193
БУНТ. Падручнік для актывіста Для ўнутранага карыстання ©BUNT 2007 Змест 5 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дыктатура і шляхі да яе звяржэння. Замест уступу Раздзел 1. Негвалтоўны супраціў.Трохі тэорыі 7 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . “Алхімікі” рэвалюцый 15 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ОТПОР!: рэканструкцыя рэвалюцыі 21 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Грамадства як суб’ект палітыкі 24 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Супраціў без лідэра. Тэорыя фантомных ячэяк Раздзел 2. Канспірацыя 27 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека акрывіста руху супраціву 31 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кампутарная бяспека 43 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека памяшкання 47 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека арганізацыйнай працы 53 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пераследванне актывістаў 56 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Малы канспіратар 76 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пошук і вярбоўка інфарматараў Дадатак

BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

  • Upload
    -

  • View
    81

  • Download
    12

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

БУНТ. Падручнік для актывістаДля ўнутранага карыстання

©BUNT 2007

Змест

5 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дыктатура і шляхі да яе звяржэння. Замест уступу

Раздзел 1. Негвалтоўны супраціў.Трохі тэорыі7 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . “Алхімікі” рэвалюцый

15 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ОТПОР!: рэканструкцыя рэвалюцыі 21 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Грамадства як суб’ект палітыкі24 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Супраціў без лідэра. Тэорыя фантомных ячэяк

Раздзел 2. Канспірацыя27 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека акрывіста руху супраціву31 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кампутарная бяспека

43 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека памяшкання47 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека арганізацыйнай працы53 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пераследванне актывістаў

56 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Малы канспіратар76 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пошук і вярбоўка інфарматараў

Дадатак82 . . . . . Памятка па ўнутранай бяспецы (вытрымкі з інструктыўнага дакумента

для супрацоўнікаў МУС)

Раздзел 3. Праца ў групе85 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Iнструкцыя па працы з актывістамі104 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кантроль у межах группы

Дадатак108 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . SWOT-аналіз

109 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Картка на рэкрутаванне

Раздзел 4. Палявая праца111 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Улёткавая вайна 116 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Графіці119 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Памятка агітатару кампаніі “Ад дзвярэй да дзвярэй”120 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дванаццаць прыёмаў форумнай палемікі

123 . . . . . Вулічныя метады барацьбы с дыктатурай, якія прымяняла апазіцыя ў Сербіі

Раздзел 5. Масавыя акцыі128 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Паводзіны на масавых акцыях.

Парады для тых, хто не лічыць сябе Тэрмінатарамі136 . . . . . . . . . . . . . Класіфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях

Page 2: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

137 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дзеянні міліцыі падчас акцыі143 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Сродкі абароны на акцыях145 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Прыёмы асабістай абароны

156 . . . . . . Першая медыцынская дапамога. Парады ўдзельнікам масавых акцый

Раздзел 6. Абарона сваіх правоў. Юрыдычная інфармацыя162 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Адміністрацыйныя правапарушэнні183 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Крымінальныя правапарушэнні

190 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Спіс асноўнай літаратуры

Дыктатура і шляхі да яе звяржэння. Замест уступу

За апошнія дзесяцігоддзі пад напорам арганізаваных рухаў супраціву былі зрынутыя або пахіснуліся шматлікія дыктатарскія рэжымы. Дыктатуры, якія падаваліся глыбока ўкаранелымі і непахіснымі, апынуліся няздольнымі супрацьстаяць узгодненаму масаваму супраціву людзей. Негвалтоўны грамадзянскі супраціў некалісь наблізіў дэмакратызацыю ў рэспубліках СССР і сам развал Савецкага саюза, калі сотні тысяч людзей арганізоўвалі мірныя дэманстрацыі пад лозунгам “Пераменаў!”. Мадагаскар, Малі, Балівія, Сербія – можна прывесці дзесяткі іншых прыкладаў.

Вядома, негвалтоўны супраціў далёка не заўсёды ёсць чыннікам хуткага звяржэння дыктатуры, аднак мабілізуе і яднае народ, дае людзям каштоўны досвед барацьбы з рэжымам, а таксама, што немалаважна, прымушае сусветную супольнасць звярнуць увагу на зверствы дыктатара і, у рэшце рэшт, прыводзіць да перамогі свабоды і дэмакратыі.

Таксама далёка не заўсёды негвалтоўны супраціў абыходзіцца без ахвяр і прамых сутычак актывістаў супраціву з міліцыяй і войскам. Не сакрэт, што воля толькі тады ёсць сапраўднай, калі за яе заплочана крывёю. Так, у 1991 годзе падчас паўстання літоўскага народа супраць доўгатэрміновай акупацыі тэрыторыі Літвы Савецкім саюзам загінула 14 чалавек. Але гэта непараўнальна менш, чым магло б быць ахвяр пры ўзброеным супраціве. Хаця сённяшнія дыктатары і не ўжываюць у большасці выпадкаў жорсткі генацыд і зброю супраць народа, становішча ў сучасных дыктатурах часцяком бывае нашмат цяжэйшым, чым у папярэдніх; сёння дыктатуры больш гуляюць на панятку стабільнасці і страху. У мінулым пэўныя рухі супраціву прыводзілі да масавых кароткачасовых акцый пратэсту і непадпарадкавання, да выплеску эмоцый у пэўнай (часам даволі вялікай) частцы грамадства. Але, нягледзячы на самыя высакародныя матывы, яны не прыводзілі да звяржэння дыктатуры, бо гэтыя дзеянні былі недастатковымі і не мелі патрэбнага маштабу, а часцяком, як і ў сітуацыі з Беларуссю, выклікалі яшчэ большыя рэпрэсіі з боку ўлад.

Page 3: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Негвалтоўная барацьба - гэты не супраціў па прынцыпу “калі цябе ўдарылі па левай шчацэ, падстаў правую”. Гэта хутчэй супраціў па прынцыпу “калі цябе ўдарылі па левай шчацэ, націсні пальцам на болевую кропку і вораг будзе ліквідаваны”. Не ўжываць жорсткіх метадаў, але шукаць слабыя месцы дыктатуры. Болевая кропка Лукашэнкі – падман і беззаконне, якія трымаюцца на страху. Калі людзі адчыняць вочы і павераць у свае сілы, мы пераможам.

Зразумела, будзе цяжка. Сапраўдная бараць басупраць дыктатуры - гэта ахвяры, турмы, часам - расчараванне. Але калі ўжо брацца за справу, дык да канца, а гэта значыць - да Перамогі. Ні мы ў адзіночку, ні Захад, ні хто-небудзь іншы не зменіць сітуацыю ў нашай краіне. Рэвалюцыю ў Беларусі зробіць толькі ўвесь - увесь збунтаваны беларускі народ. Галоўная памылка старой апазіцыі - менавіта ў адсутнасці запалу і жарсці да агульнай справы. Мала ведаць, што справа агульная - трэба адчуваць яе агульнаю. Гэта значыць адчуваць сваё адзінства і быць гатовымі дзейнічаць не ў адным самаахвярным парыве, не тады, калі ёсць час на праяву патрыятызму, а з дня ў дзень на працягу ўсяго жыцця. Менавіта з нацыяльнальнага адзінства, салідарнасці і варта пачынаць. Або не пачынаць зусім. У тых жа ж, хто думае, што поспех негвалтоўнага супраціву складаецца выключна з масавых мерапрыемстваў, шутаўскіх акцый і шчодрага фінансавання, усе высілкі знікнуць дарэмна. Рэвалюцыя пачынаецца не з вуліц, імі яна як-раз сканчаецца. Яна пачынаецца з выхавання грамадства. А яшчэ да гэтага - з выхавання саміх сябе. Спачатку рэвалюцыя павінна адбыцца ў розуме і сэрцы яе лідэраў. Затым - у галовах актывістаў супраціву. Потым - у грамадстве - павольна, цяжка, але трывала. Менавіта адтуль пачнуць тыя, хто жадае дабра і свабоды сваёй краіне. Наша задача - дапамагчы людзям зразумець неабходнасць пераменаў, дапамагчы ім перамагчы страх, напаліць палітычнае становішча ў краіне да мяжы, і, у канчатковым рахунку, людзі самі выйдуць на вуліцу.

Мы, у сваю чаргу, спадзяемся, што гэтая кніга дапаможа вам ступіць на пераможны шлях у справе змагання за свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.

Аўтары-ўкладальнікі

 Раздзел 1.

Негвалтоўны супраціўТрохі тэорыі

“Алхімікі” рэвалюцый

Page 4: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Вы думаеце, стыхійная “памаранчовая рэвалюцыя”, падчас якой сотні тысяч украінцаў выйшлі на вуліцы, адбылася з-за карумпаванасці і аўтарытарнасць рэжыму Кучмы? Не зусім так. Не ў большай ступені гэта тычыцца і хвалі народных выступленняў, якія панеслі ў нябыт рэжым серба Мілошавіча, грузіна Шэварнадзэ або кіргіза Акаева. Гнеў народных мас быў самым сапраўдным. І фальсіфікацыі на выбарах таксама. Але, па-за сумневам, гэтым рухам не атрымалася б так хутка і без гвалту зрынуць посткамуністычных аўтакратаў без “ноў-хаў” некалькіх экспертаў, якія задумалі і “абкатвалі” сапраўдную “інструкцыю па вытворчасці рэвалюцый”.

Яны - спадчыннікі Гандзі і Макдональда. Іх усяго толькі жменька, іх усяго толькі некалькі дзесяткаў, але яны прымусілі дрыжаць ад страху царкоў былога савецкага блока. Вось ужо колькі гадоў, як яны “экспартуюць” рэвалюцыю ва Ўсходнюю Еўропу і ў Цэнтральную Азію. Яны прыклалі руку да падзення Шэварнадзэ ў Грузіі, Кучмы ва Ўкраіне і затым Акаева ў Кыргызтане. Сёння яны імкнуцца да звяржэння карумпаваных і аўтарытарных кіраўнікоў у Менску, Алматы і Баку.

Каб зрынуць дэспатаў Усходу, у гэтых рэвалюцыянераў ёсць унікальнае “ноў-хаў”, універсальная схема перамогі над дыктатурай: тонкая сумесь негвалтоўнага супраціву, маркетынгу і фандрайзінгу (збору сродкаў). Ну і, канечне, ідэі – «сэрца» рэвалюцыі. Усе яны лічаць сваім доўгам “экспартаванне” гэтай магічнай формулы (нягледзечы на вядомае выслоўе, што ідэі часта экспартуюцца, але куды часцей дэпартуюцца). Для некаторых - гэта таксама сродак для існавання. Ёсць, нарэшце, і тыя - іх меншасць - хто працуюць на грамадскіх пачатках, «за ідэю».

З дзесяткам прадстаўнікоў дэмакратычных брыгад, брыгад новага тыпу (свайго роду «праамерыканскімі» Чэ Геварамі) мы сустрэліся ў Белградзе і Тбілісі, Браціславе і Кіеве. Яны ў дэталях выказалі свае рэцэпты па звяржэнні посткамуністычных дыктатур.

Самога дасведчанага з іх клічуць Павел Дземеш. У 2000 году ён таемна каардынаваў праграму замежнай дапамогі супраціву супраць Мілошавіча. Затым ён - таксама канфідэнцыйна - быў дараднікам украінскіх рэвалюцыянераў. У мінулым - міністр замежных спраў сваёй краіны, ён дасканала ведае палітычную сітуацыю ў былым савецкім блоку - і ведае, як вылучыць найлепшы момант для правядзення рэвалюцыі.

Павел Дземеш тлумачыць: “Большасць посткамуністычных аўтакратаў нагадваюць крабаў. У іх трывалы панцыр, але ва ўсіх ёсць адно вельмі слабое месца: яны жадаюць атрымаць легітымнасць на выбарах. Яны фальсіфікуюць галасаванне, але працягваюць арганізоўваць выбары. Гэта пытанне міжнароднага статуса. І потым яны пераконваюць сябе, што кантралююць СМІ і службы бяспекі. І што нічога з імі не здарыцца”. Але ў іх стратэгіі ёсць пракол. “На працягу ўсёй перадвыбарчай кампаніі, прэса ўсяго свету сочыць за кожным іх крокам. І яны адмаўляюцца страляць па натоўпе ў прамым эфіры CNN. Менавіта ў гэты момант іх можна зрынуць”.

Якім чынам? Поспех заснаваны, перадусім, на дэмаршы без гвалту. “Гэта адначасова пытанне этыкі і эфектыўнасці”, - тлумачыць Дземеш. “Негвалтоўны супраціў дае маральную перавагу і вабіць за сабою іншых, і потым, гвалт - гэта тая вобласць, у якой улада мацней”. Другі ключ да поспеху - у метадзе дзеяння, які паўтараецца з разу ў раз. “У дзень галасавання, увечар, збіраюцца доказы фальсіфікацыі, і гэтыя звесткі вельмі хутка распаўсюджваюцца па ўсёй краіне. І адразу ж сотні тысяч чалавек выходзяць на вуліцы. Затым ім варта мірным шляхам узяць пад кантроль дзяржаўныя ўстановы, каб паказаць аўтакрату, што законная ўлада перайшла ў іншыя рукі. І паколькі паліцыя не страляе, справа зроблена”.

Гэтыя старыя крабы - Мілошавіч, Шэварнадзэ, Кучма, Акаеў - усе былі зрынутыя такім чынам. Дзіцячая гульня? “Не. Вядома, гэта патрабуе доўгай падрыхтоўкі”.

Гэта ў тэорыі. Каб пазнаць, як справа ідзе на практыцы, паслухаем серба Срджу Паповіча. У свае трохі за трыццаць, гэты чалавек - фігура ўжо легендарная. Ён быў арганізатарам першага рэвалюцыйнага руху 21 стагоддзя, стаўшага правобразам усіх іншых: у кастрычніку 2000 года яго “Отпор!”, не праліўшы ні кроплі крыві, зрынуў Мілошавіча. З тых часоў за парадамі да Срджа

Page 5: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Паповіча звяртаюцца амаль адусюль, “нават з Зімбабвэ”. Каб задаволіць попыт, ён адкрыў бюро экспертаў па рэвалюцыі, Canvas Group.

Срджа прыадчыняе сакрэт: “Як гаварыў Ленін, для поспеху рэвалюцыі неабходна тры рэчы: арганізацыя, арганізацыя і яшчэ раз арганізацыя. Я дадам да гэтага: патрэбна моладзь, моладзь і яшчэ раз моладзь. Чаму? Таму што маладыя - энтузіясты, яны адважныя, і ўлада мала можа ўздзейнічаць на іх: у іх няма ні дзяцей, ні працы, ні багацця, ім няма чаго страчваць”. Ёсць яшчэ адзін чыннік, больш прагматычны, нават трохі цынічны: “Штораз, калі рэжым прымаецца за бяззбройную моладзь, збівае маладых і кідае іх у турмы, - гаворыць Паповіч, - ён паварочваецца спіной да іх бацькоў, дзядоў, дзядзькоў і цётак, сяброў... Карацей кажучы, да вялікай колькасці людзей, у тым ліку і да сваіх сталых прыхільнікаў. А менавіта гэта і ёсць наша мэта”.

“Жадаеце, распавяду адну хітрасць? - працягвае ён з усмешкай. - На маніфестацыі, якая абяцае скончыцца сутыкненнямі, пастаўце ў першыя шэрагі маладых дзяўчат у белых майках. І чакайце атакі паліцыі. Эфект гарантаваны: пасля некалькіх удараў на белых майках будзе трохі крыві (або шмат, да няшчасця). І атрымоўваюцца цудоўныя кадры, якія абыйдуць экраны ўсяго свету... І рэжым будзе дыскрэдытаваны”.

Гучыць дзіка? – магчыма, але ж рэвалюцыя не робіцца ў белых пяльчатках.

Паспяховая рэвалюцыя разгортваецца па сцэнары, гэтак жа дакладнаму, як кампутарная праграма. Першы этап, тлумачыць Паповіч, “задаўга да выбараў трэба стварыць групу вельмі зацікаўленай моладзі, якая і стане наканечнікам дзіды, інструментам рэвалюцыі”. Для гэтай групы трэба падабраць імя. Якое?

Паслухаем Аляксандра Марыча. “Імя рэвалюцыйнай групы павінна быць кароткім, не больш двух складоў, лёгка запамінальным, як Levi’s або Coca, і моцным, як слоган. Гэта будзе подпіс, “марка” рэвалюцыі”.

Этап нумар два: трэба “запусціць” гэтую новую “марку”. Вось прыклад кампаніі-бліцкрыгу. Увесну 2003 года Аляксандр Марыч і яго каманда накиравалася ў Грузію, яны павінны былі стаць дараднікамі лідэраў, якія пачынаюць ствараць рух супраціву. Грузінскіх прадстаўнікоў было каля 20, і яны ўжо знайшлі імя: “Кмара!” (чатыры літары, якія азначаюць “хопіць!”). Заставалася “прадаць” гэты лэйбл па ўсёй краіне. “Чэ Гевары” з Белграда прапанавалі план: маладыя грузіны-энтузіясты неадкладна прывялі яго ў выкананне. Красавіцкай ноччу яны разляпілі сотні плакатаў з надпісам “Кмара!” на галоўных вуліцах Тбілісі і ў дзевяці іншых гарадах. Вынік перавысіў усе чаканні, досвіткам уся краіна толькі і гаварыла, што аб гэтых плакатах! Сам Шэварнадзэ патрапіў у пастку. Замест таго, каб праігнараваць гэтыя “каракулі”, ён стала выступаў з выкрыццямі па радыё і на тэлебачанні, зрабіўшы нечаканую рэкламу невялікай групе, якая здалася ўсім масавым рухам. Маркетынгавая атака атрымалася: за адну ноч рэвалюцыйная “марка” “Кмара!” была запушчаная.

Этап нумар тры: знайсці грошы. Паколькі хутка групе спатрэбіцца друкаваць тысячы ўлётак, налепак, выпусціць майкі з надпісамі. Трэба стварыць інтэрнэт-сайт, купіць картрыджы, мабільныя тэлефоны, плакаты... Руху запатрабуецца таксама арганізоўваць зборы сваіх ваяўнічых прыхільнікаў, якія, трэба спадзявацца, з’едуцца з ўсіх канцоў краіны. Для гэтага неабходна заплаціць за сотні квіткоў на цягнік, за ночы, праведзеныя ў гатэлях, за арэнду памяшканняў, за ежу. Карацей кажучы, неабходна знайсці “усяго толькі” некалькі мільёнаў даляраў.

Каб іх расстарацца, трэба брацца за справу загадзя. Таму як такія грошы можна знайсці толькі за мяжой. На месцах багатыя прадпрымальнікі паставяцца да задумы з недаверам, яны не жадаюць псаваць адносіны з уладамі. Толькі з пачаткам рэвалюцыі яны перакінуцца ў іншы лагер і будуць аддаваць грошы маладым рэвалюцыянерам пачкамі. А пакуль, трэба шукаць дапамогі звонку.

Этап нумар чатыры: набраць максімум актывістаў. Атрымаўшы першыя грошы, у правінцыю адпраўляюць коміваяжораў рэвалюцыі несці “добрую вестку”. Ад збору да збору яны павінны ізноў і ізноў гаварыць, што ўсё магчыма, што ім атрымалася зрынуць дыктатара ў сваёй краіне. Там яны

Page 6: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

знаходзяць часцяком дзесятка два маладых людзей, расчараваных або баязлівых. Як даць ім матывацыю - на гэта ў кожнага свае рэцэпты. Серб Сініша Сікман заўсёды адпраўляецца ў турнэ з невялікім дарожным чамаданам. “Усярэдзіне ў мяне поўны прапагандысцкі набор: налепкі, майкі, шарыкі з лагатыпам “Отпор”... Знакі поспеху, вось што!”

Звычайна, гэтыя семінары праводзяцца ўпотай, у невялікіх пакоях, якія дрэнна абаграваюцца або за горадам у былых піянерскіх лагерах. Каб не выклікаць падазронаў паліцыі, гавораць, што гэта група, якая адпраўляецца на адпачынак. І атмасфера, ствараемая на зборах, нагадвае адначасова Club Med і заняткі па ваеннай падрыхтоўцы. Так у Грузіі, улетку 2003 года, за тры месяца да “рэвалюцыі руж” “Кмара!” сабрала 700 сваіх актывістаў у піянерскім лагеры, далёка ад Тбілісі. “Карпусы прыйшлі ў поўную непрыдатнасць, не было нават водазабеспячэння. Аднак мы добра павесяліліся!” - успамінае адзін з лідэраў групы, Георгій Кандэлакі.

У жніўні 2004 года маладыя ўкраінцы з руху “Пора” сустрэліся на чатыры дні ў піянерскім лагеры ў Крыму. Былы славацкі міністр Павел Дземеш быў там, ён дапамагаў ім распрацаваць стратэгію.

Этап нумар пяць. Пачаць адначасова дзве кампаніі па прыцягненню ўвагі грамадскасці. Гэта самая складаная фаза, тут патрабуецца найбольшая тонкасць. Мэта першай кампаніі: растлумачыць грамадзянам, у чым складаюцца іх права на выбарах, і заахвоціць іх галасаваць. Мэта другой: выкрыццё карумпаванага і аўтарытарнага рэжыму. У кожнай кампаніі свой лэйбл, свае лозунгі, свае буклеты... Гэтыя дзве аперацыі здзяйсняюцца адной групай актывістаў, але ўвага: аб гэтым не павінны ведаць. “У адваротным выпадку першая кампанія, якая павінна быць нейтральнай, будзе сарваная”, - тлумачыць Зміцер Пацехін, які быў адной з ключавых фігур “памаранчовай рэвалюцыі”. Ён прафесіянал маркетынгу. “Весці дзве аперацыі адначасова і таемна - гэта вельмі цяжка. У руху “Пора” нас было так мала, што актывісты павінны былі на працягу дня некалькі разоў пераапранаць майкі, распаўсюджваючы ўлёткі той ці іншай кампаніі...”

Этап нумар шэсць. Здзяйсняць на вуліцах эфектныя дзеянні без ужывання гвалту. Мэта: “абудзіць” грамадзян і раздражніць паліцыю. Найболей дзейсны метад: арганізацыя флэш-мобаў. “Гэта настолькі кароткія зборы вялікай колькасці людзей, што паліцыя не можа нікога спыніць”, - тлумачыць Зміцер Пацехін. Для прыкладу? Пятнаццаць чальцоў рэвалюцыйнай групы пераапранаюцца ў “катаржнікаў” і апранаюць шэрыя паліто. З дапамогай SMS яны прызначаюць сустрэчу на галоўнай вуліцы сталіцы, у момант, калі там гармідар. У прызначаную гадзіну, яны здымаюць паліто і становяцца падобнымі на катаржнікаў. Яны выкрыкваюць па некалькі раз: “Я галасую за X!”; Х, зразумела, з’яўляецца мясцовым дыктатарам. Затым маніфестанты апранаюць паліто, сыходзяць у метро і знікаюць без слядоў. Вынік забяспечаны. Паліцыя ў шаленстве, пачынаюцца рэпрэсіі”.Этап нумар сем: захаваць групу. Як? Серб Мілаш Міленковіч тлумачыць: “Гэта класічныя “трукі” супраціву - кіраваць рэвалюцыйнай групай павінен не адзін чалавек. У адваротным выпадку яе дзейнасць можа быць паралізаваная ў выпадку яго арышту. Рашэнне: арганізаваць калегіяльнае кіраўніцтва, гэта значыць размеркаваць лідэрскія функцыі паміж некалькімі адказнымі асобамі, якія не ведаюць дэталяў таго, што робяць іншыя”. Іншы прыклад: “Каб пераблытаць схему кіравання, трэба кожны тыдзень змяняць афіцыйнага прадстаўніка”. Па меркаванню Міленковіча, варта падтрымліваць гэтую атмасферу сакрэтнасці. “Маладых прыцягваюць таямнічыя арганізацыі, - гаворыць ён, - гэтая мілата таямніцы дазваляе пераадолець роспач і далучыцца да групы, якую ўлады лічыць тэрарыстычнай”.

Этап нумар восем: навучыцца кіраваць страхам. “Для гэтага ёсць шмат нітачак, - удакладняе Мілаш Міленковіч, - падчас маніфестацыі маладыя ніколі не павінны пачуваць сябе ў ізаляцыі, яны стала павінны знаходзіцца ў фізічным кантакце з іншымі. Трэба таксама, каб яны спявалі і не чулі задзірлівы шум паліцыі або салдат. Каб схаваць прысутнасць шматлікіх узброеных людзей наперадзе дэманстрацыі, можна разгарнуць вялікі транспарант, у пачатку шэсця. Ён не дасць маніфестантам убачыць навалу вайскоўцаў, якія іх пужаюць”. Іншы варыянт: растлумачыць, што ў арышце няма трагедыі. На семінарах настаўнікі маладых рэвалюцыянераў арганізуюць рэпетыцыі паліцэйскіх аблаў. Адны выступаюць у ролі паліцыі, іншыя - у ролі маніфестантаў. На семінарах вучацца адказваць унікліва, ніколі не выяўляць агрэсіі, нават усміхацца. Распрацоўваецца таксама

Page 7: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

стратэгія падтрымкі таварышам, кінутым у турму. “Тыя, хто не быў арыштаваны, павінны ведаць, да каго звяртацца, да якога адваката, у якую няўрадавую арганізацыю, да якога мясцовага або замежнага журналіста. У іх павінен быць спіс актывістаў, з якімі можна звязацца, і якія затым самі звяжуцца з імі, каб арганізаваць маніфестацыю перад паліцэйскім участкам, аб якой будуць гаварыць у СМІ”, - гаворыць Георгій Кандэлакі. І гэты адмысловец па палітычных навуках, выпускнік амерыканскага ўніверсітэта, робіць выснову: “Такім чынам, мы звяртаем сілу суперніка супраць яго самога”. Формула, якой можна рэзюміраваць генеральную стратэгію дэмакратычных “Чэ Гевар”.

Вось, усё на сваіх месцах: актывістаў набіраюць і навучаюць, распаўсюджваецца некалькі тысяч улётак, арганізуецца некалькі флэш-мобаў, і рух пераносіць першыя ўдары. Калі выбары з непазбежным суправаджэннем у выглядзе фальсіфікацый павінны пачацца, новаспечаныя рэвалюцыянеры ўжо гатовыя іх апратэставаць. Праца настаўнікаў скончаная. Рэдка хто з іх удзельнічае ў падзеях, як такіх. Або яны гуляюць у справе вельмі сціплую ролю. Бо, калі машына запушчаная, у іх ужо няма неабходнасці. Ва ўсякім разе, некаторых з іх выганяюць з краіны яшчэ да галасавання. Так, адзін беларускі прадстаўнік з руху “Зубр” і, па меншай меры, тры серба былі выправаджаныя з Украіны перад “памаранчовай рэвалюцыяй”. Адзін з іх, Мілаш Міленковіч, нават быў абвешчаны персонай нон-грата да 1 студзеня 3000 году...

Місія выкананая, і ў коміваяжораў дэмакратычнай рэвалюцыі зараз новыя мэты. Рыхтуюцца новыя перавароты ў былой савецкай імперыі. Такая ўвага нервуе апошніх дэспатаў на Ўсходзе. Што датычыцца беларускага дыктатара, злобнага Лукашэнкі, то ён усімі магчымымі сродкамі імкнецца прадухіліць нават самыя нязначныя выступы апазіцыі. Задуманая ў 2001 г. лідэрамі «Зубра» негвалтоўная “аксамітная рэвалюцыя” атрымала паразу. У 2006 г., пад час апошніх прэзідэнцкіх выбараў, калі апазіцыя выкарыстоўвала падобную тактыку супраціву, Лукашэнка ужо загадаў прымяніць зброю супраць народа. Больш за тысячу чалавек трапілі ў турмы, сотні былі збітыя, выключаныя з вучобы і працы. Па загаду Лукашэнкі таксама былі збітыя, а затым выгнаныя з краіны іх сербскія, славацкія, грузінскія і ўкраінскія сябры, якія ехалі дапамагаць арганізоўваць падрыхтоўку рэвалюцыі.

Усё гэта гаворыць аб тым, што сёння дыктатары таксама добра вывучылі «рэцэпты негвалтоўнага супраціву», а таму гатовыя прадухіляць фактычна любыя дзеянні апазіцыі, кінуўшы войска і спецслужбы на падаўленне любога па маштабу пратэсту. Нельга сказаць, што эра «аксамітных рэвалюцый» падышла да канца, але няма сумневу, што тактыка і метадалогія дэмакратычных «Чэ Гевар» павінна ўвесь час мадэрнізавацца і паляпшацца. Таму, проста паўтарыўшы шлях «Отпора» ці «Кмары», перамагчы не атрымаецца. Настаўнікі могуць толькі падказаць шлях да перамогі, але будаваць і ісці па ім маладым рэвалюцыянерам трэба будзе самастойна, улічваючы ўсю спецыфіку сваёй краіны.

Застаецца шмат пытанняў. Першае з іх: коміваяжоры дэмакратыі - ці з’яўляюцца яны звычайнымі агентамі Вашынгтона, як то жадаюць прадставіць у Крамлі і ў іншых месцах? Адказ: не. Гэта праўда, яны працуюць на амерыканскія і еўрапейскія арганізацыі і не хаваюць гэтага. Праўда таксама і тое, што яны падзяляюць каштоўнасці дзядзькі Сэма - дэмакратыя і даляр - і жадаюць іх трывала ўкараніць у былым СССР. Нарэшце, відавочна, што Белы Дом Джорджа Буша бачыць іх у вектары сваёй “soft power” (“мяккай сілы”), пешкі ў геастратэгічнай шахматнай партыі, якую ён гуляе з Расеяй у рэгіёне. Але ці ставяць яны інтарэсы ЗША вышэй інтарэсаў тых краін, у якіх працуюць? Нішто не дазваляе так гаварыць. І аб якой Амерыцы ўвогуле ідзе размова? Аб Амерыцы нэакансерватараў Freedom House або аб Амерыцы фінансіста-гуманіста Джорджа Сораса, які траціць мільёны даляраў на барацьбу з Джорджам Бушам ва ўласнай краіне?

Другое пытанне: ці былі гэтыя рэвалюцыі сапраўды народнымі, або яны сталі вынікам працы дзесятка актывістаў? Насамрэч, і то, і іншае. Як мы паказалі, яны былі падрыхтаваныя загадзя невялікім колам людзей. Каб заахвоціць народ, “запаліць” яго, гэтыя групы звярталіся да ўсіх вядомых цяпер тэхнікаў агітацыйнай прапаганды, і часам нават да маніпуляцый. Але без гневу народа, прыведзенага ў роспач аўтарытарным і карумпаваным рэжымам, без яго волі не даць ізноў

Page 8: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

скрасці ў сябе права выбару, і без сотняў тысяч людзей, якія добраахвотна выйшлі на вуліцы Белграда, Кіева або Тбілісі, нічога б не адбылося.

Аднак узнікае яшчэ адно, апошняе пытанне: а што будзе пасля рэвалюцыі? Іншымі словамі, што адбудзецца з гэтымі народамі праз некалькі гадоў? “Не ці патрапяць новыя кіраўнікі ў тую ж каляіну, што і іх папярэднікі, якія, варта нагадаць, прыйшлі да ўлады таксама на хвалі народных паўстанняў?”, - пытае Жак Рупнік, буйны адмысловец па Ўсходняй Еўропе ў Цэнтры міжнародных даследаванняў. Сербскі прыклад хутчэй абнадзейвае. Праз шэсць гадоў пасля падзення рэжыму Мілошавіча, падаецца, што дэмакратыя патроху стабілізавалася ў Белградзе і правы чалавека ў цэлым выконваюцца. Але ў выпадку Грузіі, сітуацыя больш праблематычная: шматлікія лідэры “паўстанні руж” 2003 года ўжо выступаюць з выкрыццямі звароту да карупцыі і мілітарызму новай улады, навідавоку эканамічны і палітычны канфлікт Грузіі і Расеі. Што тычыцца Ўкраіны, толькі лайдак не абвінаваціў Юшчанку і новы ўрад у “здрадзе ідэалам Майдану”. Такім чынам, гульня яшчэ не скончаная. І яшчэ не заўтра “алхімікі” рэвалюцыі прыбяруць на пыльную паліцу свае кнігі з рэцэптамі. Таму як аднойчы, у Тбілісі, Кіеве або ў Бішкеку, ім, быць можа, прыйдзецца пачаць усё ізноў.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове артыкула Венсана Жовэра “Творцы рэвалюцый” (“Le Nouvel Observateur”, 31траўня 2005 г.).

ОТПОР!: рэканструкцыя рэвалюцыі

1.Кароткая гісторыя

10 кастрычніка 1998 г. ОТПОР! (з сербскай – “супраціў”) афіцыйна прадэклараваў пра сваё ўзнікненне. На першым этапе гэта было па-просту аб’яднанне шэрагу студэнцкіх арганізацый і ўдзельнікаў вулічнагу супраціву 1996-1997 гг., у асноўным, незадаволеных стратэгіяй і тактыкай дзеянняў сербскай апазыцыі. Да арганізацыйнага афармлення асобных студэнцкіх груп падштурхнуў прыняты у той час сербскімі ўладамі новы закон, датычны універсітэтаў, які забараніў аўтаномію навучальных устаноў і студэнцкае самакіраванне, усталяваўшы такім чынам непасрэдны кантроль дзяржавы па-над шасцю сербскімі універсітэтамі. На адмену гэтага закону і былі скіраваны першыя палітычныя акцыі новай арганізацыі. Праз тыдзень пасля ўзнікнення ОТПОР!у выйшаў закон аб масавай інфармацыі, які пагоршыў умовы для незалежнай прэсы, і гэта адразу ж стала новым аб’ектам атакі для ОТПОР!у.

Нягледзячы на актыўны характар дзеянняў, ОТПОР! яшчэ доўгі час не выходзіў па-за межы больш-менш буйной сеткі студэнцкіх недзяржаўных арганізацый Белграда і шэрагу буйных гарадоў Сербіі. Пералом і пачатак другога этапу развіцця прыйшоўся на бліжэйшы час пасля натаўскіх бамбардыровак Сербіі. Хуткаму росту арганізацыі паспрыялі пасляваенныя настроі большасці сербскага насельніцтва, разумна выкарыстаныя ОТПОР!ам (параўнайце з сённяшняй сітуацыяй

Page 9: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

беларуска-расейскіх адносін датычна газавай праблемы!). Сербы стаміліся ад трох праблем: вайны, галечы (у параўнанні з заходнімі дзяржавамі), Мілошавіча, і ОТПОР! удала звязаў першыя дзве з трэцяй.

Сімвал ОТПОР!у - чорны сціснуты кулак (што быў прадуманай пародыяй на чырвоны кулак камуністаў - улюбены сімвал Мілошавіча) павінен быў, па выразу актывістаў ОТПОР!у, прайсці “ачышчэнне ад вайсковага пылу“. Графіці з сімволікай ОТПОР!у сталі з’яўляцца па ўсёй Сербіі, і ў хуткім часе знакаміты кулак ужо асацыяваўся не з Мілошавічам, а з супрацівам яму. Актыўны і нязвыклы прамоўшн, выкарыстанне графіці, налепак, рэкламных ролікаў на мясцовым тэлебачанні і радыё, новыя, радыкальныя, але негвалтоўныя акцыі, дэманстратыўная мужнаць отпараўцаў спрыялі шырокаму прытоку новых валанцёраў у арганізацыю.

Не апошнюю ролю ва ўзбуйненні адыграла і стратэгія пазіцыянавання ОТПОР!у, які адразу прадэклараваў сваю адрознаць ад усей сербскай апазыцыі, прадстаўленай партыямі і НДА. Як у самой назве, так і ў прадэклараваных прынцыпах ОТПОР! быў іншым: не партыя (бо афіцыйна не рэгіструецца і не мае афіцыйных лідэраў), не студэнцкая арганізацыя (бо мае выразныя палітычныя мэты), а Рух Супраціву. ОТПОР! адкрыта заявіў аб сваей непадтрымцы апазыціі і сваім супраціве рэжыму. Прынцыпы негвалтоўнага супраціву, адсутнасці афіцыйнага лідэрства, дэцэнтралізаціі таксама вылучалі ОТПОР! з шэрагу апазыцыйных арганізацый. Мэтавая група ОТПОР!у, такім чынам, вызначалася як незадаволеныя Мілошавічам, расчараваныя апазіцыяй людзі, якія не бачаць перспектывы змен праз удзел у партыіі альбо НДА, ці ў арганізаванай апошнімі актыўнасці. Акрамя таго, Рух не прадстаўляў ідэалагічнай праграмы (дакладней, гэта праграма была максімальна размытая), дэкларуючы толькі супрацьстаянне рэжыму, што дазваляла прыцягваць як правую, так і левую часткі пратэстнаарыентаванага насельніцтва.

Да восені 1999 г. ОТПОР! ужо стаў буйным палітычным суб’ектам. Прыкладна ў гэты час была сфармулявана мэта Руху, якая разбівалася на тры фазы:1. арганізацыя матывацыйнай кампаніі супраць рэжыму Мілошавіча, стварэнне моцнай інфраструктуры па ўсёй краіне, заняцце страгічнай пазіцыі (супраць рэжыму, але не ў шэрагах апазыцыі); 2. арганізацыя шырокай мабілізацыйнай кампаніі па прыцягненні выбаршчыкаў;3. афармленне новага палітычнага пакалення ў Сербіі праз змяненне свядомасці моладзі.

ОТПОР! паспяхова прасоўваўся на шляху да рэалізацыі гэтых мэт. Па розных звестках з вясны 1999 г. да часу выбараў актывісты ОТПОР!у распаўсюдзілі ад 40 да 80 тон друкаванай прадукцыі, толькі падчас кампаніі “Gotov je!” (“яму канец!”), што працягвалася з ліпеня па верасень, актывісты руху распаўсюдзілі 1.8 мільенаў налепак. У ліпені 2000 г. ОТПОР! меў разгалінаваныя арганізацыйныя структуры ў 16 буйных гарадах, акцыі Руху прайшлі ў больш як 75 гарадах Сербіі.

У верасні 2000 г. ОТПОР! здолеў прыцягнуць на свой бок шматлікія арганізацыі трэцяга сектару ад звычайных маладзёжных НДА да асацыяцыі юрыстаў Сербіі. На сваім піку арганізацыя налічвала да 70 тысяч чалавек і 130 арганізацыйных падраздзяленняў. У такіх варунках не здзіўляе той факт, што ОТПОР! называюць “зоркай Сербскай рэвалюцыі”. Дзякуючы ОТПОР!у і сербскай апазыцыі, што здолела пераадолець амбіцыі асобных яе лідэраў і выставіць адзінага кандыдата, Мілошавіч быў пераможаны.

2. Структура ОТПОР!у ўяўная і рэальная

Уся структура ОТПОР!у была падпарадкаваная мэце прадуцыравання аднатыпнай, знешне выяўленай дзейнасці: распаўсюджванне друкаваных матэрыялаў, арганізацыя вулічных перфомансаў і акцый. Дзейнасць па прынцыпах: “Праграма (праграма дзеянняў арганізацыі) – людзі (актывісты арганізацыі) – акцыя (як вытворнае ад спалучэння праграмы дзеянняў з актыўнымі

Page 10: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

асобамі)” і “Менш слоў, больш справы!” — прыводзіла да “масавай вытворчасці” палітычных акцый, стварала уражанне, што ўся краіна ахоплена ОТПОР!ам.

Для мультыплікавання актыўнасці была абрана сеткавая, дэцэнтралізаваная структура. Кожная асобная арганізацыйная адзінка (група) мела высокую ступень аўтаноміі дзеянняў і самастойна займалася планаваннем і рэалізацыяй сваіх акцый. Кожная з такіх аўтаномных адзінак складалася з функцыянальных груп (службаў): маркетынгу, прэсы, групы знешняй падтрымкі і універсітэцкай (школьнай) групы. Кожная з групп адказвала за пэўныя накірункі: распрацоўка мясцовых кампаній, планаванне акцый і кантроль за іх рэалізацыяй складала поле адказнасці групы маркетынгу; падрыхтоўка прэсс-рэлізаў і прыцягненне журналістаў і г.д.

Члены ОТПОР!у падзяляліся на рэкрутаў — валанцёраў арганізацыі, актывістаў — сталых членаў і інструктараў — актывістаў, адказных за адукацыю рэкрутаў. Прыналежнасць актывіста да той ці іншай функцыянальнай групы вызначалася па жаданні актывіста і ў залежнасці ад яго персанальных здольнасцяў. Кожны актывіст роўны з іншымі пры прыняцці рашэнняў, ніхто не займае афіцыйнай лідэрскай пазыцыі (зразумела, што ў кожнай групе прысутнічаюць неафіцыйныя лідэры-арганізатары).

Так апісваюць структуру арганізацыі самі отпараўцы. Адсюль, аднак, паўстае шэраг пытанняў. Як было і кім было арганізавана планаванне нацыянальных кампаній? Як была арганізавана каардынацыя дзеянняў паміж аўтаномнымі групамі? Якім чынам ажыццяўлялася фінансаванне груп і хто прымаў рашэнні па фінансавых пытаннях? Хто прадстаўляў арганізацыю ў знешніх стасунках? Зразумела, што такія дзеянні не маглі ажыццяўляцца вялікай колькасцю асоб і, адпаведна, павінна было існаваць вузкае кола (не больш за 10–20 чалавек) адказных за каардынацыю дзеянняў, фінансаванне і знешнія сувязі.

3. Фінансаванне

Доўгі час пытанне фінансавання ОТПОР!у замоўчвалася. На такое пытанне часцей за ўсе можна было пачуць завучаны адказ аб тым, што сродкі выдакоўваюцца сербскай эміграцыяй і зацікаўленымі асобамі ўнутры краіны. Інтуітыўна ж большасці было зразумела – ОТПОР! фінансуецца заходнімі краінамі.

Гуляючы на антынатаўскіх і антызаходніцкіх настроях сербаў пасля бамбардыровак, дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвала гэты факт, каб стварыць вобраз “празаходняга”, “прадажнага” ОТПОР!у. Тыражыраваліся вобразы знаёмага чорнага кулака, што сціскаў пачак долараў, альбо кулака, што трымае чатыры літары НАТО, а ўнізе слоган – “ПОДПОР!”.

Ужо пасля вераснёўскай рэвалюцыі 2000 г. крыніцы фінансавання сталі вядомымі грамадскасці. Называліся лічбы памерам ў мільёны долараў. Грошы ішлі на друкаваную прадукцыю, тыражыраванне сімволікі, стварэнне рэкламных ролікаў – усяго класічнага набору агітацыйных сродкаў для папулярызацыі Руху. Немалыя сродкі пайшлі і на адукацыю отпараўцаў. У сакавіку 2000 г. з імі працаваў палкоўнік Хелві, што навучаў іх негвалтоўным метадам супраціву. Хелві, паплечнік Джына Шарпа – аўтара кнігі “Ад дыктатуры да дэмакратыі: асновы канцэптуальнага пераходу” і арганізатар негвалтоўнага супраціву ў Бірме і краінах Лацінскай Амерыкі. Многія інструктары ОТПАР!у прайшлі адукацыю па праграмах ТОТ (Training of Trainers).

У апошнія месяцы напярэдадні выбараў ОТПОР! стаў пасрэднікам у выдаткаванні заходняй фінансавай дапамогі арганізацыям трэцяга сектару, ператварыўшыся такім чынам у парасон для НДА. Гэта спрыяла адзінай страгіі дзеянняў трэцяга сектару падчас перадвыбарчай кампаніі, калі да выбаршчыка фармавалася адзінае пасланне -“gotov je!” (чаго, напрыклад, не здарылася ў Беларусі ў 2001 г., калі прапаноўвалі “Час выбіраць!”, “Час пераменаў!”, “Выбірай!”, ці ў 2006 г., калі апазіцыя

Page 11: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

не здолела дамовіцца аб адзіным кандыдаце, а сама выбарчая кампанія, па вялікаму рахунку, была правалена). Гэта ж паспрыяла і масаваму ўступленню НДА у склад ОТПОР!у ў верасні 2000 г.

4. ОТПОР! сёння

Пасля перамогі палітычных партый, аб’яднаных агульнай назвай Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі, ОТПОР! распачаў новую кампанію. Бульдозер, які дапамог у штурме будынку парламенту ў кастрычніку 2000 г., ператварыўся ў сімвал моцы аб’яднанага народу. Чорна-белыя значкі са стылізаванай выявай будользеру і надпісам Samo vas Gledamo (“Мы назіраем за вамі”) павінны былі прадэманстраваць зноў абраным лідэрам, што жыхары Сербіі могуць скінуць іх таксама, як і Мілошавіча. Пры гэтым ОТПОР! браў на сябе ролю назіральніка за новай уладай. Але новыя ўмовы існавання ставілі новыя патрабаванні, у тым ці іншым разе, адсутнасць неабходнасці далейшага супраціву дыктатару ставіла пытанне новай стратэгіі бягучых дзеянняў.

Дзеля вырашэння гэтай мэты быў скліканы Другі Кангрэс ОТПОР!у ў лютым 2001 г. Аднак для Руху гэты кангрэс хутчэй стаў знакам крызіснага стану, чым вырашыў набалелыя пытанні. Арганізаваны як экспрэсіўнае шоу — паказ сапраўды бліскучага прапагандысцкага фільма пра гісторыю ОТПОР!у, гучная заява актывіста Івана Маровіча (Ivan Marovic) пра сыход знакамітага лагатыпу – чорнага кулака – са словамі: «Нам быў патрэбны кулак як зброя супраць Мілошавіча. Супраць новай улады, ён будзе як бомба супраць камара» і, нарэшце, абвяшчэнне новай візіі Руху “Новы патрыятызм” – ён не нагадваў дэмакратычнага сходу для вырашэння стратэгічных пытанняў. Новая візія Руху “Новы патрыятызм” (што тлумачыўся як адкрыты патрыятызм, разуменне і любоў да роднай краіны, універсальная салідарнасць і сацыяльная дзяржава) – была прадуктам творчасці невялікай групоўкі асоб з Бялграду, але ж прадстаўлялася як супольная праграма усяго Руху. Зразумела, такі паварот спраў выклікаў сур’езны пратэст шараговых сябраў і некаторых рэгіянальных арганізацый. Іван Ёцыч, сябра рэгіянальнай суполкі ОТПОР!у з поўдня Сербіі ў сваім інтэрв’ю прэсе характарызаваў кангрэс як пародыю на з’езд Сацыялістычнай партыі Сербіі: “Другі кангрэс сапраўды здзівіў бы любы сход, арганізаваны Мілошавічам і яго камандай”. Мясцовыя суполкі з Ваяводзіна абмяркоўвалі пытанні дэцэнтралізацыі і кааперацыі мясцовых арганізацый для барацьбы з цэнтралізатарскімі памкненнямі Бялградскай групы. Найбольш радыкальнымі праціўнікамі другога кангрэсу сталі актывісты з гарадка Крагуевач. У якасці пратэсту яны поўнасцю спынілі дзейнасць сваёй групы. На дзвярах іхняй штаб-кватэры зноў з’явіўся стары слоган: Gotov je, але зараз ён ужо адносіўся не да Мілошавіча, але да самога ОТПОР!у.

Шмат каму ў Сербіі і па-за яе межамі такі ход падзей падаваўся трагічным канцом ОТПОР!у, між тым гэта больш выглядае як цалкам натуральны працэс рэканструявання арганізацыі. Створаны як дэцэнтралізаваны рух, без выразнай ідэалагічнай базы і палітычнай праграмы, ОТПОР! быў знітаваны ідэяй супраціву асобе – Мілошавічу. У выніку, калі гэтая адзіная сувязь ужо перастала існаваць, пачаліся натуральныя працэсы пошуку новай формы структурнай арганізацыі Руху. Перш за ўсе, дэмакратычныя ўмовы разводзяць па сваіх месцах палітычныя і непалітычныя арганізацыі: альбо былы рух уключаецца ў барацьбу за ўладу і становіцца, па сутнасці, палітычнай партыяй, альбо ўбудоўваецца ў структуру грамадзянскай супольнасці. Інстытуцыяналізацыя неабходна, і балансаванне на мяжы наўрад ці магчыма працяглы час. І таксама натуральным з’яўляецца працэс барацьбы за ўладу ў межах арганізацыі. Зразумела, што пры адсутнасці афіцыйных лідэраў і працэдуры іх прызначэння такая барацьба адбываецца стыхійна. Пры гэтым у найбольш выгодным стане апынаюцца групы, адказныя за арганізацыйныя пытанні (“сакратарыят”). Пэўны час такія групы могуць кантраляваць уладу, што і было прадэманстравана на другім кангрэсе ОТПОР!у, аднак канчатковы стан рэчаў вызначыць ціск “знізу”, і калі ён будзе дастаткова моцным, то раней ці пазней фактычна кіруючая групоўка павінна будзе пайсці на ўвядзенне дэмакратычных працэдур ратацыі лідэраў.Не апошнюю ролю ў “крызісе” ОТПОР!у магчыма адыграла і фінансавае пытанне. Прыток грашовых сродкаў з-за мяжы пасля перамогі Каштуніцы скараціўся, а гэта пацягнула і згортванне высокага ўзроўню актыўнасці. Шматлікія групы, не звязаныя ідэйнай платформай, прыпынілі сваю

Page 12: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

дзейнасць у адсутнасці, з аднаго боку, выразнай мэты і сэнсу апошняй, а з другога — сродкаў для яе ажыццяўлення.

Але, так ці інакш, сёння ОТПОР! – адна з найвялікшых палітычных арганізацый Югаславіі.

5. Легенды і міфы

За час бурлівай гісторыі ОТПОР!у з’явілася шмат легенд пра гэты Рух. Складана сказаць, што з іх праўда, а што прыдумка, аднак, магчыма, некаторыя з іх нясуць зерне ісціны...

Легенда 1: ОТПОР! адпачатку быў арганізаваны колам асоб з 10-ці чалавек і да апошняга моманту выбараў 2001 г. кіраваўся менавіта імі. Гэта былі маладыя сербы, адмыслова адукаваныя заходнімі спецыялістамі для арганізацыі агульнасербскага руху, са спецыфічнай падрыхтоўкай у галіне палітычнага маркетынгу. Пра існаванне такой групы ведала толькі абмежаванае кола асоб.Легенда 2: У ОТПОР!ы існавала заканспіраваная “сацыялагічная служба”. Гэта была віртуальная служба, вельмі папулярная сярод карыстальнікаў Інтэрнету, яе дадзеныя нават выкарыстоўваліся ў СМІ. Але ніякіх сапраўдных даследванняў гэтая служба не праводзіла, падаючы выдуманыя дадзеныя, згодна з якімі, аднак, рэйтынг Каштуніцы заўсёды ўзрастаў.Легенда 3: Падчас штурму будынку парламенту адзін з “заканспіраваных” лідэраў ОТПОР! здолеў прабегчы ў пакойчык, дзе захоўваліся выбарчыя бюлетэні, і падпаліў гэты пакойчык. Пасля гэтага ён выбег на балкон будынка і паказаў дыскету з “сапраўднымі” вынікамі падліку галасоў. Усе бюлетэні згарэлі, і вызначыць, хто перамог у сапраўднасці ўжо было нельга.

Легенда 4: Усе ўступныя карткі шарагоўцаў ОТПОР!у з іх асабістымі дадзенымі ў Бялградзе захоўваліся на кватэры высокапастаўленага функцыянера СПС, бо яго сын быў адным з інструктараў ОТПОР!у. Было разлічана на тое, што вобыск на кватэры гэтага чалавека будзе зроблены ў апошнюю чаргу.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове артыкула Андрэя Ягорава «Рэканструкцыя рэвалюцыі. ОТПОР!: палітычны досвед» («Палітычная сфера» №2)

Грамадства як суб’ект палітыкі

Грамадзянскі супраціў вызначаецца як спосаба калектыўнай палітычнай барацьбы, заснаваны на разуменні таго, што галоўнай апорай дзяржавы, у рэшце рэшт, з’яўляецца ўзаемадзеянне з ім (або пасіўная згода) большасці насельніцтва, а таксама надзейнасць войска, паліцыі і дзяржаўных служб. Такім чынам, паняцце грамадзянскага супраціву зыходзіць з рэалій палітычнай улады. Грамадзянскі супраціў выкарыстоўвае дзеянні, якія заахвочваюць народ парушыць згоду з уладай, што падрывае крыніцы моцы дзяржавы і схіляе на свае бок “трэція сілы”.

У барацьбе дзяржаўнай улады і грамадзянскіх сілаў кожны з бакоў імкнецца падарваць асновы ўладнай моцы іншага боку. Бо ўладныя адносіны ўласцівыя не толькі дзяржаве і яго органам. Яны

Page 13: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

праймаюць усе інстытуты грамадства: сям’ю, прафсаюзы, універсітэты, рух за грамадзянскія правы або абарону навакольнага асяроддзя. Складнікавыя элементы ўлады, наяўнай у інстытутах грамадства, не адрозніваюцца прынцыпова ад элементаў дзяржаўнай улады - з той толькі розніцай, што кампанент прымусу ў першых можа зусім адсутнічаць альбо здзяйсняецца праз суды.

Так, скажам, асноўнай крыніцай моцы руху за грамадзянскія правы з’яўляецца яго згуртаванасць і прыхільнасць агульнай справе (ідэйнасць). Улада і аўтарытэт кіраўніцтва руху - і па форме, і па кантэнту - вызначаюцца тым, наколькі гэтае кіраўніцтва легітымна і/або дзейсна. Яго ўплывовасць узмацняецца таксама падтрымкай трэціх сіл. Сапраўды, пры канфрантацыі з дзяржавай поспех або правал можа залежаць ад таго, ці атрымаецца забяспечыць падтрымку спачатку незацікаўленых бакоў - палітычных груп, царквы, СМІ, а пры магчымасці таксама і міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў. Вядома, у грамадскіх арганізацыях можа наўмысна падтрымлівацца нефармальная і неіерархічная структура для забеспячэння прыняцця важных рашэнняў усімі чальцамі арганізацыі, а не толькі кіруючай элітай альбо бюракратамі. Разам з тым, калі арганізацыя колькасна досыць вялікая, а таксама калі яна працуе ў сітуацыі жорскай дыктатуры, дэлегаванне паўнамоцтваў для прыняцця рашэнняў непазбежна, і гэта набывае адмысловую важнасць у сітуацыі канфлікту, калі часта патрабуецца хуткасць прыняцця рашэнняў. Зразумела, што такім чынам падтрымліваецца і належны ўзровень канспірацыі, пры ўмове, што адказныя за прыняцце рашэння людзі будуць сумленнымі, будуць прафесіяналамі ў сваёй сферы. Акрамя таго, у любой арганізацыі прысутнічае нефармальнае лідэрства асобаў - звычайна, гэта найбольш адданыя справе людзі, «палявыя камандзіры», якія маюць найбольшую павагу сярод актывістаў арганізацыі.У той палітычнай барацьбе, якая звязаная з грамадзянскім супрацівам, ключавымі з’яўляюцца псіхалагічныя і маральныя фактары. Паняцце “маральных фактараў” тут мае дваякае значэнне: фактары, якія ўплываюць на маральны дух, і фактары, звязаныя з маральнымі і этычнымі праблемамі. Драматычнае крушэнне камуністычных рэжымаў ва Ўсходняй Еўропе ў значнай меры тлумачыцца тым, што камуністычныя ўрады страцілі маральны дух і веру ва ўласныя сілы. Гэта ў сваю чаргу шмат у чым абумоўлена эрозіяй таго пачуцця гістарычнай місіі, якое натхняла правадыроў расійскай кастрычніцкай рэвалюцыі і некаторых камуністычных лідэраў і кіраўнікоў краін Усходняй Еўропы пасля Другой Сусветнай вайны. Аналагічна падчас Другой Сусветнай вайны і ў пасляваенныя гады на фоне грамадзянскага і ўзброенага супраціву еўрапейскія каланіяльныя ўлады страцілі веру ў сваю місію «распаўсюджвання цывілізацыі» ў калоніях.

Вядома, “змагары за справядлівасць” далёка не заўсёды перамагаюць. Часта гэтая барацьба ідзе дзесяцігоддзямі. Аднак у палітычнай і ідэалагічнай барацьбе за падтрымку трэціх сіл і за ўзмацненне і пашырэнне ўласнай улады галоўныя аргументы спаборнічаючых бакоў нязменна выяўляюцца ў этычных тэрмінах. Той бок, які выйграе ў этычнай аргументацыі, тым самым значна ўзмацняе свае пазіцыі. Этычнымі пытаннямі напоўненыя і дыскусіі аб сродках барацьбы. Для тых, хто датычны да грамадзянскага супраціву, як і для ўлады, пытанне аб сродках з’яўляецца ключавым і ў маральным, і ў стратэгічным плане. Гэта пытанне не толькі аб правамернасці ўжывання гвалту ў дачыненні да асобы або ўласнасці, але і аб тым, якія негвалоўныя ўздзеянні і дапушчальныя, і мэтазгодныя ў дадзенай сітуацыі. Так, хоць палітыка негвалтоўнага супраціву і грамадзянскага непадпарадкавання ў бальшыні сітуацый эфектыўная, ёсць выпадкі, калі такія метады не дзейсныя і не выклікаюць патрэбнага водгуку ў грамадстве, а часта выклікаюць надзвычай жорсткія рэпрэсіі ўладаў. Менавіта таму трэба праводзіць глыбокі аналіз кожнай асобнай сітуацыі, і ўжо на падставе яго выбіраць тую ці іншую тактыку і метадалогію супраціву. Дынамічную ўзаемасувязь сілы, гвалту і аўтарытэту можна праілюстраваць на прыкладзе падзей у Тайландзе ўвесну 1992 г. Гэтыя падзеі сталі павучальным прыкладам грамадзянскага супраціву прамога дзеяння.

У красавіку-траўні 1992 г. у Тайландзе рэзка ўзмацніўся рух за дэмакратыю. Гэтаму папярэднічаў дзяржаўны пераварот у лютым 1991 г., калі вайсковы генерал Сучында Капраён абвясціў сябе прэм’ер-міністрам. Яго пазапраўнае прэм’ерства захавалася і ў сфармаваным у выніку выбараў у сакавіку 1992 г. кааліцыйным урадзе. Глыбейшыя перадумовы росту дэмакратычнага руху склаліся ў выніку шматгадовага панавання ваеншчыны ў палітычным жыцці Тайланда. Апазіцыянеры патрабавалі не толькі адстаўкі Сучынды, але канстрытуцыйных зменаў, якія гарантавалі б

Page 14: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

прызначэнне прэм’ер-міністра толькі з ліку абраных чальцоў парламента і абмяжоўвалі б паўнамоцтвы кантраляванага вайскоўцамі Сената. Удзельнікі супраціву пачалі масавыя акцыі пратэсту. Рэакцыя ўлад на дэманстрацыі была крывавай. Уначы ў панядзелак, 18 траўня, калі са боку часткі дэманстрантаў пачаліся рабаванні, беспарадкі, уступленні ў жорсткія сутычкі з міліцыяй, войска адкрыла павальны агонь, які доўжыўся і на наступную ноч. Загінула не меней за сто чалавек (па некаторых звестках, значна больш), каля сямісот было паранена, больш трох тысяч арыштавана. Паказ растрэлу дэманстрацый і збіцця салдататамі затрыманых па тайландскім тэлебачанні замест таго, каб запалохаць насельніцтва, толькі ўмацаваў рашучасць зрынуць Сучынду. Пасля дзьвюх начэй кровапраліцця і масавых арыштаў і пасля таго, як улады ўвялі надзвычайнае становішча, можна было чакаць спынення апазіцыйных выступленняў. Аднак ужо ў сераду ўвечар дзесяткі тысяч дэманстрантаў ізноў вышлі на вуліцы і забарыкадаваліся ў раёне ўніверсітэта. У гэты момант удзел у падзеях прыняў кароль Тайланда Бхумібол Адульядэж. Заклікаўшы да нацыянальнага прымірэння, ён дамогся ад Сучынды вызваленні з турмы лідэра апазіцыянераў Чамлонга Шрымуанга і запрасіў абодвух дзеячаў на сустрэчу. Тэлебачанне краіны паказала прэм’ера і лідэра апазіцыі ўкленчанымі перад каралём. У той жа вечар Сучында аддаў загад вызваліць больш трох тысяч арыштаваных дэманстрантаў і пагадзіўся падтрымаць патрабаванні змен у канстытуцыі. Чамлонг са свайго боку звярнуўся да дэманстрантаў з заклікам спыніць вулічны пратэст. Гэтага, аднак, не адбылося, дэманстранты працягвалі дэманстрацыі і бойкі з міліцыяй, што прывяло да таго, што ў нядзелю 24 траўня Сучында сыйшоў у адстаўку. На наступны дзень парламент прыняў папраўкі да канстытуцыі, паводле якіх прэм’ер-міністрам мог стаць толькі абраны чалец парламента, а паўнамоцтвы Сената абмяжоўваліся. На перыяд да ўсеагульных выбараў парламент прызначыў прэм’ер-міністрам грамадзянскую асобу - Ананда Паньярагуна. Выбары прайшлі ў прызначаны тэрмін 13 верасня.

Здольнасць апазіцыі вывесці на вуліцы дзесяткі тысяч людзей, у тым ліку прадстаўнікоў сярэдняга класа, ярка прадэманстравала яе сілу. Адказам быў непрыкрыты гвалт з боку кантраляванага вайскоўцамі ўрада, які планаваў імгненна задушыць супраціў. Але двухдзённае кровапраліцце, масавыя арышты і безліч забітых не спужалі апазіцыю. Жорсткасць прыгнечання з аднаго боку і адвага і ўпартасць дэманстрантаў з іншага падарвалі аўтарытэт уладаў. Некаторыя міністры кабінета выступілі з заявамі, адмяжоўваючыся ад рэпрэсіўных дзеянняў урада, хадзілі таксама чуткі, што воінскія часткі з розных абласцей краіны зрушыліся да сталіцы, падтрымліваючы патрабаванні апазіцыі. Нарэшце, кароль спажыў свой выключны ў тайскім грамадстве аўтарытэт для рашэння крызісу.

Канечне, моц народа, якая паклала канец - прынамсі, на час - улады ваеншчыны, не нарадзілася спантанна. Як успамінаў Сулак Шывараска, адзін з кіраўнікоў і тэарэтыкаў апазіцыі, завяршальным падзеям папярэднічалі гады арганізацыйнай працы і вывучэння метадаў негвалтоўных дзеянняў. “Вучачыся негвалтоўнаму супраціву, мы аб’ядноўваліся з іншымі будыстамі, з хрысціянамі і мусульманамі розных краін. Я праходзіў такое навучанне ў Мехіка і Філадэльфіі, іншыя настаўнікі прыязджалі ў Тайланд. Такая дзейнасць працягвалася на працягу 15 гадоў. І калі ў 1992 г. пачаліся пратэсты, менавіта гэтае абучанае ядро ўзяло на сябе лідэрства - сціпла, непрыкметна, выкарыстоўваючы такія метады, як галадоўкі, набажэнствы, вулічныя дэманстарцыі. Таму нашыя дзеянні апынуліся гэтак эфектыўнымі - людзі добра ведалі спосабы мірных дзеянняў.

Грамадзянскі супраціў паўсюдна дае людзям магчымасць уплываць на рашэнне жыццёва важных для іх пытанняў. Гэты ўплыў навідавоку, калі барацьба дасягае мэты. Але нават калі мэта відавочна не дасягнутая або дасягнутая часткова, у барацьбе ўзнікае згуртаванасць аднадумцаў, што робяць агульную справу, развіваецца і ў кожным асобным чалавеку, і ў групе ў цэлым упэўненасць у сабе, апазіцыя становіцца ўсё больш вопытнай, робяцця магчымымі спробы пратэсты на нізавым узроўні. Гэта служыць процівагай апатыі і пачуццю бездапаможнасці, што ў рэшце рэшт прыводзіць праз пэўны час да стварэння супраціву нацыянальнага ўзроўню, а затым - і перамогі.

Page 15: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Супраціў без лідэра. Тэорыя фантомных ячэяк

Структура большасці нелегальных груповак пірамідальная і адпавядае структуры сучаснай карпарацыі: лідэр, вузкае кола “прысвечаных”, затым кіраўнікі працэсаў выканання пэўных задач і радавыя байцы. Такім чынам працуюць партыі, а таксама бальшыня сучасных тэратыстычных арганізацый. Існуе таксама прынцыпова іншы тып арганізацыі - супраціў без лідэра (“безуладны супраціў”, БС). У ЗША БС выкарыстоўваецца найбольш шырока, напрыклад, белымі сепаратыстамі, актывістамі-эколагамі, барацьбітамі за правы жывёл. Шматлікія праблемы і цяжкасці “класічнага” супраціву тут пераадольныя з дапамогай сучасных камунікацыйных тэхналогій, сродкаў сувязі. Гэта не значыць, што БС - самы эфектыўны від арганізацыі. Хутчэй гэта адна з крайніх мер, зварот да якой - сумленнае прызнанне крытычнага становішча. Можна расцэньваць БС як імкненне стала абараніць пазіцыі перад фактам пераважнай перавагі ўладаў. Адным з галоўных мінусаў БС ёсць тое, што цяжка стварыць такую сетку супраціву, якая дзейнічала б дысцыплінаванага і згодна з агульнай стратэгіяй. Аднак БС наўрад ці можна назваць фактарам, які стрымлівае барацьбу. Хутчэй, удалая кампіляцыя абодвух метадаў арганізацыі супраціву зможа паспрыяць стварэнню масавага эфектыўнага пратэстнага руху.

Амерыканскі белы сепаратыст Л.Бім, першы папулярызатар БС, у 1983 апублікаваў эсэ з апісаннем тэхналогіі барацьбы самаарганізавальных антыўрадавых ячэяк. Бим аспрэчвае традыцыйны пірамідальны прынцып арганізацыі нацыянальна-вызваленчых, паўстанцкіх войскаў, якія змагаюцца з тыраніяй, як небяспечны ў першую чаргу для саміх паўстанцаў. Антыдзяржаўныя палітычныя арганізацыі, што выкарыстоўваюць метад камандавання і кантролю, лёгка разбураюцца ўрадавымі агентамі.

Увогуле метады супраціву варта ацэньваць, сыходзячы з іх эфектыўнасці. У Беларусі на апазіцыйныя палітычныя аб’яднанні грамадствам адразу навешваюцца ярлыкі “тэрарызму”, “экстрэмізму”, “халуёў Захада”, улады ж праводзяць перманентную рэпрэсіўную атаку на такія аб’яднанні, што вядзе да іх маргіналізацыі і прыгнечання. Гэта змушае нас разгледзець прынцыпова іншыя метады арганізацыі супраціву.

Мы павінны ўсвядоміць раз і назаўжды: знішчэнне ўсіх апазіцыйных груп невыгоднае ў першую чаргу самому ўраду. Інакш хто ж будзе падтрымліваць у масах ілюзію “вольнага дэмакратычнага грамадства”? Тым не менш, у арганізацый, якія валодаюць хоць нейкім патэнцыялам для паспяховага супраціву, няма будучыні. Наіўна верыць, што ўлады не задушаць крыніцу рэальнай пагрозы (патэнцыйнай). Узровень небяспекі, якая сыходзіць ад пэўнай групоўкі, ацэньваецца па-за залежнасцю ад колькасці паплечнікаў або ўжо наяўных поспехаў. Ёй будзе дазволена існаваць, нават не гледзячы на ўсё гэта, калі яна не валодае патэнцыялам у будучыні. Улады баяцца больш за ўсё патэнцыйнай пагрозы, яны вызначаюць патэнцыял як “тое, што можа адбыцца”.

У пірамідальнай арганізацыі ўладам дастаткова перасажаць лідэраў, альбо, што найпрасцей - узяць яе пад кантроль з дапамогай агентаў кдб, і небяспека ад самай радыкальнай і ідэайнай арганізацыі сыйдзе на не (прыклады з гісторыі беларускага супраціву ўсім вядомыя). Гэты факт толькі пацвярджае, што сама барацьба становіцца індывідуальнай справай кожнага яе ўдзельніка.

