4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 20 лістапада 2008 года № 18 (1047) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 Маскоўскі гарадскі педагагiчны унiверсiтэт, выкладчыкі якога выступілі каардына тарамі практыкі, заснаваны ўсяго 14 гадоў таму, але моцны навуковаметадычны па тэнцыял дае падставы назваць яго адной з вядучых педагагічных ВНУ Расійскай Федэ рацыі. Паміж нашымі навучальнымі ўстановамі дзейнічае дагавор аб супрацоўнiцтве, наладжаны трывалыя сувязі, а рэктар В. В. Рабаў — доктар honoris causa Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Таму, ад’язджаючы ў Мас кву, мы ведалi: там нас чакаюць не проста калегi, а сябры. Нам пашчасціла наведаць Цэнтр медыкапсiхалагiчнага сацыяльнага суправаджэн ня і спецыяльную школу, паслухаць лекцыі знакамiтых маскоўскіх прафесараў М. Н. Назаравай, М. Ф. Фамiчовай, дэкана факультэта спецыяльнай педагогікі МГПУ А. Г. Прыходзькі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі старшы выкладчык кафедры лагапе дыі БДПУ А. А. Качаран пазнаёмiў маскоўскiх калег з арганiзацыяй лагапедычнай дапамогi ў Рэспубліцы Беларусь. Да глыбіні душы ўсхвалявала сустрэча з рэктарам МГПУ Віктарам Васільевічам Рабавым, які шчыра вiтаў гасцей з Мінска. Але галоў ным, безумоўна, была практыка: мы праводзiлi заняткi, разам з маскоўскiмi спецыя лістамі аналiзавалi іх вынiкi. Першая спроба супрацоўніцтва, як нам падаецца, была ўдалай. З нецярплiвасцю чака ем наступнай сустрэчы: студэнты МГПУ падалі ўжо заяўку на ўдзел у алiмпiядзе па карэкцыйнай педагогiцы, якая днямі пройдзе на факультэце спецыяльнай адукацыi. Iнга КIЖЛО P. S. Хочацца выказаць вялiкую падзяку рэктарату нашай alma mater за прада стаўленую магчымасць азнаёміцца з вопытам маскоўскiх калег. А студэнтам жадаю поспехаў у вучобе: практыка ў Маскве дарагога каштуе — паверце чалавеку, якi там пабываў! МАСКВА СТАЛА БЛІЖЭЙ Жыццё нашага унiверсiтэта багатае на яскравыя падзеi, але ТАКАЯ адбылася ўпершыню: студэнткі V курса ФСА былi накiраваны на лага педычную практыку не ў беларускія школы, як звычайна, а за мяжу — ва ўстановы адукацыі Масквы! Р ЭСПУБЛІКАНСКАЯ алімпіяда па карэкцыйнай педагогіцы і спецы яльнай псіхалогіі з міжнародным удзелам пройдзе 20—21 лістапада на ФСА. Акра мя студэнтаў БДПУ (факультэты спе цыяльнай адукацыі і сацыяльнапедага гічных тэхналогій) у ёй прымуць удзел прадстаўнікі Маскоўскага гарадскога пе дагагічнага універсітэта, Маскоўскага пе дагагічнага каледжа, Нацыянальнага пе дагагічнага універсітэта імя М. П. Драга манава (Кіеў), БДУ, Віцебскага дзяржаў нага універсітэта імя П. М. Машэрава, Ма зырскага дзяржаўнага педагагічнага уні версітэта імя І. Шамякіна. С ЁННЯ — Дзень інфармавання. Яго тэма — «Айчынныя і імпартныя прадукты харчавання: цэнавая палітыка і кантроль за якасцю» з дадатковай тэма тыкай для г. Мінска «Сістэма прафілак тыкі, абмежавання распаўсюджвання і лячэння ВІЧ/СНІД». А ДБЫЛОСЯ падвядзенне вынікаў студэнцкага праекта «Залаты джо кер» — конкурсу на лепшую работу сту дэнцкага савета самакіравання факультэ таў і інтэрнатаў. Дынамічная канцэртная праграма, яркае выступленне вядучых, атмасфера і святочная энергетыка, а так Навіны БДПУ Да 65годдзя вызвалення Беларусі сама прызы спонсараў сталі для ўсіх пры сутных цудоўным падарункам да Міжна роднага дня студэнта. Пераможцам у на мінацыі «Лепшы творчы сектар студэнц кага савета факультэта» стала Алена ЛА ТЫШАВА (факультэт беларускай філа логіі і культуры), «Лепшы навуковы сек тар студэнцкага савета факультэта» Уладзімір УСЦІН (факультэт прырода знаўства), «Лепшы інфармацыйнааналі тычны сектар студэнцкага савета факуль тэта» — Вера СІВАКОВА (матэматычны факультэт), «Лепшы валанцёр» — Вікто рыя КАМІНСКАЯ (ФПА), «Лепшы твор чы сектар студэнцкага савета інтэрната» — Вікторыя ДЫЧКО (інтэрнат № 6, ФНК), «Лепшы студэнцкі савет інтэрната» Аксана РЫЛКО (інтэрнат № 2, фізічны факультэт), «Лепшы студэнцкі савет фа культэта» — Марына АРДЫНСКАЯ (му зычнапедагагічны факультэт). Віншуем! У РАМКАХ форуму «Разам — мы адна сям’я» РГА «Беларуская аб шчына літоўцаў» правяла на базе нашага універсітэта этнакультуралагічную веча рыну, прысвечаную 150годдзю паэта Вінцаса Кудзіркі. Самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі студэнтылітуа ністы факультэта беларускай філалогіі і культуры. ВЕСТКІ З ФРОНТУ 20 лістапада 1943 года У выніку ГомельскаРэчыцкай аперацыі, мэтай якой быў разгром буйной групоўкі праціўніка ў міжрэччы Сожа і Дняпра, заняцце і ўтрыманне пазіцый на заходнім бе разе Дняпра, пасля кровапралітных баёў войскамі Беларускага фронту 18 лістапада была вызвалена РЭЧЫ ЦА, а 26 – ГОМЕЛЬ. Матэрыялы рубрыкі «Да 65годдзя вызвалення Беларусі» як у гэтым, так і ў наступ ных нумарах «Н» падрыхтаваны ўдзельнікамі ваеннапатрыятычнага клуба «Памяць». Інтэрв’ю з кіраўніком клуба, студэнтам гістарычнага факультэта Юрыем Гладчу ком чытайце на стар. 4. КАМП’ЮТЭР — СЯБРА ЧАЛАВЕКА ПЕДАГОГІКА Ў ПАГОНАХ БАГАЧ2008: ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ Рэктар МГПУ В. В. Рабаў (у цэнтры) і члены дэлегацыі БДПУ выкладчык А. А. Качаран, студэнткі І. Манаенкава, Э. Вярэніч, І. Кіжло

