2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Валанцёрка ад «Трэцяга Сектара» паехала на праект у Польшчу. На працягу года Таня Шыбут будзе дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS). «Восем жанчын, якія кахаюць» — ва УЗВ адбылася прэм’ера новага спектакля. Інтрыга на працягу ўсяго дзейства, эмацыйная напруга, бліскучае выкананне роляў і заслужаныя апладысменты ды кветкі — гэта ўсё пра прэм’еру новай пастаноўкі тэатральнай студыі «Універсітэту Залатога Веку». Майстэрні УЗВ: Навучаючы, навучаемся. Выкладчыкі і навучэнцы Універсітэту Залатога Веку ініцыюць штомесяцовыя навучальныя сустрэчы — «Майстэрні УЗВ». Сустрэчы будуць складацца з 6-9 майстар-класаў, якія праводзяць самі ўдзельнікі і дзеляцца сваімі ведамі ды навыкамі наўзаем. Першыя «Майстэрні» адбудуцца ў суботу 27 лютага. Далучайцеся да цікавай адукацыйнай ініцыятывы! Вучыце ды вучыцеся! Навіны партнёраў Фільм “Подых балот” можна пабачыць у Інтэрнэце. Фільм пра беларускія балоты, партнёрам па стварэнні якога было і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, з’явіўся ў вольным доступе ў інтэрнэце. Акунуцца ў атмасферу некранутай прыроды, пабываць у самых нязведаных кутках Пінскага Палесся і прагуляцца разам з мясцовымі жыхарамі па балотах Гродзенскай вобласці цяпер зможа кожны. Адбылася першая сустрэча англамоўнага клуба «Таямніцы і аблуды сучасных СМІ». Яна была прысвечана маніпуляцыям ў сучасных СМІ. Запрашаем усіх

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 19, 05 02 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Валанцёрка ад «Трэцяга Сектара» паехала на праект у Польшчу. На працягу года Таня Шыбут будзе дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

«Восем жанчын, якія кахаюць» — ва УЗВ адбылася прэм’ера новага спектакля. Інтрыга на працягу ўсяго дзейства, эмацыйная напруга, бліскучае выкананне роляў і заслужаныя апладысменты ды кветкі — гэта ўсё пра прэм’еру новай пастаноўкі тэатральнай студыі «Універсітэту Залатога Веку».

Майстэрні УЗВ: Навучаючы, навучаемся. Выкладчыкі і навучэнцы Універсітэту

Залатога Веку ініцыюць штомесяцовыя навучальныя сустрэчы — «Майстэрні УЗВ». Сустрэчы будуць складацца з 6-9 майстар-класаў, якія праводзяць самі ўдзельнікі і дзеляцца сваімі ведамі ды навыкамі наўзаем. Першыя «Майстэрні» адбудуцца ў суботу 27 лютага. Далучайцеся да цікавай адукацыйнай ініцыятывы! Вучыце ды вучыцеся!

Навіны партнёраў

Фільм “Подых балот” можна пабачыць у Інтэрнэце. Фільм пра беларускія

балоты, партнёрам па стварэнні якога было і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, з’явіўся ў

вольным доступе ў інтэрнэце. Акунуцца ў атмасферу некранутай прыроды,

пабываць у самых нязведаных кутках Пінскага Палесся і прагуляцца разам з

мясцовымі жыхарамі па балотах Гродзенскай вобласці цяпер зможа кожны.

Адбылася першая сустрэча англамоўнага клуба «Таямніцы і аблуды сучасных

СМІ». Яна была прысвечана маніпуляцыям ў сучасных СМІ. Запрашаем усіх

жадаючых далучыцца да наступных сустрэч, якія адбудуцца 11, 18 і 25 лютага ў

18:00 у Бізнес цэнтры "Аўгустоўскім". ( вуліца Ціміразева 10/1, другі паверх, офіс

31 ). Клуб вядзе валанцёр Рон Сольфа з Люксембурга.

Дабрачынны кірмаш "Час дабра". Дабрачынны кірмаш на карысць цяжкахворых

дзяцей адбудзецца 13 лютага а 12:00 па адрасе г. Гродна, вул. Акадэмічная,

2 (другі паверх, актавая зала).

Правядзі Гадзіну Зямлі ў сваім горадзе! Зялёная сетка абвяшчае конкурс на

правядзенне найбуйнейшай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» ў рэгіянальных

гарадах Беларусі.

Гарачыя прапановы ад Студыі карысных кампетэнцый ў лютым. Фота і відэа,

маляванне, кампутар для пачаткоўцаў і польская мова з носьбітам - у гэтым

месяцы ў Студыі пачынаюць працу адразу некалькі курсаў. Выбірайце, што цікава

менавіта вам!

Магчымасці

Ведаеш, як павінна быць? Дзейнічай! Стартаваў прыём заявак на Social

Weekend. З 25 студзеня па 29 лютага 2016 г. будзе ісці паралельны прыём заявак

адразу на два конкурсы: Сёмы рэспубліканскі і Другой рэгіянальны конкурс

сацыяльных праектаў Social Weekend. Шанец ёсць у любой карыснай грамадству

ідэі, незалежна ад яе маштабу. Для ўдзелу досыць падаць заяўку і апісаць ідэю.

Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс

прыняцця рашэнняў. Распачаўся набор на курс праекта «Развіццё грамадзянскага

ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс прыняцця рашэнняў » у Рызе.

Праект рэалізуе Еўрапейская моладзевая сетка меншасцяў пры падтрымцы

Еўрапейскага моладзевага фонду Савета Еўропы.

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда. Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй "Адукацыя для Дэмакратыі" абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу на 2016/2017 навучальны год.

Валанцёрскі "тур" у Белавежскую пушчу: як жыве дзікая прырода? Калі вы прагнеце атрымаць унікальны вопыт жыцця ў дзікіх ўмовах і даследаваць з спецыялістамі некранутую прыроду – шанец тут! Запрашаем валанцёраў далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы!