4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Панядзелак, 1 верасня 2008 года № 13 (1042) З НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ! Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разрад АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі, прыватных методык; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) фізічнай геаграфіі, сурдапедагогікі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, агуль най фізікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай культу ры і аздараўленчапрафілактычнай работы; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) эканамічнай тэорыі і эканамічнага выха вання, замежных моў № 2 (0,75), замежных моў № 2 (2), інфармацыйных тэхна логій у адукацыі, сучаснай рускай мовы, фізічнай геаграфіі, псіхалогіі і педагогікі бесперапыннай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. Аддзел кадраў Паважаны Пётр Дзмітрыевіч, з якімі пла намі і задачамі ўваходзіць у новы навучальны год Бе ларускі дзяржаўны педа гагічны універсітэт імя Максіма Танка? – Мы ставім перад сабой задачу падрыхтоўкі бела рускай інтэлектуальнай эліты і рэалізуем яе шля хам аптымальнага спалу чэння вучобы, навукі і практыкі. Наша alma ma ter не проста дае фунда ментальную адукацыю – мы вучым прафесіі, якая УНІВЕРСІТЭТАЗНАЎСТВА: УВОДЗІНЫ Так ужо спрадвеку вядзецца, што новых членаў універсітэцкай сям’і заўсёды сустракае самы галоўны ў ёй чалавек. Мудра і тактоўна ён знаёміць навічкоў з традыцыямі і ўкладам нашага вялікага дома, адказвае на ўсе іх пытанні – ад «канцэптуальных» да самых наіўных. Рэктар БДПУ Пётр Дзмітрыевіч КУХАРЧЫК дакладна ведае: ад пер шых крокаў залежыць вельмі многае, ці не ўвесь далейшы шлях. забяспечыць нашым вы пускнікам дабрабыт і пас пяховую кар’еру. Менаві та таму дыплом БДПУ з’яўляецца адным з самых прэстыжных на адукацый най прасторы Рэспублікі Беларусь. БДПУ – асноўны пас таўшчык педагагічных кадраў для краіны. Што гэта – сіла брэнду або вынік прадуманай стра тэгіі? – Фарміраванне брэнду ў любым выпадку мае аб’ек тыўныя падставы. Аднак абавязковай умовай падт рымкі станоўчага іміджу з’яўляецца гнуткае рэага ванне на патрэбы часу. Ва ўмовах жорсткай канку рэнцыі паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі нам неабходна ўважліва вывучаць рыначную кан’ юнктуру, прапаноўваць абітурыенту перспектыў ныя спецыяльнасці і тым самым умацоўваць высокі статус вядучай педагагіч най ВНУ краіны. На сён няшні дзень наш універсі (Пачатак. Заканчэнне на с. 2.) ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС! ШТО ТАМ, ЗА ПАВАРОТАМ? ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ: ЯК ГЭТА БЫЛО ДАРАГІЯ ПЕРШАКУРСНІКІ! Адышла ў мінулае ўступная кампанія і хваляванні га рачай пары. Наперадзе ў вас яскравае студэнцкае жыццё– ціка вы і непаўторны час, калі можна шмат пазнаць, сустрэць новых сяброў, праявіць свае здольнасці і таленты... Жада ем вам з радасцю распачаць свой першы навучальны год у БДПУ і прайсці акадэмічную дыстанцыю з максімальнай выніковасцю. Ад вас будуць шмат патрабаваць, але вы заўсёды мо жаце разлічваць на ўвагу і падтрымку. Мы паважаем кемлівых, працавітых, мэтанакіраваных – усіх, хто імкнецца быць носьбітам добрага, прагрэсіўнага, станоў чага. Шчыра віншуем вас са Святам ведаў і Днём універсітэ та – і зычым натхнення, удачы, аптымізму! Мы не сум няваемся ў тым, што гады вучобы ва універсітэце ста нуць для вас карыснымі ва ўсіх адносінах. У ДОБРЫ ШЛЯХ! Рэктарат БДПУ ДАРАГІЯ ПЕРШАКУРСНІКІ! Адышла ў мінулае ўступная кампанія і хваляванні га рачай пары. Наперадзе ў вас яскравае студэнцкае жыццё– ціка вы і непаўторны час, калі можна шмат пазнаць, сустрэць новых сяброў, праявіць свае здольнасці і таленты... Жада ем вам з радасцю распачаць свой першы навучальны год у БДПУ і прайсці акадэмічную дыстанцыю з максімальнай выніковасцю. Ад вас будуць шмат патрабаваць, але вы заўсёды мо жаце разлічваць на ўвагу і падтрымку. Мы паважаем кемлівых, працавітых, мэтанакіраваных – усіх, хто імкнецца быць носьбітам добрага, прагрэсіўнага, станоў чага. Шчыра віншуем вас са Святам ведаў і Днём універсітэ та – і зычым натхнення, удачы, аптымізму! Мы не сум няваемся ў тым, што гады вучобы ва універсітэце ста нуць для вас карыснымі ва ўсіх адносінах. У ДОБРЫ ШЛЯХ! Рэктарат БДПУ

nastaunik 13(1042)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 13(1042)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Панядзелак, 1 верасня 2008 года № 13 (1042)

З НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ!

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесарска3выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разрад АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі,

прыватных методык;

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) фізічнай геаграфіі, сурдапедагогікі;

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, агуль�

най фізікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі, тэорыі і методыкі фізічнай культу�

ры і аздараўленча�прафілактычнай работы;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) эканамічнай тэорыі і эканамічнага выха�

вання, замежных моў № 2 (0,75), замежных моў № 2 (2), інфармацыйных тэхна�

логій у адукацыі, сучаснай рускай мовы, фізічнай геаграфіі, псіхалогіі і педагогікі

бесперапыннай адукацыі.

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226�46�59.

•Аддзел кадраў

– Паважаны Пётр

Дзмітрыевіч, з якімі пла�

намі і задачамі ўваходзіць

у новы навучальны год Бе�

ларускі дзяржаўны педа�

гагічны універсітэт імя

Максіма Танка?

– Мы ставім перад сабойзадачу падрыхтоўкі бела�

рускай інтэлектуальнай

эліты і рэалізуем яе шля�

хам аптымальнага спалу�

чэння вучобы, навукі і

практыкі. Наша alma ma�ter не проста дае фунда�

ментальную адукацыю –

мы вучым прафесіі, якая

УНІВЕРСІТЭТАЗНАЎСТВА:

УВОДЗІНЫТак ужо спрадвеку вядзецца, што новых членаў універсітэцкай сям’і

заўсёды сустракае самы галоўны ў ёй чалавек. Мудра і тактоўна ёнзнаёміць навічкоў з традыцыямі і ўкладам нашага вялікага дома,адказвае на ўсе іх пытанні – ад «канцэптуальных» да самых наіўных.Рэктар БДПУ Пётр Дзмітрыевіч КУХАРЧЫК дакладна ведае: ад пер3шых крокаў залежыць вельмі многае, ці не ўвесь далейшы шлях.

забяспечыць нашым вы�

пускнікам дабрабыт і пас�

пяховую кар’еру. Менаві�та таму дыплом БДПУ

з’яўляецца адным з самых

прэстыжных на адукацый�най прасторы Рэспублікі

Беларусь.– БДПУ – асноўны пас�

таўшчык педагагічных

кадраў для краіны. Што

гэта – сіла брэнду або

вынік прадуманай стра�

тэгіі?

– Фарміраванне брэнду ў

любым выпадку мае аб’ек�

тыўныя падставы. Аднак

абавязковай умовай падт�

рымкі станоўчага іміджу

з’яўляецца гнуткае рэага�

ванне на патрэбы часу. Ва

ўмовах жорсткай канку�

рэнцыі паміж вышэйшымі

навучальнымі ўстановамі

нам неабходна ўважлівавывучаць рыначную кан’�

юнктуру, прапаноўваць

абітурыенту перспектыў�

ныя спецыяльнасці і тым

самым умацоўваць высокі

статус вядучай педагагіч�

най ВНУ краіны. На сён�

няшні дзень наш універсі�

(Пачатак. Заканчэнне на с. 2.)

ДАЛУЧАЙСЯДА НАС!

ШТО ТАМ,ЗА ПАВАРОТАМ?

ПРЫЁМНАЯКАМПАНІЯ:

ЯК ГЭТА БЫЛО

ДАРАГІЯ ПЕРШАКУРСНІКІ!Адышла ў мінулае ўступная кампанія і хваляванні га�

рачай пары. Наперадзе ў вас яскравае студэнцкае жыццё – ціка�

вы і непаўторны час, калі можна шмат пазнаць, сустрэць

новых сяброў, праявіць свае здольнасці і таленты... Жада�

ем вам з радасцю распачаць свой першы навучальны год

у БДПУ і прайсці акадэмічную дыстанцыю з максімальнай

выніковасцю.

Ад вас будуць шмат патрабаваць, але вы заўсёды мо�

жаце разлічваць на ўвагу і падтрымку. Мы паважаем

кемлівых, працавітых, мэтанакіраваных – усіх, хто

імкнецца быць носьбітам добрага, прагрэсіўнага, станоў�

чага.

Шчыра віншуем вас са Святам ведаў і Днём універсітэ�

та – і зычым натхнення, удачы, аптымізму! Мы не сум�

няваемся ў тым, што гады вучобы ва універсітэце ста�

нуць для вас карыснымі ва ўсіх адносінах.

У ДОБРЫ ШЛЯХ!

Рэктарат БДПУ

ДАРАГІЯ ПЕРШАКУРСНІКІ!Адышла ў мінулае ўступная кампанія і хваляванні га�

рачай пары. Наперадзе ў вас яскравае студэнцкае жыццё – ціка�

вы і непаўторны час, калі можна шмат пазнаць, сустрэць

новых сяброў, праявіць свае здольнасці і таленты... Жада�

ем вам з радасцю распачаць свой першы навучальны год

у БДПУ і прайсці акадэмічную дыстанцыю з максімальнай

выніковасцю.

Ад вас будуць шмат патрабаваць, але вы заўсёды мо�

жаце разлічваць на ўвагу і падтрымку. Мы паважаем

кемлівых, працавітых, мэтанакіраваных – усіх, хто

імкнецца быць носьбітам добрага, прагрэсіўнага, станоў�

чага.

Шчыра віншуем вас са Святам ведаў і Днём універсітэ�

та – і зычым натхнення, удачы, аптымізму! Мы не сум�

няваемся ў тым, што гады вучобы ва універсітэце ста�

нуць для вас карыснымі ва ўсіх адносінах.

У ДОБРЫ ШЛЯХ!

Рэктарат БДПУ

Page 2: nastaunik 13(1042)

2 1 верасня 2008 г.

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОРУ АСПІРАНТУРУ

Прыём у аспірантуру БДПУ закошт сродкаў рэспубліканскагабюджэту ажыццяўляецца на ўмовах

конкурсу, навучанне вядзецца на кан�

трактнай аснове. Асобам, якія ранейпрайшлі поўны курс навучання ў аспі�

рантуры або ў форме суіскальніцтва,

права паўторнага паступлення безаплаты за навучанне не прадастаў�

ляецца.

