2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Падсумавалі вынікі года ў сяброўскай атмасферы. Каля 30 чалавек узялі ўдзел у навагодняй сустрэчы сябраў і валанцёраў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якая адбылася 10 студзеня. Дэлегацыя УЗВ паедзе на міжнародную канферэнцыю ў Вроцлаў. Канферэнцыя «Сталыя людзі для культуры» адбудзецца ў ліпені і будзе прымеркаваная да 40-годдзя гэтага аднаго з найстарэйшых у Польшчы ўніверсітэтаў для сталых людзей. Навіны Цэнтру міжпакаленчага паразумення. Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які працуе на базе Універсітэту Залатога Веку з восені 2015 году, не спыняецца рабіць добрыя справы. Калі вы прапусцілі апошнія падзеі, мы разам з валанцёрамі ўзгадваем, як знаходзілі паразуменне гэтай зімою. Навіны партнёраў Каляды скончыліся, а цуды працягваюцца: французкія валанцёры падаравалі дзецям з хоспіса чароўны спектакль. Музей гісторыі рэлігіі 17 студзеня прымаў у сваёй зале калядную казку “Таму што ўсё магчыма на Раство”, якую прывезлі ў Гродна акторы Міжнароднага аб’яднання “Тэатро”. Яны не першы год супрацоўнічаюць з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Перапіс беларускамоўнага насельніцтва. Ідэя: паказаць, што беларуская мова ёсць ва ўсіх сферах жыцця і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі. Што беларуская мова - не мова пісьменнікаў і мастакоў, а мова кожнага з нас! МедыяСтудыя-2016: тры ў адным! Тры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам установа "Цэнтр

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 18, 22 01 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 18, 22 01 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Падсумавалі вынікі года ў сяброўскай атмасферы. Каля 30 чалавек узялі ўдзел у навагодняй сустрэчы сябраў і валанцёраў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якая адбылася 10 студзеня.

Дэлегацыя УЗВ паедзе на міжнародную канферэнцыю ў Вроцлаў. Канферэнцыя «Сталыя людзі для культуры» адбудзецца ў ліпені і будзе прымеркаваная да 40-годдзя гэтага аднаго з найстарэйшых у Польшчы ўніверсітэтаў для сталых людзей.

Навіны Цэнтру міжпакаленчага паразумення. Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які працуе на базе Універсітэту Залатога Веку з восені 2015 году, не спыняецца рабіць добрыя справы. Калі вы прапусцілі апошнія падзеі, мы разам з валанцёрамі ўзгадваем, як знаходзілі паразуменне гэтай зімою.

Навіны партнёраў

Каляды скончыліся, а цуды працягваюцца: французкія валанцёры падаравалі

дзецям з хоспіса чароўны спектакль. Музей гісторыі рэлігіі 17 студзеня прымаў

у сваёй зале калядную казку “Таму што ўсё магчыма на Раство”, якую прывезлі ў

Гродна акторы Міжнароднага аб’яднання “Тэатро”. Яны не першы год

супрацоўнічаюць з Гродзенскім дзіцячым хоспісам.

Перапіс беларускамоўнага насельніцтва. Ідэя: паказаць, што беларуская мова

ёсць ва ўсіх сферах жыцця і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі. Што беларуская

мова - не мова пісьменнікаў і мастакоў, а мова кожнага з нас!

МедыяСтудыя-2016: тры ў адным! Тры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для

Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам установа "Цэнтр

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 18, 22 01 2016

дадатковай адукацыі дарослых" Студыя карысных кампетэнцый".

Запушчаны новы турыстычны інтэрнэт-праект PlanetaBelarus.by. Сайт праекта

мусіць стаць новым унікальным інструментам па прасоўванні нашай краіны. Ён

быў створаны заснавальнікам газеты "Турызм і адпачынак» Сяргея Плыткевіча. Як

прадстаўлена Гродзенская вобласць на сайце, разбіраўся Гродзенскі Зялёны

партал.

Гарадская аранжарэя, зелярня і кінематограф: Наталля Канюк пра тое, як не

«заржавець» на пенсіі. Інтэрв'ю з гродзенскім історыкам і краяведам Наталляй

Канюк, якая займаецца адраджэннем батанічнага саду Жылібера, дапамагае ў

адраджэнні музеяў Нацыянальнага банка, інфекцыйнай бальніцы і турмы.

Магчымасці

ФГС УП абвяшчае новы конкурс праектных прапаноў для арганізацый

грамадзянскай супольнасці. Агульная мэта конкурсу - падтрымка працы пяці

тэматычных працоўных груп ФГС ў адпаведнасці з канкрэтнымі мэтамі і

тэматычнымі прыярытэтамі ў рамках рэгіянальнага вымярэння.

Аспенскі інстытут у Румыніі: Праграма для маладых лідараў. Аспенскі інстытут

у Румыніі запрашае моладзь ва ўзросце 25-35 год да ўдзелу ў Праграме маладых

лідараў 2016. Праграма мае мэтай развіццё лідарства ў грамадстве і рэгіянальнага

супрацоўніцтва.

Адукацыйны курс для жанчын. Forum SYD (Швецыя) і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) прапануюць актывісткам узяць удзел у курсе “Пашырэнне рэпрэзентатыўнасці і магчымасцей жанчын у арганізацыях грамадзянскай супольнасці і палітычных партыях”.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў абвяшчае конкурс. Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае конкурс на удзел у праграме 2016 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.