nastaunik 18(1047)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 18(1047)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 20 лістапада 2008 года № 18 (1047)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

Маскоўскі гарадскі педагагiчны унiверсiтэт, выкладчыкі якога выступілі каардына�тарамі практыкі, заснаваны ўсяго 14 гадоў таму, але моцны навукова�метадычны па�тэнцыял дае падставы назваць яго адной з вядучых педагагічных ВНУ Расійскай Федэ�рацыі. Паміж нашымі навучальнымі ўстановамі дзейнічае дагавор аб супрацоўнiцтве,наладжаны трывалыя сувязі, а рэктар В. В. Рабаў — доктар honoris causa Беларускагадзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Таму, ад’язджаючы ў Мас�кву, мы ведалi: там нас чакаюць не проста калегi, а сябры.

Нам пашчасціла наведаць Цэнтр медыка�псiхалагiчнага сацыяльнага суправаджэн�ня і спецыяльную школу, паслухаць лекцыі знакамiтых маскоўскіх прафесараўМ. Н. Назаравай, М. Ф. Фамiчовай, дэкана факультэта спецыяльнай педагогікі МГПУА. Г. Прыходзькі. Кіраўнік беларускай дэлегацыі старшы выкладчык кафедры лагапе�дыі БДПУ А. А. Качаран пазнаёмiў маскоўскiх калег з арганiзацыяй лагапедычнайдапамогi ў Рэспубліцы Беларусь. Да глыбіні душы ўсхвалявала сустрэча з рэктарамМГПУ Віктарам Васільевічам Рабавым, які шчыра вiтаў гасцей з Мінска. Але галоў�ным, безумоўна, была практыка: мы праводзiлi заняткi, разам з маскоўскiмi спецыя�лістамі аналiзавалi іх вынiкi.

Першая спроба супрацоўніцтва, як нам падаецца, была ўдалай. З нецярплiвасцю чака�ем наступнай сустрэчы: студэнты МГПУ падалі ўжо заяўку на ўдзел у алiмпiядзе пакарэкцыйнай педагогiцы, якая днямі пройдзе на факультэце спецыяльнай адукацыi.

Iнга КIЖЛОP. S. Хочацца выказаць вялiкую падзяку рэктарату нашай alma mater за прада�

стаўленую магчымасць азнаёміцца з вопытам маскоўскiх калег. А студэнтам жадаюпоспехаў у вучобе: практыка ў Маскве дарагога каштуе — паверце чалавеку, якi тампабываў!

М А С К В АСТАЛА БЛІЖЭЙ

Жыццё нашага унiверсiтэта багатае на яскравыя падзеi, але ТАКАЯадбылася ўпершыню: студэнткі V курса ФСА былi накiраваны на лага.педычную практыку не ў беларускія школы, як звычайна, а за мяжу —ва ўстановы адукацыі Масквы!

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ алімпіяда пакарэкцыйнай педагогіцы і спецы�

яльнай псіхалогіі з міжнародным удзелампройдзе 20—21 лістапада на ФСА. Акра�мя студэнтаў БДПУ (факультэты спе�цыяльнай адукацыі і сацыяльна�педага�гічных тэхналогій) у ёй прымуць удзелпрадстаўнікі Маскоўскага гарадскога пе�дагагічнага універсітэта, Маскоўскага пе�дагагічнага каледжа, Нацыянальнага пе�дагагічнага універсітэта імя М. П. Драга�манава (Кіеў), БДУ, Віцебскага дзяржаў�нага універсітэта імя П. М. Машэрава, Ма�зырскага дзяржаўнага педагагічнага уні�версітэта імя І. Шамякіна.

СЁННЯ — Дзень інфармавання. Яготэма — «Айчынныя і імпартныя

прадукты харчавання: цэнавая палітыкаі кантроль за якасцю» з дадатковай тэма�тыкай для г. Мінска «Сістэма прафілак�тыкі, абмежавання распаўсюджвання ілячэння ВІЧ/СНІД».