Прыём на ўмовах аплаты бу�дзеажыццяўляцца па�за межамі конкур�

су па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх

вядзецца падрыхтоўка ў аспірантурыБДПУ.

Дакументы прымаюцца з 25

жніўня па 15 верасня 2008 года.Пералік неабходных дакумен�

таў, патрабаванні да паступаючых,

умовы допуску да ўступных экза�менаў і залічэння ў аспірантуру

можна знайсці на сайце БДПУ

www.bspu.unibel.by/Дакументы накіроўваць на адрас:

220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18,аспірантура і дактарантура

(каб. 97, 98).Тэлефоны для даведак:

(017) 226�46�64, (017) 227�82�04.

тэт рыхтуе кваліфікаваныя кад�

ры для нацыянальнай сістэмы

адукацыі па 84 спецыяльнасцяхі спецыялізацыях на дзённай і

завочнай формах навучання.

Пагадзіцеся, гэта ўражвае!– Вобраз універсітэта ў знач�

най ступені вызначаюць яго

людзі...

– У БДПУ працуюць прыклад�

на 2500 чалавек. Ядром калекты�

ву, безумоўна, з’яўляецца прафе�сарска�выкладчыцкі склад. Ста�

більна адзначаецца станоўчая ды�

наміка росту кваліфікацыі наву�кова�педагагічных кадраў. З 1200

выкладчыкаў 564 маюць вучоныя

ступені і званні; што да ўзроста�вага паказчыка, мы здолелі

выйсці на аптымальнае спалучэн�

не сталасці і маладосці, вопыту ідзёрзкіх навацый.

– БДПУ сёння – гэта...

– Вядучая педагагічная ВНУБеларусі, член Еўразійскай аса�

цыяцыі універсітэтаў. На 13 фа�

культэтах нашай alma materнавучаюцца каля 20 000 студэн�

таў – насельніцтва невялікага

горада! Гонар БДПУ – яго біблія�тэка, фонды якой налічваюць

1,5 млн асобнікаў. У нас нават

ёсць уласная аграбіястанцыя«Зялёнае», на якой студэнты

факультэта прыродазнаўства

праходзяць палявыя практыкі.Мы – адзіная беларуская ВНУ,

якая мае планетарый і маятнік

Фуко – а іх, дарэчы, ва ўсёй

Еўропе можна па пальцах пера�лічыць. Развітая інфраструкту�

ра дазваляе актыўна выкарыс�

тоўваць у вучэбным працэсе тэ�лекамунікацыйныя сродкі і най�

ноўшыя тэхналогіі. Увогуле,

пытанні інфармацыйнага забес�пячэння навучальнага працэсу

знаходзяцца ў фокусе асаблівай

увагі рэктарата; сёння ва універ�сітэце працуюць 22 вучэбныя

камп’ютэрныя класы з пастаян�

ным выхадам у Інтэрнет.Несумненна, прэстыж вышэй�

шай навучальнай установы, ак�

рамя ўсяго іншага, вызначаец�ца і ступенню яе інтэграцыі ў

сусветную адукацыйную прасто�

ру. Асноўнымі дзелавымі парт�нёрамі БДПУ з’яўляюцца 23 уні�

версітэты Расіі, Украіны, Літвы,

Славакіі, Польшчы, Балгарыі,Кітая...

– Па традыцыі студэнты і

выкладчыкі 8 верасня адзнача�

юць Дзень універсітэта. Якія

святочныя мерапрыемствы

нас чакаюць?

– Дзень нараджэння БДПУ

будзем святкаваць у панядзелак,

8 верасня. У праграме некалькітрадыцыйных мерапрыемстваў.

Па�першае, урачыстае пасяджэн�

не Савета з удзелам высокіх гас�цей – нашых сяброў і партнё�

раў, – падчас якога адбудзецца

ўручэнне дыплома і мантыі га�

наровага прафесара БДПУ рэк�

тару Маскоўскага гарадскога

педагагічнага універсітэта ака�

дэміку В. В. Рабаву. Дарэчы,

Віктар Васільевіч будзе другім

у гісторыі нашага універсітэта

доктарам honoris causa. Па�дру�

гое, у актавай зале адбудзеццасвяточны канцэрт «Vivat,БДПУ!», у якім прымуць удзел

лепшыя выканаўцы і творчыякалектывы нашай alma mater –

лаўрэаты і дыпламанты рэспуб�

ліканскіх і міжнародных кон�курсаў і фестываляў. На працягу

ўсяго дня ў адноўленым спартыў�

ным комплексе універсітэта бу�дуць праходзіць таварыскія

гульні па валейболе і баскетбо�

ле. Завяршыцца Дзень універсі�тэта студэнцкай дыскатэкай

«BSPU DANCE» з тэматычнай

забаўляльнай праграмай. Спа�дзяёмся, гэтае свята запомніцца

нашым першакурснікам! Па�

трэцяе, для студэнтаў 8 верас�ня – дзень, вольны ад заняткаў.

Гэта таксама традыцыя.

– У БДПУ навучаецца шмат

іншагародніх студэнтаў. Як

універсітэт дапамагае ім у вы�

рашэнні жыллёвай праблемы?

