124
А. П. Бязлепкіна БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯ Курс лекцый Мінск БДУ 2012

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

  • Upload
    others

  • View
    32

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

А. П. Бязлепкіна

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯ

Курс лекцый

Мінск БДУ 2012

Page 2: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

2

УДК 821.161.3.09”18”(075.8) ББК 83.3(4Беи)я73 Б99

Р э ц э н з е н т ы: доктар філалагічных навук Г. К. Тычко;

кандыдат філалагічных навук П. В. Васючэнка

Б99

Бязлепкіна, А. П. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя [Электронны рэсурс] :

курс лекцый / А. П. Бязлепкіна. – Мінск : БДУ, 2012. ISBN 978'985'518'776'0. Разгледжаны творчыя біяграфіі пісьменнікаў ХІХ ст. у кантэксце таго

часу, што вызначыў іх жыццё і творчасць.

УДК 821.161.3.09”18”(075.8) ББК 83.3(4Беи)я73

ISBN 978�985�518�776�0 © БГУ 2012

Page 3: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

3

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ ..............................................................................................5 Лекцыя 1. САЦЫЯЛЬНА'ПАЛІТЫЧНЫЯ І КУЛЬТУРНА'ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТ. .............................................................................7 Як жылі нашы продкі ў ХІХ ст...................................................................7 Шляхецкае пытанне: разбор і канфіскацыя..............................................8 Якім чынам адбывалася кіраванне тэрыторыяй Беларусі? .....................12 Адукацыя ў Беларусі ХІХ ст. ...................................................................13 Як жаніліся ў ХІХ ст.? .............................................................................16 Самасвядомасць шляхты ў Беларусі ХІХ ст.: крок да Беларусі...............18 «Еўрапейцы» супраць «варвараў» .........................................................22 Моўнае пытанне......................................................................................25 Пераемнасць у літаратурным працэсе ....................................................26 Тэорыя паскоранага развіцця .................................................................28 Ці мае дачыненне да Беларусі посткаланіяльная тэорыя?......................30 Мастацкія кірункі і плыні ў літаратуры ХІХ ст. .......................................38 Перыядызацыя беларускай літаратуры ХІХ ст. ......................................39 Важныя гістарычныя даты ХІХ ст. ..........................................................39 Лекцыя 2. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 20–40'х гг. ХІХ ст. ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ.................................................................41 Перадумовы стварэння таварыства філаматаў .......................................41 Віленскі ўніверсітэт ................................................................................43 Рэч Паспалітая моладзевая: ідэя і ідэал..................................................44 Норавы ў таварыстве філаматаў .............................................................46 Польскі традыцыяналізм і яго беларуская версія ...................................47 Гісторыя таемных таварыстваў у Віленскім універсітэце .......................50 Тэма семінара «Творчасць філаматаў»...................................................57 Лекцыі 3–4. ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ АДАМА МІЦКЕВІЧА..............58 Тэмы практычных заняткаў.....................................................................76 «Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды”» .......................................................76 «Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”»...................................................77

Page 4: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

4

Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 20–40'х гг. ХІХ ст. (працяг).......................................................................................77 Практычныя заняткі................................................................................80 Семінар ...................................................................................................93 Лекцыя 6. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 50–70'х гг. ХІХ ст.................94 Вільня .....................................................................................................99 Лекцыя 7. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 50–70'х гг. ХІХ ст...............101 Віцебск..................................................................................................105 Лекцыя 8. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 80–90'х гг. ХІХ ст...............109 ЗАКЛЮЧЭННЕ ...................................................................................121 СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ...............................122

Page 5: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

5

УВОДЗІНЫ

Курс лекцый па гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. складзе'ны на аснове выкладання гэтай дысцыпліны ў Інстытуце журналіс'тыкі БДУ. Параўнальна невялікая колькасць гадзін абумовіла агля'давы характар большасці лекцыйных тэм і спецыфіку пабудовы практычных заняткаў. Кніга складаецца з васьмі лекцый. Выбар персаналій матываваны іх значнасцю ў літаратурным кантэксце ХІХ ст., але ў лекцыях не ахопліваецца ўвесь пералік аўтараў ХІХ ст.

Прачытаць лекцыю – гэта значыць расказаць гісторыю, якая натхніць на больш блізкае знаёмства з творчасцю пісьменніка, таму галоўныя акцэнты пастаўлены на творчых біяграфіях пісьменнікаў (у некаторых момантах гэта інфармацыя з польскамоўных крыніц, з якімі студэнты не заўсёды могуць азнаёміцца самастойна). Курс лекцый складзены з разлікам на тое, што самыя важныя тэксты для чытання і аналізу будуць вынесены на практычныя заняткі (у кнізе прапанаваны тэмы для некаторых семінараў). Тэмам і аўтарам, якія вывучаюцца ў школьнай праграме, надаецца менш увагі.

Канцэпцыя кнігі грунтуецца на прызнанні шматмоўнасці літара'туры ХІХ ст. Па гістарычных прычынах у ХІХ ст. Беларусь не мела ўласнай дзяржаўнасці і таму пакручастым шляхам выходзіла да стварэння літаратуры на беларускай мове, у гэтым ракурсе гісторыя літаратуры ХІХ ст. – гэта гісторыя станаўлення новай беларускай літаратуры.

Вывучэнне гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. пачынаецца з уводзінаў у гістарычныя, палітычныя, сацыяльныя рэаліі таго часу. Аўтар звяртае ўвагу на тое, якім чынам атрымлівалі адукацыю ў ХІХ ст., як успрымаліся ўсходнімі суседзямі, з якімі мусілі жыць у адной дзяржаве, і як прыйшлі да ўсведамлення сябе беларусамі ва ўмовах паланізацыі і русіфікацыі.

Асобная ўвага звяртаецца на моўнае пытанне, на працэсы пера'емнасці, на якіх трымаецца літаратура, даецца паняцце пра тэорыю паскоранага развіцця (Г. Гачаў, В. Каваленка) і калялітаратурныя праблемы, звязаныя з няправільным бачаннем гісторыі ХІХ ст. і статусам беларускіх тэрыторый у складзе Расійскай імперыі (гавор'ка пра спробы дастасаваць да Беларусі посткаланіяльную тэорыю).

Page 6: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

6

Падрабязна разглядаюцца падзеі 20–40'х гг. ХІХ ст. (таемныя студэнцкія таварыствы, творчасць А. Міцкевіча), звяртаецца ўвага на апошнія навуковыя адкрыцці ў гісторыі літаратуры (са спасылкай на грунтоўныя сучасныя даследаванні развенчваюцца міфы пра творчасць Паўлюка Багрыма, пра напісанне паэмы «Энеіда навыва'рат» В. Равінскім, а паэмы «Тарас на Парнасе» – К. Вераніцы'ным).

Пры складанні курса лекцый ставілася некалькі задач: даць уяў'ленне пра беларускі літаратурны працэс ХІХ ст., раскрыць гістарыч'ныя, сацыяльна'палітычныя і псіхалагічныя перадумовы з’яўлення самых важных твораў у беларускім літаратурным працэсе ХІХ ст., праз актуалізацыю сацыяльна'палітычных працэсаў таго часу па'спрыяць інтэрыярызацыі інфармацыі пра літаратуру і гісторыю Бе'ларусі ХІХ ст., паўплываць на фарміраванне асабістых каштоўнас'ных установак.

Page 7: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

7

Л е к ц ы я 1 САЦЫЯЛЬНА�ПАЛІТЫЧНЫЯ

І КУЛЬТУРНА�ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ ст.

ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ Ў ХІХ ст.

Для беларускай літаратуры ХІХ ст. – гэта адзін з самых склада'

ных і цікавых перыядаў у гісторыі Беларусі. А складаны гэты час не столькі тэкстамі, якія якраз з’яўляюцца дасяжнымі для разумення шараговага і тадышняга, і сённяшняга чытача, хіба што не ўсе тэкс'ты маюць аднолькавую мастацкую вартасць. Літаратура на тэрыто'рыі Беларусі ў ХІХ ст. складалася на розных мовах, з розных пры'чын, аўтары адрозніваліся ідэалагічна. Гэта стагоддзе рамантызму, а таму – стагоддзе кантрастаў. Стагоддзе, падзеі і творы якога да сённяшнага часу выклікаюць спрэчкі навукоўцаў. А гэтыя дыскусіі часам маюць выхад да праблем беларускага літаратурнага працэ'су ХХІ ст.

Але вернемся ў стагоддзе дзевятнаццатае, якое цалкам вызнача'на падзеямі, што адбыліся ў стагоддзі XVIII, – раздзеламі Рэчы Паспалітай. У апошняй трэці ХVIII ст. (1772, 1793 і 1795 гг.) Расія, Аўстрыя і Прусія падзялілі тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у склад якой у той час уваходзіла тэрыторыя Беларусі.

Кацярына ІІ ў дэкларацыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоў'скага і Рэчы Паспалітай адзначыла, што тры дзяржавы заяўляюць «свае старажытныя правы і законныя прэтэнзіі на ўладанні рэспуб'лікі, прычым кожная дзяржава гатова падтрымаць свае патрабаван'ні дакументамі і трывалымі довадамі»1. Пакуль вяліся перамовы, войскі акупавалі адпаведныя тэрыторыі, і з незалежнай дзяржаўнас'цю Рэчы Паспалітай было скончана. Кіраваць беларускімі губерня'мі быў прызначаны граф З. Р. Чарнышоў, які заняўся іх рэфарма'

1 Суша А. Даведнік па Беларусі для імператарскай асобы («Топографи'

ческия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императарскаго Ве'личества в Белорусския Наместничества. 1780») // Здабытки. 2008. Вып. 10. С. 49–80.

Page 8: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

8

ваннем і добраўпарадкаваннем (напрыклад, у той час пабудавалі сетку дарог з паштовымі станцыямі).

Кацярына ІІ вырашыла наведаць далучаныя землі, для зручнасці падарожжа быў выдадзены адпаведны даведнік з падрабязнымі апі'саннямі, лічбамі, гістарычнымі звесткамі. Звычайна для падарож'жаў імператрыцы даведнікі не патрабаваліся. Але прыдбаныя тэры'торыі значна адрозніваліся ад расійскіх і папросту былі незнаёмымі.

Расійскія ўлады сутыкнуліся з неабходнасцю ўніфікацыі ладаў жыцця дзвюх краін, фактычна – двух светаў. Калі б гэтай праблемы не ўзнікла, то мы цяпер, магчыма, мелі б менш даследаванняў па гісторыі Беларусі ХІХ ст. Не дзівіцеся, што я прапаноўваю глядзець на наша мінулае вачыма рускіх. Калі тагачасныя жыхары цэнтраль'ных губерній Расіі глядзяць на тагачасных жыхароў Беларусі – гэта погляд звонку, погляд чужога. Мы страцілі пераемнасць са сваёй гісторыяй, жывем у іншым часе, і наш погляд на жыццё ў ХІХ ст. – гэта погляд чужога, іншага, а таму погляд звонку цалкам пасуе ў якасці спробы зразумець сваіх продкаў.

ШЛЯХЕЦКАЕ ПЫТАННЕ: РАЗБОР І КАНФІСКАЦЫЯ

Адной з самых складаных праблем для расійскай улады стала шляхецкае пытанне. Уключэнне нашай шляхты ў сацыяльную структуру Расійскай імперыі адбывалася на працягу першай паловы ХІХ ст.2 Каля пяцідзесяці гадоў расійскія ўлады не маглі канчаткова вырашыць, што рабіць з мясцовай шляхтай.

Напрыканцы XVIII ст. колькасць шляхты складала каля 8–9 % ад усяго насельніцтва3. Гэта было неверагодна шмат, такога не было ні ў іншых краінах Еўропы, ні ў Расіі. Шляхта ўражвала не толькі колькасцю, але і якасцю: магнатамі былі каля 4 % шляхціцаў, але 40 % з іх нічым не адрозніваліся ад сялян, бо, напрыклад, не мелі прыгонных (а ў Расіі колькасць прыгонных у двараніна была важ'

2 Дамарад А. А. Эвалюцыя палітыкі самадзяржаўя ў дачыненні да вышэйшага

саслоўя Беларусі ў першай палове ХІХ ст. // Труды Белорусского государ'ственного технологического университета. Сер. V. 2008. Вып. XVI. С. 145–147.

3 Люты А. М. Сацыяльна'эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове ХІХ ст. Мінск, 2004. С. 204.

Page 9: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

9

ным фактарам для разумення ягонага статуса ў грамадстве), у 55 % шляхціцаў не было зямлі, яны наймалі хаты, апрацоўвалі чужую зямлю.

Цяжка было зразумець, чаму і гэтыя бедныя, неадукаваныя людзі таксама шляхта, прывеліяванае саслоўе. Цяжка было зразумець і сам лад жыцця шляхціцаў, бо ў Расійскай імперыі дваранства абавяз'кова служыла, знаходзілася на адміністрацыйнай ці ваеннай службе, а для шляхты на тэрыторыі Беларусі гэта было неабавязкова.

Паколькі Расія меркавала асіміляваць беларускія тэрыторыі, то трэба было рабіць крокі ў кірунку ўніфікацыі. У Расіі тут быў і фінанса'вы інтэрас: шмат шляхты, шмат прывілеяў – менш падаткаў. Калі прызнаць шляхту роўнай расійскаму дваранству – ствараецца надзвы'чайная дыспрапорцыя: на вялікай тэрыторыі – мала людзей высокага паходжання, а на малой – зашмат і… паходжанне ў іх «няякаснае». Гэта магло негатыўна паўплываць на ўсю сацыяльную сістэму Расійскай імперыі, дзе маёмасныя фактары былі вельмі важнымі. Да таго ж такая культурная, рэлігійная і маёмасная спецыфіка дробнай шляхты паўплывала на тое, як яе ўспрымалі расійскія чыноўнікі.

У пачатку ХІХ ст. не ўсім прадстаўнікам расійскай улады было зразумела, што гэта саслоўе, сацыяльны клас, яны меркавалі, што шляхта (такая разнастайная) – этнічна'сацыяльная супольнасць, як, напрыклад, яўрэі. З апірышчам на такі тэзіс нават рабіліся заканадаўчыя спробы, але ў хуткім часе стала зразумела, што гэта такі «неўнармаваны» сацыяльны клас, які патрабуе больш пільнай увагі з боку ўладаў. А падкрэсленая польскасць бачылася небяспеч'най, бо вяла да думак пра аднаўленне Рэчы Паспалітай.

Расійскія ўлады спадзяваліся за кароткі прамежак часу высвет'ліць, хто шляхціц, а хто не паводле пятнаццаці бясспрэчных доказаў спадчыннага дваранства. Хутка не атрымалася. Часта хтосьці запіс'ваўся ў шляхціцы толькі на падставе другарадных доказаў, праз сведчанне іншых асоб, арэндадаўцаў, метрычных запісаў, звестак пра тое, што нехта з продкаў валодаў зямлёй… Часам хтосьці і пад'робныя дакументы прыносіў. Але па вялікім рахунку да 1830 года (да паўстання) жыццё шляхты ў Расійскай імперыі мала змянілася ў параўнанні з жыццём шляхты ў Рэчы Паспалітай. У адрозненне ад

Page 10: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

10

Аўстрыі і Прусіі, якім адышлі іншыя тэрыторыі Рэчы Паспалітай, у Расійскай імперыі нават захавалі шляхецкае самакіраванне, якое так цешыла душы шляхціцам і якое было напамінам пра лепшыя ча'сы, калі шляхта кіравала краінай.

Але паўстанне Касцюшкі (1794 г.), вайна 1812 г., калі жыхары тэрыторыі Беларусі змагаліся на абодвух баках, шляхецкае паўстан'не 1830–1831 гг. (хай сабе натхнёнае этнічнымі палякамі), наяў'насць антырасійскіх масонскіх лож і студэнцкіх таемных таварыст'ваў не спрыялі лаяльнасці з боку расійскіх уладаў. Адрэагаваць на гэтыя падзеі трэба было так, каб адбіць жаданне паўставаць. Але высветлілася цікавая акалічнасць – ніводная мера пакарання не магла быць дзейснай на гэтых памежных тэрыторыях. У выпадку не'бяспекі эмігранцкія колы прымалі ўцекачоў. Усе віды пакаранняў былі бессэнсоўнымі… акрамя канфіскацыі маёмасці4.

Асаблівасць сітуацыі заключалася ў тым, што карная сістэма Ра'сійскай імперыі ў адпаведнасці з ідэямі Асветніцтва выкінула са свайго «рэпертуару» такую форму пакарання, як канфіскацыя. Але, сутыкнуўшыся з беларускімі рэаліямі, мусіла адмовіцца ад вык'шталцоных асветніцкіх ідэалаў, і на тэрыторыі Беларусі канфіска'цыя была адноўлена (прэцэдэнт быў створаны для ўдзельнікаў па'ўстання 1794 г.).

Натуральна, трэба было нешта рабіць з заканадаўствам, якое мусіла абслугоўваць «надзённыя» патрэбы расійскай улады, і была створана новая заканадаўчая база, якая вытлумачала і дазваляла ўжыванне канфіскацыі ў асобным рэгіёне Расійскай імперыі. У 1830–1840 гг. адбылося канчатковае і незваротнае вяртанне кан'фіскацыі ў расійскую прававую традыцыю. За што каралі канфіска'цыяй? За палітычныя злачынствы («за бунт і ўдзел у ім»).

За паўстагоддзя была канфіскавана маёмасць у 130 асоб, канфіс'кавана было 85 тысяч прыгонных. Канфіскацыя выконвала некалькі функцый:

4 Радзюк А. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці на Беларусі ў канцы

XVIII – першай палове XIX ст. : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.02 – айчынная гісторыя. Мінск : БДУ, 2006.

Page 11: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

11

1) рэпрэсіўная, уласна пакаранне; 2) прывентыўная, пагроза канфіскацыі маёмасці мусіла, па раз'

ліках уладаў, устрымаць ад удзелу ў паўстанні самых багатых жыхароў беларускіх тэрыторый, і гэты разлік насамрэч апраўдаўся ў час паўстання 1830–1831 гг.);

І самая празаічная функцыя: 3) сродак дадатковага фінансавання, магчымасць кампенсаваць

уласныя страты за ваенныя дзеянні і ў той жа час магчымасць знач'на зменшыць матэрыяльную магутнасць беларускіх магнацкіх і шля'хецкіх радоў.

Расійскія ўлады не былі паслядоўнымі ў пытаннях канфіскацыі маёмасці, нягледзячы на тое што былі створаны адмысловыя камісіі і ўстановы, якія займаліся пытаннямі канфіскацыі (а ў пачатку ХІХ ст. гэтым займаліся вайсковыя ўтварэнні).

Канфіскаваныя маёнткі рознымі спосабамі (продаж, арэнда) пе'раходзілі да расійскага дваранства. Што гэта значыла для Беларусі і беларускай культуры? На беларускай тэрыторыі павялічваецца коль'касць этнічных рускіх. Удакладню – заможных рускіх, якія, валода'ючы пэўнымі рэсурсамі, па аб’ектыўных прычынах не цікавяцца пы'таннямі незалежнасці Беларусі ці праблемамі падтрымкі беларускай культуры. Вакол беларускага пытання адбываліся сур’ёзныя дыску'сіі, а пасля паўстання 1863–1864 гг. былі ажыццёўлены праекты па падтрымцы і павелічэнні рускага элемента на тэрыторыі Беларусі, што спрыяла русіфікацыі краю.

Канфіскацыя маёмасці ў тых, хто падтрымліваў Напалеона, у 1809–1814 гг. мала паўплывала на сітуацыю ў краі, бо ў хуткім часе была абвешчана амністыя, маёнткі – вернуты законным уладальні'кам. Відавочна, што гэта крок з шэрагу так званых «папулярных». Улада разлічвала, што такім чынам можна здабыць падтрымку мяс'цовай шляхты. Міне некалькі дзесяцігоддзяў, пакуль расійскія ўла'ды зразумеюць, што абаперціся яны змогуць толькі на ніжэйшыя слаі грамадства. І сапраўды, «какетаванне» з боку ўладаў не мела поспеху. І пасля паўстання 1830–1831 гг. Расія кіруецца фінанса'вымі інтарэсамі імперыі (пра папаўненне казны, пра арэнду канфіс'каваных маёнткаў, іх продаж, перадачу дзяржаўным установам ці пад адміністрацыйнае кіраванне).

Page 12: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

12

Канфіскацыя паўплывала на развіццё нацыянальна'вызваленча'га руху, сацыяльны падзел беларускага грамадства і на структуру землеўладання5. У выніку дзяржаўных мерапрыемстваў колькасць шляхты з 4 % у 1833 г. знізілася да 2,7 % у 1851 г.6

Паступова частка колішняй шляхты ўцягвалася ў таварна'гра'шовыя адносіны і – паколькі ў гэты час фарміравалася новае, бур'жуазнае грамадства – шляхціцы станавіліся прадпрымальнікамі, прамыслоўцамі ці, што бывала часцей, далучаліся да чыноўніцтва, інтэлігенцыі, паступалі на вайсковую службу, а хтосьці міжволі далучаўся да найбяднейшых слаёў грамадства.

ЯКІМ ЧЫНАМ АДБЫВАЛАСЯ КІРАВАННЕ ТЭРЫТОРЫЯЙ БЕЛАРУСІ?

Расійскія ўлады, ідучы ў кірунку ўніфікацыі тэрыторый, натура'

льна, паклапаціліся пра новы адміністрацыйны падзел тэрыторый і пра стварэнне новых адміністрацыйных органаў і ўстаноў, якія мусі'лі адпавядаць расійскім структурам. На галоўныя пасады ў нова'створаных губернях прызначаліся чыноўнікі з Цэнтральнай Расіі. Пры ўмове прынясення прысягі на падданства Расіі беларуская шляхта (тая, што даказала сваё шляхецтва) атрымала правы расійс'кага дваранства і нават дапускалася да кіраўнічых пасад. Натураль'на, улады больш давяралі этнічным рускім, але не атрымалася стварыць належныя ўмовы, таму ўсё ж у беларускай адміністрацыі на працягу ХІХ ст. сярэднія і ніжэйшыя пасады займалі ўраджэнцы Беларусі.

Не адразу расійскім уладам атрымалася навесці меркаваны пара'дак, у абмежаваным выглядзе ў Беларусі доўга яшчэ дзейнічала ра'нейшае заканадаўства, шляхта, адлучаная ад дзяржаўных пытанняў, вырашала пытанні гаспадарчыя, але ўрэшце беларускія землі

5 Радзюк А. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці на Беларусі ў канцы

XVIII – першай паловы XIX ст. : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.02. – айчынная гісторыя. Мінск : БДУ, 2006.

6 Люты А. М. Сацыяльна'эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове ХІХ ст. Мінск, 2004. С. 204.

Page 13: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

13

«страцілі свой прывіліяваны характар і ўніфікаваліся з агульнара'сійскімі. На тэрыторыі Беларусі была ўведзена рэкруцкая павін'насць, скасавана магдэбургскае права, а на гарады і мястэчкі, пры'значаныя цэнтрамі паветаў, пашыраны прынцыпы расійскага гарад'скога самакіравання»7.

АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ ХІХ ст.8 Напрыканцы XVIII ст. адукацыя ў Беларусі – сфера рэлігійнага

ўплыву, бо да 1770'х гг. менавіта клопатамі манаскіх ордэнаў пасоў'ваецца адукаванасць насельніцтва. Лепшая сістэма адукацыі была ў ордэна езуітаў, які быў забаронены ў Рэчы Паспалітай, але пасля пе'раходу часткі яе тэрыторый пад юрысдыкцыю Расійскай імперыі езуі'ты прысягнулі на вернасць Кацярыне ІІ і падоўжылі на некалькі дзе'сяцігоддзяў існаванне свайго ордэна на гэтых тэрыторыях. І тое, што мае значэнне для нас: з удзячнасці да імператрыцы і ў піку польскаму боку студэнтаў і навучэнцаў сваіх езуіты запісвалі «беларусамі».

Навучанне было платным, хіба што вучыцца можна было альбо ўласнаручна, уносячы плату, альбо за ахвяраванні. Сваіх гімназістаў Мінская гімназія забяспечвала наступным: падручнікі, мундзір, бо'ты, пасцельную бялізну, сталаванне, а яны мелі пры сабе срэбра'ную лыжку, відэлец, нож, абрус і шэсць сурвэтак. Дысцыплінарныя пытанні вырашаліся не на карысць навучэнца – былі дазволены фі'зічныя пакаранні (розгі, папругі, бізуны).

7 Зенчанка С. В. Усталяванне і эвалюцыя расійскай сістэмы кіравання на далучанай тэрыторыі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. // Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Ч. 1. Гісторыя бе'ларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да да 1918 г. С. 91–95.

8 Інфармацыя для падраздзела ўзята адсюль: Парашкоў С. А. Адукацыя і асвета Беларусі пасля далучэння яе да Расійскай імперыі (канец XVIII – пер'шая палова ХІХ ст.). Магілёў, 1998. 54 c.; Острога В. М. Основные подходы к решению кадрового вопроса в системе народного образования Беларуси во второй половине ХІХ – начале ХХ в. // Труды Белорусского государственного технологического университета. Сер. V. 2008. Вып. XVI. С. 114–117.; Карпо$віч Т. А. Культурнае жыццё Мінска першай паловы ХІХ ст. Мінск : Рыфтур, 2007.

Page 14: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

14

Сяляне не мелі магчымасці атрымаць адукацыю, бо вясковых школ у некаторыях рэгіёнах альбо не было зусім, альбо надзвычай мала. Да таго ж шляхта не гарэла жаданнем несці асвету прыгон'ным сялянам. Жаночай адукацыяй займаўся ордэн марыявітак. У 1790'я гг. – у народных вучылішчах атрымлівалі адукацыю каля 400 дзяцей дваран, мяшчан, сялян (апошніх было толькі 10,9 %), з іх дзяўчынак – 11 %. У 1828 г. у Віленскім універсітэце навучалася 1000 студэнтаў, у маскоўскім – такая колькасць з’явіцца толькі ў 1855 г.

Што датычыць падручнікаў, то іх, натуральна, не хапала. Да таго ж расійскія ўлады памяркоўна паставіліся да падручнікаў, напрык'лад, па матэматыцы ці фізіцы, але нараканні выклікалі падручнікі па гісторыі і праве.

Хто выкладаў у школах і народных вучылішчах? Кадравая праб'лема стаяла надзвычай востра. Не зусім зразумела было, навошта адукоўваць тых жа сялян. Статус настаўніка ў грамадстве таксама выклікаў пытанні. Свецкі ці духоўны? Напрыклад, у нетрах Маскоў'скай духоўнай акадэміі нарадзілася такое меркаванне: «Если хотите создать среди самого народа новый класс людей, презирающих на'род и ненавидимых народом, класс людей, озлобленных и завистли'вых; если хотите новый элемент государственного беспорядка – создайте класс сельских учителей». І натуральна, не будзе ніякага беспарадку, калі настаўнічаць будзе вясковы святар. І мы з вамі разумеем, што школьная адукацыя робіцца сферай важнай для дзяржавы (ёй важны ідэалагічныя перакананні і лаяльнасць да ўлады жыхароў імперыі), для царквы (нагадаю пра шматканфесій'насць Беларусі, а таксама дадатковае фінансаванне святароў у вы'падку настаўніцтва).

Час быў неспакойны, і было відавочна, што наяўнасць шырокай школьнай адукацыі – з’ява амбівалетная (карысць і небяспека ад'начасова): «Чтобы не было в России революции и укреплялась пра'вославная вера, гнать учителей и на их место назначать солдат» (У. Пурышкевіч).

Каму можна даверыць адукацыю і выхаванне дзяцей? Сваім, рускім, ці мясцовым? У 1790'я гг. з 43 настаўнікаў народных вучылішч – 32 былі ўраджэнцамі Беларусі, якія атрымалі адукацыю ў Маскве і Кіеве.

Page 15: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

15

А ў Расіі тым часам аж да другой паловы ХІХ ст. не было ні разга'лінаванай сістэмы школьнай адукацыі, ні якасна падрыхтаваных настаўнікаў. На пасадах настаўнікаў знаходзіліся асобы духоўнага саслоўя альбо адукаваныя сяляне і мяшчане, так і хочацца дадаць – больш'менш адукаваныя. Таму што пры найме на педагагічую паса'ду звярталася ўвага не на адпаведную адукацыю ці хаця б адукава'насць, не! Галоўнае было – наяўнасць правільных, з гледзішча ўла'даў, поглядаў: самадзяржаўе, праваслаўе і народнасць.

У час прызначэння на пасаду настаўніка свецкі кандыдат мусіў прайсці пэўную праверку (ад асоб духоўнага сану гэта не патрабава'лася) на добранадзейнасць і кампетэнтнасць. А згодна з міністэрскім Указам 1879 г. настаўніку патрабаваўся яшчэ і дазвол губернатара, у канцылярыі якога захоўвалася інфармацыя пра падданых імперыі, і таму менавіта адсюль у дырэкцыю народных вучылішч дасылалі пасведчанні аб палітычнай добранадзейнасці кандыдата ў настаўнікі.

І калі ў першай трэці ХІХ ст. адукацыя па'ранейшаму ажыццяў'лялася на польскай мове, то пасля паўстання 1830–1831 гг. улады зразумелі, што трэба прымаць нейкія меры па русіфікацыі краю. Але патрабаванні да настаўніцтва былі такія, што мала хто з мясцо'вых жыхароў мог ім адпавядаць. Трэба было быць добранадзейным. Праваслаўным (вельмі важна, бо ў ХІХ ст. канфесійная прыналеж'насць доўгі час атаясамлівалася з нацыянальнасцю і сведчыла пра пэўныя ідэалагічныя перакананні, якія не задавальнялі расійскіх уладаў). І апошняя ўмова – трэба было добра ведаць рускую мову. Сёння гэта гучыць смешна, але на беларускіх тэрыторыях не было масавага знаёмства з рускай мовай. І калі справаводства перавялі з польскай мовы на рускую літаральна праз год пасля паўстання, то з адукацыяй было не так проста.

Першая думка – прыслаць настаўнікаў з цэнтральных расійскіх губерняў. Па'першае, гэта пацягнула б за сабой вялікія фінансавыя выдаткі (перасяляць, магчыма, цэлымі сем’ямі, знайсці жытло, да'памагчы абжыцца). Па'другое, а хто пагодзіцца ехаць? Адарваць ча'лавека ад роднага асяродка, ад родзічаў, і пасяліць сярод тых, з кім нават няма агульнай зразумелай мовы. Добраахвотнае выгнанне? Хто пагодзіцца? Альбо шалёна бедны чалавек, альбо авантурыст, альбо чалавек з месіянскім запалам. Пэўная колькасць настаўнікаў,

Page 16: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

16

зрэшты, вельмі малая, прыехала, і іх адразу размеркавалі па гарадс'кіх вучылішчах, адкуль па палітычных матывах пазвальнялі палякаў.

І тады знайшоўся план Б. Можна знайсці мясцовых добранадзей'ных праваслаўных і выправіць іх у Расію для атрымання адукацыі на рускай мове. Затрымка з рэзкім пераходам на навучанне на рускай мове вытлумачалася неабходнасцю вывучыць настаўнікаў, якія б ад'павядалі новым патрабаванням. Гэта адбылося ў 1836 г.

Сёння гэта гучыць смешна, але ў адукацыю настаўніка ўваходзіла толькі тое, што ён мусіў потым выкладаць сваім вучням, то бок ся'рэднестатыстычны малады настаўнік ад сярэднестатыстычнага вы'пускніка адрозніваўся толькі тым, што на выдатна ведаў курс эле'ментарнай школы. І натуральна, настаўнікі атрымлівалі неабходныя веды па методыцы выкладання.

Але, як мы цяпер ведаем з гісторыі, насцярожанае стаўленне да масавай адукацыі і да настаўнікаў у выніку апраўдалася, і на новым гістарычным вітку яны адыгралі сваю ролю.

ЯК ЖАНІЛІСЯ Ў ХІХ ст.?9 Шляхта ў Расійскай імперыі не вырашала дзяржаўных пытанняў,

паціху сталі разбурацца палітычныя функцыі сям’і, не было патрэбы так трымацца свайго роду, як гэта было неабходна яшчэ ў XVIII ст. Сям’я стваралася з пэўнымі мэтамі: 1) працяг роду і спосаб пазбег'нуць граху; 2) стварэнне гаспадарчай адзінкі; 3) свабода ад бацькоў, якія ў ХІХ ст. мелі над дзецьмі абсалютную ўладу.

Шчасце жанчыны не ўяўлялася па'за шлюбам. Пісьменніца Э. Фелінска згадвала: «Я хоць і была малым дзіцём, але разумела, што сужонства – гэта ўмова канчатковая, без якога зразумець шчасце жанчыны было нельга».

Хлопец, які завітваў у дом з мэтай далёкасяжных заляцанняў (а такія людзі называліся «канкурэнтамі»), не меў магчымасці выбі'

9 Словік С. У. Мэты, умовы, прынцыпы і практыка выбару сужонкаў у

шляхецкіх сем’ях Беларусі першай паловы ХІХ ст. // Весн. Гродзенскага дзяр'жаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 1. 2010. № 3. С. 22–28.

Page 17: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

17

раць паміж старэйшай і малодшай сястрой, заўсёды трэба было вы'браць старэйшую. Актыўнасць праяўляў мужчына, дзяўчыне нельга было занадта паказваць сваю прыхільнасць.

Сватаўство было прынята сярод бяднейшай шляхты, але не было характэрна шляхце багатай і сярэдняй. Пазнаёміцца можна было на кантрактах, на сямейных мерапрыемствах (вяселлях, хрысцінах), вечарынах. Відавочна, што ўсе гэтыя імпрэзы адбываліся непадалёк ад месцажыхарства маладых. У выніку пераважная большасць шляхты жанілася ў межах свайго павета.

У ідэале маладыя павінны былі б быць роўнымі па сацыяльным статусе і заможнасці. І хоць добры пасаг ніхто не адмаўляў, у пер'шай трэці ХІХ ст. гэта было не галоўнае: «Апрача дзвюх пар сукенак і срэбнай цукарніцы, нічога не ўзяў ад жонкі, але вялікі пасаг меў у яе цнотах і шчасці, якое яна мне прынесла» (з мемуараў). У дзяў'чыне наогул цаніліся якасці, якія спрыялі ўдаламу сямейнаму жыц'цю і паслухмянасці мужу: пакорлівасць, лагоднасць, набожнасць, здольнасць да вядзення гаспадаркі.

Мужа дачцэ выбіралі бацькі, і пасля паўстання пасаг маладой ці заможнасць маладога набываюць дадатковае значэнне – як магчы'масць уратаваць уласны маёнтак.

Перад шлюбам сям’я маладой збірала інфармацыю пра сям’ю маладога, не хочучы аддаваць дачку за незнаёмага: «З’яўляюся шляхціцам, таму запытаюся ў цябе, ці добрага ты роду? Я асабіста не пхнуся высока, але род свой не дазволю абражаць… Ці маеш добрых кроўных, сваякоў, які маёнткавы стан… колькі маеш даўгоў, якія хваробы былі ў сям’і?» (з мемуараў). Пра шлюб папярэджвалі ўвесь род, усю фамілію, як гэта тады называлася (88 % маладых так рабілі), і толькі 0,4 % паведамлялі пра шлюб бліжэйшым родзічам, уласнай сям’і.

У пачатку ХІХ ст. 90 % шляхецкіх шлюбаў заключалася ў межах свайго класу, і толькі 10 % складалі шлюбы паміж шляхтай і іншымі саслоўямі. У 1840–1850'я гг. мезальянсаў робіцца больш (86 % шлюбаў – унутры шляхты, 14 % – мезальянсы), але гэта можна растлумачыць разборам шляхты і іншымі дзеяннямі расійскай ула'ды, накіраванымі на змяншэнне колькасці шляхты па дакументах. Была і яшчэ адна прычына. У жанчын быў маленькі выбар: альбо

Page 18: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

18

застаешся «старой дзевай» і жывеш з ласкі сваякоў, цалкам зале'жачы ад іх, альбо робіш мезальянс. Незаможныя шляхцянкі ад страху застацца незамужнімі ішлі на кампраміс і выходзілі замуж за мяшчан ці вайскоўцаў. Але ў першай палове ХІХ ст. мезальянсы яш'чэ выклікаюць бурную рэакцыю ў грамадстве: шляхта бараніла сваю чысціню.

САМАСВЯДОМАСЦЬ ШЛЯХТЫ Ў БЕЛАРУСІ ХІХ ст.: КРОК ДА БЕЛАРУСІ10

У гэтым семестры мы з вамі будзем чытаць творы, якія былі на'

пісаны на розных мовах: па'беларуску, па'руску, але больш за ўсё па'польску (чытаць будзем у перакладах). І натуральна ўзнікае пы'танне, што гэта за літаратура такая беларуская, калі яна не на бела'рускай мове?

Але пачаць трэба з аповеду пра тое, як мы станавіліся беларуса'мі, як нашы продкі ўсведамлялі сваю прыналежнасць да беларусаў. Будзе банальнасцю сцвярджаць, што кожнаму народу трэба ведаць сваю гісторыю. Вельмі многія сучасныя працэсы і з’явы (найперш у культуры) вытлумачваюцца падзеямі двухсотгадовай даўніны. І калі цяпер спрабаваць параўноўваць беларускую літаратуру з іншымі, трэба ведаць, як яна развівалася.

Беларусь трапіла ў склад Расійскай імперыі ў той час, калі ў Еў'ропе вышэйшыя і ніжэйшыя слаі аб’ядноўваліся з усведамленнем сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі. У «час абуджэння народаў» мы займелі іншыя клопаты.

І ўсе тыя пункты, што мусілі спадарожнічаць і спрыяць нацыяна'льнай ідэнтычнасці (веды пра гісторыю і геаграфію краіны, коль'касць жыхароў, наяўнасць важных для народа гістарычных асоб ці міфічных персанажаў), адкрываліся пры ўдзеле рускіх і польскіх даследчыкаў. У ХІХ ст. адбылося прызнанне беларускай мовы і су'

10 Інфармацыя для раздзела адсюль: Шыдлоўскі С. А. Культура прыве'

ліяванага саслоўя Беларусі 1795–1864 гг. Мінск : Беларус. навука, 2011. 168 с.

Page 19: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

19

вязі нашых тэрыторый з даўняй гісторыяй Полацка, была акрэслена тэрыторыя, якую можна было называць Беларуссю, вызначылі, што афіцыйнае справаводства ВКЛ вялося на беларускай мове. Вядома, гэта ўсё рабілася прадстаўнікамі суседніх народаў не з мэтай натх'ніць беларусаў на нацыянальнае адраджэнне, але менавіта гэтыя падзеі і адкрыцці спрычыніліся да з’яўлення беларускага нацыяна'льнага руху і аб’яднаўчага адчування беларускай супольнасці, якая была падзелена на саслоўныя, канфесійныя і рэгіянальныя групы.

