4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 22 верасня 2011 года № 11(1095) Навіны БДПУ Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 ВЕДАЙ НАШЫХ! ПРАКТЫКАНТЫ НА ЎСЕ РУКІ ДЗЕНЬ ВЕДАЎ: ЯК ГЭТА БЫЛО З АГАДАМ рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчы- ка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна- выхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – штатным работнікам універсітэта будзе вы- плачана прэмія ў памеры 0,5 тарыфнага акладу. П А ПРОСЬБЕ аддзела адукацыі Мядзельскага райвы- канкама вядучыя творчыя калектывы БДПУ высту- пяць перад педагогамі нарачанскага краю са святочным кан- цэртам, прымеркаваным да Дня настаўніка. Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня ў актавай зале НДЦ «Зубраня». У АДПАВЕДНАСЦІ з рашэннем Мінгарвыканкама і ў мэ- тах сацыяльнай падтрымкі з 13 верасня студэнтам дзён- най формы атрымання адукацыі ВНУ сталіцы прадастаўлена права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Дадзенае права рэалізуецца на аснове арыгінала студэнц- кага білета ўстаноўленага ўзору. Паважаныя прафесары з Літвы, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Чэшскай Рэспублікі, Украіны шмат гаварылі пра высокую місію настаўніка ў грамадстве, пра яго сённяшні невысокі статус і пра тое, што менавіта педагог нясе адказ- насць за ўзровень духоўнасці ў соцыуме. Прадстаўнікі роз- ных краін выказалі ўласныя меркаванні, падзяліліся во- пытам працы сваіх ВНУ, унеслі прапановы адносна ўдасканалення падрыхтоўкі настаўніка ў аспектах між- культурнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, інавацыйных методык і мадэлей. Дзякуючы канструктыўна- му палілогу і плённаму су- працоўніцтву ўдзельнікаў форуму 16 верасня была ство- рана Асацыяцыя педагагічных універсітэтаў Еўропы і за- снаваны навукова-педагагіч- ны часопіс «Еўрапейскія педагагічныя студыі», мэта якога – кансалідаваць во- пыт педагогаў розных краін. Плануецца, што выданне бу- дзе мець таксама электронную версію, а першы нумар адлю- струе матэрыялы ўстаноўчага пасяджэння форуму і зацвер- джаны Статут Асацыяцыі. Прэзідэнтам Асацыяцыі аднагалосна быў абраны гаспадар форуму – рэктар НПУ імя М.П. Драгаманава Віктар Пятровіч Андруш- чанка. Адным з трох віцэ- прэзідэнтаў стаў рэктар на- шага ўніверсітэта – прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык. Таксама на пасяджэнні быў прыняты Зварот да міністраў адукацыі, парламентарыяў і ўрадаў еўрапейскай прасто- ры. У ім, у прыватнасці, га- ворыцца, што аб’яднаўчыя працэсы патрабуюць выха- вання новай асобы, здатнай да ўспрымання іншых культур і ментальнасцей, знаходжання шляхоў супрацоўніцтва паміж народамі. Гэтая і іншыя, не менш важныя, задачы ва ўсе часы ўскладаліся на плечы настаўніка, які павінен пад- рыхтаваць будучага чалаве- ка на новай каштоўнаснай платформе талерантнасці, салідарнасці, на прынцыпах дэмакратыі, экалогіі і права. Сёння настаўнік з’яўляецца той духоўнай асновай, з якой пачынаецца працэс выха- вання асобы ва ўсіх краінах еўрапейскай прасторы. Удзельнікі форуму з эн- тузіязмам аднесліся да ства- рэння Асацыяцыі, разумеючы важнасць яе функцый. Па сло- вах выступоўцаў, гістарыч- ная місія настаўніка і рэкта- ра педагагічнага ўніверсітэ- та – захаваць чалавечае, духоўнае аблічча цывіліза- цыі. Дзеля гэтага мы павінны аб’яднаць свае намаганні. НАСТАЎНІК — САМАЕ ВАЖКАЕ ДАСЯГНЕННЕ ЎСІХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ Першы ў гісторыі форум рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы праходзіў 15–17 верасня ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П. Драгаманава. Для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў ВНУ ў Кіеў прыехалі 20 рэктараў з 11 краін свету (Германія, Беларусь, Расія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Славакія і г. д.), а таксама больш за 30 рэктараў украінскіх ВНУ. Акцэнт форуму – у самой яго назве: «Праблемы падрыхтоўкі новага настаўніка для аб’яднанай Еўропы ХХІ стагоддзя». НА ВУЧОБУ ЯК НА СВЯТА! (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.) Здавалася б, зусім нядаўна ля ўвахода ў БДПУ іграў святочны аркестр, у холе гучалі віншаванні, пажаданні, апладысменты, раздаваліся падарункі і панаваў добры настрой. Так наша альма матар у першы вераснёўскі дзень сустракала сваіх выхаванцаў і выкладчыкаў. І калі бывалых студэнтаў ужо не здзівіць гасціннасцю ўніверсітэта, то для навабранцаў гэтага года такая ўвага – упершыню. Здзіўленыя, узрушаныя, задаволеныя, яны наперабой дзяліліся новымі ўражаннямі. Але вучоба ў вышэй- шай навучальнай установе не заўсёды свята – варта і за канспект брацца. І за- раз, у канцы верасня, параўнаем першыя ўражанні навічкоў з іх успрыняццем сён- няшняга дня.

nastaunik 11(1095)

Embed Size (px)

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

Citation preview

Page 1: nastaunik 11(1095)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 22 верасня 2011 года № 11(1095)

• Навіны БДПУ

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

ВЕДАЙНАШЫХ!