– Гэтае пытанне стаіць вельмі

востра, бо шэсць універсітэцкіх

інтэрнатаў толькі на 42 % мо�гуць задаволіць патрэбу ў

жыллі. Зразумела, мы імкнём�

ся падтрымаць сваіх выхаван�цаў. Так, літаральна праз не�

калькі тыдняў плануецца ад�

крыццё інтэрната № 7 па прас�

План прыёму на дзённую бюджэтную і платную формы навучання

складаў 930 і 700 чалавек адпаведна. За права звацца студэнтамі БДПУзмагаліся 2311 абітурыентаў (2,3 чалавека на месца), 35 з якіх пра�

ходзілі па�за конкурсам, 8 скарысталі сваё права паступлення без

уступных іспытаў, а 99 мелі мэтавае накіраванне. Што тычыцца за�вочнай формы навучання, то на 625 бюджэтных і 1080 платных мес�

цаў было пададзена 2756 заяў. Дарэчы, назіраецца відавочная тэн�

дэнцыя скарачэння набору на завочнае бюджэтнае аддзяленне, пры�чым прэтэндаваць на вучобу за дзяржаўныя сродкі могуць толькі

тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную педагагічную ўстанову (ка�

ледж) або працуе на педагагічных пасадах, а таксама дзеці�інваліды,інваліды I і ІІ групы.

Конкурс 5 і больш чалавек на месца сёлета быў зафіксаваны на

шасці спецыяльнасцях. У тым ліку на факультэце псіхалогіі ён да�сягаў 7, на ФНК – 9,2, на ФСПТ – 6,2 абітурыента на месца. Трады�

цыйна карыстаюцца папулярнасцю «Выяўленчае мастацтва. Камп’�ютэрная графіка» (9,2), «Фізічная культура. Арганізацыя фізкуль�турна�аздараўленчай работы і турызму» (6,5), шэраг спецыяльна�

сцей сацыяльна�педагагічнага факультэта і ФСА. Адзначалася высо�

кая запатрабаванасць спецыяльнасцей «Біялогія. Хімія» (4,6), «Гісто�

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯЎ ЛЮСТЭРКУ ЛІЧБАЎ

За БДПУ – будучыня! З кожным годам усё больш ма3ладых людзей аказваюць давер нашаму універсітэту, выбі3раючы дасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтагахаваецца ва універсальнасці ведаў і унікальнасці магчы3масцей, якія прадастаўляе наш любімы універсітэт.

пекце Ракасоўскага. Акрамя

таго, БДПУ арандуе 80 месцаў

у Беларускага дзяржаўнага уні�

версітэта культуры і мастацтва.

У дапамогу тым, хто не можа раз�

лічваць на ордэр, створана база

дадзеных аб кватэрах і пакоях,

якія здаюцца студэнтам.

У 2011 годзе будзе ўведзена ў

эксплуатацыю студэнцкая вёска.Запланаваны маладзёжны ком�

плекс не мае аналагаў не толькі

ў Беларусі, але і ў краінах СНД:восем інтэрнатаў, гандлёвыя, за�

баўляльныя, фізкультурна�азда�

раўленчыя цэнтры і нават аква�парк... Яго жыхарамі стануць і

нашы студэнты.

– Што Вы параіце зрабіць пер�

шакурсніку, каб найхутчэй ук�

лючыцца ў студэнцкае жыццё?

– Выкарыстоўваць усе магчы�масці, якія прапануе універсітэт,

і ў першую чаргу – вучыцца. Да

паслуг студэнтаў – магутны на�вукова�педагагічны патэнцыял

БДПУ і вопыт вядучых спецыя�

лістаў Беларусі.Мы хочам, каб кожны наш

выпускнік знайшоў сваё месца ў

складаным і зменлівым свеце,стаў творчай камунікабельнай

асобай, і для гэтага ёсць усе

ўмовы. Грамадскія аб’яднанні іарганізацыі дапамогуць актыў�

ным і мэтанакіраваным мала�

дым людзям рэалізаваць сябе ўсацыяльна значнай дзейнасці.

Шырокі спектр прапаноў ад 72

клубных фарміраванняў дазва�ляе зрабіць студэнцкае жыццё

цікавым і насычаным. Да пас�

луг аматараў здаровага ладу

УНІВЕРСІТЭТАЗНАЎСТВА:

УВОДЗІНЫ(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

жыцця – 20 спартыўных секцый

і гурткоў, турыстычны клуб «Га�

рызонт», а таксама сучасны спар�

тыўны комплекс з басейнам,

спартыўнымі і трэнажорнымі

заламі.

– Якія крытэрыі вызначаюць

памер стыпендыі?

– Паводле Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь № 338 ад 17чэрвеня 2008 года ў Беларусі з

мэтай далейшага ўмацавання

сацыяльнай абароны навучэнцаўі студэнтаў павялічаны памеры

ўсіх відаў дзяржаўных стыпен�

дый. Так, з 1 красавіка студэн�там ВНУ выплочваецца стыпен�

дыя ў памеры ад 75 тыс. руб. (са�

цыяльная) да 148,8 тыс. руб.Студэнтам вядучых ВНУ краі�

ны, у лік якіх уваходзіць наша

alma mater, да базавай стыпен�дыі налічваецца дадатковы 15�

працэнтны каэфіцыент. Такім

чынам, у залежнасці ад паспя3ховасці студэнты БДПУ штоме�

сяц атрымліваюць ад 107 тыс.

руб. да 160 тыс. руб. Памер імян�ных стыпендый у нашым універ�

сітэце складае 214 тыс. руб.

– На развітанне дазвольце па�

віншаваць Вас з пачаткам но�

вага навучальнага года!

