9
БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ ХТО? ВОРША 1514 ВАЙСКОВАЯ СЛАВА І БЯССЛАЎЕ ГІСТОРЫКАЎ У нашай даўняй гісторыі няма іншай падзеі, якая б стала падобным сімвалам і выклікала столькі ж вострых баталій, як бітва пад Воршай. Гэта вялікая перамога над намнога большым мас- коўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім (праваслаў- ным!) гетманам. Пачы- нальнікі беларускай нацыя- нальнай гістарыяграфіі ба- чылі ў ёй лепшы доказ гіста- рычнай нятоеснасці белару- саў і вялікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наад- варот, яна была ці не самай “нязручнай” падзеяй, што ніяк не ўпісвалася ў канцэп- цыю “адзінага славянарасій- скага народу”. Вось жа стаў- ленне да гэтай бітвы ў са- мой Беларусі і вызначалася змаганнем расійскага ба- чання з беларускім. Пасля разгрому “нацдэ- маўскай” гістарыяграфіі і ўсталявання савецкай гіста- рычнай дактрыны Ворша была табуяванай тэмай, — да абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Толькі тады “забытая” сеча вярнулася ў падручнікі, была ацэненая як “вялікая пера- мога” ваяроў, што “баранілі незалежнасць сваёй дзяржа- РАДЫЁАГЛЯД СЯРГЕЯ ВІТУШКІ НА СТАР.6 ПРОСТЫЯ ЛЮДЗІ НОВАЕ ЭСЭ АЛЕГА АБЛАЖЭЯ НА СТАР.7 вы, свае хаты і сем’і”. У пер- шай палове 1990-х гадоў, пры хоць якой дэмакратыі, пра Аршанскую бітву ў нас пісалася болей, чым пра якую іншую падзею айчын- най гісторыі. І штогод коль- касць публікацыяў пра яе ў перыёдыцы падвойвалася! Заканчэнне артыкула Генадзя Сагановіча на стар.4 РАЗМЕЖАВАННЕ НЕ ВЫКЛЮЧАНА, ШТО 28 ВЕРАСНЯ МОЖНА БУДЗЕ СТАВІЦЬ КРЫЖ НЕ ТОЛЬКІ НА ВЫБАРЧЫМ ПРАЦЭСЕ, АЛЕ І НА АБ’ЯДНАНАЙ АПАЗІЦЫІ ГЕТМАН АСТРОЖСКІСучас- ны парадны партрэт. 29 жніўня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясціла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зарэ- гістраваны 267 чалавек на 110 мандатаў – на мінулых парламенцкіх выбарах на тую ж колькасць дэпутацкіх месцаў прэтэндавала каля 600 чалавек. З 98 прадстаўнікоў Аб’яд- наных дэмакратычных сіл (АДС) засталіся 78. Апынулі- ся за бортам выбараў такія знакавыя фігуры, як на- меснікі старшыні БНФ Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка. Сябры Цэнтрвы- баркама палічылі, што гэтыя палітыкі “нахімічылі” з под- пісамі людзей, якія хацелі іх бачыць кандыдатамі ў дэпу- таты. Самі грамадскія дзея- чы лічаць, што справа ў іншым – маўляў, улады па- лохаюцца іх з’яўлення пе- рад беларускімі выбаршчы- камі, нават у хісткім статусе кандыдатаў. Між іншым, кіраўніцтва Беларускага на- роднага фронту (БНФ) ужо заявіла, што яго кандыдаты здымуцца з выбараў за тыд- зень да іх заканчэння. І гэта нягледзячы на тое, што 31 жніўня Палітычная Рада АДС абсалютнай большасцю га- ласоў вырашыла адкласці пытанне аб удзеле партый- ных кандыдатаў у парла- менцкіх выбарах да 21 ве- расня (23 верасня пачына- ецца папярэдняе галасаван- не). Таксама пераважнай большасцю за такое рашэн- не прагаласавалі кандыдаты ў дэпутаты ад АДС. “КАЛІ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ СУМЛЕННЫМІ...” Кандыдат у дэпутаты па Глыбоцкай выбарчай акру- зе № 22, намеснік гене- ральнага дырэктара кам- паніі “Беларуськапіталме- неджмент” Яраслаў Берні- ковіч, нягледзячы на пагро- зу выключэння з БНФ, цвёр- да вырашыў удзельнічаць у выбарах: — Перакананы, што так зраблю не я адзін. Мая маты- вацыя простая. Па-першае, усе ведалі, што гэтыя выба- ры, як і ўсе папярэднія, не бу- дуць ні дэмакратычнымі, ні празрыстымі. І тым не менш, пагадзіліся з правіламі гульні. Па-другое, здымацца цяпер – гэта беззваротна страціць давер сваіх выбаршчыкаў, увогуле ўсіх сяброў маёй ка- манды (яны сабралі 3842 под- пісы на маю карысць), якая мне верыць і разлічвае на кан- крэтны вынік. Заканчэнне на стар.5

БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

  • Upload
    others

  • View
    19

  • Download
    0

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г.

А ЛІЧЫЦЬ ХТО?

ВОРША 1514ВАЙСКОВАЯ СЛАВА

І БЯССЛАЎЕ ГІСТОРЫКАЎУ нашай даўняй гісторыі

няма  іншай  падзеі,  якая  бстала падобным сімвалам  івыклікала столькі ж вострыхбаталій, як бітва пад Воршай.Гэта  вялікая  перамога  наднамнога  большым  мас­коўскім войскам, здабытая ўабарончай  вайне,  на  сваіхземлях  і  сваёй  жа  арміяй,кіраванай сваім (праваслаў­ным!)  гетманам.  Пачы­нальнікі беларускай нацыя­нальнай гістарыяграфіі ба­чылі ў ёй лепшы доказ гіста­рычнай нятоеснасці белару­саў  і  вялікарусаў.  А  длягісторыкаў расейскіх, наад­варот, яна была ці не самай“нязручнай”  падзеяй,  штоніяк не ўпісвалася ў канцэп­цыю “адзінага славянарасій­скага народу”. Вось жа стаў­ленне  да  гэтай  бітвы  ў  са­мой Беларусі  і вызначаласязмаганнем  расійскага  ба­чання з беларускім.

Пасля  разгрому  “нацдэ­маўскай”  гістарыяграфіі  іўсталявання савецкай гіста­рычнай  дактрыны  Воршабыла  табуяванай  тэмай,  —да абвяшчэння дзяржаўнагасуверэнітэту  Беларусі.Толькі тады “забытая” сечавярнулася ў падручнікі, былаацэненая як “вялікая пера­мога” ваяроў, што “баранілінезалежнасць сваёй дзяржа­

РАДЫЁАГЛЯД СЯРГЕЯ ВІТУШКІ НА СТАР.6

ПРОСТЫЯ ЛЮДЗІ

НОВАЕ ЭСЭ АЛЕГА АБЛАЖЭЯ НА СТАР.7

вы, свае хаты і сем’і”. У пер­шай  палове  1990­х  гадоў,пры хоць якой дэмакратыі,пра Аршанскую бітву ў наспісалася  болей,  чым  праякую  іншую падзею айчын­най гісторыі.  І штогод коль­касць публікацыяў пра яе ўперыёдыцы падвойвалася!

Заканчэнне артыкула

Генадзя Сагановіча на стар.4

РАЗМЕЖАВАННЕНЕ ВЫКЛЮЧАНА, ШТО 28 ВЕРАСНЯ МОЖНА БУДЗЕ

СТАВІЦЬ КРЫЖ НЕ ТОЛЬКІ НА ВЫБАРЧЫМ

ПРАЦЭСЕ, АЛЕ І НА АБ’ЯДНАНАЙ АПАЗІЦЫІ

ГЕТМАН АСТРОЖСКІ. Сучас-ны парадны партрэт.

29  жніўня  Цэнтральнаявыбарчая  камісія  Беларусіабвясціла вынікі рэгістрацыікандыдатаў у дэпутаты. Зарэ­гістраваны  267  чалавек  на110  мандатаў  –  на  мінулыхпарламенцкіх  выбарах  натую ж колькасць дэпутацкіхмесцаў  прэтэндавала  каля600 чалавек.

З 98 прадстаўнікоў Аб’яд­наных  дэмакратычных  сіл(АДС) засталіся 78. Апынулі­ся за бортам выбараў такіязнакавыя  фігуры,  як  на­меснікі  старшыні  БНФВіктар  Івашкевіч  і   ВінцукВячорка.  Сябры  Цэнтрвы­баркама палічылі, што гэтыяпалітыкі “нахімічылі” з под­пісамі людзей, якія хацелі іхбачыць кандыдатамі ў дэпу­таты. Самі грамадскія дзея­чы  лічаць,  што  справа  ўіншым  –  маўляў,  улады  па­лохаюцца  іх  з’яўлення  пе­рад беларускімі выбаршчы­камі, нават у хісткім статусекандыдатаў.  Між  іншым,кіраўніцтва Беларускага на­роднага  фронту  (БНФ)  ужозаявіла, што яго кандыдатыздымуцца з выбараў за тыд­зень да іх заканчэння.  І гэтанягледзячы  на  тое,  што  31жніўня Палітычная Рада АДСабсалютнай большасцю га­ласоў  вырашыла  адкласціпытанне аб удзеле партый­

ных  кандыдатаў  у  парла­менцкіх  выбарах  да  21  ве­расня  (23 верасня пачына­ецца папярэдняе галасаван­не).   Таксама  пераважнайбольшасцю за такое рашэн­не прагаласавалі кандыдатыў дэпутаты ад АДС.

“КАЛІ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ

СУМЛЕННЫМІ...”Кандыдат у дэпутаты па

Глыбоцкай выбарчай акру-зе № 22, намеснік гене-ральнага дырэктара кам-паніі “Беларуськапіталме-неджмент” Яраслаў Берні-ковіч, нягледзячы на пагро­зу выключэння з БНФ, цвёр­да вырашыў удзельнічаць увыбарах:

— Перакананы, што такзраблю не я адзін. Мая маты-вацыя простая. Па-першае,усе ведалі, што гэтыя выба-ры, як і ўсе папярэднія, не бу-дуць ні дэмакратычнымі, ніпразрыстымі. І тым не менш,пагадзіліся з правіламі гульні.Па-другое, здымацца цяпер –гэта беззваротна страціцьдавер сваіх выбаршчыкаў,увогуле ўсіх сяброў маёй ка-манды (яны сабралі 3842 под-пісы на маю карысць), якаямне верыць і разлічвае на кан-крэтны вынік.

Заканчэнне на стар.5

Page 2: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

2 Апытанне

ЧЫМ ПАПОЎНІЛАСЯ БЕЛАРУСКАЯВАЙСКОВАЯ СЛАВА ЗА АПОШНІЯ 20 ГАДОЎ?ПАВЕЛ КАЗЛОЎСКІ, ЭКС-МІНІСТР АБАРОНЫ РБ:

“ГЭТА ДОБРА, ШТО МЫ НЕ ВАЮЕМ”Гэта вельмі добра, што мы нідзе не ваюем. Вучэнні, баявая

падрыхтоўка, выдатная стральба артылерыстаў і танкістаў –хай гэтыя мірныя старонкі і будуць нашай вайсковай славай.А тое, што мы нідзе і ні на кім гэта не выкарыстоўваем, вельмідобра. І надалей нікуды ўлазіць не трэба. Калі разважаць цы­нічна, дык баявы досвед, безумоўна, для войска карысны. Ёндае ацэнку баявой тэхніцы, загартоўвае людзей. Але ж ёнлюдзей і калечыць. Што такое “афганскі сіндром”, ведаюцьусе. Хворая псіхіка, самагубствы. Таму нармальная дзяржавапавінна мець войска, але развівацца без вайны.

БАРЫС ХАМАЙДА, ГРАМАДСКІ ДЗЕЯЧ, ВІЦЕБСК:

“ВАЙСКОВАЯ СЛАВА

ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ”Наша беларуская вайсковая слава яшчэ наперадзе. А яна

абавязкова спатрэбіцца. Падзеі ў Грузіі пра гэта сведчаць.Трэба сур’ёзна рыхтавацца.

ЯЎГЕН, АФІЦЭР У АДСТАЎЦЫ:

“ХІБА ШТО ГАНДЛЕМ ЗБРОЯЙ”Беларуская вайсковая слава папоўнілася, напэўна, толькі

гандлем зброяй з такімі рэжымамі, з якімі ніводная прыстой­ная краіна гандляваць не будзе. А чым яшчэ можа пахваліц­ца аслабленая Беларуская Вайсковая Акруга, якая сёння не­дарэчна называецца Беларускім войскам? Танкамі 70­х гадоўмінулага стагоддзя?

ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ, ЛІДЭР “МАЛАДОГА ФРОНТУ”:

“БЕЛАРУСЫ ПАЧАЛІ ЗМАГАЦЦА

ЗА СВАЮ РАДЗІМУ”Думаю, што насамрэч беларуская вайсковая слава ў нас

папоўнілася такімі паняццямі, як Беларускі Народны Фронт іМалады Фронт. Нарэшце беларусы пачалі змагацца не за чу­жыя інтарэсы, не за імперыі Захаду ці Ўсходу, а за сваю радзі­му. Тысячы людзей, якія выходзілі на дэманстрацыі, якія заз­навалі рэпрэсіі але, тым не менш, ішлі на дубінкі – гэта быўсапраўдны беларускі фронт. Таму і слава сяброў БНФ, і славамаладафронтаўцаў застанецца ў беларускай гісторыі.

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ, АРГАНІЗАТАР БЕЛАРУСКАГАЗГУРТАВАННЯ ВАЙСКОЎЦАЎ:

“МЫ СТВАРЫЛІ

БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА”Беларуская вайсковая слава папоўнілася БЗВ. Гэта была да­

статкова вялікая група афіцэраў­патрыётаў. Не няўдачнікаў, апаспяховых кар’ерных афіцэраў, якія яшчэ ва ўмовах Савецка­га Саюзу пачалі прагназаваць яго распад і думаць, як урата­

ваць сваю Бацькаўшчыну, як здабыць ёй свабоду. Яшчэ ў 1990­м годзе была надрукаваная канцэпцыя стварэння беларуска­га войска, якая была рэалізавана пасля набыцця незалежнасці.Сябры БЗВ былі па ўсім Савецкім Саюзе, і ў жніўні 1991­га янызвярнуліся да беларускага народу, да жаўнераў Беларускайвайсковай акругі з заклікам не страляць у свой народ. І гэтаарганізацыя дамаглася стварэння беларускага войска.

