116
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КАФЕДРА КУЛЬТУРАЛОГІІ КУЛЬТУРНА-ГУМАНІТАРНЫЯ АСПЕКТЫ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АДНОСІН У 1990-я ГГ. дысертацыя на суісканне ступені магістра культуралогіі па спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі «1-21 80 13 Культуралогія» Магістрант – Забелаў Сяргей Пятровіч Навуковы кіраўнік – Снапкоўская Святлана Валянцінаўна, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры культуралогіі Дапушчана да абароны 25 мая 2016 г. _______________

elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

  • Upload
    others

  • View
    16

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬБЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

КАФЕДРА КУЛЬТУРАЛОГІІ

КУЛЬТУРНА-ГУМАНІТАРНЫЯ АСПЕКТЫ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АДНОСІН У 1990-я ГГ.

дысертацыяна суісканне ступені магістра культуралогіі

па спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі«1-21 80 13 Культуралогія»

Магістрант – Забелаў Сяргей Пятровіч

Навуковы кіраўнік –Снапкоўская Святлана Валянцінаўна,доктар гістарычных навук, прафесар кафедры культуралогіі

Дапушчана да абароны

25 мая 2016 г. _______________

Загадчык кафедрай культуралогіі,кандыдат навук, дацэнт Э.А. Усоўская

Мінск, 2016 г.

Page 2: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Змест

Рэферат.....................................................................................................................4

1. Тэарэтычна-метадалагічныя аспекты вывучэння праблемы.........................13

1.1. Гістарыяграфія праблемы...........................................................................13

1.2. Метадалогія даследвання...........................................................................17

2. Асноўныя напрамкі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы..............................................................................................21

2.1 Міждзяржаўны дыялог у галіне культуры і гуманітарнага супрацоўніцтва ў 1990-я гг................................................................................21

2.2. Ключавыя аспекты беларускага культурнага жыцця ў Польшчы..........38

2.3. Ключавыя аспекты польскага культурнага жыцця у Беларусі...............55

Заключэнне............................................................................................................66

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................................68

2

Page 3: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Спіс умоўных абазначэнняў

АПАД – Арганізацыя Паўночна-Атлантычнай дамовыБАС – Беларускае аб’яднанне студэнтаўБГТ – Беларускае гістарычнае таварыстваБВК – Беларускі выбарчы камітэтБГКТ – Беларускае грамадска-культурнае таварыстваБДА – Беларускае дэмакратычнае аб’яднаннеБСРП – Беларускі саюз Рэспублікі ПольшчаБССР – Беларуская Савекая Сацыялістычная РэспублікаВКП – Выбарчы камітэт праваслаўныхКПБ – Камуністычная партыя БеларусіПАРП – Польская аб’яднаная рабочая партыяПБТ – Польскае беларусістычнае таварыстваПНР – Польская Народная РэспублікаСБМ – Саюз беларускай моладзіСЛД – Сацыялістычная дэмакратычная лявіцаСПБ – Саюз палякаў БеларусіТБК – Таварыства беларускай культурыТБП – Таварыства “Беларусь – Польшча”ТПБ – Таварыства “Польшча – Беларусь”

3

Page 4: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Рэферат

ЗАБЕЛАЎ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ

КУЛЬТУРНА-ГУМАНІТАРНЫЯ АСПЕКТЫ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АДНОСІН У 1990-Я ГГ.

Магістарская работа: 74 с., 55 крыніц.

Ключавыя словы: культура, беларуска-польскае культурнае ўзаемадзеянне, культурная палітыка, нацыянальная меншасць, нацыянальныя грамадска-культурныя аб’яднанні, міжнароднае культурнае супрацоўніцтва

Мэта даследвання - вызначыць і раскрысць асноўныя напрамкі беларуска-польскіх адносін у культурна-гуманітарнай сферы ў 1990-я гг.

Аб’ект даследвання: беларуска-польскія адносіны ў 1990-я гг.Прадмет даследвання: культурныя аспекты беларуска-польскіх

адносін у 1990-я гг.Метадалогія і метады даследвання. У якасці метадалагічнага

падмурку работы выкарыстаны комплексны аналіз, уключыўшы як традыцыйныя (культуралагічны, філасофскі, сацыялагічны, каштоўнасны), так і сучасныя метады і падыходы даследвання (псіхалагічны, семіятычны, сістэмна-структурны). У магістарскай рабоце спалучаюцца як агульнанавуковыя метады даследвання (метады сістэматызацыі і лагічнага абагульнення, метады аналізы і сінтэзу, метады індукцыі і дэдукцыі, метад параўнаўчага аналізу і інш.), так і метады, характэрныя для даследванняў у галіне культуралогіі, гісторыі і філасофіі (гісторыка-сістэмны, гісторыка-параўнаўчы, гісторыка-генетычна метад і інш.).

Вынікі даследвання і іх навуковая навізна. Нягледзячы на наяўнасць значная колькасці артыкулаў, публікацый і нават дысертацый, у якіх у той ці ў іншай ступені закранаюцца разнастайныя аспекты беларуска-польскага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва ў 1990-я гг., у работах пытанні культурнага ўзаемадзеяння разглядаюцца пераважна альбо праз прызму палітычнага і гаспадарчага супрацоўніцтва бакоў, альбо ў сувязі з асобна ўзятым накірункам узаемадзеяння. Вынік і адначасова навізна работы палягаюць ў ажыццяўленні шырокага сістэмнага даследвання ўласна культурна-гуманітарных аспектаў супрацоўніцтва бакоў на працягу 1990-х гг., вызначэнні іх зместу, этапаў і тэндэнцый.

Практычная значнасць даследвання. Культурны аспект беларуска-польскіх адносін маюць вялікае значэнне для Беларусі, паколькі ва ўмовах

4

Page 5: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

трансфармацыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ландшафту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адным з выклікаў і адначасова магчымасцяў з’яўляецца выбудоўвання эфектыўнага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне і, у першую чаргу, з вядучымі сусветнымі дзяржавамі і дзяржавамі-суседзямі; аказанне падтрымкі культурнаму жыццю беларускай дыяспары і ў цэлым забеспячэнне больш значнай прысутнасці за мяжой; стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця меншасцяў, якія пражываюць у Беларусі. У гэтай сувязі, а таксама з прычыны таго, што Беларусь і Польшча з’яўляюцца суседзямі, у Польшчы пражывае беларуская меншасць, а ў Беларусі – польская, вывучэнне аспектаў двухбаковага культурнага ўзаемадзеяння ў 1990-я гг., аналіз іх зместу, накірункаў і тэндэнцый прадстаўляецца неабходнай складаючай распрацоўкі нацыянальнай культурнай палітыкі на сучасным этапе развіцця.

Аўтар работы пацвярджае, што ўсе запазычаныя з літаратурных і іншых крыніц тэарэтычныя, метадычныя падажэнні і канцэпцыі суправаджаюцца спасылкамі на іх аўтараў.

(подпіс магістранта)

5

Page 6: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Реферат

ЗАБЕЛОВ СЕРГЕЙ ПЕТРОВИЧ

КУЛЬТУРНО-ГУМАНИТАРНЫЕ АСПЕКТЫ БЕЛОРУССКО-ПОЛЬСКИХ ОТНОШЕНИЙ В 1990-Х ГГ.

Магистерская работа: 74 с., 55 источников.

Ключевые слова: культура, белорусско-польское культурное взаимодействие, культурная политика, национальное меньшинство, национальные общественно-культурные объединения, международное культурное сотрудничество

Цель исследования – определить и раскрыть основные направления белорусско-польских отношений в культурно-гуманитарной сфере в 1990-е гг.

Объект исследования: белорусско-польские отношения в 1990-х гг.Предмет исследования: культурные аспекты белорусско-польских

отношений в 1990-х гг.Методология и методы исследования. В качестве методологического

фундамента работы использован комплексный анализ, включивший как традиционные (культурологический, философский, социологический, ценностный), так и современные методы и подходы исследования (психологический, семиотический, системно-структурный). В магистерской работе сочетаются как общенаучные методы исследования (методы систематизации и логического обобщения, методы анализа и синтеза, методы индукции и дедукции, метод сравнительного анализа и др.), так и методы, характерные для исследований в области культурологии, истории и филосоции (историко-системный, историко-сравнительный, историко-генетический метод и др.).

Результаты исследования и их научная новизна. Несмотря на наличие существенного числа статей, публикаций и даже диссертаций, в которых в той или иной степени затрагиваются различные аспекты белорусско-польского культурно-гуманитарного сотрудничества в 1990-х гг., в работах вопросы культурного взаимодействия рассматриваются преимущественно либо через призму политического и экономического сотрудничества сторон, либо в связи с отдельно взятым направлением взаимодействия. Результат и одновременно новизна работы заключаются в осуществлении широкого системного исследования собственно культурно-

6

Page 7: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

гуманитарных аспектов сотрудничества сторон на протяжении 1990-х гг., выявлении их содержания, динамики, этапов и тенденций.

Практическая значимость исследования. Культурный аспект белорусско-польских отношений имеет большое значение для Беларуси, поскольку в условиях трансформации политического и социально-экономического ландшафта Центральной и Восточной Европы одним из вызовов и одновременно возможностей является выстраивание эффективного культурно-гуманитарного сотрудничества на международной арене и, в первую очередь, с ведущими мировыми державами и государствами-соседями; оказание поддержки культурной жизни белорусской диаспоры и в целом обеспечение более существенного белорусского культурного присутствия за границей; создание условий для гармоничного развития меньшинств, которые проживают в Беларуси. В этой связи, а также ввиду того, что Беларусь и Польша являются соседями, народы государств связывает многовековая совместная история, в Польше проживает белорусское меньшинство, а в Беларуси – польское, изучение аспектов двухстороннего культурного взаимодействия в 1990-х гг., анализ их содержания, направлений и тенденций представляется необходимой составляющей разработки национальнай культурной политики на современной этапе развития.

Автор работы подтверждает, что все заимствованные из литературных и иных источников теоретические, методические положения и концепции сопровождаются ссылками на их авторов.

(подпись магистранта)

7

Page 8: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Report

SIARGEI ZABELAU

CULTURAL AND HUMANITARIAN ASPECTS OF BELARUS-POLISH RELATIONS IN THE 1990S

Master’s dissertation: 74 p., 55 sources.

Key words: culture, Belarus-Polish cultural interaction, cultural policies, national minorities, national social and cultural organizations, international cultural cooperation

Objective of research - to determine and to reveal the main directions of Belarus-Polish relations in the cultural and humanitarian sphere in the 1990s.

Subject of research: Belarus-Polish relations in the 1990s.Object of research: cultural aspects of Belarus-Polish relations in the

1990s.Methodology and methods of study. Complex analysis serves as a

methodological base of the paper. It includes both traditional (culturological, philosophic, sociological, axiological) and modern (psychological, semiotic, systemic) research methods and approaches. In the master’s thesis the application of both general scientific methods (methods of systemization and logical generalization, methods and analysis and synthesis, methods of induction and deduction, method of comparative analysis etc.) and methods typical of the research in the field of cultural studies, history and philosophy (historic and systemic method, historic and comparative method, historic and genetic method etc.) are used.

Results of research and their academic novelty. Despite a significant number of articles, publications and even dissertations which in different degrees touch upon various aspects of Belarus-Polish cultural and humanitarian cooperation in the 1990s in the works the issues of the cultural interaction are examined either from the perspective of the political and economic cooperation of the parties or in connection with a distinct direction of the interaction. The result and at the same time the academic novelty of the paper lies within the accomplishment of the wide systemic research of the proper cultural and humanitarian aspects of the cooperation of the parties throughout the 1990s as well as the detection of their intension, dynamics, stages and tendencies.

Practical significance of research. The cultural aspect of the Belarus-Polish relations is if much importance for Belarus as under the conditions of the

8

Page 9: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

transformation of the political and socioeconomic landscape of Central and Eastern Europe on the challenges and at the same time opportunities is the formation of the effective cultural and humanitarian cooperation at the international arena and in the first place with the most powerful states and the neighbor countries; the support of the cultural life of the Belarusian diasporas and as a whole the provision for a more significant Belarusian presence abroad; the creation of the conditions for the harmonious development of the minorities that inhabit Belarus. Thereupon as well as due to the facts that Belarus and Poland are neighbours, the peoples of the two countries share the centuries-old common history, the Belarusian minority lives in Poland whereas the Polish one lives in Belarus, the study of the aspects of the bilateral cultural interaction in the 1990s and the analysis of their intension, directions and tendencies seem to be an essential component of the development of the national cultural policies at the present stage.

The author of the paper confirms that all the theoretical and methodic provisions and concepts borrowed from the literary and other sources come with the links to their authors.

(postgraduate’s signature)

9

Page 10: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Уводзіны

Тэма беларуска-польскіх культурна-гуманітарных дачыненняў у 1990-я гг. з’яўляецца выключна важнай і актуальнай як з тэарэтычнага, так і з практычнага пункту гледжання. У тэарэтычным вымярэнні даследванне развіцця культурных адносін паміж Беларуссю, дасягнуўшай незалежнасці ў 1991 г., і Польшчай, атрымаўшай поўны дзяржаўны суверэнітэт у выніку дэмакратычных пераўтварэнняў 1989-1991 гг., прадастаўляе ўнікальную магчымасць прасачыць працэс наладжвання двухбаковых стасункаў і іх развіцця, вылучыць этапы і тэндэнцыі. У практычным вымярэнні культурны аспект беларуска-польскіх адносін мае вялікае значэнне для Беларусі, паколькі ва ўмовах карэннай трансфармаццыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ландшафту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адным з выклікаў і адначасова магчымасцяў з’яўляецца выбудоўванне эфектыўнага культурнага-гуманітарнага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне і, у першую чаргу, з вядучымі сусветнымі дзяржавамі і дзяржавамі-суседзямі; ажыццяўленне падтрымкі культурнага жыцця беларускай дыяспары і ў цэлым забеспячэнне больш істотнай беларускай культурнай прысутнасці за мяжой; стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця культур меншасцяў, якія пражываюць у Беларусі. У гэтым кантэксце і ў сувязі з тым, што Беларусь і Польшча з’яўляюцца суседзямі, народы дзяржаў звязвае шматвякавая супольная гісторыя, у Польшчы пражывае беларуская меншасць, а ў Беларусі – польская, вывучэнне аспектаў двухбаковага культурнага ўзаемадзеяння ў 1990-я гг., аналіз іх зместу, напрамкаў і тэндэнцый выглядае неабходным складнікам распрацоўкі нацыянальнай культурнай палітыкі краіны на сучасным этапе развіцця.

Мэтай дадзенай магістарскай работы з’яўляецца даследванне форм, напрамкаў, тэндэнцый і этапаў двухбаковых адносін у культурна-гуманітарнай сферы на дзяржаўным і недзяржаўным узроўнях, а таксама беларускага культурнага жыцця ў Польшчы і польскага – у Беларусі. Асноўныя задачы палягаюць у даследванні фармавання дагаворна-правовога падмурку культурнага ўзаемадзеяння; выязачэнні найбольш істотных з’яў, падзей і фактараў, якія ўплывалі на двухбаковае ўзаемадзеянне; вызначэнні асаблівасцяў беларускага культурнага жыцця ў Польшчы і польскага культурнага жыцця ў Беларусі; даследванні ролі недзяржаўных арганізацый у развіцці культурнага супрацоўніцтва і жыцця меншасцяў; даследванні дынамікі працэсаў і выдзяленне характырных прыкмет кожнага этапа супрацоўніцтва і інш. У якасці аб’екта даследвання выступаюць культурна-

10

Page 11: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

гуманітарныя аспекты двухбаковых адносін. Прадметам вывучэння з’яўляюцца разнастайныя аспекты культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на дзяржаўным і грамадскім узроўнях.

Шматмернасць тэмы даследвання абумовіла прымяненне ў якасці метадалагічнага падмурка работы выкарыстанне комплекснага аналізу, уключыўшага як традыцыйныя (культуралагічны, філасофскі, сацыялагічны, каштоўнасны), так і сучасныя метады і падыходы даследвання (псіхалагічны, семіятычны, сістэмна-структурны). У магістарскай рабоце былі спалучаны як агульнанавуковыя метады даследвання (метады сістэматызацыі і лагічнага абагульнення, метады аналізу і сінтэзу, метады індукцыі і дэдукцыі, метад параўнаўчага аналізу і інш.), так і метады, характэрныя для даследванняў у галіне культуралогіі, гісторыі і філасофіі (гісторыка-сістэмны, гісторыка-параўнаўчы і гісторыка-генетычны метады і інш.). У аснову работы былі пакладзены прынцып гістарызму і аб’ектыўнасці.

Пры напісанні магістарскай работы быў выкарыстаны шырокі спектр крыніц беларускіх і замежных аўтараў на беларускай, рускай і польскай мовах, у тым ліку дысертацыі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, артыкулы, інтэрнэт-публікацыі і інш. Нягледзячы на наяўнасць істотнай колькасці артыкулаў, публікацый і нават дысертацый, у якіх у той ці ў іншай ступені закранаюцца разнастайныя аспекты беларуска-польскага культура-гуманітарнага супрацоўніцтва ў 1990-я гг., у работах пытанні культурнага ўзаемадзеяння разглядаюцца пераважна праз прызму палітычнага і гаспадарчага супрацоўніцтва бакоў, альбо ў сувязі з асобна ўзятым накірункам узаемадзеяння. Навізна работы палягае ў ажыццяўленні шырокага сістэмнага даследвання ўласна культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва бакоў у такой канфігурацыі. Менавіта разуменне поспехаў і няўдач гісторыі двухбаковага культурнага ўзаемадзеяння папярэдніх перыядаў, а таксама іх прычын, тэндэнцый і дынімікі, з’яўляецца неабходным складнікам і неад’емнай перадумовай фармавання двухбаковых адносін у галіне культуры на сучасным этапе.

Асноўная частка магістарскай работы складаецца з дзвюх частак, тэарэтычнай і практычнай, у межах кожнай з якіх выдзяляюцца раздзелы, што дазваляе структурна больш чотка вызначыць ключавыя інфармацыйныя блокі і забяспечыць большую аператыўнасць арыентацыі ў змесце работы. Першая частка з’яўляецца тэарэтычнай і уключае два раздзелы: першы раздзел прысвечаны метадалагічным аспектам даследвання, у другім раздзеле даецца характарыстыка крыніц, выкарыстаных у працэсе падрыхтоўкі работы. Практычная частка закранае пытанні станаўлення і развіцця двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння ў 1990-я гг. і складаецца з 3

11

Page 12: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

раздзелаў. Першы раздзел разглядае пытанні міждзяржаўнага дыялогу ў культурна-гуманітарнай сферы. У другім раздзеле апісваюцца ключавыя з’явы, падзеі і тэндэнцыі развіцця беларускага культурнага жыцця ў Польшчы. Трэці раздзел прысвечаны разнастайным аспектам польскага культурнага жыцця ў Беларусі.

Такім чынам, дадзеная магістарская работа з’яўляецца спробай вывучэння шырокага спектру культурна-гуманітарных аспектаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай на дзяржаўным і грамадскім узроўнях, а таксама беларускага культурнага жыцця ў Польшчы і польскага культурнага жыцця ў Беларусі ў 1990-я гг.

12

Page 13: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

1. Тэарэтычна-метадалагічныя аспекты вывучэння праблемы

1.1. Гістарыяграфія праблемы

Культурна-гуманітарная праблематыка беларуска-польскіх адносін з’яўляецца неад’емнай складаючай вывучэння і даслевання ўсяго спектру стасункаў паміж суседнімі краінамі на дзяржаўным і грамадскім узроўнях пасля ажыццяўлення дэмакратычных пераўтварэнняў у Польшчы і станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Пытанні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва ў 1990-я гг. закраналіся ў шэрагу работ айчынных і замежных навукоўцаў. Разам з тым, даследчыкі часцяком разглядалі культурны кампанент узаемадзеяння галоўным чынам у кантэксце вывучэння палітычных і гаспадарчых аспектаў супрацоўніцтва. У той жа час значная частка публікацый, прысвечаных ўласна культурнаму вымярэнню двухбаковых адносін, засяроджваецца на асобных падзеях, з’явах альбо вымярэннях культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння. У сувязі з гэтым праца па фармаванні цэласнай карціны ўласна культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж суседнімі дзяржавамі выглядае актуальнай і запатрабаванай.

Сярод шэрагу работ і публікацый, у якіх закранаюцца пытанні беларуска-польскага культурнага-гуманітарнага супрацоўніцтва, натуральным чынам найбольшым ахопам матэрыялу, а таксама сістэмнасцю і цэласнасцю апісання характарызуюцца падрыхтаваныя і абароненыя даследчыкамі дысертацыі. У сваёй дысертацыі “Грамадскі рух у Польшчы за добрасуседства з Беларуссю” (1991-2006 гг.) Б.Хмяліньскі засяроджваецца на дэталёвым апісанні і аналізе працы грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Польшчы, накіраванай на наладжванне эффектыўнага супрацоўніцтва з усходнім суседам у розных галінах. Аўтар дэталёва апісвае палітычны, гаспадарчы і культурна-гуманітарны аспект узаемадзеяння як у кантэксце міждзяржаўных, так і ў кантэксце грамадскіх адносін. У дысертацыі Б.Хмяліньскі дае сістэмную характарыстыку і апісанне дзейнасці буйнейшых арганізацый Польшчы, што ажыццяўлялі ўзаемадзеянне з беларускімі партнёрамі ў разглядаемы перыяд. Пры гэтым асаблівую ўвагу аўтар, адначасова з’яўляючыся старшынёй Таварыства “Польшча – Беларусь”, ўдзяляе дзейнасці Таварыства “Польшча – Усход” і Таварыства “Польшча – Беларусь”.

13

Page 14: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

У сваей дысертацыі “Белорусско-польское экономическое и культурное сотрудничество в 1991-2004 гг.» І.І.Дорняк спалучае разгляд пытанняў як гаспадарчага, так і культурнага ўзаемадзеяння бакоў у акрэслены перыяд. Аўтар характарызуе дагаворна-прававую базу двухбаковага ўзаемадзеяння, апісвае ключавыя падзеі ў стасунках афіцыйнага Мінска і Варшавы, праводзіць дэталёвы аналіз эканамічных аспектаў супрацоўніцтва, засяроджваецца на палітры рознакаляровай беларуска-польскага культурнага супрацоўніцтва. Дысертацыя вылучаецца вялікім аб’ёмам факталагічнага матэрыялу, сабранага спецыялістам падчас працы ў архівах.

Дысертацыя А.Бурык “Памежнае супрацоўніцтва Беларусі з Польшчай і Украінай (1991-2008 гг.)” закранае пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў культурнай сферы праз прызму рэгіянальнага супрацоўнацтва дзвюх краін. Работа спецыяліста прадастаўляе магчымасць прасачыць развіццё кантактаў у трохкутніку Беларусь – Польшча – Україна ў кантэксце рэгіянальнага ўзаемадзеяння ў гаспадарчай, сацыяльнай і культурнай сферах.

Даследчык Д.А. Крывашэй у дысертацыі “Развіцце культурных сувязей Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” разглядае тэндэнцыі культурных узаемадачыненняў Беларусі з цэнтральна- і ўсходнееўрапейскімі дзяржавамі. У дысертацыі В.Г. Шадурскага “Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Восточной Европы (1945-1990-е гг.) сістэмна адлюстраваны спектр культурных дачыненняў Беларусі з дзяржавамі рэгіена ў вызначаны перыяд.

Шматбаковы дэталёвы разгляд беларуска-польскіх стасункаў на працягу ўсяго XX ст. прадстаўлены ў кнізе польскай даследчыцы, супрацоўніцы кафедры беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце Х.Глагоўскай “Stosunki polsko-białoruskie w XX wieku: od Imperium Rosyjskiego do Unii Europejskiej”. Аўтарка засяроджваецца на палітычным, сацыяльна-гаспадарчым і культурным вымярэнні двухбаковага ўзаемадзеяння, падрабязна апісваючы і аналізуючы галоўныя падзеі, з’явы і тэндэнцыі двухбаковых дачыненняў на працягу стагоддзя. Відавочнай перавагай кнігі з’яўляецца вялікі храналагічны нарызонт і ўражваючы аб’ём дадзеных па разнастайных накірунках беларуска-польскіх стасункаў.

Важнымі крыніцамі пры падрыхтоўцы магістарскай работы сталі навуковыя артыкулы і публікацыі. Яны дазволілі дэталева і з розных пазіцый разгледзець разнастайныя аспекты двухбаковага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва. Пытанні метадалогіі і тэарэтычныя аспекты даследвання праблемы найлош разгорнута раскрыты ў кнігах С.Ярасава “Социальная культурология”, А.Аганава “Теория культуры”, работах Д.Крывашэя

14

Page 15: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

“Трансфармацыя мадэлі дзяржаўнай культурнай палітыкі ў Беларусі ў навейшы час (1991-2010)”, “Метадалагічныя праблемы правядзення параўнаўчага аналізу культурнай палітыкі Беларусі і краін Еўропы на сучасным этапе”, У.Скараходава “Сацыядынаміка культуры сучаснай Беларусі” і інш.