Па метаду Біма, для дасягнення эфекту варта прапагандаваць аб’яднанне людзей з падобнымі поглядамі на жыццё ў асобныя, незалежныя ячэйкі, не каардынуемыя “зверху”. Сувязі паміж ячэйкамі неабходна таксама звесці да мінімуму. Арганізацыя “фантомных ячэек” не мае кантралюючага і кіруючага цэнтра. Групы паплечнікаў дзейнічаюць самастойна і не паведамляюць аб сваіх дзеяннях ні ў штаб, ні лідэру, як гэта адбываецца ў партыях. Месца Арганізацыі, якая ставіць пытанне аб самазахаванні, займае сама Ідэалогія. Для выжывання і прыцягнення цікавасці

Page 16: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

ідэалогіі патрэбен сталы струмень акцый прамога дзеяння. Удзельнікі БС, арганізаваныя ў “фантомныя ячэйкі” абавязаныя ведаць, што і як ім рабіць. Толькі на першы погляд гэта “непрактычна”. На справе ўключаныя ў рух людзі валодаюць падобным адзін да аднаго светапоглядам і, як правіла, рэагуюць у пэўнай сітуацыі пэўным чынам (вельмі падобным). Пры шматлікіх непрадбачаных акалічнасцях супраціў, аднак, можа выліцца ў спантаныя акцыі анархічнага гвалту без якіх-небудзь палітычных мэт. Перавагі дадзенага метаду могуць быць зведзеныя на не дзеяннямі асобных радыкалаў, а таксама гэтым могуць карыстацца правакатары.

Арганізацыя SHAC (Stop Huntingdon Animal Cruelty) выкарыстоўвае БС для барацьбы з найбуйнейшымі ў свеце лабараторыямі, дзе выкарыстоўваюцца паддоследныя жывёліны. Кампанія каардынуецца з дапамогай электроннай пошты. Рассылка SHAC налічвае да 5000 падпісантаў толькі ў Вялікабрытаніі. Нават проста публікацыя спісу вядомых акцыянераў лабараторый у прэсе выклікае поспех - падзенне курсу акцый. Рассыланне 1700 лістоў самім акцыянерам з папярэджаннем аб тым, што яны могуць стаць аб’ектам пратэсту, прымусілі 250 з іх адразу жа прадаць акцыі - на ўсялякі выпадак. У рэшце рэшт, прадпрыемству адмовіла ў паслугах нават яго страхавая кампанія. Некалькі актаў вандалізму, тэлефонныя атакі, дымавыя шашкі ў офісах падлілі алею ў агонь. SHAC не гаворыць пра сябе як аб арганізацыі, называючы плён дзейнасці вынікам “масавага руху”. Ні адна з акцый не была фармальна арганізаваная. Фактычна аб рэальных выканаўцах нічога не вядома. Колькасць актывістаў і крыніцы фінансавання іх дзейнасці таксама невядомыя.Earth Liberation Front (Фронт Вызвалення Зямлі) - міжнародны падпольны рух, які складаецца з аўтаномных груп, што здзяйсняюць акцыі прамога дзеяння. Бяспека ўдзельнікаў груп забяспечваецца поўнай ананімнасцю. Дэцэнтралізацыя, адсутнасць іерархіі і афіцыйнага членства дапамагае ўдзельнікам не патрапіць у турму. Іх акцыі павінны адказваць патрабаванням: наносіць эканамічную шкоду структурам, якія робяць грошы на знішчэнні прыроды, мець адукацыйна-прапагандысцкі эфект на публіку і не павінны прыносіць чалавечых ахвяр. Так, з 1992 па 2003 гг. шкода ад падпалаў і іншых актаў вандалізму і сабатажу склала да 50 млн. даляраў. Заявы аб адказнасці за акцыі і іншую інфармацыю Фронт паведамляе праз ананімную прэс-службу, якую распаўсюджвае ў Інтэрнэце. Фронт не праводзіць дэманстрацый, пікетаў і наогул акцый, дзе патрабуецца ўдзел хоць бы 3 і больш чалавек. Запампаваўшы ў Інтэрнэце 37-старонкавае тэхнічнае кіраўніцтва, любы натхнёны ідэяй чалавек, выдаткаваўшы 50 даляраў і пару выходных, будзе гатовы да падпалу, раскрыць які будзе практычна немагчыма. Пасля фота падпаленага будынка з’явіцца на першай старонцы “незалежнага” сайта з нейтральным каментаром. У выніку да 11.09.2001 ФБР расцэньвала Фронт як найбольшую пагрозу грамадскай бяспекі на тэрыторыі ЗША.

Раздзел 2.

Page 17: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Канспірацыя

Небяспека ў жыцці актывіста руху супраціву

Небяспека сустракаецца нам на кожным кроку. Гэта несумнеўны факт, у які чамусьці ніхто не жадае верыць. У нашым разуменні моцна засела перакананне, што калі цэгле наканавана зваліцца, то яна паляціць на чужую галаву. Мы чамусьці схільныя бачыць чыннікі нашых бядот хутчэй у нешанцаванні або невытлумачальным збегу акалічнасцяў, чым расцэньваць іх як вынік нашых жа няправільных дзеянняў. Паміж тым, назіранні адмыслоўцаў гавораць аб адваротным: часцей за ўсё мы самі вінаватыя ў сваіх няшчасцях.

У побытавым разуменні бяспека успрымаецца як стан рэчаў у якім вам нічога не пагражае. Аднак, каб падысці да больш эфэктыўных спосабаў грамадзянскай самаабароны, вы мусіце адмовіцца ад падобнага стэрэатыпу. Бяспека - гэта няспынны працэс спраўджвання і ўдасканальвання паводзінаў ды арсеналу сродкаў абароны з мэтай арганізаваць вашую грамадска-палітычную дзейнасць такім чынам, каб варожы ўплыў не мог істотна панізіць яе выніковасць. Няма такога захаду, які можна было б зрабіць аднойчы, каб назаўсёды абараніць сябе ці сваю арганізацыю, бо пагрозы мяняюцца ўвесь час (не забывайце, што досвед КДБ пашыраецца разам з ростам нашай актыўнасці).

Запомніце «залатыя правілы бяспекі»:

1. Прадбачыць небяспеку.2. Па магчымасці пазбягаць яе.3. Пры неабходнасці – дзейнічаць.

Страх і паніка ў сітуацыі небяспекі

Тыя, хто сцвярджаюць, што не маюць пачуцця страху, падманваюць самі сябе. Адчуванне страху, якое з’яўляецца ў момант небяспекі - натуральнае пачуцце чалавека. Гэта спрацоўвае інстынкт самазахавання - сігнал трывогі ў небяспечнай сітуацыі. Страх мабілізуе фізічныя сілы, паскарае працу мозгу, канцэнтруе ўвагу, дапамагае выходзіць з тупіковай сітуацыі.

У некаторых выпадках адсутнасць пачуцця страху азначае адсутнасць уяўлення і, такім чынам, няздольнасць ацаніць небяспеку. Наадварот, тыя, у каго палкае ўяўленне, могуць часта выпрабоўваць гэтае адчуванне непрапарцыйна рэальнай небяспецы. На глебе страху з’яўляюцца турбота, трапятанне, слабасць, бяссілле, нерухомасць. Гэты стан суправаджаецца парушэннямі вегетатыўнай нервовай сістэмы або жа істэрычнай рэакцыяй, якая характарызуецца невыразнасцю меркаванняў і няздольнасцю да дзеянняў. Людзі, абхопленыя панікай, цалкам губляюць індывідуальныя якасці і становяцца часткай разбуральнай масы, няздольнай кантраляваць свае дзеянні. Натоўп, дзейнічая ўсляпую, можа павялічыць небяспеку. Процідзейнічаць паніцы надзвычай цяжка, зладзіцца з гэтым можа чалавек вельмі вядомы і паважаны, які прытрымліваецца цвёрдай лініі паводзін, умелы да размоваў з натоўпам. Сродкі барацьбы з панікай разнастайныя. Перакананне (калі ёсць час), катэгарычны загад, тлумачэнне неістотнасці небяспекі або ж выкарыстанне сілы і нават ухіленне найбольш зласлівых панікёраў.

Як жа пераадолець страх? Чалавек павінен верыць у нешта вышэйшае, або ў сябе самога, або ў правасць таго, што ён робіць. Матывацыя ўласных учынкаў павінна быць моцным імпульсам, які дапамагае пераадольваць цяжкасці. Досвед, папярэднія выпрабаванні, пражытае жыццё могуць надаць сілы чалавеку.

Page 18: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

У надзвычайным становішчы важна, каб вы былі ў стане:- прымаць хуткія рашэнні;- умець імправізаваць;- стала і бесперапынна кантраляваць самога сябе;- умець адрозніваць небяспеку;- умець распазнаваць людзей;- быць незалежным і самастойным;- быць цвёрдым і рашучым, калі запатрабуецца, але ўмець падпарадкоўвацца, калі неабходна;- вызначаць і ведаць свае магчымасці і не падаць духам;- у любой сітуацыі спрабаваць знайсці выхад.

Ніколі не здавайцеся, стаўка ў гульне вельмі высокая, каб саступіць, не выпрабаваўшы ўсе магчымыя сродкі.

Выдаткі на абарону і атаку Варта адразу зразумець: стоадсоткавых гарантыяў бяспекі вам не дасць ніхто і нішто (нават страхавы поліс), імавернасць атакі існуе заўсёды. Ваш шлях - паводзіць сябе такім чынам і карыстацца такімі сродкамі бяспекі, каб выніковасць падобнай атакі была ніжэйшая за тыя выдаткі, якіх запатрабуе яе арганізацыя. Гэта дасягальная мэта, нават пры тым аграмадным дысбалансе сілаў і рэсурсаў, які існуе паміж намі і спецслужбамі рэжыму. Для гэтага вы мусіце ў першую чаргу абапірацца на тыя якасці, якія звычайна мае сумленны актывіст і якіх звычайна не мае служка дыктатуры, - гэта ўменне працаваць без грошай і без рэсурсаў, працаваць па-за працоўным часам, сяброўства і бескарыслівая ўзаемадапамога, маральныя прынцыпы, якія дапамогуць вам захаваць трываласць у складаным становішчы. Важна ацэньваць таксама суадносіны паміж выдаткамі на бяспеку і непасрэднай дзейнасцю. Калі бяспека пачынае захінаць тыя задачы, дзеля якіх вы сталі актывістам, - значыць, нешта трэба рэфармаваць. Асвоіўшы новыя больш эфэктыўныя метады працы - пашырайце іх, гэта павялічыць нагрузку на рэпрэсіўны апарат і аслабіць ціск на вас.

Бяспека і параноя Часам - асабліва па абедзе ў яснае надвор’е - прыходзіць думка: «Навошта мне гэтая бяспека? Я маленькі, нікому не цікавы чалавек, а ўсюдыіснасць спецлужбаў падаецца відавочнай прыдумкай». Часам некаторыя людзі, бачачы вашыя працэдуры абароны, пачынаюць круціць пальцам ля галавы – маўляу, во вар’ят! На гэта можна адказаць шырока пашыранай - у вузкім коле - прымаўкай: калі ў вас няма маніі пераследу, гэта яшчэ не значыць, што за вамі не сочаць.

Людзі, якія воляю лесу прайшлі савецкае войска, маглі засвоіць някепскае выслоўе: лепш перапільнавацца, чым недапільнавацца. Магчыма, вашыя захады празмерныя, але ў кожным разе лепш выглядаць параноікам, чым быць раздалбаем. Пагатоў гэта верна, калі ад вас залежыць бяспека іншых людзей.

Бяспека, давер, надзейнасць Можна сцвярджаць, што бяспека вельмі моцна залежыць ад таго, як вы распараджаецеся сваім даверам і што (каго) вы лічыце надзейным.

Абодва гэтыя паняткі ўжывальныя не толькі да людзей, але й да тэхналёгіяў абсталявання, крыніцаў інфармацыі і г.д. Трэба ясна размяжоўваць кола даверу (аб’екты, вартыя даверу) і астатні свет, каб правільна будаваць дачыненні (размяркоўваць абавязкі, атрымліваць і перадаваць інфармацыю, піць альбо не піць разам піва і г.д.). Важна не блытаць давер і прэзумпцыю невінаватасці. Часам можна

Page 19: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

пачуць: «Як мы можам праявіць недавер да гэтага чалавека, мы ж нічога кепскага пра яго не ведаем!» Гэта няправільны падыход: віна ўсталёўваецца на падставе неабвержных фактаў, давер можна (і трэба) будаваць на інтуіцыі, уражаннях і жыццёвым досведзе. Кожны новы чалавек на вашым шляху - невінаваты, пакуль не даказана адваротнае, і кожны не варты даверу, пакуль не даказана адваротнае. Давер можа быць непасрэдны – «X давярае Y”, альбо ўскосны, перададзены: «Х давярае Y, які ў сваю чаргу pэкамендаваў яму Z». Такім чынам, могуць утварацца даволі вялікія сеткі даверу з асабіста незнаёмых асобаў (аднак чым большы памер сеткі, тым большая магчымасць праколу праз памылковы давер). Надзейнасцъ - стаіць блізка да даверу, але усё ж гэты тэрмін мы звычайна ўжываем да аб’ектаў правераных тым ці іншым чынам, альбо, прынамсі, збольшага правераных, бо абсалютная ўпэўненасць часта немагчымая. У адрозненні ад даверу, надзейнасць ёсць катэгорыя аб’ектыўная - яе ацэнка будуецца (павінная будавацца) не на інтуітыўных прадчуваннях, а на фактах. Яшчэ раз зазначым, што і давер, і надзейнасцъ - крытэрыі ацэнкі, ужывальныя практычна да ўсяго, з чым вы сутыкаецеся. Ці вы плануеце размеркаваць абавязкі ў межах арганізацыі, ці вы збіраеце абсталяванне для офісу, вызначце - магчыма, пісьмова - кола даверу і надзейныя (ненадзейныя) элементы і, ужо грунтуючыся на гэтых высновах, дзейнічайце далей.

Кампутарная бяспека

Перад тым, як даваць парады, звязаныя з вылічальнай тэхнікай і праграмнымі тэхналогіямі, вызначым нашыя базавыя паняткі давер і надзейнасцъ у кантэксце гэтае тэмы.

Праграма вартая даверу, калі яна дастаткова распаўсюджаная (маецца на ўвазе ў кампутаровым свеце, бо распаўсюджанасць, напрыклад, у Хойніках ці нават у Менску нельга ўспрымаць як сур’ёзны аргумент), калі яе код даступны для праверкі для кожнага, хто пажадае (у прафэсійнай тэрміналогіі open-source, праграмы з адкрытым кодам), калі дыстрыб’ютыў (істаляцыйны дыск) атрыманы з вартых даверу крыніцаў. Не варта захапляцца скачваньем розных цікавых праграмак з інтэрнэту, бо існуе шмат сайтаў, дзе вы разам з крэкнутымі праграмамі атрымаеце ў дадатак пару-тройку вірусаў. Калі гаворка ідзецца пра сродкі шыфравання і забеспячэння электроннае бяспекі, пірацкі дыск, куплены з латка ці нават у краме, не з’яўляецца вартай даверу крыніцай! Такія праграмы трэба скачваць з інтэрнэту з сайту вытворцы ці купляць праз замежныя інтэрнэт-крамы. Інакпш вы рызыкуеце нарвацца на запушчаную спецслужбамі ці проста нягоднікамі фальшыўку.

Абсалютна надзейных праграмаў практычна не існуе, але больш-менш надзейнымі можна лічыць тыя, што былі правераныя прафесіяналамі ў галіне кампутаровай бяспекі.I яшчэ адна папярэдняя заўвага: усе тэхнічныя сродкі бяспекі інфармацыі і камунікацыі мала чаго вартыя, калі ў арганізацыі пануе бязладдзе, адсутнічае дысцыпліна і не выконваюцца дырэктывы начальства. Калі на штаб-кватэры тусуюцца невядомыя асобы, арганізоўваюцца п’янкі і гулянкі з запрашэннем ненадзейных, сумнеўных элемэнтаў - выдаткаваныя на бяспеку сродкі будуць простым марнатраўствам.

Page 20: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Як захоўваць інфармацыю на кампутары? Працу сучаснай арганізацыі немагчыма ўявіць без шырокага выкарыстання кампутарнай тэхнікі. Менавіта на кампутарах, а не на паперы, змяшчаюцца масівы інфармацыі, якая можа зацікавіць спецслужбы. Часам гэтая інфармацыя можа стаць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо нават крымінальнай адказнасці - у дзейнасці беларускіх няўрадавых арганізацыяў ужо былі гэткія выпадкі. Галоўнае правіла, якім трэба карыстацца пры працы на кампутары, - шыфруй! Ваш прыватны кампутар можа быць скрадзены альбо выняты ці канфіскаваны спецслужбамі, а таксама існуе небяспека, што да яго могуць атрымаць доступ непажаданыя персанажы. Таму абавязкова трэба карыстацца сродкамі шыфравання інфармацыі. Шыфраваць можна як асобныя файлы, гэтак і цэлыя дыскі. Існуюць таксама «віртуальныя шыфраваныя дыскі» (далей ВШД) - гэта вялікія файлы, якія ўнутры сябе змяшчаюць у зашыфраваным выглядзе мноства іншых файлаў. Гэта падобна да zip- ці rar-архіву, адрозненне ў тым, што адмысловыя праграмы дазваляюць адчыніць («змантаваць») іх так, што са змесцівам гэтых файлаў можна працаваць як з асобнымі дыскамі (ці каталогамі), пры гэтым сыстэма аўтаматычна шыфруе тое, што вы пішаце на свой віртуальны дыск, і расшыфроўвае тое, што вам трэба прачытаць. Па заканчэнні працы вы зачыняеце (дэмантуеце) дыск - і інфармацыя становіцца недаступнай. Апісаны парадак працы карысны для няўрадавых арганізацыяў: кожны супрацоўнік, які карыстаецца гэтым кампутарам, мае свой зашыфраваны дыск і толькі ён ведае пароль ад гэтага дыску. Такім чынам дасягаецца дастаткова вялікая ступень карпаратыўнай бяспекі - не толькі праз тое, што праца кожнага з карыстальнікаў зашыфраваная і недаступная для «ворагаў», але таксама і праз тое, што супрацоўнікі ведаюць толькі свой сегмент інфармацыі і не маюць паролю для іншых ВШД. Бадай што, ВШД - адзін з аптымальных сродкаў працы з вялікай колькасцю важных файлаў. Тут выбраць добрую праграму цяжка, у любым выпадку, яна павінна:1. Дазваляць захаваць зашыфраваны ключ на асобным носбіце інфармацыі (калі што, то , напрыклад, флэшку заўжды можна зламаць). 2. Мець некалькі пароляў. Адзін сапраўдны, іншы – для тых, хто спрабуе яго даведацца.

Заган такіх праграм – у выбраным паролі, нават калі ўлічваць, што перад выкарыстаннем ён будзе шыфравацца і будзе каля 20 сымбаляў даўжынёю, крыптаграфічна выпадковай інфармацыі мала (на ключ у 128 біт).

Варта згадаць пра такі метад абароны інфармацыі, як стэганаграфія. Спрошчана, гэта спосаб схаваць канфідэнцыйную інфармацыю, незаўважна ўнядрыўшы яе ў несакрэтную. Напрыклад, стэганаграфічным з’яўляецца тэкст тэлефанавання «Трэба ехаць у Пухавічы - бабуля ўжо нагатавала сочыва з яблыкаў» - хто ведае, што ў гэтых бяскрыўдных словах схаванае паведамленне «Ў падпольнай друкарні выраблены наклад улётак». Аналагічна і ў кампутаровай інфармацыі сакрэтнае паведамленне можна прыхаваць у несакрэтным файле. 3 гэтай магчымасці мае сэнс скарыстаць у выпадку калі трэба не проста абмежаваць доступ да інфармацыі, але зрабіць сам факт яе існавання таямніцай. Напрыклад, файл з дакументам можна «ўплесці» ў карцінку (здымак з рыбалкі), фільм ці музычны трэк, прычым выніковая карцінка візуальна не будзе адрознівацца ад арыгінальнай, фільм можна будзе глядзець, а музыку слухаць, анічога асаблівага не заўважыўшы. Зразумела, гэты метад мае свае заганы. Асноўная - каб сакрэтны файл сапраўды незаўважна «расчыніўся» ў нетрах падстаўнога, памер апошняга мусіць быць сама меней у 15-20 разоў большы за памер сакрэтнага. Так што калі вы будзеце хаваць вялікія файлы, дыскавая прастора будзе выдаткоўвацца вельмі неэканомна, апроч таго, можа ўзнікнуць праблема знайсці падстаўны файл патрэбнага памеру. Зразумела, калі за вас возьмуцца канкрэтна, такая абарона будзе абсалютна ненадзейнай. Але калі схаваць трэба проста ад чужых вачэй – добры варыянт.

Калі вы вырашыце пакарыстацца стэганаграфічнымі праграмамі, паклапаціцеся пра тое, каб аніхто не выдаліў тых файлаў, у якіх таемна захоўваецца вашая інфармацыя (нехта ж можа без асаблівага клопату выдаліць музычны файл, каб вызваліць месца на дыску).

Page 21: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Паролі Паролі для шыфравання - калі вы не падыдзеце да гэтага пытання адказна - стануць вашай праблемай.

Прыдумаць пароль для шыфравальнай праграмы - гэта сур’ёзная задача! Сучасныя сістэмы ўзлому здольныя з высокай хуткасцю перабіраць розныя варыянты пароляў з выкарыстаннем слоўнікаў. Нават калі слова для варолю – рэдкае, гэта ніяк вас не ратуе, бо прабегчыся па слоўніку праграма-узломнік зможа досыць спрытна. Хутчэй за ўсё, дастаткова будзе перабраць колькі дзясяткаў тысячаў варыянтаў, а гэта зусім няшмат для сучаснай кампутарнай тэхнікі. Дадайце да гэтага, што ў праграму могуць быць уведзеныя вашыя персанальныя звесткі (прафесія, любімая музыка, імёны родзічаў і сябром, хобі і г.д.), i гэта дазволіць расставіць прыярытэты і звузіць дыяпазон пошуку. Такім чынам, калі вы выкарыстоўваеце мянушку вашага сабакі ці дзень нараджэння мамы ў якасці паролю - ведайце, для яго ўзлому можа хапіць некалькіх секундаў.

Надзейны пароль - доўгі (даўжыня залежыць ад канкрэтнага випадку, але ў кожным разе не менш за 8 знакаў), ніякай логікай не звязаны з вамі і складзены з розных сымбаляў: літараў, лічбаў і спецыяльных пазнакаў (накшталт ~ @ # &). Выкарыстоўвайце вялікія і малыя літары. Прыклад добрага паролю (хоць можа ён выглядае для вас і смешным): Qni/u@917_GoX62. Ён нічога не значыць, яго немагчыма вылічыць альбо падабраць са слоўніка, хіба толькі зрабіць перабор знакаў, але ж у такім разе колькасць варыянтаў будзе занадта вялікай, а сам працэс зойме даволі доўгі час.

Відавочна, што надзейны пароль нялёгка запомніць, і ў выпадку, калі вам даводзіцца апераваць мноствам складаных пароляў - хутчэй за ўсё так і будзе, - сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю. Многія людзі пачынаюць занатоўваць свае паролі на паперы - і гэта вельмі-вельмі кепска, бо паперкі маюць уласцівасць губляцца, вы можаце забыцца альбо пакінуць без нагляду свой нататнік, а ў выпадку непасрэдных рэпрэсіяў вас абшукаюць і ўсе падазроныя запісы будуць вывучаныя. Хочацца папярэдзіць, што бальшыня нібыта хітрых прыёмаў, напрыклад, укласці паперку з паролямі пад акумулятар мабільніка альбо занатаваць эсэмэскай у памяці тэлефона - насамрэч былі правальнымі яшчэ да таго, як вы іх «вынайшлі». Занатоўваць паролі “для памяці”, выкарыстоўваючы пэўны прыдуманы самастойна код, таксама не варта – прафесіяналы расшыфруюць яго за гадзіну.

3 гэтага тупіка існуюць двавыйсці: 1. Захоўваць паролі ў спецыяльнай праграме (рэкамендуем Password Safe, хаця да яе таксама ёсць прэтэнзіі, таму самую важную інфармацыю захоўвайце ўсёткі ў зашыфраваным файле), у гэтым выпадку вы цвёрда завучваеце адзін пароль, што адкрывае доступ да праграмы, якая ў сваю чаргу падказвае вам усе астатнія. 2. Нічога не запісваць, а запамінаць з выкарыстаннем адмысловых мнематэхнікаў. Гэты шлях, канечне, вымагае пэўнага самаўдасканалення.Апошняя парада - час ад часу мяняць паролі. У гэтым выпадку, у прынцыпе, можна карыстацца праграмамі - стваральнікамі пароляў. Імі карыстацца вельмі пажадана. І, зразумела, нідзе і ніколі не выкарыстоўваць адзін і той жа ж пароль!

Рэкамендаваныя праграмныя сродкі для шыфравання Не трэба спадзявацца на магчымасць проста «запароліць» файлы (альбо уключэнне кампутара) стандартнымі сродкамі (хаця і гэта, канечне, значна лепш, чым адкрытая для ўсіх інфармацыя) - варта выкарыстоўваць спецыяльныя крыптаграфічныя (шыфравальныя) праграмы. Такім чынам, мы пачынаем ствараць на нашым кампутары зашыфраваны дыск.

Сродкі карыстання ВШД

Page 22: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Калі вы працуеце ў Windows XP/2000, найлепшым варыянтам - на час падрыхтоўкі нашага тэксту – з’яўляецца TrueCrypt - бясплатная праграма з добрай рэпутацыяй. Для старэйшых версіяў Windows можна парэкамендаваць PGPdisk - версія 6.2 бясплатная (пазнейшыя версіі – небясплатныя). PGP-праграмы вельмі папулярныя, яны лічацца дастаткова надзейнымі і, што важна, «непрыкметнымі». У Беларусі гэтымі праграмамі шыфравання карыстаюцца сотні людзей - не толькі ўдзельнікі супраціву і палітычныя дзеячы, але і бізнэсоўцы, і праграмісты.

Калі вы карыстаецеся Unіх-падобнымі сістэмамі, стварэнне ВШД не будзе праблемай, да прыкладу, можаце выкарыстоўваць EncFS у Linux альбо crypto-loopback (шыфраваць адразу ўвесь раздзел), ў FreeBSD існуе зручны і надзейны geli. Калі вы аднолькава часта карыстаецеся Windows i якім-кольвек юніксам на адной машыне, для вас ёсць сэнс зірнуць у бок BestCrypt for Linux, TrueCrypt. Хаця часта ў такія “user friendly” праграмы да шыфраваных дадзеных дадаюць “службовыя” праграмы. Таму раім для тых, хто разбіраецца ў кампутарах, карыстацца ўсёткі ўбудаваным у кожную unix-машыну openssl.

Для шыфроўкі асобных файлаў падыйдуць PGP i GPG, даступныя для самых розных аперацыйных сістэмаў. Абедзьве праграмы маюць добрую рэпутацыю і пры гэтым сумяшчальныя міжсобку. «Усъвеце ёсъцъ два гатпункі крыптаграфіі: адзін не дасцъ тваёй малодшай сястры чытаць твае файлы, другі не дасцъ моцным уродам чытаць твае файлы» (Bruce Schneier, Applied Cryptography). Менавіта PGP належыць да класа надзейных крыптаграфічных праграм. Толькі ключы лепей браць не менш за 2048 біт, і пажадана захоўваць ключы на іншым носбіце. І самі ключы абавязкова (!) шыфраваць (опцыя ёсць у самой праграме) – звычайна гэтага ніхто не робіць.

Дзе узяць Скачвайце TrueCrypt з сайту truecrypt.sourceforge.net, PGP, у тым ліку PGPdisk - з pgpi.com, а на gpg.org адпаведна атрымаеце GPG. Што датычыцца BestCiypt, то гэтая праграма даступная на сайце вытворцы: jetico.fi (праграма ўмоўна бясплатная, аднак знайсці ў інтэрнэце “лекі” для яе – не праблема). У любым выпадку, засцерагайцеся набываць крыптаграфічныя сродкі на кампутаровых рынках - там вам могуць уперці дзіравую версію, якая не будзе надзейным сродкам шыфравання.

Рэзервовая копія Калі ваш кампутар (ваш дыск, іншы носьбіт інфармацыі) будзе скрадзены альбо канфіскаваны, ліхадзеі альбо кдбшнікі будуць мець вашыя файлы, калі вы ігнаравалі патрабаванні бяспекі, і не будуць нічога мець, калі інфармацыя надзейна зашыфраваная. Аднак глянем на сітуацыю з іншага боку: вы таксама не будзеце мець вашых файлаў! Нечакана (а такія рэчы заўсёды адбываюцца нечакана) апынуцца без дакументаў архіваў базаў звестак, перапіскі, спісу кантактаў, уласных планаў і напрацовак - гэта амаль заўсёды азначае параліч арганізацыі і страты, часцяком незваротныя.

Каб спаць спакойна, трэба не толькі пазбавіць не вартых даверу людзей доступу да інфармацыі, але й забяспечыць надзейны доступ для сябе ў экстраардынарных сітуацыях. Для гэтага абавязкова трэба рабіць перыядычныя рэзервовыя копіі ўсіх важных звестак (зразумела, таксама ў зашыфраваным варыянце). Напрыклад, раз на паўгады рабіць рэзервовую копію ўсяго таго, што было напрацавана арганізацыяй.Важна! Сакрэтная інфармацыя запісваецца на рэзервовы носьбіт-копію толькі у зашыфраваным выглядзе! Калі вы карыстаецеся віртуальнымі шыфравальнымі дыскамі - найпрасцей капіяваць увесь файл, які ўтрымлівае дыск. Адсюль вынікае яшчэ адна парада -ствараючы ВШД, вызначайце яго памер не большым за ёмістасць носьбіта, на які вы звычайна робіце копію. Заўсёды правярайце, ці запісалася копія без памылак. Праграмы, што запісваюць CD i DVD, звычайна маюць опцыю «праверыць запіс» (verify), - абавязкова уключыце яе.

Page 23: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Спосабы рабіць рэзервовыя копіі

Найпрасцейшы варыянт зрабіць рэзервовую копію - запісаць файлы на CD, у такім выпадку вы зарэзервуеце каля 600-700Mb інфармацыі (прыкладна як памер аднаго фільму). Калі ж інфармацыі надта многа, спатрэбіцца многа «балванак» і шмат часу, каб іх запісваць. У такім разе найлешным варыянтам можа стаць запіс на матрыцы DVD, ёмістасць якіх значна большая.Запіс на модулі флэш-памяці («флэшкі») цяпер робіцца папулярным сродкам захоўвання і транспартавання інфармацьіі. Плюсам гэтага метаду з’яўляецца тое, што флэшка часцяком не выглядае як носьбіт інфармацыі - звычайна гэтыя модулі выглядаюць як бралок, запальніца, кулон ці кароткі флямастэр – міліцыянты могуць проста не звярнуць на яго ўвагу пры вобшуку. Звычайна флэшкі маюць памер 128Mb-1Gb (хаця бываюць як большага, так і меншага памеру). Запіс на вонкавыя дыскі (па сутнасці, тыя ж вінчэсцеры, толькі вынесеныя ў асобны корпус) таксама з’яўляецца добрым варыянтам. Працаваць з імі зручна, а аб’ём запісанай інфармацыі можа быць вельмі і вельмі вялікім. У якасці рэзервовай копіі для зашыфраванай інфармацыі можна выкарыстоўваць бясплатны хостынг і паштовыя скрыні ў інтэрнэце. Падобную паслугу робіць gmail.com (адзін з лепшых сервісаў) і шмат якія іншыя рэсурсы. Вы можаце дабрацца да сваёй інфармацыі з любога месца свету, але ж пакуль у Беларусі гэты сродак не распаўсюджаны з прычыны невялікай хуткасці сувязі.Важна! Не карыстайцеся дыскетамі! Яны маюць вельмі маленькі памер і вельмі ненадзейныя – ламаюцца, размагнічваюцца і г.д.

Захаванне рэзервовых копіяў Копіі трэба захоўваць у вельмі надзейным месцы, ні ў якім выпадку не ў тым памяшканні, дзе ляжыць арыгінал. Найлепшы варыянт - аддаць іх надзейнаму чалавеку які не заангажаваны ў справу (альбо схаваць, да прыкладу, у лесе). Можаце рабіць некалькі копіяў адначасова і захоўваць іх у розных месцах – тады верагоднасць страчвання інфармацыі амаль нулявая.

Як карыстацца электроннай поштай? Інфармацыю зручна перасылаць праз электронную пошту, аднак вашыя лісты лёгка могуць быць перахопленыя. Для таго, каб захоўваць бяспеку, вам трэба карыстацца PGP альбо GPG - абедзьве праграмы узаемазамяняльныя, аднак для карыстальнікаў Windows лепш падыйдзе першая. Абменьвайцеся з вашымі карэспандэнтамі ключамі, шыфруйце файлы, якія перасылаеце, і пачувайце сябе бяспечна. Але пры гэтым захоўваецца небяспека, што ворагі будуць ведаць, паміж якімі з «падазроных» паштовых скрыняў ідзе актыўная перапіска з выкарыстаннем PGP альбо GPG, - часам гэта з’яўляецца непажаданым (напрыклад, калі вы перапісваецеся з нейкім вядомым замежным карэспандэнтам). У мэтах прадухілення гэткай небяспекі варта завесці для асабліва канфідэнцыйнай перапіскі адмысловыя паштовыя скрыні. Калі вам трэба пераслаць асабліва канфідэнцыйную інфармацыю - вядома, зашыфраваную, - варта стварыць выключна дзеля гэтага выпадку спэцыяльную паштовую скрыню, якой вы скарыстаецеся толькі адзін раз з дакладна “чыстага” кампутара (інтэрнэт-кавярня, кампутар зусім недатычнага да апазіцыі чалавека).

Таксама пры карыстанні электроннай поштай варта карыстацца самымі простымі правіламі бяспекі - націскаць «выхад» («sign out» альбо «log out») перад тым, як зачыніць старонку з поштай, выкарыстоўваць найбольш бяспечныя зь існых на вашым серверы варыянтаў падлучэння (“ бясьпечны” - secure), пэрыядычна мяняць пароль, не карыстацца простымі паролямі, не паведамляць пароль праз тэлефон і не казаць іншым людзям. Натуральна, вельмі небяспечна карыстацца паштовымі сервісамі, што даступныя для беларускіх спэцслужбаў (напрыклад, сумнавядомы tut.by). Існуюць таксама паштовыя серверы, якія маюць убудаваную сістэму шыфравання, адзін з найбольш вядомых- hushmail.com. Вельмі раім таксама заводзіць паштовыя скрыні на сервісе gmail.com (пры чым, найлепей, калі камунікацыя між сябрамі будзе адбывацца выключна ў межах аднаго сервісу

Page 24: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

gmail). Пры вабары сервіса абавязкова глядзець, каб на ім быў SSL, і каб быў заўжды, а не толькі ў момант лагіна. Правераныя намі: https://mail.yandex.ruhttps://mail.google.com. Адносна gmail: SSL застаецца, толькі калі заходзіць праз https://mail.google.com, а не праз gmail.com (там не працуе).

У адраснай кнізе вашай пошты ніколі не пакідайце рэальных імён людзей!

Важна! Ніколі не карыстайцеся праграмамі Outlook альбо Outlook Express ад фірмы Microsoft; ніколі не адчыняйце дадаткаў (attachments) няяснага альбо (нібыта) забаўляльнага прызначэння, у тым ліку мульцікаў, праграмаў ды архіваў, пароль да якіх прапануецца ў целе ліста. Ніколі не адчыняйце падазроных лістоў! Адчыніўчы такі ліст, вы можаце не заўважыць нічога, акрамя стандартнай рэкламы, але насамрэч вірус будзе ўжо запушчаны (вораг прапісвае праграму-вірус у самым лісце, ужываючы, напрыклад, Java-sсripts – вам дастаткова будзе проста адчыніць ліст, як вірус ужо будзе на вашым кампутары)!

Чаму неабходна карыстацца PGP? 3 тых самых прычын, з якіх вы заклейваеце ліст у капэрту альбо не дазваляеце чытаць цераз вашае плячо. Стандартныя сродкі электроннай пошты не забяспечваюць аніякай канфідэнцыйнасці вашаму ліставанню. Перад тым, як дайсці да адрасата, вашае паведамленне пройдзе праз некалькі кампутараў менавіта ў тым выглядзе, у якім вы яго стварылі, - г. зн. адкрыты тэкст і даступныя дадаткі (attachments). На кожным этапе паведамленне можа быць прачытанае. Ясна, што ў варунках дыктатуры гэта набывае асаблівае значэнне. Дадайце да гэтага, што адміністратарамі тых кампутараў і сетак, праз якія вы адсылаеце пошту могуць быць людзі занадта цікаўныя і недастаткова сумленныя і, магчыма, яны чуйныя да «настойлівых просьбаў» з боку гэбэшнікаў. Калі вы карыстаецеся PGP у адпаведнасці з рэкамендацыямі распрацоўніка, вашае паведамленне наўрад ці будзе расшыфраванае. Падрабязныя інструкцыі па працы з PGP і іншымі шыфравальнымі праграмамі можна лёгка знайсці ў інтэрнэце.

Зразумела, кампутарная тэхніка ўвесь час прагрэсуе і праз нейкі час можа адбыцца тэхналагічны прарыў, які зробіць расшыфроўку больш магчымай.

Праграмы-пэйджэры (ICQ, Skype і г.д.), інтэрнэт-чаты

Карыстанне ICQ і яе аналагаў спыняем адназначна. У любым выпадку, там не павінна быць ні аднаго (!) кантакта чалавека, які заангажаваны ў супраціў. Папаліце не толькі сябе, але і яго – размовы па асьцы вораг можа чытаць імгненна. Ніякія абарончыя плагіны для ICQ гарантаваць небяспекі не могуць. Гэта тычыцца і ўсіх чатаў. Існуюць больш-менш бяспечныя праграмы-чаты, але яны мала распаўсюджаны і патрабуюць пэўных навыкаў для працы з імі.Адзіная сапраўды вартасная праграма для інтэрнэт-камунікацыі - Skype (скачаць бясплатна – skype.com), яе ўзламаць вельмі і вельмі складана, хаця такія выпадкі і былі (прынамсі, у Германіі і Японіі). Раім карыстацца менавіта ёю, файлы дасылаць таксама праз яе, а не праз электронную пошту. Але ізноў жа – не забываемся на даўгі і складаны пароль. Інакш усё будзе марным.

Вірусы і траяны Падключэнне да інтэрнэту вашага кампутара дае ворагам неблагія шанцы для выкрадання інфармацыі. Па-першае, у вас можа быць незаўважна ўсталяваная праграма-шпіён, закінутая вам у выглядзе вірусу ці траяну і, ледзь толькі вы ўвойдзеце ў інтэрнэт, яна пачне перасылаць інфармацыю з вашага дыска ворагам. Па-другое, сама аперацыйная сістэма можа мець «дзіркі» і памылкі, якія даюць магчымасць нягоднікам кіраваць вашым кампутарам праз інтэрнэт.

Такім чынам, карыстанне інтэрнэтам дапушчальнае толькі ў тым выпадку, калі вы ўсталюеце сабе праграму-фаервол (firewall) ды антывірус. Фаервол - гэта праграмны сродак, які блакуе недазволеныя сеткавыя аперацыі, перашкаджаючы шкодным праграмам высылаць штосьці ў інтэрнэт і зачыняючы доступ да вашага кампутара звонку (з інтэрнэту). Для карыстальнікаў

Page 25: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Windows можна парэкамендаваць Norton Internet Security. У Windows XP таксама ёсць убудаваны фаервол (брандмаўэр), ён даволі надзейны, хаця і мае пэўныя “дзіркі”.А зараз больш падрабязна пра самае цікавае. Клавіятурны шпіён –гэта праграма, якая адсочвае кожнае вашае націсканне клавіш (запуск праграмаў, набраны тэкст, а значыць, і паролі), а потым дасылае гэтае ўсё на кампутар ворага. Клавіятурны шпіён можа хавацца ў аўтазагрузцы, ў сістэмных файлах і іншых “ціхіх” месцах, вы не заўважыце ягонай працы. Патрапіць можа альбо як вірус, перададзены па інтэрнэту і выпадкова падхоплены вамі (найчасцей, праз электронную пошту), альбо яго прынясе з сабою нехта з вашых знаёмых, якім дазваляецца сядзець за вашым кампутарам. Варыянт адзін – добры антывірус з функцыяй “манітор” (хаця і яны могуць адсачыць далёка не ўсе вірусы!), рэкамендуем Kasperski, Doctor Web, AVG. І, канечне, усе правілы бяспекі з поштаю, сайтамі са скачкаю праграм і фільмаў.

Лакальная сетка

У выпадку з лакальнай сеткай лічыцца больш надзейным на той кампутар, які непасрэдна падлучаны да інтэрнэту, ускласці абавязкі выключна фаерволу і шлюза (размеркавальніка інтэрнэту для іншых кампутараў сеткі) і не працаваць на ім з канфідэнцыйнай інфармацыяй.

Калі у вашай лакальнай сетцы працуюць людзі, якія не ўваходзяць у кола даверу, пажадана не адкрываць сеткавы доступ да тых дыскаў і каталогаў, што змяшчаюць сакрэтную інфармацыю, альбо, прынамсі, абараняць іх паролем. Павінна існаваць пісьмова аформленая палітыка бяспекі у дачыненні да кампутараў і сеткі. Усталяваннем і настройкай праграмаў павінен займацца толькі адзін адказны чалавек - адміністратар сеткі. Трэба рэгулярна ставіць «заплаткі» на праблемныя месцы ў аперацыйнай сістэме і праграмах, што працуюць з інтэрнэтам.

Прагляднік Internet Explorer, усталяваны па змоўчанні на кожным кампутары з Windows, мае вельмі дрэнную рэпутацыю: цягам доўгага часу ў ім знаходзілі ўсё новыя і новыя “дзіркі”. Усталюйце лепш Mozilla ці Opera, што даступныя бясплатна.

Якія існуюць небяспекі ў захоўванні кампутаровай інфармацьіі? Небяспекі ў захоўванні і перадачы інфармацыі абумоўленыя працоўнымі сітуацыямі. Бяспека вашай інфармацыі залежыць ад вашага абсталявання, праграмнага забеспячэння, аперацыйнай сістэмы, вашых паводзінаў.

Энергазахаванне - таксама праблема бяспекі. Балышыня кампутараў мае такую настройку сістэмы, якая выключае часткі абсталявання, калі пэўны час ніхто не працуе з кампутарам. Пры гэтым змесціва памяці можа быць скінутае на дыск - а ў памяці могуць знаходзіцца дакументы, з якімі вы працуеце. Вораг можа прасканаваць ваш дыск у пошуку «адбітку памяці» і скрадзе інфармацыю. Адключыце энергазахаванне ў настройках вашай сыстэмы! Падобны заган мае і “файл падкачкі”, але адключаць яго не раім – гэта можа прывесці да нестабільнай працы сістэмы.

Небяспекі выдаленых файлаў. Проста выдаліць файл - менш за паўсправы. Сістэма проста пазначае «месца, занятае гэтым файлам, лічыць свабодным», але нічога не вынішчае. Спецыяльнымі праграмамі можна аднавіць файл і прачытаць. Замест таго, каб выдаляць (delete), файлы трэба вынішчаць (wipe)! Для гэтага выкарыстоўваюцца праграмныя сродкі, прадугледжаныя, напрыклад, у PGP (націскаеце правай кнопкай мышкі на файл, выбіраеце PGP, выбіраеце wipe - i ваш файл выдаляецца надзейна).

Парадак доступу да кампутару

Page 26: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Чужы чалавек за кампутарам -катастрафічна небяспечна! Ён можа занесці вірус альбо выпадкова прачытаць важную інфармацыю, ён можа аказацца аматарам парнаграфіі (і файлы, якія ён пакіне па сябе, скампраметуюць вас пры вобшуку). I гэта толькі ў тым выпадку, калі ён не зламыснік. Калі ж ён мае на мэце шпіёнства - ён можа незаўважна паставіць на ваш кампутар праграмы, якія перахопяць вашыя паролі і звядуць на нуль усю вашую бяспеку Дасведчаны чалавек можа гэта зрабіць нават калі за ім назіраюць! Таму абавязкова пастаўце пароль на кампутар – самы элементарны (на ўваход у Windows, на bios, на праграму-застаўку). І абавязкова змяніце ў наладках абалонкі вашыя правы доступа – не сядзіце ніколі пад карыстальнікам з правамі Адміністратара - такі лагін можа бачыць любыя файлы, выдаляць іх, перасоўваць і г.д. Ананімнасць

Пад ананімнасцю разумеецца магчымасць хаваць сваю асобу пры працы ў інтэрнэце. Прычым, ад усіх, ад каго вам трэба. На 100% застрахаваным быць немагчыма, але ў абсалютнай бальшыні выпадкаў парады будуць дзейснымі.

Варыянт 1: Вам трэба пакінуць паведамленне на чужым форуме так, каб уладальнікі форуме не здагадаліся, хто вы і адкуль. У большасці выпадкаў, калі вы звяртаецеся да інтэрнэт-серверу, ён вызначае ваш інтэрнэт-адрас (IP), і, магчыма, захоўвае яго. Пасля, уладальнікі сайта (або людзі ў форме) могуць падняць архівы і дазнацца, хто з якога адрасу звяртаўся да сервера і што рабіў. Па IP можна вылічыць, дзе вы знаходзіцеся (дакладней, ваш правайдэр), часам - месца працы. Пры вялікім жаданні, можна будзе звязацца з вашым правайдэрам і высвятліць сапраўды, хто вы, дзе жывеце, якая ў вас сістэма на кампутары, на якіх сайтах бываеце і г.д. Гэта значыць, пры наяўнасці ва ўладальнікаў сайта дастатковай зацятасці і мазгоў, яны змогуць выйсці на вас. У некаторых выпадках гэта можа быць небяспечна (напрыклад, могуць сфабрыкаваць справу аб абразе прэзідэнта, грунтуючыся на допісах у жж). Акрамя таго, ведаючы ваш IP-адрас, зламыснікі змогуць арганізаваць хакерскую атаку на ваш кампутар. З дадзенай сітуацыі магчыма некалькі найболей простых выхадаў:

Выкарыстаць ананімныя проксі-серверы, прапісаўшы іх у наладках вашага браўзера. Проксі - гэта такі прамежкавы сервер, які прымае ад вас усё http-запыты і перанакіроўвае яго вэб-серверу. І вэб-сервер “думае”, што да яго звяртаюцца не з вашага адрасу, а з адрасу проксі-сервера. Спіс бясплатных проксі можна паглядзець, напрыклад, тут http://www.publicproxyservers.com/ (такія спісы проста знайсці і праз пошукавік). Спісы стала працуючых сервераў змяняюцца, таму вам прыйдзецца іх час ад часу змяняць у наладах браўзера.Можна скарыстацца так званым ананімізатарам (напрыклад, http://anonymouse.org). Гэтая служба камбінуе адрасы самога ананімізатара і сервера, да якога звяртаюцца (напрыклад, http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://rksmb.ru). Пры гэтым не трэба змяняць налады вэб-браўзера.

Аднак вэб-сайты могуць захоўваць на вашым кампутары адмысловыя файлы (cookies), з дапамогай якіх у іх будзе магчымасць ідэнтыфікаваць вас, нават калі вы зменіце свой IP. Каб гэтага не здарылася, адключыце cookies, прынамсі для гэтага сайта, або наладзьце іх так, каб яны выдаляліся пры выхадзе з браўзэра.

Варыянт 2: Зламыснік сочыць за вашым кампутарам (напрыклад, праз сістэму СОРМ-2), а вам неабходна звярнуцца да некаторага вэб-рэсурсу так, каб вораг аб гэтым не ведаў. Звычайны проксі-сервер тут не дапаможа, бо зламыснік убачыць змесціва вашых http-запытаў. Магчымы выхад - выкарыстаць больш надзейны HTTPS-проксі, пажадана змешчаны ў іншай краіне. аднак для навічкоў мы не рэкамендуем яго.

Варыянт 3 (для дасведчаных у кампутарах): Вораг хітры і небяспечны. Ён здольны дабрацца да ўладальніка любога проксі-сервера (нават калі ён жыве ў глухіх джунглях Амазонкі) і выбіць з яго ўсю інфармацыю, якая засталася ў яго на вінчэсцеры. Такім чынам, ён пройдзе ўвесь ланцужок проксі-сервераў і наляціць да вас дахаты са сваім верным АК-47, і ордэрам на ваш арышт. Але здавацца рана. Для мацнейшай ананімнасці можаце выкарыстаць сетку TOR (http://tor.freehaven.net).

Page 27: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Знешне, кліент гэтай сеткі выглядае як усталяваны на вашай машыне проксі-сервер сямейства Socks 4A. У камплекце з гэтай праграмай ідзе адмысловы HTTP-проксі сервер Privoxy, які таксама ўсталёўваецца на вашай машыне і падлучаецца к першаму проксі-серверу. Для падлучэння да Тора вашага браўзэра, вы паказваеце адрас і порт Privoxy (па змаўчанні 127.0.0.1:8118), а FireFox 1.5 дазваляе (пасля неабходнай налады) працаваць наўпрост з кліентам Тора. У чым складаецца асноўная ідэя гэтай сеткі? Сетка ўтрымоўвае досыць вялікую колькасць сервераў, кожны з якіх мае пару адчынены/зачынены ключ. Кліент атрымоўвае спіс працаздольных у дадзены момант часу сервераў і іх адкрытыя ключы, затым стварае выпадковы ланцужок праз некалькі сервераў (па змаўчанні праз 3), зашыфроўвае паведамленне адкрытымі ключамі гэтых сервераў у вызначаным парадку. У падрахунку, усё сервера акрамя першага не ведаюць, з якога адрасу было адпраўленае паведамленне. Усё серверы акрамя апошняга, не ведаюць, да якога сервера накіроўваецца паведамленне. Акрамя таго, кожны сервер перадае тысячы пакетаў, што належаць розным карыстачам, а самі ланцужкі рэгулярна перабудоўваюцца. У выніку, адсачыць вас можна, толькі выдаткаваўшы на гэтае безліч сіл і грошай.

Але, нажаль, сетка TOR нічым не зможа дапамагчы, калі ўсталяваныя ў вас праграмы самі перадаюць нейкую інфармацыю, якая ідэнтыфікуе вас. Таму, пажадана адключыць у браўзэры Cookies (або прынамсі толькі тыя cookies, да якіх могуць мець доступ іншыя сайты, і ўключыць выдаленне cookies пасля выхаду з праграмы), адключыць Java, паказ малюначкаў, прыналежных іншым сайтам (не таму, які зараз паказваецца), таксама пажадана адключыць JavaScript (пакінуўшы яго для тых сайтаў, якім вы давяраеце і якія без яго працаваць не могуць), а ў паштовым кліенце адключыце паказ HTML і JavaScript. Усталяваць TOR вельмі проста, у інтэрнэце ляжыць безліч матэрыялаў па ягонай наладцы.

Варыянт 4: Вам неабходна адправіць ліст так, каб ніхто не змог вызначыць, адкуль ён дайшоў. Для гэтых мэт вы можаце выкарыстаць адмысловыя паштовыя сеткі, званыя рэмэйлерамі (remailers). Адна з самых сучасных і надзейных на дадзены момант - сетка трэцяга пакалення Mixmaster, для працы з якой неабходна ўсталяваць адмысловы паштовы кліент QuickSilver (http://www.quicksilvermail.net). Прынцып працы гэтай сеткі падобны на прынцып працы TOR. Розніца ў тым, што гэтая сетка выкарыстоўвае таксама затрымкі паміж перасыланнямі па ланцужку, таму лісты па гэтай сетцы ідуць параўнальна павольна (каля сутак). існуюць у інтэрнэце і спецыяльныя сайты па ананімнай адсылкі мэйлаў без указання зваротнага адрасу.

Варыянт 5: Вам падаецца, што за вамі сочаць, праслухоўваюць тэлефоны, усталявалі вонкавае назіранне, па начах чуеце тэлефонныя званкі. У такім разе, паспрабуйце выкарыстаць спалучэнне ўсіх выкладзеных вышэй спосабаў: праз проксі выходзіце ў сетку TOR, з яе праз HTTPS-проксі адсылаеце лісты праз Mixmaster, зашыфраваныя з дапамогай PGP.

Усталёўка патрэбных праграмаў. Тлумачэнні для «чайнікаў»

Шыфраванне дыскаў.

http://www.truecrypt.org/Усё што трэба здаецца ёсць. Месцамі праграма паранаідальная, што лішні раз сведчыць аб тым, што добрая. Два варыянты выкарыстання: альбо дадзеныя знаходзяцца ў файле, альбо непасрэдна цалкам шыфруецца дыск. Разглядаем файл. З дыскам тое самае.

Інсталяцыя.

http://www.truecrypt.org/downloads/transient/91bda94717/truecrypt-4.2a.zip

Page 28: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

У архіве ёсць TrueCrypt Setup.exe. Яго і запускаемАкрамя таго, у папачцы Setup Files:

TrueCrypt.exe - сама праграма. можна юзаць і без інсталяцыі (але толькі калі твой узер з правамі адміна).

TrueCrypt User Guide.pdf - першую частку прачытаць абавязкова - Beginner' s tutorial. Там толькі скрыншоты, як рабіць.

Кожная ступень, апісаная ніжэй, як дапаўненне да папярэніх. але гэта не значыць, што прыёмы, там апісаныя, нельга выкарыстоўваць незалежна ідзін ад аднаго. Па сутнасці чым далей, тым большы ты параноік, і тым лепш для ўсіх нас. Рэкамендую, а тых, каго магу, прашу: зрабіце ўсё, гэта патрэбна не толькі дзеля сябе, а дзеля ўсіх.

Ступень 1. Я – шыфр.

Ствараем том (зашыфрованы файл, які падключаецца як дыск), захоўваем на ім каштоўную інфармацыю.Аб тым як рабіць перапісваць патрэбы не бачу. Усе напісана ў User Guide.

Парады.

Выбіраем добры пароль.Ствараць сакрэтны том (Hidden volume) я асаблівай патрэбы не бачу. "Ім" проста патрэбна інфа, а даказаць, што нешта на кампе было - складана, і ніхто гэтага рабіць не будзе.Шыфраванне (Encryption algorithm): усе задавальняюць. Каскадныя, як AES-Twofish, Serpent-AES і г.д. - абсалютна нематываваная параноя. Ніякага сэнсу так рабіць няма. Рандомам выбіраем паміж Serpent, Twofish, AES.Хэш (Hash Algorithm): улічваючы тое, як ён выкарыстоўваецца, розніцы няма. Але калі ўспомніць, што трэба быць крыху параноікам, тады выбіраем Whirlpool.Файлава сістэма: розніцы асаблівай няма. ntfs.Файлы з ключамі (Key files) - вельмі добрая рэч. Яе сэнс у наступным: пароль, які б ён замудроны не быў, падбіраецца дастаткова хутка (у параўнанні з поўным пераборам, паверце). Таму такі вось файл выкарыстоўваецца як "частка пароля". Лічу, што лепш выкарыстоўваць рандомны (можна там жа адразу і стварыць яго) - энтрапія больш :), а падсоўваць нешта іншае (напрыклад фотку сабакі), думаць, што так больш надзейна (не падобна на ключ) - памылка. Вельмі добра, калі ёсць том, на сваім кампутары, а файл з ключом да яго ляжыць на флэшцы. Тады трэба зрабіць копію ключа, закінуць на гмайл, і г.д. Сам так раблю.Створаны файл можна спакойна перамяшчаць і працаваць з ім на іншых кампутарах.Трэба мець такі зашыфрованы файл на флэшцы. Не думаю, што мае сэнс трымаць толькі на флэшчы ўсе свае каштоўныя файлы (але гл. пра файлы з ключамі вышэй). Па сваёй прыродзе колькасць разоў, колькі можна перапісаць флэшку - абмежавана. І яе можна дзесьці згубіць :) Але на зашыфрованую флэшку трэба пастаянна скідваць усё патрэбнае. Хаця б як копію.На флэшку капіруецца зашыфрованы файл і праграма (TrueCrypt.exe). Праграму можна юзаць і без інсталяцыі, але толькі калі твой юзер з правамі адміністратара. Проста запускаеш яе, і падключаеш том. Калі праграма інсталявана на кампутары, то правоў адміністратара не трэба.

+

Для флэшкі - тое што і трэба. больш нічога не прыдумаеш.

-

Для хатняга кампа. Дастаткова добрым гэты метад назваць нельга. Па той простай прычыне, што вельмі шмат карыснай для "іх" інфармацыі захоўваецца ў самой віндзе. Наладкі праграм. Усялякія хістары. Часовыя файлы і г.д.

Ступень 2. эй, гб, на хутар - гэта там.

Page 29: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Шыфраванне свёй хатняй папкі (Documents and Settings\<ТЫ>)

http://www.truecrypt.org/downloads/thirdparty/tcgina/tcgina-1.15-pack.zip

Лічу вельмі патрэбным, і дастатковы простым, каб зрабіць. Мінусы не істотныя.Пароль трэба выбіраць добры, не такі як для свайго юзера на кампутары.

step by step

1. Распакоўваем архіў (там адзін унутры другога)

2. Далей усё пад адміністратрарам. Абавязкова.

3. Запускаем install\setup

4. Інсталіруем

5. Перазагружаемся

6. Ствараем новы том. Каб ацаніць яго памер. Глядзіш колькі займае твая хатняя папка (C:\Documents and Settings\<ТЫ>) + колькі спатрэбіцца. Але без фанатызму, карыснай інфармацыі вельмі шмат не бывае. Улічвай што на гэтым томе будуць захоўвацца ўсе кэшы браўзераў і г.д.

7. Падключаем, яго.

8. Зашыфроўваем файлы юзера.

Page 30: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

9. Выдаляем старыя файлы, як прапаноўваецца.

10. Адключаем том. Заходзім пад сваім юзерам.

+

Не трэба ствараць асобны том для сваіх каштоўных файлаў (ступень 1), можна ўсё запісваць у на гэты том.Можна пераставіць вінду, і захаваць усё што было, усе наладкі праграм.

-

Пры загрузцы: не будзе гэтай юзерфрэндлі менюхі (сіняя такая), якая просіць па мордзе юзера клікаць, каб пароль увесці. Імя юзера прыйдзецца ўводзіць.Нельга змяніць узера, не зачыніўшы сесію.

Ступень 3. Гб пайшло на хутар :)

Шыфраванне свопу і часовых фалаў.

http://www.truecrypt.org/downloads/thirdparty/tctemp/tctemp-1.4a-pack.zip

Патрэбна і праблем не стварае, ставім!

step by step

1. Распакоўваем архіў (там адзін унутры другога)

2. Далей усё пад адміністратрарам

3. Запускаем install.cmd

4. Пакідуем, наладкі як ёсць.

5. Інсталіруем (i. Install TCPTEMP)

6. На пытанне, ці жадаеш стварыць том, адказваем: так. (Do you want to create TrueCrypt volume and the image file)

7. Ствараем том:

Page 31: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

8. Усе параметры, акрамя памеру, значэння не маюць. Памер выбіраем так: глядзім рэкаменьуемы памер для свопу (пункт 11) і дадаем пару сот мегабайт (па жаданню) для часовых файлаў. Пароль выбіраем простым, напрыклад "1". Ён спатрэбіцца нам яшчэ толькі адзін раз.

9. Фармаціруем:

10. Працягваем з install.cmd. Уводзім выбраны намі папярэдне пароль

11. Файлавая сістэма: розніцы ніякай няма. Фармаціруем.

12. Do you want to create a folder which can be used by the print spooler (y/n)? -> y

13. Перазагружаемся. З'яўляецца новы дыск T

14. Пераносім своп на дыск T: Мой компьютер -> Свойства -> Дополнительно -> Быстродействие. Параметры-> Дополнительно->Виртуальная память. Изменить.Пакідаем толькі на дыску T. Ставім рэкамендуемы памер, каб засталося крыху месца для

Page 32: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

часовых файлаў

15. Пераносім часовыя файлы на T: Мой компьютер -> Свойства -> Дополнительно -> Параметры среды.TEMP і TMP пераносім на Т. Абавязкова змяняем як для юзера, так і сістэмныя параметры.

16. Пераносім спул прынтэра на T. Принтеры и факсы -> Файл -> Свойства сервера -> Дополнительные параметры -> Папка очереди печати: t:\spool\printers

+

Паставіў і зыбаўся. Але вельмі карысна. Зрабіць гэта трэба толькі адзін раз.

-

Тармазіць калі і будзе, то слаба. Наўрадці розніца будзе заўважнай

Бяспечнае выдаленне: Eraser.

http://www.heidi.ie/eraser/http://downloads.sourceforge.net/eraser/eraser582setup.exeВыкарыстоўваем па меры неабходнасці.Адразу пасля інсталяцыі, асабліва калі ты,зашыфраваў дыскі, усё падчысціў і г.д.– трэба пачысціць свабоднае месца на незашыфрованых дысках. Добра рабіць гэта перыядычна.

Page 33: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Firewall: CORE FORCE.

http://force.coresecurity.com/http://force.coresecurity.com/download/latestМы будзем выкарыстоўваць толькі непасрэдна фаервол (тут і далей: фаервол - фільтр трафіку ў сетцы), астатнімі магчымасцямі карыстацца не будзем. Так як, гэта трэба рабіць персанальна, агульныя метады працуюць кепска і галоўнае - трэба дакладна ўяўляць, што ты робіш.Каб спрасціць жыццё і не ствараць сабе праблем, то дазваляем амаль увесь зыходзячы трафік. Калі у вас трян, які спрабуе нешта адаслаць у інтэрнэт з вашага кампа, то паймаць гэта фаерволам амаль немагчыма. Трэба абавязкова ставіць які-небудзь дадатковы софт, для барацьбы з вірусамі і г.д.Не будзе працаваць Сетевое окружение. Не будзе пінгавацца твой кампутар.Пасля існталяцыі і перазагрузкі.

1. Запсукам. Tools->Options…

2. Ствараем пусты тэкставы файл. Капіруем і ўстаўляем дзадзеныя з дадатку.

Page 34: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3. Імпарціруем наладкі, са створанага на папярэднім этапе файла:

Антыюзер, Антыхакер, Антывірус.

Выбіраеш які больш падабаецца. Наладкі можна пакінуць па змоўчанні.

Дадатак. CORE FORCE. Файл для імпарту.

<?xml version="1.0" encoding="UTF-8" standalone="no" ?><ForceXPort xmlns="http://www.coresecurity.com/Force/Personal/0/95">

<System SecurityLevel="MediumLow"> <Aliases> <Network> <Port> <Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="bootpc"> <Port Value="68"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="bootps"> <Port Value="67"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="dns"> <Port Value="53"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="ftp"> <Port Value="21"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="http"> <Port Value="80"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="imap4"> <Port Value="143"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="kerberos">

Page 35: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

<Port Value="88"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="ldap"> <Port Value="389"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="netbios"> <PortRange Begin="137" End="139"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="netbios-ns"> <Port Value="137"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="netbios-ssn"> <Port Value="139"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="nntp"> <Port Value="119"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="ntp"> <Port Value="123"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="pop"> <Port Value="110"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="pop3-ssl"> <Port Value="995"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="proxy"> <Port Value="80"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="smb"> <Port Value="445"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="smtp"> <Port Value="25"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="ssh"> <Port Value="22"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="ssl"> <Port Value="443"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="telnet"> <Port Value="23"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="unprivileged-ports"> <PortRange Begin="1024" End="65535"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="windows-activedirectory-logonandreplication-1"> <Port Value="1025"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="windows-activedirectory-logonandreplication-2"> <Port Value="1026"/> </Alias> <Alias Confidential="Yes" Name="windows-ldap-globalcatalogservers"> <Port Value="3268"/> </Alias>

Page 36: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

<Alias Confidential="Yes" FromSystem="Yes" Name="windows-rpc-endpointmapper"> <Port Value="135"/> </Alias> </Port> </Network> </Aliases> <SecurityLevels> <High> <Documentation>A Security Level defines a configuration for using instances of a program...</Documentation> </High> <Medium> <Documentation>A Security Level defines a configuration for using instances of a program...</Documentation> </Medium> <MediumLow> <Documentation>A Security Level defines a configuration for using instances of a program...</Documentation> <Policy Name="Block incoming" Status="Enabled" Type="Standalone"/> <Policy Name="Pass incoming dhcp" Status="Enabled" Type="Standalone"/> <Policy Name="Pass outgoing" Status="Enabled" Type="Standalone"/> <Policy Name="Block outgoing SMB" Status="Enabled" Type="Standalone"/> </MediumLow> <Low/> <Custom> <Documentation>A Security Level defines a configuration for using instances of a program...</Documentation> </Custom> </SecurityLevels> <Policies> <Policy Name="Block incoming"> <Documentation>A Policy includes previously defined configuration parameters.</Documentation> <Permissions> <Firewall> <Rule Direction="Incoming"> <Block/> <All/> </Rule> <Rule Direction="Incoming" Log="Yes"> <Block/> <TCP Flags="S/SA"/> </Rule> <Rule Direction="Incoming" Log="Yes"> <Block/> <ICMP Flags="echoreq"/> </Rule> </Firewall> </Permissions> </Policy> <Policy Name="Block outgoing SMB"> <Documentation>A Policy includes previously defined configuration parameters.</Documentation> <Permissions> <Firewall> <Rule Direction="Both"> <Block/> <UDP>

Page 37: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

<Target Port="netbios-ns"/> </UDP> </Rule> <Rule Direction="Outgoing"> <Block/> <TCP> <Target Port="smb"/> </TCP> </Rule> <Rule Direction="Outgoing"> <Block/> <TCP> <Target Port="netbios-ssn"/> </TCP> </Rule> <Rule Direction="Outgoing"> <Block/> <TCP Flags="S/SA"> <Target Port="windows-rpc-endpointmapper"/> </TCP> </Rule> </Firewall> </Permissions> </Policy> <Policy Name="Pass incoming dhcp"> <Documentation>A Policy includes previously defined configuration parameters.</Documentation> <Permissions> <Firewall> <Rule Direction="Outgoing"> <Allow Stateful="No"/> <UDP> <Source Port="bootpc"/> <Target Port="bootps"/> </UDP> </Rule> <Rule Direction="Incoming"> <Allow Stateful="No"/> <UDP> <Source Port="bootps"/> <Target Port="bootpc"/> </UDP> </Rule> </Firewall> </Permissions> </Policy> <Policy Name="Pass outgoing"> <Documentation>A Policy includes previously defined configuration parameters.</Documentation> <Permissions> <Firewall> <Rule Direction="Outgoing"> <Allow/> <All/> </Rule> </Firewall> </Permissions> </Policy>

Page 38: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

</Policies> </System>

</ForceXPort>

Бяспека памяшкання

Як карыстацца памяшканнем

Дзейнасць арганізацыі вымагае наяўнасці сталага памяшкання – офісу, штаб-кватэры. Натуральна, у сённяшніх умовах большасць беларускіх няўрадавых арганізацыяў месціцца нелегальна на падпольных кватэрах.

Зручным з’яўляецца варыянт, калі арганізацыя месціцца ў кватэры альбо доме, які належыць аднаму з незасвечаных актывістаў. У гэтым выпадку на гэтае памяшканне пашыраюцца ўсе правілы недатыкальнасці прыватных уладанняў. У гэтае памяшканне без згоды ўласніка можна ўвайсці толькі з пастановай следчага аб правядзенні вобшуку з санкцыяй пракурора. Рэальна такі дакумент амаль заўжды адсутнічае ў нязваных гасцей, таму іх можна не дапускаць на штаб-кватэру на законных падставах. У выпадку арэнды сітуацыя значна складаней. Важна, каб памяшканне было надзейна абароненае ад рабаўнікоў. У Беларусі напады злодзеяў на офісы нелегальных арганізацыяў з’яўляюцца вельмі пашыранай практыкай. Рабаўнікі ведаюць, што гаспадары гэтых кватэраў абмежаваныя ў магчымасці звяртацца па дапамогу ў міліцыю, і карыстаюцца гэтым. Да таго ж, па некаторых прыкметах, часам наводку рабаўнікам на гэтыя кватэры робяць самі «праваахоўнікі», дасягаючы гэткім чынам сваіх мэтаў (паралізаваць дзейнасць арганізацыі, даведацца каштоўную інфармацыю, паставіць апаратуру для праслухоўвання). Таму трэба выкарыстоўваць наступныя сродкі бяспекі:

- Надзейна абаронены уваход: двайныя дзьверы з добрымі замкамі, сістэма відэзаназірання за ўваходам, дамафон. - Прадуманая дзьвярная палітыка. Інструкцыя па працы на офісе павінна вызначаць, каго і якім чынам можна дапускаць у памяшканне. - Калі кватэра месціцца на першым альбо другім паверсе - паставіць краты на вокнах. - Пажадана, каб уначы на кватэры заставаўся вартаўнік. - Калі няма магчымасці пакідаць вартаўніка, можна прадумаць сістэму сігналізацыі. - Мець добрыя, сяброўскія стасункі з суседзямі, якія могуць паведаміць вам, што каля вашага офісу пачынаецца нейкая падазроная валтузня. Да вашых суседзяў могуць звярнуцца «праваахоўнікі», калі будуць збіраць інфармацыю пра вашую арганізацыю. -Таксама, калі дазваляюць магчымасці, варта рэгулярна правяраць памяшканне на наяўнасць «жучкоў». - Варта мець на кватэры невялічкі тайнік.

