8
61 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI» Інавацыйны кластар «Мадэль фарміравання моўнай асобы» Б еларуская і руская мовы ўваходзяць у адну моўную групу і таму з’яўляюцца роднаснымі. Гэта ўплывае на тое, што беларуска-руская інтэрферэнцыя закранае ўсе сферы моўнай сістэмы, але пад найбольшы ўплыў, на нашу думку, трапляюць арфаграфічныя, граматыч- ныя і стылістычныя нормы. З улікам гэтага пе- дагогу мэтазгодна прымяняць розныя метады і прыёмы, каб кампенсаваць у дзяцей недахоп маўленчай практыкі на беларускай мове. Вывучэнне любой мовы пачынаецца з за- сваення тэарэтычнага матэрыялу. Працу па засваенні лінгвістычных тэрмінаў можна ажыццяўляць з дапамогай прыёму «Кластар». ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У МАЎЛЕННІ Развіццё моўнай асобы на ўроках беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму Л. І. Аніскевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Абмежаванае функцыянаванне беларускага маўлення пры- вяло сёння да таго, што беларуская мова ў большай ступені існуе толькі дзякуючы школьнаму навучанню. Таму задачай настаўнікаў становіцца стварэнне ўмоў для фарміравання ў школьнікаў моўнай кампетэнцыі з улікам інтэрферэнцыі пры функцыянаванні беларускай і рускай моў як дзяржаўных, што даказвае актуальнасць рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя». Напрыклад, пры знаёмстве з тэмай «Лексіка- граматычныя разрады назоўнікаў» (6 клас) вучні атрымліваюць заданне пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам падручніка і скласці кластар «Разрады назоўнікаў». Гэта тэма на ўроках рускай мовы не вывучала- ся, таму настаўніку трэба загадзя падрыхта- ваць кластар «Лексико-грамматические раз- ряды существительных». Дзеці параўноваюць два кластары і адзначаюць, што, па-першае, большасць тэрмінаў у беларускай і рускай мо- вах гучаць па-рознаму (агульныя – нарица- тельные, уласныя – собственные), па-другое, іх колькасць не супадае. Адзначаецца, што ў

ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

  • Upload
    others

  • View
    3

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

61

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

Інавацыйны кластар «Мадэль фарміравання

моўнай асобы»

Беларуская і руская мовы ўваходзяць у адну моўную групу і таму з’яўляюцца роднаснымі.

Гэта ўплывае на тое, што беларуска-руская інтэрферэнцыя закранае ўсе сферы моўнай сістэмы, але пад найбольшы ўплыў, на нашу думку, трапляюць арфаграфічныя, граматыч-ныя і стылістычныя нормы. З улікам гэтага пе-дагогу мэтазгодна прымяняць розныя метады і прыёмы, каб кампенсаваць у дзяцей недахоп маўленчай практыкі на беларускай мове.

Вывучэнне любой мовы пачынаецца з за-сваення тэарэтычнага матэрыялу. Працу па засваенні лінгвістычных тэрмінаў можна ажыццяўляць з дапамогай прыёму «Кластар».

ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У МАЎЛЕННІ

Развіццё моўнай асобы на ўроках беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Л. І. Аніскевіч,настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі

Абмежаванае функцыянаванне беларускага маўлення пры-вяло сёння да таго, што беларуская мова ў большай ступені існуе толькі дзякуючы школьнаму навучанню. Таму задачай настаўнікаў становіцца стварэнне ўмоў для фарміравання ў школьнікаў моўнай кампетэнцыі з улікам інтэрферэнцыі пры функцыянаванні беларускай і рускай моў як дзяржаўных, што даказвае актуальнасць рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя».

Напрыклад, пры знаёмстве з тэмай «Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў» (6 клас) вучні атрымліваюць заданне пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам падручніка і скласці кластар «Разрады назоўнікаў». Гэта тэма на ўроках рускай мовы не вывучала-ся, таму настаўніку трэба загадзя падрыхта-ваць кластар «Лексико-грамматические раз-ряды существительных». Дзеці параўноваюць два кластары і адзначаюць, што, па-першае, большасць тэрмінаў у беларускай і рускай мо-вах гучаць па-рознаму (агульныя – нарица-тельные, уласныя – собственные), па-другое, іх колькасць не супадае. Адзначаецца, што ў