ПРАКТЫКАНТЫНА ЎСЕ

РУКІ

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ:ЯК ГЭТА БЫЛО

ЗАГАДАМ рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчы-ка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-

выхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – штатным работнікам універсітэта будзе вы-плачана прэмія ў памеры 0,5 тарыфнага акладу.

ПА ПРОСЬБЕ аддзела адукацыі Мядзельскага райвы-канкама вядучыя творчыя калектывы БДПУ высту-

пяць перад педагогамі нарачанскага краю са святочным кан-цэртам, прымеркаваным да Дня настаўніка. Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня ў актавай зале НДЦ «Зубраня».

У АДПАВЕДНАСЦІ з рашэннем Мінгарвыканкама і ў мэ-тах сацыяльнай падтрымкі з 13 верасня студэнтам дзён-

най формы атрымання адукацыі ВНУ сталіцы прадастаўлена права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне.

Дадзенае права рэалізуецца на аснове арыгінала студэнц-кага білета ўстаноўленага ўзору.

Паважаныя прафесары з Літвы, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Чэшскай Рэспублікі, Украіны шмат гаварылі пра высокую місію настаўніка ў грамадстве, пра яго сённяшні невысокі статус і пра тое, што менавіта педагог нясе адказ-насць за ўзровень духоўнасці ў соцыуме. Прадстаўнікі роз-ных краін выказалі ўласныя меркаванні, падзяліліся во-пытам працы сваіх ВНУ, унеслі прапановы адносна ўдасканален ня падрыхтоўкі настаўні ка ў аспектах між-культурна га і рэгіянальнага супрацоўніцтва, інавацыйных методык і мадэлей.

Дзякуючы канструктыўна-му палілогу і плённаму су-п рацоўніцтву ўдзельнікаў форуму 16 верасня была ство-рана Асацыяцыя педагагічных універсітэтаў Еўропы і за-снаваны навукова-педагагіч-ны часопіс «Еўрапейскія пе дагагічныя студыі», мэта якога – кансалідаваць во-пыт педагогаў розных краін. Плануецца, што выданне бу-

дзе мець таксама электронную версію, а першы нумар адлю-струе матэрыялы ўстаноўчага пасяджэння форуму і зацвер-джаны Статут Асацыяцыі.

Прэзідэнтам Асацыяцыі аднагалосна быў абраны

гаспадар форуму – рэктар НПУ імя М.П. Драгаманава Віктар Пятровіч Андруш-чанка. Адным з трох віцэ-прэзідэнтаў стаў рэктар на-шага ўніверсітэта – прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык.

Таксама на пасяджэнні быў прыняты Зварот да міністраў адукацыі, парламентарыяў і ўрадаў еўрапейскай прасто-ры. У ім, у прыватнасці, га-

ворыцца, што аб’яднаўчыя працэсы патрабуюць выха-вання новай асобы, здатнай да ўспрымання іншых культур і ментальнасцей, знаходжання шляхоў супрацоўніцтва паміж народамі. Гэтая і іншыя, не менш важныя, задачы ва ўсе часы ўскладаліся на плечы настаўніка, які павінен пад-рыхтаваць будучага чалаве-ка на новай каштоўнаснай платформе талерантнасці, салідарнасці, на прынцыпах дэмакратыі, экалогіі і права. Сёння настаўнік з’яўляецца той духоўнай асновай, з якой пачынаецца працэс выха-вання асобы ва ўсіх краінах еўрапейскай прасторы.

Удзельнікі форуму з эн-тузіязмам аднесліся да ства-рэння Асацыяцыі, разумеючы важнасць яе функцый. Па сло-вах выступоўцаў, гістарыч-ная місія настаўніка і рэкта-ра педагагічнага ўніверсітэ-та – захаваць чалавечае, духоўнае аблічча цывіліза-цыі. Дзеля гэтага мы павінны аб’яднаць свае намаганні.

НАСТАЎНІК — САМАЕ ВАЖКАЕ ДАСЯГНЕННЕ ЎСІХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ

Першы ў гісторыі форум рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы праходзіў 15–17 верасня ў Нацыянальным педагагічным універсітэце імя М.П. Драгаманава. Для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў ВНУ ў Кіеў прыехалі 20 рэктараў з 11 краін свету (Германія, Беларусь, Расія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Славакія і г. д.), а таксама больш за 30 рэктараў украінскіх ВНУ. Акцэнт форуму – у самой яго назве: «Праблемы падрыхтоўкі новага настаўніка для аб’яднанай Еўропы ХХІ стагоддзя».