Page 39: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Што рабіць, калі да вас хочуць зайсці міліцыянты?

Ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё грамадзяніна супраць ягонай волі. Недатыкальнасць жылля і іншых законных уладанняў гарантуецца артыкулам 29 Канстытуцыі Беларусі.

Адсюль формула: дзьверы адразу не адчыняць, госці спытаюць: «Ці можна зайсці?» - «Не». I на гэтым пажадана паставіць кропку. Калі пачнеце высвятляць, прыадчыніце дзьверы: «А для чаго», «А навошта?» - забалбочуць і прарвуцца ў памяшканне.

Што ж рабіць? Не адчыняючы дзьвярэй, патрабаваць растлумачыць падставы - што ім ад вас трэба і якія ў іх ёсць дакументы. НІКОЛІ, нават калі вы ўпэўненыя ў невінаватасці, не адчыняць дзьверы кватэры прадстаўнікам «праваахоўных» органаў не пераканаўшыся, што тыя маюць на руках пастанову аб правядзенні вобшуку (дагляду адабрання) у дадзеным памяшканні. Гэткая пастанова абавязкова павінна мець санкцыю пракурора - подпіс пракурора ў верхнім куце пастановы з круглай гербавай пячаткай пракуратуры. Усе іншыя падставы з’яўляюцца незаконнымі і ім можна не падпарадкоўвацца. На жаль, паводле заканадаўства, міліцыя мае права пранікаць у памяшканне і без санкцыі пракурора для прадухілення злачынства, якое ў гэтым памяшканні адбываецца. Паводле заканадаўства пра КДБ, кдбэшнікі таксама маюць права пранікаць у памяшканне, нават з пашкоджаннем запорных прыстасаванняў у адсутнасць гаспадара альбо без згоды гаспадара. Але гэтыя нормы не абавязваюць вас самім адчыняць дзьверы.

Калі ёсць рэальная небяспека, што вас прыйшлі «забіраць» як абвінавачваемага па крымінальнай справе, усімі сродкамі перашкаджайце міліцыянтам і гбшнікам ўвайсці ў кватэру (рабіце барыкады), тэлефануйце сябрам, журналістам – хай тэрмінова прыязджаюць вас падтрымаць. Знішчайце ўсе нелегальныя дакуманты, якія ў вас маюцца: ламайце дыскі, рвіце паперу, налепкі і газеты выкідайце ў вакно, схавайце вінчэсцер у тайнік. На ўсялякі выпадак загаддзя падрыхтуеце рэчы, неабходныя ў турме (вопратка, ежа, цыгарэты, гігіенічныя прылады, сшытак і г.д.). варыянт для «бязбашаных» - спрабуйце ўцекчы (балкон, суседскае акно, пажарная лесвіца і г.д.), але ні ў якім выпадку не рызыкуйце жыццём – вы яшчэ будзеце патрэбныя Радзіме, нават калі прыйдзецца пэўную колькасць год правесці за кратамі!

Што рабіць, калі ў вас адбываецца вобшук, дагляд альбо адабранне?

Пры правядзенні вобшуку трэба ўважліва азнаёміцца з тэкстам пастановы. Памятайце, што перад пачаткам працэдуры вобшуку ці адабрання ўсім удзельнікам следчага дзеяння павінны зачытаць іх правы. Адабранне адрозніваецца ад вобшуку тым, што міліцыянтам вядома, што яны шукаюць (адбіраюцца нейкія вызначаныя рэчы альбо дакументы).

Пры даглядзе трэба высветліць, з якой мэтай ажыццяўляецца дагляд, у межах якой крымінальнай справы і чаго хочуць знайсці. Калі шукаюць чалавека - трэба забараніць, напрыклад, рыцца у паперах альбо заглядаць пісьмовы стол.

Калі вобшук пачаўся нечакана - можна паспрабаваць схаваць што-небудзь пры сабе. Асабісты дагляд пры вобшуку, а тым больш пры даглядзе памяшкання па палітычных справах робяць не заўжды, хоць інструкцыі раяць гэтым пачынаць і гэтым сканчаць дадзенае следчае дзеянне.Пры вобшуку: 1. Варта зрабіць для занясеньня ў пратакол заяву пра тое, што вы гатовыя добраахвотна выдаць тое, што разлічваюць знайсці. 2. Калі гэтага ў вас няма- таксама трэба зрабіць адпаведную заяву для занясення ў пратакол. 3. Калі ў вас гэтая рэч ёсць - трэба вырашыць, ці гатовыя вы аддаць запатрабаванае добраахвотна (усё роўна знойдуць, а вам ад гэтага толькі горш). Адзначым, што калі менты хочуць вам падкінуць,

Page 40: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

напрыклад, наркотыкі альбо зброю - яны ніколі не папярэдзяць вас пра добраахвотную здачу, хоць гэткі радок і запісваецца ў выніковы пратакол. 4. Заявіць і патрабаваць занясення ў пратакол патрабавання аб правядзенні вобшуку не адначасова ўва ўсіх пакоях кватэры, а паслядоўна, каб вы маглі рэальна прысутнічаць пры ўсіх дзеяннях. Калі ў кватэру ўварвалася дваццаць чалавек з аўтаматамі, не варта чакаць, што гэткае хадайніцтва будзе задаволенае, аднак яго адлюстраванне ў пратаколе можа дапамагчы ў выпадку ілжывых абвінавачанняў. 5. рэба пастаянна знаходзіцца ў тым памяшканні, дзе адбываецца вобшук, трэба пільна сачыць за тымі, хто праводзіць яго. 6. Калі вы не знаёмыя з панятымі і не давяраеце ім (часта панятымі запрашаюцца БРМСэмаўцы, менты і нават бамжы, якія часам наваг дапамагаюць у здзяйсненні падлогу падчас следчых дзеянняў), трэба заявіць з занесеннем у пратакол хадайніцтва аб запрашэнні ў якасці панятых вашых суседзяў. 7. Трэба патрабаваць занясення ў пратакол вобшуку кошту і індывідуальных прыкметаў кожнай рэчы, што адбіраецца, каб іх пасля не маглі падмяніць. 8. Трэба вельмі пільна прачытаць пратакол вобшуку і выкрасліць усе пустыя радкі (каб у выніку туды не былі ўпісаныя нейкія іншыя рэчы). Заносце ўсе свае заўвагі ў пратакол. Раім не адмаўляцца ад падпісання пратаколу вобшука. 9. Атрымаць копію пратаколу вобшуку, а калі адбывалася адабранне - то і асобную копію пратаколу адабрання. 10. Звяруцца па дапамогу ў праваабарончую арганізацыю.

Начныя вобшукі (у перыяд з 22-00 да 6-00) забароненыя. Таксама памятайце, што «праваахоўнікі» вельмі любяць паўторныя вобшукі - праз месяц альбо праз тыдзень. Таксама выкарыстоўваецца «куставы» метад (адначасовыя вобшукі ў офісах партнерскіх арганізацыяў) і «ланцуговы» метад (напады і вобшукі ў партнерскіх офісах адзін за адным).Паводле нашага заканадаўства, пракуратура можа санкцыянаваць вобшук у любым памяшканні (па справе аб крадзяжы лядоўні ў Хойніках фармальна можна правесці вобшук на прыватным лецішчы кіраўніка менскай палітычнай партыі). Таму найлепей заўжды быць гатовым да вобшуку, калі да вас пачалі хадзіць «на размову» міліцыянты, прыходзяць позвы з пракуратуры, гэта можа быць папераджальным сігналам: варта рыхтавацца да паўнавартаснага вобшуку. Магчыма, варта на пэўны час пераехаць.

Бяспека арганізацыйнай працы

Як захоўваць папяровыя дакументы Папера - праблема бяспекі. Ніколі не захоўвайце важныя дакуманты дома – толькі ў надзейных незаангажаваных людзей. Не выкідайце важныя дакументы ў сметніцу - «органы» могуць наняць пару бамжоў, якія будуць перабіраць сметны бак, адбіраючы, апроч пустых пляшак, вашыя паперы. Вынішчайце дакументы, у тым ліку і чарнавікі. Просты варыянт - парваць на дробныя кавалкі і высыпаць іх часткамі ў розныя сметніцы на вуліцы.

Адным з небяспечных момантаў у працы з дакументамі з’яўляецца транспартаванне дакументаў. Зыходзячы з практыкі, менавіта пад час перамяшчэння дакументаў і важных папераў гэтыя

Page 41: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

матэрыялы могуць патрапіць у рукі спэцслужбаў. Таму перасоўванне дакументаў у прасторы варта звесці да мінімуму. Не насіць з сабой тыя паперы, якія непатрэбныя вам для дзейнасці ў дадзены перыяд часу. Таксама не варта захапляцца запаўненнем нататнікаў важнай інфармацыяй - нататнік у выпадку затрымання можа нават стаць важным рэчавым доказам у крымінальнай справе, таксама вы “запаліце” людзей, кантакты якіх магчыма будуць запісаныя ў ім (ніколі не пішыце сапраўдныя імёны!). кадуйце імёны і тэлефоны, пішыце лацінкаю, малюйце – усё, каб максімальна заблытаць ворага! На дакументах, якія могуць стаць падставай для абвінавачвання ў здзяйсненні крымінальнага злачынства (паклёп альбо знявага прэзідэнта, заклікі з мэтай звяржэння канстытуцыйнага ладу ды інш.) варта рабіць прьпіскі, якія б дэзавуявалі сэнс дакументу. Напрыклад, на планах і праграмах можна ставіць надпісы: «Матэрыялы для дэтэктыўнага апавядання», «Праграма аб’яднання “Зялёны дуб” , БССР, 1947 г.». Пад крытычнымі матэрыяламі на адрас прэзідэнта і дзяржаўнай улады можна ставіць прыпіску: «...але усё гэта з’яўляецца няпраўдай і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю» альбо “Гэта хлусня! Праклятая апазіцыя! Трэба не забыцца аднесці ў міліцыю”. Паверце, можа быць гэткія захады выглядаюць смешна, але ж насамрэч могуць зберагчы вам свабоду.

Як вырабляць, захоўваць і распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы Пры працы з друкаванымі матэрыяламі трэба часава і тэрытарыяльна раздзяляць фазы вырабу, захоўвання і распаўсюду. Гэта значыць, што надрукаваны ў друкарні матэрыял не павінен адразу дастаўляцца на штаб-кватэру альбо на кватэру распаўсюднікаў. Пажадана мець склад (лецішча, гараж), дзе гэтыя матэрыялы будуць захоўвацца ў гуртоўным стане да перадачы на распаўсюд у раздроб. Адначасова на штаб-кватэры павінна быць такая колькасць друкаваных адзінак, якую не шкада згубіць у выпадку нападу міліцыі.Асобы, не заангажаваныя ў выраб друкаванай прадукцыі, не павінны ведаць, дзе знаходзіцца падпольная друкарня. Асобы, якія не займаюцца захоўваннем друкаванай прадукцыі, не павінны ведаць, дзе знаходзіцца склад прадукцыі. Кожны мусіць ведаць толькі свой участак працы.

Важным і асабліва небяспечным пытаннем з’яўляецца транспартаванне друкаванай прадукцыі - гэтай працай павінны займацца альбо адмысловыя людзі, якія нічым больш не займаюцца, альбо надзейныя, але «незасвечаныя” асобы. Пазбягайце выкарыстання таксовак – многія кіроўцы падпрацоўваюць на кдб.

Абсалютна недапушчальна транспартаваць незапакаваную ў непразрыстую абгортку прадукцыю!

Адкрытыя тэлефонныя размовы пра друкаваную прадукцыю павінны быць выключаныя, а кадаваныя размовы павінны быць зведзеныя да мінімуму. У выпадку выкарыстання кодаў код трэба рэгулярна мяняць. Без неабходнасці не трэба камунікаваць з падпольнай друкарняй: уладам не так важна перахапіць канкрэтны наклад улётак, яны хутчэй хочуць увогуле спыніць непадцэнзурны друк. Найбольш небяспечна, канечне, друкаваць прадукцыю за мяжой, але ў такім выпадку ўзнікае вялікая праблема з яе правозам на тэрыторыю Беларусі (як варыянт – друкарня ў Расеі, з якой у нас няма правяраемай мяжы). Для нелегальных выданняў мае сэнс пазначаць прыдуманыя каардынаты рздакцыі і друкарні. Самае горшае, што можна зрабіць, - наладзіць масавую выдачу ўсяго накладу матэрыялаў распаўсюднікам наўпрост на штаб-кватэры: для ментоў самае зручнае - зрабіць засаду перад дзьвярыма офісу і перахопліваць распаўсюднікаў. 3 гэтай жа прычыны распаўсюд трэба пачынаць з тых раёнаў, што знаходзяцца ў далечыні ад штаб-кватэры.

Распаўсюднікі павінны мець пры сабе пасведчанні асобы. Распаўсюд адбываецца наступным чынам. Група з 2-5 чалавек выязджае на месца раздачы, пры гэтым адзін чалавек ёсць “сумкаю” – ён не раздае (ці клеіць) матэрыялы, а носіць з сабой вялікую партыю накладу, трымаецца ўбаку ад распаўсюднікаў (адпачывае на лавачцы ці ў кафэ), а таксама сочыць за ментамі. Распаўсюднікі павінны мець пры сабе толькі мінімальную партыю (200-300 асобнікаў, 30 хвілін працы). Калі заканчваюцца матэрыялы, яны падыходзяць да «сумкі» і атрымліваюць новы пачак. Такім чынам,

Page 42: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

нават калі групу распаўсюднікаў затрымліваюць, асноўная колькасць матэрыялу (а гэта ж грошы!) застаецца цэлаю. Асобна адзначым вялікую папулярнасць, бяспечнасць і досыць высокую эфэктыўнасць гэтак званага дэцэнтралізаванага вырабу і распаўсюду друкаваных матэрыялаў (асабліва гэта важна, калі арганізацыя мае невялікія грашовыя сродкі). Гэта значыць, напрыклад, што актывістам па ўсёй краіне рассылаюцца праз электронную пошту (альбо змяшчаюцца на пэўным сайце) узоры матэрыялаў. Актывісты іх памнажаюць саматужным спосабам (тут непатрэбны нават рызограф) у колькасці, якая ім неабходная для распаўсюджання ўласнымі сіламі. Пры вырабе і транспартаванні забароненых кніжак раім выкарыстоўваць дзедаўскую методыку: вокладка кніжкі – лепш такая, якую можна потым зняць - не павінна выклікаць аніякіх пытанняў у «праваахоўнікаў» (кшталту «Женскій роман. Потерянная любовь»), а пад ёй хаваецца недазволены.

Як весці размовы праз тэлефон Падазрэнне, што спецслужбы праслухоўваюць усіх, - адно з пашыраных грамадскіх перакананняў. Шмат хто лічыць гэта забабонам, спасылаючыся на вялізныя рэсурсы, якіх вымагае гэткая дзейнасць. На самой справе ў гэтай тэзе шмат што адпавядае рэчаіснасці, і маштабы праслухоўвання сапраўды вялікія. Выкрытыя пасля «памаранчовай рзвалюцыі» ва Ўкраіне памеры праслухоўвання тэлефонаў палітычных і грамадскіх актывістаў паказваюць, што спецслужбы не шкадуюць рэсурсаў на гэтую справу.

Калі вы карыстаецеся мабільным тэлефонам, то акрамя тэхнічных характарыстыкаў мадэлі вам нельга забывацца пра чатыры іншыя якасці гэтага прыстасавання: магчымасць перадачы спецслужбам інфармацыі пра месцазнаходжанне абанента; магчымасць фіксацыі выходных і ўваходных тэлефанаванняў; магчымасць праслухоўвання і запісу размоваў і SMS; дыстанцыйнае ўключэньне мікрафона для праслухоўвання нават пры выключаным апараце. На жаль, гэтыя небяспекі пашыраюцца на ўсе мадэлі звычайных тэлефонаў.Адзінае галоўнае правіла, якім трэба кіравацца, - тэлефон не прызначаны для размоваў. Гэты парадокс павінен быць прынцыпам нелегальнай дзейнасці. Калі вам трэба высветліць нейкае пытанне, то выкарыстоўвайце тэлефон не для размовы, а для таго, каб дамовіцца пра час і месца размовы, таксама ў кадаваным выглядзе. Асабліва гэта правіла датычыцца мабільных тэлефонаў вядомых грамадскіх актывістаў (некаторыя з іх кіруюцца правілам «Ну і няхай слухаюць, я нічога не баюся, яны і так усё ведаюць пра мяне» - і такім чынам даюць спецслужбам карысную інфармацыю, якая можа быць скарыстаная пазней не толькі супраць іх саміх, але і супраць іх карэспандэнтаў). Лепей дамаўляцца кадаванымі словамі альбо словамі, зразумелымі толькі вам, кшталту «Варыянт С», «Там жа, дзе і пазаўчора», «На прыпынку», «Ля школы», «Пад гадзіннікам». Замест таго, каб казаць: «У цэнтральным Макдональдсе, які на праспекце Скарыны” - лепей выкарыстаць код альбо сказаць: «У кафэ на праспекце» ці «Ў любімым бары антыглабалістаў”. Асабліва пільнымі ў гэтым сэнсе трэба быць падчас маштабных акцыяў, важных сустрэчаў і перамоваў.

SMS-паведамленні такія ж небяспечныя, імі таксама трэба абменьвацца асцярожна, з выкарыстаннем коду. Зразумела, што гэты код павінен быць адначасова незразумелы для гбшнікаў і зразумелы для вашага суразмоўцы. Сачыце, каб у памяці вашага мабільніка не было лішніх SMS’ак (на выпадак адабрання мабільніка). У той жа ж час раім запісаць у тэлефон SMS, якую можна за лічаныя секунды даслаць сябрам на выпадак затрымання, кшталту “мяне забралі” – часта тэлефон менты адбіраюць адразу, і вы не можаце нікому паведаміць аб здарэнні (рэдка даюць патэлефанаваць родным нават калі вас вязуць на “суткі”) .

Памятайце, што спецслужбы часта зважаюць на колькасць званкоў з аднаго тэлефона на іншы: напрыклад, калі «пад каўпаком» знаходзіцца апазіцыйны дзеяч, то аўтаматычна “ў распрацоўку” трапляюць нумары, на якія ён часцей за ўсё тэлефануе (з хатняга і мабільнага тэлефона).

Page 43: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Падчас канфідэнцыйных размоваў мабільны тэлефон трэба адключаць і вымаць батарэю (найлепей зрабіць гэта загаддзя, не ў тым месцы, дзе адбываюцца перамовы – вас могуць адсачыць). Хаця гэта не заўжды ратуе ад праслухоўвання і нават ад вылічэння вашага месцазнаходжання (аж да радыюса некалькіх метраў) – у телефоне можа стаяць датчык-жучок (напрыклад, яго маглі вам усталяваць падчас праверкі рэчаў у пастарунку). Гэтаксама такі амаль незаўважны жучок можа быць у вашай сумцы, вопратцы. Заўжды добра, калі вы не возмеце з сабою тэлефона на сустрэчу. Абавязкова рэгіструйце тэлефоны не на сябе, а на “чыстых” людзей, таксама добра карыстацца карткамі замежных аператараў з роўмінгам для найбольш важных званкоў (але не забывайце, што праслухоўвацца можа не толькі сім-карта, але і сам тэлефонны апарат). Лепей не праводзіць сакрэтныя размовы ў пакоі, дзе ёсць стацыянарны тэлефон (ён можа выкарыстоўвацца як сталае прыстасаванне праслухоўвання).

Практычная заўвага: калі батарэі вашага тэлефона звычайна хапала на пяць дзён размоваў, а раптам яна стала разраджацца за дзень - верагодна, што у вашым телефоне працуе «жучок», хаця, магчыма, проста прыйшоў час замяніць акумулятар. Дарэчы, кавярні, асабліва калі вы заўжды сустракаецеся ў адных і тых жа ж месцах, - не лепшае места для канспіратыўных размоваў. Там таксама сядзяць кдбшнікі (яны могуць быць там нават выпадкова – пры такой іх колькасці ў нашай краіне гэта абсалютна магчыма).

Адзначым, што існуе некалькі сродкаў абароны ад праслухоўвання тэлефонных размоваў. На жаль, фактычна ўсе яны задорага каштуюць. Самым простым варыянтам з’яўляецца набыццё скрэмблера -прылады для кадавання размовы, якая кадуе сігналы перад іх перадачай. Плюсам з’яўляецца тое, што скрэмблер дазваляе мець дастаткова высокую ступень шыфравання размовы - ён можа абараніць ад любога з відаў праслухоўвання і стацыянарнага тэлефона, і мабільніка (пры гэтым, натуральна, трэба папярэдне рабіць праверку ўсяго памяшкання: вас могуць слухаць і пры дапамозе «жучка»). Мінус - абодва абаненты павінны мець сумяшчальныя скрэмблеры, так што гэтую схему рацыянальна выкарыстоўваць для тых абанентаў, якія пастаянна вядуць паміж сабой канфідэнцыйныя размовы. Кошт якаснага скрэмблера – каля 1500 даляраў.

Апошнім часам вялікую папулярнасць набылі гэтак званыя крыптафоны. Па-сутнасці, гэта мадэлі тэлефонаў з убудаваным скрэмблерам вялікай магутнасці. Заўважым, што адным са сцэнароў выкарыстання крыптафона яго вынаходнікі называюць «выкарыстанне праваабарончымі няўрадавымі арганізацыямі». Кошт – каля 3000 даляраў.

Больш цікавым падаецца выкарыстанне ІР-тэлефаніі з шыфраваннем. Памянёная ай-пі-тэлефанія - гэта, кажучы проста, размовы (менавіта голасам) праз інтэрнэт. Гаворыш у мікрафон, далучаны да свайго кампутара, суразмоўца чуе сказанае з дынамікаў свайго кампутара. Голас таксама можна шыфраваць (раім PGPFon).Існуюць прылады, прызначаныя для знішчэння альбо выяўлення «жучкоў» у памяшканнях, аўтамабілях, на тэлефонных ды электрадратах. Яны, на жаль, каштуюць немалых грошай і вымагаюць досведу, якога ў вас хутчэй за ўсё няма. Апроч таго, у гэтай сфэры ўсё імкліва развіваецца, так што, калі ў вас няма свайго (вартага даверу) адмыслоўцы, то лепш проста не абгаворвайце сакрэтных справаў у «паленых” памяшканнях.

Пераезд праз мяжу Лепей устрымацца ад перавозу праз мяжу канфідэнцыйных, сакрэтных і проста важных дакументаў, а таксама буйных сумаў наяўных грошаў. Калі гэтага нельга пазбегнуць, то дакументы варта правозіць у выглядзе зашыфраванай электроннай версіі. Рабіце схованкі ў вопратцы. Майце на ўвазе, што мытнікі маюць тэхнічныя магчымасці для прагляду электронных носьбітаў на месцы. Тэарэтычна, яны могуць не прапусціць яўна зашыфраваную інфармацыю.

Page 44: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Можна адзначыць, што ў мабільнікі, аснаджаныя такімі функцыямі, як інфрачырвоны порт альбо blue tooth, у прынцыпе, можна запісаць не толькі мелодыю альбо застаўку, але й любы файл (прынамсі, для многіх мадэляў). Памер файлу абмежаваны свабоднай памяццю тэлефона, але можа аказацца дастатковым для некаторых дакументаў. А яшчэ зручней для перавозу інфармацыі праз мяжу карыстацца мрЗ-плэерамі і лічбавымі фотаапаратамі, якія абсалютна легальна могуць утрымліваць некалькі соцень мегабайтаў альбо нават гігабайтаў інфармацыі і не выклікаюць залішніх падазрэнняў.

Ніколі не едзьце праз мяжу са значкамі, стужкамі, сцягамі (лепш не браць з сабой увогуле нічога кампраментуючага). Гэта прыцягне залішнюю ўвагу, вас зусім проста могуць зняць з цягніка ці адправіць для прафілактыкі на “суткі”.Беларускае заканадаўства дазваляе ўвозіць у краіну без дэкларавання суму, эквівалентную 3000 даляраў, але калі сума большая, то яна падлягае абавязковаму дэклараванню. Паходжанне грошай пазначаць не трэба. Трэба, аднак, ведаць, што звесткі пра дэклараванне потым трапляюць у падатковую інспекцыю і розныя правяраючыя органы. Што тычыцца расейска-беларускай мяжы, дык праз яе дазволена правозіць любую колькасць валюты без аніякага дэкларавання.

Не забывайцеся, што ў Беларусі існуе некалькі ступеняў кантролю за перасоўваннем грамадзянаў праз мяжу. Існуе спіс асобаў, перасоўванне якіх праз мяжу адсочваецца, а ў дачыненні да некаторых асобаў стала выкарыстоўваецца асабісты дагляд (асобы, якія перасякаюць мяжу разам з гэтымі людзьмі, таксама трапляюць у кантрольны спіс, часам туды трапляюць родзічы “неблагонадёжных”. Таму без асаблівай неабходнасці не варта афішаваць на мяжы сваю датычнасць да вядомых дзеячоў, да якіх скіраваная пільная ўвага памежнікаў і мытнікаў – лепей увогуле браць квіткі ў розныя вагоны ці цягнікі. На мяжы мытнікі маюць права правесці не толькі дагляд рэчаў, але і асабісты дагляд, і дагляд транспартнага сродку. У выпадку, калі ў транспартным сродку будзе знойдзеная будзь-якая кантрабанда, нават калі гэта цыгарэты ці піва, транспартны сродак можа быць сканфіскаваны. Асабісты дагляд можа выкарыстоўвацца толькі на асабісты загад начальніка мытнага паста. Асабісты дагляд патрабуе складання пратаколу дагляду і павінен адбывацца ў спецыяльна прыстасаваным памяшканні ў прысутнасці панятых таго ж полу, што і вы. Калі вы не маеце пры сабе анічога крамольнага і вам прапануюць прайсці асабісты дагляд - не лянуйцеся, патрабуйце выканання ўсіх фармальнасцяў працэдуры, гэтым вы можаце дапамагчы іншым людзям.

Пераследванне актывістаў

«Хвост»

Сачэнне КДБ бывае розным. Часам мэтанакіраваная («клоп», прымацаваны да аўтамабіля, што дазваляе пільнаваць на даўжыні, стварэнне «пастоў» у прыватных кватэрах, што служаць для падслухоўвання і назірання), у іншы раз нахабнае, надакучлівае. Яна заўсёды ставіць за мэту пазбавіць нас ад спакою падчас падпольнай працы. Дакладны хвост дазваляе напасці на сляды тваіх кантактаў. Нахабны - разлічаны на псіхалагічнае дзеянне - напужаць цябе. Канспіратыўная група дапамагае і пазбаўляе адначасова. Палягчае цяжкасць сталай рызыкі, выпрацоўвае прывыканне, памягчае стрэсы, аднак таксама прытупляе пільнасць. Памылковая ўпэўненасць, што актывісты больш высокага ўзроўню больш падвергнутыя небяспецы назірання, а

Page 45: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

табою, маленькім вінцікам, ніхто не цікавіцца. Калі памятаеш пра тое, што заўсёды ў цябе можа з’явіцца хвост, твае шанцы пазбегнуць сочкі павялічваюцца.

Сапраўдны хвост гэта цэлая брыгада з 10-12 чалавек, што перасоўваецца на трох-чатырох аўтамабілях. Калі ты едзеш аўтобусам ці ідзеш пешшу, ён страхуе цябе спераду і ззаду. Але звычайна яны сочаць па некалькі чалавек.

Калі ты заўважыў сачэнне, першы твой абавязак - пазбавіцца ад хваста, схавацца з вачэй. Лепш - натуральным і спакойным чынам, каб міліцыя не заарыентавалася, што ты ведаеш пра сачэнне. Горш - выкарыстоўваць хітрасці, выходзячы праз прахадныя двары, дамы з мноствам выхадаў і складанай планіроўкай, мяняць кірунак руху. Тваёй першай думкай павінна быць: я пагарэў (наколькі і як надоўга гэтага ты яшчэ не ведаеш) і гэта павінна скончыцца на мне. Я не маю права навесці паліцыю яшчэ на каго-небудзь, не магу нічога выпраўляць пры спешцы. Калі ты пакінуў аўтамабіль, не вяртайся да яго.

Калі міліцыя нападзе на след канспіратыўнай кватэры, яна робіць у ёй “кацёл” (засаду), гэта значыць пачынаюць на працягу некалькі дзён ці нават тыдня дзяжурыць у ёй па тры змены, хапаючы тых, хто ўваходзіць у гэтае памяшканне.

Азначэнне наяўнасці назірання

Не чакайце ўбачыць агента Сміта. Для Беларусі гэта будзе адзін або два звычайнага выгляду хлопцаў, якія нічым выбітным знешне не адрозніваюцца ад іншых. Магчыма, што ваш “хвост” будзе чалавекам, якога вы менш усяго чакаеце ўбачыць, напрыклад, жанчына або пажылы чалавек. А бо нават ваш сябар.“Хвасты” працуюць пасменна. Не чакайце ўбачыць адзін і той жа “хвост”. Сочка звычайна вядзецца брыгадамі: адзін чалавек ідзе непасрэдна за вамі, а іншы далёка ззаду з тым, каб прыкрыць блізкі “хвост”. Іншыя чальцы брыгады назірання могуць сачыць за вамі паралельнымі маршрутамі па іншым боку вуліцы або па паралельнай вуліцы. Яны могуць выкарыстаць аўтамабільныя радыёсродкі або партатыўныя радыёстанцыі, калі выконваюць аперацыю пешкі.

Аўтамабіль назірання можа абагнаць вас і спыніцца з тым, каб вы яго дагналі. Гэта мае месца звычайна пры інтэнсіўным дарожным руху. “Хвост” заўсёды будзе выкарыстоўваць дадзеную сітуацыю з найбольшай выгадай для сябе.

Некаторыя брыгады вонкавага назірання чыняць гульні з фарамі, каб у цёмны час аўтамабіль выглядаў па чарзе як седан або матацыкл. Гэта здзяйсняецца пры дапамозе выключальніка. У выключаным стане ў люстэрку задняга агляду вы ўбачыце адзінкавае святло фары. Гэта робіцца для таго, каб прымусіць вас паверыць, што падазроны седан, які вы зазначылі раней, з’ехаў.

Праверце заднія ліхтары вашага аўтамабіля. Калі вы выявіце невялікую дзірку ў адным з іх, гэта можа азначаць, што вы знаходзіцеся пад назіраннем. Гэта стары трук, які дазваляе “хвасту” заставацца ўначы на дастатковай адлегласці ад аб’екта нават пры вельмі інтэнсіўным дарожным руху. Для гэтага і робіцца невялікая дзірка. Ліхтар будзе свяціць яркай белай плямай, а не чырвоным або бурштынавым. Прафесіянал можа таксама ўставіць яркую лямпачку ў ліхтар вашага аўтамабіля і пакінуць лямпачку з меншай інтэнсіўнасцю ў іншым. Ён таксама можа проста выняць адну з лямпачак або прыляпіць палоску святлоадбівальнай плёнкі на бампер вашага аўтамабіля або нават на вашу вопратку, калі гэта пешае назіранне.

Контрзахады

1.Спачатку павялічце хуткасць, затым зменшце. Неспрактыкаваны агент націсне на тормаз з тым, каб паспрабаваць злавіць ваш тэмп руху, або ж будзе ў разгубленасці, спрабуючы замаскіраваць або неяк апраўдаць свае манеўры. Гэты прыём можа спрацаваць і падчас шпацыру пешкі.

Page 46: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

2. Адыдзіце ў бок і агледзьцеся. Фіксуйце прыкметы людзей і адметныя асаблівасці аўтамабіляў, якія трымліваюцца за вамі. Калі вы едзіце ў аўтамабілі, пастарайцеся запомніць рэгістрацыйныя нумары машын, якія едуць за вамі. Прарабіце гэтую аперацыю некалькі разоў з тым, каб вызначыць, хто, калі, як бы ненаўмысна (але, вядома жа, з мэтай) стала паварочвае за вамі. Калі вы вылічылі адзін “хвост”, гэта зусім не азначае, што вы вызначылі ўсіх.

3. Часцей змяняйце кірунак свайго руху. Такім чынам вы зможаце вызначыць некалькі “хвастоў”. Збліжайцеся з імі, фіксуючы іх адметныя прыкметы і іншыя важныя дэталі. Пры гэтым ворагі зразумеюць, што яны выяўленыя і могуць змяніць аб’ект свайго пераследу, прыйдучы да высновы, што вы пільныя і асцярожныя. Аднак не расслабляйцеся; іншая брыгада можа ўзяць вас пад назіранне. Таму будзьце напагатове.

4. Спыняйцеся ў вітрын крам, заходзьце ў самі крамы, разглядайце тавары там.

5. Калі вы ідзеце пешкі, гэта дае вам магчымасць, разглядаючы вітрыну крамы, выявіць “хвост”. Калі вы жанчына, а ваш “хвост” - мужчына, пастарайцеся, каб ён страціў вас у краме для жанчын або ў прыбіральні. Затрымаецеся ў аддзеле жаночай бялізны ўнівермага, дзе “хвост” можа быць вылічаны досыць лёгка.

6. Увайдзіце ў будынак і рэзка спыніцеся. Ваш пераследвальнік зможа спыніцца толькі наляцеўшы на вас.

7. Кіньце што-небудзь на падлогу або на ходнік і прасачыце, ці не падніме хто-небудзь гэты прадмет.

8. Садзіцеся ў метро або аўтобус у апошнюю хвіліну. Вы, пэўна, ужо бачылі гэты трук у кіно.

9. Ведайце сваіх суседзяў. Заўсёды ведайце, хто вашы суседзі па хаце або на працы. Яны могуць апынуцца брыгадай назірання.

10.Зразумела, пазбягайце падваротняў, бязлюдных вуліц, не ходзіце адныя ў цёмны час дня і па раёнах, у якіх дрэнна арыентуецеся. Калі ўбачылі групу людзей у цывільным, якая хутчэй і хутчэй ідзе ў ваш бок (магчыма, рыхтуецца да нападу) хутка (!) лавіце таксі, не шкадуйце грошай - воля і здароўе даражэй! Калі няма такой магчымасці - бяжыце ў бок прыпынку, у краму, кафэ. Там паспрабуйце збегчы праз “чорны ход” – гбшнікі могуць «пасці» вас ля уваходу.

МАЛЫ КАСПІРАТАР

У часы, калі польскі народ змагаўся з камуністычнай дыктатурай у сваёй краіне, сярод польскіх патрыётаў была распаўсюджана брашура «Малы канспіратар». У ёй змяшчаліся парады «часова вольных людзей» з тым, як трэба арганізоўваць падпольную працу. Сёння ўмовы, у якіх змагаюцца за свабоду і незалежнасць беларускія рэвалюцыянеры, максімальна набліжаныя да падпольных, а таму польскі «Малы канспіратар» ізноў набывае папулярнасць.

ЯК ПРАЦАВАЦЬ У ПАДПОЛЛІ

Page 47: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

У Польшчы пачатак барацьбы з чырвонымі для адных быў у 1944, для іншых - 1956, для трэціх - 1976. Ёсць тыя, што за пачатак бяруць утварэнне «Салідарнасці», а для некаторых гэта пачалося пасля польска-ярузельскай вайны. Дакладна вядома адно: дата 13 снежня 1981 года дазволіла кожнаму з нас усвядоміць сэнс падпольнай працы. Не трэба было нікога запэўніваць пасля дэманстратыўных дзеянняў мужных людзей, якія дапамаглі пераадолець страх і паказалі, што падпольнае жыццё дае нам шанец развіцця да свабоды. Толькі ў падпольі мы ўпэўненыя, што грамадская арганізацыя, якую мы стварылі, не будзе знічтожаная з дня на дзень.

З чырвонымі нельга вызначыць межы кампрамісу, якія б задавальнялі абодва бакі. Чырвоны ведае толькі прынцып пальца і рукі: дасі яму палец, не паспееш азірнуцца як не стане рукі. У аснове падпольнай барацьбы ляжыць факт, што нелегальнай з’яўляецца сама ўлада і яе дзеянні. Яна не толькі не прытрымліваецца Хартыі Правоў Чалавека, якія яна ратыфікавала і Канстытуцыі, якую зацвердзіла, але нават выканаўчых падзаконных актаў, абавязковых для яе паліцыі, такіх як забарона выкарыстання дубінак у зачыненых памяшканнях.

Падполле

Усім вядомы ідэал канспірацыі: зачыніцца ў чатырох сценах і нічога не рабіць, каб нас не накрылі. Падпольная праца не заключаецца ў тым, што сядзіш у склепе і пасылаеш сувязных на ўсе чытыры бакі свету. Каспіратар, якога шукае паліцыя, гэта не «чалавек за якім ходзяць», а той, пра якога КДБ не ведае, дзе ён жыве і бывае. Па сутнасці, канспірацыя знаходзіцца на паверхні, але не той, па якой ходзяць КДБэшнікі. Калі ўступаеш з кімсьці ў замову, гэта не можа быць чалавек ніадкуль. Ён павінен мець пэўныя рэкамендацыі. Блізкіх памочнікаў шукай сярод правераных і вядомых табе людзей. Толькі калі ўтворыш сець асноўных кантактаў і справа пачне круціцца, можаш даверыцца пасрэднікам. Калі адразу будзеш гуляць у вялікага канспіратара ўзнікне небяспечнасць таго, што вырасце ланцуг пасрэднікаў. Яны будуць прыхільнікамі справы Радзімы, але нічога рабіць не будуць. Дастаткова аднаго міфамана, рэкамендаванага табе праз трэцція рукі, каб стварыць структуру дзеля самой сябе і якую ты будзеш вымушаны дэмістыфікаваць на працягу месяцаў. Нягледзячы на тое, што ў народзе жыве памяць Самас’еры, мужных не так шмат. Таму беражы бяспеку сваіх супрацоўнікаў і сваю асабістую. Часта ў пачатку арганізацыйнай працы, імправізуючы, мы парушаем прыведзеныя тут правілы бяспекі. Рызыкуем больш з-за страху, што ў дзеяннях згубім хуткасць рэагавання, што запозна адкажам на тое, чаго чакае ад нас грамадскасць.

Нас павінна радаваць кожная праява салідарнасці, мы павінны дзейнічаць так, каб маўклівая большасць атаясамляла сябе з намі, але не трэба спадзявацца, што мы ўцягнем яе ў падпольную працу. Толькі ў патрыятычных кніжках увесь народ можа працаваць у падполлі.Аднак засцерагайся амбітнасці, яна можа аддзяліць канспіратараў ад тых, для якіх ты працуеш у падполлі. Аднак не суцяшай сябе марнымі спадзяваннямі, не рабі кампліментаў грамадскасці, ведай - на рызыку ідуць нямногія. Памятай: мы не можам сабе дазволіць падпольную сацыяльную дзяржаву, у якой сотня чалавек бегае вакол ста тысяч патрыётаў, праўда гарачых, але ж іх крэда: «жывіце вы з годнасцю, а мы будзем жыць з камфортам».

Фірма

Падпольная грамадскасць можа ўзгоднена і эфектыўна дзейнічаць, калі знізу ператворыць індывідуальнае прадпрымальніцтва ў незалежныя самакіравальныя грамадскія структуры фірмы. Ваеннае падполле Арміі Краёвай, насуперак супрацьлегламу меркаванню, не ўзнікла ў выглядзе піраміды нішаў з простай залежнасцю. Яно было сукупнасцю «фірм», паміж якімі былі рапрацаваныя функцыянальныя сувязі. Гэта было месніцтва, а не лаяльнасць. Дэвізам падполля павінна быць правіла: малая група - вялікі бізнэс. Чым больш аўтаномнае аб’яднанне, тым меней арганізацыйных праблем. Парадокс: у падполлі мы ажыццяўляем тыя

Page 48: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

прынцыпы рацыянальнай арганізацыі працы, якія камунякі імкнуліся вынішчыць. Структура фірмы павінна быць такой, каб максімальна зменшыць колькасць кантактаў. Таму спецыялізаваныя ячэйкі павінны перадаваць адзін аднаму гатовы тавар, які не патрабуе чарговых узгадненняў, выпраўленняў, дапаўненняў.

Калі фірму ліквідуюць, ён аўтаматычна стварае свае чарговыя агенцтвы (напрыклад, выдавецтва арганізуе бібліятэку, якая абслугоўвае сваіх супрацоўнікаў, таварыства навуковых курсаў стварае асабістую паліграфію і г.д.). Думка пра спецыялізацыю зверху згодна рашэнню прынятаму цэнтрам, з’яўляецца праявай бальшавізму. Паколькі менавіта ты, а не ІКС, знайшоў спецыяліста, які можа зрабіць схованкі вашым канспіратарам - няма прычыны, праз якую ты б перадаў кантакт з ім у невядомы канал арганізацыі. Няма такой грамадскай справядлівасці, у імя якой паляпшэнне ўмоваў бяспекі працы ў падполлі не магло б пачацца менавіта з тваёй фірмы. На пачатку дзейнасці якой-небудзь арганізацыйнай структуры яе цэнтр павінен скараціць да мінімуму новыя кантакты. КДБ у імкненні разбурыць фірму можа зрабіць гэта толькі двума спосабамі: знайсці каго-небудзь з цэнтра (калі гэты чалавек праходзіў па якой-небудзь справе ці паліцыя вышуквала), або змясціць у нашай сетцы правакатара, які паступова будзе рабіць тут кар’еру. Выпадковыя, адзінкавыя правалы не павінны цягнуць за сабой ланцуг масавых правалаў. Менавіта таму наша канспірацыя з’яўляецца выпрабаваннем і з арганізацыйнага боку, паколькі мы як грамадства маем пэўную долю бальшавізацыі. Толькі хворая бальшавізмам арганізацыя не можа працаваць без умяшальніцтва шэфа. Бальшавіцкі цэнтр стала пераходзіць на кіраванне, таму што прамежкавыя звенні не могуць ці не хочуць, а часцей - усё разам, прымаць рашэнні.

Тавар

Поўна тавару, камуністычная хатняя палітыка, ва ўмовах канспірацыі - злачынства. Кожны з супрацоўнікаў фірмы мае дзве магчымасці: пастаўляць ці хлам ці гатовы прадукт. Каб эфектыўна працаваць у падполлі, мы павінны даводзіць да канца асобныя фрагменты канспіратыўнай працы і перадаваць яе адпаведным ячэйкам у патрэбным выглядзе. Гэты прынцып датычны сустрэч, інфармацыі, пошты. Калі мы прызначаем сустрэчу, то неабходна вызначыць час, месца, колькасць удзельнікаў, працягласць. Калі перадаем інфармацыю, трэба звесці яе да пісьмовай формы, інакш ёсць небяспека дэзінфармацыі і плётак. Калі мы перадаем каму-небудзь пакет нелегальнай літаратуры, трэба ведаць дакладную колькасць. Тавар, які варочаецца паміж кааперантамі ў форме жыдзенькіх груповак («мы толькі перадаем, у канспірацыі лепш меней ведаць») у рэшце рэшт трапляе ў якую-небудзь «чорную дзіру», у якой ёсць уваход і ніхто не ведае выхаду і тады большы шанец, што яго знойдзе паліцыя. У час пасляваеннага беспартыйнага ўзнаўлення краіны мы першае пакаленне, якому пашчасціла бачыць канкрэтныя вынікі нашай працы ў эпоху камунізму.

У падпольнай працы патрэбна эканоміць свой час. Напрыклад, праз пасрэдніцтва «С» дамовіцца пра сустрэчу «А» з «Б», якога ён не ведае. Не перадавай «С»: «Я хацеў бы сустрэцца з «Б», гэта нічога не вырашае, а толькі павялічвае колькасць інфармаваных людзей. «С» павінен сустрэцца з табой яшчэ раз, каб перадаць табе прапановы на сустрэчу, якая сыходзіла ад «Б». Дамоўленасць заўсёды аднабаковая, не патрабуе падцверджання. Зваротны сігнал перадаецца толькі тады, калі партнёру не падыходзіць час ці месца сустрэчы.

Таварам з’яўляецца інфармацыя: «А чакае Б у чацвер, запасная пятніца, у 17.10 з «Советской Белоруссией» у левай руцэ ля кіёску «Белсаюздрук» на плошчы Незалежнасці».

Сустрэчы

Сустрэчы павінны праходзіць на нейтральнай тэрыторыі, трэба пазбягаць падпольнай працы ў месцы пражывання. Навошта, каб усе ведалі, хто што робіць, нават тады калі людзі выдатна ведаюць адзін аднаго і цалкам давяраюць. Гэта паводле старога правіла, што ніхто не паведаміць

Page 49: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

толькі пра тое, пра што не ведае. Таму варта абмежаваць колькасць кантактаў і інфармацыі да патрэбаў падпольнай працы. Калі ты ідзеш па вуліцы з «А» і сустрэнеш «Б», ты не павінен з ім вітацца. Навошта «А», з якім ты ідзеш, ведаць пра тваё знаёмства з «Б». Убачыўшы кагосьці з падпольшчыкаў на вуліцы, падыходзь толькі тады, калі ён дасць табе які-небудзь знак. Бо ты не можаш ведаць, ці мае ён «хвост». Людныя месцы, такія як прыпынкі транспарту, добра падыходзяць для кароткіх сустрэч, аднак толькі для візуальных. Калі ты пабачыш, што партнёр пабачыў цябе, увайдзі ў трамвай (і г.д.) - ён увойдзе за табою - або пакажы, што ты вырашыў ісці пешшу - твой партнёр пойдзе за табой.

Усе больш важныя пытанні, якія патрабуюць спакойнага абмеркавання, якіх-небудзь запісаў, перадачы тавару, павінны вырашацца ў памяшканні. Падслухоўванне, якога ўсе баяцца, вядзецца толькі ў памяшканнях, што даўно знаходзяцца пад назіраннем. Там можна аперыраваць толькі інфармацыяй, запісанай на паперы, або з дапамогаю агульных словаў, напрыклад, вазьмі і аднясі яму гэта, скажы ёй, што ён там будзе і г.д., якія дапаўняюцца запіскамі. З вопыту апошніх гадоў вынікае, што практычны вынік ад падслухвання вельмі малы. Тут хутчэй размова ідзе пра псіхічны ціск, чым пра магчымасць кантролю нашых намераў у аператыўнам плане. Дастаткова калі тыя, хто дамаўляецца пра сустрэчу, будуць мець папярэдне зарэгістраваны код. Напрыклад, «у кавярне» будзе абазначаць папярэдне выбраную кавярню, а дзень і час будуць наўмысна змененыя на пэўны час. Пры пэўнай колькасці падпольшчыкаў шансы расшыфоўкі такога коду КДБ раўны нулю.

Сувязныя

Сувязныя і кур’еры неабходны кожнаму кіруючыму цэнтру. Яны выконваюць такія справы як разнос пошты, перанос тавару. Сувязны праводзіць разведку, а пасля зацвярджэння шэфам прынцыпаў функцыянавання (канкрэтным вызначэннем задання: што-адкуль-куды) можа сам выконваць гэту справу. Сувязныя па магчымасці павінны чыста, на выпадак правалу, мець пры сабе мінімум рэчаў, якія могуць дэканспіраваць структуру, умець ад іх лёгка пазбавіцца. Наладжванне ў нашай сістэме сувязі з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў дэканспірацыі. Напрыклад, пускаецца плётка, што дзіцёнак Ігрэка, які хаваецца, захварэў на рак, калі гэтая плётка будзе перададзена далей, без праверкі на першай ступені, можа стаць прычынаю таго, што Ігрэк вышле напрамую сувязнога, які пры вяртанні з інфармацыяй, забудзе пра правілы бяспекі. Дастаткова не заўважыць хвост - і правал гатовы. Сувязнымі неабходна карыстацца тады, калі без іх немагчыма абыйсціся, а не дзеля прынцыпа. Варта заўсёды памятаць, што ў палітычнай дзейнасці просты перанос ваенных схем і абязлічванне кантактаў непажаданыя для атмасферы, у якой ідзе падпольная праца. «Больш важнае за справу салідарнасць» - напісаў калісці Куронь. Гэтую салідарнасць не створыш рукамі адных сувязных.

Нататкі

Нельга мець дома ці насіць з сабою нармальны нататнік. Сцвярджэнне: «Гэта мае старыя знаёмыя», «Гэта сяброўка па-пясочніцы» для паліцэйскіх не з’яўляюцца аргументамі. Паліцыя не ведае, хто для нас з’яўляецца проста знаёмым, а хто кааперантам. Яны рупліва правяраюць людзей, адрасы ці тэлефоны, якія знаходзяцца ў нашым нататніку. Вынікі бываюць неверагоднымі. У сяброўкі з пясочніцы, якая паводле нашай адзнакі з’яўляецца баязліўкай, можа - хавацца хтосьці, каго шукаюць, захоўвацца тавар ці штосьці на гэты кшталт. Магчымы і такі факт, што наш уласны адрас трапіў у рукі паліцыі толькі таму, што камусьці было ляніва зашыфраваць асобаў, якія асыцыіруюцца ў яго выключна з пясочніцай, што ёсць па яго паняццям «поўнасцю невінаватай». Група падпольшчыкаў, хаця і ўключае шмат асобаў, пра дзейнасць каторых мы не маем (і добра) ніякага паняцця, з’яўляецца адносна ўсё ж такі невялікім. Так было заўсёды, дастаткова пачытаць надпісы на магілах апошняй вайны: сем’і маглі з гонарам сказаць: «Гэта мы!». Таму адзін неабдуманы крок, след, адрас можа выклікаць чорны ланцуг правалаў. І таму неабходна шыфраванне самых неабходных нататак. Не хвалюйся пра тое, што «сам такі нататнік падазроны». Заўсёды можаш адказаць паліцэйскаму: «Я не жадаю, каб мае сябры перажывалі за мяне такія самыя непрыемнасці, як я з вамі ў гэты момант». Вуліцы патрэбна запамінаць, натаваць толькі

Page 50: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

нумары дамоў. Нататкі лепш запісваць алоўкам і закончаныя справы выціраць гумкай. Закрэсліванне ручкай не знічтажае старога запісу.

За выключэннем шыфраванага нататка, які перыядычна патрэбна перапісваць, пазбаўляючыся непатрэбнай інфармацыі, усе натакі патрэбна весці спосабам мініцюрызацыі, што дазваляе лёгка выкінуць ці з’есці. Запісы на чым-небудзь выпадковым жорстка караюцца. Адзін дысідэнт сямідзесятых гадоў запісаў штосьці на плотнай камп’ютарнай паперы і ў момант правалу, калі б неспадзяваны ўдар дубінкай па спіне, ніколі б гэтага не праглынуў.

Тэлефоны

Патрэбна абмежаваць да мінімуму тэлефонныя размовы, паколькі яны з’яўляюцца самым простым спосабам заўважыць нас. Званіць амаль заўсёды выключна з аўтаматаў ці з месца працы. Патрэбна адкінуць дзіцячы этыкет - не прадстаўляючыся пытацца: «Ці ёсць Гена?». І размаўляць без загадкавых фразаў накшталт: «Ты паклаў ужо гэтыя селядцы?» - «Так, я ўжо паклаў іх у шафу» - «Ты што?! Селядзец у шафу?» - «Ннну... у маразільную шафу»... Праўда, бывае, што перапужаныя абывацелі, пры інфармаванні адзін аднаго, напрыклад, пра ліпкія рукі якога-небудзь чыноўніка кажуць: «Ведаеш, гэта не тэлефонная размова, гэта я табе распавяду пры сустрэчы», гэта гарантуе нам інфармацыйны шум, які эфектна маскіруе падпольную дзейнасць. Аднак чорт не спіць. У падпольі павінен дзейнічаць агульны жыццёвы прынцып - тэлефон служыць узаемаразуменню, а не балбатні. Тое, што мы чуем у тэлефоне шчаўчкі і «размова кантралюецца» не азначае, што мы ўжо дасягнулі ідэалу ўселадарнасці паліцэйскай дзяржавы, апісаны Оруэлам у «1984 годзе». Гэта толькі падцвярджае, што камуністы па -ранейшаму імкнуцца да свайго ідэалу: кантраляваць усё, што магчыма, і за колькі магчыма.

Паштовая скрыня

Паштовая скрыня - гэта шлюз, які прыпыняе ланцуг у выпадку правалу. Гэта памяшканне праз якое кантактуюць асобныя арганізацыйныя ячэйкі: служыць для заброскі матарыялаў, перадачы інфармацыі і г.д. Паштовую скрыню нельга выкарыстоўваць зачаста ці зрэдку. Калі выкарыстоўваецца занадта часта, рух каля яго выклікае непатрэбную ўвагу суседзяў (у выпадку з кватэрай), або працаўнікоў (у выпадку з магазінам). Калі паштовая скрыня выкарыстоўваецца занадта рэдка, сувязь паміж людзьмі паслабляецца. Ніхто не будзе сядзець двойчы ў тыдзень па некалькі гадзінаў, каб раз на месяц адчыніць камусьці дзверы. Утрыманне паштовай скрыні, якая мае добрую схованку або суседняе памяшканне, што служыць для захоўвання матарыялаў, звязана з адносна невялікай рызыкай. Калі хтосьці, хто пагадзіўся функцыянаваць у якасці кантактнай скрыні і прад’яўляе шмат умоваў і перасцярогаў - лепш адмовіцца ад яго дапамогі. Гэта патрабуе ад цябе менш намаганняў, чым сістэматычная тэрапія, якую патрабуе твой кааперант. У летапіс польска-ярузельскай вайны ўвойдзе канспіратар, які ва ўтрыманую ім скрыню ўпусціў першага чалавека з таварам, і нікога больш. Хаця наступныя давалі сігнал пра свой прыход спосабам раней дамоўленым, ён толькі затрымліваў дыханне. Бо не мог ён адчыніць дзверы, калі мае настолькі каштоўны тавар.

Кантора

Калі ты хочаш пазбегнуць доўгіх тэлефонных размоваў і сустрэч у горадзе, патрэбна адчыніць кантору, у якой ты будзеш прымаць сувязных і сталых супрацоўнікаў. Калі кіруеш працай 7-10 чалавек, без канторы заканспіруешся да смерці. Будзеш бегаць толькі дзеля таго, каб падтрымліваць канспіратыўныя кантакты, якія пры першай выпадковай аварыі выклікаюць перашкоды ў працы арганізацыі. Натуральна, кантору і паштовую скрыню, як месца сыходжання розных ніцяў, трэба захоўваць.

Page 51: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Схованкі

Захоўвай правіла: схаванае найгоршым чынам усё ж такі лепей, чым навідавоку. Візіты паліцыі, умоўна кажучы, бываюць трох відаў. Першы - гэта прыход людзей, якія бегла аглядваюць кватэру. А раптам якая матрыца павелічыцеля ўманціравана ў друкаваную машынку, або рамку для афсетнага друку хтосьці выкінуў у сметніцу? Другі від візіту - гэта сістэматычны вобыск, які, хочаш не хочаш, патрабуе прагляду ўсіх кніжак, скрыняў, папераў. Гэта нудная руплівая шматгадзінная праца. Трэці від агляду - калі паліцыя мае ўпэўненасць, што ў памяшканні знаходзіцца склад ці друкарня: пошукі да пераможнага канца. Тэарытычна цудаў не бывае: што чалавек схаваў, тое чалавек знойдзе. Практычна «візіты трэццяй ступені» здараюцца выключна рэдка, другога - рэдка, а 90% правалаў пры вобысках з’яўляюцца вынікам нядбайнасці ў падпольнай працы: усё ляжыць навідавоку. Часам дастаткова, што загляне да нас суседка, нават не абавязкова даношчыца, проста пляткарка. Замест таго, каб верыць у «што-небудзь», падлічваем рызыку. У момант любога правалу ёсць шанец штосьці ўратаваць. Важна, каб схованкі ці патаемныя ўваходы-выхады адпавядалі функцыі памяшкання. Той, хто сваю працу разглядае сур’ёзна, павінен мець дома схованку для дробязей, куды за некалькі секундаў можна б было схаваць якую-небудзь невялікую рэч і іншую схованку на невялікую колькасць падпольнай літаратуры. Тут ёсць абавязковае правіла: не заканспірыравацца насмерць. Адзін экзэмпляр якой-небудзь кнігі ці часопіса не стварае ніякай пагрозы. Такую рызыку мы мусім дзяліць з мільёнамі салідарных грамадзян.

Падпольная літаратура

Падпольная літаратура гэта мэта і сродак дзеяння. Яна з’яўляецца спосабам грамадскай сувязі. Забяспечвае сувязь паміж паміж падзеленымі канспірацыяй групай кааперантаў. Фірмачы могуць праз свой падпольны друк атаясамляць сябе з пэўным інтэлектуальным узроўнем асяродку і палітычнымі выбарамі фірмы. Падпольная літаратура з’яўляецца для пачаткоўцаў школай падпольнай працы. Страх і яго пераадоленне можна вымяраць стосамі схаванай і пперанесенай падпольнай літаратуры. Сець распаўсюджання літаратуры ў пачатку - галоўная крыніца інфармацыі, грошай, матэрыялаў. Вытворчасць і распаўсюджанне падпольнай літаратуры ўводзіць нас у элементарныя правілы падпольнай працы: ізаліраванне розных функцыяў (напрыклад, паліграфіі, г.зв. тэхнікай распаўсюджання), стварэнне скрыняў - шлюзаў (напрыклад, паміж рэлакцыяй і тыпаграфіяй), строга абавязковае аддзяленне опта ад розніцы (у распаўсюджванні і забяспечванні). Варта звярнуць увагу на факт, што з часам нашы кааперанты выходзяць між сабою на прамыя сувязі без дазволу цэнтра. Напрыклад, цэнтр выключае якуюсьці оптавую базу з выкарыстання па прычыне пагрозы правалу, але старыя сувязі яе кіраўніка з кліентам, што не падазравае небяспекі прыводзяць да таго, што ён трапляе ў кацёл з намерам выканаць джэнтэльменскае пагадненне: «пакінь мне 50 асобнікаў «Малага канспіратара», бо далёка ехаць да новай паштовай скрыні».

Паліцыя

Адносіны падпольшчыкаў з паліцыяй павінны мець салідную дыстанцыю. Паліцыя неўсемагутная і неўсюдыісная, але таксама не з’яўляецца бандай дурняў з садысцкімі нахільнасцямі. Гэта адзін з найстарых у свеце інстытутаў, і яе досвед патрэбна ацаніць перш, чым рытуальным рухам, аддаючы ёй рэмень і шнуркі як арыштант. Паліцыя падобна да іншых установаў рэспублікі, і тайныя агенты з другой змены нярэдка за некалькі хвілінаў да канца працы змываюцца, аднак трапляюць і ў паліцыі людзі, што маюць прыроджаны інстынкт паляўнічага. У адным гарадку быў, напрыклад, паведамляльнік, які вырашыў выявіць дысыдэнтаў і прагульваўся па вуліцах падчас сканчэння ТВ-праграмаў. Тыя, у каго пасля сканчэння праграмы было запаленае святло, траплялі пад падазрэнне. Зараз было дастаткова праслухаць пару размоваў, каб вызначыць крыніцу заразы.

Page 52: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

На шчасце, паліцэйскія па прызванні сустракаюцца нячаста. Слава паліцыі заключаецца ў руціннасці і агромністым бюджэце. Нават калі 90% магутнасці фабрыкі МУС вырабляе брак, нават калі на фальшывы выклік з’яўляецца туды адначасова некалькі дзесяткаў калабарантаў - паліцыя застаецца больш дзейсным інстытутам камуністаў, чым партыя або армія.

Факт, што пасля выкрадання «Салідарнасцю» падстрэленага Яна Нарожыяка паліцыя, не маючы ніякага следу, пайшла па ніці тэлефонаў з нататніка, канфіскаванага падчас першай «справы Наражыяка», у 1980г., даказвае, што нічога ў яе дасье не губляецца нават праз некалькі годоў. Таму ўвесь час рызыку трэба пралічваць: не патрэбна падымаць гвалт пасля кожнага сігналу, які сведчыць пра небяспеку, але «апёк» павінен выклікаць хаця б каранцін. Тут парэбна лічыцца з сур’ёзным запозненнем дзеянняў праціўніка. Паліцыя - не швайцаскі гадзінічак, а савецкая бюракратычная машына.

Правал

Патрэбна чакаць правалу, нават у самы нечаканы момант. Добра, калі са здзіўленнем, расчараваннем ці палёгкаю задаеш сабе пытанне Салжаніцына: Гэта ўжо? - памятаць, што ён з’яўляецца толькі адным з доўгага, вельмі доўгага шэрага. Пры падключэнні кааперанта да працы патрэбна абмеркаваць з ім алібі на выпадак правалу. У вочнай стаўцы з паліцыяй ідэалам становіцца маўчанне, але не так ужо і блага - перш чым рашуча адмовішся ад паказанняў - даць кароткае (хаця б непраўдападобнае) алібі, што тлумачыць сітуацыю. Асабліва таму, што паліцыя наогул часта не ведае, з кім мае справу і не варта ствараць вобраз прафесіянальнага канспіратара.

Пры арышце трэба памятаць, што чым болей хтосьці рашучы, тым карацейшым будзе для яго фізічнае і псіхічнае ўздзеянне КДБ. Чым хутчэй яны запэўняцца, што нічога ад нас не даб’юцца, тым хутчэй перастануць мучыць. Ведаючы вопыт мінулага можна прывесці мноства прыкладаў людзей, якія рашуча адмаўляюцца ад паказанняў і вызваленыя з-пад арышту РАНЕЙ за тых, якія іх сыпалі. Пры пераходзе праз браму следчага ізалятару, неабходна на час забыць пра ўсё, што страціў і магчыма надоўга. Пачнецца другі этап барацьбы, які з’яўляецца найцяжкім выпрабаваннем нашай годнасці, веры ў чалавека і чалавечую салідарнасць.

Адсідка

Нават адзінокія, ізаляваныя, пакараныя карцарам за кантакт з таварышамі, «рэсацыалізаваныя» службай турэмнай аховы, мы можам быць моцнымі ўспамінамі, верай у тых, хто нам паверыў, застаўся з намі і зараз змагаецца за нашу свабоду. Праходзячы праз браму турмы, неабходна падумаць, што ўсё пачынаецца зноў, а не тое, што канец.

Сядзець у турме трэба вучыцца. Ёсць людзі - выдатныя таварышы ў барацьбе, працы і забаве, але пакутлівыя ў якасці сукамернікаў. Закрыты свет камеры патрабуе ў штодзённым жыцці паніжэння рэгістра, глушэння легка ўспыхваючай агрэсіі, не надзяляць увагі сваёй асаблівасці ці тэмпераменту. Патрабуе больш такту, ураўнаважанасці, кантролю эмоцый, чым утрымліваецца ў любым кодэксе свабодных людзей. Патрэбна ўмець сядзець, каб не парушыць спакойнаю атмасферу сукамернікаў. Патрэбна складаць сабе план на дзень, навязваць дысцыпліну заняткаў, падпарадкаваць сябе ўнутраным абмежаванням, каб знешнія абмежаванні (турэмныя правілы, ціск сумеснага жыцця з людзьмі, якім нельга верыць да канца і г.д.) не зламілі нас. У лістах да родных нельга занадта раскрывацца, пісаць пра што і пра каго хвалюемся - іх чытае наш следчы, а не толькі турэмная цэнзура.

Боль

Page 53: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Больш за ўсё людзі баяцца болі і адзіноты. І тое, і другое асацыіруецца з найгоршым, з тым, што ліквідуе сувязь паміж людзьмі. Аднак фізічны боль можна ўявіць. Кожны з нас час ад часу яе адчувае - ламае руку, ідзе да зубнога, кладзецца на аперацыі. Адзінае, што ты не павінен даваць згоду на гэты боль, гэта не боль па асабістаму выбару.

Арышт, турма, катаванне, біццё - гэта боль і адзінота, на якія чалавек павінен рашыцца сам. Спачуванне зламаным і пакутнікам, спачуванне чалавечаму падзенню і слабасці не можа быць дазволам, дадзеным звыш «у імя даравання, бо невядома, што кожны з нас раскажа. калі яму пачнуць вырываць пазногці». Аднак ніхто пазногцяў не вырываў, а адмовіўся ён ад сябе ў выніку адной размовы перад сталом КДБэшніка, «таму што мае жонку і дзяцей». Так вось, наша салідарнасць, гэта салідарнасць адносна іншых людзей, якія таксама маюць жонак і дзяцей.

Культура

Барацьба з чырвонымі зводзіцца да сутыкнення ў сферы, якую шырока разумеем як культура. Кінуты ў наш бок выклік гучыць: хто хутчэй, мы ці апарат прымусу і гвалту паддадзімся саветызацыі? Не ўспрымай прымітывізм і хамства як глупства. Не недаацэньвай праціўніка, памятай, што наша КДБ з’яўляецца малодшым братам усесаюзнага (расейскага) КДБ. Гэтая традыцыя ніколі не памірае зусім: сілаю і слабасцю чырвоных з’яўляецца іх бюракратычная руціна. Мы абавязаны іх перамагчы ў сферы культуры: хутчэй уводзіць іннавацыі, вынаходзіць новыя патэнты падпольнай працы, прыводзіць да разгубленасці камуністаў праз стварэнне ім чарговых палёў барацьбы. Хтосьці, хто напачатку польска-ярузельскай вайны разаслаў ліст з вайсковым штампам, які заклікаў часова ўстрымацца ад рэпрэсіяў у адносінах да дзеячаў «Салідарнасці», перамог чырвоных інтэлектам. Савецкую машыну нярэдка заклінівае ад адной пясчынкі.

Страх

Апошняяя вайна паказала, што адна справа насіць значку «Салідарнасць», але зусім іншае падтрымаць яе справай. Калі хтосьці прапануе сваё памяшканне ў якасці паштовай скрыні і пры гэтым пытаецца: «Гэта надоўга?», можаш быць упэўнены, што праз пару тыдняў ён пачне даваць трэшчыну і, пераконваючы ў «правале» распавядзе табе нейкую гісторыю пра падазроных тыпаў, што круцяцца вакол. Страх амаль ніколі не праяўляецца ў форме заявы: «не хачу гэтага рабіць, таму што баюся». Чалавек, што баіцца працаваць у падполлі, наогул рацыёналізуе свой страх і рэагуе агрэсіяй на тых, хто паставіў яго перад неабходнасцю драматычнага выбару. Падпольшчыкі абвінавачваюцца ў «піянерскіх гульнях», у адсутнасці ці ізлішку ветлівасці, у тым, што не маюць часу пагаварыць на трывіяльныя тэмы, або наадварот - сядзяць і сядзяць, нібыта толькі і чакаюць КДБ...

Людзі з заячым сэрцам агульнымі фразамі кажуць пра неабходнасць захавання народнай сутнасці, і няцяжка здагадацца, што менавіта сябе лічаць гэтымі найлепшымі, без якіх Радзіма не абыйдзецца ў будучым, пра маральны супраціў, лепш за ўсё бачным для праціўніка, пра тое, што ўсялякая хітрасць ураўноўвае нас з хітрым праціўнікам... Пры гэтым трэба быць гатовым да таго, што гэтыя рацыяналізацыі асабістага страху нараджаюцца ў пакутах, і напаткаюць нас паступова. Нейкі чалавек тыднямі сцвярджаў сабе, што збіраецца данесці на суайчынніка, які займаўся прастытуцыяй, хоць насамрэч рыхтаваўся выдаць... Царква асуджае гвалт, і тыя, хто насамрэч працуюць у падполлі, таксама баяцца, але замест таго, каб апранаць на свой страх годныя маскі, спрабуюць перамагчы яго салідарнасцю і братэрствам. Людзі, якія абсалютна не ведаюць страха - самыя небяспечныя супрацоўнікі, на шчасце яны рэдкія.

Містыфікацыя

Page 54: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Па магчымасці спрабуй вызначыць сферу сваёй кампетэнцыі і тое, што канкрэтна ты выконваеш у яе рамках. Калі «А», «Б» і «С» перад размовай не вызначаць, хто што павінен рабіць і пад чыім кіраўніцтвам, то прынцып «лепш меней ведаць» можа прывесці да таго, што несвядома прыкладзеш руку да ўзнікнення якой-небудзь містыфікацыі, для кагосьці станеш кімсьці з «яго людзей», хтосьці павышэй будзе дабудоўваць твае замкі на пяску, магчыма таксама, што не не кажучы да канца што-небудзь у імя канспірацыі, павялічыш колькасць інфармацыйных шумоў. Калі з’яўляешся пасрэднікам у якім-небудзь кантакце, які служыць бяспецы больш высокага арганізацыйнага звяна, імкніся канкрэтызаваць інфармацыю, якую перадаеш з тым, каб не ўзнікала неабходнасць удакладняць яе праз кантакт зацікаўленых бакоў. Напрыклад сігнал тыпу: «КДБ усё ведае аб ІКСе» можа толькі перашкодзіць працы ІКСа.

Маніі

Дэманстратыўная сочка КДБ, а таксама страх перад усюдыіснай паліцыяй можа прывесці да навязлівай ідэі акружэння з усіх бакоў. Акрамя маніі пераследу, якая лёгка ўзнікае ва ўмовах палявання на людзей, варта абараняцца ад людской мудрасці, якая зводзіцца да сцвярджэння, што ўсё з’яўляецца правакацыяй: той, каго яшчэ не схапілі, толькі таму «ходзіць на свабодзе», таму што ўладам гэта выгадна. Адмаўляючы рэальнасць таго, што мы робім, мы самі сябе кастрыруем. Гэта прыём да якога звяртаецца грамадства без усялякіх дзеянняў з боку паліцыі. Ацэнка рэчаіснасці ў катэгорыях вялікай змовы (імперыялістаў, Камінтэрна ці жыдамасонаў) ці вялікай правакацыі (маскалі, што прагнуць, каб мы зарэзалі сябе ўласнымі рукамі, КДБ, якое пусціла партыю ў лібералізацыю, каб яе скампраментаваць ці войскі, якія... і г.д.) мае характар маніякальны.

Балбатлівасць

Старая прымаўка кажа: балбатун горш за даносчыка. Бо балбатуна цяжэй выявіць, пляткар не бярэ на сябе ніякай адказнасці. Таму калі робіш заўвагі пра падпольную працу, пазбавіць іх ад дэканспіруючых каго-небудзь дэталяў, а тым болей не даваць з разбегу якіх-небудзь прозвішчаў і адрэсаў. А перш за ўсё па-за колам бліжэйшых супрацоўнікаў не весці так званых вольных размоваў. Іншая прымаўка часу апошняй вайны кажа: «Нават найлепшы канспіратар на нейкі час, як халадзільнік, павінен размарозіцца». Аднак істотна, каб пры размарожванні, ён ведаў, на якой кухні гэта адбываецца, ці прысутнічаюць пры гэтым свае. Тайна, якую перш за ўсё трэба захоўваць у падпольнай працы, гэта структура арганізацыі і ананімнасць падпольшчыкаў. Асобныя людзі, пайманыя з якім-небудзь таварам, пакуль не прагаворацца пра сваё становішча ў арганізацыі маюць адносна высокія шанцы выйсці сухімі з вады, што значыць з невялікім прысудам. І, перш за ўсё, сваёй рашучасцю выратоўваюць дзесяткі таварышаў.

Свабода

У 1944 годзе палякі і іншыя народы Ўсходняй Эўропы былі пазбаўлены правоў. Ступень бяспраўя ў розныя перыяды розная, бо няма нічога больш эластычнага, чым «сацыялістычны правапарадак». 13 лютага 1981 года з’яўляецца толькі асаблівым выпадкам гэтай агульнай праўды камунізму: бяспраўе было афіцыяльна прызнана ў якасці закону ваеннага становішча. Як заўсёды пры камунізме, адно дакладна: межы нашай свабоды з пачатку і да канца залежаць ад ступені нашага супраціву. Гэта павінен памятаць кожны, хто стаў на шлях апазіцыйнай дзейнасці. Згодна тлумачэнню марксістаў, свабода гэта свядомая неабходнасць нашай няволі. Мы лічам, што свабоды маюць не столькі, сколькі даюць, а столькі, сколькі мы самі яе возьмем. Калі не пачнём будаўніцтва свабоднага грамадства з асобы, якая вучыцца здабываць сабе свабоду, то пасля перамогі над камунякамі мы зноў вернемся на першыя старонкі гэтай кніжачкі. Таму змагаемся не толькі за перамогу над камунай, але і з камунаю ў нас саміх. Напачатку кожнаму цяжка працаваць у падполлі. Усе баяцца, калі ўпершыню бяруць пачак такіх кніжак як гэтая і павінны аднесці іх да незнаёмага чалавека, які напэўна баіцца не менш за першага.

Page 55: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Аднак калі абодва пераадолеюць гэты страх, гэта будзе адпавядаць таму, быццам яны самі выламалі дзверы сваёй турмы, у якую іх замкнулі. Пасля выламваюць наступныя і наступныя. Усміхаюцца адзін аднаму. Таму што свабода не тое, у ва што дастаткова верыць. Неабходна яе практыкаваць.

Актывіст і КДБ. Гульня ў следства

Прапаноўваю табе згуляць у следства. Зыходныя прынцыпы простыя: ты затрыманы (а пасля арыштаваны) у сувязі са сваёй дзейнасцю ў падпольі. Ты не адзін, разам з табой арыштавалі групу тваіх паплечнікаў. Юрыдычнае вызначэнне не важнае (пад следствам яно як правіла мае папярэдні характар).

Я - следчы, прызначаны маім начальнікам для допыту менавіта цябе. Следства з’яўляецца барацьбой за інфармацыю. Вядома інфармацыю на тэму дзейнасці тваёй групы мы сабралі аператыўнымі метадамі (сачэнне, падслухоўванне, праз агентаў, што дзейнічаюць у тваім асяродку), не гледзячы на вялікія тэхнічныя магчымасці, аператыўны матэрыял, аднак, як звычайна, не поўны. Але што больш важна, яго нельга выкарыстоўваць як доказ у судовым паседжанні. Суд не прыме ў якасці доваду здымкі, якія зрабіў наш агент (стаіш каля дома з Іксом), ленты з запісам падслуханай тэлефоннай размовы.

Для суда істотным доказам будзе выключна прызнанне аднаго з вас дваіх, або паказанні трэцціх асоб, што ведалі пра вашы ўзаемасувязі. Значыць, патрэбны вашы паказанні. Фармальна і ў адпаведанасці з працэдурай, надрукаваныя на друкарскай машынцы, на бланку пэўнай формы, з тваім подпісам на кожнай старонцы. Яны патрэбны не толькі для таго, каб падрыхтаваць судовы працэс, у якім ты, Ікс і астатнія асобы будзеце асуджаныя і прыгавораныя. Ці дойдзе справа да суда і каго ў ім у рэшце рэшт будуць судзіць, ад нас мала залежыць: такога кшталту рашэнне ў нашай сістэме палітычнае, а не паліцэйскае.

Фармальна-прававая развязка тваёй справы ў вялікай меры будзе залежыць ад непрадбачлівай палітычнай каньюктуры. Аднак твае паказанні патрэбны нам не дзеля таго, каб цябе асудзіць. Нам таксама патрэбна павялічыць нашыя паліцэскія картатэкі любой інфармацыя аб людзях, якія займаюцца апазіцыйнай дзейнасцю. Нам патрэбна таксама разбурыць сувязі з тваімі таварышамі. Праграма-максімум, гэта палажэнне, калі ты выйдзеш адсюль у якасці нашага супрацоўніка (што насамрэч можам арганізаваць). Аднак будзе дастаткова, калі выйдзеш адсюль скампраментаваным чалавекам, склаўшым паказані, якія ацяжарваюць тваіх сяброў. Дастаткова, калі выйдзеш зламаным чалавекам, з пачуццём жыццёвага краху і бессэнсоўнасці дальнейшага ўдзелу ў апазіцыйнай дзейнасці. Таму нам так патрэбны твае паказанні.

Да гэтага часу ты ўпарта маўчыш. Я буду старацца вымусіць цябе гаварыць. Я маю шмат часу, а час працуе на маю карысць. Адзінота, стрэс, абумоўлены знаходжаннем у турме, паступова здымаюць тваю несаступлівасць. Я маю вялікі службовы вопыт: умею карыстацца ветлівасцю і крыкам. Ведаю, калі частаваць цыгарэтай, а калі ляпаць кулаком па стале. Твае псіхалагічныя рэакцыі па вяртанні з допытаў мне добра вядомыя. Мяне інфармуе твой сукамернік, які працуе на КДБ у якасці агента ў камеры. Натуральна, ты не настолькі неасцярожны, каб яму даверыцца, але не здолееш прытварацца, што спіш, калі ты пакутуеш ад бяссонніцы, чытаць - калі цябе ахоплівае панічная гонка думак. У рэшце рэшт усё ж такі шмат з ім гаворыш - значна больш чым табе падаецца.

Саманадзеянны ў нейкай каштоўнасці (цалкам мне чужое і варта нагаду толькі ў той ступені, у якой можа выкарыстана ў якасці аргумента, які перапыняе тваё маўчанне) ты думаў, што «органам» будзе цяжка весці следства па тваёй справе, якое для цябе было натуральным чынам чыстым. Твая ідэялогія і твая мараль - адпаведным чынам выкарыстаныя спецыялістам, якім я з’яўляюся - у следчай сітуацыі можа быць выкарыстана для размягчэння цябе. Пакарыстаемся імі тады, калі станецца так, што не дзейнічаюць твае прымітыўныя эгаістычныя інстынкты: страх перад турмой і жаданне хутчэй выйсці адсюль. Калі не пачнеш даваць паказанні, абараняючы сябе - можа быць

Page 56: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

захочаш абараняць іншых, абараняць справу, даказваць чысціню сваіх намераў і метадаў барацьбы. Любы метад добры. Размова ідзе пра тое, каб ты пачаў даваць паказанні.

А вось узоры, якім чынам я буду с табой размаўляць. Я буду карыстацца старымі, праверанымі прыёмамі. Нават дзіўна, што на 90% яны эфектыўныя. Адчуй сітуацыю. Не чытай у спешцы. Рабі паўзы пасля кожнага майго аргумента. Можаш карыстацца метадам псіхадрамы. Папрасі таварыша сыграць маю ролю. Друкаваныя словы няхай ператворацца ў голас следчага. Правер свае псіхалагічныя рэакцыі. Адкінь усялякае жаданне весці палеміку, пераўпэўніваць мяне, тлумачыць мне. У сваім маўчанні. Пасля абдумай тыя выпадкі, у якіх ты востра зрэагаваў эмацыянальна. Прадумай ці абмяркуй з сябрам прычыны, дзеля якіх нават у гэтых найцяжэйшых умовах для цябе - варта было маўчаць. Магчыма гэта табе калі-небудзь спатрэбіцца.

1. Калі ты не даш паказанні пра тое, што я ў цябе пытаю - на жаль, мы будзем вымушаныя цябе затрымаць. Калі ты хочаш пайсці адсюль дадому - прашу даць простую інфармацыю: ад каго ты атрымаў гэтыя ўлёткі?

2. Твая справа нескладаная і толькі па асбістай упартасці ты вінаваты, што пракурор вырашыў цябе затрымаць. Такіх простых спраў аб улётках ў нас насамрэч мноства. Мы ж не можам арыштоўваць усіх затрыманых з улёткай. Як органы пераследу, мы ведаем, што тыя, хто адразу нам скажа, адкуль, дзе, ад каго атрымалі, не настолькі задзейнічаны ў распаўсюджанні ўлётак, каб варта было іх арыштоўваць. Нас цікавяць тыя, хто працуе оптам, а не ў розніцу. А аптавікі наогул адмаўляюцца ад паказанняў. Так як і ты. Пасядзіш для пачатку тры месяцы - так вырашыш даваць паказанні.

3. Ты атрымаў санкцыю пракурора, таму што не хацеў казаць. Я зачытваю табе паказанні Ікса. Ты яго выдатна ведаеш. І ты ведаеш, што яго ўдзел у вашай дзейнасці быў большым, чым твой. Ікс на дадзены момант на свабодзе.

4. Любы пракурор і любы суд расцэніць тваё маўчанне як ацяжарваючыя абставіны. Гэтаму адпавядае параграф у кодэксе. Пра тое, што суд пры вызначэнні пакарання бярэ ва ўвагу паводзіны абвінавачанага пасля ўчынення злачынства - а значыць шчырае прызнанне віны, раскрыццё органам абставінаў сваёй злачыннай дзейнасці і г.д. Гэта заўсёды можа быць падставай для спынення часовага арышту, закрыцця справы, а ў сітуацыі, калі дойдзе справа да суда, гэта з’яўляецца гарантыяй, што атрымаеш мінімальны тэрмін (напрыклад, з адтэрміноўкай выканання). І для суда не будзе ўсё роўна, ці пачаў ты даваць паказанні адразу ці праз некалькі месяцаў з пачатку следства.

5. Маўчыш, герой. Жарэш народны хлеб, а зараз маўчыш, як вораг. Мы тут размаўляем з табой таму, каб аддзяліць тых, хто жадаў дабра для краіны, ад ворагаў, але быў выкарыстаны сапраўднымі ворагамі. А ты - вораг і з такімі як ты, мы разлічымся раз і назаўсёды. Выйдзеш такім як ёсць, абарванцам.

6. Спадарыня, вам 30 год, двое дзяцей. У нас шмат матэрыялаў, якія абцяжарваюць вашу віну. Можам Вас або абвінаваціць у распаўсюджванні прафсаюзнай прэсы, або ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, якая мела за мэту звяржэнне існуючага строю. У другім выпадку будзе судзіць ваенна-палявы суд. Як мінімум, Вам свеціць 5 гадоў. А Вы ведаеце, што для жанчыны ў турме гэта значыць штосьці іншае. Калі Вы выйдзеце, будзеце састарэлай жанчынай. І запытайце сваіх сукамерніц - тых, хто прыйшоў з турам - колькі жанчын з пяцігадовымі прыгаворамі маюць да каго вярнуцца. Я, натуральна, маю на ўвазе мужа. Можа гэта выстаўляе нас не ў лепшым святле, але гэта жыццё. Так можа лягчэй заключыць простую дамову: Вы нам распавядаеце ўсё пра свае сувязі ў рэгіёне, мы гэта пакідаем у сябе, а Вам арганізуем справу аб распаўсюджванні ўлётак Свабоднага прафсаюзу. І тады Вы маеце шанец выйсці з залі суда - два гады з адтэрміноўкай выканання ці штосьці ў гэтым родзе.

7. Я цытаваў Вам, спадар, фрагменты паказанняў іншых асобаў, арыштаваных па той самай справе. Вашы калегі настолькі пачцівыя, што прызналіся ва ўсім, што ўчынілі. Можна з імі не пагаджацца, але нельга адмовіць у павазе. Вы ж звычайны баязлівец.

Page 57: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

8. Пасля вочнай стаўкі з Іксом у Вас, напэўна, не засталося сумневаў, што вашы калегі даюць нам дастаткова шчырыя прызнанні. І ў Вы не сумневайцеся, што Вы ўсе ў нас у поўным камплекце. Вопытныя рэцыдэвісты правільна сцвярджаюць - вы атрымаеце магчымасць паразмаўляць з імі ў турме - што ўсялякая справа, у якой ёсць саўдзельнікі, заўсёды наперад прайграна ў момант арышту. Групу заўсёды ўдаецца разгаварыць. Гэта будзьце ў пэўненыя, апраўдваецца і ў справах аб шпіянажы, і ў афёрах гаспадарчых, і ў справах валютных. І да вашага ведама, у любой справе арыштаваныя рана ці позна пачынаюць гаварыць. Напрыклад, у Вашай групе загаварылі ўсе. Толькі Вы не рашаецеся і гэта будзе Вам дорага каштаваць. Бо, як бачыце, усе ў рэшце рэшт жадаюць уратаваць сваю шкуру. А абараняючы сваю шкуру, перакідваюць сваю адказнасць на сутаварышаў. І той, хто маўчыць, становіцца ўсё болей абцяжараным паказаннямі іншых, а калі нарэшце рашаецца гаварыць -ўжо позна. Суд заўсёды верыць таму, хто першы даў паказанні. Таму вернемся да фрагмента паказанняў Вашага калегі Ікса, які сцвярджае, што гэта Вы даручылі яму арганізацыю паштовых скрыняў для кантактаў у Гародне і Бярэсці, а таксама арганізацыю канспіратыўных сходаў з удзелам духоўных асоб.

9. Спадарыня напэўна не любіць свайго дзіцёнка, бо аддае перавагу сядзець у турме замест таго, каб заняцца ім. А дзіцёнак плача цэлымі днямі і ходзіць па суседзях, бо баіцца заставацца адзін дома. Відаць прыйдзецца пазбавіць Вас бацькоўскіх правоў, бо па гэтым канале праходзілі матэрыялы, што маюць значэнне для бяспекі краіны. Калі вы не жадаеце атрымаць справу аб шпіянажы - маеце толькі адзін спосаб гэтага пазбегнуць. Указаць асобу, ад каго Вы атрымалі гэтыя матэрыялы. Калі гэты чалавек дасць паказанні, што гэта былі нейкія газеткі, то на наступны дзень Вы будзеце вольныя.

10. Давайце сыграем з адкрытымі партыямі. Мы ведаем, што Вы перадавалі пэўныя матэрыялы за мяжу. Мы ведаем пра гэты канал перакіду. Па дадзеных контразведкі мы таксама ведаем, што па гэтым канале праходзілі матэрыялы, якія маюць значэнне для бяспекі краіны. Калі вы не жадаеце, каб мы завялі справу аб шпіянажы - маеце толькі адзін спосаб гэтага пазбегнуць. Назваць асобу, ад якой вы атрымалі гэтыя матэрыялы. Калі гэты чалавек дасць паказанні, што гэта былі нейкія газеткі, то на наступны дзень вы будзеце вольныя.

11. Мы ведаем, што вы дзейнічалі з ідэйных і маральных меркаванняў. Людзі, што ўцягнулі Вас у гэтую дзейнасць, пэўныя рэчы для Вас перабольшылі, выкарысталі Вашу даверлівасць. Адсутнасць вопыту і імкненне да нейкага аўтарытэту. Зрэшты, мы таксама згодны, што ўлады не правы да лістапада і не толькі да лістапада. Толькі і ўсяго, што Вы сталі іх зброяй і не ўяўляеце, што гэта за людзі, якія іх палітычныя мэты, якія іх сувязі і знаёмствы. Ці ведаеце Вы, напрыклад, што такі паважаны Вамі кіраўнік рэгіянальнай групы ў сталінскія часы быў перакананым атэістам, у часы Гамулкі - агентам Візенталя, што той тып мае рахунак у заходніх банках, ездзіць на Гольфе і застрахаваны да канца жыцця. І нават той, здавалася б сціплы Ікс - Ваш непасрэдны начальнік, хіба ён калі-небудзь казаў Вам тое, колькі даляраў і ад каго атрымаў зараз, падчас ваеннага становішча, на гэту Вашу дзейнасць? Вам канкрэтныя доказы?

12. Спадарыня мае дзяцей? Я ўжо забыў. Не? Гэта добра, гэта вельмі добра., што менш людзей будзе пакутаваць! Аднак з другога боку, калі Вас напаткае клімакс, тады для Вас ўсё будзе страчана.

13. Вы разумееце, што матэрыялы, сабраныя следствам, дазваляюць прадставіць Вам абвінавачванне ў шпіянажы і неадкладна перадаць справу ў ваенны суд? Вы ведаеце, што на прадпрыемствах Ікса ўвесь час выраблялася зброя? Вы ведаеце, што рабілася ў аддзеле П-8? Вы не ведаеце? Затое мы ведаем, каму з П-8 перадавалі грошы. І пасылкі. Гэта называлася нібыта «дапамогай для рэпрэсаваных». Да вы не маеце ўяўлення пра пэўныя ўзаемасувязі. Гэта выбрыкі разведвальных службаў - і мы запэўніваем, што любая разведка заплаціць любыя грошы за такую нявінную інфармацыю, як прозвішчы і адрэсы асобаў, зволеных за парушэнне працоўнай дысцыпліны з аддзелаў вытворчасці ўзбраенняў. Нават за п’янства. А тым болей за забастоўку. Бо для любой разведкі гэта - патэнцыйныя агенты. І Вы прымалі ўдзел у тым, што было звычайнай вярбоўкай агентаў. Мы толькі не ўпэўненыя - Вы прыкідваліся дурнем, ці былі настолькі наіўным, што Вамі карысталіся як сродкам у звычайнай бруднай шпіёнскай працы. Хіба мы шмат ад Вас патрабуем? Жадаем ведаць - але дакладна, з падрабязнасцямі - хто акрамя Вас на гэтым

Page 58: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

прадпрыемстве арганізаваў гэту дапамогу для рэпрэсаваных. Бо калі гэта звычайная дапамога, то за гэта нікому нічога не будзе, так што можаце маўчаць далей. І будзьце асцярожны, пасля выхаду адсюль - што, зрэшты, адбудзецца не хутка - Вас змогуць збіць на пераходзе ці знайсці ў сваёй кватэры з усімі прызнакамі самазабойства. Разведкі ўмеюць гэта інсцэніраваць.

14. Мы ведаем, што неаднаразова Ікс перадаваў Вам пэўныя сумы грошай, з якіх Вы павінны былі частку перадаць на стварэнне пунктаў афсетнага друку, частку ж перадаць на дапамогу для сямей арыштаваных. Ікс шчыры ў размовах з намі і да дробязяў дакладны. Мы нават ведаем, у якой колькасці і дзе меняў грошы. Ікс скардзіўся, што Вы ніколі не давалі справаздачы за гэтыя грошы. Вы не жадаеце казаць, колькі і каму Вы перадалі. З пункту гледжання прапаганды нам будзе прасцей прадставіць вас у судзе звычаным падманшчыкам ці махляром. Атрымаецца выдатненькая справа з прысваеннем круглай сумы састарэлым плэйбоем, які ў сваёй установе рабіў выгляд падпольнага дзеяча. А сведкі на тое, што Вы спусцілі на гэта грошы ў начных бардэлях у нас заўсёды пад рукой. Вы відаць ведаеце, што кожная другая прасттытутка на нас працуе. Коратка кажучы, перад вамі выбар: даць патрэбныя паказанні і сесці на лаву падсудных у працэсе падпольнай «Салідарнасці» у коле людзей, якія маюць нейкі палітычны ці нейкія прозвішчы - ці...? Ці праз дуркаватую ўпартасць забяспечыць сабе маленькі, ціхі працэсік з гарадскімі прастытуткамі з начных бардэляў у якасці сведкаў абвінавачвання. Прапаную яшчэ раз гэта абдумаць. 15. Маўчаннем Вы шкодзіце не толькі сабе, але і ўсім астатнім. На папцы з улёткамі, якая была знойдзена падчас вобыску ў вашай кватэры, запісаны тэлефон спадарыні Н. Мы яе затрымалі. Як Вы ведаеце, яна асоба не псіхічна няўстойлівая. Цяжка гэтаму здзіўляцца - дома пакінула малога дзіцёнка. Мы атрымалі ад яе паказанні і да раніцы будзе вырашана, атрымае яна санкцыю на арышт або будзе выпушчана пад залог. На жаль, яе тлумачэнні прымітыўныя і слізкія - пракурор будзе схільны прымяніць арышт, баючыся ашуканства. А Вы яму дапамажыце прыняць рашэнне, калі не жадаеце адказваць на простыя пытанні: адкуль у вас яе тэлефон і што Вас з ёй звязвала? 16. Як вы добра разумееце, мы арыштавалі Вас, спадарыня, дзякуючы паказанням спадарыні Н. Вы ж ведаеце, што яна заўсёды была асобай псіхічна няўстойлівай. Пасля дачы шчырых, вычарпляльных паказанняў нечакана зламалася і спрабавала скончыць жыцё самагубствам. Псіхіятр паставіў дыягназ - дэпрэсія і зараз яна знаходзіцца ў спецаддзяленні для падсудных. Вы ведаеце, спадарыня - там дастаткова цяжкія ўмовы, нават для здаровых людзей. Мы абодва ведаем, што менавіта Вы ўцягнулі сваю сяброўку ў антыдзяржаўную дзейнасць і ў Вашай арганізацыйнай структуры Вы былі ў пэўным значэнні яе начальніцай. З усімі наступствамі: у прыватнасці - маральнымі, якія з гэтага выцякаюць. Калі б мы мелі Вашы паказанні, ну проста паказанні, то ўдзел гэтай псіхічна хворай дзяўчыны зводзіўся да некалькіх выездаў у суседнюю вобласць (па вашым загадзе) і да нерэгулярнай дапамогі пры транспартыроўцы літаратуры, то насамрэч мы маглі б яе зараз выпусціць. Мы таксама не зацікаўлены ў турэмных самазабойствах, а з гэтай дзяўчынай можа здарыцца рознае... Так што давайце дамовімся. Спыненне часовага арышту знаходзіцца ў Вашых руках.

17. Спадар, Ваша нявеста арыштавана па гэтай самай справе, спрабуе Вас абараніць. Даўно дае паказанні. Мы вам зачытвалі ўрывак з яе тлумачэнняў. Бо прывыклі дзейнічаць у гэтых сітуацыях жанчыны - перабольшвае свой удзел у справе, бярэ на сябе тое, што, вядома, было вашай дзейнасцю, атрымоўвае такім чынам вялікі тэрмін. Можа, ў рэшце рэшт, вы аднясецеся да яе паказанняў крытычна, але самі бачыце, што яна ўсё блытае. Не кожны такі псіхічна ўстойлівы як Вы. А з другога боку, скажу Вам па-сяброўску, хаця можа і не павінен гэтага рабіць, назіранне з асабістай практыкі. Вы гуляеце ў карты? Ну так скажыце, каму лягчэй віставаць - таму, хто лепш іграе ці таму хто іграе горш? Калі б Вы былі разумным іграком, Вы б вялі гэту ігру. Так, што я мусіў дапытваць вашу нявесту, падрыхтаваны неяк Вашымі паказаннямі. а не наадварот. Зрэшты, навошта я вам гэта тлумачу. Высакародных учынкаў вы не робіце. Часта нават суцянёры вырашаюць такога кшталту дылемы маральнага характару больш рыцарскім спосабам. Герой падполья, чорт вазьмі! Спакойна чакае, пакуль жанчына за яго атрымае прыгавор.

18. Спадар ведае, што антыдзяржаўныя матэрыялы мы знайшлі не ў вашай прыватнай кватэры (якой у вас няма), а ў кватэры Вашых бацькоў. Вы ведаеце, дзе і на якой пасадзе працуе Ваш бацька. Вы не жадаеце нам паведаміць, адкуль гэтыя матэрыялы там узяліся? Тым самым вы дазваляеце

Page 59: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

дапусціць, што яны ў аднолькавай ступені маглі належыць Вашаму бацьку. І мы вырашылі гэта праверыць. Толькі пасля гэтай праверкі, Вы ж у гэтым не сумняваецеся, Ваш бацька стане апошнім чалавекам. Здаецца, яму засталося два гады да пенсіі, ці не так?

19. Вы інтэлігентная маладая жанчына. Паспрачаемся, што Вы маеце пэўную ідэялогію, нейкія погляды, якуюсьці праграму. Затое падчас следства Вы паводзіце сябе, як поўная ідыётка. Штосьці ўзяла, штосьці прынесла з кімсьці сустрэлася. Гэта вядома з паказанняў іншых. Аднак тыя, іншыя пра дачы паказанняў неяк паказваюць сябе. Напрыклад, Ікс напісаў нам сваё поўнае палітычнае крэда. І ён на сваім працэсе выступіць, як дзеяч. А вы на гэтым працэсе прадстанеце яго каханкай, якую ён выкарыстоўваў у якасці канспіратыўнай дзяўчынкі на пабягушках. Не ведаю, ці падабаецца вам гэтая роля.

20. Вашы сябры з гэтага, як Вы кажаце «падполля» увесь час паводзілі сябе як дылетанты. Не трымаліся правіл канспірацыі. Вы вінаватыя ў іх глупствах і неасцярожнасцях, бо вас так хутка арыштавалі. Мы ведаем, што Вы значна лепш - арганізацыйна і прафесійна. Калі б гэтая група працавала згодна вашых прынцыпаў (пра што мы ведаем, дзякуючы паказанням Ікса) - значна цяжэй было б Вас выкрыць. Вы прафесіянал высокага ўзроўню - і мы ўмеем цаніць прафесіянала. На жаль, Вы звязаліся з бандай саплякоў. І вы бачыце - працэс Вашай групы (як і іншыя працэсы) калісьці стане матэрыялам для гісторыка. І будучы гісторык ацэніць Вас або як арганізаванае, палітычна мудрае падполле, або як слабакоў. І ці захочаце Вы рэканструяваць арганізацыйныя прынцыпы Вашай сеці распаўсюджання падпольнай літаратуры?

21. Так што гэта Вы будзеце тым другім эшалонам, які бутэлькамі з палівам будзе знічтажаць войскі і міліцыю? Не абарочвайся. Мае калегі нічога не робяць, толькі стаяць. Мы маем час. Ну, хто гэта табе даў?

22. У вас перад носам брашурка. Што гэта на вашу думку? Хто гэта напісаў? З якой мэтай? Вы маўчыце? Вас вучылі маўчаць. Рознымі метадамі. Некалі існавала такая інструкцыя пра тое, як уставаць і сядаць, выпіскі з кодэксу са скажоным тлумачэннем законаў. «Грамадзянін і служба бяспекі». Вось гэты тэкст. Вы ведаеце, што гэта? Звычайная шпіёнская інструкцыя. Тэкст інструкцыі, якая павінна дапамагчы ў выпадку правалу. Вы ведаеце, на падставе чаго гэта было распрацавана? Вось фотакопія, якую наша контразведка атрымала ў адным з цэнтраў ЦРУ - Усходнеэўрапейскі сектар. «Sensitivity Training as a Tool for Strengthening the Resistance to Brain-Wasring». Калі вы не ведаеце англійскага, перакладаю: «Трэніроўка адчувальнасці ў якасці супрацьдзеяння прамыванню мазгоў». Паглядзіце і параўнайце. Усе 22 пункта адпавядаюць - ці не праўда? Далей вы рашаецеся не адмаўляцца ад маўчання згодна гэтай уласна шпіёнскай інструкцыі?

Пошук і вярбоўка інфарматараўПры напісанні матэрыялу былі выкарыстаныя дакуманты

«для асабістага карыстання» супрацоўнаў КДБ і ФСБ

Каб утрымліваць уладу, Лукашэнку патрабуюцца свае людзі ў стаўцы апазіцыі. Тады ён будзе ведаць, адкуль чакаць небяспекі і загаддзя будзе гатовы даць адпор.

“Свае” людзі могуць быць як укаранёныя (магчыма, пасля папярэдняга вербавання) у патрэбную групу, так і завербаваныя з яе чальцоў. Ясна, што чым вышэй узровень арганізацыйнай ерархіі агента, тым шырэй у яго магчымасці, і тым больш вялікую каштоўнасць ён уяўляе для вас. Агенты –

Page 60: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

гэта не толькі «стукачы». Агенты КГБ выкарыстоўваюцца для рашэння самых разнастайных задач, з улікам іх магчымасцяў, бяспекі і запатрабаванняў моманту:- для атрымання інфармацыі;- для трансфармацыі арганізацыі ў патрэбным для вас кірунку (змена ідэалогіі, структуры, партнераў і г.д.);- для садзейнічання ў ажыццяўленні вызначаных акцый з мэтай: дыскрэдытацыі групы (наўмысныя памылкі), поўнага або частковага развалу групы (распальванне варажнечы і фракцыйнасці), укаранення і правядзення на патрэбны ўзровень у групе сваіх людзей (перараджэнне групы);- для ўсталявання жучкоў або здабывання дакументаў шляхам іх утоенага капіявання альбо непасрэднага выкрадання;- для дапамогі ў рашэнні некаторых прамежкавых задач (пропуску ў патрэбнае памяшканне, сувязь з неабходным чалавекам, перадача канфідэнцыйнага пакета).

Варта выразна адрозніваць і не блытаць дзве катэгорыі сваіх людзей: паплечнікаў (чальцоў вашай каманды) і агентаў. У залежнасці ад таго, да якой з катэгорый прылічаецца свой чалавек, выбіраецца тактыка ўзаемадзеяння з ім.

Якаснае вербаванне разумее наступныя паслядоўныя этапы працы з аб’ектам: выяўленне; распрацоўка; ацэнка; прыцягненне; праверка; кірунак дзейнасці; утрыманне; спыненне кантакту.

Працэс вярбоўкі

Нейкага пэўнага чалавека вызначаюць вербаваць у сілу: яго асабістых якасцяў; відавочнай аператыўнай неабходнасці; дальнабачнага жадання мець рэзерв. Выбіраючы прыдатны аб’ект (кандыдата на вербаванне) прапрацоўваюць два кірункі:- дбайна вышукваецца карысны па інфармаванасці (або іншым сваім магчымасцям) чалавек, а потым ужо вызначаюцца падыходы да яго;- грунтоўна разглядаецца вызначаны кантынгент людзей і адтуль адбіраецца найболей даступнае па ўразлівасці або асабістым кантактам чалавек.Першую інфармацыю пра кандыдата ў агенты атрымліваюць: ад яго сяброў і знаёмых; падчас непасрэдных зносін; назіраючы за яго дзеяннямі і ўчынкамі; па апублікаваных (яго або аб ім) артыкулам, асабістай перапіскай. Звярнуць на чалавека ўвага прымушаюць: яго маленькія і вялікія няўдачы; палітычныя сімпатыі; інфармаванасць; упушчаныя заўвагі і выказванні; праяўляная экзальтацыя (захопленасць чым-небудзь); незадаволенасць; незвычайныя паводзіны (затарможанасць, гарачы характар і г.д. ); нацыянальнасць; рэлігійнасць; месца працы і вучобы, вызначаныя сувязі.

Увага! Найбольш прыдатныя для вербавання тыя, хто:- валодаюць нейкімі маральнымі заганамі (любіцелі алкаголю, наркотыкаў і г.д.) або ж “запятнанасцю” біяграфіі;- маюць пазыкі;- моцна прывязаныя да каго-небудзь (ёсць дзеці, каханы чалавек);- па нейкіх чынніках (цяжкасці ў кар’еры, складанасці ў асабістым жыцці, палітычныя погляды) вельмі моцна раздражнёныя.

Усталяванне кантакту

Пасля распрацоўкі патэнцыйны агент патрабуе кантакту. Здабыццё знаёмства звязанае са стварэннем спрыяльных сітуацый, шматлікія з якіх могуць узнікаць цалкам выпадкова, і тут галоўнае - не выпусціць прыдатнага моманту. Аптымальныя варыянты знаёмства залежаць ад прафесіі, узросту, нацыянальнасці, сацыяльнага становішча, культурнага ўзроўня, характару, звычак і ўсіх іншых індывідуальных асаблівасцяў чалавека, а акрамя таго ад яго настрою, месца дзеяння, навакольнага асяроддзя.

Page 61: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Пры знаёмстве адразу жа выбіраецца праграма зносін: сіметрычная або дадатковая. «Сіметрычная мадэль» разумее роўнасць - узроставую, інтэлектуальную, сацыяльную - якую маюць зносіны бакоў, факт якой выразна ўсталёўваецца, і ў далейшым удзельнікі сочаць за яго прытрымліваннем (што дазволена аднаму, то дазволена і іншаму). «Дадатковая праграма» сцвярджае няроўнасць і фіксуе дыстанцыю зносін, які затым строга прытрымваюцца. Пры знаёмстве адпаведная праграма ўсталёўваецца імгненна, перамяніць яе потым даволі цяжка.Большасць людзей складае меркаванне аб сваіх новых знаёмых па пачатковым, але вельмі жывучым уражанні, аптымальнай і найважнай усталёўкай з’яўляецца забеспячэнне патрэбнага ўспрымання. Патрабаваны эфект дасягаецца прадуманым выбарам (арыентуючыся на сімпатыі і антыпатыі аб’екта і ўсе іншыя псіхалагічныя заканамернасці) свайго знешняга выгляду, асноўнай манеры паводзін, сітуацыі знаёмства. Варта ўлічваць, што першае ўражанне аб чалавеку на 55% залежыць ад візуальных уражанняў, на 38% ад манеры гаварыць, і толькі на 7% - ад таго, што ён гаворыць.

«Прыёмы знаёмства», якія забяспечваюць аптымальную падставу для пачатковага абмену фразамі могуць быць, скажам, такімі:

1. Правакаванне аб’екта на аказанне дапамогі вам (жаночы варыянт): сімуляванне падзення на вуліцы, “забыццё” сваіх рэчаў побач з аб’ектам, зварот з просьбай даць закурыць.2. Дапамога, якую аказвае аб’екту гбшнік: спрытнае задзейнічанне паслугі для аб’екта (дапамагчы ў наладцы машыны, прапанаваць лішні квіточак).3. Знаёмства праз агульных знаёмых.4. Знаёмства на розных культурных або спартовых мерапрыемствах, чэргах, на аснове хобі, праз дзяцей. 5. Выклік цікавасці да сабе (ініцыятыва знаёмства тут павінна зыходзіць ад аб’екта): ведаючы патрэбы і слабасці дадзенага чалавека, прыцягненне яго актыўнай увагі з дапамогай вопраткі, жартаў, цікавай інфармацыі, намёкаў аб сваіх магчымасцях нешта дастаць.

Увага! Вельмі часта бывае, калі прыгажуня-дзяўчына (прыгажун-хлопец), з якой вы выпаткова пазнаёміліся ў кафэ, насамрэч з’яўляецца гбшніцай! Ускружыць галаву і закахаць у сябе да смерці прафесіянал можа за лічаныя дні; не паспееце апамятацца, як вас завярбуюць.

6. Апублікаванне нейкай аб’явы (там, дзе яго абавязкова ўбачаць), ліст, які можа зацікавіць патрэбнага вам чалавека.7. усталяванне кантактаў у інтэрнэце (форумы, жж, сайты знаёмстваў).

Здабытую падчас распрацоўкі чалавека інфармацыю змяшчаюць у фармалізаванае дасье, якое запаўняецца дзеля выгоды па вызначанай схеме, спалучаючай два асноўных раздзелы: персонаграфічныя дадзеныя і факты з жыцця і характэрныя асаблівасці асобы (фізічныя, функцыянальныя, агульныя, псіхічныя і інтэлектуальныя). Прадстаўляная ў дасье фактура дапаўняецца, як правіла, двума тлумачэннямі: адкуль узятая гэтая інфармацыя (і, вядома, ступень яе надзейнасці); як пэўна яе можна выкарыстаць.

Зрабіўшы аналіз усіх магчымых плюсаў і мінусаў ад прыцягнення аб’екта да супрацоўніцтва і ўлічваючы запатрабаванні бягучай сітуацыі, выносяць адпаведнае рашэнне: “завербаваць тэрмінова” (нават калі аб’ект пакуль што “не паспеў”, час не трывае); “пачакаць з вербаваннем” (няма відавочнай неабходнасці, няма дзейснага кампрамату, аб’ект не даведзены да патрэбнай кандыцыі); “цалкам адмовіцца ад вербавання” (занадта нікчэмная верагоднасць згоды, вялікі рызыка атрымання “падвойнай гульні”).

Уразумеўшы псіхалагічны партрэт аб’екта і ацаніўшы яго асаблівасці, цяжкасці і памкненні, звычайна атрымоўваецца выйсці на матывы, здольныя схіліць вызначанага чалавека да супрацоўніцтва. Часцей за ўсё вярбуюць: людзей з нізкай самаацэнкай; баязліўцаў; калі чалавек мае матэрыяльныя цяжкасці; мае праблемы з законам у мінулым; мае малых дзяцей, «точыць зуб» на кагосці з кіраўніцтва сваёй арганізацыі і г.д.

Page 62: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Галоўнымі метадамі вярбоўкі з’яўляюцца: 1. Шантаж.2. Подкуп.3. Пагроза фізічнага ўздзеяння.4. Пагроза родным.5. Распальванне эмоцый (помслівасці, незадаволенасці, ганарлівасці, захаплення, рэўнасці, спачування).6. Перакананне.7. Замбаванне (псіхапраграмаванне).

Спосабы ўтрымання агента:1. Прыстойная матэрыяльная узнагарода.2. Узаемная дапамога.3. “Лапша на вушы”.4. Страх адплаты (як ад КДБ, так і ад сваіх паплечнікаў).5. Замбаванне.

Для найхучэйшага пасоўвання агента ўнутры груповак неабходна:- выявіць актыўнасць у групавых дзеяннях і быць адказным працавітым актывістам;- звярнуць на сябе ўвагу нейкага чалавека з кіруючага звяна каманды з дапамогай яго сяброў і сваякоў, эфектыўнасці і каларытнасці сваіх дзеянняў, патаканні яго слабасцям і г.д.;- дзёрзкімі і шакуючымі акцыямі здабыць значную папулярнасць у сваіх “паплечнікаў” - стаць мяцовым “баевіком”;- пастарацца стаць незаўважным, паступова сканцэнтраваўшы ў сваіх руках важныя аператыўныя функцыі;- быць інфармаваным у самых розных пытаннях, каб заўсёды прадставіць патрэбныя камусьці звесткі, альбо выказаць неабходную слушную параду;- мець дакладнае дасье на ўсіх тых, хто карыстаецца ў арганізацыі вызначаным аўтарытэтам і пры неабходнасці аказваць на іх дазуемы ціск;- зрабіць стаўку на перспектыўнага актывіста і, выявіўшы сябе неабходным для яго чалавекам, спрыяць яго вылучэнню ў лідэры;- выявіць нядобразычліўцаў і добра ўсвядоміўшы чыннікі іх непрыязнасці альбо дыскрэдытаваць гэтых асобаў (распускаючы вызначаныя плёткі і праводзячы адпаведныя акцыі), альбо ператварыць іх у прыязнікаў (метадамі “пугі і перніка”).

Як пазнаць “засланага казачка” Стварыць насамрэч масавы рух пратэсту здольная толькі арганізацыя аркрытая, таму канспірацыі ўзроўня, скажам, баскскіх ці ірландскіх сепаратыстаў, мы ў прынцыпе дасягнуць не зможам (у нас і метады, мякка скажам, іншыя). Нам неабходны колькасны рост, таму кантакты арганізацыі і месца збору з’яўляюцца агульнадаступнай інфармацыяй. А таму і прыйсці на збор можа абсалютна хто заўгодна.

Такім чынам, да вас прыходзіць пачатковец. Сустракаюць, як вядома, па адзежцы, таму перш за ўсё, ацэніце яго знешні выгляд. Людзі надта цывільнага выгляду ці, наадварот, гопнікі ў спартовым касцюме і з голенаю галавою павінны адразу выклікаць падазрэнні. Не варта чакаць, што засланцы з’явяцца ў міліцэйскай форме ці абвешаныя значкамі БРСМ, - хутчэй за ўсё яны будуць апранутыя нейтральна. Не забываем, што гбшніцай можа быць і дзяўчына.

Наступны этап - гутарка. Тут усё можа высвятліцца. Хутчэй за ўсё, шпіён усё ж валодае пэўнымі ведамі аб арганізацыі і руху супраціву ў цэлым, аднак зладзіць адпаведную праверку ў ідэалагічным плане ўсё ж варта. У любым выпадку, будзеце ведаць, наколькі чалавек падкаваны. Зараз аб тым, што павінна насцярожыць. Па-першае, калі навабранец не дае хатні адрас і тэлефон, не кажа сваё прозвішча. Вядома, камусьці можа быць і проста страшна, у кагосьці праблемы з бацькамі, але ж мы не дзіцячы а садок, а сур’ёзная арганізацыя, у якую проста прыйшоў і «запісаўся». Па-другое, варта

Page 63: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

напружыцца, калі ў гутарцы занадта часта паднімаецца тэма зброі, выбухаў, тэрору і ўсяго ў гэтым духу. Гэта можа апынуцца як простай праявай юнацкага максімалізму, так і правакацыяй. Яшчэ звярніце ўвагу на так званыя спецслужбаўскія штампы ў маўленні. Хто хоць раз быў на гутарцы ў міліцыі, зразумее, у чым справа. Важна ўдакладніць, адкуль чалавек дазнаўся аб арганізацыі. Калі ён скажа, напрыклад, што прачытаў надпіс на плоце ля свайго інстытута, а вы-та дакладна ведаеце, што там акцыя графіці не праводзілася - нешта тут не так! Зважайце як на залішне цікаўных (асабліва іх цікавяць розныя лічбы: колькіх людзей там-та і там-та, хто лідэр і іншыя дэталі), так і на залішне актыўных і прамалінейных. І наогул, глядзіце суразмоўцу ў вочы і адзначайце, як ён сябе паводзіць. Хваляванне, наігранасць, ненатуральнасць часта выдаюць шпікаў. Вельмі дарэчным будзе тэст на валоданне беларускаю моваю – ужывайце ў размове паболей рэдкіх беларускіх словаў, нават калі звычайна размаўляеце расейскаю – практыка паказала, што мелкія гбшнікі кепска валодаюць і не паважаюць беларускую мову, вы адразу заўважыце негатыўныю рэакцыю на ягоным твары. Бывае, што і пасля гутаркі вы сапраўды не ўпэўненыя, што сабою ўяўляе новы чалавек. Тады нічога не застаецца, як праверыць яго ў працы. Аднак ні ў якім разе нельга паведамляць яму аб важных сустрэчах, знаёміць з камандзірскім складам руху ці ўвогуле ўзгадваць плануемыя або ўжо прайшоўшыя акцыі прамога дзеяння. Выкарыстайце падазроных тыпаў у чарнавой працы - важнай інфармацыі вы не зліяце, а хаця б “паімееце” гадаў, калі пасля пацвердзіцца іх гбшнасць. Сачыце за адаптацыяй навабранцаў у калектыве, прыгледзьцеся, каго ў арганізацыі яны імкнуцца трымацца. Шпікі звычайна імкнуцца мець зносіны з тымі, на каго больш падобныя знешне - каб не вылучацца. Вельмі часта яны спецыяльна заводзяць любоўныя раманы з кім-небудзь з арганізацыі. Яны могуць дасканала ўцерціся ў давер, але вам неабходна ўвесь час захоўваць пільнасць. Дарэчы, залішняя камунікабельнасць пачаткоўца ў першыя дні - таксама падстава для турботы.

Як жа раскалоць гэбіста? Калі падазроны тып працуе бездакорна, а сумненні застаюцца, ёсць некалькі варыянтаў. Па-першае, можна зліць інфармацыю аб нібы плануемай радыкальнай акцыі і паглядзець на наступствы. Таксама можна, у прынцыпе, прыцягнуць падазронага і да вострай акцыі - але тут трэба быць вельмі акуратным, крымінальнага складу ў ёй быць і блізка не павінна, а то ўсе асноўныя людзі загрымяць за арганізацыю злачынства. Але, скажам, адсідка сутак 15 і рэальныя сінякі ад АМАПа ўсёткі могуць пацвердзіць невінаватасць сумнеўных людзей (хаця далёка не заўжды). У прысутнасці падазраваемага ў гбшнасці назавіце адрас (прыдумайце любы), на каторы праз некаторы час павінны прывезці зброю для баявога аддзелу арганізацыі, а потым прасачыце за гэтай кватэрай – калі прыедзе аўтобус «касманаўтаў», развагі пра «выпадковасць», мяркуем, будуць недарэчныя. Карысна таксама ўсталяваць сочку за падазроным суб’ектам. Увогуле, імкніцеся збіраць як мага больш інфармацыі пра сваіх людзей, рабіце адмысловыя анкеты. Гэта не толькі дапаможа вылічыць гбшніка, але і будзе карысным для арганізацыі ў цэлым.

А ужо калі вы вывелі шпіка на чыстую ваду, ёсць розныя варыянты развіцця падзей. Калі ён відавочна з органаў - лепш проста публічна выключыць яго з арганізацыі з тлумачэннем прычыны. Можна не паднімаць шум, а зліваць агенту неістотную інфармацыю (асабліва гэта выгодна, калі ён не займае ключавой ролі ў арганізацыі, за ім няма людзей). Не забывайце, што замест раскрытага агента ў арганізацыю зашлюць новага, таму думайце, што лепш – ліквідаваць ці кантраляваць. Калі жа гбшнік прынёс рэальную шкоду, напрыклад, з-за яго пасадзілі вашага паплечніка ці сарвалася важная акцыя, то “гніду давіце прама і смела”. Як пакараць - вырашайце самі, але чалавеку трэба рэальна сапсаваць усё астатняе жыццё. Мы людзі негвалтоўныя, але да пэўнай ступені.

Дадатак

Памятка па ўнутранай бяспецы

Page 64: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

(вытрымкі з інструктыўнага дакумента для супрацоўнікаў МУС)

Некаторыя з палітызаваных арганізацый экстрэмісцкага толку, такія як <…>, выкарыстоўваюць і прапагандуюць агрэсіўныя формы і метады пратэсту. Акрамя гэтага ў апошні час адзначаецца тэндэнцыя кансалідацыі разрозненых груп нацыянал-радыкальных структур, у тым ліку адзначаныя спробы правядзення сумесных мерапрыемстваў. Прымаючы да ўвагі рост актыўнасці праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку, патрабуецца карэнная рэарганізацыя форм і метадаў барацьбы з гэтай з’явай. Неабходна ажыццявіць комплекс наступных арганізацыйных, аператыўных і папераджальна-прафілактычных мерапрыемстваў:

1. Прааналізаваць наяўныя матэрыялы ў дачыненні да нефармальных моладзевых аб’яднанняў экстрэмісцкай скіраванасці. Пры неабходнасці, стварыць сумесныя працоўныя групы з ліку супрацоўнікаў падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, крымінальнага вышуку, участковых упаўнаважаных міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і органаў камітэту дзяржаўнай бяспекі для актывізацыі працы па процідзеянні праявам экстрэмізму ў моладзевым асяродку. На гэтай аснове распрацаваць і зацвердзіць планы сумесных аператыўна-вышуковых і прафелактычных мерапрыемстваў.

2. Актывізаваць працу па падборы крыніц аператыўнай інфармацыі, здольных асвятляць дзейнасць нефармальных моладзевых аб’яднанняў. З гэтай мэтай:

2.1. Праводзіць аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах збору і канцэнтрацыі нефармальных моладзевых груп экстрэмісцкага толку. Звярнуць увагу на набыццё аб’ектавай агентуры і агентуры з маршрутнымі магчымасцямі, а таксама на падбор крыніц аператыўнай інфармацыі, здольных аказваць уплыў на чальцоў моладзевых груповак, з мэтай далейшага раз’яднання і спынення іх дзейнасці.2.2. З мэтай выяўлення і прыцягнення да крымінальнай адказнасці лідэраў і актыўных удзельнікаў экстрэмісцкіх груповак для атрымання аператыўна значнай і своечасовай інфармацыі аб плануемых супрацьпраўных акцыях, шырэй ужываць практыку ўкаранення аператыўных супрацоўнікаў у моладзевыя арганізацыі экстрэмісцкай скіраванасці. 2.3. Нацэліць наяўную агентуру на выяўленне і спыненне намераў эмісараў замежных экстрэмісцкіх арганізацый па ўсталяванню сувязяў з групоўкамі моладзі экстрэмісцкага характару. Пры наяўнасці дастатковых падстаў прыняць меры да недапушчэння іх пранікнення на падведамную тэрыторыю.

3. Праводзіць аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і раз’яднанне моладзевых груповак экстрэмісцкага толку. Для гэтага:

3.1. Пры выкрыванні лідэраў і актыўных чальцоў нефармальных моладзевых аб’яднанняў у здзяйсненні агульнакрымінальных злачынстваў, дадаткова праводзіць следча-аператыўныя мерапрыемствы, з мэтай усталявання магчымай наяўнасці ў іх дзеяннях прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі <…>.3.2. Праводзіць актыўныя мерапрыемствы па дыскрэдытацыі лідэраў экстрэмісцкіх груповак для далейшага выкарыстання ў якасці доказаў у судовых працэсах па артыкулах КК.3.3. Праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленню і ліквідацыі каналаў фінансавання нефармальных моладзевых аб’яднанняў экстрэмісцкай скіраванасці. 3.4. Для выяўлення планаў і намераў актывістаў па правядзенню масавых акцый экстрэмісцкага характару арганізоўваць кантроль за інтэрнэт-сайтамі, што выкарыстоўваюцца імі для абмену інфармацыяй і прапагандысцкай дзейнасці. 3.5. У мэтах лакалізацыі дзейнасці, накіраванай на стварэнне і структураванне груповак, арганізаваць правядзенне сумесных рэйдаў па спыненню распаўсюджвання друкаванай прадукцыі.

4. У мэтах прафілактыкі і спынення праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку мэтазгодна:

Page 65: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

4.1. Унесці на абмеркаванне тэрытарыяльных камісій пытанне па праблеме праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку для прыняцця ўзгодненых міжведамасных рашэнняў.4.2. На планавай аснове арганізаваць сустрэчы з моладдзю ў адукацыйных установах, актывізаваць працу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Ва ўзаемадзеянні з органамі ўлады арганізаваць прыцягненне актывістаў ветэранскіх, моладзевых арганізацый для фармавання негатыўнай грамадскай думкі ў дачыненні да экстрэмісцкіх моладзевых аб’яднанняў. Падрыхтаваць і рэалізаваць праз СМІ інфармацыйныя матэрыялы, якія выкрываюць сацыяльную небяспеку і выкрываюць ідэалогію экстрэмізму, нэафашызму ў моладзевым асяродку. 4.5. Арганізаваць узаемадзеянне з кіраўнікамі культурна-масавых цэнтраў, служб бяспекі, якія забяспечваюць правядзенне масавых мерапрыемстваў, растлумачыўшы ім неабходнасць неадкладнага інфармавання органаў унутраных спраў аб запланаваных экстэмісцкіх супрацьпраўных акцыях. 4.6. У працэсе рэалізацыі аператыўных матэрыялаў для правядзення аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў арганізаваць працоўныя сустрэчы з супрацоўнікамі пракуратуры для рашэння пэўных задач па дакументаванню супрацьпраўнай дзейнасці нефармальных моладзевых груп. Выкананне гэтых ўказанняў арганізаваць асабіста.

Раздзел 3.

Праца ў групе

ІНСТРУКЦЫЯ ПА ПРАЦЫ З АКТЫВІСТАМІСЕРБІЯ (фрагменты)

Інструкцыя па працы з актывістамі руху ОТПОР! з’яўлялася практычным дакументам, на аснове якога была арганізавана праца з людзьмі падчас выбараў прэзідэнта Сербіі ў 2000 г., якія скончыліся перамогаю дэмакратычнай апазіцыі над С. Мілошавічам. Дакумент меў шырокае выкарыстанне і ўтрымлівае апісанне цыкла працы з актывістамі ад першага сумоўя і навучання, да практычнай дзейнасці і падтрымкі актыўнасці. Ён таксама дакладна прапісвае мэта руху ОТПОР!, сістэмы працы з актывістамі, працэдуру планавання, структуру арганізацыі і механізмы прыняцця рашэнняў.

І. РЭКРУТАВАННЕ

Неабходна скласці падрабязны план патрэб ОТПОР!у ў новых рэкрутах і пачаць павелічэнне іх колькасці. Патэнцыяльнымі крыніцамі новых рэкрутаў з’яўляюцца:

- наяўныя рэкруты, якія рэкрутуюць людзей са свайго атачэння;- грамадскія акцыі, дзе адбываецца працэс узаемадзеяння з публікай;

Page 66: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

- спецыяльныя сходы, якія маюць на мэце прасоўванне (promotion) ідэй ОТПОР!у, дзе людзі вырашаюць далучыцца да нас (promotion на факультэтах універсітэтаў, альбо кампанія “ад дзвярэй да дзвярэй”); - СМІ (агітацыйныя плакаты, улёткі, ролікі на тэлебачэнні, і г.д.);- публічныя выступленні (падчас якіх нашы прадстаўнікі пакідаюць кантактныя тэлефоны і адрасы патэнцыяльна зацікаўленым асобам);- грамадскія дзеячы, якія нас падтрымліваюць і меркаванне якіх з’яўляецца вырашальным для звычайных людзей;- грамадскія месцы (універсітэты, класы, шпіталі і г.д.), дзе ёсць нашы прыхільнікі;- памяшканні ОТПОР!а;- інтэрнэт.

Акрамя аналізу патрэб у “агульных” крыніцах неабходна вызначыць і месца, дзе мы маем недастатковую колькасць актывістаў (факультэты, населеныя пункты), дзе неабходна мэтанакіравана весці наступ з дапамогай рэсурсаў з іншых месцаў (факультэтаў, гарадоў, дзе мы маем дастатковую колькасць актывістаў і г.д.). Асаблівую ўвагу трэба надаць аўтарытэтным асобам, чые імёны ўжываюцца ў кантэксце ОТПОР!а і ствараюць пэўны імідж (навукоўцы, артысты, спартсмены, спецыялісты, мясцовыя лідэры, прадстаўнікі цэркваў і г.д.).

ІІ. ПРАЦА З РЭКРУТАМІ

Ад сумоўя да ўключэння ў групы

З моманту першага кантакту з ОТПОР!ам кожны новы рэкрут для нас варты таго, каб мы прыклалі намаганні. Цыкл працы з рэкрутамі пачынаецца з сумоўя (што такое ОТПОР!), а завяршаецца іх навучаннем у пэўных групах («Маркетынг», «Прэса», «Універсітэт» і г.д.). Гэты працэс складаецца з пяці наступных этапаў:Сумоўе. Размеркаванне. Тлумачэнне. Адбор. Навучанне. Першыя чатыры этапы праводзяцца з усімі рэкрутамі. Этап пяты датычыцца тых рэкрутаў, якія выявілі, на думку інструктара, дастатковую ступень зацікаўленасці і неабходных здольнасцяў для таго, каб быць уключанымі ў інфраструктуру.

Сумоўе (пачатковы этап)

Сумоўе – гэта сустрэча з групай новых рэкрутаў у пэўны час. Інструктар запрашае ўдзельнікаў па спісах картак рэкрутаў альбо па спісах, дасланых праз Інтэрнет. Лепш за ўсё запрашаць 12-15 чалавек за два дні да сустрэчы, каб на ёй прысутнічала група з 4-10 чалавек (гэта ідэальная колькасць для сустрэчы). Напачатку сустрэчы інструктар прадстаўляецца і тлумачыць, што ОТПОР! лічыць каштоўным кожнага рэкрута, што яго азнаямленне з праграмай і планам мае выключнае значэнне, ОТПОР! не мае іерархіі, органаў, мясцовых камітэтаў і адзіны прынцып яго функцыянавання — хуткае разуменне ўсімі актывістамі мэт і задач. Неабходна таксама падкрэсліць розніцу паміж сябрамі (асобамі, якія ўключаны ў спісы арганізацыі) і актывістамі (асобамі, якія здольныя ўкласці ў ідэю сваю энергію і час) ОТПОР!у.

Затым неабходна:

- прадстаўленне новых людзей з мэтай знаёмства;- выступ інструктара (хвілін 15), ОТПОР! як рух, схема «ПРАГРАМА – ЛЮДЗІ – АКЦЫЯ», значэнне актыўнасці для ОТПОР!у;- кароткі дыялог з рэкрутамі, які разбурае магчымую маналагічнасць сустрэчы; - пераход да мэт ОТПОР!у (тры фазы дзейнсці ОТПОР!у ад GOTV (Get Out the Vote – шырокая мабілізацыйная кампанія — да выхавання ў Сербіі генерацыі з новай палітычнай свядомасцю); - пытанні рэкрутаў і адказы на іх (як мы можам гэта зрабіць, чаму гэта важна і г.д.).

Page 67: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Неабходныя заўвагі:

1. Адносіны павінны быць сяброўскімі, але з доляй аўтарытэтнасці.2. Пытанні могуць быць зададзены ў любы момант, нават калі яны перапыняюць інструктара.3. Неабходна пазбегнуць супрацьпастаўлення ІНСТРУКТАР – РЭКРУТ, на кожнае пытанне (нават правакацыйнае) неабходна адказваць спакойна і ўпэўнена (інструктар павінен добра вывучыць «МАНІФЕСТ» і «ПЫТАННІ-АДКАЗЫ»).4. Калі ўзнікае спрэчка паміж рэкрутамі, неабходна даць ім некалькі хвілін, а затым у выглядзе заключэння вырашыць спрэчку і працягнуць сустрэчу па плану.

Падчас сумоўя неабходна падкрэсліць:

1. ОТПОР! не з’яўляецца ні палітычнай партыяй, ні студэнцкай арганізацыяй.2. Калі б апазіцыя была нармальнай, не было б патрэбы ў існаванні ОТПОР!у.3. Мы маем ПЛАН.4. ОТПОР! — доўгатэрміновы праект для цэлай генерацыі.5. Ад актывістаў мы чакаем шмат (ТЫ нам патрэбен).6. Заўсёды кажы што-небудзь добрае пра астатніх сябраў ОТПОР!у, з якімі новы рэкрут, магчыма, будзе мець стасункі ў бліжэйшай будучыні. (“Ну вось, гэта Мікіта, ён будзе вамі займацца на наступным тыдні, калі ты выбераш маркетынг. Ён добры хлопец, праўда, патрабуе шмат…”) 7. Перыядычна ўзгадвайце, што гэта толькі пачатак навучання і што сапраўдная праца яшчэ наперадзе (заахвочвайце іх да працы над сабою: “Наш праціўнік і наша праца сур’ёзныя”. Мы павінны падыйсці да гэтай справы арганізавана і добра падрыхтаванамі. Трэнінг – важная рэч, але ніхто акрамя нас у Сербіі гэтым не займаецца. Таму партыі маюць такі вынік, які маюць, а ОТПОР! за паўтары гады ахапіў 76 населеных пунктаў і 5 тыс. чалавек).

Глядзі на кожнага чалавека, як на карысную крыніцу актыўнасці і ідэй!

КРЫТЭРЫЙ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ: калі інструктар правёў 2 гадзіны з групай з 10-ці актывістаў, гэта дзве карысныя гадзіны для ОТПОР!у. Калі інструктар меў поспех і кожны з 10-ці актывістаў правёў толькі палову гадзіны распаўсюджваючы матэрыялы, якія ён атрымаў ад інструктара, – гэта ўжо ПЯЦЬ карысных для ОТПОР!у гадзін. Калі нехта з новых рэкрутаў прыводзіць свайго сябра альбо пасля навучання далучаецца да якой-небудзь групы, праца акупляецца шматразова. ІДЭІ І ПАЛІТЫЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ (адрэналін) – гэта аснова ОТПОР!у.

МАТЭРЫЯЛЫ І КАРТКІ РЭКРУТА заўсёды раздаюцца па завяршэнні сумоўя.

Размеркаванне і тлумачэнне

Зараз прыходзіць час вызначыць, які від дзейнасці найбольш цікавіць актывістаў. Паміж іх жаданнямі, з аднаго боку (для ўсіх найбольш прыцягальным з’яўляецца маркетынг), здольнасцямі (ці дастаткова яны падрыхтаваныя, каб прадстаўляць ОТПОР! у СМІ) і нашымі патрэбамі (заўсёды памятайце, што вам патрэбныя людзі для працы на месцах, г. зн. ва універсітэтах і сярэдніх школах) неабходна знайсці ідэальны і, з выгляду, бесстаронні баланс.

Для гэтага кожны актывіст павінен:

1. Запоўніць картку на ўступленне.2. Атрымаць поўную інфармацыю пра дзейнасць у кожнай групе.3. Усвядоміць, што на шляху да любой з груп, ён павінен прайсці серыю трэнінгаў.4. Быць зацікаўленым менавіта той групай, у якую ён на аснове адбору будзе размеркаваны інструктарам.

Page 68: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Заўвагі

Пасля запаўнення картак і расказу пра існаванне груп, актывістаў вітаюць і ласкава звяртаюць іх увагу на тое, што трэнінгі працягнуцца на наступным тыдні і што інструктар запрашае іх на наступную сустрэчу.

Навучанне ў групах «Універсітэт» і «Сярэдняя школа» маюць фіксаваныя тэрміны, таму рэкрутам неабходна паведаміць аб гэтых тэрмінах (нягледячы на тое, што адказны інструктар у любым выпадку запрашае іх па тэлефоне).

Пасля таго, як актывісты разыйшліся (з кішэнямі, поўнымі матэрыялаў), інструктар адразу апрацоўвае карткі, а менавіта:

1. Параўноўвае звесткі картак уступлення з карткамі рэкрутаў (многія пакідаюць рэкрутскія карткі з няпоўнымі звесткамі альбо прыходзяць на першы без запаўнення карткі рэкрутаў). 2. Запісвае на адваротным баку карткі ўступлення заўвагі, якія тычацца кожнага рэкрута (якой дзейнасці аддае перавагу, ці здаецца інструктару гэта рэальным, якімі асаблівымі здольнасцямі і ўменнямі валодае, ці працуе ў якой-небудзь карыснай фірме альбо на факультэце (жыве ў горадзе), дзе мы адчуваем недахоп актывістаў, ці прапанаваў ён якія-небудзь асаблівыя паслугі, ці з’яўляецца добрым аратарам, ці добра ведае палітычную сітуацыю і г.д.). 3. Ажыццяўляе ўласны ўлік часу і ўдзельнікаў сходаў.

АДБОР

Аналіз картак уступлення і ўражанняў інструктара – тэма наступнага збору трэнінг-каманды (групы інструктараў). Для дыференцыяцыі далейшага навучання, кожны актывіст прымяняе наступны метад:

- “Маркетынг” і “Прэса”: накіроўваюцца толькі тыя рэкруты, якія выявілі жаданне і атрымалі добрую рэкаментацыю інструктара. Інструктары па маркетынгу і прэсе пасля гэтага запрашаюць іх на далейшае навучанне.- “Універсітэт” і “СШ”: усе, хто выявіў жаданне, і большасць тых, хто меў нявызначаную пазіцыю.- Група знешняй падтрымкі (ГЗП): усе, хто адзначыў у картках працу з грамадскімі дзеячамі альбо валодае камп’ютарам. - “Сметніца” (Recycle bin): для незацікаўленых і тых, хто пэўна памыляецца.

НАВУЧАННЕ

Працэс навучання складаецца з наступных кампанентаў:

1. Уводная палітычная лекцыя.2. Лекцыя па асобных службах.3. Навучанне інструктараў (палітычнае).4. Навучанне інструктараў (як праводзіць трэнінг).

СХЕМА НАВУЧАННЯ РЭКРУТАЎ

Навучанне палітычнай актыўнасці. Якія кампаненты складаюць палітычны суб’ект (партыю альбо арганізацыю)? Тры аспекты: ПРАГРАМА (дзе ўтрымліваюцца мэты дзейнасці арганізацыі), ЛЮДЗІ (якія дзейнічаюць ў арганізацыі) і ДЗЕЙНАСЦЬ (як вынік намаганняў па здзяйсненні праграмы).

1. Праграма ОТПОР!у:

Page 69: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Праграмныя прынцыпы ОТПОР!у ўтрымлівае Дэкларацыя “За будучыню Сербіі”, якую склалі сябры Рады ОТПОР!у (37 аўтарытэтных дзеячаў). Гэтыя прынцыпы падзяляюць 11 студэнцкіх арганізацый па ўсёй Сербіі. Асноўны змест Дэкларацыі – патрабаванне адстаўкі Мілошавіча, арганізацыя свабодных выбараў, абавязак арганізацыі і прыватных асоб, якія падпісалі гэтую Дэкларацыю, не ўдзельнічаць у несправядлівых выбарах, арганізаваных Мілошавічам. Асобная ўвага надаецца спыненню рэпрэсіўных мер, перш за ўсё Закона “Аб універсітэтах”.

2. Людзі:

Пра арганізацыю думаюць па людзях, якія яе прадстаўляюць. ОТПОР!, акрамя актывістаў (студэнты з усіх універсітэцкіх цэнтраў, актывісты ў гарадах Сербіі), мае і сяброў Рады ОТПОР!у, сярод якіх, акрамя шматлікіх прафесараў універсітэтаў, як прыхільнікі ідэі фігуруюць і грамадскія дзеячы (Драгаслаў Аврамавіч, Мілан Ст. Проціч, Сяргей Трыфунавіч і іншыя).

3. Дзейнасць:

Як заканамерны вынік у формуле ПРАГРАМА + ЛЮДЗІ, дзейнасць прадстаўляе сутнасць ОТПОР!у. Сама ідэя (і як сімвал – сціснуты кулак) паказвае на тое, што ўсё большая колькасць людзей схіляецца да таго, каб асабіста аказаць супраціўленне (АДПОР) усім тым, хто не дае ім нармальна жыць. Абавязак актывістаў ОТПОР!у (а значыць, заданні іх дзейнасці) – быць у гэтым прыкладам. Таму абодва віды дзейнасці ОТПОР!у:

- інфармацыйная дзейнасць, мэта якой уздзеянне праз мас-медыя;- і дзейнасць на месцах, мэта якой непасрэднае ўздеянне на людзей,распрацоўваюцца, перш за ўсё, як прыклады для пераймання. На практыкцы гэта значыць, што сябры ОТПОР!у робяць тое, што жадае зрабіць (сказаць) большасць людзей, але не адважваюцца. Высокі рэйтынг ОТПОР!у падтрымліваецца менавіта з-за гэтай асаблівасці яго дзейнасці.

АСНОЎНЫ ПАСТУЛАТ: “Не размаўляй – дзейнічай!” – які ОТПОР! паслядоўна прымяняе ў сваёй дзейнасці з момонту свайго ўзнікнення, прывёў да адзінай магчымай пазіцыі “Отпара”, як палітычнага суб’екта, які грамадзяне ўспрымаюць не як палітычную партыю, і не як студэнцкую арганізацыю.

ПЕРАВАГІ (СІЛА) “ОТПОР!у” – ГЭТА:

- Студэнцкая аснова, да якой грамадзяне праяўляюць большы давер, чым да палітычных партый і прафесійных саюзаў.- Лёгка пазнавальны сімвал (сціснуты кулак, які адлюстроўвае настроі большасці насельніцтва).- Дакладная пазіцыя (ОТПОР! як абсалютны праціўнік рэжыму і зла, які апошні нясе з сабою).- Энергічнасць і эфектыўнасць.

НЕДАХОПЫ (СЛАБАСЦІ) “ОТПОР!у” (на сённяшні дзень) – недастатковая масавасць і слабая інфраструктура ў Бялградскім Універсітэце (у той час, як тэрытарыяльныя структуры ў Сербіі ўжо дастаткова развітыя).

ЗАРАЗ МЭТА “ОТПОР!у” – гэта дакладна спланаваная і эфектыўная дзейнасць, якая складаецца з трох этапаў.

Першы этап уключае перыяд да пачатку магчымых выбараў і значыць:- Шчыльную агітацыйную кампанію ўздзеяння, накіраваную супраць рэжыму;- Стварэнне надзейнай інфараструктуры (у рэгіёнах і на факультэтах);- Выбар стратэгічнай палітычнай пазіцыі (негвалтоўнае супраціўленне рэжыму ў саюзе з астатнімі апазіцыйнымі сіламі).

Page 70: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Другі этап уключае перыяд выбарчую кампаніі і самі выбары, тут ОТПОР! паспрабуе ажыцявіць тое, што да гэтага часу ў Сербіі ніхто не рабіў, а менавіта шырокую і масавую мабілізацыйную кампанію.

Трэці этап пачынаецца пасля перамен у Сэрбіі, якія непазбежны. ОТПОР! працягне працу над выхаваннем наступнай генерацыі з іншай палітычнай культурай (і перш за ўсё менталітэтам), бо гэта з’яўляецца правам і абавязкам нашай генерацыі. У якой форме гэта выявіцца: у форме палітычнай партыі, культурнага руху альбо арганізаванай групы сябраў – вырашаць у будучыні самі адпораўцы. З заканчэннем эры Мілошавіча павінен знікнуць і нееўрапейскі, “лакальны” і ізаляцыянісцкі погляд на свет.

Пяць найбольш распаўсюджаных міфаў пра ОТПОР!

1. ОТПОР! – студэнцкая арганізацыя. Няпраўда: ОТПОР! – гэта перш за ўсё ідэя, якую прынялі ўсе незалежныя студэнцкія арганізацыі Сербіі.

2. ОТПОР! – палітычная партыя. Няпраўда: палітычныя партыі – зарэгістраваныя арганізацыі, якія змагаюцца за ўладу. ОТПОР! не зарэгістраваны і яго мэты зразумелыя. Акрамя таго, у партый ёсць лідэры, у ОТПОР!у ёсць ІДЭЯ.

3. ОТПОР! фінансуюць кіраўнікі НАТА. Няпраўда: “Отпар” фінансуецца выключна за кошт добраахвотных ахвяраванняў НАШЫХ ЛЮДЗЕЙ, якія жывуць як у Сербіі, так і за яе межамі, якія паступаюць праз Веча “За дэмакратычныя змены” (самае масавае аб’яднанне сербскай дыяспары). Тыя, хто заклапочаны такім сродкам фінансавання, проста занадта многа глядзяць РТС (Радыё і Тэлебачанне Сербіі).

4. ОТПОР! існуе толькі ў коле маршрута другога трамвая[3] . Няпраўда: зараз ОТПОР! мае інфраструктуру ў 16 гарадах Сербіі і пашыраецца хуткімі тэмпамі (на сённяшні дзень акцыі ОТПОР!у праводзяцца ў 75 гарадах Сербіі).

5. ОТПОР! — філіял Саюза “За перамены” альбо Сербскага руху аднаўлення[4]. Няпраўда: у ОТПОР! прыходзяць людзі, якія не належаць да палітычных партый, разам з людзьмі практычна з усіх апазіцыйных партый (Дэмакратычная партыя, Сербскі рух аднаўлення, Грамадзянская партыя Сербіі, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Сербіі). З картак рэкрутаў ОТПОР!у бачна, што ідэя даволі прыцягальная для ўсіх, таму што сяброўства ў ОТПОР!ы не выключае сяброўства ў палітычных партыях. Палітычная дзейнасць ОТПОР!у ахоплівае больш шырокія пласты насельніцтва, чым дзейнасць якой-небудзь партыі: не толькі сябраў і прыхільнікаў, але і тых людзей, якія расчараваліся ў партыях, альбо тых, хто не цікавіцца палітыкай.

ІІІ. ФАРМАВАННЕ ГРУП З РЭКРУТАЎ, ЯКІЯ ПРАЙШЛІ НАВУЧАННЕ

Каб ОТПОР! функцыянаваў эфектыўна, неабходна не проста навучыць людзей у палітычных і тэхнічных адносінах, але і сфармаваць з іх эфектыўныя групы. У адпаведнасці са сферамі дзейнасці і характарам навучання, лагічна выбудоўваюцца некалькі груп:

1. “Прэса”, якая ў адпаведнасці з навучаннем займаецца прэзентацыяй дзейнасці і поглядаў ОТПОР!у” (фарміруецца на кожным узроўні арганізацыі, паколькі нават у маленькіх населеных пунктах існуюць мясцовыя СМІ альбо карэспандэнты нацыянальных мас-медыя).

2. “Маркетынг” (дзейсны від каманды): фармуецца на кожным узроўні арганізацыі і займаецца аналізам і правядзеннем акцый, стварэннем мясцовага агітацыйнага матэрыялу, складаннем і распаўсюджваннем паведамленняў, накіраваных на мэтавыя групы.

Page 71: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3. Група “Сярэдняя школа”, паколькі школьнікі прысутнічаюць у якасці актывістаў ОТПОР!у і ў месцах, дзе адсутнічаюць універсітэцкія цэнтры, іх дзейнасць адбываецца ў любым асяроддзі.

4. Група “Універсітэт”: фармуецца на месцах, дзе існуюць факультэты універсітэтаў. У месцах, дзе няма факультэтаў, пасля аналагічнага навучання фармуюцца МЯСЦОВЫЯ ГРУПЫ. Розніца ў навучанні тычыцца пратоды “карты факультэтаў”, якая ў мясцовых групах можа разглядацца як “карта” вёскі альбо населенага пункту, у той час як формы актыўнасці (акцыі, друкаваныя матэрыялы, выступленні, сходы) выкарыстоўваюцца аналагічна і ў малых населеных пунктах. Давераныя асобы на факультэтах, характэрныя для універсітэтскіх цэнтраў, тут замяняюцца даверанымі асобамі альбо групамі, якія прайшлі навучанне рэкрутаў з якога-небудзь мясцовага населенага пункту, і якія ажыцяўляюць сваю дзейнасць па прынцыпу тэрытарыяльнай адказнасці.

5. Група знешняй падтрымкі (Internet press & marketing): яе складаюць актывісты, які здзяйсняюць камунікацыю праз Інтрэнет, незалежна ад памераў населенага пункту. Трывалая камунікацыя з ГЗП у краіне і за яе межамі — карысны сродак як унутранага інфармавання ці абмену інфармацыяй, так і перадачы інфармацыі з пераферыі ў буйныя цэнтры і Бялград (напрыклад, фотаздымкаў з акцыі ў малых населеных пунктах). Па Інтэрнеце найбольш кароткім шляхам трапляюць на сайт ОТПОР!у і ў рэдакцыі цэнтральных СМІ, калі ў месцах іх правядзення няма фотажурналістаў.

Супрацоўніцтва груп: стварэнне штаба і эфектыўнай каманды

Узбагачэнне інфармацыяй, ідэямі і ініцыятывамі – вырашальны фактар нармальнага функцыянавання ОТПОР!у. Гэта з’яўляецца прычынай таго, што актывісты навучаюцца, а потым аб’ядноўваюцца на мясцовым узроўні ў орган, які ўмоўна называецца ШТАБ.

Функцыянаванне штаба заснавана на наступных прынцыпах:

1. Размеркаванне адказнасці і абавязкаў паміж прадстаўнікамі груп.2. Пастаянная камунікацыя паміж прадстаўнікамі груп.3. Планаванне дзейнасці па мадэлі Action planner.

Паседжанне штаба праводзіцца, звычайна, за два тыдні да падзеі (акцыі), а затым з перыядычнасцю, якую вызначае Action planner. Штаб – гэта месца, дзе ідэі ініцыятывы, высунутыя актывістамі – прадстаўнікамі розных груп, абмяркоўваюцца і ацэньваюцца, каб у выніку быць рэалізаванымі ў аптымальным выглядзе.

Ператварэнне штаба ў эфектыўную каманду залежыць ад шэрагу фактараў, на якія інструктарам неабходна звярнуць увагу:

1. Ініцыятывы асобных актывістаў неабходна прааналізаваць і аформіць на сходзе групы (да накіравання ў штаб).

2. У працы штабу ўдзельнічаюць прадстаўнікі некалькіх груп.

3. Сэнс паседжання штаба заключаецца ў размеркаванні абавязкаў, замацаванні дынамікі і асабістай адказнасці за пэўную дзейнасць (пра гэта варта весці запісы і кантраляваць выкананне работы, каб акцыя не правалілася з-за непаспяховасці пэўнага чалавека).

4. Існуе небяспека ўзурпацыі пазіцый у штабе: прадстаўнікі груп, якія прыходзяць у штаб, НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ФУНКЦЫЯНЕРАМІ (гэтага ў ОТПОР!ы няма), а людзмі, якія прыйшлі каб прадстаўляць ініцыятывы груп і ўзяць на сябе частку адказнасці за выкананне работы. Таму прысутнасць вялікай колькасці актывістаў, нягледзячы на групы, у якіх яны дзейнічаюць, на паседжаннях штаба не толькі дазволена, але і пажадана.

Page 72: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

ЭФЕКТЫЎНУЮ КАМАНДУ, такім чынам, мы можам стварыць толькі пастаянным прыцягненнем вялікай колькасці людзей, дакладным вызначэннем абавязкаў і асабістай адказнасці за асобныя сегменты (сферы) дзейнасці. Калі нашы актывісты нарэшце ўсведамляюць, што поспех любой акцыі залежыць ад УСІХ ГРУП, яны пачынаюць ставіцца адзін да аднаго адказна і з большаю павагаю, і будуць ЭФЕКТЫЎНАЙ КАМАНДАЙ.

ЗАЎВАГА: паседжанні штаба неабходна пачынаць матывацыйнай прамовай, у якой неабходна асобна падкрэсліць значэнне акцыі, якая з’яўляецца тэмай паседжання і ролю асобных груп менавіта ў гэтых акцыях. Аналіз паспяховых акцый – самы лепшы спосаб рэкламы (promotion) каманднай працы, і гэта трэба пастаянна падкрэсліваць.

МАТЫВАЦЫЯ

Актывісты, якія аддаюць свой час і намаганні нашай арганізацыі, хочуць адчуць сябе часткай гэтай арганізацыі, актыўнымі ўдзельнікамі, з якімі раюцца і якія могуць уплываць на рашэнні, што прымаюцца ў арганізацыі. Факт таго, што іншыя люді цікавяцца іх меркаваннем, паважаюць пункт гледжання, паказвае, наколькі сурьёзна іх успрымаюць. Нават калі актывісты не працуюць кожны дзень, не варта аддзяляць іх ад групы, у якой яны працуюць. Калі актывісты выступаюць з прапановай перамен у арганізацыі, неабходна выслухаць тое, што яны хочуць сказаць. Добры сродак зрабіць гэта – “скрыня для прапаноў”, якая павінна быць адкрыта для ўсіх актывістаў.

Магчымасць паўплываць нават на самыя малыя рэчы ў рабоце арганізацыі прадстаўляе сабою від матывацыі, з-за таго, што дапамагаюць актывісту адчуць сябе часткай гэтай арганізацыі і асобай, якая здольна паўплываць на прынцыпы яе функцыянавання.

Многія людзі адчуваюць сябе некамфортна, калі прыходзяць у новае асяроддзе. Таму важна, каб арганізацыя азнаёміла актывістаў з іх працай, падрабязна апісаўшы яе. Неабходна таксама забяспечаць прыемную атмасферу і ў адпаведным парадку растлумачыць стан рэчаў у арганізацыі. З актывістамі неабходна правесці “экскурсію” па арганізацыі і пазнаёміць іх з людзьмі, з якімі яны будуць супрацоўнічаць. Гэты акт, часта сімвалічны, мае вялікае значэнне. Тым самым актывісту паведамляюць: “Мы ўспрымаем цябе як паўнавартаснага сябра нашай арганізацыі, з гэтага моманту ты – адзін з нас”.

Толькі калі арганізацыя, нарэшце, набывае магчымасць для больш шырокага разумення сваіх патрэб і характару асобы, якую шукае, разумення таго, як навучаць, падрыхтоўваць, падтрымліваць і заахвочваць гэтую асобу, яна можа думаць пра тое, як знайсці сапраўднага актывіста.

Матывацыйная прамова

Напачатку любой сустрэчы з інструктарамі, новымі рэкрутамі альбо камандай актывістаў пажадана сказаць невялікую матывацыйную прамову. Калі гаворка ідзе пра групу людзей, ад якой чакаюць удзелу ў якой-небудзь акцыі, лепш за ўсё напачатку павіншаваць актывістаў з поспехам у правядзенні папярэдніх акцый. Статыстычныя дадзеныя, напрыклад пра колькасць рэкрутаваных у гэтым месяцы, дапамогуць актывістам адчуць сябе карыснымі і паважанымі. Тое, што іх працу ацэньваюць, лепш за ўсё паказвае адзначэнне асобных актывістаў за актыўную дзейнасць.

Далей выносяцца прапановы аб будучай дзейнасці, трэба растлумачыць: “Чаго мы дасягнём, калі здзейснім наступную акцыю” (колькасць новых рэкрутаў, інфармацыйную прастору альбо падтрымку). Затым падкрэсліваюць неабходнасць сур’езнай падрыхтоўкі да наступнай акцыі і каротка выкладаюць план падрыхтоўкі.

Напрыканцы матывацыйнай прамовы неабходна яшчэ раз матываваць людзей прапановай кшталту “Я ведаю, што наша група зможа здзейсніць гэта”.

Page 73: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Матывацыйную прамову пажадана прамаўляць і перад важнымі падзеямі (масавымі грамадскімі сходамі, пачаткам кампаніі).

УДЗЯЧНАСЦЬ

Фрыдэрык Херцберг пазяліў чалавечыя патрэбы на два віды:1. Патрэбы ў падтрымцы, звязаныя з пачуццём упэўненасці, умовамі працы, адносінамі з іншымі людзьмі і з грашыма. Херцберг вынайшаў, што самі па сабе гэтыя факты не матывуюць людзей, але іх адсутнасць, безумоўна, будзе мець наступствамі недахоп матывацыі. Напрыклад, забеспячэнне адпаведных умоў працы само па сабе не падштурхне людзей да працы. Стол альбо стул, які атрымлівае валанцёр, не падштурхне яго застацца і працаваць лепей, адсутнасць гэтых выгод, аднак, можа прывесці да таго, што ён пакіне арганізацыю.

2. Патрэба ў матывацыі, якая звязана з пошукам і дасягненнем задавальнення. Фактары матывацыі – гэта: - Дасягненні.- Прызнанне заслуг.- Новыя выклікі.- Большая адказнасць.- Сталенне і развіццё.

Штодзённае атачэнне маладых людзей не можа задаволіць усе іх патрэбы. Таму дзейнасць ОТПОР!у можа быць добра ўспрынята з-за таго, што дазваляе пазбегнуць руціны і надакучлівых штодзённых абавязкаў. Звычайна мы схільныя рабіць тое, што здаецца нам важным для задавальнення нашых асабістых патрэб. Аднак рэкрутаванне можа таксама задавальняць патрэбы ў кантактах з іншымі людзьмі, у блізкіх зносінах, у самаўдасканаленні і дэклараванні пэўных каштоўнасцяў. З іншага боку, АКТЫЎНАСЦЬ – рэдкая якасць, якая не можа быць аплочана грашыма. Добраахвотнікі могуць выконваць працу, якую мы ўвогуле ніколі не змаглі б аплаціць. Як, скажыце, можна аплаціць ідэю актывіста, якая рэалізавана ў акцыі ОТПОР!у і займае першую паласу “Бліца?”[5]

Заахвочванне актывістаў

ОТПОР! павінен увесь час мець на ўвазе сродкі, якімі могуць быць заахвочаны актывісты. Людзі вельмі часта забываюць пра тое, наколькі важна каб людзі, з якімі яны працуюць, былі зацікаўлены ў дзейнасці. Падтрымка паказвае, якім чынам арганізацыя выяўляе ўдзячнасць за працу людзей. Інструктар павінен стварыць у актывіста адчуванне, што яго цэняць. Самае важнае “заахвочванне” – сказаць “дзякуй”. Але заахвочваннем для актывіста з’яўляецца і стварэнне прыемнай для працы атмасферы, веданне яго імя, прысвячэнне яму свайго вольнага часу.

Час ад часу інструктару неабходна арганізаваць сустрэчы з усімі актывістамі, каб “раздаць узнагароды”. Тут неабходна нагадаць пра місію, структуру і палітыку арганізацыі. Гэта дазваляе актывістам заразумець сваё месца ў яе агульнай структуры. Для паспяховай матывацыі неабходна бачыць самога сябе ў кантэксце карыснасці і поспехаў усёй арганізацыі.

Іншыя віды заахвочвання актывістаў:

- узнагароджанне значкам з сімвалам арганізацыі;- узгадванне імя актывіста як станоўчага прыкладу;- запрашэнне актывіста на нефармальныя сустрэчы каманды;- дапамога ў развіцці і атрыманні новых здольнасцяў і звычак.

Page 74: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Удзячнасць прывядзе да пажаданага выніку, калі вы будзеце ведаць, што неабходна:

- дастакова часта дзякаваць людзям;- выкарыстоўваць розныя віды ўдзячнасці;- быць шчырым;- выяўляць задавальненне не толькі вынікамі працы, але і асобай актывіста;- заахвочванне павінна быць адэкватным дасягненню;- выкарыстоўваць адны і тыя, альбо падобныя ўзнагароды для заахвочвання аднолькавых дасягненняў;- прывсячаць асаблівую ўвагу тым дасягненням, якія актывіст цэніць больш за ўсё.

Разам з заахвочваннем да дзейнасці (матываваннем) узнагароды садзейнічаюць добрай працоўнай атмасферы і павышэнню эфектыўнасці.

ПРЫЧЫНЫ

Чаму людзі далучаюцца да груп?

Існуюць чатыры асноўныя прычыны, па якіх людзі далучаюцца да груп:

1. удзел у групах задавальняе якую-небудзь з асабістых патрэб;2. ім падабаюцца людзі, якія знаходзяцца ў групе;3. ім падабаецца накірунак, якім займаецца група;4. яны вераць у ідэю, за якую змагаецца група.

Што робіць групы прыцягальнымі?

- Яны прэстыжныя (“кулак” модны, быць “отпараўцам” у Сербіі – значыць выказваць смеласць);- Яны маюць поспех (кожная наша акцыя мае поспех);- Новых сябраў добра прымаюць (ты нам патрэбны);- Яны добра арганізаваныя (вядома, што калі і як робяць);- Людзі маюць выдатнае ўзаемадзеянне (няма лідэра, значэнне мае толькі КАМАНДА);- Гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі (з пяццю тысячамі ў 76-ці месцах);- Прыцягальнасць мэты (ідэя ОТПОР!у ўніверсальная);- Мы заўседы спраўляемся з цяжкасцямі (мы маем план);- Яны не патрабуюць занадта шмат часу (а калі патрабуюць, то гэта таго вартае);- Яны адкрытыя для новых ідэй, кожны чалавек сустракаецца добразычліва;- Існуе шмат відаў цікавай працы якую неабходна выканаць.

ІV. НАВУЧАННЕ – “Універсітэт”

УВОДЗІНЫ: дзейнасць актывістаў ОТПОР!у на факультэтах Бялградскага універсітэта перш за ўсё ўлічвае рэальнае становішча: неарганізаванасць існуючых студэнцкіх (прафсаюзных) арганізацый, агульны недавер студэнтаў да палітычнай дзейнасці, рэпрэсіўныя меры і г.д.

МЭТЫ дзейнасці ОТПОР!у ў БУ могуць разглядацца так:

1. Кароткатэрміновыя: павелічэнне колькасці актывістаў і іх навучанне, асобныя акцыі, прысутнасць у СМІ.

2. Прамежкавыя: складанне “карты” Ўніверсітэта, пастаянная работа з маладымі людзьмі, работа з выкладчыкамі, супрацоўніцтва з сяброўскімі студэнцкімі арганізацыямі.

Page 75: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3. Доўгатэрміновае: разуменне дзейнасці ў Бялгарадскім універсітэце ў святле таго факту, што студэнцтва — гэта будучыня нашай краіны. Палітычная асвета і заахвочванне ўзяць свой лёс у свае рукі (усе студэнты з’яўляюцца выбаршчыкамі, а большасць з іх у гэтым годзе будуць галасаваць першы раз), уплыў на сваякоў і сям’ю (зафіксавана шмат выпадкаў, калі “дзеці” прыводзілі бацькоў на выбарчыя ўчасткі), падрыхтоўка да мабілізацыйнай кампаніі (GOTV), падрыхтоўка да будучай дзейнасці – аснова выхавання ў Сербіі пакалення з іншай палітычнай свядомасцю.

ПАМЯТАЙ!

Сённяшнія студэнты, верагодна, адзіная магчымасць пабудаваць у Сербіі цывілізаванае грамадства. Нават пры ўмове, што адбудзецца змена ўлады, для змен сістэмы і перамен у свядомасці патрэбны доўгія гады. Праз 5 гадоў студэнты скончаць навучанне на факультэтах, таму іх будучы вобраз мае вялікае значэнне для палітычнай сістэмы Сербіі.

КРОКІ ПАБУДОВЫ ІНФРАСТРУКТУРЫ

1. Стварэнне “карты” факультэта: для добра спланаванай і арганізаванай дзейнасці неабходна, перш за ўсё, на аснове асабістых апытанняў скласці “карту” факультэта, якая павінна ўтрымліваць:

- Спіс існуючых арганізацый, умоўна падзеленых на “сяброўскія” (студэнцкія саюзы і федэрацыі, калі-нікалі Рада студэнтаў) і “варожыя” (філіі Саюза студэнтаў Бялграда, якія звычайна працуюць на адміністрацыю універсітэтаў і супраць студэнтаў для атрымання ўласных выгод).

- Спіс існуючых праблем (карупцыя сярод асобных прадстаўнікоў адміністрацыі і ў афіцыйных арганізацыях, несправядлівыя выплаты ССАД[6], патрабаванні асобных груп “альбо год на змякчэнне умоў, альбо ўвядзенне сесій”[7], магчымыя рэпрэсіўныя меры супраць непажаданых студэнтаў і выкладчыкаў, несправядлівае размеркаванне месцаў у інтэрантах, затрымка крэдытаў і г.д. — усё, што хвалюе студэнтаў вашага факультэта і што можа іх мабілізаваць).

- Расклад заняткаў з указаннем аўдыторый і памяшканняў для навучання (неабходна ведаць, калі факультэт перапоўнены, каб акцыя мела поспех і наадварот). Гэтая мэта дасягаецца простым перапісваннем раскладу заняткаў з улікам памераў асобных групаў, каб можна было ацаніць колькасць студэнтаў у будынку факультэта на працягу тыдня. Неабходна таксама вызначыць аўдыторыі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца для правядзення масавых мерапрыемстваў і г.д.

- Вызначэнне лідэраў: у кожнай групе ёсць найбольш аўтарытэтная асоба, якую пажадна вызначыць. Такія асобы звычайна камунікабельныя, “гарластыя”, прыроджаныя лідэры (часты выпадак сярод першакурснікаў) альбо заваёўваюць аўтарытэт пры дапамозе іншых якасцяў (так званыя “ціхія” альбо “спакойныя”). Такія патэнцыяльныя лідэры, якія могуць прадстаўляць інтарэсы пэўнай колькасці людзей — неабходны элемент у арганізацыі ОТПОР!у на вашым факультэце.

- Карта выкладчыкаў: адносна просты аналіз выкладчыцкага корпусу (хто з’яўляецца прамым прадстаўніком рэжыму, хто да гэтага часу удзельнічаў у пратэстах і г.д.). “Непажаданыя” выкладчыкі складаюць хрыбет падтрымкі студэнцкіх сходаў, выступаў і патрабаванняў.

МЕТАДАЛОГІЯ

Кожны з выкладзеных ніжэй метадаў павінен быць дастасаваны да пэўнай асобы альбо сітуацыі. Метады прымяняюцца камбінавана, у адпаведнасці з ацэнкай сітуацыі актывістамі ОТПОР!у на месцах, і могуць быць падзелены на:

1. Асабісты (непасрэдны) кантакт, які ўяўляе сабой не толькі прапаганду ідэй ОТПОР!у, але і распаўсюджванне інфармацыі (напрыклад “Ты чуў (чула), што рыхтуецца на наступным тыдні?”).

Page 76: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Такая добра распаўсюджаная інфармацыя звычайна разыходзіцца з каэфіцыентам 8-10 (чалавек, які атрымаў інфармацыю, такім чынам паведаемляе яе 8-10 сваім калегам).

2. Друкаваныя матэрыялы – перш за ўсё плакаты і ўлёткі. Існуюць два асноўныя віды плакатаў і ўлётак: плакат/улётка з паведамленнем, сціснутым “to the point”, звычайна ўтрымлівае некалькі сказаў, лепей адзін. Такі плакат/улётка паказвае на якую-небудзь канкрэтную праблему альбо сітуацыю. Аптымальны варыянт – выкарыстанне сказаў, якія вядомыя з нейкага іншага кантэксту (фільм, тэлебачанне, жаргон, партыйная прапаганда, рэклама, СМІ ўвогуле і г.д.) і ў любым выпадку гучных. Мэта – прыцягнуць увагу і дасягнуць эфекту “драматычнага” указання на пэўную праблему. Другі тып плаката/улеткі – больш агульны, з падрабязнай інфармацыяй (як, чаму, з якога і да якога часу, з якой мэтай і г.д.). Мэта – прадставіць інфармацыю і/альбо высунуць патрабаванні.

3. Студэнцкія мітынгі і сходы. Ім папярэднічаюць пункты 1,2. Яны патрабуюць уважлівай падрыхтоўкі як мінімум на працягу некалькіх дзён. Мітынг пажадана праводзіць у аўдыторыі адпаведнага памеру (каб яна не выглядала “пустой”), ён не павінен быць вельмі працяглым і павінен мець якую-небудзь мэту (залежна ад сітуацыі). Неабходна каб аратары былі падрыхтаваныя, казалі коратка і пераканаўча, і так, каб мітынг вынес рашэнне альбо пастанову. У залежнасці ад сітуацыі аратар можа быць спакойнага альбо імпульсіўнага тыпу. У любым выпадку, ён павінен быць дакладным, выглядаць здольным і адказным (так званы “прыроджаны” лідэр), а не як чалавек, які атрымлівае асалоду ад увагі альбо сваёй ролі “лідэра”. Астатнія віды сходаў – гэта акцыі пратэсту, выступленні і г.д., якія ідуць пасля мітынгаў і, звязаныя з актыўным дзеяннем (байкот, пратэст), спрабуюць накаліць атмасферу на факультэце.

4. Правакацыйныя акцыі. Калі дасягаецца пэўная ступень арганізаванасці і даверу (нават у малых групах людзей), неабходна пачынаць акцыі для большасці студэнтаў. Гэта самая цікавая але і самая небяспечная дзейнасць на факультэтах. Такія акцыі павінны быць: а) добра спланаванымі, з акрэсленым і правакацыйным характарам (падтэкстам), б) добра арганізаванымі, вялікая колькасць людзей і прысутнасць СМІ гарантуюць бяспеку і паспяховае правядзенне.Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі тых студэнтаў, якія актыўна не ўдзельнічаюць у падзеях (заклік далучыцца), папярэджанне настаўнікаў і адміністрацыі факультэта, што ад патрабаванняў не адмовяцца і пойдуць да канца, прыцягненне ўвагі СМІ эксклюзіўнасцю і арыгінальнасцю (аб’явы ў газетах дапамагаюць і ў большай ступені даюць станоўчы вынік). Акрамя таго, акцыі – гэта найлепчы сродак «to get your point across»[8] і найбольш эффектыўны спосаб даць штуршок падзеям і паскорыць іх. Сама “правакацыйнасць” павінна адпавядаць ацэнцы сітуацыі, таму дыяпазон вагаецца ад сімпатычных да самых радыкальных (блакіроўка будынку факультэта, уварванне ў дэканат і г.д.) акцый.

Узгаданыя акцыі можна планаваць на аснове двух прынцыпаў, а менавіта:

1. Як перманентную акцыю (пастаяннае закрананне асобных праблем праз асабісты кантакт, распаўсюджванне друкаваных матэрыялаў, рэкрутаванне і г.д.).2. Як падрыхтоўка да канкрэтнай падзеі (інтэнсіўная кампанія па падрыхтоўцы грамадскіх сходаў, студэнцкіх мітынгаў і правакацыйных акцый).

V. НАВУЧАННЕ – “Сярэдняя школа”

Дзейнасць актывістаў ОТПОР!у ў сярэдніх школах павінна ўлічваць існуючае становішча, агульную адсутнасць сярод школьнікаў цікавасці да палітычных тэм, рэпрэсіўныя меры і перш за ўсё той факт, што да гэтага часу ніводная палітычная сіла не працавала ў школах і з настолькі маладымі людзьмі.

КРОКІ ПАБУДОВЫ ІНФРАКСТРУКТУРЫ

Page 77: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

1. Складанне “карты” сярэдніх школ, якая павінна ўтрымліваць:

- Карту існуючай інфраструктуры (дзе мы маем актывістаў, колькі іх прайшло навучанне, наколькі развітая камунікацыя паміж імі). ПАМЯТАЙ: кожны чалавек праяўляе актыўнасць, калі ён адчувае сябе часткай арганізаванай групы.

- Спіс існуючых праблем (карупцыя сярод прадстаўнікой адміністрацыі, прыняцце ў школу “па блату”, магчымыя рэпрэсіўныя меры супраць непажаданых настаўнікаў і вучняў, занадта вялікі аб’ём праграм, несправядлівыя адзнакі і г.д. (усё, што хвалюе вучняў старэйшых класаў і што можа іх мабілізаваць).

- Вызначэнне лідэраў. Такія патэнцыяльныя лідэры, якія могуць прадстаўляць інтарэсы пэўнага кола асоб, - неабходны элемент арганізацыі ОТПОР!у ў школе.

- Карта настаўнікаў: адносна просты аналіз выкладчыцкага штату. “Непажаданыя” настаўнікі з’яўляюцца асноваю для падтрымкі патрабаванняў навучэнцаў.

Напамін: у працэсе працы з рэкрутамі ЗАЎСЁДЫ дэманструй які-небудзь план (напрыклад, як арганізаваць свята для “сваіх”).

ПАМЯТАЙ:

1. Твой голас важны, барацьба за лепшае жыццё – натуральная якасць маладых людзей. Таму больш за ўсё іх хвалюе пытанне: “Да якога часу ты будзеш дазваляць вырашаць твой лёс пенсіянерам?”

2. Знаёмыя, які навучаюцца ў школе – твае натуральныя саюзнікі. Не сварыся з імі.

3. Падлетак, які мае план і мэту, прыроджаны лідэр.

4. Кожны отпаравец — частка цэлага, і ён нам неабходны.

5. Выкладчыкі і настаўнікі заўсёды губляюцца, калі даведваюцца пра падрыхтоўку акцыі, перш за ўсё таму, што хвалююцца за сваіх навучэнцаў. Але і яны стануць смелымі, калі вучні будуць дзейнічаць рашуча і свядома.

6. Бацькі на нашым баку, ім толькі трэба ўсё растлумачыць. Паспяховая праца з бацькамі заўсёды акупляецца, якой бы цяжкай яна ні была. Кожны можа сказаць, што падлеткаў “замбіруюць”, таму ў адзінстве вучняў, бацькоў і настаўнікаў хаваецца вялікая сіла.

7. Ніхто не можа забараніць табе мець свой значак альбо раздаваць матэрыялы. Гэта кантытуцыйнае права кожнага грамадзяніна Сербіі, незалежна ад яго ўзросту і полу.

8. Будь добра інфармаваным, твае сябры з твайго класа чакаюць ад цябе гэтага. Калі ты ім не скажеш, што яны павінны атрымаць пашпарт і зарэгістравацца ў спісе выбаршчыкаў, як толькі ім споўніцца 18 гадоў, яны, магчыма, гэтага не зробяць.

9. Твая школа – гэта ТВАЁ месца. Дырэктар і настаўнікі сядзяць там таму, што атрымліваюць заробак, а ты прыйшоў у яе па ўласным жаданні, каб атрымаць неабходныя веды.10. ТВАЕ АСАБІСТЫЯ АДНОСІНЫ – лепшая рэклама ідэй ОТПОР!у, твае сябры і родныя бачаць ОТПОР! такім, якім яго прадстаўляеш ты.

Тлумачэнні:

Page 78: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

[3] Маршрут трамвая №2 у Бялградзе прадстаўляе сабою кальцо дзелавога і культурнага цэнтра горада. Такім чынам, гэта абвінавачванне ў снабізме, элітарнасці і ізаляцыянізме ОТПОР!у.[4] Саюз (Звяз) за перамены (Savez za promene – SzP) — кааліцыя дэмакратычных партый Сербіі, створаная ў ліпені 1998 года. SzP стала ініцыятарам і асновай блока “Дэмакратычная апазіцыя Сербіі” (Demokratska opozicija Srbiji - DOS), кандыдат ад якой В. Каштуніца ў рэшце рэшт перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2000 годзе. Сербскі рух абнаўлення (Srpski pokret obnove – SPO) — сталая палітычная партыя Сербіі, якую ўзначальнае В. Дражкавіч. Пазіцыянуецца як партыя “памяркоўных” нацыяналістаў. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2000 г. SPO адмовілася ўвайсці ў дэмакратычную кааліцыю. Яе кандыдат В. Міхайлавіч атрымаў на выбарах 2.95% галасоў выбаршчыкаў.[5] Папулярнае штодзённае выданне Сербіі.[6] Саюз студэнтаў па аздараўненні і дапамозе.[7] Апісваецца спецыфіка навучальнага працэсу ва універсітэтах Сербіі.[8] Дакладна выкласці пазіцыі, візію (англ.) .

Кантроль у межах группы

Якасці добрага актывіста

Якімі якасцямі павінен валодаць актывіст? Гэта адно з тых пытанняў, якія звычайна выклікаюць бурныя дыскусіі падчас навучання рэкрутаў. Часцей за ўсё згадваюцца наступныя якасці: адданасць ідэі, шчырасць, смеласць, адназнасць, здольнасць да супрацоўніцтва, прафесіяналізм у сваёй галіне, талерантнасць, высокая зацікаўленасць, крэатыўнасць, адсутнасць карыслівых інтарэсаў. Гэта як раз тыя якасці, якія неабходна кантраляваць у працы з актывістамі.

Дзейнасць актывістаў

Дзейнасць актывістаў павінна быць эфектыўна арганізаванай і прафесійна выконваемай. Тэарэтычна актывіст можа выконваць усе віды працы, якія яго цікавяць і якія ён жадае рабіць. Аднак, які бы від працы ён ні выконваў, актывіст павінен рабіць яго прафесійна.

У азначэнні задач, якія ставяцца перад актывістамі, арганізацыя абавязкова павінна ўлічваць адмысловыя здольнасці кожнага асобнага актывіста, яго адукацыю, узрост, сферу інтарэсаў (гэта робіцца з дапамогай уступнай карткі і гутаркі з актывістамі).

Пасля гутаркі і запаўнення карткі актывістаў дзеляць на «баявыя» групы. Кожны інструктар павінен кантраляваць іх дзейнасць і ступень уцягнутасці ў працу. Пераход з адной групы ў іншую магчымы (напрыклад, у выпадку канфлікта ў группе), але непажаданы. У ідэале кожная группа павінна стаць міні-арганізацыяй, у якой усталяваныя блізкія сяброўкія стасункі («сямейныя») і якая працуе цалкам незалежна ад іншых груп.

Дзейнасць інструктараў-каардынатараў

Кожны інструктар таксама павінен валодаць вызначанымі якасцямі, якія таксама кантралююцца. Пад гэтым разумеецца, што інструктар:- жадае выконваць функцыі інструктара-каардынатара актывістаў,- жадае працаваць з людзьмі,- мае высокія здольнасці да кіраўніцтва,- мае пэўныя псіхалагічныя і педадагічныя здольнасці для працы з людзьмі,

Page 79: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

- мае высокі ўзровень зацікаўленасці ў агульнай справе, высокаідэйны,- мае досыць часу для выканання гэтых функцый.

Актывісты заўсёды павінны мець доступ да інструктараў для таго, каб апошнія маглі выконваць абавязкі, якія патрабуе іх праца.

Падтрымка актывістаў і кантроль за іх дзейнасцю

Актывісты часцей за ўсё задаюць наступнае пытанне:“Хто дапаможа мне ў выпадку, калі мне будзе неабходная дапамога, калі мяне пасадзяць у турму, выключаць з універсітэта? Ці магу я ў цяжкі момант звярнуцца да кагосці за дапамогай, калі ў мяне практычна нічога не атрымоўваецца ў тым, што я раблю?”За такія рэчы ў асноўным адказвае інструктар. Адпаведнае тэхнічнае забеспячэнне (працоўнае памяшканне, доступ да ксеракса, кампутара, бібліятэкі) таксама істотна.Інструктар павінен быць прыемным у камунікацыі чалавекам, які шчыра клапоціцца аб актывістах. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць, ён павінен падтрымаць актывістаў, асабліва калі ў іх нешта не атрымоўваецца. Асабліва гэта важна, калі актывіст мае праблемы ў сям’і, на вучобе (часта такія канфлікты стаюць прычынаю сыхода актывіста з арганізацыі). Таму сталы кантакт абавязковы. Ён можа падтрымлівацца шляхам індывідуальных сустрэч (схадзіць «на піва», пагуляцца ў футбол), аднак неабходна праводзіць і частыя сустрэчы ўсіх актывістаў (мінімум раз на 2 тыдні). Добрая камунікацыя і адкрытасць сустрэч мяшае актывістам сыйсці. Калі інструктар стварае атмасферу даверу, падбадзёрвае, натхняе актывістаў на змаганне, актывісты камфортна адчуваюць сябе ў арганізацыі.Інструктар таксама адказвае за спраўнае выкананне задач актывістамі, а таму павінен быць даволі строгім, павінен патрабаваць ад актывістаў прытрымвацца ўсяго таго, аб чым было дамоўлена (зразумела, што найлепш спрацоўвае тактыка «асабістага прыкладу» - у разгільдзяя-інструктара ніколі не будзе добрай каманды). Інструктар абавязаны арганізаваць дзейнасць так, каб кожны выразна ўяўляў, што патрабуецца ад яго і іншых, кааб кожны чалавек адчуваў важнасць сваёй працы для арганізацыі і Радзімы і мог цалкам рэалізаваць сябе ў межах арганізацыі.

Інструктар павінен даць шанец кожнаму актывісту, які гэтага жадае, і падтрымаць усіх тых, у каго ёсць праблемы з выкананнем заданняў.

Адносіны паміж актывістамі і арганізацыяй

Актывістаў трэба знаёміць з актывістамі з іншых груп (гарадоў), новай інфармацыяй, запрашаць на сустрэчы і рэгулярна інфармаваць аб палітыцы самой арганізацыі (якія акцыі прайшлі за тыдзень, нашыя поспехі і няўдачы і г.д.). Не варта ігнараваць асобныя пажаданні і патрэбы і абмяжоўваць ініцыятывы актывістаў. Усе прапановы і заўвагі актывістаў павінны быць уважліва разгледзены.

Найважныя абавязкі арганізацыі па дачыненні да актывістаў:

- чотка растлумачыць актывісту місію арганізацыі ў агульнанацыянальным супраціве, метады, структуру, законы арганізацыі- каардынаваць працэс навучання і развіцця актывістаўвыхоўваць актывістаў у духу патрыятызму- падтрымліваць актывістаў і кантраляваць іх дзейнасць- даць магчымасць кожнаму актывісту праявіць сябе ў межах арганізацыі- разумець запатрабаванні як актывістаў, так і арганізацыі- падтрымліваць дысцыпліну сярод актывістаў- распрацаваць эфектыўны метад рэкрутавання- праводзіць агульнаінфарматыўныя сустрэчы- даць доступ актывістам да арганізацыйнай бібліятэкі, медыя-матэрыялаў

Page 80: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

- прадумаць сістэму заахвочвання актывістаў- распрацаваць эфектыўны механізм абароны акрывістаў ад рэпрэсій уладаў

Не забывайце, што арганізацыя – гэта перадусім людзі!

Дадатак

Схема планавання акцый

1. Мэта. Вызначыць мэту, якая павінна быць дасягнутая ў выніку акцыі. Умова: мэта павінна быць адназначная.2. Сцэнар акцыі.Распрацуйце дакладны сцэнар акцыі (сюжэт, час, магчымыя месцы правядзення). Умова: рэалізацыя акцыі павінна быць крэатыўнай і цікавай для назіральнікаў, а таксама максімальна небяспечнай для ўдзельнікаў.3. Рэсурсы.Вызначыць рэсурсы, якія спатрэбяцца для падрыхтоўкі і рэалізацыі акцыі (часавыя, людскія, матэрыяльныя).4. План падрыхтоўкі.Распрацуйце план падрыхтоўкі да акцыі (дакладны план па днях).5. Рызыкі.Разгледзьце як мага больш рызык пры рэалізацыі акцыі. Прадумайце варыянты, як іх пазбегнуць.6. Разбіць задачу на падзадачы.Падзяліць абавязкі паміж зацікаўленымі ў правядзенні акцыі (адказныя за сувязь з прэсай, за падрыхтоўку іншых людзей, за матэрыяльнае забеспячэнне, за крэатыў і г.д.).7. Перастрахоўка.Перастрахуце найболей адказныя моманты іншымі людзьмі.8. Кантроль.Кантралюйце ўвесь працэс арганізацыі акцыі. Кожны дзень атрымоўвайце справаздачу ад суарганізатараў. 9. Заўсёды перад вулічнай акцыяй праводзьце рэкагністыроўку мясцовасці: абыход прылеглых тэрыторый і азнаямленне са спецыфікай месца (шляхі адыходжання, месцы засад міліцыі і г.д.). Месца сустрэчы ўдзельнікаў і месца правядзення акцыі не павінна быць адным і тым жа!10. Дзейнічайце паводле плану.Але ўлічвайце сітуацыю. На ўсякі пажарны, мець варыянты В і С. 11. Інфармаванне.Пасля акцыі галоўнае зрабіць інфармацыйную хвалю, інакш сэнсу ад невялікай акцыі, нават калі яна была паспяхова праведзена, будзе мала. Для гэтага прэс-рэліз неабходна разаслаць у СМІ, па ICQ, SMS, размясціць у самвыдаце і г.д.. 12. Рэфлексія.Збіраецеся пасля акцыі ва ўмоўленым месцы і аналізуеце: што было добра, а што можна было зрабіць і лепш. Гэта дапаможа рабіць менш памылак у будучым.

SWOT-аналіз

Page 81: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Перад прадзеннем любой акціі трэба абавязкова праводзіць падрабязны аналіз сітуацыі, у якой нам трэба будзе працаваць. Адным з найлепшых спосабаў ёсць т.зв. SWOT-аналіз - адна простых з методык, якая служыць для аналізу і планавання дзейнасці арганізацыі (асобнай акцыі, кампаніі, групы і г.д.).

SWOT-АНАЛІЗ праводзіцца ў выглядзе MESSAGE BOX – складання табліцы для аналізу паведамленняў:

СІЛА МАГЧЫМАСЦІ (МЫ ПРА СЯБЕ) (МЫ ПРА ІХ) СЛАБАСЦІ ПАГРОЗЫ (ЯНЫ ПРА НАС) (ЯНЫ ПРА СЯБЕ)

Табліца грунтуецца на разглядзе вызначанай праблемы з усіх бакоў, а менавіта:

СІЛА (STRENGHT) - аналіз нашых моцных бакоў, якіх няма ў каманды суперніка. Што з’яўляецца тым, што мы можам вылучыць як нашы моцныя бакі (што мы думаем пра сябе). СЛАБАСЦІ (WEAKNESSES) - аналіз нашых слабых бакоў – месцы, адносна якіх супернік здольны нам нашкодзіць (што яны думаюць пра нас). Аналіз гэтай часткі павінен адказаць на пытанне, у якім месцы яны нас атакуюць, з тым каб мы маглі абараняцца або прадбачыць напад і тым самым перашкодзіць яму.

МАГЧЫМАСЦІ (OPPORTUNITIES) - аналіз таго, якія нашы магчымасці ў вызначанай акцыі. Гэты сегмент павінен адказаць на пытанне: дзе мы можам атакаваць праціўніка, якое яго слабое месца? (што мы думаем аб іх).

ПАГРОЗЫ (THREATS) - аналіз моцных бакоў суперніка. Гэты сегмент гаворыць аб тым, дзе яны моцныя і дзе нам не варта “тузаць ката за вусы”. З іншага боку, гэты сегмент можа распавесці аб тым, што яны думаюць аб сабе, і што яны могуць вылучыць як свае моцныя бакі.

Пры асэнсаванні акцыі неабходна аналізаваць усе чатыры бакі, так як мы можам прадбачыць развіццё акцыі ў поўнай меры, толькі разглядаючы яе ва ўсіх аспектах.Два верхніх квадрата робяць магчымым для нас вылучэнне сваіх моцных бакоў і выкарыстанне ўсіх пераваг нашай дзейнасці на месцах. Два ніжнія квадраты неабходна разглядаць і аналізаваць для таго, каб перашкодзіць суперніку “загубіць” нашу акцыю. Існуюць вызначаныя вобласці, у якіх яны моцныя, гэта неабходна ўлічваць і адпаведна асэнсоўваць акцыю. Візуальнае канкрэтнае афармленне праблемы “па палічках” вельмі эфектыўнае. Не лянуйцеся – 20 хвілін на складанне табліцы калі не гарантуе, то нашмат падвышае шанцы таго, што акцыя будзе паспяховай, а яе ўдзельнікі будуць на свабодзе!

Картка на рэкрутаванне

Яна ўтрымлівае звесткі, неабходныя трэнінг-камандзе для працы з рэкрутамі ў будучыні, і выглядае як фармуляр:

Page 82: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Дата пачатку ўступлення (навучання)___________________Прозвішча, імя, імя па бацьку_____________________Імя і тэлефон камандзіра__________________________Месца вучобы, працы (установа, факультэт, школа)_____________Горад, раён пражывання____________________Тэлефон (мабільны, хатні – па жаданні)____________________E-mail, skype, icq_____________________________Вопыт удзелу ў апазіцыйнай дзейнасці: “+” ці “-“______________Калі “+”, то які па часу, ці з’яўляешся сябрам апазіцыйнай арганізацыі(пазначыць, якой)_________________________________ Дзейнасць, якая цікавіць (“+” ці “-“):Планаванне і правядзенне акцый ________Распрацоўка агітацыйных матэрыялаў________Абзвон (праца дыспетчара)__________Праца з кампутарам, у internet’е _________Дзейнасць на працы, ва ўніверсітэце, у школе__________Удзел у вулічных акцыях (пікеты, флэш-мобы, масавыя акцыі і г.д.)_______Удзел у акцыях, звязаных з вялікай рызыкай (адсідка, магчымыя траўмы)_______Распаўсюджванне матэрыялаў (налепкі, улёткі, газеты і г.д.)________Графіці______________Праца са СМІ _________Праца з актывістамі_________Праца непасрэдна з насельніцтвам________Спартова-патрыятычная падрыхтоўка_________Іншае________________________________Здольнасці і навыкі:Агульныя жыццёвыя інтарэсы (пералічыць)__________Маю прафесію_______________Валоданне мовамі (пералічыць)____________Маю правы___________ маю аўтамабіль_______Фатаграфія, відэа____________Камп’ютары (канкрэтныя праграмы)_________Дызайн (кампутарная графіка і г.д.)_____________Журналісцкія здольнасці________________Спорт (які від)_________________Іншае_____________ Найбольш зручны для цябе час для дзейнасці ў руху («+» ці «-«):Працоўныя дні___Выходныя_______Час: _да абеду_, _пасля абеду_, _увечары_, _уначы_ (патрэбнае падкрэсліць)

Page 83: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Раздзел 4.

Палявая праца

Улёткавая вайна

У вядзенні інфармацыйнай, а дакладней улёткавай вайны, ёсць свае законы, свая тэорыя і асаблівасці. Тут усё як на самым сапраўдным фронце, і з улёткамі ў руках мы вядзем рэгулярныя баявыя дзеянні.

Улёткі бываюць рознага прызначэння: на раздачу, на раскідванне ў паштовыя скрыні, на расклейку і г.д. Аднак многім актывістам праца з улёткамі падаецца справай сумнай і няўдзячнай у параўнанні, напрыклад, з дэманстрацыяй. Бо дэманстрацыя дае адчуванне “рэвалюцыі-зараз”. На самой жа справе, рэвалюцыя не адбываецца імгненна, яна як дзіцё выгадоўваецца і выкормліваецца нашай цяжкай працай. Нашая ідэя спачатку павінна абыйсці розумы мільёнаў і застацца ў палове з іх, толькі тады яна выйдзе на вуліцы па-сапраўднаму. І расклейка ўлётак - адзін са спосабаў застацца ў свядомасці людзей.

Падрыхтаваная акцыя падобнага роду сапраўды можа зрабіць тое, чаго складана дасягнуць іншымі сродкамі. Улёткі - гэта доўгі нож у сэрцы суперніка. Улада бесіцца нават ад самаго факту наяўнасці нашых “незаконных” улётак, ужо не гаворачы аб страху таго, што народ падтрымае змест гэтых улётак. Яны з’яўляюцца, як з пустэчы, і выконваюць сваю функцыю: знікаюць у адным месцы, каб з’явіцца ў іншым. Тут самае важнае – перманентнасць і маштабнасць дзеянняў, для стварэння ілюзіі нашай масавасці як для ўладаў, так і для насельніцва. Не сакрэт, што многія людзі самі прызнаюцца, што пойдуць у актыўную апазіцыю толькі тады, калі пабачаць, што апазіцыя насамрэч моцная. Дык давайце пакажам народу нашу моц!

Чым клеіць?

Пачнем з клею. Можна выкарыстоўваць любы, які маеце. Самы надзейны клей – ПВФ, шкловалакно. Аднак, найбольш просты і танны варыянт – клейстэр (ягоны мінус – улётку лёгка здзерці). Ён робіцца са звычайнага харчовага (бульбянога) крухмалу, які прадаецца ў гастраномах. Ён зусім нетаксычны, лёгказмывальны з рук і вопраткі. Рэцэпт. 1-2 гарбатныя лыжачкі крухмалу разбоўтаць у халоднай вадзе (4-6 лыжачак), потым памешваючы заліваць кіпнем (паўшклянкі). У выніку павінен атрымацца густы рошчын - гэта і ёсць клейстэр. Калі выходзіць занадта густа, дык трэба даліць кіпню. Калі ж атрымліваецца занадта рэдка - рошчын можна троху падагрэць, неперарыўна памешваючы. Такі клей можна выкарыстоўваць на працягу 6-8 гадзінаў, потым трэба рабіць свежы.

Найбольш “адмарожаныя” байцы маюць і такі рэцэпт. У клей (любы) дадаецца пэўная колькасць бітага на маленькія кавалачкі шкла. Вынік – улётку амаль немагчыма здзерці, зрывальшчык абавязкова параніць сабе рукі (вы зразумееце гэта па крывавых слядах на ўлётцы, якая працягвае вісець на сваім месцы). Здорава? – Так, але не забываем, што здзіраюць улёткі звычайна не менты, а звычайныя дворнікі, якіх прымушаюць гэта рабіць у ЖКХ. Але, безумоўна, гэта добры варыянт для найбольш радыкальных паклеечных акцый (напрыклад, “бамбаванне” будынку КДБ).

Як падрыхтавацца

Page 84: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Не апранайце вопратку, у якой вам трэба будзе потым ісці на спатканне ці ў тэатар. Клеіць улёткі і не забрудзіцца вельмі складана, асабліва гэта тычыцца рукавоў. З той жа прычыны, мае сэнс апранацца ў штосьці цёмнае - каб сляды клею былі менш заўважныя. Увогуле, выглядаць лепш вельмі проста, някідка. Канечне, ніякіх значкаў.Сумка. У ёй вы будзеце насіць улёткі. Яна таксама забрудзіцца, таму бярыце штосьці старое, можна проста паліэтыленавы пакет (толькі непразрысты). Лепш за ўсё, калі яе можна павесіць на плячо - рукі нам спатрэбяцца вольнымі, важна таксама, каб аркушы можна было з яе лёгка даставаць.Абавязкова вазміце з сабою анучку – выціраць рукі. Будзе цудоўна, калі возьміце і цалафанавыя пяльчаткі.Варта мець з сабою дакуманты.На «заданне» лепш за ўсё хадзіць утраіх. Працуем мануфактурай: адзін сочыць, другі носіць рэчы і намазвае ўлётку, трэці – трымае ўлётку і потым адразу клеіць.На раз бярэм не больш за 70 улётак – калі налепак можна браць і 200, і 300, то ўлёткі патрабуюць больш часу на паклейку – вы выдахнецеся, да і па тэорыі верагоднасці вас засякуць менты. Вы згубіце 3 гадзіны жыцця ў пастарунку, магчыма, атрымаеце дубінкі ды й канфіскаваныя ўлёткі прападуць дарэмна.Загаддзя дамоўцеся, што будзеце казаць у пастарунку. На пытанне «Хто даў улёткі?» лепей за ўсё адказваць «Нейкі хлопец клеіў, папрасіў і нас паклеіць. Па-мойму, яго клічуць Пецем, але тэлефону ён не пакідаў» альбо «Знайшлі на лаўцы, няма чаго было рабіць – пачалі клеіць». Канечне, заўжды сыйдзе і адказ «Не скажу».

Як мазаць клеем?

Недасведчаны чалавек пойдзе на вуліцу, і кожны раз будзе даставаць аркуш, ды ў нязручнай позе (бо трэба неяк утрымліваць дзьвюма рукамі ўлётку, а гм... трэцяй ёмістасць з клеем), размазваць больш па сабе, чым па аркушы. Гэта не наш шлях. Кемлівы актывіст, увогуле не бярэ з сабой клею, і, калі трэба наляпіць улётку, спраўляецца за некалькі секундаў!Робіцца гэта так: у хатніх умовах, зварыўшы клейстэр, раскладаем улёткі, як след прамазваем іх і складаем у пачак. Гэты пачак кладзем у сумку, пра якую мы згадвалі вышэй, і ідзем на справу (толькі адразу, бо ўлёткі высахнуць і пазліпаюцца!). Цяпер вам дастаткова адляпіць ад пачку адзін аркуш і разгладзіць яго на сцяне. Каб потым было прасцей раздзяляць, складаць улёткі трэба так: кожная наступная пад невялікім вуглом адносна папярэдняй - як веер. А адляпляць за куток.

Калі вы ўсёткі клеіце «класічным» спосабам, клей лепш за ўсё браць з сабой у пластыкавай бутэльцы (0.5л), у корку зрабіць невялікую дзірку. Дастаткова будзе проста націснуць на бутэльку, каб ён выліўся. Так вы меней запэцкаецеся і будзеце працаваць хутчэй, чым з пэндзалем.

Прыёмы расклейкі ўлётак

Нават вельмі пісьменна і кідка складзеныя ўлёткі ніколі не выклічуць патрэбны грамадскі рэзананс, калі нашы байцы не вывучаць, мабыць, самы адказны раздзел улёткавай войны, а менавіта - псіхалагічныя асновы, метады і спосабы расклейкі. Вось асноўныя з гэтых спосабаў:1. Фотаэфект. Такая расклейка выконваецца вельмі часта, па сценах дамоў, аўтобусным прыпынкам, усім магчымым прыдатным паверхням. Сутнасць “фотаэфекту” складаецца ў расклейцы ўлётак аднаго віду стык у стык, у максімальна доўгі шэраг па гарызанталі, але не меней пяці штук. У гэтым выпадку чалавек, ідучы паблізу ўлётак, мімаволі запамінае іх, - яны несвядома застаюцца ў памяці. Нават самыя бляклыя ўлёткі пры такім раскладзе будуць выглядаць досыць няблага.

2. Карцінка ў карцінцы. Знайдзіце які-небудзь плакат з “карыснай” рэкламай і акуратна абляпіце яго па баках сваімі ўлёткамі, ды яшчэ пастарайцеся зрабіць гэта так, каб зняць вашы ўлёткі, не сапсаваўшы або не знішчыўшы плакат, было немагчыма. Сутнасць - чалавек, які цікавіцца яркім і вялікім плакатам, падыходзіць да яго досыць блізка і… яму ўжо не бачны плакат. Ён глядзіць на вашыя ўлёткі. Адбываецца самая сапраўдная замена паняццяў.

Page 85: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3. Эфект фігуры. Можна спакойна сказаць, што эфект фігуры - самы лепшы спосаб засваення тэрыторыі. Эфект складаецца ў тым, што ўлёткі праклейваюцца ў форме фігуры: зорка, клічнік, квадрат, - у залежнасці ад тэксту ўлёткі і мэты акцыі. Сэнс - чалавек, зацікаўлены фігурай здалёк, абавязкова падыдзе паглядзець. Чалавек па прыродзе сваёй ёсць істотай цікаўнай. Да таго ж запамінаецца ўлётка адразу.

4. Эфект асяроддзя. Правільна выбранае месца налепленай улёткі - гэта палова поспеху. Найболей дзейсным з усіх псіхалагічных эфектаў улёткавага ўздзеяння з’яўляецца эфект “асяроддзя”. Яго сутнасць у тым, што ўлёткі лепяцца “у кругавую” на малой прасторы. У чалавека, які патрапіў на такі “пятачок”, куды бы ён ні паглядзеў, погляд спыняецца на вашых улётках. Будзьце ўпэўненыя: калі ўсё зроблена правільна, то вашыя ўлёткі запомняцца надоўга (прыклад - перыметр прыпынку, ліфт).

5. Расклейка ўлётак на цэнтральных вуліцах. Агітацыйныя дзеянні на цэнтральных вуліцах заўсёды патрабавалі вялікай колькасці матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў. Арганізацыя павінна сапраўды аддаваць сабе адчот ў тым, ці досыць у яе рэсурсаў да правядзення дадзенай акцыі. Інфармацыйныя і агітацыйныя баі на цэнтральных вуліцах носяць характар “забамбавалі і сыйшлі”: праца праводзіцца на працягу вельмі кароткага часу некалькімі камандамі адначасова. Безумоўна, вашу працу пабачыць вялікая колькасць людзей, аднак яна больш небяспечная, чым у спальных раёнах (у цэнтры больш міліцыі), ды й пазрываюць улёткі ў цэнтры нашмат хутчэй.6. Дывановае пакрыццё. Гэты спосаб расклейкі ўлётак добра выкарыстаць пры навучанні пачаткоўцаў пад час выпрабавальнага тэрміну да ўступу ў шэрагі арганізацыі. Спосаб забяспечвае вельмі вялікае, амаль поўнае пакрыццё пэўнай тэрыторыі (адна вуліца, адзін асобны раён) і ўжываецца для адмыслова масавага “бамбавання” тэрыторыі, калі трэба “адказаць” уладам на іх дзеянні (напрыклад, уначы заклеіць будынак суда, у якім зранку будуць судзіць затрыманых паплечнікаў) альбо прыцягнуць увагу насельніцтва да якой-небудзь канкрэтнай праблемы. Пры дывановым пакрыцці тэрыторыі мэтазгодней разбіцца на як мага большую колькасць мабільных груп. Больш якасная расклейка атрымоўваецца, калі апрацоўка тэрыторыі праходзіць “хвалямі”. Першая хваля атрымоўваецца самой магутнай, на яе сыходзіць, наогул, самая вялікая колькасць улётак. Пры гэтым другая і трэцяя хвалі павінны быць страховачнымі. Варта адзначыць, што пачаткоўцы даволі часта, з-за боязі быць злоўленымі міліцыяй, у працэсе акцыі дапушчаюць тыповую памылку, клеячы ўлёткі ў месцах свабоднага доступу - там, дзе ўлёткі могуць быць без адмысловай працы сарваныя. Іншая памылка, калі ўлёткі вісяць так, што для іх чытання трэба прыкласці высілкі (напрыклад, вельмі высока ці ў куце), а, як вядома, абывацелі гэтага не любяць.

7. Касетнае “бамбаванне”. Падрыхтоўка такой акцыі істотна адрозніваецца ад “дывановага пакрыцця”. Зразумела, яна пераследуе сабою абсалютна іншыя мэты. Фотаэфект, гуляючы ролю “касеты”, ахоплівае сцены і іншыя паверхні. Уважліва вывучыце тэрыторыю, на якой мае адбыцца акцыя. На правільна вылучанай тэрыторыі, пры правільнай расклейцы расцяжкай “касет” аптымальнай даўжыні, улёткі могуць вісець хоць два тыдні, як прыбітыя. Улёткі размяшчаюцца такім чынам, каб яны не раздражнялі людзей (не на новых будынках ці на пад’ездзе!), а, наадварот, прыцягвалі іх да сабе.

8. Праца з улёткамі ў асобных кварталах. Гэты від улёткавай агітацыі змушана ўжываецца ў тых выпадках, калі праводзіць буйнамаштабныя акцыі не мае сэнсу, або ў тым выпадку, калі ў арганізацыі не хапае рэсурсаў да правядзення буйнамаштабнай акцыі. Таксама такі спосаб ужываецца, калі арганізацыя паставіла сабе мэтай “кропкавае” уздзеянне з ахопам як мага большай колькасці тэрыторыі у розных частках населенага пункта, або калі тэкст улёткі датычыцца толькі гэтага пэўнага лакальнага аб’екта. Арганізацыя, нават маючы ў сваім распараджэнні невялікую колькасць байцоў, можа сабе дазволіць ператварыць асобны квартал у свой агітацыйны плацдарм. Праца ў кварталах мае сваю спецыфіку. Працаваць прыходзіцца ў завулках, на лесвічных пляцоўках, у дварах, што нярэдка выклікае небяспеку з боку мясцовых гопнікаў.

9. Аперацыя “кідок”. Як правіла, у Менску ўлёткі могуць вісець на адкрытых тэрыторыях, у сярэднім, ад 1 да 3 дзён. У жылых кварталах улёткі вісяць нашмат даўжэй, чым у адміністрацыйных частках горада. У такім становішчы была распрацаваная тэхніка, якая мае назоў “кідок”. Байцы

Page 86: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

праводзяць аперацыю не ў дварах і вуліцах, а працуюць па пад’ездах. Такая аперацыя не патрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў, але добра сябе апраўдвае. Улёткі раскідваюцца па скрынках, абклейваецца кожны пад’езд і ліфт. Зразумела, што байцам неабходна загадзя ведаць, якія дамы знаходзяцца ў зоне іх адказнасці, дзе ёсць дамафоны (коды). Добра падрыхтаваныя да гэтай аперацыі байцы могуць зрабіць сапраўды каласальнае ўздзеянне на даручаны ім раён – ён будзе ўвесь «на вушах». Асабліва гэта эфектыўна ў патэнцыйна апазіцыйных раёнах, дзе жыве шмат моладзі і інтэлігенцыі (напрыклад, для Менску – Уручча, Малінаўка, Сухарава; неперспекыўныя раёны – Заводскі, Чыжоўка, Шабаны).

10. Аперацыя “бамбардзіроўшчык”. Вы неаднаразова бачылі правядзенне дадзенай аперацыі ў старых фільмах. Яе сутнасць у тым, што некалькі чалавек раскідваюць улёткі з вышыні (напрыклад, з даху) на галовы ідучых знізу людзей – на прахадную завода ў час-пік, ля ўваходу на рынак, на прыпынак у час, калі людзі едуць пасля працы дахаты. А зараз уявіце, што вы скінулі сотні яркіх якасных улётак з партрэтам Чэ Гевары на галовы студэнтаў, у якіх ён “у модзе”. Яны прынясуць іх дахаты, магчыма, нават павесяць «для прыгажосці» на сценку. А потым шматлікія з іх прыйдуць да вас.

Графіці

Распаўсюджана меркаванне, што насельніцтва надзвычай негатыўна ставіцца да графіці, таму што надпісы псуюць від гораду. Але трэба разумець, што змаганне з дыктатурай – гэта вайна, а на вайне дазволена ўсё. Лукашэнка сам прымушае нас пісаць графіці! І як вы думаеце, што больш важна? Чыстыя сцены ці вольная Беларусь? У рэшце рэшт, можна паабяцаць сабе, што пасля рэвалюцыі мы пафарбуем усе “запэцканыя” будынкі і пазрываем усе ўлёткі й налепкі. Графіці – адзін з самых эфектыўных спосабаў данясення інфармацыі да людзей, асабліва графіці важныя для стварэння эфекта прысутнасці і маштабнасці руху супраціву – як для народа (“давай з намі, нас шмат і мы моцныя!”), так і для ўлады (“нас шмат - бойцеся нас!”). Таму, хто б што не казаў – графіці трэба выкарыстоўваць абавязкова і як мага болей. Іншая справа, што пры іх пісанні трэба карыстацца пэўнымі правіламі.

Зразумела, што ў любога нармальнага чалавека неахайна накрэмзаная закаручка на новым будынку ці дзьвярях пад’езда выкліча негатыўныя эмоцыі. Таму малюем акуратна, павольна – гэта менавіта тая сітуцыя, калі лепей менш, але якасней. Не перажывайце, калі напачатку ў вас будуць выходзіць не вельмі ўдалыя надпісы – з практыкай рука “набіваецца”.

Лепш за ўсё хадзіць на графіці ўтраіх ці ўдваіх. Адзін піша, астатнія сочаць. Глядзіце, каб у “дазора” быў добры зрок! Ідэальны варыянт – хлопец і дзяўчына, якія граюць роль закаханай парачкі. Найлепшы час для графіці – з 3:30 да 5:30 гадзін ночы. У гэты час цёмна, міліцыя “сонная”, а людзі яшчэ не ідуць на працу.

Фарба бывае рознай, адна з лепшых – грунтоўка (добра кладзецца на шурпатую паверхню). Вельмі добрая – аўтамабільная ў вялікіх балонах – там большага памеру адтуліна ў корку-распыляльніку балона, з-за чаго надпіс атрымліваецца тлустым і больш прыгожым, але такія балоны не надта зручна з сабой насіць. Старайцеся не пісаць у дождж ці пасля яго – паверхня будзе сырой і фарба пацячэ. У мароз фарба можа замярзаць – трасіце моцна балон. На “заданне” бярыце 3-4 балоны, з разліку адзін стандартны балон на 8-10 вялікіх графіці.

Графіці павінна складацца з некалькіх, пажадана аднаго, слова. Звычайна гэта заклік да дзеяння, вядомы слоган, назва і кантакты арганізацыі. Можна пісаць ад рукі і пад трафарэт. Ідуць “на ўра” малюнкі на палітычныя тэмы, але на гэта трэба шмат часу, што небяспечна.

Page 87: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Вельмі важна выбраць месца для графіці. Графіці павінна быць вялікім, каб яго было бачна здалёк. Адпаведна і пісаць трэба ў месцах найбольшага скаплення людзей, вялікім шрыфтам. Пазбягайце новых прыгожых будынкаў, аптымальны варыянт – прыпынкі, будаўнічыя агароджы, плыты, гаражы, фасады дамоў, дзе няма вокнаў, масты. Добра пісаць і на асфальце (толькі вялікімі літарамі!). Не забывайце, што за пашкоджанне адміністрацыйнага будынку могуць пасадзіць на некалькі год.

Цудоўна, калі атрымаецца ўзяць машыну: прыехалі, “забамбілі” квартал, паехалі на новы. На машыне можна выбрацца на кальцавую – зрабіць вялікія надпісы (лепей фарбаю і пэндзалем, а не балонам) на дарожнай паласе.

