10

прэзентацыя па беларускай мове дзеепрыметнік

Embed Size (px)

Citation preview

Дзеепрыметнік

Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка.

Як дзеяслоў, дзеепрыметніке бывае н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н ч а н а г а

трывання, п р о ш л а г а і ц я п е р а ш н я г а часу:скошаная трава, заходзячае сонца

асобая форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?:

прыбраны пакой, парыжэлая трава, дагледжанае дзіця, вымытыя талеркі

Як прыметнік, дзеепрыметнік з м я н я е ц ц а па родах:

скошаны луг, скошаная сенажаць, скошанае полеліках:

скошаны луг – скошаныя лугі, скошанае поле – скошаныя палі

склонах:Н. скошаны луг

Р. скошанага лугуД. скошанаму лугу

.

Як і ў прыметніках, род дзеепрыметнікаў вызначаецца толькі ў а д з і н о ч н ы м л і к у.

Дзеепрыметнік у сказу выконвае ролю азначэння або выказніка:На белым вышываным ручніку – адкроеная луста хлеба. (В. Вітка)

Я быў здзіўлены тым, што ўсе ў кніжцы гавораць так, як у нас. (Я. Брыль)

.

Скланенне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ы:расхваляван-ы вучань, непакрыт-ы дом, спатнел-ы лоб

У творным і месным склонах дзеепрыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць аднолькавы канчатак -ым:за ўзаран-ым палеткам, полем(Т. скл.); на ўзаран-ым палетку, полі (М. скл.)

дзеепрыметнікі жаночага роду – -ай (-аю):за адрамантавн-ай школай (Т. скл.); у адрамантаван-ай школе (М. скл.)

Дзеепрыметны зварот, як і ідзіночны дзеепрыметнік, звычайна паясняе назоўнік або займеннік і пры сэнсавым адасабленні з’яўляецца адным членам сказа – развітым азначэннем.

Паяснёны назоўнік (займеннік) у дзеепрыметны зварот, безумоўна, не ўваходзіць.

Дзеепрыметны зварот, які стаіць непасрэдна перад назоўнікам, коскаю ад яго не аддзяляецца:

Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі.Калі ж такое развітае азначэнне стаіць перад займеннікам, то коска пасля яго ставіцца:

Перапалоханы крыкам, я выскачыў з дому.

Дзеепрыметны зварот, які стаіць пасля паяснёнага слова ў сярэдзіне сказа, заўсёды выдзяляецца коскамі:Ельнік, увесь абліты сонцам, віднеўся наперадзе.У канцы сказа коска ставіцца перад дзеепрыметным зваротам:Наперадзе віднеўся ельнік, увесь абліты сонцам.

Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметны зварот

Дзеепрыметны зварот

Дзеепрыметнікі

незалежнага стану залежнага стану

абазначаюць прымету таго прадмета, якую ўтварыў (утвараў або ўтварае)

сам гэты прадмет:пасівелыя валасы, падаючае лісце

абазначаюць прымету таго прадмета,якую ўтварыў (утварае)

іншы прадмет:выкананае вучнем заданне, разбітая шыба

Дзеепрыметнікінезалежнага і залежнага

стану

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаўзалежнага стану

Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца толькі ад параходных дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання:

запрасіць – запрошаны (дакладчык), сарваць – сарваны (яблык)

Некаторыя дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асноў цяперашняга (будучага часу):

зрабіць – зраблю – зроблены; наклеіць – наклею – наклеены

Правапіс суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т- дзеепрыметнікаў

Кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець не толькі поўную, але і кароткую форму:

стомлены чалавек, стомленая жанчына, стомленае дзіця, стомленыя людзі – чалавек стомлен, жанчына стомлена, дзіця стомлена, людзі стомлены

Кароткія дзеепрыметнікі не скланяюцца. Яны змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку – па родах.

Кароткія дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю выказнікаў:

Тут уся зямля нашым духам прасякнута. (А Кулакоўскі)Падаконнікі былі густа застаўлены вазонамі. (З. Бядуля)

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаўнезалежнага стану

Не (ня) з дзеепрыметнікамі

Не (ня) з поўнымі дзеепрыметнікамі пішацца разам, калі гэтыя дзеепрыметнікі не маюць залежных слоў і калі няма ў сказе супрацьпастаўлення:

У пакоі былі непабеленыя сцены.Каля дома стаяў незаўважаны чалавек.

Не (ня) з поўнымі дзеепрыменікамі пішацца асобна:

– калі дзеепрыметнікі маюць залежнае слова:У пакоі былі даўно не пабеленыя сцены.

Каля дома стаяў нікім не заўважаны чалавек.

– калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а, якое адносіцца да дзеепрыметніка:

Гэта было не вывучанае, а толькі прачыіанае правіла.

З кароткімі дзеепрыменікамі часціца не пішацца заўсёды асобна:Кніга не прачытана.

Трава не скошана. Дровы не прывезены.