Чаму самі беларусы не зрабілі гэтага? Не было салідарнасці па'між магнатамі, сярэдняй і дробнай шляхтай, сялянамі. Каб стаць на'цыяй, трэба было прызнаць, што «мы з табой адной крыві». Як гэта зрабіць, калі нават шлюбны мезальянс выклікаў скандал? Калі ся'лян да адмены прыгоннага права не лічылі вартымі такога сур’ёзна'га грамадскага дыялогу? У той жа Рэчы Паспалітай былі два сацы'яльныя складнікі: прывеліяванае саслоўе Польшчы і прывеліяванае саслоўе ВКЛ. Якія ўжо тут сяляне? Як магла дробная шляхта, якая ад тых жа сялян амаль не адрознівалася ні па матэрыяльным стане, ні па адукацыі, якая адбівала спробы запрыгоніць яе… як магла яна прызнаць сваю тоеснасць з сялянамі? Наадварот, дзеля захавання сябе трэба было знайсці ці выдумаць, актуалізаваць як мага больш адрозненняў ад сялян. Магнаты наогул выхоўваліся касмапалітамі, таму нацыянальнае пытанне іх цікавіла мала.

З сённяшняга гледзішча нацыянальнае самавызначэнне беларусаў было заблытаным: «Адзін чалавек мог адначасова (сама)характа'рызавацца як беларус (рэгіянальнае паходжанне), русін (пры'належнасць да праваслаўнай – «рускай» канфесіі), літвін (выхадзец з тэрыторыі ВКЛ) і паляк (грамадзянін Рэчы Паспалітай, шляхціц)11.

Шляхта з тэрыторыі Беларусі ўсведамляла і падкрэслівала сваё адрозненне ад шляхты з тэрыторыі Кароны (Польшчы). Але ім было і матэрыяльна выгадна, і прэстыжна быць уключанымі ў польска'моўны асяродак.

11 Цыт. па: Шыдлоўскі С. А. Культура прывеліяванага саслоўя Беларусі

1795–1864 гг. Мінск : Беларус. навука, 2011. 108 с.; Bardach J. O dawnej Iniedawnej Litwie / Poznan : W'wo naukowe uniwersitetu im. Adama Mickie'wicza, 1988. Str. 36.

Page 20: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

20

Беларуская шляхта стала своеасаблівым палігонам для ідэалогій суседзяў. У тых неспрыяльных гістарычных умовах, якія склаліся ў ХІХ ст., выбар быў небагаты: можна было даць сябе культурна і па'літычна асіміляваць польскаму ці рускаму боку. Быў і трэці шлях: можна было далучыцца да беларускага нацыянальнага руху, таго, мужыцкага, сялянскага. Гучыць так, нібыта яны былі нейкім безаб'лічным аб’ектам? Кім жа яны былі насамрэч?

Відавочна, што яны не былі ўпэўнены, кім яны ёсць. У ХІХ ст., у часы фарміравання нацыянальных рухаў, было абсалютна натураль'на, калі адзін і той жа чалавек за жыццё некалькі разоў мяняў сваю нацыянальную прыналежнасць, не здолеўшы вызначыцца адразу і назаўжды.

Урэшце, можна было назвацца «тутэйшым», гэта нібыта пра'межкавая стадыя нацыянальнага самавызначэння. Ужо не паляк і яшчэ не рускі. Нешта трэцяе, што яшчэ не выкрышталізавалася ў нацыянальную ідэнтычнасць.

Калі ж меркаваць па мове, то варта адзначыць, што шляхта вало'дала беларускай і польскай мовамі. Польская была мовай прэстыжу і выконвала тую ж статусную ролю, што і французская мова ў расій'скіх арыстакратаў. Які'небудзь бедны засцянковы шляхціц, што не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, выпінаючыся, падкрэсліваючы сваю шля'хецкасць, мог і польскія словы ў маўленне ўплесці, і лацінскія выслоўі.

Але якой была тая польская мова, на якой размаўляла беларус'кая шляхта, на якой пісаліся мастацкія творы? Мне вельмі падаба'ецца фраза С. Шыдлоўскага, што «польская мова беларускай шлях'ты выклікала ў этнічных палякаў здзіўленне». Здзіўленне… Шляхці'цы размаўлялі і пісалі на своеасаблівай трасянцы, якую можна лі'чыць памежным, «асаблівым варыянтам польскай мовы» (М. Хаў'стовіч), які склаўся ў побытавай камунікацыі беларускай шляхты ў выніку «ўзаемадзеяння розных моў пры засваенні польскай мовы як другаснай» (І. Кур’ян). Вядома, каментатары творчасці А. Міцкевіча ці У. Сыракомлі мелі да аўтараў пэўныя пытанні.

Пра мову тых жа філаматаў пісаў Л. М. Цвяткоў12: «мова, якую ўжываў Міцкевіч ня толькі ў штодзённым жыцьці, але і ў паэ$

12 Цвяткоў Л. М. Увагі аб мове філёматаў. Працы БДУ. № 16. Менск,

1927. 13 с.

Page 21: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

21

зіі, гэта ня была мова ва ўсіх сваіх уласьцівасьцях карэнна$по$льская, але правінцыяльная». Даследчык цытуе даклад Габрыэля Корбута: «Як нельга зразумець псыхікі песьняра, не зразумеўшы перш псыхікі таго пляменьня, з якога паходзіць яго род (на што, на жаль, нашыя дасьледчыкі звычайна забываюцца), – цяжка бывае часам зразумець мову паэты, або можна зразу$мець яе памылкова, а, значыцца, няправільна ўцяміць і яго думку. Міцкевіч не быў карэнным палякам, але паходзіў з роду, які калісьці быў беларускім (мо’, літоўска$беларускім)».

Цвяткоў спасылаецца на Корбута, які скардзіўся на каментата'раў Міцкевіча, што не ведалі добра беларускае мовы, таму часта нейкія словы, выразы, звароты, фанетычную або марфалагічную асаблівасць тэкстаў класіка лічылі яго індывідуальнаю праяваю, «асабістаю ўласьцівасьцю песняра або паэтычнаю вольнасьцю, а ў сапраўднасьці гэта проста беларусізм».

Цвяткоў адзначаў, што ў польскіх творах філаматаў таксама хапае беларусізмаў. І калі б гэтыя словы сустракаліся ў жартаўлівых тэкс'тах, то такія макаранізмы маглі быць дарэчы для стварэння камічнага эфекту, але не! Польска'беларуская трасянка ўжываецца ў сур’ёзных творах, у якіх аўтары зусім не дбалі пра мясцовы каларыт…

А пакуль што сфарміраваная ўжо беларуская рэгіянальная ідэн'тычнасць гатова да пераходу на новы, нацыянальны ўзровень. І гэ'таму паспрыяла творчасць шляхецкай інтэлігенцыі (Я. Чачот, Р. Падбярэскі, У. Сыракомля, В. Каратынскі, В. Дунін'Марцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч). Але але гэтых людзей было мала…

У пачатку ХІХ ст. польскія і расійскія навукоўцы пачалі ўсведам'ляць этнічную і культурную адрознасць беларусаў, то бок ужо з’яві'лася разуменне, што беларусы іншыя, праўда, ніхто яшчэ не ведае, у якіх тэрмінах апісваць гэтую «новую» з’яву. Але ў 1830'х гг. ужо ідзе гаворка пра беларускую мову, а ў 1840'я гг. – назва «Бе'ларусь» ужываецца адносна Віцебшчыны і Магілёўшчыны.

Справа зрушылася ў беларускі бок, расійскія ўлады, спачатку абыякавыя і да моўнага, і да нацыянальнага пытання, пасля паўс'тання 1830–1831 гг. мусілі нешта прапанаваць у супрацьвагу поль'скаму боку. Былі запачаткаваны «беларускі» і «літоўскі» ўрадавыя праекты, ідэя якіх палягала на тым, каб паспрыяць замацаванню гэ'тых супольнасцей. Што за супольнасці? Найніжэйшыя слаі. Пакуль

Page 22: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

22

беларуская і жмудская польскамоўная шляхта думала пра аднаўлен'не Рэчы Паспалітай (хоць пасля няўдалых паўстанняў з думкамі гэ'тымі паціху развітваліся нават найбольшыя аптымісты), можна бы'ло заняцца народам, пакуль яго ўласныя эліты не цікавіліся ім. Ме'навіта сярод простых людзей расійскія ўлады знайшлі доўгачаканую лаяльнасць.

Але мы з вамі бачым, што падтрымка беларускасці ў такой форме разумелася расійскім бокам не мэтай, а усяго толькі пераходным этапам на шляху да асіміляцыі беларусаў. Згодна з гэтай палітыкай пачаліся навуковыя даследаванні па беларусістыцы, санкцыяваныя з Санкт'Пецярбургу. Але ўсё гэта не магло не спрыяць беларускаму нацыянальнаму самавызначэнню.

Паступова адбываюцца цікавыя працэсы. Раней на пытанне «хто ты?» адказ прагучаў бы – «шляхціц» (саслоўная самасвядомасць) альбо «каталік» (канфесійная самасвядомасць), а цяпер паціху фар'міруецца этнічная самасвядомасць («беларус»). І ў гэтым працэсе роля мовы паступова павялічвалася.

«ЕЎРАПЕЙЦЫ» СУПРАЦЬ «ВАРВАРАЎ»13

Спачатку жыхары Цэнтральнай Расіі, не адасабляючы беларусаў

ад палякаў, лічылі, што людзі, якія жывуць заходней, больш цывілі'заваныя. Былыя грамадзяне Рэчы Паспалітай асэнсоўвалі свой за'лежны стан праз параўнанне з антычнымі падзеямі: Грэцыя, мімаво'лі ўвайшоўшы ў склад Рымскай імперыі, здолела перамагчы заваёўні'каў у культурным плане. І сапраўды, расійскі імператар Аляксандр І (на чале дзяржавы з 1801 г.) цікавіўся канстытуцыяй Рэчы Паспалі'тай у кантэксце тых пераўтварэнняў, якія можна было ажыццявіць у Расіі. Але стаўленне да польскамоўнай культуры (я не кажу тут «да палякаў», як гэта было ў той крыніцы, якой я карысталася, бо мы з вамі разумеем, што гаворка ідзе і пра этнічна беларускія тэрыторыі, дзе эліта ведала беларускую мову і валодала асаблівым варыянтам польскай, пра што я буду падрабязней расказваць пазней)... дык

13 Горизонтов Л. «Польская цивилизованность» и «русское варварство»: основания для стереотипов и автостереотипов // Миф Европы в литературе и культуре Польши и России. М. : Индрик, 2004. С. 62–75.

Page 23: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

23

вось стаўленне да польскамоўнай культуры і яе носьбітаў было ам'бівалентным.

З аднаго боку, такая цікаўнасць імператара выклікала пэўнае не'задавальненне ў расійскім грамадстве, бо аўтаматычна ставіла рус'кіх у другі шэраг па дзяржаўным развіцці. З іншага боку, у рускім грамадстве панавалі меркаванні пра цывілізацыйную перавагу лю'бых заходніх тэрыторый (памятаем пра франкафонію гэтага часу), і гэтае запабяганне перад Захадам распаўсюджвалася не толькі на краіны Заходняй Еўропы, але і на новадалучаныя заходнія тэрыто'рыі ўласна самой Расійскай імперыі. З аднаго боку, расійскі палі'тычны дзеяч, генерал'фельдмаршал Д. А. Мілюцін, казаў пра Паў'ночна'Заходні край як пра «стоящий на высшей степени цивилиза'ции сравнительно с Россией». А з другога боку, негатыў выклікалі рэлігійная цярпімасць (мы памятаем пра шматканфесійнасць на тэ'рыторыі Беларусі), апазіцыйнасць (паўстанні і антырускія настроі нельга было не заўважыць і не выпрацаваць да іх пэўнага адмоўнага стаўлення), нават прызнанне неабмежаванай улады Папы Рымска'га, празелітызм каталікоў (актыўнае і дзейснае жаданне распаў'сюдзіць сваю веру) і выразны антысемітызм, які быў больш уласці'вы на этнічна польскіх тэрыторыях. Рускія крытыкавалі і стаўленне шляхты да сялян (не думаю, што прыгон у Расіі прынцыпова адроз'ніваўся ад прыгону на беларускіх тэрыторыях, але не будзем забы'ваць, што рускі памешчык не баяўся асіміляцыі з боку сялянства, яго дваранства звычайна было бясспрэчным, а мяжа паміж гэтымі двума класамі – выразная, у Беларусі, нагадаю, мяжа была досыць умоўная, бяднейшая шляхта ад сялян адрознівалася мала). Ды і спо'сабы, якімі забраныя тэрыторыі змагаліся за сваю незалежнасць (паўстанні!), з рускага гледзішча цывілізаванымі не выглядалі.

У апазіцыі «варварства (Расія) – цывілізацыя (яе заходнія ўскраіны)» спрабавалі памяняць ролі: так, шляхта – рыцары, але не стэрэатыпнае ідэальнае ўвасабленне пазачасавай перавагі, а но'сьбіты сярэднявечнага дзікунства, якое, нібыта, і натхняе іх на паўс'танні. То бок яны не дзяржаву сваю бароняць, лічылі рускія, а з го'нару паўстаюць, абы паваяваць. Адукаванасць шляхты, вырашылі рускія, – сярэднявечная схаластыка. Стаўленне да паўстання 1863–1864 гг. таксама асэнсоўвалася ў адпаведнай тэрміналогіі. Маўляў,

Page 24: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

24

гэтыя сярэднявечныя рыцары навязалі нам, прагрэсіўнай дзяржаве, што ўступіла ў эпоху індустрыяльнага развіцця, нам, рускаму наро'ду, рыцарскі турнір. Мы знаходзімся на парозе вялікіх адкрыццяў, а яны вымушаюць нас ганяцца па лясах ды балотах за інсургентамі. Вы адчуваеце, як адрозніваецца стаўленне да тых самых паўстанняў у Беларусі, Польшчы і Расіі?

Між тым дарэмна рускія спадзяваліся на сваю індустрыяльную перавагу, яе не было, і на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай пра'мысловасць развівалася хутчэй, а адсталую ў індустрыяльным плане Літву нават Карона лічыла захавальніцай польскасці (polskości) і ставілася з адпаведным піетэтам.

Яны змагаюцца за сваю незалежнасць? І чарговы ідэалагічны ўдар наносіцца ўладамі з іншага боку: «Национальная независи'мость есть святое и драгоценное право тех народов, которые спо'собны ею пользоваться не во вред другим народам и самим себе» (публіцыст Ф. П. Яленеў).

Расійскія ўлады спадзяваліся, што ў справе прасоўвання і зама'цавання Расіі на гэтых тэрыторыях ім дапамогуць сацыяльныя эліты (магнаты, шляхта), таму гэтыя эліты былі вызвалены ад маргіналь'ных элементаў (так разумеў урад разбор шляхты), але з часам стала відавочна, што абапірацца трэба на сацыяльныя нізы (на практыцы гэты тэзіс быў паспяхова выкарыстаны падчас паўстання 1863–1864 гг.).

Польскамоўнасць на этнічна непольскіх тэрыторыях Рэчы Пас'палітай, што трапілі пад юрысдыкцыю Расійскай імперыі, рускія на'зывалі «польской порчей белорусов и украинцев».

Шляхта атрымлівала сваю порцыю крытыкі: не мае глебы пад нагамі, не нацыянальная нават у польскім кантэксце, занадта шмат'лікая і разнаякасная для ўнутранай салідарнасці.

І ў той жа час варта прывесці гістарычныя сведчанні канца ХІХ ст.: «Нельзя подчинить себе народности с высшей культурой при усло'вии, что государство, желающее этого подчинения, стоит на низ'шей. Этим, по моему мнению, объясняется тщетность всех попыток России ассимилировать Финляндию и Польшу» (расійскі дзяржаў'ны дзеяч П. Р. Курлоў).

Page 25: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

25

Альбо: «Коренная Россия не располагала запасом сил культур'ных и нравственных, которые могли бы служить инструментом по'добной ассимиляции, тем более что многие окраины, вследствие особенностей их истории и географического положения, в культур'ном отношении стояли гораздо выше коренной России» (расійскі дзяржаўны дзеяч С. Е. Крыжановский).

МОЎНАЕ ПЫТАННЕ14 Калі мы з вамі ўявім чалавека ХІХ ст., які мог бы стаць пісьмен'

нікам, то мусім канстатаваць, што ў першай палове ХІХ ст. ён хутчэй за ўсё аддаў бы перавагу польскай мове. Чаму? З аднаго боку, гэта тая мова, на якой ён атрымаў адукацыю. Ён ведае яе правілы (ці, дакладней, думае, што ведае). Пісаць па'польску – гэта прэстыжна, гэта магчымасць надрукавацца.

Пры гэтым, як мы ўжо з вамі згадвалі, мясцовае насельніцтва добра валодае беларускай мовай (вусна), і жыццёвыя варункі скла'ліся так, што паступова рабілася неабходным веданне рускай мовы. Такім чынам, беларускія пісьменнікі ХІХ ст. (асабліва яго ІІ паловы) нават не білінгвы, а трохмоўныя.

Даследчык Уладзімір Мархель называе тры прычыны, па якіх пі'сьменнікі, добра валодаючы беларускай мовай, не спяшаліся ства'раць на ёй, роднай, мастацкія тэксты. Зрэшты, гэта можна параў'наць з тым, як у сярэднявечнай Еўропе не было прынята пісаць мас'тацкія тэксты на роднай мове.

1) Перарванасць традыцыі. (Далёка ў часе знаходзіліся летапісы, хронікі, жыціі, напісаныя на старабеларускай мове);

2) нераспрацаванасць стылявых пластоў і моўна'выяўленчых сродкаў беларускай мовы;

3) фактар унутранага стрымлівання (беларускамоўны пісьменнік не лічыўся прафесійным літаратарам, бо не меў бы магчымасці над'рукаваць свае творы).

14 Мархель У. І. Прысутнасць былога: нарысы, артыкулы, эсэ. Мінск, 1997.

Page 26: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

26

Такім чынам, на моўную сітуацыю ў літаратуры ўплывалі наступ'ныя фактары (паводле Ў. Мархеля):

1) польскамоўная адукацыя (нагадаю, што польскамоўнай яна была да пачатку 1830'х гг., а пасля паўстання навучанне было пас'тупова пераведзена на рускую мову);

2) побытавая беларуска'польская білінгвальнасць; 3) нарастанне беларуска'польска'рускага трохмоўя. Беларускія пісьменнікі, нагадаю, польскамоўныя, паступова ад'

чуваюць недастатковасць гэтай сваёй польскамоўнасці. Яны трап'лялі ў сітуацыі, калі ім было б зручней напісаць тэкст на беларускай мове. Відавочна, гэта былі сітуацыі, калі ўзнікала неабходнасць звяр'нуцца да тых людзей, хто не ведаў іншай мовы, да сялян. А таксама сітуацыя, калі трэба было працаваць з аўтэнтычным (напрыклад, фальклорным) тэкстам на беларускай мове (у аўтара адразу паўста'валі пытанні: Якім чынам уключыць яго ва ўласны тэкст? Пераклас'ці? Падаць у арыгінале?). І чарговы чалавечы фактар: калі пісаўся тэкст, чыё з’яўленне не мела на ўвазе публікацыі ў бліжэйшай буду'чыні, то можна было самавыявіцца на любой дасяжнай мове, і тады чаму б не на беларускай? Такім чынам, па'беларуску пісалі:

1) Творы, якія адрасаваліся беларускаму селяніну (у першую чаргу слухачу, а не чытачу). Гэта былі збольшага павучальныя тэкс'ты, дзе аўтар маралізаваў у кірунку банальных тэзісаў: напрыклад, менш піце і гуляйце, болей працуйце.

2) Этнаграфічныя тэксты, матэрыялы, звязаныя з фальклорам. 3) Пародыі, жартоўныя тэксты, прысвячэнні сябрам. Калі ў ХХ ст. з усяго абсягу тэкстаў, якія былі напісаны на тэры'

торыі Беларусі, была адкінута польскамоўная частка, то што заста'лося? Засталіся вось гэтыя тэксты, напісаныя па'беларуску: паро'дыі і жарты, не разлічаныя на друкаванне, маралізатарскія тэксты, дзе пан павучае селяніна, спускаючыся на ягоны інтэлектуальны ўзровень, і фальклорныя запісы.

ПЕРАЕМНАСЦЬ У ЛІТАРАТУРНЫМ ПРАЦЭСЕ

Літаратурны працэс – гэта своеасаблівы ланцужок, дзе адно чапляецца за іншае. У літаратуры, якая развіваецца і існуе, дзейні'чаюць законы пераемнасці. Менавіта яны забяспечваюць сувязь па'

Page 27: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

27

між этапамі развіцця літаратуры, яны захоўваюць галоўныя элемен'ты сістэмы, якая змяняецца (а жывая літаратура несумненна змяня'ецца). Механізмы пераемнасці гарантуюць, што нацыянальная лі'таратура, развіваючыся, перажываючы прынцыповыя наватарствы на ўзроўні стылю, структуры, сістэмы персанажаў і г. д., застаецца сама сабой. Змянілася мова той літаратуры, якая стваралася на тэ'рыторыі Беларусі, то для ажыццяўлення пераемнасці было б добра, напрыклад, развіваць рамантызм, захаваць на пэўны час шляхецкую тэматыку твораў. Але механізмы пераемнасці былі разбураны. І ў Беларусі, інтэлектуалы якой чыталі Міцкевіча (і, зрэшты, менавіта Беларусь яго спарадзіла) і яго творы адпавядалі іх узроўню інтэлек'туальнага развіцця і адукацыі… раптам аказалася, што літаратуру ХІХ ст. трэба выводзіць шляхамі пераемнасці з тых тэкстаў, якія ў сваім часе былі нават не другім літаратурным гатункам. І край, дзе зашкальвала (у параўнанні з астатняй Еўропай і Расіяй) колькасць шляхты, дзе нават бедныя і неадукаваныя людзі (хай сабе нібыта высокага паходжання) былі носьбітамі ідэалогіі шляхецкай выключ'насці, раптам апынуўся з літаратурай, якая пісалася пра сялян і – спачатку! – для сялян. Тут я хацела б звярнуць вашу ўвагу на тое, што амаль уся літаратура ХІХ ст. – шляхецкая. І толькі студэнты па дзіўнай звычцы працягваюць лічыць, што ўся літаратура Беларусі – сялянская.

Відавочна, што ў працэсы пераемнасці ўключаюцца толькі тыя аб’екты (ідэі), да якіх можна прыйсці самастойна. Што гэта значыла для беларускай сітуацыі? Вось ёсць селянін (ці бедны неадукаваны шляхціц – у гэтай сітуацыі непрынцыпова) і ёсць мастацкі тэкст, магчыма, фальклорнага характару, які гэты чалавек можа стварыць і зразумець. І ёсць паэма Адама Міцкевіча «Дзяды», якую гэты ча'лавек не можа паўнавартасна зразумець і ацаніць, не кажучы пра напісанне... І ёсць прорва паміж гэтымі тэкстамі і паміж узроўнямі аўтараў. Прорва, якую ўжо постфактум трэба было запоўніць іншы'мі тэкстамі, выводзячы мастацкую лесвіцу ад фальклорнага ўзроўню да вяршыняў літаратуры ХІХ ст., выхоўваючы, рыхтуючы чытача.

Можна было б ісці доўгім шляхам і чакаць, калі ж гэтыя беднякі атрымаюць належную адукацыю, каб зразумець класіку і стварыць уласныя шэдэўры. А калі ўлічыць тыя неспрыяльныя гістарычныя

Page 28: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

28

ўмовы, у якіх знаходзілася Беларусь (адсутнасць уласнай дзяржаў'насці), а таксама той факт, што беларуская тэрыторыя стала плац'дармам для польскай і рускай ідэалогій, то абсалютна відавочна, што ніякіх шэдэўраў мы б не дачакаліся. І сёння не вывучалі б такі прадмет, як беларуская літаратура.

Знайшоўся іншы шлях: шэраг людзей шляхецкага паходжання (напрыклад, В. Дунін'Марцінкевіч) «спусціліся» на ўзровень селя'ніна і пачалі «дабудоўваць» мастацкую лесвіцу. Тэксты Дуніна'Марцінкевіча сярод іншых тэкстаў ХІХ ст. не былі значнымі і выбіт'нымі, але яны выконвалі больш важную гістарычную ролю.

У беларускім літаратурным працэсе пераемнасць ажыццяўляец'ца ў парадаксальных формах: спачатку ёсць тэкст (магчыма, на по'льскай мове), тэкст, які мусіць быць часткай нашага культурнага поля, бо ён пра Беларусь і для Беларусі. Наступнай прыступкай ста'новіцца пераклад тэксту на беларускую мову. І толькі потым могуць з’явіцца сучасныя тэксты, якія апелююць да тых, даўніх. Напрыклад, такой была гісторыя твора Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», калі з’явіўся пераклад М. Хаўстовіча, што дало штуршок для ства'рэння герменеўтычнага тэатра С. Кавалёва (напрыклад, «Звар’яце'лы Альберт» і інш.) ці некаторых твораў з кнігі М. Мартысевіч «Цмокі лятуць на нераст». Пры нармальным развіцці літаратуры мы ў сучасным творы пазнаем класіку. Пры ненатуральным – творчасць нашых сучаснікаў выступае ў ролі «традыцыі», «знаё'мага», мосціка да малазнаёмых твораў даўняй літаратуры.

ТЭОРЫЯ ПАСКОРАНАГА РАЗВІЦЦЯ15 Развіццё беларускай літаратуры і ў ХІХ ст., і нават у ХХІ ст. вы'

тлумачваецца так званай тэорыяй паскоранага развіцця літаратуры. Яна вытлумачвае развіццё літаратуры нераўнамернасцю сацыяль'на'гістарычнага і культурнага развіцця краіны. Тэорыя была сфар'мулявана савецкім літаратуразнаўцам Г. Гачавым на прыкладзе бал'

15 Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Развіццё беларускай

літаратуры ХІХ–ХХ стст. Мінск, 1975.

Page 29: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

29

гарскай літаратуры ў 1964 г., а да беларускай літаратуры дастасава'на беларускім даследчыкам В. Каваленкам у 1975 г.

«Паскоранасць – гэта вымушанае адступленне ад заканамер'насцей класічнага развіцця развітых літаратур, якое суправаджаец'ца сцяжэннем і нават выпадзеннем асобных перыядаў эстэтычнай эвалюцыі, змяшэннем метадаў і стыляў, іх недастатковай выяўле'насцю, з мэтай не адстаць ад сучаснага тыпу мастацкага мыслення, уласцівага развітым літаратурам» (В. Каваленка).

Існуюць этапы развіцця літаратуры, якія кожная з іх павінна прайсці ў пэўнай паслядоўнасці (фальклорны перыяд, этнаграфізм, класіцызм, рамантызм, натуралізм, рэалізм, мадэрнізм, постмадэр'нізм). Але ў некаторых літаратурах (беларускай у тым ліку) адбыліся парушэнні натуральнага развіцця літаратуры.

Фарміраванне нацыянальнай культурнай традыцыі ў Беларусі запавольвалася многімі фактарамі:

1. Ажыццяўлялася штучнае збядненне літаратурнага працэсу праз фізічнае знішчэнне пісьменнікаў (судовая справа супраць філа'матаў у 1824 г., царскія рэпрэсіі супраць паўстанцаў 1863–1864 гг., рэвалюцыйныя і ваенныя падзеі пачатку ХХ ст., рэпрэсіі 1937 г., Другая сусветная вайна 1939–1945 гг.).

2. На працягу стагоддзяў адбываліся змены ў моўнай, геаграфіч'най, дзяржаўнай, канфесійнай прыналежнасці народа. Для таго каб цалкам спыніць развіццё пэўнай нацыянальнай культуры, у некато'рых выпадках было дастаткова хаця б адной такой змены, а беларус'кая культура вытрымала іх значна больш і засталася.

Некалькі стагоддзяў інтэлігенцыя ў Беларусі (тыя людзі, што найперш і ствараюць літаратуру) дэнацыяналізавалася, далучалася да польскай ці расійскай культурнай прасторы. А таму ў пачатку ХІХ ст. склалася такая сітуацыя, што нацыянальная культура і літаратура павінны былі фарміравацца занава, не ажыццяўляючы сувязі з тымі эстэтычнымі традыцыямі (найперш польскамоўнымі), што меліся ў беларускай культурнай прасторы. Маючы ў мінулым багатую пісь'меннасць, захаваўшы значныя для нацыянальнага жыцця пісьмовыя помнікі, беларуская літаратура з'за перарывістасці ў развіцці куль'туры не магла абапірацца на іх.

У ХІХ ст. у еўрапейскай літаратуры быў актуальны рамантызм, які і адлюстроўваўся ў творчасці беларускіх паводле паходжання,

Page 30: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

30

але польскіх паводле моўнай прыналежнасці пісьменнікаў. Беларус'камоўныя пісьменнікі, атрымаўшы польскамоўную ці рускамоўную адукацыю і знаёмыя з даробкам сусветнай культуры, былі вымуша'ны звязваць сваю творчасць з ніжэйшай па ўзроўні развіцця фальк'лорнай традыцыяй, каб паслядоўна аднавіць усе этапы развіцця лі'таратуры, але менавіта ў гэты момант найярчэй выявілася паскора'нае развіццё літаратуры: у тэкстах прысутнічалі адначасова рысы некалькіх эстэтычных кірункаў, а праз фальклор ажыццяўлялася су'вязь з традыцыяй: у выніку атрымліваліся зразумелыя непадрыхта'ванаму чытачу форма і змест. Асобнай праблемай у ХІХ ст. была не'адпаведнасць наяўнай беларускай лексікі, якая абслугоўвала побы'тавыя патрэбы сялян, патрэбам літаратуры.

Перарывістасць у развіцці літаратуры выклікала эфект выпа'дзення звяна з нацыянальнай традыцыі, адбылося накладанне эстэ'тычных кірункаў (іх адначасовае выяўленне ў тэкстах), што можа разумецца як сцяжэнне, «згушчэнне» лініі развіцця, прымусовае прыспешванне развіцця.

Мінусы паскоранага развіцця: спешка пры слабасці творчых сіл звязана з незавершанасцю ідэйна'эстэтычных з’яў, разрэджанас$цю літаратурнага працэсу, малалікасцю мастацкіх дасягненняў і нават саміх твораў.

Плюсы паскоранага развіцця: літаратура развіваецца паралель'на з развітымі літаратурамі свету, маючы магчымасць на новым эта'пе нібы вярнуцца назад, падцягнуць і асвоіць тое, што было ўпушча'на, без асаблівага ўрону для адлюстравання новага.

Прыкладамі паскоранага развіцця ў літаратуры ХХ–ХХІ стст. могуць быць рамантызм у гістарычнай прозе (ад У. Караткевіча да Л. Рублеўскай), авангард у творчасці бумбамлітаўцаў, герменеўтыч'ны праект С. Кавалёва. Вычарпаецца эстэтычны кірунак ці мастацкі метад тады, калі знікнуць тыя прычыны ў сацыяльным жыцці гра'мадства, што паклікалі іх да жыцця.

ЦІ МАЕ ДАЧЫНЕННЕ ДА БЕЛАРУСІ ПОСТКАЛАНІЯЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ?

Граф Чарнышоў займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, гіс'торыкі адзначаюць, што стан Беларусі мае прывеліяваны характар, жорсткія меры (канфіскацыя) – рэакцыя ўладаў, на далучаных тэ'

Page 31: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

31

рыторыях у ідэалагічным плане каля 40 гадоў нічога не мяняецца. То бок цэлае пакаленне жыве амаль гэтак жа, як жыло. Я зараз не ацэ'ньваю ні ў якім выпадку сам факт страты дзяржаўнасці. Гэта адбы'лося, і мы не маем магчымасці на гэта ўплываць. Рускія перажыва'юць з прычыны ўласнага меркаванага «варварства» і лічаць, што нашы тэрыторыі знаходзяцца на больш высокім цывілізацыйным уз'роўні…

Аналіз гістарычных падзей знаходзіцца ў пэўнай залежнасці ад іх развіцця. Калі б Беларусь стала неад’емнай часткай Расіі, то даслед'чыкі пэўным чынам аналізавалі б яе гісторыю, калі б Беларусь была ў складзе Расіі федэратыўнай часткай (ці рэспублікай у СССР), то нейкім іншым, а калі Беларусь – суверэнная дзяржава, то патрабу'ецца дадатковы аналіз. І пасля распаду СССР патрабавалася асэн'саванне дачынення з той жа Расіяй у ХІХ і ХХ стст.

І тут заходнія даследчыкі паспрабавалі да беларускай гісторыі і лі'таратуры дастасаваць тэорыю поcткаланіялізму. Напрыканцы ХХ ст. у беларускім літаратурным працэсе паступова прышчапляліся но'выя мастацкія кірункі і метады аналізу мастацкага твора: спачатку ішло тэарэтызаванне ў адпаведных тэрмінах, а потым рабіліся спро'бы практычнага ўвасаблення тэорыі (так, эсэістыка сяброў суполкі «Бум'Бам'Літ» (1996–1999) разглядала магчымасці постмадэрніз'му ў беларускай культурнай прасторы, але мастацкія тэксты ствара'ліся імі хутчэй у эстэтыцы мадэрнізму)16. У такім кантэксце можна разглядаць і спробы ўвесці ў беларускую культурную прастору тэо'рыю посткаланіялізму.

Пры гэтым сам тэрмін часта губляў змястоўнасць. Напрыклад, у зборніку «Каралеўства Беларусь: Посткаланіяльная культура» сфармуляваныя С. Дубаўцом рысы гэтай культуры не з’яўляюцца дастатковымі і неабходнымі для посткаланіяльнага дыскурсу: нон$канфармізм, новая беларуская культура, якая вырастае насу$перак папярэднікам, якія, у сваю чаргу, выраслі насуперак на$цыянальнай традыцыі. У такім жа эсэістычна'пафасным рэчыш'чы разважаў І. Бабкоў у кнізе «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэн'

16 Бязлепкіна А. П. Ідэйна'мастацкая пераемнасць у беларускім літаратур'ным працэсе канца ХХ ст. : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.01.01. Мінск, 2006.

Page 32: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

32

не ру[і]наў»: «Назавём посткаланіяльным мастацтва, якое мэ$лянхалічна блукае сярод аскепкаў, фрагмэнтаў і руінаў, шука$ючы ў іх тое, што яны самі ўжо даўно ня памятаюць, – без$уладзьдзе». Разважаючы пра беларускую літаратуру ў кантэксце посткаланіялізму, І. Бабкоў прапанаваў метафару для беларускай культурнай прасторы: паверхня'палімпсест, «на якой пэрыядычна пакідае свае сьведчаньні Ўлада», і сцвярджае, што «Зьнікненьне рэчаіснасьці адбываецца так часта, што літаратура наву$чылася абыходзіцца безь яе», што прыводзіць да высновы: «БСЛ (белсаўлітаратура) была літаратурай$усьмешкай: рэчаісна$сьці яна ня мела». Усе гэтыя цытаты сведчаць на карысць таго, што ў эсэ Бабкоў выбудоўваў уласную карціну беларускага літара'турнага працэсу, і цэласнасць гэтай карціны была для яго важней за яе адпаведнасць рэчаіснасці.

Між тым актуалізацыя посткаланіяльнага дыскурсу ў дачыненні да беларускай сітуацыі не выглядае бясспрэчнай. Посткаланіяльныя сту'дыі датычаць аналізу карцін свету, сканструяваных з імперыялістыч'нага (а значыць, даміноўнага палітычна і культурна) пункту гледжання <...>, а таксама ўсіх полавых і этнічных груп, пазбаўленых культурнай самастойнасці, маргіналізаваных і падпарадкаваных інстытуцыйнаму прыгнёту17. Беларускія тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі ў ХІХ ст. фармальна адпавядаюць галоўнаму патрабаванню да калоній: мясцовыя жыхары і жыхары так званай метраполіі маюць нераў'нацэнны доступ да эканамічных рэсурсаў і пэўны палітычны ўціск.

Пры распрацоўцы тэорыі посткаланіялізму некаторыя акцэнты прынцыпова мянялі колькасць тэрыторый і краін, якія маглі разгля'дацца ў адпаведным кантэксце. Так, «палажэнне пра тое, што кала'ніялізм з’ява этнічная, а не сацыяльная», прывяло да «абгрунтаван'ня тэзіса пра тоеснасць каланіяльнай палітыкі царскай Расіі і нацы'янальнай палітыкі Савецкай улады»18. Наяўнасць у складзе адной краіны некалькіх этнічных супольнасцей – падстава для высвятлен'

17 Burzyńska A., Markowski P. M. Postkolonializm // Teorie literatury

XX wieku. Krakόw : Wydawnictwo Znak, 2007. S. 549–563. 18 Абдуллин Р. Б. Западная школа среднеазиеведения: организационные

основы, исследовательская база и историографические направления (1917–1991) : автореф. дис. ... канд. ист. наук. Алматы, 2005. С. 20.

Page 33: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

33

ня, хто дамінуе, а хто – падпарадкаваны. Натуральна, калі разгля'даць гісторыю ўсяго свету з гледзішча прыгнятання аднаго народа іншым, то неверагодна вырастае колькасць матэрыялаў, якія могуць разглядацца ў межах посткаланіяльных студый, бо гісторыя любога народа мае прыклады заваёў і заваяванасці. І калі мы гаворым пра гісторыю Беларусі (у ХІХ ст. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яе тэ'рыторыі адышлі пад юрысдыкцыю Расійскай імперыі, а водгулле гэ'тых падзей і іх уздзеянне на літаратурны працэс паўплывалі на літа'ратурныя дыскусіі пачатку ХХІ ст.), то варта было б адказаць на пы'танне: кар’ерныя абмежаванні мясцовага насельніцтва адбываліся з прычыны іх этнічнай прыналежнасці да палякаў, беларусаў, яўрэяў альбо татараў ці з прычыны іх ідэалагічнай варожасці? Успомнім паэму А. Міцкевіча «Конрад Валенрод», у якой гучала прапанова землякам'патрыётам заняць кіруючыя пасады ў варожай дзяржаве з мэтай разваліць яе знутры.

