Upload
others
View
2
Download
0
Embed Size (px)
Citation preview
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, амбасады краін Еўрапейскага Саюза ў Беларусіпры падтрымцы Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь іУП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама
прадстаўляюць
10 – 16 мая 2013 годаКінатэатр «Победа»(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)
Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку
З НАГОДЫ ДНЯ ЕЎРОПЫ
Фестывальеўрапейскага кiно
Шаноўныя гледачы,
9-га мая ў Еўрапейскім Саюзе адзна-чаецца як Дзень Еўропы, таму што менавіта 9-га мая ў 1950 года Рабэр Шу-ман, міністр замежных спраў Францыі, выступіў са сваёй гістарычнай дэ-кларацыяй, якая фактычна стала да-рожнай мапай мірнай рэарганізацыі еўрапейскага кантынента пасля Другой сусветнай вайны.
Фестываль еўрапейскага кіно, прыс-вечаны Дню Еўропы, ужо стаў до-брай традыцыяй. Сёлета мінчан за-прашаюць на кінапрагляды амбасады дванаццаці краін Еўрапейскага Саюза, Польскі інстытут, Інстытут iмя Гётэ і міністэрства культуры Беларусі. Дзя-куй калегам-дыпламатам, кінатэатру
«Победа» і міністэрству за дапамогу і супрацоўніцтва.
Так сталася, што ў сёлетняй праграме паказаў фільмы вельмі новыя, ство-раныя на працягу апошніх двух-трох гадоў. Яны зусім розныя па тэматыцы, па настроі, па вастрыні і падыходах да мастацкага даследвання прыроды ча-лавека і чалавечага выбару. Разнапла-навасць, разнастайнасць культурнага і асабістага досведу і падыходаў аўтараў да сваёй творчасці, іх нязменная і ўніверсальная чалавечнасць – выдат-нае ўвасабленне дэвізу Еўрапейскага Саюза - In varietate concordia. Дзякую за ўвагу і жадаю вам прыемных праглядаў.
З павагай,Майра Мора, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
Расклад паказаў (Фестываль еўрапейскага кіно, 10-16 мая 2013 года)
Пятніца 10 мая 18:30 Лапландская адысея (Napapiirin sankarit) Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя (01:36)
Пятніца 10 мая 21:00 Баторы (Báthory) Славакія (02:21)
Субота 11 мая 16:30 Кукі вяртаецца (анімацыйны) (Kuky se vrací) Чэхія (01:35)
Субота 11 мая 18:30 Скрадзеныя (Stolen) Вялікабрытанія (01:30)
Субота 11 мая 21:00 Нявіннасць (Nevinnost) Чэхія (01:38)
Нядзеля 12 мая 18:30 Вежа матылёў, якія спяць (Miegančių drugelių tvirtovė) Літва (02:00)
Нядзеля 12 мая 21:00 Ровар майго бацькі (Mój rower) Польшча (01:30)
Панядзелак 13 мая 18:30 Пакаленне 1000 еўра (Generazione mille euro) Італія (01:41)
Панядзелак 13 мая 21:00 Рукі ў паветры (Les mains en l’air) Францыя (01:30)
Аўторак 14 мая 18:30 Філантропія (Filantropica) Румынія (01:50)
Аўторак 14 мая 21:00 Вяселле ў Бесарабіі (Nunta in Basarabia) Румынія, Р. Малдова, Люксембург (01:32)
Серада 15 мая 18:30 Да прыгожага (Till det som är vackert) Швецыя (01:37)
Серада 15 мая 21:00 Ліла, Ліла (Lila, Lila) Германія, Швейцарыя (01:44)
Чацвер 16 мая 18:30 У тумане (In the fog) Беларусь, Германія, Латвія, Расія, Нідерланды (02:07)
Лапландская адысеяNapapiirin sankaritФінляндыя, Швецыя, Ісландыя, 2010, 96 хв.
