2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Сталыя гарадзенцы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”. Як паўплываў УЗВ на вашае жыццё? Сваімі адказамі на гэтае пытанне дзеляцца навучэнцы мінулага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”. Знаёмімся з суседзямі: універсітэт у Саколцы. Кожны новы дзень – гэта нагода для таго, каб кахаць, марыць, існаваць і дзейнічаць. Гэта дэвіз універсітэту трэцяга веку з польскай Саколкі, якая знаходзіцца ўсяго ў 30 км. ад Гродна. Навіны партнёраў Гарадзенка атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі за фотаздымак на экатэматыку . 14 ліп завяршыўся фотаконкурс "Мой кадр у абарону прыроды", аб'яўлены пасольствам Францыі сумесна з таварыствам «Зялёная сетка» і пры інфармацыйнай падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Па выніках конкурсу гарадзенка Вікторыя Бохан атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі. Як развіваецца велаінфраструктура на Гарадзеншчыне. У Лідзе стала больш велапарковак. А ў Гродне веласіпедыстам забаранілі ездзіць па Сцежцы здароўя. Гарадзенскі лэнд-арт: творы з пленэра аздобяць вясковыя пейзажы. У выніку мастацкага пленэру ў вёсцы Салацце гродзенскія і менскія мастакі размалявалі электракатушкі. Будаўнічы друз ператварыўся ў цікавыя арт-аб’екты, якія, на думку арганізатараў, гарманічна ўпішуцца ў вясковыя пейзажы блізу гродзенскага Парэчча. "Сустрэчы ў Элізы Ажэшкі". 15 ліпеня каля Доміка Элізы Ажэшкі, што ў Швейцарскай даліне, супрацоўнікі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі свята “Эліза Ажэшка запрашае”

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 5, 24 07 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Сталыя гарадзенцы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”. Як

паўплываў УЗВ на вашае жыццё? Сваімі адказамі на гэтае пытанне дзеляцца навучэнцы мінулага

акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.

Знаёмімся з суседзямі: універсітэт у Саколцы. Кожны новы дзень – гэта нагода для таго, каб

кахаць, марыць, існаваць і дзейнічаць. Гэта дэвіз універсітэту трэцяга веку з польскай Саколкі, якая

знаходзіцца ўсяго ў 30 км. ад Гродна.

Навіны партнёраў

Гарадзенка атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі за фотаздымак на экатэматыку. 14

ліп завяршыўся фотаконкурс "Мой кадр у абарону прыроды", аб'яўлены пасольствам Францыі сумесна з

таварыствам «Зялёная сетка» і пры інфармацыйнай падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Па выніках конкурсу

гарадзенка Вікторыя Бохан атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі.

Як развіваецца велаінфраструктура на Гарадзеншчыне. У Лідзе стала больш велапарковак. А ў

Гродне веласіпедыстам забаранілі ездзіць па Сцежцы здароўя.

Гарадзенскі лэнд-арт: творы з пленэра аздобяць вясковыя пейзажы.У выніку мастацкага

пленэру ў вёсцы Салацце гродзенскія і менскія мастакі размалявалі электракатушкі. Будаўнічы друз

ператварыўся ў цікавыя арт-аб’екты, якія, на думку арганізатараў, гарманічна ўпішуцца ў вясковыя

пейзажы блізу гродзенскага Парэчча.

"Сустрэчы ў Элізы Ажэшкі". 15 ліпеня каля Доміка Элізы Ажэшкі, што ў Швейцарскай даліне,

супрацоўнікі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі свята “Эліза

Ажэшка запрашае”

Магчымасці

Адукацыйная праграма для журналістаў. Маладыя журналісты запрашаюцца да ўдзелу ў

адукацыйнай праграме “Культура памяці – прафесійныя стандарты асвятлення гістарычнай тэматыкі ў

СМІ”.

Індывідуальны план развіцця для ініцыятывы. Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская

Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым

ініцыятывам.

European Youth Media Days прапануюць стыпендыі. Еўрапейскія моладзевыя дні медыя (European

Youth Media Days) – 2015, арганізаваныя Еўрапейскім парламентам у супрацоўніцтве з арганізацыяй

European Youth Press, будуць прысвечаны тэме свабоды СМІ ў Еўропе і за яе межамі.

Працягваецца прыём заявак на конкурс мясцовых ініцыятыў. Да 31 ліпеня грамадскія арганізацыі

і мясцовыя ворганы ўлады могуць падаваць заяўкі на конкурс мясцовых ініцыятыў, якія будуць

падтрыманыя ў межах праекта, фінансуемага Еўразвязам і ПРААН.