НА ВУЧОБУ ЯК НА СВЯТА!

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

Здавалася б, зусім нядаўна ля ўвахода ў БДПУ іграў святочны аркестр, у холе гучалі віншаванні, пажаданні, апладысменты, раздаваліся падарункі і панаваў добры настрой. Так наша альма матар у першы вераснёўскі дзень сустракала сваіх выхаванцаў і выкладчыкаў. І калі бывалых студэнтаў ужо не здзівіць гасціннасцю ўніверсітэта, то для навабранцаў гэтага года такая ўва га – упершыню. Здзіўленыя, узрушаныя, задаволеныя, яны наперабой дзяліліся новымі ўражаннямі. Але вучоба ў вышэй-шай навучальнай установе не заўсёды свята – варта і за канспект брацца. І за-раз, у канцы верасня, параўнаем першыя ўражанні навічкоў з іх успрыняццем сён-няшняга дня.

Page 2: nastaunik 11(1095)

2 22 верасня 2011 г.

– Першае сур’ёзнае прызнан-не маёй даследчай працы адбыло-ся ў 2009 г., калі я стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу наву-ковых работ студэнтаў ВНУ і атры-мала дыплом другой катэгорыі. Пасля мяне намінавалі на прэмію Мінгарвыканкама. Хвалявалася, да апошняга не ведала, ці траплю ў лік узнагароджаных. І вось стаю ў Гарадской рату-шы, атрымоўваю ды-плом і грашовую прэ мію з рук старшыні Мінгар-выканкама М. А. Ладуцькі… Прыемна! На сённяшні дзень гэта маё самае важкае дасягненне, аднак упэўне-на, што, калі буду праца-ваць з такім энтузіязмам і далей, дасягну яшчэ больш значных поспехаў.

– Якая ж тэма стала для цябе аб’ектам наву-ковага інтарэсу?

– Я даследую асаблі-васці аграрнай палітыкі ў Беларусі ў пачатку XX ст. Гэтая тэма спачат-ку была распрацавана мною на ўзроўні курсавой работы, зараз яна плаўна пераходзіць у дыпломнае даследаванне. На дадзе-ны момант апублікавана дваццаць артыкулаў у зборніках навукова-практычных канферэнцый.

– Калі ты зразумела, што хочаш займацца менавіта навукай?

– Д а с л е д ч а й д з е й н а с ц ю я зацікавілася яшчэ ў старшых класах, удзельнічала ў школьных канферэн-цыях. Пры гэтым я не стаяла ўбаку і ад грамадска-культурнага жыцця школы. Аднак ужо тады зразумела, што свой творчы патэнцыял змагу рэалізаваць менавіта ў навуцы. Ну, а любоў да гісторыі мне прывіў наш школьны настаўнік, які да гэтага часу з’яўляецца для мяне прыкладам ідэальнага педагога.

– Напэўна, ён паўплываў і на выбар універсітэта?

– Так, і трэба сказаць, што я не расчаравалася ў тым, што паступіла менавіта ў БДПУ. Дысцыпліны, якія выкладаюцца на гістарычным факуль-тэце (філасофскія, псіхалагічныя, педагагічныя), у многім спрыяюць развіццю асобы, дапамагаюць вы-браць правільныя паводзіны, каб дасягнуць сваіх мэт і стаць урэшце паспяховым чалавекам. Мне здаецца, што гісторыя ў большай ступені, чым іншыя навукі, развівае кругагляд, да-памагае сфарміраваць пэўныя света-поглядныя арыенціры.

– Н а к о л ь к і я з р а з у м е л а , педагагічная дзейнасць цябе не вельмі прываблівае?

– Не, ну чаму ж, цікавасць да педагагічнай прафесіі ў мяне была заўжды. Проста чым больш я заглыблялася ў даследчую дзей-насць, тым больш яна ў параўнанні з педагогікай выходзіла на першы

план. Я спадзяюся працягнуць пас-лядыпломную адукацыю, вучыцца ў магістратуры, аспірантуры, заняцца сур’ёзнай навукова-даследчай дзей-насцю… Аднак хутка ў нас пачына-ецца пераддыпломная практыка ў школе, якая будзе доўжыцца амаль семестр. І хто ведае, магчыма, за гэты час я кардынальна змяню пла-ны і вырашу аддаваць свае веды і сэрца дзецям!

– Крысціна, як ты лічыш, чаму моладзь неахвотна ідзе ў навуку?

– Даследчая дзейнасць патрабуе высокіх аналітычных здольнасцей і ўмення бачыць праблему з розных бакоў. У цэлым гэта складаная праца, якая забірае шмат сіл і часу. Мне зда-ецца, што сучасная моладзь імкнецца атрымаць усё і адразу, прычым без асаблівых намаганняў. Навука ж та-кой магчымасці не прадастаўляе.

– А што ты параіш тым сту-дэнтам, якія хочуць паспрабаваць сябе ў навуцы?

