 258Людовік XVI 276Лябруер Жан 461Лянкевіч Габрыель 105, 109, 110

ММагнус 389Майнгарт 381, 387Максімаў Сяргей 183Малахоўскі Станіслаў 408Мальдзіс Адам 103Малышаў Андрэй 92Мамонаў 316Марзалюк Ігар 194, 250, 315, 400, 488Маркаў 149Марозаў Паўлік 273Марыюс Ёган 229Матушэвіч Марцін 291, 426, 431Машэраў Пётар 420Мележ Іван 76, 77, 79Мікулаеў Хведар 138Міна 141Міндоўг 382, 416—418, 420, 452Мінскевіч Серж 456Міцкевіч Адам 68, 69, 87, 88, 188, 294, 325, 456—460Мнішак Марына 88Молатаў Вячаслаў 473Морыц Саксонскі 353Мухін 185, 186

Page 250: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

499498

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

ННазарбаеў Нурсултан 119Напалеон І 69Насовіч Іван 153Несьцяровіч Хрысьціна 58Несямкоўскі Ян 105Нікіфароўскі Мікалай 52, 61, 354, 368Ніцшэ Фрыдрых 416, 418

ООлдрыдж Джэймз 233

ППавал І 414Падчашынскі Караль 105, 109, 110, 112, 114Падчашынскі Ян 112Палтарацкі А. 197Палуян Сяргей 325Паніскі Адам 285Пасак Ян Хрызастом 283, 453Патоцкая 428Патоцкі Ігнацы 408Патоцкі Станіслаў Шчэнсны 270, 278, 414Патоцкі Францішак 270, 271Патоцкія 277Пахлёбкін Вільям 182Пачобут-Адляніцкі Марцін 109Петрашкевіч Алесь 395, 489Пётар І 152, 238, 239, 292, 293Пётар ІІІ 274Пілка Лук’ян 251Пільштынава Саламея 274—275Пісанка Рудольф 112Плініюс Старэйшы 230Плятон 144Пляўт 144По Эдгар 461Полацкі Сымон 316, 369, 375Поль Вінцэнт 114Прушынскі 175Пузына Альбіна Габрыеля 277

Пуслоўскі Войцех 88Пусье Жорж 114Пуціні Карлё 114Пушкін Аляксандар 290, 294Пэрэці Пэтра 114Пякарскі 453Пяткевіч Часлаў 303

РРагвалодавічы 118Рагнеда 118, 322, 323Рагозін Неафіт 92Радзівіл Ганна 272Радзівіл Геранім Флярыян 268Радзівіл Дамінік Геранім 135Радзівіл Караль Станіслаў Пане Каханку 90, 175, 274, 281,

453, 454Радзівіл Мікалай Крыштаф Сіротка 452Радзівіл Мікалай Чорны 389Радзівіл Міхал Казімер Рыбанька 163, 271, 272, 284, 426,

451, 454, 455Радзівіл Фаўстын 426Радзівіл Францішка Ўршуля 271, 324Радзівілы 109, 272, 275, 292, 324, 342, 346, 347, 399Ракіцкі Вячаслаў 8, 483, 489Раманюк Дзяніс 223, 489Раманюк Міхась 226, 489Росі Карлё 114Русаў Балтазар 390Рыбэнтроп Яахім 473Рыго Томас 114Рымкевіч Антон 112Рымскі-Корсакаў Аляксандар 112Рэйган Роналд 476

ССабалеўскі Ян 112Савасьцей 32, 59Сагановіч Генадзь 380, 490Сака Джузэпэ 114

Page 251: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

501500

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Салавей Лія 18, 334, 354, 490Сангушка Эўстахі 293Сангушкі 272Сапега Казімер Нестар 408Сапега Леў 149, 166, 346, 395—399, 422, 431, 440, 441,

