2

Click here to load reader

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 24, 15 04 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 24, 15 04 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Новыя партнёры з Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку. 10-11 красавіка Гродна наведалі прадстаўнікі Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку. Падпісаная трохбаковая дамова аб супрацы, запланаваныя сумесныя справы.

Як стварыць умовы для годнага і актыўнага даўгалецця. Адказы на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі буйной міжнароднай канферэнцыя, якая адбылася 8-9 красавіка ў Гродне. У ёй удзельнічала больш за 100 чалавек – прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, акадэмічнай супольнасці з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны.

Акцыя «Зробім!» у Гродне: студэнты УЗВ прыбралі старыя праваслаўныя

могілкі. Студэнты УЗВ і ГрДУ у суботу, 9 красавіка, далучыліся да сусветнай акцыі «Зробім!» і прыбралі смецце на старых праваслаўных могілках па вуліцы Антонава. Каля 50 студэнтаў цягам дзвюх гадзін сабралі больш за 90 мяшкоў са смеццем, а таксама ачысцілі магілы ад зарасніка.

Навіны партнёраў

30 красавiка - гарадскі Велапрабег у гонар адкрыцця веласезона 2016

года!Велагродна запрашае гродзенцаў адзначыць адкрыццё новага сезона

велапрабегам па горадзе ў суботу. Месца і час збору: пл. Савецкая, 11.30 - 12.00.

Старт адбудзецца пры любым надвор'і!

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org запрашае запоўніць анкету, каб

ацаніць працу і змест сайту. "Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова

будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам."

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 24, 15 04 2016

Безбар’ернае асяроддзе – не галоўнае. У Гродне аднавілі сустрэчы

інтэграцыйнага клуба “1+1”. Ініцыятыва “Крок насустрач” хоча змагацца з

пасіўнасцю людзей “з асаблівасцямі”. Пра гэта ішла гаворка на першай сустрэчы

інтэграцыйнага клуба “1+1”, які аднавіў дзейнасць пасля працяглага перапынку.

МедыяСтудыя-2016: тры ў адным! Тры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для

Гродна мультымедыйнай праграмы: "Школа фотарэпарцёра"; "Відэа-

драйв"; "Замест словаў ці карысныя інструменты візуалізацыі інфармацыі".

Магчымасці

Школа экалагічнага актывіста адкрывае набор-2016. Школа экалагічнага

актывіста (ШЭА) – гэта штогадовая школа, якую праводзіць таварыства «Зялёная

сетка». Школа знаёміць з лідэрамі зялёнага руху і экалагічнымі арганізацыямі

Беларусі, вучыць працаваць над рашэннем экалагічных праблемаў і дапамагае

рэалізоўваць свае праекты.

VI Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў. Стаўшы членам

каманды арганізатараў Фестывалю нефармальнай адукацыі-2016 вы набываеце

досвед правядзення буйнога міжнароднага мерапрыемства, практыку гутарковай

замежнай мовы, зможаце прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах Фестывалю,

пашыраеце свой круг знаёмстваў, атрымліваеце магчымасць пагутарыць з

вядучымі спецыялістамі сферы нефармальнай адукацыі.

Вучым ствараць пасьпяховыя грамадзкія арганізацыі. Запрашаем грамадзка актыўных людзей з усёй Беларусі, лідэраў, якія імкнуцца да стварэньня каманды альбо грамадзкай ініцыятывы, да ўдзелу ў майстар-клясе “Як стварыць пасьпяховую грамадзкую арганізацыю”.

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у навучанні ў межах праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў». Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава аб’яўляе набор удзельнікаў у адукацыйны праект “Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку”, які рэалізуецца ў межах праграмы сетцы дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”. Удзел у Праекце дае магчымасць навучыцца прымяняць міжнародныя стандарты правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях.