19

Земнаводныя

  • Upload
    volhas

  • View
    17

  • Download
    1

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: Земнаводныя
Page 2: Земнаводныя

Асноўныя рысы:1. У большасці чацвераногія.2. Хрыбетныя жывёлы.3. Маюць стадыю воднай лічынкі, для жыцця

патрабуюць і вады, і сушы.4. Лічынка дыхае з дапамогай скуры і жабраў, а

дарослая асобіна – з дапамогай скуры і лёгкіх.

У земнаводных канечнасці ўпіраюцца ў зямлю па баках цела. У паўзуноў – таксама,

але цела ў іх больш прыпаднятае.

Амфібіі – у перакладзе з грэцкай – тыя, што жывуць двайным жыццём. Беларуская іх назва – земнаводныя – адлюстроўвае

спосаб жыцця: для існавання гэтым жывёлам неабходная як суша, так і вада.

Page 3: Земнаводныя

Бясхвостыя Бязногія Хвастатыя

Клас Земнаводныя дзеліцца на тры атрады

Page 4: Земнаводныя

Бясхвостыя – гэта жабы, рапухі, квакшы, жарлянкі. Усяго больш 5000 відаў. Тулава ў бясхвостых кароткае. Шыі няма, хваста няма,

лапы моцныя і добра развітыя, прычым заднія ў два-тры разы больш за пярэднія.

Самае вялікае земнаводнае сярод бясхвостых – жаба-галіяф. Вядомая ў шэрагу раёнаў Афрыкі, дасягае 35 см у даўжыню і

важыць больш 3 кг. Самыя дробныя маюць даўжыню 15-18 мм.

Page 5: Земнаводныя

Усе хвастатыя амфібіі маюць даўгаватае тулава, якое пераходзіць у добра развіты хвост. Канечнасці хвастатыя выкарыстоўваюць

толькі для перамяшчэння па сушы, а пры плаванні з гэтым выдатна спраўляецца доўгі, сціснуты з бакоў, як у рыбы, хвост. Многія з іх

хутка бегаюць, лазяць і могуць рабіць невялікія скачкі, іншыя поўзаюць, змеепадобна выгінаючы цела. Самая буйная з усіх

хвастатых амфібій – гэта гіганцкая саламандра, якая мае даўжыню цела каля 160 см.

Page 6: Земнаводныя

Атрад бязногіх амфібій налічвае каля 60 відаў распаўсюджаных

толькі ў вільготных тропіках Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Гэта вельмі

своеасаблівыя амфібіі, якія нагадваюць буйных чарвякоў або змей і маюць у даўжыню ад 30 да

120 см. Атрад складаецца з адзінага сямейства – чарвягаў. Хваста ў чарвягаў няма. Скура з дробнымі лускавінкамі з залоз, якія выдзяляюць едкую слізь.

Трапляюцца бязногія ў асноўным у друзлай глебе.

Page 7: Земнаводныя

Асноўная частка амфібій перамяшчаецца па сушы скачкамі. Віды з кароткімі заднімі лапкамі, напрыклад, рапухі, часцей поўзаюць

або бегаюць. У вадзе бясхвостыя амфібіі добра плаваюць, а заднія лапкі з міжпальцавымі скуранымі перапонкамі нагадваюць

сапраўдныя ласты. Таксама бясхвостыя амфібій маюць цэлы арсенал дапаможных сродкаў: дыскі-прысоскі; залозы, якія

выдзяляюць ліпкую слізь для прымацавання да розных паверхняў; мяккія падушачкі, якія змякчаюць удар пры прызямленні; цвёрдыя

"мазалі" для капання, а таксама плавальныя перапонкі.

Page 8: Земнаводныя

Скура бясхвостых амфібій голая: гладкая або грудкаватая. У ёй шмат залозаў, якія выдзяляюць слізь. Слізь пакрывае цела тонкім слоем і

ахоўвае скуру ад высыхання, а таксама забяспечвае яе ўдзел у дыханні. Слізь бывае атрутнай. Для многіх відаў афарбоўка служыць маскіроўкай. Некаторыя віды здольныя нават мяняць афарбоўку скуры. Жывёлы, якія

выдзяляюць атрутную слізь, звычайна маюць яркую афарбоўку. У некаторых відаў самкі і самцы маюць розную афарбоўку ў перыяд

размнажэння. Напрыклад, самцы вастрамордай жабы вясной набываюць блакітную афарбоўку ў адрозненне ад бурых самак. Ва ўсіх амфібій ёсць

лінькі. Пры гэтым замяняецца ўся скура цалкам. Жаба трэ лапамі спачатку вочы. Затым чухае бакі. Праз некаторы час можна ўбачыць, што з яе цела

звісае напаўпразрыстая старая скура, якую яна з'ядае.

Page 9: Земнаводныя

Як насельнікі і сушы, і вады, земнаводныя маюць універсальную дыхальную сістэму. Яна дазваляе амфібіям браць кісларод не

толькі з паветра, але і з вады.Пакуль амфібія знаходзіцца ў вадзе, яна

дыхае скурай, але як толькі апыняецца на сушы падключаецца сістэма дыхання

лёгкімі, пры адначасовай працы скуры. Аднак гэта магчыма толькі ў тым выпадку,

калі скура вільготная. Жабрамі валодаюць лічынкі амфібій – апалонікі і дарослыя хвастатыя амфібіі,

якія ўвесь час жывуць у вадаёмах.

Page 10: Земнаводныя

Удых пачынаецца з таго, што жаба, закрывае рот, адкрывае ноздры і апускае мышцу рота. Паветра засмоктваецца ў ротавую паражніну. Затым жаба закрывае ноздры і паднімае дно ротавай

паражніны. Паветра праходзіць у лёгкія і раздзімае іх. Выдых адбываецца пасіўна, так, як выходзіць паветра з шарыка.

Page 11: Земнаводныя

Орган зроку – вока Орган нюху – ноздры Орган смаку – язык і ротавая паражніна Орган слыху – барабанная перапонка Орган раўнавагі – унутранае вуха, размешчаны ў костках чэрапаОрган дотыку – скура

Асаблівасці зроку жабыКалі жаба ўзіраецца ў наваколле, яе мозг не прымае сігналы пра статычныя прадмета, але добра рэагуе на рух. Таму насякомае,

якое рухаецца, жаба бачыць выразней, а нерухомы аб’ект – слабей. Ад жабы лёгка ўсцерагчыся, калі сядзець нерухома.

Page 12: Земнаводныя

У час палявання бясхвостыя земнаводныя арыентуюцца ў асноўным з дапамогай зроку і нюху. За здабычай яны не гоняцца, а падпільноўваюць

яе і потым хапаюць. Вока пры гэтым рэагуе толькі на тое, што ёсць на даступнай адлегласці. Напрыклад, калі муха пралятае блізка, то жаба

рэагуе імгненна. Яна маланкава выкідае язык, і муха, якая прыклейваецца да яго, адпраўляецца ў рот. А здабычу, якая знаходзіцца на недасяжнай адлегласці, вочы жабы не заўважаюць. З дзвюх мух, якія ляцяць, жаба

бачыць буйнейшую. Язык жабы пры выкідванні павялічвацца ў 4-5 разоў.

Page 13: Земнаводныя

Лепш за ўсё жывецца амфібіям у вільготным трапічным клімаце, дзе лета круглы год. Праўда часам у такіх месцах па некалькі месяцаў не

выпадаюць ападкі – усякае жыццё тады ў іх замірае. І амфібіі сыходзяць у летнюю спячку – закопваюцца глыбока ў пясок ці глей, хаваюцца ў

земляныя норы. Ва ўмераных і паўночных шыротах, земнаводныя сыходзяць у зімовую спячку – ратуюцца ад холаду і голаду. Пры гэтым іх кроў гусцее, а ўсе жыццёвыя працэсы запавольваюцца. Так, азёрныя і травяныя жабы

праводзяць зіму на дне вадаёмаў пад каранямі раслінаў ці ў зарасніках багавіння. Сажалкавыя жабы закопваюцца ў глей. Жабы і трытоны зімуюць на сушы, хаваючыся ў мох, норы, пад каранямі і камянямі.

Page 14: Земнаводныя

Яйкі амфібій маюць толькі слізістыя абалонкі і амаль не абароненыя ад высыхання. На сушы яны хутка гінуць. Таму

земнаводныя, каб даць пачатак новаму жыццю, вымушаныя ісці да вадаёмаў.

У многіх з іх размнажэнню папярэднічаюць шлюбныя рытуалы. Пачынаюцца песні. Сэнс знакамітых "канцэртаў" жабак, якія

арганізуюць, як правіла, самцы: прыцягнуць увагу самак.Ікру адкладаюць часцей за ўсё ў вадаёмы, але бываюць і больш

клапатлівыя бацькі →

Page 15: Земнаводныя

Самец лісталаза

пераносіцьапалонікаў у

ваду.

Самка рыбазмея ахоўвае ікру ў нары.

Самка афрыканскай жывароднай рапухі выношвае

апалонікаў у яйцаводзе, аўстралійская клапатлівая

жаба — ва ўласным страўніку.

Самец рапухі-павітухі носіць

ікру на сцёгнах.

Квакша будуе

гняздо з лісця, дзе збіраецца

вада.

Сурынамская піпа выношвае патомства ў

сумцы на спіне.

Page 16: Земнаводныя
Page 17: Земнаводныя

У Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 2 атрадаў амфібій: 2 віды хвастатых і 10 відаў бясхвостых.

Звычайны трытон Грабенчаты трытон Шэрая рапуха

Зялёная рапуха Азёрная жаба Вострамордная жаба

Page 18: Земнаводныя

Травянаяжаба

Звычайнаячасночніца

Сажалкаваяжаба

Чырванабрухаяжарлянка

Звычайнаяквакша

Чаротаваярапуха

Page 19: Земнаводныя

МАЛАЙЦЫ!