Page 2: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

62

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

рускай мове не выдзяляюцца ў асобную групу рэчыўныя і зборныя назоўнікі. Вопыт паказвае, што вучням цяжка даецца засваенне рэчыўных назоўнікаў, таму можна прапанаваць зрабіць словаўтваральны разбор слова рэчыўны і вызна-чыць лексічнае значэнне слова рэчыва. А роле-вая гульня «У магазіне» дапамагае засвоіць гэта паняцце, правільна ўжываць рэчыўныя назоўнікі ў маўленні, садзейнічае практычнаму прымяненню атрыманых ведаў. Перад гульнёй школьнікам патрэбна дапісаць наступны сказ на рускай мове: «Мать попросила сына сходить в магазин и в отделе «Бакалея» купить греч-невую крупу, сахар, подсолнечное масло, а в отделе «Овощи и фрукты»…». Затым яго трэ-ба перакласці на беларускую мову і дапоўніць толькі рэчыўнымі назоўнікамі. Пасля такой па-пярэдняй работы адны вучні выступаюць у ролі прадаўцоў, а другія – пакупнікоў.

Яшчэ адна праблема: вучні часта ро-бяць памылкі ў дапасаванні прыметнікаў да назоўнікаў, род якіх у беларускай і рускай мо-вах не супадае. З мэтай прадухілення такіх па-мылак пры вывучэнні тэмы «Род назоўнікаў» (6 клас) мэтазгодна прапанаваць для назірання і аналізу наступную табліцу:

Беларуская мова Русский языквялікі пачакмоцны больгусты пылвялікая жырафасмачны яблыкбабулін каромыселбелы рамонакстаражытны рукапісдраўляная падлогажыватворная крыніца

деревянный полбабушкино коромысловкусное яблокоживительный родникдревняя рукописьгустая пыльбольшой жирафсильная боль белая ромашка большая пачка

Школьнікі суадносяць словазлучэнні з права-га і левага слупкоў і запамінаюць іх. А выкары-станне прыёму «Лаві памылку» на стадыі за-мацавання матэрыялу дапамагае праверыць за-сваенне тэмы. Вучні атрымліваюць карткі з за-даннем знайсці словазлучэнні з арфаграфічнымі, граматычнымі і моўнымі памылкамі, выправіць іх і запісаць правільна: смачнае яблоко, вялікі жырафа, нясцерпная боль, залаты медаль, сакавітая чарніка, драўляны пол, белая гусь, малады топаль, паляўнічы сабака, даўні запіс, шырокі стэпь.

Як ужо адзначалася, пад уплыў беларуска-рускай інтэрферэнцыі найбольш трапляюць гра-матычныя нормы. Папярэджанню памылак на вызначэнне і ўжыванне ліку назоўнікаў слу-жыць праца з вершамі. Прывядзём прыклад. Вучням прапануецца прачытаць верш М. Паз-някова «Ягады», знайсці і выпісаць назоўнікі,

якія адрозніваюцца лікам у рускай і беларускай мовах.

З мамай я збіраў суніцы,А з бабуляю – чарніцы,Ездзіў з татам у маліны,А з дзядулем – у ажыны.А сягоння мы з сястрыцайПойдзем разам у брусніцы,Запрасілі сябрукіНас на заўтра ў буякі.З кожнай, кожнай ягадайПавітацца рады я.

Тэма «Правапіс канчаткаў назоўні-каў» (6 клас) даволі аб’ёмная і складаная. Але вучні так не лічаць і не надаюць яе вывучэнню адпаведнай увагі. У гэтым выпадку можна даць дзецям выканаць практыкаванне, у якім патрэб-на раскрыць дужкі і запісаць словазлучэнні з правільнымі склонавымі канчаткамі: гуляць (на вуліца), працаваць (у тундра), на роднай (зям-ля), дом (пры дарога), аб’явіць падзяку (ткачы-ха), жыць на (Радзіма), у (глыбіня) саду, рада-вацца (удача), рана (на рука), сляза (на шча-ка), радавацца (вясна).

У класе звычайна ніхто не выконвае за-данне без памылак. А калі ў якасці эксперы-менту прапанаваць перакласці словазлучэнні на рускую мову, дзеці спраўляюцца з задан-нем. Аналізуючы дадзеныя словазлучэнні, яны заўважаюць, што цяжкасці пры напісанні канчаткаў назоўнікаў сустракаюцца толькі ў мес-ным склоне і іх напісанне залежыць ад асновы назоўніка, а ў рускай мове не залежыць. Адсюль і памылкі. Далей на аснове прыкладаў складаец-ца картка-памятка.

