80
2017

Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

  • Upload
    -

  • View
    331

  • Download
    26

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

2017

Page 2: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Любiце i шануйце, як святыню,Роднае слова, з якiм вас Лiтасцiвы Бог на свет пусцiў. Францыск Скарына

Page 3: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

…Мы ўспомнім Францішка Скарыну,

Што радзіўся калісь над Дзвіною, Вандраваў над яе берагамі, Што аправіў мужычую мову

Ў неўміручы гнуткі пергамент.

Алесь Дудар

Page 4: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Скарына Францыск (Францішак) нарадзіўся ў Полацку каля 1490. Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка).

Połacak. Полацак. S. Pachałavicki. XVI ст.

Page 5: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца XV ст. Бацька Францыска – Лук'ян Скарына – згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх

прэтэнзій 1492 года да полацкіх купцоў. Пра маці ніякіх звестак няма.

Выгляд Полацка, са старажытнага абраза

Page 6: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім

мяшчанінам і палачанінам.

Połacak. Полацак. 1579

Page 7: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў

выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку – «Францишек».

Page 8: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Першапачатковую адукацыю

Скарына атрымаў у доме бацькоў,

там навучыўся чытаць

па Псалтыры і пісаць

кірылічнымі літарамі.

«У свет па навуку». Язэп Драздовіч

Page 9: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Мову тагачаснай навукі – латынь – ён засвойваў, хутчэй за ўсё, у школе пры каталіцкім касцёле

ў Полацку ці Вільні.

Вільня – сталіца Вялікага княства Літоўскага.

Page 10: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У 1504 годзе дапытлівы і прадпрымальны палачанін паступіў ва ўніверсітэт у Кракаве, які на той

час славіўся ў Еўропе сваім факультэтам вольных мастацтваў, дзе вывучалі граматыку, рыторыку,

дыялектыку і арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку.

Page 11: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Навучанне ва ўніверсітэце. Тагачасная гравюра.

Page 12: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Кракаўскі ўніверсітэт. Унутраны дворык.

Page 13: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У 1506 годзе Скарына атрымаў сваю першую вучоную ступень бакалаўра філасофіі.

Каля 1508 года Ф. Скарына служыў сакратаром у дацкага караля.

Page 14: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Каб працягваць вучобу на самых прэстыжных факультэтах універсітэтаў Еўропы, якімі лічыліся

медыцынскі і тэалагічны, Скарыне трэба было атрымаць яшчэ і ступень магістра мастацтваў.

Page 15: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Дакладна невядома, зрабіў ён гэта ў Кракаўскім ці якім іншым універсітэце, але ў 1512 годзе ён прыбыў

у Італію ў праслаўлены Падуанскі ўніверсітэт, ужо маючы ступень магістра свабодных навук.

Page 16: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Францыск не выпадкова выбраў Падуанскі ўніверсітэт. У эпоху Рэнесансу гэтая старажытная альма-матэр не толькі славілася

медыцынскім факультэтам і выдатнай школай вучоных-гуманістаў, але і лічылася самай аўтарытэтнай у Еўропе.

Page 17: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Ступень «доктара ў лекарскіх навуках» Скарына, атрымаў экстэрнам, бо ўніверсітэцкія кафедры

ў неспрыяльных умовах працяглых італьянскіх войнаў

часта не працавалі.

Page 18: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Акты Падуанскага ўніверсітэта не пакідаюць сумнення ў тым, што Скарына з’яўляўся незвычайным прышэльцам з

далёкай экзатычнай краіны – Полаччыны, за некалькі тысяч міль ад Падуі. Афіцыйна ён атрымаў згоду на

экзамены па яго просьбе і з-за яго незвычайных здольнасцей.

Экзамен у ХVІ ст. Тагачасная гравюра.

Page 19: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы

ў прысутнасці вядомых вучоных

Падуанскага ўніверсітэта і высокіх

асоб каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам

у галіне медыцынскіх навук.

Page 20: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У Падуанскім універсітэце ёсць славутая «Зала сарака» (Palazzo del Bo), дзе знаходзяцца партрэты найбольш знакамітых мужоў еўрапейскай навукі, якія выйшлі

са сцен гэтага ўніверсітэта.

Page 21: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Зала Сарака з кафедрай Галілеа Галілея і партрэтамі 40 найвялікшых замежных выпускнікоў

Падуанскага ўніверсітэта.

Page 22: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Францішак Скарына з Полацка.

Фрэска ў «Зале сарака»,

выкананая мастаком Джакома Дэль Форна,

1942 г.

Page 23: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1512-1516 гг. Пра дзейнасць Скарыны ў гэты перыяд нічога невядома. Даследчыкі

мяркуюць, што ён падарожнічаў

па Еўропе і займаўся

падрыхтоўкай да выдання кніг.