– Думаю, трэба перш за ўсё звярнуцца ў студэнцкае навуковае таварыства. Я ўзначальваю гэтую арганізацыю на гістарычным факуль-тэце з першага курса і добра ведаю, што тут можна атрымаць рэальную дапамогу. Прыярытэтным напрам-кам дзейнасці таварыства з’яўляец -

ца падрыхтоўка студэнтаў да сур’ёз-най навукова-даследчай дзейнасці. Мы для іх арганізоўваем спачатку факультэцкія канферэнцыі, пасля выходзім на ўзровень універсітэта, далей – на рэспубліканскі і між-народны. Таксама мы падказва-ем, як выбраць тэму даследа-вання, дапамагаем вызначыцца

з навуковым кіраўніком, кан-сультуем па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць у працэсе навукова-даследчай работы.

– Раскажы, калі ласка, пра самую яркую падзею са студэнцкага жыцця.

– Напрыканцы чацвёр-тага курса я ўдзельнічала ў конкурсе «Міс гістарычнага факультэта». Прызнацца, такая падзея адбывалася са мною ўпершыню, і я доўга рыхтавалася, каб выступіць дастойна. Некалькі разоў нумары былі пад пагро-зай зрыву, аднак заўсёды знаходзіліся людзі, якія мяне падтрымлівалі. У выніку мой незвычайны ўсходні воб-раз пакарыў журы, і я была ўдастоена тытула «Віцэ-міс». Падчас конкурсу я атрымала шмат яркіх эмо-цый, якія надоўга застануц-

ца ў памяці. Увогуле, з нашай па-пярэдняй размовы можа скласціся ўражанне, што навука не пакідае ў маім жыцці месца іншым заняткам. Між тым я з задавальненнем займа-юся плаваннем, даводзілася нават абараняць гонар факультэта ў гэтым відзе спорту. А яшчэ я самастойна вывучаю англійскую мову.

– Напэўна, у кожнага чалавека ёсць запаветная мара. Падзяліся, калі ласка, сваёй.

– Асабіста я гляджу на мару з філасофскай пазіцыі. Для мяне ма-рыць – значыць раскрываць у сабе запаветныя жаданні, якія выступа-юць у зборным вобразе ідэалу. Ду-маю, што дакладна сфармуляваны змест мары можа прывесці да таго, што чалавек, дасягнуўшы пажада-нага, перастае рухацца наперад. А калі задуманае не ажыццяўляецца, то мы перажываем, што не змаглі сябе рэалізаваць. Таму для мяне за-паветная мара – тое, што дае сілы ісці да мэты, пераадольваючы пе-рашкоды, тое, што натхняе і дапа-магае адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівай…

– Што ж, Крысціна, жадаю табе марыць плённа і натхнёна! Поспехаў!

Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

• Ведай нашых!

Напэўна, кожны прысутны хацеў пачуць ад госці сакрэт поспеху: да-лёка не ўсім шчасціць за невялікі прамежак часу так удала выявіць свае здольнасці і талент у розных сферах. Шлях да поспеху Таццяны Сівец – школа, факультэт белару-скай філалогіі і культуры БДПУ, аспірантура Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, праца на радыё і, нарэшце, пасада рэдактара папулярнага часопіса. «Палову шляху вы ўжо прайшлі, скончыўшы школу і паступіўшы на філфак, – жартавала яна, звяр-таючыся да студэнтаў, – засталося нямнога». Але, безумоўна, раска-заць пра гэты шлях значна лягчэй, чым прайсці. Любыя дасягненні немагчымыя без цяжкай працы і поўнай самааддачы, што і даказала сваім прыкладам Таццяна.

За гадзіну з вуснаў адной госці прагучалі вершы тонкай паэтэсы, парады прафесійнага журналіста, сакрэты смелага рэдактара і пажаданні шчырага і адкрытага чалавека. Напрыканцы сустрэ-чы Таццяна Сівец параіла ўсім, хто спрабуе сябе ў літаратурнай творчасці, не баяцца, верыць у сябе і, натуральна, прыносіць свае творы ў «Маладосць». Упэўнена, што, убачыўшы ўвачавідкі мала-дую, паспяховую і перспектыўную выпускніцу, студэнты стануць с м я л е й б у д а в а ц ь т в о р ч ы я і прафесійныя планы. Што ж, ма-ладыя і таленавітыя, станоўчы прыклад ёсць – засталося на яго раўняцца!

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

Навука – справа сур’ёзная, і нямногія знаходзяць у ёй сваё прызванне. Аднак сярод студэнтаў БДПУ ёсць маладыя навукоўцы, для якіх даследчая дзейнасць – гэта не проста напісанне курсавой ці дыпломнай працы. Гэта бесперапынны працэс пошуку, які суправаджаецца і радасцю адкрыццяў, і пастаянным самаразвіццём. З такім сцвярджэннем згодная пяцікурсніца гістарычнага факультэта (спецыяльнасць «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны») Крысціна ТАРАНОВІЧ, якая напрыканцы мінулага навучальнага года атрымала традыцыйную прэмію Мінгарвыканкама якраз за поспехі ў навукова-даследчай дзейнасці. Як аказалася, у разумніцы і прыгажуні гэта не адзіная ўзнагарода…

