2

Click here to load reader

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 6, 07 08 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 6, 07 08 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Вэбінар «Стратэгіі і досвед гарадоў, прыязных да сталых людзей: перспектыва ўладаў». 31

ліпеня прадстаўніца «Універсітэта Залатога Веку» паўдзельнічала ў вэбінары, на якім сп. Гейл Кон

дзялілася ўласным досведам пераўтварэння Вашынгтону ў горад, прыязны для сталых людзей.

Get To Know About Poland: Што мы даведаліся пра Польшчу. Мальвіна і Стася прадставілі

Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на міжнародным праекце Get To Know About Poland у Кракаве.

Дзяўчаты дзеляцца ўражаннямі.

Шукаем валанцёра ў бібліятэку ў Гдыні. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы

моладзі” шукаюць валанцёра ў Польшчу. Праект на 12 месяцаў у бібліятэцы ў Гдыні.

Навіны партнёраў

ВелаГродна: аўтамабілістам і пешаходам час звыкнуць да новага ўдзельніку руху. З якімі

складанасцямі сутыкаюцца самі роварысты мы паразмаўлялі з лідэрам грамадскага аб'яднання

"ВелаГродна" Каляда Юліяй.

Упершыню прайшоў «Кніжны пікнік у яблыневым садзе». 2 жніўня гарадзенцы і госці горада

весела бавілі час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя

Я.Ф.Карскага.

Гарадзенскія арнітолагі выратавалі бусла. Карэспандэнт "Твайго стылю" разам з прадстаўнікамі

гродзенскага аддзялення арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" узяў удзел у аперацыі па

выратаванні параненага бусла.

Відэалекцыі для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны. Супольнасць Vitebsk4Me

апублікавала лекцыі навучальнага курса “Інтэргісторыя”. Курс прызначаўся для маладых менеджараў

культурнай спадчыны. Сярод выступоўцаў — лепшыя спецыялісты па мастацтву, архітэктуры, гісторыі,

грамадскіх практыках Віцебска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 6, 07 08 2015

Экспрэс-цягнік ААН прыедзе ў кастрычніку ў Гродна. Пасажырамі незвычайнага цягніка будуць

прадстаўнікі розных праграм ААН, арганізацый-партнёраў ААН, а таксама ўраду Беларусі. На працягу

тыдня цягнік будзе вандраваць па розных гарадах Беларусі.

Магчымасці

Стань адным з валанцёраў Ельні! Хочаце пазнаёміцца з незабыўным балотам Ельня, а заадно

ўнесці свой уклад у яго захаванне? Жнівень - час двух лагераў на балоце: стань адным з валанцёраў

Ельні! Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае паўдзельнічаць у валанцёрскіх

лагерах на балоце Ельня ў Віцебскай вобласці.

«Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць ў каралеўскім горадзе Гродна. Хочаш даведацца,

хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць што такое гуманітарны

антыфашызм і якім чынам вырашаць грамадскія праблемы? Гэта і многае іншае на семінары 15 жніўня ў

Гродна!

Трэнінг па асновах фотажурналістыкі. Для ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных,

электронных і інтэрнэт-смі, якія хочуць навучыцца ствараць кароткія візуальныя гісторыі.