Карціна беларускага мастака-графіка

Арлена Кашкурэвіча.

Page 24: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

З 1517 года Скарына жыў у Празе, дзе і распачаў сваю выдавецкую дзейнасць.

Page 25: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

6 жніўня 1517 года Францішак Скарына

выдаў сваю першую кнігу.

Яна называлася «Псалтыр».

Page 26: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

«Скарына ў тыпаграфіі» карціна мастака П. Сяргіевіча, 1957 г.

Прадмова Скарыны да Псалтыра

«Псалом ест щит против бесовскым нощьным

мечтаниям и страхом, покой денным суетам

и роботам, защититель младых и радость старым,

потеха и песня, женам набожьныя

молитва и покраса, детем малым початок всякое доброе наукы,

дорослым помножение в науце,

мужем утверьжение».

Page 27: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

10 верасня 1517 – «Кніга Іова».

Вершаваны эпіграф да «Кнігі Іова»:Богу в троици единому ко чти и ко славе,

Матери его пречистой Марии к похвале.Всем небесным силам и святым его к веселию,

Людем посполитым к доброму научению.

Page 28: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

6 кастрычніка 1517 – «Прытчы Саламона».

Герус С. П., “Францыск Cкарына”, каляровая літаграфія.

Page 29: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

5 снежня 1517 – Кніга «Прамудрасць Ісуса, сына Сірахава».

Page 30: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 31: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Партрэт Скарыны з кнігі

«Ісус, Сірахаў сын».

Page 32: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

2 студзеня 1518 – «Еклесіяст» альбо «Саборнік».

Page 33: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

9 студзеня 1518 – «Песня Песням».

Page 34: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 35: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

19 студзеня 1518 – кніга «Прамудрасць Божая».

Page 36: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

10 жніўня 1518 – «Кніга Царстваў».

Page 37: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

20 снежня 1518 – «Кніга Ісуса Навіна».

Page 38: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

15 снежня – «Кніга Суддзяў».

Page 39: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

9 лютага 1519 – кніга «Юдзіф».Прадмова да кнігі «Юдзіф»

«Понеже от прирожения звери

ходящие в пустыни знають ямы своя, птицы ведають гнезды своя, пчолы боронять ульев

своих, тако ж и люди и где

зродилися и ускормлены суть к тому месту великую

ласку имають».

Page 40: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1519 – кніга «Быццё».

Page 41: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 42: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1519 – кніга «Выхад».

Тытульны аркуш кнігі «Выхад».

Page 43: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1519 – кніга «Левіт».

1519 – кніга «Лічбы».

Page 44: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 45: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 46: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1519 – кніга «Руф».

1519 – кніга «Эсфір».

Page 47: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1519 – кніга «Плач Ераміі».

1519 – «Кніга прарока Данііла».

Page 48: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Біблію Скарына ўспрымаў як Боскі запавет, як самыя Свяшчэнныя кнігі ўсяго хрысціянскага свету, а таксама і як свайго роду ўніверсальны падручнік-энцыклапедыю, дзе чытач мог знайсці адказы на многія складаныя пытанні. Ён зрабіў

пераклад Бібліі на мову, набліжаную да беларускай і зразумелую простаму люду – царкоўнаславянскую мову

ў беларускай рэдакцыі.

Page 49: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Пры падтрымцы мецэнатаў (віленскага бургамістра Якуба Бабіча, радцаў Багдана Онкава і Юрыя Адверніка) выдаў у 1517-1519 гадах у Празе

на старабеларускай мове 23 ілюстраваныя кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай

«БИБЛИЯ РУСКА».

Page 50: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)
Page 51: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Кожная з біблійных кніг выходзіла асобным выпускам, з тытульнай

старонкай, мела ўласную прадмову

i пасляслоўе. Пры гэтым выдавец

трымаўся адзiных прынцыпаў падачы

тэксту (аднолькавыя фармат, паласа набору, шрыфт,

мастацкае афармленне) i тым самым прадугледжваў

магчымасць звядзення ўсiх выданняў пад

адну вокладку.

Page 52: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У кнігах змешчана 51 гравюра – друкаваныя адбіткі на паперы з пласціны (дошкі),

на якую нанесены малюнак.

Page 53: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Францыск Скарына тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны партрэт.

Page 54: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

На тытульным аркушы Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі,

выява пячаткі (герба) Скарыны як доктара медыцыны.

Page 55: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У канцы 1519 ці пачатку 1520 гг. Скарына перанёс кнігадрукаванне на ўсход Еўропы, на радзіму. У

Вільні ў доме свайго апекуна, мецэната, бурмістра Якуба Бабіча ён уладкаваў першую на тэрыторыі

Вялікага княства Літоўскага друкарню.