Аснова назоўніка

Назоўнік 1 скланення

Канчатак у месным

склонемяккая зямля, глыбіня -іцвёрдая вясна, Радзіма -е

зацвярдзелая удача, тундра, вуліца

г, к, х дарога, рэчка, рука, ткачыха

-е, -ы, -э, -е,чаргаванне

зычных

Пераклад з’яўляецца для навучэнцаў цікавай формай работы, але пры гэтым выклікае своеасаблівыя цяжкасці: дзеці, як правіла, ста-раюцца перакласці тэкст даслоўна, ужываю-чы аналагічныя сінтаксічныя канструкцыі, што не заўсёды правільна. Умела зроблены пера-клад дазваляе пераадолець змешванне дзвюх моў і глыбей асэнсаваць складаныя моўныя з’явы. Так, пры вывучэнні тэмы «Беларускія сінтаксічныя канструкцыі» (7 клас)

Page 3: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

63

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

можна прапанаваць гульню «Папрацуем перакладчыкамі». Дзецям даецца задан-не запісаць словазлучэнні па-беларуску і рас-казаць пра адметнасць беларускіх сінтаксічных канструкцый: благодарить отца, смеяться над соседом, писать по новому адресу, идти в лес за грибами, заболеть ангиной, ходить в ягоды, думать про себя, похожий на мать, простить друга, ухаживать за девушкой, болен корью, несколько раз в неделю, обратиться по адресу.

Тэма «Лічэбнікі» (6 клас) выклікае ў вучняў цяжкасці, звязаныя з іх напісаннем і ўтварэннем. Напрыклад, школьнікам прапану-ецца перакласці сказы на беларускую мову і расказаць пра асаблівасці правапісу лічэбнікаў у рускай і беларускай мовах. Число 37 имеет замечательное свойство. Если умножить его на числа 3, 6, 9, 12, 15, 18, то получится ин-тересный ряд: 111, 222, 333, 444, 555, 666. Або патрабуецца перакласці на беларускую мову словазлучэнні са зборнымі лічэбнікамі, раска-заць пра асаблівасці іх змянення і спалучэння з назоўнікамі ў параўнанні з рускай мовай: три целых и пять десятых жителей, две пятых населения, в полутора километрах от Витеб-ска, ноль целых шестьдесят три сотых метра, прожить вместе полтора года, пять целых две седьмых страны.

Замацаванню ведаў па дадзенай тэме можа спрыяць правядзенне конкурсу-жарту на за-мяшчэнне пасады вядучых беларускага радыё і тэлебачання. Трэба прачытаць тэкст, замяняючы лікі словамі.

Крымінальная хронікаГрамадзянка Мухіна знайшла кашалёк з

47060 рублямі. На гэтыя грошы набыла са-мавар коштам 34320 рублёў, а таксама гар-бату, цукар і кандытарскія вырабы на суму больш за 14240 рублёў. Да знойдзеных грошай ёй давялося дадаць уласных 1,5 тысячы рублёў. 14 гасцям, якія сабраліся ў Мухінай, было пра-панавана шыкоўнае частаванне. На 27 мінуце свята на гаспадыню напаў нехта Павукоў, але госці, захопленыя ежай, не звярнулі на гэта ніякай увагі. Выратаваў Мухіну аператыўнік Камароў (гэта была яго 65 аперацыя). Не пашкодзіла б Мухінай задумацца, што несум-ленна атрыманыя грошы шчасця не прыносяць. (Паводле В. Служэўскай.)

Пры вывучэнні адзінак марфемікі і словаўтварэння варта пазнаёміць школьнікаў са спецыфічнымі беларускімі словаўтваральнымі сродкамі (у першую чаргу суфіксамі і прыстаўкамі, пры дапамозе якіх на базе слоў і асноў узніклі но-выя лексічныя адзінкі). Моўны матэрыял падаец-ца ў супастаўленні з рускім. Напрыклад, вучням

прапануецца падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў і параўнаць словаўтваральныя сродкі ў дзвюх мовах: внеконкурсный – пазакон-курсны, совместно – сумесна, бабушка – бабу-ля, мамочка – матуля, волчонок – ваўчаня, ди-карь – дзікун, леший – лесавік, суш – сухмень, гнездышко – гняздзечка, душистый – духмяны.