СТАНОЎЧЫ ПРЫКЛАД – ЛЕПШЫ ПРЫКЛАД!Днямі па запрашэнні кафедры

беларускай літаратуры і культуры да студэнтаў-філолагаў завітала ў госці выпускніца нашага ўніверсітэта (2005 г.), член Саю-за пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Таццяна СІВЕЦ. Нягледзячы на малады ўзрост, яна ўжо выраз-на заявіла пра сябе ў літаратуры, паспяхова рэалізавалася ў журналістыцы, а таму мела што расказаць будучым калегам: пачы-наючым філолагам, журналістам, пісьменнікам. У прысутнасці сваіх былых выкладчыкаў малады рэ-дактар «маладога» беларускага часопіса сціпла папрасіла на-зываць яе проста Таццянай і па-студэнцку шчыра адказала на ўсе пытанні.

• Гасцёўня

Крысціна Тарановіч:

«МАРА ДАЕ МНЕ СІЛЫ ІСЦІ ДА МЭТЫ»

Page 3: nastaunik 11(1095)

322 верасня 2011 г.

***Практыка – гэта цікавы і вельмі адказны этап

атрымання вышэйшай адукацыі. Сёлета студэнты ФСА набывалі практычны вопыт у Рэспубліканскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі слыху. За чатыры тыдні мы даведаліся многа новага, а галоўнае – змаглі прымяніць атры-маныя ва ўніверсітэце веды на практыцы. Варта адзначыць, што сёлета мы мелі ўнікальную магчы-масць пазнаёміцца з новым метадам рэабілітацыі дзяцей, якія не чуюць, – вербатанальным. Ён быў распрацаваны яшчэ ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя і з самага лепшага боку зарэкамендаваў сябе ў многіх краінах свету. У Беларусі гэты ме-тад выкарыстоўваецца пакуль што толькі ў адной установе – названым вышэй цэнтры, таму во-пыт знаёмства з ім падчас практыкі быў для нас асабліва карысны.

Заняткі, заснаваныя на вербатанальным метадзе, значна адрозніваюцца ад звычайных: дзеці займаюць месцы не за партамі, а на дыване вакол настаўніка-дэфектолага. У рабоце выкарыстоўваюцца і элемен-ты фанетычнай рытмікі, і музычная стымуляцыя, і аўдыёвізуальны курс. Падчас практыкі мяне ўразілі маўленчыя магчымасці глухіх дзяцей. У хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў іншых умовах маглі б застац-ца «безгалосымі», з’яўляецца шанц загаварыць. Мож-на сказаць, што гэ-тая практыка дала мне магчымасць зрабіць першыя крокі да майстэр-ства настаўніка-дэфектолага.

Творчы падыход да справы, жадан-не ажывіць заняткі прыносіць радасць не толькі выхаван-цам, але і педагогу. Прыемна бачыць дзіцячыя вочы, у якіх і радасць, і здзіўленне, і зацікаўленасць, і ўпэўненасць у сваіх сілах!

Марына КАРПОВІЧ,факультэт спецыяльнай адукацыі

***Мы з хваляваннем чакалі сваёй першай практыкі

па спецыяльнасці. Гэта вопыт, радасць за першыя самастойныя адкрыцці, натхненне і гонар за вы-бар прафесіі. Цэлы месяц мы працавалі з дзецьмі пасля кахлеарнай імплантацыі. Нават вопытныя сурдапедагогі адчуваюць цяжкасці ў рабоце з та-кой катэгорыяй дзетак. Што ж казаць пра нас, студэнтаў, якім упершыню давялося ступіць на гэты шлях! Натуральна, вельмі дапамаглі веды, атрыманыя падчас вучобы на факультэце. Гэты інтэлектуальны багаж папаўняўся на працягу ча-тырох тыдняў. Мы не баяліся цяжкасцей, і прак-тыка для нас прайшла паспяхова. Ужо праз месяц мы змаглі ўбачыць вынікі сваёй працы, няхай і невялікія. Калі ўсведамляеш, што твае намаганні не былі марнымі, з’яўляецца яшчэ большае жадан-не працаваць. І паверце, дзеці гэта ацэняць!

Ганна БОГДАН,факультэт спецыяльнай адукацыі

***Першая актыўная практыка на факультэце па-

чатковай адукацыі для нас прайшла ў ДАЛ «Ляс-ны» ў складзе педатрада «Данка». Пачынаць лю-бую новую справу складана. Вось і мы ў першыя дні змены не маглі пазбавіцца хвалявання. Гэта і не дзіўна: пад нашай адказнасцю знаходзіліся

трыццаць пяць чалавек, і ўсе – са сваім харак-тарам, сваім поглядам на жыццё… Да кожнага трэба знайсці падыход! Але дзякуючы добраму педагагічнаму калектыву мы здолелі перамагчы свой першапачатковы страх.

Жыццё ў летніку аб’яднала нас з дзецьмі ў адну каманду, мы вельмі прывыклі да іх. Вядо-ма, ідэальных людзей няма, і за час змены была не адна нагода зрабіць заўвагу ці павысіць голас. Аднак на-ват у такія моманты мы разумелі, што па-свойму любім гэтых непаслухмя-ных хлопчыкаў і дзяўчынак, што мы сталі сябрамі.