Практычныя аспекты беларуска-польскага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва разглядаліся ў працах шэрагу навукоўцаў і даследчыкаў, сярод якія варта выдзеліць публікацыі супрацоўнікаў кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ В.Шадурскага «Белорусско-польские общественно-культурные связи после Второй мировой войны”, У.Снапкоўскага “Перыядызацыя беларуска-польскіх адносін у 1944-1991 гг.”, “Беларуска-польскія адносіны (1990-2003 гг.)” і “Беларуска-польскія сувязі ў 1980-я гг.”, У.Снапкоўскага і В.Лазоркінай “Международное культурное сотрудничество Республики Беларусь (1991 – 2011 гг.)”, А.Русаковіча “Германия и Польша в системе внешнеполитических приоритетов Беларуси в начале XXI века”, А.Ціхамірава “Внешняя политика Республики Беларусь в 1991-2011 гг”, Г.Міхалькевіча “Некаторыя пытанні польскамоўнай адукацыі на Беларусі”, Г.Міхалькевіча і С.Самковай “Аб патэрналізме і ўтылітарнасці палітыкі беларускай дзяржавы ў дачыненні дыяспары суайчыннікаў у Польшчы”, і інш.

У рабоце В.Шадурскага «Белорусско-польские общественно-культурные связи после Второй мировой войны” перыяд пасляваеннага культурнага ўзаемадзеяння бакоў падзелены на этапы, кожнаму з якіх адпавядае ўласны змест і тэндэнцыі. Работа У.Снапкоўскага “Перыядызацыя беларуска-польскіх адносін у 1944 – 1991 гг.” таксама закранае пытанне перыядызацыі двухбаковых кантактаў, аднак за аснову падзела бярэ не толькі культурны, але і палітычны аспект узаемадачыненняў. Артыкул У.Снапкоўскага “Беларуска-польскія сувязі ў 1980-я гг.” дэталёва апісвае кантакты паміж краінамі і змястоўна служыць неад’емным пераходам да перыяду супрацоўніцтва на ўзроўні дзвюх незалежных дзяржаў. У артыкуле “Беларуска-польскія адносіны (1990-2003 гг.)” У.Снапкоўскага аналізуюцца ключавыя пытанні беларускі адносін у разглядаемы перыяд.

Карыснымі крыніцамі сталі працы Н.Баршчэўскай “Удзел беларускай рэдакцыі Польскага радыё ў працэсе будаваньня новых польска-беларускіх адносінаў”, М.Масюкова “Контуры “культурнай дыпламатыі” у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь” і “Беларускія еўрарэгіены як інструмент супрацоўніцтва ў кантэксце пашырэння Еўрапейскага саюза”, Л. Уладыкоўскай-Канаплянік “Ежы Гедройц и беларуска-польская культурная прастора”, У.Улаховіча “Польшча і “Усходняе вымярэнне” знешняй палітыкі

15

Page 16: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Еўрапейскага саюза”, В.Лазоркінай “Белорусско-польские культурные связи в 2000-е гг.” і “Сотрудничество городов как фактор укрепления белорусско-польского добрососедства”, А.Бушылы “Значение еврорегионов в развитии трансграничного сотрудничества Беларуси”, І.Тамільчык “Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў беларускім друку: гісторыя і сучаснасць”, А.Бурык “Развитие белорусско-польских отношений в начале 1990-х гг.”, І.Папова “Поддержка национально-культурного развития польской общности в Гродненской области”, В.Брыгадзінай “Беларусь і Беласточчына: здабыткі і праблемы ўзаемакантактаў” і інш.

Важнай складаючай магістарскай работы стала вывучэнне і выкарыстанне прац замежных і, у першую чаргу, польскіх даследчыкаў З.Курча “Mit Giedrozciowski wobec wyzwań sąsiedztwa na Wschodzie”, А. Скарупскай “Беларуская меншасць у Польшчы”, Люцыяна Адамчыка “Mniejszości narodowe w Polsce w 1992 roku”, Ежы Рыхліка „Realizacja praw mniejszości białoruskiej w Polsce i mniejszości polskiej na Białorusi”, П.Гаха “Łączy nas wspólne dziedzictwo”, А.Жэлязы “Польска-беларускае памежжа і знешняя палітыка”, Г.Токажа “Trudna droga do porozumienia – stosunki polsko-białoruskie po upadku ZSRR – zarys zagadnienia”, З.Вінніцкага “Karta Polaka” jako wyraz szczególnego statusu osób obcego obywatelstwa regulowanego prawem krajowym”, С.Дэмбскага “Польска-беларускія адносіны: стан і перспектывы”, Т.Фірысюка “Stereotyp Białorusina w oczach Polaka i Polaka w oczach Białorusina na łamach dziennika „Rzeczpospolita” w latach 1993-2001”, М.Руневіч “Rola organizacji pozarządowych (NGO) we współpracy transgranicznej Polski z sąsiadami północno-wschodnimi”, Я.Зенюка “Organizacje białoruskie w Polsce”, Б.Хмяліньскага “Польшча – Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін”, М.Гумянюк “Polskie odrodzenie ba Białorusi w latach 1988-1998”, А.Садоўскага “Proces tworzenia się nowych Białorusinów na Białostoczczyźnie”, прафесара Ц.Жаландоўскага “Białorusini i Litwini w Polsce, Polacy na Białorusi i Litwie” і інш.

У артыкулах А. Скарупскай “Беларуская меншасць у Польшчы”, Люцыяна Адамчыка “Mniejszości narodowe w Polsce w 1992 roku”, і Ежы Рыхліка „Realizacja praw mniejszości białoruskiej w Polsce i mniejszości polskiej na Białorusi”, Я.Зенюка “Organizacje białoruskie w Polsce”, М.Гумянюк “Polskie odrodzenie ba Białorusi w latach 1988-1998”, Ц.Жаландоўскага “Białorusini i Litwini w Polsce, Polacy na Białorusi i Litwie” разглядаюцца пытанні наладжвання культурна-гуманітарнага жыцця беларускай меншасці ў Польшчы і польскай меншасці ў Беларусі. Работы ўтрымліваюць шмат факталагічнага матэрыялу аб развіцці і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў меншасцяў, даючы магчымасць атрымаць поўную карціну эвалюцыі

16

Page 17: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

культурнага, а таксама сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця супольнасцяў пасля пераўтварэнняў 1989-1991 гг. С.Дэмбскі ў рабоце “Польска-беларускія адносіны: стан і перспектывы” разглядае прычыны бягучага стану двухбаковых адносін і аналізуе магчымасці іх далейшага развіцця. У артыкуле З.Вінніцкага “Karta Polaka” jako wyraz szczególnego statusu osób obcego obywatelstwa regulowanego prawem krajowym” разглядаецца феномен распрацоўкі “Карты паляка” і рэалізацыі праекта.

Вывучэнне і аналіз шырокага спектру прыгаданых вышэй і іншых дысертацый, публікацый і артыкулаў беларускіх і замежных аўтараў на беларускай, рускай і польскай дазволілі ахапіць значны круг розных меркаванняў і даследванняў па разнастайных аспектах тэмы магістарскай работы і ажыццявіць спробу сістэмнага разгляду праблемы даследвання.

1.2. Метадалогія даследвання

Ключавымі прынцыпамі, закладзенымі ў падмурак магістарскай работы, з’яўляюцца прынцыпы аб’ектыўнасці і гістарызму. Прынцып гістарызму забяспечвае разгляд і аналіз прадмета даследвання ў яго дынаміцы ў неад’емнай сувязі з канкрэтна гістарычнымі умовамі, з’явамі і падзеямі. Прынцып аб’ектыўнасці палягае на ўсебаковым непрадузятым вывучэнні падзей і з’яў, іх прычын і наступстваў.

Для паспяховай рэалізацыі даследвання ў апірышчы на вышэй акрэсленых прынцыпах у межах працы над магістарскай работай быў апрацаваны шырокі спектр матэрыялаў на беларускай, польскай і рускай мовах як айчынных, так і замежных аўтараў, у работах якіх закранаюцца разнастайныя аспекты тэмы даследвання.

Па меркаванні даследчыка З.Скараходава, феномен міжнародных культурных сувязей ва ўмовах існавання незалежнай беларускай дзяржавы ў цэлым застаецца новым полем для айчынных спецыялістаў. Аўтар падкрэслівае, што нават работы, прысвечаныя ўзаемадзеянню беларускай культуры і культур суседніх народаў у XX ст., грунтуюцца, галоўным чынам, на факталагічным аспекце і нярэдка не дасягаюць узроўню сацыяльна-гістарычнага абагульнення [30, с. 285].

Важным складнікам даследвання беларуска-польскіх культурна-гуманітарных дачыненняў з’яўляецца аналіз культурнай палітыкі абодвух бакоў. У гэтым кантэксце вартым увагі выглядае тэзіс даследчыка Д.Крывашэя аб тым, што ў цяперашні час культурная палітыка як асобная навуковая галіна не валодае дакладна акрэсленымі парадыгмамі даследвання і метадалагічнымі падыходамі, што заканамерна абумоўлівае выкарыстанне

17

Page 18: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

метадаў даследвання, характэрных для навуковых работ у наліне кіравання ў сферы культуры, культуралогіі, эканомікі культуры і інш. [14, с. 50].

Аўтар кнігі “Социальная культурология” Б.Ярасаў адзначае выключную важнасць адпаведнага спалучэння ў даследванні эмпірычных і тэарэтычных канструкцый. Ён падкрэслівае, што жыццёвыя з’явы і працэсы падпарадкоўваюцца закону прычыннасці, у той час як тэорыя грунтуецца на лагічнай несупярэчлівасці. Паколькі ўласна вывучэнне шэрагу разнастайных фактаў не забяспечвае аўтаматычна выбудоўвання ўсёй карціны, паводле даследчыка, необходным з’яўляецца выкарыстанне пэўных ідэальных паняццяў, якія, выступаючы абстрагавана ад мноства дэталяў і фактаў, дазваляюць звесці ў адзіную карціну асобныя факты і тэндэнцыі. Падобная канструкцыя паказвае, якім патрабаванням павінен адпавядаць працэс альбо аб’ект, каб упісвацца ў адзіную несупярэчлівую сістэму. Абагульненне ажыццяўляецца на аснове такіх прыёмаў як схематызацыя, абстракцыя, ідэалізацыя і інш. [10].

У цэлым на сучасным этапе развіцця культуралогіі пытанне метадалогіі вывучэння культуры мае выключную актуальнасць і важнасць, што абумоўлена аб’ектыўнай складанасцю і неадназначнасцю прадмета даследвання. Так, паводле прафесара А.Аганава, гэтая складанасць вызначаецца, у першую чаргу, тым, што культура, з’яўляючыся цэласнай, аднак пастаянна змяняючайся сістэмай, не існуе, такім чынам, у якасці нейкай нязменнай канстанты [25, с. 65].

Шматстайнасць праяўленняў культуры абумоўлівае множнасць падыходаў і аспектаў у метадалогіі яе вывучэння. Пры гэтым найбольш поўная карціна дасягаецца пры прымяненні комплекснага аналізу, які ўключае ў сябе як традыцыйныя метады даследвання (культуралагічны; філасофскі, уключаючы анталагічны і аксеалагічны аспекты; сацыялагічны; аксіялагічны альбо каштоўнасны), так і сучасныя методыкі даследвання культуры (псіхалагічны, семіятычны, сістэмна-структурны і інш.). [25, с. 65]. У сувязі з гэтым, а таксама з маштабам праблемы даследвання магістарская работа грунтуецца менавіта на прымяненні комплекснага аналізу.

Прымяненне культуралагічнага метада як метада інтэгратыўнага аналізу дазволіла зафіксаваць стан рэчаў у беларуска-польскіх культурна-гуманітарных дачыненнях і даць яго апісанне, абагульніць і сістэматызаваць адпаведныя факты і дадзеныя. Выкарыстанне філасофскага метада забяспечыла магчымасць выяўлення і фармулявання тэндэнцый культурнага жыцця, якія назіраюцца альбо назіраліся раней. Прымяненне сацыялагічнага метада дазволіла сфармаваць лепшае разуменне культурных працэсаў і іх дынамікі, што адбываліся ў розных пластах грамадства і супольнасцей.

18

Page 19: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Выкарыстанне аксіялагічнага альбо тэарэтыка-каштоўнаснага падыходу забяспечыла магчымасць засяроджання на пытаннях ацэнкі і стаўлення бакоў да розных падзей і з’яў двухбаковага культурнага ўзаемадзеяння. Важнае значэнне пры напісанні работы мела прымяненне сістэмна-культурнага аналізу, якое дазволіла ажыццяўляць аналіх беларуска-польскіх культурна-гуманітарных дачыненняў як сістэмы, адначасова аналізуючы яе асобныя складаючыя. Выкарыстанне семіятычнага падыхода дазволіла прааналізаваць ступень і магчымасці ператварэння пэўнага знаку, з’явы альбо падзеі ў новы сімвал.

У працэсе падрыхтоўкі магістарскай работы выкарыстоўваліся метады сістэматызацыі і лагічнага абагульнення, метады аналізу і сінтэзу, метады індукцыі і дэдукцыі, метад параўнаўчага аналізу. Выкарыстанне метадаў сістэматызацыі і лагічнага абагульнення дазволіла на падставе шэрагу фактаў выявіць агульныя тэндэнцыі развіцця культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж бакамі. Прымяненне метадаў аналізу і сінтэзу дало магчымасць правесці асэнсаванне статыстычнай інфармацыі. Індукцыйны і дэдукцыйны метады ў сваім непарыўным адзінстве дазволілі забяспечыць сістэмнасць і ўнутраную лагічнасць даследвання. Выкарыстанне метада параўнаўчага аналізу дазволіла параўнаць захады ў галіне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, якія прадпрымаліся беларускім і польскім бокам.

Адначасова варта заўважыць, што прымяненне параўнаўчага метада ў кантэксце двухбаковых адносін сутыкаецца з пэўнымі складанасцямі, звязанымі з тым, што ў розных краінах збор інфармацыі ажыццяўляецца адрознымі шляхамі і з неаднолькавай перыядычнасцю. Дзяржавы часцяком маюць розныя крыніцы і метады збору дадзеных, а таксама прымяняюць розныя крытэры класіфікацыі і разбіўкі дадзеных на групы. У якасці прыклада такога адрознення можна прывесці прымяненне рознай метадалогіі пры падліку чытацкай актыўнасці насельніцтва ў Беларусі і большасці краін ЕС. Так, у Беларусі статыстыка абапіраецца на ацэнку колькасці кнігавыдач на 1 чытача, у той час як у большасці дзяржаў ЕС ацэньваецца колькасць кнігавыдач на душу начельніцтва [14, с. 50]. Істотнай акалічнасцю правядзення параўнаўчых даследванняў у 1990-я гг. з’яўляеца таксама і тое, што гэты перыяд характарызаваўся высокай дынамічнасцю і значнымі зменамі ў прынцыпах уладкавання культурна-грамадскага жыцця абедзьвюх краін [15, с. 48].

Падчас працы над магістрарскай работай выкарыстоўваліся таксама гісторыка-сістэмны, гісторыка-параўнаўчы і гісторыка-генетычны метады даследвання. Выкарыстанне гісторыка-сістэмнага метада забяспечыла

19

Page 20: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

магчымасць разгляду шэрагу з’яў і падзей у якасці адзінай сістэмы з вызначэннем іх унутраных і вонкавых сувязяў, структуры і функцый. Прымяненне гісторыка-параўнаўчага метада дазволіла ажыццяўляць правядзенне неабходных паралеляў і параўнанняў, такім чынам раскрываючы сутнасць з’явы і выяўляючы яе месца ў сістэме каардынат. Выкарыстанне гісторыка-генетычнага метада забяспечыла магчымасць ваяўлення каранёў і прычын фармавання і эвалюцыі канкрэтных феноменаў і з’яў.

Такім чынам, метадалагічным падмуркам магістарскай работы, забяспечыўшым сістэмнасць і цэласнасць работы, стала прымяненне комплекснага аналізу, уключыўшага ў сябе як традыцыйныя, так і сучасныя метады даследвання, спалучыўшы выкарыстанне як агульнанавуковых метадаў даследвання, так і метадаў, характэрных для даследванняў у галіне культуралогіі, гісторыі і філасофіі. Ключавымі прынцыпамі даследвання сталі прынцып гістарызму і аб’ектыўнасці. Распрацоўка тэмы даследвання ў апірышчы на акрэсленых прынцыпах і метадах, дазволіла забяспечыць вырашэнне пастаўленых даследчыцкіх задач.

20

Page 21: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

2. Асноўныя напрамкі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы

2.1 Міждзяржаўны дыялог у галіне культуры і гуманітарнага супрацоўніцтва ў 1990-я гг.

Важным аспектам вывучэння і аналізу беларуска-польскіх культурна-гуманітарных адносін з’яўляецца правядзенне абгрунтаванай перыядызацыі, палягаючай на выяўленні характарыстык і асаблівасцяў кожнага з перыядаў. У кантэксце двухбаковых адносін у 1990-я гг. беларускімі навукоўцамі выдзяляюцца некалькі варыянтаў такой перыядызацыі.

Прафесар Віктар Шадурскі раздзяліў беларуска-польскія дачыненні ў культурна-грамадскім кантэксце ў пасляваенны час на наступныя перыяды: першы этап -1945-1954 гг., другі этап – 1955-1980 гг., трэці этап – 1980-1984 гг., чацвёрты этап – 1985-1989 гг., пяты этап – 1989-1991 гг., шосты этап – 1991-1997 гг., сёмы этап – з 1997 г. да цяперашняга часу. [39, с. 63].

У той жа час прафесар Уладзімір Снапкоўскі адзначае, што большасць польскіх аўтараў мяжой водападзелу ў беларуска-польскіх адносінах лічыць 1994 г, калі ў Беларусі “пачала праводзіцца новая ўнутраная і знешняя палітыка” у сувязі з пераходам ад парламенцкай да прэзідэнцкай формы кіравання, у той час як беларускія навукоўцы пераважна схільныя разглядаць у якасці рубежнай кропкі 1996 г., калі ў лістападзе быў праведзены рэферэндум, не прызнаны шэрагам заходніх дзяржаў, у тым ліку Польшчай. У.Снапкоўскі падкрэслівае значэнне 1994-1996 гг. у двухбаковых адносінах як пераходнага перыяду, падчас якога “змяніліся мэты і накірункі дзяржаўнага будаўніцтва, унутранай і знешняй палітыкі” краіны [32, с. 119].

Перыяд беларуска-польскіх адносін пасля Другой сусветнай вайны да абвяшчэння Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці У.Снапкоўскі раздзяляе на пяць этапаў: першы этап – 1944-1953 гг., другі этап – 1953-1972 гг., трэці этап – 1972-1981 гг., чацвёрты этап – 1981-1989 гг., пяты этап – 1989-1991 гг. Пры гэтым прафесар адзначае, што сапраўднымі міждзяржаўнымі адносінамі ўзаемадзеянне паміж БССР і ПНР (Польскай Народнай Рэспублікай) можна назваць толькі з пэўнай нацяжкай, паколькі фактычна кантакты мелі асіметрычны характар і ажыццяўляліся паміж “саюзнай рэспублікай, якая мела статус прыгранічнай нярускай правінцыі, і дзяржавай-сатэлітам СССР, якая фармальна захоўвала свой суверэнітэт”. Беларуска-польскія стасункі ў

21

Page 22: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

гэты час былі абмежаваныя моцна цэнзураваным і кантраляваным культурным абменам [34, с. 213].

Абодва падыходы прастаўляюцца лагічнымі і абгрунтаванымі. Тым не менш, у кантэксце аналізу беларуска-польскіх культурных дачыненняў у маштабе асобнага 10-годдзя пажаданым у мэтах лепшага разумення дынамікі працэсаў і абгрунтаваным у сэнсе наяўнасці аб’ектыўных рыс падзелаў падаецца выдзяленне 3 перыядаў адносін: 1991-1994 гг. як перыяду станаўлення культурнага ўзаемадзеяння паміж незалежнымі дзяржавамі; 1994-1996 гг. як перахонага перыяду; 1996-1999 гг. як перыяду культурнага супрацоўніцтва ў новых умовах.

У красавіку 1989 г. упершыню ў практыцы ўзаемадзеяння Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП) і Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) першы сакратар КПБ Я.Сакалоў і сакратар ПАРП М.Ажахоўскі падпісалі Праграму прамога супрацоўніцтва паміж ЦК КПБ і ЦК ПАРП. Праграма прадугледжвала ў тым ліку пашырэнне культурных сувязяў паміж творчымі саюзамі, прафсаюзамі, моладзевымі арганізацыямі, СМІ, садзейнічанне турызму і ўзаемным паездкам грамадзян па прыватных запрашэннях [33, с. 69].

Новыя рысы ў двухбаковых адносінах, у тым ліку ў галіне культуры, пачалі праяўляцца разам з фармаваннем у жніўні 1989 г. у Польшчы кааліцыйнага ўрада на чале з прадстаўнікамі руху “Салідарнасць” і самаліквідацыяй ПАРП. Тым не менш, інтарэс да развіцця двухбаковых адносін у галіне культуры быў адзначаны і пасля фармавання новага ўраду. У прыватнасці, у сакавіку 1990 г. польская дэлегацыя на чале з маршакам Сейма А.Стэльмахоўскім наведала Мінск, дзе мела сустрэчу са Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР М.Дземянцеем, падчас якой польскі прадстаўнік падкрэсліў неабходнасць захавання і пагляблення традыцыйных дакхбаковых сувязей у гаспадарчай і культурнай сферах [33, с. 70].

“Аксамітныя” рэвалюцыі ў краінах Цэнтральнай Еўропы паклалі пачатак новаму этапу ў фармаванні двухбаковых культурных адносін. Па ініцыятыве польскага боку акцэнт ў культурным супрацоўніцтве павінен быў рабіцца не на палітычным, а на мастацкім складніку. Міністэрства культуры Польшчы таксама заявіла аб намеры адмовіцца ад фармалізму і параднасці, зрабіць больш абмежаванымі і менш фінансава затратнымі такія мерапрыемствы як дні культуры і міжнародныя фестывалі. Польскі бок, такім чынам, імкнуўся да агульнай дэцэнтралізацыі і пераводу культурнага ўзаемадзеяння на камерцыйныя рэйкі. Спрашчэнне ўмоў выязду да мяжу абумовіла рост колькасці беларусаў, якія маглі наведаць Польшчы, задавольваючы пераважна ўласныя эканамічныя інтарэсы, аднак адначасова

22

Page 23: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

выязджаючыя маглі азнаёміцца з культурай і бытам суседняй краіны, а таксама з яе мовай і гісторыяй [39, с. 63]. Змены дазволілі краінам пачаць ажыццяўленне незалежных культурных кантактаў, у якіх магла ўвасобіцца культурная самабытнасць кожнага з народаў як сукупнасць непаўторных і незаменных каштоўнасцей [16].

Яшчэ да абвяшчэння Беларуссю незалежнасці Польшча пачала праводзіць асобную палітыку ў дачыненні да яшчэ саюзных рэспублік, ажыццяўляючы кантакты як з уладамі ў Маскве, так і з кіраўніцтвам ў Мінску, Кіеве, Вільні, Рызе, Таліне і Кішынёве. Паводле прафесара У.Улаховіча, ужо ў 1990-я гг. гэтыя адносіны былі блізкія да дыпламатычных [38, с. 195]. Такім чынам, польская палітыка прыняла выгляд двухузроўневасці (“двухкаляёвасці”; “dwutorowości”), калі Варшава напярэдадні распаду СССР усталявала з шэрагам яшчэ савецкіх рэспублік стасункі новай якасці [32, с. 120].

Разам з тым у пачатку 1990-х гг. беларуска-польскія адносіны не былі пазбаўлены складанасцяў. Падчас візітаў Кшыштафа Скубішэўскага ў Маскву, Кіеў і Мінск толькі беларускі бок адмовіўся падпісваць дэкларацыю аб асновах міждзяржаўных адносін, настойваючы на захаванні правоў беларускай меншасці ў Польшчы [38, с. 195]. Дадзенае рашэнне было прынята новым міністрам замежным спраў БССР Пятром Краўчанкам. Міністр адзначыў, што БССР не падпісвала дамовы аб дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 г., а яе падпісанне без удзелу беларускага боку з’яўлялася парушэннем “правоў саюзнай рэспублікі і праявай вялікадзяржаўнасці ў сталінскай знешняй палітыцы”. Нягледзячы на адмаўленне ад прызнання недатыкальнасці і нязменнасці дзяржаўнай мяжы ў будучыні, П.Краўчанка не вылучыў аніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій. Са свайго боку К.Скубішэўскі заявіў аб тым, што такая пазіцыя не з’явілася для яго сюрпрызам, а “для выпраўлення недахопаў мінулага патрэбны час” [32, с. 121].

Падчас візіту міністр замежным спраў Польшчы абмеркаваў са Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР М.Дземянцеем і міністрам П.Краўчанкам пытанні жыцця беларускай меншасці ў Польшчы і польскай меншасці ў Беларусі [33, с. 71].

У цэлым у гэты час у беларускім грамадстве мелася пэўная незадаволенасць становішчам беларускай меншасці ў Польшчы. Асаблівае абурэнне выклікала спаленне на Беласточчыне некалькіх праваслаўных цэркваў (пажары здарыліся у Нарве, Кленіках, Чыжах; двойчы падпальвалася царква Святога Духа ў Беластоку), у тым ліку святой гары ў Грабарцы [2, с. 301]. Вынікам гэтых настрояў стала невялікая дэманстрацыя, прыўрочаная да прыезду ў Беларусь К.Скубішэўскага, удзельнікі якой патрабавалі перастаць

23

Page 24: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

ставіцца да беларусаў Польшчы як да “грамадзян трэцяй катэгорыі”. Рэакцыя на вынікі візіту К.Скубішэўскага ў Мінск знайшла адлюстраванне на старонках польскага друку. Так, на вокладцы часопіса “Plys” была змешчана карта памежжа дзвюх дзяржаў, а з беларускага боку – выява “Пагоні” з вершнікам, заносячым ногі над Беласточчынай [4, с. 100].

Летам 1991 г. польскі бок быў вымушаны адклікаць генеральнага консула Т.Мысліка з Мінска ў сувязі з тым, што апошні без узгаднення з беларускім Міністэрствам замежных спраў наведаў пасядзэнне суда, на якім разглядаўся іск старшыні Саюза палякаў да газеты “Літаратура і мастацтва” аб распальванні нацыянальнай варожасці, што было ўспрынята беларускім бокам як умяшанне ва ўнутраныя справы [38, с. 195].

Падобныя сітуацыі мелі месца і ў наступныя гады. У 1992-1994 гг. прадстаўнікі польскага дыпламатычнага корпусу каля 20 разоў наведвалі Гарадзеншчыну з мэтай вывучэння праблем польскай меншасці і аддання даніны памяці ахварям войнаў. У сувязі з тым, што большасць такіх візітаў ажыццяўлялася без узгаднення з беларускім бокам і без яго ўдзелу, у сакавіку 1994 г. Гарадзенскі аблвыканкам звярнуўся да Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай разам з кіраўніцтвам пасольства Польшчы ў Беларусі выпрацаваць механізм ажыццяўлення такіх візітаў, якім выключаў магчымасць непаразуменняў [5, с. 101].

У сакавіку намеснік старшыні Савета міністраў Беларусі М.Дзямчук накіраваў у адрас міністра адукацыі Польшчы А.Лучака ліст, у якім адзначалася “сур’ёзная заклапочанасць вельмі нізкім узроўнем распаўсюджвання вывучэння беларускай мовы” беларусамі Польшчы, “асабліва ў месцах іх кампактнага пражывання”. У лісце адзначаўся, што наяўнасць толькі 3 ліцэяў на 300 тыс. беларусаў “кажа сам за сябе” [9].

10 кастрычніка 1991 г. Беларуссю і Польшчай была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемапаразуменні і супрацоўніцтве, якая дазваляла мясцовым уладам працаваць над стварэннем грамадзянска-прававых умоў, якія б акрэслівалі контуры трансгранічнага супрацоўніцтва, што мела асаблівае значэнне для Гродзенскай і Брэсцкай абсласцей з беларускага боку і Беластоцкага і Люблінскага ваяводстваў – з польскага. Дэкларацыя стала пацверджаннем непарушнасці межаў [11, с. 205]. У сакавіку 1992 г. бакі падпісалі Консульскую канвенцыю і Паразуменне аб усталяванні дыпламатычных адносін [52, с. 32]. 24 красавіка 1992 г. на ўзроўні ўрадаў дзяржаў было падпісана пагадненне аб ключавых задачах трансгранічнага супрацоўніцтва, што разам з падпісаннем іншых дакументыў адкрыла шлях да стварэння Беларуска-польскай міжнароднай камісіі па каардынацыі трансгранічнага супрацоўніцтва [11, с. 205].

24

Page 25: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай быў падпісаны 23 чэрвеня 1992 г., калі Польшчу наведаў старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. У Варшаве пачало працу беларускае пасольства. [38, с. 196]. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаў У.Сянько. Было прынята рашэнне аб ператварэнні Генеральнага консульства Польшчы ў Мінску ў пасольства, а таксама аб адкрыцці польскіх консульстваў у Гродне і Брэсце. Першым паслом РП у РБ стала прафесар Эльжбета Смулкова, мовазнаўца, спецыяліст ў галіне беларуска-польскіх адносін. Беларусь са свайго боку адчыняла консульскія ўстановы ў Беластоку і ў Гданьску, якія меў стаць для краіны “марскімі варотамі” [27, с. 31].

Увагу польскіх СМІ прыцягнуў факт знаходжання ў складзе беларускай дэлегацыі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і яго сустрэча з главой каталіцкай царквы ў Польшчы прымасам Юзафам Глемпам. Адзначалася, што падчас перамоў мітрапаліт выказаў пажаданне, “каб дзейнасць касцёла ў Беларусі мела больш пастарскі, чым палітычны, характар” [4, с.103].

На працягу года пасля падпісання дагавора адбылося пяць афіцыйных візітаў прадстаўнікоў бакоў у Мінск і ў Варшаву, у тым ліку візіт Леха Валенсы ў сталіцу Беларусі ў чэрвені 1993 г. Тым не менш паступова двухбаковыя адносіны пачалі станавіцца больш стрыманымі ў сувязі з палітычнымі пераменамі ў Беларусі і імкненнем Польшчы да ўступлення ў Арганізацыя Паўночнаатлантычнай дамовы (АПАД) [38, с. 196].

Іншымі важнымі дамовамі, падпісанымі ў гэты перыяд, сталі Дэкларацыя ўрадаў Беларусі і Польшчы аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі (1992 г.) і Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне турызму (1993 г.). У 1993 г. была створана двухбаковая кансультацыйная камісія па справах гісторыка-культурнай спадчыны, задачай якой з’яўлялася павышэнне эфектыўнасці арганізацыі культурных сувязяў і падрыхтоўкі адпаведных рэкамендацый для ўрадаў дзвюх краін [33, с. 64].

Атрыманне незалежнасці былымі саюзнымі рэспублікамі СССР і агульныя грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы карэнным чынам змянілі геапалітычную сітуацыю ў цэлым і для кожнай з дзяржаў у прыватнасці. Шэраг палітычных і грамадскіх дзеячаў Польшчы надавалі вялікае значэнне паўставанню незалежных дзяржаў на ўсходніх межах Польшчы. Падчас інтэрв’ю ў снежні 1991 г. Ежы Гедройц, польскі публіцыст, заснавальнік і рэдактар грамадска-палітычнага часопіса “Культура”, выдаванага ў Парыжы (1947-2000 гг.), адзначыў, што пытанне незалежнасці Беларусі, як і пытанне незалежнасці Украіны і Літвы, мае вялікае значэнне для Польшчы [41, с. 207].

25

Page 26: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

З 1970-х “Культура” Е.Геройца была адной з найважнейшых крыніц інфармацыі аб Беларусі ў Заходняй Еўропе. У перыяд з 1993 г. па 2000 г. у выданні было змешчана больш за 80 артыкулаў аб Беларусі, хаця аніводнага нумара, цалкам прысвешанага краіне, так і не выйшла. Калі да 1996 г. “Культура” засяроджвалася на пытаннях грамадска-культурнага жыцця ў Беларусі, то пасля галоўная ўвага стала ўдзяляцца польскай усходняй палітыцы і незалежнасці Беларусі. Заслуга Е.Гедройца палягала і ў тым, што нават ва ўмовах адсутнасці дзяржаўнай незалежнасці і саветызацыі культуры, інтэлектуал разглядаў Беларусь з пазіцыі яе суб’ектнасці. Е.Гедройц меркаваў, што Польшча, развіваючы стасункі з Расіяй і Нямеччынай, мае паслядоўна падтрымліваць незалежнасць Беларусі, Літвы і Украіны і шчыльна супрацоўнічаць з імі, разглядаючы адначасова такую палітыку і ў якасці ўзмацнення польскіх пазіцый у дыялогу з расійскімі і нямецкімі партнерамі [37, с. 78].

Паводле польскага гісторыка Анджэя Новака, наяўнасць на ўсходзе Польшчы трох незалежных краін увасабляла ў жыцце “новы расклад сіл, якога прадстаўнікі польскай палітычнай думкі чакалі напрацягу двух стагоддзяў”. Спецыяліст адзначаў, што такім чынам перад Польшчай паўстала магчымасць гарантавання бяспекі сваей мяжы на ўсходзе праз фармавання сістэмы раўнапраўных дамоў з суседзямі, якія б выключалі магчымасць аднаўлення сістэмы імперскага дамінавання [41, с. 207]. Амерыканскі палітолаг польскага паходжання З.Бжэзінскі ў геапалітычным сэнсе бачыў у Польшчы правадніка ўплываў Нямеччыны на Беларусь, Украіну, краіны Балтыі і часткова Расію [29, с. 112].

Як адзначалася, асновай двухбаковых адносін Беларусі і Польшчы стаў падпісаны 23 чэрвеня 1992 г. дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве, у якім гарантаваліся правы беларускай меншасці ў Польшчы і польскай меншасці ў Беларусі (арт. 15.20). Дагавор, падпісаны з Беларуссю, стаў для Польшчы адным шэрагу дагавораў такого фармату, які Польшча падпісвала з суседзямі. Першая амбасада Рэспублікі Беларусь была арганізавана ў Варшаве [50, с. 131].

Тым не менш, Беларусь была апошнім суседам Польшчы, з якім было падпісана дамова. Раней падобныя дамовы былі падпісаны Польшчай з Чэхаславаччынай, Літвой, Украінай, Расіяй, Нямеччынай. У дачыненні да правоў меншасцяў дамовы прадугледжвалі выкананне падпісантамі абавязкаў у дачыненні меншасцяў у адпаведнасці з міжнароднымі і еўрапейскімі нормамі і павагу да правоў меншасцяў, права кожнага грамадзяніна самастойна вызначаць сваю нацыянальнасць, абавязак усіх

26

Page 27: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

грамадзян адпаведнай дзяржавы незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам краіны пражывання [42, с. 114].

Даследчык і аўтар кандыдацкай дысертацыі на тэму “Прыгранічнае супрацоўніцтва Беларусі з Украінай і Польшчай” А.Бурык звяртае ўвагу на важнае значэнне развіцця беларуска-польскага трансгранічнага супрацоўніцтва для ўсяго спектра двухбаковых адносін. У пачатку 1990-х гг. назіралася ажыўленне памежнага супрацоўніцтва. На першым этапе кантактаў паміж зацікаўленымі бакамі праводзіліся сустрэчы, кансультацыі, ажыццяўляўся абмен інфармацыяй па пытаннях культурнага, гуманітарнага і гаспадарчага ўзаемадзеяння. Пасля юрыдычнага афармлення канкрэтных дамоўленасцяў бакі пераходзілі да іх практычнай рэалізацыі. Больш эфектыўнаму ўвасабленню ініцыятыў садзейнічалі рэгулярныя сустрэчы кіраўнікоў і прадстаўнікоў адміністрацый памежных раёнаў [5, с. 37].

Імкненне бакоў да інтэнсіфікацыі культурна-гаспадарчага супрацоўніцтва на беларуска-польскаукраінскім памежжы было засведчана з’яўленнем ідэі стварэння еўрарэгіёна “Буг”, якая ўпершыню была агучана ў траўні 1992 г. у г. Казімеж-Дольны (Польшча) падчас польска-украінскай канферэнцыі. У 1993 г. у Любліне ў межах рэалізацыі праекта быў створаны Банк бартэрных аперацый, а 29 красавіка 1993 г. быў ухвалены статут еўрарэгіёна “Буг”. Паколькі нацыянальнае заканадаўства таго часу дазваляла ўдзельнічаць у рэалізацыі такіх праектаў, беларускія прадстаўнікі (прафесар Брэсцкага палітэхнічнага інстытута, доктар хімічных навук З.Зіновіч і намеснік старшыні Камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Брэсцкага аблвыканкама А.Аўдзейчук) прыняла ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі еўрарэгіёна “Буг”. Праект стварэння еўрарэгіёна быў падтрыманы кіраўніцтвам Брэсйкай вобласці і накіраваны на разгляд у Раду Міністраў, аднак падчас аналізу міністэрстваў і ведамстваў мэтазгоднасці ўдзелу Беларусі ў праекце Дзяржкамітэт па знешніх эканамічных сувязях запярэчыў ініцыятыве, адзначыўшы, што ключавой задачай Брэсцкай вобласці з’яўляецца стварэнне Зоны вольнага гандлю, а ўдзел у дзейнасці еўрарэгіёна мог бы “стварыць палітычныя праблемы для Беларусі, якая імкнецца да гаспадарчага і фінансавага збліжэння з Расіяй” [5, с. 38].

Важным аспектам беларуска-польскіх адносін былі пытанні, звязаныя з пражываннем беларускай меншасці ў Польшчы і польскай у Беларусі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь стала галоўным законам маладой дзяржавы, фармулюючы, у тым ліку, прынцыпы ўзаемаадносін і правы нацыянальных меншасцяў, пражываючых у Рэспубліцы Беларусь. Сярод іншага Канстытуцыя гарантавала грамадзянам магчымасць захавання

27

Page 28: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

ўласнай нацыянальнай свядомасці (арт. 50.1), выбара роднай мовы, яе выкарыстання і выхавання дзяцей на гэтай мове (арт. 50.3). [50, с. 130].

Як і ў Рэспубліцы Беларусь, у Рэспубліцы Польшча, ключавым дакументам, які рэгулявала пытанні жыццядзейнасці нацыянальных меншасцяў стала канстытуцыя. У адпаведнасці з артыкулам 35, Польшча гарантавала польскім грамадзянам, якія належалі да нацыянальных і этнічных меншасцяў, свабоду захавання і развіцця ўласнай культуры, у тым ліку праз стварэнне ўласных адукацыйных і культурных устаноў, а таксама ўстаноў, дзейнасць якіх скіроўваецца на захаванне рэлігійнай самаідэнтыфікацыі і вырашэнне пытанняў, што датычуцца развіцця ўласнай нацыянальнай культуры [50, с. 127].

Прававым дакументам, які стаў падмуркам міжнароднага культурнага супрацоўніцтва Беларусі, стаў Закон “Аб культуры ў Беларускай ССР” (дапоўнены ў рэдакцыі ад 4 чэрвеня 1991 г.). У Законе падкрэслівалася імкненне адмовы ад класавых падыходаў, пачатку перабудовы культурнай сферы на падставе агульначалавечых каштоўнасцяў, выкарыстаннянормаў і практык, адпавядаючых прынятым міжнародным абавязальніцтвам [22, с. 32].

У 1991-1992 гг. сувязі Беларусі з суайчыннікамі за мяжой ажыццяўляліся ва ўмовах адсутнасці адзінага каардынацыйнага цэнтра. Кожнае міністэрства і ведамства рэалізоўвала адпаведныя захады выключна ў рамках уласнага профілю і накірунку дзейнасці. Тым не менш, 31 траўня 1993 г. пастановай Савета міністраў РБ была зацверджана Дзяржаўная праграма “Беларусы ў свеце”, а міністэрства замежных спраў атрымала даручэнне аказваць метадычную і практычную дапамогу таварыствам беларускай культуры за мяжой у іх культурна-асветніцкай дзейнасці, а таксама садзейнічаць правядзенню мерапрыемстваў па ўзмацненню кантактаў з беларускай дыяспарай. У дзяржаўным бюджэце 1994 г. прадугледжвалася мэтавае фінансаванне праграмы “Беларусы ў свеце”. У 1994 г. быў створаны Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур [9].

Паводле даследчыка Міхаіла Масюкова, адной з ключавых задач культурнай дыпламатыі незалежнай беларускай дзяржавы мела стаць пашырэнне аб’ёмаў супрацоўніцтва з 3-мільённай беларускай дыяспарай, якая, па ацэнках спецыяліста налічвала каля 200 суполак, з якіх 18 размяшчаліся ў Польшчы. Даследчык падкрэсліваў неабходнасць праводзіць паслядоўную палітыку сістэмнага вывучэння і выкарыстання спадчыны славутых землякоў, якія сваёй дзейнасцю заслужылі пашану не толькі з боку беларускіх нашчадкаў. У выпадку беларуска-польскіх дачыненняў такімі гістарычнымі постацямі былі Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Ігнат

28

Page 29: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Дамейка і інш. М.Масюкоў таксама адзначаў важнасць апекавання лёсам вайсковых пахаванняў [20, с. 227].

З 1990-х гг. пачалі развівацца кантакты паміж беларускімі і польскімі гарадамі. У 1992 г. Мінск і Лодзь падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у якім замацоўваліся асноўныя прынцыпы двухбаковага ўзаемадзеяння: абмен дэлегацыямі; абмен інфармацыяй; садзеянне справавому, гаспадарчаму і гандлеваму супрацоўніцтву; правядзенне нааснове ўзаемнасці працы па азнаямленні з культурай, традыцыямі і жыццей горада-пабраціма і народа краіны з прыцягненнем насельніцтва, грамадскасці, грамадскіх устаноў і арганізацый. Неўзабаве пасля падпісання пагаднення адбыліся візіт старшыні Мінгарвыканкама ў Лодзь і мэра Лодзі ў Мінск [18, с. 96].

У кантэксце выбудоўвання двухбаковых культурных адносін паміж Беларуссю і Польшчай важным аспектам было наладжванне супрацоўніцтва ў галіне сумеснага вывучэння і аналізу супольнай гісторыі. Пачаткам сістэмнага супрацоўніцтва ў гэтым накірунку стала сустрэча беларускх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў 28 красавіка – 6 траўня 1990 г. ў Рыме. Удзельнікі сустрэчы атрымалі аўдыенцыю ў Яна Паўла II; прыйшлі да прызнання таго, што гісторыя Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў з’яўляецца агульнай спадчынай 4 нацый; сфармавалі Камітэт па даследваннях Беларусі, Літвы, Польшчыі Украіны. Кожная краіна была прадстаўлена ў камітэце 3 прадстаўнікамі: Беларусь – Адамам Мальдзісам, Анатолем Грыцкевічам і Вітаўтам Кіпелем (Нью-Джэрсі); Літва – Юозасам Тумелісам і Вітаўтасам Меркісам; Польшча – Чэславам Мілашам, Анджэем Каміньскім і Ежы Клячоўскім; Україна – Яраславам Ісаевічам, Яраславам Пяленскім і Амельянам Прыцакам (Кэмбрыдж). У якасці тэм для далейшых сустрэч, што мелі па чарзе адбывацца ў 4 краінах (Люблін, Камянец-Падольскі, Пінск, Трокі), быў выбраны шырокі спектр гістарычных пытанняў краін-удзельніц, іх узамаадносін, а таксама развіццё адраджэнскіх рухаў у апошніх дзесцігоддзі [47, с. 381].

Сустрэча ў Любліне ў фармаце міжнароднай канферэнцыі “Паміж Усходам і Захадам” адбылася 18-21 чэрвеня 1991 г. У ёй прынялі ўдзел гісторыкі 4 краін, а таксама з эміграцыі (ЗША, Канада, Велікабрытанія, Нямеччына). Выступленні на беларускай, літоўскай, украінскайі польскай мовах закраналі разнастайныя тэмы, што датычыліся гістарычных пытанняў ад Сярэднявечча да сучаснасці. Колькасць удзельнікаў склала 200 чалавек [47, с. 381].

На канферэнцыі быў абмеркаваны шэраг пытанняў, якія датычыліся двух- і шматбаковых адносін паміж краінамі-удзельніцамі. Былі ўзнятыя і неадназначныя аспекты гістарычнага і бягучага ўзаемадзеяння дзяржаў і

29

Page 30: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

народаў. Так, падчас свайго выступлення Сакрат Яновіч адзначыў, што, нягледзячы на 500-гадовую супольную гісторыю, сярэднестатыстычна паляк практычна нічога не ведае аб Беларусі, а польскі патэрналізм і спроба пераканаць беларусаў у іх “польскасці” абражаюць беларусаў. У той час як польскія даследчыкі выказвалі меркаванне, што гістарычна працэс паланізацыі ва ўсходніх суседзяў меў добраахвотны характар, прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Украіны падкрэслілі прымусовы характар з‘явы і адзначылі ў якасці механізмаў прымусу касцёл, дзяржаўныя і ўрадавыя колы [47, с. 385].

У час, калі двухбаковыя культурна-гуманітарныя адносіны праходзілі этап фармавання на якасна новым узроўні, значную ролю ў іх развіцці і паглыбленні рэгіёны, якія знаходзіліся на памежжы, у першую чаргу Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Культурна-гуманітарныя кантакты Магілёўскай і Гомельскай абласцей з Польшчай былі найменш інтэнсіўнымі, знаходзячы праяўленне пераважна ў выпадку сустрэч афіцыйных асоб і прадстаўнікоў бізнэс-колаў. Адначасова ключавую ролю адыгрывалі дзяржаўныя органы. У пачатку 1990-х гг. працягвалі падтрымлівацца формы культурнага супрацоўніцтва, якія атрымалі развіццё ў папярэдні час. Яны былі прадстаўлены разнастайнымі фальклорнымі мерапрыемствамі, музычнымі фестывалямі, Днямі культуры. Апошняя форма атрымала вялікае распаўсюджанне ў савецкі час і была асабліва характэрнай для оны памежжа [5, с. 97].

У лістападзе 1994 г. адбыўся візіт старшыні Вярхоўнага Савета РБ Мечыслаў Грыба ў Польшчу. Падчас візіту былі праведзены сустрэчы паміж М.Грыбам і прэзідэнтам РП Лехам Валенсам, прэм’ер-міністрам Вальдэмарам Паўлякам, міністрам замежных спраў Анджэем Аляхоўскім, маршалкам Сейма Юзэфам Алексы, маршалкам Сената Адамам Струзікам і прадстаўнікамі парламенцкіх клубаў. На сустрэчах ключавая ўвага была ўдзелена пытанням гаспадарчага і парламенцкага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў фармаце Вышаградскай групы, жыцця нацыянальных меншасцяў, культурнага і навуковага абмену [44, с. 406].

У студзені 1994 г. падчас сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы У.Сянько з міністрам замежных спраў Польшчы А.Аляхоўскім беларускі дыпламат адзначыў, што Беларусь у цэлым не задавальняе ўзровень узаемадзеяння ў галіне культуры, назваўшы недапушчальнай сітуацыі, калі большасць палякая мае цьмянае ўяўленне аб культуры суседняй Беларусі. Са свайго боку міністр прызнаў, што для большасці польскіх грамадзян беларуская культура сапраўды асацыюецца, ў першую чаргу, з фальклорам, што з’яўляецца спрашчэннем [9].

30

Page 31: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Такім чынам, 1991-1994 гг. сталі часам фармавання належнага падмурку і нарматыўна-прававой базы для эфектыўнага развіцця культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пальшчай ва ўмовах станаўлення маладой незалежнай беларускай дзяржавы і дэмакратычных перамен у Польшчы. Не пазбаўленыя супярэчнасцяў, міждзяржаўныя стасункі ў гэты перыяд выйшлі на новы якасны ўзровень і характарызаваліся высокім узроўнем інтэнсіўнасці.У 1994-1996 гг. узаемаадносіны афіцыйных Мінска і Варшавы сталі больш стрыманымі, што, па меркаванні польскіх даследчыкаў М.Менкішака і М.Піятроўскага, было абумоўлена абраным кіраўніцтвам беларускай дзяржавы геапалітычным вектарам і узрастаннем залежнасці ад усходняга суседа. Са свайго боку беларускія ўлады непрыхільна паставіліся да намеру Польшчы далучыцца да Арганізацыі Паўночнаатлантычный дамовы [32, с. 123].

Паводле меркавання польскага даследчыка С.Дэмбскага, 1991-1996 гг. у беларуска-польскіх адносінах маглі быць вызначаны як парадокс: нягледзячы на тое, што гісторыя двухбаковых дачыненняў не пакінула ў памяці такіх цяжкіх старонак, як у выпадку польска-літоўскіх альбо польска-украінскіх стасункаў, польскі бок у гэты перыяд дэманстраваў аносную пасіўнасць ў справе развіцця ўсяго спектру двухбаковых адносін, засяродзіюшыся на супрацоўніцтве з іншымі краінамі [8, с. 114].

У сакавіку 1995 г. бакамі была падпісана дамова аб супрацоўніцтве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны [12, с. 32]. Таксама ў 1995 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі [59A, с. 64]. Апошняя дамова стала вынікам сустрэчы 27-28 лістапада ў Варшаве прэм’ер-міністраў М.Чыгіра і Ю.Алексы [44, с. 408].

30 сакавіка 1996 г. у Белавежскай пушчы адбылася сустрэча прэзідэнтаў двух дзяржаў А.Лукашэнкі і А.Квасьнеўскага. Польскі лідар заявіў аб тым, што Польшча зацікаўлена ў захаванні Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту. А.Лукашэнка падкрэсліў, што інтэграцыя Беларусі з Расіяй не з’яўляецца пагрозай для польскай дзяржавы, а Беларусь і Польшча павінны быць мастом паміж Усходам і Захадам [36, с. 170].

У сярэдзіне 1996 г. беларускі кабінет міністраў накіраваў у адрас адміністрацыі прэзідэнта прапанову аб развіцці міжнароднага турызму з выкарыстаннем матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Прапанова прадугледжвала выдзяленне на тэрыторыі краіны пэўнай колькасці рэгіёнаў, у межах якіх нізіраецца канцэнтрацыя важных гістарычных аб’ектаў. У выніку было выдзелена 8 такіх рэгіёнаў, 4 з якіх аб’ядноўвала тэрытарыяльная і гістарычная блізкасць з Польшчай [9].

31

Page 32: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

З 1992 г. Беларусь, Україна і Польшча абмяркоўвалі магчымасці стварэння еўрарэгіена “Буг”, але ў 1995 г. пры падпісанні дамовы аб арганізацыі рэгіёна беларускі бок устрымаўся ад удзелу ў прекце. Тым не менш, у 1998 г. беларускімі ўладамі было прынятае станоўчае рашэнне адносна ўдзелу Беларусі ў праекце. З польскага боку еўрарэгіен уключыў гміны Свентакшыскага, Любельскага, Мазавецкага і Падкарпацкага ваяводстваў. У чэрвені 1996 г. еўрарэгіен далучыўся да Еўрапейскай супольнасці памежных рэгіенаў [11, с. 207].

У 1995 г. пры Кабінеце міністраў РБ была створана Каардынацыйная рада па справах нацыянальных меншасцяў на чале з віцэ-прэм’ерам У.Русакевічам. У 1996 г. паводле рашэння рады была распрацавана Канцэпцыя развіцця нацыянальных меншасцяў Беларусі [9].

У сакавіку 1996 г. у Гродне было падпісана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве на 1996-1998 гг. паміж упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і аддзелам культуры, спорту і турызму ваяаодскай управы ў Беластоку. У адпаведнасці з пагадненем прадугледжвалася правядзенне сумесных плэнэраў, фестываляў, выстаў і інш. [9].

Тым не менш, у цэлым у сярэдзіне 1990-х гг. працягвалася назірацца павелічэнне суб’ектаў двухбаковага культурнага супрацоўніцтва. Удзел у развіцці беларуска-польскіх культурных сувязяў прымалі мясцовые органы дзяржаўнага кіравання, грамадскія арганізацыі, камерцыйныя структуры, творчыя калектывы, асоные грамадзяне і інш. Былі прадпрыняты захады па аднаўленні рэгіянальных і памежных сувязей Беларусі з краінамі Цэнтральнай Еўропы, якія былі перарваны пасля распаду “сацыялістычнага блоку”. У 1995-1996 гг. кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама было заключана пагадненне аб развіцці памежных гаспадарчых і культурных сувязей з уладамі Сувалкаўскага і Беластоцкага ваяводстваў. У сакавіку 1996 г. Гродзенскі аблвыканкам і аддзел культуры, спорту і турызму ваяводскай управы ў Беластоку падпісалі пагадненне аб культурным супрацўніцтве на 1996-1998 гг. [22, с. 34].

У студзені 1995 г. Мінск наведаў міністр унутраных спраў Польшчы Анджэй Мільчаноўскі, у той жа жа у Брэсце з нагоды адкрыцця памежнага перахода у Славуцічах-Дамачове адбылася сустрэча прэм’ер-міністраў Вальдэмара Паўляка і Міхаіла Чыгіра. Па выніках праведзеных перамоў бакі падпісалі чатыры дакументы: Дэкларацыю аб гаспадарчым супрацоўніцтве, Дамову аб рэгуляванні памежных спраў на беларуска-польскім памежжы, праграму супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці і навукі на 1995 г. і дамову аб ахове могілак і месцаў памяці. У той жа час бакам не ўдалося раней ухваленую ідэю стварэння супольнага беларуска-польскага банка. 26

32

Page 33: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

студзеня 1995 г. з нагоды 50-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагера ў Асвенцыме месца наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзе адбылася яго сустрэча з Лехам Валенсам [44, с. 407].

1995-1996 гг. сталі пераходным перыядам у двухбаковых адносінах, характарызуючыся пэўнай нявызначанасцю: нягледзячы на паступовае аддаленне пазіцый бакоў, інтэнсіўнасць двухбаковага супрацоўніцтва заставалася высокай, а кантакты на высокім і найвышэйшым узроўнем адбываліся рэгулярна.

Другая палова 1990-хх гг. стала перыядам далейшага ахаладжэння двухбаковых адносін. Пасля праведзенага ў 1996 г. у Беларусі рэферэндума Польшча распачала правядзенне ў дачыненні Беларусі палітыкі “крытычнага дыялогу”. Такая лінія прадугледжвала, што Польшча, не адмаўляючыся канчаткова ад перамоў па жыццёва важных пытаннях з афіцыйным Мінскам, адначасова панізіць узровень кантактаў. На думку польскіх уладаў, такое рашэнне дазваляла абазначыць сваю пазіцыю, разам з тым не парываючы ўсіх двухбаковых сувязяў, не падштурхоўваючы Беларусь да далейшай інтэграцыі з Расіяй і не ставячы пад пагрозу інтарэсы польскай меншасці ў Беларусі [32, с. 124].

Такая палітыка Польшча адпавядала пазіцыі, занятай Еўрапейскім саюзам, які 15 верасня 1997 г. на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў разгледзеў сітуацыю ў Беларусі і прыняў рашэнне аб мінімізацыі афіцыйных кантактаў [59A, с. 65]. У ліпені пасол 1998 г. Польшчы разам з амбасадарамі краін ЕС пакінуў Мінск, вярнуўшыся ў беларускую сталіцу толькі ў снежні наступнага года [36, с. 171].

Паводле польскага даследчыка Г.Токажа, перыяд беларуска-польскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах пасля 1996 г. характарызаваўся ў цэлым як перыяд стагнацыі. Тым не менш, спецыялістам былі адзначаны і пэўныя поспехі ўзаемадзеяння ў гэты час, у тым ліку падпісанне ў красавіку 1996 г. Статуту беларуска-польскай міжнароднай каардынацыйнай камісіі па пытаннях памежнага супрацоўніцтва, падпісанне ў лістападзе 1999 г. дамовы аб пабудове дарохнага маста праз Буг на памежным пераходзе Казловічы – Кукурыкі і інш. [52, с. 33]. У траўні 1997 г. быў падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і міністэрствам культуры і мастацтва Рэспублікі Польшча [39, с. 64].

Сумесныя праекты, накіраваныя на абарону помнікаў архітэктуры разглядаліся ў межах працы Беларуска-польскай кансультацыфйнай камісіі па пытаннях культурна-гістарычнай спадчыны. 18 сакавіка 1997 г. паміж міністэрствам нацыянальнай адукацыі РП і міністэрствам адукацыі РБ была

33

Page 34: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

падпісана дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне адукацыі на 1997-1999 гг. [9].

Падтрымка польскімі ўладамі недзяржаўных арганізацый у Беларусі і агульна крытычнае стаўленне да ўнутранай і знешняй палітыкі усходняга суседа, выклікалі негатыўную рэакцыю афіцыйнага Мінска. Крытычна было ацэнена і стварэнне радыёстанцыі “Рацыя”, якая з польскай тэрыторыі ажыццяўлала вяшчанне на беларускай мове [32, с. 125].

У верасні 1998 г. падчас святкавання 200-годдня з дня нараджэння А.Міцкевіча ў Навагрудку польскі бок панізіў узровень свайго прадстваўніцтва. У выніку дэмаршу польскага бока нерэалізаваным засталося мерапрыемства па правядзенні Дзён культуры Польшчы ў Беларусі, запланаванае спачатку на 1998 г., а пасля на 1999 г. Не ажыццявіўся таксама і папярэдне ўзгоднены на восень 1999 г. візіт міністаркі культуры Польшчы Унук-Назаравай у Беларусь. У сакавіку 1999 г. міністэрства культуры Беларусі звярнулася да польскіх калег з прапановай прыняць у Мінску групу экспертаў для правядзення перамоў па пытаннях канчатковай дапрацоўкі міжведамаснага пратакола і правядзення Дзён культуры Польшчы ў Беларусі, аднак польскі бок ухіліўся ад абмеркавання прапановы [9].

Нягледзячы на значную колькасць двухбаковых пагадненняў, падпісаных у 1992-1995 гг., адзначалася, што апошнія не прынеслі пажаданых вынікаў. У 1999 г. была прыпынена распрацоўка міжведамаснага пратакола міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэсрублікі Польшча аб супрацоўніцтве [17, с. 120].

У 1995 г. з’явілася ініцыятыва стварэння еўрарэгіена “Неман”, а ў 1997 г. адбылося падпісанне пагаднення аб яго заснаванні. Новы еўрарэгіен заняў тэрыторыю Гродзенскай вобласці, падляшскае авеводства і частку Вармінска-Мазурскага ваяводства. У 2002 г. быў арганізаваны трэці еўрарэгіен з удзелам беларускіх і польскіх тэрыторый “Белавежская пушча”. У яго склад увайшлі Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі раены з беларускага боку і гміны Гайнаўскага павета – з польскага [11, с. 207].

У адпаведнасці з асноўнымі накірункамі дзейнасці ў межах дзейнасці еўрарэгіена “Буг” былі ўтвораны 7 рабочых груп: тэрытарыяльнага планавання, інфраструктуры, камунальнай сферы, транспарту і сувязі; аховы і паляпшэння стану навакольнага асяроддзя; адукацыі, культуры, спорту і турызму; пашырэння інфармацыі і ўтварэння баз дадзеных; узаемадзеяння органаў мясцовага самакіравання з насельніцтва; бяспекі, супрацоўніцтва праваахоўчых органаў, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных становішчаў; супрацоўніцтва паміж арганізацыямі арганізацыямі і рознымі

34

Page 35: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

галінамі гаспадаркі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці езрарэгіена “Неман” сталі развіццё памежнай інфраструктуры; рэалізацыя сумесных экалагічных праектаў, супрацоўніцтва ў сферах аукацыі, культуры і турызму. У межах дзейнасці еўрарэгіёна “Белавежская пушча” былі выдзелены наступныя накірункі: садзейнічанне развіццю міжнароднага турызму, стварэнне новых магчымасцей для працоўнай дзейнасці жыхароў памежных раёнаў, захаванне ўнікальнага прыроднага комплексу Белавежскай пушчы [24, с. 211].

Удзел краіны ў еўрарэгіенах з Польшчай і іншымі суседзямі дазваляе аператыўна вырашаць пытанні памежнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні, ствараць гнуткія гаспадарчыя структуры (кансорцыўмы, акцыянерныя таварыствы і інш.) с прыцягненнем вонкавых інвестыцый для пабудовы альбо пашырэння памежнай і транспартнай інфраструктуры, а таксама развіваць памежны гандаль, турызм і супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы [6, с. 30].

Працягвалася наладжанае ў пачатку 1990-х гг. супрацоўніцтва паміж гарадам-пабрацімамі Мінскам і Лодзю. У 2002 г. вынікам сістэмнай працы па ўстанаўленне трывалых пабрацімскіх кантактаў паміж беларускімі і польскімі гарадамі стала першая сустрэча пародненых гарадоў дзвюх дзяржаў у Брэсце. У ёй прынялі ўдзел дэлегацыі 44 беларускіх і 37 польскіх гарадоў [18, с. 96].

Паводле ацэнкі А.Бурык, калі 1991-1995 гг. сталі перыядам стварэння платформы беларуска-польскага памежнага супрацоўніцтва і ўстанаўлення прамых кантактаў паміж цэнтрамі памежжа (Брэст – Люблін, Брэст – Бела-Падляска, Гродна – Беласток), то з 1996 г. пачалося пашырэнне рэгіянальнай прававой базы памежнага супрацоўніцтва і распрацоўка ў адпаведнасці з ёй міждзяржаўных дамоў [5].

Такім чынам, беларуска-польскія адносіны на дзяржаўным узроўні страцілі былую дынаміку і насычанасць і развіваліся пераважна ў межах рэалізацыі кропкавых праектаў. Найбольш істотнымі накірункамі культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, дзе ў гэты перыяд былі зафіксаваны поспехі, сталі стварэнне і ўзаемадзеянне ў межах еўрарэгіёнаў, а таксама супрацоўніцтва паміж нарадамі-пабрацімамі.

Другая палова 1990-хх гг. стала перыядам далейшага ахаладжэння двухбаковых адносін. Пасля праведзенага ў 1996 г. у Беларусі рэферэндума Польшча распачала правядзенне ў дачыненні Беларусі палітыкі “крытычнага дыялогу”. Такая лінія прадугледжвала, што Польшча, не адмаўляючыся канчаткова ад перамоў па жыццёва важных пытаннях з афіцыйным Мінскам, адначасова панізіць узровень кантактаў. На думку польскіх уладаў, такое рашэнне дазваляла абазначыць сваю пазіцыю, разам з тым не парываючы

35

Page 36: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

ўсіх двухбаковых сувязяў, не падштурхоўваючы Беларусь да далейшай інтэграцыі з Расіяй і не ставячы пад пагрозу інтарэсы польскай меншасці ў Беларусі [32, с. 124].

Такая палітыка Польшча адпавядала пазіцыі, занятай Еўрапейскім саюзам, які 15 верасня 1997 г. на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў разгледзеў сітуацыю ў Беларусі і прыняў рашэнне аб мінімізацыі афіцыйных кантактаў [59A, с. 65]. У ліпені пасол 1998 г. Польшчы разам з амбасадарамі краін ЕС пакінуў Мінск, вярнуўшыся ў беларускую сталіцу толькі ў снежні наступнага года [36, с. 171].

Паводле польскага даследчыка Г.Токажа, перыяд беларуска-польскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах пасля 1996 г. характарызаваўся ў цэлым як перыяд стагнацыі. Тым не менш, спецыялістам былі адзначаны і пэўныя поспехі ўзаемадзеяння ў гэты час, у тым ліку падпісанне ў красавіку 1996 г. Статуту беларуска-польскай міжнароднай каардынацыйнай камісіі па пытаннях памежнага супрацоўніцтва, падпісанне ў лістападзе 1999 г. дамовы аб пабудове дарохнага маста праз Буг на памежным пераходзе Казловічы – Кукурыкі і інш. [52, с. 33]. У траўні 1997 г. быў падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і міністэрствам культуры і мастацтва Рэспублікі Польшча [39, с. 64].

Сумесныя праекты, накіраваныя на абарону помнікаў архітэктуры разглядаліся ў межах працы Беларуска-польскай кансультацыфйнай камісіі па пытаннях культурна-гістарычнай спадчыны. 18 сакавіка 1997 г. паміж міністэрствам нацыянальнай адукацыі РП і міністэрствам адукацыі РБ была падпісана дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне адукацыі на 1997-1999 гг. [9].

Падтрымка польскімі ўладамі недзяржаўных арганізацый у Беларусі і агульна крытычнае стаўленне да ўнутранай і знешняй палітыкі усходняга суседа, выклікалі негатыўную рэакцыю афіцыйнага Мінска. Крытычна было ацэнена і стварэнне радыёстанцыі “Рацыя”, якая з польскай тэрыторыі ажыццяўлала вяшчанне на беларускай мове [32, с. 125].

У верасні 1998 г. падчас святкавання 200-годдня з дня нараджэння А.Міцкевіча ў Навагрудку польскі бок панізіў узровень свайго прадстваўніцтва. У выніку дэмаршу польскага бока нерэалізаваным засталося мерапрыемства па правядзенні Дзён культуры Польшчы ў Беларусі, запланаванае спачатку на 1998 г., а пасля на 1999 г. Не ажыццявіўся таксама і папярэдне ўзгоднены на восень 1999 г. візіт міністаркі культуры Польшчы Унук-Назаравай у Беларусь. У сакавіку 1999 г. міністэрства культуры Беларусі звярнулася да польскіх калег з прапановай прыняць у Мінску групу экспертаў для правядзення перамоў па пытаннях канчатковай дапрацоўкі

36

Page 37: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

міжведамаснага пратакола і правядзення Дзён культуры Польшчы ў Беларусі, аднак польскі бок ухіліўся ад абмеркавання прапановы [9].

Нягледзячы на значную колькасць двухбаковых пагадненняў, падпісаных у 1992-1995 гг., адзначалася, што апошнія не прынеслі пажаданых вынікаў. У 1999 г. была прыпынена распрацоўка міжведамаснага пратакола міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэсрублікі Польшча аб супрацоўніцтве [17, с. 120].

У 1995 г. з’явілася ініцыятыва стварэння еўрарэгіена “Неман”, а ў 1997 г. адбылося падпісанне пагаднення аб яго заснаванні. Новы еўрарэгіен заняў тэрыторыю Гродзенскай вобласці, падляшскае авеводства і частку Вармінска-Мазурскага ваяводства. У 2002 г. быў арганізаваны трэці еўрарэгіен з удзелам беларускіх і польскіх тэрыторый “Белавежская пушча”. У яго склад увайшлі Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі раены з беларускага боку і гміны Гайнаўскага павета – з польскага [11, с. 207].

У адпаведнасці з асноўнымі накірункамі дзейнасці ў межах дзейнасці еўрарэгіена “Буг” былі ўтвораны 7 рабочых груп: тэрытарыяльнага планавання, інфраструктуры, камунальнай сферы, транспарту і сувязі; аховы і паляпшэння стану навакольнага асяроддзя; адукацыі, культуры, спорту і турызму; пашырэння інфармацыі і ўтварэння баз дадзеных; узаемадзеяння органаў мясцовага самакіравання з насельніцтва; бяспекі, супрацоўніцтва праваахоўчых органаў, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных становішчаў; супрацоўніцтва паміж арганізацыямі арганізацыямі і рознымі галінамі гаспадаркі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці езрарэгіена “Неман” сталі развіццё памежнай інфраструктуры; рэалізацыя сумесных экалагічных праектаў, супрацоўніцтва ў сферах аукацыі, культуры і турызму. У межах дзейнасці еўрарэгіёна “Белавежская пушча” былі выдзелены наступныя накірункі: садзейнічанне развіццю міжнароднага турызму, стварэнне новых магчымасцей для працоўнай дзейнасці жыхароў памежных раёнаў, захаванне ўнікальнага прыроднага комплексу Белавежскай пушчы [24, с. 211].

Удзел краіны ў еўрарэгіенах з Польшчай і іншымі суседзямі дазваляе аператыўна вырашаць пытанні памежнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні, ствараць гнуткія гаспадарчыя структуры (кансорцыўмы, акцыянерныя таварыствы і інш.) с прыцягненнем вонкавых інвестыцый для пабудовы альбо пашырэння памежнай і транспартнай інфраструктуры, а таксама развіваць памежны гандаль, турызм і супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы [6, с. 30].

Працягвалася наладжанае ў пачатку 1990-х гг. супрацоўніцтва паміж гарадам-пабрацімамі Мінскам і Лодзю. У 2002 г. вынікам сістэмнай працы па

37

Page 38: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

ўстанаўленне трывалых пабрацімскіх кантактаў паміж беларускімі і польскімі гарадамі стала першая сустрэча пародненых гарадоў дзвюх дзяржаў у Брэсце. У ёй прынялі ўдзел дэлегацыі 44 беларускіх і 37 польскіх гарадоў [18, с. 96].

Паводле ацэнкі А.Бурык, калі 1991-1995 гг. сталі перыядам стварэння платформы беларуска-польскага памежнага супрацоўніцтва і ўстанаўлення прамых кантактаў паміж цэнтрамі памежжа (Брэст – Люблін, Брэст – Бела-Падляска, Гродна – Беласток), то з 1996 г. пачалося пашырэнне рэгіянальнай прававой базы памежнага супрацоўніцтва і распрацоўка ў адпаведнасці з ёй міждзяржаўных дамоў [5].

Такім чынам, беларуска-польскія адносіны на дзяржаўным узроўні страцілі былую дынаміку і насычанасць і развіваліся пераважна ў межах рэалізацыі кропкавых праектаў. Найбольш істотнымі накірункамі культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, дзе ў гэты перыяд былі зафіксаваны поспехі, сталі стварэнне і ўзаемадзеянне ў межах еўрарэгіёнаў, а таксама супрацоўніцтва паміж нарадамі-пабрацімамі.

2.2. Ключавыя аспекты беларускага культурнага жыцця ў Польшчы

Як адзначалася, неад’емнай часткай двухбаковага супрацоўніцтва ў культурнай сферы было інтэнсіўнае культурна-гуманітарнага ўзаемадзеянне з беларускай меншасцю ў Польшчы і рэалізацыя яго патэнцыялу ў разнастайных вымярэннях ў новых умовах.

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Польшчы 2011 г. беларускае насельніцтва краю склала 43 878 чалавекі, паменшыўшыся ў параўнанні з перапісам 2001 г. прыблізна на 4 тыс. (у 2001 г. – 47 640). Найбольшую долю беларусы складалі ў чатырох паўднева-усходніх паветах Беластоцкага ваяводства: 39,2% - у Гайнаўскім павеце, 19,8% - у Бельскім, 3,46% - у Семятыцкім, 3,2% - у Беластоцкім. У 12 гмінах ваяводства доля беларусаў перавышала 20%, а ў чатырох гмінах (81% у гміне Чыжы Гайнаўскага павета, 81% у гміне Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павета, 68% у гміне Орля Бельскага павета, 84% у гміне Гайнаўка Гайнаўскага павета) доля беларускага насельніцтва была большай за 50%. Паводле афіцыфных падлікаў беларуская меншасць з’яўляецца другой найбуйнейшай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы пасля нямецкай меншасці (144 236 асоб) [50, с. 113].

Тым не менш, у на пачатку 1990-х г. беларуская меншасць у Польшчы была значна большай як па афіцыйных, так і па неафіцыйных падліках. Праведзенае ў 1992 г. анкетнаедаследванне абапіралася на выяўленні і

38

Page 39: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

параўнанні колькасці прадстаўнікоў меншасцяў у Польшчы паводле афіцыйных дадзеных, паводле меркавання гмінных уладаў і паводле меркавання прадстаўнікоў арганізацый меншасцяў. Паводле афіцыйных дадзеных (1976 г.) лічба беларусаў акрэслівалася ў 180 тыс. асоб, паводле ацэнак гмінных уладаў (1992 г.) колькасць беларусаў складала 76 тыс., а паводле ацэнак беларускіх арганізацый (1992 г.) – 400 тыс. асоб. Разам з тым даследчык Люцыян Адамчык падкрэслівае, што дадзеныя анкетных даследванняў не абапіраліся на самадэкларацыі грамадзян, а афіцыйныя звесткі былі часцякам значна скажоныя па палітычных прычынах. Так, колькасць нямецкай меншасці была ацэнена ў 3 тыс. асоб, у той час як гмінныя ўлады ацэньвалі яе колькаснасць у 260 тыс, а ўласна арганізацыі нямецкай меншасці – у 250-300 тыс. Такім чынам, колькасць немцаў Польшчы была заніжана, як мінімум, у 83 разы [42, с. 121].

Польская даследчыца Андрыяна Скарупска падкрэслівала пэўныя цяжкасці з дакладным вызначэннем колькасці беларусаў у Польшчы, што было абумоўлена недасканаласцю методык падліку (адсутнічала прамое пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці), а таксама тым фактам, што колькасць беларусаў вызначалася толькі праз статыстыку, якая фактычна датычылася толькі праваслаўных. Спецяліст таксама адзначала феномен падвоенай, няпэўнай альбо рэгіянальнай самасвядомасці сярод шэрагу жыхароў беларуска-польскага памежжа [31, с. 214].

Пасля Другой сусветнай вайны нацыяальныя меншасці ў Польшчы фактычна не мелі магчымасці ажыццяўляць грамадска-культурную дзейнасць. Толькі ў кастрычніку 1956 г. нацыянальныя меншасці атрымалі права арганізоўваць свае аб’яднанні, якія, тым не менш, знаходзіліся пад кантролем і ў фінансавай залежнасці ад Міністэрства ўнутраных спраў. Такой магчымасцю скарысталіся беларуская, літоўская, руская, чэшская і славацкая, нямецкая, яўрэйская і украінская меншасці. Аднак ужо ў 1976 г. Цэнтральны Камітэт Польскай Аб’яднанай Рабочай партыі прыняў рашэнне аб маральна-палітычным адзінстве польскай нацыі, што мелі негатыўныя наступпствы для дзейнасці аб’яднанняў нацыянальных меншасцяў [42, с. 115].

Пасля цяжкіх для беларускага нацыянальнага жыцця ў Польшчы часоў у 1970-1980-я гг. змены грамадска-палітычнай сітуацыі у 1989-1991 гг. дазволілі выправіць становішча да лепшага. На пачатку 1990-х гг. у польскіх школах беларускую мову вывучалі 3 677 чалавек, а ў беларускіх ліцэях у Гайнаўцы і ў Бельску займаліся 630 вучняў. У ліцэі ў Гайнаўцы выкладанне прадметаў вялося на польскай мове, аднак 4 гадзіны на тыдзень адводзілася на вывучэнне беларускай мовы, літаратуры, культуры і гісторыі Беларусі.

39

Page 40: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Беларуская філалогія як спецыяльнасць для славяністаў была ўведзена ў Люблінскім універсітэце, а ў Ягелонскім універсітэце выкладаўся курс беларускай мовы [12, с. 9].

Паводле польскіх даследчыкаў, падзеі ў Польшчы ў 1980-я гг. і трансфармацыя 1989 г. абумовілі новыя з’явы ў свядомасці пэўнай часткі беларусаў Польчы. Адзначалася ўзрастанне рэлігійнай дзейнасці сярод праваслаўнага гарадскога насельніцтва, што адпавядала агульнаму росту рэлігійнасці польскага грамадства. Актывізацыя беларускага жыцця ў Польшчы канцы 1980-х гг. – пачатку 1990-х гг. грунтавалася таксама на змене пакаленняў у беларускй супольнасці. Новае пакаленне, маючы добрую адукацыю і часцяком гарадскую прапіску, з’яўляючыся сведкам ”Салідарнасці”, было гатова ладзіць беларускае жыццё больш актыўна. Даследчык А.Садоўскі акрэсліў новых прадстаўнікоў беларускай меншасці як “новых беларусаў” (як прадстаўнікоў інтэлігенцыі, так і прадпрымальнікаў, што ўсталявалі кантакты з Беларуссю і падтрымлівалі беларускіяарганіўацыі Польшчы), уключаючы ў іх лік найбольш адукаваных, актыўных і свядомых беларусаў Польшчы, адначасова адзначаючы істотны разрыў паміж імі і традыцыйнай часткай беларускай супольнасці [31, с. 216].

Беларускія арганізацыі ў Польшчы маглі карыстацца пэўнымі датацыямі: у 1990 г. на іх патрэбы было выдзелена 6 млрд. злотых, у 1991 г. – больш за 3 млрд. злотых. У Гайнаўцы распачалося будаўніцтва Музея беларускай культуры. Для вырашэння пятанняў, звязаных з арганізацыяй беларускага нацыянальнага жыцця ў Польшчы, была створана спецыяльная камісія пры міністэрстве культуры [12, с. 10].

Найбуйнешай і найстрэйшай арганізацыяй беларусаў у Польшчы з’яўляецца заснаванае ў 1956 г. Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ, Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne). Да 1988 г. БГКТ было адзіным аб’яднаннем беларусаў Польшчы. Ключавымі накірункамі дзейнасці арганізацыі былі дзейнасць, накіраваная на пашырэнне нацыянальнай самасвядомасці, умацаванне прыязных стасункаў паміж беларусамі Польшчы і палякамі, распаўсюджванне інфармацыі аб Беларусі, правядзенне культурных і навуковых мерапрыемстваў беларусаў Польшчы. Нягледзячы на тое, што таварыства традыцыйна канцэнтруе сваю дзейнасць на Беласточчыне, арганізацыя таксама мае свае прадстаўніцтвы ў Варшаве і Гданьску. Паводле Ежы Рыхліка, адкрыццё аддзялення беларускай філалогіі ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1956 г. шырока ўспрымаецца ў якасці важнага крока ў накірунку фармавання інтэлектуальнай эліты беларусаў Польшчы. [12, с. 116].

40

Page 41: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

15 сакавіка 1993 г. распачаў дзейнасць Беларускі саюз Рэспублікі Польшча (БСРП; Związek Białoruski Rzeczypospolitej Polskiej), які аб’яднаў шэраг беларускіх грамадска-культурных арганізацый. У прыватнасці, у склад БСРП увайшлі Беларускае літаратурнае таварыства “Белавежа”, Беларускае гістарычнае таварыства (БГТ, Białoruskie stowarzyszenie historyczne), Праграмная рада “Нівы”, Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС, Białoruskie Zrzeszenie Studentów), Беларускае таварыства “Хатка”, а таксама палітычная партыя Беларуская дэмакратычнае аб’яднанне (БДА, Białoruskie Zjednoczenie Demokratyczne). Па-за межамі Беларускага саюза Рэспублікі Польшча засталіся БГКТ, Таварыства беларускай культуры (ТБК, Towarzystwo kultury białoruskiej) і Саюз беларускай моладзі (СБМ, Związek Młodzieży Białoruskiej). Галоўнымі накірункамі дзейнасці БСРП стаў шрокі спектр пытанняў, звязаных з жыццем беларускай меншасці ў Польшчы: ад мясцовых пытанняў да пятанняў узаемадзеяння з дзяржаўнымі ўладамі. [50, с. 117]

Нефармальна сваю дзейнасць Беларускае аб’яднанне студэнтаў распачала вясной 1981 г., знаходзячыся ў апазіцыі да БГКТ, аднак афіцыйна была зарэгістравана толькі ў 1988 г. БАС займала пазіцыю, паводле якой БГКТ мела ператварыцца ў арганізацыю, прадстаўляючую інтарэсы беларускай грамады на Беласточчыне. З 1990 г. арганізацыя выступала ў якасці арганізатара музычнага Фестывалю музыкі маладой Беларусі (“Басовішча”). З 1992 г. БАС шчыльна супрацоўнічала з Саюзам беларускай моладзі. У 1993 г. БАС упершыню арганізавала Фестываль песеннай паэзіі і аўтарскай песні “Восень бардаў”. У 1993-1996 г. арганізацыя дзейнічала ў межах Беларускага саюза Рэспублікі Польшча [50, с. 117].

У 1990 г. пачало сваю дзейнасць Беларускае літаратурнае таварыства “Белавежа”, арганізаванае групай літаратараў, што функцыянавала пры БГКТ з 1958 г. Ключавым накірункам дзейнасці таварыства стала папулярызацыя беларускай культуры ў Польшчы. Удзельнікамі таварыства стаў шэраг вядомых беларускіх літаратараў: Надзея Артымановіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч, Міра Лукаш, Ян Чыквін і інш. Апошні стаў старшыней таварыства. Беларускія журналічты і публіцысты Польшчы ў 1992 г. аб’ядналіся ў Таварыстве беларускіх журналістаў. У межах дзейнасці таварыства было арганізавана выданне грамадска-культурнага штомесячніка “Часопіс” [50, с. 117]. Намаганнямі беларускамоўніх рэлігійных выдавецтваў рыхтаваліся выпускі штомесячніка “Праваслаўны агляд”(„Przegląd prawosławny”) і штоквартальнік “FOS” [31, с. 218].

У 1992 г. распачала дзейнасць Праграмная рада штотыдневіка “Ніва”. У яе склад увайшлі прадстаўнікі ўсіх беларускіх арганізацый Польшчы акрамы БГКТ і ТБК. Беларускае гістарычнае таварыства пачало працу ў 1993

41

Page 42: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

г. Галоўным накірункам дзейнасці стала распаўсюджванне гістарычных ведаў аб беларусах і Беларусі, а таксама фармаванне падстаў талерантных узаемадачыненняў. БГТ ажыццяўляе выданне “Беларускіх гістарычных сшыткаў” (“Białoruskie historyczne zeszyty”) [50, с. 118].

15 лютага 1991 г. на надзвычайным кангрэсе таварыства “Польшча – Савецкі Саюз” было трансфармавана ў “Таварыства супрацоўніцтва Польшча – Усход”. Адначасова было выказана меркаванне аб неабходнасці стварэння асобных для двухбаковага супрацоўніцтва па лініі Польшча – Беларусь, Польшча – Расія і Польшча – Україна [41, с. 37].

У 1991 г. з таварыства “Польшча – Савецкі Саюз” вылучылася група ініцыятараў стварэння “Таварыства Польшча – Беларусь” (ТПБ), устаноўчы з’езд якога прайшоў 21 чэрвеня 1992 г. У прынятай праграмнай дэкларацыі знайшлі адлюстраванне асноўныя прынцыпы і задачы работы арганізацыі: умацаванне двухбаковага супрацоўніцтва і дружбы; праца з мэтай узаемнага культурнага і матэрыяльнага ўзбагачэння; супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі па шырокаму спектру пытанняў у мэтах паглыблення беларуска-польскага супрацоўніцтва; умацаванне ўзаемадзеяння з “Таварыствам Беларусь – Польшча”; падтрымка гаспадарчага і гандлёвага ўзаемадзеяння; адкрытасць таварыства для новых удзельнікаў; супрацоўніцтва з “Таварыствам Польшча – Усход” [41, с. 54].

Пытаннямі падтрымання культурна-грамадскага жыцця беларусаў у Польшчы ў пачатку 1990-х гг. таксама займаліся таварыства “Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы” (накірунак дзейнасці – арганізацыя беларускага музея і мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай культуры), таварыства “Villa Sokrates” (арганізацыя штогадовай канферэнцыі “Trialogi Białoruskie”), таварыства “Музей малой Айчыны” у Студзіводах (арганізацыя скансэну і шэрагу мерапрыемстваў з акцэнтам на беларускі фальклор Падляшша), таварыства “AB-BA” у Беластоку (падтрыманне вывучэння беларускай мовы) [50, с. 118].

У траўні 1991 г. у Мінску прайшоў Першы міжнародны кангрэс беларусістаў, па выніках якога была ўтворана Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Напрыканцы 1991 г. ўзнікла Польскае беларусістычнае таварыства (ПБТ), заснавальнікамі якога сталі прафесары Альберт Барташэвіч (Варшава), Аляксандр Баршчэўскі (Варшава) і Міхал Кандрацюк (Беласток). На ўстаноўчым сходзе А.Баршчэўскі быў абраны старшынёй ПБТ. У першы ж гож існавання арганізацыі яе ўдзельнікамі сталі 70 польскіх навукоўцаў, якія займаліся беларускай праблематыкай. Адной з ключавых ініцыятыў ПБТ стала правядзенне штогадовых канферэнцый “Шлях да ўзаемнасці” (“Droga ku wzajemności”). Пры гэтым ПБТ інтэнсіўна

42

Page 43: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

супрацоўнічала з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф.Скарыны ў Мінску, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускай бібліятэкай імя Ф.Скарыны ў Лондане, Польскім інстытутам у Мінску [41, с. 62].

Беларускімі аб’яднаннямі Польшчы арганізоўваліся такія мерапрыемствы як Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”, фестываль “Беларуская песня” у Беластоку, Фестываль спяванай песні і аўтарскай песні “Восень бардаў”, Міжнародны культурны фестываль “Сяброўская бяседа”, “Свята беларускай культуры” у Беластоку, “Свята Купалле” у Белавежы, Польска-беларуская літаратурная майстэрня “Бязмежжа”, конкурс паэзіі і процы “Дэбют” [50, с. 118].

У пачатку 1990-х гг. таксама пашырылася выкарыстанне беларускай мовы на радыё. Так, з 13 чэрвеня 1958 г. да 1990-х гг. прысутнасць беларускай мовы ў эфіры польскага радыё абмяжоўвалася адзінай праграмай “Беларускі магазін” працягласцю 15 хвілін, якая выходзіла адзін альбо два разы на тыдзень. Пашырэнне прысутнасці беларускай мове знайшло адлюстраванне ў з’яўленні штодзённай праграмы на беларускай мове на адыё “Беласток” пад назнай “Пад закам Пагоні”. Акрамя таго раз на тыдзень стаў ажыццяўляцца выхад праграмы “Пажадальная песня” [50, с. 118].

У студзені 1992 г. на Польскім радыё услед за ўтварэннем літоўскай і ўкраінскай рэдакцый была ўтворана і беларуская рэдакцыя. Калі да гэтага перадачы Польскага радыё для слухачоўза ўсходняймяжой Польшчы вяліся на рускай мове, то цяпер польскія суседзі атрымалі магчымасць знаёміцца з навінамі Польшчы на нацыянальных мовах. Працягласць штодзённых трансляцый радыё складала 18,5 гадзін і вялася на 9 мовах: польскай, нямецкай, беларускай, літоўскай, украінскай, англійскай, чэшскай, рускай і эсперанта. Ключавая задача радыё палягала на інфармаванні грамадзян суседніх краін аб польскіх падзеях і падрыхтоўкай перадач на польскай мове для польскай дыяспары. Беларуская рэдакцыярэдыё ўключала 6 супрацоўнікаў беларускага і польскага паходжання, які з’яўляліся выпускнікамі і студэнтамі беларускай філалогіі і Інстытута гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта [1, с. 291].

Перадачы беларускай рэдакцыі пацягласцю 30 хвілін кожнаявыходзілі ў эфір тройчы на дзень у 14.30, 16.30 і 18.00 па мінскім часе. Праграмы беларускай рэдакцыі асвятлялі разнастайныя аспекты гаспадарчага, палітычнага і культурнага жыцця польскай дзяржавы, беларуска-польскіх адносін, жыццём беларускай меншасці ў Польшчы і польскай у Беларусі. Рэдакцыя надавала ўвагу польскай агульнанацыянальнай, сталічнай і

43

Page 44: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

мясцовай прэсе, а таксама публікацыям беларускай прэсы Беласточчыны [1, с. 292].

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё рыхтавала справаздачы з мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў кантэксце развіцця двухбаковыі польска-беларускіх адносін: паказы фільмаў і тэатральных спектакляў, канцэрты і навуковыя канферэнцыі, фестывалі і музейныя выставы, інтэрв’ю з дзеячамі культуры. У якасці прыкладаў мерапрыемстваў, якія актыўна асвятляліся рэдакцыяй, яе прадстаўніца Ніна Баршчэўская прывяла сумесныя спектаклі, наладжаныя тэатрамі Я.Купалы ў Мінску і А.Вянгеркі ў Беластоку; сустрэчы з асобамі, якія займаюцца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай у Беларусі; правядзенне цыклу гутарак Алеся Барскага пад назвай “Беларускі літаратурны рух у Польшчы” аб творчасці белавежцаў і Сакрата Яновіча “Ад Бібліі да беларускай літаратуры” аб творчасці беларускіх пісьменнікаў з Беларусі [1, с. 293].

Н.Баршчэўская таксама адзначыла, што беларуская рэдакцыя Польскага радыё імкнецца паслядоўна прытрымлівацца ў сваёй працы арфаграфічна-арфаэпічных нормаў, выкладзеных Браніславам Тарашкевічам. На думку спецыяліста, дадзеная практыка з’яўляецца абгрунтаванай, пакольку змены беларускага правапісу ў1933 г. мелі ненавуковы характар, а тарашкевіца больш адпавядае беларускім гаворкам Беласточчыны, адкуль паходзіла большая частка супрацоўнкаў рэдакцыі [1, с. 293].

13 студзеня 1992 г. на польскім цэнтральным тэлебачанні ў Варшаве адбылася размова аб становішчы беларусаў у Польшчы паміж старшынёй БГКТ А.Баршчэўскім і старшынёй Гродзенскага абласнога ўпраўлення Беларускага фонду культуры прафесарам С.Габрусевічам. У 1993 г. на Брэсцкай кінастудыі была створана сумесная беларуска-польская перадача “Суседзі”, якая расказвала пра розныя бакі жыцця ў кожнай з краін. Ініцыятыва атрымала падтрымку з боку старшыні абласнога Савета В.І.Бурскага, старшыні гарвыканкама І.Б Венцэля, ваявода Белай Падляскі Т.Коршаня і прэзідэнта Белай Падляскі М.Радзецкага [5, с. 98].

Рост колькасці арганізацый беларускай меншасці ў Польшчы і інтэнсіфікацыя іх дзейнасці праявілася і ў палітычнай сферы. У красавіку 1989 г. у асярддзі беларускіх аб’яднанняў было прынята рашэнне аб утварэнні ўласнага Беларускага выбарчага камітэта (БВК, Białoruski Komitet Wyborczy) для самастойнага ўдзелу ў чэрвеньскіх выбарах у Сейм і Сенат. Кандыдатам у Сейм быў вылучаны гісторык Яўген Мірановіч, кандыдатам у Снат стаў літаратар Сакрат Яновіч. С.Яновіч (кандыдат ад БВК) атрымаў на выбарах 22.5 тыс. галасоў альбо 8,5%.

44

Page 45: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

10 лютага 1990 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА), якое стала адзінай партыяй у Польшчы, створанай нацыянальнай меншасцю. [50, с. 124]. У прынятым Статуце ў якасці ключавой мэты партыі было адзначана “замацаванне тоеснасці беларускага народа ў Рэчы Паспалітай і абарона яго палітычнага, культурнага. Рэлігійнага і нацыянальнага суверэнітэту”. На кангрэсе былі выбраны кіруючыя органы партыў, а таксама прыняты зварот да беларускай эміграцыі і Беларускага Народнага Фронту [33, с. 72].

Тым не менш, партыі не ўдалося дасягнуць значным поспехаў на выбарах. Паводле меркавання Ежы Рыхліка, няўдача партыі была звязана з тым, што БДА успрымалася ў якасці прадстаўніка плыні “Салідарнасці”, а не ў якасці прадстаўніка ўласна беларускага насельніцтва [50, с. 124]. Даследчык А.Садоўскі адзначыў, што, нягледзячы на паражэнне на выбарах, беларускія кандыдаты атрымалі значную падтрымку з боку выбаршчыкаў [31, с. 218].

У 1991 г. падчас парламенцкіх выбараў у беластоцка-сувалкаўскай выбарчай акрузе паміж сабой спаборнічалі два выбарчых камітэты, якія разлічвалі на падтрымку беларускага насельніцтва, - БДА і Выбарчы камітэт праваслаўных (ВКП). Адсутнасць адзінай ўласна беларускай платформы прывяло да таго, што большасць выбаршчыкаў аддалі перавагу не беларускім выбарчым камітэтам, а спісу Сацыялістычнай лявіцы дэмакратычнай (СЛД, Socjalistyczna Lewica Demokratyczna). У выніку ВКП атрымаў 17 788 галасоў (4,3%), а БДА – 4 435 галасоў (1,4%). Галасы, набраныя Выбарчым камітэтам праваслаўных, дазволілі атымаць мандат дэпутата Сейма Яўгену Чыквіну (Eugeniusz Czykwin). Падобным чынам склалася і сітуацыя падчас парламенцкіх выбараў 1993 г., калі ВКП зноў змагло набраць толькі 4% галасоў і не змагло атрымаць прадстаўніцтва ў польскім Сейме. Тым не менш, беларуская меншасць была прадстаўлена ў Сейме праз кандыдатаў, якія балатаваліся па агульнапольскіх спісах. У 1993-2001 гг. дэпутатам Сейма стаў Сяргей Плева (Sergiusz Plewa), які з’яўляўся кандыдатам ад СЛД [50, с. 124].

На прэзідэнцкіх выбарах 1990 г. беларускія выбаршчыкі пераважна аддалі свае галасы на карысць Уладзімежа Цімашэвіча, які разглядаўся ў якасці “свайго чалавек з гучным іменем”. Непапялярнасць “Салідарнасці” сярод беларускіх выбаршчыкаў, паводле А.Садоўскага, грунавалася на ўспрыяцці першага як народна-каталіцкага руху, непрыхільнага праваслаўю і беларушчыне [31, с. 219].

На дадзеным этапе большасць беларусаў Польшчы належыць да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і рассяляюцца ў асноўным на

45

Page 46: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

тэрыторыі двух дыяцэзій: варшаўска-бельскай і беластоцка-гданьскай. Польская аўтакефальная праваслаўная царква з’яўляецца другой найбуйнейшай царквой у Польшчы, уключаючы 6 дыяцэзій, 21 дэкана і 243 парафіі і ахопліваючы 600 тыс. вернікаў. Узаемадачыненні з дзяржавай рэгулююцца законам ад 4 ліпеня Аб стасунку Дзяржавы да Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Набажэнствы праводзіліся на царкоўнаславянскай мове, а казанні па-польску альбо па-руску [50, с. 124].

Паводле падлікаў “Таварыства Польшча – Беларусь”, намер ажыццяўляць шчыльнае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва з усходнімі суседзямі, у тым ліку з Беларуссю, дэклараваўся больш за 750 некамерцыйнымі арганізацыямі Польшчы. Тым не менш, колькасць арганізацый, якія насамрэч змаглі рэалізаваць свае намеры, была меншай. Каля 400 арганізацый ажыццяўлялі правядзенне альбо ўдзельнічалі культурна-асветніцкіх, навукова-даследчых, адукацыйных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў на рэгулярнай аснове. З гэтах арганізацый 70 аб’яднанняў самастойна рэгулярна ладзілі адпаведныя мерапрыемствы [41, с. 58].

У траўні-чэрвені 1991 г. трупа Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы прыняла ўдзел у Міжнародным тэатральным фестывалі, які праходзіў у Беластоку. У 1992 г. беларускія тэатры ўдзельнічалі ў тэатральным фестывалі ”Торунь-Кантакт-92”. На працягу 1991-1992 гг. дзякуючы супрацоўніцтва паміж Мітаратурным музеем у Варшаве Адама Міцкевіча і Музея паэта ў Навагрудку было паспяхова вырашава аытанне аб перадачы беларускаму музею 120 арыгінальных экспанатаў, звязаных з творчасцю знакамітага суайчынніка. У 1993 г. у польскім горадзе Казімежу Дольным у Люблінскім ваяводстве была праведзена выстава работ беларускага мастака В.Маркаўца [9].

У кастрычніку 1993 г. у Варшаве было праведзена культурна-масавае мерапрыемства “вялікае Княства Літоўскае”. На працягу трох вечароў на сцэне “Варшаўскай Кацельнай” беларускія і літоўскія артысты прадстаўлялі мастацтва народаў ВКЛ. Пачатак 1990-х гг. стаў перыядам публікацыі шэрагу беларускіх класічных і сучасных твораў у Прльшчы. Так, у 1993 г. у Беластоку ў перакладзе С.Яновіча была надрукавана аповесць А.Карпюка “Вершалінскі рай”. З 1992 г. кнігавыдавецтвы Беларусі з’яўляліся пастаяннымі ўдзельнікамі Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. На нацыянальнай экспазіцыі “Кнігі Рэспублікі Беларусь” былі прадстаўленыя ўсе дзяржаўныя і некаторыя недзяржаўныя выдавецтвы [9].

Дэмакратычныя пераўтварэнні ў Польшчы і станаўленне незалежнай Беларусі адкрылі новы этап беларускага жыцця ў Польшчы. У 1991-1994 гг.

46

Page 47: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

быў адзначаны шматразовы рост інтэнсіўнасці і разнастайнасці праяў беларускага культурнага жыцця ў Польшчы, што ўвасобілася ў дзейнасці грамадскіх, асветніцкіх, адукацыйных, забаўляльных і іншых фармальных і нефармальных аб’яднанняў і ініцыятыў.

У сярэдзіне 1990-х гг. трывалыя сувязі былі ўстаноўлены паміж Міністэрствам культуры Беларусі і БГКТ. У межах сталага супрацоўніцтва ў 1994-1995 гг. паводле матэрыялаў БГКТ быў выдадзены “Беларускі каляндар”, у гонар заснавальніка беларускага ліцэя ў Бельску-Падлякім Я.Кастыцэвіча была ўсталявана мемарыяльная дошка. Ва ўзаемадзеянні з БГКТ ажыццяўлялася матэрыяльна-тэхнічная падтрымка беларускіх школ, дзіцячых садкоў і калектываў. Да 40-годня дзейнасці БГКТ старшыня таварыства Я.Сычэўскі быў узнагароджаны медалем Ф.Скарыны, а актывісты – ганаровымі граматамі міністэрства культуры [13, с. 448].

У 1995 г. беларускія музычныя выканаўцы А.Сцяжко і Т.Гаўрылава прынялі ўдзел у III Міжнародным конкурсе піяністаў для дзяцей і моладзі, дзе заянлі першае і другое месцы. Беларускія музыкі былі прадстаўлены (Т.Сергіеня, А.Паначаўны) і на VIII міжнародным конкуре імя Шапэна, які прайшоў у кастрычніку 1995 г. у Варшаве. У кастрычніку 1995 г. у Варшаве, Торуні і Астралэнцы былі праведзены выставы сучаснага беларускага мастацтва. У ліпені-жніўні 1996 г. вчстава “Жывапіс і народнае рамяство Беларусі” была праведзена ў Паморскім ваяводстве. Знамянальнай падзеяй стала адкрыццё ў 1995 г. першага ў Польшчы дзіцячага садка з вывучэннем беларускай мовы [9].

Тым не менш, па меркаванні польскай даследчыцы А.Скарупскай, з сярэдзіны 1990-х гг. назіралася памяншэнне ўвагі з боку афіцыйнага Мінска да жыцця беларускай меншасці. Негатыўным чынам на стасункі паміж беларускімі ўладамі і часткай беларускіх арганізацый у Польшчы стала палярная ацэнка пераўтварэнняў у краіне, што абумовіла падзелы і фрагментацыю ў шэрагах беларускіх культурна-грамадскіх арганізацый у Польшчы. А.Скарупска адзначала, што падтрымкай Мінска, хаця і не вельмі значная, з беларускіх арганізацый Польшчы карысталася толькі БГКТ [31, с. 221].

У 1997 г. на парламенцкіх выбарах у польскі Сейм быў выбраны Ян Сычэўскі, быў пераабраны ў Сейм таксама Сяргей Плева [50, с. 124]. Пры гэтым кандыаты, што азлічвалі на падтрымку беларусаў, належалі да 3 камітэтаў: БГКТ пайшло на выбары ў кааліцыі з SLD, Беларускі дэмакратычны саюз вылучыў свайго кандыдата са спісу Уніі працы, Яўген Чыквін заснаваў Таварыства славянскай народна-праваслаўнай меншасці [31, с. 219].

47

Page 48: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

У цэлым узровень абазнанасці польскіх грамадзян аб Беларусі працягваў заставацца на невысокім узроўні. Праводзячы цыкл лекцый, прысвечаных Беларусі ў Варшаўскім універсітэце, былы пасол Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова адзначала, што Беларусь заставалася малавядомым суседам Польшчы. У сваім даследванні “Сучаснае польскае беларусазнаўства” Ю.Вашкевіч у той жа час падкрэсліваў, што з сярэдзіны 1990-х гг. стаў назірацца паступовы рост колькасці творчых кантактаў, а таксама колькасці кніг, перакладаў і даследванняў рознага кшталту і якасці, што стала вынікам развіцця сучасных тэхналогій. Нямала ўвагі было прысвечана ў польскай прэсе падзеям у Беларусі ў 1994 г. і 1995 г. [35, с. 6].

Паводле даследванняў Т.Фірысюка, у Польшчы склаўся шэраг негатыўных стэрэатыпаў аб беларусах. У прыватнасці спецыяліст на падставе аналізу польскай прэсы ў цэлым і аднаго з найбольш папулярных агульнанацыянальных польскіх выданняў “Rzeczpospolita” прыйшоў да высновы, што беларусы на старонках прэсы падаюцца часцяком як “няветлівы хамаваты, а часам небяспечны гандляр з польскага стадыёна” альбо як “баязлівы і пазбаўлены годнасці прарасійскі чыноўнік, былы камуніст, які ўсё яшчэ спадзяецца на вяртанне Саюза”. Публікацыі “Rzeczpospolita”, прысвечаныя беларускай праблематыцы, часцяком тэндэнцыйна прадстаўлялі беларусаў і беларускую рэчаіснасць. Сярод іншага аўтар прыводзіў наступныя стэрэатыпы: калектывізм, савецкасць і эгалітарызм беларускага грамадства; разгляд беларускага народу ў якасці працягу расійскага; падаванне вобраз беларуса як асобы без самасвядомасці і нацыянальнай самаідэнцыфікацыі і інш. [43, с. 146].

Т.Фірысюк заўважыў, што некаторыя стэрэатыпы з’яўляляліся ўжо досыць добра ўкаранёнымі ў польскім грамадстве, у той час як іншыя фармаваліся ўжо ў 1990-я гг. праз уздзеянне СМІ. У якасці прыклада аўтар прыводзіў рэпартаж Й.Кшэміньскага, паводле якога беларускія дарогі падаваліся як жахлівыя, дзяўчыны як лёгка даступныя, а прастытуцыя і жабрацтва як норма жыцця [43, с. 150].

Старшыня Таварыства Польшча-Беларусь (ТПБ) Б.Хмяліньскі таксама звяртаў увагу на падачу шэрагам польскіх СМІ стэрэатыпнай і тэндэнцыйнай інфармацыі аб Беларусі. Адным з ключавых дасягненняў ТПБ у сярэдзіне 1990-х гг. грамадскі дзеяч назваў выданне сумеснымі намаганнямі ТПБ і Таварыства Польшча-Усход часопіса “Nowe kontrasty” (“Новыя кантрасты”), якое ажыццяўлялася з 1994 г. да 2003 г. За гэты час у часопісе было апублікавана каля 200 матэрыялаў, прысвечаных Беларусі [27, с. 35].

Польскі навуковец А.Садоўскі ў сваім даследванні звярнуў увагу на асаблівасці самасвядомасці беларускага і праваслаўнага насельніцтва

48

Page 49: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Беласточчыны. Паводле правезеных аўтарам падлікаў, каля 53-60% праваслаўных Падляшша ідэнтыфікавалі сябе як палякі, беларусамі сябе лічылі каля 30%. На падставу аналізу апытанныў і анкет А.Садоўскі прыйшоў да высновы, што доля праваслаўных беларусаў паводле самаакрэслення з’яўляецца максімальнай сярод насельніцтва з пачатковай адукацыяй (33,9%) і мінімальнай – з няпоўнай вышэйшай (6,7%) і вышэйшай (10,9%). Сярод асоб з пачатковай прафесійнай адукацыяй доля склала 17%, сярод грамадзян з сярэдняй прафесійнай адукацыяй – 17,6%. У той жа час А.Садоўскі на падставе апытанняў робіць выснову аб тым, што для асоб праваслаўнага веравызнання Беласточчыны з беларускай самасвядомасцю характэрна трывалае злучэнне нацыянальнай і рэлігійнай ідэнтыфікацыі, у той час як для асоб праваслаўнага веравызнання рэгіёна з польскай самасвядомасцю такога злучэння не заўважалася [51, с. 192].

Сярэдзіна 1990-х гг. для беларускага жыцця ў Польшчы стала часам, калі, з аднаго боку, тэндэнцыі, звязаныя з агульнай актывізацыяй беларускага культурна-грамадскага жыцця пачатку дзесяцігоддзя, мелі працяг, а беларуская дзяржава аказвала падтрымку беларускім арганізацыям Польшчы (у першую чаргу БГКТ), аднак пэўнае ахаладжэнне адносін паміж афіцыйным Мінскам і некаторымі арганізацыямі беларускай меншасці было расцэнена некаторымі даследчыкамі як праява памяншэння ўвагі да спраў беларускай меншасці ў Польшчы.

Як адзначалася, у 1997-2001 гг. беларусы былі прадстаўленыя ў польскім Сейме Сяргеем Плевам і Янам Сычэўскім. Падчас выбараў 2001 г. большую частку галасоў беларускай меншасці атрымалі Яўген Чыквін, Аляксандр Чыж і Сяргей Плева, якія сталі пасламі Сейма і Сената апаведна па спісах SLD-UP (Sojusz Lewicy Demokratycznej – Unia Pracy; Саюз дэмакратычнай лявіцы – Саюз працы) [50, с. 124]. У той жа час выбары 2001 г. на Беласточчыне сталі першымі пасля 1989 г., калі ў іх не прымаў удзел камітэт, які б атаясамліваў сябе з нацыянальнай альбо рэлігійнай меншасцю [31, с. 219].

Характэрнай рысай стану беларускіх арганізацый у Польшчы заставалася раз’яднанасць. У сваім інтэрв’ю газеце “Гродзенская праўда” у лютым 2010 г. старшыня БГКТ Ян Сычэўскі прызнаўся, што яго найвялікшай марай з’яўляецца аб’яднанне дзейнасці ўсіх арганізацый беларускай меншасці ў Польшчы, зазначыўшы, што беларуская меншасць з’яўляецца найбольш раз’яднанай меншасцю Польшчы [24, с. 113].

У адрозненне ад БГКТ Беларускі саюз РП (БСРП), другое па колькасці аб’яднанне беларусаў Польшчы, займаў даволі крытычную пазіцыю адносна афіцыйнага Мінска. Старшыня БС Яўген Вапа спалучаў працу ў саюзе з

49

Page 50: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

працай на пасадах старшыні ўправы “Радыё Рацыя” і галоўнага рэдактара тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” [24, с. 113].

У другой палове 1990-х гг. некаторымі польскімі арганізацыямі і партыямі, а таксама аб’яднаннямі польскіх меншасцяў пачало артыкулявацца пытанне аб неабходнасці надання асобам польскага паходжання за усходняй мяжой Польшчы статус “члена польскага народа”. У прыватнасці такая задача была сфармулявана ў 1998 г. з’ездам Саюза палякаў у Літве. У згоднасці з традыцыяй міжваеннай Польшчы ў якасці апекуна палякаў за межамі Польшчы (Polonia; Палонія) выступаў Сенат. Маршалак польскага Сената Анджэй Стэльмахоўскі ўзначаліў таварыства “Wspólnota Polska” (“Польская супольнасць”) і стаў ініцыятарам актывізацыі працы польскага Сената ў гэтым накірунку [53, с. 19].

Палітычныя сілы Польшчы занялі розныя пазіцыі адносна ініцыятывы надання асаблівага статуса прадстаўнікоў польскай меншасці на Усходзе. Прект быў падтрыманы польскімі правымі партыямі, у той час як левае крыло польскіх партый і лібералы занялі ў цэлым крытычную пазіцыю. Так, левыя засяроджваліся на недахопу фінансаў для рэалізацыі такой ініцыятывы, лібералы, на думку польскага даследчыка З.Вінніцкага, шчыльна звязаныя з гедройцавай парадыгмай, - на аб’ектыўных прававых цяжкасцях ажыццяўлення ініцыятывы ў дачыненні польскіх меншасцяў у Літве, Беларусі і Украіне [53, с. 20].

Увосень 1999 г. ініцыятыва ўпершыню была разгледжана ў Сенаце. У першым чытанні былі абмеркаваныя тры пытанні: аб Карце паляка і шляху вызначэння прыналежнасці да польскай нацыі асоб польскага паходжання, аб рэпатрыяцыі, аб польскім грамадзянстве. Праекты былі накіраваны ў адпаведныя камісіі Сейму, аднак датэрміновы роспуск Сейма прэзідэнтам і дамінаванне ў наступным Сейме левых сіл зрабілі праект часова неактуальным [53, с. 20].

Напрыканцы 1990-х гг.пачаў працу цэнтр грамадзянскай адукацыі “Польшча – Беларусь” [31, с. 220]. У 1997 г. у Польшчы былі праведзены Дні культуры Беларусі. У межах Дзён культуры адбыліся балетны спектакль “Жарсці” у зале Нацыянальнага тэатра оперы, канцэрт Камернага аркестра ў Каралеўскім замку, канцэрт ансамблю “Харошкі” у зале Варшаўскага тэатра аперэты “РОМА”, у кінатэатрах “Ілюзіён” у Варшаве і “Жак” у Любліне быў праведзены фестываль беларускіх фільмаў, быў арганізаваны крыглы стол з удзелам прадстаўнікоў беларускай газеты “Культура” і яе польскага партнёра “Культурныя навіны” [9].

У справаздачы міністэрства культуры РБ па выніках рэалізацыі праграмы “Беларусы ў свеце” і Праграмы нацыянальна-культурнага развіцця

50

Page 51: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

беларусаў Польшчы на 1997-2000 гг. адзначаліся наступныя ключавыя дасягненні: усталяванне трывалых кантактаў з БГКТ, што знайшло ўвасабленне ў правядзенні фестываляў “Беларуская песня” і “Гродна – Беласток”, умацаванні рэгіянальнага супрацоўніцтва, заключэнні ў 1997 г. дамовы аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай вобласцю і Бельска-Падляскім ваяводствам; матэрыяльна-тэхнічная дапамога (перадача сцэнічных касцюмаў і інш.); інфармацыйная і метадычная падтрымка. На ўзроўні Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў былі прыняты абласныя праграмы “Беларусы ў Польшчы” [9].

Па меркаванні дацэнта Г.Міхалькевіча, афіцыйны Мінск слушна праводзіў у дачыненні да беларускай дыяспары ў Польшчы адначасова і палітыку патэрналізму, і палітыку ўтылітарнасці. У якасці элементаў палітыкі патэрналізму разлядаліся дзеянні, накіраваныя на абарону сацыяльна-эканамічных і палітычных правоў беларускай меншасці ў Польшчы, працу па садзеянні захаванні яе культурнай, моўнай і рэлігійнай тоеснасці. Ва ўтылітарным вымярэнні дыяспары адводзілася роля інструмента ў справе прасоўвання палітычных і гаспадарчых інтарэсаў краіны паходжання. Разам з тым, па думку даследчыка, беларуская дзяржава пакідала за беларусамі Польшчы магчымасці спрошчанага атрымання беларускага грамадзянства, што разшлядалася яе элемент рэпатрыяцыйнай палітыкі. Зрэшты, апошнія магчымасць не карысталася попытам сярод беларусаў Польшчы [24, с. 108].

З сярэдзіны 1990-х гг. польскія няўрадавыя арганізацыі сталі больш актыўна супрацознічаць з грамадскімі арганізацыямі ў Беларусі. З 1997 г. у Гродне распачаў працу інцпрмацыйны асяродак “Трэці сектар”, у межах якога рэалізоўвалася праграма “Інфармацыйнай падтрымкі публічных ініцыятыў”. Ключавой задачай праграмы стала распаўсюджванне інфармацыі аб дзейнасці грамадскіх няўрадавых арганізацый, аб’яднанняў прафесійных саюзаў, правядзенне семінараў і конкурсаў, рэалізацыя грантаў і г.д. Інфармацыя аб дзейнасці арганізацыі публікавалася ў інфармацыйна-аналітычным аглядзе “Трэці сектар”, які выходзіў кожныя два месяцы, і ў “Хронікі гродзенскага публічнага жыцця”. Гэтыя матэрыялы распаўсюджваліся сярод беларускіх няўрадавых арганізацый. Акрамя таго цэнтрам праводзіліся семінары для маладых журналістаў, якія займаліся праблематыкай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы [49, с. 122].

26 лютага 1998 г. адбылося адкрыццё кафедры беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце, якую ўзначаліла былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Э.Смулкава. Загадчыца адзначыла, што бачыць ключавую мэту

51

Page 52: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

працы кафедры у тым, каб запаволіць працэс вымірання этнасу і стаць крыніцай “выпраменьвання беларускасці” [9].

У 1997-1998 гг. міністэрства адукацыі РБ было накіравала беларускім школам у Польшчы 7 тыс. адзінак літаратуры, у тым ліку – 1,5 тыс. было перададзена беларускаму музею ў Гайнаўцы. У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга С.Яновіча “Сцяна”, прэзентацыя якой была праведзена ў музеі Якуба Коласа. Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, Інстытутам павышэння кваліфікацыі Гродзенскай вобласці ў супрацоўніцтве з Настаўніцкім цэнтрам пры міністэрстве нацыянальнай адукацыі і спорту РП арганізоўваліся курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Польшчы [9].

Значную ролю ў справе актывізацыі кантактаў паміж няўрадавымі арганізацыямі і органамі дзяржаўнага кіравання адыгрывалі Таварыствы Польшча-Усход і Польшча-Беларусь. Сярод найбольш істотных дасягненняў Таварыства Польшча-Беларусь у гэты перыяд можна адзначыць правядзенне пры супрацоўніцтве з Польскай акадэміяй навук трох навуковых канферэнцый з удзелам беларускіх і польскіх гісторыкаў; арганізацыя разам з кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта правядзення ў 2001 г. алімпіяды па беларускай мове, культуры і літаратуры; арганізацыя ў супрацоўніцтве з міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы лагераў адпачынку для дзяцей і моладзі; арганізацыя мастацкіх выстаў, канферэнцый беларускіх і польскіх паэтаў, правядзенне разам з БГКТ штогадовага Фестывалю беларускай песні [49, с. 122].

Сярод найбольш актыўных польскіх арганізацый, якія бралі актыўны ўдзел у наладжванні двухбаковага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва ў гэты перыяд, вылучаліся Таварыства беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Таварыства “Музей малой Айчыны ў Студзіводах”, Беларускі саюз у Польшчы, Саюз беларускай моладзі, Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь, Беларускае культурна-грамадскае таварыства [49, с. 122].

Паводле падлікаў даследчыка з Беластока Яна Зенюка, напрыканцы 1990-х гг. толькі на Беласточчыне дзейнічалі восемнаццаць беларускіх арганізацый, у іх ліку як арганізацыі з параўнаўча доўгай гісторыяй, так і новыя аб’яднанні. Сярод іх былі БГКТ, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Беларускае літэратурнае таварыства “Белавежа”, Беларускае гістарычнае таварыства, Таварыства беларускіх журналістаў, Беларускае асветніцкае таварыства (Białoruskie Towarzystwo Oświatowe), Таварыства Villa Sokrates, Беларускі саюз (Związek Białoruski) у Рэспубліцы Польшча, Рада тыднёвіка “Ніва”, Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне, Саюз беларускай моладзі,

52

Page 53: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Таварыства пабудовы помнікаў праваслаўным жыхарам Беласточчыны, Грамаскі камітэт пабудовы музею і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, Таварыства славянскіх нацыянальных меншасцяў Рэспублікі Польшча “Праваслаўныя”, Братэрства праваслаўнай моладзі ў Польшчы, Таварыства-братэрства праваслаўных святых Кірылы і Мяфодзія, Царкоўнае братэрства святога Мікалая, Царкоўнае братэрства трох святых іерархаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Златавуста [54, с. 350].

Некаторыя з арганізацый працягвалі пачынанні і ініцыятывы, распачатыя ў пачатку 1990-х гг., іншыя пашырылі сваю дзейнасць. Пад патранатам БГКТ дзейнічалі 52 вакальныя, тэатральныя і музычныя калектывы. Штогод таварыства ўдзельнічала ў арганізацыі ад 26 да 30 народных фэстаў з удзелам более 100 тыс. удзельнікаў, у тым ліку мерапрыемствы як у раенах, так і і ў буйных нарадах. БГКТ праводзіў Свята беларускай культуры ў амфітэатры ў Беластоку, Артыстычная сустрэчы “Гродна-Беласток” з адначасовым правядзеннем разам з СПБ міжнароднай канферэнцыі “Дарога да ўзаемнасці” (“Droga ku wzajemności”), Купалле ў Белавежы, прэзентацыі культур нацыянальных меншасцяў “Музычныя дыялогі над Бугам” у Мельніку [54, с. 350].

Беларускае аб’яднанне студэнтаў штогод ладзіла правядзенне ў Гарадку (Grodek) фестывалю “Басовішча”. Літаратурнае таварыства “Белавежа” вырасла ў асобную арганізацыю з літаратурнай секцыі “Белавежа” БГКТ. Напрыканцы 1990-х гг. таварыства аб’ядноўвала 19 сяброў, 9 з якіх адначасова з’яўляліся сябрамі Саюза польскіх літаратараў. Таварыствам было выдадзена 150 найменаванняў кніг. Акрамя выдавецкай дзейнасці таварыства ажыццяўляла правядзенне навуковых канферэнцый, прысвечаныя пытанням развіцця беларускай літаратуры ў Польшчы і ў свеце. Асноўнымі накірункамі дзейнасці Беларускага гістарычнага таварыства былі арганізацыя канферэнцый і сустрэч на гістарычную тэматыку, а таксама выдаўніцтва “Гістарычных сшыткаў” (“Zeszyty Historyczne”). Беларускае асветніцкае таварыства канцэнтравала намаганні на забеспячэнні вывучэння беларускай мовы ў пачатковых школах, гімназіях і ліцэях і распаўсюджванні ведаў аб Беларусі [54, с. 350].

Беларускі саюз ў РП займаўся каардынацыя дзейнасці беларускіх аб’яднанняў у Польшчы. Таварыства пабудовы помнікаў праваслаўным жыхарам Беласточчыны, якія былі забіты, замардаваны і закатаваны з 1939-1956 гг., займалася дзейнасцю, накіраванай на рэалізацыю праекта адкрыцця помніка ў Беластоку. Таварыства славянскіх нацыянальных меншасцяў Рэспублікі Польшча “Праваслаўныя” ставіла задачай каардынацыю дзейнасці праваслаўных нацыянальных меншасцяў у Польшчы. Згодна з высновамі

53

Page 54: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Я.Зенюка, Братэрства, заснаванае ў 1982 г., стала першай свецкай праваслаўнай арганізацыяй ў сучаснай Усходняй Еўропе. Братэрства дзейнічала ва ўсіх праваслаўных дыяцэзіях і парафіях Польшчы, ажыццяўляючы асветніцкую, рэкрэацыйную, спартыўную, выдавецкую дзейнасць. Братэрствам арганізоўваліся навуковыя сімпозіўмы, творчыя вечарыны, паказы фільмаў, семінары лідараў, экскурсіі, ажыццяўлялася дапамога ў будаўніцтве цэркваў і ўпарадкаванні могілак [54, с. 351].

Дзейнасць Таварыства-брацтва праваслаўных святых Кірылы і Мяфодзія распачалася ў студзені 1989 г. Задачамі таварыства з’яўляюцца падтрыманне духа праваслаўнай свядомасці і адзінства, прадстаўленне грамадству дактрыны, гісторыі, традыцый і культурнай спадчыны праваслаўный царквы, пашырэнне ўдзелу праваслаўных у грамадскім, гаспадарчым і культурным жыцці, ажыццяўленне аховы помнікаў праваслаўнай культуры і вырашэнне пытанняў аховы навакольнага асяроддзя. Брацтвам праводзіла лекцыі па пытаннях гісторыі і сучаснасці праваслаўя ў Польшчы і ў свеце ў Беластоцкім палітэхнічным універсітэце і ў Беластоцкім універсітэце. Штогод аб’яднаннем ладзіліся навуковыя канферэнцыі, вынікі якіх друкаваліся [54, с. 352].

Царкоўнае брацтва святога Мікалая было заснавана ў 1995 г. і ажыццяўляла дзейнасць у межах Беластоцка-Гданьскай дыяцэзіі, канцэнтруючы свае намаганні на паломніцтвах і дапамозе малазабяспечаным грамадзянам. Царкоўнае брацтва трох святых іерархаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Златавуста, створанае ў 1998 г., ставіла задачу ажыццяўляць дзейнасць у асяроддзях, дзе па розных прычынах не дзейнічалі іншыя аб’яднанні. Царкоўныя брацтвы арганізоўваліся на падставе дэкрэтаў ардынарыямі [54, с. 352].

У 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася 63 настаўнікамі (з іх 41 – магістры беларускай філалогіі) ў 41 школе і ў 2 ліцэях (у 1994 г. толькі ў 3 ліцэях) у якасці факультатыва, дзе яе яна вывучалася 3 790 вучнямі [9].

Паводле Б.Хмяліньскага, найбольшую актыўнасць у справе наладжвання беларуска-польскіх культурна-грамадскіх стасункаў у гэты перыяд праяўлялі Таварыства Польшча – Усход, Таварыства Польшча – Беларусь, БГКТ, Польскае беларусістычнае таварыства, Беларускае аб’яднанне сутдэнтаў, Цэнтр славянскай культуры, Таварыства польска-беларуска-расійскага пагаднення, Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата, фонд “Інстытут усходніх даследванняў”, фонд “Добрасуседства” і інш. Пры гэтым, на думку аўтара, першыя тры аб’яднанні валодалі найбольш значным арганіацыйны-тэхнічным патэнцыялам і шырокай членскай базай і

54

Page 55: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

магчымасцямі. Пры гэтым Таварыства Польшча – Беларусь падтрымлівала шчыльныя кантакты з беларускай амбасадаў у Варшаве. Так, мерапрыемствы і пасяджэнні ТПБ у розныя гады наведваліся пасла Беларусі ў Польшчы У.Сянько, Г.Таразевічам, В.Бурскім, І.Крэчкам і інш. Запрошанымі гасцямі праведзеных у 1996-2002 гг. польска-беларускіх навуковых канферэнцый гісторыкаў, канферэнцыі “Беларусь і Чарнобыль” (1997 г.) і іншымі мерапрыемствамі, былі беларускія дыпламаты [41].

Беларускае культурнае жыццё ў Польшчы ў другой палове 1990-х гг. у цэлым характарызавалася раз’яднанасцю. У якасці поспеху ў дадзены перыяд можна адзначыць адкрыццё кафедры беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце.

2.3. Ключавыя аспекты польскага культурнага жыцця у Беларусі

У пачатку 1990-х гг. больш актыўным і разнастайным стала не толькі жыццё беларускай меншасці ў Польшчы, але і польскай ў Беларусі.

Ужо ў 1990 г. польскі Сенат, верхняя палата пардамента Польшчы, выступаючы ў традыцыйная для сябе ролі апякуна польскай дыяспары за мяжой, вызначыў прыярытэтная накірункі супрацоўніцтва з польскай дыяспарай у Беларусі: развіццё агульнаадукацыйных праектаў, падтрымка польскай культуры і спорту, фінансавая падтрымка дзейнасці польскіх арганізацый, падтрымка польскага прадпрымальніцтва за мяжой і яго супрацоўніцтва з Польшчай [9].

Паводле дадзеных перапісу (2001 г.), польская меншасць у Беларусі налічвала 396 тыс. (3,9% у складзе усяго насельніцтва) грамадзян, з’яўляючыся другой буйнейшая меншасцю пасля рускіх. Польскі даследчык Ежы Рыхлік звяртае ўвагу на тое, што толькі невялікая частка грамадзян Беларусі польскай нацыянальнасці (13,3%) разглядала польскую мову ў якасці роднай (у Літве гэты паказчык складаў 84,8%, ва Украіне – 12,5%). Большая частка польскай меншасці (294 тыс.) пражывае ў Гродзенскай вобласці, складаючы 24,8% жыхароў. Па меркаванні Е.Рыхліка, у асяроддзі інтэлігенцыі польскай нацыянальнасці ў Беларусі назіралася трывалая слабасць поўнасцю свядомай і крэатыўнай самаідэнтыфікацыі з польскай нацыянальнасцю. Даследчык падкрэсліваў, што, нягледзячы на наяўнасць істотнай колькасці высокаадукаваных асоб, маючых навуковыя ступені, сярод прадстаўнікоў польскай меншасці на Гродзеншчыне, толькі нязначная іх частка прымае ўдзел у жыцці польскай меншасці [50, с. 129].

У другой палове 1980-х гг. у БССР значна ўзрасла ўвага да патрэб польскай меншасці ў рэспубліцы. Адпаведна быў прыняты шэраг захадаў па

55

Page 56: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

іх задаваленні [50, с. 71]. У 1987-1988 гг. навучальным годзе 11 вучняў Ласоснаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раена пачалі факультатыўна вывучаць польскую мову [23, с.135]. Да 1988 г. у Беларусі не існавала школ, дзе б у межах праграмы вывучалася польская мова. Аднак з пачаткам перабудовы сітуацыя змянілася: у 1990-1991 гг. польская мова ў якасці прадмета вывучалася ў 12 класах. У верасні 1991 г. у Гродна былі адкрыты 2 класы з польскай мовай навучання, а яшчэ ў 15 класах (у тым ліку ў 3 першых) польская мова пачала выкладацца ў якасці прадмета [21, с. 204].

Паводле былога старшыні Польскага культурна-асветніцкага таварыства імя Т.Міцкевіча, калі ў 1988/1989 навучальным годзе польскую мову вывучалі толькі 980 школьнікаў, то ў 1989/1990 годзе іх колькасць павялічылася больш чым у 6,5 разоў і склала 6 500 навучэнцаў. У 1989 г. Гродзенскае радыё распачало штотыднёвыя трансляцыі перадачы на польскай мове. Пры гэтым супрацоўнікі радыё абапіраліся на падтрымку Беластоцкага радыё і тэлебачання, якія выпускалі аналагічную праграму для беларусаў Польшчы. У 1990 г. пачала выходзіць двойчы на месяц тэлевізійная праграма “Голас над Нёманам”, створаная для польскай меншасці на Гарадзеншчыне. Адначасова перадачу маглі глядзець і жыхары Беластоцкага ваяводства [33, с. 72].

Напрыканцы 1980-х гг. і ў пачатку 1990-х гг. назіралася ажыўленне жыцця польскай меншасці ў Беларусі. У пачатку 1990-х гг. польская мова выкладалася ў асобных класах 42 школ Брэсцкай вобласці. У гімназіі польскую мову вывучаў 131 навучэнец, у ліцэі – 100 вучняў, у абласным цэнтры моладзевай творчасці – 105 чалавек, у гарадскім Доме дзіцячай і юнацкай творчасці – 15 навучэнцаў. Усяго на Берасцейшчыне польская мова вывучалася ў якасці абавязковай 900 вучнямі і ў якасці факультатыва альбо як другая замежная мова 1 166 навучэнцамі [12, с. 10]. У 1990 г. на базе польскіх культурна-асветніцкіх таварыстваў быў утвораны Саюз палякаў у Беларусі (СПБ; Związek polaków na Białorusi).

Першай зарэгістраванай у БССР арганізацыяй, шчыльна звязанай з культурай Польшчы і польскай меншасцю ў Беларусі, стаў Клуб аматараў польскай культуры ў Лідзе, зарэгістраваны 13 снежня 1987 г. У 1988-1990 гг. паўсталі Польскі клуб “Рота” у Баранавічах, Польскае таварыства Р.Траўгута ў Брэсце, Культурна-асветніцкае таварыства А.Міцкевіча ў Гродне, Культурна-асветніцкае таварыства “Палонія” у Мінску. Гэтыя арганізацыі, аб’яднаўшыся, утварылі СПБ [45, с. 288].

Ключавой задачай арганізацыі стала нацыянальнае адраджэнне палякаў у Беларусі праз папулярызацыю польскай мовы сярод польскага насельніцтва і аказанне падтрымкі ў яе вывучэнні. Най больш актыўнымі ўдзельнікамі

56

Page 57: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

пачатковага этапу дзейнасці СПБ былі ваенны, падпалкоўнік памежных войскаў Тадэвш Гавін, педагог, дырэктар школы ў Сонічах Юзэф Лучнік, доктар філалогіі Інстытута біяхіміі ў Гродне Станіслаў Сянкевіч, інжынер Тадэвуш Малевіч, доктар біяхіміі Анатоль Пацэнка, інжынер Францішак Вітовіч [45, с. 290].

Дынамічна ўзрастала колькасць школ, дзе навучэнцы маглі вывучаць польскую мову. Калі ў 1990 г. вывучэнне польскай мовы прапанавалася ў 174 школах (у тым ліку ў 39 школах у якасці абавязковага прадмета) Беларусі, то ў 1993 г. такіх штол было 300 (у тым ліку 81 з абавязковым вывучэннем польскай мовы). У 1990 г. вывучэннем польскай мовы ў школах былі ахоплены 8 252 вучні, а ў 1993 г. – 14 252 навучэнцаў [45, с. 290].

Паступова ў Беларусі пачалі стварацца польскія мастацкія калектывы. Удо ў 1993 г. у краіне дзейнічалі каля двух дзясяткаў польскіх калектываў песні і танца, у тым ліку калектыў песні і танца “Лехіці”, які быў уганараваны званнем народнага калектыву. У 1992 г. упершыню ў Гродне быў праведзены Фестываль польскай песні ў Беларусі. У 1990-1993 гг. пры СПБ паўсталі Польскае навуковае таварыства, Польскае таварыства лекараў, Таварыства польскіх скульптараў, Клуб каталіцкай моладзі, Стартыўны клуб “Баторы”, Таварыства польскіх камбатантаў, Беларускае аддзяленне “Усходняга архіва”, Клуб моладзі і студэнтаў, Таварыства сяброў польскай культуры, Камітэты памяці Адама Міцкевіча і Элізы Ажэшка. СПБ праводзіў дзейнасць, накіраваную на ахову ў Беларусі месцаў і помнікаў, звязаных з польскай нацыянальнай памяццю; праводзіў працу ў мэтах адкрыцця памятных шыльдаў жаўнерам Арміі Краёвай (АК) і ўдзельнікам ваявых дзеянняў з польскага боку пад Гродна ў 1939 г., эксгумацыі жаўнераў АК у Радуні, шанаванне памяці ахвяр вайны. СПБ таксама планаваў сфармаваць каталог аб’ектаў “польскай гісторыі і культуры” у Беларусі, у адпаведнасці з якім павінна была адбывацца іх рэстаўрацыя і аднаўленне. Аб’яднанне планавала арганізоўваць праз такія месцы правядзенне турыстычных шляхоў, адчыняць музеі і адкрываць помнікі [45, с. 291].

У чэрвені 1992 г. напярэдадні візіту Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіча ў прапанавала аказаць СПБ разавую фінансавую дапамогу ў памеры 500 тыс. рублёў на закупку паперы для газеты “Голас над Нёманам”, што магло паскорыць атрыманне музеем беларускай культуры горада Гайнаўкі дапамогі з боку польскага ўраду. З цягам часу аб’ёмы фінансавання беларускімі органамі дзяржаўнага кіравання “Голаса на Нёманам” узрасталі. Нарастала таксама інтэнсіўнасць кантактаў беларускай меншасці ў Польшчы з польскай меншасцю ў Беларусі. Прыкладам такога супрацоўніцтва стала арганізацыя пад патранатам СПБ і Беларускага грамадска-культурнага

57

Page 58: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Таварыства (БГКТ) рэгулярнага правядзення па чарзе у Беластоку і Гродне навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” і фестывалю “Гродна-Беласток”. Адначасова СПБ шчыльна супрацоўнічаў з польскай арнанізацыяй “Польская грамада” (“Wspólnota polska”), якое займалася фінансаваннем будаўніцтва ў Гродне школы з польскай мовай навучання і “Дома паляка” [5, с. 98].

Актыўнае супрацоўніцтва вялося і ў справе аховы гісторыка-культурных месцаў, звязаных з імёнамі Т.Касцюшкі, Ю.Нямцэвіча, Н.Орды, А.Міцкевіча, Э.Ажэшка, якія мелі значэнне як для беларускага, так і для польскага боку. Галоўную ролю ў гэтай справе адыгрывалі створаныя ў 1994 г. Фонд Напалеона Орды (кірайнік – В.А.Клімук) і Фонд Тадэвуша Касцюшкі (кіраўнік – Л.М.Несцярук) [5, с. 99].

У пачатку 1990-х гг. больш актыўна пачало ажыццяўляцца супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі. Бела-Падляская бібліятэка і Брэсцкая абласная бібліятэка мелі гатоўнасць да больш шчыльнага супрацоўніцтва, аднак да 1989 г. падобная ініцыятыва не магла прынесуі поспеху, бо ўсе кантакты ажыццяўляліся цэнтралізавана. У 1989 г. пасля візіту дэлегацыі Белападляскай бібліятэкі ў Брэст справа рушыла наперад. Акрамя гэтага, да сумесных ініцыятыў далучыліся раённыя бібліятэкі Іванава і Баранавічаў. У прыватнасці, бібліятэкі мяняліся матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці Напалеона Орды. Драгічынская бібліятэка ажыццяўляла збор матэрыялаў аб жыццёвым і творчым шляху Элаізы Ажэшка. Пінская бібліятэка пачала развівацца ў накірунку стварэння сектара польскай літаратуры і краязнаўства (3 1992 г.), у чым ёй дапамогу аказваў СПБ. У 1994 г. быў утвораны Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культыр, які спрыяў актывізацыі культурнага жыцця і ўзаемаабмена з суседзямі. Дзякуючы рабоце цэнтра ў Беларусі раз на два гады сталі праводзіцца Фестывалі нацыянальных культур. [Дыс3, с. 100]. На працягу 1990-х гг. польскі бок таксама прымаў рэгулярны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Штогадова лазіўся марафонскі забег Белая Падляска – Брэсцкая крэпасць, удзельнікамі якога станавіліся спартоўцы розных узростаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі [5, с. 102].

Культурнае супрацоўніцтва паміж бакамі набывала разнастайныя формы. Двухбаковыя кантакты інтэнсіўна развіваліся ў галіне літаратуры, мастацтва, кнігадруку, узаемадзеяння паміж бібліятэкамі, аховы гістарычнай спадчыны і інш. У красавіку 1990 г. у Мінску адбыўся першы міжнародны фестываль нацыянальных драматычных тэатраў “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, удзел у якім прынялі нацыянальныя драматычныя тэатры Беларусі, Польшчы, Балгарыі, Славаччыны, Украіны і Расіі. У сакавіку 1992

58

Page 59: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

г. польскія тэатры прынялі ўдзел у Міжнародным фестывале “Балтыйская тэатральная вясна” у Гродне. Сумесныя пректы рэалізоўваліся Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі і Філармоніяй Лодзі, Дзяржаўным камерным аркестрам РБ і Камерным аркестрам РП “Камерата Вістула”, Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балету Мінска і Дзяржаўнай операй Лодзі [9].

У траўні 1993 г. у Рэспубліканская мастацкай галерэі адкрылася выстава сусветна вядомага польскага мастака з беларускага каранямі Л.Тарасевіча. Арганізатармі выставы выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства кульутры і мастацтваў Польшчы, Беларускі фонд культуры і Саюз мастакоў Беларусі. У лютым 1992 г. Мінск наведалі прадстаўнікі мастацкага ўпраўлення Міжнароднага фкстывалю ў г.Торунь “Кантакт-94” К.Мейснэр і А.Блашчык. У выніку праведзеных сустрэч і працы міністэрстваў былі дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні Нацыянальным акадэмічеым тэатрам імя Купалы гастрольнага турнэ па гарадах Польшчы (Варшава, Торунь, Беласток) [9].

Такім чынам, акрэслены перыяд характарызаваўся істотным ростам колькасці і маштабаў дзейнасці арганізацый, якія падтрымлівалі і ўдзельнічалі ў развіцці культурнага жыцця арганізацыя польскай меншасці ў Беларусі і спрыялі рэалізацыі разнастайных грамадскіх ініцыятыў у розных сферах.

Нягледзячы на пэўныя цяжкасці двухбаковых дачыненняў, якія адбіваліся і на культурна-гуманітарным супрацоўніцтве, Польшча з сярэдзіны 1990-х гг. стала адным з найбольш папулярных турыстычных накірункаў для беларусаў. У перыяд з 1993 г. па 2004 г. 75-85% выязджаючых з Беларусі грамадзян ехалі менавіта у альбо праз Польшчу [7, с. 96].

21 верасня 1996 г. у Гродне распачала працу першая школа з польскай мовай навучання на 560 вучняў. На фінансаванне яе будаўніцтва Саюзам палякаў Беларусі (СПБ) і арганізацыяй “Польская супольнасць” было выдзелена 2 млн долараў ЗША. Памяшканне школы, з’язлюячыся ўласнасцю СПБ, было перададзена ў бясплатную арэнду аддзелу адукацыі Ленінскага раена г.Гродна [23, с. 136].

Паводле падлікаў польскай даследчыцы М.Гумянюк з Кракава, у 1995 г. у Беларусі працавалі 12 школ і 52 класы, у якіх навучанне праводзілася на польскай мове. Колькасць вучняў у школах складала 989. У цэлым у 1995-1996 навучальным годзе ў Беларусі польскую мову ў школах, на соладзевых курсах, у школах выхаоднога ня і інш. вывучалі 16 тыс. дзяцей. Пры гэтам

59

Page 60: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

вывучэнне польскай мовы моцна падтрымлівалася міністрэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы [45, с. 292].

У 1995-1996 навучальным годзе у школах Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай, мінскай абласцей і г.Мінска польскую мову вывучалі 20 тыс. вучняў. Акрамя таго працавалі школы, дзе выкладанне ўсіх прадметаў (за выключэннем беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, геаграфіі Беларусі) выкладаліся па-польску (з 1996 г. – СШ №36 у Гродне, з 1999 г. – СШ №8 у Ваўкавыску). У вушэйшых навучальных установах Беларусі праходзілі навучанне 160 грамадзян Польшчы [9].

На пачатковым этапе развіцця польскамоўнай адукацыі ў Беларусі даваў пра сябе ведаць недаход падручнікаў і дапаможнікаў, у сувязі з чым актыўна выкарыстоўваліся ўласна польскія матэрыялы, а сярод настаўнікаў значную долю складалі грамадзяне Польшчы. Адначасова сітуацыя з кадрамі паступова паляпшалася ў выніку падрыхтоўкі настаўнікаў польскай мовы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя С.Пушкіна, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. Толькі ў Гродзенскім універсітэце з 1994 г. быў падрыхтованы 451 настаўнік польскай мовы. З 1994 г. было выдадзена 29 найменавання падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (пераважна па польскай мове і літаратуры). У той жа час польскі бок разглядаў у якасці праблему дзейсную працэдуру запрашэння польскіх настаўнікаў на працу ў агульнаадукацыйныя ўстановы Беларусі. Беларускі бок ў сваю чаргу не быў у поўнай ступені задаволены зместам пэўных падручнікаў і матэрыялаў, па якія польскія настаўнікі часм праводзілі навучанне ва ўмовах недахопу ўласна беларускіх падручнікаў [23, с. 138].

Паводле даследчыка Т.Фірысюка, стэрэатыпнае мысленне было характэрным не толькі для палякаў: пэўныя стэрэатыпы ўяўлення паляка існавалі таксама і ў вачах беларусаў. Аўтар адзначаў, што вобраз паляка сярод беларусаў трывала асацыяваўся з вобразам каталіка і “пана”. У якасці прыклада сучаснага падавання тэндэнцыйнай інфрамацыі аб Польшчы Т.Фірысюк прывёў выступленне беларускага пасла польскага сейма Яна Сычэўскага, які падчас сваёй прамовы на Агульнабеларускім нацыянальным сходзе ў Мінску прадставіў Польшчу як краіну, грамадзяне якой жывуць ва ўмовах паўсюльнай галечы, распродажы нацыянальнай маёмасці замежным фірмам за бясцэнак, дрэнна функцыянуючай дэмакратыі і самаўпраўнасці чыноўнікаў [43, с. 150].

27 ліпеня 1995 г. кардынал Казімір Свёнтак, глава рымскакаталіцкага касцёла ў Беларусі, быў адзначаны прэзідэнтам Польшчы Л.Валенсам

60

Page 61: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

камандорскім крыжам з зоркай ордана адраджэння Польшчы за заслугі кардынала ў справе адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі [45, с. 292].

Прафесар Ц.Жаландоўскі ў межах вывучэння тэндэнцый жыцця беларускай меншасці ў Польшчы адзначыў, што беларусы Падляшша бачаць уласны культурна-ідэйны цэнтр не ў Беларусі, а на самой Беласточчыне, у той час як адчуванне сувязі з Беларуссю як з Айчынай з’яўляецца маргінальным. Такое становішча, на думку спецыяліста, не спрыяе беларускай меншасці ў справе пераадольвання “маргіналізацыі” [55, с. 304].

Адначасова спецыяліст звярнуў увагу на тое, што значная частка прадстаўнікоў польскай меншасці на ўсходзе і асабліва ў Беларусі выразна адчувае ўласную асаблівасць, што тлумачыцца, на думку аўтара, на сфармаваных уяўленнях аб цывілізацыйных і культурных перевагах Польшчы, а таксама на прыналежнасці да каталіцкай канфесіі. У сувязі з гэтым Ц.Жаландоўскі адзначыў феномен, калі працэнт палякаў з Усходу, адназначна ідэнтыфікуючых сябе з Польшчай, часта памяншаецца пасля працяглага перыяду пражывання (навучання) у Польшчы [55, с. 304].

Як і раней, ажыццяўляліся прыезды польскіх культурных дзеячаў у Беларусь. У красавіку 1995 г. Беларусь наведала дэлегацыя польскіх мастацтвазнаўцаў, у складзе якой была дачка вядомага авангардыста беларускага паходжання У.Стрэмінскага і навуковы супрацоўнік Лодзінскага музею З.Карніцкая. Падчас візіту ў рэдакцыю часопіса “Мастацтва” былі абмеркаваны далейшыя планы супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні абмену інфармацыяй аб сучасным мастацтве і выданне тэарэтычных работ У.Стрэмінскага на беларускай мове [9].

Тэндэнцыі польскага культурнага жыцця ў Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гг. не змяніліся. Сімвалічнымі падзеямі сталі адкрыццё ў Гродне першай школы з польскай мовай навучання, а таксама ўручэнне Казіміру Свёнтаку ордана Лехам Валенсам.Істотную ролю ў жыцці польскай меншасці ў Беларусі адыгрывалі нацыянальна-культурныя аб’яднанні. Нягледзячы на тое, што, па выніках сацыялагічнага даследвання І.Лашука, 73,8% прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі не удзельнічалі ў дзейнасці якіх-небудзь нацыянальных арганізацый, сярэдні ўзровень удзелу беларускіх жыхароў у дзейнасці грамадскіх арганізацый быў яшчэ больш сціплым. Актыўныя удзельніці грамадска-культурных аб’яднанняў польскай меншасці па самаакрэсленні вылучаліся больш трывалымі ведамі польскай мовы (22,4% ацэнбвалі свае здольнасці да маўлення, 22% - да чытання, 15,2% - да пісьма як выдатныя, у той час як адсотак “выдатнікаў” сярод прадстаўнікоў польскай меншасці, не браўшых удзелу у жыцці аб’яднанняў складаў 6,5%, 6,2% і 2,8% адпаведна) і

61

Page 62: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

цікавасцю да гісторыі Польшчы (адказ “так” – 39,8% супраць 13,4%), нфармаванасцю аб гісторыі Польшчы (адказ “дастаткова ведаю польскую гісторыю” – 18,2% супраць 4%), зацікаўленасцю ў больш шчыльных адносінах паміж Беларуссю і Польшчай (адказ “вельмі хацелася б” – 75% супраць 56,1%) [19, с. 239].

Актыўную працу ў Беларусі распачаў Польскі інстытут, рашэнне аб адкрыцці якога было прынята міністэрствам замежных спраў Польшчы ад 1994 г. Ключавымі мэтамі ўстановы сталі ”распаўсюджванне дасягненняў польскай культуры і жыцця, пашырэнне ведаў пра польскую супольнасць сярод беларусаў, развіцце кантактаў, абмен вопытам і падтрымка дыялогу паміж польскімі і беларускімі прадстаўнікамі навукі, літаратуры, мастацтва, кіно, тэатра і музыкі” [1017]. Фактычна адкрыццё інстытута адбылося ў 1997 г. Беларусь стала 18-ай краінай свету, дзе распачаў дзейнасць Інстытут польскі [35, с. 8].

Пры інстытуце, які ажыццяўляў сваю дзейнасць пад эгідай амбасады Польшчы ў Мінску, быў створаны відэаклуб, дзе двойчы на месяц праводзіліся сустрэчы. Інстытутам аоганізоўваліся курсы польскай мовы і культуры, ладзіліся канцэрты, выставы, навуковыя канферэнцыі і семінары [39, с. 64].

Паводле даследчыцы Л.Уладыкоўскай-Канаплянік, Польскі інстытут у Мінску можна разглядаць у якасці прадаўжальніка гедройцавай ідэі добрасуседства. У прыватнасці пад эгідай інстытута ў Мінску штогод арганізоўваўся конкурс імя Е.Гедройца на лепшую журналісцкую работу, прысвечаную беларуска-польскім адносінам [37 с. 80].

Значнай падзеяй стаў візіт у Мінск у траўні 1998 г. сусветна вядомага польскага рэжысера К.Занусі, які прадставіў беларускім гледачам фільм “Брат нашага Бога” паводле п’есы Караля Вайтылы (Папы Рымскага Іаана Паўла II) [39, с. 64].

У 1998 г. паміж Нацыянальным мастацкім музеем РБ і Каралеўскім замкам-музеем на Вавеле было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве на 1999-2000 гг. У красавіку 1997 г. былі падпісаны пагадненні паміж Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і Польскім артыстычным агенцтвам “ПАГАРТ”, Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і Нацыянальнай фільматэкай у Варшаве, Нацыянальным мастацкім музеем РБ і музеем “Лазенкі Каралеўскія”. Падпісанне пагадненняў дазволіла правесці ў траўні 1997 г. у Варшаве і ў Любліне тыдзень паказы беларускіх фільмаў, арганізаваць выставу ў Польшчы 36 карцін В.Бялыніцкага-Бірулі і інш. [9].

У 1999 г. распачала працу школа з польскай мовай навучання (СШ №8) на 198 вучняў ў Ваўкавыску. У цэлым СПБ ацэньваўся як найбольш

62

Page 63: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

уплывовая структура ў Беларусі сярод арганізацый нацыянальных меншасцяў. Паколькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ і законамі “Аб мовах”, “Аб адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”, “Аб нацыянальных меншасцях” пры жаданні бацькоў дзяржава павінна забяспечыць вывучэнне ў школе роднай мовы дзіцяці, СПБ паспяхова ініцыіраваў падачу бацькамі такіх заяў. У выніку ў сакавіку 1998 г. міністэрства адукацыі РБ праз спецыяльны інструктыўна-метадычны ліст рэкамендавала рэгіянальным аддзелам адукацыі ажыццяўляць арганізацыю вывучэння нацыянальных моў на некалькаіх узроўях: у агульнаадукацыйных школах альбо класах на мове нацыянальнай меншасці; у агульнаадукацыйных дзвюхмоўных школах альбо класах; у агульнаадукацыйных колах альбо класах з дадатковым вывучэннем (у тым ліку паглыбленым, факультвтыўным альбо ў гуртках) мовы нацыянальнай меншасці як прадмета; у школах альбо класах выхаднога дня, прадстаўляючых сабой гурткі па вывучэнні культуры, мовы і традыцый культурнай меншасці для людзей рознага ўзросту [23, с. 136].