АДБЫЛОСЯ падвядзенне вынікаўстудэнцкага праекта «Залаты джо�

кер» — конкурсу на лепшую работу сту�дэнцкага савета самакіравання факультэ�таў і інтэрнатаў. Дынамічная канцэртнаяпраграма, яркае выступленне вядучых,атмасфера і святочная энергетыка, а так�

•Навіны БДПУ

•Да 65�годдзя вызвалення Беларусі

сама прызы спонсараў сталі для ўсіх пры�сутных цудоўным падарункам да Міжна�роднага дня студэнта. Пераможцам у на�мінацыі «Лепшы творчы сектар студэнц.кага савета факультэта» стала Алена ЛА�ТЫШАВА (факультэт беларускай філа�логіі і культуры), «Лепшы навуковы сек.тар студэнцкага савета факультэта» —Уладзімір УСЦІН (факультэт прырода�знаўства), «Лепшы інфармацыйна.аналі.тычны сектар студэнцкага савета факуль.тэта» — Вера СІВАКОВА (матэматычныфакультэт), «Лепшы валанцёр» — Вікто�рыя КАМІНСКАЯ (ФПА), «Лепшы твор.чы сектар студэнцкага савета інтэрната»— Вікторыя ДЫЧКО (інтэрнат № 6, ФНК),«Лепшы студэнцкі савет інтэрната» —Аксана РЫЛКО (інтэрнат № 2, фізічныфакультэт), «Лепшы студэнцкі савет фа.культэта» — Марына АРДЫНСКАЯ (му�зычна�педагагічны факультэт). Віншуем!

У РАМКАХ форуму «Разам — мыадна сям’я» РГА «Беларуская аб�

шчына літоўцаў» правяла на базе нашагауніверсітэта этнакультуралагічную веча�рыну, прысвечаную 150�годдзю паэтаВінцаса Кудзіркі. Самы актыўны ўдзел умерапрыемстве прымалі студэнты�літуа�ністы факультэта беларускай філалогіі ікультуры.

ВЕСТКІ З ФРОНТУ

20 лістапада 1943 года

У выніку Гомельска�Рэчыцкайаперацыі, мэтай якой быў разгромбуйной групоўкі праціўніка ўміжрэччы Сожа і Дняпра, заняцце іўтрыманне пазіцый на заходнім бе�разе Дняпра, пасля кровапралітныхбаёў войскамі Беларускага фронту18 лістапада была вызвалена РЭЧЫ�ЦА, а 26 – ГОМЕЛЬ.

Матэрыялы рубрыкі «Да 65�годдзя вызвалення Беларусі» як у гэтым, так і ў наступ�ных нумарах «Н» падрыхтаваны ўдзельнікамі ваенна�патрыятычнага клуба «Памяць».Інтэрв’ю з кіраўніком клуба, студэнтам гістарычнага факультэта Юрыем Гладчу�ком чытайце на стар. 4.

КАМП’ЮТЭР —СЯБРА

ЧАЛАВЕКА

ПЕДАГОГІКАЎ ПАГОНАХ

БАГАЧ�2008:ШТО ПАСЕЕШ,ТОЕ І ПАЖНЕШ

Рэктар МГПУ В. В. Рабаў (у цэнтры) і члены дэлегацыі БДПУ – выкладчык А. А. Качаран, студэнткі І. Манаенкава, Э. Вярэніч, І. Кіжло

Page 2: nastaunik 18(1047)

2 20 лістапада 2008 г.

ДАРОГІ ЖЫЦЦЯ«Што казаць пра сябе? Усё як

ва ўсіх: нарадзіўся, вучыўся, пра�цую…», — спачатку аднекваеццаАнатоль Антонавіч, пачуўшыхрэстаматыйнае пытанне пра«шлях у навуку», аднак нарэш�це пачынае расказваць:

— Дзяцінства і юнацтва выда�ліся багатымі на пераезды. З мяс�тэчка Смальяны, што ў Віцеб�скай вобласці, мы пераехалі ўЛатвію, на цётчын хутар: у галод�ныя пасляваенныя гады ўласнаягаспадарка была вялікай падмо�гай. У Прыбалтыцы пражылі да�волі доўга; я скончыў сямігодку,калі бацьку пацягнула на радзі�му, у Верхнядзвінскі раён. Сям’яў нас была вялікая — шасцёрадзяцей, таму пасля заканчэннявосьмага класа паехаў у Рыгу —паступаць у вучылішча чыгунач�нікаў. Потым працаваў памочні�кам машыніста, завочна вучыў�ся ў Ленінградскім інстытуцеінжынераў чыгуначнага транс�

НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА...У нашы дні мова праходзіць выпрабаванне на жыццёвую сілу, — з канстатацыі

гэтага факта пачалася адкрытая лекцыя дэкана факультэта рускай філалогіі пра.фесара В. Дз. Старычонка. Праблема значна важнейшая, чым падаецца на першыпогляд: у памяці мовы захоўваюцца ўсе змяненні, якія адбываюцца ў свеце, — і наад.варот, моўныя працэсы аказваюць уплыў на ўсе сферы чалавечагажыцця. Гутарку на тэму суадносінаў Слова і Сусвету, Слова і Грамад.ства сёння працягвае вучоны, які распрацаваў фундаментальную тэо.рыю, што спалучае набыткі гуманітарных і дакладных навук, рэлі.гійны вопыт і філасофскія пабудовы, — загадчык кафедры тэорыі ігісторыі мовы прафесар А. А. ГІРУЦКІ.

Ганна ВАСІЛЬЕВА

парту… Але душа да тэхнікі неляжала. Нарэшце я кінуў інсты�тут — і мяне тут жа забралі ўармію. На Балтыйскім флоце ад�служыў тры гады; было нялёг�ка, але вельмі цікава: я пабачыўсвет у самым поўным значэннігэтага выразу. Быў на Кубе, уФранцыі, нават у Афрыцы…

Як адбылося, што я стаў філо�лагам? Мабыць, уся справа ўтым, што ў дзяцінстве вельмілюбіў чытаць, і чытаў шмат.Канчатковае рашэнне выспелападчас службы ў арміі, і ўжо тадыя пачаў рыхтавацца да ўступныхіспытаў на філфак БДУ.