Рэжысёр: Доме Карукоскі
Ролі выконваюць: Памела Тола, Юсі Ва-танен, Яспер Пякенен, Ціма Лавікайнен, Конста Мякеля, Сініка Мокіла, Эркі Хета, Аска Салман, Кары Кетанен, Міія Нууціла, Анна-Лена Хяркенен.
Камедыя пра няўдачніка Яне, які проці ночы выправіўся з двума прыяцелямі ў вымуша-нае падарожжа, пераадольваючы пасткі, бар’еры і спакусы.
18:3010 мая
Пятніца
БаторыBáthoryСлавакія, Чэхія, Венгрыя, Вялікабрытанія, 2008, 140 хв.
Рэжысёр: Юрай Якубіска
Ролі выконваюць: Анна Фрыл, Карэл Радэн, Вінсент Рыган, Ханс Мэцісан, Дзіна Горватава
Касцюмны фільм пра таямніцы венгерскай графіні Элізабэт Баторы – ці то Дракулы ў спадніцы, ці то нявіннай ахвяры забабонаў мяжы 16–17-га стагоддзяў.
21:0010 мая
Пятніца
Кукі вяртаецца (анімацыйны)Kuky se vracíЧэхія, 2010, 95 хв.
Режысёр: Ян Сверак
Ролі выконваюць: Здэнек Сверак, Іржы Махачак, Іржы Лабус, Ондржэй Ветхі, Іржы Шміцэр, Вацлаў Постранецкі
Узнагароды і прэміі: 2010 – спецыяльны прыз журы на Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах (Чэхія)
Фільм-фантазія пра неверагодныя пры-годы мядзведзіка Кукі – улюбёнай цацкі шасцігадовага хлопчыка, які пакутуе на астму.
16:3011 мая
Субота
СкрадзеныяStolenВялікабрытанія, 2011, 90 хв.
Рэжысёр: Джасцін Чэдвік
Ролі выконваюць: Даміян Льюіс, Інакенці Віткевіч, Глорыя Оевумі, Хай Пэм, Анна Крыпа, Джэніфер Брукс
Дэтэктыў з вытанчаным псіхалагічным малюнкам. Гнаныя страхам падлеткі Раз-мары, Кім Пак і Джордж апынуліся ў тупіку, стаўшы жывым таварам у руках бессардэч-ных дзялкоў.
18:3011 мая
Субота
НявіннасцьNevinnostЧэхія, 2011, 98 хв.
Рэжысёр: Ян Гржэбэйк
Ролі выконваюць: Ондржэй Ветхі, Анна Гейслерава, Лудэк Мунзар, Гінэк Чэрмак, Даніэль Чэйзэль, Міраслаў Гануш, Анна Лінгартава, Алена Мігулава, Зіта Мораўкава
Узнагароды і прэміі: 2011 – прэмія «Чэшскі леў» Чэшскай акадэміі кіно і тэлебачання за найлепшую жаночую ролю (Анна Гейслера-ва), найлепшую мужчынскую ролю другога плана (Гінэк Чэрмак).
Рэспектабельны чалавек – паважаны лекар і ўзорны сем’янін – раптам апынаецца за кратамі і абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве. Герой нібы балансуе над прорвай паміж праўдай і хлуснёй, любоўю і нянавісцю, спачуваннем і помстай.
21:0011 мая
Субота
Вежа матылёў, якія спяцьMiegančių drugelių tvirtovėЛітва, 2012, 120 хв.
Рэжысёр: Альгімантас Пуйпа
Ролі выконваюць: Яніна Лапінскайце, Гедрэ Гедрайтыце, Элзе Гудавічуце, Мігле Палікевічуце,Вітаўтас Балсіс, Мігле Касінскайце
Заможная Моніка – дама бальзакаўскага ўзросту – шчаслівая ў шлюбе з маладым чалавекам. З спагады яна прапануе сваю вілу незнаёмым дзяўчатам, чым правакуе не толькі хітраспляценне лёсаў, але драму любові-нянавісці.