Пасля закрыцця змены прайшло ўжо два месяцы, але кантакт са сваімі выхаванцамі мы не страцілі. Дзякую-чы мабільнай сувязі і Інтэрнэту мы зноў разам, нібы нашай змене няма канца. Спадзяёмся, што тыя васям-наццаць дзён, што мы правялі побач, застануцца ў памяці дзяцей надоўга. Няхай кожны іх успамін пра адпачынак выклікае толькі самыя лепшыя эмоцыі!

Кажуць, што праца ў летніку – гэта своеасаблівая хвароба, якая лечыцца толькі вяртаннем туды.

І, напэўна, мы таксама не сталі выключэннем. Заста-ецца толькі падзякаваць за магчымасць папрацаваць у ДАЛ «Лясны» і спадзявац-ца, што яшчэ неаднойчы туды вернемся.

Дыяна ГУШЧЫНСКАЯ, Ганна ХАРЫТОНІК,

факультэт пачатковай адукацыі

***Усе тыя студэнты, якія на-

вучаюцца па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія» і якім пашчасціла праходзіць лет-

нюю практыку не ў сталіцы, а ў далёкай Гомель-скай вобласці, напэўна памятаюць пра «Дзень птушак». Перамога менавіта ў гэтым конкурсе гарантавала нам паездку на практыку ў пасёлак Чонкі. Натуральна, што, даведаўшыся пра гэта, усе каманды настроіліся на сур’ёзную барацьбу. Перамагчы было няпроста, але незабыўная летняя практыка была таго вартая.

Дарога ў Чонкі была вясёлай, і знаёмства з мес-цам таксама парадавала: з аднаго боку быў чароўны і таямнічы лес, з другога – знакамітая рака Сож. Але галоўнае, што побач быў згуртаваны калектыў!

Галоўнай мэтай паездкі было вывучэнне расліннага і ж ы в ё л ь н а г а с в е т у мясцовасці. За адзін ты-дзень мы даведаліся шмат новага пра флору і фаўну Гомельшчыны. Многія віды жывёл і раслін, якія раней мы бачылі толькі ў падручніках, давялося назіраць у жывой прыродзе. Наўрад ці мы маглі б убачыць у Мінску такую коль-касць вадзяных лілей і гарлачыкаў, жаўтабрухую жарлянку ці хаця б звычайнага вужа. Менавіта ў Чонках прырода роднага краю пачала адкрывац-ца для нас з усім сваім хараством. Кожны новы дзень прыносіў свае адкрыцці і цяжкасці, якія мы сустракалі з непераможным аптымізмам.

Аднак якія ж палявыя ўмовы без кастра, кацялка з гарачай ежай і сапраўднай студэнцкай весялосці! Наша жыццё на прыродзе не было падобным на паўсядзённае. Напрыклад, выкладчыкі мелі сваю тэрыторыю, мяжу якой ахоўвала чучала, кожная важная падзея на станцыі суправаджалася ўдарам у гонг, а кожны вечар – сяброўскімі пасядзелкамі

ля вогнішча.Яшчэ адной

яркай старон-кай летняй практыкі ста-ла экскурсія ў Гомель, пад-час якой мы пакаталіся на пароме, наве-далі Палац Румянцавых-Паскевічаў,бліжэй пазна-

ёміліся з самім горадам. Радасць ад паездкі не змог азмрочыць нават дзень ад’езду, таму што на яго прыйшлося святкаванне Купалля. Разам са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны мы правялі і пасвячэнне ў біёлагі.

Палявая практыка не толькі дапамагла нам у прафесійным плане, але і з’яднала нашу групу яшчэ больш.

Наталля ВАЛОВІК, Алеся ПАУС, факультэт прыродазнаўства

***Безумоўна, азначэнне «педагагічны» з’яўляецца

вырашальным у назве нашай ВНУ, аднак рыхтуе яна не толькі настаўнікаў, але і выдатных спецыялістаў у іншых галінах. Так, напрыклад, на факультэце беларускай і рускай філалогіі вядзецца сур’ёзная падрыхтоўка журналістаў. І практыку яны пра-ходзяць такую, што па насычанасці яна нічым не адрозніваецца ад «выпрабаванняў» у школе. Сё-лета я была накіравана на сваю другую па ліку, «вытворчую», практыку ў рэдакцыю газеты «Пе-раходны ўзрост». Па выданнях нас размяркоўвалі па запытах. Калі ж раптам у каго-небудзь такога не аказвалася, выкладчыкі прапаноўвалі некалькі варыянтаў на выбар. У ліпені–жніўні артыкулы нашых студэнтаў можна было знайсці паўсюль: ад «Раніцы» да «На варце». Сустракалі нашых журналістаў па-рознаму: нехта здзіўляўся, што ў БДПУ ёсць такая спецыяльнасць, але большасць

ужо ведалі пра гэта і з радасцю прыма-лі практыкантаў. Як адзначылі ў выдан-нях, асаблівасць нашых студэнтаў у тым, што мы маем выдатную філалагічную пад-рыхтоўку і шырокі кругагляд. Аднак часам нам не ха-пае ўпэўненасці ў сабе і … смеласці. Здаецца, якасць

набыўная, але каб канкурыраваць з астатнімі, вельмі неабходная. Нарэшце, ніхто не навучыць цябе пісаць, акрамя самога сябе, таму чым больш уласных «журналісцкіх практык» ты будзеш сабе ствараць, тым лепей. Як кажуць у нас на факуль-тэце першакурснікам: «Ідзіце і пішыце».