СТРУКТУРА СЛОВА — КЛЮЧДА ПАЗНАННЯ СВЕТУ

— Памятаеце, як пачынаеццаЕвангелле ад Яна: «Напачаткубыло Слова, і Слова было ў Бога,і Слова было Бог… І праз Яго ўсёсталася, і без Яго нічога не пача�ло быць»? Колькі разоў я раздум�ваў над гэтым сцвярджэннем — і

фігур, з якіх чатыры адпавяда�юць стыхіям — зямлі, вадзе,агню і паветру, — а пятая, два�наццаціграннік, або дадэкаэдр,складае непасрэдна аснову света�будовы. Напрыканцы ХХ стагод�дзя фундаментальная навука

ізноў звяр�нулася дагэтай ідэі;яе адга�лоскі мож�на знайсці ўм н о г і хф і з і ч н ы хт э о р ы я х .Свет адлюс�троўваеццаў слове;калі развіцьгэтую дум�ку, атрыма�

ецца, што, пабудаваўшы геамет�рычную мадэль слова і мовы,магчыма спасцігнуць законы све�табудовы. Так можна кораткаперадаць сутнасць маёй тэорыі;

— Мікалай Аляксандравіч, ва універсі�тэт паступаюць людзі з розным узроўнемвалодання камп’ютэрам. Якім чынам уда�ецца за кароткі тэрмін і слаба падрых�таваных студэнтаў «падцягнуць», і тым,хто ведае ПЭВМ быццам свае пяць паль�цаў, не даць засумаваць?

— Работа са студэнтамі вядзецца надвух узроўнях. Першы — выраўнаваль�ны: маладыя людзі атрымліваюць база�выя веды па будове аргтэхнікі, знаёмяц�ца з магчымасцямі сучасных праграмныхсродкаў. На другім узроўні навучанненакіравана на паглыбленне ведаў і іхпрымяненне ў распрацоўцы мультыме�дыйных комплексаў, змест якіх адпавя�дае абранай спецыяльнасці. Варта зазна�чыць, што развіццё інфарматыкі ідзе

РАЗУМНАЯ МАШЫНА ДЛЯ РАЗУМНЫХ ЛЮДЗЕЙЯшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму электронна.вылічальная машына

займала палову пакоя, а сама ідэя камп’ютэра, які змяшчаецца ў кішэні,падавалася выдумкай фантастаў. Яшчэ дзесяць гадоў таму большасцьз нас толькі пасмяялася б, пачуўшы, што ў хуткім часе мабільны тэле.фон будзе ў кожнага з малодшых школьнікаў, прычым не дзесьці таму Японіі, а ў звычайнай беларускай вёсцы. І хто ведае: можа, усягопраз год сённяшняга знаўцу паставіць у тупік дзіцячае пытанне… Пракамп’ютэрную пісьменнасць у структуры педагагічнай адукацыі і мно.гае іншае мы гутарым з начальнікам Цэнтра развіцця інфармацыйныхтэхналогій Мікалаем ЛЫСАКОМ.

з а ў с ё д ып р ы х о д з і ўда высновы:яно не можабыць фанта�зіяй! Я па�спрабаваў абгрунтаваць яго з па�зіцый навукі. Зразумела, прый�шлося падымаць велізарныяпласты інфармацыі — напрык�лад, знаёміцца з рэлігійнай літа�ратурай, набыткамі на�вук пра Сусвет... У ву�чылішчы, а потым уінстытуце я вывучаўвельмі шмат тэхніч�ных дысцыплін. Ма�быць, усе гэтыя ведыпапросту не захацелізнікаць — і ў пэўны мо�мант прыйшлі на па�мяць, узбагаціўшысяновымі дадзенымі.

Яшчэ Платон гава�рыў пра тое, што ў ас�нове свету знаходзяццапяць геаметрычных

тыя, хто захоча азнаёміцца з ёюбольш падрабязна, могуць звяр�нуцца да маіх кніг і вучэбных да�паможнікаў.

МОВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ— Хоць асноўная маса лю�

дзей не асэнсоўвае свае рэакцыіна моўныя з’явы, аднак станмаўлення аказвае ўплыў на ўсепрацэсы, што адбываюцца ўграмадстве, — нават на экано�міку… Зарад энергіі, закладзе�ны ў слове, можа ствараць —але можа і разбураць. Радуе,што людзі пачалі ўсведамляцьнеабходнасць беражлівага стаў�лення да слова, а ідэя экалогіімовы набывае ўсё большую па�пулярнасць.

НОВЫЯ ГАРЫЗОНТЫ— Нядаўна я перайшоў шас�

цідзесяцігадовы рубеж — і, ве�даеце, гэта сапраўды новы этапжыцця. Збольшага мае заду�мы рэалізаваліся, і вялікі дзя�куй універсітэту за падтрымку,без якой не ўдалося б ажыц�цявіць многія праекты. Аднакадчуваю, што сказаў яшчэ не ўсёз таго, што мог бы. Для нека�торых ідэй яшчэ не зусім гато�вы я, для некаторых — мае па�тэнцыяльныя адрасаты… Ад�ным словам, не будзем загад�ваць далёка!

Мы ад усёй душы віншуемАнатоля Антонавіча з юбіле�ем — і зычым яму плёну ў пра�цы, новых адкрыццяў, талена�вітых вучняў і паслядоўнікаў!

надзвычай хуткімі тэмпамі, таму пра�грамы па адпаведнай вучэбнай дысцып�ліне абнаўляюцца ўвесь час.

— Ці закладзены ў праграму асновы ра�боты ў Інтэрнет�прасторы?