Тутэйшыя (а ў ХІХ ст. усведамленне сябе тутэйшым – крок да ўсведамлення сябе беларусам, але гаворка ў першую чаргу пра ся'лян і дробную шляхту) бачыліся замежнікамі як суб’екты варожыя і незразумелыя: напрыклад, менавіта такі вобраз беларусаў ХІХ ст. ствараецца ў мастацкіх тэкстах (гл. раман Б. Сачанкі «Агліцкая сталь») ці мастацкіх фільмах (гл. карціну А. Кудзіненкі «Масакра»). Пры гэтым варта адзначыць, што стаўленне расіян да беларусаў у ХІХ ст. нельга параўнаць са стаўленнем белых да чорных у ЗША на'ват у сярэдзіне ХХ ст. (напрыклад, трэцяя хваля Ку'Клукс'Клана, гета для «чорных», асобныя вагоны для людзей розных колераў ску'ры), стаўленнем англічан да індыйцаў (гэта стаўленне людзей, якія адчуваюць сваю інтэлектуальную і таму цывілізацыйную перавагу). Расіяне прызнавалі цывілізацыйную перавагу заходніх новадалуча'ных тэрыторый Расійскай імперыі і нават рабілі спробы супрацьста'яць такім меркаванням унутры краіны. Можна згадаць успаміны П. Вяземскага пра А. Міцкевіча: «Па'руску гаварыў ён таксама добра, а таму мог хутка паразумецца з рознымі слаямі грамадства. Ён быў паўсюль дарэчы: і ў кабінеце навукоўца і пісьменніка, і ў са'лоне разумнай жанчыны, і ў вясёлым сяброўскім застоллі». Вера'годна, можна меркаваць, што гэта адносіны роўных па статусе людзей. Іх знаёмства адбылося ў сярэдзіне 1820'х гг. А значыць, на гэты момант беларускія тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Расіі

Page 34: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

34

амаль тры дзесяцігоддзі. Такім чынам, падзелы Рэчы Паспалітай суправаджаліся стратай дзяржаўнасці без наяўнасці культурнай пе'равагі. Так, на забраных тэрыторыях не распачалася адразу русіфі'кацыя. То бок тэрыторыя знаходзілася пад уладай Расіі, а, напрык'лад, навучанне па'ранейшаму вялося на польскай мове. Жорсткія крокі ў гэтым кірунку былі зроблены толькі пасля паўстання 1830–1831 гг.: адразу была забаронена польская мова ў справаводстве, былі арганізаваны групы студэнтаў, якіх накіравалі на вучобу ў Расію, каб мець выкладчыцкія рэсурсы для пераводу навучання ў 1836 г. на рускую мову.

Даследчыкі (Б. Гройс, А. Зінам) пайшлі далей у сваім асэнсаван'ні гісторыі Расійскай імперыі, сцвярджаючы, што яна займалася ўнутранай каланізацыяй, якая разумеецца то як каланізацыя прос'тых людзей уладамі (то бок гаворка пра стварэнне нацыі і пра'вядзенне дзяржаўных рэформ), то як каланізацыя заваяваных раней тэрыторый19. На гэты тэзіс дасціпна адказаў расійскі даследчык А. Эткінд, маўляў, пры такім падыходзе трэба вывучаць французс'кую каланізацыю Брэтані ці Эльзасу, а не Канады ці Афрыкі, але ён пацвярджае, што місіянерства, этнаграфія і экзатычныя падарож'жы, характэрныя феномены каланіялізму, у Расіі былі скіраваны ўнутр уласнага народа.

Замежныя навукоўцы адзначаюць амбівалентнасць сітуацыі, якая склалася потым у СССР. З аднаго боку, некаторыя даследчыкі (аме'рыканскі гісторык Дж. Р. Адэльман) сцвярджаюць, што СССР – акупант Беларусі. Такая пазіцыя дазваляе спытаць: якую радзіму баранілі беларусы ў часы вайны і чаму былі патрыётамі СССР, а таксама прапанаваць адмовіцца ад патрыятычнага тэрміна «Вялікая Айчынная вайна» на карысць ідэалагічна'нейтральнага тэрміна «Другая сусветная вайна» (англійскі гісторык Дж. Барбер).

З другога боку, у грунтоўным выданні Б. Эшкрафта «The Empire writes back. Theory and Practice in Post'colonial Literature» СССР не разглядалася як імперыя з калоніямі. Аўтар аглядавага артыкула «Post'colonial theory. The case of the former Soviet Union» Г. Імпосці сцвярджае, што так адбылося з храналагічнай прычыны: кніга вый'

19 Imposti G. Post'colonial theory. The case of the former Soviet Union //

Postmodernism and Postcolonialism. Padova, 2002. P. 45.

Page 35: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

35

шла ў 1989 годзе, калі СССР яшчэ існаваў. Але падобна да таго, што на той момант Савецкі Саюз успрымаўся не як метраполія і ка'лоніі, а як супольнасць роўных. Г. Імпосці, залічыўшы Расію да ка'ланізатараў, адзначыла яе прынцыповае адрозненне ад класічных еўрапейскіх імперый: адсутнасць прасторавага разрыву паміж мет'раполіяй і калоніямі. То бок робіцца спроба апісаць адносіны паміж суседнімі краінамі ў тэрмінах посткаланіяльнай тэорыі. Магчыма, гэта было б справядліва пры наяўнасці цывілізацыйнага разрыву (так званай «культурнай дыстанцыі») і адпаведным палітычным, эканамічным і сацыяльным уціску мясцовага насельніцтва.

Працягваючы агляд посткаланіяльных даследаванняў Расіі, ажыццёўленых заходнімі аўтарамі, Г. Імпосці падкрэсліла надзвы'чайнае месца рускай мовы як агульнай мовы для пятнаццаці саюз'ных рэспублік: праз яе пасрэдніцтва творы нярускамоўных аўтараў дасягалі шырокай аўдыторыі ў 250 мільёнаў; і таму «ідэя 15 сясцёр'рэспублік, якія весела водзяць карагод у вядомым фантане на ВДНГ, не была поўнай містыфікацыяй». Уласна гэта і ёсць адказам на пытанне, чаму значная колькасць беларусаў была патрыётамі СССР: яны не адчувалі сябе каланізаванымі, яны адчувалі сябе роў'нымі. Са статусам калоніі не стасуецца і той факт, што БССР мела прадстаўніцтва ў ААН.

Такім чынам, казаць пра Беларусь як калонію – некарэктна. Ка'лі Беларусь – раўнапраўная рэспубліка СССР, то ўсё, што адбыва'лася ў ёй за савецкім часам, – адзін з варыянтаў разгортвання гісто'рыі краіны. Але многія стваральнікі беларускага літаратурнага пра'цэсу хацелі б бачыць больш нацыянальны, больш беларускі яе ва'рыянт. Часам гэта прыводзіць да непрымання рэчаіснасці, у ства'рэнні якой не ўлічваюцца інтэнцыі аўтара. Так, С. Харэўскі ў сваім блогу напісаў: «усё, што рабілася ў ХХ стагодзьдзі, зрэшты, як і ў папярэднія, рабілася супраць нашае волі. Дакладней, не зва$жаючы на нас». Адсюль вынікае незадаволенасць пэўнай часткі ка'лялітаратурнай грамадскасці беларускай савецкай літаратурай (гл. артыкул С. Дубаўца «Ружовы туман», падрабязней пра спецыфіку літаратурных дыскусій гл.: Бязлепкіна А. П. «Літаратурныя дыскусіі ХХ–ХХІ стст. у СМІ і інтэрнэце: нацыянальная спецыфіка») аж да гатоўнасці адмовіцца ад яе, што выклікала скептычную рэакцыю лі'таратуразнаўцаў, крытыкаў і шараговых чытачоў.

Page 36: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

36

Падзеі ХІХ ст. спрычыніліся да самых заўважных літаратурных дыскусій ХХ–ХХІ стст., а сучасны беларускі літаратурны працэс вызначаецца малой колькасцю дыскусій, нягледзячы на перыядыч'ныя спробы рэдакцый літаратурна'мастацкіх выданняў распачаць іх. Розгалас ад правакацыйных артыкулаў нівелюецца пругкасцю бела'рускай культурнай прасторы. Можна меркаваць, што адна з галоў'ных пазалітаратурных прычын гэтай сітуацыі – нешматлікасць літа'ратурна'грамадскага асяродку, з чаго вынікае натуральнае жаданне літаратараў і крытыкаў не псаваць адносіны з калегамі без сур’ёзнай нагоды, а пры наяўнасці розных меркаванняў заўсёды ёсць магчы'масць абмеркаваць іх прыватна.

Пытанні, якія ўсё ж выклікаюць бурную рэакцыю ў пісьменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў, маюць выток у XIX ст. У якасці асоб'ных тэм, якія дыскутуюцца ў артыкулах, канферэнцыйных дакладах і інтэрнэт'публікацыях апошніх дзесяцігоддзяў, можна вылучыць на'ступныя: літаратура ХІХ ст.; класіка ХХ ст.; сучасная літаратура.

Пры абмеркаванні літаратуры ХІХ ст. асноўная ўвага звяр'таецца на два ўзаемазвязаныя аспекты: моўнае і ідэалагічнае пытанні. Літаратура ХІХ ст. па гістарычных прычынах з’яўляецца шматмоўнай, але небеларускамоўная спадчына была выключана з працэсаў пераемнасці. У канцы 80'х гг. ХХ ст. пачалося тэарэтыч'нае і мастацкае вяртанне іншамоўных беларускіх тэкстаў (напры'клад, навукова праблема асэнсоўвалася ў дысертацыях М. В. Хаў'стовіча і С. В. Кавалёва): вяртанне навуковае і ўласна мастацкае, бо літаратуразнаўчае іх асэнсаванне ішло адначасова з перакладам на беларускую мову. Разам з тым гэта быў акт ідэалагічны: пазнейшыя даследаванні Д. А. Вінаходава паказалі, што ў некаторых перакладах узмацняўся беларускі элемент і ў перакладзе трансляваліся ідэала'гічныя перакананні перакладчыка.

Асноўнай падставай гэтай нетыповай для беларускага кантэксту дыскусіі стала тое, што Д. Вінаходаў – расійскі прыхільнік творчасці Я. Баршчэўскага, і гэта вытлумачвае, па'першае, ягонае няведанне важных ідэалагічных момантаў беларускага кантэксту, і таму, па'другое, спакойную дэсакралізацыю іх, што не магло не выклікаць рэакцыі з беларускага боку (дакладней, польскага, бо прафесар М. Хаўстовіч цяпер працуе ў Польшчы).

Page 37: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

37

Д. Вінаходаў вытлумачыў сваю пазіцыю наступным чынам: «Мушу сказаць, што для мяне кніга Баршчэўскага зьяўляецца найперш літаратурным творам, і таму я сапраўды не імкнуўся шукаць у ёй палітычны падтэкст і выносіць яго на пярэдні плян 20. На гэты закід прафесар М. Хаўстовіч адказаў так: «Паднявольныя народы, як паказвае практыка, не ўспрымаюць ідэй «мастацт$ва для мастацтва». А таму кожны твор, напісаны прадстаўні$ком такога народа, у той ці іншай ступені тэндэнцыйны, мае пэўную нацыянальную ці сацыяльную скіраванасць»21.

Відавочна, што ад гэтай дыскусіі цяжка было чакаць згоды ба'коў, бо паразумецца па ідэалагічных пытаннях амаль немагчыма. Ва ўласна беларускім асяродку больш важным аказалася моўнае пы'танне. Цікава, што ў канцы 1980'х – пачатку 1990'х гг. працэс вяр'тання іншамоўных тэкстаў ацэньваўся станоўча альбо, калі ўлічыць нацыянальныя традыцыі стрыманага выказвання ў друку, не выно'сіўся на адкрытае абмеркаванне. Дык што ж змянілася ў 2000'х гг.?

Творы, вяртанне якіх узбуйніла корпус тэкстаў беларускай лі'таратуры, занялі «свой пачэсны пасад» сярод іншых і трапілі ў шко'льную і ўніверсітэцкую праграмы. Так, аўтар гэтага тэксту – з пака'лення тых беларусаў, для якіх беларуская прыналежнасць А. Міцке'віча ці Я. Баршчэўскага відавочная: выкладчыкі падавалі нам гэта як само сабой зразумелае. Было б збыткоўным казаць тут пра на'вуковую рэвалюцыю ў разуменні Т. Куна, але натуральна, што на пытанне пра прыналежнасць іншамоўных тэкстаў да беларускай літаратуры адмоўна рэагуюць пераважна старэйшыя ўдзельнікі літаратурнага працэсу, а значыць, тыя, хто заспеў пераход аднамоў'най літаратуры да шматмоўнай. Пры гэтым новыя магчымасці ін'фармацыйнай прасторы (адкрытыя абсягі інтэрнэта, наяўнасць раз'вітай блогасферы, бóльшая колькасць папяровых выданняў) дазва'ляюць дыскутантам доўжыць дыскусію да пераможнага фіналу і на'ват пераходзіць на асобы. Але чаму тэмы дыскутавання (моўнае пы'танне і ідэалагічны складнік тэкстаў ХІХ ст.) выклікаюць настолькі асабістую рэакцыю?

20 Вінаходаў Д. Асаблівасьці літаратурнай афтальмалёгіі // ARCHE Пача'

так. 2009. №11–12 (86). C. 275. 21 Хаўстовіч М. Адказ акулісту, які ня мае ідэалягічных шораў // ARCHE

Пачатак. 2009. № 11–12 (86). C. 283.

Page 38: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

38

Накал спрэчак, вастрыня выказванняў з рызыкай незваротна сапсаваць адносіны падводзяць да думкі, што размова вядзецца не зусім пра літаратуру ХІХ ст. Пераструктураванне іерархіі беларус'кай літаратуры (прынамсі, у школьных і ўніверсітэцкіх праграмах) пацягнула за сабой іншыя пытанні: чаму іншамоўныя тэксты ХІХ ст. лічацца беларускай літаратурай, а рускамоўныя тэксты беларускіх аўтараў ХХ і ХХІ стст. маюць нізкі статус у літаратурна'крытычных і навуковых колах. Пэўная рэакцыя з боку беларускамоўных пісьмен'нікаў (напрыклад, А. Глобуса) на іншамоўную беларускую літарату'ру ХІХ ст. можа вытлумачвацца: а) пераглядам роляў рускамоўных пісьменнікаў у сучасным літаратурным працэсе; б) займаннем/вы'зваленнем месца ў навучальных праграмах па літаратуры.

Такім чынам, дыскутаванне з нагоды моўнай і ідэалагічнай пры'належнасці іншамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ ст. насамрэч можа з’яўляцца гаворкай пра сучасны літаратурны працэс. Пры гэтым ві'давочнай бачыцца няплённасць дыскусіі: паколькі кожны бок адс'тойвае не столькі сваю тэарэтычную пазіцыю, колькі абараняе ўлас'ныя інтарэсы, то малаверагодна, што ў выніку дыскусіі бакі прый'дуць да кансэнсусу.

МАСТАЦКІЯ КІРУНКІ І ПЛЫНІ Ў ЛІТАРАТУРЫ ХІХ ст. Стагоддзем рамантызму традыцыйна лічыцца ХІХ ст. Але пачатак

яго яшчэ адзначаны выразным уплывам Асветніцтва. У першай па'лове ХІХ ст. на змену класіцызму паступова прыходзіць рамантызм (найярчэйшы прадстаўнік гэтага кірунку – Адам Міцкевіч), у другой палове ХІХ ст. прысутнічае нямодны ўжо ў Еўропе і Расіі сентымен'талізм (відаць, В. Дунін'Марцінкевіч меў да яго асабістую схіль'насць), па'ранейшаму застаецца актуальным рамантызм, бо ён спа'дарожнічае працэсам нацыянальнай кансалідацыі, хіба толькі стано'віцца менш узнёслым, больш прыземленым (У. Сыракомля ці асоб'ныя моманты ў творчасці Ф. Багушэвіча), паціху адваёўвае сабе месца рэалізм (В. Каратынскі, Ф. Багушэвіч, А. Ажэшка). А з пры'чыны неабходнасці вывучаць беларускі народ з’яўляецца плынь бы'тапісання, этнаграфізму (А. Кіркор, П. Шпілеўскі).

Page 39: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

39

ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ ст.

1. 20–40'я гг. ХІХ ст. Літаратура эпохі рамантызму. Творчасць А. Міцкевіча і філаматаў. Я. Баршчэўскі. Ананімная літаратура.

2. 50–70'я гг. ХІХ ст. Фарміраванне культурных цэнтраў: Віль'ня (А. Кіркор, У. Сыракомля, В. Каратынскі, В. Дунін'Марцінке'віч), Віцебск (А. Вярыга'Дарэўскі), Мінск (В. Дунін'Марцінкевіч). Пасля паўстання 1863–1864 гг. адначасова суіснуюць ідэя заход'нерусізму і ідэя адраджэння Беларусі (Ф. Багушэвіч). Пачынаецца навуковае даследаванне беларускага фальклору. Творчасць В. Ду'ніна'Марцінкевіча, У. Сыракомлі, К. Каліноўскага, А. Кіркора, В. Каратынскага. Ананімная літаратура (паэма «Тарас на Парна'се»).

3. 80–90'я гг. ХІХ ст. Фарміраванне беларускай самасвядомасці і спробы тэарэтычнага абгрунтавання нацыянальнай ідэі. Адмаўлен'не ад ідэалізацыі сялянства, прадстаўнікі якога становяцца асноў'ным аб’ектам адлюстравання. Стаўленне да літаратурнай творчасці як да грамадзянскага абавязку. Узмацненне сатырычных тэндэнцый, жанравае ўзбагачэнне літаратуры, удасканаленне вершаскладання. Пачатак выхаду польскіх выданняў «Край», «Калоссе», «Вісла», «Жыццё». «Минский листок». «Календарь Северо'Западного края». Творчасць Ф. Багушэвіча, Э. Ажэшкі, Янкі Лучыны, В. Сулімы'Са'віча'Заблоцкага, А. Гурыновіча.

ВАЖНЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ДАТЫ ХІХ ст. 1807 г. – нарадзіўся Вінцэнт Дунін'Марцінкевіч (памёр у 1884 г.). 1809–1832 гг. – дзейнасць Віленскага ўніверсітэта. 1812 г. – вайна з Напалеонам. 1812 г. (ліпень) – загад Напалеона аб стварэнні Часовага ўрада ВКЛ. 1812 г. (снежань) – амністыя мясцовым жыхарам, якія ўдзельні'

чалі ў вайне на баку Напалеона.

Page 40: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

40

1817–1823 гг. – дзейнасць таемных таварыстваў у Віленскім універсітэце.

1830–1831 гг. – Лістападаўскае паўстанне ў Польшчы, Літве, Беларусі і Правабярэжнай Украіне.

1931 г. – курс на русіфікацыю, забарона польскай мовы ў спра'ваводстве.

1836 г. – забарона польскай мовы як прадмета ў навучальных установах, перавод адукацыі на рускую мову.

1838 г. – нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (памёр у 1864 г.) 1840 г. – нарадзіўся Францішак Багушэвіч (памёр у 1900 г.) 1851 г. – нарадзіўся Янка Лучына (памёр у 1897 г.) 1850–1870 гг. – фарміраванне асноўных цэнтраў беларускага

літаратурна'грамадскага руху (Мінск, Вільня, Віцебск). 1861 г. (19 лютага) – адмена прыгоннага права. 1863–1864 гг. – паўстанне ў Польшчы, Літве, Беларусі і Пра�

вабярэжнай Украіне (паўстанне Кастуся Каліноўскага). 1863 г. – Цыркуляр аб выдзяленні надзелаў беззямельным сялянам. 1864 г. – Палажэнне аб ільготах пры куплі зямлі ў заходніх гу'

бернях асобам рускага паходжання. 1873 г. – спыненне судовых спраў па канфіскацыі маёнткаў

удзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. 1876 г. – нарадзілася Цётка (Алаіза Пашкевіч; памерла ў 1916 г.). 1882 г. – нарадзіліся Янка Купала (памёр у 1942 г.) і Якуб Колас

(памёр у 1956 г.). 1891 г. – нарадзіўся Максім Багдановіч (памёр у 1917 г.). 1880–1890 гг. – рэакцыя царскай улады, выкліканая забойст'

вам нарадавольцамі імператара Аляксандра ІІ. Фарміраванне бела'рускай самасвядомасці і спробы тэарэтычнага абгрунтавання на'цыянальнай ідэі. Адмаўленне ад ідэалізацыі сялянства, прадстаўнікі якога становяцца асноўным аб’ектам адлюстравання. Стаўленне да літаратурнай творчасці як да грамадзянскага абавязку. Узмацненне сатырычных тэндэнцый, жанравае ўзбагачэнне літаратуры, удаска'наленне вершаскладання.

Page 41: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

41

Лекцыя 2 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 20–40�х гг. ХІХ ст.

ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ22 ПЕРАДУМОВЫ СТВАРЭННЯ ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ

Гэта было пакаленне равеснікаў Адама Міцкевіч, які нарадзіўся ў

1798 г. Польская даследчыца Аліна Віткоўска так і назвала сваю кнігу пра дзейнасць таварыства філаматаў – «Равеснікі Міцкевіча». Гэтае пакаленне зручна і паказальна было параўноўваць з яшчэ ад'ным пакаленнем юнакоў – французскім. І наша, і французскае па'каленне было сфарміравана пад уплывам і нават ідэалам Напалео'на. Французы ганарыліся сваёй нацыяй, беларуская і польская шляхта чакала і запрашала Напалеона, каб ён вызваліў іх ад Расійс'кай імперыі і падарыў незалежнасць. Але гэтаму пакаленню пры'хільнікаў Напалеона доля судзіла пабачыць і ягоны заняпад. Для маладых французаў гэта значыла канец ідэй, ідэалаў і мар. Яны праглі жыць і памерці для свайго імператара, для славы і для Айчыны, і час не прапанаваў ім новай ідэі, дзеля якой варта жыць. Гэта было пакаленне загубленае (у літаратуры, дарэчы, шмат такіх загубленых пакаленняў), расчараванае.

Для беларускіх тэрыторый усё было не так фатальна. Ну, не ат'рымалася з Напалеонам, але ёсць іншая аб’яднаўчая ідэя – справа незалежнасці Айчыны. Ёсць за што змагацца! Іншая справа, што напалеонаўскія войны забралі маладыя гады папярэдняга пакален'ня, якія не паспелі атрымаць адукацыю, а яна мела тады неверагод'нае значэнне і карысталася шалёным поспехам («хаця б ацерціся аб муры ўніверсітэта», казалі іх сучаснікі). І равеснікі Міцкевіча ды і ён сам селі за парты з дарослымі мужчынамі, якія і порах нюхалі, і во'рагаў забівалі, і, шчыра кажучы, мелі іншыя зацікаўленні, акрамя вучобы.

Яны заспяваюць сацыяльны зрух: паціху мяняецца структура грамадства, і калі бацькі выслужываліся, то сыны вучыліся. Гэтае

22 Witkowska A. Rуwieśnicy Mickiewicza. W'wa, 1998.

Page 42: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

42

пакаленне было з’яднанае паходжаннем (дробная беднаватая шлях'та), падабенствам пачатковай адукацыі, хатнімі традыцыямі. Яны былі аднолькавыя. І пры гэтым яны былі снобамі. Яны верылі ў ро'зум. Уся Еўропа ўжо рамантычна зачытвалася Шылерам і Гётэ. А яны чыталі Вальтэра і верылі ў прагрэс і самаўдасканаленне, у са'цыяльную роўнасць. І схіляліся не перад тытуламі, а перад розумам. Яны заспяваюць не толькі сацыяльны зрух, але і пералом эпох: эпо'ха Асветніцтва і эпоха рамантызму.

Такім чынам, іх сфарміравалі дзве гістарычныя з’явы: 1) параза Напалеона; 2) знаходжанне Беларусі пад уладай Расійскай імперыі. Яны адчувалі неверагодную крыўду з прычыны адсутнасці ўлас'

най дзяржаўнасці. І Канстытуцыя 3 мая (Рэчы Паспалітай) у свядо'масці Адама Міцкевіча мела значэнне нашмат большае, чым яна ме'ла ў гісторыі, бо была для паэта і для яго пакалення менавіта ўва'сабленнем уласнай дзяржаўнасці. Гэта была першая генерацыя з часоў страты незалежнасці Рэчы Паспалітай, якая абрала для сябе ідэю ахвярнасці дзеля Радзімы.

Тут дарэчы будзе фраза Юльяна Нямцэвіча: «Знішчальнікі свету могуць губіць народы, забіраць і вынішчаць тыя кнігі, дзе запісаны шчасце і гора чалавечага племені, але не заглушаць ніколі ў вуснах маці тых песень, якімі яны нагадваюць дзецям, што тыя мелі айчы'ну».

Пакаленне равеснікаў Міцкевіча было першым, якое магло выр'вацца з'пад улады бацькоў. Асудзіць іх. Гэта не была шараговая праблема бацькоў і дзяцей, якую перажывае кожнае пакаленне. Знікла Рэч Паспалітая. Яны нарадзіліся не ў сваёй дзяржаве. І дзеці маглі кінуць бацькам папрок: «Чаму вы так гаспадарылі, што стра'цілі для нас дзяржаву?» Бацькі ў такой сітуацыі пазбаўляліся аўта'рытэту. Па вялікім рахунку, гэтую пазіцыю моладзі можна было праігнараваць, але старэйшыя падкрэслена заўважылі яе.

Некаторыя даследчыкі нават Лістападаўскае паўстанне 1830–1831 гг. выводзяць з гэтага зацягнутага, неперажытага, нявычарпа'нага канфлікту бацькоў і дзяцей. Але гэта было больш актуальна для варшаўскай, польскай моладзі. Беларуская, ліцьвінская не хацела – спачатку – перарабіць свет. Яны хацелі паказаць узор. У гэтым

Page 43: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

43

пакаленні ўпершыню выявілася неверагодная вера ва ўласную маладосць, у свае творчыя магчымасці, якая была пераплецена з моцным адчуваннем адказнасці за самыя важныя рэчы – за сябе, за навуку, за айчыну ўрэшце. Адчуванне сілы і энтузіазму.

ВІЛЕНСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ Калі Адам Міцкевіч, Ян Чачот ці Тамаш Зан запісваліся ва ўні'

версітэт, яны ведалі, што яны бедныя, яны мусяць займець прафе'сію, якая будзе ўтрымліваць іх і іхнія сем’і, таму гады вучобы ва ўні'версітэце хацелі правесці з максімальнай карысцю. А іх атачылі «ўдзельнікі вайны 1812 года». У той час, у 1815 г., калі будучым фі'ламатам было па 17 гадоў, нават некалькі гадоў, здавалася б, мала'заўважнай, біялагічнай розніцы давалі значную розніцу ў светапог'лядзе. Гэты фактар таксама паўплываў на тое, каб яны адчулі сябе асобным пакаленнем. Першым пакаленнем у беларускай літара'туры.

Яны напраўду адрозніваліся. Яны, вельмі працавітыя, лічылі на'вуку галоўнай справай, у іх быў вельмі просты лад жыцця (магчыма, за гэтай фармулёўкай хавалася няведанне ці непрытрымліванне этыкету). Іх пачалі лічыць асобным тыпам студэнта, адрознівалі са'цыялагічна, называлі іх педантамі, імі захапляліся і з іх смяяліся. У мемуарах выпускнікоў Віленскага ўніверсітэта згадвалі так: «З Віленскага ўніверсітэта выходзілі ў свет вучоныя бэйбусы, нязграб'ныя недарэкі, якія не ведалі, як стаць, як сесці, як адказаць даме, куды падзець няшчасныя і гэтым разам абсалютна непатрэбныя ру'кі. Але за тое гэтыя недарэкі маглі адразу ж развязаць любое матэ'матычнае заданне, вытлумачыць пастулаты рымскага права, адка'ментаваць Арыстоцеля, паспрачацца са Спінозам, Лейбніцам ці Ло'кам на тэалагічныя ці маральна'філасофскія тэмы» (С. Мараўскі).

Супрацьлегласцю для віленскіх педантаў былі крамяньчане. Пе'дантам'худапахолкам супрацьпастаўляліся сыны заможнай валын'скай шляхты, якіх вучылі выкшталцоным манерам, вучылі танчыць. Светапоглядны канфлікт быў навідавоку.

Page 44: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

44

Віленскі ўніверсітэт у параўнанні з іншымі еўрапейскімі ўніверсі'тэтамі з’яўляўся ў той час нешараговай навучальнай установай. Ся'род яго выкладчыкаў былі тыя, хто значна паўплываў на новае пака'ленне студэнтаў. Яна Снядэцкага, навукоўца еўрапейскага ўзроўню, у правінцыйны ўніверсітэт заманілі новай абсерваторыяй, прапа'навалі быць рэктарам. Ён сышоў з гэтай пасады акурат перад па'ступленнем будучых філаматаў, але заставаўся выкладаць, і ўплыў ягонай асобы быў надзвычайны. За час вучобы Адама Міцкевіча ў Віленскім універсітэце рэктарамі былі Іван (Андрэй) Лабенвейн і Сымон Малеўскі.

З 1815 па 1818 г. ва ўніверсітэце выкладаў гісторыю Іяхім Ляле'вель, да яго працаўладкавання ў навучальнай установе быў вялікі перапынак у выкладанні гісторыі. Леан Бароўскі выкладаў у Вілен'скім універсітэце рыторыку, паэзію, філасофскую граматыку. Эрнст Годфрыд Гродэк быў прафесарам філалогіі і выкладаў старажытна'грэцкую і лацінскую мовы, антычную літаратуру, а з 1804 г. загад'ваў бібліятэкай універсітэта, у якой з 1815 г. сталі выдаваць кнігі на дом (да таго ён быў выхавацелем князя Адама Чартарыйскага, які потым стаў куратарам Віленскай адукацыйнай акругі).

РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ МОЛАДЗЕВАЯ: ІДЭЯ І ІДЭАЛ Але вернемся да перадумоў стварэння таварыства філаматаў.

Зразумела, ідэалагічныя моманты, звязаныя з Напалеонам альбо стратай незалежнасці Рэчы Паспалітай, мелі значэнне, але як сту'дэнты прыйшлі да формы таемнага таварыства?

Справа ў тым, што на 1815 год прыпадае хваля адраджэння ма'сонства на тэрыторыі Беларусі. У першай чвэрці ХІХ ст. існавала каля 16 масонскіх лож і каля тысячы ўдзельнікаў23. Масонамі былі ўплывовыя жыхары Навагрудка, дзе А. Міцкевіч і Я. Чачот скончылі калегіум, масонамі былі многія выкладчыкі. Таму верагодна, што форма таварыства была падказана рэаліямі таго часу.

23 Швед В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII – першая

чвэрць ХІХ ст.): бібліягр. Слоўнік. Гродна : ГрДУ, 2007. 275 с.

Page 45: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

45

І вельмі адукаваная і высокамаральная моладзь (пасля школы яны маглі свабодна перакладаць Цыцэрона і мелі высокі ўзровень этычных перакананняў: цнота, дабро, альтруізм шмат значылі для іх) сышла ў духоўныя сутарэнні. Утварыўшы ў 1817 г. таварыства філаматаў, яны завяршылі адасабленне свайго пакалення.

Калі яны прыязджалі на вучобу ў Вільню са сваіх зацішных пад'воркаў, то сутыкаліся тут з нечуванымі раней праблемамі, якія скла'дана было перажыць самастойна. Спачатку групаваліся паводле месца жыхарства – калі з аднае школы, з аднаго павета. Але ў таварыстве філаматаў упершыню пануюць іншыя прынцыпы адбору сяброў – паводле інтэлектуальных якасцей. Будучых філаматаў ха'рактарызавала: 1) развітае ўсведамленне адасобленасці свайго па'калення; 2) маральна'філасофская праблематыка сяброўства (як найбольш каштоўная падстава для аб’яднання людзей); 3) утылітар'ныя прычыны (дапамога пры сумесным існаванні). Спачатку яны планавалі толькі ўзаемную дапамогу ў вучобе, але чамусьці ўжо ад пачатку дбалі пра таямнічасць. І яна ўтварылася, іх сапраўдная айчына – Рэч Паспалітая Моладзевая.

Гэта была ўтопія, якая мела гістарычныя падставы: філаматы ха'целі пакаштаваць смаку той стравы, якой ніколі не мелі: іх атачалі роднае грамадства (абыякавае, вычарпанае) і чужая дзяржава (дэс'патычная, варожая). Калі героі Байрана ад такога грамадства адва'рочваліся з пагардай, то для філаматаў адварочванне ад наяўнага грамадства скончылася спробай стварыць ідэальнае грамадства.

Іх «дзяржава сяброў» апынулася дастаткова моцнай, каб функ'цыянаваць, але яна не вытрымлівала найдрабнейшага сутыкнення з рэчаіснасцю. Калі б яны паставіліся да свайго таемнага таварыства як да гульні, гэта быў бы адзін з мілых эпізодаў іх маладосці. Але так не атрымалася, усё было занадта сур’ёзна, яны падышлі да справы вельмі грунтоўна. І адным з іх памкненняў было жаданне стварыць супольнасць людзей, адноўленых маральна. У тыя часы, зрэшты, як гэта бывае заўсёды, старэйшыя людзі казалі, што моладзь нясцерп'ная, нявыхаваная, безнадзейная. Але гэта было дакладна не пра фі'ламатаў. Іншая справа, што яны шукалі той узор, на які маглі б арыентавацца. І яны знайшлі! Імі сталі «даўнія палякі». Прыдума'ныя ідэалы: адкрытыя, шчырыя, высакародныя, ахвярныя. Але такі

Page 46: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

46

ідэал не зусім пасаваў рамантычнай моладзі, таму мяняўся праз увесь час існавання таварыства філаматаў.

Яны былі настроены на тое, што «чым болей маюць усе, тым болей мае кожны з нас». І дзяліліся ўсім, нават падрабязнасцямі асабістага жыцця. І таму, калі Адам Міцкевіч улез у забароненыя рамантычныя стасункі ў Коўне і напісаў лісты сябрам са скаргай на сітуацыю, у якой апынуўся, то старшыня таварыства Юзэф Яжоўскі не падтрымаў яго маральна, а – наадварот – паставіўся да яго пры'год з пагардай. Бо ідэал – гэта цярплівасць, гераізм у неспрыяль'ных умовах. Ідэалы – гэта цудоўна, але пры сутыкненні з жыццём яны разбураюцца. А Міцкевіч першы пакінуў таварыства філаматаў, калі з’ехаў выкладаць у Коўна. А як злучыць філамацкія ідэалы з безнадзейнасцю літоўскай правінцыі? Яжоўскі суцяшаў: «Пацерпім, Адаме, пацерпім. Старажытныя цярпелі, нават выбітныя».

НОРАВЫ Ў ТАВАРЫСТВЕ ФІЛАМАТАЎ

Старшыня таварыства Юзэф Яжоўскі занадта ўзмацняў суро'васць філамацкага жыцця. Сам ён быў аскетам, пурытанінам, зда'роўе меў слабое, несімпатычны з твару, бледны, худы, вядома, сяб'ры'студэнты'медыкі нават прапанавалі яму дыету з кашкі і малачка. Ён быў фанатычным прыхільнікам сяброўства, у таварыстве сяброў'ства для ўсіх мела надзвычайнае значэнне, але для Яжоўскага, у якога не было асабістага жыцця, асабліва. Для яго таварыства фі'ламатаў было домам, а сябры – сям’ёй. Яму было вельмі ўтульна ў атачэнні сяброў па таварыстве філаматаў, яму лёгка было прытрым'лівацца гэтых правільных нораваў, ён прысвяціў сябе іншым, а таму быў неталерантны і бязлітасны. Ён не мог уявіць, што некага трэба прымушаць пісаць ці займацца навукай, што на пасяджэнні тава'рыства трэба завабліваць, напрыклад, гарбатай. Ён сапраўды адпа'вядаў ідэалам таварыства, але ўсе тэзісы пра высокую маральнасць філаматаў датычаць таго ідэалу, да якога яны імкнуліся. Імкнуліся! Але не значыць, што ў іх атрымлівалася такімі быць. Усе, акрамя Яжоўскага, пакутавалі ці радаваліся са звычайных чалавечых радас'цей (здараліся і любоўныя авантуры, хлопцы жыва цікавіліся гэтым бокам жыцця).

Page 47: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

47

Яны з павагай ставіліся адно да аднаго, звярталіся адзін да аднаго «шаноўны пан», насілі чорнае адзенне (фрак, камізэлька, хустачка на шыю, штаны, боты без кутасоў), чорнае ці то з прычыны пада'бенства да адзення масонаў, ці то з утылітарных прычын.

Дазвалялася і прыемнае баўленне часу: імяніны, маёўкі, на якіх гулялі ў мяч, пілі малако, пісалі вершыкі і песні. І маральныя паву'чанні… Былі таксама бойкі на кіях ці бітвы шышкамі (гэта была не проста забава, а рэкамендацыя Камісіі народнай адукацыі). Пет'рашкевіч напісаў, што ў яго ваколіцах шышкі лепшыя, бо цяжэй'шыя, а таму супраць ветру не так далёка ляцяць. Гэтая цытата з пе'рапіскі мела парадаксальны лёс: разглядалася як прыклад зашыф'раванай карэспандэнцыі філаматаў.

Сяброўства – адна з галоўных дыскусійных тэм сярод філаматаў. Сябар – гэта другое «я». У асяродку філаматаў культываваўся альтруізм. Сяброўства прызнавалі вышэй за каханне (зрэшты, гэта было модна, гэта быў ідэал тых часоў у літаратуры). Сяброўства – не карыслівае, цярплівае, вернае, дабрачыннае, мудрае, паважнае, набожнае пачуццё. Сяброўства супрацьпастаўлялася каханню і страсці. У літаратуры таго часу быў модны сюжэт – любоўны трох'кутнік, дзе ніколі страсць не зашкодзіць сяброўству. Для Чачота сяброўства – гэта адносіны добрага чалавека з добрым. Ён не хацеў мець ад сяброў таямніц. І таму крыўдаваў на Міцкевіча, пакуль не зразумеў, што ў таго іншыя погляды на сяброўства. Для Міцкевіча каханне стала адной з найвышэйшых вартасцей, пазарацыянальных пачуццяў, амаль культам.

Больш за тое, Міцкевічу стала цесна ў колах таварыства філама'таў, ён адмаўляў ідэалы сяброўства, нават здзекліва пісаў пра гэта ў лістах. Але ўрэшце ўсё скончылася само, калі перад сябрамі тава'рыства паўстала неабходнасць зарабляць грошы, клапаціцца пра сем’і, калі з’явіліся ўласныя інтарэсы. Наступны раз яны адчулі сябе сям’ёй падчас палітычнага працэсу.

ПОЛЬСКІ ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ І ЯГО БЕЛАРУСКАЯ ВЕРСІЯ Філаматы – сучаснікі агульнапольскага руху, звязанага з ад$

крыццём гістарычнага мінулага; рабіліся крокі да разумення гісто'рыі і спроб яе навуковай інтэрпрэтацыі. Яны разважаюць пра

Page 48: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

48

развіццё, прагрэс, гістарычную неабходнасць. І наведваюць лекцыі Іяхіма Лялевеля.

У Еўропе традыцыяналізм – рэакцыя на Асветніцтва, якое веры'ла ў прагрэс. На тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай да традыцыяна'лізму падштурхнулі яе раздзелы, бо быў гвалтоўна перапынены гіс'тарычны ход жыцця народу і дзяржавы. Раздзелы абудзілі ў былых грамадзян Рэчы Паспалітай успаміны пра «даўнюю» айчыну і пра мову. З гэтага часу на колішніх тэрыторыях Рэчы Паспалітай пануе культ мінулага. Такім чынам, праз традыцыяналізм выяўлялася імкненне народаў да асобнасці, адчуванне адрознасці. Лічыцца, што адзіная крыніца пазнання – традыцыя, бо пазнаваўчыя здольнасці чалавека слабыя. Галоўнай праблемай стала выпрацоўванне духоўных форм існавання народу, які быў пазбаўлены ўлас!най дзяржаўнасці. Традыцыяналізм вызначыў стыль мыслення, ідэйную і літаратурную праблематыку першага дваццацігоддзя ХІХ ст.

