2
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" «Цёплы домік» прывітаў падапечных і валанцёраў. 3 траўня адбылася традыцыйная сустрэча-віншаванне падапечных валанцёрскага клубу УЗВ. Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення і слухачы «Універсітэту Залатога Веку» падрыхтавалі творчыя выступы, пачастункі і сувеніры для сталых людзей. Прадстаўнікі УЗВ сустрэліся са студэнтамі купалаўскага ўніверсітэту. Удзел у сустрэчы, арганізаванай 2 траўня кафедрай педагогікі і сацыяльнай працы педагагічнага факультэта ўніверсітэту імя Янкі Купалы, брала кіраўніцтва праграмы «Універсітэт Залатога Веку», а таксама сябры Рады УЗВ. Школа Добрых Справаў: падвозім вынікі. Глядзіце інфаграфіку і "Лінію часу" з добрымі справамі, якія былі зроблены ў 2015-2016 навучальным годзе студэнтамі праграмы "Універсітэт Залатога Веку". Майстар-клас “Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх” адбыўся ў Гродне 29 красавіка. Прадстаўнічка Офіса па правах людзей з інваліднасцю, юрыст Галіна Крот распавяла, на што варта звярнуць увагу, каб пазбегнуць выключэння людзей с асобымі запатрабаваннямі. Таксама на сустрэчы высветлілі мясцовыя асаблівасці ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў. Навіны партнёраў Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон. 30 красавіка ў Гродне каля тысячы веласіпедыстаў узялі ўдзел у велапрабегу, адкрыўшы такім чынам новы веласезон. На “Мова Нанова Гародня” прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра. На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 26 ад 13 05 2016

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 26 ад 13 05 2016

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

«Цёплы домік» прывітаў падапечных і валанцёраў. 3 траўня адбылася традыцыйная сустрэча-віншаванне падапечных валанцёрскага клубу УЗВ. Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення і слухачы «Універсітэту Залатога Веку» падрыхтавалі творчыя выступы, пачастункі і сувеніры для сталых людзей.

Прадстаўнікі УЗВ сустрэліся са студэнтамі купалаўскага ўніверсітэту. Удзел у сустрэчы, арганізаванай 2 траўня кафедрай педагогікі і сацыяльнай працы педагагічнага факультэта ўніверсітэту імя Янкі Купалы, брала кіраўніцтва праграмы «Універсітэт Залатога Веку», а таксама сябры Рады УЗВ.

Школа Добрых Справаў: падвозім вынікі. Глядзіце інфаграфіку і "Лінію часу" з

добрымі справамі, якія былі зроблены ў 2015-2016 навучальным годзе студэнтамі праграмы "Універсітэт Залатога Веку".

Майстар-клас “Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх” адбыўся ў Гродне 29 красавіка. Прадстаўнічка Офіса па правах людзей з інваліднасцю, юрыст Галіна Крот распавяла, на што варта звярнуць увагу, каб пазбегнуць выключэння людзей с асобымі запатрабаваннямі. Таксама на сустрэчы высветлілі мясцовыя асаблівасці ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў.

Навіны партнёраў

Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон. 30

красавіка ў Гродне каля тысячы веласіпедыстаў узялі ўдзел у велапрабегу,

адкрыўшы такім чынам новы веласезон.

На “Мова Нанова Гародня” прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра. На

наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 26 ад 13 05 2016

Янкі Маўра. Месца: вул. Будзёнага, 48а-63 Пачатак у 19.00.

Запрашаем у «ЭкаСтудыю»! Пачала сваю працу «ЭкаСтудыя» - новы праект

установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных

кампетэнцый». Тут вы пазнаёміцеся з асноўнымі дзеючымі асобамі зялёнага руху

Беларусі, навучыцеся працаваць над рашэннем экалагічных праблем і

рэалізоўваць свае праекты.

Салаўіная вясна! 14 і 15 мая запрашаем усіх на «Салаўіныя вечары з АПБ»!Падчас

экскурсіі мы разам з гідам-арнітолагам паслухаем салаўя, а таксама іншых

птушак, даведаемся шмат цікавых фактаў з птушынага жыцця.

Магчымасці

Конкурс «Падзея года ў нефармальнай адукацыі». У конкурсе могуць прымаць

удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў

сферы нефармальнай адукацыі) за 2015-2016 гады, якія садзейнічалі вырашэнню

актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія,

асобасныя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы

Беларусь для жыхароў краіны.

Моладзевы курс па вырашэнні праблем на мясцовым узроўні. Рэспубліканская

грамадская моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" (Беларусь) разам з

Еўрапейскай моладзевай сеткай меншасцей (Латвія) запрашае на адукацыйны

курс "Удзел моладзі ў вырашэнні праблем на мясцовым узроўні". Вітаюцца

актывісты і сябры недзяржаўных арганізацый.

Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі. Як зрабіць свой «тавар» унікальным, якраз і будзем вучыцца падчас арыентаванага на набыццё практычнага досведу курса «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» — для тых, хто толькі вучыцца журналістыцы, аднак мае вялікае жаданне стаць прафесійным рэпарцёрам.

Малыя гранты Вышаградскага фонда. Вышаградскі фонд (Славакія) прапануе малыя гранты на кароткатэрміновыя праекты (да 6 месяцаў). Грантавая дапамога пасуе як стартавае фінансаванне і магчымасць адладзіць супрацоўніцтва для працягу працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым. Фонд фінансуе сумесныя праекты ў сферы культуры, навукі, адукацыі, моладзевых абменаў, прамоўцыі турызму і транспамежнага супрацоўніцтва.