АЛЕСЬ ЧОБАТ, ПІСЬМЕННІК:

“Я Ў ВОЙСКУ

НАХЛЯБАЎСЯ ТАЕ СЛАВЫ”Слава – гэта ўвогуле псіхічная хвароба. Любая слава. Я ў

войску яе нахлябаўся, гэтай славы. Гэта Пазьняк усё ездзіў падВоршу. Бо ён у арміі не служыў. Каму патрэбна вайсковаяслава? Мабыць, таму, хто яе сам не нахлябаўся?

НАТАЛЛЯ, СТУДЭНТКА:

“ПАПОЎНІЛАСЯ “ВОЛАТАМІ”

З УНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ”Апошнімі гадамі я беларускіх вайскоўцаў некалькі разоў

назірала на мітынгах апазіцыі. Гэта былі волаты з унутраныхвойскаў. Славы яны прыдбалі няшмат. Калі гэтыя васкоўцынас будуць абараняць ад знешняй пагрозы, нам капут.

РЫГОР, НАСТАЎНІК:

“ЁСЦЬ ШАНЕЦНАЕСЦІСЯ СЛАВЫ ЎДОСТАЛЬ”

Хутка Беларусь у асобе кіраўніка дзяржавы прызнае Паў­днёвую Асецію і Абхазію. Затым прызнае Прыднястроўе. Пас­ля гэтыя новыя “рэспублікі” ўвойдуць у склад “саюзнай дзяр­жавы”. Ну, а пасля ў нашых вайскоўцаў з’явіцца шанец удос­таль наесціся вайсковай славы “на холмах Грузіі”…

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ, ФІЛОСАФ:

“ВАЙСКОВАЯ СЛАВА – АНАХРАНІЗМ”Дзякуй Богу, нічым яна не папоўнілася. Дваццаць гадоў без

новых Маратаў Казеяў, Заслонавых, Гастэлаў, Ракасоўскіх, Аст­рожскіх – гэта, можа, самае лепшае, што было ў нас за гэты час.Не ведаю, што яшчэ нашы нашчадкі залічаць у актыў Аляксанд­ра Лукашэнкі, але тое, што за пару ягонага панавання ні адзінбеларус не загінуў у акопах – дык напэўна залічаць… Вайско­вая слава гэта заўсёды слава на крыві. На сваёй ці чужой, але накрыві. І нават калі ў яе аснове такі высакародны чын, як абаро­на Бацькаўшчыны, гэта ўсё роўна забітыя людзі. І яны не перас­таюць быць людзьмі ад таго, што мы іх называем ворагамі. Вай­сковая слава – анахранізм, за які мы трымаемся з тых часоў, калічалавек яшчэ не ўмеў жыць без вайны. Я мяркую, што сёння мыўжо можам жыць без яе. А ў тым, што войны і ў наш час здара­юцца, не ў апошнюю чаргу вінаваты і гэты анахранічны слоган.Вайсковая слава. Бо пакуль мы ганарымся збройным гераізмамі вайсковымі перамогамі, датуль мы падтрымліваем вайну.

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 3: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

3Жывыя навіны №129, 4-10.9.2008 г.

ДЗЕНЬ ВЕДАЎКОНКУРС 2,5 ЧАЛАВЕКІ НА ДЭПУТАЦКАЕ КРЭСЛА – ЛУКАШЭНКА СКАРДЗІЦЦА ЗАХАДУ НА ЗАХАД – БЕСТЭРМІНОВЫ ПОСТ У МІНСКУ ЗА

ВЯРТАННЕ КАСЦЁЛА СВЯТОГА ЯЗЭПА – ЛІНЕЙКА БЕЛАРУСКІХ ЛІЦЭІСТАЎ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ – САМІТ У БРУСЭЛІ: ЕЗ НЕ ХОЧА

СВАРЫЦЦА З РАСІЯЙ – ГРУЗІЯ РВЕ ДЫПАДНОСІНЫ З МАСКВОЙ – ЧЫНОЎНКІ РБ НЕ ПУСКАЮЦЬ ДЗЯЦЕЙ НА АДПАЧЫНАК У ЕЎРОПУ

28 жніўня кандыдатамі ўдэпутаты Палаты прадстаўні­коў былі зарэгістраваны 276чалавек .  Конкурс  на  адномесца складзе 2,5 чалавекана месца.

У 2000 годзе, калі апазіцыябайкатавала  парламенцкіявыбары, на дэпутацкі мандатпрэтэндавала ў сярэднім 5,3чалавека,  у  2004­м  —  3,26.Сёлета  84­м  прэтэндэнтамбыло адмоўлена ў рэгістра­цыі,  што  складае  23%  адагульнай іх колькасці. Аб гэ­тым паведаміла на прэс­кан­ферэнцыі старшыня Цэнтр­выбаркаму Лідзія Ярмошы-на (на  здымку).  Галоўнайпрычынай адмовы ў рэгістра­цыі яна назвала няправільнасабраныя подпісы, а таксаманяправільна запоўненыя дэк­ларацыі пра даходы.

ПЕРШАКЛАСНІКІ на лінейцы, Мінск, 1 верасня 2008 году.

У  той  самы  дзень  Аляк-сандр Лукашэнка выказаўсяна тэму выбараў падчас суст­рэчы з “сілавікамі”. Ён заявіў, упрыватнасці,  што  “супра­цоўнікі міліцыі, дзяржсакра­тарыяту  Савета  бяспекі,міністры напрасткі ўцягнутыяў гэты працэс”. Пры гэтым Лу­кашэнка нечакана загаварыўпра адсутнасць крокаў “насу­страч жаданню Беларусі нар­малізаваць адносіны з Заха­дам”.  (Відавочна, маючы наўвазе нядаўняе вызваленненекалькіх палітвязняў і запра­шэнне еўрапейскіх назіраль­нікаў на выбары). «У адказ нашчырае  жаданне  Беларусінармалізаваць адносіны з За­хадам, са Злучанымі Штатамі,

на нашы канкрэтныя крокі ніЕўразвяз, ні ЗША з адэкват­нымі  мерамі  спяшацца  незбіраюцца», — сказаў кіраўнікдзяржавы.

Аляксандр  Лукашэнкаправёў  таксама  кадравыяпрызначэнні ў МУС, сталіч­най міліцыі і ў дзяржсакрата­рыяце Савета бяспекі РБ.

30 жніўня ў Мінску прад­стаўнікі рымска­каталіцкагапрыходу святога Язэпа пачалібестэрміновы пост за вяртан­не вернікам будынкаў кляшта­ра бернардынаў з касцёлам.

Як  паведаміла  БелаПАНсябра  суполкі  Івона  Мацу­кевіч, у акцыі ўдзельнічаюцьлюдзі розных узростаў, уз­роўню адукацыі  і прафесій,уключаючы студэнтаў. Наба-жэнствы  за  вяртанне  свя­тыні вернікам штодня право­дзяцца ля будынка кляшта-ра ўжо тры з паловай гады,пачынаючы  ад  19  сакавіка2005 году.

1 верасня сёлета супала зпераходам сярэдняй школь­най адукацыі ў РБ на 11­год­ку. Скарачэнне навучальныхпраграм прывяло, найперш,да скарачэння гадзінаў на гу­манітарныя  дысцыпліны  –гісторыю,  замежныя  мовы,беларускую мову і літарату­ру.  Ледзь  не  адзінай  наву­чальнай установай, дзе па­

ранейшаму шмат увагі нада­ецца гэтым прадметам, заста­ецца закрыты ўладамі Бела-рускі гуманітарны ліцэй. УДзень ведаў “ліцэісты” пра-вялі   ў Мінску ўрачыстуюлінейку каля будынка на ву­ліцы Кірава, які пяць гадоўтаму быў адабраны ў ліцэя іперададзены суду Цэнтраль­нага раёну сталіцы. Адкрыва­ючы лінейку, дырэктар ліцэяЎладзімір Колас павіншаваўусіх  са  святам.  Ён  нагадаў,што ў сёлетнім навучальнымгодзе споўніцца 20 гадоў здня заснавання гэтай наву­чальнай установы.

1 верасня, у 69­ю гадавінупачатку Другой усясветнайвайны,  у  Брусэлі  прайшоўсаміт кіраўнікоў дзяржаваўЕўразвязу, прысвечаныўзброенаму канфлікту ўГрузіі. Як  і чакалася, ніякіхсанкцыяў у сувязі з агрэсіяйРасіі краіны ЕЗ не прынялі.Але  да  поўнага  вывадурасійскіх войскаў з тэрыто­рыі  Грузіі  прыпынены  афі­цыйныя перамовы аб супра­цоўніцтве ЕЗ­РФ, а таксамапрадугледжаны пакет заха­даў у справе дапамогі Грузіі –у прыватнасці, спрашчэнневізавага рэжыму для яе гра­мадзянаў.

Увечары  2 верасняМіністэрства замежных спра­

ваў  Грузіі  перадала  Расііноты аб разрыве дыплама-тычных адносінаў  паміжкраінамі.

Паводле першай ноты, “усувязі з варожымі дзеянняміРасійскай Федэрацыі супрацьГрузіі, што выявілася ў ваен­най агрэсіі, акупацыі часткікраіны, этнічных чыстках наміжнародна­прызнаных тэ­рыторыях Грузіі – у Абхазіі  іЦхінвальскім рэгіёне і неза­конным прызнанні іх т.зв. не­залежнасці …Грузія спыняедзеянне «Пратаколу аб уста­ляванні дыпламатычных ад­носінаў  паміж  РэспублікайГрузія і Расійскай Федэрацы­яй» ад 2 ліпеня 1992 году”.

Другой нотай МЗС Грузііпаведаміла расійскаму боку,што грузінскі бок захоўваеконсульскія адносіны з Рас­ійскай  Федэрацыяй,  і  кон­сульская  служба  ў  Масквепрацягне  сваю  дзейнасць,піша агенцтва «Навіны­Гру­зія». У Мінску, дарэчы, у ра­нейшым рэжыме працуе па­сольства Грузіі. А колькасцьавіярэйсаў паміж Мінскам  іТбілісі павялічылася.

Тым  часам  беларускіядзеці не могуць выехаць наадпачынак не толькі ў ЗША,дзе нядаўна вырашыла зас­тацца барысаўская школьні­ца Тацяна Казыра, але і ў Гер-манію і Галандыю. Пра тое,што  беларускія  групы  непрыбудуць на планаваны ад­пачынак, паведамілі РадыёСвабода арганізатары дабра­чынных чарнобыльскіх праг­рам у гэтых краінах. З гэтайнагоды кіраўнік замежнапал­ітычнага ведамства Каралеў­ства Нідэрланды Максім Фэр­хаген  выклікаў  на  размовупасла Беларусі ў Гаазе АленуГрыцэнку. У сувязі з адмовайуладаў РБ накіраваць на аз­дараўленне  групу  чарно­быльскіх дзяцей у Нідэрлан­ды пасол заявіў, што “ігнара­ваць  інтарэсы  дзяцейнельга”.  Міністр  адзначыў,што арганізатары адпачынкупа­ранейшаму чакаюць іх.

Page 4: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

4 Каментары

ВОРША 1514ВАЙСКОВАЯ СЛАВА І БЯССЛАЎЕ ГІСТОРЫКАЎЗаканчэнне. Пачатак на стар.1

З прыходам А. Лукашэнкіды яго курсам на рэінтэгра­цыю  з  Расіяй  стаўленне  дабітвы дыяметральна змяніла­ся. Мясцовыя адэпты “трыад­зінарускасці”  зноў  узялісяцвердзіць, быццам бітва падВоршай не вартая  і памяці,бо была … “братазабойчай”.Трашчанок так і піша: войныМасквы супраць ВКЛ “нельгапрадстаўляць як беларуска­рускія  сутыкненні,  у  якіхрускі  бок  быў  агрэсарам”,гэта – “зламысная фальсіфіка­цыя!”  Дык  кім  жа  тады  быў“рускі бок” у распачатых  імжа войнах?

Для цяперашніх трубаду­раў “Вялікай Расіі”, як і для іхідэйных айцоў з ХІХ ст., межы“рускага” народа вызначалаправаслаўе, таму, маўляў, агрэ­сія Масквы супраць ВялікагаКняства была справядлівай ба­рацьбой за “уз’яднанне” зя­мель Русі ў адной дзяржаве.

Але акурат Аршанская бітва ібурыць падобны тэзіс пра пра­васлаўе як падставу таго “адзі­нства” ды справядлівы харак­тар войнаў “за ўз’яднанне”.

Вось жа ў ХVІ ст. для на­шых  продкаў  было  нату­ральным не толькі помніцьпра  перамогу  пад  Воршай,але і ганарыцца ёю. Правас­лаўны  летапісец  дзякаваўгетману Астрожскаму за тое,што яго стараннямі “маскоў­скага ворага пабілі”,  і ставіўмаскавітаў  у  адзін  шэраг  збусурманамі. У эпоху жорст­кага супрацьстаяння з Маск­вою  сечу  1514  году  частазгадвалі ў гераічным кантэк­сце,  называючы  “вялікайбітвай Аршанскай”. Падзея,якая ўжо тады набыла сімва­лічнае  значэнне,  вартаятаго, каб быць ключавым то­пасам  беларускага  нацыя­нальнага наратыву. Таму эп­ігоны заходнерусізму  і ста­раюцца любым чынам зату­

шаваць  ці  маргіналізавацьяе. То цвердзяць, быццам ар­мію  Астрожскага  складалатолькі польская  і літоўскаяшляхта,  а  беларусы  калі  ібылі, дык “паднявольныя”, тошто бітва не мела аніякагазначэння…

Ніхто не скажа дакладна,якую  частку  пераможнагавойска складалі вершнікі з Бе­ларусі, але гэта не мае прын­цыповага значэння. Прынцы­повы факт масавага ўдзелу ўбітве праваслаўнай беларус­кай  шляхты  (а  пад  Воршупрыйшло паспалітае рушаннез усіх земляў ВКЛ!) і тое рэха,якое яна выклікала ў тагачас­най Беларусі. Шляхта ж (а янапа  вызначэнню  не  бывала“паднявольнай”) незалежна адэтнічнага паходжання лічылаВКЛ сваёй дзяржавай і баран­іла, бо даражыла яго палітыч­ным ладам.

Што  ж  да  значэння,  тохоць перамога і не стала вы­

рашальнай у вайне, яна спы­ніла маштабны наступ мас­коўскай арміі ўглыб краю  ідапамагла вызваліць гарадыЎсходняй Беларусі, а ў далей­шым — і паспрыяла развалунебяспечнага ваеннага аль­янсу Масквы з імперыяй Габ­сбургаў, які пагражаў  існа­ванню ВКЛ. Так што пафас­ныя  словы  падручніка  праабарону суверэнітэту зусімне безпадстаўныя.

