2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" Запрашаем на Жывую бібліятэку «Сямейны фотаальбом» . Запрашаем на другую гарадзенскую міжпакаленчую Жывую бібліятэку 19 сакавіка. Разам з «жывымі кнігамі» пагартаем старонкі сямейных альбомаў, «пачытаем» гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання. Як гарадзенскі валанцёр “эксперыментуе” ў Польшчы . ГА “Цэнтр “Трэці сектар” даслала валанцёра ў Навуковы цэнтр EXPERYMENT y Гдынi. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS). Запрашаем на міжпакаленчы кінапаказ: «Зморшчынкі» . У сераду, 23 сакавіка, а 17:00 запрашаем на паказ і абмеркаванне анімацыйнага фільма «Зморшчынкі». Адрас: Будзёнага, 48а, 63. 12 сакавіка адбыўся другі Вольны кірмаш, зарганізаваны слухачамі “Універсітэта Залатога Веку”. На мерапрыемстве людзі дзяліліся і мяняліся не толькі рэчамі, але сваімі ведамі і нават кляновым сокам! Навіны партнёраў Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі дзеянняў па пытаннях старэння. Такую назву мае міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродне. У час канферэнцыі будуць абмеркаваныя прапановы па распрацоўцы нацыянальнага і рэгіянальных дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва, прадстаўленыя лепшыя беларускія і

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 22, 18 03 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 22, 18 03 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Запрашаем на Жывую бібліятэку «Сямейны фотаальбом». Запрашаем на другую гарадзенскую міжпакаленчую Жывую бібліятэку 19 сакавіка. Разам з «жывымі кнігамі» пагартаем старонкі сямейных альбомаў, «пачытаем» гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання.

Як гарадзенскі валанцёр “эксперыментуе” ў Польшчы. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” даслала валанцёра ў Навуковы цэнтр EXPERYMENT y Гдынi. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Запрашаем на міжпакаленчы кінапаказ: «Зморшчынкі». У сераду, 23 сакавіка, а

17:00 запрашаем на паказ і абмеркаванне анімацыйнага фільма «Зморшчынкі». Адрас: Будзёнага, 48а, 63.

12 сакавіка адбыўся другі Вольны кірмаш, зарганізаваны слухачамі “Універсітэта Залатога Веку”. На мерапрыемстве людзі дзяліліся і мяняліся не толькі рэчамі, але сваімі ведамі і нават кляновым сокам!

Навіны партнёраў

Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі дзеянняў

па пытаннях старэння. Такую назву мае міжнародная навукова-практычная

канферэнцыя, якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродне. У час канферэнцыі будуць

абмеркаваныя прапановы па распрацоўцы нацыянальнага і рэгіянальных дзеянняў

па пытаннях старэння насельніцтва, прадстаўленыя лепшыя беларускія і

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 22, 18 03 2016

замежныя практыкі павышэння якасці жыцця і актывізацыі сталых людзей.

Курсы „Мова Нанова Гародня” адзначылі два гады. Тэма „Беларуская кухня”

акурат пасавала да свята моўных курсаў.

Гадзіна Зямлі ў Гродна. Разам правесці Гадзіну Зямлі ў Гродна 19 сакавіка

запрашае этнакрама “Цудоўня”, а таксама Дзіцячая экастудыя.

"Шпацыр па памяці" ў Гародні. БАВГ і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на

трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе "Шпацыр па памяці" ў

Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.

Магчымасці

Летняя школа Transparency International. Летняя школа Transparency

International – штогадовая школа, прысвечаная барацьбе з карупцыяй. Удзельнікі

школы пазнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і

змогуць паспрабаваць рэалізаваць свае ідэі на практыцы.

"Начныя жыхары ляСОЎ" у Хаваншчыне! Традыцыйны савіны летнік мяняе

фармат! Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых 25-27

сакавіка ў Хаваншчыну!

Зрабіць свой горад лепш і стаць удзельнікам рэаліці-шоў на TUT.BY. Праект «Горад» - гэта ўнікальны фармат, які аб'яднаў у сабе рэалізацыю праектаў па паляпшэнню горада і рэаліці на беларускім партале TUT.BY. Мэта праекта - даць магчымасць жыхарам усіх куткоў Беларусі заявіць пра сябе, пра свае ініцыятывы.

Стажыроўка ў Еўрапейскай роварнай федэрацыі. Еўрапейскай роварная федэрацыя прапануе 6-месячную стажыроўку "Velo-city" - з сярэдзіны траўня па сярэдзіну лістапада 2016 года, аплочваемую згодна з бельгійскім заканадаўствам.