26
ДРАПЕЖНЫЯ ПТУШКІ СВЕТУ І БЕЛАРУСІ

Драпежныя птушкі

  • Upload
    volhas

  • View
    531

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

ДРАПЕЖНЫЯ ПТУШКІСВЕТУ І БЕЛАРУСІ

Птушыныя драпежнікі – самыя бязлітасныя і майстэрскія

паляўнічыя птушынага свету. Сваімі выгнутымі кіпцюрамі і дзюбамі

гэтыя зоркія паветраныя асы спраўляюцца з любой здабычай.

Драпежныя

птушкі

Птушкі, якія

палююць

Дзённыя драпежн

ікіНачныя

драпежнікіСцярвят

нікі

Драпежныя птушкі – гэта птушкі сярэдняй і буйнай велічыні. У

амерыканскага кондара крыло дасягае даўжыні да 115 см, а размах крылаў

да 275 см. Самыя невялікія сярод драпежных птушак – карлікавыя

сокалы з крылом даўжынёй 9-10 см.

Большасць дзённых

драпежных птушак

адносяцца да атрада

сокалападобных:- ястрабіныя- скопы- сакратары- сакаліныя

Начныя драпежныя

птушкі прадстаўленыя

атрадам совападобных.

САКАЛІНЫЯ

СапсанСокал з вострымі

размашыстымі крыламі і доўгім клінападобным хвастом. Даўжыня цела

каля 50 см, маса каля 1,3 кг.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Корміцца галубамі, качкамі, цецерукамі, варонамі, сарокамі.  Перш чым напасці,

рэзка ўзнімаецца ўгару, затым, склаўшы крылы,

кідаецца ўніз, развіваючы пры гэтым

хуткасць да 75 км у гадзіну. Здабычу б’е 

кіпцюрамі задніх пальцаў, вострых і крывых, як турэцкі

ятаган. Хуткасць, якую сапсан развівае ў

палёце, можа дасягаць 300 км/г.

Пустальга звычайная

Харчуецца звычайна грызунамі, дробнымі

птушкамі і рэптыліямі. Палюючы, часта

завісае ў паветры, дробна трапечучы

крыламі. За гэту асаблівасць пустальга

атрымала народную назву "трасца". За

дзень дарослая пустальга з’ядае каля

дзясятка грызуноў.Вастрыня зроку

звычайнай пустальгі вышэй чалавечай у 2,6 разоў. Чалавек з такім

зрокам мог бы прачытаць усю

табліцу для праверкі зроку з адлегласці 90

метраў.

ЯСТРАБІНЫЯ

Ястраб-цецяроўнікЗдабычу ловіць,

вылятаючы з засады. Кароткія крылы і доўгі

хвост дазваляюць цецяроўніку

майстэрскі лавіраваць паміж дрэвамі,

змяняць кірунак, тармазіць і

паскарацца. Харчуецца птушкамі і

млекакормячымі памерам аж да зайца.

Трымаецца сваёй тэрыторыі і адчайна

яе абараняе.Размаўляюць паміж

сабой з дапамогай гукавых сігналаў,

выдаючы высокі звонкі клёкат.

Ястраб-перапёлачнік

Маленькая копія ястраба- цецяроўніка.

Распаўсюджаны і ў нас.

Гняздуецца на ўзлесках, у гаях, на

пасеках, у рачных далінах. Нярэдка сустракаецца і ў

населеных пунктах, асабліва ўзімку.

Харчуецца амаль выключна дробнымі

вераб’інымі птушкамі. Самкі могуць

нападаць на галубоў, соек і маладых

рабчыкаў. Значна радзей палюе на

дробных грызуноў. Здабычу, як і

цецяроўнік, падцікоўвае ў

засадзе.

Арлы – буйныя і сярэдняй велічыні птушкі.Для іх характэрна наяўнасць апярэння на нагах да

самых пальцаў.

Малы арлецАдзін з самых

распаўсюджаных беларускіх арлоў.

Арол-вужаедСваё назву атрымаў,

бо харчуецца выключна змеямі, яшчаркамі, зрэдку жабамі і рапухамі.

Вялікі арлецЖыве ў Беларусі

пераважна ў паўднёвай частцы.

Любіць Палескія балоты.

Луні – насельнікі адкрытых абшараў. Выглядваючы здабычу, луні ляцяць нізка над зямлёй, павольна

махаючы крыламі і здзяйсняючы кругавыя аблёты. Гняздуецца і адпачывае на зямлі.