Менавіта  бітве  пад  Вор­шай выпала асаблівая роля ўфармаванні сучаснай бела­рускай тоеснасці. Ніводнаяіншая падзея не выклікае та­кога канфлікту  ідэнтычнас­цяў  –  беларускай  і  рас­ійскай.  У  стаўленні  да  яе  івыяўляецца,  хто  кім  сябеідэнтыфікуе. Для адных гэта“святая  бітва  за  Бацькаўш­чыну”, для другіх — “эпізодунутрырускай міжусобіцы”.І звесці іх немагчыма.

ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ

АРШАНСКАЯ БІТВА. (Фрагмент карціны) Невядомы мастак XVI ст. Карціна захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 5: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

5Тэма нумару

РАЗМЕЖАВАННЕНЕ ВЫКЛЮЧАНА, ШТО 28 ВЕРАСНЯ МОЖНА БУДЗЕ СТАВІЦЬ КРЫЖ

НЕ ТОЛЬКІ НА ВЫБАРЧЫМ ПРАЦЭСЕ, АЛЕ І НА АБ’ЯДНАНАЙ АПАЗІЦЫІЯ выдатна разумею, што,

хутчэй за ўсе, мне не дадуцьстаць дэпутатам парламен-ту. Але зараз можна плённапапрацаваць і сфармаваць ка-манду да будучых прэзідэнцкіхвыбараў. Такога ўнікальнага ікарыснага досведу я нідзе не на-бяруся. А наконт магчымагавыключэння з радоў БНФ, тогэта пытанне хай вырашаеСойм, і я не ўпэўнены, што ёнпойдзе на гэта.

Пры  гэтым  нельга  ска­заць,  што  “адшчапенцаў”  зрозных партый дэмакратыч­най накіраванасці так ужо імала. У прыватных гутаркахкандыдаты  ў  дэпутаты  адАДС,  асабліва  ў  рэгіёнах,прызнавалаіся мне, што маг­чымае  рашэнне  сваіхпартыйных  кіраўнікоў  абзняцці з выбарчай дыстанцыіяны  не  збіраюцца  выкон­ваць,  таму  што  не  хочуцьпадводзіць людзей, якім яныдаказвалі, што нечага можнадасягнуць у гэтай краіне.

Кандыдат у дэпутаты паРэчыцкай выбарчай акрузе№ 44, пенсіянер Леанід Не-вар увогуле невысока ацэнь­вае дзеянні аб’яднанай апа­зіцыі  падчас  гэтай  важнайграмадскай кампаніі:

— Я двойчы ўдзельнічаў уКангрэсах дэмакратычных

сіл, актыўна ўдзельнічаў удзейнасці АГП, а потым зра-зумеў, што партыйнамукіраўніцтву, асабліва на аб-ласным узроўні, мае высілкіне патрэбны (аб’яднаныя дэ-макратычныя сілы Гомельш-чыны нядаўна адмовілісяўдзельнічаць у выбарчымпрацэсе – Г.Б.). Мне падаецца,што імі кіруюць, у першуючаргу, матэрыяльныя інта-рэсы. Навошта траціць гро-шы на працу з выбаршчыкамі,калі можна прыкрыцца нікомуне патрэбным і непрадума-ным байкотам? Я, напрык-лад, укладваючы выключнаўласныя сродкі, здолеў саб-раць 1500 подпісаў. А мойбылы канкурэнт з БНФ, з да-памогай АДС сабраў толькі700. Не было ніводнага сходудэмакратычных сіл Гомель-шчыны. Тры кіраўнікі – з АГП,ПКБ і БСДП (Г) селі неяк увеча-ры і вырашылі, прабачце,“пракінуць” гэтыя выбары.

У дачыненні да мяне ўладапрымае недазволеныя сродкібарацьбы. І подпіс адной жан-чыны, якая аддала свой голасна маю карысць, спрабаваліпадрабіць, і старшыня выбар-чай каміссіі Атаманчук даваўінтэрв’ю, у якім, між іншым,заўважыў, што Невар беспра-цоўны. Але ж палітычная ба-рацьба на тое і ёсць палітыч-ная барацьба… Перакананы,што калі выбары будуцьбольш-менш сумленнымі, дыкя перамагу.

Кандыдат у дэпутаты паБарысаўскай выбарчай ак-рузе № 62, старшыня праў-лення грамадскага аб’яд-нання “За свабоднаеразвіццё прадпрымальніцт-ва” Віктар Гарбачоў у цэлымзгодны з меркаваннем Нева­ра:

— Калі Палітрада АДСвырашыць зняць сваіх кан-дыдатаў з выбараў, то я гэ-таму рашэнню падпарадкую-ся. Але з вялікім скрыпам. Явыдатна разумею, штовынікі парламенцкіх выбараў-2008 ужо падведзеныя. Але як,напрыклад, легальна да-

носіць да нашых людзей рас-працаваны намі праект зако-на аб малым і сярэднім бізне-се? Мая каманда сабрала4200 галасоў выбаршчыкаў.Як ім за некалькі дзён патлу-мачыць, што ўсе нашывысілкі дарэмныя і не маюцьвялікага сэнсу?

ГУЛЬНЯ

ПА ПРАВІЛАХ УЛАДАЎСтаршыня выканаўчага

камітэту Аб’яднанай гра-мадзянскай партыі (АГП)Ігар Шынкарык, у сваю чаргу,лічыць, што ў будучы парла­мент будуць выбраныя людзі,якія, па вялікім рахунку, за­давальняюць  уладу  альбонічога  сабой  не  ўяўляюць,таму ўдзел непасрэдна ў га­ласаванні на гэтых выбараханіякага плёну дэмакратыч­наму руху Беларусі не пры­нясе:

— Рашэнне АДС 21 верасняпрадказальнае на 99,9 адсот-каў. Аб’яднаныя дэмакратыч-ныя сілы заклічуць сваіх кан-дыдатаў зняцца з выбарчайгонкі. Разам з тым я выдатнаразумею, што татальнагазняцця кандыдатаў ад АДС неадбудзецца. Некаторыя ак-тывісты на месцах дасягнуліпэўных поспехаў у працы з вы-баршчыкамі і думаюцьразвіць гэты поспех непасрэд-на ў дзень галасавання. Але, намой погляд, гэта гульня паправілах улады. Ва ўчастко-выя камісіі з больш чым 1300прадстаўнікоў АДС уключанаменш за 50. А менавіта тамвядзецца непасрэдны падлікгаласоў….

Катэгарычна не згодны сасваім калегам член бюро ЦКПартыі камуністаў, кандыдату дэпутаты па Сенненскайвыбарчай акрузе № 30 Сяр-гей Вазняк:

— Хутчэй за ўсе, нашапартыя не будзе здымаць сваіхлюдзей з выбарчай гонкі. Кабдасягнуць пэўнага эфекту адгэтай кампаніі, трэба яепрайсці поўнасцю. А байкотамтрэба было займацца раней.

Байкот – гэта, калі боль-шасць людзей не хоча ісці даскрыняў для галасавання. Бай-кот – гэта, калі яго арганіза-тары валодаюць неабходнайматэрыяльнай і арганізацый-най базай. У нашым выпадкунічога гэтага няма.