Ганна БАГУМІНСКАЯ,факультэт беларускай і рускай філалогіі

У жыцці кожнага студэнта надыходзіць час, калі аўдыторныя заняткі змяняе сапраўдная практыка: у школе, у летніку, у рэдакцыі, на прыродных аб’ектах… Кожны факультэт можа пахваліцца нечым адметным і цікавым. Сёння сваімі ўражаннямі ад практыкі з чытачамі «Н» дзеляцца студэнты, якія зусім нядаўна паспрабавалі сябе ў ролі дзеючых спецыялістаў у самых розных сферах.

ПРАКТЫКАНТЫ НА ЎСЕ РУКІ

На Гомельшчыне

У рэабілітацыйным цэнтры

Педатрад «Данка»

Page 4: nastaunik 11(1095)

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск,вул. Савецкая, 18, п. 127.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 598.Падпісана ў друк 22.09.2011 г. у 9.00.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

i

АНАСТАСІЯ, факультэт прыродазнаўства:

– Не чакала такой феерыч-най сустрэчы. Думала, пер-шае верасня ва ўніверсітэце праходзіць прыкладна так жа, як і ў школе. Толькі нават без святочнай лінейкі: прыйшлі, павіталіся, селі за парты і пачалі пісаць свае першыя кан-спекты. На ін шыя меркаванні не б ы л о ч а с у – апошні вольны дзень прайшоў у к л о п а т а х і падрыхтоўцы. Таму такая су-стрэча прыемна здзівіла і ўразіла! Мне пажадалі добрага дня і, адпаведна, добрага пачатку студэнцкага жыцця. Яшчэ на ўваходзе я паспрабавала сябе ў ролі настаўніцы і атры-мала на памяць кавалачак «граніту навукі». Спадзяюся, ён мне дапаможа! Тым больш, ужо першыя дні вучобы паказалі, чаго варта чакаць у бліжэйшы час. Зразумела, што давядзецца многа пра-цаваць: школьныя веды хоць і трывалыя, але дзе-нідзе па-

трабуюць дапрацоўкі. Таму першы месяц і як мінімум першы год будзе нялёгкім.

ЯЎГЕН, матэматычны фа-культэт:

–Якая цёплая сустрэча! Такога прыемнага сюр-прызу я не чакаў! Яшчэ

на вуліцы пачуўшы гукі музыкі, здагадаўся, што гэта БДПУ вітае сваіх студэнтаў. Старшакурснікі вельмі до-бра падрыхтаваліся! Дзень ведаў запомніўся мне такой нечаканай увагай да перша-га курса, апладысментамі, пажаданнямі добрай вучо-бы, выдатным настроем! Буду старацца, каб наступ-ныя пяць гадоў прайшлі так жа пазітыўна і з карысцю.

Для гэтага гатовы аддаваць сябе не толькі вучобе, але і творчасці, каб праз год само-му сустракаць навабранцаў у складзе ўніверсітэцкага актыву! Ужо ў першыя дні я акунуўся ў шчырую творчую атмасферу БДПУ і спадзяюся рэалізаваць сябе ў самых розных пра-ектах. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі

вучобай!

АЛЯКСЕЙ, фізічны факультэт:

– Шчыра кажучы, прыём, арганізаваны для нас, стаў неча-каным, але якраз ён і стварыў самую с а п р а ў д н у ю с в я -точную атмасферу! Я збіраўся на заняткі, а трапіў на свята, і гэта не магло не па-

радаваць. Напачатку мяне ўразіла музыка пры ўваходзе ва ўніверсітэт. Настрой адра-зу палепшыўся, тым больш што ў холе БДПУ чакала яшчэ нямала сюрпрызаў. Я нават прыклад па матэ-матыцы паспеў рашыць! І асабліва прыемна было пачуць словы ўдзячнасці за тое, што мы, першакурснікі, з шэрагу ВНУ абралі менавіта педагагічны ўніверсітэт. Та-

кая шчырасць і ўдзячнасць не можа не радаваць! Хачу, каб мае студэнцкія гады не ўступалі па весялосці і запалу першаму вераснёўскаму дню. Хаця і тыдні працы падаліся мне цікавымі: парадавалі новыя прыемныя знаёмствы і адкрыцці. Яшчэ са школы люблю фізіку, таму і вучо-ба для мяне не цяжкасць, а занятак цікавай і карыснай справай.