Друкарня Ф. Скарыны ў Вільні. Карціна Язэпа Драздовіча.

Page 56: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Першае віленскае выданне – «Малая падарожная кніжка». Гэту назву Скарына даў сукупнасці

выданняў, выпушчаных ім у Вільні каля 1522 года.

Page 57: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Карціна Язэпа Драздовіча«Францыск

Скарына вядзе гутарку

з маладой набыўкай кніг, не адрываючы рук ад сваёй

працы».

Беларускі мастак, археолаг, пісьменнік

Язэп Драздовіч напісаў цыкл карцін

«Друкарня Францыска Скарыны ў Вільні».

Page 58: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Фрагмент № 2 карціны

Язэпа Драздовіча«Францыск Скарына

вядзе гутарку з маладой

набыўкай кніг».

Page 59: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У 1525 годзе Скарына выпусціў у Вільні адну з найбольш распаўсюджаных кніг – Апостал («Книга деания и послания апостольская,

зовемая Апостол»).

Page 60: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У шматлікіх прадмовах да кнігі апісваецца змест

раздзелаў, асобных пасланняў, растлумачваюцца «цёмныя» выразы. Усяму

тэксту папярэднічае агульная прадмова

Скарыны «ДЕЯНИЯ СВЕТЫХ АПОСТОЛЪ КНИГЪ

ПРЕДМОВА». У ёй усхваляецца хрысціянская вера, звяртаецца ўвага на

маральна-этычныя нормы грамадскага чалавечага

жыцця.

Page 61: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Пераклад Скарыны кананічна дакладны

ў перадачы літары і духу біблейскага тэксту, не

дапускае вольнасці і дапісак тлумачальніка,

зберагае адпаведны старажытнаяўрэйскаму

і старажытнагрэчаскаму арыгіналу іменны

стан мовы.Кнігі Скарыны заклалі грунт для ўнармавання беларускай

літаратурнай мовы, сталі першым перакладам Бібліі на

ўсходнеславянскую мову.

Page 62: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя

падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд.

Page 63: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, мастацкасці, апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых

еўрапейскіх выданняў XVІ ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія

і германскія друкары. Кнігі Скарыны шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.

Page 64: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

1525 годам творчая біяграфія Скарыны

заканчваецца. Ён з галавой сыходзіць

у сямейныя справы, а затым

яго паглынаюць судовыя цяжбы.

У 1525 годзе памірае адзін з фундатараў

віленскай друкарні Юры Адвернік, віленскі купец,

член Віленскай рады, і выдавецкая дзейнасць

Скарыны спыняецца.

Партрэт Ф. Скарыны. Язэп Драздовіч

Page 65: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Дзесці пасля 1525 года першадрукар ажаніўся з удавой

Юры Адверніка Маргарытай.

Разам з жонкай ён уключаецца ў бізнес

свайго старэйшага брата Івана,

які вёў аптовы гандаль скурамі.

Францыск Скарына служыў лекарам

і сакратаром у віленскага біскупа.

Page 66: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Вельмі цяжкім быў для Скарыны 1529 год.

Летам, у Познані, памёр яго брат Іван.

Францыск паехаў туды, каб заняцца спадчынай

нябожчыка.

У тым жа годзе раптоўна памерла

Маргарыта. На руках Скарыны застаўся

малалетні сын Сімяон.

«Са свету з навукай». Язэп Драздовіч

Page 67: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У лютым 1532 года Францыск быў арыштаваны па неабгрунтаванай і нічым не падмацаванай даўгавой

прэтэнзіі крэдытораў брата-нябожчыка Івана і бязвінны аказаўся ў турме Познані. І толькі па хадайніцтву

сына нябожчыка Івана – пляменніка Рамана – быў рэабілітаваны.

Page 68: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Вядома, што ў канцы 1520 – пачатку 1530-х гадоў першадрукар наведваў Маскву, куды вазіў свае

выдадзеныя «руским» шрыфтам кнігі. Даследчыкі жыццёвага і творчага шляху Скарыны

мяркуюць, што ў 1525 годзе ён выязджаў у германскі горад Вітэнберг, цэнтр Рэфармацыі, дзе сустракаўся з ідэолагам нямецкіх пратэстантаў Марцінам Лютэрам.

Page 69: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У сярэдзіне 1530-х гадоў Скарына пераехаў у Прагу. Ён прыняў запрашэнне чэшскага караля Фердынанда І

на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка ў адкрытым батанічным садзе ў

каралеўскім замку Градчаны.

Page 70: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

З 1534 ці 1535 года Францыск ў Празе працаваў каралеўскім батанікам.

