40
«Вэб-школа» Аўтар: настаўнік фізікі, інфарматыкі Дземусёў Кірыл Аляксандравіч IX рэспубліканскі конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» 2014 год Намінацыя «Электронны навучальны рэсурс па вучэбнаму прадмету» Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Гомельская вобласць, Гомельскі раён, в. Грабаўка, 2014 Універсальны інтэрактыўны сродак камп’ютарнай падтрымкі адукацыйнага працэсу ў школе

вэб школа - грабаўка

  • Upload
    -

  • View
    80

  • Download
    5

Embed Size (px)

Citation preview

Page 1: вэб школа - грабаўка

«Вэб-школа»Аўтар: настаўнік фізікі, інфарматыкі

Дземусёў Кірыл Аляксандравіч

IX рэспубліканскі конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» 2014 год

Намінацыя «Электронны навучальны рэсурс па вучэбнаму прадмету»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, в. Грабаўка, 2014

Універсальны інтэрактыўны сродак камп’ютарнай падтрымкі адукацыйнага працэсу ў школе

Page 2: вэб школа - грабаўка

Аўтар праекта

Настаўнік фізікі, інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»

Дземусёў Кірыл Аляксандравіч

247043 Гомельская вобласць, Гомельскі раён, в. Грабаўка, вул. Прыазёрная, 6а

+375 29 355 65 25

[email protected]

Page 3: вэб школа - грабаўка

Размяшчэнне праекта Сайт http://webshkola.iam.by

Page 4: вэб школа - грабаўка

Актуальнасць Навучанне прадметам школьнай праграмы з выкарыстаннем

электронных сродкаў адукацыі ў цяперашні час шырока распаўсюджана, але падчас такога навучання паўстае шэраг пытанняў, сярод якіх варта асабліва вылучыць недахоп сродкаў па запамінанню матэрыялу і выпрацоўцы навыкаў рашэння тыпавых праблем і задач.

Разнастайнасць і складанасць інтэрфейса карыстальніка ў існуючых сродках навучання прадметам школьнай праграмы выклікае ў вучняў дадатковыя складанасці пры карыстанні.

Таксама немалаважнымі праблемамі з’яўляюцца такія як: складанасць атрымання доступу да электроннага сродка навучання для настаўніка і вучня, складанасць сачэння настаўнікам працэсу выканання заданняў вучнямі і адсутнасць магчымасці дыстанцыйнага доступу да існуючых сродкаў навучання па прадметах школьнай праграмы.

Page 5: вэб школа - грабаўка

Актуальнасць

Самым праблемным момантам пры выкарыстанні электронных сродкаў навучання для выпрацоўцы метадаў рашэння задач па фізіцы, хіміі, матэматыцы варта адзначыць практычную адсутнасць такіх сродкаў.

Адну з найбольш неабходных функцый пры выкананні такіх заданняў вучнямі па прадметах філалагічнага цыклу, як: пераклады тэксту, выпраўленне памылак у тэксце, раскрыццё дужак і тым падобных, - аўтаматычную інтэлектуальную праверку выканання і аўтаматычнае ацэньванне з дапамогай менавіта інтэлектуальнага параўнання з правільным адказам, нельга сустрэць ні ў адным з распрацаваных і існуючых элекронных сродках навучання.

Page 6: вэб школа - грабаўка

Мэта Забеспячэнне падрымкі навучальнага працэсу электронным

сродкам навучання, які аб’яднае навучанне метадам рашэння праблем і задач па ўсіх прадметах школьнай праграмы ў адзіны інтэрфейс і створыць умовы для запамінання праграмнага матэрыялу;

Забеспячэнне навучання разнастайнымі заданнямі і формамі выканання заданняў;

Прадстаўленне дыстанцыйнага доступу да навучання;

Стварэнне магчымасцей для настаўніка сачыць за выкананнем заданняў вучнямі;

Стварэнне адзінай электроннай адцукацыйнай прасторы для школ Рэспублікі Беларусь.

Page 7: вэб школа - грабаўка

Даследаванне эфектыўных метадаў выпрацоўкі спосабаў рашэння задач і запамінання матэрыялу па ўсіх прадметах школьнай праграмы;

Стварэнне праграмнага комплекса, які рэалізуе пастаўленую мэту, з выкарыстаннем вэб-тэхналогій для забеспячэння простага доступу і прадастаўлення спосабаў дыстанцыйнай формы навучання (вэб-партал);

Стварэнне модуляў праграмнага комплекса, якія дазволяць рашаць задачы па алгарытмізацыі і праграмаванню і выконваць іх у вэб-асяроддзі;

Стварэнне модуляў праграмнага комплекса, якія дазволяць з лёгкасцю ўводзіць формулы па фізіцы, хіміі, рабіць матэматычныя дзеянні з дапамогай камп’ютара ў вэб-асяроддзі;

Задачы

Page 8: вэб школа - грабаўка

Ралізацыя магчымасці стварэння ўласных заданняў любымі настаўнікамі;

Рэалізацыя магчымасці правядзення вэб-семінараў настаўнікамі і метадыстамі аддзелаў адукацыі;

Рэалізацыя магчымасцей правядзення дыстанцыйных інтэллектуальных змаганняў школьнікаў.