Пазіцыя  камуністаў  ад­носна канчатковага сцэна­ру  цяперашніх  парла­менцкіх выбараў паказвае,што ў аб’яднаных дэмакра­тычных  сілах  наспяваюцьсур’ёзныя  супярэчнасці.Больш  таго,  некаторыя  вя­домыя  актывісты,  такія  якстаршыня  аргкамітэту  пастварэнню партыі Беларус­кая хрысціянская дэмакра­тыя Павел Севярынец, прад­казваюць  перафармаваннеаб’яднаных дэмакратычныхсіл пасля парламенцкіх вы­бараў. А старшыня БНФ Ля­вон  Баршчэўскі  адкрытазаявіў, што “ніякія выразныярашэнні на Палітычнай Рад­зе  АДС  не  могуць  прымац­ца.  Сябры  Палітрады  гато­выя  ісці на такія кампрамі­сы, што гэта размывае палі­тычную волю”.

Больш за тое, пасля заявылідэра камуністаў Сяргея Ка­лякіна, што “наша краіна на­была  незалежнасць  даволідзіўным спосабам”, у апазіцыіўзмацнілася размежаваннена “прарасійскія” сілы і “пра­заходніцкія”.

Пакуль  можна  канстата­ваць, што выбарчая кампаніявыйшла на фінішную прамую,а сур’ёзнымі вынікамі аб’яд­наная апазіцыя пахваліццане можа. Калі раней падчасбуйных грамадскіх кампанійхаця б у Мінску можна былоадшукаць нейкую агітацый­ную  літаратуру,  налепкі,улёткі,  дык  цяпер  і  гэтаганяма.

Аб’яднаным дэмсілам, павялікім  рахунку,  застаеццатолькі звяртацца да міжна­роднай супольнасці, каб таяў ацэнцы выбарчай кампанііў Беларусі прытрымліваласяміжнародных стандартаў.

ГЕНАДЗЬ БЕРТАШ

Пасля заявылідэра

камуністаўСяргея Калякіна,

што “наша краінанабыла

незалежнасцьдаволі дзіўным

спосабам”, уапазіцыі

ўзмацніласяразмежаванне на

“прарасійскія”сілы і

“празаходніцкія”

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 6: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

6 Агляд

КАМСАМОЛЬЦЫ ТАКСАМА ПЛАЧУЦЬАЛЬБО КАГО НЕ ЗАСТАЛОСЯ Ў ЦХІНВАЛІ

“Голас Радзімы” піша праперамены, якія ў нашы шчас­лівыя часы напаткалі самуювысокую кропку Беларусі.

“— Яшчэ гадоў з дзесяцьтаму пачаў я выношваць пла-ны добраўпарадкавання гарыДзяржынскай, — расказваестаршыня Путчынскага сель-скага савета Барыс Варапаеў.— І вось, нарэшце, наводзімтам парадак. Прыгожы кур-ганчык зрабілі, са знакам навяршыні. Сцежку да яго выла-жылі, плот невысокі, акурат-ны паставілі. Гэта будаўнікі зДзяржынска пастараліся. Ашкольнікі мясцовыя пасадзілікветкі. (…) Марыць Барыс Ба-рысавіч і пра той час, каліўдасца перанесці ў іншае месцастары будынак, у якім мясцо-вая гаспадарка захоўвае сена— ад гэтага навакольны пей-заж значна выйграе (...)

Так што будзеце ў тыхмесцах – завітайце на Дзяр-жынскую. Яна ж і без такіх“дадатковых мераў” адмет-ная. Як пажартаваў адзін на-стаўнік геаграфіі, якога мы су-стрэлі з вучнямі непадалёк адгары ў велапаходзе, у яе – «аднараджэння самы высокі геа-лагічны статус”.

Ваколіцы гэтай гары сап­раўды  маляўнічыя.  Аднакчаму чыноўнікі мараць празнос калгаснага хлява, пра

пасадку дрэваў, ды толькі непра вяртанне гэтай гары яеспрадвечнага  імя?  Няўжогара  Дзяржынская  гучыцьдля іх больш мілагучна і свя­та, чым – Святая гара?

А ў “Советской Белорус­сии” складальнік многіх бе­ларускіх буквароў АнатольКлышка расказвае пра сваёваеннае дзяцінства.

“Брат мой был секретаремподпольной комсомольскойорганизации. Его схватили и хо-тели увезти в Германию, но емуудалось удрать. Представьте:оказался он в Барановичах, кру-гом немцы и полицаи, какуехать из города? Стоит, пла-чет... А тут едет дядька нателеге. Спросил, в чем дело...Спрятал моего брата на теле-ге, накрыл сверху чем–то и вы-вез из города. Если бы немцы ос-тановили — обоим конец. Ви-дите, какое сострадание было улюдей друг к другу? Тем, кто непережил войну, трудно понять,как это – жить на волоске отсмерти. Моя мама ездила в Ба-рановичи за шрифтами дляпартизанской типографии.Шрифты приходилось поку-пать обычно за водку и сало. Аехать нужно было через парти-занскую зону, и партизаны, ктомаму не знал, могли остано-вить и забрать продукты. Имаме в отряде выдавали справ-

Саюздрук

РадыёхваліА ЛІЧЫЦЬ ХТО?АЛЬБО ЯНЫ НЕ ДАЮЦЬ ІНТЭРВ’Ю

У разгары выбарчая кам­панія.  Нашы  радыёстанцыідружна  распавядаюць  праўдзельнікаў  гэтай  бітвы  заўраджай мандатаў. Але – вы­ключна пра апазіцыйных прэ­тэндэнтаў. Гэта людзі вельміцікавыя,  і я з вялікім захап­леннем слухаю іх і пра іх.

Але  ёсць  жа  яшчэ  іншыяфігуранты  гэтай  бітвы,  якіякожныя выбары застаюцца ўценю. Гэта старшыні выбар­

чых камісій. Усе прызнаюць:не важна, хто як галасуе, важ­на, хто як лічыць. Дык хацела­ся б паглядзець на гэтых важ­ных людзей: у якіх дамах яныжывуць, дзе вучацца іх дзеці,якая  іх працоўная кар’ера  іўвогуле – пачуць, што яны ду­маюць пра свет, пра цяперш­чыну  і  будучыню  Беларусі.Калі б я быў рэдактарам нарадыё, я б даў заданне карэс­пандэнтам зрабіць такую пе­

радачу.  Мне  запярэчаць:  аяны, старшыні, ніколі не згад­жаюцца даваць інтэрв’ю. А я, усваю чаргу, запярэчу: мы жжывем сярод людзей, і ўсе праўсіх ведаюць. А калі  і гэткімспосабам не ўдасца сабрацьінфармацыю, то гэта таксамабудзе каштоўны вынік. Нату­ральным чынам узнікне пы­танне: што гэта за людзі такіязасакрэчаныя?