— БДПУ рыхтуе спецыялістаў, якіябудуць працаваць ва ўмовах інфарма�цыйнага грамадства. Натуральна, іх не�абходна знаёміць з найноўшымі камп’�ютэрнымі тэхналогіямі. Падчас занят�каў студэнты бясплатна атрымоўваюцьдоступ у Інтэрнет у аб’ёме, належным зпункту гледжання выкладчыка (асобнападкрэсліваю: не адміністрацыі універ�сітэта і не Цэнтра развіцця інфармацый�ных тэхналогій!). Такі падыход уяўля�ецца мне правільным: калі Інтэрнет па�трэбны студэнту для вучобы, то універ�

сітэт павінен забяспечыць яму карыстан�не інфармацыйнымі рэсурсамі.

Пры выкананні кіруемай самастойнайработы, падрыхтоўцы да заняткаў, залі�каў і экзаменаў студэнты могуць прыйсціў любы вольны камп’ютэрны клас і ка�рыстацца рэсурсамі лакальнай сеткі —электроннымі вучэбнымі дапаможнікамі.

— Дарэчы, што гэта такое і чым яныадрозніваюцца ад звычайных кніг?

— Электронны дапаможнік — вельмізручны і эфектыўны сродак навучання,асабліва для завочнікаў, а таксама длятых, хто жадае пазаймацца дадаткова. Нажаль, пакуль што яны распрацаваны непа ўсіх дысцыплінах, бо гэта даволі пра�цяглы працэс. Спачатку неабход�на прадумаць змест і структуру,падрыхтаваць матэрыялы, а по�тым напісаць навучальную прагра�му (гэтым звычайна займаеццапрафесійны праграміст). Напрык�лад, асабіста я стварыў шэраг пра�грам, якія спалучаюць дыдактыч�ную і кантрольную функцыі.

— Як Вы ацэньваеце забяспеча�насць універсітэта камп’ютэр�най тэхнікай?

— На сённяшні дзень ва ўсіх вучэбныхкарпусах дзейнічаюць камп’ютэрныякласы, прычым вострай патрэбы павя�лічваць колькасць машын, якія выка�рыстоўваюцца для навучання, ужо няма.Вядзецца работа па падключэнні інтэр�натаў да «сусветнага павуціння». Заапошнія пяць гадоў значна палепшылі�ся і якасныя характарыстыкі аргтэхнікі.Аднак наша галоўная задача — не про�ста даць кожнаму студэнту камп’ютэр,падключаны да Інтэрнету, а навучыць ягоэфектыўна выкарыстоўваць інфарма�цыйныя тэхналогіі ў сваёй будучай пра�фесійнай дзейнасці.

Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

Дадэкаэдравая структура слова

Page 3: nastaunik 18(1047)

20 лістапада 2008 г. 3

— Станіслаў Рыгоравіч, нам стала вя�дома, што Вы прыйшлі на міліцэйскуюслужбу пасля заканчэння педагагічнагауніверсітэта...

— Сапраўды, мая першая вышэйшая аду�кацыя — педагагічная, нават пашчасціланекаторы час папрацаваць у школе настаў�нікам рускай мовы і літаратуры. Далейбыла служба ва Узброеных Сілах, пасляякой і з’явілася жаданне стаць міліцыя�нерам. Але я не адзіны «педагог» у кагорцеправаахоўнікаў. У нашым упраўленні пра�цуе даволі значаная колькасць выпускні�коў БДПУ. Сваё прызначэнне ў міліцэйскайпрафесіі знайшлі Юрый Сяргеюк, Аляк�сандр Ламака, Святлана Трахімчык, Аляк�сандр Новік, Алег Галабародзька, Аляк�сандр Блізнюк. Усе яны ў свой час займа�ліся ў тых жа аўдыторыях, што і вы сёння,толькі на розных факультэтах.

— Вы хочаце сказаць, што настаўнікможа без асаблівых цяжкасцей «пераква�ліфікавацца» ў міліцыянера?

— Безумоўна. Праўда, ёсць адно «але»:яго адукацыя і веды павінны адпавядацьбудучаму прафесійнаму кірунку. Калігаварыць мовай прыкладаў, то філолагане накіруюць у падраздзяленне па бараць�бе з эканамічнымі злачынствамі. Што жтычыцца ўвогуле службы ў міліцыі, тодля выпускнікоў БДПУ заўсёды знойдзец�ца пасада інспектара па справах непаўна�летніх; дарэчы, многія з цяперашніх су�працоўнікаў пачыналі свой службовышлях менавіта з яе.

— Спецыялісту з педагагічнай адукацы�яй лягчэй працаваць з дзецьмі?

— Гэта — у першую чаргу. А яшчэ ён устане наладзіць кантакт з іх бацькамі,даць нейкую карысную параду, пра�

ПЕДАГОГІКА Ў ПАГОНАХАдгаманіў, адгрымеў Дзень студэнта. Весялілася і гуляла моладзь —

толькі пяцікурснікі крыху сумавалі, прадчуваючы хуткае развітанне збесклапотным юнацтвам. На скрыжаванні прафесійных дарог кожнысам выбірае свой шлях — няхай гэта будзе праца ў сістэме адукацыі, навытворчасці або... у сістэме правааховы. Пра перспектывы выпускні.коў БДПУ карэспандэнту «Н» расказаў намеснік начальніка Парты.занскага РУУС сталіцы, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў РАМАНОЎСКІ.

духіліць здзяйсненне таго або іншага зла�чынства ці правапарушэння... Дый зсамімі школьнікамі і навучэнцамі неаб�ходна арганізоўваць працу, накіравануюне на пакаранне, а на прафілактыку.А хто, калі не педагог, можа зрабіць гэтанайбольш умела і прафесійна?..

— І якія прыступкі трэба пераадолець,каб атрымаць афіцэрскія пагоны?