18:3012 маяНядзеля
Ровар майго бацькі Mój rowerПольшча, 2012, 94 хв.
Рэжысёр: Пётр Тшаскальскі
Ролі выконваюць: Артур Жміеўскі, Міхал Урбаняк, Кшыштаф Хадароўскі, Ганна Не-хрэбецка
Узнагароды і прэміі: 2012 – прыз за найлепшы сцэнар на Нацыянальным кінафестывалі ў Гдыні (Польшча).2012 – прыз глядацкіх сімпатый на XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» (Беларусь)
Ад сямідзесяцігадовага Улодэка сыходзіць жонка. Улодэк трапляе ў шпіталь, дзе яго на-ведваюць сын і ўнук-падлетак. Сын Павел – вядомы піяніст і жыве ў Берліне. Унук Мацэк – студэнт, жыве ў Лондане са сваёй маці. Павел і Мацэк даўно не размаўляюць адно з адным, але аб’ядноўваюцца, каб вярнуць сваю маці і бабулю дадому...
21:0012 маяНядзеля
Пакаленне 1000 еўраGenerazione mille euroІталія, 2009, 101 хв.
Рэжысёр: Масіём Венье
Ролі выконваюць: Алесандра Тыберы, Валентына Ладавіні, Караліна Крэшэнціні, Франчэска Брэндзі, Франчэска Інаўдзі, Паўло Віладжыо, Стэфан Бое, Рабэрта Сітран, Наталіна Баласа
Па-італьянску вытанчаная рамантычная гісторыя бліскучага трыццацігадовага Матэа, які апынуўся ў класічным любоўным трохкутніку з бландынкай і брунэткай.
18:3013 мая
Панядзелак
Рукі ў паветрыLes mains en l’airФранцыя, 2010, 90 хв.
Рэжысёр: Рамэйн Гупіл
Ролі выконваюць: Валерыя Бруні-Тэдэскі, Лінда Дудаева, Лука Масэт, Іпаліт Жырардо.
Фільм-успамін чачэнкі Міланы пра парыж-скае жыццё, школу і раптоўнае сталенне сяброў-падлеткаў «нефранцузскага паход-жання».
21:0013 мая
Панядзелак
ФілантропіяFilantropicaРумынія, 2002, 110 хв.
Рэжысёр: Нікалае Каранфіл
Ролі выконваюць: Мірча Дзьякану, Мара Нікалеску, Георге Дыніца
Узнагароды і прэміі: 2002 – Прыз маладо-га еўрапейскага журы на Міжнародным кінафестывалі фільмаў пра каханне ў Мансе (Бельгія). 2002 – Прыз глядацкіх сімпатый на Парыжскім міжнародным кінафестывалі (Францыя). 2002 – Спецыяльны прыз журы на Міжнародным кінафестывалі фільмаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Вісбадэне (Германія)
Чорная камедыя пра «падман, які ўзвышае нас», - падман гламуру, кахання, жабрацтва і дабрачыннасці.
18:3014 маяАўторак
Вяселле ў Бесарабіі Nunta in BasarabiaРумынія, Р. Малдова, Люксембург, 2009, 92 хв.
Рэжысёр: Нап Тоадэр
Ролі выконваюць: Улад Ложыган, Вікторыя Бобу, Канстанцін Фларэску, Ігар Карас-Раманаў, Ён Скутэлніку
Узнагароды і прэміі: 2009 – спецыяльны прыз журы на Талінскім міжнародным кінафестывалі «Цёмныя ночы»
Дырыжор з Бухарэста і піяністка з Кішынёва гуляюць вяселле ў Бесарабіі. Аднак урачыстасць ператвараецца ў процістаянне культур, якое пагражае разбурыць каханне маладых.