СЯРЖУК ВІТУШКА

ку для партизанских постов:такая–то направляется в Ба-рановичи для выполнения зада-ния, ничего не забирать. Мамаподъезжает к Барановичам,кладет эту бумажку в кусты иедет дальше. А возвращается— справку забирает. И вот од-нажды подъехали к нашему домуна конях немцы, барабанят вокно. Мама привычно берет аус-вайс, выходит... Немцу, види-мо, лень было нагибаться, доку-менты не проверил, толькоспросил нужную дорогу. Мамавозвращается в дом, я раскры-ваю ее аусвайс... А в него вложе-на партизанская справка: «Та-кая–то направляется по зада-нию партизанского отряда»!Вот какие были времена... ”

Тое,  што  партызаны  ўсёмаглі забраць, гэта не навіна.А вось паводзіны сакратарападпольнай камсамольскайарганізацыі – гэта нешта но­вае. Уяўляеце героя­падполь­шчыка, які стаіць пасярод го­рада і плача?..

“Белорусская нива” – газе­та для калгаснікаў. Але пісацьпра справы калгасныя, напэў­на, не вельмі цікава. Лепш праміжнародную палітыку. Вось,як газета апісвае расійскуювайсковую аперацыю ў Грузіі.

“Блиц-криг казался увесели-тельной прогулкой. Снаряды иракеты дадут возможность

закрепиться на Присских высо-тах и за два-три часа расстре-лять прямой наводкой Цхин-вал, перебить российских ми-ротворцев, у которых былилишь автоматы, разрушить спомощью установок “Град” Рок-ский тоннель и не дать россия-нам прийти на помощь обре-ченным на геноцид осетинам.(…) Все шло по расписанию, ноМосква услышала воззваниежертв агрессии: “Народ ЮжнойОсетии обращается к руковод-ству Российской Федерации при-нять незамедлительные мерыпо защите своих граждан, таккак Грузия взяла курс на полноеуничтожение осетинского на-рода”. Помощь пришла. Голово-резы, стрелявшие в детей иженщин, бежали, не успев при-хватить арсеналы в Гори».

Пакуль што ніхто дакумен­тальна не даказаў факты за­бойства  жанчын  і  дзяцейгрузінскімі  вайскоўцамі.  Авось  іншы  факт  тлумачыцьмногае.  Да  гэтай  вайны  ўПаўднёвай Асеціі жылі грузі­ны. Зараз іх там не засталосяніводнага. Пра што з гонарампаведаміў правадыр паўднё­ва­асецінскага народа Какой­ты. Тысячы асецін жывуць уГрузіі. І яны нікуды не пабеглі.Іх ніхто не выганяў. Дык хтоэтнічны чысцільшчык?

АЛЕСЬ КАНЮЦІЧ

Можа, адкрыцьрубрыку “НявядомыяГероі”? Пісаць про­звішчы, месца працы,склад сям’і гэтыхстаршыняў. Не этычна?Ды яны ж крыміналь­ныя злачынцы. Калірабуюць вашае майно,ніхто не разважае,этычна ці не, ідуць уміліцыю ці ловяцьзлодзея самі. А калірабуюць будучынюнарода?

Yury

З водгукаў чытачоў нанашым сайце:

www.svabodaby.net

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 7: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

7Дом культуры

ПРОСТЫЯ ЛЮДЗІІНСТРУМЕНТ, НА ЯКІМ МОЖНА

СЫГРАЦЬ ЛЮБУЮ МЕЛОДЫЮНе люблю мудраглупствы.

Усе гэтыя сентэнцыі, што пра­маўляюцца з важна­задумен­ным выразам твару, як штосьзаведама і неабвержна пра­вільнае. Напрыклад – “Про­стыя людзі хочуць жыць мірнаі спакойна, гэта палітыкі рас­пальваюць варожасць і канф­лікты”. Нібыта гэтыя палітыкіпрыляцелі аднекуль з Марса,а  не  выйшлі  з  гэтых  самых“шырокіх народных мас”, яклюбілі гаварыць бальшавікі.Менавіта камуністы давялі данайвышэйшай кропкі культ“простага рабочага чалавека”.Культ аблудны і крывадушны,бо на справе з такім чалаве­кам  ніхто  не  лічыўся.  “Пра­цоўныя” былі проста масай, зякой партыя ляпіла трывалыпадмурак для свайго дабра­быту.

Легенду пра тое, што са­праўдная мараль захоўваец­ца толькі  і выключна сяродпростага працоўнага люду,прыдумалі  інтэлігенты­на­роднікі. Яны стварылі вобразнарода­праведніка, вобразвіртуальны, дзе жаданае вы­давалася за рэчаіснае.

Але  на  справе  “матрыцамаральнасці” не супадае ні задной  сацыяльнай  групай.Ані  з  інтэлігенцыяй,  ані  зарыстакратыяй, ані нават здухавенствам.

І менш за ўсё — з “прос­тымі людзьмі”.

Нядаўна ўвесь свет пачуў,як “простыя асецінскія апал­чэнцы рабавалі і палілі грузі­нскія паселішчы. Няма сум­неву, што “простыя грузіны”рабілі б тое самае з асецінамі,калі б карты леглі іначай.

У нашай гістарыяграфіі за­стаецца  недаследаванайадна тэма – бандытызм пад­час Другой сусветнай вайны.Магчыма  таму,  што  потымбандытаў залічылі да “народ­ных мсціўцаў”. Хоць на спра­ве менавіта народ, а не аку­панты пакутаваў ад начныхрабункаў.  Змагацца  з  імі

было  надзвычай  цяжка,  богэта былі мясцовыя.  “Свае”мужыкі,  ведалі ўсё пра ўсіх. Укаго былі добрыя боты ці ка­жух,  дзе  схаваны  кумпякі  ікілбасы. “Простыя” здзекавал­іся з “простых”.

Безумоўна, просты чала­век здольны на меншае зло.Магчымасці меншыя.

У пісьменніка Віктара Суво­рава ёсць апісанне масавагарасстрэлу ў 30­я гады ў СССР.“Исполнения”, як гэта называ­лася на чэкісцкім жаргоне.

...Справа зроблена, яма зсотнямі ахвяраў прысыпана,побач рассцілаюцца коўдрызамест абрусоў, строгая ку­харка  цёця  Маша  сочыць,каб усе памылі рукі, разліваеборшч  у  кацялкі.  Вязальш­чык дзядзя Вася (які скручваўахвярам  рукі  дротам),  раз­лівае гарэлачку.

Простыя  савецкія  людзі.Пройдуць гады, яны стануцьшаноўнымі  ветэранамі,  бу­дуць звінець медалямі, суст­ракацца з піянерамі.

Простым  герам  Куртам,Гансам ды Фрыцам, што аб­слугоўвалі газавыя камеры ікрэматорыі,  пашанцаваламеней. А перамог бы Гітлер –яны б ганарыліся сваімі кры­жамі і медалямі перад “гітле­р’югендам”.

“Простыя  людзі”  —  нібыінструмент,  на  якім  можнасыграць  любую  мелодыю.  Ісёння яны аднаўляюць тыя жхрамы і капліцы, якія колісьсамі і пабурылі. Простага ча­лавека  БТ  вучыць  любіцьРасію і ненавідзець Амерыкуі Грузію. Тэлевізары ў Літве іПольшчы вучаць любіць Гру­зію і Амерыку, і страшаць ра­сейцамі.

І калі ў нечай галаве, ня­гледзячы ні на што, адбыва­ецца работа думкі, – гэта ўжоне зусім простая галава.

Але  якая  вялікая  адлег­ласць паміж простым чалаве­кам і проста чалавекам!

