22
Дзіўная зорка беларускай паэзіі З Багдановіча многае пачыналася Ў маральна-эCтэтычным самапазнанні народа, У яго, народа, пачуцці далучнасці да Агульначалавечай супольнасці.

Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

  • Upload
    adl94

  • View
    176

  • Download
    14

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Дзіўная зорка беларускай паэзіі

З Багдановіча многае пачыналася

Ў маральна-эCтэтычным самапазнанні народа,У яго, народа, пачуцці далучнасці да

Агульначалавечай супольнасці.

Page 2: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошні з іх - М. Багдановіч нарадзіўся ў сям’і педагогаў. Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру.

Page 3: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Беларусь паэт уяўляў толькі па легендах, народных павер'ях і паданнях. Любоў да яе была самым трапяткім, самым гарачым пачуццём Багдановіча. Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц. Але М. Багдановіч добра ведаў, што ў краіне казачных бароў і пушчаў, азёр і рэк гаруе і пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:Краю мой родны! Як выкляты Богам-Столькі ты зносіш нядолі.Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі

Page 4: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. На жаль лёс адмераў Багдановічу толькі дваццаць пяць вёсен і зім. Але за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць "Вянок", споведзь яго душы.Так здарылася, што жыць на беларускай зямлі Максіму давялося толькі першыя пяць гадоў. Пасля смерці маці ён быў аддзелены ад гэтай зямлі тысячамі вёрст: жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце.

Page 5: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мовеУ 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта «Над возерам», «Вадзянік», «Змяіны цар», «Зімой»

Page 6: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

У гэтых вершах паэт бачыць моц і красу беларускай прыроды: густыя лясы, духмяныя лугі і палі. " Тут спалучыліся вобразы народнай фантазіі і паэтычныя ўяўленні М. Багдановіча, злілася душа паэта з царствам светлай прыроды. Паэт верыць у сваю радзіму і яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчаслівай, светлай, радаснай: Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня.Паглядзі, як усход разгараецца,Сколькі ў хмарках залётных агня...

Page 7: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

НАД ВОЗЕРАМ. Сонцэ ціха скацілося з горкі;

Месяц белы заплаканы сьвеціць,Агледае бахматые зоркі,

Цягне з возера срэбные сеці. Ў іх русалкі заблуталі косы, —

Рвуць і блутаюць срэбрные ніціНоч плыве над зямлёй, сее росы,Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"...

Page 8: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Жывеш ня вечна, чэлавек, —Перажыві-ж у момэнт век!Каб хвалювалося жыцьцё,Каб болыШ разгону ў ім было,Каб цераз край душы чуцьцёНе раз, не два пайшло!Жыві і цэльнасьці шукай,Аб шыраце духоўнай дбай.І ў напружэньні паўнатыСвайго шырокаго жыцьцяБяз болю, ціха зойдзеш тыЎ краіну забыцьця.

Page 9: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

ВАДЗЯНІК.Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.Твар травой аблутана, бытцым павучынай,Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —І усё навокала сном адвечным сьпіць.

Page 10: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

ЗАВІРУХА

У бубны дахаў вецер бье,Грыміць па ім, зьвініць, пяе.І спеў ліецца ўсё мацней, —Гулянку справіў пан Падвей.У бубны дахаў вецер бье.Грыміць па ім, зьвініць, пяе.Ўскіпела сьнежнае віноІ белай пенай мкне яно.У бубны дахаў вецер бье,Грыміць па ім, зьвініць, пяе.Па вулках вее дзікі хмель,Гудзіць спьянелая мяцель.У бубны дахаў вецер бье,Грыміць па ім, зьвініць, пяе.

Page 11: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

ЗЬМЯІНЫ ЦАР Ў цёмным небі — хараводыСіневатых зорак,Ў цёмным небі сьвеціць месяцЗалатым сярпом...Мы ўжо выйшлі с цесных, душныхПадзямельных норак,На зімовы цёпды вырайЦягнемся-паўзём. Ў полі, ў лесі нам усюдыПраляглі дарожкі!Устужкай рушымся між пушчы,На сам перад — я.Зіхацяць маей кароныЗалатые рожкі,Цёмным блескам адліваеУся луска мая. Нам ня трэба ні ад чогаНоччу абароны, —А спаткаем чэлавека,Порт разсьцеле ён:Залаты ражок ямуЯ ураню с кароны,І праз белу палатнінуДальш мы папаўзём.