– Дзякуй! У сваю чаргу я так�сама віншую чытачоў «Н» з Днём

ведаў і жадаю паважаным кале�

гам і будучым настаўнікам моц�нага здароўя, бадзёрасці духу,

творчай занепакоенасці, прафе�

сійнага наватарства, а таксамарадасных і непаўторных імгнен�

няў жыцця, з якіх складаецца

простае чалавечае шчасце.

Уступныя іспыты па малюнку

рыя. Сацыяльна�палітычныя дысцыпліны» (4,1), «Сусветная і айчын�ная культура. Рытміка. Харэаграфія» (4,8). На першы курс універсі�тэта паступіла васемнаццаць замежных грамадзян – прадстаўнікоў

Расіі, Літвы, Арменіі і Украіны.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль што дзвюмтысячам маладых людзей, якім не пашчасціла сёлета стаць студэн�

тамі БДПУ, давядзецца паспрабаваць шчасця ў наступным годзе. Не

здраджвайце сваёй мары!

С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

Page 3: nastaunik 13(1042)

1 верасня 2008 г. 3

Што там,за паваротам?

Дарогі жыцця – быццам вуліцы з аднабаковым ру3хам, дзе няма ходу назад. Скверыкі бесклапотнагаДзяцінства, бульвары Юнацтва, нарэшце – выезд напраспект Студэнцтва. З кожным паваротам інтэнсіў3насць руху ўзрастае, і каб утрымацца ў няспыннымпатоку, неабходна разумець мову дарожных знакаў.Няхай рэкамендацыі псіхолагаў нашага універсітэтадапамогуць першакурснікам упэўнена трымацца аб3ранага накірунку!

«Я ЎСЯ ТАКАЯ3РАСТАКАЯ…»Сустракаюць, як вядома, па

вопратцы, а калі дакладней –

па яе адпаведнасці сітуацыі.

Дзяўчына або хлопец, што

«пераблыталі» лекцыю ў педа�

гагічнай ВНУ і начную дыска�тэку, выглядаюць, скажам

так, недарэчна. А таму – пе�

рад тым, як выйсці з дому, пры�гадайце, куды накіроўваецеся.

«ДАВАЙ СЯБРАВАЦЬ!»Вы з цяжкасцю заводзіце

сяброў? Не трэба хвалявацца:

наўрад ці акадэмічная групабудзе для вас «суполкай не�

знаёмцаў». З кімсьці вы пада�

валі дакументы, праходзіліўступныя выпрабаванні, зася�

ляліся ў інтэрнат… Будзьце

ўпэўнены, сярод вашых адна�

курснікаў знойдзецца хоць б

адзін прыемны вам чалавек,

з якім можна разам хадзіць

у сталоўку, а ўвечары шпацы�

раваць па горадзе.

Магчыма, вы, наадварот,

надзвычай камунікабельная

асоба, і некантактныя людзі

выклікаюць у вас хіба што

лёгкае здзіўленне. Не спяшай�

цеся з ацэнкай: хутчэй за ўсё,

яны папросту яшчэ не асвоілі�ся ў новым калектыве. Прой�

дзе месяц – і вы самі здзівіце�

ся, як адразу не разгледзелідобрага таварыша і цікавага

чалавека.

ВУЧЫЦЦА, ВУЧЫЦЦАІ ЯШЧЭ РАЗ ВУЧЫЦЦА

Спецыфіка навучання ў ВНУзаключаецца ў тым, што знач�

ная частка матэрыялу аддаецца

на самастойнае вывучэнне. Чы�тайце, выпрацоўвайце навыкі

работы з навуковай літаратурай!

Наведвайце семінары: на іх звы�чайна разбіраюцца пытанні,

Сваё «так» я сказаў яшчэ ў адзінаццатым класе, калі на пытанне: «Дык што:

збіраешся паступаць у БДПУ?» даў станоўчы адказ. Але, шчыра кажучы, той

семнаццацігадовы юнак яшчэ зусім расплывіста ўяўляў сабе, што такое педага�гічная прафесія. Галоўным для яго была наяўнасць слова «журналістыка» ў

назве спецыяльнасці.

Далей былі ўступныя іспыты, радасць перамогі ў барацьбе за бюджэтныя месцы,цэлы год новых уражанняў... Зразумела, першы год праходзіць пад знакам эмо�

цый. А потым пачынаецца сапраўднае студэнцкае жыццё і расстаноўка прыярытэ�

таў: дзесьці бліжэй да заканчэння трэцяга курса ўсведамляеш, што – тваё, а што —«для агульнага развіцця». Тады на змену простай вучобе прыходзіць вучоба мэтана�

кіраваная, калі кола «патрэбных» прадметаў звужаецца да двух�трох.

Педагагічныя практыкі чацвёртага і пятага курсаў умацавалі мяне ў думцы,што журналістыка – мая стыхія. Калі я зразумеў, што не здольны пісаць

заўвагі ў дзённіках, то вырашыў выказвацца на газетных старонках. Нават га�

зету студгарадка выпускаў – разам з сябрам пры падтрымцы некалькіх маіхды яго аднагрупніц...

Увогуле, параю ўсім, хто хоча прыстойна працаўладкавацца (праўда, не ве�

даю спецыфікі іншых факультэтаў, але у маім выпадку дапамагло), пачынай�

БУДЗЕ ЎСЁ, ЯК ТЫ ЗАХОЧАШНа працягу жыцця кожнаму з нас не аднойчы даводзіцца рабіць

выбар. А калі жыццё інтэнсіўнае, шпаркае, напоўненае падзеямі,то стаяць на ростанях уласных прыхільнасцей даводзіцца даволічаста. Я не гавару пра выбар тыпу «ісці або не ісці на заняткі», хоцьпадчас і гэта з’яўляецца вырашальным фактарам (асабліва напя3рэдадні экзаменаў). Умовімся, што гаворка ідзе аб рашэнні, якоепаўплывае калі не на ўвесь далейшы лёс чалавека, дык на значнуюяго частку.