Фінансаванне сярэдніх школ з польскай мовай навучання ў Гродне і Ваўкавыску, а таксама пачатковых класаў у Брэсце, і выкладанне польскай мовы ў вышэйшых навучальных установах краіны ажыццяўлялася за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. СПБ, каталіцкая царква, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы Польшчы, польскія дабрачынныя арганізацыі і фонды ўдзялялі ўвагу вучням школ і класаў з польскай мовай навучання. У прыватнасці ствараліся ўмовы для выездаў дзяцей на адпачынак Польшчу, а таксама для працягу імі адукацыі ў польскіх ўніверсітэтах [23, с. 137].

З польскімі няўрадавымі арганізацыямі актыўна супрацоўнічалі Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Таварыства Беларусь-Польшча, СПБ, Саюз таварыстваў беларуска-польскай дружбы, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Тамарыства сяброў Гродна і Вільні, , Таварыства беларускай мовы і інш. [49, с. 123].

Найбольш кампактна польская меншасць у Беларусі пражывае на Гарадзеншчыне. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 1999 г., доля польскага насельніцтва ў насельніцтве Гродзенскай вобласці складала 24,8%. Раёнамі найбольш кампактнага пражывання польскай меншасці з’яўляліся Воранаўскі (83%), Лідскі і Шчучынскі. У Гродзенскай вобласці дзейнічалі пяць грамадска-культурных аб’яднанняў польскай меншасці: Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Польскі народны ансамбль песні і пляскі “Лехіці”, Грамадскае аб’яднанне “Таварыства польскай культуры на Лідчыне”, Грамадскае аб’яднанне “Саюз палякаў у Беларусі”, Грамадскае аб’яднанне

63

Page 64: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

беларускіх палякаў Гродзеншчыны, Грамадскае аб’яднанне “Польская школьная маці”. Таксама функцыянавала 8 Домоў польскіх [28, с. 251].

Органамі мясцовай улады аказвалася падтрымка дзейнасці мастацкіх калектываў СПБ. У прыватнасці для рэпетыцый, фестываляў польскай песні і іншых мерапрыемстваў на бясплатнай аснове прадастаўляліся памяшканні Дамоў культуры і неабходнае абсталяванне. На базе гарадскога дома культуры Ліды дзейнічаў ансамбль польскай песні “Крэсавяцэ”. Польскія мастацкія калектывы рэгулярна бралі актыўны ўдзел ва Ўсебеларускіх фестывалях нацыянальных культур. СПБ падтрымліваў шчыльныя сувязі з абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Карскага, у якой налічвалася каля 7 тыс. кніг на польскай мове. Больш за 80 польскіх аматарскіх калектываў мастацкай самадзейнасці вялі актыўную творчую дзейнасць, з якіх 6 былі ўганараваны звання “народнага” алтбо “узорнага”. Кіраўнікі калектываз атрымлівалі зарплату з дзяржбюджэту і працавалі на базе дзяржаўных устаноў культуры [28, с. 252].

У Гродзенскай вобласці выдаваліся шэсць часопісаў і газет на польскай мове, у тым ліку „Słowo życia” (тыраж 6 тыс. асобнікаў), „Słowo Ojczyste” (600 асобнікаў), „Ziemia Lidzka” (2 тыс. асобнікаў), „Misericordia” (3 тыс. асобнікаў), „Głos znad Niemna” (6 450 асобнікаў), „Magazyn Polski” (2 тыс. асобнікаў). На гродзенскім тэебачанні рэгулярна выходзілі перадачы нацыянальным стасункам пад рубрыкамі “Жывем на адной зямлі”, “Нас яднае Беларусь”, “Адвечная нота”. На радыё штотыднёва выходзіла праграма на польскай мове “Над Немнам” [28, с. 254].

Працягваў інтэнсіўную дзейнасць Саюз палякаў у Беларусі. У красавіку 1997 г. на IV з’ездзе арганізацыі ўдзельнікі прынялі пастанову, у якой выразілі задаволенасць нацыянальнай і рэлігійным адраджэннем беларускіх палякаў. Разам з тым, была выказана занепакоенасць “стаўленнем да веравызнання з боку ўладаў”; з’яўленнем у беларускай прэсе артыкулаў, навіраваных на “стварэнне негатыўнага вобразу каталіцтва ў грамадстве”; нясхільнасць уладаў да “вяртання вернікам будынкаў касцёлаў, кляштараў і плябаніі”; абмежаванне колькасці ксяндзоў з Польшчы, працуючых у каталіцкіх парафіях Беларусі [28, с. 272].

На думку польскай даследчыцы М.Гуменнік, 1988-1998 гг. сталі гадамі спраўлнага польскага адраджэння ў Беларусі. Паводле спецыяліста, СПБ як арганізацыя была заснавана “найбольш нацыянальна свядомымі” актывістамі, але з часам аб’яднанне значна пашырылася, у тым ліку дзякуючы фінансавай падтрымкі з боку арганізацыі “Польская супольнасць”. Польскія дамы адкрыліся ў Гродне, Баранавічах, Магілёве, Лідзе, Шчучыне.

64

Page 65: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Напрыканцы 1990-х гг. колькасць сяброў арганізацыі дасягнула 20 тыс. чалавек [45, с. 291].

Другая палова 1990-х гг. аказалася ўдалай для развіцця польскай культуры ў Беларусі. Найбольш заўважнымі падзеямі сталі адкрыццё Польскага інстытута ў Мінску ў 1997 г. і пачатак працы другой школы з польскай мовай навучання ў Ваўкавыску ў 1999 г.

65

Page 66: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Заключэнне

Падводзячы вынікі магістарскай работы, можна адзначыць, што 1990-я гг. сталі выключна важным перыядам фармавання беларуска-польскіх культурна-гуманітарных адносін на якасна новым ўзроўні ва ўмовах дасягнення абодвума бакамі поўнай дзяржаўнай незалежнасці. Праведзенае даследванне дазволіла вырашыць пастаўленыя задачы:

1. Разглядаемы перыяд характарызаваўся нязведанай раней разнастайнасцю форм і накірункаў культурнага супрацоўніцтва. Вызвалены ад ідэалагічнага ціску творчы патэнцыял грамадстваў знайшоў увасабленне ў разнастайных формах (фестывалі, дні культуры, канцэрты, канферэнцыі, семінары, фэсты, культурны абмен і інш.) і арганізацыі дзейнасці (саюзы, фармальныя і нефармальныя аб’яднанні, таварыствы, згуртаванні і інш.) на дзяржаўным і недзяржаўным узроўнях;

2. Двухбаковые супрацоўніцтва ахапіла шырокі спектр накірункаў (супраўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі, узаемадзеянне паміж асобнымі культурнымі адзінкамі (філармоніі, музеі, налерыі і інш.), рэгіянальнае супрацоўніцтва, гастрольная дзейнасць, пачатак узаемадзеяння ў фармаце еўрарэгіёнаў і інш.), што знайшло адлюстраванне ў сфармаванай дагаворна-прававой базе (Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве (1992 г.), Дэкларацыя ўрадаў Беларусі і Польшчы аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі (1992 г.), ) Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне турызму (1993 г.), Дамова аб супрацоўніцтве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны (1995 г.), Дамова аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі (1995 г.))). Пачала дзейнасць двухбаковая кансультацыйная камісія па справах гісторыка-культурнай спадчыны, былі адкрытыя амбасады, а пазней і консульствы;

3. Перыяд характарызаваўся адсутнасцю аднавектарнай дынамікі стасункаў, непастаяннай інтэнсіўнасцю культурнага ўзаемадзеяння, заўважнай залежнасцю развіцця гуманітарнага патэнцыялу двухбаковых адносін ад блізкасці палітычных платформаў афіцыйных Мінска і Варшавы, шырокім спектрам форм і накірункаў культурнага ўзаемадзеяння. З сэрэдзіны 1990-х гг. двухбаковае культурнае ўзаемадзеянне, нягледзячы на асобныя поспехі (адкрыццё Польскага Інстытута ў Мінску, правядзенне Дзён беларускай культуры ў Польшчы і інш.), характарызавалася пэўнай абмежаванасцю,

66

Page 67: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

стрыманасцю і перыядычнымі непаразуменнямі. На глебе палярнага ўспрыяцця развіцця Беларусі сфармаваўся падзел сярод беларускіх аб’яднанняў у Польшчы: БГКТ тэндэнцыі ацэньвала як станоўчыя і арыентавалася на афіцыйны Мінск, у той час як другая буйнейшая беларуская арганізацыя Польшчы Беларускі саюз заняла адмоўную пазіцыю. Такая палярнасць аслабляла пазіцыі беларускіх аб’яднанняў і іх магчымасці эфектыўна развіваць нацыянальная грамадска-культурнае жыццё, дазволіўшы кіраўніку БГКТ Яну Сычэўскаму назваць беларускіх рух “найбольш раз’яднаным у Польшчы” сярод усіх іншых. У той жа час польскія арганізацыі ў Беларусі ў цэлым і СПБ у прыватнасці не зведалі такога развіцця падзей, захаваўшы станоўчую дынаміку першай паловы 1990-х гг.;

4. Прадстаўляецца абгрунтаванным раздзяленне разглядаемага перыяду на тры этапы, зыходзячы з іх унутранай логікі і дынамікі: першы этап (1991-1994 гг.) характарызаваўся фармаваннем дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння, значным пашырэннем форм і накірункаў дзяржаўнага і грамадскага культурнага ўзаемадзеяння, ажыўленнем і арганізацыйным афармленнем жыцця беларускай меншасці ў Польшчы і польскай – у Беларусі; другі этап (1995-1996 гг.) стаў пераходным часам для двухбаковых культурных адносін, што праявілася ў большай узаемнай стрыманасці бакоў і крышталізацыі пытанняў палітычнага характару, па курсы дзяржаў прынцыпова разыходзіліся (інтэграцыя Беларусі з Расіяй, намер Польшчы ўступіць у ЕС і АПАД і інш); трэці этап (1997-1999 гг.) засведчыў канчатковы пераход міждзяржаўных адносін у галіне культуры ў рэжым стрыманага ўзаемадзеяння і перыядычных непаразуменняў (адмена Дзён польскай культуры ў Беларусі ў 1998 г., крытычнае стаўленне афіцыйнага Мінска да падтрымкай Польшчай шэрагу недзяржаўных арганізацый і інш.). Такім чынам, культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай у 1990-я гг. стала важным складнікам двухбаковага ўзаемадзеяння, у той жа час знаходзячыся ў пэўнай залежнасці ад градусу палітычных стасункаў.Тым не менш, нягледзячы на зменную інтэнсіўнасць узаемадзеяння на

афіцыйным узроўні і наяўнасць пэўных складанасцей, перыяд стаў важнай вехай у фармаванні і развіцці культурнна-гуманітарных адносін Беларусі і Польшчы і рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага культурнага супрацоўніцтва.

67

Page 68: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Баршчэўская, Коскі паўсюль Н. Удзел Беларускай рэдакцыі Польскага радыё ў працэсе будаваньня новых польска-беларускіх адносінаў // Праблемы міжнацыянальнага, міждзяржаўнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу: [матэрыялы II Міжнароднай канферэнцыі беларусістаў (Брэст, 1993) / рэд.: У.Конан і інш. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994] – С. 291 – 294.

2. Брыгадзіна, В. Беларусь і Беласточчына: здабыткі і праблемы ўзаемакантактаў // Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне: [зб. матэрыялаў канферэнцый / рэд.: А. Мальдзіс і інш.. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994] – С. 296 – 304.

3. Брыгадзіна, В. Узаемакантакты беларусаў Польшчы з Беларуссю ў галіне адукацыі на сучасным этапе // Беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне культуры: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: В. Ляшук і інш. - Брэст: Талер, 1993] – С. 3 – 4.

4. Бурик, Е. Развитие белорусско-польских отношений в начале 1990-х гг. // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: С. Мусіенка. - Гродна: Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2008] – С. 99 – 104.

5. Бурик, Елена Алексеевна (кандидат исторических наук ; род. 1981), Приграничное сотрудничество Беларуси с Польшей и Украиной (1991—2008 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : специальность 07.00.02 Отечественная история / Бурик Елена Алексеевна; Белорусский государственный университет – 195 л.

6. Бушило, А. Значение еврорегионов в развитии трансграничного сотрудничества Беларуси // Субрегиональное сотрудничество: перспективы белорусских регионов: [материалы международной научной конференции/ ред.: В.Крдюков и др. - Минск: Юникон, 2005] – С. 30 – 32.

7. Гайдукевич, Л. Основные направления сотрудничества Республики Беларусь и Польши в сфере туризма // Беларусь – Польшча: два дзесяцігоддзі міждзяржаўных зносін: [матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2010] – С. 96 – 103.

68

Page 69: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

8. Дембскі, С. Польска-беларускія адносіны: стан і перспектывы // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 113 – 115.

9. Дорняк, Иосиф Иосифович, Белорусско-польское экономическое и культурное сотрудничество в 1991 — 2004 гг. : диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук : 07.00.02 : защищена 02.02.11 / Дорняк Иосиф Иосифович ; научный руководитель Крень И. П. ; Учреждение образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы" – 160 л.

10.Ерасов, Б. Социальная культурология / Б.С.Ерасов. – Москва : Аспект Пресс, 2000. – 591 с.

11.Жэляза, А. Польска-беларускае памежжа і знешняя палітыка // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 203 – 209.

12.Кавалевіч, М. Беларускае школьніцтва ў Польшчы і польскае на Берасцейшчыне // Беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне культуры: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: В. Лашук і інш. - Брэст: Талер, 1993] – С. 7 – 10.

13.Крывашэй, Д. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991–2010 гг.) / Д. А. Крывашэй. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 521 с.

14.Крывашэй, Д. Метадалагічные праблемы правядзення параўнаўчага аналізу культурнай палітыкі Беларусі і краін Еўропы на сучасным этапе // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: [материалы международной научной конференции (Минск, 26-27 октября 2006 г.) / ред.: А.Коваленя и др. - Минск: Белорусская наука, 2008] – С. 50 – 52.

15.Крывашэй, Д. Трансфармацыя мадэлі дзяржаўнай культурнай палітыкі ў Беларусі ў навейшы час (1991-2010) // Навуковы пошук у сферы сучасных культуры і мастацтва: [матэрыялы навуковай канферэнцыі / рэд.: Ю. Бондар і інш. - Мінск: БДУКМ, 2013] – С. 48 – 53.

16.Крывашэй, Дзмітры Антонавіч (кандыдат гістарычных навук; нар. 1973 г.), Культурные Развіццё культурных сувязей Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай и Заходняй Еўропы (1991-1996) : Дыс. на суіск. вучон. ступ. канд. гіст. навук : 07.00.02 : 00.00.2000 : 12.04.2000 / Гродз. дзярж. ун-т імя Я.Купалы – 101-103 л.

17.Лазоркина, О. Белорусско-польские культурные связи в 2000-е гг. // Беларусь – Польшча: два дзесяцігоддзі міждзяржаўных зносін:

69

Page 70: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

[матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2010] – С. 119 – 125.

18.Лазоркина, О. Сотрудничество городов как фактор укрепления белорусско-польского добрососедства // Актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін: [матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2012] – С. 94 – 99.

19.Лашук, И. Участие белорусских поляков в деятельности национально-культурных центров и общественных объединений // Народы, культуры и социальные процессы на пограничье: [материалы международной научно-практической конференции / ред.: Е.Бабосов. - Гродно: ГрГУ, 2005] – С. 237 – 240.

20.Масюкоў, М. Контуры “культурнай дыпдаматыі” у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь // Polska i Białoruś po rozszerzeniu Unii Europejskiej: [zbiór artykułów / red.: M.Krzysztofowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2005] – С. 223 – 227.

21.Масюкоў, М. Беларускія еўрарэгіўны як інструмент супрацоўніцтва ў кантэксце пашырэння Еўрапейскага саюза // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 211 – 217.

22.Международное культурное сотрудничество Республики Беларусь / Снапковский В., Лазоркина О. // Журнал международного права и международных отношений. – 2011. – №4. – С. 32 – 40.

23.Міхалькевіч, Г. Некаторыя пытанні польскамоўнай адукацыі на Беларусі // Беларусь – Польшча: два дзесяцігоддзі міждзяржаўных зносін: [матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2010] – С. 132 – 141.

24.Міхалькевіч, Г., Самкова С. Аб патэрналізме і ўтылітарнасці палітыкі беларускай дзяржавы ў дачыненні дыяспары суайчыннікаў у Польшчы // Актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін: [матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2012] – С. 108 – 115.

25.Оганов, А. Теория культуры : учебное пособие для вузов / А. А. Оганов, И. Г. Хангельдиева. - М.: Фаир-Пресс, 2001. - 384 с.

26.Польскі інстытут у Мінску [Электронны рэсурс], - Режим доступа http://www.instpol.by/about/ - Дата доступа: 01.03.2016.

27.Польшча – Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін / Хмяліньскі Б. // Журнал международного права и международных отношений. – 2007. – №1. – С. 31 – 38.

70

Page 71: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

28.Попов, И. Поддержка национально-культурного развития польской общности в Гродненской области // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: І. Крэнь. - Гродна: Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2004] – С. 250 – 255.

29.Русакович, А. Германия и Польша в системе внешнеполитических приоритетов Беларуси в начале XXI века // Беларусь – Польша: история и перспективы сотрудничества: [сборник статей / рэд.: А.Русакович и др. - Минск: ФМО БГУ, 2010] – С. 110 – 113.

30.Скараходаў, З. Сацыядынаміка сучаснай культуры Беларусі / У.П.Скараходаў. – Мінск : БелДІПК, 2003. – 342 с.

31.Скарупска, А. Беларуская меншасць у Польшчы // Беларусь і Польшча пасля пашырэння Еўрапейскага саюза: [zbiór artykułów / red.: M.Krzysztofowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2005] – С. 213 – 221.

32.Снапкоўскі, У. Беларуска-польскія адносіны (1990-2003 гг.) // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 119 – 127.

33.Снапкоўскі, У. Беларуска-польскія сувязі ў 1980-я гг. // Беларусь – Польша: путь к сотрудничеству: [материалы научно-практической конференции (11 ноября 2004 г.) / рэд.: А.Русакович и др. - Минск: ФМО БГУ, 2005] – С. 66 – 73.

34.Снапкоўскі, У. Перыядызацыя беларуска-польскіх адносін у 1944 – 1991 гг. // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міжнацыянальныя адносіны [зборнік навуковых артыкулаў / Вып. 1. - Гомель: УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт”, 2013] – С. 210 – 214.

35.Тамільчык, І. Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў беларускім друку: гісторыя і сучаснасць // На шляху да праўды: [матэрыялы VIII міжнароднай навуковай канференцыі “Шлях да ўзаемнасці” (Беласток, 15-17 чэрвеня 2000 г.) / рэд.: А.Баршчэўскі і інш. - Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001] – С. 3 – 11.

36.Тихомиров, А.В. Внешняя политика Республики Беларусь в 1991–2011 гг. / А.В. Тихомиров. – Минск : Право и экономика, 2014. – 278 с.

37.Уладыкоўская-Канаплянік, Л. Ежы Гедройц і беларуска-польская культурная прастора // Беларусь – Польша: история и перспективы сотрудничества: [сборник статей / рэд.: А.Русакович и др. - Минск: ФМО БГУ, 2010] – С. 77 – 80.

71

Page 72: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

38.Улаховіч, У. Польшча і “усходняе вымярэнне” знешняй палітыкі Еўрапейскага саюза // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 191 – 201.

39.Шадурский, В. Белорусско-польские общественно-культурные связи после Второй мировой войны // Беларусь – Польша: путь к сотрудничеству: [материалы научно-практической конференции (11 ноября 2004 г.) / рэд.: А.Русакович и др. - Минск: ФМО БГУ, 2005] – С. 54 – 65.

40.Шадурский, Виктор Геннадьевич (доктор исторических наук; род. 1961 г.), Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945-1990-е годы) : Дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук : 07.00.05 : 26.12.2000 : 05.07.2001 / Бел. гос. ун-т – 201-229 л.

41.Хмяліньскі, Баляслаў, Грамадскі рух у Польшчы за добрасуседства з Беларуссю (1991 - 2006 гг.) : дысертацыя на атрыманне вучонай ступені доктора гістарычных навук : 07.00.15 : абаронена 20.06.07 : зацверджана 12.12.07 / Хмяліньскі Баляслаў ; навуковы кансультант Лойка Л. В. ; Беларускі дзяржаўны універсітэт – 232 л.

42.Adamczuk, L. Mniejszości narodowe w Polsce w 1992 roku // Białoruś, Czechosłowacja, Litwa, Ukraina: mniejszości narodowe w świetle spisów statystycznych XIX-XX. Liczebność i rozmieszczenie: [materiały z międzynarodowej konferencji Samoidentyfikacja Narodowa i Religijna a Sprawa Mniejszości Narodowych i Religijnych w Europie Środkowo-Wschodniej / red.: J.Skarbek. - Lublin: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 1993] – С. 113 – 122.

43.Firysiuk, T. Stereotyp Białorusina w oczach Polaka i Polaka w oczach Białorusina na łamach dziennika „Rzeczpospolita” w latach 1993-2001 // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: А. Баршчэўскі. - Мінск: Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2003] – С. 145 – 151.

44.Glogowska, H. Stosunki polsko-białoruskie w XX wieku / H. Głogowska. - Białystok.: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2012. - 677 s.

45.Gumiennik, M. Polskie drodzenie narodowe na Białorusi w latach 1988-1998 // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: І. Крэнь. - Гродна: Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2004] – С. 288 – 292.

46.Kurcz, Z. Mit Gedroyciowski wobec wyzwań polskiego sąsiedztwa na Wschodzie // Pogranicza i multikulturalizm w warunkach Unii Europejskiej: implikacje dla wschodniego pogranicza Polski: [zbiór artykułów / red.:

72

Page 73: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

K.Kryszytofek i inni. - Białystok: Instytut Socjologii UB, 2004] – С. 195 – 206.

47.Łączy nas wspólne dziedzictwo / Gach, P. // Braterskie spotkania historyków Białorusi, Litwy, Polski i Ukrainy 1990-1992. – 1992. – №2-3. – С. 380 – 384.

48.Masjukou, M. Białoruskie euroregiony jako instrument współpracy w kontekście rozszerzenia Unii Europejskiej // Беларусь і Польшча: [матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэд.: A.Eberhardt, U.Ułachowicz. - Warszawa: Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2003] – С. 103 – 108.

49.Runiewicz, M. Rola organizacji pozarządowych (NGO) we współpracy transgranicznej Polski z sąsiadami północno-wschodnimi // Współpraca transgraniczna Polski z krajami Bałtyckimi, Białorusią i Rosją – Obwód Kaliningradzki: uwarunkowania i perspektywy: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / red.: W. Bieńkowski i inni. - Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu Białostockiego, 2002] – С.118 – 129.

50.Rychlik, J. Realizacja praw mniejszości białoruskiej w Plosce i mniejszości polskiej na Białorusi // Dziedzictwo pogranicza: realizacja praw mniejszości polskiej na Litwie, Białorusi, Ukrainie i w Czechach oraz mniejszości białoruskiej, litewskiej, ukraińskiej i czeskiej w Polsce: [zbiór artykułów / red.: D.Górecki. - Łódź: Wydawnictwo Łódzkiego Uniwersytetu, 2013] – С. 113 – 140.

51.Sadowski, A. Proces tworzenia się nowych Białorusinów na Białostoczczyźnie // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: М. Кандрацюк. - Гродна: Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1999] – С. 181 – 196.

52.Tokarz, G. Trudna droga do porozumienia – stosunki polsko-białoruskie po upadku ZSRR – zarys zagadnienia // Беларусь – Польшча: два дзесяцігоддзі міждзяржаўных зносін: [матэрыялы беларуска-польскага круглага стала / рэд.: В.Шадурскі і інш. - Мінск: БДУ, 2010] – С. 32 – 39.

53.Winnicki, Z. „Karta Polaka” jako wyraz szczególnego statusu osób obcego obywatelstwa regulowanego prawem krajowym // Проблемы внешней политики и безопасности: Беларусь - Польша: история и перспективы сотрудничества: [сборник статей / рэд.: А.Русакович и др. - Мінск: Тесей, 2009] – С. 17 – 36.

54.Zieniuk, J. Organizacje białoruskie w Polsce // Дарога да ўзаемнасці: [зб. матэрыялаў канферэнцыі / рэд.: С. Мусіенка. - Гродна: Камітэт па

73

Page 74: elib.bsu.byelib.bsu.by/bitstream/123456789/152799/1/Забелов.docx · Web viewУ 1998-1999 навучальным годзе беларуская мова выкладалася

справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2008] – С.347 – 353.

55.Zołędowski, C. Białorusini i Litwini w Polsce, Polacy na Białorusi i Litwie / C. Zołędowski. - Warszawa.: Aspra-Jr, 2003. - 330 s.

74