Page 12: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

БУРА.Панурая, вялізная жывёлаПа шыры неба ў даль марудна праплывае.Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекаеАгністы меч і зіхаціць вясёла.Ударыў ён — і грукат пракаціўся;Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць.І ў ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

Page 13: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

КНІГА

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай коЖайЯ ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуўПерэчытаў рады кірыліцы прыгожай,І воску з ладанам прыемны пах пачуў.Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукаеКрыніцы чыстай, так шукаю Бога я".Як все сьвежасьцю яе краса жывая!Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая!І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску,Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк ГапонДзеля душы спісаў у месту Воўкавыску.У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён".

Page 14: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

ВОЗЕРА.Ў чарцы цёмнай і глыбокайПлешчэ, пеніцца віно;Хмелем сьветлым і халоднымКалыхаецца яно.І хістаецца асока,І шушць высокі бор,А ў душы не замаўкае,Струн вясёлых перабор.

ВЕЧЭР.Месяц круглы ўстаў на небі,Блішчыць не высока,Ўвесь чырвона-жоўты, бытцымПугачова вока.3 мілым, задушэўным зыкамВажкі хрушч летае;Пра несшчаснае каханьнеНехта запевае.Голас полем пракаціўся,У бары аддаўся:"А дзе-ж тая крынічэнька,"Што голуб купаўся?"—І снуюцца сумна ў сэрцы,Ўюцца адгалоскіГоркай песьні, простай песьніБеларускай вёскі...

Page 15: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Ішлі гады. Паэту балюча бачыць бедныя хаткі, убогія палі, абяздоленых людзей. Ён разважаў над лёсам свайго народа і радзімы і бачыў прычыну ўсіх няшчасцяў і бед. Так, у вершы "Мяжы" ён гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых межамі, перакапаных канавамі і рвамі. Гэтыя межы створаны з мэтай зрабіць людзей ворагамі, каб адны знемагалі ад сытасці, а другія паміралі з голаду:

Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,А людзі нішчацца ў голадзе, у зморы Ад беднаты, ад цемнаты,Бо скрозь - мяжы, бо скрозь - платы.

Page 16: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Надыходзіла вясна 1917 года, апошняя ў жыцці Багдановіча. Здароўе яго з кожным днём пагаршалася. Паявіліся трывожныя сімптомы, але паэт не здаваўся, не падаў духам, не даходзіў да роспачы, шмат пісаў, за што ні браўся, даводзіў да канца. Гэта быў чалавек выключнай сілы волі, настойлівы, мэтанакіраваны, да канца адданы сваёй справе.  .  

Page 17: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Хвароба адняла ў яго мову. Ён не мог гаварыць. I ўсё ж, паміраючы, паэт знайшоў у сабе сілы, каб сказаць, што недарма пражыў на свеце, што пакідае свайму народу кнігу—памятку аб сваім жыцці. Апошняе, што ён напісаў,— мужныя словы, поўныя веры ў каштоўнасць зробленага:Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме, ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты

Page 18: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Спяшаючыся, прадчуваючы, што вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М. Багдановіч сеяў промні жыватворнага святла. І самы яркі з іх, які ззяе і праз тры чвэрці стагоддзя, безумоўна, "Пагоня":

Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, -Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях.

Page 19: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Пад канец свайго жыцця, напісаў Багдановіч, якога называлі “зорка беларускай паэзіі” і яшчэ адзін верш. У ім апісаў ён самую прыгожую і радасную пару чалавечага жыцця- моладасць: Маладыя гады, Маладыя жадання! Ні жуды, ні нуды, Толькі шчасце кахання. Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі!Пралетайце, гады,Залатымі агнямі!

Page 20: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Памёр Максім Багдановіч у ноч з 13 на 14 траўня і, быў пахаваны ў Ялце на Ауцкіх (цяпер Брацкіх) могілках.Беларускі народ не хацеў і не забыў яго. Блізка ад таго месца, дзе ён нарадзіўся, на Траецкай гары, недалёка ад Акадэмічнага тэатра оперы і балета, стаіць выліты з бронзы помнік выдатнаму паэту — даніна ўдзячнай памяці беларускага народа. У правай руцэ ён трымае букет васількоў(любімыя кветкі паэта)—сімвал радзімы, роднага мастацтва,

Page 21: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

На вуліцы Багдановіча, якую назвалі імем паэта, знаходзіцца літаратурны музей…

Page 22: Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі

Прэзентацыю падрыхтавала вучаніца 7”А” класа Хлапянкова Вольга