21
Беларуская этнаастраномія. Мінск 2008 Уводзіны ў праблематыку. Авілін Ц.В. ЕГУ (праграма “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”)

беларуская этнаастраномія

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: беларуская этнаастраномія

Беларуская этнаастраномія.

Мінск 2008

Уводзіны ў праблематыку.

Авілін Ц.В.

ЕГУ (праграма “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”)

Page 2: беларуская этнаастраномія

Што ж такое этнаастраномія?

Этнаастраномія- тэрмін быў прапанаваны Elizabeth C. Baity ў 1973г.для пазначэняя т.к. званых народных астранамічных ведаў.

Аб’ектам даследвання Э. з’яўляюцца вераванні, практыка і рэчызвязаныя з нябеснымі свяціламі і ўвогулі зорным небам.

Э. у адным шэрагу з астраніміяй і археастраноміяй з’яўляецца часткай так званай культурная астраномія, дысцыплінай, якая даследуе сувязь паміжі ндывідам і астранамічнымі ведамі ў кантэксце ўсёй культуры.

Page 3: беларуская этнаастраномія

Дзе адлюстраваліся этнаастранамічныя веды?

вызначэнне часу (земляробчы каляндар, вызначанне штогадовых святаў і сутачнага часу )

арыентаванне ў прасторы (усход/захад Сонца, Месяца, зорнага скопішча Сіта паварот сузор’я Воз і інш.)

фальклор (нябеснае вяселле Сонца й Месяца і інш.) міфалогія (Сонца-Ярыла, Месяц- Велес, Заранка, Сіта як чысца, падучая

зорка- цмок, Пярунова страла і інш.) этнаграфія (салярны арнамент на ручніках, Сонца на франтонах і ліштве хат,

выявы на прасніцах, асаблівасці пахавання нябожчыкаў, пабудова хат і інш.) варажба (прымхі звязаныя з квадрамі Месяца, колер Сонца, падзенне зоркі,

з’яўленне камэты і інш.) антрапалогія і этнагенэз (развіццё ўяўленняў чалавека аб навакольным

свеце, умовы яго жыцця, межы рассялення і інш.) і г.д.

Page 4: беларуская этнаастраномія

Крыніцы інфармацыі

1. Літаратура •Этнаграфія

•Мовазнаўства

•Старажытная літаратура

•Мастацкая літаратура

• і інш.

2. Палявыя запісы (а гэтае пакуль яшчэ магчыма!)

• важна каб у зборы тых этнаастранамічных ведаў, якія дагэтуль захаваліся, прыймалі ўдзел як мага больш людзей (краязнаўцы, школьнікі, студэнты, аматары)

Page 5: беларуская этнаастраномія

Чаму гэтая праблематыка актуальна для Беларусі?

дагэтуль гэтая тэматыка амаль нераспрацаваная

штодзень носьбітаў старажытных астранамічных ведаў становіцца ўсё меньш

без этнаастранамічных ведаў немагчыма ўявіць цэласнаць беларускай міфалогіі, фальклора, станаўленне народа, яго мовы і самабытнай культуры

папулярызацыя (людзі павінны ведаць “свае” назвы зорак, сузор’яў,уяўленні аб метэорах, развіццё мовы і інш. )

Page 6: беларуская этнаастраномія

Прафесійныя арганізацыі і канферэнцыі.

Арганізацыі: ISAAC (International Society of Archaeoastronomy and Astronomy in Culture )

(амерыканская арганізацыя) SEAC is the Société Européenne pour l'Astronomie dans la Culture (European

Society for Astronomy in Culture) (еўрапейская арганізацыя) Molėtų krašto muziejus (Літва) Институт славяноведения (Рассея) Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА (Беларусь)

Канферэнцыі: SEAC (штогод) 'Oxford' Conferences on Archaeoastronomy (раз на 3 гады) INSAP (Inspiration of Astronomical Phenomena) National Astronomy Meeting

Page 7: беларуская этнаастраномія

Прыклады

Page 8: беларуская этнаастраномія

Якія вы ведаеце ўласныя найменні зорак?

Млечнага Шляху?

Што кажуць, калі зорка ляціць па небе?

Page 9: беларуская этнаастраномія

Вызначэнне часу

• «С поўначы Вос пераходзіць на поўдзень- ужо рано бліска»

• « ... людзі зналі, роўна якой парой яны явяцца, па іх уставалі, некалі казалі - «Касцы далёка пайшлі, пара ўставаць»

•«Даўней, як пралі чуць не да раніцы, казалі: «ужо Валасажар

на поўдні - трэба спаць лажыцца»

Воз (Ursa Major)

Пераважна час вызначалі па трох сузор’ях: Воз (Ursa Major), Касцы (Orion) і Сіта (Pleides)

• З’яўленне Касцоў на небе ў пэўны час у пэўнай часцы неба сімвалізавала пачатак свята Вадохрашчы (6 студзеня ст.ст. )

• Сіта – свята вясеннега Юр’я (23 сакавіка ст.ст ) і восеньскага Юр’я (26 лістапада ст.ст.)

• Воз- свята св.Іллі (20 ліпеня ст.ст. ), Каляд ( 25 снежня ст.ст)

Сутачны час:

Штогадовыя святы:

Page 10: беларуская этнаастраномія

Арыентаванне ў прасторы

• Па зорцы Зорны Кол ці Гвозд (Палярная зорка)

• па накірунку Птушынай Дарогі (Млечны Шлях)

• па накірунку ручкі Каўша (Ursa Major)

Гвозд і Каромысел (Палярная зорка і Ursa Minor)

Page 11: беларуская этнаастраномія

Фальклор

Метэор:“Эх! Кацілася ды ясная зорачкаДы із неба да долу.Эх! Журылася ды красная дзеўчына,Хто завядзе дадому?”

Воз:Прыехала каляда на белым кані.Яе конічак – ясен месячык,Яе дужачка – ясна зорачка,Яе пужачка – ясна звёздачка,Яе вазочак з тоўстага лядку,Яе какажушок з белага сняжку

Сонца й Месяц:Насцілайце сталы, накладайце хлябы.

Да прыдуць к нам тры госцікі:

Адзін госцічак- ясен Месячык,

Другі госцічак- ясна Сонейка,

Трэці госцічак – дробен дожджычак.

Page 12: беларуская этнаастраномія

МіфалогіяМетэор:

“Падучая зорка гэта д’ябл, змей, які нясе золата ці срэбра якому-небудзь багачу ( ведзьме), або ляціць да чараўніка. Зорка ляціць над яго хатай”

Сонца:

у некаторых месцах Беларусі называюць Ярыла (імя паганскага бога)

Месяц:

“рагаты пастух”, назва звязана з паганскім богам Вялесам

Page 13: беларуская этнаастраномія

Міфалогія (працяг)

Orion:

Тры Сястры – тры сястры прахі (звязана з сёстрамі, якія вызначалі лёс чалавека)

Pleides:

Сіта- месца, дзе праведныя душы адсеіваюцца ад грэшных

Ursa Major:

Воз – у гэтым Возе душы нябожчыкаў перавозяцца ў іншы свет

Малочны Шлях:

Птушыная Дарога – па гэтай дарозе птушкі ляцяць у варай

Тры Каралі (Orion)

Page 14: беларуская этнаастраномія

Этнаграфія

Выявы Сонца на франтонах беларускіх хат.

Page 15: беларуская этнаастраномія

Выявы зоркі і Сонца на ліштве.

Этнаграфія (працяг)

Page 16: беларуская этнаастраномія

Культавыя вылуны са штучнымі паглыбленнямі (Вілейскі раён)

Page 17: беларуская этнаастраномія

Тры Сястры Птушыная Дарога

Казярог Месяц Сонца Зорка

Астральныя выявы на ручніках і прасніцы.

Page 18: беларуская этнаастраномія
Page 19: беларуская этнаастраномія

Варажба (на прыкладах прадракання па падучай зорцы)

Аб смерці нябожчыка-“ляціць хутка і прама – смерць была імгненнай, хутчэй за ўсё гэтага чалавека забілі”;- “ляціць адносна не хутка – смерць была цяжкай, доўга ляжаў і балеў” ;- “калі коса-то чалавек памёр сваёй смерцю”;Аб родах- “калі зорка хутка вельмі ляціць, то дзеўка нарадзіць сможа хутка, без усякіх “хлапот””;- “калі доўга бачыш зорку – тады роды будуць цяжкімі. Дзеўка будзе мучыцца”;- “Калі звёздачка падае, калі [жанчына] ражае ў гэты час, то дзеці [дзіця] могуць памярэць”Аб душэўных якасцях нябожчыка- “калі зорка падае роўна- чалавек быў добрым, чэсным, справядлівым, яго жыццё было такім жа прамым, без хітрынак”;- “калі зорка падае крыва, то чалавек пражыў дрэннае жыццё”;- “калі зорка падае па небу доўга і не гасне зразу, то помердобры чалавек, яго душа ляціць і свеціцца”;- “калі падае хутка і гасне – памёр грэшны, злы чалавек”;Аб будучым ураджаі- “калі зорка проста загараецца, то да ўраджаю, а калі зорка падае і камень падае на зямлю, то да неўраджаю”

Page 20: беларуская этнаастраномія

Этнагенэз

Page 21: беларуская этнаастраномія

Дзякую за ўвагу.Калі ласка, Вашыя

пытанні