Добра ладзіць баявыя рэйды на машыне ў рэгіёны. Графіці (як і ўлёткі) вельмі эфектыўныя ў маленькіх гарадах, бо ў Менску ўжо трохі “прыеліся”. У тых жа Хойніках 10 якасна зробленых графіці прымусяць увесь горад як мінімум тыдзень размаўляць на палітычныя тэмы! А менавіта гэта нам і трэба.

Асновы выразання трафарэтаў

1. Выведка Ад таго, дзе вы плануеце ўжываць трафарэт, залежыць, з якога матэрыялу яго будзе найболей мэтазгодна вырабіць. Напрыклад, калі вы жадаеце маляваць на сценах або дзвярах усярэдзіне памяшканняў, калі ў вас досыць часу, падыдзе хоць самаклейная папера. Аднак для працы на вуліцы, калі хуткасць вельмі важная, трафарэт павінен быць зроблены з чагосьці больш трывалага, напрыклад, з шчыльнага кардона, лепш - з пластыка (з рэнтгенаўскіх здымкаў, старых тэчак для паперы, плёнкі для друкарак). Такі трафарэт можна выкарыстаць сотні разоў.

2. КанструкцыяНе важна, ці будзеце вы маляваць трафарэт ад рукі або на кампутары. У працэсе малявання важна памятаць такую рэч: нельга, каб былі закрытыя белыя вобласці або “выспы” пасярод чорных участкаў, таму што менавіта гэтыя чорныя вобласці мы і збіраемся выразаць - пры выразанні «выспы» вываляцца ў літаральным сэнсе з малюнка, сачыце за гэтым уважліва. У фаташопе існуе спецыяльная функцыя “зрабіць негатыў” - трохі патрэніраваўшыся, з дапамогай фаташопа вы з любога фотаздымку лёгка зможаце зрабіць трафарэт.

3. УмацаваннеПасля таго, як у вас ёсць малюнак трафарэта на паперы, добра замацуйце яго да пластыка. Як вы выкарыстаеце гэты трафарэт некалькі раз, ён стане цвярдзей за кошт пластоў фарбы, якія, высыхаючы, робяць яго больш трывалым.

4. Выразанне Найбольш зручна выразаць трафарэты нажом для паперы і нажнічкамі для пазногцяў, якімі атрымоўваецца выразаць нават самыя дробныя дэталі. Нож трэба трымаць як аловак, пад вуглом у 50%, але будзьце асцярожныя, паколькі яго лязо надзвычай вострае.

5. Вялікі момантКалі вы скончылі выразаць усе дэталі свайго трафарэта, ён гатовы для выкарыстання. Традыцыйна большасць вулічных трафарэтаў наносяцца пры дапамозе спрэю, як найболей хуткага і эканамічнага спосабу маляваць на сценах. Імкніцеся выкарыстаць якасную матавую фарбу, якая трымаецца доўга і папярэджвае непажаданыя водбліскі, якія могуць узнікаць пры выкарыстанні глянцавай фарбы. Пад час малявання трафарэта на сцяне ўпэўніцеся, што ён шчыльна прылягае да паверхні - гэта дапаможа пазбегнуць зацякання фарбы пад трафарэт і захавае яго мяжы выразнымі. Лепш працаваць удвух: адзін трымае трафарэт, другі малюе.І запомніце, што лепшыя працы - гэта тыя, у якіх малюнак і месца, дзе яно знаходзіцца, гарманіруюць і выглядаюць як адно цэлае. Не трэба маляваць на толькі што пабеленых дамах (калі, канечне, гэта не аддзяленне міліцыі

Page 88: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Памятка агітатару кампаніі “Ад дзвярэй да дзвярэй”

1. Агітатар павінен быць апрануты акуратна і па надвор’і. З сабой у кожнага абавязкова павінна быць пасведчанне асобы, калі агітацыя праводзіцца за пэўнага кандыдата на выбары - пасведчанне чальца ініцыятыўнае групы (у гэтым выпадку рэкамендуецца зрабіць адпаведныя бэджыкі на вопратку).2.Усе агітацыйныя і іншыя матэрыялы павінны захоўвацца ў зачыненай і цвёрдайсумцы (партфелі, тэчцы), павінны быць акуратна складзенымі.3.У шматкватэрным доме абыход лепш пачынаць з верхніх паверхаў і спускацца на ніжнія па лесвіцы.

4.У мэтах бяспекі агітатары павінны працаваць удвух - утрох, дзе адзін абавязкова мужчына, мець з сабой мабільныя тэлефоны. Стукаць або тэлефанаваць у дзверы лепш аднаму. Гаварыць з чалавекам таксама лепш аднаму. Калі пляцоўка на лесвіцы дазваляе, можна працаваць адначасова на адным паверсе. Калі пляцоўка маленькая, лепш працаваць па адным на розных, але сумежных паверхах, падтрымліваючы сувязь сябар з сябрам. Аналагічна ў вёсцы: агітатары ходзяць па вуліцы разам, але гаварыць лепш адзін на адзін.

5. Гутарку варта пачынаць з ветлівага прывітання. Абавязкова прадстаўцеся. Загаддзя прыдумайце і вывучыце тэкст таго, што вы хочаце паведаміць людзям. Не мямліце, кажыце ўпэўнена і гучна.

6. Паспрабуйце вызначыць агульнаадукацыйны ўзровень чалавека і размаўляць з ім так, каб ён разумеў вас і ўспрымаў Вас як “свайго”. Гутарку варта весці на роднай мове таго, хто адчыніў дзьверы (да беларускай нярэдка вельмі негатыўна адносяцца – спрацоўвае стэрэатып «бэнээфаўцаў», аднак у вёсцы гутарыць лепей менавіта па-беларуску).

7. Будзьце ветлівыя, уважлівыя і цярплівыя, калі чалавек разгаворыцца. Не марнатраўце яго ўвагай. Скажыце, што вам трэба сёння яшчэ абыйсці і суседзяў. Ветліва перапыніце яго, але не словам, а дзеяннем. Напрыклад, уручыце ўлётку або іншы матэрыял. Калі вас будуць запрашаць за стол, выпіць – ветліва адмаўляйцеся.

8. Калі чалавек не захоча з вамі размаўляць або выяўляе агрэсіўнасць, не варта навязваць яму гутарку. Трэба ветліва развітацца і хутка сыйсці. Напрыклад, ветлівасцю лягчэй усяго абяззброіць агрэсіўных людзей. Аднак будзьце асцярожны: бывае, што лукашысты выклікаюць міліцыю альбо самі лезуць у драку. У такім выпадку як мага хутчэй сыйдзіце.9. Калі ў якой-небудзь кватэры вам ніхто не адчыняе дзверы, адзначце гэта ў сваім “нататніку агітатара” і паспрабуйце патэлефанаваць або пастукаць у гэтыя дзверы ў час наступнага візіту. Гэта не адніме шмат часу. Увогуле, раім запісваць у нататнік таксама кватэры лукашыстаў і «сваіх» - вельмі дапаможа ў будучым, калі будзеце ізноў працаваць на гэтым раёне.

10. Калі сустрэлі чалавека, па якому бачна, што ён апазіцыйна настроены, ветліва яго выслухайце, падзякуйце, але не марнуйце на яго шмат часу. Ён і так ваш. Але агітацыйныя матэрыялы абавязкова пакіньце і, калі ён папытае, або на вашу просьбу пагодзіцца перадаць матэрыялы суседзям або сваякам, пакіньце яму некалькі асобнікаў. Не рэдкасць, калі людзі просяць кантакт вашай арганізацыі, каб дапамагчы чым-небудзь ці проста атрымаць дадатковую інфармацыю. Звяртайце на такіх людзей асаблівую ўвагу – гэта патэнцыйныя актывісты, абавязкова запішыце іх кантакты.

11. Больш за ўсё часу надавайце людзям, якія вагаюцца – гэта патэнцыйная пасіўная апазіцыя.

Page 89: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

12. Калі ў пад’ездзе, на паверхах вы ўбачыце парваныя і выпацканыя агітацыйныя матэрыялы, якія вы толькі што раскідвалі па скрынках ці давалі ў рукі людзям, абавязкова прыбярыце і выкінце ў сметнік.

13. Стала вядзіце ўлік наведаных кватэр у сваім “Бланку агітатара”. У наступны раз, пад час вашага візіту ў гэты дом, запісы вельмі спатрэбяцца.

14. Агітацыя «ад дзвярэй да дзвярэй» звычайна праводзіцца па нейкай адной тэме (выбары, праблема канкрэтнага раёна і г.д.), але не забывайце, што абыход па кватэрах можна скарыстаць і для дадатковай справы – апытання, раскідкі арганізацыйных матэрыялаў, агітацыі на акцыю і г.д.

Дванаццаць прыёмаў форумнай палемікі

Па афіцыйных дадзеных, у Беларусі больш за 15% насельніцтва карыстаецца інтэрнэтам. Зразумела, што гэта цудоўнае поле для нашай агітацыі. Форумы, жж, ICQ і г.д. можна і трэба выкарыстоўваць у справе змагання з дыктатурай. Але каб эфектыўна прасоўваць свае ідэі і перацягваць на наш бок апанентаў, трэба ведаць некаторыя хітрыя правілы вядзення барацьбы ў інтэрнэце. А, дакладней, прыёмаў, таму што ў адрозненне ад усіх іншых відаў барацьбы - дуэляў, боек, матчаў, няма ніякіх правіл. У класічнай барацьбе, напрыклад, не дапушчаецца, каб супернікі лаяліся падчас спаборніцтва. У боксе нельга зрабіць удар у паветра, а потым заявіць, што супернік накаўціраваны. Але гэта і нават значна большае - цалкам нармалёвыя з’явы для інтэрнэта. Разгледзем самыя асноўныя прыёмы такой палемікі:

1. Despicere (глядзець пагардліва - лат.). Складаецца ў тым, што ўдзельнік дыспуту павінен даць адчуць суперніку сваю інтэлектуальную і маральную перавагу, іншымі словамі, даць зразумець, што супернік - чалавек абмежаваны, прыдуркаваты, пустаслоў, лапаць, падонак і наогул суб’ект, няварты таго, каб з ім размаўлялі. Такая апрыорная пасылка дае вам затым права на той панскі, настаўніцкі і самаўпэўнены тон, які неаддзельны ад панятку “дыскусія”. Палемізаваць, асуджаць кагосьці, не згаджацца і захоўваць пры гэтым вядомую павагу да суперніка - усё гэта не ўваходзіць у найноўшыя нацыянальныя традыцыі.

2. Termini (тэрміналогія - лат.). Гэты прыём складаецца ў выкарыстанні адмысловых палемічных абаротаў. Калі вы, напрыклад, напішаце, што спадар Х, па вашым меркаванні, у чымсьці неправы, то спадар Х адкажа, што вы “вераломна абрынуліся на яго і плюнулі ў твар”. Калі вы лічыце, што, на жаль, у чымсьці бракуе логікі, то ваш супернік напіша, што вы “рыдаеце, праліваеце слёзы “ над гэтым. Аналагічна гэтаму гавораць “пырскае слінаю” замест “пратэстуе”, “паклёпнічае”, замест “адзначае”, “аблівае брудам” замест “крытыкуе”, і гэтак далей. Будзь вы нават чалавекам на рэдкасць ціхім і бяскрыўдным, з дапамогай падобных выразаў вы будзеце выглядаць як суб’ект раздражняльны, дзівацкі, безадказны, нават псіхічна хворы.

3. Caput canis (тут: прыпісваць кепскія якасці - лат.). Складаецца ў мастацтве ўжываць толькі такія выразы, якія могуць стварыць аб суперніку выключна адмоўнае ўражанне. Калі вы асцярожныя і разважлівыя, вас можна назваць баязліўцам; вы дасціпныя - скажуць, што вы прэтэндуеце звацца дасціпным; вы схільныя да простых і канкрэтных довадаў - можна абвесціць, што вы пасродкавыя і трывіяльныя; у вас схільнасць да абстрактных аргументаў - вас выгодна прадставіць пустазвонам і мудрагелістым схаластам; вы зрабілі рамантычны допіс – скажуць, што наіўны сапляк. Для спрытнага палеміста папросту не існуе ўласцівасцяў, пунктаў гледжання і душэўных станаў, на якія нельга было б наклеіць ярлык нікчэмнасці суперніка.

Page 90: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

4. Non habet (канстатаваць адсутнасць - лат.). Калі вы сур’ёзны навуковец, над вамі лёгка атрымаць перамогу з дапамогай трэцяга прыёму, заявіўшы, што вы тугадум, балбатлівы мараліст, абстрактны тэарэтык або што-небудзь у гэтым сэнсе. Але вас можна знішчыць і звернучыся да прыёму Non habet. Можна сказаць, што вам бракуе тонка досціпнасці «шчырага беларуса», непасрэднасці пачуццяў і інтуітыўнай фантазіі. Калі ж вы апынецеся менавіта непасрэдным чалавекам, які валодае тонкай інтуіцыяй, вас можна разбіць сцвярджэннем, што нестае цвёрдых прынцыпаў, глыбіні перакананняў і наогул маральнай адказнасці. Калі вы разумныя, то вы ні на што не падыходзіце, бо пазбаўленыя глыбокіх пачуццяў, калі вы валодаеце імі, то вы проста ануча, таму што вам бракуе больш высокіх рацыянальных прынцыпаў. Вашы сапраўдныя якасці не маюць значэнні - трэба знайсці, чаго вам не дадзена, і ўтаптаць вас у бруд, адпраўляючыся ад гэтага.

5. Negare (адмаўляць наяўнасць - лат.) і складаецца ў простым адмаўленні ўсяго, што вам уласціва. Калі вы, да прыкладу, навуковец, то можна ігнараваць гэты факт і сказаць, што вы павярхоўны пустаслоў, пустозвон і дылетант. Калі вы на працягу дзесяці гадоў упарта паўтаралі, што верыце ў чортавую бабулю і шчыра любіце Беларусь, то на адзінаццатым годзе аб вас можна заявіць у палеміцы, што ніколі яшчэ вы не паднімаліся да пазітыўнай веры ў існаванне чортавай бабулі, а самі – бязродны касмапаліт. І гэта сыйдзе, таму што чытач нічога аб вас не ведае, а хто ведае - будзе зларадстваваць ад бачання, як адмаўляюць відавочнае.

6. Imago (падмена - лат.). Складаецца ў тым, што чытачу падсоўваецца нейкае няўяўнае пудзіла, якое не мае нічога агульнага з сапраўдным супернікам, пасля чаго гэты выдуманы супернік знічтажаецца. Напрыклад, аспрэчваюцца думкі, якія суперніку ніколі і не прыходзілі ў галаву і якіх ён, натуральна, ніколі не выказваў; яму паказваюць, што ён балван і глыбока памыляецца, прыводзячы ў прыклады сапраўды дурныя і памылковыя тэзісы, якія, аднак, не прыналежаць яму.

7. Pugna (збіванне - лат.) - прыём, роднасны папярэдняму. Суперніку або канцэпцыі, якую ён абараняе, прысвойваюць ілжывы назоў, пасля чаго ўся палеміка вядзецца супраць гэтага адвольна ўзятага тэрміна. Гэтым прыёмам карыстаюцца часцей за ўсё ў так званых прынцыповых палеміках. Суперніка вінавацяць у якім-небудзь непатрэбным “ізме” і потым б’юцца з гэтым «ізмам”.

8. Ulixes (Уліс, знак хітрасці - лат.). Галоўнае ў ім - ухіліцца ў бок і гаварыць не па сутнасці пытання. Дзякуючы гэтаму палеміка выгодна ажыўляецца, слабыя пазіцыі маскіруюцца і ўся спрэчка набывае бясконцы характар. Гэта таксама завецца “вымотваць суперніка”.

9. Testimonia (сведчанні - лат.). Гэты прыём заснаваны на тым, што часам зручна выкарыстаць спасылку на аўтарытэт (які заўгодна), напрыклад, заявіць - “яшчэ Кастусь Каліноўскі гаварыў” або “як даказаў Томас Эдысан”. Пры вядомай начытанасці на кожны выпадак можна знайсці якую-небудзь цытату, якая напавал заб’е суперніка.

10. Quousque... (дакуль... - лат.). Прыём аналагічны папярэдняму і адрозніваецца толькі адсутнасцю прамой спасылкі на аўтарытэт. Проста гавораць: “Гэта ўжо даўно аспрэчана”, або “Гэта ўжо пройдзены этап”, або “Любому дзіцяці вядома”, і гэтак далей. Супраць таго, што аспрэчана такім чынам, не патрабуецца прыводзіць ніякіх новых аргументаў. Чытач верыць, а супернік змушаны абараняць “даўно аспрэчанае” - задача даволі няўдзячная.

11. Impossibile (нельга дапушчаць - лат.). Не дапушчаць, каб супернік хоць у чым-небудзь апынуўся маючым рацыю. Варта прызнаць за ім хоць макулінку розуму і ісціны - прайграная ўся палеміка. Калі іншую фразу нельга абвергнуць, заўсёды яшчэ застаецца магчымасць сказаць: “Спадар Х бярэцца мяне павучаць, а самога малако на вуснах не высахла...”, або “Спадар Х аперуе такімі плоскімі і даўно вядомымі ісцінамі, як яго “адкрыццё...”, або “Дывіся увесь свет! Сляпая курыца знайшла збожжа і зараз кудахтае”. Словам, заўсёды што-небудзь ды знойдзецца.

12. Jubilare (святкаваць - лат.). Гэта адзін з найболей важных прыёмаў, і складаецца ў тым, што поле бою заўсёды трэба пакідаць з відам пераможца. Спрактыкаваны палеміст ніколі не бывае пераможаны. Пацярпелым паразу заўсёды апынаецца яго супернік, якога здолелі “упэўніць” і з якім “усё вырашана”. Гэтым-та і адрозніваецца палеміка ад любога іншага віду спорту. Баец на дыване

Page 91: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

сапраўды прызнае сябе пераможаным; але, падаецца, ні адна яшчэ палеміка не канчалася словамі: “Ваша руку, вы мяне ўпэўнілі”.

Вулічныя метады барацьбы с дыктатурай,якія прымяняла апазіцыя ў Сербіі:

1. МаршыМаршы праходзілі, як правіла, каля ключавых уладных будынкаў, будынкаў дзяржаўных СМІ з мэтай дыскрэдытаваць іх або для падтрымкі незалежных сродкаў масмедыя. Маршруты ўвесь час вар’іраваліся, каб прыцягнуць больш новых гледачоў.

2. Паходы на БелградСтудэнты, якія пратэставалі супраць улады Мілошавіча, чынілі доўгія паходы на Белград, каб па дарозе праводзіць агітацыю, тлумачэнні і такім чынам прыцягваць больш людзей з правінцыі. Рабілі нават паходы на роварах. Жыхары прыгарадаў таксама ішлі да цэнтра Белграда пешкі, каб там далучацца да мітынгаў.

3. Студэнцкія страйкіСтудэнты некалькіх універсітэтаў рабілі студэнцкія страйкі, да якіх далучылася з часам і частка выкладчыкаў і прафесуры. Таксама страйкавалі вучні старэйшых класаў школ.

4. Публічныя выступыПадчас спектакляў у тэатрах Белграда рабіўся перапынак і акторы зачытвалі інфармацыйныя матэрыялы апазіцыі гледачам. Падобным чынам выкарыстоўваліся і іншыя зборы вялікай колькасці людзей.

5. ШумЛюдзі выкарысталі ўсё - свісткі, дудкі, званкі, сірэны, бразготкі і інш. У корках, якія ўтвараліся падчас маршаў, мноства кіроўцаў сігналілі ў знак падтрымкі дэманстрантаў.

6. СвісткіГэта была самая папулярная прылада пад час акцый апазіцыі. Сфармаваліся нават розныя віды свісту “пытанне-адказ”, і лозунгі апазіцыі, як вядомыя “музычныя фразы” падхаплялі і працягвалі людзі з натоўпу, якія ішлі ў процілеглым кірунку. І Гэта стала паўсюдным і заўсёды падхаплялася людзьмі, не звязанымі з акцыямі. Свісток на шыі на кароткай вяроўцы быў такім жа метадам “ідэнтыфікацыі” сваіх, як і значак з сімволікай апазіцыі.

7. ЛозунгіБыў прыдуманы і стала выкарыстоўваўся набор дасціпных лозунгаў, накіраваных супраць улады.

8. Светлавыя сігналыПадчас праходу паблізу дамоў і офісаў людзі, змешчаныя ўсярэдзіне памяшканняў, шмат раз уключалі і выключалі святло ў знак падтрымкі апазіцыі.

9. КанфеціЛюдзі, якія падтрымлівалі пратэстуючых, засыпалі іх падчас маршаў канфеці і часам нават дробнай разменнай манетай.

10. Сцягі

Page 92: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Людзі выносілі вялікую колькасць разнастайных сцягоў: нацыянальных, палітычных партый, сцягоў са спартовай сімволікай, сцягі іншых краін, і нават такую экзотыку, як сцяг сэксменшасцяў, амерыканскі сцяг Канфедэрацыі і “вясёлага роджэра”. Хоць больш за ўсё было дзяржаўнай сімволікі, асноўная ідэя ўсё ж была чым больш сцягоў, тым лепш. Сцягі таксама замацоўвалі ў вокнах па дарозе мінання дэманстрантаў. Таксама вывешвалася ўсё, што можна павесіць.

11. ПародыіУ асноўным гэта былі пародыі ўласнага складання з вострай сатырай на Мілошавіча і дзяржаўныя СМІ.

12. ЛялькіДзьве лялькі сталі вельмі вядомымі - жонкі прэзідэнта і яго самога ў вопратцы зняволенага, якія насілі падчас амаль кожнай акцыі.

13. Канструктыўныя акцыіСтудэнты рабілі акцыі па ўборцы месцаў, дзе насмяцілі ўдзельнікі прамілошавічаўскіх контрдэманстрацый, якія ладзілі ўлады. Яны таксама прыходзілі мыць будынак парламента з заклікамі да ачышчэння. Таксама яны праводзілі поўныя сарказму акцыі, накіраваныя на рэктараў універсітэтаў, якія здзяйснялі ціск на чальцоў студэнцкага руху.

14. СцянаПасля таго, як улада пачала зваць студэнтаў разбуральнікамі і фашыстамі, яны пабудавалі з цэглы сцяну перад парламентам, на якой нанеслі надпіс “Мы будуем, а не руйнуем!”

15. Заявы прафесійных арганізацый5 суддзяў Вышэйшага Суду Сербіі даслалі лісты Мілошавічу з пратэстам супраць ануляванні вынікаў выбараў мясцовых органаў улады (пасля абвяшчэння розных вынікаў выбараў і пачаліся масавыя пратэсты), пазней да іх далучыліся некаторыя іншыя суддзі па ўсёй краіне. Прэзідэнт саюза пісьменнікаў таксама напісаў адкрыты ліст Мілошавічу, у якім выказаўся на карысць захавання вынікаў выбараў.

16. Ігнараванне дзяржаўных навінКожны вечар, пад час выпуску навін па дзяржаўных каналах, людзі падыходзілі да вокнаў і шумелі ўсімі сродкамі як маглі, каб сімвалічна заглушыць крыніцу афіцыйнай прапаганды. Пешаходы свісталі, а кіроўцы сігналілі. Прысуджалася ганебная ўзнагарода “самой ціхай вуліцы”. На дэманстрацыях выкарыстоўваўся лозунг “Прагляд дзяржаўнага ТБ пагражае небяспечнымі захворваннямі мозгу!”

17. Блакаванне тэлефонных лінійНезалежнай газетай быў раздрукаваны спіс тэлефонаў галоўных дзяржаўных устаноў, і паміж жылымі раёнамі былі размеркаваныя часткі тэлефонаў з гэтага спісу. Людзі бесперапынку тэлефанавалі па гэтых нумарах, цалкам паралізуючы працу тэлефонаў дзяржаўных служб. _________________

Пасля таго, як апазіцыя была абвінавачаная ў тым, што яна “утварае перашкоды для вольнага перамяшчэння транспарта”, на вуліцы было выведзена шмат паліцыі. Маршы былі забароненыя. Але тады паўстала яшчэ шмат новых сродкаў супраціву без гвалту.

18. СядзеннеУ сітуацыях, калі атрад паліцыі нападаў на дэманстрантаў, яны па камандзе імгненна садзіліся на дарогу. Падчас начных акцый да студэнтаў далучаліся праваслаўныя святары і яны ўсё разам пачыналі седзячы маліцца прама перад участкамі паліцыі.

19. ПахаванніСтудэнты ўстроілі маўклівы марш, вяртаючыся з пахаванняў настаўніка, забітага да смерці прыхільнікамі Мілошавіча.

Page 93: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

20. СвятыПад час святаў (Каляды, Новы Год) студэнты ладзілі на вуліцах вечарынкі, якія паліцыя не магла разганяць з-за вялікай прысутнасці звычайных людзей. Людзі хадзілі ўначы па вуліцах, быццам сцвярджаючы - “гэтыя вуліцы належаць нам!”

21. КругіПратэстуючыя хадзілі кругамі на ходніках, або маленькімі кругамі непасрэдна перад паліцыяй.

22 “Зялёны мужчына”Групы студэнтаў стаялі па розных баках падарожнай часткі і, калі загаралася зялёнае святло пешаходам (“зялёны мужчына”) выскоквалі на падарожную частку, гучна размаўляючы і смяючыся. Потым збягалі назад на зыходныя пазіцыі.

23. Паходы з суседзяміЛюдзі са сваімі суседзямі збіраліся ў 8 вечары і хадзілі ў сябе пад дамамі, выкрыкваючы лозунгі і ўтвараючы шум. З-за таго, што паліцыя была засяроджаная ў цэнтры горада, яна не магла кантраляваць кожны квартал.

24. Выгул сабакАднойчы людзі вышлі разам на вуліцу са сваімі сабакамі, сцвярджаючы, што яны проста вывелі іх на шпацыр.

25. КоркіЛюдзі прыязджалі на сваіх аўто ў цэнтр горада і спыняліся там, сумысна ўтвараючы коркі. Гучнае гудзенне яшчэ больш павялічвала хаос. Гэта давала магчымасць пратэстантам праводзіць пешыя паходы без абвінавачванняў у тым, што яны перашкаджаюць руху транспарта.

26. ФотаАпазіцыя фатаграфавалася на памяць насупраць паліцэйскіх участкаў, часта запрашаючы паліцыянтаў зняцца разам з імі.

27. Забаўляльная праграма для вайскоўцаў і паліцыіСтудэнты спыналі выпадкі сутычак паміж дэманстрантамі і паліцыяй, зачытваючы ім услых цытаты з Дастаеўскага. Пратэстанты спыняліся і размаўлялі з паліцыянтамі, дарылі ім кветкі і цукеркі, малявалі сэрцы і кветкі на пластыкавых шчытах. Аднойчы, каб падыходзіць пад апісанне “страшных бунтаўнікоў”, пратэстуюячыя апрануліся ў медыцынскія халаты, пажарнікі і будаўнічыя каскі, студэнцкія мантыі і інш. Распавядаюць, што аднойчы пад час мітынгу нават прайшоў конкурс на “самога прыгожага праваахоўніка”.

Студэнты і царкваЗараз стала зразумелым, што студэнты згулялі адмысловую ролю ў сербскім грамадстве. Падчас студэнцкіх маршаў мінакі сустракалі іх апладысментамі. Іншыя пратэстныя сілы рэдка прыцягваліся да студэнцкіх акцый - яны разумелі, што гэта акцыі студэнтаў і іх выкладчыкаў. Яны таксама дыстанцаваліся ад палітычных аб’яднанняў, наўзамен зрабіўшы націск на падтрымку агульнадэмакратычных прынцыпаў, лічачы сябе будучымі лідэрамі краіны. Арганізацыя студэнтаў мела вельмі добрую структуру і дысцыпліну, якая была даволі зачыненай і падазрона ставілася да людзей збоку. Негледзячы на гэта, студэнцкія акцыі адрозніваліся трыма рэчамі - гумарам, нязмушанай фантазіяй і новымі ідэямі, а таксама масавым выкарыстаннем інтэрнэту для сваёй прапаганды і пабудовы міжнароднай падтрымкі.

Царкава ў сербіскім грамадстве грае вельмі вялікую ролю. Яна падтрымала пратэстуючых, патрыярх нават меў сустрэчу са студэнтамі, што, безумоўна, сыграла вялікую ролю ў агульнай справе барацьбы супраць дыктатуры.

Page 94: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Раздзел 5.

Масавыя акцыі

Паводзіны на масавых акцыях. Парады для тых, хто не лічыць сябе Тэрмінатарамі

Масавыя акцыі

У ідэале любая акцыя – гэта чоткі механізм са сваім планам, структурай і каардынацыяй. на жаль, беларускія масавыя акцыі не вылучаюцца ні масавасцю, ні экшнам, ні арганізацыяй, якія здзяйсняюцца па прынцыпу «прыйшлі-пакрычалі-нас забралі/разагналі-чакаем наступную».

У любой акцыі павінна быць мэта (акцыя лічыцца паспяховай, калі мэта выканана, і тут не можа быць «аб’ектыўных» прычынаў паразы, пры добрым планаванні заўжды можна пралічыць дзеянні ўладаў). Пры падрыхтоўцы да акцыі ў поўнай канспірацыі павінен быць распрацаваны план, павінны быць размеркаваныя асноўныя ролі, павінны быць пралічаныя ўсе магчымыя варыянты развіцця падзеяў на момант правядзення акцыі. Актывісты арганізацый павінны прайсці спецыяльны інструктаж і адработку асноўных момантаў акцыі на практыцы (трэніроўкі на свежым паветры).

На любой акцыі павінны быць:

- арганізатары. Лідэры партый, якія часта выступаюць на акцыях – гэта не арганізатары, а проста выступоўцы; акцыя будзе ўдалай калі яе як плануюць, так і праводзяць людзі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў сферы арганізацыі і правядзення масавых акцый.

- спец.ахова. Звычайна гэта людзі з нарукаўнымі павязкамі, якія сочаць за парадкам на акцыі, прысякаюць дзеянні правакатараў, бароняць людзей у выпадку нападу адмарозкаў ці АМАПу.

- актывісты арганізацый, якім даручаны пэўны ўчастак адназнасці (падняцце сцягоў, дастаўка і вываз з месца акцыі гукаўзмацняльнай апаратуры, кантроль руху натоўпа з пэўнага флангу, камунікацыя з журналістамі і г.д.). Калі ў вас ёсць канкрэтнае заданне ад арганізацыі, займецеся толькі ім. Прафесійна выконвайце свой абавязак, не лезце ў зоны чужой адказнасці. Каардынатар групы павінен сачыць за дысцыплінай і бяспекай сваіх людзей.

- два-тры чалавекі (ці больш, у залежнасці ад маштабу акцыі), адказныя за хуткую медычную дапамогу пацярпелым. Яны маюць пры сабе ўвесь патрэбны набор лекаў.

- загаддзя падрыхтаваны рэквізіт – сцягі, расцяжкі, вуды, улёткі і г.д. (з запасам). Не трэба спадзявацца, што шэраговыя ўдзельнікі прынясуць гэта ўсё з сабой. Прафесійная акцыя павінна быць прафесійнай ва ўсім.

Падрыхтоўчыя мерапрыемствы

Page 95: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

1. Перад акцыяй абавязкова паведамце сябрам і родзічам, куды вы ідзеце. Родзічам на ўсялякі выпадак пакінце тэлефоны вашых сяброў, «Вясны», спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Дамоўцеся, што трэба вам перадаць у выпадку адсідкі.

2. Актывістам аргінізацый трэба загаддзя дамовіцца са сваім каардынатам пра месца збору, атрымаць неабходныя інструкцыі і матэрыялы, а ўжо адтуль групамі па 2-3 чалавекі (ідэальны вырыянт – хлопец+дзяўчына) рухацца ў бок самой акцыі. Перад пачаткам акцыі актывіст-разведчык павінен сачыць за сітуацыяй на месцы плануемага правядзення акцыі, і толькі на падставе яго інфармацыі можна планаваць канкрэтны шлях да месца правядзення акцыі (часта бывае, што прыйшоўшых на акцыю людзей сустракаюць аўтазакі).

3. Сачыце за сітуацыяй з транспартам: могуць закрываць станцыі мэтро, перакрываць праезд наземнага транспарту. Трэба карэктаваць час выхаду. Але ніколі не прыязджайце на месца загаддзя – нярэдка міліцыя забірае людзей перад пачаткам акцыі.Калі пераход перакрыты, арганізаваным натоўпам перасоўваемся ў той бок, дзе знаходзіцца большы памерам арганізаваны натоўп. Удзельнікі акцыі павінныя кандэнсавацца і засяроджвацца ў адным месцы.

4. Калі на вас больш дзесятка адміністрацыйных справаў, вельмі раім як мінімум за тыдзень да адказнай акцыі пераехаць да сяброў, зняць кватэру. Высокая верагоднасць, што вас прэвентыўна затрымаюць.

Што браць на акцыю?

1. Пашпарт браць. Заліковак, студэнцкіх, важных папераў не трэба. Грошы – некалькі тысяч, не болей (хутчэй за ўсё, адбяруць у міліцыі ці «пералічаць» за ўтрыманне ў спецпрыёмніку). 2.Ні ў якім выпадку не браць таго, што можа трактавацца як зброя (палкі, нажы, арматура, газавыя балончыкі). Канечне, гэтыя рэчы могуць спатрэбіцца пры сутычках міліцыяй, але ў выпадку затрымання вы маеце 90% шанцаў аб узбуджэнні крымінальнай справы.

3. Мабільны тэлефон браць (паведаміце родзічам у выпадку затрымання, для сувязі з сябрамі пад час акцыі і г.д.). Але ёсць верагоднасць, што тэлефон будзе разбіты пад час сутычак з міліцыяй альбо скрадзены пад час асабістага дагляду ў РАЎСе. Раім загаддзя мець захаваную ў тэлефоне смску «мяне забралі, жыве Беларусь!» - магчымасці патэлефанаваць няма амаль ніколі.

4. Вазьміце з сабой заплечнік (не сумку, яе лёгка згубіць). Туды пакладзіце рэквізіт (сцяг, улёткі, а таксама намочаная ў вадзе бандана ад магчымага выкарыстання міліцыяй газа). На ўсялякі выпадак – рэчы, патрэбныя ў турме (вопратка, гігіенічныя прылады, кніжка, трохі ежы), паверце, гэта нашмат палепшыць ваш настрой у першыя дні адсідкі (да перадачы). А таксама шпільку (ёй можна будзе паспрабаваць расшпіліць кайданкі).

5. Акцыя – гэта не паказ мод, не трэба прыходзіць на яе ў касцюме, а дзяўчатам – на абцасах. Апранацца – сціпла, проста, каб не прыцягваць увагу перад акцыяй. Вопратка - цёплае, цяплей чым звычайна. Усё аккуратна зашпілена, не апранайце даўгія плашчы і пальто. Значкі, стужкі апранайце толькі калі дабярэцеся да месца збору. Хлапцам раім апрануцца так, каб было зручна бегаць і, калі што, абараняцца (кароткая куртка, швэдар, джынсы, берцы). Зразумела, што вельмі хочацца прадэманстраваць новую майку з Чэ Геварам або куртку з нашыўкаю “Пагоня”. Аднак, апранаючыся такім чынам, вы моцна палягчаеце працу ментам. У такой выдатнай куртцы і майцы будзе вельмі праблематычна змяшацца з натоўпам. А уменне знікаць ў натоўпе бывае вельмі карысным, калі вы, вядома, не жадаеце любою цаною агледзець славутасці найбліжэйшага РАЎСа або з’ехаць вучыцца ў Польшчу. Не апранайце камуфляж – вас забяруць перад самым падыходам да месца запланаванага мерапрыемства і будуць вельмі доўга біць (інстынктыўна лічачы «NATOўскім

Page 96: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

захопнікам»). Калі ж усёткі хочацца «пакрасавацца» - бярыце таксоўку і выходзьце максімальна блізка да натоўпу.

6. Калі ў вас кепскі зрок, не бярыце акуляры (могуць разбіць), лепей лінзы.

7. Даўгія валасы збярыце ў прычоску (могуць цягнуць за валасы пры затрыманні).

8. Ніякіх упрыгожванняў з сабою! (ланцужкі, кольцы, пірсінг і г.д.). акрамя таго, што згубіце альбо скрадуць у міліцыі, можаце параніцца самі.

9. Сродкі першай медыцынскай дапамогі (нашатыр, валідол, ёд, бінт, пластыр і г.д.)

10. Бандана – толькі на выпадак газавай атакі! Нават і не думайце апранаць яе, каб схаваць твар ад гбшнай відэаздымкі. Людзі з прыкрытым тварам прыцягваюць увагу найболей і, што праўда, выклядаюць вельмі камічна (асабліва калі «баявік» яшчэ і ў камуфляжы – толькі базукі не хапае для камплекту). Бандану, канечне, можна і трэба выкарыстоўваць, але не для мірных акцый пратэсту дакладна.

Непасрэдна на акцыі

1. Калі ў вас няма канкрэтнага задання на акцыі – стварыце яго сабе. Не стойце і не чакайце «месію» -заводзьце натоўп, будзьце лідэрам. Скандуйце лозунгі, дапамажыце людзям разгарнуць расцяжкі, спытайце ў каардынатараў акцыі (звычайна яны вылучаюцца з натоўпа), ці патрэбная дапамога. Годзе трываць, што на нашых акцыях адбываецца бязладдзе, калі ніхто з удзельнікаў нават не разумее (таму што арганізатары не тлумачаць), куды мы рухаемся і якая мэта акцыі. Дысцыпліна і яшчэ раз дысцыпліна. Калі народ пабачыць, што нашыя акцыі адбываюцца па добра спрацаванаму чоткаму сцэнару, што на іх прысутнічае уласная ахова, працуе якасная гукаўзмацняльная аппаратура і г.д. – упэўнены, што колькасць удзельнікаў апазіцыйных акцый павялічыцца ў 10 разоў. І шмат у чым гэта залежыць ад вашых асабістых паводзінаў – будзеце прыкладам для іншых.

3. Не адыходзьце ад вялікіх групаў людзей, пад час правядзення акцыі раім увогуле не пераходзіць з аднаго месца ў іншае, трымайцеся тых, каго ведаеце. Не паспееце апамятацца, як вас схопяць і зацягнуць у аўтазак.

4. Уважліва слухайце, што гавораць нашыя людзі ў гукаўзмацняльнік (мікрафон), што гавораць хлопцы з аховы акцыі. Калі чуеце, што людзей просяць перайсці вуліцу, стаць платней, рухацца хутчэй і г.д. - не спрачайцеся з імі, хутка выконвайце просьбы, яны прафесіяналы ў сваёй сферы (прынамсі, так павінна быць), і жадаюць вам толькі дабра.

5. Калі бачыце, што камусці стала блага, асабліва пры разгоне акцыі (чалавек упаў, згубіў прытомнасць, у яго траўма) – спыніцеся, дапамажыце паплечніку. Лепей адсядзець 15 сутак, чым усё жыццё ўзгадваць, што з-за тваёй трусасці памёр чалавек.

6. Сачыце, каб дзяўчат, дзяцей і пажылых людзей не было ў першых шэрагах і небяспечных месцах. Канечне, яны таксама людзі і маюць права на супраціў, але ж абараняць народ – усёткі мужчынская справа, якая патрабуе фізічнай сілы. І часам справа вельмі і вельмі небяспечная.

7. У выпадку даўкі неабходна прыціснуць сагнутыя ў локцях рукі да грудной клеткі - такім чынам, вы зможаце амартызаваць ціск натоўпу і абараніць сябе ад здушвання.

8.Калі натоўп пачаў хаатычна рухацца - галоўнае не ўпасці, таму лепш прытрымлівацца кірунку руху натоўпу і імкнуцца быць у цэнтры яго (тут больш магчымасцяў для манеўраў, паветра, часу каб падумаць). Калі ж вы ўпалі ў рухаючымся натоўпе, то неабходна неадкладна падняцца, выкарыстаючы ўсе магчымыя сродкі - інакш вас затопчуць. Для гэтага можна ўжыць наступны прыём: хутка ўстаць на калені і локці, выставіць як мага далей наперад апорную нагу і, не згінаючы

Page 97: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

яе, пад напорам натоўпу рэзка падняцца. Або пастарайцеся згарнуцца клубком, абараняючы галаву рукамі. Апынуўшыся ў такім месцы, дзе зваліліся сябар на сябра некалькі чалавек, пастарайцеся вызваліцца любою цаною, не падвяргаючы сябе небяспецы ўдушша пад грудай целаў.

9. Небяспечна знаходзіцца поруч шкляных вітрын крам, сценаў будынкаў, дрэў. Прыціснутыя да іх натоўпам, вы можаце атрымаць сур’ёзную траўму.

10. Сачыце за правакатарамі і “шасцёркамі”.Як толькі пабачылі побач чалавека, які немаведама адкуль узяўся, сочыць за людзямі вакол сябе альбо пачынае правакаваць на бойкі – гэта «казачок». Насамрэч, праца ў “органах” непазбежна адбіваецца на знешнім выглядзе, таму пабачыць “засланых казачкоў” даволі проста (назірае за астатнімі, мала гаворыць, чорная ці спартовая вопратка, кароткая стрыжка, «твар, адораны інтэлектам», некаторыя маюць навушнік у вуху альбо рацыю). Хаця ў апошні час усё часцей на акцыях працуюць гбісты, візуальна нічым не адрозныя ад «нашых»: усе ў значках, скандуюць лозунгі, усміхаюцца. Што ж рабіць, калі заўважылі гбшнікаў? Трэба іх пільнаваць. Калі спатрэбіцца - супрацьдзейнічаць. Калі маеце вялікія габарыты, лепш за ўсё прычапіцца за казачком хвастом – ён, хутчэй за ўсё, зваліць (рассакрэцілі). Яны могуць устроіць правакацыю - падпаліць штосці, пачаць дэманстратыўна піць алькаголь. У такім выпадку - групай выштурхоўвайце іх з натоўпу, адбірайце бутэлькі. Апынецеся каля кардону міліцыі - гучна крычыце: “забірайце гэтых п’яных хуліганаў!”

Яны могуць паспрабаваць “завінціць” кагосці. Гэта пачынаецца так: з розных бакоў у адным кірунку пачынаюць рухацца некалькі падобных адзін да аднаго мужчынаў (яны загаддзя маюць наводку, каго браць – звычайна, гэта каардынатары акцыі і найбольш актыўныя ўдзельнікі). Іх задача - схапіць каго-небудзь, рэзка вынесці яго з натоўпу і здаць міліцыянтам у форме. Калі бачыце падобны рух, крычыце на іх: “сябры, асцярожна – правакатары!» альбо «воры! кашалькі выцягваюць!” І штурхайцеся на іх (ізноў-такі, гуртом лепей), торгайце за рукавы, наступайце на ногі, рабіце падножкі. Калі яны ўжо ўхапілі кагосьці, крычыце «куды вы яго павялі? Людзі, ратуем чалавека!», адцягвайце ахвяру, рэзка вырывайце з іх рук, тут галоўнае - усё рабіць хутка і рэзка. Юрыдычна аспэкт такі: калі яны дзейнічаюць у цывільным не прад’яўляючы дакументаў - значыць яны проста хуліганы.

11. Ні ў якім разе не правакуйце міліцыю! Ні з таго ні з сяго, калі яны проста стаяць і нікога не забіраюць, крычаць «выблядкі», «здраднікі Радзімы» нельга! Гэта спрацоўвае на іх, як «фас» на сабаку.

12. Будзьце вытрыманыя і лагічныя. Дурнавата атрымліваецца, калі хтосці спачатку будзе крычаць “Казлы! Менты-фашысты!”, а потым скандаваць “Міліцыя з народам!”. Ці, да прыкладу, пад час жалобнага шэсця на Дзяды разгортваць расцяжку «Не – саюзу з імперскай Расеяй». Трэба ва ўсім быць паслядоўнымі.

13. Калі бачна, што міліцыянты пачынаюць рыхтавацца да нападу, не хвалюйцеся, патлумачце людзям побач з вамі, што сітуацыя рабочая, ніхто нас забіваць не будзе, нас шмат і праўда за намі. Калі з’яўляецца панікёр - перакрычыце яго (тыя ж сканадаванні дапамогуць), можаце троху патрэсці, абняць, спытаць, як ён сябе адчувае - збіць ягоную паніку. Калі не сунімаецца - злёгку стукніце. Калі чуеце, што нехта заклікае ісці першым ў напад, кідаць камні ў АМАП і г.д, гучна крыкніце «правакатар!» (хутчэй за ўсё гэта будзе не правакатар, а радыкальны патрыёт), падыдзіце да гэтага чалавека і растлумачце, чаму небяспечна і бессэнсоўна ўступаць у бойку з ментамі. Зразумела, шмат у каго «чэшуцца кулакі», але не забывайце, што на акцыі ёсць дзеці, дзяўчаты, пажылыя людзі – іх па-просту могуць затаптаць і забіць! Сітуацыя масавага пратэсту - гэта ў першую чаргу псіхалагічнае супрацьстаянне дэманстрантаў і міліцыянтаў. І ў гэтым супрацьстаянні важна перамагаць, не даводзячы сітуацыю да варажнечы.

Заўвага: Пра «бойкі» з ментамі давайце думаць тады, калі на вуліцы выйдуць хаця б 50 000 чалавек, каб не мы іх баяліся, а яны нас, бо зараз гэта – проста марны бессэнсоўны занятак, які йшчэ і прыносіць ахвяры. Рэжыму выгадна, каб паміж намі і міліцыяй стаялі нянавісць і страх. А мы

Page 98: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

прыйшлі на акцыю не для гэтага. Мы змагаемся з дыктатурай, а не з міліцыяй (хаця сярод іх і хапае падонкаў). Канечне, гэта не значыць, што мы павінны ім паддавацца і казаць «дзякуй» калі нас б’юць нагамі (але фізічную сілу прымяняць выключна для абароны!).

14. для дзяўчат, пажылых людзей і дзяцей: калі менты пачынаюць наступ, імкнецеся як мага хутчэй перасунуцца з натоўпу да бяспечнага боку, інакш, пасля ўжывання спецсродкаў, бягучыя людзі могуць збіць вас з ног і затаптаць. Рухацца ў натоўпе лепш бокам, выставіўшы плячо наперад і здзяйсняючы ім руху налева - направа, як бы рассоўваючы людзей. Сумку лепш трымаць перад сабою, таму што, валакучы яе за сабою, рызыкуеце застацца без яе. Калі вас затрымліваюць, лепш не супрацівіцца і нават не спрачацца - нервы ў міліцыі на ўзводзе, вас элементарна могуць ні за што адлупцаваць.

Як сыходзіць з мітынгу

1. Зніміце і схавайце ўсе нашыўкі і значкі. З вамі ніхто не гуляе, таму піянерскія гульні ў “ратаванне сцяга палка” недарэчныя.

2. Нельга сыходзіць аднаму. Сыходзіць трэба групамі. Дарэчы, калі людзі сыходзяць адначасова цэлым натоўпам, нават пры актыўным іх удзеле ў акцыі, імкнуцца не чапаць. Ідзіце групамі як мага даўжэй, разам сядайце ў транспарт (частка бывае, што да асобнымі людзямі сочаць аж да самага дому і там забіраюць, таму раім адразу дахаты не ехаць).

3. калі да вас падышлі людзі ў цывільным і чагось пытаюць, імкніцеся як мага хутчэй перамясціцца ў месца вялікага скаплення людзей (напрыклад, пераход, калі вы стаіце побач з ім), пабачылі, што спыняецца тралейбус – бягом у яго! Не забывайце: гбшнікі падышлі не праводзіць з вамі прафілактычную бяседу, а адвезці вас у турму!Двое назіраюць, адзін вядзе перамовы.

4. Суправаджайце актывістаў, якія вылучыліся на акцыі актыўнасцю. Міліцыя іх таксама зазначыла і будзе спрабаваць вязаць. Суправаджайце іх як мага вялікай колькасцю людзей і як мага даўжэй - такім чынам вы і ім, і сабе забяспечваеце бяспеку.

5. Дамовіцца з сваякамі, каб сустрэлі.

6. калі вы – адзін з адказных за акцыю, спрабуйце падрыхтаваць машыну (не таксі – яна спыніцца па першаму ж патрабаванню міліцыянтаў!), якая зможа аператыўна вас забраць з акцыі. Канечне, дамоў не ехаць.

7. Калі вас вылічылі, то сцеражыцеся:

- груп людзей на шляхі вашага руху, якія быццам бы аб чымсьці размаўляюць паміж сабою або кагосьці чакаюць, пазіраючы дэманстратыўна на гадзіны

- незнаёмых, якія здалёк вам усміхаюцца і ідуць насустрач, ветліва размахваючы рукамі - яны адцягваюць увагу, вас зараз схопяць ззаду

- раз і назаўжды забудзьце ўсе, што вы бачылі аб падобных сітуацыях у кіно, нават не спрабуйце сябар перад сябрам дэманстраваць адвагу і парадыраваць Джэкі Чана. - калі вы здольныя на спрынтарскі бег - уцякайце, маладосць і адрэналін вам дамагоць.

8. У выпадку затрымання чалавека з вашай або любой іншай групы:

1. Збярыце ўсю магчымую інфармацыю, паведамце адказнаму за праваабарону чалавеку. Ён арганізуе сувязь з «Вясною», збярэ перадачу.

Page 99: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

2. Паведаміце бацькам і сябрам затрыманага.

3. Арганізуйце тэлефонную атаку на аддзяленне міліцыі, дзе ўтрымоўваецца затрыманы (пытайце, ці ёсць такі, чаму затрыманы, ці прад’яўленыя абвінавачванні, ці лі яму патэлефанаваць і т.д.). Тэлефануеце рэгулярна, у ідэале з такім крокам званкоў, каб рэгулярна чуць “дасталі”. Падбайце аб тым, каб з тымі жа пытаннямі патэлефанавалі журналісты.

4. збярыце ўсіх, каго магчыма, каля аддзялення, скандуйце лозунгі. Тым самым вы будзеце псіхалагічна ўплываць на міліціянтаў, а вашаму сябру будзе нашмат лягчэй сядзець у абязьянніку і праходзіць допыт.

5. калі вядома, калі будуць суды, паведаміць усім, каму магчыма, каб прыйшлі падтрымаць паплечніка да будынку суда. Будзьце гатовыя, што чакаць часта прыходзіцца з самага ранку да вечара, затое ўявіце, як прыемна будзе вашаму сябру пабачыць такую падтрымку!

6. У выпадку масавага затрымання і затрымання каардынатараў трэба сабраць групу, абмеркаваць сітуацыю і вызначыць хто будзе яго замяняць на час адсідкі.

Класіфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях

Гэта прыблізны пералік тых персанажаў, якія зараз і ўжо працуюць на мітынгах, вы іх бачылі і без цяжкасці ўзгадаеце.

1.”Гнюс”. Прыкідваецца інвалідам, псіхічна хворым. Часта сімулюе дэфекты мовы - гугнявіць або заікаецца. Мэта - згуляць на традыцыйнай паблажлівасці да хворага. З ім заўсёды ёсць маўклівае суправаджэнне, як мінімум адзін чалавек, функцыя якога - уступіцца за “хворага”, калі таго паспрабуюць адхіліць.

2. “Ветэран”. Прыкідваецца ветэранам вайны, крычыць, што ён ваяваў за Радзіму, і што мы – недабітыя фашыстцкія выблядкі, якія хочуць прадаць яе Захаду.

3. “Руская жэншчына”. Грушападобная цётка з адпаведнай савецкай фрызурай. Дакладная прыкмета - поўная безгустоўшчына ў вопратцы і макіяжы, выглядае так, быццам купляла вопратку ў марадзёраў - дарагая, але з трупа. Віскоча ад імя “мацярак”, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, гаворыць, што баіцца грамадзянскай вайны і г.д.

4. “Актывістка”. Выглядае як прастытутка, часта ёю і з’яўляецца. Адпаведкая вопратка і макіяж, магчымыя татуіроўкі. Функцыя - распусціць якую-небудзь пэўную чутку са спасылкай на сябе як на ўдзельніцу. Напрыклад, прыбегчы на месца збору дэманстрацыі растрапанай і страшна закрычаць - “на вас ідзе калона аўтазакаў! (бронетранспарцёраў, іншапланецянаў)». Або - “Я толькі што гаварыла з Лябедзькам, яны вырашылі…”. І г.д. Ва ўмераным варыянце распускае брудныя плёткі аб сем’ях лідэраў.

5.”Патрыётка”. Падобная на “рускую жэншчыну”, але ў вышытай кашулі, цытуе Купалу або ўласныя вершы, патрабуе слова на мітынгу, калі не даюць, абяцае аб усіх “распавесці праўду”, абвінавачвае ў працы на расейскія спецслужбы і г.д.

6. “Бомж”. Гэта статычны персанаж, часта такім і ёсць, яго або яе задача - проста мітусіцца пад нагамі з скруткамі макулатуры і крычаць гучна што-небудзь недарэчы.

Page 100: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

7. “Інтэлігент”. Дарагі касцюм, добрая дыкцыя, акуляры. Развівае тэму аб росце антысемітызму, гаворыць аб цывілізаванасці, аб Еўропе. Падвяргае крытыцы недахопы ўлады, гаворыць, што сам быў дысідэнтам, “але зараз жа зусім іншае…”.

8. “Герой з народа”. З’яўляецца сярод мітынгу, часта з уласным мегафонам, але карыстаецца ім няўмела - толькі што выдалі. Увесь час перамяшчаецца ад групы да групы, калі яго спытаць, з якой ён партыі або арганізацыі - пакажа на дальні куток мітынгу, адкуль толькі што прыбег. Паводзіць сябе вельмі нахабна, як адзін з арганізатараў, можа ўяўляцца былым дэпутатам, добра ведае ўсе прозвішчы палітычных лідэраў і іх асяроддзя, таму “па змаўчанні” трапляе на трыбуны, трэцца поруч лідэраў, лезе да тэлекамер. Яго задача - у патрэбны момант змяніць маршрут дэманстрацыі, кінуцца на міліцыянера. Калі яму дастанецца слова на мітынгу, то больш радыкальных словаў, чым яго, вы не пачуеце. Яго ніколі не будзе сярод затрыманых.

Дзеянні міліцыі падчас акцыі

Па інфармацыі з надзейных крыніц вядома, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года ў чатырох вайсковых частках былі пабудаваныя макеты цэнтра Менска ў натуральную велічыню. Кожны дзень адмысловыя падраздзяленні адпрацоўвалі аперацыю па падаўленні паўстання: ізаляваць зону, блакаваць метро, цягнікі, аўтобусы, не дазваляць людзям пакідаць населеныя пункты, расколваць і разганяць натоўп. Яны падрыхтавалі ў прыгарадзе сталіцы некалькі будынкаў, куды планавалася дастаўляць арыштаваных маніфестантаў. Былі падрыхтаваныя дубінкі, гідранты, газ, гумавыя кулі, вадамёты, не выключалася прыцягненне снайпераў, а таксама ўжыванне ручных гранат.

Сёння спецпадпадзяленні штомесяц праводзяць вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў па разгону масавых акцый, да гэтага прыцягваюцца лепшыя адмыслоўцы расійскіх ФСБ і ГРУ. Акрамя вядомых нам (АМАП, СОБР) створана некалькі спеціальных засакрэчаных падпадзяленняў, якія не знаходзяцца ў падначаленні ні КДБ, ні МУС, і якіх рыхтуюць да найбольш небяспечных аперацый па ліквідацыі народных выступаў, аж да арганізацыі забойстваў ключавых людзей у апазіцыі.Псіхалагічны ціск

Эмацыйны стан натоўпу - рэч няўстойлівая. У “органах” гэта ведаюць і намагаюцца выкарыстаць у сваіх мэтах. Вось некалькі прыкладаў:

Прыём 1. “Марш касманаўтаў”. Калона міліцыянтаў са шчытамі, ў бронежылетах і ў сваіх жывапісных шлемах дэманстрацыйна прабягае каля пратэстуючых. Мэта - выклікаць страх.Супрацьпрыём: ператварайце сітуацыю ў камедыю. Апладысменты, крыкі “шайбу-шайбу!”, “хутчэй да нас!”, «чэмпіёны!». Пакідайце ў іх кветкамі.

Прыём 2. “Дзятлы”. Міліцыянты пачынаюць рытмічна біць дубінкамі ў шчыты. Грохат прызначаны для таго, каб зрабіць уражанне, што іх вельмі шмат і яны вельмі “пагрозлівыя”.Мэта - як заўсёды - выклікаць страх.Супрацьпрыём: пачынайце рытмічна хлопаць у далоні, прытупваць нагамі і г.д. Калі так пачынаюць рабіць хаця б тысячы з 3 - грукат атрымліваецца вельмі ўнушальны. Людзі адчуваюць - нас многа, мы - сіла. Баяцца будуць міліцыянты. Важна вытрымліваць усім адзін рытм, інакш эфэкт псуецца. Добра, калі на акцыі ёсць гукаўзмацняльная тэхніка - музыка вельмі падбадзёрвае людзей.

Прыём 3. «Вырыванне з натоўпу». Некалькі найбольш «смелых» касманаўтаў падбягаюць да людзец і проста вырываюць каго-небудзь з натоўпу, ва ўсіх на вачах б’юць, закідваюць у машыну, бяруцца за наступнага. Вынік – людзі, якія бачаць гэта (як мінімум 50 чалавек) стаяць і трасуцца ад сузярцання 3-х касмантаўтаў і нічога не робяць з гэтым! Адпаведна, Ваша задача складаецца ў тым, каб не адрывацца ад агульнай масы - група эфектыўней супрацівіцца, ды і шанцы, што будзеце

Page 101: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

затрыманыя менавіта Вы, падаюць. Канечне, калі кагосці вырвалі, трэба адбіваць – тут не можа быць іншага варыянту!

Адмарозкі

Галоўнай умовай перамогі ў любой справе з’яўляецца арганізацыя людзей, якія сапраўды ведаюць, да якой мэты яны жадаюць дайсці. У дачыненні да нас - гэта абарона ад антынародных дзеянняў уладаў і сілаў, якія яны выкарыстоўваюць супраць людзей. Парады, якія мы прыводзім ніжэй, тычацца толькі фізічна падрыхтаваных мужнын і могуць быць скарыстаныя выключна ў выпадку акцыі, якая добра арганізавана і колькасць людзей на якой перавышае 20 000 чалавек. У выпадку

Адмарозкамі часта працуюць былыя крымінальнікі, радавыя спецвойскаў з садысцкімі схільнасцямі. Часта менавіта яны чыняць правакацыі (кіданне камянёў, распіццё гарэлкі на акцыі, кіданне на міліцыю). Адмарозкі звычайна нападаюць натоўпам, моцна б’юць і імкнуцца, у першую чаргу, зламаць псіхіку людзей. На арганізаваныя суполкі яны практычна не нападаюць. Таму выгляд людзей, гатовых да адпору любым коштам, іх значна цверазіць. Аднак, неабходна быць гатовым даць і фізічны адпор, тым самым уратаваўшы нашых паплечнікаў ад збіцца і адсідкі. Спецыяльна падрыхтаваная група актывістаў з 5-6 чалавек размяркоўвае ролі. Адзін, малога росту і добра апрануты ў цёплую вопратку (абарона ад удараў і нажоў), шапку, добры абутак, пры набліжэнні адмарозкаў на адлегласць 2-3 метра з разгону кідаецца ім пад ногі з мэтай збіць з ног аднаго-двух. Два чалавекі скокаюць на адмарозкаў, якія ляжаць на зямлі, і адштурхваюць іншых адмарозкаў, якія стаяць па баках, а затым спрабуюць прабіць шэраг адмарозкаў глыбей. У гэты момант у прарыў неабходна забягаць новым людзям з мэтай разрыва шэрагу і выхаду ім ў фланг і тыл (абкружаем). «Захопленых» адмарозкаў трэба адразу ж вязаць усім, чым заўгодна. Вельмі эфектыўна расшпіліць верхнюю вопратку на адмарозку і, адвядучы рукі назад, закруціць тую частку вопраткі, што на тулаве. Пры гэтым утворыцца як бы пруткая вяроўка, рукі немагчыма раскруціць. Для злучэння ног прыспускаюцца штаны да стану вышэй каленаў і ў гэтым становішчы перамотваюцца рамянём або любым прыдатным спосабам паміж нагамі. Калі адмарозкі ўзброеныя - дазволена ўсё.

Трэба загаддзя вызначыць шляхі падыходу адмарозкаў – звычайна яны нападаюць з таго месца, дзе людзі стаяць найменш арганізавана, а таксама куды адвесці жанчын і куды можна адступіць для абароны.

АМАП і спецвойскі

Вельмі магчымы сцэнар, калі першымі для «затраўкі» супраць народа кінуць адмарозкаў, а затым АМАП для навядзення так званага парадку.

Пры атацы АМАПа (альбо падобных родаў спецвойскаў) неабходна ілжывым адступам прывабіць яго на падрыхтаваныя ўчасткі з перашкодамі (лаўкі, загароджы, сметніцы і г.д.). АМАП узброены добра (дубінкі, бронежылеты, шчыткі), аднак супраць людзей яны не бяруць агнястрэльную або халодную зброю. Яго сіла - у сцяне шчытоў, якімі ён выцясняе з зададзеных пляцаў народ. Аднак у гэтым жа і яго слабасць - шлем і шчыт моцна абмяжоўвае агляд знізу, так што вельмі падыходзіць тактыка для ліквідацыі адмарозкаў. Для таго, каб прабіць сцяну шчытоў, можна выкарыстаць тыя жа лаўкі ці загароджы, якія могуць узяць 4-6 чалавек па баках, і з разгону біць у ніз шчытоў, з мэтай збіць з ног і зрабіць разрыў у сцяне шчытоў. Галоўнае ў гэтым, каб былі гатовыя адважныя і моцныя людзі, якія неадкладна ўрываюцца ў разрыў з мэтай яго пашырыць і паглыбіць – дылетансцтва прывядзе толькі да ахвяраў. Эфектыўна кідаць з блізкай адлегласці верхнюю вопратку і любыя кавалкі тканіны або пластыка з мэтай асляпіць АМАП. Можна таксама выкарыстаць фарбу, смятану, маянэз або аналагічныя сродкі для асляплення назіральных шчыткоў у шлемах. Камбінацыя гэтых метадаў, праведзеных хутка і рашуча, як паказала сусветная практыка, заўсёды прыводзіць да поспеху.

Page 102: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Спэцсродкі

Рэпрэсіўны апарат мае даволі шырокі асартымэнт сродкаў нелетальнага фізычнага ўздзеяння, асноўнае іх прызначэнне – ізноў-такі, запалохаць. Яны могуць быць больш ці менш непрыемнымі для людзей, аднак, сапраўды колькасна значную акцыю імі спыніць немагчыма.

Вадамёт

Гэтае прыстасаванне яшчэ ніколі не выкарыстоўвалася ў Беларусі, таму вакол яго склалася шмат казак і легендаў. Аднак усё гаворыць пра тое, што ў самы бліжэйшы час улады будуць выкарыстоўваць вадамёты для разгону масавых акцый.Напор вады вадамёта нашмат мацнейшы, чым у пажарнага вадамёта, таму не чакайце, што вас проста палье дожджыкам. Напор настолькі моцны, што збівае з ног любога, калі вы знаходзіцеся вельмі блізка да машыны, можна нават пашкодзіць рэбры. Таму, як толькі бачыце, што міліцыя ўключае вадамёты, трэба як мага хутчэй збіцца ў плотную кучу і схапіцца пад рукі. Можна таксама сесці, толькі ўсім разам, трымаючыся за рукі. Толькі не разбягацца! Ад вадамёта вы не памрэце, а ўладам толькі і трэба, каб усе спужаліся і разбегліся. Пры граматнай рэакцыі з боку дэманстрантаў вадамёты ёсць неэфектыўным прыстасаваннем. Канечне, мокра і халодна, часам балюча, але наша справа гэтага вартая.

Гумавыя кулі

Пакуль што ў Беларусі не прымяняліся. Але… хутка, хапэўна, будуць. Для выкарыстання гумавых куляў створаная адпаведная зброя (пісталеты, вінтоўкі і г.д.), якая адрозніваецца па моцнасці выстралу і іншым характарыстыкам. Але звычайна прымяняюць гумавыя кулі, якія разлічаныя перадусім не на стварэнне пашкоджанняў дэманстрантам, а на псіхалагічнае запужванне – стрэлы, крыкі. Але пужацца не трэба – ад гумавых куль звычайна бываюць сінякі (што праўда, вялікія). Пры пападанні кулі ў вока, сківіцу і іншыя небяспечныя месцы магчымая смерць. Таму абавязкова прыкрываем галаву, на акцыю апранаем тоўстую вопратку, шапку. Толькі не разбягаемся!

Слезацечны газ

Часьцей за ўсё газ ужываецца ў выглядзе банальных балёнчыкаў, якія раздаюць міліцыянтам. Ужываць іх магчыма толькі зблізу, і супраць натоўпу яны малаэфэктыўныя. Існуе таксама магчымасць распыляць газ “аблокамі”, для гэтага самім міліцыянтам прыйдзецца запакаваць свае твары ў супрацгазы. Спосаб можа быць больш ці менш эфэктыўны ў залежнасці ад ветру і вільготнасці. Звычайна дэманстрантам ў такіх выпадках варта арганізавана адступіць на адлегласць, на якой газ будзе рассейвацца. Дапамагае замотваньне твараў. Падтрымлівайце тых, хто ўжо кепска бачыць і страціў арыентацыю. Добры дэманстрант ніколі не пакіне таварыша, нават незнаёмага. Існуюць таксама адмысловыя гранаты з газам. Але ў прынцыпе, вялікую дэманстрацыю асабліва такім чынам не атруціш. Тут эфект, зноўку, збольшага псіхалагічны – выбухі, дым.

Калі вы атруціліся газам, не трыце вочы і не прамывайце іх халоднай вадой, патрывайце трохі – непрыемна, але несмяротна. Лепш усяго здымае запаленчы працэс кавалак лімона, прыкладзены да вачэй. Пры першай магчымасці хутка пакінуць месца ўжывання газу! Сыходзіць ад воблака перпендыкулярна кірунку ветра. Зачыніць рот і нос тканінай, змочанай любой вадкасцю (вось навошта нам патрэбна бандана!). Хутка і часта міргаць, каб слёзная вадкасць змыла хімічнае рэчыва. Дыхаць як мага радзей, але ж не дапусціць рэфлекторнага прыпынку дыхання (калі што, рабіць штучнае). Патрапіўшы ў воблака - накрываць твар - з запасам, але шчыльна. Каб невялікай порцыяй паветра пад курткай можна было дыхаць нейкі час. Так часта рабілі пад час ваенных

Page 103: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

газавых атак напачатку 20-га ст. Інструкцыя абвяшчала - легчы, атуліцца шынялём і ўтрымліваць пад ім паветра для дыхання.

Дубінкі

З пачатку 90-х гэта неад’емны элемент міліцэйскага гарнітуру. Яны таксама бываюць розныя - паводле вагі, гнуткасці, апрацоўкі паверхні. Прызначаныя, як не цяжка здагадацца, для таго каб біць. Блякуйце рукамі - сінякоў, канечне, дастанеце, але галава важней.

Выкарыстанне аўтамабіляў

Часам, выкарыстоўваюцца аўтамабілі, якія павольна наязджаюць на людзей. Іх можна высілкамі пары дзясяткаў чалавек спыніць, адарваўшы колы ад зямлі з аднаго боку і наглядна патлумачыўшы кіроўцу, што далейшыя замахі на жыццё і здароўе грамадзянаў прывядуць да таго, што ён будзе ляжаць на дарозе коламі дагары. Калі ж на вас едзе бронетранспарцёр – усёткі лепей адысці, яшчэ будуць магчымасці праявіць свой гераізм!

Разгон

Найперш, як заўсёды, не баяцца.Два асноўных прыёма пры разгонах - гэта рассячэнне натоўпу на часткі і выцісканне.

Выцісканне Міліцыянты франтальна наступаюць і навальваюцца на дэманстрантаў з мэтай зрушыць іх у патрэбным кірунку. Гэта можа быць проста націск, а можа суправаджацца ўдарамі. Адразу скажам, што калі гаворка ідзе пра шматтысячную дэманстрацыю, то такая спроба абломіцца. Галоўнае ў такім выпадку – кантраляваць флангі, каб людзей не разбягаліся ў бакі – «у рукі» ментам. Тыя, хто ўдзельнічаў у акцыях 90-х гадоў, такое памятаюць. Розніца ў масе настолькі значная, што шэрагі міліцыянтаў проста зносіць ледзь толькі народ пачынае ціснуць, а заднія шэрагі дэманстрантаў могуць нават не заўважыць, што нешта адбылося. Пярэднія могуць атрымаць сінякоў і гузакоў, але мы ж такой лухты не баімся.