Дзецям таксама цікава будзе параўнаць словаўтваральныя сродкі, якія ўжываюцца ў мовах пры называнні асобы па месцы жыхар-ства. Так, акрамя дастаткова прадуктыўнага ў рускай мове суфікса -анин- (-янин-) у бе-ларускай выкарыстоўваюцца і спецыфічныя словаўтваральныя сродкі: мозырянин – мазыр-чук; брестовчанин – брэстаўчанін, берасце-ец; случанин – случак; пинчанин – пінчук; ви-тебчанин – віцябчанін, віцябчук, віцяблянін, віцьбіч і інш.

Заданне шляхам падбору аднакаранёвых выт-лумачыць значэнні слоў, у якіх адлюстраваны вынік народных назіранняў і абагульненняў, ары-ентуе не толькі на засваенне словаўтваральных сродкаў, але і на ўзбагачэнне слоўнікавага за-пасу, эмацыянальнай сферы: пыльнік (плашч ад пылу), галоска (рэха), гарлачык (жоўтая вадзяніца), сінюга (птушка сіваграк), нагавіцы (штаны), беражанка (ластаўка), каласавік (грыб), вадзянка (груша), атопак (стаптаны абутак) і інш. Школьнікі заўважаюць, што на-званыя словы характарыстычныя, ацэначныя.

Творы, у якіх абагулены народны вопыт, на-родная філасофія і стаўленне да жыцця, прыму-шаюць вучняў быць уважлівымі да прапанаванай для аналізу моўнай адзінкі. Так, пры вывучэнні тэмы «Рознаскланяльныя назоўнікі» (6 клас) вучням прапануецца тэкст, з якога не-абходна выпісаць рознаскланяльныя назоўнікі і прааналізаваць, як яны скланяюцца.

Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жан-чына некалі паскардзілася чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяля-ты, ягняты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся памагчы. Кінуў цераз высокі плот жара-бя – пабегла, цяля – таксама, ягня – і яно па-бегла. «Ну, – кажа, – давай дзіця». Маці абуры-лася: «Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць». – «Ну, то тады і насі…».

Дзеці заўважаюць, што гэтыя назоўнікі не толькі адрозніваюцца ў родзе ад аналагічных рускіх, але і маюць спецыфічны беларускі суфікс у родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку (суфікс -яц-: жарабяці, ягняці і інш.) і ў множным ліку (суфікс -ят-: бусляняты, ваўчаняты і інш.).

Як бачым, існуе шэраг метадаў і прыёмаў, накіраваных на развіццё моўнай асобы ва ўмовах

Page 4: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

64

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

білінгвізму, засваенне лексічных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Так, назіранне за міжмоўнымі амонімамі (бел. кра-ска – кветка і рус. краска – фарба, бел. сту дзень – назва месяца і рус. студень – назва стравы) мож-на праводзіць на прыкладзе загадак.

Не трэба блытаць іх Ніколі. Адна цвіце на лузе Або ў полі. Вторая – красоту таит.Она и цвет, и тон,И колорит. (Краска)

Бацька – год, Зіма – матуля, На канікулы вяду я, Пачынаю каляндар. Я – сгустившийся навар.Кушай летомИ зимой,Рыбный я или мясной. (Студзень)

Можна стварыць гумарыстычную замалёўку на аснове мнагазначных слоў або слоў-амонімаў. Прывядзём прыклад.

Бабуля дастала з печы невялікі чыгунок і, паставіўшы яго на стол, сказала:

– Еш, унучак, дамашнюю бабку.– А чаму не клічам дзядулю? Ён казаў, што

ўжо гадзіну шукае бабку.– Гэта, унучак, іншая бабка, на ёй касу

дзядуля будзе адбіваць. Потым бабкі пойдзе ставіць ды ржышча касіць.

– Памагу, дзядулі, дапамога трэба. А ад каго касу адбіваць трэба?

– Ах ты, воін, ніхто не захапіў нашу касу, а адбіваць – значыць вастрыць касу.

Такім чынам, праблема развіцця моўнай асо-бы ў працэсе навучання – задача складаная і шматгранная. Яна патрабуе тэарэтычнага асэн-савання, пошуку новых метадаў і падыходаў, вы-лучэння канструктыўных ідэй і іх эксперымен-тальнай праверкі. Фарміраванне моўнай асобы з’яўляецца актуальным пытаннем, асабліва ва ўмовах двухмоўя.

ЛІТАРАТУРА1. Роўда, І. С. Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў / І. С. Роўда. – Мінск:

БДУ, 1999. – 170 с.2. Супрун, А. Е. Лингвистические особенности изучения грамматики русского языка в белорусской школе /

А. Е. Супрун. – Минск: Народная асвета, 1974. – 144 с.3. Гируцкий, А. А. Белорусско-русский художественный билингвизм: типология и история, языковые процес-

сы / А. А. Гируцкий; под ред. П. П. Шубы. – Минск: Універсітэцкае, 1990. – 175 с.4. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчан-

ка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.