Даследаванне і рэалізацыя функцый дапамогі кіраванню адукацыйным працэсам у агульнаадукацыйных установах для стварэння агульнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў школах Рэспублікі Беларусь.

Задачы

Page 9: вэб школа - грабаўка

Створаны праграмны прадукт «Вэб-школа» дазваляе:

стварыць агульную інфармацыйна-адукацыйную прастору ў школах Рэспублікі Беларусь, далучаных да праекта;

складаць тэставыя заданні розных тыпаў па ўсіх прадметах школьнай праграмы настаўнікам і выконваць іх у рамках тэматычных кантролей або самастойнай падрыхтоўкі вучням;

складаць заданні тыпаў «складанне паслядоўнасці», «выпраўленне памылак», «аналіз рашэння», «устаўка прапушчаных сімвалаў», «поўнае рашэнне задання» настаўнікам і выконваць іх падчас выпрацоўкі навыкаў і ўменняў вучнямі пад час правядзення заняткаў або ў рамках самастойнай работы і, нават, выкананні дыференцыйных дамашніх заданняў;

сачыць за паспяховасцю выканання заданняў вучнямі настаўнікам;

Інавацыйнасць

Page 10: вэб школа - грабаўка

атрымліваць кансультацыі ад настаўнікаў вучнямі падчас дыстанцыйнай формы работы;

аўтаматычна ацэньваць рэзультаты выканання заданняў вучнямі;

праводзіць вэб-семінары настаўнікамі і метадыстамі;

складаць ведамасці паспяховасці вучняў і сачыць за якасцю адукацыі па кожнаму вучню ў школе, якая прыймае ўдзел у праекце;

выконваць праграмы на мове Паскаль у вэб-асяроддзі, што неабходна пры вывучэнні метадаў алгарытмізацыі па прадмету Інфарматыка;

з лёгкасцю запісваць формулы і матэматычныя выразы непасрэдна ў вэб-асяроддзі;

Інавацыйнасць

Page 11: вэб школа - грабаўка

афармляць задачы па прадметах фізіка і хімія ў адпаведнасці са стандартамі;

складаць заданні для вучняў настаўнікамі замежнай мовы для запамінання слоў, выразаў, работ па аўдзіраванню, перакладаў і другіх работ;

аўтаматычна інтэлектуальна ацэньваць з дапамогай генетычных алгарытмаў заданні выпраўлення памылак, заданні перакладу тэкста;

праект ужо мае больш 100 заданняў па разнастайным прадметам школьнай праграмы.

Спалучэнне ўсіх пералічаных магчымасцей не дае ні адзін праграмны комплекс, распрацаваны для рэалізацыі падобнай мэты

Інавацыйнасць

Page 12: вэб школа - грабаўка

Распрацаваны праграмны комплекс прызначаны для камп’ютарнай падтрымкі правядзення заняткаў у агульнаадукацыйных школах Рэспублікі Беларусь і для самастойнай падрыхтоўкі вучняў па прадметах школьнай праграмы.

Комплекс распрацаваны з улікам патрабаванняў школьнай праграмы выкладання ўсіх яе прадметаў.

Уніфікаваны і нескладаны інтэрфейс выканання заданняў для ўсіх прадметаў школьнай праграмы, правядзення бягучых і кантрольных тэставанняў, прыводзіць да павышэння канцэнтрацыі ўвагі вучня на выкананні заданняў.

Розныя формы заданняў прыводзяць да разнастайнасці агульнаадукацыйнага працэсу і павышэнню цікавасці вучняў да навучання.

Структура

Page 13: вэб школа - грабаўка

Навучанне навыкам рашэння задач, запамінанне праграмнага матэрыялу вучнямі і павышэнне ўзроўню адукаванасці вучняў забяспечваецца праз выкананне разнастайных заданняў рознай ступені складанасці з аўтаматычным ацэньваннем ведаў вучняў для большасці формаў заданняў і захоўваннем рашэнняў для наступнага аналізу.

Навучанне забяспечваецца праз наступныя формы заданняў:

тэставыя заданні;

заданні складання паслядоўнасці дзеянняў;

заданні пошука адказу, або аналіза рашэння;

заданні выпраўлення памылак;

заданні самастойнага рашэння задач, або напісання перакладаў;

заданні ўстаўкі прапушчаных літар у рашэнне.

Структура

Page 14: вэб школа - грабаўка

Праграмны комплекс надзелены сістэмай тэсціравання вучняў, якая ўключае шэраг магчымасцей па разнастайнасці форм заданняў, сярод якіх:

заданні па выбару аднаго варыянту адказу;

заданні па выбару некалькіх варыянтаў адказу;

заданні на складанне паслядоўнасці дзеянняў;

заданні на пабудова лагічных ланцугоў;

заданні складання адпаведнасцей;

заданні па свабоднаму напісанню адказу.

Кожнае заданне, незалежна ад яго формы і тыпу, мае магчымасць суправаджэння відарысам,

Структура

Page 15: вэб школа - грабаўка

Пры выкананні вучнямі заданняў па прадмеце «Інфарматыка» пры вывучэнні тэмы «Метады алгарытмізацыі» рэалізавана магчымасць выканання складзеных алгарытмаў, што дазваляе замяніць асяроддзе PascalABC, якое выкарыстоўваецца ў школах Рэспублікі Беларусь у цяперашні час.

Пры рашэнні задач па фізіцы, хіміі і матэматыцы рэалізаваны ўвод формул непасрэдна ў вэб-асяроддзі.

Магчыма складанне заданняў па мове і літаратуры ў форме разнастайных тэстаў, форме пошуку фактаў, выпраўлення памылак, устаўке прапушчаных літар і знакаў прыпынку, складання адпаведнасцей, складання сказаў з гатовых структурных блокаў і гэтак далей.

Пры вывучэнні метадаў рашэння задач па фізіцы і хіміі магчыма таксама складанне заданняў з прымяненнем метадаў пошуку, выпраўлення памылак, устаўкі прапушчаных літар, складання рашэння з гатовых блокаў і другіх заданняў.

Структура

Page 16: вэб школа - грабаўка

Большасць формаў заданняў забяспечана аўтаматычным ацэньваннем. Заданні тыпу «самастойнае рашэнне» або «напісанне сачынення» немагчыма ацаніць аўтаматычна, таму іх ацэньванне залежыць ад настаўніка.

Вядзецца журнал усіх дзеянняў вучня пад час работы з праграмным комплексам, такім чынам ацэньванне магчыма пасля заканчэння заняткаў шляхам перагляду ўсіх заданняў, выкананых вучнем. Журнал дзеянняў захоўваецца да выдалення яго настаўнікам і мае структураваную форму для забеспячэння лёгкага доступа і пошука інфармацыі.

У комплексе прадугледжаны функцыі дыстанцыйнага навучання для вучняў падчас самастойнай падрыхтоўкі, дыференцыяцыі дамашніх заданняў, або для вучняў, непасрэднае навучанне ў школе якіх абмежана па тых або іншых прычынах.

Структура

Page 17: вэб школа - грабаўка

Для настаўнікаў прадугледжаны асобны інтэрфейс.

Настаўнікам даступны журнал з сістэматызацыяй рашэнняў вучняў па даце рашэння і класах, дзе размешчаны акрамя рашэння правільныя адказы і аўтаматычныя ацэнкі, якія настаўнік, пры жаданні, можа змяніць.

Асобныя раздзелы інтэрфейса настаўніка прызначаны для дадавання новых раздзелаў і заданняў. Кожнае заданне належыць настаўніку, які яго стварыў, і менавіта ён можа праводзіць дзеянні па яго змяненню або выдаленню.

Новыя прадметы дадаюцца ў праект па патрабаванню любога настаўніка пры звароце ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Для настаўнікаў і метадыстаў прадугледжаны магчымасці правядзення вэб-семінараў. Вэб-семінар можа адкрыць любы настаўнік або метадыст і абраць катэгорыі карыстальнікаў, якія маюць магчымасці удзельнічаць у семінары

Структура

Page 18: вэб школа - грабаўка

Уваход у сістэму

Структурныя блокі

Page 19: вэб школа - грабаўка

Выбар задання

Структурныя блокі

Page 20: вэб школа - грабаўка

Заданне складання правільнай паслядоўнасці

Структурныя блокі

Page 21: вэб школа - грабаўка

Заданне ўстаўкі прапушчаных сімвалаў

Структурныя блокі

Page 22: вэб школа - грабаўка

Выпраўленне памылак

Структурныя блокі

Page 23: вэб школа - грабаўка

Тэст

Структурныя блокі

Page 24: вэб школа - грабаўка

Самастойнае рашэнне

Структурныя блокі

Page 25: вэб школа - грабаўка

Выкананне праграм, напісаных на мове «Паскаль»