Цыкл развіцця краіны ўяўляўся скончаным, а завершаныя пра'цэсы лягчэй вывучаць. І распачалася цэлая эпоха захаплення міну'лым Рэчы Паспалітай, якую цяпер называлі «дзяржавай святых і рыцараў». Ніхто не дбаў пра гістарычную праўду, казалі пра злых і зайздросных суседзяў, пра тое, што Рэч Паспалітая загінула праз тое, што была занадта добрай, ідэальнай краінай, пра збыткоўнасць вартасцей (nadmiar cnot), пра часовы трыумф ліха над дабром.

Традыцыяналізм не мог даць адэкватнай ацэнкі: толькі чорнае і белае, добрае і ліхое. Лялевель прапанаваў новы шлях: адначасова і абарона народу перад прысудам мацнейшых краін, і крытычнае асэнсаванне гістарычных падзей. Лялевель стаў выкладаць гісто'рыю ў Віленскім універсітэце праз значны адцінак часу пасля таго, як сышоў на пенсію яго папярэднік Томаш Гусарэўскі. Лялевель выкладаў агульную гісторыю. І для студэнтаў яго лекцыі былі найвялікшым інтэлектуальным перажываннем маладосці. Ён стаў «скульптарам іх маладосці», іх мыслення.

Натуральна, былі і іншыя спосабы асэнсаваць гісторыю. На'прыклад, пра «Спевы гістарычныя» Ю. Нямцэвіча, якія здзейснілі агромністы ўплыў на эпоху (да прыкладу, Ян Чачот пераймаў такі творчы прыём). Але ўявіце толькі: вершы – як спосаб выкладання гісторыі. Якая ўжо тут аб’ектыўнасць…

Page 49: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

49

Такім чынам, адзінае, што злучала гісторыю і актуальнае існа'ванне народаў, – мова, якая бачылася як шанс захавацца. Для тава'рыства філаматаў гэта стала прыладай патрыятычнай агітацыі. Яны цікавіліся слоўцамі'архаізмамі, сталі насіць вусы (калі кіраўніцтва даведалася пра прычыны гэтай моды, то вусы забаранілі). У пошу'ках даўніны інтэлектуалы ХІХ ст. сягнулі ў фальклор. Гэта сапраўды быў час экзальтацыі ад збірання фальклору. Мы з вамі памятаем пра прэстыжнасць польскай мовы, мы разумеем, што інтэлектуалы на тэрыторыі Беларусі ўпадаюць у традыцыяналізм услед за сваімі польскімі калегамі, але наступствы проста чароўныя для беларуш'чыны. Бо калі традыцыяналісты з'пад Варшавы звярталіся да фаль'клору, і іх фальклор быў на польскай мове. А звяртаюцца да фальк'лору выхадцы з Наваградчыны… І што? Іх фальклор – на беларус'кай мове.

Зрэшты, фальклор яны ведалі з дому, ахвотна размаўлялі па'бе'ларуску міжсобку. Але не яны першыя слухалі народныя песенькі. Вось толькі да гэтага пакалення ніхто не прыходзіў у захапленне ад фальклору, толькі ў іх час народнасць стала літаратурным адкрыц'цём. Як увасабленне народнасці, як найдаўнейшы тып паэзіі бачыў'ся жанр балады. З’яўляецца мода на архаічнасць і народную праста'ту. Акрамя фальклору, вядома, былі і літаратурныя ўплывы (Шы'лер, Гётэ, Байран). Але фальклор займаў асаблівае месца. Аказала'ся, каб сталі падабацца народныя спевы, казкі і іншыя фальклорныя тэксты, трэба проста змяніць крытэрыі. Галоўныя тэмы ў літарату'ры таго часу тыя ж, што і ў фальклоры: каханне, здрада, вернасць, крыўда.

Творы на народныя сюжэты паўтараюцца ў творчасці філаматаў, таму ствараецца ўражанне, што яны пісаліся як для спаборніцтва. І толькі Міцкевіч з усіх уздымаўся найвышэй, бо яго не цікавіла да'кладнасць адлюстравання фальклору ў творчасці, ён не лічыў неаб'ходным выконваць, так бы мовіць, папулярызатарскія паслугі і да'зваляў сабе трансфармаваць сюжэты, прыдумляць, выдумляць, да'працоўваць фальклор, што некаторым яго сучаснікам здавалася блюзнерствам, а ўрэшце аказалася плённай літаратурнай стратэ'гіяй.

Page 50: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

50

ГІСТОРЫЯ ТАЕМНЫХ ТАВАРЫСТВАЎ У ВІЛЕНСКІМ УНІВЕРСІТЭЦЕ

1. Восень 1817 г. – лета 1819 г. – ствараецца рэспубліка ма'

ладых, Рэч Паспалітая Моладзевая, усе адчуваюць сябе так, нібыта знаходзяцца на выспе сяброўства.

Першым выпрабаваннем становіцца ад’езд Адама Міцкевіча ў Коўна, усе ўспрымалі гэта як філамацкую місію, усе сябры шчыра цікавіліся яго справамі. А там глухое мястэчка і чужыя людзі, у ма'ладога настаўніка непаразуменне з вучнямі. «Калі яшчэ на год тут застануся, можна спяваць мне «вечны спакой», –пісаў Міцкевіч сябрам. У яго пачынаецца дэпрэсія. Насамрэч усё не было так фа'тальна, проста рэчаіснасць не адпавядала марам хлопца. Падобнае пасля здаралася ў жыццях многіх іншых сяброў таварыства філа'матаў.

Філамацкае адзінства магло б быць своеасаблівай пераходнай формай існавання моладзі, угрунтаванай на агульнасці студэнцкага жыцця. Тады яно было б як сотні іншых моладзевых таварыстваў.

2. Май 1820 г. – Тамаш Зан, мараліст з пачуццём гумару, аб’'яднаў дыдактыку і забаву ды стварыў Таварыства сяброў карыснай забавы. Прамяністыя прыцягнулі ўвагу ўсёй культурнай Вільні. Зан стаў кумірам моладзі, чвэрць студэнтаў удзельнічала ў маёўках Зана. Рада ўніверсітэта, паглядзеўшы на бяскрыўдны характар таварыст'ва, станоўча да яго паставілася. Меліся там і свае традыцыі. Гэта была вялікая аўдыторыя маладых людзей, наэлектрызаваных, гато'вых выканаць любы загад Зана. А Зан нічога не загадваў, нічога не прапаноўваў. Навука і забава! Вучыцеся і баўцеся!

Падрыхтаванасць аўдыторыі ацаніў палітычны правакатар Кса'веры Агіньскі, які паспрабаваў уцягнуць моладзь у палітычныя справы. Гэта быў зусім непрымальны шлях для філаматаў (якія былі ядром усіх таемных таварыстваў у Віленскім універсітэце, але таем'ным, сакрэтным ядром), бо на той момант яны дбалі выключна пра маральнае ўдасканаленне. То бок сабраць, з’яднаць моладзь яны маглі, а вось прапанаваць ім па аб’ектыўных прычынах нешта, акра'мя маёвак і піцця малачка, не маглі. Умяшальніцтва Агіньскага спа'лохала філаматаў. Стала ясна, калі яны хочуць захоўваць філамац'

Page 51: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

51

кія ідэалы, то гэта не можа быць масавае аб’яднанне. Тым часам Агіньскі з’ехаў, а ўлады забаранілі прамяністых, бо біскуп Кундзіч западозрыў, што яны рэлігійная секта (прамяністыя, як промні сон'ца, ушаноўваюць культ сонца?).

3. Восень 1820 г. – стварэнне таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці). Але тая ж невырашальная праблема – немагчы'масць практычнай рэалізацыі прынятых ідэалаў.

4. Восень 1821 г. – ліквідацыя таварыства філаматаў з надзеяй на аднаўленне. Адам Міцкевіч прапанаваў стварыць сапраўдную секту, нешта кшталту рэлігійнага ордэна, каб кожны слухаўся зага'даў, калі трэба – нёс асвету, трэба – змагаўся за вызваленне айчы'ны. Але яго ідэю не падтрымалі.

Першым западозрыў, што таямнічыя таварыствы не зніклі, князь Адам Чартарыйскі, куратар віленскай адукацыйнай акругі. Прызна'чыў унутранае следства, дбаючы, каб інфармацыя не дайшла да ра'сійскіх уладаў.

Т. Зан сам прызнаўся рэктару ў наяўнасці таемнага таварыства з надзеяй уратаваць таварыства філарэтаў, але справа была занадта сур’ёзная, каб да моладзі паставіліся з разуменнем. Кіраўніцтва па'трабавала выдаць архівы, Зан гэтага рабіць, натуральна, не хацеў. Быў знойдзены кампраміс – паперы спалілі. Здавалася, інцыдэнт вычарпаны.

Але калі восенню 1823 г. студэнты вярнуліся з канікул з надзеяй стварыць новыя таварыствы, у Вільню ўжо прыехаў сенатар Міка'лай Навасільцаў, ён быў вачыма і вушамі Аляксандра І, хабарнікам і распуснікам, звышшпіёнам. У маладосці Навасільцаў сам удзельні'чаў у таемных таварыствах, таму цудоўна ведаў усе канспірацыйныя захады. Нічога асабістага не меў супраць філарэтаў, але мусіў рас'следаваць іх справу, каб не выпасці з царскай ласкі. А да таго ж ён, як чалавек, які знаходзіў спосабы злоўжываць пасадай, ведаў, што няма лепшага спосабу зарабіць, чым палітычныя працэсы. А таму ў хуткім часе шараговых удзельнікаў таварыства філарэтаў заможныя бацькі выкупалі за вялікія грошы. Мікалай Навасільцаў зрабіў кар’еру – пасунуў Адама Чартарыйскага з пасады куратара вілен'скай навучальнай акругі і займеў магчымасць карыстацца касай уні'версітэта для сваіх прыватных патрэб. Рэктарам стаў Вацлаў (Вен'цаслаў) Пелікан.

Page 52: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

52

Фактычна справа пачалася з двух выпадкаў. Спачатку ў вілен'скай гімназіі (не блытаць з універсітэтам) на дошцы з’явіўся краса'моўны надпіс: «Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая». Мелася на ўвазе канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г. Надпіс сведчыў пра настроі, якія панавалі сярод гімназістаў. Другім выпадкам стала недарэч'насць з Юзэфам Масальскім, які паведаміў уладам, што ў яго ёсць інфармацыя для вялікага князя. Хлопца адвезлі ў Варшаву, дзе ён перад вачыма вялікага князя, брата імператара, сказаў, што пажар'таваў. Улады такое тлумачэнне не прынялі, і на кватэры Масальска'га і яго суседзяў пачаліся ператрусы. Былі знойдзены кампрамета'цыйныя паперы ў Яна Янкоўскага, сярод іншага – антыўрадавыя вершы і архіў Свіслацкага таварыства філарэтаў.

Калі справа распачалася, то ўдзельнікі таемных таварыстваў Ві'ленскага ўніверсітэта проста сядзелі і чакалі, калі за імі прыйдуць. Некаторыя здаваліся самі. У гэты час думка пра тое, што можна жыць нелегальна, яшчэ не прыходзіла да галавы. Але пры такой сваёй далікатнасці яны не выдалі нічога з таго, што не пацвярджала'ся паперамі.

Філарэты сядзелі ў кляштарах, не турмах, была магчымасць пад'купіць жандараў, і тыя дазвалялі збірацца разам, а таму паспелі ўзгадніць сведчанні, выпрацаваць агульную версію таго, што адбы'валася ў Віленскім універсітэце. Усю віну на сябе ўзяў Тамаш Зан. Сваімі сведчаннямі філарэты ўратоўвалі Міцкевіча, кажучы, што ён выпадкова трапіў. Улады ведалі толькі пра афіцыйных прамяністых і таварыства філарэтаў. Пра філаматаў нічога не было вядома. Той жа Янкоўскі, з чыйго архіва ўсё распачалося, пра філаматаў не ве'даў, а таму распавесці не мог. Зрэшты, падчас следства нікога не бі'лі, не выцягвалі прызнанні гвалтам.

Усё разбурылася з'за дробязі. Улады вылавілі за мяжой Фран'цішка Малеўскага, якога сябры не паспелі папярэдзіць пра тое, што філаматы па'ранейшаму застаюцца таямніцай. Малеўскі ж быў пе'ракананы, што ўлады ўсё ведаюць... Гэтая дробязь фатальным чы'нам паўплывала на жыццё Адама Міцкевіча.

Ну вось і надышоў той момант, калі яны мусілі прынесці сябе ў ахвяру, пацярпець. Але яны ведалі, што ахвяра іх – аптымістычная, бо нейкаму з наступных пакаленняў палякаў'ліцьвінаў прынясуць

Page 53: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

53

яны незалежнасць: «Калі ідзе гаворка пра спаленне вязніцы, не кожны можа ведаць пра час падпалу, не кожны можа несці паходню, але няхай адны прыносяць дровы, другія павялічваюць мітусню, ін'шыя выбіваюць краты для вызвалення зняволеных, урэшце прыйдзе і той, хто падпаліць» (Петрашкевіч).

У верасні 1824 г. яны атрымалі свой вырак, ва ўзросце 24–25 га'доў былі выкінутыя з жыцця, у большасці сваёй страцілі кар’ерныя перспектывы. Атрымалі, як здавалася, занадта жорсткае пакаранне. Чаму менавіта такое? У пакарання было тры мэты. Першая – для запалохвання іншых; другая – для знішчэння беларускага нацыяна'льнага руху (выкінуць з важнейшых грамадскіх працэсаў самых актыўных яго ўдзельнікаў – і што застанецца?); і, магчыма, трэцяя – для, так бы мовіць, інтэлектуальнай эксплуатацыі. У 1855–1860 гг. Юзэф Кавалеўскі стаў рэктарам Казанскага ўніверсітэта (ён быў чалавек эпохі Асветніцтва, для яго галоўнае было сеяць асвету, неістотна, у якой краіне і на якой мове), астатнія філаматы і філарэты адпрэчылі думку прыжыцца ў Расіі і зрабіць там кар’еру. Тамаш Зан стаў географам у Арэнбургу (праўда, ён улягаў у рэлігій'ны містыцызм, зацыкліўся на сваёй, зрэшты, сапраўды нешчаслі'вай, долі, параўноўваў сябе з Ісусам Хрыстом, які таксама пацярпеў за чужыя грахі). Навуковую кар’еру, праўда, не ў Расіі, зрабіў і Ігнат Дамейка, які стаў вядомым навукоўцам, а потым – рэктарам універ'сітэта ў Сант’яга (Чылі).

Вярталіся некаторыя праз шмат дзесяцігоддзяў. Тамаш Зан позна ажаніўся, толькі па вяртанні на радзіму, займеў шмат дзяцей, памёр у беднасці. Ян Чачот шкадаваў пра свой удзел у таемных та'варыствах, шкадаваў, што мусіць пакінуць бацькоў, каханне не склалася, хацеў проста вярнуцца дадому, без жадання працягваць грамадскую дзейнасць, займаўся зборам фальклору і не лез у палі'тыку. Ануфры Петрашкевіч прыехаў на радзіму паміраць. Многія ж памерлі ў выгнанні. Адам Міцкевіч таксама больш ніколі не быў на радзіме. Сябры таварыстваў філаматаў і філарэтаў перапісваліся, але ніколі больш не змаглі сустрэцца поўным складам.

Яны мала што паспелі зрабіць у маладыя гады (у таемных тава'рыствах за небяспечнымі думкамі не ішлі небяспечныя дзеянні, пака'ранне ў нейкім сэнсе атрымалася прэвентыўным), а той час, што мог бы прынесці найбольш плёну, колішнія студэнты Віленскага ўнівер'

Page 54: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

54

сітэта правялі ў высылцы, разумеючы, што таленты іх і розумы марна прынесены ў ахвяру. Міцкевіч пісаў: «Справа філаматаў – гэта не справа ўчынку і яго ацэнкі, гэта драма пакуты і ахвяры».

Ян Чачот (1796–1847)

Нарадзіўся ў беднай шляхецкай сям’і на Наваградчыне на Яна Купалу, таму атрымаў такое імя. Ахрышчаны быў двойчы – па ката'ліцкім і па ўніяцкім абрадзе, верагодна, з прычыны слабасці зда'роўя. Пачатковую адукацыю Чачот атрымаў у Наваградскай даміні'канскай школе, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Ігнат Дамейка ўспамінаў: «Нізкі, круглатвары, як паблажлівы да ўсіх, так патрабавальны да сябе і да Адама, ён быў сапраўдным ува'сабленнем чуласці і любові да бліжняга».

У 1815 г. сябры разам выпраўляюцца ў Вільню, але Чачоту не пашэнціла, і студэнтам ён змог стаць толькі ў 1816 г., паступіўшы на факультэт маральных і палітычных навук. Паралельна ён працуе ў Радзівілаўскай Масе (камісіі па разборы архіваў нясвіжскіх Радзіві'лаў пасля смерці апошняга нашчадка). У 1817 г. далучыўся да філаматаў і нават кіраваў літаратурнай секцыяй.

На сённяшні момант лічыцца, што літаратурную дзейнасць Чачот распачаў у 1818 г., і пачатак гэты быў шчыльна звязаны з таварыст'вам філаматаў. На кожнае святкаванне ці іншую ўрачыстасць Чачот пісаў вершы («Яжовыя імяніны», «На прыезд Адама Міцкевіча») і песні, часам выкарыстоўваючы гатовыя мелодыі народных песень. Напрыклад, вельмі папулярнай сярод моладзі была песня «Што ста'рыя за вар’яты»:

Што старыя за вар’яты: Мелюць без прычыны, Быццам час свой марна трацім Мы каля дзяўчыны. <...> Дык мяліце ж без прычыны Вы, старыя людзі, Вас паслухаем тады мы, Як дзядамі будзем!

Page 55: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

55

Шмат песень пра каханне, напісаных Чачотам, прысвечаны Зосі Малеўскай, дачцэ тагачаснага рэктара Віленскага ўніверсітэта і сястры сябра'філамата Францішка Малеўскага. Калі сустрэчы фі'ламатаў адбываліся ў Малеўскіх, то Зося выконвала гэтыя песні пад фартэпіяна. Між тым Чачотава каханне засталося тут без узаемнас'ці, але падрыхтаваны ім зборнік песень меў тры часткі: «Песні Яна, спяваныя для Зосі»; «Зосіны песні, прыстасаваныя да народных вясковых песняў, з музыкай»; «Элегіі». Усе творы Чачота віленска'га перыяду былі разлічаны на выкананне ў музычным суправаджэн'ні, больш за тое, яны былі фактычна гатовы да інсцэнізацыі (на'прыклад, Чачот напісаў лібрэта оперы «Малгажата з Зэмбаціна»).

Прыблізна ў 1819 г. Чачот звяртаецца ў творчасці да беларускай мовы (магчыма, былі і ранейшыя спробы, але яны не захаваліся ці яшчэ не адшуканы), напрыклад, «Ды пакіньце горла драць». У гэ'тых тэкстах Чачот натхняўся беларускім фальклорам, і ўласныя рад'кі адпавядалі народным па лаканічнасці выяўленчых сродкаў, па ўжыванні памяншальна'ласкальных слоў, ужываліся паўторы, пры'ём паралелізму (калі настрой ці дзеянні героя супастаўляюцца з дзе'яннямі ці станамі прыродных аб’ектаў). Магчыма, менавіта Чачот завёў сярод філаматаў літаратурную моду на фальклор, хоць, як мы з вамі ведаем, для звароту да фальклору ў ХІХ ст. былі і больш аб’'ектыўныя перадумовы. Чачот, выкарыстоўваючы фальклорныя сю'жэты ў сваіх творах, старанна захоўваў іх (чаго не было, напрыклад, у творчасці Міцкевіча). Да таго ж Чачот у адпаведнасці са сваімі ас'ветніцкімі перакананнямі меў схільнасць завяршаць творы дыдак'тычнымі падсумаваннямі, якія ў многіх выпадках пагаршалі эстэтыч'ную якасць.

Захавалася восем польскамоўных балад Чачота, напісаных на сюжэты вядомых беларускіх народных паданняў (напрыклад, «Бе'кеш», «Наваградскі замак», «Калдычэўскі шчупак»). У гэтых тво'рах не заўсёды вытрыманы жанравыя прыкметы балады, некаторыя з іх з’яўляюцца прадчуваннем жанру гавэнды (гутаркі), што стане папулярным у літаратуры Беларусі праз некалькі дзесяцігоддзяў.

Некаторыя даследчыкі (С. Свірка) мяркуюць, што варта прыз'наць вялікі ўплыў творчасці Чачота на творчасць Міцкевіча. Чачот не быў паэтам'рамантыкам, як Міцкевіч, але ён сваёй творчасцю,

Page 56: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

56

сваімі баладамі натхніў Міцкевіча на той творчы шлях, які ў выніку прывёў да рамантызму. Сам Чачот проста не дайшоў, знайшоўшы для сябе іншыя калялітаратурныя клопаты.

Справай жыцця Яна Чачота стала грунтоўная праца па збіранні і вывучэнні фальклору. Першыя запісы ён зрабіў яшчэ падчас філа'мацтва, але…

У 1824 г. пасля выкрыцця таемных таварыстваў у Віленскім уні'версітэце і суда быў сасланы на Ўрал (самы суровы вырак атрымалі Зан, Чачот і Сузін): адседзеў паўгады ў крэпасці Кізіл, потым каля пяці гадоў правёў ва Уфе, толькі ў 1830 г. змог вярнуцца ў еўрапей'скую частку Расіі (Масква, Цвер, Таржок). Амаль праз 10 гадоў, у 37'гадовым узросце, ён вярнуўся ў Беларусь. Спачатку – у Лепель, дзе быў пад наглядам і працаваў у дырэкцыі Бярэзінскага канала, у 1839 г. вызвалены ад паліцэйскага кантролю і вярнуўся на малую радзіму, на Наваградчыну, дзе заняў пасаду бібліятэкара ў маёнтку графа Храптовіча (Шчорсы), які ў свой час спачуваў філаматам.

Чачот цікавіўся тым, як адлюстравана ў фальклоры жыццё наро'да (самае простае – побыт, вераванні, прымхі, народная мараль). Па вяртанні з выгнання Чачот збірае матэрыялы і ўрэшце выдае шэсць томікаў вясковых песень («Piosenki wieśniacze»; 1834–1844). У першых змяшчаліся толькі пераклады фальклорных тэкстаў, у наступных Чачот змясціў арыгіналы ўжо друкаваных перакладаў і ўласныя творы на вясковую тэматыку (па'беларуску і ў перакладзе на польскую мову).

Ён спадзяваўся, што праз гэтыя выданні шляхта пазнаёміцца з песнямі бедных сялян, а сяляне заспяваюць уласныя песні па'поль'ску, верагодна, такім чынам далучаючыся да культуры. І дзіва, што атрымліваецца. Чачот ці не першы неананімны аўтар беларускамоў'ных тэкстаў у новай беларускай літаратуры, але, пішучы па'бела'руску і для беларусаў, ён нібыта дбае пра іх пераход у польскамоў'насць, то бок калі расійскія ўлады выкарыстоўвалі беларускую мову як спосаб вывесці людзей з'пад уплыву польскай мовы, то Чачот выкарыстоўвае беларускую мову з адваротнымі мэтамі.

Але ў любым выпадку Чачот спадзяваўся натхніць іншых на збі'ранне фальклору, паноў – на разуменне сялян, на стварэнне палёгкі для іх, сялян – на дабрадзейны лад жыцця і працу на карысць паноў.

Page 57: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

57

У 1840'х гг. Чачот, абапіраючыся на «Хронікі» Мацея Стрый'коўскага, напісаў «Спевы пра даўніх ліцьвінаў» (я згадвала ўжо мо'ду на вершаванае асэнсаванне гісторыі ў тыя часы).

Пасля смерці Адама Храптовіча, уладальніка маёнтка і бібліятэ'кі, Чачот жыве з ласкі сяброў, туляючыся па чужых маёнтках. Цяж'ка захварэўшы, ён выехаў у Друскенікі на воды, там яго разбіў пара'люш, і ў 1847 г. Чачот памёр.

Ён застаўся ў гісторыі адным з першых аўтараў беларускамоўных літаратурных тэкстаў, фалькларыстам, тэарэтыкам беларускай лінг'вістыкі, бо ў прадмовах да сваіх фальклорных зборнікаў ён фактыч'на ўкладаў першыя цагліны ў фундамент беларускай граматыкі.

ТЭМА СЕМІНАРА «ТВОРЧАСЦЬ ФІЛАМАТАЎ»

Тэксты: Міцкевіч Адам. Ода да маладосці. Пралеска. Рамантычнасць. Сві'

цязь. Свіцязянка. Рыбка. Гражына. Конрад Валенрод. Крымскія санеты. Чачот Ян. Яжовыя імяніны. На прыезд Адама Міцкевіча. Свіцязь.

Узногі. Мышанка. Да мілых мужычкоў. Толькі Айчына і Зося. Зан Тамаш. Цыганка. Прамова на першай маёўцы прамяністых. Вы'

гнанец. Трыялет. Адынец Эдвард Антоні. Песня філарэтаў. Надпіс на надмагільным

помніку Яну Чачоту ў Ротніцы. Хохлік.

Пытанні: 1. Паэзія філаматаў (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Антоні Эдвард Ады'

нец, Тамаш Зан): сувязь з фальклорам, сувязь з філамацкай дзейнасцю. 2. Сэнс спрэчкі з асветнікамі ў баладзе А. Міцкевіча «Рамантыч'

насць». 3. Класіцызм і рамантызм у паэме А. Міцкевіча «Гражына». 4. «Конрад Валенрод» А. Міцкевіча: сувязь з біяграфіяй аўтара, сут'

насць валенрадызму.

Літаратура Міцкевіч А. Гражына. –Мінск : Маст. літ., 2003. Альбо іншае беларуска�

моўнае (!) выданне. Міцкевіч А. Крымскія санеты. – Мінск : Медысонт, 2004. Філаматы і філарэты / укл. К. Цвіркі. – Мінск : Бел. кнігазбор, 1998.

Page 58: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

58

Лекцыі 3–4 ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ АДАМА МІЦКЕВІЧА

24 снежня 1798 г. – на хутары Завоссе – нарадзіўся Адам Міц'

кевіч, паэт, за якога змагаюцца беларусы і палякі. Польская мова яго твораў відавочная, мела свае асаблівасці, была насычана вялі'кай колькасцю беларусізмаў, якія каментатары твораў, не знаёмыя з беларускай мовай, залічвалі ў індывідуальныя асаблівасці творчасці класіка. Між тым ёсць яшчэ некалькі выразна беларускіх неаспрэч'ных фактараў у біяграфіі Міцкевіча. Першы, ужо згаданы, – нара'джэнне на тэрыторыі Беларусі, валоданне беларускай мовай, якую ён называў ліцьвінскай, а потым калі чытаў лекцыі ў Калеж дэ Франс, то ацэньваў надзвычай высока.

21 студзеня 1842 г. у лекцыі Міцкевіч сказаў: «Славянская мова ў межах дзяржавы Пятра Вялікага мела тры гаворкі: маскоўска'ра'сійскую або паўночную, маларускую або паўдзённую, беларускую, заходнюю. Кожнаю з гэтых гаворак гаварыла каля 10 мільёнаў ча'лавек. Паўдзённая, найбольш зычная і музыкальная, не была аднак жа нагэтулькі развітая, каб магла служыць пісьменству; заходняя, найбагацейшая, найчысцейшая, што была некалі моваю двара і канцылярыі вялікіх князёў Літвы, выяўляла пер!шараднае ўдасканаленне; паўночная, адкінуўшы ад яе папсава'ную мову колькі фінска'маскоўскіх правінцый, мела таксама вялікае багацце першабытных элементаў, дый ёй неставала ўзвышанай прастаты гаворкі літоўска!рускай дый мілагучнасці паўдзён'най мовы».

На жаль, ніводнага твора на гэтай «найбагацейшай і найчысцей'шай» мове паэт не пакінуў.

У доме паэта, натуральна, гучала беларуская мова. Гісторык В. Бароўскі сведчыў, што Міцкевіч з дзяцінства ведае значную коль'касць народных песень, а не толькі тыя, што змешчаны ў адпавед'ных зборніках. Такім чынам, падкрэслівалася жывое паходжанне ведаў Міцкевіча, а не іх кніжны характар. Беларускія казкі Міцкевіч чуў ад старога лёкая Блажэя, якому Мікалай Міцкевіч даў мянушку Ўлі, бо той «кожны вечар апавядаў пра свае праўдзівыя і выдуманыя прыгоды і самыя найдзіўнейшыя рэчы, а дзеці, збегшы ў пакой для

Page 59: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

59

чэлядзі, так прагна слухалі, што іх потым нельга было прымусіць ісці спаць»24.

Найбуйнейшы польскі даследчык жыцця і творчасці Адама Міц'кевіча С. Пігань сцвярджаў: «Трэба сказаць, што Міцкевіч пры ўсёй палымянасці і ёмістасці польскага патрыятызму меў заўсёды і нават наўмысна культываваў у сабе свядомасць пэўнай індывідуальна'племянной асаблівасці. Быў вельмі шчыльна звязаны пачуццёва з родным краем, быў палякам літоўскім, ліцвінам, ніколі не чуўся за'адно з палякам з Кароны».

Пісаў па'польску, але жывой польскай мовы, мовы з тэрыторыі Кароны ён не ведаў, тыя фальклорныя сюжэты і вобразы, да якіх ён звяртаўся ў сваёй творчасці, былі бясспрэчна беларускага пахо'джання. Можна нават сказаць, што на момант напісання важней'шых сваіх твораў Міцкевіч не быў на тэрыторыі этнічнай Польшчы. Ён трапіць туды пазней, пад час паўстання 1830–1831 гг., няўдала спрабуючы перайсці мяжу Расійскай імперыі, якая тады праходзіла па тэрыторыі этнічнай Польшчы.

Але вяртаемся на Наваградчыну. Незадоўга да вайны 1812 г. па'мёр бацька Мікалай Міцкевіч. Адам Міцкевіч мусіў падпрацоўваць рэпетытарам для вучняў малодшых класаў. Урэшце ў 1815 г. ён скончыў дамініканскі калегіум, дзе пасябраваў з Янам Чачотам.

Восенню 1815 г. Міцкевіч становіцца казённакоштным студэн'там Віленскага ўніверсітэта (спачатку паступае на фізіка'матэма'тычны факультэт, але вясной 1816 г. пераходзіць на гісторыка'фі'лалагічны). Чачот жа правучыўся год і мусіў праз фінансавыя праб'лемы адмовіцца ад навучання, наведваў заняткі некаторых лектараў вольным слухачом.

У Віленскім універсітэце Міцкевіч уступае ў таварыства філама'таў, наведвае лекцыі выбітных выкладчыкаў, на лекцыях Л. Бароў'скага чуў, што вусная народная творчасць – тая крыніца, якая па'вінна даць літаратуры новае дыханне. А ў 1819 г. ужо накіроўваецца на працу ў Ковенскую павятовую школу, дзе перажывае расчара'ванне, дэпрэсію і раман з замужняй жанчынай.

24 Цыт. па: Брусевіч А. Уплыў фактараў беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча // Славянскія мовы, літаратуры і культуры: этнас у святле гісторыі і сучаснасці. Гродна, 2003. С. 41–44.

Page 60: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

60

Летам 1819 года Міцкевіч знаёміцца з Марыляй Верашчакай, каханне да якой паўплывае і на яго творчасць, і на яго жыццё. На праблему ўзаемнасці гэтага кахання ёсць розныя погляды, менавіта Марыя Верашчака падштурхнула паэта да творчасці, у якой мы мо'жам умоўна вылучыць 3 перыяды:

1. 1817(?)–1824 гг. – беларускі / філамацкі перыяд (класіцызм, рамантызм).

2. 1824–1829 гг. – расійскі перыяд (рамантызм). 3. 1829–1855 гг. – эмігранцкі перыяд (рамантызм, рэалізм). Класіцызм вызначаўся рацыяналізмам, нарматыўнасцю, падзе'

лам жанраў на высокія і нізкія, канфлікт у ім палягаў паміж індыві'дуальным пачуццём і грамадскім абавязкам, а асоба прыносілася ў ахвяру грамадству і яго інстытутам. Рамантызм вызначаўся цікавасцю да гісторыі (пісьменнікі'рамантыкі падрабязна і дакладна аднаўля'юць гістарычныя дэталі, фон, каларыт эпохі, але рамантычныя ха'рактары падаюцца па'за гісторыяй, яны вышэй за абставіны і не за'лежаць ад іх), герой з’яўляецца носьбітам вышэйшай ідэі, аўтар ус'прымае героя не як іншую асобу, а асэнсоўвае яго ў катэгорыях уласнага «я», а менавіта таму герой робіцца для аўтара бясконцым, незавершаным; галоўны канфлікт палягае паміж асобай і грамадст'вам, уласна для манументальнасці гэтага канфлікту і патрабуецца гістарычны фон, які дасць магчымасць разгарнуцца; вызваленнем ад жанравых канонаў (змяшэннем элементаў высокіх і нізкіх жанраў).

1) Беларускі / філамацкі перыяд а) творы – эстэтычныя маніфесты; б) творы, звязаныя з фальклорам; в) творы'маніфесты таварыства філаматаў. Да твораў – эстэтычных маніфестаў належыць у першую чаргу

балада «Рамантычнасць». Дзяўчына размаўляе са сваім два гады таму памерлым каханым:

Ach, jak tam zimno musi być w grobie! Umarłeś! tak, dwa lata! Weź mię, ja umrę przy tobie, Nie lubię świata.

Ах, як сцюдзёна ляжаць пад зямлёю!Памёр ты – мінулі ўжо годы! Вазьмі і мяне ты – памру з табою!.. Мне свету не шкода.

Пераклад Н. ТарасІ тыя людзі, што назіраюць за гэтай размовай (вядома, яны ба'

чаць толькі дзяўчыну, якая нібыта з паветрам размаўляе), вераць у

Page 61: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

61

тое, што памерлы мог з’явіцца і што з ім можна вось так размаў'ляць.

– Słuchaj, dzieweczko! – Ona nie słucha – To dzień biały! to miasteczko! Przy tobie nie ma żywego ducha. Co tam wkoło siebie chwytasz? Kogo wołasz, z kim się witasz? – Ona nie słucha...

– Слухай, дзяўчына! – Не хоча слухаць – Тут дзень белы, тут хаціна! Няма жывога з табою духа. Што вакол сябе хапаеш? Каго клічаш і вітаеш? – Не хоча слухаць...

Гераіня знаходзіцца ў выключным становішчы ў параўнанні з ін'шымі прысутнымі. А паэт атаясамліваў сябе з гераіняй балады. Адзін з герояў, стары са шкельцам, меў прататыпа – былога рэкта'ра Віленскага ўніверсітэта Яна Снядэцкага, які быў рацыяналістам, верыў у тое, што мае эмпірычнае пацверджанне. У баладзе Міцкевіч пераконвае, што такі падыход да жыцця, да разумення свету – ня'поўны. Фактычна Міцкевіч тут гаворыць пра выяўленчыя магчы'масці рамантызму.

Martwe znasz prawdy, nieznane dla ludu, Widzisz świat w proszku, w każdej gwiazd iskierce. Nie znasz prawd żywych, nie obaczysz cudu! Miej serce i patrzaj w serce!

«Май сэрца, глядзі ў сэрца!» – піша Міцкевіч і гэтым сцвяр'джае, што зрабіў свой эстэтычны выбар на карысць рамантызму.

У баладзе «Пралеска» ранняя кветка рызыкуе загінуць ад мара'зоў з прычыны свайго ранняга з’яўлення, што расшыфроўваецца до'сыць проста: рамантызм у паэзіі Міцкевіча з’явіўся, магчыма, зара'на і ў неспрыяльных умовах, але паэзія Міцкевіча будзе служыць людзям, каштоўная не столькі сваёй прыгажосцю, колькі першын'ством.

У творах, звязаных з фальклорам («Свіцязянка», «Свіцязь», «Рыбка»), Міцкевіч інтэрпрэтуе народныя ўяўленні пра русалак, пра з’яўленне возера Свіцязь. І калі паводле народных уяўленняў русалкі, злосныя стварэнні, што губяць хлопцаў проста так, то ў Адама Міцкевіча яны маюць матыў для сваіх злачынстваў і, напрык'лад, помсцяць за нявернасць.

Паводле А. Брусевіча, творы, у якіх Міцкевіч звяртаецца да бе'ларускага фальклору, абрадаў, павер’яў, звычаяў, застаючыся ра'

Page 62: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

62

мантычнымі, набываюць сэнс сацыяльны («Рыбка», II і IV часткі «Дзядоў»), гістарычна'палітычны («Свіцязь»), філасофскі («Пер'шацвет» альбо «Пралеска»).

Да твораў'маніфестаў таварыства філаматаў належаць «Песня Адама», «Песня філарэтаў», «Ода да маладосці».

Самы значны з гэтых твораў – «Ода да маладосці» (1819–1820, дакладны час яе напісання невядомы). Гэта твор, які з’явіўся адначасова запозна і зарана: пасля першай паразы ідэй філаматаў (калі пафас твора быў, мякка кажучы, неактуальным) і перад новым вітком стварэння таемных таварыстваў. Спачатку твор не быў ацэ'нены высока, сябры (і наогул грамадства) змаглі ацаніць яго пазней, цэнзары не прапускалі твор, і ён стаў распаўсюджвацца ў рукапіс'ным выглядзе, што пэўным чынам паўплывала на тэкст. Урэшце, твор трапіў да львоўскага друкара і ў такім выглядзе стаў кананіч'ным. Новае жыццё, нечаканае, не прагназаванае аўтарам, твор на'быў падчас паўстання 1830–1831 гг., калі стаў гімнам паўстання. Твор абуджаў да дзеяння, змушаў знітавацца і быць разам, заклікаў да салідарнасці.

Młodości! ty nad poziomy Wylatuj, a okiem słońca, Ludzkości całe ogromy Przeniknij z końca do końca.

Запал, маладосць, твой усюды Па свету прасторах крыляе, Ты сонцам грамаддзе люду Пранікні з краю да краю.

Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая

Тая маладосць, пра якую пісаў Міцкевіч, зусім не была біялагіч'ным станам арганізму ці фармальным узростам, гэта была творчая сіла, параўнальная з творчай сілай Бога. І пры гэтым у творы актуа'лізоўвалася даўняя праблема бацькоў і дзяцей, сутыкненне новага пакалення са старэйшым. Гэта быў гімн сяброўства і маладосці, змаганне за шчасце ўсіх:

Młodości! tobie nektar żywota Natenczas słodki, gdy z innymi dzielę:

О, маладосць, нектар жыцця вясною Салодшы, як з кім іншым яго дзеліш.