— Па�першае, неабходна прайсці ваен�н а � ў р а ч э б �ную камісію(ВУК) і аба�вязковую гу�тарку з псіхо�лагам, дзевызначаеццапрыдатнасцьчалавека даслужбы ўорганах унут�раных спраў.Калі гаворкаідзе пра сту�дэнта выпуск�нога курса,пры станоў�чым рашэнні на яго прыходзіць перса�нальны запыт з Галоўнага ўпраўленняўнутраных спраў Мінгарвыканкома. Да�рэчы, старшакурснікі нават маюць маг�чымасць прайсці практыку не ў якасцівыхавацеля ці важатага, як гэта трады�цыйна бывае, а ў нас.

— А як вырашаецца пытанне са служ�бай у арміі?

— Для чалавека з вышэйшай адукацы�яй яе праходжанне не з’яўляецца абавяз�ковай умовай прыняцця ў органы аховыправапарадку. Што важна, калі пасля за�

канчэння ВНУ ваеннаабавязаны прыма�ецца на службу ў міліцыю, то ён аўтама�тычна здымаецца з воінскага ўліку. Усебудучыя міліцыянеры, акрамя выпускні�коў навучальных устаноў МУС, прахо�дзяць першапачатковую падрыхтоўку набазе навучальнага цэнтра МУС РэспублікіБеларусь або Магілёўскага каледжа МУС.Для асоб з вышэйшай юрыдычнай адука�цыяй яе тэрмін складае тры месяцы, дляўсіх астатніх — паўгода.

— А ці ёсць магчымасць — зразумела,праз нейкі час – атрымаць яшчэ і про�фільную адукацыю?

— Безумоўна. Кожны новы супра�цоўнік, акрамя практычнага спасціжэн�ня асноў прафесіі з дапамогай больш да�сведчаных калег, мае магчымасць прайсці

навучанне ўспецыялізава�най ВНУ, утым ліку і пан а к і р а в а н н іпадраздзялен�ня, у якім ёнп р а х о д з і ц ьслужбу. Неза�лежна ад уз�роўню базавайадукацыі ёнбудзе пра�ходзіць наву�чанне бясплат�на. Дарэчы,гэта таксама

спецыфічная прывілея работнікаўміліцыі.

— Работу міліцыянера нельга назвацьспакойнай. Што ж атрымоўвае той, хтопрыходзіць на службу ў органы аховы права�парадку, у абмен на штодзённую рызыку?

— У першую чаргу — адмысловы ста�тус: ва ўсе часы ахоўнікі правапарадкубылі прыкладам для людзей, да іх звяр�таліся па дапамогу і менавіта ад іх яе ча�калі ў першую чаргу.

Па�другое, кожны міліцыянер атрымоў�вае значныя сацыяльныя гарантыі. Так,

сярэдняя працягласць чаргі на будаўніц�тва жылля па дзяржаўных расцэнках усталіцы складае 20 гадоў; у ГУУС Мінгар�выканкома, падраздзяленнямі якога з’яў�ляюцца ўсе раённыя ўпраўленні ўнутра�ных спраў, ёсць уласныя кааператывы і,адпаведна, існуе асобная чарга — прык�ладна гадоў на 5. Пакуль супрацоўнік будзечакаць уласнага жылля, яму, па магчы�масці, будзе прадастаўлена месца ў аднымз інтэрнатаў ГУУС, а для ўчастковыхінспектараў міліцыі нават акрэсліваеццаперспектыва атрымання службовай ква�тэры. Тым, хто здымае жыллё або пра�жывае ў інтэрнаце і стаіць на ўліку на па�ляпшэнне жыллёвых умоў, пры наяў�насці дагавора арэнды жылога памяшкан�ня можа быць прадастаўлена грашоваякампенсацыя (на сённяшні дзень яе па�мер складае 3 велічыні тарыфнай стаўкіІ разраду на самога супрацоўніка органаўунутраных спраў і па адной велічыні —на кожнага члена яго сям’і).

Па�трэцяе, супрацоўнік органаў унутра�ных спраў мае магчымасць пайсці на пен�сію не ў 55—60, а ў 45 гадоў. Калі ж ёнпажадае працягнуць службу ў міліцыі іна гэта ёсць адпаведны дазвол, то тут неўзнікне аніякіх праблем.

— Што б Вы хацелі пажадаць нашым чы�тачам з нагоды нядаўняга Дня студэнта?

— Па�першае, моцнага здароўя, бо гэ�та — найгалоўнейшае ў жыцці. Па�дру�гое, поспехаў у навучанні, каб пяць гадоў,аддадзеных на атрыманне вышэйшай аду�кацыі, не прайшлі дарэмна. Па�трэцяе,таленавітых выкладчыкаў і ўдзячныхвучняў, а таксама шчасця ў асабістымжыцці.

І апошняе: калі хто�небудзь з чыта�чоў «Н» зацікавіўся перспектывай служ�бы ў органах аховы правапарадку, ёнможа звярнуцца па адрасе: завулак Ста�ханаўскі, д. 5, кабінет 33 — або патэле�фанаваць на нумар 230�42�51 ці 230�83�42.Мае дзверы заўжды адчынены для навед�вальнікаў.

Ксенія ШАРЖАНОВІЧ

Тут мне прапанавалі курсыландшафтнага дызайну з набыц�цём практычных навыкаў недзе�небудзь, а ў Цэнтральнымбатанічным садзе НАН Беларусі!Увогуле, як аказалася, выбарвельмі багаты: журналістыка,сучасныя тэхналогіі рэкламыі PR, візаж і персанальны імідж,замежныя мовы, разнастайныя

АСБ «БЕЛАРУСБАНК»ПРАПАНУЕ

новы тэрміновы ўклад у бе�ларускіх рублях і замежнайвалюце

«ПРЭСТЫЖ»Тэрмін дзеяння ўкладу —

3 месяцы.Памер даходу па ўкладзе:

• у беларускіх рублях —15 % гадавых;

• у замежнай валюце —10 % гадавых.