ИНТЕГРИРОВАННЫЙ УРОК «ЗНАКИ ПРЕПИНАНИЯ ПРИ ОДНО-РОДНЫХ ЧЛЕНАХ ПРЕДЛОЖЕНИЯ»

Интегрированный урок предоставляет широ-кие возможности как детям, так и педагогам в плане самореализации, самоопределения, про-явления творческих способностей. Изучение за-кономерностей расстановки знаков препинания при однородных членах предложения в формате интегрированного урока способствует расшире-нию информационного содержания предметов и выходу на более высокий уровень осознания материала учащимися. В ходе занятия восьми-классники работали в парах и индивидуально, составляли сравнительные таблицы, переводи-ли тексты с русского языка на белорусский, пи-сали мини-сочинения.

М. Я. Смалевич, учитель белорусского языка и литературы высшей категории

М. Б. Степанчук,учитель русского языка

и литературы первой категории

Интегрированный урок по русскому и белорусскому языку в 8 классе «Знаки препинания при однородных членах предложения» представлен на сайте журнала www.n-asveta.by/dadatki/eshb/2019/znaki.pdf

Page 5: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

65

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

Педагагічная накіраванасць інтэграваных урокаў разнастайная. Гэта і пашырэн-

не інфармацыйнай ёмістасці зместу, і выхад на больш высокі ўзровень асэнсавання матэрыялу, і ўдасканаленне працэсу пазнання, і развіццё свабо-ды мыслення, і фарміраванне крэатыўнасці. Кожны з настаўнікаў падчас інтэграваных заняткаў ставіць сваю мэту, плануе змест, спосабы дзейнасці, затым сумесна прадумваюцца элементы ўзаемадзеяння. Мэтазгодна папярэдне скласці карты інтэграцыі: сінхроннае выкладанне паралельных тэм дае маг-чымасць вучням атрымаць разнапланавыя і роз-напрадметныя характарыстыкі адных і тых жа або блізкіх з’яў, фактаў, пры дапамозе аднаго прад-мета атрымаць ключы для разумення другога, своеасаблівыя «прылады» для даследчай і твор-чай дзейнасці.

Пры планаванні і арганізацыі інтэграваных урокаў настаўніку важна ўлічваць наступныя ўмовы:

А. У. Сямёнава,настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі

А. П. Тукай,настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі

ДЗЕЕПРЫМЕТНІК У БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОВЕ: ПАРАЎНАЛЬНЫ АНАЛІЗ НА ЎРОКУ

Інтэграваны ўрок як сродак развіцця моўнай асобы

Інтэграцыя прадметаў у сучаснай школе з’яўляецца адным з кірункаў актыўных пошукаў настаўнікамі новых метадычных рашэнняў. Дзякуючы рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі развіцця моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя» інтэграваныя ўрокі па рускай і беларускай мовах у нашай школе сталі займаць асаблівае месца. На такіх уроках вучні не толькі атрымліваюць глыбокія і рознабаковыя веды, але і вучацца пераносіць гэтыя веды з адной галіны ў другую. Інтэграцыя адкрывае таксама магчымасці для настаўніка ў плане самарэалізацыі, самавыяўлення, творчасці.

1) тэмы ўрокаў, якія плануецца інтэграваць, павінны быць ідэнтычнымі, галоўнае – выявіць агульны напрамак тэмы і абазначыць мэту буду-чага інтэграванага ўрока;

2) вельмі важна размеркаваць час, які адводзіцца кожнаму педагогу, і строга прытрымлівацца да-дзенага рэгламенту;

3) неабходна звярнуць увагу на арганізацыю інтэграванага ўрока (прадумаць размяшчэн-не нагляднага матэрыялу, формы арганізацыі практычнай работы, расставіць сталы, падрых-таваць раздатачны матэрыял);

4) педагогі павінны зладжана ўзаемадзейні-чаць, пры неабходнасці падтрымліваць і замя-няць адзін аднаго, каб паказаць дзецям прыклад супрацоўніцтва.

Такім чынам, інтэграцыя сёння – гэта не даніна модзе, а важны элемент, цесна звязаны з прынцыпам дыферэнцыяцыі. Прапануем ва-шай увазе інтэграваны ўрок па беларускай і

Page 6: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

66

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

рускай мовах у 7 класе «Абагульненне вы-вучанага па тэме «Дзеепрыметнік».

Мэты ўрока: � падагульненне ведаў вучняў па тэме

«Дзеепрыметнік», замацаванне ўменняў знаходзіць дзеепрыметнікі ў тэксце, вызна-чаць марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю ў сказах і сэнсава-стылістычную ролю ў тэкстах;

� развіццё звязнага маўлення вучняў, умен-ня лагічна, дакладна і паслядоўна фарму-ляваць свае думкі; фарміраванне навыкаў зносін у калектыве, уменняў перакладаць тэксты на беларускую мову, правільна ўспрымаць прачытанае на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску;

� выхаванне пачуцця любові да Радзімы, роднага краю.

Абсталяванне: эпіграф да ўрока, карткі з заданнямі, схемы і табліцы, падручнікі для 7 класа па беларускай і рускай мовах, апорныя канспекты, руска-беларускія і беларуска-рускія слоўнікі, даведачны матэрыял пра Баранавічы.

Ход урокаІ. Арганізацыйна-матывацыйны этапНастаўнікі знаёмяць вучняў з асаблівасцямі

арганізацыі інтэграванага ўрока, вызначаюць яго мэты і рэгламент, формы арганізацыі ву-чэбнай дзейнасці. Настаўнік беларускай мовы чытае верш В. Зуёнка «Будзь заўсёды, як Радзіма, добры».

Учитель русского языка. К чему призы-вает поэт? Какие из перечисленных поэтом ка-честв нам понадобятся на занятии?

II. Актуалізацыя і замацаванне вывуча-нага на мінулых уроках

Вучням прапануецца паразважаць над эпіграфам: «Сии глагольные имена служат к сокращению человеческого слова, заключая в себе имени и глагола силу» (М. Ломоносов).

� Франтальнае апытваннеЗаданне: раскажыце пра дзеепрыметнік,

выкарыстоўваючы апорныя канспекты, якія былі падрыхтаваны дома.

9 Што такое дзеепрыметнік? 9 Как звучит это понятие на русском языке? 9 Як вы лічыце, у якой мове дадзены

тэрмін больш гаваркі? 9 Што агульнага ў дзеепрыметніка з дзе-

ясловам? 9 Что общего у причастия с прилагатель-

ным? 9 Якім членам сказа з’яўляецца дзеепры-

мет нік? 9 Причастие, как и глагол, может

управлять существительным. А как

называется причастие с зависимыми словами?

9 Што вы павінны памятаць пра дзее-прыметны зварот?

� Групавая работаГрупа 1. Вызначце ў тэксце дзеепрыметнікі і дзе-

ясловы, ад якіх гэтыя дзеепрыметнікі ўтварыліся.Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны –Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…

(П. Панчанка)Группа 2. Найдите в тексте причастия и гла-

голы, от которых эти причастия образовались. Милая малая родина,Теплый родительский дом.Сколько дорог было пройдено – Думали всюду о нем.Милая малая родина,Точка на карте Земли,Сердце навек тебе отдано,Мы тебя помним вдали! (Т. Залесская)Група 3. Вызначце ў тэксце дзеясловы, утва-

рыце ад іх дзеепрыметнікі.Голас незнаёмага можа здзівіць,Голас друга – на хвіліну спыніць,Голас любай – сагрэць сонцам лета, Голас маці – вярнуць з таго свету. (М. Танк)Группа 4. Найдите в тексте глаголы, образуй-

те от них причастия. Мамины волосы, словно пшеница,Что на бескрайних полях колосится.Мамины руки теплы и нежны,Напоминают луч солнца они. (А. Старинов)

9 Ці знайшлі вы адрозненні ва ўтварэнні дзеепрыметнікаў у беларускай і рускай мовах?

9 Отличаются ли суффиксы причастий в русском и белорусском языках?

� Прыём «Юныя карэктары»На дошцы запісаны дзеепрыметнікі, у якіх

зроблены памылкі. Заданне: выпраўце памылкі ў дзеепрыметніках і растлумачце іх правапіс.

1. Сагнуўшыйся, змалочанны, знесенны.2. Пацямнелый, хвалюючый, пахарашэўшый.3. Засееное поле, закаченый файл, крашеный

недавно пол.4. Клеющий бумагу, терпющий боль, стеля-

щийся туман. 9 Якія памылкі ўзніклі пад уплывам ру-

скай мовы і чаму? 9 Переведите причастие змалочаны на

русский язык, сравните суффиксы, сде-лайте вывод.

9 Вспомните, когда в русском языке в причастии пишется -н-, а когда -нн-.

Page 7: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

67

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

� Прыём «Лінгвістычны дослед»Заданне групам 1, 3: прачытайце тэкст, вы-

значце тып і стыль маўлення, расстаўце знакі прыпынку. Знайдзіце ў тэксце дзеепрыметнікі, вызначце іх сінтаксічную ролю, абазначце пра-пушчаныя суфіксы.

Крыж Еўфрасінні ПолацкайУ 1162 годзе полацкі ювелір Лазар Богша

стварыў па заказе Еўфрасінні Полацкай крыж. Крыж шасціканцовы, даўжынёй 51 сантыметр, аснова драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасцях прымацава…ы 11 залатых пласцін аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых арнаментальнымі кампазіцыямі каштоўнымі камянямі. Бакі кры-жа абкладзе…ы сярэбранымі пазалоча…ымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім па-ведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 года крыж захоўваўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. У час вайны крыж быў вывез…ны акупантамі, месца яго зна-ходжання невядома.

Задание группам 2, 4: прочитайте текст, определите его стиль и тип речи, вставьте про-пущенные буквы, расставьте недостающие знаки препинания. Подчеркните причастия как члены предложения. Обозначьте суффиксы причастий.

Из истории собора Василия Блаженногов Москве на Красной площади

1 октября 1552 года, в праздник Покрова Бо-жией Матери, начался штурм Казани закончив-шийся победой русских воинов. В честь этой по-беды был заложен храм Покрова Божией Мате-ри имену..мый собором Василия Блаженного.

Позже, через три..цать лет, был сооруж..н новый придел освящ..(н/нн)ый в честь Васи-лия Блаженного. С тех пор храм стал назы-ваться этим же именем. В старину Покровский собор был красно-белым, а купола золотыми. Куполов было два..цать пять: девять основных и шес..надцать маленьких расположе(н/нн)ых вокруг центрального шатра, приделов и коло-кольни.

За свою историю несколько раз храм был на краю гибели. По преданию Наполеон дер-жал в храме своих лошадей и хотел перевез-ти сооружение в Париж. Но в то время сделать это было невозможно. Тогда он решил взорвать храм. Внезапно поливший дождь погасил зажж..(н/нн)ые фитили и спас сооружение.

� Ролевая гульня «Юныя перакладчыкі»Заданне: перакладзіце тэкст з рускай мовы

на беларускую. Якія змены адбыліся пры пера-кладзе?

До ближайшей деревни осталось еще кило-метров десять, а большая темно-лиловая туча, взявшаяся бог знает откуда, быстро продвига-лась к нам. Солнце, еще не скрытое облаками, ярко освещает ее мрачную фигуру. Изредка вда-леке вспыхивает молния и слышится гул, посте-пенно усиливающийся, приближающийся и пе-реходящий в прерывистые раскаты, обнимаю-щие весь небосклон…

� Індывідуальная работаЗаданне: дапоўніце дзеепрыметнікі

залежнымі словамі, паставіўшы, дзе трэ-ба, дзеепрыметнікавы зварот пасля назоўніка. Складзіце сказы і ўключыце іх у тэкст на тэму «Мой горад – мая любоў».

Збудаваны, разбураны, згаданы, адноўлены, ператвораны, адчынены, упрыгожаны, услаўлены.

ІІІ. Кантроль засваення ведаўЗаданне: выканайце тэставыя заданні па

тэме «Дзеепрыметнік».1. Якім членам сказа можа быць дзеепрымет-

нік? а) выказнікам, азначэннем; б) дапаўненнем; в) дзейнікам, акалічнасцю.2. Якія граматычныя прыметы прыметніка

мае дзеепрыметнік? а) трыванне, час, стан; б) лік, склон, род; в) асоба, лад, спражэнне.3. Вызначце сказ з дзеепрыметнікавым зва-

ротам: а) Пры раскопках гарадзішча знойдзена

шмат гліняных пасудзін. б) Яны аддавалі перавагу нефарбаванай

палатнянай тканіне. в) Лісце апалае з дрэў вецер гнаў па дарозе.4. У якім сказе дапушчана пунктуацыйная

памылка? а) Зімняя шапка, надзетая крыху набок

вельмі ішла да твару. б) Напоўненыя вадой збаны можна пры-

няць за сімвал жыцця. в) Прыгатаванымі з грыбоў стравамі мож-

на было б вельмі разнастаіць любое меню.5. Вызначце дзеепрыметнікі незалежнага

стану прошлага часу: а) прамок, збялелі; б) расчырванеўся, пасівелі; в) прамоклы, расчырванелы.6. Як змяняюцца дзеепрыметнікі? Выберыце

правільны адказ: а) па ліках і родах (у адзіночным ліку); б) па асобах і ліках;

Page 8: ДЗВЕ РОДНЫЯ МОВЫ: ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ПАМЫЛАК У … 2019/5_ 2019_in... · 62 НАРОДНАЯ АСВЕТА 5`2019 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ

68

НА

РО

ДН

АЯ

АС

ВЕТА

5`2

019

ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ «ШКОЛЫ БЕЛАРУСI»

в) па ліках, склонах і родах (у адзіночным ліку).

7. Граматычнымі прыметамі дзеепрыметніка ў сказе Наведаў я пазелянелыя лугі з’яўляюцца:

а) незакончанае трыванне, залежны стан, прошлы час, назоўны склон;

б) закончанае трыванне, незалежны стан, прошлы час, множны лік, вінавальны склон;

в) закончанае трыванне, залежны стан, цяперашні час, назоўны склон, множны лік.

8. Выберыце сказ, у якім часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць асобна:

а) Нікім (не)палітыя кветкі ўжо пачыналі вянуць.

б) (Не)забытая крыўда не давала пакою. в) На стале ляжаў (не)пачаты пачак пячэння. Задание: выполните тестовые задания по

теме «Причастие».1. Какие из утверждений являются верными? а) причастие совмещает в себе признаки

двух частей речи – глагола и наречия; б) причастия имеют такие же падежные

окончания, как и прилагательные; в) действительные причастия имеют пол-

ную и краткую форму; г) страдательные причастия образуются

только от переходных глаголов.2. Каких глагольных признаков нет у при-

частия? а) вид; б) наклонение; в) лицо; г) время.3. Какие из выделенных слов являются при-

частиями? а) плакучая ива; б) сшитый на заказ костюм; в) дом отремонтирован; г) улыбнувшись нам.4. Действительные причастия есть в сочета-

ниях слов: а) колючий кустарник; б) смеющаяся девочка;

в) оттаявшая земля; г) подгоняемая ветром лодка.5. Какие слова образованы от глаголов

I спряжения? а) кол..щие предметы; б) та..щий снег; в) огнедыш..щий дракон; г) вдохновля..мый родителями.6. Укажите формы глагола удерживать: а) удержанный; б) удерживал; в) удержу; г) удерживаемый.7. В каком ряду перечислены суффиксы

только страдательных причастий? а) -ем-, -нн-, -ущ-; б) -т-, -енн-, -ом-; в) -вш-, -ённ-, -ящ-; г) -ш-, -онн-, -им-.8. В каких словах пишется -нн-? а) пастеризова..ое молоко; б) мебель уже расставле..а; в) золоче..ый купол; г) груже..ый углем вагон.9. Не пишется слитно: а) окно (не)занавешено; б) (не)улучшающий настроения; в) (не)распакованная коробка; г) абсолютно (не)уставший спортсмен.IV. Падвядзенне вынікаў урока. РэфлексіяВучням прапануецца вярнуцца да эпіграфа

і вызначыць, як ён звязаны з тэмай урока. Для правядзення рэфлексіі прымяняецца прыём «Незакончаны сказ».

9 На ўроку мне спадабалася… 9 Я зразумеў… 9 Я працаваў сёння на адзнаку… 9 Пасля ўрока ў мяне настрой…

Далей вучні, якія дасягнулі пастаўленай мэты і зразумелі тэму, павінны замацаваць зялёныя лісточкі на дрэве настрою; калі не ўсё добра атрымалася – жоўтыя.

V. Дамашняе заданнеВыканайце заданне, адсканіраваўшы QR-код

па тэме «Дзеепрыметнік», «Причастие».

ЛІТАРАТУРА1. Браже, Т. Г. Интеграция предметов в современной школе / Т. Г. Браже // Литература в школе. – 1996. – № 5.2. Тубельский, А. Н. Новые ценности образования / А. Н. Тубельский. – Ростов-н/Д: Учитель, 2006.3. Лакоценина, Т. П. Современный урок: интегрированные уроки / Т. П. Лакоценина. – Ростов-н/Д: Учи-

тель, 2008.