Разам, сябры маладыя! У шчасці для ўсіх – нашы мэты святыя.

W szczęściu wszystkiego są wszystkie cele – у гэтым выразе сфар'муляваны погляды іх пакалення на шчасце людзей. Гэта ўсё тая фі'ламацкая ахвярнасць, адмаўленне ад шчасця адзінкі дзеля агульнага шчасця: I ten szczęśliwy, kto padł wsród zawodu…

Page 63: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

63

Твор аптымістычны, твор пра маладосць, якая выратуе свет:

W krajach ludzkości jeszcze noc głucha: Żywoty chęci jeszcze są na wojnie; Oto miłość ogniem zionie, Wyjdzie z zamętu świat ducha: Młodość go pocznie na swoim łonie, A przyjaźń w wieczne skojarzy spojnie.

Ноч чалавецтва ляжыць яшчэ глуха,Жыцьця стыхіі яшчэ ў змаганні. Вось агонь любові вяшчуе: Скрозь – чаканне прыйсця духа, Юнацтва зачне яго і ўзгадуе, А дружба здзейсніць яго яднанне.

У «Одзе да маладосці» яшчэ шмат прыкмет класіцызму, тая ж сляпая вера ў прагрэс, у лозунгі гуманізму:

Pryskają nieczułe lody, I przesądy światło ćmiące. Witaj, jutrzenko swobody, Zbawienia za tobą słońce!

Крышацца крыгі лёду, Прымхі знікаюць, як цені. Вітаем зару свабоды, За ёю – сонца збавення.

Шмат цытат з гэтага твора сталі выслоўямі, якія і цяпер вядомыя ў польскай мове. А таксама гэта твор, які можна лічыць масонскім. Перад тостам браты масонскай ложы робяць ланцуг, падобны да та'го, што апісвае Міцкевіч: локаць правай рукі дакранаецца да локця левай рукі суседа, а далонь – на плячы іншага. Гэта значыла ед'насць і братэрства (у перакладзе масонская сімволіка крыху губляе выразнасць):

Hej! ramie do ramienia! spólnemi łańcuchy Opaszmy ziemskie kolisko!

Плячо ў плячо! Бясконцымі радаміЗямную глыбу апяражам.

Даследчыкі знаходзяць у творы шмат масонскай сімволікі, хоць няма сведчанняў пра тое, што Міцкевіч быў масонам, нідзе не заха'валася спісаў масонскай ложы, сябрам якой быў бы Міцкевіч (але ў спісы ўносіліся толькі тыя, хто даваў дазвол на запіс), верагодна, Міцкевіч усё ж быў масонам і стаяў на ніжэйшай прыступцы – быў вучнем (вольным мулярам першай ступені) 25.

У 1822 г. выходзіць першы том вершаў Адама Міцкевіча «Бала�ды і рамансы».

У 1823 г. – другі том, які складалі паэма «Гражына» і віленска'ковенскія «Дзяды».

25 Малахоўскі$Лэмпіцкі С. Міцкевіч і вольнае мулярства // Вольныя му'

ляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII – пачатак XX ст. Вільня, 2005. С. 148–156.

Page 64: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

64

У часы напісання паэмы «Гражына» існавала літаратурная сен'тыментальна'рыцарская мода, у літаратуры панаваў своеасаблівы культ ваяўнічай кабеты. Сюжэт змяшчаў абавязковы эпізод з пера'апрананнем кабеты ў рыцарскае ўбранне, яна адчувала сябе ў ім няўтульна, але мусіла гэта зрабіць. Урэшце жанчына гінула гераіч'най смерцю. У Францыі пачынаецца стварэнне культу Жанны д’Арк, якую пачалі шанаваць як святую, як народную гераіню. У на'яўнасці корпус тэкстаў з адпаведнымі гераінямі. У 1814 г. Юльян Нямцэвіч напісаў драму «Ядвіга, каралева польская». Верагодна, Міцкевіч мог натхняцца і Кларындай з «Вызвалення Ерусаліма» Тарквата Таса, і аповесцямі Вальтэра Скота. Усё гэта разам паўп'лывала на напісанне паэмы «Гражына». Жанчына ў ягоным творы не ўвасабленне гераізму. Міцкевіч піша гэты твор, калі дзяўчына, якую ён кахаў, Марыля Верашчака, выйшла замуж за Ваўжынца Путкамера, з якім была заручана з дзяцінства. І Міцкевіч у творы сцвярджае жаночую эмансіпацыю ў старажытнай Літве. Жанчына не рэч, не ахвяра, яе нельга выдаць замуж па дамове, яна сама вы'рашае, яна – носьбіт рыцарскага духу. Але ад гэтага пераапранання яна не становіцца мужчынам, яна застаецца жаноцкай, яна кахае, яна ахвяруе сабой дзеля мужа. Але таксама адчувае адказнасць за тое, што адбываецца ў краі, дбае пра лёс народа (і гэта не пусты па'фас, бо гераіня выратоўвае людзей ад братазабойчай вайны, хоць і не змагла выбавіць іх ад вайны з крыжакамі). Пры гэтым твор не з’яўляецца ў чыстым выглядзе гістарычнай паэмай. Дакладна выз'начыць ягоны жанр не выпадае, што натуральна ў кантэксце раман'тызму. Імя гераіні Гражына мае літаратурнае паходжанне, спачатку гераіню звалі Карына, але потым ад літоўскага gražus («прыгожая») з дапамогай фарманта 'in' было ўтворана імя Гражына, якім і цяпер называюць дзяўчынак у Беларусі, Польшчы і Літве.

Ёсць у паэме рысы класіцызму: структурнае падабенства да ге'раічнай паэмы (напрыклад, «Іліяды»): гнеў Літавора – марныя на'маганні Рымвіда – учынак Гражыны – бітва з крыжакамі – смерць Гражыны – пахаванне Гражыны – смерць Літавора. Адсутнасць гістарычных рэалій. Лаканічнасць стылю. Адзінства дзеяння (падзеі ідуць паслядоўна, як і ў рэальнасці), простасць архітэктонікі твора

Page 65: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

65

(яна напісана нібыта старым вайдэлотам). Рамантычнымі выгля'даюць сама тэма твора, фальклорная рытміка і строфіка, агульная таямнічая атмасфера. А вось у вобразах паэмы дамінуюць то рысы класіцызму, то рысы рамантызму: Гражына жыве пачуццём, яе муж гневаецца на Вітаўта і хоча распачаць фактычна грамадзян'скую вайну (класіцызм). Дарадца Рымвід не можа паслухацца і пай'сці на братазабойчую вайну, але не выканаць загад таксама не можа (рамантызм).

Паэма «Дзяды» выходзіла двума тамамі: спачатку ў 1823 – ві'ленска'ковенскія «Дзяды» (якія так называюцца па месцы напісан'ня твора), потым, у 1832, – дрэздэнскія «Дзяды». Пісаліся часткі паэмы ў такой паслядоўнасці:

• ІІ частка • І частка (забракаваў) • ІІ частка (дапісаў) ковенска'віленскія «Дзяды» • «Прывід» • IV частка • ІІІ частка дрэздэнскія «Дзяды» • Урывак да ІІІ часткі

Дрэздэнскія «Дзяды» сталі водгукам на паўстанне 1830–1831 г., хоць фармальна яны там не адлюстраваны. Галоўны герой твора – паэт, alter ego аўтара. Мы з вамі памятаем, што рамантычны герой жыве і змяняецца разам з аўтарам. Міцкевіч часоў філамацтва знач'на адрозніваўся ад Міцкевіча часоў эміграцыі. Каб пазначыць гэтую адрознасць, аўтар надае героям розныя імёны, пры гэтым падкрэслі'ваючы іх фізічную пераемнасць: у пралогу ён здань альбо прывід (па'рознаму ў розных перакладах), у ІІ частцы ў яго няма імя, у IV частцы ён – Густаў, у ІІІ частцы герой піша на сцяне, што тут памёр Густаў і нарадзіўся Конрад. Умова з’яўлення душ і ў ІІ частцы, і ў IV частцы – чарадзейная практыка (душы з’яўляюцца звычайна на выклік жывых).

У пралогу «Здань»(альбо «Прывід») герой вяртаецца да жыцця, каб адшукаць сваю каханую. У ІІ частцы дзеянне адбываецца ў кап'ліцы, дзе гусляр з сялянамі выклікае душы нябожчыкаў. Нідзе ў Бе'ларусі не быў запісаны такі абрад ушанавання памерлых, магчыма,

Page 66: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

66

Міцкевіч сапраўды назіраў нешта падобнае, але хутчэй за ўсё – па'мастацку апрацаваў наяўныя абрады. Душы памерлых, тыя, што засталіся непрыкаянымі, беспрытульнымі, прыходзяць да жывых людзей у пошуку супакаення. І ў капліцу прылятаюць душы немаў'лят, душа пана'прыгонніка зазірае ў занавешанае акно (ён не можа зайсці ў каплічку, але нейкім дзівосным чынам людзі, якія зна'ходзяцца ўнутры каплічкі, могуць бачыць яго і размаўляць з ім, сю'жэт Міцкевіч пазычыў з твора свайго сябра Яна Чачота, і, як і Чачо'та, яго цікавіць у гэтым сюжэце найперш маральны, а не сацыяль'ны аспект); душа 19'гадовай Зосі, якая нікога пры жыцці не кахала, што ў прынцыпе не павінна было б даваць падставы для пакарання. Сустрэча жывых і памерлых на Дзяды – гэта своеасаблівы бартэр: памерлыя (па магчымасці) атрымліваюць супакаенне, а жывыя да'ведваюцца пра маральны закон: як трэба жыць, каб не пакутаваць пасля смерці, за якія грахі будзе жорсткае пакаранне беспрытуль'насцю душы.

Мы з вамі зноў заўважаем тут рысы класіцызму ў структуры (структурная сіметрыя, наяўнасць хора). У тэксце сустракаецца вя'лікая колькасць па'мастацку апрацаваных Міцкевічам фальклорных элементаў, напрыклад, заклінанняў, сапраўды запісаных фалькла'рыстамі. Хоць наогул у творы Міцкевіч выкарыстоўваў і самацытаты.

У IV частцы герой Густаў з’яўляецца ў доме ўніяцкага святара. У асобе святара ён звяртаецца да царквы і касцёла з просьбай не за'бараняць свята Дзяды, бо яно сапраўды патрэбна памерлым душам. Ён адчувае сябе моцным духоўна і просіць святара маліцца не за яго, а за тых, хто слабей духам. Ён перажывае трагедыю індывідуаліста, засяроджваецца на ўласных любоўных праблемах. Ён спавядаецца перад святаром, з якім ён калісьці быў знаёмы, бо святар адкрыў яму свет навукі. І Густаў цяпер, вярнуўшыся ў дом святара, папра'кае таго за вучэнне: бо ён пабачыў ідэал у кнігах і стаў шукаць яго ў жыцці. І не адшукаў. Герой перажывае.

Нягледзячы на вялікую колькасць адсылак да сучаснай Міцкевічу літаратуры (зрэшты, мы цяпер наўрад ці можам лёгка іх пазнаць), «Дзяды» для свайго часу былі наватарскай з’яваю: у адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі ў творы сціралася мяжа паміж зямным і не'зямным светам, а народная маральнасць выступала як крытэрый маралі.

Page 67: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

67

Трэцяя частка, так званыя дрэздэнскія «Дзяды», прысвечана падзеям, звязаным з таварыствам філаматаў, дакладней, з судовай справай. У першай сцэне філаматы сядзяць у кляштары ў чаканні прысуду (дарэчы, сам Міцкевіч, за якога паручыліся, чакаў прысуду на волі), усё ў творы – як у жыцці: падкуплены капрал дазваляў збі'рацца, пісаліся і пеліся песні.

Другая сцэна трэцяй часткі называецца «Вялікая імправізацыя». Гэтая сцэна была напісана на працягу адной ночы. За сценкай быў пакой Антонія Эдварда Адынца, і той чуў, як усю ноч Міцкевіч хадзіў па пакоі, выкрыкваў нешта, нібыта з кімсьці размаўляў. А на раніцу паказаў сябру гатовы фрагмент твора. Міцкевіч прызнаваўся, што лічыць гэтую сцэну «за кульмінацыю байранаўскага кірунку паэзіі, у якім шал пыхі розуму дасягае крайняе мяжы, а толькі пакорная вера і хрысціянская любоў брата Пятра ахоўвае яго ад апошняга ўпадку і згубы». Ёсць розныя пісьменніцкія манеры: нехта адразу піша чыс'тавік, каб ніколі не вярнуцца больш да твора, нехта бясконца рэда'гуе тэкст. А вось «Дзяды» Міцкевіча сталі спалучэннем дзвюх ма'нер: з аднаго боку, там ёсць фрагменты, якія не выпраўляліся Міц'кевічам пасля напісання, а з іншага боку, сам твор пісаўся доўга, часткі мяняліся месцамі, бясконца дапрацоўваліся. Дзявятая сцэна трэцяй часткі, якая называецца «Ноч дзядоў», злучае ковенска'ві'ленскія і дрэздэнскія «Дзяды».

Наогул паэмы Міцкевіча вельмі добра паказваюць яго ўласную эвалюцыю: абсалютная захопленасць любоўнымі пачуццямі ў ко'венска'віленскіх «Дзядах» і самаахвярнасць гераіні ў «Гражыне» (яна і народ ратуе, але і мужа ад ганьбы), і вось у паэме «Конрад Ва'ленрод» герой свядома ахвяруе каханнем дзеля сваёй радзімы, а ў дрэздэнскіх «Дзядах» герой патрабуе ў Бога такой жа ўлады, каб свой народ стварыць нанова.

Пасля судовай справы філаматаў у 1824 г. Міцкевіч назаўсёды пакінуў радзіму. Ён прыехаў у Пецярбург, дзе разам з сябрамі па няшчасці змог здабыць дазвол на трохмесячнае знаходжанне ў го'радзе, яго прымаюць пецярбургскія палякі, ён заводзіць знаёмствы ў рускіх літаратурных колах з будучымі дзекабрыстамі. У хуткім часе ён мусіць разам з Юзэфам Яжоўскім ехаць у Адэсу, куды ён накіра'ваны працаваць выкладчыкам, знаходзячыся пад пільным наглядам,

Page 68: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

68

але, нічога не баючыся, ён перавозіць паперы ад адных будучых дзе'кабрыстаў – да іншых.

У 1825 г. ён прыязджае ў Адэсу, не ведаючы, што па дарозе іх абагнаў кур’ер з паперай да дырэктара гімназіі, дзе настойліва рэка'мендавалася не знайсці вакансій для колішніх філаматаў. Усведам'ленне таго, што ён увесь час пад наглядам, уратавала Міцкевіча ад таго, каб быць актыўна ўблытаным у паўстанне дзекабрыстаў. Ад сяброў была яшчэ адна просьба – не закахацца ў Караліну Сабань'ску. Гэта жанчына працавала на расійскія ўлады, з дапамогай жано'чых чараў здабываючы патрэбную інфармацыю. На момант знаём'ства з ёй Міцкевіча на яе рахунку было больш за дзясятак дуэляў, якія скончыліся трагічна.

У Адэсе Міцкевіч трапляе ў дом Ржавускіх, дзе мае салон Каралі'на Сабаньска (яна была родзічкай Ржавускіх). Менавіта гэтая жан'чына натхніла Пушкіна на вершы «Что в имени тебе моем?..», «Все кончено: меж нами связи нет…», «Простишь ли мне ревнивые мечты…», «Как наше сердце своенравно!..», а таксама цыкл вершаў «Я вас любил...» і «Когда твои младые лета...». У хуткім часе Міц'кевіч падарожнічае па Крыме ў кампаніі Караліны Сабаньскай, яе каханка генерала Віта і брата Караліны Генрыка Ржавускага.

У кастрычніку 1826 г. Міцкевіч прыязджае ў Маскву. Ён атрым'лівае месца ў канцылярыі генерал'губернатара Масквы Дзмітрыя Галіцына, дзе мае надзвычай мала абавязкаў і шмат часу для літара'турнай дзейнасці. У гэты час ён знаёміцца з Аляксандрам Пушкі'ным. Цяжка сказаць, якія ў іх былі адносіны. Два геніі, яны адразу паразумеліся, у іх было шмат агульных знаёмых, яны неаднаразова сустракаліся. Здаецца, нават мары гэтых двух людзей былі падоб'ныя. Прымешваўся і ідэалагічны момант: Пушкін ухваляў падзелы Рэчы Паспалітай, за кошт якіх яго дзяржава значна павялічылася і ў чарговы раз пацвярджала найменне імперыі, Міцкевіч, натуральна, падзяляць такія погляды не мог.

Навукоўцы знайшлі цікавы спосаб прасачыць дынаміку адносін Міцкевіча і Пушкіна: па малюнках на чарнавіках рускага паэта26. Пушкін на чарнавіку свайго верша «Воспоминание» адлюстраваў

26 Романовский З. «Из всех поляков меня интересует один…» : Мицкевич в рисунках Пушкина // Новая Польша. 2008. № 2.

Page 69: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

69

профіль Адама Міцкевіча. Вядома, Пушкін стварыў шмат графічных партрэтаў, ён намаляваў іх некалькі соцень, гэта былі выявы не то'лькі блізкіх людзей, але таксама і вядомых яму гістарычных асоб. Пяру Пушкіна належыць шэсць партрэтаў Міцкевіча.

Такім чынам, першы партрэт, як я ўжо згадала, быў змешчаны на чарнавіку верша «Воспоминание». Пушкін яшчэ не вельмі добра быў знаёмы з Міцкевічам, не вельмі добра ведаў характар чалавека, якога маляваў. Таму дазволіў сабе практычна скапіяваць яго з парт'рэта, напісанага рукой Валенція Ваньковіча, нібыта давяраючы ўражанню аўтарытэтнага беларускага мастака. Побач з вы'явай Міцкевіча на рукапісе – словы аб зайздрасці, хлусні, здрадзе сяброў. Дарэчы, «Воспоминание» – адзіны твор Пушкіна, які быў перакладзены Міцкевічам.

Другі партрэт Міцкевіча змешчаны ў сшытку Пушкіна паміж вершамі «Ты и вы» і «Воспоминание». Лічыцца, што Пушкін ад'люстраваў тут твар Міцкевіча$імправізатара, бо вядома, што Міцкевіч неаднаразова даказваў, што ён выдатна імправізуе, а пад'час салонных забаў неаднойчы перамагаў і Пушкіна. Падчас імпра'візацый Міцкевіч уваходзіў у дзіўны стан, мог бясконца чытаць вер'шы, а мог страціць прытомнасць.

Наступны партрэт Міцкевіча настолькі падобны да ягонага ж профілю на медальёне Давіда д’Анже, што рускага паэта можна бы'ло б абвінаваціць у капіраванні чужога.

А калі нарэшце Міцкевіч у 1829 г. атрымаў дазвол адпаведных службаў і выехаў за межы Расійскай імперыі, яшчэ не ведаючы, што ўжо ніколі не вернецца ні ў Расію, ні на радзіму, то Пушкін падчас сваёй паездкі на Каўказ намаляваў чарговы партрэт Міцкевіча ў чарнавіку верша «Калмычке». Над профілем Міцкевіча быў змеш'чаны тыповы малюнак Пушкіна – птушка ў выглядзе спіралі. Калі прыгледзецца, то можна заўважыць, што ад шыі птушкі адыходзіць вяроўка. Вядома, што «ў Пушкіна птушка – гэта сімвал свабоды, а Міцкевіч нібы паглядае на гэтую свабоду». Можна ўяўвіць, што ад'чуваў рускі паэт, не маючы магчымасці выехаць за мяжу, калі Міц'кевіч ужо знаходзіўся па'за межамі Расійскай імперыі.

Нешта падобнае было і ў іх знешнасці, гэта асабліва заўважаец'ца на адным з першых апублікаваных малюнкаў рускага паэта – ад'люстраванне побач двух профіляў – Пушкіна і Міцкевіча. Малюнак

Page 70: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

70

знаходзіцца на старонках чарнавіка 1829 г. на няскончанай паэме «Тазит». На гэтым партрэце рускі паэт прымаляваў сабе лаўровы вянок, а потым пачаў закрэсліваць усе тыя рысы, што былі падоб'ныя да рысаў твару Міцкевіча. Навошта? Няўжо дзе роўнасць, там і рэўнасць? Ці магло гэта вытлумачвацца звычайнай зайздрасцю? Толькі ўявіце: Пушкін, як і раней, марыць пра выезд за мяжу, а Міцкевіч падарожнічае па Еўропе: Берлін, Прага, Дрэздэн, Вей'мар… Слава Міцкевіча як паэта ўзрастае, ён знаёміцца з самім Гётэ. А Пушкін, рускі геній, чалавек, які ўжо «памятник себе воздвиг не'рукотворный», вымушаны сядзець на адным месцы...

І, магчыма, таму апошні партрэт паэта'«сябра», змешчаны ў ру'капісе «Он между нами жил…», карыкатурны. Пушкін нібыта перас'таў паважаць Міцкевіча. Верагодна, для непрыязнай карыкатуры была і іншая прычына. У адказ на верш Міцкевіча «Рускім сябрам» Пушкін напісаў верш «Он между нами жил…», які быў скарыстаны нядобразычліўцамі для выдумвання плётак наконт адносін паміж двума геніямі. Спрацаваў «сапсаваны тэлефон»: зласлівыя плёткі, няправільныя тлумачэнні некаторых вершаў рускага паэта трапілі да Адама Міцкевіча, і ён напісаў цыкл вершаў, у якіх асуджалася афіцыйная Расія і колішні сябар – Аляксандр Пушкін. Слова за слова… І непаразуменне паміж паэтамі прывяло да таго, што апош'няя выява Міцкевіча, намаляваная рукою Пушкіна, была карыка'турнай. Адносіны паміж паэтамі незваротна сапсаваліся...

Але пакуль да пагаршэння адносін яшчэ далёка, у снежні 1826 г. выйшлі «Крымскія санеты» і «Адэскія (любоўныя) санеты» Адама Міцкевіча.

Пра «Крымскія санеты» Аляксандр Пушкін пісаў у рамане ў вер'шах «Евгений Онегин»:

Там пел Мицкевич вдохновенный И, посреди прибрежных скал, Свою Литву воспоминал…

І сапраўды галоўны настрой у «Крымскіх санетах» – туга па радзіме. Ён сумуе, ён не какетліва сумняецца, ці ўспамінаюць яго на радзіме (а мо і не какетліва, бо не мог ведаць, што думае ягоная бы'лая каханая Марыля Верашчака, цяпер ужо Путкамер). Ён пісаў: які страшны лёс – назаўжды развітацца з радзімай, памерці далёка ад яе. Пры чытанні звярніце ўвагу на санеты: «Магіла Патоц'

Page 71: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

71

кай»,»Магілы гарэма», «Аюдаг», «Бура», «Марская ціша». Адзін з перакладчыкаў твораў Міцкевіча на беларускую мову Серж Мінске'віч у 2002 годзе выдаў кнігу «Мінскія/Менскія санеты», дзе кожны санет па структуры і тэматыцы суадносіцца з «Крымскімі санетамі» Міцкевіча.

У лістападзе 1827 г. Міцкевіч трапляе ў маскоўскі салон слын'най піяністкі Марыі Шыманоўскай (1789–1831). У іх быў «жаночы салон»: Марыя Шыманоўская з дочкамі Гэленай і Цэлінай (з мужам яна развялася), сёстры піяністкі Казіміра і Юлія. Адам Міцкевіч і яго сябар Францішак Малеўскі – сябры дома, надзвычай часта на'ведваюць салон пані Шыманоўскай. Яны пазбягаюць статусу кава'лераў, лішні раз падкрэсліваючы, што дочкі Шыманоўскай – для іх маленькія дзеткі, але потым, у 1830 г., адначасова адбудуцца зару'чыны абедзвюх дачок Шыманоўскай: Гэлены – акурат з Франціш'кам Малеўскім, а Цэліны – з Эразмам Пухальскім, які потым, калі ў 1831 г. памрэ ад халеры маці ягонай нарачонай, адмовіцца ад Цэ'ліны. Яна была яму патрэбна толькі як сацыяльны ліфт, толькі як дачка піяністкі, прынятай пры двары імператара.

Яшчэ ў Адэсе Адам Міцкевіч пачаў пісаць паэму «Конрад Вален�род», якая пабачыла свет у 1828 г. у Пецярбургу. Гэта была гіста'рычная паэма пра сучаснасць: твор пісаўся пра грамадска'палітыч'ны рух на тэрыторыі Паўночна'Заходняга краю, але цяпер, пасля паразы паўстання дзекабрыстаў, у паэме актуалізоўваліся дадатко'выя сэнсы. Сапраўдны Конрад Валенрод як гістарычная постаць быў бясспрэчным ворагам Літвы, але меў у біяграфіі момант, калі яго паводзіны падчас бойкі аказаліся невытлумачальнымі, даклад'ней, тлумачыліся па'рознаму, гэтую «белую пляму» ў біяграфіі Кон'рада Валенрода і выкарыстаў Міцкевіч. Гэта паэма пра помсту, пра самаахвярнасць, пра любоў да радзімы. У творы дзве сюжэтныя лі'ніі: 1) Конрад Валенрод і крыжакі; 2) Конрад Валенрод і Альдона, дачка Кейстута. У паэме Міцкевіч па'мастацку сказаў тое, што не мог выказаць публіцыстычна з'за пагрозы пакарання.

Ён называў сваю паэму «палітычнай брашурай» і заклікаў пат'рыётаў заняць важныя пасады ў варожай дзяржаве, каб разбурыць яе знутры, апісваў шлях «здрадніка'патрыёта». Сам Міцкевіч у гэты час, нагадаю, працуе, дакладней, відаць, лічыцца, у канцылярыі ге'нерал'губернатара Масквы Дзмітрыя Галіцына.

Page 72: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

72

І тут на сцэне з’яўляецца даўні вораг Міцкевіча – Мікалай Нава'сільцаў. Ён падае рапарт цару Мікалаю І, дзе просіць звярнуць увагу на злачынны змест новай паэмы Міцкевіча. Створана адмысловая камісія на чале з Васілём Жукоўскім, якая, вядома ж, засведчыла бяскрыўдны змест твора. Але ў 1829 г. Міцкевіч піша да Бенкендор'фа, шэфа жандараў, кіраўніка Трэцяга аддзялення, якое займалася палітычнымі пытаннямі, і просіць дазволу выехаць за мяжу. Выда'вец і журналіст Фадзей Булгарын, які ненавідзеў Мікалая Навасіль'цава і супрацоўнічаў з Трэцім аддзяленнем, паспрыяў таму, каб Міцкевіч гэты дазвол атрымаў.

Морам Міцкевіч выязджае ў Еўропу (падкрэсліваю гэты факт, каб вы заўважылі, што Міцкевіч не трапляе на сваю радзіму і не трапляе пакуль што на тэрыторыю этнічнай Польшчы). Ён наведвае Берлін, Дрэздэн, дзе сустракаецца з даўнім сябрам'філаматам Анто'ніем Адынцом, з якім яны далей разам падарожнічаюць па Еўропе. Наведваюць Веймар, дзе жыў Гёте, і сустракаюцца з класікам ня'мецкай літаратуры, які пагадзіўся прыняць іх, бо піяністка Марыя Шыманоўская, да якой Гётэ быў неабыякавы падчас яе гастроляў па Еўропе, напісала рэкамендацыйны ліст. Тэрыторыя цяперашняй Чэхіі, Швейцарыя, Італія, дзе ў Рыме Міцкевіч трапляе ў салон кня'гіні Валконскай, заводзіць карысныя знаёмствы, няўдала закохваец'ца (па статусе – выбітны паэт – ён прэтэндаваў на дзяўчат са слын'ных родаў, чые бацькі не хацелі аддаваць дачок за беднага, хай і вы'бітнага паэта).

У снежні 1830 г. на былых землях Рэчы Паспалітай пачынаецца паўстанне. Міцкевічава «Ода да маладосці» становіцца яго гімнам. Міцкевіч пазычае грошы і спрабуе вярнуцца, каб таксама паўдзель'нічаць у паўстанні, але не змог пераехаць мяжу Прусіі і Расіі, што праходзіла па тэрыторыі этнічнай Польшчы (гэта і быў той адзіны раз, калі Міцкевіч быў у Польшчы). Зрэшты, паўстанне ўжо выды'халася.

Вясной 1832 г. у Парыжы Міцкевіч выдае дрэздэнскія «Дзяды», якія сталі своеасаблівым водгукам на паўстанне, ва «Урыўку» да ІІІ часткі «Дзядоў» Міцкевіч піша пра царскую Расію, турму на'родаў. Кніга была забаронена на тэрыторыі Расійскай імперыі, але ўсе, хто хацелі яе прачытаць, з ёй азнаёміліся.

Page 73: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

73

У Парыжы Міцкевіч супрацоўнічае з газетай «Польскі піліг'рым», потым становіцца яе рэдактарам.

У гэты час ён ад рамантызму пераходзіць да рэалізму. І ў 1834 г. выдае свой апошні значны твор – паэму «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Спачатку твор задумваўся як вясковая ідылія, і аўтар меркаваў на першы план вывесці любоўную лінію, але ў выніку сюжэтных ліній стала тры: 1) любоўная, звязаная з Тадэвушам, Таліменай, Зосяй і Графам; 2) лінія, звязаная са спрэч'кай за замак, суд паміж Суддзёй і Графам, Сапліцы супраць Гарэ'шак. Падзеі ў творы адбываюцца пасля паўстання Касцюшкі і апош'няга падзелу Рэчы Паспалітай, перад вайной з Напалеонам. Дзеян'не твора адбываецца ў 1811 г.; 3) лінія, звязаная з барацьбой за ад'наўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, галоўным рухавіком якой быў ксёндз Робак.

Нярэдка студэнты кажуць, што ўсе пісьменнікі пішуць пра цяж'кую долю беларускага народа. Але ў выпадку з паэмай Міцкевіча «Пан Тадэвуш» гэта будзе эквівалентна «прызнанню ў нечытанні», бо ў творы паказаны не сяляне, а ўсе слаі шляхты ад дробнай зас'цянковай да яснавяльможных магнатаў. Міцкевіч пісаў твор у 1834 г., калі ўжо не існавала той Беларусі, таго ладу жыцця, што быў акту'альны ў 1811 г.. Прайшоў разбор шляхты, прайшлі канфіскацыі пасля паўстанняў, землі прададзены расійскім дваранам, той Бела'русі, знаёмай Міцкевічу па часах ягонага дзяцінства, ужо не існава'ла. І ён сумуе па радзіме, па той, шляхецкай, Беларусі, ці Літве, як ён яе называў. Другая частка назвы паэмы «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве» мае слова «апошні», ключавое для разу'мення твора. Там усё апошняе: наезд, замак, ключнік, там апісаны з’явы і героі, што былі народжаны эпохай, якая сышла назаўсёды. А сум па радзіме Міцкевіч зафіксаваў у самых першых радках паэмы:

Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie; Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie, Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: Не цэнім, маючы, а страцім залатое –Шкада, як і красы твае, мой родны краю. Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.

Пераклад Я. Семяжона

Page 74: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

74

Вершаваны памер паэмы не разбурыўся б, калі замест Litwa (націск на перадапошні склад) там стаяла б Polska. Для Міцкевіча было прынцыпова важна паставіць упачатку зварот да Літвы (якая, як мы памятаем, не супадае з тэрыторыяй цяперашняй Літвы, а су'часныя літоўцы ў часы Міцкевіча называліся жмудзінамі і аўкштота'мі, беларусы ж у часы Міцкевіча называліся ліцьвінамі, а мова – лі'цьвінскай). Крытыка і прадстаўнікі польскай эміграцыі ў цэлым падзялялі настроі Міцкевіча, толькі доўга крытыкавалі яго за лішак гумару ў творы.

Твор некалькі разоў перакладалі на беларускую мову: часткова Вінцэнт Дунін'Марцінкевіч (1858) і Аляксандр Ельскі (1892) і цал'кам Браніслаў Тарашкевіч (1929), Язэп Семяжон (1985), Пятро Бі'тэль (зроблены ў 1950'х гг., выйшаў у 1998). Вельмі добры фільм паводле паэмы зняты польскім рэжысёрам Анджэем Вайдам.

У 1834 г. Міцкевіч ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай, дачкой пія'ністкі Марыі Шыманоўскай. Пра тое, як гэта адбылося, Міцкевіч пісаў Адынцу.

Ліст ад 2 ліпеня 1834 г.

Любы Эдвард, Напэўна, табе вельмі цікава, якім будзе мой адказ. Вось табе ко'

ратка і інтрыгоўна: жанюся з Цэлінай. У яе легкадумным прыездзе вінаваты данесеныя да Варшавы мае словы, сказаныя жартам. Не паверыш, як я здзівіўся, калі даведаўся, што яна ўжо ў дарозе і едзе наўпрост да мяне. Я хацеў адправіць яе з ні з чым, але Цэліна збян'тэжыла мяне сваёй вельмі добрай рэакцыяй, абвясціўшы, што забя'рэ манаткі і вернецца, не трымаючы на мяне крыўды. Шкада было рабіць ёй столькі клопату. Зрэшты, яна мне падабаецца. І можна было б шмат чаго яшчэ напісаць, які я быў у той час сумны і як ду'шыў мяне цяжар жыцця. Паглядзім, ці стане лягчэй, ці цяжэй. Але пра гэта ўсё нічога нікому не кажы.

Калі будзеш пісаць да пані А., дай ёй зразумець і напішы ад мя'не, «што Міцкевіч пісаць ёй дакладна не будзе, бо не мае зацікаў'лення і ніколі мець не спадзяецца, а лістамі этыкетнымі не хоча ні сабе, ні іншым забіраць час». Не ведаеш, як мяне пані А. мучыла.

Page 75: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

75

Ліставанне з ёй было – як даўнейшыя нашы адносіны: я ўцякаў, а яна вабіла намёкамі і абяцанкамі, а калі я быў больш ласкавы да яе, яна зноў адступала і была толькі ветлівай. Я даўно ўжо адчуваў, што мне надакучыла гэтая сям’я, і нават калі б яны прынялі мяне, не ха'цеў бы ўжо збліжацца з імі. Мне вельмі шкада Х. Ведаю, што яе гэ'тая навіна (пра жаніцьбу. – А. Б.) засмуціць.

Пазней напішу табе падрабязней, бо, сам разумееш, цяпер я заняты. <…>

Крыніца: Adam Mickiewicz. Dzieła. XV. Str. 269.

Пераклад з польскай А. П. Бязлепкінай Падрабязней пра сямейнае жыццё сямейства Міцкевічаў можна

прачытаць у кнізе «Celina i Adam Mickiewiczowie» Аліны Віткоўс'кай.

У 1838 г. адкрылася вакансія ў Лазанскім універсітэце, дзе Міц'кевіч стаў выкладчыкам лацінскай славеснасці і напісаў «Лазанскі цыкл», гэта былі апошнія мастацкія тэксты, якія ён напісаў. У 1840 г. – французскі ўрад адкрыў у Калеж дэ Франс кафедру сла'вянскіх літаратур і запрасіў туды Міцкевіча чытаць лекцыі, якія мелі неверагодную папулярнасць, яны канспектаваліся і высылаліся на радзіму і ў Расію. Такую папулярнасць абумовілі дзве прычыны: па'першае, чытаў іх выбітны паэт, вядомая асоба, па'другое, на гэты час прыпадае мода на славянскае пытанне, у гэты час здабывалі са'бе незалежнасць паўднёвыя і заходнія славяне.

У 1843–1844 гг. Міцкевіч, які і ў маладыя гады вызначаўся схі'льнасцю да містыцызму, падпаў пад уплыў містыка і шарлатана Анд'жэя Тавяньскага, ад якога ён залежаў не толькі інтэлектуальна, але і «сямейным чынам»: у жонкі Міцкевіча з’явілася псіхічнае захвор'ванне, якое патрабавала перыядычнай гаспіталізацыі, а Тавяньскі ўмеў здымаць яе прыступы. Натуральна было абрадавацца Тавяньс'каму, які прыехаў у Парыж і сказаў сваім суайчыннікам: «Эмігра'цыя скончылася!» Для іх гэта былі доўгачаканыя словы, іншая справа, каму выгадна было, каб эмігранты вярнуліся на радзіму, і хто даў паўнамоцтвы Тавяньскаму агучваць такія лозунгі. Але калі Міцкевіч пачаў на лекцыях прапаведваць ідэі месіянства і напалеа'

Page 76: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

76

нізму, то хутка быў звольнены з фармулёўкай «для падрыхтоўкі лек'цый да друку».

У наступныя гады Міцкевіч працуе ў газеце на французскай мове «Трыбуна народаў» (1849), сабраў Польскі легіён (1848). У 1853–1854 гг. адбываецца Крымская вайна (руска'турэцкая). Увесну 1855 г. памерла жонка Міцкевіча (у іх засталося шасцёра дзяцей). А ўвосень Міцкевіч з дыпламатычнай місіяй выязджае ў Канстанціно'паль, дзе меркаваў, карыстаючыся сваёй рэпутацыяй, сабраць По'льскі легіён.

26 лістапада 1855 г. – памёр ці то ад халеры, ці то ад атрыту. Па'хаваны быў спачатку ў Парыжы, а потым перазахаваны ў Кракаве.

ТЭМЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

«Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды”»

Тэкст: Міцкевіч Адам. Дзяды.

Пытанні: 1. Структура твора і гісторыя стварэння паэмы. 2. Маральна'этычная інтэрпрэтацыя сутнасці абраду Дзядоў у ІІ

частцы паэмы. 3. Драма пустэльніка Густава і аўтабіяграфічны характар IV часткі

твора. 4. Трэцяя частка: • Кампазіцыйная фрагментарнасць. • Эвалюцыя галоўнага героя («Вялікая імправізацыя»). • Публіцыстычная прадмова і рэалістычны план у творы. • Патрыятычная тэма і асуджэнне арыстакратыі. • Раздзел «Ноч Дзядоў» як злучальнае звяно частак паэмы. • Вобраз Расіі (Урывак з ІІІ часткі). • Верш «Рускім сябрам» («Да сяброў'маскалёў») як ідэйны арыенцір

ІІІ часткі паэмы. У беларускім перакладзе С. Мінскевіча паэма А. Міцкевіча «Дзяды» ёсць у

інтэрнэце: Том 1: http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=12490 Том 2: http://kamunikat.org/k_pieraklady.html?pubid=12491

Page 77: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

77

«Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”»

Тэкст: Міцкевіч Адам. Пан Тадэуш.

Пытанні: 1. Творчая гісторыя паэмы: палітычныя, сацыяльныя і псіхалагічныя

перадумовы. 2. Лейтматыў паэмы. 3. Тры сюжэтныя лініі: любоўная, грамадская (спрэчка за замак), палі'

тычная. 4. Адлюстраванне рэчаіснасці: патрыярхальны лад жыцця, сацыяльны

падтэкст, каларытныя шляхецкія тыпы.

Твор у электронным варыянце: 1. http://svyatavit.iatp.by/bibliatec/Mitchkevich/PanTadev/oglpt.html

альбо 2. http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=10237

Лекцыя 5 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

20–40�х гг. ХІХ ст. (працяг)

«Энеіда навыварат»

Аўтарскі твор, які дайшоў да нас у скажоным ад вуснага існавання вы'глядзе. Першапачаткова быў напісаны адычнай страфой (АбАбВВгДДг). Зараз шляхам перастаноўкі некаторыя строфы можна аднавіць. Але аўтарскага варыянта мы не маем. Паэма была напісана ў XVIII – пачатку ХІХ ст. як непасрэдная рэакцыя на з’яўленне «Энеід» М. Во'сіпава і І. Катлярэўскага (магчыма, толькі на выданне ў 1791 г. паэмы М. Восіпава, а травестацыя І. Катлярэўскага з’явілася пазней) у час шырокага выкарыстання ў расійскім вершаванні адычнай страфы. Аўтарам лічыцца Вікенцій Равінскі, што не адпавядае сапраўднасці, бо экземпляр паэмы, які паходзіць з дому Равінскіх, калі прыняць гіпо'тэзу пра адычную страфу, відавочна не аўтарскі27.

27 Паводле: Хаўстовіч М. «Энеіда навыварат»: спроба рэканструкцыі // Пра'

цы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: навук. зб. / пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Вып. 5. Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2004. С. 28–48.

Page 78: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

78

Ян Баршчэўскі і яго «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»28

(1790, 1794, 1796 – 12.03.1851) Дакладная дата нараджэння пісьменніка невядома. Ён атрымаў

адукацыю ў езуіцкай акадэміі, шмат падарожнічаў па Беларусі, збі'раў фальклор. У 1817 г. прыехаў у Пецярбург, магчыма, каб давесці сваё шляхецтва, а магчыма, з эканамічных прычын. Па даручэнні марскога ведамства пабываў у Францыі, Англіі і Фінляндыі. Тут, недзе ў 1820'х гг., пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам.

У Пецярбургу ў гэты час жылі беларускія студэнты, якія праглі займацца літаратурай і выдаваць свае творы, але яны не мелі права займацца фінансавай дзейнасцю. Ян Баршчэўскі быў запрошаны стаць выдаўцом альманаха «Незабудка». У абавязкі выдаўца ўвахо'дзіла сярод іншага даць абвестку ў газеце пра тое, што плануецца зборнік і колькі ён будзе каштаваць. Ахвотныя займець кніжку да'сылалі выдаўцу грошы, а потым атрымлівалі свой асобнік. Урэшце студэнты з’ехалі, а Баршчэўскаму спадабалася быць выдаўцом, і ў наступным альманаху ён змясціў уласныя творы альбомнага харак'тару (як потым адзначылі крытыкі – слабыя, вучнёўскія) і балады, сюжэты якіх грунтаваліся на беларускіх легендах. І вось гэтыя бала'ды былі ўхвалены, а крытыкі параілі пераказаць тое самае прозай. І з 1844 па 1846 г. Ян Баршчэўскі пісаў і выдаваў свой галоўны твор «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Спачатку чытачы палічылі, што гэта фальклорны зборнік, але хутка разабраліся, што гэта не збор казачак, а мастацкі твор, у якім выказана нацыянальна'патрыятычная ідэя (М. Хаўстовіч). Гэта твор на гістарычную тэму, бо большасць тэкстаў датычаць падзей 70'х гг. XVIII ст. (аўтар звяртаецца да часоў першага падзелу Рэчы Паспалітай), але твор не адпавядае тэрміналагічна словазлучэнню «гістарычны твор».

Ян Баршчэўскі нарадзіўся ўжо як падданы Расійскай імперыі, але на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай. І яму, і яго суайчыннікам была ўласціва ідэалізацыя мінулага, якая непазбежна прыводзіла да кансерватызму, але гэта быў спосаб супрацьстаяць асіміляцыі.

28 Хаўстовіч М. На парозе забытае святыні. Мінск, 2002.

Page 79: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

79

Баршчэўскі звярнуўся да алегарычнай формы, да якой падштурхну'ла Біблія (усё'ткі давала пра сябе ведаць адукацыя ў езуітаў). Твор скаладаецца з 37 частак, якія звязваюцца вобразам слухача'камента'тара шляхціца Завальні, хоць пэўную ролю пры ім адыгрывае і вобраз пляменніка пана Завальні – Янкі. І калі розныя асобы (сяляне, рыба'кі, падарожныя, шляхціцы, цыгане) апавядаюць свае гісторыі, то аў'тар мае магчымасць пазнаёміць чытача з рознымі сацыяльнымі плас'тамі жыхароў Беларусі, з іх уяўленнямі пра будову свету і грамадства, пра народную мараль. Баршчэўскі гаворыць пра Беларусь, як пра край, які мае багатую гісторыю, трэба толькі яе ўспомніць.

Такім чынам, паводле М. Хаўстовіча, тэкст мае два ўзроўні інтэр'прэтацыі твора:

1) прафанны, побытавы, паверхневы, на якім твор чытаецца як збор гісторый;

2) сакральны, алегарычны і сімвалічны, глыбінны, на якім твор могуць прачытаць толькі пасвечаныя ў таямніцу.

У «Нарысах Паўночнай Беларусі», якімі пачынаецца твор, аўтар распавядае пра гісторыю, норавы, самабытнасць народа, дакладней, жыхароў Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў. Полацк і цяпер частка Беларусі, а Невель і Себеж – Расія. На першай лек'цыі я казала пра пункты, веданне якіх спрыяе фарміраванню нацыя'нальнай ідэнтычнасці: веды пра гісторыю і геаграфію краіны, коль'касць жыхароў, наяўнасць важных для народа гістарычных асоб ці міфічных персанажаў. Калі Баршчэўскі закранае шэраг пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай, спрабуе апісаць геа'графію, гісторыю, эканоміку Беларусі, спецыфіку нацыянальнага характару, то ён спрыяе акурат гэтым нацыястваральным працэсам. Але робіць гэта на польскай мове…

Калі Баршчэўскі тлумачыць, чаму ён напісаў твор на польскай мове, то кажа, што не ўсе зразумеюць па'беларуску. Гэта была ня'праўда, як мы з вамі ведаем з першай лекцыі, беларускую мову на тэрыторыі Беларусі ведалі ўсе: і сяляне, і шляхта, і магнаты. Іншая справа, што кніга на беларускай мове ў той час не магла быць на'друкавана. А на польскай мове твор змог пабачыць свет.

Можна было б чакаць ад Баршчэўскага, як ад чалавека, які атрымаў рэлігійную адукацыю, што гэта нейкім чынам паўплывае на

Page 80: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

80

адлюстраванне ў творы паганскіх вераванняў і ўяўленняў народа, на свядомае падвышэнне ролі рэлігіі ў жыцці беларусаў, але так не адбылося. У творы Баршчэўскі адэкватна паказвае пераплеценасць (аж да немагчымасці аддзяліць адно ад другога) паганскага светапо'гляду і хрысціянскай веры. Гэтая эклектыка – галоўная адметнасць беларускага нацыянальнага светапогляду.

М. Хаўстовіч адзначыў: «Схематычна гістарычную канцэпцыю Я. Баршчэўскага можна падаць наступным чынам: на Беларусь пры'ходзяць чужынцы, якія з дапамогаю подкупу атрымліваюць уладу над асобнымі панамі, пазней нават сялянамі. Беларусы, трапіўшы ў залежнасць ад чужакоў або добраахвотна пайшоўшы да іх на служ'бу, дапамагаюць ім апанаваць увесь край, у якім карэнным чынам змяняецца ўвесь лад жыцця. Дадзеная схема выяўляе ледзь не агу'льную беларускую грамадскую думку адукаванае часткі насельніцт'ва першае паловы ХІХ ст. адносна акту анексіі Расійскай імперыяй часткі Рэчы Паспалітай».

Па матывах твора ў 1994 г. быў зняты фільм «Шляхціц Заваль'ня» (рэжысёр В. Тураў).

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

«Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага Тэкст: Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч'

ных апавяданнях.

Пытанні: 1. «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і гісторыя краіны

(Плачка, Белая Сарока). 2. «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і адлюстраванне жыц'

ця і светапогляду людзей рознага сацыяльнага паходжання. 3. «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і праблемы маралі. 4. «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага: суадносіны хрысці'

янства і паганства.

Page 81: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

81

Гісторыя стварэння верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…»:

літаратурны дэтэктыў даўжынёй у два стагоддзі29 Гісторыя распачалася ў 1854 г. у Лондане ў эмігранцкім коле, ка'

лі выйшла ананімнае выданне кнігі «Аповесць з майго часу, або Лі'тоўскія прыгоды». Аўтар у адной з частак тэксту распавёў гісторыю таленавітага хлопца Пётрака з Крашына, які ўдзельнічаў у сялян'скім бунце 1828 г., і зацытаваў цалкам яго геніяльны верш. Аўтар апісваў падзеі так жыва, што складвалася ўражанне, нібыта ён аса'біста ведаў маладзенькага паэта, які быў здадзены ў рэкруты пасля задушэння бунту. Потым цікаўныя даследчыкі вызначылі, што кнігу напісаў Ігнат Яцкоўскі з Лондана, зрэшты, гэта інфармацыя ніяк не асвятляла лёс і творчасць крашынскага паэта'рэкрута.

Але ХІХ ст. было абыякавым да мемуарнай літаратуры, і пра твор часова забылі. У пачатку ХХ ст. распачалася хваля адраджэння, і людзям, датычным беларускай культуры, было вельмі важна ведаць сваіх папярэднікаў, адчуваць прыналежнасць да багатай і цікавай традыцыі. Да кнігі зноў вярнуліся, цяпер ужо ў пошуках героя. І бы'ло вызначана, што ў 1828 г. сапраўды быў бунт і быў ён у Крашыне. Але здадзенага ў рэкруты Пётрака не было. Даследчыкі не паверылі і працягвалі шукаць дакументы. І знайшлі! У гэты час было судовае разбіральніцтва па справе Паўлюка Багрыма. Але столькі гадоў мінула... Верагодна, Яцкоўскі проста забыў сапраўднае імя хлопца.

І вось ужо напісаны навуковыя манаграфіі і падручнікі, дзе Паў'люк Багрым абвешчаны аўтарам верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы...». Вось толькі застаюцца невырашальныя разыходжанні:

у юрыдычных паперах згадваецца, што Паўлюк Багрым чытаў на памяць верш Яна Баршчэўскага (памятаеце, гэты пісьменнік на'пісаў яшчэ «Шляхціца Завальню...») «Бунт хлопаў», але нідзе не згадваюцца яго ўласныя тэксты;

29 Паводле: Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша

«Зайграй, зайграй, хлопча малы...» // Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск, 2003.

Page 82: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

82

паводле дакументаў выходзіла, што Багрым не быў прыгонным селянінам, падуладным волі пана; ён быў мешчанінам;

яго імя, гэтаксама як і імёны ягоных родных, не фігуравала ў спісах рэпрэсаваных крашынскіх бунтаўнікоў;

на момант бунту, напісання верша і нібыта рэкрутавання 20'га'довы Багрым быў стараватым для наймення «бязвінны хлопчык» і для саманазывання ў вершы «хлопча малы».

А можа быць, лепей усё'ткі прызнаць, што драматычная гісто'рыя, расказаная Ігнатам Яцкоўскім, – мастацкі твор, які грунтуецца на паасобных фактах з гісторыі Беларусі, але не з’яўляецца даку'ментальным сведчаннем? Што ж тады рабіць з вершам «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»? Калі яго напісаў не Паўлюк Багрым, то хто?

Разгадку, вядома, трэба шукаць у самім тэксце і часе яго ства'рэння. І гэта досыць складаная задача, бо ў гісторыі еўрапейскіх лі'таратур ХІХ ст. стала стагоддзем літаратурных містыфікацый: было нават модна ствараць тэксты, стылізаваныя пад даўнейшыя часы, і прыпісваць іх легендарным аўтарам. Навошта? Для ажыўлення на'цыянальна'вызваленчага руху, як, напрыклад, у Чэхіі альбо Шат'ландыі. Можа быць, і беларускую літаратуру не абышла гэтая мода?

І ўсё'ткі праўду можна даведацца, найперш звярнуўшыся да са'мога тэксту верша, што і зрабіў даследчык гісторыі літаратуры ХІХ ст. Ігар Запрудскі. Высветліліся нечаканыя рэчы.

Верш, у якім 29 радкоў, перанасычаны фальклорна'міфалагіч'нымі вобразамі: там і каршун, і ваўкалак, і кажан.

У ваўкалака абярнуся, З шчасьцем на вас азірнуся. <...> Каб я каршуном радзіўся, Я бы без паноў абыўся. <...> Ой, кажане, кажане! Чаму ж ня сеў ты на мяне?

Якія па сутнасці сваёй не фальклорныя, не «натуральнага» пахо'джання, а кніжныя. І тут варта прыгадаць, што ў 1835 г. у Германіі была запачаткавана «міфалагічная школа», што збіранне фальк'

Page 83: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

83

лорных і этнаграфічных матэрыялаў цанілася вельмі высока. Зна'чыць, верш не мог напісаць ні Багрым, ні хтосьці іншы з яго адна'вяскоўцаў, бо аўтарам мог стаць толькі вельмі адукаваны чалавек, які быў знаёмы з актуальнымі павевамі ў еўрапейскай гуманітарнай навуцы.

Больш за тое, верш не мог быць напісаны ў 1828 г.: каб тады на'пісаць на беларускай мове верш у рэчышчы рамантызму, трэба бы'ло б апярэдзіць свой час і быць неардынарным, геніяльным твор'цам. Бо проста таленавіты чалавек, які ў мастацкім развіцці адштур'хоўваецца ад ужо вядомага і папулярнага ў яго асяродку, пісаў бы апавядальныя вершы павучальнага зместу. Значыць, верш напісаны пазней...

Ігнат Яцкоўскі сцвярджаў, што верш нібыта дэкламаваўся пры'людна і ўсімі ўхваляўся. Але ў вершы паказваюцца паганскія ўяў'ленні пра свет, а супраць іх бескампрамісна змагаліся і касцёл, і царква. Ці мог бы ксёндз Магнушэўскі, які апекаваўся выхаваннем крашынскай моладзі, ухваліць такі твор? Вядома, не. У тыя часы (ды нярэдка і цяпер) людзі не адрознівалі аўтара і героя твора. Ім здава'лася, што твор заўсёды пішацца пра сябе. Як бы паставіліся адна'вяскоўцы да Багрыма, калі б ён агучыў радкі пра «бацька кіямі забі'ты», а бацька – вось, побач сядзіць... Так што ўзровень рэлігійнасці і спецыфічная аўдыторыя лішні раз сведчаць супраць Паўлюка Ба'грыма.

Верш аказаўся модным не толькі па тэме і праблеме, але таксама па жанры і стылі. «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» – гэта так званая руская рамантычная элегія, дзе ў першых дзвюх строфах даецца экспазіцыя:

Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду.

У трэцяй – апісваецца выйсце са становішча:

Дзе ж я пайду? Мілы Божа! Пайду ў сьвет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, З шчасьцем на вас азірнуся.

Page 84: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

84

А ў наступных строфах – прапануюцца пажаданыя, але фантас'тычныя спосабы вырашэння праблемы. Ці магло гэтак атрымацца выпадкова? Не! Значыць, аўтар атрымліваў адукацыю пасля 1834 г., бо да таго часу на тэрыторыі Беларусі панавала польскамоўная адукацыя.

Верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» – гэта адзін з першых вершаў, перакладзеных з беларускай мовы на іншую (у гэтым вы'падку – на польскую). Пераклад зроблены на вельмі высокім мас'тацкім узроўні і, відавочна, не пачаткоўцам у літаратурных справах.

Такім чынам, паводле Ігара Запрудскага, у тэксце назіраюцца: стылізацыя светабачання сялянскага падлетка; стылізацыя на хвалі «міфалагічнай школы»; літаратурныя вольнасці, недапушчальныя з пункту гледжання

сацыяльнага асяроддзя і хрысціянскай маралі; неадпаведнасць жанрава'стылістычных асаблівасцей верша

агульным характарыстыкам літаратуры прыблізнага перыяду напі'сання твора.

А час публікацыі твора супадае з актывізацыяй беларускага літа'ратурна'грамадскага руху ў 50'я гг. ХІХ ст. І менавіта ў гэты момант у Лондане знаходзіцца перакладчык высокага ўзроўню.

З усіх гэтых сведчанняў Ігар Запрудскі зрабіў выснову, што гэты верш – вынік літаратурнай містыфікацыі. Глядзіце: стварэнне фальшывай крыніцы тэксту, прыпісванне твора «неканкрэтнай асобе», абмалёўка творчага аблічча аўтара, выкарыстанне ў якасці фону «ўдасканаленых» гістарычных падзей... Усё прадумана і на першы погляд сапраўдна!

Але хто ж захацеў пабавіцца ў гэтыя гульні? І навошта? На другое пытанне адказаць прасцей. Гэтая сфальсіфікаваная

гісторыя (падробка!) казала пра годнасць прыгонных'рабоў, паказ'вала, што ўнутры народа ёсць магутны патэнцыял і толькі неспры'яльныя ўмовы замінаюць яго раскрыццю. Значыць, людзі, якія ўсё гэта прыдумалі, дбалі пра прывабны ў небезнадзейнай драматыч'насці вобраз свайго краю і свайго народа, клапаціліся пра ажыўлен'не літаратурнага працэсу.

Лагічна разважыць, што імя аўтара верша ведалі аўтар твора Ігнат Яцкоўскі і выдавец кнігі Аляксандр Рыпінскі. Аўтар верша,

Page 85: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

85

магчыма, жыў у той час у Лондане, яму быў блізкі антыпрыгонніцкі пафас (у Еўропе прыгон успрымаўся як варварства, як рабаўладаль'ніцкі лад). Аўтар арыентаваўся на польскую культуру, але вельмі добра ведаў рускую, верагодна, аўтар – шляхецкага паходжання (яго герой далікатны і здатны на вытанчаныя перажыванні).

Ігар Запрудскі назваў імя гэтага чалавека. Юльян Ляскоўскі! Ён, пісьменнік звыклы да фальсіфікацый, ужо неаднойчы на той момант друкаваў у газетах артыкулы з нібыта фальклорнымі творамі. Яго біяграфія добра стасуецца з біяграфіяй лірычнага героя: памерлы на той час бацька, маці і сястра, што засталіся на радзіме... А астатняе? Плён прыдумкі і дасведчанасці...

Праўда, літаратуразнаўца Мікола Хаўстовіч, калега Ігара За'прудскага, лічыць, што аўтарам верша быў сам Ігнат Яцкоўскі. З ім не пагаджаецца наш слынны даследчык гісторыі літаратуры Адам Мальдзіс... Навукоўцы спрачаюцца, а гэта значыць, што нас ча'каюць новыя літаратурныя даследаванні і новыя літаратурныя дэ'тэктывы...

Францішак Савіч30 (1815–1847)

У 1833 г. сын уніяцкага святара з'пад Пінска паступіў у Вілен'скую медыка'хірургічную акадэмію, якая ўзнікла замест зачыненага ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта. А зачынены ён быў праз тое, што студэнты і выкладчыкі альбо адкрыта падтрымлівалі паўстанне 1830–1831 гг., альбо спачувалі яго ўдзельнікам. Медыцынскі і тэа'лагічны факультэты былі рэфармаваны ў Віленскую медыка'хірургіч'ную акадэмію. Францішак Савіч (у некаторых крыніцах яго называюць Францам Савічам) узначальваў таемнае Дэмакратычнае таварыст'ва. Сябры арганізацыі спадзяваліся змагацца супраць беззаконня, дапамагаць абяздоленым, уплываць на моладзь, каб выхоўваць сум'ленных, справядлівых грамадзян. Можна сабе ўявіць актуальнасць

30 Тычка Г. Шлях змагара і пакутніка // Шляхам гадоў: гісторыка'літара'

турны зб. / укл. Я. Янушкевіча. Мінск : Маст. літ., 1994. С. 90–94.

Page 86: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

86

усіх гэтых клопатаў ва ўмовах царскай рэакцыі на паўстанне. Мо'ладзь (студэнцкая ў тым ліку) прытрымлівалася розных пераканан'няў: хтосьці пацярпеў за ўдзел ці спачуванне паўстанню, хтосьці марнатраўна бавіў час. Сябры таварыства меркавалі надаць новы сэнс іх жыццям (хоць у той час здавалася, што высокім патрыятыч'ным мэтам не суджана ажыццявіцца), кіраўніцтва ўніверсітэта лічы'ла, што хай лепей студэнты п’юць, чым бавяцца ў таемныя арганіза'цыі. Нагадаю, што ўсё гэта адбываецца праз 15 гадоў пасля філама'таў і філарэтаў. Сябры Дэмакратычнага таварыства сцвярджалі: «Усе людзі маюць аднолькавыя правы да свабоды і роўнасці». Сён'ня гэты тэзіс гучыць як банальнасць, але на той момант да адмены прыгоннага права застаецца амаль 30 гадоў. І менавіта гэтая сфера становіцца аб’ектам іх зацікаўленняў: трэба змяніць адносіны паноў і прыгонных! Натуральна, яны не маюць інструментаў уплыву на дзяржаву, але на найніжэйшым узроўні – чаму б не? І яны пачына'юць дэмакратызаваць адносіны сялян і паноў, трэніруючыся на ма'ёнтках сваіх сяброў. Як толькі сябры таварыства, відаць, задаволе'ныя вынікамі, з’язджалі з маёнтка, гаспадары адразу ліквідоўвалі «дэмакратыю» і вярталі ўсё, як было. Трэба разумець, што ад такіх кіданняў сялянам было нават горш, чым калі б прыгон заставаўся нязменным.

Падзеі 1830–1831 гг. знайшлі свой адбітак у вершы «Там, бліз'ка Пінска», дзе праз гутарку Ліцвіна, Пінчука і Валынца Савіч па'казвае распаўсюджанасць ідэі паўстання.

Там блізко Піньска на шыроком полю, Гдзе між лугамі плыве Струмень быстры, Там сідзя Літвін расказываў сву долю, Збоку Валынец сідзеў заточысты, Зперэду Пінчук веслом ся спірае І на гутарку пільна ўважае.

Важна разумець, што Ліцвін, Пінчук і Валынец тут не беларус,

рускі і ўкраінец, хоць яно так і просіцца. Мы з вамі гаварылі на пер'шай лекцыі, што ў XVIII–ХІХ стст. чалавек мог самахарактарыза'вацца розным чынам: паводле рэгіянальнага паходжання, паводле прыналежнасці да пэўнай канфесіі, паводле прыналежнасці да Ка'

Page 87: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

87

роны ці ВКЛ і паводле грамадзянства (Рэч Паспалітая ці пазней Ра'сійская імперыя). І паводле такой класіфікацыі адзін і той жа чала'век мог адначасова саманазвацца беларусам, русінам, літвінам і па'лякам. Таму Ліцвін, Пінчук і Валынец для аўтара – жыхары Рэчы Паспалітай, але, відавочна, не з тэрыторыі этнічнай Польшчы.

У творы Савіч не дбае пра паліткарэктнасць і дазваляе сабе эма'цыйныя выказванні (праклёны), апісанне жорсткасці. Верагодна, гэта быў разлік на мэтавую аўдыторыю, якая прытрымлівалася тых жа поглядаў і перакананняў. Зрэшты, у паўстанні – як на вайне, не да міласэрнасці да ворагаў.

Пасля падзей 1830–1831 гг. рыхтавалася новае паўстанне, якое мог узначаліць польскі рэвалюцыянер Шыман Канарскі, але расійс'кія ўлады былі пільныя, і арганізатары (сярод іх – студэнты'медыкі з Дэмакратычнага таварыства) апынуліся ў турме. Трапіўшы пад арышт, Франц Савіч спачатку паспрабаваў скончыць жыццё сама'губствам, не атрымалася. Потым яго кінула ў іншы бок, і ён стаў ве'льмі рэлігійным, хоць на свабодзе ні ён, ні ягоныя сябры гэтай якас'цю не вызначаліся, наадварот, досыць скептычна ставіліся да прадс'таўнікоў царкоўнай іерархіі.

У 1839 г. яго ссылаюць на Каўказ простым жаўнерам. Урэшце Савіч разумее, што адзінае выйсце – уцёкі. Тут палягае прынцыпо'вае адрозненне ад пакалення філаматаў, якія думкі не дапускалі пра магчымасць нелегальнага існавання. Дэзерціра злавілі і выправілі на вайну, але ў 1841 г. ён інсцэнізаваў самазабойства, пакінуўшы запіску на беразе Церака. І ў гэты раз уцячы атрымалася. Захаваўся ягоны дзённік з падрабязнасцямі гэтай падзеі. Перад смерцю гэты тэкст Савіч аддаў свайму сябру Аляксандру Грозе. Тэкст не быў скончаны, і далейшыя падзеі нам вядомы з запісаў Грозы, якому Са'віч распавёў пра працяг гісторыі.

За бадзяжніцтва трапіў у турму ў Тыраспалі, адкуль у 1843 г. усіх беспрытульных забралі служыць у чарнігаўскі гарнізон. Там Савіч пабачыў, што гарнізонны фельчар мае праблемы з выкананнем службовых абавязкаў, дапамог яму лячыць людзей, вучыў, як гэта рабіць. З удзячнасці фельчар дапамог яму здабыць новыя дакумен'ты. Савіч не змог перайсці мяжу і застаўся жыць на тэрыторыі цяпе'рашняй Украіны, дзе займаўся медыцынскай практыкай, стаў вядо'

Page 88: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

88

мым доктарам. Распачалася эпідэмія халеры, падчас якой Савіч як доктар выконваў свае прафесійныя абавязкі, заразіўся, але перад смерцю паспеў парупіцца пра захаванне інфармацыі пра ягонае жыццё, распавёўшы Грозу працяг сваёй біяграфіі. Пасля смерці Са'віча была надрукавана кніга, куды ўвайшлі наступныя тэксты: «Успаміны» Савіча, аповед Аляксандра Грозы пра заканчэнне жыц'ця Савіча і твор Савіча «Споведзь пакутніка».

Ананімнасць твораў першай паловы ХІХ ст.

Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. складалася з дзвюх адрозных плыняў. Першая – польскамоўная літаратура, якая пазіцыянавалася як літаратура прафесійная, арыентаваная на поль'скую мастацкую і моўную культуру. Мы памятаем з вамі, што польс'кую мову выбіралі як мову прэстыжу, як мову, на якой атрымалі адукацыю, што Беларусь у ХІХ ст. уключана ў польскія культурныя працэсы. Другая плынь, беларускамоўная, развівалася ў рэчышчы народнага вершаскладання.

У пачатку ХІХ ст. былі спробы сцвердзіць прафесійнасць бела'рускамоўнай літаратуры, як, напрыклад, у артыкуле Рамуальда Пад'бярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі», дзе высокую прафесійную ацэнку атрымала «Энеіда навыварат», але для такой пазіцыі было яшчэ зарана. Першым прафесійным беларускамоўным пісьменнікам стаў Вінцэнт Дунін'Марцінкевіч, ён змог надрукаваць тэксты на бе'ларускай мове, праўда, у двухмоўнай кнізе.

Менавіта непрызнанасць беларускамоўнай творчасці як прафе'сійнай адштурхоўвала мясцовых аўтараў ад пісання па'беларуску. Да моўнай дыферэнцыяцыі дадалася і сацыяльная (калі пішаш па'польску – належыш да шляхты, па'беларуску – да сялянства), а гэта яшчэ больш аддаляла дзве плыні беларускай літаратуры. Хоць мы з вамі памятаем з першай лекцыі, што акурат польская мова на мясцовых тэрыторыях выглядала ў выкананні не вельмі адукаванай шляхты досыць каларытна з гледзішча этнічных палякаў, а вось беларускую ведалі ўсе, але гэта было вуснае бытаванне.

Цікава іншае, што пад уздзеяннем гістарычных падзей непрафе'сійная, беларускамоўная літаратура значна аддалялася ад фалькло'

Page 89: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

89

ру. Гэта ўжо выразна аўтарскія тэксты, проста аўтар невядомы. А невядомы ён з прычыны зноў жа непрафесійнасці беларускамоўнай літаратуры (гэта значыць адсутнасці публікацый з зафіксаваным аў'тарствам). І хоць тэксты гэтыя не былі надрукаванымі, яны былі па'пулярнымі сярод народа, у сваёй аўдыторыі (калі тэкст вучыцца на памяць, таму што спадабаўся, чалавек не вучыць яго, як у школе: імя аўтара, назва, уласна твор). Іншая справа, што вуснае існаванне моцна змяняла тэкст, пазбаўляючы яго складаных элементаў (на'прыклад, кальцавой рыфмы – Энеіда навыварат) і прыпадабняючы новы верш да ўжо вядомых. У гэтых тэкстах сустракаліся перася'чэнне, накладанне вядомых мастацкіх вобразаў і саміх мастацкіх форм розных твораў. Нежаданне здабыць славу рухала аўтарамі бе'ларускамоўных тэкстаў. Мы ўжо казалі пра жартоўнасць, этнагра'фічнасць і павучальнасць беларускамоўных тэкстаў ХІХ ст.

Марцін Асорыа�Цяплінскі31 (1802–1847)

За сваё жыццё ён заспеў галоўныя падзеі першай паловы ХІХ ст.

Нарадзіўся за 10 гадоў да вайны з французамі ў шляхецкай сям’і на Слонімшчыне. За ўдзел у паўстанні 1830–1831 гг. быў высланы на Каўказ, дзе і знаходзіўся з 1831 па 1833 г. Вы бачыце, у гісторыі лі'таратуры гэта ўжо каторы па ліку ўдзельнік паўстання, сасланы на каўказскую вайну. Там ён быў цяжка паранены і выпраўлены памі'раць на радзіму, дзе нечакана ачуняў.

М. Асорыа'Цяплінскі заняўся творчасцю і пачаў друкавацца ў польскамоўных выданнях, перакладаў са славянскіх моў (напры'клад, украінскай, сербскай, чэшскай), цікавіўся славянскім фальк'лорам. Гэтая зацікаўленасць фальклорам наогул прывяла яго да беларускага фальклору, у прыватнасці. І мы зноў вяртаемся да праблемы, якая была цяжкавырашальнай у ХІХ ст.: як запісваць фальклор? Перакладаць? Пакідаць па'беларуску, транслітаруючы

31 Хаўстовіч М. Пісьменнік з'пад Слоніма ХІХ ст.: навукова'літаратурны

альманах / укл. М. Хаўстовіча. Мінск : БДУ, 1999. С. 58–60.

Page 90: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

90

польскім правапісам? Асорыа'Цяплінскі кіраваўся аўтэнтычнасцю, не перарабляў, не перакладаў, не дапрацоўваў сабраныя матэрыя'лы. На жаль, ягоны збор фальклору не захаваўся. Мы з вамі будзем чытаць мастацкі тэкст Асорыа'Цяплінскага «Нешта тут сабакам смярдзіць», што быў напісаны ў Варшаве, але на беларускіх рэаліях, з апісаннем мясцовай шляхты, якая заслугоўвае аўтарскага іраніза'вання. Польскамоўны тэкст з’яўляецца яшчэ адным прыкладам вы'карыстання беларускай мовы ў польскамоўным тэксце: некаторыя беларускія словы ці выслоўі аўтар падаваў па'беларуску, у пера'кладзе гэтыя словы вылучаны курсівам.

Тадэвуш Лада�Заблоцкі32 (1811–1847)

Тадэвуш Лада'Заблоцкі атрымаў адукацыю ў Віцебскай гімназіі,

пасля чаго працягваць адукацыю паехаў у Маскву. Ён атрымаў рэ'камендацыю ад апекуна Віленскай навучальнай акругі Р. Карташэў'скага і меўся быць казённакоштным студэнтам. Можна сабе ўявіць ступень ягонай адданасці. Але ў Маскве ён трапіў у патрыятычна настроенае кола, дзе яго навучылі любіць радзіму, відаць, папярэдне растлумачыўшы, дзе гэтая радзіма ёсць. І вось з хлопца, які пісаў у лістах, што ехаў у Маскву «с чувством приверженности к правите'льству из благодарности к Карташевскому», ён стаў палымяным патрыётам, і ў лістах загучалі зусім іншыя словы: «Я жадаў бы ператварыцца ў пошасць, каб адным подыхам мог атруціць і зніш'чыць творцаў няшчасцяў нашае зямлі». Ён пісаў і разумеў, што піша пра забароненае, прасіў знішчыць ліст па прачытанні, але сябар гэ'тага не зрабіў і захаваў ліст. І калі віцебскія студэнты праспявалі патрыятычныя песні, выклікаўшы цікаўнасць уладаў, і на іх кватэрах быў зладжаны ператрус, то сярод іншых папер былі адшуканы і лісты Лады'Заблоцкага.

32 Хаўстовіч М. Паэзія 30–40 гг. ХІХ ст. (Ян Чачот, Ігнат Легатовіч, Тадэ'

вуш Лада'Заблоцкі). Польскамоўная літаратура Беларусі 30–40'х гг. ХІХ ст. // Acta Albaruthenica: Навукова'тэарэтычны часопіс. 2003. № 3. С. 14–20.

Page 91: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

91

Паўтара года ідзе следства, вынікі якога для Лады'Заблоцкага і шэрагу ягоных таварышаў скончыліся неспрыяльным чынам. Пры'суду ён чакаў на волі, маючы магчымасць апошні раз – так усвядом'лена – быць на радзіме.

Даследчыкі цікавяцца фарміраваннем беларускасці ў пісьменні'ка. Па ім не засталося беларускамоўнай творчасці, хоць вядома, што і мову ён ведаў, і беларускім пытаннем цікавіўся, але ж гэты працэс быў занадта рана і так гвалтоўна перапынены.

М. Хаўстовіч зазначыў: «Беларуская нацыянальная самасвя$домасць Т. Лады$Заблоцкага знаходзілася ў зародкавым ста$не. Таму казаць пра беларускамоўную творчасць паэта трэба надзвычай асцярожна, яна можа быць вытлумачана толькі як водгук на факт судакранання з паэзіяй і моваю простага люду».

У 1837 г. Ладу'Заблоцкага выслалі на Каўказ у дзеючую армію, дзе ўмоў для фарміравання беларускай нацыянальнай самасвядо'масці не было. Яму пашанцавала займець там культурны асяродак (грузінскі паэт Н. Бараташвілі, дочкі А. Чаўчавадзе – Ніна Грыба'едава і Кацярына Дадзіяні, азербайджанскі пісьменнік А. Бакіханаў, расійскі паэт А. Адоеўскі). Але гэты асяродак, з аднаго боку, урата'ваў Ладу'Заблоцкага як творчую асобу, а з іншага – знішчыў як беларуса, бо гэтыя людзі, не ведаючы спецыфікі беларускай сітуа'цыі (а ці наогул ведалі яны пра Беларусь?), успрымалі пісьменніка як паляка (хоць этнічным палякам ён не быў), а ён і стаў для іх прад'стаўніком Кароны.

У пачатку 40'х гг. XIX ст. Лада'Заблоцкі даведваецца пра магчы'масць друкаваць польскамоўныя тэксты і разумее, што ў яго з’яўляецца надзея надрукаваць свае мастацкія творы. І ў 1840 г. ён наважыўся даслаць свае тэксты ў Пецярбург. Але маючы творы, і творы належнай эстэтычнай вартасці, ён не меў магчымасці сабраць тыя тэксты, што былі раскіданы па прыватных архівах яго знаёмых, не меў магчымасці прыехаць і ўласнаручна парупіцца пра лёс сваёй мастацкай спадчыны. Ён напісаў Ю. Крашэўскаму, які выдаваў «Athenaeum», але той не мог сабе дазволіць расшукваць творы і даручыў гэты клопат Р. Падбярэскаму. У 1842 г. выйшла кніга «Poezje Tadeusza Łady Zabłockiego», тры раздзелы якой адпавя'даюць тром перыядам жыцця паэта.

Page 92: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

92

Паэт воднай стыхіі, Лада'Заблоцкі ў вершах развітваўся з радзі'май найперш праз рытуал развітання з рэкамі і азёрамі (элегіі «Ві'лія», «Да Дзвіны», «Даўжанскае возера»), у паэзіі ягонай дамінуе тэма развітання, што можна было б спісаць на дапрацоўку твораў на Каўказе, калі аўтар сапраўды быў разлучаны з радзімай і на яве перажываў такія пачуцці. Але ў творах, што не ўвайшлі ў зборнік, пануюць тыя ж самыя настроі, што так і хочацца прыпісаць пісьмен'ніцкаму прадбачанню. Такім чынам, выйшаў зборнік, які склалі тры раздзелы як тры перыяды жыцця.

У студэнцкі перыяд (1831–1833) Ладу'Заблоцкага вабяць бай'ранаўскія рамантычныя матывы, натуральная для гэтага ўзросту тэ'ма кахання і сяброўства, а таксама трывога і прадчуванне бяды (зрэ'шты, час такі – небяспечны). І з гэтага перыяду бярэ вытокі тэма развітання з рэчкамі, паэт так іх любіць, што ў вершах усе важныя падзеі адбываюцца ля вады (задуменне, спатканні з каханай ці су'стрэчы з сябрамі). Вада звязвае яго з радзімай («Вілія», «Да Дзві'ны», «Даўжанскае возера»). І калі ён калі'небудзь пісаў па'бела'руску, то толькі ў гэты час.

О родная рака! Шмат год мінула, Як быў я над табою раз астатні І, ад’язджаючы ў край дальні, чула Аддаў табе свой пацалунак братні.

«Да Дзвіны», пераклад П. Бітэля

Умоўна астрожны перыяд прыпадае на 1834–1836 гг. Цяпер паэт, знаходзячыся пад следствам, можа здагадвацца, што яго чакае пакаранне ў выглядзе высылкі, прынамсі, такія выпадкі ў тыя гады здараліся часта. Але ён не адчувае сваёй віны. Што ён зрабіў дрэннага? Лісты напісаў… Ці ж гэта такое злачынства, каб быць пакараным выгнаннем, незваротным растаннем з радзімай. І вось, у адпаведнасці з літаратурнай модай, Лада'Заблоцкі стварыў апісаль'ную паэму «Ваколіцы Віцебска». Ён успамінае (ужо ёсць нагода падсумоўваць сваё веданне Беларусі) і разважае пра гісторыю края, пра яе колішнюю веліч і пра лёс паэта. Ваколіцы Віцебска адыгры'ваюць для паэта аб’яднальную ролю: тут яго мінулае яднаецца з яго'най актуальнасцю, дзяцінства сплятаецца з будучыняй, а будучыня – гэта калі ягоны дух вернецца на радзіму пасля фізічнай смерці паэта.