Рассячэнне Гэта рэзкая атака на натоўп строем падобным да нямецкай “свінні” - клінам. Мэта – рассенчы вялікі натоўп на некалькі меншых частах, дэзарыентаваць людзей – іх лягчэй разганяць. Гэта можа суправаджацца рознымі шумавымі эфектамі, паліваннем вадой і выглядаць даволі страшна. Трэба падавіць у сабе інстынктыўнае нерацыянальнае жаданне змыцца, і сутракаць налёт счэпленымі шэрагамі, прычым пачаць масавы рух на іх. Першыя хвіліны будзе не соладка, але калі натоўп пачне выціскаць і змінаць клін, ім давядзецца пяціцца задам у вельмі нязручнай амуніцыі, адчуваючы небяспеку ўпаcці на спіну - і нервы пачнуць “граць” ужо з іншага боку. Паколькі першы шэраг счапляецца рукамі і не можа абараняцца ад удараў, абавязак другога і трэцяга -прыкрываць гэтым героям галовы й плечы. Заднія павінны ўдзельнічаць у руху-націску і падтрымліваць дзеянне шумам – пляскаць у далоні, скандаваць лозунгі. Тут ізноў жа ж галоўнае – плотна стаяць, не разбягацца.

Сродкі абароны на акцыях

Page 104: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Калі вы прыйшлі на акцыю не проста «пастаяць-паслухаць», гэтыя парады для вас.

1. Калі пара не зімняя, абавязкова паверх вопраткі апраніце вятроўку. Яна досыць аб’ёмная, каб схаваць некаторыя карысныя прыстасаванні. На знешні бок левай рукі (калі вы ляўша, наадварот) мацуецца кароткая драўляная палачка. Лепш усяго, калі бок, звернутая да рукі, будзе плоскай, а вонкі – завостранай. Не выкарыстоўвайце для гэтых мэтаў жалязякі – іх элементарна кваліфікуюць як зброю. Мацаваць лепш бінтам, не вяроўкай - рызыкуеце пераціснуць руку, а папраўляць гэтую справу на вачах у міліцыі не варта.

Мала ментоў умеюць варочаць дубінкай як трэба (што праўда, з кожным годам гэтае ўменне паляпшаецца), таму тэхніка ўдару звычайна стандартная: удар з адцяжкай зверху ўніз. Стандартна людзі інстыктыўна паднімаюць левае руку для абароны, прымаючы ўдар на яе, і атрымоўваюць удар, які ламае ім адну або дзве прамянёвыя косці. Аднак у дадзеным выпадку ўдар, які патрапіў у вашу абарону, размяркоўваецца па плошчы рэйкі, і ваша задача - усяго толькі не апусціць руку. Прымаць удар трэба як мага бліжэй да рукі форварда, тады дубінка, перахіліўшыся праз ваша руку, па інэрцыі праскочыць далей. Зараз хапляеце вольны канец дубінкі правым рукой і разгортваецеся па гадзіннікавай стрэлцы, трохі апускаючы левае руку. Воссю кручэння будзе ваша левае рука. Усё, 3-5 секунд для ўцёкаў у вас ёсць, на падыходзе астатняя гвардыя, так што спыняцца для «дабівання» не трэба. Можна проста падставіць абарону пад яго руку, ён яе хвалебна адаб’е, аднак задавальненне не тое. Ваша перавага ў тым, што для выканання гэтага прыёму не патрабуецца ніякая падрыхтоўка - бо нават рукой прыкрыцца можна да пачатку ўдару - не ведаючы, што рука абароненая, мент нават не зверне на яе ўвагу. Калі абароны няма, то трэба адыходзіць, але не назад, а направа, калі ёсць магчымасць (там менту шчыт мяшае варочаць), або налева, але ў крайнім выпадку – робячы крокам трохі ўправа і наперад бокам. Тады прымаць удар прадплеччам, ловячы тую частку дубінкі, якая бліжэй да рукі міліцыянера (у ідэале - адразу пасля рукі). Пад удар прадплечча падстаўляць не трэба - тут ужо яго кулак цвярдзей вашага перадплечча. Далей - як і праца з абаронай, аднак сіняк на руцэ гарантаваны.

2. Добра прымацаваць на спіну над ныркамі якія-небудзь пласціны для абароны. Зноў жа, вятроўка затуляе, не моцна маячыць такая абарона.

3. Самаробны ахоўны жылетУ сутыкненні з ментамі важна зацерагчы ад удару дубінкай тулава і галаву. У краінах, дзе сутыкненні з паліцыяй з’яўляецца чымсьці накшталт традыцыі, маніфестанты выкарыстаюць для гэтага матацыклетныя шлемы, галаўныя ўборы і самаробныя жылеты. Жылет вельмі карысная рэч – у ім вы фактычна не адчуваеце ўдараў.Галоўная задача жылета - абарона жывата, нырак і плечаў. Таму не трэба кроіць жылеты, якія закрываюць вас ад шыі да каленаў - у такім уборы вы будзеце нерухомыя. Досыць раскроіць яго па падабенстве лёгкага бронежылета. Аснова - грубая трывалая тканіна. На яе ідзе пластіна, якая бярэ на сябе ўдар (напрыклад, 30 мм паралан), а зверху гэта затуляецца пласцінамі з тонкага трывалага пластыка або жэсці. Пласціна прымае ўдар дубінкі або кулака і размяркоўвае яго па ўсёй сваёй плошчы, паралон гасіць энергію ўдару. Пласціны варта падабраць так, каб яны не мяшалі вам рухацца, нахіляцца і г.д. Усё павінна быць моцна сшытым - інакш жылет разваліцца ад некалькіх удараў. Тут ёсць небяспека - калі АМАП (не простыя міліцыянты) заўважаць вашае прыстасаванне, вас будуць доўга і жорстка біць у машыне ці аддзяленні.

4. Небяспечны захоп за руку - адзін трымае, перыядычна падтрасаючы, каб вы не згрупіраваліся, астатнія збіваюць. Вятроўка і тут добра дапаможа. Рэзкі рывок - і рука мента проста саслізне з тканіны. Калі жа захоп вырабляецца за тканіна вятроўкі - яму жа горш. Рэзкае кручэнне рукой у локці ад сябе - і рука вольная.

5. Захоп «за грудкі». Фіксуеце сваімі рукамі рукі які захапіў Вас - і рэзкі праварот на месцы - зноў жа, некалькі секунд да ўцёкаў вам забяспечаныя.

6. Калі вас збілі з ног, не спрабуйце ўстаць, не рабіце рэзкіх рухаў. Калі павалілі на зямлю і б’юць нагамі, старайцеся легчы ў «позу эмбрыёна» (ногі падцягнуты да тулава, галава максімальна

Page 105: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

прыціснута да плеч, локці прыкрываюць жывот, печань прадплеччы – корпус і галаву). Прыкрывайце пах, копчык, скроні і патыліцу – не бойцеся ўдараў у твар! (зламаны нос і вусны будуць толькі на карысць пад час суда). Пры кожным удары затрымлівайце дыханне – рэбры ламаюцца пры выдаху! Крыкі ўваходзяць у чаканыя паводзіны, на іх не рэагуюць. Вашы ляманты тыпу “прыбяры рукі!” будуць дзейнічаць наадварот. Не тузайцеся, калі на вас надзелі кайданкі - яны могуць ад гэтага аўтаматычна мацней зашпіліцца і зламаць косць.

7. Прышпіліце да вопраткі ангельскую шпільку або майце пры сабе кавалачак тонкага сталёвага дрота. Калі вы ўсёткі патрапілі ў ментаўскую машыну, пастарайцеся засунуць дрот або шпільку ў замок і крутануць, ёсць шанец адшчапіць яго. Добра да гэтай справы прыцягнуць таварышаў па няшчасці. Як толькі адчыняцца дзверы - выскоквайце і бяжыце. Калі вас выбяжыць шмат, шанцы паймання рэзка падаюць, ды і некалі вас лавіць – такіх жа самых наловяць яшчэ шмат.

8. Не спрабуйце сімуляваць рэзкае пагаршэнне самаадчування. Міліцыя ведае, як біць, і калі пасля ўдару па назе або нырцы вы хапляецеся за галаву, хутчэй за ўсё Вам дададуць яшчэ, каб вы не ўсталі ўжо дакладна. Каця, калі ўсё зрабіць правільна, атрымацца можа. Імітацыя сардэчнага прыступа і сатрасення мозга (небяспечна для здароўся, скарыстоўваць толькі ў надзвычайнай сітуацыі і людзям, у якіх няма праблемаў з сэрцам і ціскам – можна памерці!). У аддзяленні міліцыі папрасіцеся ў прыбіральню (у спецпрыёмніку прама на месцы). Выпіце там вады з-пад крану столькі, сколькі зможаце (2-3 літры), выпаліце 3-4 цыгарэты запар, нават калі не паліце. Не вельмі (!) моцна ўдарцеся патыліцай аб сцяну. Вынік – вас ванітуе, твар зялёны, магчымая страта прытомнасці – хуткая канстатуе лёгкае сатрасенне. Сэрца: робім тое самае, плюс для такога выпадку ідэальна, калі ў вас з сабой будзе схаваная ўпакоўка кафеіну (з’ядаем 4-5 таблетак). Як мага хутчэй прысядаеце максімальную колькасць разоў (70 хопіць). Вынік – агромны скачок ціска ўверх. Будзьце гатовыя, што вам насамрэч будзе вельмі і вельмі кепска. Небяспека: у апошнія гады ўсё часцей ужываецца практыка, калі хуткая аказвае першую дапамогу і з’язджае, не забіраючы вас у лякарню. А вы – ужо з падарваным здароўем – застаецеся на сутках. Калі вас засякуць за «падрыхтоўчымі» мерапрыемствамі – біць будуць да паўсмерці. Так што вельмі добра думайце. Паўтараем – рабіць толькі ў экстрэннай сітуацыі і толькі тады, калі ўпэўнены, што зробіце ўсё граматна і хуткая насамрэч прыедзе.

Прыёмы асабістай абароны.На аснове рукапашнага бою

Заўвага: Барацьба за жыццё не мае нічога агульнага з баявым мастацтвам самаабароны без зброі або са спартовымі відамі барацьбы. Тут трэба выяўляць адважнае процідзеянне з добрай часткаю злосці і жывёльнага інстынкту, тут дапушчальныя забароненыя ўдары і любыя трукі. У выпадку сур’ёзнай небяспекі рызыка павінна быць супамерная з тым, што губляеш.

Нашыя парады будуць карысныя не столькі ўдзельнікам апазіцыйных акцый, колькі выдатна могуць быць прымененыя пры нападзенні на вас вулічных бандытаў (хуліганаў, гвалтаўнікоў), тым самым, уратоўваючы не толькі ад «сутак», але і ад страты кашальку. Мы не маем мэтай навучыць вас спосабам рукапашнага бою. Толькі дасведчаны інструктар на працягу некалькіх месяцаў упартых трэніровак можа зрабіць гэта. Каб стаць экспертам у баявых мастацтвах, валодаць выдатнай рэакцыяй і быць у добрай фізічнай форме, неабходна выдаткаваць значна больш часу. Але ж зусім не трэба быць баевіком, каб умець даць годны адпор. Калі на чалавека здзяйсняецца напад, ён, каб абараніцца, інстыктыўна прыводзіць у рух рукі і ногі. Калі да гэтых натуральных паводзін дадаць некалькі прыёмаў, вывучаных загадзя, то эфектыўнасць абароны прыкметна ўзрастае.

Што ж тычыцца спецвойскаў, то не забываем аб тым, што на акцыях яны носяць шлемы, бронежылеты і шчыткі – таму амаль не адчуваюць удараў, звычайна ў два разы вышэй і ў тры шырэй за нас, таму іх перамагчы вельмі і вельмі цяжка, разлічваем толькі на хуткасць, імнемся

Page 106: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

паваліць ворага на зямлю, сарваць шлем альбо на скрайні выпадак прымяняем спадручныя сродкі (выхапіць у іх дубінку і біцца ёю, выхапіць і абараняцца шчытом, а таксама палкі, сметніцы і г.д.). Касцеты прымяняем вельмі акуратна – знойдуць – магчыма, крымінальная справа. Камні, лёд, тым больш “кактэйлі Молатава” – ніколі, вы падставіце людзей, што побач (яшчэ будзе час паказаць смеласць і патрыятызм). Увогуле на АМАПаўца ідэальна наскокваць удваіх-утраіх і спрабаваць заваліць на зямлю – пакуль падымецца, вы будзеце ўжо за кіламетр. Але ж калі на вас нападаюць “людзі ў чорным”, нашыя парады будуць надзвычай карыснымі.

жыццё - гэта не амерыканскі “баявік”. Выкарыстайце “брудныя” прыёмы і не давайце свайму суперніку перадыхнуць. Будзьце бязлітасныя. У вашых ударах павінна адчувацца нянавісць. Не спадзявайцеся на адзін добры ўдар: наносьце як мага больш удараў і як мага хутчэй. Калі ваш супернік зрынуты, працягвайце збіваць яго датуль, пакуль вы не ўпэўніцеся, што ён больш не паднімецца (калі няма ўпэўненасці, што калі пабяжыце, ён вас не дагоніць). Не падавайце яму шанцу сабраць свае сілы.Трымаеце суперніка на адлегласці. Наносьце ўдары нагамі, кідайце ў яго розныя прадметы, не дазваляючы яму зблізіцца з вамі і схапіць вас. Гэтая парада асабліва добры для жанчын, бо большасць з іх слабей за іх супернікаў-мужчын.

Для жанчыны самым эфектыўным сродкам абароны з’яўляецца, несумнеўна, удар нагой, таму што ногі дазваляюць ёй знаходзіцца на большай адлегласці ад ворага. Удар нагой дасягае выдатных вынікаў, калі ён накіраваны ў найболей ранімае месца - пах. Хуткі і дакладны ўдар, нанесены ў прыдатны момант, да якога далучаецца пранізлівы крык, на некаторы час можа пазбавіць злачынцу адказнай рэакцыі і дазволіць ахвяры збегчы. Да таго ж, мужчына не будзе чакаць адпору ад “слабога полу” – гэтым трэба карыстацца!

Самыя небяспечныя месцы на целе – голені, калені, пах (у мужчыны). Калі дазваляе рост –галава (скроні, шыя). Ніколі не глядзіце туды, куды жадаеце стукнуць, каб не даць суперніку магчымасці адгадаць ваш намер і адхіліцца ад удару. Глядзіце яму прама ў вочы.

Першы пярэдні ўдар хуткі і застае знянацку. Патрэніруйцеся з сябрамі ў нанясенні ўдараў правай і левай нагой. Паспрабуйце нанесці як адзінкавыя ўдары, так і серыю ўдараў (замест суперніка можна выкарыстаць падушку). Бакавы ўдар можна накіраваць у голень, і тады ён атрымоўваецца балючым і эфектыўным. Практыкуйце амаль адначасовыя ўдары нагамі «пах-голень», «пах – кулаком па кадыку», «пах - бакавой удар у галаву». Патрэніруйцеся ў адхіленні ад удараў справа і злева.

Трэба навучыцца наносіць бакавыя ўдары хутка і некалькі раз запар, перамяшчаючы вагу цела назад, каб не страціць раўнавагу. Не рабіце надзвычай рэзкіх рухаў, каб не пашкодзіць сваё калена.

У выпадку нападу ззаду можа спатрэбіцца ўдар нагой назад. Гэта амаль інстыктыўны рух, выкананы хутка і моцна, вельмі эфектыўны. Калі вас схапілі ззаду, наступіце суперніку на ногі, нанясіце ўдар па ладыжках, працягніце руку назад, схапіцеся за пах або стукніце па ім. Вашы локці таксама з’яўляюцца эфектыўнай зброяй. Рэзка зрушце імі назад і нанясіце ўдар па рэбрах і вышэй па горлу.

Пасля таго, як вы ўразумелі сабе становішча суперніка, трэба нагнуцца наперад, як для таго, каб захаваць раўнавагу, так і для таго, каб надаць сілу ўдару, цэлячы ў галёнку, калена, пах. Удар будзе значна больш балючым, калі стукнуць пяткай.

Іншыя сродкі абароны: стукнуць суперніка па шчыкалатцы абцасам або наском, каленам у пах, асабліва калі стаіш насупраць яго на блізкай адлегласці. Прыёмы абароны ад удараў нагамі складаюцца ў тым, каб рабіць адскокі назад, таму важна трэніравацца, каб навучыцца адскокваць назад лёгка і хутка, на роўных нагах, каб не атрымалася засяроджванні ўсёй вагі толькі на адной назе з рызыкай завальвання назад. Вучыцеся імгненна прысядаць і адскокваць убок! У выпадку з грузнымі і тлустымі амапаўцамі менавіта хуткасць і падвіжнасць дапаможа перамагчы – на ўласную фізічную моц і тэхніку спадзявацца бессэнсова.

Імкніцеся заўсёды стаяць «у стойцы» - левая рука сагнутая – запясце на ўзроўні ілба, правая сагнута на ўзроўні грудзіны, корпус трохі нахілены наперад і развернуты ўправа, левая нага ўперадзе

Page 107: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

(ляўшам – усё зеркальна наадварот). Локці не «распускаем» ад тулава. З такой пазіцыі ўдары будуць моцнымі, а самі вы будзеце трымаць раўнавагу. Вялікае значэнне маюць прыёмы адказнай рэакцыі і стварэння разнастайных перашкод. Усё трэба рабіць хутка, каб дэзарыентаваць суперніка і памяшаць яму сабрацца з сіламі. Будзеце хітрымі – рабіце ложныя выпады рукамі і нагамі, а потым імгнецца біце ў іншае месца. Па заканчэнні любога ўдару імкніцеся адразу што вяртацца ў тую позу, з якой пачыналі біць (т.зв. рэверс). Ніколі не біце ў закрытыя абароненыя месцы суперніка – шукайце «калідоры» між імі, болевыя кропкі.Каб абараніцца ад нападу спераду, неабходна заўсёды памятаць, што мэтай з’яўляецца абарона і падрыхтоўка да ўцёкаў, а не барацьба, таму будзе добра любое дзеянне для ажыццяўлення вызначанага. Але не забывайце, што на рукі разлічваць асоба не трэба (дзяўчатам увогуле), толькі хуткасць. Рухайцеся (значна цяжэй патрапіць у чалавека, калі ён рухаецца), пры гэтым крычыце, адбівайцеся, драпайцеся, кусайцеся, калі схопяць.

Калі рукі сціскаюць ваша горла, не спрабуйце схапіцца за іх, а пачынайце яго заўгодна адцягваць увагу суперніка, наносячы яму ўдары нагамі, каленамі, локцямі, цэлячы ў самыя адчувальныя месцы, драпаючы яго, кусаючы. Эфектыўна таксама, што ёсць моцы ўпіраючыся ў ніжную сківіцу, давіць галаву суперніка назад.

Абараняцца рукамі значна лягчэй мужчыне, чым жанчыне. Лепей біць кулакамі і рабром рукі (вельмі эфектыўна такім «нажом» даць у горла). Кулак: далонь трэба трымаць моцна сціснутай, вялікі палец па-над астатнімі. Калі наносіцца ўдар, добра суправаджаць яго гарлавымі крыкамі, якія псіхалагічна дапамагаюць ахвяры ўзмацніць абарону і атрымаць псіхалагічны зарад, спалохаўшы ворага праявай адказнай агрэсіўнасці. Для трэніроўкі ўстаньце на калены, практыкуючыся ў нанясенні хуткіх удараў аберуч, спрабуючы большую частку сваёй вагі перанесці на верхнюю палову цела. Іншыя прыёмы абароны рукамі: шчыпкі і ўкусы ў самыя ранімыя месцы (вушы, нос, рот, прадплечча, нават пах – не саромцеся!); драпаць усе адчыненыя і даступныя часткі цела; біць пальцамі ў вочы, локцем у твар, пад падбародак, у пах, далонню рукі са ўсяго размаху пад нос, каб супернік прыслабіў захоп. Пастарайцеся нанесці моцны і рэзкі ўдар па шыі атакуючага, лепей рабром ладоні. Такі моцны ўдар можа надоўга вывесці вашага суперніка з ладу (нават да летальнага зыходу). Нанясіце ўдар па адамавым яблыку (кадык) і схапіце суперніка за горла. Гэты ўдар зб’е яго дыханне і можа пашкодзіць храшчы. Складзеце рукі ў замок і нанясіце рэзкі ўдар па вуху. Гэты прыём часта выкарыстоўваецца гульцамі ў амерыканскі футбол, каб аглушыць суперніка. Пашкоджанне барабанных перапонак выклікае галавакружэнне і моцны боль. «Аперкот» - моцны ўдар кулаком у галаву знізу зверх з-пад ніжняе сківіцы.

Калі вораг выкарыстае правую руку для таго, каб спыніць вас, то ён выставіць наперад і правую нагу. Туды і трэба біць, адначасова імкнучыся паралізаваць руку, якая вас схапіла

Калі вы на зямлі і супернік жорстка б’е вас нагамі, паспрабуйце перавярнуцца, робячы шчыт з рук для самых неабароненых частак цела, асабліва галавы. Абхапіце аснаванне чэрапа рукамі, абараніце вушы і галаву з бакоў запясцямі рук, наблізьце калены да грудзей. Крычыце пранізліва, прыкідваючыся, што вы адчуваеце боль нават больш неабходнага - магчыма вораг, здаволены эфектам, не будзе больш збіваць вас. Калі ваш супернік апынуўся зверху, а вы тварам да яго - укусіце за вуха, схапіце за ноздры і ткніце пальцам у вочы – моцна, да крыві! Не вагайцеся, што «маральна», а што не – вораг скарыстае гэтыя секунды на сваю карысць.

Калі на вас нападае ўзброены чалавек, не аказвайце супраціву, паколькі звычайна той, хто валодае зброяй, мае і намер ужыць яго.

Калі форвард жадае звязаць вас, вы павінны ўжыць хітрасць: глыбока ўздыхнуць, адвесці назад плечы, змацаваць рукі. Пазней вытхнуўшыся і паслабіўшы рукі, вы ўбачыце, што вяроўка саслабла.

Выкарыстанне імправізаванай зброі

Page 108: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Можна выкарыстаць мноства звычайных прадметаў, калі не як смяротную, то як досыць эфектыўная зброя.

1. Вострыя прадметы. Любы востры прадмет, напрыклад, асадку або аловак, можна выкарыстаць як нож і нанесці імі ўдар па суперніку. Біце ў вочы. Для гэтага таксама можна выкарыстаць расчоску.

2. Ключы. Ключы, заціснутыя ў вашай руцэ з вострымі канцамі паміж пальцамі, таксама могуць быць скарыстаныя для нанясення ўдару па суперніку.

3. Рэмні. Рэмень з цяжкай пражкай або веласіпедны ланцуг могуць выкарыстоўвацца як пуга або дубец.

4. Аэразолі. Розныя тыпы аэразоляў: ачышчальнікі ракавін і духовак, лак для валасоў, дэзадаранты - можна выкарыстаць, каб асляпіць ворага. Фарба ў аэразольным пакаванні з’яўляецца эфектыўным сродкам, якая да таго ж пакідае на зламысніку сляды. Можна кінуць у вочы суперніку хлорку. Ужываючы вышэйпералічаныя сродкі, не забудзьце заціснуць свой рот і нос рукой, затрымаць дыханне.

5. Кіі, парасоны. Гэтай зброяй можна наносіць удары па ўнутраным боку запясця, локцям і каленным чашачкам ворага.

6. Звычайныя прадметы. Амаль усе прадметы, што ў вас пад рукой, можна выкарыстаць у мэтах самаабароны. Напрыклад, слоікам, кружкай можна нанесці ўдар па ключыцы. Ліхтар выкарыстоўваецца як дубінка. Электрычнай лямпачкай, якую неабходна трымаць за цокаль, абгорнутую ў вопратку або рушнік, можна нанесці мноства парэзаў, калі кінуць яе ў твар свайго суперніка.

7. “Дубінкі”. Любы цяжкі прадмет: жменя дробных манет, кавалак мыла, кававая кружка - можна загарнуць у шкарпэтку або ў які-небудзь прадмет вопраткі і выкарыстаць як дубінку. Таксама можна набіць любы мех пяском, снегам – боль ад такіх удараў будзе вялікім (дарэчы, сінякоў не застаецца – «біццё мяхамі» нярэдка прымяняюць менты пры збіцці ў аддзяленнях і турме).

8. Дубінкі, шчыты. Як мы адзначалі вышэй, будзе цудоўна выхапіць у АМАПаўца гэтыя рэчы і карыстацца імі самім.

Калі нападае група

Абарона ад нападу групы – вельмі няпростая справа, асабліва калі вы абараняецеся адзін. У бойцы з групаю найбольш важнае – адразу не разгубіцца і займець выгодную прасторавую пазіцыю – ні ў якім разе не даваць загнаць сябе ў кут, заўжды трымаць супернікаў у полі зроку, імкнуцца не падпушчаць блізка да сябе і за спіну. Скачыце, бегайце, не стойце на месцы! Старайцеся таксама адразу рабіць бакавы моцны ўдар у таго, хто злева (калі ляўша – справа). Імкніцеся таксама спачатку мець справы з самым вялікім і моцным, астатнія не так небяспечны. Можна абраць адну з трох тактык: - прадзерціся скрозь лінію ворагаў і збегчы далей; - імгненна “вырубіць” асноўнага байца і дэмаралізаваць суперніка; - атакаваць першым, раскідаўшы групу ў бакі.Натуральна, стратэгію бою выбіраюць зыходзячы з пэўнай сітуацыі. Супраць вас група хутчэй за ўсё будзе ўжываць наступныя прыёмы: 1 . Заахвочванне. Калі чалавека альбо воклікам, альбо жэстам прымушаюць адцягнуць увагу ад таго, хто будзе наносіць удар, прымушаюць зрабіць неасцярожны рух, напрыклад крок назад, каб спатыкнуцца аб прысеўшага ззаду ззаду чалавека. 2 . Кіраванне. Адзін з ворагаў, не зважаючы ні на што, захоплівае вас і валіць долу, альбо ставіць у позу, зручнае для ўдару, і трымае мёртвай хваткай, не даючы абараняцца, іншыя ў гэты момант б’юць.

Page 109: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3 . Уключэнне. Ворагі наносяць удары з разлікам на тое, што, абараняючыся ад аднаго, вы дасце магчымасць дзейнічаць другому, або, ухіляючыся ад удару, наляціце на іншы, падрыхтаваны загадзя другім праціўнікам, які дагэтуль трымаўся ў цэню. 4. Выключэнне. Аначасовае нанясенне некалькіх цвёрдых удараў з ўсіх бакоў, ад якіх вы губляеце каардынацыю і панікуеце.

Кропкі цела, найбольш прыдатныя для паражэння ў рукапашным баі

Кропкі галавы

Удар у скроньСкронь з’яўляецца адным з слабых месцаў чэрапа. Глыбока пад скронню размяшчаецца артэрыя мазгавой мембраны. Сярэдняя таўшчыня чэрапу - 5 мм, у найбольш тоўстым месцы яго таўшчыня 1 см, у вобласці скроні таўшчыня чэрапа ўсяго 1-2 мм. Удар у гэтую вобласць можа прывесці да сатрасення мозгу, страты прытомнасці і смяротнаму зыходу.

Удар у аснаванне чэрапуКропка знаходзіцца ў месцы сучлянення патыліцы і першага шыйнага пазванка. Удар у гэтую вобласць прыводзіць да страты прытомнасці, вельмі моцны ўдар перабівае нерв і прыводзіць да неадкладнай смерці.

Удар па макаўцы (макушке), цеменіГэта даволі слабое месца чэрапа. Слабы ўдар па гэтай кропцы можа сатрасенне мозгу. Моцны ўдар можа пашкодзіць мозг, выклікаць кровазліццё і, у канчатковым падрахунку, смерць.

Удар па патыліцыГэтая кропка размешчаная ў цэнтры задняй часткі чэрапа ў месцы сучлянення некалькіх касцей і прамацваецца як злёгку выцягнутая структура. Пры ўдары ў гэтую кропку наступае сатрасенне і страта прытомнасці. Калі ўдар вельмі моцны, то гэта можа прывесці да кровазліцця і смерці. Удар па надброўнай дузеГэтыя кропкі размяшчаюцца над бровамі. Праз гэтыя вобласці праходзяць крывяносныя сасуды і нервы. Удар сярэдняй сілы можа пашкодзіць іх і выклікаць кровазліццё ў вочы і страту прытомнасці. Удар у ніжнюю сківіцу Гэтая кропка размешчаная на куту сківіцы ніжэй месца, дзе яна злучаецца з вухам. Моцны ўдар у гэтую вобласць разбівае косць на дробныя кавалачкі. Гэтая вобласць вядомая таксама як “вобласць накаўту”, бо бакавы ўдар-«вяртуха», накіраваны ў яе, шкодзіць шыйны аддзел пазваночніка, што прыводзіць да падзення суперніка. Гэтая адна з прычынаў, чаму ў рэальным баі байцы часта апускаюць падбародак. Удар па насавой касціГэтая кропка знаходзіцца на насавой касці, паміж бровамі. Насавая косць тоўстая зверху і патанчаецца зніцу, у цэнтры праходзіць маленькая вена, якая ідзе да насавой поласці. Удар у гэтую вобласць можа лёгка пашкодзіць насавую косць і прывесці да моцнага крывацёку і цяжкасці дыхання. Акрамя таго, удар па носе вельмі хваравіты і пагаршае зрок. Вельмі часта, нават пры даволі слабым удары, насавая косць ламаецца.

Удар па шчацэ (вышэй бакавой часткі сківіцы)Гэтая кропка адносна слабая. Удар па ёй прыводзіць да пералому сківіцы і пашкоджанню блізкіх крывяносных сасудаў і нерваў. Калі ў суперніка адчынены рот і ўдар наносіцца пад сыходным кутом, сківіца выпадае з сустава, прычыняючы моцны боль (вівіх, пералом сківіцы).

Удар або плясканне па вушах

Page 110: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Ля вушэй праходзіць шмат крывяносных сасудаў і нерваў. Удар па вушах прыводзіць да пашкоджання вонкавага вуха і барабаннай перапонкі.

Найбольш неабароненыя кропкі шыі

Рубячы удар рэбрам далоні па задняй паверхні шыі Гэтая кропка размешчаная поруч трэцяга пазванка шыі. Удар па ёй выклікае зрушэнне пазванкоў, якія ў выніку аказваюць ціск на спінны мозг. Моцны ўдар накаўтуе суперніка і можа прывесці да перабівання касцей пазваночніка і летальнага сыходу. Рубячы ўдар па горлу Кадык абкружаны шматлікімі крывяноснымі сасудамі і нервамі, за ім размешчаная шчытападобная залоза. Удар па горле прыводзіць да моцнага болю і страце магчымасці дыхаць. Калі пры ўдары галава суперніка нахіленая назад, вынік уздзеяння будзе значна больш.

Найбольш небяспечныя кропкі тулава

Удар па грудзіне (сонечнае суплецце)Грудзіна размяшчаецца па цэнтры цела. У гэтай вобласці знаходзіцца сэрца, ніжэй печань і страўнік. Тут няма абароны ў выглядзе рэбраў. Таму ўдар у гэтую вобласць прама шкодзіць сэрца, дыяфрагму і нервы паміж рэбрамі. Удар у сонечнае суплецце выклікае моцны боль у сценках страўніка, цяжкасць дыхання. Супернік губляе здольнасць абараняцца. Моцны ўдар можа прывесці да крывацёку ў страўніку, перапынкам у працы сэрца, разрыву печані, унутранаму крывацёку, страце прытомнасці і, у некаторых выпадках, нават да смерці. Удар паміж двума рэбраміЗвычайна ўдары накіроўваюцца на 7-е,8-е і 9-е рэбры і іх злучальныя храсткі. Злева знаходзіцца вобласць сэрца, справа - печань. Рэбры з 5-га па 8-е найбольш выгнутыя і іх лягчэй усяго зламаць, асабліва там, дзе косці злучаюцца з храсткамі. Моцны ўдар у гэтую вобласць можа прывесці да сардэчнага прыступу, пашкоджанню печані, унутранаму крывацёку і, магчыма, смерці.

Удар па рухомых рэбрахРухомыя рэбры знаходзяцца ўнізе грудной клеткі. Гэта 11-е і 12-е рэбры. Яны не прымацаваныя да грудзіны. Так як рэбры не замацаваныя спераду, удар выкліча пералом іх унутр. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да пранікнення іх у печань або селязёнку, што смяротна небяспечна.

Удар або націсканне на пахПраз гэтую вобласць праходзіць мноства крывяносных сасудаў і нерваў а вышэй размяшчаюцца палавыя органы і мачавы пузыр. Моцны ўдар можа разарваць мачавы пузыр і выкліча шок. Да таго ж, гэтая вобласць не мае цяглічнай або касцяной абароны. Атака ў гэтую вобласць з дапамогай пальцаў можа выклікаць адчуванне тыпу электрашоку і часовую страту рухальнай здольнасці рукі. Моцны ціск здольна выклікаць пашкоджанне нерваў і крывяносных сасудаў, цяжкасці руху рукі.

Удар нагой або рукой па лабкавай касціДадзеная вобласць вельмі адчувальная. Удар у яе досыць балючы і прыводзіць да няздольнасці суперніка працягваць супраціў.

Удар па нырках Ныркі вельмі блізка размешчаныя да задняй сценкі брушной поласці. Ныркі не маюць абароны ў выглядзе рэбраў і з’яўляюцца вельмі неабароненымі. Пры ўдары ўзнікае моцны боль, магчымы разрыў нырак, багаты крывацёк. Удар у вобласць спіны насупраць сэрца. Удар па гэтай кропцы можа выклікаць шок, бо ідзе прамое ўздзеянне на сэрца. Дадзенае ўздзеянне можа прывесці да смяротнага зыходу.

Page 111: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Найбольш неабароненыя кропкі ног

Удар пад каленную чашачкуУдар у гэтую вобласць выклікае моцны боль. Найбольшая эфектыўнасць узнікае, калі атакуецца апорная канечнасць, на якой засяроджаны вага цела. Вынікам такога ўздзеяння стане пашкоджанне тканіны пад малабярцовой і вялікай бярцовой касцьмі.

Удар па вонкавым боку каленаДадзенае ўздзеянне прымусіць сустаў рухацца ў ненатуральным кірунку, згінаючыся ўнутр, і выкліча пашкоджанне звязкаў, а таксама разрыў паміж касцьмі сустава. Акрамя таго, моцны ўдар можа пашкодзіць галоўны малаберцовы нерв, выклікаючы моцны боль.

Удар па ўнутраным боку каленаДадзенае ўздзеянне прымусіць нагу згінацца вонкі, пашкодзіць звязкі і сухажыллі вакол каленнай чашачкі. Лепшым вуглом для ўдару з’яўляецца востры сыходны вугал па кірунку ў бок.

Трэніроўкі з партнерам

Парады парадамі, але пез практыкі карысці з іх будзе мала. Толькі тады, калі блокі і адскокі будуць вылятаць «аўтаматам», вы насамрэч зможаце даць годны адпор злодзею. Трэніруйцеся з сябрамі – лепш адзін раз адпрактыкаваць, чым 10 прачытаць. Каб было весялей, запрашайце да ўдзелу дзяўчын!

1. Хай партнер наносіць вам адзінкавыя прамыя ўдары кулаком, а вы з апушчанымі ўздоўж цела рукамі падстаўляйце пад удар паднятае плячо. Для гэтага апускайце падбародак, скручвайцеся напаўпаварота і падстаўляйце паднятае плячо. Ідэальна пад правы кулак - левае плячо. І наадварот. Зразумелая справа, абарона не на 100 % надзейная, але 1) вы адпрацоўваеце аснову для наступных камбінаваных абарон, 2) а раптам вы не паспелі падняць рукі да галавы (а ўдар у вулічных канфліктах заўсёды нечаканы) - рукі ў кішэнях, рукі ў наручніках і г.д., 3) свядома выключыўшы рукі, вы пераадольваеце свой страх! 4) вы дасканала прапрацоўваеце аснову абароны ад удараў у галаву – падстаўка плечаў..

2. Тое ж, але, напрыклад, на правы ўдар да падстаўкі левага пляча дадаем правую далонь, павялічваючы плошчу абароны. Далонь трымаеце напружанай у момант удару і прыціскайце сустаў вялікага пальца да пляча - гэта робіць абарону больш шчыльнай. Таксама прыціскайце падбародак, хавайце яго за плячом.

3. Дадайце да ўздыму пляча падстаўку прадплечча. Успомніце фільмы пра рыцараў, вікінгаў, спартанцаў. Уявіце, што ў левае руцэ вы трымаеце шчыт і на ўдар суперніка правай падстаўляеце яго. Уздымайце прадплечча разам з плячом, вашае запясце павінна знаходзіцца на ўзроўні ілба, калі ніжэй - вы рызыкуеце атрымаць удар сваёй жа рукой. Далонь практычна ляжыць на галаве. Кулак ворага натыркаецца на цвёрдую косць бліжэй да локця! Гэта прыкрая для яго неспадзяванка: вывіхнутае запясце, зламаныя пальцы. Правая далонь таксама трохі ўздамаецца для падстрахоўкі.4. Падстаўка двух прадплеччаў. Часта гэта клічуць у боксе «глухая абарона». На любы ўдар вы падстаўляеце два прадплечча бліжэй да локця. Практычна вы падстаўляеце локці! Злучайце рукі, падсаджвайцеся, групіруйцеся, уздымайце плечы, апускайце падбародак. Рух рук падобны на то, як захлопваюцца дзверы ў вагоне метро. Не падстаўляйце запясці! Вышэй рукі!

5. Дадамо варыянты: прапрацуйце папярэднія абароны, але дадайце рух тулавам злёгку наперад або назад падчас удару. Одхіл і прысяданне.

6. Уявіце, што ў вас засталася толькі адна працоўнае рука, іншая траўміраваная (ляўшам – наадварот). Такім чынам, абароны трымаем леваю рукою - далонню, перадплеччам і правым плячом.

Page 112: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

7. Тое самае пракрыкуем на падлозе. Тут манеўру застаецца яшчэ менш, гэта як раз тое, што нам трэба! Лежучы на спіне, абараняйцеся ад партнера, які сядзіць на вас зверху.

8. Дадайце для замацавання вашай абароны адпрацоўку ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, мадэлюйце, што вам выбілі вока.Вам зламалі адно руку. Вашы рукі звязаныя.У вас кружыцца галава (прапусцілі ўдар), абараняецеся пасля серыі кулькоў або кручэння.Няма святла або дрэнная асветленасць. На вас напалі, калі вы ляжалі. Вы ў стане ап’янення. І шмат іншых экстрэмальных і нестандартных сітуацый. Як бачыце, няма меж удасканаленню.

Працуйце ў баксёрскіх пяльчатках, адчыненай далонню, голым кулаком, палкаю (імітацыя дубінкі). Чаргуйце ступень кантакту. Дадайце ў якасці размінкі імітацыю ўдараў у выглядзе «пятнашак» падушачкамі пальцаў, імкніцеся дакрануцца больш, прапусціць менш. І толькі пасля надзейнага засваення падставак пераходзіце да адпрацоўкі адбіванняў, ухілаў, адыходаў і інш. Да гэтага моманту вы будзеце менш баяцца, таму не будзеце адпрыгваць ад удару на 5 метраў або ўхіляцца да падлогі. Таму што ведаеце, што ў выпадку чаго заўсёды зможаце прычыніцца рукамі і плечамі.

Першая медыцынская дапамога. Парады ўдзельнікам масавых акцый

Будзем рэалістамі – сёння ўлады гатовы не проста сфальсіфікаваць вынікі выбараў, але й прымяніць зброю супраць народа. Пад час падзеяў 25 сакавіка 2006 года спецвойскі ўжывалі шумавыя гранаты – заўтра яны могуць ужыць баявыя. Мы падрыхтавалі кароткі спіс найбольш распаўсюджаных траўм пад час канфліктаў з сілавымі органамі на масавых акцыях і шляхоў дапамогі пацярпелым. Парады разлічаны на людзей без медыцынскай адукацыі. Спадзяемся, вам не спатрэбіцца выкарыстоўваць іх на практыцы, аднак веданне элементарных правілаў аказання першай дапамогі можа выратаваць жыццё нашаму паплечніку.

Важна!

1. Пры любой траўме найбольш важнае – не хвалявацца. Побач людзі – яны дапамогуць, ніхто вас не пакіне ў бядзе (нават Лукашэнку невыгодна, каб вы памерлі ад рукі ягонага паслугача).

2. Перадусім трэба ўпэўніцца, што чалавек дыхае. Калі раненых шмат, а лекараў няма побач, спачатку займайцеся тымі, хто дыхае і ў прытомнасці. Вы не рэаніматар – дапамагайце тым, каго насамрэч можна ўратаваць. Як не дзіка гэта гучыць.

3. Агульны парадак дзеянняў: спачатку спыніць кроў (калі ёсць), усё астатняе – потым. Калі чалавек не ў прытомнасці – дапамагчы ачуняць. Калі ў шоку – спачатку вывесці з шокавага стану.

4. Пры артэрыяльным крывацёку – кроў светла-алая, б’е «фантанам» - зажымаць вышэй раны. Пры венозным – кроў цёмная, цячэ адносна павольна – спачатку ніжэй раны, потым вышэй. Калі ёсць магчымасць – пад жгут пакладзіце паперу з указаннем часу, калі ён быў накладзены.

5. Накладваць жгут туга, закручваць з дапамогай палкі. Жгут – не проста тонкая стужачка, а хаця б рэмень. Пад жгут абавязкова падкласці тканіну.

Page 113: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

6. Калі падазрэнне на траўму галавы – не чапаць саму галаву, максімальна не рухаць параненага. Калі шыя не пашкоджана – падкласці пад галаву што-небудзь невысокае. Сачыць за прытомнасцю!

7. Калі ў ране тырчыць нож, прут, вопратка – ні ў якім выпадку не чапаць! Любы прадмет у ране стрымлівае крывацёк. Калі ўсёткі выцягнулі, закрыць дзірку пальцам – проста засунуць палец у яе!

8. Пры траўме спіны, калі няма іншых траўм – пакласці раненага прама, на роўнае месца. Максімальна не рухаць. 9. Пры пераломах – руку бінтуем да тулава, нагу – адну да другой.

10. Калі засталіся цэлымі – дома абавязкова агледзець сябе. З-за адрэналіну, шоку вы маглі не заўважыць, што майце траўму. Калі баліць жывот – тэрмінова да доктара – магчыма, гэта ўнутраны крывацёк!

Страта прытомнасці, пульс ёсць

Пры сур’ёзнай траўме (моцнае сатрасенне мозга, адкрытая рана, праблемы з сэрцам і г.д.) імкніцеся не губляць прытомнасць – шанцаў застацца ў жывых у прытомнага чалавека болей. Лічыце ўслых, размаўляйце самі з сабою, разглядайце свае рукі – не зачыняйце вочы, не давайце сабе раслабіцца. Калі ёсць - папіце вады, пажуйце мятную жвачку, валідол – пад язык.

Часцей за ўсё непрытомнасць наступае з-за траўмы галавы, а таксама ад недахопу паветра і шоку (напрыклад, пад час даўкі). Уважліва сачыце за станам пажылых людзей, якія знаходзяцца побач! Калі адчуваеце, што вы ці нехта іншы губляе прытомнасць, для актывізацыі мозга патрабуецца моцна надавіць ногцем ці любым вострым прадметам трохі вышэй носагубной баразды пад нос (вектар ціску скіраваны пад вуглом уверх). Дапамагае таксама моцнае націсканне ногцем трохі ніжэй аснавання мізінца на абедзьвюх руках. Глыбока і спакойна дыхайце, імкніцся не хвалявацца, расшпіліце вопратку.

Калі чалавек усёткі згубіў прытомнасць – праверыць пульс, пакласці на зямлю, лепей на жывот альбо бок, галава вышэй цела (ні ў якім разе не запракідваць!). Даць панюхаць нашатырнага спірту, пакласці пад язык валідол, злёгку пахлопаць па шчоках, размаўляць з ім. Калі магчыма, пакласці на галаву халоднае, асабліва калі ранены скардзіцца на моцны боль у галаве.

Калі не прыходзіць у прытомнасць – яшчэ раз праверыць пульс, дыханне, рэакцыю зрэнак на святло (магчыма клінічная смерць, праблемы з сэрцам)!

Сардэчны прыступ

Ізноў жа ж – сачыце за станам пажылых людзей. Не класці чалавека, а садзіць, каб не было рэзкай змены ціску. Ногі лепей вышэй галавы. Расшпіліць вопратку, заслабіць рэмень (каб было лягчэй дыхаць). Як мага хутчэй даць 1 таблетку валідола плюс пажадана – 1 таблетку нітрагліцэрына (калі разам з аспірынам – будзе ўвогуле цудоўна). Прасіць чалавека дыхаць спакойна, роўна, глыбока, супакойваць. Даць папіць вады.

Няма прытомнасці, няма пульса

Перад тым, як пачынаць рабіць непрамы массаж сэрца, рэзка (але не вельмі моцна) зрабіце ўдар кулаком паміж левым саском і грудзінаю (такія дзеі аналагічны электрашокеру). Праверце пульс на соннай артэрыі. Калі пульса няма – паўтарыце. Калі гэта не дапамагло – пачынайце рабіць непрамы массаж сэрца і штучнае дыханне. Важна: калі ёсць пульс, маюцца пераломы рэбраў у раёне грудзіны, удар не наносіць ні ў якім выпадку!

Page 114: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Непрамы массаж сэрца: глыбіня кампрэсіі - 3-5 см, інтэнсіўнасць – 60-70 разоў у хвіліну. Штучнае дыханне: «удых» - запракінуць галаву чалавека, адкрыць рот (паглядзець, каб там не было ежы, слізі і г.д.), закрыць нос, адвесці назад падбародак, зрабіць выдых плотна ў рот. Пры гэтым грудная клетка павінна падняцца і апусціцца. Комплекс рэанімацыі: 2 удыха – 15 кампрэсій. Паўтараць, пакуль чалавек мне пачне дыхаць самастойна.

Кантраляваць эфект: звужэнне зрэнак, паружавенне скуры, аднаўленне дыхання і сэрцабіццё, вяртанне ў прытомнасць. Важна: не спыняйце рэанімацыю, калі бачная яе паступовая эфектыўнасць! Працягваць да ўвядзення ў прытомнасць альбо да прыкметаў біялагічнай смерці (прыкметы клінічнай смерці плюс высыханне рагавіцы вока – пры націсканні бачная дэфармацыя зрэнак, на целе магчымыя трупныя плямы, трупнае акачаненне).

Шокавы стан

Чалавек звычайна ў прытомнасці, пабяленне і змакрэнне скуры, вельмі нізкі ціск, сэрца хутка б’ецца. Самы просты дзейсны варыянт – алкаголь (толькі не бярыце на акцыю шкляныя бутэлькі, можна парэзацца!). Размаўляйце з чалавекам, абдыміце яго, пакажыце, што ён у бяспецы. Пахлопаць далонню па шчоках.

Пераломы

Закрыты – візуальная дэфармацыя касці, пабяленне і апуханне скураных пакроваў, моцны боль пры дакрананні, часам немагчыма рухаць гэтай часткаю цела. Адкрыты – з раны тырчыць костка, кроў.

Нічога страшнага, жыць будзеце 99% (калі, канечне, гэта не перамом пазваночніка – гэта надзвычай небяспечна). Пры магчымасці накласці шыны, руку прыбінтоўваем да тулава, нагу – да іншай нагі, рэбры – моцна абмотваем бінтом вакол тулава. Калі пералом адкрыты – спачатку спыніць кроў, накласці павязку. Ні ў якім выпадку не спрабаваць самастойна ўправіць костку!

Глыбокія парэзы

Высокая верагоднасць летальнага зыходу ад кровастраты, заражэння крыві і г.д.

Пры парэзе запясця заматаць руку бінтом, зажаць за рэмень, моцна прыціснуць да корпуса. Калі рана невялікая - падняць руку ўверх і патрымаць так некаторы час, пакуль кроў больш-менш не спыніцца.

Пры парэзе локцевага згіба максімальна сагнуць руку ў локці. Вельмі добра пакласці пад згіб прадаўгаваты прадмет. Сагнутаю рукою трымацца за адварот курткі, плячо здаровай рукі.

Парэзы нагі. Вельмі небяспечныя раненні сцёгнаў (бёдраў) - могуць быць закранутыя вялікія артэрыі. Перадусім прыбраць нагрузку з нагі. Здаровую нагу адвесці назад, перанесці на яе вагу. Раненую нагу паставіць на насок. Перамяшчацца скокамі на здаровай назе. Накласці моцную давячую павязку на рану.

Траўма грудной клеткі

Колатыя раненні лёгкіх і сардэчнай сумкі не віклікаюць хуткай страты прытомнасці і вялікай небяспекі ў першыя хвіліны. Але калі не хапае паветра, з раны выдуваюцца квывавыя пузыры, чалавеку тэрмінова патрэбна дапамога. Заткніце дыру рукою, калі магчыма – пагладзіце на яе цалафан, плотную паперу, плотна зафіксуйце (рука, вяроўка, бінт).

Page 115: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Калі чалавек мае колатае раненне сэрца ці соннай артэрыі, кроў б’е «фантанам» – ТЭРМІНОВА хуткую дапамогу! Час ідзе на секунды.

Рассячэнне шыі (не вельмі глыбокае, кроў не б’е вялікім «фантанам»)

Максімальна сагнуць галаву ў траўміраваны бок, прыжаць да яе плячо. Падняць руку з іншага боку, нахіліць праз галаву і прывязаць да іншага пляча – так вы зафіксуеце галаву і зменшыце кровастрату.

Траўмы брушной поласці

Пакласці чалавека на спіну, расшпіліць пояс і прыпадняць ногі. Калі рана адкрытая - абкласці бінтамі, сурвэткамі, зафіксаваць пластырам.

Траўмы вачэй і павек Пакласці на зямлю ці адкінуць галаву назад. Накрыць чыстым бінтом, у тым ліку і непашкоджанае вока. Ні ў якім разе не прамываць вадою і не спрабаваць дастаць інароднае цела!

Траўма носа

Характаразуецца моцным кровацёкам. Чалавек, асабліва пры паралельнай згубе прытомнасці, можа заглынуцца ўласнай крывёю. Запракінце галаву і рабром далоні зрабіце некалькі рэзкіх удараў па патыліцы на 2-3 пальцы вышэй аснавання чэрапа.

Калі нос проста разбіты – халоднае на пераноссе, галаву не запракідваць, а наадварот схіліць наперад, каб вылівалася. У ноздры запхаць бінт.

Траўма кадыка

Пры траўме з-за рэфлекторнага ацёку гартані наступае смерць ад удушша. Праткнуць трахею нажом, нажніцамі на 2-3 см (пальцамі абмежаваць памер ляза). Зрабіць надрэз на 1-2 кальца трахеі ніжэй кадыка і ўставіць любую полую трубку (напрыклад, аўтаручку з абкусанымі канцамі).

Адсячэнне вуха, часткі носа, шчакі

Нічога страшнага, прышыюць, ёсць гадзіна на ратаванне. Знайдзіце ампутаваныя часткі цела, пакладзіце ў пачок і тэрмінова ў бальніцу.

Абмаражэнні канечнасцяў

Страта адчувальнасці, канечнасці робяцца халоднымі, бялеюць і цвярдзеюць. У далейшым – адсутнасць перыферыйнага пульса, драўляны гук пры пастукванні. Пры атаграванні - моцны боль, пачырваненне (часам – валдыры). Як мага хутчэй даставіць у цяпло, аккуратна зняць вопратку, абутак з абмарожаных канечнасцяў. Ухутаць цёплымі рэчамі. Даць цёплае піццё, можна алкаголь, абавязкова 1 грам анальгіну. Нельга расціраць, ужываць ванначкі, змазваць тлушчам!

Агульнае пераахалоджанне

Чалавека калоціць, скура пасінелая, вусны пабялелыя. Пры нізкай і сярэдняй ступені – затарможанасць, апатыя, могуць быць галюцынацыі (пры крытычнай – наадварот, эйфарыя, жар!).

Page 116: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Апрануць мацней, даць цёплае салодкае піццё, добра будзе, калі алкаголь. Нельга даваць алкаголь, калі чалавек п’яны, нельга даваць піццё з тэмпературай ніжэй 30 градусаў! Калі чалавек неадэкватна сябе паводзіць, кажа, што яму горача – гэта праява таго, што ў яго крытычная ступень пераахалоджання!

З сабой на масавую акцыю, калі загаддзя не выключаеце верагоднасці яе сілавога разгона, трэба ўзяць:

Ёд, зялёнка ці спіртАнальгетыкі Нашатырны спіртВалідол НітрагліцэрынБінтыПластрыр Спазмалгетыкі Вата Жгут ці рэмень Цалафанавы пакетШпількі (булаўкі)Ваду ў пласцікавай бутэльцы

На любой вялікай акцыі павін быць хаця б адзін чалавек, адказны за медыцыну (спецыяльна абучаны сябар арганізацыі, які пажадана мае медычную адукацыю, з сабой у яго - вялікі набор патрэбных лекаў). Не забывайце - лепей 1000 разоў перасцерагчыся, чым у складаны момант згубіць здароўе ці нават жыццё нашага сябра.

Раздзел 6.

Юрыдычная інфармацыя*(у дадзены момант гэты раздзел кнігі перапрацоўваецца ў сувязі са змяненнямі ў

Адміністратыўным кодэксе РБ)

Адміністратыўная адказнасць

Адміністратыўная адказнасць — адзін з найбольш распаўсюджаных відаў юрыдычнай адказнасці. Цяжка знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці —

Page 117: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

кожны плаціў штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху ці парушэнне правілаў праезду ў грамадскім транспарце. Але не заўсёды адміністратыўная справа вырашаецца так лёгка і бяскрыўдна. У адміністратыўным працэсе прадугледжаныя такія жорсткія меры ўздзеяння, як затрыманне, затрыманне да суда, адміністратыўны арышт, адміністратыўныя штрафы. На сённяшні дзень парадак прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці і вызначэнні ўсіх відаў адміністратыўных правапарушэнняў замацаваны ў Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (КаАП РБ), што быў прыняты яшчэ ў 1984 годзе. Зразумела, што з таго часу вельмі змяніліся і гра-мадскія адносіны, і прававая база, таму шмат па якіх пазіцыях гэты Кодэкс з’яўляецца састарэлым. Акрамя згаданай акалічнасці, вывучэнне адміністратыўнага працэсу вельмі складанае яшчэ і таму, што яно ўтрымлівае шмат бланкетных нормаў. Яно спасылаецца на розныя іншыя нарматыўныя акты, у тым ліку і падзаконныя. Напрыклад, каб даведацца, ці парушыў чалавек артыкул 147 КаАП «Парушэнне правілаў гандлю на рынках», недастаткова ведаць гэты артыкул - трэба яшчэ ведаць і ўказаныя правілы, якія могуць часта змяняцца і быць іншымі на розных рынках. I такіх адсылачных нормаў у КаАП вельмі шмат. Да таго ж, вельмі часта нормы КаАП уступаюць ва ўзаемадзеянне з рознымі іншымі законамі (напрыклад, “Закон аб міліцыі”, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс) ці падзаконнымі актамі (напрыклад, “Правілы ўтрымання ў спецпрыёмніках-размеркавальніках”). Згодна з арт. 9 КаАП, адміністратыўным правапарушэньнем (праступкам) прызнаецца дзеянне, якое пасягае на дзяржаўны альбо грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян, на ўсталяваны парадак кіравання, супрацьпраўнае, віноўнае (наўмыснае ці не асцярожнае) дзеянне альбо бяздзеянне, за якое заканадаўствам прадугледжана адміністратыўная адказнасць.Адміністратыўнай адказнасці падлягаюць асобы, якія дасягнулі 16-ці гадоў.

Найбольш распаўсюджаныя артыкулы кодэкса аб адміністрацыйных правапарушаннях, па якіх абвінавачваюць апазіцыянераў:

Артыкул 143. Парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (мінімум - папярэджанне; максімум - 5 базавых велічынь).Артыкул 156. Дробнае хуліганства (мінімум - 2 базавыя велічыні; максімум - 15 сутак арышту).Артыкул 166. Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню міліцыі (дружынніку і г.д.) (мінімум - 5 базавых велічынь; максімум - 15 сутак арышту).Артыкул 167. Ч.1 – арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве; Ч.2 - арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства + незарэгістраваная сімволіка; Ч.10 - дзейнасць ад імя незарэгістраванага аб’яднання (мінімум - папярэджанне; максімум - 15 сутак арышту; штрафы ад 10 да 150 базавых велічынь. Пры паўторным парушэнні за год адказнасць павялічваецца). Артыкул 172. Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых СМІ. (максімум: першы раз - да 10 базавых велічынь, другі раз - да 20 базавых велічынь).

Адміністратыўнае затрыманне

Адміністратыўнае затрыманне заключаецца ў пазбаўленні асабістай волі і дастаўленні асобы ў адпаведнае месца (часцей за ўсё гэта міліцэйскі пастарунак альбо пункт аховы парадку).Адміністратыўнае затрыманне не заўсёды прыводзіць да прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці (напрыклад, магчыма адміністратыўнае затрыманне ў мэтах высвятлення асобы), але прыемнага ў гэтай працэдуры даволі мала. Адміністратыўнае затрыманне неабходна адрозніваць ад затрымання крымінальнага -больш жорсткага віда прававога ўздзеяння. Калі Вашае затрыманне звязана з крымінальнай справай - ні з кім у пастарунку не размаўляйце, не давайце паказанняў і тлумачэнняў, патрабуйце прадастаўлення Вам адваката з моманту затрымання. Адміністратыўнае затрыманне можа ўжывацца толькі ў адносінах да асобаў, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, паколькі толькі гэтыя асобы могуць быць прыцягнутыя да

Page 118: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

адміністратыўнай адказнасці. Гэта не значыць, што міліцыя не можа затрымліваць асоб малодшага ўзросту пры здзяйсненні імі адміністратыўных правапарушэнняў, але гэтая працэдура не можа быць, уласна кажучы, вызначана як адміністратыўнае затрыманне ў поўным сэнсе гэтага слова. Згодна з арт. 239 КаАП, адміністратыўнае затрыманне дазваляецца ў наступных выпадках:— у мэтах спынення правапарушэння (калі выкарыстаныя іншыя меры ўздзеяння на правапарушальніка);— у мэтах высвятлення асобы;— у мэтах складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні, калі яго нельга скласці на месцы, а яго складанне з’яўляецца па дадзеным артыкуле КаАП абавязковым (на практыцы міліцыянты ніколі не складаюць пратакол на месцы);— у мэтах своечасовага і правільнага разгляду адміністратыўнай справы і забеспячэння выканання пастановы аб адміністратыўным спагнанні. Такім чынам, адміністратыўнаму затрыманню падлягаюць толькі тыя грамадзяне, якія падазраюцца ў здзяйсненні правапарушэння ці не маюць пасведчання асобы. На практыцы, нават пры прад’яўленні пашпарта і адсутнасці прыкметаў правапарушэння міліцыя можа палічыць, што пашпарт выглядае як падробны і затрымаць Вас дзеля высвятлення асобы. Такая практыка з’яўляецца незаконнай, паколькі супярэчыць Закону «Аб міліцыі» і дазваляе службовым асобам беспадстаўна затрымліваць усіх, каго яны хочуць затрымаць. Таму па такіх выпадках абавязкова трэба пісаць скаргі ў пракуратуру, у суд. Важны момант — затрыманы павінен разумець, што яго можа затрымліваць асоба, якая мае на гэта права. Таму абавязкова трэба патрабаваць ад міліцыянтаў, каб яны прадставіліся па форме, гэта значыць — назвалі сваё імя, прозвішча і званне. Потым гэтыя дадзеныя могуць спатрэбіцца затрыманаму пры напісанні скаргі. Да таго ж, міліцыянты не адважваюцца на відавочна супрацьпраўныя дзеянні ці збіццё затрыманага, калі той ведае іх прозвішчы і можа напісаць на іх скаргу. Асоба, якую затрымліваюць, таксама мае права патрабаваць прад’яўлення службовага пасведчання, калі яе затрымлівае супрацоўнік у цывільным. Міліцыя мае права затрымліваць за дробнае хуліганства, парушэнне парадку арганізацыі масавых акцыяў, за непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі і за іншыя правапарушэнні, якія пералічаныя ў пункце 1 артыкула 241 КаАП. Таксама маюць права затрымліваць за асобныя правапарушэнні супрацоўнікі КДБ, памежных войскаў, мытні, ваенізаванай аховы. Але трэба асобна адзначыць, што большасць органаў, якія маюць права складаць пратаколы і разглядаць адміністратыўныя справы па сутнасці, не маюць права затрымліваць правапарушальнікаў (напрыклад, супрацоўнікі дзяржаўнага газавага нагляду, падатковых органаў, санітарнай інспекцыі, прадпрыемстваў і арганізацыяў, суддзі). Таму далей мы будзем казаць пра затрыманне супрацоўнікамі міліцыі, паколькі міліцыянтам дадзеныя найбольш шырокія паўнамоцтвы ў сферы адміністратыўнага затрымання ў мэтах аховы грамадскага парадку. Супрацоўнікі міліцыі абавязаны растлумачыць затрыманаму матывы затрымання. На жаль, гэтая норма трактуецца нашымі судамі такім чынам, што часам міліцыянт можа сказаць затрыманаму: “Вы затрыманыя за правапарушэнне” — і гэтага будзе дастаткова. Ва ўсялякім выпадку, пры затрыманні трэба патрабаваць ад міліцыянтаў, каб яны растлумачылі, за што Вас затрымліваюць.

Галоўнае правіла паводзінаў пры затрыманні — трымаць сябе ветліва і карэктна. Калі затрыманы пачне аказваць супраціўленне — гэта стане падставай для выкарыстання спецсродкаў (кайданкі, дубінкі, фізічнае ўздзеянне) і прыцягнення да крымінальнай ці адміністратыўнай адказнасці за супраціўленне ці непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Пры затрыманні, у адпаведнасці з артыкулам 243 КаАП, супрацоўнікі міліцыі і некаторых іншых органаў маюць права правесці асабісты агляд затрыманага і агляд ягоных рэчаў, багажу. Асабісты агляд робяць асобы таго ж полу ў прысутнасці двух панятых адпаведнага полу. Запрашэнне панятых на агляд адміністратыўна затрыманага з’яўляецца ў Беларусі выключэннем. Часцей за ўсё апошняе патрабаванне закона беспадстаўна ігнаруецца — такія выпадкі трэба адлюстраваць у пратаколе агляду, што робіць сам агляд і ягоныя вынікі незаконнымі.

Page 119: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Агляд рэчаў павінен па магчымасці адбывацца ў прысутнасці іх уладальніка, акрамя выпадкаў, якія не церпяць адкладання. Аб аглядзе складаецца асобны пратакол альбо робіцца адпаведны запіс у пратаколе затрымання альбо ў пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні. Міліцыянты вельмі часта не адлюстроўваюць факт асабістага агляду затрыманага ў пратаколах, хоць гэта робіцца ў 90 адсотках выпадкаў. Артыкул 244 КаАП дазваляе службовым асобам рабіць выманне рэчаў, якія з’яўюцца сродкам здзяйснення правапарушэння альбо непасрэдным аб’ектам правапарушэння. Аб гэтам складаецца пратакол альбо робіцца адпаведны запіс ў іншых пратаколах. Асобны артыкул КаАП рэгулюе затрыманне і прымусовую адбуксіроўку транспартнага сродка з месца здзяйснення адміністратыўнага правапарушэння на стаянку, якая ахоўваецца — артыкул 244-1 КаАП. Міліцыя таксама мае права на агляд аўтатранспартнага сродка — пра гэта складаецца асобны пратакол. Калі чалавек падазраецца ў кіраванні аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, супрацоўнікі ДАІ маюць права правесці медыцынскі агляд ці адабраць у правапарушальніка правы кіроўцы. Міліцыя мае права затрымаць удзельнікаў палітычнай акцыі (у тым ліку, і несанкцыянаванай) толькі для спынення збору, пікету, мітынгу, шэсця, пад час якіх парушаецца грамадскі парадак, і толькі ў выпадку, калі патрабаванні працаўнікоў міліцыі спыніць беспарадкі не выконваюцца (артыкул 239 КаАП). Але калі патрабаванне міліцыі выканана, затрымоўваць яе ўдзельнікаў міліцыя права ўжо не мае.Часцяком свае пазапраўныя дзеянні па захопу ўдзельнікаў мерапрыемства міліцыя праводзіць пад прыкрыццём высвятлення асобы. Права такое ў органаў аховы правапарадку ёсць. Пры затрыманні для высвятлення асобы міліцыянт павінен прадстаўляецца, прад’явіць дакумент з указаннем сваёй пасады, звання, прозвішча, папрасіць грамадзяніна прад’явіць дакумент, які сведчыць аб яго асобе, і толькі пасля гэтага можа прапанаваць прайсці ў аддзяленне міліцыі для высвятлення асобы.

Калі ж двое або больш малодчыкаў у скураных куртках спачатку хапляюць мірна ідучага з мітынгу грамадзяніна за локці і толькі потым, прамаўляючы “міліцыя”, паказаўшы мімаходам здалёку нейкі дакумент з фотакарткай без згадвання пасады, званні, прозвішчы і не прад’яўляючы патрабаванняў спыніць парушэнне парадку, валакуць у машыну без апазнавальных знакаў міліцыі, то дадзеныя дзеянні з’яўляюцца не затрыманнем, а жандармскім хапуном. Такім тыпам можна і трэба аказваць супраціў (артыкул 17 КаАП), паколькі сваімі пазапраўнымі дзеяннямі яны пагражаюць дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і свабодам грамадзян.

Тэрмін адміністратыунага затрымання — не болей за тры гадзіны з моманту дастаўкі грамадзяніна ў пастарунак альбо з моманту ягонага працверазення. Калі вы лічыце, што пры вашым затрыманні былі парушаныя нормы закона — можыце скарыстаць гэтыя тры гадзіны для напісання скаргі старшыні РУУС, пракурору, у суд (скарга на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі).

У пастарунку: складанне пратаколаў

Пасля дастаўкі затрыманага ў пастарунак міліцыянты абавязаны неадкладна прыступіць да складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні, пратакола аб затрыманні ды іншых прадугледжаных заканадаўствам пратаколаў.

Пры допыце ў райаддзеле міліцыі грамадзянін абавязаны назваць свае прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, працы або вучобы. Адказы на ўсе наступныя пытанні неабходна даваць толькі пасля складання пратаколу аб затрыманні, у якім павінны быць указаны час затрымання (з дакладнасцю да хвіліны, калі схапілі, бо менавіта з гэтага моманту лічыцца тэрмін затрымання); месца затрымання (што вельмі важна, паколькі па шляху дахаты грамадзянін не здзяйсняў тых

Page 120: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

правапарушэнняў, у якіх яго будуць вінаваціць па пратаколе) і падставы затрымання. Падстаў гэтых для міліцыі ўсяго тры (артыкул 240 КаАП):- спыненне адміністрацыйнага правапарушэння;- усталяванне асобы;- немагчымасць складання пратаколу на месцы. Супрацоўнікі міліцыі па патрабаванні затрыманага абавязаны паведаміць ягоным родным пра ягонае месцазнаходжанне (ч. 2 арт. 240 КаАП), але звычайна гэтага не робяць. Справа ў тым, што затрыманыя звычайна патрабуюць даць ім магчымасць патэлефанаваць дадому, але такога права законам не прадугледжана. Да таго ж міліцыянты не абавязаны па ўласнай ініцыятыве тэлефанаваць родным затрыманага — неабходна патрабаванне самога затрыманага. А затрыманы, не ведаючы пра гэту акалічнасць, не можа сфармуляваць сваё патрабаванне дакладным чынам. Гэты прыклад паказвае, наколькі важна для затрыманага ведаць свае правы. Закон патрабуе ад міліцыянтаў, каб яны яму гэтыя правы растлумачылі, у прыватнасці, паведамілі пра змест артыкула 247 КаАП “Правы і абавязкі асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці”. У выпадку затрымання непаўнагадовага (асобы, якая малодшая за 18 гадоў), бацькам абавязкова паведамляецца пра гэта неадкладна. Непаўнагадовых вызваляюць праз 3 гадзіны, перадаюць іх бацькам. Асобы ад 16 да 18 гадоў таксама вызвяляюцца, але гэта не вызваляе іх ад прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці — іх справы разглядаюцца камісіяй па справах непаўнагадовых пры мясцовых органах выканаўчай улады. Адзначым, што прэзумпцыя невінаватасці, замацаваная і КаАП, і Канстытуцыяй, дзейнічае ў адміністратыўным працэсе даволі дзіўным чынам: асоба, што прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці, ужо на стадыі складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні называецца правапарушальнікам, хоць яе віна яшчэ ніякім чынамне даказаная. Калі вы — правапарушальнік, памятайце, правіла з амерыканскіх фільмаў: усё, што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас. Вы маеце права зусім адмовіцца ад дачы тлумачэнняў. Будзьце гатовыя да незаконных дзеянняў і шантажу з боку міліцыянтаў у такім выпадку. У практаколе затрымання павінны быць пазначаныя: дата і месца напісання, пасада і прозвішча асобы, што складае пратакол, час, месца і падставы затрымання, звесткі пра правапарушальніка. Пратакол падпісваецца тым, хто яго складаў, і даецца на подпіс затрыманаму. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні - галоўны дакумент у адміністратыўным працэсе, бо менавіта ён будзе разглядацца органам, упаўнаважаным разглядаць адміністратыўную справу і выносіць рашэнне аб вінаватасці альбо невінаватасці правапарушальніка. Таму яго таксама трэба чытаць вельмі ўважліва. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на графу “падстава затрымання”, прозвішчы сведкаў і міліцыянтаў, назву і нумар артыкула КаАП ці назву іншага нарматыўнага акта, на які робіцца спасылка. На жаль, беларускае заканадаўства не дае правапарушальніку адназначнага права атрымаць копію пратакола, але ніхто не можа вам забараніць чытаць яго павольна, запамінаць, рабіць выпіскі. Пры невыкананні міліцыяй гарантый і патрабаванняў закона, а тым больш, калі яны вас абражаюць і б’юць, лепей не адказваць ні на якія пытанні – усё роўна напішуць тое, “што трэба”. Асабліва не варта апраўдвацца, паказваць сваё хваляванне, уступаць у палітычныя спрэчкі з міліцыянтамі. Трымайцеся годна – праўда на вашым баку.