Т А Ц Ц Я Н А , ф а к у л ь -тэт беларускай і рускай філалогіі:

– Яшчэ некалькі тыдняў та-му я думала, што першае ве-расня ў вышэйшых навучаль-ных установах праходзіць не так заўважна, як гэта прыня-

та ў школе. Разлічвала, што з першага ж дня давядзецца слухаць лекцыі, пісаць кан-спекты, а ніяк не святкаваць. Але выпадкова стала сведкай

падрыхтоўкі да Дня ведаў, і таму ўрачыстасць была хоць і радаснай, але прадказальнай. Натуральна, прыемна было прайсці ўздоўж калідора пад словы падзякі, апладысмен-ты, выкрыкі «Брава!». Калі меркаваць па першым дні аб усім тэрміне навучання, то можна не хвалявацца: усё атрымаецца! Вялікімі стосамі кніг мяне не напу-жаеш – чытаць вельмі пада-баецца (адсюль і выбар фа-культэта). А вось з вядзеннем канспектаў пэўныя цяжкасці ўсё ж узніклі: пасля школы складана прызвычаіцца да такога вялікага аб’ёму ма-тэрыялу і хуткага тэмпу чы-тання выкладчыкаў. Праўда, ужо праз пару тыдняў і гэта

праблема пас-тупова пачала в ы р а ш а ц ц а – студэнт, як вядо-ма, да ўсяго пры-выкае.

Што ж, бу-дзем спадзя-в а ц ц а , ш т о прыемнае ўра-жанне ад пер-шых студэнц-

к і х д з ё н б у д з е п а д -бадзёрваць сённяшніх першакурснікаў на пра-цягу ўсяго тэрміну на-вучання.

Даказана, што ў святле фараў вадзіцель бачыць толькі част-ку дарогі, а таму яму бывае цяжка заўважыць пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавы транс-парт. Нават у прыцемках абры-сы прадметаў блякнуць, а пасля заходу сонца ўвогуле становяцца ледзь бачнымі. Калі ж на вуліцы туман ці дождж, то невыразная постаць чалавека практычна зліваецца з цемрай. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што пешаходы, як правіла, упэўнены, што іх абавязкова заўважаць.

Праведзены Дзяржаўтаін-спекцыяй следчы эксперымент паказаў, што з салона аўтамабіля пры блізкім святле фараў чалавек у цёмнай вопратцы распазнаец-ца толькі на адлегласці 25–30 м. Пры хуткасці 60 км/гадз за адну секунду аўтамабіль праязджае прыкладна 17 м. За гэты час вадзіцель паспявае толькі зразу-мець, ШТО ці ХТО знаходзіцца перад ім. Затармазіць або ўдала зманеўраваць не заўсёды бывае

магчыма. Таму ўзнікае вострая неабходнасць зрабіць удзельнікаў руху больш заўважнымі. І тут не абысціся без флікераў, якія пачынаюць адлюстроўваць бліжняе святло ўжо на адлегласці 130–140 м, а ў рэжыме далёкага ас-в я т л е н н я д ы с т а н ц ы я павялічваецца да 400 м.

Улічваючы вышэйазнача-нае, раім усім чытачам «Н» знайсці магчымасць для абазначэння сябе на даро-зе! Калі вы бачныя ў цемры і прытрымліваецеся Правілаў дарожнага руху, то абара-няеце сябе ад небяспекі і непатрэбнай рызыкі!

Станіслаў КРАСУЦКІ, начальнік АДАІ

Маскоўскага РУУС г. Мінска, маёр міліцыі

P. S. У рамках правядзення Тыдня першакурсніка ад-был ося ўзнагароджанне «навабранцаў», якія паказалі

лепшае веданне Правілаў бяспекі дарожнага руху.

На здымку: інспектар ДАІ Маскоўскага раёна С. Красуцкі ў р у ч а е ф л і к е р В і к т о р ы і Джайчыевай, першакурсніцы ФСА.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

НА ВУЧОБУ ЯК НА СВЯТА!

СТАНЬ БОЛЬШ ЗАЎВАЖНЫМ!Надышла восень, не за гарамі і зіма. Працягласць дня паступова скарачаецца, а ночы становяц-

ца ўсё больш доўгімі. А гэта значыць, што колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў будзе павялічвацца: згодна са статыстыкай, доля ДТЗ у цёмны час сутак дасягае 65 %.

***

Студэнт не ведае прадмет у двух выпадках: альбо яшчэ не здаваў, альбо ўжо здаў.

***У студэнта – трэцяя пераздача. Экзаменатар:

– А зараз пытанне «на засыпку»: паміж кім і кім была руска-японская вайна?

***На экзамене:— Як даведацца аб’ём звестак, запісаных на

дыскету?— Узважыць дыскету да запісу і пасля!

***Думкі студэнтаў каля раскладу.І курс: «Колькі прадметаў! Шмат буду ве-

даць!»ІІ курс: «Колькі прадметаў! Буду моцна стам-

ляцца». ІІІ курс: «Колькі прадметаў! Які б прагу-

ляць?»IV курс: «Колькі прадметаў! На які б

схадзіць?»V курс бачыць, што раскладу няма, і пытаецца:

«А што, сесія ўжо была?»

***– Куды прымаюць без іспытаў?– У Інстытут Скліфасоўскага.

На сцэне БДПУ – «Паўлінка»