Page 93: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

93

О срэбная Дзвіна! Праз гай цяцэш халодны. Як снег растопіць сонечны прамень лагодны, Вясна на берагах тваіх найлепш квітнее І ўсёй сваёй чароўнасцю вакол яснее.

«Ваколіцы Віцебска», пераклад П. Бітэля

Трэці раздзел і трэці жыццёвы перыяд паэта – каўказскі (1837–1842). І ўсё мяняецца: замест ваколіц Віцебска – горныя краявіды і тэма жаўнерства. Але і тут паэт звяртаецца да воднай тэ'мы, толькі рэкі цяпер горныя, няўрымслівыя. А паэт марыць пера'ўтварыцца ў хмару, каб даляцець да Дзвіны.

Лада'Заблоцкі змірыўся са сваім лёсам (у адрозненне ад Франца Савіча, які, памятаеце, ладзіў уцёкі і інсцэнізаваў самагубства) і вось ужо ў лістах напісаў, што шчыра працуе на карысць Каўказа. Ён быў вызвалены ад войска і стаў кіраваць салянымі капальнямі.

У гэты час пачынаецца эпідэмія халеры. І паэт, чыімі вершамі за'чытваюцца на радзіме, спачуваючы яго нешчаслісвай долі, памірае ад пошасці ў 1847 г.

Рамульд Падбярэскі пісаў пра яго: «Дзіця нешчаслівага лёсу, выпрабаванае ў пакутах, – які ў кожным вершы выліў журбу па блізкіх і моцную прывязанасць да роднай зямлі... Перш за ўсё ён паэт сэрца. І ў гэтым выпадку мы можам верыць яго паэзіі, бо ўсё жыццё ён быў нешчаслівы!.. Вялікі талент, загартаваны ў агні пакут. Бо трэба пакутваць, каб стаць геніем!»

СЕМІНАР

Шляхецкае жыццё ў Беларусі ў ХІХ ст.

Тэксты: Міцкевіч Адам. Дзяды. Пан Тадэвуш. Ходзька Ігнат. Успаміны квестара // ХІХ стагоддзе: навукова'лі'

таратурны альманах / укл. М. Хаўстовіча. Мінск : БДУ, 1999. С. 79–125.

Асорыа Марцін. Нешта тут сабакам смярдзіць // ХІХ стагоддзе: навукова'літаратурны альманах / укл. М. Хаўстовіча. Мінск : БДУ, 1999. С. 61–76.

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч'ных апавяданнях. Душа не ў сваім целе. Драўляны Дзядок і кабета Інсекта.

Page 94: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

94

Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды. Дунін�Марцінкевіч Вінцэнт. Ідылія. Гапон. Залёты. Пінская

шляхта. Савіч�Заблоцкі Вайніслаў. Полацкая шляхта (Арлалёты і Пад'

канвойны, або Полацкая шляхта) // Полымя. 2004. №1, 3, 4, 6. А таксама любыя іншыя тэксты, якія, на ваш погляд, пасуюць

да тэмы. Заданні: 1. Тэма: «Шляхецкае жыццё ў Беларусі ў ХІХ ст.»: нараджэнне дзі'

цяці, яго выхаванне, адукацыя, сталенне, свецкае жыццё, служба ў войску, жаніцьба, паляванне, баляванне, шляхецкія соймы і іншыя дзяржаўныя мерапрыемствы, светапогляд шляхты, рытуалы, трады'цыі (неабавязкова адлюстроўваць усё названае, можна засяродзіцца на 2–3 пунктах, але трэба звярнуцца да 3–4 твораў, з якіх абавяз'ковым з’яўляецца зварот да паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»).

2. Жанр – эсэ. Аб’ём – 4–5 старонак (1 інтэрвал, 14 шрыфт Times New Roman, палі – 2 см).

Лекцыя 6 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 50–70�х гг. ХІХ ст.

Вінцэнт Дунін�Марцінкевіч33

(1807–1884)

Пісьменнік нарадзіўся ў 1807 г. у фальварку Панюшкавічы (Баб'руйскі раён) у сям’і арандатараў (раней род меў маёнткі, але страціў іх), у 1824 г. скончыў Бабруйскую павятовую школу, спрабаваў ву'чыцца медыцыне ў Пецярбургу, дзе жыў ягоны дзядзька Станіслаў

33 Марцінкевіч герба Лебедзь: дакументы і матэрыялы пра класіка беларус'

кай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна'Марцінкевіча: [зборнік] / Нацыяналь'ная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Ку'палы; [укладанне, прадмова, падрыхтоўка тэкстаў, пераклады і каментары Г. Кісялёва; навуковыя рэдактары: А. І. Мальдзіс, В. А. Чамярыцкі].

Page 95: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

95

Богуш'Сестранцэвіч, магілёўскі архібіскуп, што кіраваў усімі ката'ліцкімі касцёламі Расійскай імперыі. Але самлеўшы ў анатамічным тэатры, Дунін'Марцінкевіч зразумеў, што не зможа стаць доктарам, і мусіў выбраць іншую прафесію.

З 1827 г. ён служыў у Мінскай крымінальнай палаце, а ў 1831 г. – ажаніўся з Юзэфай Бараноўскай (на 11 гадоў маладзейшай за му'жа). Пісьменнік спрыяў распаўсюду гісторыі пра тое, нібыта ён пра'цаваў разам з бацькам сваёй будучай жонкі, закахаўся, не атрымаў дазволу на шлюб (бедны ды гарбаты) – і абвянчаўся таемна. Але дакументы гэтага не пацвярджаюць. У іх нарадзіліся 4 дачкі (Каміла, Цэзарына, Яўгенія'Эмілія, Элодыя) і сын Міраслаў.

З 1840 г. Дунін'Марцінкевіч набыў фальварак Люцынка (Лю'цінка) у Пяршайскай воласці Мінскага павета і пакінуў службу. Шмат ездзіў па тэрыторыі Беларусі, займаючыся даверанасцямі пры'ватнах асоб. У дваіх дзяцей – дачкі Камілы і сына Міраслава – былі заўважаны надзвычайныя музычныя здольнасці, яны гралі канцэрты ў Кіеве, Варшаве, Вільні. Дунін'Марцінкевіч пісаў паперу на імя імператара Аляксандра ІІ з просьбай фінансава паспрыяць талентам дзяцей, але адказу не атрымаў. За свае грошы змог даць музычную адукацыю толькі сыну.

Творчы шлях Дунін'Марцінкевіч пачаў з лібрэта. У пачатку 1840'х гг. было створана некалькі аперэт: «Рэкруцкі яўрэйскі на'бор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» (1843). Музыку пісаў Станіслаў Манюшка пры частковым удзеле іншых. У пастаноўках Дунін'Марцінкевіч і сам выконваў некаторыя ролі.

У 1846 г. было надрукавана лібрэта камічнай оперы «Ідылія» (Сялянка). Гэта быў першы надрукаваны твор, дзе ёсць фрагменты на беларускай мове (у маўленні сялян). Дунін'Марцінкевіч граў у спектаклі ролю Навума Прыгаворкі, гэтае імя потым стала выка'рыстоўвацца ім у якасці псеўданіма. Прэм’ерны спектакль быў даз'волены, але было забаронена афішы вывешваць, пра што даведалі'ся мінчане, – і быў аншлаг.

У 1855 г. памерла жонка Дуніна'Марцінкевіча, а пісьменнік на'лежаў да таго тыпу людзей, якія не могуць трываць самоты. Яму ве'льмі патрэбна была каханая жанчына, нават у творчасці ён праз увесь час звяртаецца да тэмы кахання, якая, праўда, рэалізоўваецца

Page 96: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

96

ў большасці выпадкаў у форме любоўнага трохкутніка. Праз тры гады пасля смерці першай жонкі пісьменнік ажаніўся другі раз – з Марыяй Грушэўскай.

Акурат пасля смерці першай жонкі Дунін'Марцінкевіч шмат пі'ша, выдаючы ў Мінску (ён там жыве ў гэты час) кнігі часцей за што'год: «Гапон» (1855), «Вечарніцы і Апантаны» (1855), «Цікавішся? Пра'чытай!» (1856), «Дудар беларускі, або Ўсяго патроху» (1857). У гэтыя польскамоўныя кнігі ўваходзілі і беларускамоўныя творы: паэмы, вершаваныя аповесці і апавяданні «Гапон», «Дурны Зміцер, хоць хітры», «Стаўроўскія дзяды», «Купала», «Шчароўскія дажын'кі» (напісаны пасля паездкі ў Шчаўры), вершы «Павіншаванне вой'та Навума», «Верш Навума Прыгаворкі». У 1857 г. В. Дунін'Мар'цінкевіч напісаў баладу «Травіца брат'сястрыца», вершаваныя апо'весці «Быліцы, расказы Навума» і «Халімон на каранацыі», апош'нюю не прапусціла цэнзура, творы былі надрукаваны ўжо ў ХХ ст. У 1859 годзе Дунін'Марцінкевіч здзейсніў частковы пераклад паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» на беларускую мову, пераклад быў за'баронены ўладамі нібыта з прычыны лацінскіх літар, але тым не менш больш нічога не атрымалася надрукаваць па'беларуску.

Дунін'Марцінкевіч падтрымліваў ідэі паўстання, але ў 1863–1864 гг., у разгар паўстання, яго не было ні ў Мінску, ні ў Люцын'цы, пазней высветлілася, што ён перачакаў гэты час у маёнтку фі'лантропкі Мацільды Бучынскай. Але сам Дунін'Марцінкевіч сцвяр'джаў, што ў гэты час ездзіў па справах прыватных, па хадайніцтвах. Тым не менш ён год адседзеў у турме па падазрэнні ў напісанні ан'тыўрадавых тэкстаў, але даказаць ягоную віну не атрымалася. А з прычыны пажылога ўзросту Дунін'Марцінкевіч уратаваўся ад вы'сылкі. Саслалі ягоную дачку Камілу, пра якую ў данясеннях пісалі: «Вредна эта девица Марцинкевич здесь и не мешало бы её ўдалить, а между тем высшее местное начальство дозволило ей заниматься обучением детей нежного возраста, и можно себе вообразить, что она им проповедует. От роду ей около 26 лет, характера дерзкого и решительного, а идеи наследо$вала от отца. Доколе девица Марцинкевичева останется на свободе, дотоле она не перестанет разжигать всеми усилия$ми пламень самой жестокой и непримиримой вражды и дейст$

Page 97: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

97

вовать всеми средствами к увлечению простодушных к самым преступным направлениям…»

Нават у турме Каміла патрапляла ўчыніць чарговае раздражнен'не расійскім уладам. І вось яе, такую энергічную, бескампрамісную, за'цятую і незамужнюю ў 26 гадоў (і гэта ў ХІХ ст.), саслалі. У высыл'цы яна выйшла замуж (муж, праўда, падпісаў паперы, што пры пе'раездзе сям’я будзе ўлічваць, у якіх гарадах Каміле дазволена жыць, а ў якіх – не), нарадзіла шасцёра дзяцей (адно дзіця памерла).

Для Дуніна'Марцінкевіча былі актуальнымі ідэалы асветніцтва, трэба прызнацца, што са сваімі грамадска'палітычнымі поглядамі і эстэтычнымі густамі ён быў старамодным для ХІХ ст. Ён лічыў неаб'ходным маральнае ўдасканаленне, развіццё нацыянальнай культу'ры. А грамадскія непаразуменні і канфлікты можна вырашыць шля'хам перавыхавання ці пошуку кансэнсусу, гэта для ХІХ ст. быў ужо неактуальны шлях, нават рамантызм сыходзіў, а Дунін'Марцінкевіч вяртаўся да ідэй сентыменталізму, то можа тлумачыцца тым, што яны яму проста падабаліся.

Такім чынам, даследчыкі вылучаюць: Рысы сентыменталізму ў творчасці Дуніна'Марцінкевіча: 1) імкненне да гарманізацыі адносін; 2) прыярытэт маральных аспектаў вырашэння сацыяльных канф'

ліктаў; 3) ідэалізацыя патрыярхальных адносін, культ старэйшага (на'

прыклад, бацькі); 4) эстэтызацыя сялянства; 5) культ пачуццёвасці (выразнае вонкавае выяўленне пачуццяў,

напрыклад, слёзы). Рысы рамантызму ў творчасці Дуніна'Марцінкевіча: 1) канфліктнасць, супрацьпастаўленне мары і рэальнасці; 2) разлад між ідэалам і рэальнасцю; 3) паэтызацыя вольналюбівых пачуццяў, выяўленне пачуцця ча'

лавечай годнасці ў герояў («Гапон»); 4) ідэалізацыя мінулага і параўнанне яго з сучаснасцю не на яе

карысць; 5) культ фальклору. Пасля смерці Дуніна'Марцінкевіча, але перад пажарам у яго до'

ме, архівам пісьменніка паспеў пакарыстацца яго сусед, калекцыя'

Page 98: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

98

нер Аляксандр Ельскі, які і знайшоў у куфры з творамі п’есу «Пін'ская шляхта». Але наконт аўтарства гэтага твора ёсць розныя мер'каванні34. Такім чынам, аргументы «за» і «супраць» таго, што твор быў напісаны Дуніным'Марцінкевічам:

1. ЗА: меў твор, напісаны ўласным почыркам. СУПРАЦЬ: у ХІХ ст., калі былі абмежаваныя магчымасці для друкавання тэкстаў на бела'рускай мове (ці яе дыялектах), перапісаць твор – адзіная магчы'масць мець яго.

2. СУПРАЦЬ: мова твора – пінчуцкая гаворка. Чаму твор В. Ду'ніна'Марцінкевіча (калі гэта ягоны твор!) напісаны на пінскім дыя'лекце? Ці ведаў ён яго? Чаму іншыя творы ён пісаў іншай мовай? ЗА: героі жывуць на Піншчыне, аўтар сыходзіў з матэрыялу, і яго героі размаўляюць на сваёй гаворцы.

3. СУПРАЦЬ: у творы высмейваецца шляхта, а Дунін'Марцінке'віч ганарыўся тым, што ён шляхціц, трэба памятаць, толькі што ад'былося паўстанне, рэпрэсіямі закрануты амаль кожны шляхецкі род, сярод знаёмых і родных шмат сасланых, пацярпеў і сам пісь'меннік. А калі так перажывае і хвалюецца, то ці стаў бы смяяцца з шляхты?

4. СУПРАЦЬ: немагчыма растлумачыць больш высокі мастацкі ўзровень «Пінскай шляхты» у параўнанні з іншымі беларускамоў'нымі творамі пісьменніка.

5. СУПРАЦЬ: Чаму назвы твора няма ў пераліку твораў Дуніна'Марцінкевіча (ён сам складаў адпаведныя спісы)? ЗА: не ўнёс у спіс, бо не планаваў аддаваць твор у друк.

6. ЗА: Дунін'Марцінкевіч запрашаў на чытанне «Пінскай шлях'ты», але ці стаў бы ён ладзіць чытанне чужога твора?

Дунін'Марцінкевіч сваёй няўрымслівасцю зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё культуры на тэрыторыі Беларусі. Ён арганізаваў першы беларускі прафесійны тэатр – спектаклі ў Люцынцы і Мінску, Баб'руйску, іншых гарадах. У 1860–1870'я гг. былі напісаны «Пінская

34 Тарасюк Л. Загадка аўтарства «Пінскай шляхты» // Працы кафедры

гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. Мінск, 2002. С. 84–89. Хаўстовіч М. «Загадка “Пінскае шляхты”?» // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Вып. 2. Мінск, 2002. С. 90–96.

Page 99: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

99

шляхта», «Залёты». Дунін'Марцінкевіч меў надзвычайны арганіза'тарскі талент, менавіта ён сам падбухторыў кампазітара С. Манюш'ку пісаць музыку да сваіх опер. Арганізаваў школку для сялянскіх дзяцей у Люцынцы, якой кіравала Цэзарына. Потым адзін з вучняў школы стане вядомым беларускім пісьменнікам, гэта быў Ядвігін Ш. Ён пакінуў успаміны пра школу, пра тое, як да святаў ладзіліся спек'таклі.

Падсумоўваючы, трэба сказаць пра паэтычны эпас, створаны Дуніным'Марцінкевічам: шэсць твораў на беларускай мове (паэмы «Гапон», «Травіца брат'сястрыца»; вершаваныя аповесці фальк'лорна'этнаграфічнага характару: «Купала», «Шчароўскія дажын'кі»; дзвюхчасткавыя неаднародныя па структуры «Вечарніцы», «Бы'ліцы, расказы Навума») і пяць на польскай («Блаславёная сям’я», «Славяне ў ХІХ ст.», «Люцынка, або Шведы на Літве», «Літара'тарскія клопаты», «З'над Іслачы»).

Памяць пісьменніка ўшанавана: на магіле пастаўлены помнік, у Мінску, Маладзечне, Івянцы, Пяршаях ёсць вуліцы, названыя імем пісьменніка, яго імя носяць два тэатры: Магілёўскі абласны тэатр драмы і тэатр камедыі ў Бабруйску (1977), бібліятэка ў в. Пральнікі Валожынскага раёна.

ВІЛЬНЯ

Кіркор Адам (1812–1886)

Адам Кіркор, выдавец альманаха «Teka Wileńska», газет «Кurier

Wileński» і «Новое время», быў ключавой фігурай беларускага літа'ратурна'грамадскага руху.

У 1834–1839 гг. ён вучыўся ў Віленскім шляхецкім універсітэце, дзе адукацыя ў адпаведнасці з палітыкай русіфікацыі ўжо вядзецца на рускай мове. І вось студэнтам ужо даводзяць, што яны рускія людзі, сапсаваныя паланізацыяй. Але на фарміраванне поглядаў значна паўплываў расстрэл рэвалюцыянера Ш. Канарскага (калі памятаеце, гэты факт меў значэнне і для Ф. Савіча). І Кіркор пра'

Page 100: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

100

сякнуўся ідэяй «валенрадызму» (а гэта ўжо міцкевічаўскае – зра'біць кар’еру ў варожым асяродку, каб разбурыць яго знутры). Ён знайшоў гэтае «апраўданне» – і стала магчымым рабіць чыноўніц'кую кар’еру пры самаўладдзі.

Спачатку Кіркор бачыць сябе ў тэатральных шэрагах, але тэксты не атрымалі хвалы і падтрымкі. І з 1846 года ён пачынае пісаць пра гісторыю ВКЛ і пісаць у рускамоўныя выданні. Здавалася б, ва ўні'версітэце ў ім павінны былі б вытруціць усё нярускае, але атрымаў'ся нечаканы (ці – наадварот – чаканы?) вынік. Ён перастаў быць «добрым палякам», але не стаў «добрым рускім», у ім развілася па'чуццё ліцвінскага патрыятызму.

Як даследчык гісторыі Адам Кіркор прыняў прынцыпы раман'тычнага гістарызму, гэта значыць спрабаваў тлумачыць гісторыю з пазіцый сучаснасці. І ў выніку Вітаўт як рамантычны герой разгля'даўся праз паняцце наканаванасці. Кіркор не паказваў сапраўднага стаўлення да сваёй сучаснасці (хоць ставіўся досыць негатыўна) і пры гэтым ідэалізаваў мінуўшчыну.

Пасля паўстання 1863–1864 гг. Кіркор трапляе між двух агнёў і становіцца ахвярай двайнога этычнага стандарту: ён для сваіх здрад'нік, а для рускіх – чужынец. І ў гэты час яго творчы даробак ацэнь'ваецца рознымі бакамі па'рознаму.

У 1853 г. ён пасябраваў з Уладзіславам Сыракомлем, разам яны запланавалі выданне беларускамоўных твораў Сыракомлі і Вінцэся Каратынскага, але здарыўся раман Сыракомлі з жонкай Кіркора Ге'ленай Петранэлай Маеўскай. Натуральна, гэта выклікала за сабой разрыў зносін. Яны памірыліся праз сем гадоў, Кіркор потым удзе'льнічаў у пахаванні Сыракомлі, пісаў некралог, часта згадваў пра беларускамоўную творчасць Сыракомлі ў сваіх артыкулах, але тая запланаваная кніга на беларускай мове так і не выйшла.

Кіркор спрыяў развіццю беларускай літаратуры, ён ведаў усіх творцаў, якія спрычыніліся да тагачаснага літаратурнага працэсу. Ён кантактаваў з Арцёмам Вярыгам'Дарэўскім, ён ладзіў сустрэчы на ўласнай кватэры, дзе абмяркоўваліся творы, у тым ліку тэксты Дуніна'Марцінкевіча.

У 1874 г. ён піша «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» і першы раздзел «Русінская літаратура» прысвячае гісторыі беларус'

Page 101: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

101

кай літаратуры. Кіркор адстойваў права беларусаў на самавызна'чэнне, ён лічыў, што беларуская літаратура – гэта не літаратура Магілёўшчыны і Віцебшчыны на польскай і беларускай мовах (у чым быў перакананы Р. Падбярэскі), а літаратура на беларускай мове, якая была дзяржаўнай у ВКЛ. І гэты погляд у той час перамог і дамінаваў на працягу амаль усяго ХХ ст.

У 1874 г. з’яўляюцца «Літоўскія абразкі», а ў сярэдзіне 1880'х гг. – «Віленскія ўспаміны» (частка буйнога мемуарнага цыкла: партрэты сучаснікаў, падрабязнасці іх адыходу з жыцця і г. д.).

Але найбуйнейшым і найважнейшым творам Адама Кіркора стаў том «Живописная Россия», частка серыі, што выдавалася ў Расіі. Кіркор казаў: «Нікому не дагаджу, ні палякам, ні рускім, бо пішу выключна з літоўскіх пазіцый». Гэта былі навукова'мастацкія нары'сы з элементамі публіцыстычнасці, а праз адмысловую расстаноўку акцэнтаў Кіркор сказаў тое, што меркаваў сказаць. Ён быў чалаве'кам, які ў надзвычайных грамадска'палітычных умовах змог быць ад'начасова і рамантыкам'максімалістам і прагматыкам'рацыяналістам.

Лекцыя 7 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 50–70�х гг. ХІХ ст.

Сыракомля Уладзіслаў 35

(Людвік Францішак Уладзіслаў Кандратовіч) (1823–1862)

У 1823 г. ён нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага паве'

та ў сям’і апалячанай беларускай шляхты. Сям’я ў дзяцінстве Сыра'комлі часта пераязджала, што стварыла цікавы эфект далучанасці да паўстання 1830–1831 гг., калі сям’я ехала ў Нясвіж і праязджа'ла казацкія пікеты. Сыракомля вучыўся спачатку ў школе ў Нясві'жы, а калі яе зачынілі – у Наваградку, у той самай школе, дзе за 20 гадоў да яго вучыліся Чачот і Міцкевіч. Настаўнікі апісвалі Сы'ракомлю'вучня: «Здольнасці – добрыя, стараннасць – малая».

35 Паводле: Мархель У. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі. Мінск, 2005.

Page 102: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

102

З 1837 г. – вымушаны вярнуцца дадому і дапамагаць па гаспа'дарцы. Дома былі бацькі: энергічная і валявая маці і бацька, які ра'зумеў схільнасці сына да літаратуры.

З 1840 г. не мае магчымасці вучыцца далей, працуе ў Нясвіжы ў канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскіх маёнткаў, менавіта тут ён да'ведваецца пра ранейшыя баляванні феадалаў, бо ў часы Сыракомлі Нясвіж – правінцыйнае мястэчка. У канцылярыі быў літаратурны асяродак, кіраўнік канцылярыі, удзельнік паўстання, дапусціў Сыра'комлю да сваёй хатняй бібліятэкі, а ў 1844 г. паэт узяў шлюб з Паўлінай Мітрашэўскай, пляменніцай кіраўніка канцылярыі. З жон'кай яны сталі арандатарамі, Сыракомля кантактуе з сялянамі, выву'чае жыццё сваіх герояў.

І ў 1844 г. з’яўляецца гутарка'гавэнда «Паштальён», якая стала ці не народнай у рускім перакладзе (песня «Ямщик»). Аўтар робіць акцэнт на сацыяльнай псіхалогіі, выпрацаванай прыгонным правам. Потым з’яўляюцца іншыя гутаркі (напрыклад, «Хадыка»), паэт ро'біцца вядомым, яго творы вучаць на памяць.

Пасля смерці дзяцей у 1852 г. сям’я пераязджае ў Вільню, а по'тым – у фальварак Барэйкаўшчына, адкуль было зручна прыяз'джаць па літаратурных справах у Вільню. Сыракомля ведаў пра ан'тыцарскія настроі шырокіх мас, узмацняў іх сваёй творчасцю («Вы'зваленне сялян»). У 1853 г. ён пазнаёміўся з Адамам Кіркорам і праз год быў прыняты ў іх салоне. Зрэшты, сяброўства не атрыма'лася, бо Сыракомля закахаўся ў жонку Кіркора. Таксама не выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў Сыракомлі і Каратынскага, які планаваў выдаць Кіркор.

З 1859 г. за Сыракомлем прызначаны нагляд, але часам паэт парушаў правілы і ўцякаў у Польшчу, у чарговы раз (1861 г.) яго схапілі, пасадзілі ў віленскую цытадэль, але ён ужо быў хворы на сухоты і памёр праз год.

У вершы «Вясковы лірнік» паэт атаясамлівае сябе з вясковым лірнікам, для якога песня і ліра – гэта галоўнае, гэта шчасце і лю'боў, боль і пакуты, сэнс жыцця і пасмяротная слава.

Сыракомля – паэт'рамантык, але гэта не такі рамантызм, як у Міцкевіча, а больш прыземлены, звязаны з народам і культурай, матэрыяльна'побытавай у тым ліку, у творах ён расказваў гісторыі, але не спавядаўся.

Page 103: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

103

У вершы «Вызваленне сялян» аўтар'шляхціц адчувае радасць і гонар за шляхту, якая можа адмовіцца ад прыгону, ад сваіх саслоўных прывілеяў. Але шляхта не наважылася – аўтар расчара'ваны, яму брыдка і сорамна за прыналежнасць да шляхты.

Любімым жанрам Сыракомлі была гавэнда (гутарка) – верш'гутарка, апавядальны верш, у цэнтры якога стаіць чалавек і яго лёс, герой апавядае, каб уразіць іншых, у творы галоўнае не эмоцыі (лірыка), а сюжэт, падзеі (эпіка). Самыя вядомыя гутаркі: «Пашта'льён», «Хадыка», «Жменя пшаніцы», «Ілюмінацыя», творы пры'свечаны незвычайным падзеям, героі трапляюць у сітуацыю выбару, апавядаюць пра пераломныя моманты жыцця.

З усёй беларускамоўнай спадчыны Сыракомлі, якой, як можна меркаваць па выдавецкіх планах Кіркора, хапіла б на палову кнігі, захаваліся толькі два вершы. Верш «Добрыя весці» натхнёны хва'ляваннямі ў Еўропе, аўтар спадзяецца, што вецер з захаду прынёс нам добрыя весці, і прадчувае вялікія падзеі, але да паўстання 1863–1864 гг. Сыракомля не дажыў. У лірычнай мініяцюры «Ужо птушкі пяюць усюды» Сыракомля адлюстраваў сваю надламанасць, стомленасць, той стан, калі не радуе надыход вясны, калі прыходзіць разуменне, што прырода ажывае, а чалавеку ўжо не адрадзіцца.

Вінцэсь Каратынскі (1831–1881)

Сябар, паплечнік і сакратар У. Сыракомлі паходзіў з сялянскай сям’і (зрэшты, не ўсё так проста было з яго паходжаннем: бацька ажаніўся са шляхцянкай), ён не меў магчымасці вучыцца, таму зай'маўся самаадукацыяй. Трапіўшы ў дом Сыракомлі, ён спачатку проста перапісваў творы, але потым пачаў пісаць сам.

Да нас дайшло мала беларускамоўных вершаў Каратынскага: напрыклад, «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела» і «Туга на чужой старане». Беларускамоўных вершаў было нашмат болей, ён хацеў уключыць іх у свой польскамоўны зборнік «Чым хата багата, тым і рада» (выйшаў у 1857 г.), але Ў. Сыракомля адгаварыў яго, каб разам выдаць цалкам беларускамоўную кнігу, але праект не ажыццявіўся з прычыны рамана У. Сыракомлі з жонкай выдаўца

Page 104: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

104

Адама Кіркора. Яшчэ ў 1912 г. архіў з гэтымі творамі захоўваўся ў нашчадкаў паэта ў Варшаве, але ўсе паперы загінулі ў час Другой сусветнай вайны.

У 1864 г. ён піша элегію «Туга на чужой старане», што была натхнёная падзеямі паўстання, хоць і не вельмі блізка звязана з бі'яграфічнымі падзеямі аўтара, у той час гэта было неабавязкова: людзей з краю высылалі тысячамі.

У 1858 г. з’явіўся публіцыстычны верш «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела». Гісторыя яго з’яўлення неадназначная. Верш быў паднесены ў віншавальным адрасе імператару Аляксандру ІІ. Імпе'ратар прыехаў у Вільню, дзе яго мусілі ўрачыста вітаць. Кіркор, Адынец, Ходзька, Тышкевіч і Маліноўскі выдалі хвалебны «Аль'бом», куды былі ўкладзены лісты з вершам Каратынскага і Акялай'ціса (творы мелі аналагічны змест, але адзін быў напісаны па'бела'руску, іншы – на літоўскай мове). Гэты ўчынак выклікаў хвалю абу'рэння, іх называлі здраднікамі і адступнікамі, але тут важна іншае: верш Каратынскага не быў рэакцыйным, ён быў напісаны па'бела'руску і паднесены імператару як знак, што мова існуе і яна можа быць неварожай. За некалькі дзесяцігоддзяў да гэтага выпадку на'ват слова «Беларусь» было забаронена.

У 1858 г. пабачыла свет паэма «Таміла», якая альбо задумвала'ся на беларускай мове, альбо нават спачатку на ёй і пісалася, бо ў канчатковым варыянце, у тым, які мог быць надрукаваны, заўважа'ецца вялікая колькасць беларусізмаў. У каментарыях да паэмы аў'тар выказаў свае эстэтычныя погляды, а яны заключаліся ў тым, што ён (а знаходзіцца ён у асяродку людзей, што па'ранейшаму схі'ляюцца да рамантызму) выбірае рэалістычную эстэтыку і крыніцай мастацтва можа служыць грамадскае жыццё.

У 1859 г. выйшаў томік зарыфмаванай дыдактычнай прозы «Вы'піў Куба да Якуба», што быў напісаны, каб адвучыць сялян ад п’янства. І калі папярэднікі Ян Чачот і Вінцэнт Дунін'Марцінкевіч у алкагалізме сялян бачылі праблему выключна маральную, Кара'тынскі знаходзіць сацыяльныя перадумовы.

Пасля паўстання 1863–1864 гг. Каратынскі пераехаў у Варша'ву, дзе на працягу трыццаці гадоў супрацоўнічаў з «Газэтай варшаў'скай», пісаў для часопісаў «Тыгоднік ілюстраваны», «Тыгоднік пов'шэхны».

Page 105: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

105

ВІЦЕБСК

Вярыга�Дарэўскі Арцём (1816–1884)

Нарадзіўся ў Кублічах Лепельскага павета, паходзіў са збяднела'

га шляхецкага роду, працаваў пазней на пасадах калежскага рэгіст'ратара і губернскага сакратара. У 1850'х гг. арганізаваў бібліятэку для гарадской беднаты. Але за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. быў сасланы ў Сібір, памёр у Іркуцку.

Яго творчасць дайшла ўрыўкамі: большасць твораў напісана па'беларуску, але адзіная надрукаваная кніга – польскамоўная «Гутар'ка аб сваяку». Хацеў выдаць і свае беларускамоўныя творы, абмяр'коўваў гэтае пытанне ў ліставанні з Адамам Кіркорам, але не паспе'лі выдаць перад паўстаннем, а пасля ссылкі на катаргу не змог, на'туральна, паклапаціцца пра лёс сваіх твораў.

У ссылцы папулярызаваў паэму «Тарас на Парнасе», яго нават лічылі аўтарам, займаўся перакладамі з польскай мовы (напрыклад, перакладаў паэму А. Міцкевіча «Конрад Валенрод»).

Вёў «Альбом», дзе зрабілі свае запісы'вершы многія вядомыя літаратары: В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін'Марцінкевіч, У. Сы'ракомля (з канца чамусьці і дагары нагамі). Каб яго творчасць заха'валася цалкам, на гэты альбом ніхто не звярнуў бы ўвагі. Але калі б альбом трапіў да царскіх уладаў, то стаў бы важнай улікай.

«Тарас на Парнасе»

Неверагодна папулярны ананімны твор, які адразу выклікаў да жыцця шмат версій свайго аўтарства. Усё пачыналася са спробы ат'рыбутаваць твор, вызначыць яго месца ў прасторы і часе: чатырох'стопны ямб, паўночна'ўсходнія гаворкі (Віцебска'Магілёўскія), аў'тар дасведчаны ў рускай літаратуры, ведае пра літаратурную бара'цьбу ў Расіі. Спрабавалі падабрацца да разгадкі і праз надвор’е (згаданы дождж на свята Св. Дзям’яна, калі Булгарын лаяў Гогаля). Быў вызначаны прыкладны час напісання – сярэдзіна 50'х гг. ХІХ ст.

Page 106: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

106

Сярод версій аўтарства доўгі час панавала адна, якая і ўвайшла ў шматлікія падручнікі і хрэстаматыі. Нібыта аўтар – Канстанцін Ве'раніцын. Але хутчэй за ўсё аўтар Ялегі Вуль (1835–1880), поўнае імя якога – Элегій Францішак Маўрыкіевіч Карафа'Корбут. Заха'ваўся архіў Аляксандра Рыпінскага з невядомымі тэкстамі – там ёсць паэмы «Два д’яблы» і «Тарас на Парнасе». Але з дакладным аўтарствам Ялегія Вуля дайшоў толькі адзін верш, што быў запісаны ў альбом Арцёма Вярыгі'Дарэўскага, а надрукаваны быў толькі ў 1912 г. у «Нашай ніве», гэта верш «К дудару Арцёму ад наддзвін'скага мужыка».

Шпілеўскі Павел (1823–1861)

У нашым курсе лекцый гэты дзеяч ХІХ ст. з’яўляецца адзіным

прадстаўніком ідэалогіі заходнерусізму, магчыма, яшчэ і таму, што паходзіў з сям’і праваслаўнага святара, нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета. Этнограф, публіцыст, тэатральны крытык, пі'саў літаратурныя творы.

Ён атрымаў рэлігійную адукацыю ў Мінскай духоўнай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі, але працаваў у свецкіх установах, займаўся педагагічнай дзейнасцю (то выкладаў славеснасць, то быў пакаёвым наглядчыкам і сачыў, як навучэнцы робяць дамашнія за'данні).

Яшчэ ў студэнцкія гады ён быў захоплены прымхамі і забабонамі беларусаў. Дзіва! Сын святара цікавіцца нячысцікамі.

Ён валодаў рускай, польскай і беларускай мовамі. Прынамсі, збі'ранне фальклору мела на ўвазе веданне беларускай. Але не ўсве'дамляў сябе беларусам, быў тыповым прадстаўніком заходнерусіз'му, не бачыў перспектыў за беларускай мовай і літаратурай. Праўда, сцвярджаў ідэю самабытнасці і арыгінальнасці беларускай мовы, але як толькі пачынаў інтэрпрэтаваць факты гісторыі, адразу далу'чаўся да меркавання, што не можа быць асобнай дзяржавы Бела'русі, што Беларусь – частка Расіі. Тут добра заўважны кантраст паміж польскамоўнымі і рускамоўнымі жыхарамі Беларусі: польска'

Page 107: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

107

моўныя адчувалі сваё адрозненне ад палякаў Кароны і называлі сябе ліцьвінамі, але ў той жа час у канцы ХІХ ст. менавіта праваслаўныя сталі апірышчам для беларускай нацыянальнай ідэі (паводле С. Шыдлоўскага).

У 1845 г. Шпілеўскі склаў слоўнік беларускай мовы і даслаў у Расійскую акадэмію навук, дзе слоўнік дагэтуль знаходзіцца ў ар'хіве.

Шпілеўскі таксама напісаў «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», таксама з экскурсамі ў гісторыю, як і ў Адама Кіркора, але больш белетрызавана, у творы аўтар імкнуўся стварыць паўнавар'тасны вобраз падарожніка, з біяграфіяй. Але арыгінальнага мастац'кага таленту яму бракавала, што заўважна па яго мастацкіх творах (п’еса «Дажынкі» (як пераробка «Ідыліі» В. Дуніна'Марцінкевіча), «Знаёмая незнаёмка», «Урок старому балбатуну»).

Кастусь Каліноўскі (Вікенцій Канстанцін Каліноўскі)

(1838–1864)

Чалавек, чыё імя носіць паўстанне, прытым што роля Каліноўс'кага ў паўстанні інтэрпрэтуецца недакладна і скажона. Застаецца шмат «белых плям», што абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі: канспірацыя патрабавала знішчэння дакументаў, работ, запісак, ін'струкцый, да нашага часу дайшла толькі частка матэрыялаў, якая збераглася выпадкова.

Самыя актыўныя ўдзельнікі паўстання былі пакараныя смерцю і сведчыць не маглі, выжылі пераважна тыя, хто быў ідэалагічным апанентам Каліноўскага і, натуральна, не меў цікавасці паклапаціц'ца пра захаванне яго спадчыны. Адзінае, што маглі для яго зра'біць, – не прыніжаць ягонае значэнне, паважаць ягоную чалавечую мужнасць і адданасць агульнай справе.

І хоць паўстанне часта падаецца як сялянскае, гэта было не так. Яно было неаднародным, а царскія ўлады менавіта ў гэты час зразу'мелі, што абапірацца варта не на вечна непадуладныя эліты, а на найніжэйшыя слаі насельніцтва. Унутры паўстання было дзве ас'

Page 108: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

108

ноўныя плыні: 1) «Белыя», гэта памешчыцка'апазіцыйная плынь, буйная шляхта, якая далучылася да паўстання, каб заняць ключавыя пасты, калі яно ўжо разгарэлася. Іх не задавальняла толькі выра'шэнне польскага пытання на тэрыторыі Беларусі, яны хацелі адра'дзіць Рэч Паспалітую. Калі адбыўся разгром руху, рэпрэсіі, яны эмігравалі і пакінулі ўспаміны пра паўстанне; 2) «Чырвоныя» былі асноўнай сілай. Гэта дробная шляхта, афіцэры, студэнты, чыноўнікі, якія ўласна і арганізавалі паўстанне, кіравалі атрадамі. Яны вагаліся ў сацыяльным і аграрным пытаннях (ці даваць зямлю сялянам?). Кастусь Каліноўскі быў радыкальным ідэолагам паўстання, левы «чырвоны».