Палявы лунь Балотны лунь Стэпавы лунь

БеркутАдна з найбольш

вядомых драпежных птушак, самы буйны

арол. Распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і,

дзе жыве пераважна ў гарах і на раўнінах. Пазбягае заселеных

раёнаў.У казахаў, кіргізаў і

манголаў беркут выкарыстоўваецца ў якасці лоўчай птушкі

для палявання на лісіц, зайцаў, часам

ваўкоў і сайгакаў.У Беларусі

распаўсюджаны ў Віцебскай вобласці на

Паазер’і.

Арлан-белахвостСамая буйная з

драпежных птушак, якія гняздуюцца ў

Беларусі. Даўжыня цела 80-98 см, маса

да 6,5 кг, размах крылаў да 2-2,4 м. Большасць месцаў

гнездавання прымеркавана да

раёнаў беларускага Паазер’я. Любіць

старыя лясы, у асноўным бары,

зарослыя высечкі з асобнымі дрэвамі,

ўскраіны балот бліжэй да буйных

азёр і рыбагадоўчых гаспадарак.

Чырвоны каршакЗасяляе старыя лісцяныя і

змешаныя лясы, бары, што побач з адкрытымі ландшафтамі і

вадаёмамі. Гняздуецца асобнымі парамі. Сілкуецца падаллю і

грызунамі.

Чорны каршакСустракаецца паўсюдна, за

выключэннем тундры і паўночнай тайгі. Гняздуецца на высокіх

дрэвах. Характэрная рыса гнязда каршака – наяўнасць у ім ануч, кавалкаў газеты, папяросных

скрынак.

СКОПЫ

Скапа Асноўная яе ежа –

рыба сярэдняй велічыні. Аднак у

выпадку адсутнасці ці малой колькасці рыбы, корміцца

дробнымі грызунамі, жабамі, зрэдку

птушкамі. Здабывае рыбу вельмі

своеасабліва. Скапа лётае на вышыні 20-25 м. над вадаёмам.

Угледзеўшы здабычу, складае крылы і,

выцягнуўшы лапы, кідаецца ў ваду, часам пры гэтым

цалкам у яе апускаючыся. У многіх

краінах скапа ахоўваецца як помнік

прыроды.

САКРАТАРЫУ БЕЛАРУСІ НЕ СУСТРАКАЮЦЦА

Птушка-сакратарРост 125-150 см, а

вага дасягае амаль 4 кг. Размах крылаў складае прыкладна

210 см. Яе своеасаблівае імя

паходзіць ад чорных пёраў на галаве, якія нагадваюць гусіныя

пёры. Раней іх любілі ўстаўляць у свае

парыкі судовыя сакратары. 

Афарбоўка апярэння на шыі і жываце

шэрая і становіцца цямней да хваста. Вакол вачэй і каля

дзюбы апярэння няма і бачная аранжавая

скура.

СЦЯРВЯТНІКІУ БЕЛАРУСІ НЕ СУСТРАКАЮЦЦА

Сцярвятнікі сілкуюцца трупамі

мёртвых жывёл.У іх голыя ці з рэдкім

апярэннем галава і шыя, магутная

загнутая дзюба, крылы шырокія, ногі з

тупымі кіпцюрамі.

НАЧНЫЯ ДРАПЕЖНІКІСОВАПАДОБНЫЯ

Даўжыня цела да 84 см, размах крылаў да

2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за

самцоў. Апярэнне мяккае, шараватае

або рудаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі. 3 органаў

пачуццяў найбольш развіты слых і зрок.

Вочы вялікія, у арбітах нерухомыя. У многіх

відаў на галаве "вушкі" з падоўжаных

пёраў. Крылы шырокія, закругленыя,

хвост кароткі. Дзюба вострая, кароткая,

загнутая ўніз.Гняздуюцца на зямлі,

у дуплах дрэў і гнёздах іншых

птушак. Палююць выключна ноччу або ў

прыцемках.

МАЛАЙЦЫ!

"Чытаем кнігу прыроды" – гэта цікавыя прэзентацыі і дапаможныя матэрыялы

па геаграфіі, біялогіі, фізіцы, астраноміі, каб нашыя дзеці ведалі пра магутнасць і прыгажосць Бога і пра Яго цудоўны

план для нас…

Ідэя і аўтар тэксту – Надзея Гарэцкая

Рэдагаванне і стыль – Вольга Севярынец