Фіксаваная стаўка. Што�месячная капіталізацыя(далучэнне працэнтаў дасумы ўкладу). Уклад можабыць адкрыты на імя іншайасобы.

Падрабязныя ўмовы ўкладу —на сайце www.belarusbank.by

і па «зялёным нумары»8�901�100�54�54.

трэнінгі псіхалагічнага напрам�ку… У мяне разбегліся вочы,і захацелася чамусьці паспраба�ваць сябе яшчэ і ў якасці тэлевя�дучай… А што, курсы ж каротка�тэрміновыя – ад двух тыдняў дачатырох месяцаў, прычым наякасці гэта не адбіваецца. І калічалавек ва ўзросце 78 гадоў вы�вучае англійскую мову (а менаві�

та столькі споўнілася самаму«даросламу» слухачу), то штоўжо гаварыць пра мяне – мала�дую і амбіцыёзную! Між іншым,многім курсы адкрываюць шляхда прафесійнай самарэалізацыі.Так, нядаўняя выпускніца ЮліяСіліцкая зараз працуе ў Белтэле�радыёкампаніі, вядзе спартыў�ную праграму. І такіх прыкла�даў — безліч.

Для сябе я вызначыла шэрагпераваг нашага сектара курсавойпадрыхтоўкі над аналагічныміструктурамі:

– месцазнаходжанне (месцаасноўнай вучобы плюс цэнтргорада);

– невысокая аплата (ад 100да 500 тысяч беларускіх рублёўу залежнасці ад курса);

– сертыфікат дзяржаўнагаўзору;

– кваліфікаваныя выклад�чыкі з вядучых мінскіх ВНУ.

Усім зацікаўленым, актыў�ным, мабільным прапаную адк�рыць для сабе новыя магчы�масці, як зрабіла гэта я. Звяр�тайцеся па тэл. 200�76�04!

Вераніка МАНДЗІК

P. S. Дарэчы, тут рыхту�юцца і цікавыя навагоднія пра�пановы – курсы Дзеда Марозаі Снягуркі (вядучы сямейных ікарпаратыўных святаў), ар�ганізацыі і афармлення зімо�вых урачыстасцей. Так што ўнашых студэнтаў ёсць рэаль�ная магчымасць зарабіць гро�шай падчас навагодняга ажы�ятажу!

НАПАЛЕОНАЎСКІМ ПЛАНАМ – ЗЯЛЁНАЯ ВУЛІЦА!Нам з мамай заўжды падабалася афармляць свой дво.

рык. Аднавяскоўцы дзівіліся з нашых прыдумак: клум.бы мудрагелістай формы, альпійская горка, альтанка,апавітая вінаградам… Цяпер я студэнтка пятага курсафілфака і ніколечкі не шкадую аб сваім выбары. Але…Захапленне нікуды не знікла. Узброіўшыся вялікім жа.даннем удасканаліць свой аматарскі вопыт, я накірава.лася… Куды б вы думалі? Правільна, на дзесяты паверхгалоўнага корпуса нашага універсітэта, у кабінет пад ну.марам 100 — менавіта там знаходзіцца сектар курсавойпадрыхтоўкі!

Page 4: nastaunik 18(1047)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.

220809, г. Мінск.50,вул. Савецкая, 18,

п. 127.

226.40.19

www.bspu.unibel.by/newspaper

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 1276.Падпісана ў друк 20.11.2008 г. у 9.00.

ПАМЯЦЬ — АДНА НА ЎСІХПАМЯЦЬ — АДНА НА ЎСІХ

Літаратурна�музычная імпрэза,віктарына, мастацкае чытанне твораўкласіка ў выкананні акцёра беларуска�га радыё Алега Вінярскага, выступленністудэнтаў Беларускай дзяржаўнай ака�дэміі музыкі — усё было прасякнутаўзнёслым настроем. Круглы стол «Спад�чына акадэміка В. Ластоўскага ў духоў�най і сацыяльнай культуры найноўша�га часу» дазволіў нанова адкрыць длясябе творчасць славутага дзеяча беларус�

— Усе мы ведаем, што вой�ны — неад’емная частка жыццячалавецтва, аднак у поўнаймеры іх разбуральную сутнасцьможна ўсвядоміць толькі пасляазнаямлення з ваеннай гісторы�яй. Таму дэвіз клуба «Памяць»гучыць так: «Вывучаць войны,каб іх прадухіляць». Задачы,якія мы ставім перад сабой, —увекавечванне подзвігу абарон�цаў Айчыны, даследаванне пры�чын і сродкаў вырашэння ўзбро�еных канфліктаў, патрыятыч�нае выхаванне моладзі.

Або чалавецтва пакончыць з вайной, або вайна пакончыць з чалавецтвам.Джон Кенэдзі

Амаль шэсць з паловай дзесяцігоддзяў таму тэрыторыя нашай краіны была вызва.лена ад нямецка.фашысцкіх захопнікаў. На шчасце, большасць з нас не ведае, чымстрэл зеніткі адрозніваецца ад грукату гарматы; дзеці, што нарадзіліся 3 ліпеня 1944года, — сёння ўжо немаладыя людзі. Але толькі Памяць пра нечалавечыя пакуты івялікі подзвіг народа з'яўляецца гарантыяй таго, што нашым нашчадкам не давя.дзецца зведаць жах ваеннага ліхалецця, і гісторыкі БДПУ актыўна ўдзельнічаюць уяе захаванні. Пра дзейнасць ваенна.патрыятычнага клуба «Памяць» расказвае ягокіраўнік Юрый ГЛАДЧУК.