Было б няправільна выводзіць яго асабістыя погляды з «Мужыц'кай праўды», гэта была ўсяго толькі агітацыя, папулярызацыя пэў'ных ідэй з улікам узроўню свядомасці селяніна. Гэты тэкст пісаў не Кастусь Каліноўскі, а Яська'гаспадар. Дасведчаны і разумны чала'век тлумачыць сялянам складаныя пытанні, механізм уціску вяскоў'цаў, здзекаў дзяржавы з простага чалавека.

У «Мужыцкай праўдзе» выказваліся па ўсіх важных пытаннях: сацыяльнае (поўная ліквідацыя памешчыцкага землеўладання); на'цыянальнае (за права ўсіх народаў на самавызначэнне); палітычнае (не звязваліся лёсы Беларусі і Польшчы, сцвярджалася думка пра аднаўленне ВКЛ, пастулявалася палітычная самастойнасць краю); рэлігійнае (за праўдзівую веру, за вяртанне ўніі, бо большасць бела'русаў тады былі ўніятамі, але ўнія была забаронена ў 1839 г.). Каб заклікаць людзей да паўстання, Каліноўскі мусіў у «Мужыцкай праўдзе» закранаць важныя пытанні. Шосты нумар «Мужыцкай праўды» (пра рэлігію) замоўчваўся ў савецкія часы, але ў свой час быў самы папулярны нумар, перадрукоўваўся ў Лондане.

Калі да ўлады ў кіраўніцтве паўстаннем прыйшлі «белыя», то Ка'ліноўскага адправілі на Гродзеншчыну, ягоны радыкалізм палохаў нават паўстанцаў. Выдаў яго Вітольд Парфіяновіч, які спачатку маў'чаў, але потым следчыя ўдала сыгралі на ягоных амбіцыях. Каліноў'скі мог уцячы, але адчуваў адказнасць. Такім чынам, у пратаколах допытаў захаваліся апошнія развагі Каліноўскага пра мэты паўстання.

Тады ж напісаў апошнія творы: «Лісты з'пад шыбеніцы» (невядо'ма, колькі іх было, захавалася тры) і верш «Марыська чарнабрэва,

Page 109: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

109

галубка мая...». Спачатку прапанавалі лічыць Марыськай Беларусь. Але потым высветлілася, што была нарачоная, Марыя Ямант. У вер'шы прасочваецца матыў адной з вядомых паўстанцкіх песняў.

Нацыянальная пазіцыя самога Каліноўскага дагэтуль выклікае спрэчкі навукоўцаў: дык кім жа ён быў насамрэч. І тут будзе дарэчы меркаванне пісьменніка, гісторыка С. Балахонава: «І толькі адно пытанне што да Каліноўскага даймае мяне ўжо чатырнаццаць гадоў: навошта, седзячы на пачатку 1864 г. у вязьніцы і выяўна ведаючы, што неўзабаве яго прыстрэляць ці накінуць на шыю зашмаргу, гэты паляк выдурняўся і пісаў верш па'беларуску?

Марыська чарнабрэва, галубка мая, Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая? Усё прайшло, – прайшло, як бы не бывала,

Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

На халеру яму гэта было патрэбна? Турма. Гульні скончыліся. Смерць дыхае ў патыліцу. А паляк Каліноўскі не можа пазбавіцца ад патрэбы пісаць на беларускай мове. Я такога паляка не разумею…»

Лекцыя 8 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 80–90�х гг. ХІХ ст.

Меры супраць паўстання сталі мерамі супраць беларускай літа'ратуры. Пасля 1864 г. – неспрыяльныя ўмовы для развіцця літара'туры. Але менавіта ў гэты час пісьменнікі звяртаюцца ў творчасці да беларускай мовы. Літаратурны працэс гэтага перыяду неаднародны і адлюстроўвае грамадскія тэндэнцыі.

Плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.

1) Народніцкая (Багушэвіч, Янка Лучына, Альгерд Абуховіч). 2) Ліберальна'асветніцкая (Аляксандр Ельскі, Фелікс Тапчэўскі). 3) Рэвалюцыйна'дэмакратычная (Адам Гурыновіч). 4) Кансерватыўная (Восіп Арлоўскі, Аляксандр Пшчолка). 5) Сялянская (Вільгельм Пратасевіч, Ігнат Мігановіч, Мікалай

Марозік).

Page 110: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

110

Францішак Багушэвіч36 (1840–1900)

У 1840 г. у фальварку Свіраны нарадзіўся чарговы нашчадак збяднелага татарскага роду, у 1846 г. сям’я пераязджае ў фальварак Кушляны. У 1852–1861гг. Багушэвіч навучаецца ў Віленскай гім'назіі. На адкрыццё этнаграфічнага музея, дзе быў унёсак і гімназіста Багушэвіча, прыязджаў выбітны паэт таго часу Ўладзіслаў Сыра'комля. З дадатковых прадметаў будучы класік ужо тады цікавіўся правам. Але калі па заканчэнні гімназіі ён надумаў паступаць у Пе'цярбургскі ўніверсітэт, то высветлілася, што ў дакументах не хапае адзнакі па лацінскай мове. Багушэвіч пры паступленні даздаў гэты прадмет. Я падкрэсліваю, што паступленне яму далося з дадатковы'мі намаганнямі. І вось у 1861 г. ён паступіў у Пецярбургскі ўніверсі'тэт. Але менавіта ў гэты час пачынаюцца студэнцкія хваляванні. Но'выя правілы ўніверсітэта, з дапамогай якіх кіраўніцтва ўніверсітэта спрабавала павысіць дысцыпліну сярод студэнтаў і наладзіць кан'такт з іх бацькамі, былі запісаны ў заліковых кніжках. Студэнты ад'маўляліся такія залікоўкі прымаць. І Багушэвіч далучаецца да гэтага руху, адмаўляецца прымаць залікоўку, падае прашэнне выдаць яму ягоныя дакументы.

Вяртацца дадому не выпадае: бацька такіх выбрыкаў не зразу'мее, і Багушэівч працуе настаўнікам. Тым часам пачынаецца паўс'танне 1863–1864 гг., у якім удзельнічала ўся сям’я Багушэвічаў. Сам будучы пісьменнік паранены. Для Багушэвіча і яго равеснікаў параза паўстання – жыццёвая катастрофа: для яго зачынена кар’'ерная лесвіца, ён нават не можа знаходзіцца на радзіме. З фінанса'вай дапамогай сябра Яна Карловіча ў яго атрымліваецца ўцячы на тэрыторыю Ўкраіны і атрымаць там юрыдычную адукацыю: у 1865–1868 гг. навучаецца ў Нежынскім юрыдычным ліцэі. А потым пра'цуе судовым следчым на Чарнігаўшчыне, Валагодчыне. Ён амаль штогод пераязджае, не рызыкуючы рабіць кар’еру, бо тады можна справакаваць навядзенне даведак і атрымаць пакаранне. Ён, фак'тычна, дзяржаўны злачынца, бароніць законы гэтай дзяржавы.

36 Запрудскі І. Новыя аспекты вывучэння творчасці Францішка Багушэвіча // Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск, 2003. С. 113–130.

Page 111: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

111

Зрэшты, дзяржава гэтая была злачыннай у дачыненні да радзімы Багушэвіча. Тым не менш можна ўявіць сабе, што за 10 гадоў рэп'рэсій перажыў Багушэвіч і як ён старанна хаваўся. І вось нарэшце адпускае, пачынаецца адліга, спыняюцца канфіскацыі. Можна супа'коіцца і завесці сям’ю: у 1874 г. Багушэвіч бярэ шлюб з Габрыэляй Шклёнік, сям’я якой таксама ўдзельнічала ў паўстанні. У іх нарадзі'ліся двое дзяцей: дачка Канстанцыя (музычна адораная, але потым страціла голас) і сын Тамаш.

Праз 20 гадоў пасля паўстання з’яўляецца магчымасць вярнуцца на радзіму і ў 1884 г. Багушэвіч ужо працуе прысяжным павераным пры Віленскім акруговым судзе. У гэты час ён пачынае супрацоўні'чаць з газетамі, піша пра навіны з суда, своеасаблівую судова'кры'мінальную хроніку, паступова пераходзіць на матэрыялы па бела'рускай этнаграфіі. І вось у 1891 г. выходзіць кніга «Дудка беларус'кая», падпісаная імем новага аўтара – Мацей Бурачок. Гэта кніга засведчыла беларускі паварот: пасля яе выхаду штогод сталі з’яў'ляцца кнігі па'беларуску. Сёння мы ведаем, што сапраўдным аўта'рам кнігі быў Багушэвіч, але пры жыцці аўтара толькі самыя блізкія родныя і сябры ведалі пра гэта, таямніца раскрылася толькі пасля смерці. Захаваліся ўспаміны пра тое, як Багушэвіч прэзентоўваў ся'лянам асобнікі'кніжкі і казаў, што гэта напісаў такі самы чалавек, як вы. Ён наогул ва ўсім і паўсюль быў хлапаманам: і ў судзе, і ў сва'ім маёнтку, і з шараговым мінаком. Ён прыязна размаўляў з сяляна'мі, вядома ж па'беларуску, вітаўся за руку. Яго апісвалі так: насіў белую шапку, белы сурдут, зялёныя порткі і боты з шырокімі халя'вамі.

У 1894 г. выйшла кніга «Смык беларускі», падпісаная імем Сы'мон Рэўка з'пад Барысава. Чаму іншае імя? Каб стварыць ілюзію масавасці: аж два новыя пісьменнікі з’явіліся. Праз пяць гадоў Багу'шэвіч падрыхтаваў да друку новую кнігу – «Беларускія апавяданні Бурачка» – і трэці зборнік вершаў «Скрыпачка беларуская», але выдаць іх не атрымалася.

У даследчыка І. Запрудскага ёсць цікавая версія наконт літара'турнай дзейнасці Багушэвіча. Пісьменнік не выбіраў сабе псеўдані'мы, падкрэслівае даследчык, ён ладзіў містыфікацыю, пераўвасаб'ляўся. Тут будзе дарэчы згадаць пра тэорыю паскоранага развіцця і

Page 112: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

112

неабходнасць хуткімі тэмпамі давесці, падрыхтаваць літаратуру і яе чытача/слухача да ўзроўню тагачаснай польска' і рускамоўнай літа'ратуры. І Багушэвіч у гэтых тэкстах піша не ад свайго імя, ён спус'каецца на ўзровень ніжэй і піша ад імя селяніна так, як сам селянін напісаць у той час хутчэй за ўсё не змог бы.

І. Запрудскі паспрабаваў прапанаваць версію, чаму менавіта та'кія імёны для сваіх літаратурных містыфікацый узяў Багушэвіч: Ма'цей – як Матфей, аўтар аднаго з Евангелляў, бо ў прадмове да кні'гі – нібыта своеасаблівае дабравесце для беларусаў, маўляў, і ты, Беларусь, зямля славянская, нічым не меншая сярод народаў сла'вянскіх. Адзіны з усіх апосталаў Матфей быў дзяржаўным службоў'цам, мытнікам. Гэтаксама як і Багушэвіч – стаяў на варце закона. Чаму яго наступнікам стаў Сымон Рэўка? Бо Сымон (Сімон, Сімя'он) – таксама біблейскае імя, якое ў гэтым кантэксце можна пера'класці як «той, хто пачуў». І ўжо ў прадмове да другой кнігі падкрэс'ліваецца, што Сымон Рэўка з'пад Барысава пачуў голас Мацея Бурачка і працягнуў ягоныя пачынанні.

Кнігі Багушэвіча былі ягоным праектам, справай, дзе ўсё было ўзважана і разлічана: і ў той жа «Дудцы беларускай» мінорны наст'рой ураўнаважваецца гумарыстычнасцю кожнага чацвёртага верша. У кнізе надзвычай шмат вершаў з алюзіямі ці водгукамі на біблей'скія сюжэты. Багушэвіча як судовага служку цікавіць у першую чаргу канфлікт паміж маральнымі, рэлігійнымі і грамадзянскімі за'конамі («У судзе», «У астрозе», «Кепска будзе»). У дачыненнях з Богам Багушэвіч спачатку выступае як багаборац, але з цягам часу ў ягоных творах ужо няма скепсісу і іроніі. І можна засведчыць, што Багушэвіч – хрысціянскі паэт, ён цудоўна ведаў біблейскія тэксты, спасылаўся на іх у сваёй творчасці, і, верагодна, не кожны сённяшні чытач на такім узроўні валодае, напрыклад, біблейскай сімволікай, каб расчытаць адэкватна кожную алюзію ці рэмінісцэнцыю.

Багушэвіч як чалавек, які працаваў у судзе, сам бясплатна бара'ніў сялян, ведаў, чым могуць скончыцца для вяскоўцаў заклікі ўзяць касу ці сякеру і пайсці біць паноў ці каго іншага. Ён не маралізуе так, як гэта рабілі ў беларускамоўных вершах пачатку ХІХ ст., але, ведаючы шмат, ён хоча ўстрымаць людзей ад граху ці злачынства («У астрозе», «У судзе»).

Page 113: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

113

У канцы ХІХ ст. сярод інтэлігенцыі стала папулярнай ідэя яе няс'плочанага доўгу перад народам. Мы з вамі памятаем з першай лек'цыі пра посткаланіяльную тэорыю і тэзісы пра ўнутраную каланіза'цыю Расійскай імперыі: інтэлігенцыя, эліта вывучала, знаёмілася з уласным народам, каб сфарміравалася нацыя – трэба было паяд'нацца не паводле саслоўнай прыкметы. І з творчасці Багушэвіча вы'нікае, што ён таксама прытрымліваўся тых поглядаў, пакутаваў ад свайго высокага паходжання (да таго ж ён атрымаў спадчыну і мог сабе дазволіць не працаваць) і сваёй творчасцю (зместам і фактам яе) выбачаўся'каяўся.

Пад уплывам расійскіх народнікаў Багушэвіч ідэалізуе сялянства ў межах так званага народніцкага рамантызму («Тралялёначка»). І пры гэтым крытыкуюцца паспяховыя прадстаўнікі капіталістычнага грамадства, якое фарміруецца ў ІІ палове ХІХ ст. І Багушэвіч зму'шае героя стаць тым, кім трэба аўтару, ён даводзіць свайго героя Бартака да абсалютнага знішчэння, хоць гэта не адпавядала гіста'рычнай праўдзе, але, відаць, аўтар пабачыў там праўду маральную. Адсюль жа ідуць і ягоныя радкі: «Маліся ж, бабулька, да Бога, каб я панам ніколі не быў». Пры гэтым Багушэвіч – пераўвасабляцца дык пераўвасабляцца – прытрымліваецца поглядаў народа ва ўсім, што рэалізоўваецца ў вершах «Немец» і «Жыдок», дзе аўтар сцвяр'джае негатыўны ўплыў людей азначаных нацыянальнасцей на ся'лян'беларусаў. Праявай побытавай ксенафобіі можна лічыць і адзін з эпізодаў прадмовы да «Дудкі беларускай». Дарэчы, прадмовы ўключылі ў экзаменацыйныя пытанні выніковага іспыту беларускай школы ў Польшчы, але ў гэтай фразе зрабілі купюру, палічыўшы непаліткарэктнай. А ў беларускім музычным зборніку «Белая яблы'ня грому» з верша «Немец» зрабілі песню ў стылі рэп.

Творчасць Багушэвіча мела вялікі поспех і на пэўны час запраг'рамавала беларускіх літаратараў, што ў прынцыпе лагічна: хочаш мець поспех, пішы на тыя ж тэмы. Прынамсі, гэтай сцяжынай пай'шлі пісьменнікі'нашаніўцы. Водгулле было і іншае, напрыклад, кні'га Цёткі «Скрыпка беларуская» (1906), зборнік руху «Бум'Бам'Літ» «Тазік беларускі» (1998).

Page 114: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

114

Эліза Ажэшка37 (1841–1910)

Беларуская польскамоўная пісьменніца Эліза Ажэшка (у дзявоц'

тве Паўлоўская) нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г., сям’я ў іх была наст'роена патрыятычна, што потым паўплывае на стаўленне Ажэшкі да паўстання 1863–1864 гг. З 1852 да 1857 г. яна навучалася і выхоў'валася ў адным з лепшых манастырскіх пансіёнаў у Варшаве, дзе пазнаёмілася і пасябравала з аднакласніцай Марыяй Васілоўскай (якая пад імем М. Канапніцкая стане потым вядомай паэткай). У 1858 г. Эліза Паўлоўская выйшла замуж за Пятра Ажэшку і стала гаспадыняй маёнтка Людвінава. Выходзіла замуж яна без кахання, таму пазней, калі яе муж быў пакараны за ўдзел у паўстанні, яна разводзіцца з ім. Паўстанне насамрэч апынулася для яе гістарыч'ным момантам: і ў сямейным жыцці, і ў творчым. Яна казала: «Калі б не яго (1863) молат і сякач, відаць, я не стала б пісьмен$ніцай». Зрэшты, час быў пераломны, у 1861 г. быў адменены пры'гон, што значна паўплывала на матэрыяльны стан Ажэшкі. Час цяжкі і адначасова час цікавы, бо менавіта тады, у другой палове ХІХ ст., вельмі важныя рэчы адбываліся менавіта ў жаночай літара'туры, але пры гэтым і сама Ажэшка, і яе літаратурныя равесніцыі былі цалкам прыстасаваны да мужчынскай літаратурнай традыцыі. Зрэшты, для літаратуры гэта быў адмысловы час, дакладней, час ад'мысловых настрояў. Спачатку, у 1863 г., адчуваецца агульны ўздым, чаканне перамен і грамадскага шчасця ад дасягнення мэты. Але пас'ля паўстання 1863–1864 гг. у літаратуры замацоўваюцца прынцы'пы рэалізму і выяўляецца зніжэнне цікавасці да эротыкі (як можна пісаць пра каханне, калі мы прайгралі паўстанне?), самаабмежаван'не (зрэшты, і ў жыцці таксама) і дыстанцаванне жанчын ад свайго полу. У гэты час фарміруюцца чатыры прынцыпы творчасці Элізы Ажэшкі, з цягам часу яна спрабавала іх пераадолець, што адбыва'лася з пераменным поспехам.

37 Крыніцы: Домік Элізы Ажэшкі. Гродна, 2011; Барковска Г. Чужеземки.

М. : Идея'пресс, 2007. 216 с.

Page 115: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

115

Прынцып І: Пазбяганне (адмаўленне) аўтабіяграфічнасці ў творах. Гаворка ідзе не пра тое, што ў яе творчасці зусім не было нейкіх

згадак ці адсылак да яе жыцця, не, але яна не спекулявала гэтым, не хацела, каб пра нейкі эпізод ведалі, што ён натхнёны рэальным жыццём. Ёй была прыемна пісьменніцкая папулярнасць, але яна не хацела плаціць за яе асабістымі прызнаннымі. Таму яна мусіла быць вельмі стрыманай і сачыць за тым, якая інфармацыя выдавалася публіцы. У розных версіях яе аўтабіяграфіі ніколі няма нічога аса'бістага, нават у перапісцы яна падкрэслівала сваю грамадзянскую функцыю:

«Аднак матывам… які нязменна ўтрымліваў мяне на гэ$тым шляху і пастаянна патрабаваў рухацца наперад і напе$рад, была фанатычная любоў да ідэі, да розных ідэй, галоўнай з якіх была ідэя справядлівасці. Магчыма, я не любіла б радзіму так моцна, калі б справядлівасць у ёй так моцна не прыніжа$лася. І яшчэ спачуванне да чалавечых пакут. Перад тым як прыніжаная справядлівасць злучалася з сямю мячамі крывавых смуткаў, я падала на калені, і з душы маёй вырываўся адзін крык: Служыць! Служыць! Чым і як магу, служыць, дапама$гаць, ратаваць, хоць саломінку, хоць цаглінку несці на будаў$ніцтва выратавальнага моста над прорваю пагібелі» (з ліста Аўрэлію Драгашэўскаму).

А пра асабістае такім чынам: «Чаму без сям’і? Таму, што адначасова з літаратурнай

працай у маё жыццё ўвайшло пачуццё, на аснове якога ства$рыць сям’ю я не магла. Яно было сапраўдным, як жыццё і смерць, захоўвалася на працягу ўсяго жыцця і згасла – у па$мяці не згасла – са смерцю каханага чалавека шэсць гадоў таму».

Ажэшка сцвярджала, што кожны літаратурны твор павінен быць актам патрыятызму. Здаецца – недасяжная вышыня. Але для яе актам патрыятызму было і ўласнае жыццё: «Я перажыла дзесяць генерал$губернатараў, ні разу, ні ў якой сітуацыі ні слова не вымавіўшы па$руску».

Зрэшты, аўтабіяграфічныя моманты ў творах таксама маглі пада'вацца праз ідэалагічныя сюжэты. Так адбылося з гісторыяй дачы'

Page 116: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

116

ненняў з каханкам Зыгмунтам Свянчыцкім, з якім яны ледзь не па'жаніліся. Ён стаў прататыпам героя ў рамане Ажэшкі «Два полю'сы» (1893). І калі ў рэальнасці былі дзве версіі іх разыходжання (яе версія – не сышліся ў палітычных поглядах, яго – разлюбіў), то ў творы разнабачання няма: жанчына адмаўляе мужчыну з патрыя'тычных прычын. Магчыма, адсюль вынікае:

Прынцып ІІ: Аўтар не дазваляе героям быць шчаслівымі, патра'буючы ад іх не заўсёды мэтазгодных ахвяр.

Яе героі так баяцца быць шчаслівымі, нібыта ў гэтым ёсць што'сьці злачынна'непрыстойнае. І нават закахаўшыся, яе героі пачына'юць хаваць свае пачуцці, граць у халоднасць, ды наогул паводзяцца па'тэатральнаму. Быць у пачуццях жорсткім ці аскетычным – усё лепей, чым быць шчаслівым. Яе героі альбо зацята супраціўляюцца зменам, альбо ўласна за гэтыя змены і змагаюцца, але, захопленыя грамадскай дзейнасцю, яны адмаўляюцца ад шчасця.

Прынцып ІІІ: Натуральнаму існаванню сям’і перашкаджае маці. У фемінісцкай літаратуры, як вядома, асаблівая ўвага надаецца

лініі «маці'дачка», бо такім чынам выбудоўваецца апазіцыя патры'ярхальнай лініі «бацька'сын». Творчасць Ажэшкі адпавядае гэтым патрабаванням. Героі'мужчыны могуць быць слабымі (у супрацьва'гу моцным жанчынам) і адначасова ўвасабленнем чалавечых вартас'цей (сціплыя, адукаваныя, спакойныя, працалюбівыя). Але вось жанчыны… У Ажэшкі яны альбо тэрарызуюць сям’ю, дзе замест матчынай любові дзеці атрымліваюць халоднасць і абыякавасць, альбо маці не могуць быць падтрымкай для сваіх дзяцей праз улас'ную хваравітасць і эмацыйнасць. У любым выпадку Ажэшка стварае вобраз паталагічнай маці («Над Нёманам», 1888; «Ведзьма», 1891). І калі іншыя прынцыпы з цягам часу перажылі трансфарма'цыі, то ад гэтай пазіцыі Ажэшка не адступілася да канца творчасці. Агіда да самой ролі маці прыводзіла да жадання абмежаваць маця'рынскі ўплыў. Ажэшка сцвярджала, што не біялагічныя сувязі і ся'мейныя адносіны мусяць сведчыць пра роднасць, а толькі духоўная, інтэлектуальная блізкасць.

Прынцып IV: Эротыка пад забаронай альбо выклікае непрыем'ныя перажыванні.

Ажэшка – прыхільніца жаночай эмансіпацыі, якую яна разумее яшчэ і як адмаўленне ад атрыбутаў жаноцкасці, якія ўласна і пры'

Page 117: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

117

вабліваюць мужчын. І магчыма, менавіта страх перад біялагічным змушае пісьменніцу да эмансіпацыі. Ажэшка пісала: «Не ад уяўнай тыраніі мужчын, не ад прыстойнасці і прастаты, не ад свя$тых і шчасных абавязкаў сямейнага жыцця, але ад фізічнай слабасці, хутчэй навязанай, чым прыроднай, ад недахопу ма$ральных сіл для самастойнага і разумнага існавання, ад пра$кляцця вечнага рабства і пяшчоты, ад чакання з чужой рукі куска хлеба надзённага, ад вечнага замыкання перад імі шля$хоў сур’ёзнай і карыснай працы, – вось ад чаго павінны, аба$вязаны эмансіпавацца жанчыны».

Даследчыкі сцвярджаюць, што ў іерархіі паўсядзённага жыцця для Ажэшкі страсць, любоўныя перажыванні знаходзяцца недзе па'між прыманнем ежы і паходам у прыбіральню. Чаму так?

Нагадваю, гаворка вядзецца пра канец ХІХ ст., калі статус і рэ'путацыя маюць вялікае значэнне. І павагі ад грамадства вартая то'лькі прыстойная жанчына. А прыстойнасць вымяраецца альбо заха'ваннем адзіноты і чысціні, альбо актыўнасцю ў грамадскіх справах, напрыклад, калі эратычныя прагненні сублімуюцца ў творчасць.

І вось напрыканцы ХІХ ст., калі герой жаночай прозы альбо не'шчаслівы, альбо распусны (што таксама не спрыяе адчуванню шчасця), Ажэшка прапаноўвае новы мастацкі ідэал – эстэтызацыя простасці.

Пісьменніца наогул пераглядае свае погляды на многае. Яна ўжо не асцерагаецца выпадковага прагаворвання пра асабістае, не баіцца адкрывацца чытачу. Яна ўжо не выломвае рукі сваім героям, каб – насуперак мастацкай логіцы – яны адмовіліся ад шчасця, не, цяпер яна разумее сваіх герояў і не ламае іх. Яна ўжо не настолькі зацятая ў сваім патрыятызме (маецца на ўвазе радыкальная версія патрыя'тызму) – і вось ужо гераіня можа закахацца ў рускага, хоць вобразы ворагаў у літаратуры таго часу па'ранейшаму рэдкасць.

Ажэшка мяняе свае погляды на каханне, і ў аповесці «Хам» мы бачым у гераіні моцны сексуальны тэмперамент, пісьменніца рэабі'літоўвае каханне, эротыку, зрэшты, нават Павел з «Хама» гаво'рыць, што чалавек лепей за свае ўчынкі, а прычыны дрэнных учын'каў не заўсёды адназначныя. Ажэшка пераасэнсоўвае і сваё стаў'ленне да смерці, бачачы ў ёй момант раўнавагі.

Page 118: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

118

Яе творчасць упісваецца ў наяўныя ў другой палове ХІХ ст. сцэ'нарыі развіцця жаночай прозы:

1. Рэгрэс. Статус жанчыны ў грамадстве ацэньваўся негатыўна, быць жанчынай – цяжка і дрэнна, адзіная магчымасць пазбавіцца гэтага стану – адмовіцца ад грамадскага і сямейнага жыцця. Усё гэта прыпраўляецца нелюбоўю да людзей (і да ўласных дзяцей), агульным страхам жыцця, чаму спадарожнічаюць здрады мужа (Ажэшка А. «Ad astra»).

2. Ніцшэанства. Выяўлялася ў літаратуры ў выглядзе дэманст'рацыі духоўнай сілы, волі да ўлады, да новай маралі, сцвярджэнні тэзіса «Любі бліжняга свайго, і таму не турбуй яго». Можна высту'паць супраць колішніх каштоўнасцей, за індывідуалізм, супраць мі'ласэрнасці (жанчына мае права сама вырашаць, ці будзе яна мець сям’ю, ці хоча вызваліцца ад гэтага прыгнёту, бо хоча мець уладу над уласным жыццём, дзе цнатлівасць ёсць сінонімам гэтай улады, бо быць ахвярай – ганьба. А жанчыны маюць права змагацца суп'раць палітычнага прыгнёту і супраць улады мужчын над жанчынамі. Ажэшка таксама перажывала ўплыў Ніцшэ, хай сабе не ўсе ягоныя тэксты яна чытала, не ўсе меркаванні прымала, але ў той час гэтыя ідэі проста луналі ў паветры).

3. Літаратура і палітыка (паўстанні, войны, рэвалю!цыі). Жанчыны асэнсоўвалі патрыятызм, змаганне за свабоду ай'чыны і паразу падчас гэтага змагання як асабісты клопат, як факт прыватнага жыцця.

4. Любоў і мастацтва. Любоў можа выяўляцца праз мастацт'ва, бо гэта прымальная форма спалучэння інтэлектуальнага і пачуц'цёвага элементаў у час, калі існаванне жанчыны выглядае пакутлі'вым (пачатак ХХ ст.). Менавіта ў гэты час з’яўляецца так званы парнаскі раман з эстэтызацыяй усіх сфер жыцця (нават смерці).

2 лістапада 1894 г. Эліза Ажэшка выйшла замуж за даўняга сяб'ра Станіслава Нагорскага (калі памерла ягоная жонка) і пераехала ў дом, які потым стане яе музеем. Захавалася яго апісанне: стара$даўні драўляны дом, пабудаваны ў канцы XVIIІ ст., абабіты дошкамі, з нізкім дахам, накрытым цынкавай бляхай; з фасаду балкон і дзве мансарды; пафарбаваны ў шэра$блакітны колер, на якім выдзяляліся дзверы, вокны і аканіцы. Уваход у домік –

Page 119: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

119

з вуліцы па невысокіх сходах. Дзверы з левага боку вялі ў сало$нік з мармуровым камінам; справа знаходзіўся вялікі салон з трыма вокнамі. Гасцёўні і службовыя пакоі размяшчаліся ў правым крыле дома і на другім паверсе. Насупраць уваходных дзвярэй – сталовая, адкуль быў выхад на ганак: вялікі, вяско$вы, на чатырох слупах. Сцежка ад яго вяла да «мілага агаро$дзіка». Пані Эліза любіла тут адпачываць.

Даўні сябар Францішак Гадлеўскі ўспамінаў пра інтэр’ер яе дома: «Кватэра была абстаўлена сціпла… Мэбля сучасная, абцягну$тая пераважна блакітным плюшам. У малым салоніку зна$ходзіўся мармуровы камін, над ім – люстэрка. …шафы былі пе$рапоўнены кнігамі на розных мовах, што разам складала знач$ны кнігазбор. На высокіх паліцах і століках ляжалі кнігі, аль$бомы, сшыткі. Французскія дываны пакрывалі паркет. Кватэ$ру ажыўлялі на працягу года свежыя кветкі (белы бэз, цыкла$мены і азаліі), а таксама букеты сезонных кветак». Кабінет быў цесны, цёмны, пісьмовы стол малы, закіданы кнігамі і паперамі. Але, як пісала Вірджынія Вульф, для творчасці ў жанчыны павінен быць свой пакой.

Па яе раманах былі зняты фільмы «Меер Юзэфовіч» (1911, Ра'сія, рэжысёр А. Герц), «Над Нёманам» (1986, Польшча, рэжысёр З. Кузьміньскі), «Франка – жена Хама» (1990, Расія, рэжысёр А. Зайцаў).

Янка Лучына (Іван Неслухоўскі)

(1851–1897)

Пісьменнік нарадзіўся ў Мінску, скончыў мінскую гімназію, ву'чыўся на матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1870–1871), скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1877). У 1877–1879 гг. працаваў у Тыфлісе на чыгунцы (у майстэрнях), захварэў, вярнуўся ў Мінск, дзе таксама працаваў на чыгунцы (у тэхнічным бюро).

Янка Лучына – трохмоўны пісьменнік (пісаў па'польску і па'руску, захавалася 14 беларускамоўных вершаў). У творчасці даміна'

Page 120: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

120

вала рамантычная традыцыя: пісьменнік адчуваў магутны лірызм і неабходнасць гаварыць ад уласнага «я». І хоць эпоха рамантызму скончылася разам з паразай паўстання, як творчы метад рамантызм быў досыць запатрабаваны пісьменнікамі. Для Лучыны ўзорамі слу'жыць паэзія Міцкевіча і Сыракомлі.

Кнігі ў Лучыны выйшлі пасля ягонай смерці: у 1898 г. – «Паэ'зія» на польскай мове ў Варшаве, у 1903 г. – «Вязанка» на бела'рускай у Пецярбургу.

У 30 гадоў яго разбіў паралюш, а ён аматар палявання, стаў хадзіць у лес з кійком. Але відавочна ўжо не меў магчымасці весці ранейшы лад жыцця, вымушаны жыць успамінамі («Што люблю»), а ў вершы «Дзве зоркі» бачыцца супрацьпастаўленне мары і рэчаіс'насці. У вершы «Змрочныя думкі» дамінуюць спавядальныя маты'вы, аўтар звяртаецца да ўласнага вопыту. Трагедыйнасць тэмы пад'крэсліваецца рэфрэнам у творы «Не хачу памерці». Як паэт Лучына дасягнуў высокай паэтычнай культуры, варта адзначыць і яго высо'кае версіфікатарскае майстэрства (ён піша сілаба'тонікай, якой не'ўзабаве пачнуць пісаць у ХХ ст.).

Тэма палявання ўзнімаецца ў «Паляўнічых акварэльках з Палес'ся», дзе паэтызуюцца пушча і чалавечы дух, аўтар стварае вобразы некранутай чалавекам прыроды, верагодна, Лучына быў знаёмы з «Песняй пра зубра», можна заўважыць і паралелі з Сыракомле'вым «Хадыкам», дзе таксама сцвярджаецца ідэя еднасці чалавека і прыроды.

Абразок «З крывавых дзён» пра падзеі паўстання пісаўся хутчэй за ўсё са слоў удзельнікаў паўстання, у гэтым творы не паўстае цэ'ласная карціна, але там ёсць жывое сведчанне пра падзеі паўстання, а не бяздушныя факты.

Page 121: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

121

ЗАКЛЮЧЭННЕ Беларуская літаратура ХІХ ст. – гэта корпус польска', руска' і

беларускамоўных тэкстаў, што было гістарычна абумоўлена. У гэ'тым курсе лекцый мы з вамі прасачылі, як з паланізаванага, але эт'нічна беларускага культурнага асяродку (пераважна шляхецкага) узяла пачатак літаратура беларускамоўная. Добрае веданне бела'рускай мовы не заўсёды прыводзіла да творчасці на ёй (А. Міцке'віч). Пачатак ідзе ад Яна Чачота, які з асветніцкімі мэтамі дбаў пра польскія адпаведнікі для сабраных фальклорных тэкстаў і ўласных твораў. Беларускамоўная творчасць успрымалася ім як масток да адукацыі і польскай культуры. Паступова беларуская мова займала ў культуры такое месца, што яе ўжо было цяжка абмінуць, твор'часць на ёй у першай палове ХІХ ст. яшчэ не давала магчымасці праславіцца (ананімнасць папулярных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»), але ўжо тады рабілася відавочным, што ёсць аўдыторыя, якая прагне твораў на ёй. І Дунін'Марцінкевіч са сваім тэатрам і сваімі творамі, хай сабе не эстэтычнымі шэдэўрамі, але, прынамсі, добра зразумелымі, мае вялікі поспех і розгалас, справа'каваўшы хвалю беларускамоўных тэкстаў у іншых аўтараў. І толькі пераломы гісторыі знішчылі тое, што было напісана па'беларуску (супольная кніга Ў. Сыракомлі і В. Каратынскага). Але ўрэшце па'ралельна з апісаннем, асэнсаваннем і разуменнем свайго народа і сябе побач з ім (а мы памятаем, што для ўсведамленне сябе нацыяй шляхце трэба было прызнаць еднасць з ніжэйшымі класамі) у твор'часці А. Кіркора, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Э. Ажэшкі, Я. Лу'чыны адбывалася і станаўленне новай беларускай літаратуры, якая выканала і ідэалагічныя функцыі (аб’яднаўчыя тэзісы ў прадмовах Ф. Багушэвіча) і ўласна эстэтычныя. Усё гэта разам вызначыла раз'віццё літаратуры ХХ ст. і ўрэшце паўплывала на нашу сучаснасць.

Page 122: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

122

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стст. : у 2 т. Новая літаратура:

другая палова ХVІІІ – ХІХ ст. Мінск : Беларус. навука, 2007. Т. 2. 2. Адам Міцкевіч і Беларусь. Мінск, 1998. 3. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992–

1995. 4. Гісторыя беларускай літаратуры (ХVIIІ–ХІХ стст.): вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1'21 05 02 Беларуская філалогія / скл. М. В. Хаўстовіч, І. М. Запрудскі, Л. К. Тарасюк. Мінск : БДУ, 2005.

5. Запрудскі І. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск, 2003.

6. Каваленка В. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мінск, 1975. 7. Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Мінск, 1993. 8. Кісялёў Г. Радаводнае дрэва: Каліноўскі'эпоха'наступнікі. Мінск, 1994. 9. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна'Марцінкевіча. Мінск, 1988.

10. Лойка А. Адам Міцкевіч і беларуская літаратура. Мінск, 1959. 11. Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч.

Мінск, 1989. Ч. 1. 12. Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мінск, 1969. 13. Мархель У. Прадвесце: бел.'поль.літ.узаемасувязі. Мінск, 1991. 14. Мархель У. Прысутнасць былога: нарысы, артыкулы, эсэ. Мінск, 1997. 15. Мархель У. Творчасць У. Сыракомлі. Мінск, 2005. 16. Мархель У. Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры

ХІХ ст. Мінск, 1972. 17. Навуменка І. Вінцэнт Дунін'Марцінкевіч. Мінск, 1992. 18. Пачынальнікі: З гіст.'літ. матэрыялаў ХІХ ст. / укл. Г. Кісялёва. 2003. 19. Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры БДУ. 2003–2005. 20. Тарасюк Л. Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ – пачатку

ХХ ст. Мінск, 1999. 21. Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30–40'х гг. ХІХ ст.

Мінск, 2001. 22. Хаўстовіч М. На парозе забытае святыні: Творчасць Я. Баршчэўскага.

2002. 23. ХІХ стагоддзе: навукова'літ. альманах. Кн. 1. Мінск, 1999. 24. Шляхам гадоў: Гіст.'літ. зб. / укл. Я. Янушкевіча. Мінск, 1994. 25. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар. Мінск, 1991.

Page 123: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

123

26. Mickiewicz: Encyklopedia. W'wa, 2001. 27. Noworolska B. Eliza Orzeszkowa: trwanie, pamięć, historia. Białystok,

2005. 28. Witkowska A. Rówieśnicy Mickiewicza. W'wa, 1998. 29. Zakrzewski B. Konterfekty z «Pana Tadeusza». Wrocław, 1997. 30. Pigoń S. Zawsze o nim: Studia i odczyty o Mickiewiczu. W'wa, 1998.

Page 124: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯelib.bsu.by/bitstream/123456789/97906/1/Bezlepkina.pdf4 Лекцыя 5. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

124

Вучэбнае выданне

Бязлепкіна Аксана Пятроўна

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯ

Курс лекцый

Адказны за выпуск А. А. Лагвіновіч

Тэхнічны рэдактар Т. К. Рамановіч Карэктар Л. С. Мануленка

Камп’ютарная вёрстка А. А. Мікулевіча

Электронны рэсурс 1 Мб

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. ЛВ № 02330/0494425 ад 08.04.2009. Пр. Незалежнасці, 4, 220030, Мінск.