Page 71: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Памятны валун (прывезены з Беларусі) каля помніка Скарыне ў Празе.

Page 72: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Памёр першадрукар не пазней за 29 студзеня 1552 года. Пра гэта сведчыць грамата караля Фердынанда І,

дадзеная сыну Францыска Скарыны Сімяону, якая дазваляла апошняму карыстацца ўсёй захаванай спадчынай

бацькі: маёмасцю, кнігамі, пазыковымі абавязкамі.

Page 73: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Жыццёвы шлях Скарыны ў многім паказальны для людзей Адраджэння. Любоў да ведаў, шырыня адукацыі спалучаліся ў яго з высокай грамадзянскасцю, дзелавітасцю і смеласцю.

Скарына быў і арыгінальным філосафам, і здольным пісьменнікам.

Багацце асобы Скарыны ставіць яго ўровень з выдатнейшымі людзьмі эпохі Рэнесансу.

Page 74: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У свеце выяўлена ўсяго 360 экз. кніг Скарыны і яшчэ 43 рукапісныя спісы.

Гэта таксама досыць унікальная з'ява, якая характарызуе значнасць кніг нашага земляка.

Той рэдкі выпадак, калі ўжо з друкаваных кніг ствараліся рукапісныя. Як найкаштоўнейшыя

рэліквіі яны зберагаюцца ў музеях і бібліятэках розных краін свету.

Page 75: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Вядомы 40 канвалют, пераплеценых у адзін том кніг Скарыны, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Даніі, Літве, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіне. У Беларусі захоўваецца

толькі адзін збор з 10 кніг, набытых у 1925 годзе ў ленінградскага калекцыянера Камарніцкага. Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы вывезлі іх, але ў 1944 годзе рэдкія кнігі былі выяўленыя ў адным з гарадоў Польшчы і вернуты ў

Беларусь. Гэта адзін з найкаштоўнейшых збораў у фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Канвалют Бібліі Скарыны,

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Page 76: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Адзінае месца ў краіне, дзе можна ўбачыць арыгіналы скарынаўскіх выданняў – Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі

Беларусі.

Page 77: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

захоўваецца дзесяць пражскіх выданняў Бібліі (у шасці вокладках): Кніга Ісуса Сирахова (1517), Кніга

Эклезіяста (1518), Кніга Прамудрасць (1518), Першыя, Другія кнігі, Трэція, Чацвёртыя кнігі Царстваў (1518), Кніга Ёва

(1518), Кніга Песня Песняў (1518).

Акрамя гэтага ў фондзе Нацыянальнай Бібліятэкі

Беларусі захоўваюцца два рукапісныя спісы XIX ст.

з кніг Францыска Скарыны, надрукаваных у Празе.

Page 78: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім

і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным

узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць,

веліч яго подзвігу.

Page 79: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Выкарыстаная літаратура1. Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына-беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка; АН Беларусі ; рэд. В. А. Чамярыцкі. – Мінск: Навука i тэхнiка, 1993. – 280 с.: іл. 3. Скарына i яго эпоха / рэд. В. А. Чамярыцкi. – Мiнск: Навука i тэхнiка, 1990. – 482 с.: iл. 4. Францыск Скарына i яго час: энцыклапедычны даведнiк / гал. рэд. I. П. Шамякiн. – Мiнск: БелСЭ, 1988. – 608 с.: iл.

Электронныя рэсурсы

1. Асобы беларускай гісторыі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://drazdovich.by/gallery/5/full. – Дата доступу: 6.02.2017.3. Вікіпедыя, свабодная энцыклапедыя. Францы́ск Скары́на [Электронны рэсурс]. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Францыск Скарына. – Дата доступу: 6.02.2017.6. Качанка, Л. Высакародная мэта Францыска Скарыны [Электронны рэсурс] / Л. Качанка // Партал Выдавецкага дома «Звязда». – Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20160903/1472905008-vysakarodnaya-meta-francyska-skaryny. – Дата доступу: 6.02.2017.8. Грудзінава, М. Скарыніяна Язэпа Драздовіча [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/164899/1/121-129.pdf . – Дата доступу: 6.02.2017.9. Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news/print_detailed_news?param0=67011&rubricId=894&lang=ru. – Дата доступу: 6.02.2017.11. Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст [Электронны рэсурс] // Минск: Белорусская цифровая библиотека LIBRARY.BY. - Режим доступа: http://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1290098273&archive=1290177995&start_from=&ucat=&. – Дата доступа: 6.02.2017.12. Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання: агульнадаступная група [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1349823278370061&set=a.126771754008559.17440.100000272050576&type=3&theater. – Дата доступу: 6.02.2017.

Page 80: Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны)

Прэзентацыю падрыхтавала вядучы бібліятэкар Пакатовіч Т.К.