Дзейнасць нашага клубавельмі шматпланавая. Мы дапа�магаем у аднаўленні фартыфі�кацыйных збудаванняў і ваен�най тэхнікі на Лініі Сталіна,наладжваем экскурсіі па мясці�нах баявой славы, сумесна з СНТ«Astrum doctrine» і літаратурнымаб’яднаннем «Дзеці R.A.» склада�ем зборнік успамінаў удзель�нікаў вызвалення БССР «Янызмагаліся за Беларусь…», выпус�каем штомесячную газету «Па�мяць», працуем над сайтам клу�ба. У планах — афармленне фо�

тавыставы на ваенна�гіста�рычную тэматыку, падрыхтоўкавідэаролікаў.

Асобная частка нашай рабо�ты — высвятленне лёсаў людзей,

Вось ужо трэці год у сярэдзіне восені кафедра тэорыі і гісторыі куль.туры факультэта беларускай філалогіі і культуры адзначае Багач —старадаўняе земляробчае свята, якое нашы продкі спраўлялі паслязаканчэння жніва. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да125.годдзя з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага.

якія зніклі без вестак у часы вай�ны. Прывяду такі прыклад. Су�працоўнікі Нацыянальнага архі�ва Рэспублікі Беларусь, вывуча�ючы біяграфіі і генеалогіі славу�тых асоб Міншчыны, у кнізе«Справа мінскага дваранскага дэ�путацкага сходу» знайшлі па�сланне з мінулага. На адной састаронак алоўкам было выведзе�на: «Сяджу 4 месяцы без суда.Тэрмін невядомы. Анатоль Сця�панавіч Каранеўскі. Год нара�джэння 1927. Сядзеў у Мінскайтурме. Пісаў на станцыі ў ваго�не. Прывітанне ўсім, хто будзе гэ�тую кнігу чытаць. 19 чэрвеня1944 года». Хутчэй за ўсё, аўтара

гэтых рад�коў вы�возілі ў Ня�м е ч ч ы н уперад пры�ходам са�в е ц к і хв о й с к а ў .На жаль,больш пра

Анатоля Каранеўскага нічога невядома. Але члены клуба па�спрабуюць высветліць яго да�лейшы лёс.

Вялікая ўвага надаецца ваен�на�патрыятычнаму выхаваннюмоладзі і валанцёрскай дзей�насці. Напрыклад, у хуткім часепройдуць акцыя «Кнігі — дзе�цям» і экскурсія на Лінію Сталі�на для вучняў школы�інтэрната.Вядзецца праца па аднаўленніпершапачатковага маршрутутанка Дз. І. Малько ў акупава�ным Мінску; па яе завяршэннібудзе распрацаваны маршрут но�вай экскурсіі. Акрамя таго, увес�ну адбудзецца канферэнцыя павыніках нашых ваенна�гіста�рычных даследаванняў.

Запрашаем да ўдзелу ў рабоцеклуба «Памяць» аматараў ваен�най гісторыі і патрыётаў сва�ёй Радзімы. Далучайцеся данас — мы будзем рады прыходуініцыятыўных і дасведчаныхлюдзей!

Вераніка КУКАРЭКА

кай культуры, гісторыка, этнографа,пісьменніка, перакладчыка, педагога…

Пад завяршэнне свята карэспандэнт «Н»звярнуўся да яго галоўнага арганізатара —загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі куль�туры прафесара С. В. СНАПКОЎСКАЙ.

— Святлана Валянцінаўна, як на�радзілася задума маштабнага свят�кавання Багача?

— Думка пра неабходнасць такога ме�рапрыемства лунала даўно — але, на

жаль, ад ідэі да яе рэалізацыі нярэдка пра�ходзіць шмат часу. Патрэбны быў каталі�затар — і так адбылося, што ў яго ролівыступіла я, чалавек па натуры вельмі ак�тыўны. Мы напісалі сцэнарый, заахвоцілістудэнтаў і наладзілі вялікае свята, якоепрыйшлося па душы прадстаўнікам усіхфакультэтаў БДПУ.

— І сапраўды, на Багач завіталі нетолькі беларусазнаўцы! Як па�Вашаму, учым прычына такога поспеху?

— Разумееце, мы не падзяляем студэн�таў на «сваіх» і «чужых» — яны ўсе на�шыя, яны ўсе ахвотна адгукаюцца на пра�екты, якія адпавядаюць іх духоўным за�патрабаванням. А народныя традыцыікранаюць, абуджаюць пачуццё прына�лежнасці да нацыянальнага адзінства.Яны унікальныя — у адрозненне ад якіх�небудзь конкурсаў прыгажосці…

— Кожны год прыўносіць нешта новаеў канцэпцыю свята — ці не так?

— Далучаюцца новыя людзі — уліва�юцца свежыя сілы, нараджаюцца цікавыяідэі. Гэты Багач адметны тым, што ў яго

рамках мы правялі комплекс навукова�ідэалагічных мерапрыемстваў. Беларусьактыўна сцвярджае сябе як паўнапраўнысуб’ект міжнароднай культурнай дзей�насці, таму мы не проста прапануем ідэювывучэння традыцый і сучаснасці — мы рэ�алізуем яе, тым самым уносячы свой ук�лад у развіццё ідэалогіі нашай дзяржавы.

Ганна БАГУМІНСКАЯ

•Да 65�годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка�фашысцкіх захопнікаў

Святочная імпрэза

Дэкан факультэта беларускайфілалогіі і культуры Ф. С. Шумчык

Багач�2008:што пасееш,

тое і пажнеш