У пратаколе ёсць асобная графа, у якой правапарушальнік можа выкласці свае заўвагі. Калі яе не хапае для вашых тлумачэнняў — пішыце на асобным аркушы, але абавязкова трэба адзначыць у пратаколе, што вашыя тлумачэнні маюць працяг у дадатку. Ні ў якім разе не варта пагаджацца на прапановы міліцыянтаў выкласці свае заўвагі ў асобнай заяве — яна можа “згубіцца”. Калі ведаеце сведкаў, якія могуць даць звесткі на вашую карысць — варта пазначыць і іх імёны. Яшчэ пажадана пасля заканчэння сваіх тлумачэнняў перакрэсьліць радкі, якія засталіся вольнымі, каб не было магчымасці туды нешта дапісаць. Усе запісы трэба, натуральна, рабіць не алоўкам, а асадкай.

Page 121: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні складаецца пасля пратакола затрымання і павінен адлюстроўваць, згодна з артыкулам 235 КаАП: час і месца напісання, пасаду і прозвішча асобы, якая склала пратакол, звесткі пра асобу правапарушальніка, час, месца і сутнасць правапарушэння, нарматыўны акт, які прадугледжвае адказнасць за гэта правапарушэнне, прозвішчы і адрасы сведкаў і пацярпелых, калі яны ёсць, тлумачэнні правапарушальніка. Могуць запісвацца і іншыя звесткі, у тым ліку іх можа запісваць і сам правапарушальнік. Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда №1 ад 25 сакавіка 1999 года «Аб практыцы выкарыстання судамі заканадаў ства, якое рэгулюе вытворчасць па справах аб адміністратыўньо правапарушэннях» адзначае, што нядбайна складзеныя пратаколы (у якіх не ўказаны звесткі пра час і сутнасць адміністратыўнага правапарушэння, нарматыўны акт, які прадугледжвае адказнасць за яго, альбо калі пратакол складзены неўпаўнаважанай асобай ці кал грамадзяніну не растлумачаныя ягоныя правы і абавязкі, прадуг леджаныя артыкулам 247 КаАП), не могуць быць падставай для прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці — іх належыць накіраваць на дапрацоўку. Таму часам бывае выгодным, заўважыўшы нейкія хібы ў пратаколе, не рабіць адносна гэтага заўвагаў адразу пры складанні пратакола а выказаць іх на судзе — і гэта будзе важкім аргументам на вашую карысць. Суддзя накіруе пратакол назад у пастарунак на дапрацоўку, але час дапрацоўкі пратакола не прыпыняе тэрміна даўніны прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Гэта азначае, што, пакуль міліцыя выпраўляе пратакол, два месяцы, адведзеныя для Вашага асуджэння, ідуць, і міліцыя можа проста не паспець зрабіць усё як след. Вось прыклад з рэальнага жыцця: спадар С. удзельнічаў у выбарчай кампаніі 1999 года і быў затрыманы 16 мая са скрынкай для галасавання на вуліцы. Міліцыя склала на яго пратакол, і прыкладна праз месяц затрыманага выклікалі ў суд. Але спадар С. ведаў, што згодна з арт. 234.1 КаАП РБ, міліцыя не мае права складаць пратакол па арт. 167.3 КаАП РБ (парушэнне заканадаўства аб выбарах), па якім яго абвінавачвалі. Згодна з Пастановай Пленума Вярхоўнага Суда ад 25.03.99 г., калі пратакол складзены не адпаведнай асобай ці органам, такі пратакол вяртаецца назад на дапрацоўку. Гэта і было заяўлена спадаром С., і суддзя быў вымушаны накіраваць пратакол назад у РАУС. Пакуль пратакол накіроўвалі з месца на месца, прайшоў двухмесячны тэрмін, на працягу якога спадара С. можна было прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці. Ён застаўся непакараным. (У 2000 г. Мінгарвыканкам выдаў пастанову, згодна з якой усклаў на супрацоўнікаў міліцыі права складаць пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт. 167.3 КаАП РБ). Але калі вы хочаце скарыстаць такі прыём, абавязкова выкажыце сваю нязгоду з пратаколам у графе «тлумачэнні». Запішыце: «З пратаколам нязгодны», але не ўдакладняйце, з чым менавіта Вы нязгодны. Пасля таго, як правапарушальнік азнаёміцца з пратаколам, яму прапануюць яго падпісаць. Часам можна пачуць словы пра тое, што пратакол, з якім правапарушальнік не згодны, падпісваць не варта — маўляў, тым самым асоба прызнае сябе вінаватай. Але з іншага боку падпісанне пратакола — гэта важная гарантыя захавання правоў асобы, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці. Калі чалавек адмаўляецца падпісаць, напрыклад, пратакол аб затрыманні — яго фактычна можна затрымліваць бясконца, проста перапісваючы пратакол і змяняючы там час затрымання. А вось калі пратакол падпісаны, зрабіць такое будзе цяжэй. Таму, нават калі вы абсалютна нязгодны са зместам пратакола — выкажыце сваю нязгоду ў самім пратаколе, растлумачце матывы адмовы ад падпісання пратакола, напішыце: «Вінаватым сябе не лічу, ад падпісання адмаўляюся». Дарэчы, працэдура адмовы ад падпісання пратакола патрабуе, каб міліцыянты выклікалі панятых і зафіксавалі гэты факт асобным запісам у пратаколе — гэта заўжды патрабуе некаторага часу і дадатковых клопатаў. Таму міліцыянты пагражаюць затрыманым, кажуць, што яны абавязаны падпісаць пратакол. Але адмова ад падпісання пратакола — права кожнага затрыманага. Сачыце за тым, каб пратакол адлюстроўваў дзеянні міліцыі. Напрыклад, калі ў пратаколе ёсць запіс: «Правапарушальніку растлумачаны ягоныя правы і абавязкі ў адпаведнасці з арыкулам 247 КаАП» — так і павінна быць зроблена на самой справе. Калі Вас збівалі ці рабілі асабісты агляд — запішыце пра гэта ў пратаколе.

Page 122: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Затрыманы мае права азнаёміцца з матэрыяламі справы, у тым ліку з відэаматэрыяламі, і даць адносна іх пісьмовыя тлумачэнні, прадастаўляць доказы, хадайнічаць аб выкліку сведак — пра гэта лепей указаць у пратаколе. Але Вы можаце ўсё гэта рабіць і непасрэдна пад час суда. На практыцы, пад час масавых палітычных акцыяў і, адпаведна, масавых затрыманняў, часцей за ўсё затрыманні ажыццяўляюцца шляхам «хапуна». У гэтым выпадку ў РАУС пачынае працаваць «канвеер» — адзін затрымлівае, другі піша рапарт, трэці піша пратакол затрымання, чацвёрты — пратакол аб правапарушэнні. Тут значна ўзрастае верагоднасць памылак, і гэтым трэба карыстацца — сачыце за недакладнасцямі ў дакументах, якія складаюць міліцыянты. Гэта потым можа спатрэбіцца пад час суда. Калі ў вас забралі рэчы, дакументы, грошы — патрабуйце складання пратакола вымання альбо адлюстравання факту вымання ў пратаколе затрымання. Як мы ўжо адзначалі вышэй, менавіта пры афармленні гэтай працэдуры міліцыянты дапускаюць болей за ўсё парушэнняў закона. Сачыце за тым, каб забраныя рэчы апісваліся дакладна і падрабязна, напрыклад, каб указваўся намінал і нумар купюраў — гэта важна, паколькі ніякі рэчавы доказ не знікае ў міліцыі так часта, як грошы. Аднак, на наш погляд, міліцыя ўвогуле не мае права адымаць у людзей іх прыватныя рэчы, паколькі КаАП дазваляе выманне толькі тых рэчаў, якія з’яўляюцца сродкам здзяйснення правапарушэння альбо непасрэдным аб’ектам правапарушэння. Артыкул 242 КаАП дазваляе затрымліваць людзей і больш за 3 гадзіны - за парушэнне парадку правядзення мітынгаў, дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні, за якія ў якасці меры адміністратыўнага пакарання прадугледжаны адміністратыўны арышт (арт. 156, 167.1 КаАП РБ) — да разгляду справы ў судзе. У гэтым выпадку вас могуць перавесці з памяшкання для затрыманых у спецпрыёмнік-размеркавальнік. Такім чынам, калі вас затрымалі ў пятніцу — будуць трымаць да панядзелка, паколькі ў суботу і нядзелю суд не працуе. Фактычна, пытанне пра тое, адпускаць ці не канкрэтнага чалавека да разгляду справы судом, вырашаецца начальнікам аддзела міліцыі, які накіроўвае «адміністратыўны матэрыял» таму органу, які павінен яго разглядаць. Аднак у 2002 годзе пасля акцыі “Так жыць нельга” суддзі, якія разглядалі адміністратыўныя справы затрыманых удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця, на нашу думку, дапусцілі парушэнне арт. 242 КаАП РБ. Як было сказана вышэй, за парушэнне арт. 167.1 КаАП РБ асоба можа быць затрыманая да разгляду справы судом. Раней асобы затрымліваліся менавіта “да разгляду справы судом”, г.зн. — да моманту перадачы адміністратыўных матэрыялаў у суд і прыняцця апошнім іх да вытворчасці. Такім чынам, калі вас затрымалі ў пятніцу і прывезлі ў суд у панядзелак (субота і нядзеля — непрацоўныя дні), і вы заяўляеце хадайніцгва пра адваката ці ўзнікла неабходнасць выклікаць дадатковых сведкаў, суддзя звычайна пераносіў працэс на іншы дзень, а правапарушальніку выпісвалася судовая позва з указаннем даты, калі ён мусіць з’явіцца ў суд. Правапарушальніка адпускалі дадому. У 2002 годзе ў шматлікіх выпадках суддзі сваімі рашэннямі пры такіх самых абставінах пераносілі працэсы, але затрыманых накіроўвалі ў спецпрыёмнік. Людзі знаходзілася там па 4-5 дзён. Пры гэтым суддзі і пракуроры трактавалі тэрмін “да разгляду справы судом” як разгляд па сутнасці, г.зн. канец вытворчасці. Але ў такім выпадку, колькі можа цягнуцца затрыманне да суда? Тры дні з моманту паступлення пратакола ў суд (тэрмін згодна з КаАП РБ для разгляду спраў па арт. 167.1 КаАП РБ) ці 15 сутак (максімальны тэрмін арышту)? На жаль, ні Канстытуцыйны, ні Вярхоўны суды, ні Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь так і не далі афіцыйнага тлумачэння дадзенага артыкула па запытах ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Мы лічым гэтую практыку цалкам незаконнай, парушаючай правы грамадзянаў, у тым ліку — канстытуцыйнага права на абарону, паколькі ўдзел адваката ў адміністратыўным працэсе прадугледжваецца толькі на этапе разгляду справы (а не на пяпярэдніх этапах, як у крымінальным працэсе). Правапарушальнік пазбаўляецца магчымасці знайсці адваката. У такім выпадку неабходна патрабаваць ад суддзі выканання гарантаванага вам арт. 62 Канстытуцыі права на абарону і абскарджваць ягоныя дзеянні ў вышэйстаячых судах і органах пракуратуры.

Page 123: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Усе факты парушэнняў пад час складання пратакола, агляду і вымання рэчаў можна абскарджваць старшыні РАУС, пракурору, у суд. Калі пад час затрымання ці знаходжання ў пастарунку вас збівалі, і вы атрымалі пашкоджанні — зафіксуйце іх, вазміце даведку ў бліжэйшай медыцынскай установе. Памятайце: калі зрабілася кепска — міліцыянты абавязаны выклікаць “хуткую дапамогу”.

З падпісаннем пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні сканчаюцца падставы для далейшага знаходжання затрыманай асобы ў райаддзеле пад вартаю. Пратакол аб правапарушэнні з міліцыі накіроўваецца ў суд (артыкул 236 КаАП), а затрыманага грамадзяніна абавязаныя неадкладна адпусціць чакаць позвы аб яўцы ў суд. І таму ўсе спробы беларускай міліцыі прымусова даставіць у суд разам з пратаколам аб правапарушэнні затрыманага ўдзельніка палітычнай акцыі першапачаткова пазапраўныя. Ведаючы гэта, службовыя асобы міліцыі пры складанні пратаколу, насуперак патрабаванням артыкула 235 КаАП, не растлумачваюць затрыманаму яго правы і абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 247 КаАП. І не робяць гэтага свядома, паколькі ў паказаным артыкуле напісана, што грамадзянін можа быць падвергнуты прымусоваму прываду ў суд толькі ў выпадку ўхілення ад яўкі па выкліку суду (на што павінна быць адпаведная пастанова суддзі).

Усе спробы прымусовай дастаўкі ў суд неабходна цвёрда перарываць. Па-першае, запатрабаваць ад супрацоўнікаў міліцыі паказаць норму закона, якая дазваляе ім такія дзеянні, а па-другое, аказаць пасіўны супраціў. Інакш гаворачы, не трэба ісці сваімі нагамі - хай жандары нясуць на руках. Задавальненні, калі цябе валакуць, вядома, мала, але іншага шляху дамагчыся ад палітычнай паліцыі прытрымлівання законнасці ў дадзенай сітуацыі няма.

Міліцэйскае начальства вельмі любіць здзекавацца над удзельнікамі палітычных акцый, накіроўваючы іх без суду ў арыштанцкія камеры на тэрмін да трох сутак. Фармальная прычына - запіс у артыкуле 242 КаАП аб магчымасці затрымання да разгляду справы ў судзе. Але, па-першае, гаворка ідзе аб асобах, якія дапусцілі парушэнне парадку арганізацыі і правядзення палітычных акцый, гэта значыць арганізатараў, а не ўдзельнікаў. Па-другое, тэрмін “могуць быць затрыманыя” зусім не азначае пасялення ў камеру. Гэта можа быць і падпіска аб нявыяздзе з горада да суду, і іншыя абмежаванні, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Змагацца з гэтым можна пасіўным супрацівам, працягваючы ляжаць на нарах да сканчэння тэрміна арышту, абвешчанага ў пазасудовым парадку. Хай супрацоўнікі РАУСа нясуць або валакуць вас у суд. Будзьце гатовыя, што за гэта вас будуць біць. Устаць на ногі, толькі калі пакладуць на пол у кабінеце суддзі. А падняўшыся, задаць суддзі пытанне - ці выносіў ён пастанову аб прымусовай дастаўцы ў суд? І служцы Феміды нічога не застанецца, як выпісаць позву на іншы дзень (па закону). А вы атрымаеце маральнае задавальненне таму, што памагатыя рэжыму засталіся з носам, хаця б маральна.

Не лянуйцеся - з суду трэба ісці да пракурора раёна і падаваць скаргу на самаўпраўнасць супрацоўнікаў РАУСа, а менавіта - самавольную прымусовую дастаўку ў суд без пастановы суддзі.

Разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэнні

Справы аб адміністратыўных правапарушэннях разглядае альбо суд ніжэйшага ўзроўню (у раённых судах звычайна ёсць суддзі па адміністратыўных справах і выканаўчай вытворчасці), альбо іншыя органы, пералічаныя ў главе 6 КаАП: адміністратыўныя камісіі пры выканаўчых камітэтах і яшчэ каля 50 відаў дзяржаўных органаў і іх службовых асобаў. Звычайна справа разглядаецца па месцы здзяйснення правапарушэння. Як мы ўжо адзначалі, пастанова аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці можа быць вынесеная судом ці іншым органам толькі на працягу трох месяцаў з моманту здзяйснення правапарушэння. Але памятайце, што гэты тэрмін дадзены заканадаўствам на ўсе стадыі адміністратыўнага працэса. Таму вас могуць выклікаць у суд на працягу 3-х месяцаў нават і тады, калі вас не затрымлівалі, не складалі пратаколаў і ўвогуле, здавалася б, ніхто не падазраваў вас у здзяйсненні правапарушэння.

Page 124: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Справы аб адміністратыўных правапарушэннях слухаюцца адкрыта — гэта значыць, у судзе ці любым іншым органе мае прав, прысутнічаць любы грамадзянін. На практыцы суддзя пытаецца ў прысутных: «Хто вы?». Няхай вашы знаёмыя адказваюць, што яны — публіка. На суд абавязкова трэба запрашаць знаёмых ці сведкаў. Як правіла, адміністрацыйны суддзя разглядае справы ў сваім кабінеце, дзе маецца ўсяго 3-4 крэсла, і па прычыне адсутнасці месцаў спрабуе рабіць працэс зачыненым. Спробы такога роду павінны перарывацца абвінавачваемым і яго сябрамі шляхам патрабавання пераносу месца разгляду справы ў іншае памяшканне. Для гэтага ўсе прыбылыя ўваходзяць, а пры неабходнасці, пераадольваючы супраціў міліцыі, увальваюцца ў кабінет і не выходзяць адтуль, пакуль дадзенае пытанне не будзе дадатна вырашаны. Да таго ж, гэта добры псіхалагічны прыём: як суддзя, так і міліцыянты бачаць, што людзі “назіраюць за імі”, а таму тварыць зло ім будзе нашмат цяжэй маральна. Дзеянні гэтыя будуць правамерныя, бо любая спроба міліцыі заступіць доступ на судовы працэс з’яўляецца антыканстытуцыйнай дзеяй.Па агульным правілы, усе справы аб адміністратыўных правапарушэннях павінны разглядацца ў прысутнасці правапарушальніка. Разгляд справы ў ягонай адсутнасці дазваляецца толькі тады, калі маюцца дадзеныя аб тым, што яму своечасова паведамілі пра час месца разгляду справы — гэта значыць, калі яму ўручана позва пад роспіс. Але адміністратыўныя справы па артыкулах, пералічаных у частцы 2 артыкула 247 КаАП, разглядаюцца выключна ў прысутнасці правапарушальніка. Затрыманы можа быць дастаўлены ў суд непасрэдна з РАУС ці спецразмеркавальніка. Але ён можа быць вызвалены, а потым выкліканы ў суд позвай, якую ён павінен атрымаць пад роспіс ад супрацоўніка пошты ці ўчастковага. Калі грамадзянін не з’явіцца без уважлівай прычыны ў суд па справе, у якой прысутнасць пра вапарушальніка абавязковая, то суддзя мае права аформіць прымусовы прывод. Не трэба баяцца слова «прывод» — яно азначае толькі тое, што да вас дадому прыйдзе міліцыянт і павядзе вас у суд. Правапарушальнік мае права заявіць адвод суддзі — калі лічыць што той проста ці ўскосна зацікаўлены ў вырашэнні справы. Па палітычна матываваных справах адводы суддзі — рэч звычайная, але іх ніколі не задавальняюць. Памятайце, што вы маеце права ў судзе азнаёміцца з матэрыяламі справы (гэта значыць — перачытаць усё, што ёсць у справе) выкласці ўсе магчымыя доказы ў сваю абарону — хадайнічаць аб выкліку сведак, аб далучэнні да справы рэчавых доказаў і дакументаў, прыцягнуць экспертаў ці спецыялістаў для правядзення, на прыклад, экспертызы далучаных да справы фотаздымкаў. Гэта важна, бо калі не зробіце гэтага — судовы працэс будзе праходзіць толькі па тых матэрыялах, якія прадставяць супрацоўнікі міліцыі. На жаль, аб’ектыўнасці ад нашых судоў чакаць не варта — яны звычайна настроеныя на абвінавачанне. Але часам, калі ў выніку добра пабудаванай абароны будзе даведзена сумніўнасць абвінавачання, суд можа прыняць аб’ектыўенае рашэнне і апраўдаць невінаватую асобу. Трэба карыстацца правам апытваць сведку. Правапарушальнік, калі справы ідуць «канвеерам», часам можа злавіць сведак-міліцыянтаў на хлусні — сведкі даюць паказанні паасобку, таму не пра ўсё яны могуць дамовіцца паміж сабой. Пры апытанні сведак (як са свайго боку, так і з боку міліцыянтаў) варта памятаць, што сведкі па адміністратыўных справах не нясуць адказнасці за адмову ад паказанняў і наўмысна ілжывыя паказанні. Гэта можна скарыстаць на сваю карысць, калі правапарушальнік адмаўляе сваю віну. У судзе абавязкова павінен весціся пратакол судовага паседжання. Правапарушальнік мае права патрабаваць перакладчыка і заявіць у працэс у якасці абаронцы адваката. Адзначым, што адвакат мае права ўдзельнічаць не толькі ў разглядзе справы судом ці іншым органам, але і на іншых стадыях адміністратыўнага працэса, напрыклад, пад час азнаямлення правапарушальніка з матэрыяламі справы. Замест адваката абарону правапарушальніка пад час разгляду справы ў судзе (альбо ў іншым органе, які ўпаўнаважаны разглядаць адміністратыўную справу) можа ажыццяўляць прадстаўнік —

Page 125: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

ім можа быць любы грамадзянін. Калі правапарушальнік на пачатку працэса заявіць, што «прысутны тут грамадзянін А. будзе маім прадстаўніком» — суд, у адпаведнасці з арт.62 Канстытуцыі, не мае права ў гэтым адмовіць. Пра гэта гаворыць пункт 5 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда РБ «Аб практыцы выкарыстання судом заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць па справах аб адміністратыўных правапарушэннях». Прадстаўнік павінен мець пашпарт. У Менску апошнім часам суддзі не адмаўляюцца дапускаць у працэс прадстаўніка, але ў іншых гарадах гэта яшчэ з’яўляецца распаўсюджанай практыкай, таму прадстаўнік павінен мець і копію згаданай пастановы Пленума Вярхоўнага Суда. У якасці прадстаўніка, калі ёсць магчымасць, варта запрасіць прадстаўніка праваабарончай арганізацыі. Правасуддзе здзяйсняецца на аснове спаборства і роўнасці бакоў у працэсе (артыкул 115 Канстытуцыі), а абвінавачваемы не абавязаны даказваць сваю невінаватасць (артыкул 26 Канстытуцыі). Гэта азначае, што калі міліцыянеры-сведкі, прызначаныя абвінавачваннем, сцвярджаюць аб здзяйсненні вамі нейкіх супрацьпраўных дзей, а вы гэта адмаўляеце, і іншыя сведкі сведчанні гэтыя пацвярджаюць, то суддзя не ў праве прызнаць факт здзяйснення правапарушэння. У гэтым выпадку абвінавачваемы павінен заявіць хадайніцтва аб запатрабаванні ад абвінавачвання пацверджання правапарушэння сродкамі кантролю, а райаддзел міліцыі абавязаны падаць суду відэа-, фота-, аудыаматэрыялы аб здзяйсненні інкрымінуемых дзей. І калі суддзя вынясе абвінаваўчую пастанову пры адсутнасці на працэсе матэрыялаў сродкаў кантролю, гэта будзе падставай для абскарджання судовай пастановы на падставе бяздоказнага прызнання судом віны.

Калі суд ці іншы ўпаўнаважаны орган прызнае правапарушальніка невінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння — справа спыняецца, і лічыцца, што грамадзянін не прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці. Калі суд ці іншы ўпаўнаважаны орган прызнае правапарушальніка вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння, яму адначасова прызначаецца адна з мераў адміністратыўнага спагнання — папярэджанне, штраф альбо адміністратыўны арышт. Папярэджанне не выкарыстоўваецца ў адносінах да асобаў, якія прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці паўторна — гэта значыць, на працягу года з таго часу, як у адносінах да іх была вынесеная іншая пастанова аб прызнанні вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння. Пастановы па артыкулах асаблівай часткі КаАП, за парушэнні якіх прадугледжаны адміністратыўны арышт, можа выносіць толькі суд. Калі вас прызналі правапарушальнікам — гэта значыць, што вы здзейснілі праступак — наўмыснае ці неасцярожнае дзеянне альбо бяздзеянне, за якое прадугледжаная адміністратыўная адказнасць. Гэтая адказнасць можа быць зафіксаваная і ў нейкім падзаконным акце, але ў рашэнні абавязкова павінна быць спасылка на артыкул КаАП, які хаця б спасылаецца на гэты падзаконны акт. Пастанова аб накладанні адміністратыўнага спагнання павінна мець усе неабходныя рэквізіты ў адпаведнасці з арыкулам 261 КаАП. Пастанова агучваецца асобе, у адносінах да якой яна вынесена, а копія ўручаецца ёй на працягу трох дзён. Калі правапарушальнік не прысутнічаў падчас разгляду справы, копія пастановы высылаецца яму па пошце.

Абскарджанне пастановы аб адміністратыўным правапарушэнні

Калі адміністратыўную справу разглядае не суд, а іншы дзяржаўны орган ці службовая асоба, прынятае рашэнне не з’яўляецца канчатковым, яно можа быць абскарджана ў вышэйшы орган ці вышэйшай службовай асобе. Такое абскарджанне прыпыняе выкананне рашэння па адміністратыўнай справе. Скарга падаецца ў той орган, які вынес рашэнне. Гэты орган альбо службовая асоба абавязаны перадаць скаргу ў орган, які правамоцны яе разглядаць. Дзяржпошліна па такіх скаргах не спаганяецца. Але эфектыўнасць такіх скарг мізэрная.

Page 126: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Больш эфектыўным і паспяховым з’яўляецца абскарджанне рашэння па адміністратыўнай справе ў суд. Такім чынам можна абс карджваць любое рашэнне несудовага органа па адміністратыўным матэрыяле, нават не трэба карыстацца апісаным вышэй абскарджаннем у вышэйшы несудовы орган. Дзяржаўная пошліна па такіх скаргах не спаганяецца, а эфектыўнасць вельмі высокая. Прынамсі, па справах, што не маюць палітычнага падтэксту, суддзі вельмі часта адносяцца крытычна да матэрыялаў, якія прадастаўляюцца з боку міліцыі, спыняюць справу вытворчасцю альбо накіроўваюць пратаколы на дапрацоўку. Такім чынам, напрыклад, калі асобу не задавальняе пастанова, прынятая адміністратыўнай камісіяй выканкама, лепей не марнаваць час і не пісаць скаргу ў мясцовы выканаўчы камітэт, а адразу звяртацца ў суд. Для напісання скаргі належным чынам мэтазгодна пракансультавацца ў праваабарончай арганізацыі.Калі ж вашая справа па першай інстанцыі была вырашаная судом — такое рашэнне з’яўляецца канчатковым і не падлягае касацыйнаму абскарджанню. Але ў той жа час можна напісаць наглядную скаргу (на імя старшыні) у вышэйстаячы суд, а потым — у Вярхоўны суд. Таксама наглядная скарга можа быць пададзеная ў раённую ці вышэйшую пракуратуру для апратэставання рашэння. Але такая скарга таксама не прыпыняе выканання судовага рашэння. Апошні сродак для абскарджання, калі выкарыстаныя ўсе магчымыя шляхі для перагляду справы на нацыянальным узроўні — падаць скаргу ў камісію па правах чалавека ААН. Разгляд будзе працягвацца 2-3 гады, але ёсць выпадкі станоўчага рашэння на справах.

Выкананне пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэнні

Пастанова суда аб накладанні адміністратыўнага спагнання падлягае неадкладнаму выкананню, паколькі яна набывае сілу з моманту абвяшчэння. Але тэрмін даўніны выканання — 3 месяцы. Гэта значыць, што калі за тры месяцы пасля яе абвяшчэння выкананне пастановы не пачалося — яна губляе сілу. Напрыклад, калі прынятая пастанова аб накладанні адміністратыўнага арышту не была выкананая на працягу трох месяцаў з моманту абвяшчэння — яна ўжо не можа быць выкананая. Натуральна, што пастанова аб папярэджанні не патрабуе нейкай асаблівай вытворчасці па яе выкананні. Калі прысуджаны адміністратыўны штраф — правапарушальніку даецца 15 дзён для добраахвотнага выканання пастановы і выплаты штрафу. У гэты час не дазваляецца ажыццяўленне якіх-небудзь дзеянняў па прымусовым спагнанні штрафу. Калі ў гэты пятнаццацідзённы тэрмін судовы выканаўца спрабуе апісаць маёмасць аштрафаванага — такія дзеянні з’яўюцца незаконнымі. Невялікія адміністратыўныя штрафы (якія накладаюцца на месцы правапарушэння службовымі асобамі) могуць сплочвацца на месцы. Асобам ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў таксама можа быць дадзены штраф, калі яны маюць уласныя крыніцы даходу. Але калі яны здзейснілі дробнае хуліганства, наўмыснае пашкоджанне вайсковага білета ці няяўку ў ваенкамат — адміністратыўны штраф накладаецца на бацькоў. Памеры штрафаў вагаюцца ад 0,1 да 300 базавых адзінак, а для службовых асобаў — да 500. Штраф выплочваецца праз банк пералікам на рахунак суда.Калі аштрафаваны не сплаціў грошы ў пятнаццацідзённы тэрмін — спагнанне накладаецца на заробак ці прыраўнаваны да заробка прыбытак (стыпендыя, пенсія ды іншыя рэгулярныя даходы). Нават калі штраф складае 300 базавых адзінак, а стыпендыя — 40 тысяч, штраф ўсё роўна павінен сплочвацца са стыпендыі, нягледзячы на тое, што такімі тэмпамі спагнанне будзе ажыццяўляцца шмат гадоў. Да заробка і іншых рэгулярных даходаў не прыраўняныя разнастайныя кампенсацыйныя выплаты, выходныя, чарнобыльскія і дзіцячыя дапамогі. Спагнанне штрафу выконвае па патрабаванні судовага выканаўцы (які працуе пры судзе па месцы жыхарства аштрафаванага) бухгалтэрыя па месцы працы даўжніка ў адпаведнасці з выканаўчым лістом. Скаргі на парушэнні ў дзеяннях судовага выканаўцы можна падаваць і старшыні таго суда, пры якім працуе судовы выканаўца, і таму органу, які наклаў адміністратыўнае спагнанне.

Page 127: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

3 заробка правапарушальніка ў месяц нельга вылічваць больш за 20% агульнага даходу (бярэцца ў разлік сума пасля выплаты падаткаў). Калі ж бухгалтар мае некалькі выканаўчых лістоў на аднаго чалавека, нават па адной справе — дазваляецца вылічваць да 50%. На практыцы судовы выканаўца ўлічвае вядомыя яму даходы. Калі чалавек працуе на некалькіх працах, цалкам магчыма, што судовы выканаўца, даведаўшыся пра адну крыніцу даходу, не стане шукаць іншых. Калі наглядная інстанцыя адмяняе пастанову аб спагнанні адміністратыўнага штрафу — выплачаныя сумы павінны быць вернуты даўжніку. Таму трэба захоўваць квіткі на выплачаныя ў лік штрафу сумы. Калі аштрафаваны не мае заробку — спагнанне накладаецца на маёмасць, г зн., на асабістыя рэчы, агульную маёмасць сям’і (дзеля гэтага трэба правесці падзел маёмасці), рахункі ў банку. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс утрымлівае спіс рэчаў, на якія спагнанне не распаўсюджваецца — гэта мінімум, неабходны для нармальнага існавання асобы: адзенне, ежа, мэбля і іншыя рэчы. Калі спагнанне накладаецца на маёмасць, судовы выканаўца робіць вопіс (арышт) маёмасці даўжніка. Гэтая працэдура праводзіцца ў будні дзень, у працоўны час, у прысутнасці аштрафаванага і двух панятых. Калі аштрафаваны не можа прысутнічаць, дазваляецца рабіць вопіс у прысутнасці прадстаўніка ЖЭСа ці выканкама. Пры ажыццяўленні вопісу судовы выканаўца сыходзіць з таго, што ўся маёмасць у памяшканні (пакоі), якое займае даўжнік, належыць даўжніку. Таму ў практыцы выканаўчае вытворчасці вельмі часта адбываюцца спрэчкі наконт таго, што судовы выканаўца арыштаваў маёмасць, якая не належыла даўжніку, а проста захоўвалася ў ягоным памяшканні. Адзначым, што судовы выканаўца пад час вопісу ацэньвае маёмасць прыблізна — ён жа не ведае, колькі грошай будзе атрымана ад продажу кожнай з рэчаў. Таму судовы выканаўца звычайна апісвае болей рэчаў, чым выносіць. Астатнія застаюцца пад арыштам (іх нельга прадаваць ці знішчаць), але не пакідаюць кватэры даўжніка, і імі можна карыстацца. Падчас вопісу аштрафаваны мае права ўказаць рэчы, на якія, па яго меркаванні, можа быць накладзены арышт у першую чаргу. Выніковым дакументам вопісу з’яўляецца акт вопісу. Ён павінен рабіцца такім чынам, як гэта вызначана ў “Інструкцыі аб выканаўчай вытворчасці”, зацверджанай міністэрствам юстыцыі яшчэ ў 1985 годзе, і артыкулам 505 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Акт вопісу складаецца судовым выканаўцам і падпісваецца прысутнымі асобамі. Арыштаваная маёмасць прадаецца судовым выканаўцам праз аукцыёны ці камісійныя крамы.

У прыёмніку-размеркавальніку

Выкананне пастановы суда аб адміністратыўным арышце ажыццяўляецца неадкладна — калі суд не дае адтэрміноўкі па нейкіх паважных прычынах, правапарушальніка накіроўваюць адбываць адміністратыўны арышт непасрэдна з залы суда. Час адміністратыўнага затрымання залічваецца ў тэрмін арышту. Тэрмін арышту вызначаецца ў межах 3-15 сутак, але калі чалавек мае некалькі пастаноў аб арышце — ён павінен адбываць іх па чарзе. Заробак па асноўным месцы працы пад час арышту не выплочваецца, а саміх арыштаваных, па іх жаданні, могуць прыцягваць да грамадска-карыснай працы.

Арыштаваныя адбываюць тэрмін арышту ў спецыяльных прыёмніках альбо, у некаторых выпадках, у ізалятарах часовага ўтрымання — у асобных камерах. 3 арыштаваных спаганяецца кошт пражывання і харчавання за час арышту. Пры паступленні чалавека ў спецпрыёмнік адбываецца рэгістрацыя і запіс у спецыяльным журнале, праводзіцца асабісты і медыцынскі агляд, выманне грошай і рэчаў. Арыштаваных фатаграфуюць і бяруць у іх адбіткі пальцаў. На кожнага арыштаванага ў спецпрыёмніку заводзіцца асабістая справа. Адміністрацыя абавязаная на працягу 24 гадзін паведаміць родным арыштаванага пра ягонае месца знаходжання (што выконваецца рэдка).

Page 128: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Арыштаваныя таксама маюць правы, таму варта патрабаваць азнаямлення з “Палажэннем аб спецыяльных прыёмніках пры органах МУС” (зацверджана загадам МУС 18 кастрычніка 1999 г., №206), у якім гэтыя правы замацаваныя. Арыштаваныя маюць права раз на тыдзень мыцца ў лазні ці прымаць душ, карыстацца сродкамі індывідуальнай гігіены, харчавацца тры разы ў дзень, мець індывідуальнае спальнае месца, карыстацца акулярамі, лекамі, тытунёвымі вырабамі, мець асадку і паперу, пісаць скаргі начальніку ўстановы, пракурору, чытаць газеты, часопісы, кнігі. Пералічаныя рэчы і дадатковыя прадукты харчавання арыштаваныя маюць права атрымліваць ад сваіх родных.У адпаведнасці з рэжымам, забароненае сумеснае ўтрыманне здаровых арыштаваных з тымі, у якіх выяўлены інфекцыйныя захворванні. Мужчыны і жанчыны ўтрымліваюцца асобна. На Беларусі адміністрацыйна арыштаваныя асобы ўтрымоўваюцца ў антычалавечых умовах - нашмат горшых, чым змешчаныя ў турме крымінальнікі і асобы, падазраваныя ў здзяйсненні злачынства. Адміністрацыя спецпрыёмніка штодня, штогадзіны прыніжае чалавечую годнасць арыштантаў, а менавіта:- катуе голадам (бывае, што корміць праз дзень і, акрамя таго, накладвае разнастайныя абмежаванні на атрыманне прадуктаў з волі);- стварае ў камерах прыцемак, канфіскоўвае кнігі і пішучае прыладдзе, не даючы магчымасці чытаць, пісаць;- пазбаўляе свежага паветра (арыштаваныя на працягу ўсяго тэрміна арышту не выпускаюцца на шпацыр, а камеры не праветрываюць);- прычыняе фізічныя пакуты, прымушаючы арыштаваных спаць не распранаючыся на голых дошках. Адміністрацыйна арыштаваныя не толькі ўтрымоўваюцца як скаціна ў хляву, гэта значыць спяць там жа, дзе адпраўляюць натуральныя патрэбы, але змушаныя пры гэтым і ляжаць як селядзец у слоіку, ушчыльную сябар да сябра на баку, не маючы магчымасці перавярнуцца на спіну – камеры амаль заўжды перапоўнены;- знішчае ў арыштанце людскасць, не дазваляючы яму працаваць, займацца фізічнымі практыкаваннямі, гуляць у гульні.- не аказвае патрэбнай медычнай дапамогі, амаль заўжды адмаўляецца выклікаць хуткую дапамогу, калі арыштант просіць аб гэтым. Да таго ж, палітычныя ўтрымліваюцца разам з бамжамі, адкаголікамі, прастытуткамі, ад якіх вельмі лёгка можна падхапіць і туберкулёз, і сіфіліс, і вошы.

Райаддзелы міліцыі накіроўваюць арыштантаў у прыёмнік-размеркавальнік у канцы дня, пасля спынення працы адміністрацыйных суддзяў. Для транспартоўкі звычайна выкарыстоўваюцца легкавыя ўазы, пераабсталяваныя пад мініаўтазакі (свайго роду сабакар для людзей на два месцы, уладкованы за другім сядзеннем). Аднак запіхваюць туды ўсіх, каго трэба этапіраваць у спецпрыёмнік і ў размешчаны па шляху да яго следчы ізалятар - тры, чатыры і больш чалавек.Паколькі такая перавозка людзей з’яўляецца абуральным невыкананнем правіл дарожнага руху, неабходна катэгарычна адмовіцца ўдзельнічаць у парушэнні правіл дарожнага руху. Грозныя папярэджанні міліцэйскіх сяржантаў голасам і дубінкай ігнараваць. А калі пачнуць запіхваць сілай - упірацца рукамі і нагамі; драпіны і сінякі на вашым целе стануць сведчаннем нанясення арыштаванаму целавых пашкоджанняў апасля. Не выключана, што складуць яшчэ адзін пратакол (аб непадпарадкаванні міліцыі), але дадзеныя нататкі напісаныя для тых, хто, у адрозненне ад рабоў, свой гонар і годнасць адстойваюць.

У прыёмніку-размеркавальніку арыштанцкае папаўненне спачатку размяшчаюць у часовых камерах-“адстойніках”, і толькі позна ўвечары, калі паступяць усё арыштаваныя судом у гэты дзень, пачынаюць разводзіць па камерах.Прыём у спецпрыёмніку арыштантаў вельмі важны для ўдзельніка палітычнай акцыі этап барацьбы з антынародным кіруючым рэжымам. Ва ўсім рэпрэсіўным ланцужку - хапун, складанне пратаколу, суд, бетонавы склеп-“абязьяннік” у райаддзеле - у прыёмніку-размеркавальніку арыштаванага ўпершыню пытаюць аб стане здароўя. Людзі, якім патрэбны сталы прыём медпрэпаратаў, а таксама тыя, каму прычыненыя целавыя пашкоджанні, павінны сказаць аб гэтым. Больш таго, абавязкова праверыць, каб заяўленая вамі скарга на самаадчуванне была запісаная ў адмысловай кнізе па кантролі за здароўем, у якой які паступае прапануюць распісацца.

Page 129: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Калі дастаўлены ў спецпрыёмнік скардзіцца на стан здароўя, то, у гэтым выпадку чалавека мусяць даставіць у лякарню на абследванне. Калі вас паклалі на лячэнне, тэрмін зняволення часова прыпыняецца. У арыштанта міліцыянты спрабуюць займець у гэтым выпадку распіску аб добраахвотнай яўцы для адбыцця пакарання пасля акрыяння. Аднак патрабаванне гэта - пазапраўна; па медыцынскіх сведчаннях міліцыя павінна адпусціць без усякіх папярэдніх умоў. Больш таго, калі на працягу двух месяцаў абвешчаныя суткі не адсіжаныя або накладзены штраф не выплачаны, адміністрацыйнае спагнанне не падлягае выкананню (артыкул 282 КаАП). Карыстайцеся гэтым абавязкова, не забываючы аб узмоцненай канспірацыі.

Тым, каму стан здароўя адбываць пакаранне дазваляе, варта заявіць аб адсутнасці туалетнай паперы, рушніка, мыла, зубной шчоткі і пасты, аб тым, што пасля арышту цэлы дзень (або больш) у райаддзеле не давалі ежу. Запатрабаваць накарміць і забяспечыць туалетным прыладдзем. Паколькі дзяжурны па спецпрыёмніку зрабіць гэта не ў стане, выказаць патрабаванні пісьмова на імя начальніка арыштанцкай установы. Усе далейшыя дні штодня запісвацца на прыём да начальніка і дамагацца выканання сваіх патрабаванняў. Яшчэ раз – не лянуйцеся! Гэтыя дзеі абавязкова – калі не зараз, то потым – прывядуць да пераможнага канца. Да прыкладу, праваабаронца Валер Шчукін некалісць праз вялізную колькасць скаргаў дамогся, каб у спецпрыёмніку на акрэсціна зрабілі рамонт. Дзякуючы яму зараз мы маем у камерах умывальнікі і якую-ніякую перагародку між прыбіральняй і астатняй часткай камеры.

Калі вашыя патрабаванні не выконваюцца, скаргі на зневажанне адміністрацыяй чалавечай годнасці накіроўваць у пракуратуру. Дакумент гэты да адрасата дойдзе, бо ўтойванне заявы арыштаванага з’яўляецца сур’ёзным службовым парушэннем.А падставы ў прыёмніку-размеркавальніку для напісання скарг на кожным кроку:- не вылучаецца дастатковага месца для начнога сну (парушаюцца ўсталяваныя нормы плошчы на аднаго чалавека);- замест лыжак выдаюць нейкія чарапкі;- не забяспечваюць па запатрабаванні солллю і кіпнем;- калідорныя наглядчыкі крадуць хлеб (выдаюць менш той колькасці, за атрыманне якога зняволенага ў камеру прымушаюць кожны дзень распісацца);- арыштаваных не выкарыстоўваюць на фізічных працах (грубіянскае парушэнне артыкула 306 КаАП) і г.д.

Падача скаргі - гэта актыўная, у адрозненні ад галадоўкі, форма процідзеяння зняволеных палітыцы катавання, якая праводзіцца ўладамі ў месцах пазбаўлення волі. У гэтую барацьбу можна і трэба далучаць сукамернікаў. Таму як калектыўны пратэст - гэта ўжо палітычная акцыя, тая самая кропля, якая точыць камень у падмурку цяперашняга паліцэйскага рэжыму. Заяўляюцца скаргі раніцай, пад час абыходу камер і праверкі арыштаваных дзяжурным.

Цёплая вопратка, ніжняя бялізна, туалетнае прыладдзе службовыя асобы адміністрацыйнай турмы павінны прымаць без усякіх умоў.Што ж тычыцца прадуктаў і цыгарэт, то ў адміністрацыйнай турме іх прымаюць для перадачы арыштаваным толькі пасля аплаты паслуг спецпрыёмніка ў памеры 0,15 МЗП за суткі. Гэта пазапраўна, паколькі Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях збіранне грошай з асобаў, падвергнутых арышту, не прадугледжвае. Такой нормы і быць не можа. Законы нашай дзяржавы, у тым ліку і КОАП (артыкул 24), не дапушчае накладання некалькіх відаў пакаранняў за адно правапарушэнне. Збіранне жа ў спецпрыёмніку платы з арыштаваных з’яўляецца нічым іншым, як пазасудовай формай накладання штрафу, велічыня якога (за 10 сутак гэта складае 1,5, а за 15 сутак - 2.25 МЗП) эквівалентная санкцыям цэлага шэрагу артыкулаў КаАП, такіх як дробнае хуліганства, абраза, распіванне спіртных напояў або з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах... Таму, ідучы на палітычную акцыю або ў суд пасля яе, пакідайце грошы дома. Замест іх лепш браць “сабойку”; сала, лук, часнык, цыгарэты, запалкі, карамель, туалетнае прыладдзе, уключаючы паперу. Лук, асабліва часнык, патрэбныя як антысептыкі - інакш у антысанітарных умовах беларускай арыштанцкай установы можна падхапіць любую заразу.

Page 130: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

Тыя, у каго тэрмін арышту ад 10 да 15 сутак, па заканчэнні тыдня маюць права і павінны патрабаваць магчымасці памыцца ў лазні (пункт 13 міжнародных правіл звароту са зняволенымі). Хаця гэта таксама небяспечна – можна падхапіць грыбок ці што горай. Нярэдка пад час адсідкі ў спецпрыёмніку арыштаванага выклікаюць да начальніка – на дапрос людзямі ў штацкім аб вашай палітычнай дзейнасці. Нярэдка гэта сканчваецца збіццём. Тут галоўнае – цалкам адмовіцца ад размовы з гэбэшнікамі. Такія іх дзеянні ёсць цалкам пазапраўнымі. Родныя, сябры, паплечнікі ўдзельнікаў палітычных акцый павінны ведаць месцазнаходжанне адміністрацыйнай турмы - у сталіцы яна знаходзіцца на вул. Акрэсціна (прыпынак гарадскога транспарту “вул. Прылукская”) - і тэлефон дзяжурнага па спецпрыёмніку (у Менску - 270-91-42, стары корпус). Менскі прыёмнік-размеркавальнік знаходзіцца на тэрыторыі Маскоўскага раёна, пракуратура якога размяшчаецца на вул. Караля (станцыя метро “Фрунзенская”). Пракуратура Менска знаходзіцца на вул.Шчадрына (трамвайнае кальцо “Возера”).

Крымінальныя правапарушэнні

Крымінальнае затрыманне Крымінальнае затрыманне - больш жорсткі за адміністрацыйнае затрыманне від прававога ўздзеяння. Крымінальны арышт накладаецца суддзёй за здзяйсненне злачынства і можа цягнуцца да 6 месяцаў. Запомніце раз і назаўжды: калі вашае затрыманне звязанае з крымінальнай справай - не давайце паказанняў і тлумачэнняў, адмаўляйцеся адмомантузатрымання патрабуйце даць вам адваката.

Хто можа быць затрыманы? Артыкул 107 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу гаворыць: «Задержание состоит в фактическом задержании лица, доставлении его в орган уголовного преследования и в кратковременном содержании под стражей в местах и условиях, определенных законом. Задержание может быть применено только: - к лицу, подозреваемому в совершении преступления, за которое может быть назначено наказание в виде лишения свободы, направления в дисциплинарную воинскую часть или ареста; - к обвиняемому для предъявления обвинения либо в случае нарушения условий примененной к нему меры пресечения; - к осужденному, в отношении которого имеется представление уполномоченного на то органа об отмене приговора, определения, постановления суда об условном неприменении наказания, отсрочки исполнения наказания или условно-досрочном освобождении от отбывания наказания».Гэта азначае, што затрымліваць можна колькі тых людзей,адносна якіх існуе абгрунтаванае меркаванне, што яны учынілі злачынства.

Артыкул 108КПК гаворыць: «Лицо, подозреваемое в совершении преступления, может быть задержано действующим в пределах своей компетенции органом уголовного преследования при наличии любого из следующих оснований: 1) если лицо застигнуто при совершении предусмотренного уголовным, законом общественно опасного деяния или непосредственно после его совершения; 2) если очевидцы происшествия, в том числе и лицо, пострадавшее от преступления, прямо укажут на данное лицо как на совершившее предусмотренное уголовным, законом общественно опасное деяние или захватят его в порядке, предусмотренном статьей 109 настоящего Кодекса; 3) если на этом лице, при нем, на его одежде илидругихисполъзуемыхим вещах, в его жилище, иных используемых им помещениях, на рабочем месте или транспортном

Page 131: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

средстве обнаружены явные следы, указывающие на его причастность к совершению предусмотренного уголовным, законом общественно опасного деяния; 4) если имеются другие достаточные основания подозревать в совершении преступления лицо при условии, что оно пыталось скрыться с места преступления или от органа уголовного преследования, или не имеет постоянного места жительства, или проживает в другой местности, или не установленаего личность». Ніякія іншыя абставіны, акрамя пералічаных у артыкуле 108, не могуць служыць падставай для затрымання. Але гэта толькі тэорыя. Сучасная практыка паказвае, што следчыя органы занадта часта разумеюць змест гэтага артыкулу ў выгадным для сябе святле. У выніку кожны грамадзянін краіны можа ў любы момант быць затрыманы на 72 гадзіны без указання прычыны. Вядома, што той, хто пасядзіць пад арыштам, становіцца больш падатлівым і яго лягчэй будзе зламіць. Арыштаванаму супрацоўнікі службы бяспекі даюць зразумець, што ён знаходзіцца за крок ад месца пазбаўлення волі на больш працяглы тзрмін і што ад яго пазіцыі залежыць, ці атрымае ён санкцыю пракуратуры. Як правіла, кожнае праяўленне нашай слабасці, нашай падатлівасці сустракаецца з рэакцыяй следчых. Калі пачнем гаварыць, можам быць вызваленыя з-пад арышту раней за сканчэнне 72 гадзін. Пытанне пра вызваленне можа вырашаць следчы, які карыстаецца тым, што ўсё знаходзіцца ў яго руках. Аднак гэта цягнецца толькі трое сутак.Згодна з заканадаўствам, затрыманаму павінны быць растлумачаныя прычыны затрымання. Часам у якасці прычыны называюць знешняе падабенства з небяспечным злачынцам, часам - «мне загадана» (звычайны міліцыянер у мундзіры), часам - «не будзь такім цікаўным, а то дам па мордзе» і г.д. Пасля выхаду патрэбна як мага хутчэй напісаць скаргу ў пракуратуру якая, як на большасць нашых лістоў нічога не адкажа альбо адкажа, што «выкладзеныя вамі факты не знайшлі свайго пацвярджэння». Але важна, каб застаўся след неправавых дзеянняў.

У адпаведнасці з артыкулам 110 КПК, тэрмінова пасля дастаўкі затрыманага ў орган крвмінальнага пераследу службовай асобай, якая здзейсніла фактычнае затрыманне, складаецца пратакол, у якім пазначаюцца падставы, месца і час фактычнага затрымання (з указаннем гадзін і хвілін), вынікі асабістага вобшуку, а таксама час складання пратаколу Пратакол аб’яўляецца затрыманаму, пры гэтым тлумачацца яго правы. Орган дазнання, следчы, пракурор на працягу 3 гадзін з моманту дастаўкі затрыманага ў орган крымінальнага пераследу прымаюць рашэнне аб затрыманні (аб утрыманні пад вартай або аб вызваленні). Рашэнне афармляецца пастановаю і аб’яўляецца затрыманаму. Пра затрыманне орган дазнання ці следчы абавязаны пісьмова паведаміць пракурору на працягу 24 гадзін з моманту вынясення пастановы аб затрыманні. Аб затрыманні асобы і яе месцазнаходжання орган, які ажыццявіў затрыманне, абавязаны цягам 12 гадзін з моманту фактычнага затрымання папярэдзіць каго-небудзь з паўналетніх чальцоў яго сям’і ці сваякоў або даць магчымасць паведаміць самому затрыманаму. Пра затрыманне грамадзяніна замежнай дзяржавы орган, які здзейсніў затрыманне, абавязаны паведаміць у МЗС для паведамлення амбасадзе ці консульству гэтай дзяржавы. Органам, які прыняў рашэнне аб вызваленні затрыманага, выдаецца даведка, у якой указваецца, кім ён быў затрыманы, падставы, месца і час затрымання; матывы і час вызвалення. Вызваленая асоба не можа быць ізноў затрыманай па тым самым падазрэнні.

Тэрміны затрымання

У адпаведнасьці з артыкулам 108 КПК, калі асоба, затрыманая па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы павінна быць вырашанае за 12 гадзін з моманту фізічнага затрымання. У выпадку адмовы ад узбуджэння крымінальнай справы ці адсутнасці рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы, затрыманы павінен быць вызвалены. Калі крымінальная справа ўзбуджана ў пазначаны тэрмін, то затрыманне па падазрэнні ўва учыненні злачынства не можа цягнуцца звыш за 72 гадзіны з моманту фактычнага затрымання (уключаючы тэрмін у 12 гадзін на ўзбуджэнне крымінальнай справы), пасля якіх затрыманы павінен быць вызвалены з-пад варты або адносна яго павінна ўжывацца мера затрымання.Некаторыя правы падазронага пры затрыманні (арт. 41 КПК).

Page 132: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

- неадкладна пасля затрымання атрымаць ад органу крымінальнага пераследу пісьмовае паведамленне пра яго правы;- неадкладна атрымаць ад органу крымінальнага пераследу копію пастановы ці пратаколу аб затрыманні;- мець абаронцу ці некалькі абаронцаў з моманту прад’яўлення пастановы ці пратаколу аб затрыманні;- да пачатку першага допыту ў якасці падазронага атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю адваката ў прысутнасці асобы, якая праводзіць папярэдняе расследаванне. Такім чынам, з моманту затрымання грамадзянін мае права адмовіцца даваць любыя паказанні да забеспячэння яму магчымасці сустрэцца з адвакатам. Калі ў затрыманага ёсць канкрэтны знаёмы адвакат, якому ён давярае, затрыманы павінен указаць дадзеныя пра гэтага адваката і дабівацца менавіта гэтага адваката.

Абскарджанне незаконнага затрымання У адпаведнасці з артыкулам 143 КПК, скарга на затрыманне падаецца ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Гэты орган абавязаны на працягу 24 гадзін з моманту атрымання скаргі накіраваць яе ў суд. Судовая праверка законнасці затрымання праводзіцца суддзёй у тэрмін не большы за 24 гадзіны з часу паступлення скаргі.Такім чынам, падсумаваўшы выкладзенае, можна зрабіць некаторыя падставовыя рэкамэндацыі асобе, якая апынулася ў становішчы затрыманага і была дастаўленая ў міліцэйскі пастарунак: 1. Выберыце сабе пазіцыю па справе і дакладна яе прытрымлівайцеся. Вызначцеся, што вы прызнаеце і што адмаўляеце. Вызначцеся, ці будзеце вы даваць будзь-якія сведчанні да кансультацыі адваката. 2. У любым выпадку папрасіце міліцыянтаў, якія вас затрымалі, адрэкамендавацца, назваць свае прозвішчы і пасады. Папрасіце пісьмовыя прылады і запішыце атрыманыя звесткі. Неадкладна ўдакладніце ваш статус (адміністрацыйна затрыманы альбо крымінальна затрыманы, сведка, пацярпелы, падазроны, абвінавачаны) і падставы, на якіх вас затрымалі. Папрасіце паказаць вам тэкст адпаведнага артикулу. Патрабуйце, каб пратакол затрымання быў складзены як мага раней. Калі пытанне высвятлення вашага статусу зацягваецца - адмаўляйцеся ад будзь-якога супрацоўніцтва з міліцыянтамі. 3. Патрабуйце, каб вас азнаёмілі з вашымі правамі ў пісьмовай форме. Калі нешта з вашых правоў вам не зразумела, патрабуйце дадатковых тлумачэнняў. Калі вам «забыліся» назваць права не даваць сведчанняў супраць сябе альбо права мець абаронцу - гэта вельмі кепская прыкмета. У гэтым выпадку тым больш варта ўстрымацца ад дачы сведчанняў і патрабаваць кансультацыі адваката. 4. Уважліва азнаёмцеся з тэкстам пратаколу, уважліва паглядзіце на падставы затрымання (звычайна на тыпавым блянку падкрэсліваецца нейкая падстава). Пераканайцеся, што ў пратаколе пастаўлены час фактычнага затрымання, а не толькі час складання пратаколу. Усе свае заўвагі запісвайце ў пратакол. Калі вы ўжо напісалі нейкія заявы альбо скаргі - зрабіце пра гэта спасылку. 5. Патрабуйце, каб вашым сваякам неадкладна паведамілі пра факт вашага затрымання і пра вашае месцазнаходжанне. 6. Патрабуйце адваката. Калі вы не маеце свайго адваката, патрабуйце кансультацыю ў дзяжурнага адваката. Лепей не даваць тлумачэнняў да сустрэчы з адвакатам, нават калі вы лічьще сябе абсалютна невінаватым. Калі ж вы сапраўды здзейснілі «злачынства»- асцярожна размаўляйце з дзяжурным адвакатам (ён можа быць падасланы). Важнае правіла: ніколі не пішьще добраахвотную адмову ад адваката. 7. Калі вы маеце прычыны супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі - будзьце чэсныя, але не ідзіце ў іх на повадзе. Уважліва чытайце ўсе пратаколы. Калі маюцца нейкія недакладнасці - выпраўляйце іх, нават калі яны на першы погляд падаюцца неістотнымі. Паспрабуйце выгандляваць сабе нейкія льготы. У той жа час, не заключайце ўгодаў кшталту «Я ўсіх выдам, а вы адпусціце мяне дахаты» - гэта кепска адаб’ецца ў будучым жыцці. 8. Калі вы не маеце намеру супрацоўнічаць са следствам, зрабіце наступную заяву: «Я невінаваты, ад дачы сведчанняў адмаўляюся да сустрэчы з адвакатам, тлумачэнні буду даваць толькі ў прысутнасці адваката». Гэтая заява запісваецца ў пратакол. Чытайце ўсе пратаколы і дакументы,

Page 133: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

што ствараюцца міліцыянтамі, але ад падпісання можаце адмовіцца (часта падпісаныя з гарачкі быццам бы бяскрыўдныя пратаколы пасля былі асноўным доказам абвінавачання). Калі вы не можаце адэкватна ацаніць вартасці пратаколу- адмоўцеся ад яго падпісання альбо зрабіце запіс: «3 тэкстам пратаколу азнаёмлены, але цалкам нязгодны».

Як абскарджваць незаконныя дзеянні ў крымінальным працэсе Скарга на рашэнні і дзеянні следчага адрасуецца раённаму прокурору. Скарга на рашэнні і дзеянні пракуратуры накіроўваецца вышэйстаячаму прокурору, а на рашэнні і дзеянні суду - у вышэйстаячы суд. Калі вы не ведаеце, каму падаваць скаргу - аднясіце яе таму, на каго вы скардзіцеся. Гэтая службовая асоба абавязаная на працягу 24 гадзінаў перадаць скаргу па прызначэнні.Што можна абскарджваць? Усё: затрыманне і заключэнне пад варту, асабісты дагляд і парушэнні, дапушчаныя пры ўсіх следчых дзеяннях, адмову аформіць пратакол і адмову ў магчымасці прыкласці да пратаколу тлумачэнні. Можна абскарджваць фальсіфікацьію вашых сведчанняў, псіхалагічны ціск з боку следчага і міліцыянтаў, мат, крык, пагрозы, збіццё. Можна напісаць скаргу на тое, што следчы паліў у вашай прысутнасці, не адпускаў у прыбіральню, казаў грубыя жарты. Абавязкова патрабуйце паведаміць пра вынікі разгляду вашай скаргі ў пісьмовым выглядзе. Можна скарыстацца і «Кнігай заўвагаў і прапановаў» пракуратуры альбо следчага ўпраўлення - туды можна пісаць скаргі таксама.

Першая камера

Калі вас абвінавачваюць па крымінальнаму артыкулу, то ўтрымліваць да суда хутчэй за ўсё будуць у ізалятары часовага затрымання (ІЧЗ) альбо следчым ізалятары (ШЫЗА). Галоўнае правіла - не панікуйце, не бойцеся турмы - так скаўся лёс, і гэта трэба прыняць. Праўда за намі.

1. Пераступіўшы парог камеры, зразумейце: вы зараз адзін, ніякай дапамогі ніадкуль вам не будзе, разлічваць зараз вам трэба толькі на самога сябе. Гэта мабілізуе.2. Не палохайцеся ні выгляду камеры, ні выгляду сакамернікаў – адчуванне, што вы патрапілі ў пекла, у крымінальны прытон, пройдзе. Голеныя дзікія людзі праз паўгадзіны могуць выклікаць у вас сімпатыю. Вам хутка раструмачаць «турэмныя паняцці» - імкніцеся іх не парушаць, нават калі яны здаюцца несправядлівымі (будуць жорстка біць і прыніжаць).3. Не верце таму, што вас кудысьці выклічуць заўтра або хтосьці прыйдзе пацікавіцца вамі ўранку. Так робіцца следствам адмыслова, каб зламаць вас. Ведайце, што следства пра вас памятае і праз наглядчыкаў, сакамернікаў уважліва сочыць за вамі ўсе гэтыя дні. А родныя і сябры бегаюць, спрабуючы перадаць вам прадукты, вопратку, лекі, іх яе проста не пускаюць да вас і перадачы наўмысна не бяруць. На волі ідзе бурнае жыццё, звязаная з вамі, таму камерная цішыня зманлівая.4. У камеры не расмаўляйце аб сваёй справе. Адказвайце гэтак жа аднаскладова, як на першым допыце. 5. Будзьце гатовыя да правакацый як са боку турэмшчыкаў, так і са боку сакамернікаў - яны (адзін з іх практычна заўсёды) могуць быць падасланыя следствам.6. Адмоўцеся ад галадовак - падарвеце здароўе, а вам яшчэ, хутчэй за ўсёЮ сядзець не адзін месяц. Ешце ўсё, што даюць, нягледзячы на выгляд, густ.8. Не думайце аб сям’і. Ім вы не дапаможаце. Не даймаеце сябе перажываннямі аб іх.9. Будзьце спакойныя. Злосць, нянавісць, перажыванні адымаюць сілы.10. Імкніцеся ўначы спаць, а днём не спаць.11. Сачыце за сабою і гігіенай.12. Марнуйце час першым чынам на адпачынак: адсыпайцеся, чытайце, пішыце, гуляйце - усё, што магчыма.13. Не падтрымлівайце лаянак, не паддавайцеся спакусам узяць нешта ў доўг.14. Майце мужнасць кінуць паліць, інакш вы рызыкуеце апусціцца да стану чалавека, які клянчыць цыгарку ў каго заўгодна і завошта заўгодна. 15. Зразумейце: на доўгія месяцы ў вас пачалася цалкам новая для вас жыццё, большай часткай якое ад вас не залежыць.

Page 134: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

16. Сыйдзіце ў сябе. Займайцеся не самакапаннем, самаўніжэннем або пакаяннем, а самааналізам. Ні ў якім разе не ўваходзіце ў стан вінаватасці.17. Напішыце заяву з патрабаваннем абаронцы. Ні ў якім разе не згаджайцеся на адваката, прапануемага следчым. Зрабіце заяву, што адмаўляецеся прымаць удзел у любых следчых дзеяннях без вашага адваката.18. У камеры паводзьце сябе незалежна і роўна: вы ўсё тут у аднолькавым становішчы. Як правала, «палітычных» паважаюць і моцна не чапляюцца.19. Вывучайце КПК і КК, калі яны ў вас ёсць.20. Калі вас пачнуць біць – адбівайцеся, іншага выбару няма. Нават калі сілы няроўныя, вас пачнуць паважаць “за характар” і адчэпяцца.21. Калі турэмшчыкі здзекваюцца з вас, парушаюць правы - пішыце заявы на імя начальніка, у пракуратуру. Не падпарадкоўвайцеся ў такіх выпадках загадам - вас пасадзяць у штрафную камеру ці зб’юць, але, хутчэй за ўсё, апасля сітуацыя зменіцца ў лепшы бок.

Спіс асноўнай выкарыстанай літаратуры:

1. Падгол Ул. Асновы палітычнай псіхалогіі. – Internet.2. Ягораў А. Рэканструкцыя рэвалюцыі. ОТПОР!: палітычны досвед/Палітычная сфера №2. - Internet3. Канспіратар беларускі. - Internet. 4. Жовер В. Творцы революций/“Le Nouvel Observateur”. - Paris, 31.05.2005.5. Лебон Г. Психология народов и масс. - СПб., 1995.6. Ольшанский Д. Основы политической психологии. – Екатеринбург, 2001.7. Асеевский А.И. ЦРУ: шпионаж, терроризм, зловещие планы. - М., 1985.8. Полмар Н., Аллен Т.Б. Энциклопедия шпионажа - М., 1999.9. Карлос Маригелла. Минируководство городского партизана. - Internet. 10. Философия “Сатьяграхи” Махатма Ганди. Internet.11. Шарп Дж. Историческая значимость нарастания ненасильственной борьбы в конце 20 вeка. – Internet.12. Юрьев Д. Как сделать революцию («Оранжевые политтехнологии»). – Internet.13. Джонс Д. “Драконы и транспаранты”. – Internet.14. Громов В., Васильев Г. Экциклопедия безопасности. - Москва, 1998.15. Ященко В. Бунт эпохи постмодерна: идеология и направление современного либертарного движения. – Internet.16. Практическое пособие по ненасилию/Под ред. “Американские мирные испытания”, 1987.17. Чимирис Е. Роль молодёжного движения в трансформации политического режима (на примере движения «Отпор» в Сербии). – Internet.18. Шарп Дж. Ад дыктатуры да дэмакратыі: канцэптуальныя асновы вызвалення. - Boston, 1993.19. Рэндл М. Гражданское сопротивление. – Internet.

Page 135: BUNT Padruchnik Dlia Aktyvista

20. Кара-Мурза С. Энциклопедии методов пропаганды. – Internet.21. О’Дэй Б. Планирование политических кампаний. – Internet.22. Акции протеста в Белграде и по всей территории Югославии/Специальный доклад. - Белград, 1997. 23. Яшин И. Задачи уличных акций протеста. – Internet.24. Шарп Дж. Ненасильственная борьба – лучшее средство решения острых политических и этнических конфликтов? – Internet.25. Шарп Дж. Общевственная оборона. Система вооружения в эпоху постмилитаризма. Вильнюс, 2002.26. Бондаренко С. Активное ненасилие. Как правильно провести публичную акцию протеста27. Гарфинкель С. Сопротивление без лидера. – Internet. 28. Каськів В. ПОРА – авангард перемоги. A Case Study. – Internet. 29. Popovic S., Milivojevic A., Djinovic S. Nonviolent struggl, 50 crucial points. A strategic approach to everyday tactics. – Belgrade, 2006.30. Sharp G. There are realistic alternatives. – Boston, 2003.31. Sharp G., Jenkins B. The anti-coup. –Boston, 2003. 32. Ackerman P., Kruegler C. Strategic nonviolent conflict: the dinamic of people pover in twentieth century. - Westport, 1994.33. Sharp G. Waging nonviolent struggle: 20 century and 21 century potential. – Boston, 2005.34. Helvey R.L. On strotegic nonviolent conflict: thinking about the fundementals. – Boston, 2002.

Сайты ў internet:

www.nmnby.orgwww.spring96.orgwww.3dway.org www.inosmi.ru www.politnauka.org www.pora.org.uawww.maidan.org.ua www.aenstein.orgwww.nonviolent-conflict.org