це свой прафе�

сійны шлях

як мага раней.

Аднак набы�ваць вопыт

пажадана ме�

навіта ў абра�най вамі сфе�

ры. Дый пры

размеркаваннін а й м е н ш

праблем будзе

ў тых, хто неспаў у шапку, а працаваў падчас вучобы. Праўда, раз на раз не прыходзіцца...

І, нарэшце, пра самае значнае.

Трапіць на Рэспубліканскі баль выпускнікоў даводзіцца не ўсім, але за такуюмагчымасць варта пазмагацца. Гэта як у вядомым выслоўі: «Убачыць Парыж і

памерці». Праўда, паміраць маладому спецыялісту ніхто не дазволіць, а вось рас�

поведаў пра гэтую падзею хопіць і на сяброў, і на родных, і дзецям застанецца: некожнаму выпадае правесці вечар у кампаніі міністраў і рэктараў ВНУ, а што да

дзяўчат, дык нават патанчыць з Кіраўніком дзяржавы...

Адным словам, у мяне гэта ўжо было і, напэўна, не паўторыцца, а ў вас, шаноўныяпершакурснікі, яшчэ толькі наперадзе. Так што поспехаў вам на нялёгкім і цікавым

шляху пад назвай «СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦЁ»!

Андрэй САСОНКА,выпускнік факультэта беларускай філалогіі і культуры,

супрацоўнік прэс3службы Партызанскага РУУС г. Мінска

якія не закраналіся падчас лек�

цый; да таго ж актыўная працапавышае вашыя шанцы на вы�

сокую адзнаку. А вось да міфаў

пра выратавальную моц ка�роткіх спаднічак стаўцеся кры�

тычна: нават самыя прыгожыя

ногі не дапамогуць, калі галавапустая.

Існуе шэраг методык, якія даз�

валяюць правільна падрыхта�вацца да іспытаў і здаць іх без

цяжкасцей. У перадэкзамена�

цыйны перыяд сацыяльна�псіхалагічны цэнтр БДПУ арга�

нізуе спецыяльныя заняткі на

гэтую тэму. Завітайце на іх – і

зведаеце шмат карыснага!

ЧАС ДЛЯ СЯБЕУ параўнанні са школай воль�

нага часу ў вас будзе значна бо�

лей. Ці варта марнаваць яго,

калі сталіца і універсітэт пра�

дастаўляюць незлічоныя маг�

чымасці для самаразвіцця –вялікую колькасць творчых

калектываў і аб’яднанняў,

заняткі ў спартыўных клубахі трэнажорных залах? Раім

прыслухацца і да прапаноў ку�

ратара. Аднак не кідайцесяў іншую крайнасць: паміж пра�

цай і адпачынкам павінен за�

хоўвацца разумны баланс. Вы�значыць «загружаныя» і «воль�

ныя» дні вам дапаможа што�дзённік.

«ЯКАЯ ЯДА – ТАКАЯ І ХАДА»Галоднаму студэнту навука не

ў карысць, таму да праблемы

харчавання трэба ставіцца з на�

лежнай увагай. У горадзе дастат�

кова месцаў, дзе можна смачна ідаволі танна паабедаць (іх вам

падкажуць старшакурснікі).

Што ж да сняданка і вячэры, тосуседзі па інтэрнацкім пакоі або

арандаванай кватэры нярэдка

размяркоўваюць «кухарскуючаргу». Не ўмееце гатаваць?

Жыццё навучыць!

Каб папярэдзіць хваробы

страўніка, трэба правільна

скласці свой рацыён, пазбягаю�

чы рэзкіх яго змен. Не варта за�хапляцца «прадуктамі хуткага

прыгатавання»: яны ўтрымліва�

юць вялікую колькасць кансер�вантаў.

Асобна трэба сказаць пра піва.

Яго частае ўжыванне ў юнацкім

узросце нярэдка прыводзіць да

хранічнай залежнасці, пазбавіц�

ца якой вельмі цяжка. У асаблі�

вай небяспецы пры гэтым знахо�

дзяцца асобы з дрэннай спадчын�

насцю: ім лепей увогуле ўстры�мацца ад любога алкаголю.

РАМАНТЫКА + РЭАЛІЗММенавіта ў студэнцкія гады

многія знаходзяць сваё каханне.

Калі сяброўскія стасункі змяня�юцца на больш блізкія, трэба

паклапаціцца пра сваю бяспеку

і бяспеку свайго патрнёра. Па�

райцеся з урачом наконт споса�

бу кантрацэпцыі. Тыя студэнц�

кія сем’і, што мужна гадуюць

дзяцей, заслугоўваюць усялякай

пашаны, але ці гатовыя вы да

гэтага подзвігу?

ЧАЦВЁРА СУСЕДЗЯЎ –І НІВОДНАГА САБАКІ

Інтэрнат – зона агульнага ка�рыстання, таму важна адразу

дамовіцца, што можна і чаго

нельга рабіць у пакоі.Стасункі паміж рознымі па

характары, звычках, а нярэд�

ка і ўзросце людзьмі, што доўгічас жывуць у адным памяш�

канні, рэдка бываюць зусім

ціхамірнымі. Безумоўна, лепей

прыйсці да агульнай згоды без

сварак. Не забывайцеся, што

адкрыты папрок лёгка можастаць пачаткам канфлікту! Не

варта займаць агрэсіўную пазі�

цыю, а тым больш без асаблі�вай патрэбы далучаць да вы�

святлення адносін статусных

асоб. Калі ж канфлікт усё ж

наспеў і вы не ведаеце, што

рабіць, звярніцеся да псіхола�

га, які дапаможа разабрацца

ў сітуацыі.