21:0014 маяАўторак
Да прыгожага Till det som är vackertШвецыя, 2009, 97 хв.
Рэжысёр: Ліза Лангсет
Ролі выконваюць: Алісія Вікандэр, Самуэль Фролер, Ізабэла Альвеборг, Жазэфін Баўэр, Дорыс Функе, Ільва Галон, Элізабет Ёран-сан, Кім Лэнц
Узнагароды і прэміі: 2010 – узнагаро-да Flash Forward Award за рэжысуру на Пусанскім міжнародным кінафестывалі (Паўднёвая Карэя). 2010 – узнагарода Explore Award за лепшы фільм на Генцкім міжнародным кінафестывалі (Бельгія). 2011 – узнагарода Guldbagge (“Залаты жук”) Шведскага інстытута кінематаграфіі за лепшую жаночую ролю (Алісія Вікандэр). 2011 – прыз імя Іва Мантана за лепшую жаночую ролю (Алісія Вікандэр) на Кіеўскім міжнародным кінафестывалі «Молодість» (Украіна). 2011 – прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным фестывалі еўрапейскага кіно VOICES (Расія)
Юная Катарына воляй выпадку вырываецца з шэрай безвыходнай штодзённасці і апу-скаецца ва ўзнёсла-чароўны свет музыкі. Здаецца, што лёс спрыяе ёй, прыадчыняючы заслону перад новай прывабнай рэальнасцю.
18:3015 мая
Серада
Ліла, ЛілаLila, LilaГерманія, Швейцарыя, 2009, 104 хв.
Рэжысёр: Алан Гспонер
Ролі выконваюць: Даніэль Бруль, Ганна Герцшпрунг, Генры Гюбхен, Керстэн Блок
Узнагароды і прэміі: 2011 – прыз за най-лепшы гульнявы фільм на міжнародным кінафестывалі ў Мінеапалісе (ЗША).
Рамантычная камедыя аб чалавечых узаемаадносінах. Афіцыянт Дэвід, дамага-ючыся прыхільнасці каханай, прысвойвае рукапіс чужога рамана. Але тут з’яўляецца сапраўдны аўтар апублікаванага літаратурнага шэдэўра.
21:0015 мая
Серада
У туманеIn the FogРасія, Германія, Нідэрланды, Латвія, Беларусь, 2012, 127 хв.
Рэжысёр: Сяргей Лазніца
Ролі выконваюць: Уладзімер Свірскі, Уладзіслаў Абашын, Сяргей Колесаў, Юлія Перэсільд
Узнагароды і прэміі: 2012 – прыз ФІПРЭСІ за найлепшы фільм на 65-ым Міжнародным кінафестывалі ў Канах (Францыя). 2012 – Гран-пры VI Міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» імя А. Таркоўскага (Расія). 2012 – Гран-пры за найлепшы фільм на IХ Ерэванскім Міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» (Арменія). 2012 – Галоўны прыз за найлепшы фільм на ІІІ Адэскім міжнародным кінафестывалі (Украіна). 2012 – Гран-пры «Золата Лістапада» за найлепшы фільм на XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” (Беларусь).
Экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава аб маральным выбары чалавека і невідавочнасці гераізму.
18:3016 маяЧацверг
Фотавыстава «Жыццё валанцё-ра», якую можна ўбачыць у фае кінатэатра «Победа», складаец-ца са здымкаў, пры дапамозе якіх валанцёры – удзельнікі праектаў Еўрапейскай валанцёрскай службы – імкнуцца падзяліцца з калегамі і будучымі валанцёрамі ўражаннямі і досведам. А такса-ма распавесці пра краіны, гара-ды і людзей, часткай жыцця якіх яны сталі праз ажыццяўленне сваіх праектаў.
10 – 16 мая 2013 года
Мінск, кінатэатр«ПОБЕДА»
(вул. Інтэрнацыянальная, 20)
8 (017) 203 77 66
��������������������
��������