Структурныя блокі

Page 26: вэб школа - грабаўка

Аўтаматычная праверка рашэнняў

Структурныя блокі

Page 27: вэб школа - грабаўка

Інтэлектуальная праверка заданняў па выпраўленню памылак

Структурныя блокі

Page 28: вэб школа - грабаўка

Прагляд журнала настаўнікам

Структурныя блокі

Page 29: вэб школа - грабаўка

Стварэнне заданняў

Структурныя блокі

Page 30: вэб школа - грабаўка

Правядзенне дыстанцыйных семінараў

Структурныя блокі

Page 31: вэб школа - грабаўка

Работа з інтэрактыўнай дошкай

Праграмны комплекс распрацаваны з улікам магчымасці зручнай работы з інтэрактыўнай дошкай.

Інтэрфейс усіх функцыянальных блокаў мае такія элементы кіравання, якія дазваляюць зручна працаваць як на камп’ютэрах і планшэтах, так і на інтэрактыўнай дошцы.

Кожнае заданне, якое патрабуе ўвод слоў, якія часта выкарыстоўваюцца (напрыклад, каманды мовы Паскаль, або грэчэскія літары пры ўводзе формул па фізіцы і матэматычных выразаў), суправаджаецца панеллю ўвода гэтых слоў і сімвалаў.

Работа ў сучасных браўзерах праграмнага комплекса прыносіць зручнасці па магчымасці павялічэння элементаў кіравання і тэксту (Mozilla Firefox і Google Chrome дазваляюць павялічыць маштаб старонкі хуткім і зручным спосабам).

Page 32: вэб школа - грабаўка

Змест

Распрацаваны комплекс уключае ў сябе магчымасць выканання заданняў у наступных формах:

тэставыя заданні ў разнастайных формах (выбар аднаго адказу, некалькіх адказаў, свабодны адказ, адпаведнасць і парадак);

заданні складання ланцуга дзеянняў або іх паслядоўнасці;

заданні пошука адказу, або аналіза рашэння;

заданні выпраўлення памылак з інтэллектуальным ацэньваннем;

заданні самастойнага рашэння задач, або напісання перакладаў;

заданні ўстаўкі прапушчаных літар у рашэнне;

Page 33: вэб школа - грабаўка

ЗместНа дадзены момант праграмны комплекс утрымлівае заданні па прадметах:

Інфарматыка (больш 85 заданняў);

Фізіка (больш 30 заданняў);

Беларуская мова (Больш 20 заданняў);

Гісторыя (10 заданняў);

Біялогія (2 заданні);

Класная гадзіна і выхаваўчыя мерапрыемствы (1 заданне).

Праграмны комплекс распрацаваны з улікам магчымасці быстрага дадавання заданняў у базу пры дапамозе спецыяльна прызначанага для гэтага інтэрфейсу настаўніка.

Page 34: вэб школа - грабаўка

Маштабнасць праекта У Грабаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе праектам

паспяхова карыстуецца большасць настаўнікаў, у работу ўключаны вучні з 6 па 11 клас.

Па стане на пачатак 1 сакавіка 2014 года праектам карыстуюцца настаўнікі і вучні 8 школ Гомельскага раёна.

Праяўлена зацікаўленасць у настаўнікаў іншых школ Гомельскага раёна ў асваенні магчымасцей веб-партала і карыстанні імі на ўроках і дадатковых занятках з вучнямі.

Праведзены 2 дыстанцыйныя інтэлектуальныя змаганні школьнікаў на ўзроўні раёна.

Праект цікавіць настаўнікаў з іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў праекце зарэгістравана 23 установы адукацыі.

Page 35: вэб школа - грабаўка

Праграмны комплекс прызначаны для работы на камп’ютарах і планшэтах, якія далучаны да сеткі Інтэрнэт.

Сістэмныя патрабаванні да абсталявання вызначаюцца патрабаваннямі вэб-браузера, які выкарыстоўваецца для доступу да праграмнага комплексу.

Паўнавартасная работа комплекса забяспечваецца браузерамі Mozilla Firefox версіі 4 і вышэй, Google Chrome версіі 12 і вышэй.

На мабільных платформах рэкамендуецца выкарыстоўваць апошнія версіі вышэйназваных браузераў.

Пры распрацоўцы праграмы былі выкарыстаны наступныя сродкі: Мова напісання вэб-праграм PHP версіі 5 і вышэй; Сістэма кіравання базамі даных MySQL версіі 4 і вышэй; Мова напісання скрыптоў Javascript; Мова гіпертэкставай разметкі дакументаў HTML версіі 4.1 з каскаднымі

табліцамі стыляў версіі 3.

Функцыянальныя характарыстыкі

Page 36: вэб школа - грабаўка

Выкарыстанне праграмнага комплекса ў адукацыйным працэсе як сродка камп’ютарнай падрымкі выкладання прадметаў школьнай праграмы пры выпрацоўцы навыкаў і ўменняў вучнямі рашаць задачы і запамінаць праграмны матэрыял

дазволіць павялічыць зацікаўленасць вучняў у вывучэнні прадметаў школьнай праграмы;

забяспечыць разнастайнасць форм работы з камп’ютарам для любога прадмета школьнай праграмы;

прадставіць універсальнае асяроддзе з уніфікаваным інтэрфейсам карыстальніка для выканання тэставых заданняў па ўсіх прадметах школьнай праграмы;

надасць магчымасць прыстасавання электронных сродкаў навучання да пэўнага занятку;

Заключэнне

Page 37: вэб школа - грабаўка

забяспечыць дыстанцыйны доступ для выканання заданняў вучнямі пры самастойнай падрыхтоўцы, а таксама вучнямі, якія па пэўных прычынах не могуць наведваць заняткі непасрэдна;

адлюструе ўзровень кожнага вучня, пакажа недахопы вывучэння пэўных тэм.

Выкарыстанне праграмы ў Грабаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе ў 2012/2013 навучальным годзе ўжо прынесла свае рэзультаты ў форме павышэння ўзроўню адукаванасці многіх вучняў па прадметах «Інфарматыка», «Фізіка», «Беларуская мова».

Заключэнне

Page 38: вэб школа - грабаўка

Рэкамендуецца прымяняць распрацаваны праграмны комплекс:

як сродак электроннага навучання пры выпрацоўке навыкаў і ўменняў вучняў пры рашэнні задач і запамінанні праграмнага матэрыялу па ўсіх прадметах школьнай праграмы;

пры правядзенні ўнутраных тэсціраванняў;

у якасці сродка самастойнай і дыстанцыйнай падрыхтоўкі вуняў пад кіраўніцтвам настаўніка;

пры вывучэнні тэм «Метады алгарытмізацыі» прадмета Інфарматыка ў 6-11 класах агульнаадукацыйных устаноў як альтэрнатыву асяроддзю PascalABC;

пры адсутнасці магчымасці ў пэўных вучняў наведваць заняткі;

пры правядзенні дыстанцыйных конкурсаў і інтэллектуальных змаганняў.

як сродак стварэння агульнага электроннага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў школе.

Рэкамендацыі па прымяненню

Page 39: вэб школа - грабаўка

Тэхнічная літаратура:

спецыфікацыі мовы PHP, Javascript, размешчаныя на сайтах http://php.net і http://javascript.ru/ecma

дакументацыя бібліятэкі «Jquery» http://jquery.com

Ідэйныя крыніцы:

Інтэрнэт рэсурс brainpop.com

Інтэрнэт рэсурс learning-apps.org

Для складання заданняў па прадмеце «Інфарматыка»: Інфарматыка. Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай

навучання / Г. А. Забароўскі, А. А. Казінскі, А. Я. Пупцаў, Н. У. Якуніна., пер. з рускай мовы Алганава Н. М. – Мн: “Народная асвета”, 2009.

Інфарматыка. Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А. Л. Міняйлава, Д. А. Вербавікоў, Н. Р. Каляда, Н. У. Якуніна., пер. з рускай мовы Алганава Н. М. – Мн: “Народная асвета”, 2010.

Інфарматыка. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Г. А. Забароўскі, А. І. Лапо, А. Я. Пупцаў, пер. з рускай мовы Алганава Н. М. – Мн: “Народная асвета”, 2009.

Інфарматыка. Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Г. А. Забароўскі, А. Я. Пупцаў, пер. з рускай мовы Алганава Н. М. – Мн: “Выдавецкі цэнтр БДУ”, 2011.

Скарыстаныя крыніцы

Page 40: вэб школа - грабаўка

Для складання заданняў па прадмету «Фізіка»:

Фізіка. Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Л. Дз. Ляшчынскі, пер. з рускай мовы Сяржант Т. Р. – Мн: “Народная асвета”, 2009.

Фізіка. Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Л. Дз. Ляшчынскі, пер. з рускай мовы Ляўчук Н. Г. – Мн: “Народная асвета”, 2009.

Скарыстаныя крыніцы