Парады даваліНаталля АЛІФІРОВІЧ,

начальнік СПЦі Настасся ШАПЕЛЬ,

загадчыца лабара3торыі псіхалогіі

і псіхатэрапіі сям’і

P.S. Тым, хто хоча ведацьбольш пра сябе і свае магчы�масці, сацыяльна�псіхалагічныцэнтр прапануе трэнінгі паразвіцці камунікабельнасці ілідэрскіх якасцей, арт�тэрапію,а таксама безліч іншых ціка�вых заняткаў. Наш адрас: Ву�

заўскі зав., 9. Тэл.: 224�61�37.

•Першы курс, матай на вус!

Page 4: nastaunik 13(1042)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск350,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226340319

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 903.Падпісана ў друк 28.08.2008 г. у 9.00.

Ульяна БАКАЕВА: «Мы супраць шэрых будняў!»

Раман ЖУЛЬПО: «Дзейнічайце, і ўсё атрымаецца!»

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ: «Табе вырашаць, як дасягнуць вяршынь»

Пра што ж мараць «бывалыястудэнты», пакуль перша�

курснікі спрабуюць знайсці сябе

ў нязвыклым студэнцкімжыцці, а выкладчыкі – разгле�

дзець у іх будучых Ясеніных або

Складоўскіх�Кюры? Адкрыюмаленькі сакрэт: асноўнай тэмай

размоў прызнаных актывістаў

становіцца абмеркаванне творча�

Гэтаксама і я, упершыню патрапіўшы ў сцены БДПУ, быў вельмі разгублены, і

гэта яшчэ мякка сказана. Усё новае: дзе аўдыторыя, якая зараз лекцыя, дый наогул,

што такое лекцыя?.. Аднак шок прайшоў, і ў мяне з’явілася жаданне дзейнічаць, асамае галоўнае – быць патрэбным сябрам, факультэту, універсітэту... Гэтая звычка

(зусім няшкодная) засталася яшчэ са школы. Свой выбар я зрабіў на карысць праф�

саюзнай работы: папрацаваўшы паўгода прафоргам групы, стаў прафоргам курса,а яшчэ праз семестр мяне абралі старшынёй прафбюро матэматычнага факультэта.

У вас, напэўна, ужо з’явілася мноства пытанняў: што ж такое прафсаюз, чым

ён займаецца, як у яго патрапіць? На першыя два адкажу каротка: гэта аргані�зацыя, якая рэальна дапамагае студэнтам. Іншымі словамі, усё, што датычыць

сацыяльнага боку студэнцкага жыцця, дый не толькі, – гэта да нас. Хочаце

аздаравіцца? Калі ласка, бо менавіта прафсаюз удзельнічае ў размеркаванні пу�цёвак ва універсітэцкі санаторый�прафілакторый. Патрабуецца матэрыяльная

•Далучайся да нас!

Людзі не могуць не марыць! Спачатку – пра самуюпрыгожую ляльку або казачныя боты3скараходы, празнекалькі гадоў – аб прыгажунях (прыгажунах) з па3ралельнага класа або кругасветным падарожжы...Нашы жаданні растуць разам з намі, і чым бліжэй давыпускнога балю, тым большая частка абітурыентаўз гатоўнасцю мяняе мары пра летні адпачынак надоўгачаканае: «Віншуем! Вы сталі студэнтам БДПУ!»

га патэнцыялу навабранцаў – і,натуральна, кожная суполка

разлічвае папоўніць свае рады

крэатыўнымі, неардынарныміасобамі. Некалі і я сама настой�

ліва штурмавала грамадскія ар�

ганізацыі, пакуль не спыніласяна Беларускім рэспубліканскім

саюзе моладзі. За ўвесь гэты час

я ні разу не пашкадавала пра

тое, што з’яўляюся членам

БРСМ, а з нядаўняга часу пра�

цую сакратаром факультэцкай

пярвічкі. Паверце, гэта абсалют�

на не перашкаджае мне здаваць

сесіі без «хвастоў»! Да таго жжыццё актывіста – таксама

свайго роду універсітэт.

З асабістага вопыту магу па�

раіць не адмаўляцца ад сваіх

амбіцый: здаровае жаданне

стаць лепшым або адным з

лепшых яшчэ нікому не па�

шкодзіла. Урэшце, кепскі тойсалдат, які не марыць стаць

генералам. Да генерала я так�

сама пакуль што не дарасла,але затое магу з упэўненасцю

сказаць, што дзякуючы БРСМ

мая тэлефонная кніжка папоў�нілася мноствам нумароў, фо�

таальбом – сотнямі здымкаў,

а ў вольны час я спяшаюсясустрэцца з новымі сябрамі,

якія ў мяне з’явіліся не толькі

ў нашым універсітэце, але на�ват у іншых краінах. Напэў�

на, няўдзячная справа расказ�

ваць пра тое, да якой ступені

яркімі падзеямі поўніцца

жыццё актывістаў нашай ар�

ганізацыі – усё гэта ты зможаш

пабачыць на ўласныя вочы.