463Сапегі 115, 292, 342Саргон ІІ 367Сафія 141Сержпутоўскі Аляксандар 47, 312Сіверс Якаў 415Сідаровіч Багдан 251Скарга Пётар 422Скарына Францішак 316, 441Скіргайла 463Слуцкі Міхал 326, 328Смоліч Аркадзь 81, 446—449Спампані Карлё 114Сталін Іосіф 124Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 266, 270, 276, 281, 286, 289,

408, 412—414, 418, 428Стрыйкоўскі Мацей 316Стэфановіч Мацьвей 149, 150Сувораў Аляксандар 289Сулярскі Балтазар 185Сьвідрыгайла 327Сыракомлі 324Сыракомля Ўладзіслаў 68, 88, 324, 342Сяднёў Масей 8

ТТараканава Лізавета 274Тарасаў Канстанцін 416, 417Тацішчаў Васіль 397Трайдзень 383Трусаў Алег 85, 153, 157, 236, 340, 386, 490Тычэцкі Браніслаў 405Тышкевіч Канстанцін 139Тышкевіч Яўстах 139Тэнкала Карлё 114

УУладзімер 322, 323, 381, 387, 388Уладзіміраў А., гл. Даўгяла Ўладзіславас МінгайлеУладыслаў IV Ваза 399Улашчык Мікалай 190Урбан Паўла 8Усевалад 388Усяслаў Брачыслававіч 118

ФФантана Іосіф ІІІ 114Фёдар Іванавіч 396, 397Федароўскі Міхал 364, 368Філіповіч Апанас 166Франковіч Ян 106—109Фройд Зыгмунд 50, 64Фрэдыяні Нікалё 114

ХХадкевіч Ян 390Хадкевічы 390Хамякоў Аляксандар 459Харэўскі Сяргей 105, 491Хацкевіч Ігнат 276, 277— 279Ходзька Ігнат 185, 293Храмцовіч Антон 149Храмцовіч Мацьвей 149Храмцовіч Пётар 149Храптовіч Яўхім 88Храптовічы 88

ЦЦётка 84Цьвірка Ўладзімер 8Цывінская Ганна 319Цывінскі Пётар 319

ЧЧадай Дыянізі 105Чарнецкі Станіслаў 194, 453

Page 252: ·Â· ÛÒ͇fl ÄÚÎflÌÚ˚‰‡ · Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы? — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная

503502

· Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡ · Â Î ‡ Û Ò Í ‡ fl Ä Ú Î fl Ì Ú ˚ ‰ ‡

Чачот Ян 88Чорны Кузьма 323, 462Чудлей Лізавета 274

ШШагал Марк 176, 181Шамякін Іван 325Шантыр Ян 105Шніп Віктар 84Шпілеўскі Павал 14Шульц Мікалай 114Шыбека Захар 92, 121, 467, 491Шылер Фрыдрых 463Шыльдгаўз Караль 114Шэксьпір Уільям 64, 218, 321

ЭЭўрыпід 367Эўфрасіньня Полацкая 141, 462

ЮЮнг Карл 50, 55, 81, 84

ЯЯгайла 326, 327, 346, 384—385, 463Ядвіга 327Якаб 392Ян ІІІ Сабескі 148Ясінскі Якуб 277Яцкавіч Косьця 251

Belarusian Atlantis is a collection of Viachaslau Rakitski’sconversations with Belarusian historians, writers, artistsand scholars on the historical culture and mythology ofthis small European nation which have been.

God and magic; sex and dreams; betrayals and conspiracies— so much of the Belarusian people’s history and nationalmemory that had been suppressed during the Soviet eraand almost lost are discussed here with affection andinsight. This witty and fascinating compilation does a greatdeal to restore and preserve the national cultural memoryincluding the art and tradition of kissing, drinking,fighting, loving, living and dying the Belarusian way.

Viachaslau Rakitski, PhD, is an art critic and historianbased in Miensk, Belarus

SUMMARY