АЛЕГ АБЛАЖЭЙ

Стрэмкі

ПЕРАДВЫБАРЧАЯДЭПРЭСІЯ

Фотафакцік

Гаспадыня

Псіхолагі сцвярджаюць,што дэпрэсія – гэта рэак-цыя на тое, што чалавекробіць зусім не тое, штояму трэба насамрэч.

Чалавек гэтага не ўсведам­ляе, думае, што ён робіць ме­навіта тое, што трэба, напіна­ецца, а падсвядомасць і ўвесьарганізм пратэстуюць, і пачы­наецца  дэпрэсія – немагчы­масць нічога рабіць – здранц­венне, падобнае на смерць.

Стала вядома, што “ПартыяБНФ застаецца аб’ектам рэп­рэсій”, а таму плануе зняцькандыдатаў,  а  хтосьці  зпартыйцаў можа зняць кан­дыдатуру пасля таго, як ска­рыстаецца сваім правам выс­тупу  па  тэлевізіі  і  радыё.  Аяшчэ падчас агітацыйнага пе­рыяду  кандыдаты  будуцьрабіць  акцэнт  на  тое,  штосправядлівых выбараў няма.

Мне вельмі цяжка ўявіцьпсіхалагічны стан апазіцый­нага кандыдата, які прайшоўусе цяжкія (а для апазіцыйна­га  кандыдата  цяжэйшыя  ўшмат разоў) этапы выбарчайкампаніі,  і падчас агітацый­най  кампаніі,  паціскаючыпрацягнутыя рукі патэнцый­ных выбаршчыкаў, нават неведае – ці будзе ён змагаццаза ўладу і даводзіць кампаніюда дня галасавання, ці здыме

сваю кандыдатуру 23 верас­ня, а можа і не здыме… Штоб там ні казалі, але палітыкаяк была барацьбой за ўладутак і засталася, а тое, што вы­бары ў нас несправядлівыянарод і так разумее. Не такіяў нас людзі дурныя!

І цяпер я проста адчуваюсябе шчаслівай, што давялосябачыць іншы час, калі хацела­ся і жыць і праца–ваць, калі,па словах маладзёвага лідэра80­ых Сержука Вітушкі, “часбыў яскравым, дыхалася напоўныя грудзі. Хаця кожныдзень быў канфлікт з уладамі.Але мы як ледаколы рухалісянаперад. Такі быў залаты час,што актыўнай дзейнасці ха­целася, як паэту натхнення. Укавярнях на Траецкім вельмічаста  збіраліся,  каб  папіцькавы.  Там  рабілі  турэцкуюкаву. Дарэчы, смак той кавыпа­турэцку так  і застаўся самной.  І  пасля  гэтага  ніколінідзе не было такой кавы”.

А дэпрэсія, гэта яшчэ такістан, калі чалавек перастаеадчуваць і смакі,  і пахі,  і духсамога жыцця. Быццам бы ёнжывы,  але  не  зусім.  Радуеадно  –  дэпрэсія  лекуецца!Але  хто  будзе  праводзіцьпсіхалагічную рэабілітацыюкандыдатаў,  якія  ідуць  на“выбары без выбару”?

ПАЛІНА КАЧАТКОВА

ФОТА ГАЗЕТЫ “СВАБОДА”. Беларусь, верасень 2008 году.

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 8: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

8 Апошняя паласа

Заснавальнік ТАА “Тут і цяпер”Галоўны рэдактор А. Уласаў

Адрас г. Мінск, вул. Касцюшкі, 18Падпісана ў друк 00:34 04.09.08

КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ АТРЫМЛІВАЦЬ “СВАБОДУ” ПРАЗ ПОШТУ, ДАШЛІЦЕ ВАШ ПОЎНЫ І ДАКЛАДНЫ АДРАС (ВУЛІЦА,

ДОМ І КВАТЭРА, ІНДЭКС, ГОРАД, РАЁН, ВОБЛАСЦЬ) SMS-ПАВЕДАМЛЕННЕМ НА НУМАР +370 687 42185 АЛЬБО НА

E-MAIL: [email protected].

КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ЧЫТАЦЬ “СВАБОДУ” Ў ІНТЭРНЭЦЕ І Ў PDF-ВЕРСІІ, ЗАХОДЗЬЦЕ НА САЙТ WWW.SVABODABY.NET.

КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ АТРЫМЛІВАЦЬ PDF-ВЕРСІЮ “СВАБОДЫ”, ПАВЕДАМЦЕ НАМ НА E-MAIL [email protected] ВАШ

ЭЛЕКТРОННЫ АДРАС.

Тыраж 299 экзэмпляраў

РАСІЯНЕ І ЎКРАІНЦЫ — РОЗНІЦА*  Калі  рускі  любіць

Расію – ён патрыёт. Каліўкраінец любіць Украі­ну – ён махровы бандэ­раўскі нацыяналіст.

* Калі рускі кажа “ха­хол”  –  ён  па­добрамуіранізуе над прадстаўні­ком  братняга  народа.Калі ўкраінец кажа “мас­каль” – ён выяўляе гэ­тым  сваю  нацыяналі­стычную,  антырасій­скую сутнасць.

* Калі рускі мітынгуе–  ён  адстойвае  сваеінтарэсы. Калі ўкраінецмітынгуе – ён адпрацоў­вае амерыканскія гро­шы, выплачаныя яму зантырасійскімі мэтамі.

* Калі рускі прэзідэнтгаворыць  з  амеры­канскім  прэзідэнтам  –ён наладжвае адносіныпаміж дзвюма краінамі.Калі ўкраінскі прэзідэнтгаворыць  з  амеры­канскім  прэзідэнтам  –яны абодва плятуць ан­тырасійскую змову.

ЧЫМ АПАЗІЦЫЯ МОЖА ПРЫВАБІЦЬ ВЫБАРШЧЫКАЎ?ВАШЫ АДКАЗЫ Ў НАСТУПНЫМ НУМАРЫ

* Калі рускі гаворыцьна  рускай  мове  –  ёнпроста рускі. Калі ўкраі­нец гаворыць на ўкраін­скай мове – ён Пятлюранедабіты.

* Калі прэзідэнт Расіідэкларуе прарасійскія

лозунгі – гэта нармаль­ны прэзідэнт. Калі прэ­зідэнт Украіны дэкларуепраўкраінскія логунгі –ён праамерыканскі і ан­тырасійскі прэзідэнт.

*  Калі  расійскі  ўрадне  згаджаецца  з  ук­

раінскім урадам – ён ад­стойвае нацыянальныяінтарэсы. Калі ўкраінскіўрад  не  згаджаецца  зрасійскім  урадам  —абарзели ваще.

Знойдзена напрасторах Інтэрнэту

ТАНЧАЦЬ УСЕ! www.durdom.in.ua

№129, 4-10.9.2008 г.

Page 9: БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г ВОРША 1514 …pdf.kamunikat.org/7254-1.pdf · БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА №129, 4-10.9.2008 г. А ЛІЧЫЦЬ

ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ! КАБ ГАЗЕТА “СВАБОДА” ПРЫХОДЗІЛА ДА ВАС РЭГУЛЯРНА І

ДОБРЫМ ДРУКАМ, РЭДАКЦЫІ ПАТРАБУЕЦЦА ВАША ПАДТРЫМКА. НАКІРОЎВАЙЦЕ, КАЛІ

ЛАСКА, ВАШЫ АХВЯРАВАННІ ЗВЫЧАЙНЫМ ПАШТОВЫМ ПЕРАВОДАМ НА АДРАС: