30
Матылькі

Матылі

  • Upload
    volhas

  • View
    74

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Матылькі

Матылькі лётаюць над палямі і азёрамі, п'юць нектар з кветак і радуюць нас сваёй прыгажосцю.

Вось так выглядаюць яйкі,якія адкладаюць матылькі.

Праз некаторы час з яйкаў вылупляюцца вусені.

Першае што робіць вусень пасля нараджэння – з'ядае абалонку свайго яйка,

пасля прымаецца за лісцікі.

У вусеня ёсць вочы, але зрок яго вельмі дрэнны: ён дазваляе адрозніць толькі

святло ад цемры, дзень ад ночы.

Моцныя сківіцы вусеня ўвесь час што-небудзь жуюць.

Першыя тры пары ног у вусеня сапраўдныя: у іх ёсць суставы. Ногі,

размешчаныя ззаду суставаў ня маюць.

Вусень дыхае не праз рот, а праз спецыяльныя адтуліны па баках

жывоціка, якія называюцца "дыхальцы".

Калі вусеню пара ператварацца ў матыля, ён прымацоўваецца да лісціка або галінкі, і павісае ўніз

галавой.

Са свайго рота вусень выпускае тоненькую нітачку, якую намотвае на

цела – атрымліваецца кокан.Вось як гэта адбываецца:

Коканам называюць домік, у якім вусень ператвараецца ў матыля. У розных

матылёў коканы выглядаюць па-рознаму.

Праз некаторы час вусень ператвараецца ў матыля. Матылёк вызваляецца са сваёй

старой хаткі – кокана, якая больш яму непатрэбная.

Калі матылёк вызваліцца з кокану і высушыць свае крылцы – ён можа

лётаць.

Госпад стварыў матылькоў вельмі незвычайнымі.Вусікі-антэны патрэбныя ім для таго, каб

дакранацца да прадметаў і адчуваць іх.

У матылькоў няма костак, затое іх цела мае цвёрдую абалонку.

У матыля чатыры крылца: два пярэдніх і два задніх. Пярэднія і заднія крылы

могуць працаваць незалежна адно ад аднаго.

У крылах у матылёў ёсць цвёрдыя вены, якія надаюць крылам форму. Праз вены ў

крылы паступаюць пажыўныя рэчывы.

Калі матылёк хоча есці, ён садзіцца на кветку, разгортвае свой хабаток і п'е

нектар.

Ва ўсіх дарослых матылёў шэсць ног, у некаторых добра бачныя толькі чатыры ножкі – яшчэ дзве нагі вельмі маленькія,

яны дапамагаюць матылю кіраваць хабатком.

Смак матылёк адчувае нагамі.Ён становіцца на нектар і смакуе. Калі спадабаецца, разгорне свой хабаток і

пачне піць.

Матылькі бачаць больш чым людзі. Акрамя звычайных колераў, яны

адрознівае таксама ўльтрафіялет. Матылькі могуць глядзець у розныя бакі

адначасова.

Цела і крыльцы матылька пакрытыя маленькімі лускавінкамі рознага колеру.

Яны і ствараюць прыгожыя узоры і адценні.

Як адрозніць матылёў дзённых ад начных (моляў):• Вусікі матылёў сагнутыя на кончыках. У моляў вусікі амаль ніколі не маюць вялікіх выгібаў, затое яны практычна заўсёды пухнатыя.• Цела ў матылёў звычайна больш тонкае і стройнае, чым у молі.• Матылі актыўныя днём, а молі – начныя насякомыя.• Адпачываючы, большасць матылёў трымае крылы вертыкальна. Большасць моляў, наадварот, раскладваюць іх па паверхні – гарызантальна.

Навукоўцы даюць матылям і іншым жывёлам грэцкія і лацінскія імёны.

Блакітніца

Паўлінава вока

Бялянка капустная

Лімонніца

Начныя матылькі: мядзведзіца, пядзенік, начное паўлінава вока,

бражнік.

Пераліўніца

Адмірал

Жалобніца

Крапіўніца

МАЛАЙЦЫ!