Для тых, хто зараз чытае гэ�тыя радкі, мары пра лялькі і

высокія балы на цэнтралізава�

ным тэсціраванні ўжо страцілісваю актуальнасць. Ім на змену

прыйшлі думкі аб прэстыжнай

працы, паспяховай кар’еры.І табе вырашаць, як дасягнуць

жаданых вяршынь: узнімацца

па лесвіцы або выкарыстацьліфт. Калі ты выбіраеш другіварыянт, то мы чакаем цябе ўПА ГА «БРСМ»: кабінет 129вучэбнага корпуса № 3.

ДА СУСТРЭЧЫ!

Пераступаючы парог універсітэта, першакурснік адразу трапляе ўвіхуру падзей. Нічога дзіўнага ў гэтым няма: ВНУ – не школа; кабзарыентавацца ў патоку інфармацыі, адаптавацца да новых умоўжыцця, патрабуецца час. У некаторых на гэта сыходзіць цэлы год!Уяўляеце? Год студэнцкага жыцця, пражыты не на ўсе сто!

падтрымка? Звяртайцеся ў прафкам (каб. 106 ву�

чэбнага корпуса № 1) – і па меры магчымасці да�паможам.

За два гады маёй працы старшынёй прафбюро

было шмат складаных сітуацый, але я імкнуўсядапамагчы ўсім, хто да мяне звяртаўся. Былі вы�

падкі, калі даводзілася адстойваць правы студэн�

таў, і паверце, – атрымоўвалася. Неяк давялосязаступіцца за хлопца, якога ўжо збіраліся адлі�

чыць; умяшаўся прафсаюз, хадайнічаў перад адпа�

веднай камісіяй – і малады чалавек атрымаў яшчэадзін шанц. Дарэчы, ён дагэтуль вучыцца. Я да�

кладна сцвярджаю: прафсаюз – гэта сапраўдная сіла,здольная рэальна абараніць і падтрымаць.

Як да нас трапіць? Ды вельмі проста: уступайце ў нашы рады, займайце актыўную

жыццёвую пазіцыю, і чым раней вы праявіце сябе, тым хутчэй гэта прынясе плён. Нехта,магчыма, скажа: драбяза, я хачу рабіць нешта больш значнае і сур’ёзнае. Але што можа

быць больш сур’ёзным, чым рэальная дапамога тым, хто побач?!

Як гаварыў вядомы герой М. А. Астроўскага, «жыццё трэба пражыць так, каб потымне балела сэрца за бессэнсоўна пражытыя гады». Так што дзейнічайце, і ўсё атрымаецца!

ХТО?

Студэнцкі прэс3цэнтр.

СПЦ – гэта вам не жар�тачкі! Гэта сур’ёзнае пад�

раздзяленне нашага род�

нага універсітэта. Тут пра�цуюць студэнты і вы�

пускнікі БДПУ, неабыяка�

выя да жыцця ва ўсіх ягопраявах. І менавіта ты,

калі захочаш, можаш

стаць адным з нас!

любім БДПУ, гана�

рымся ім, і гэта не

пустыя словы.

ДЛЯ КАГО?

Усе нашы намаган�

ні – толькі для вас, да�

рагія студэнты! Мы

хочам зрабіць вашыуніверсітэцкія гады

яркімі і незабыўнымі!

Таму што БДПУ – гэтане толькі лекцыі, се�

мінары і практычныя за�

няткі. Гэта яшчэ і насыча�нае творчае жыццё, удзел

у акцыях і конкурсах.

І калі вы не здолелі трапіцьна мерапрыемства, у нас

працуюць журналісты,

якія падрабязна раска�

жуць вам пра ўсё самае ад�метнае на старонках сту�

дэнцкай прэсы. Разам мы

зробім жыццё больш ціка�вым! Яно ж яркае і разна�

стайнае, дастаткова толькі

спыніцца на хвілінку і заў�

важыць штосьці такое,

міма чаго праходзяць усе

астатнія...

Калі вас зацікавіланаша дзейнасць, звяр�тайцеся ў 107�ы кабінет(вучэбны корпус № 3).Тэлефон для даведак:200�94�82.

Ульяна БАКАЕВА: «Мы супраць шэрых будняў!»

Індывідуалісты і прыхільнікі масавых праектаў, геніяльныя іадораныя, «акулы пяра» і пачаткоўцы – усе, у каго ёсць штосказаць! Паступіўшы ў БДПУ, вы трапілі проста «ў дзесятач3ку»: магчымасць гучна заявіць пра свой журналісцкі талентвам прадастаўляе...

ШТО?

Прэс�цэнтр – мнагафунк�

цыянальная структура. Мыпадтрымліваем вашы трап�

ныя пачынанні, г.зн. усе

факультэцкія газеты, часо�пісы, лісткі... На базе Цэн�

тра пастаянна праводзяц�

ца «школы журналістыкі»дзеля таго, каб павысіць

ваша майстэрства валодан�

ня пяром, камп’ютэрам і,

вядома ж, думкамі. А яшчэ

ў нас ёсць цудоўнае сту�

дэнцкае выданне «Шка�ляр»; у склад рэдкалегіі

можа ўвайсці любы, галоў�

нае – актыўнасць, арыгі�нальнасць, творчы падыход

да жыцця.

НАВОШТА?

Мы супраць шэрых буд�

няў! «Глядзі шырока ад�

крытымі вачыма» – вось

наш дэвіз. Мы імкнемся

паказаць усю разнастай�насць свету, убачыць не�

шта асаблівае ў простых

рэчах і данесці гэта давас. А яшчэ мы вельмі

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ: «Табе вырашаць, як дасягнуць вяршынь»

Раман ЖУЛЬПО: «Дзейнічайце, і ўсё атрымаецца!»