Upload
petro-nek
View
297
Download
3
Embed Size (px)
Citation preview
Добрыя практыкі ад грамадскай культурніцкай кампаніі
«Будзьма беларусамі!» (Беларусь)
«Будзьма беларусамі!» - гэта своеасаблівая прастора
для камунікацыі, абмену досведам і ведамі, для творчай рэалізацыі і супрацоўніцтва
грамадскіх ініцыятываў, бізнесу, інфармацыйных агенцтваў, спартовых клубаў, творцаў,
якія падзяляюць агульную мэту:заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры
як уласнай каштоўнасці
Ініцыятар і каардынатарМіжнароднае грамадскае аб’яднанне“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
дзейнічае з 1991 года (заснавана ў 1990 годзе) дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце
З’яўленне культурніцкай кампаніі “Будзьма!”
МГА “Згуртаванне беларусаў свету
“Бацькаўшчына” абвяшчае пачатак
культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
дзеля папулярызацыі і пашырэння сучаснай
беларускай культуры.
Стварэнне кампаніі падтрымалі 10 грамадскіх
арганізацый і ініцыятываў. Сёння ў нас больш
за 60 сталых партнёраў.
1 кастрычніка 2008 года
Што мы робім?
рэалізуем культурніцкія, асветніцкія, адукацыйныя ініцыятывы высокай якасці
ствараем культурніцкія трэнды, скіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, а таксама на пашырэнне ўплыву беларускай культуры ўвогуле
Чаму мы гэта робім?Вынікі сацыялагічнага апытання 2009 года:
74% адчуваюць сябе беларусамі, але 72,6% лічаць, што іх аб’ядноўвае тэрыторыя70% -- аб’ядноўвае дзяржава 54,4% нацыянальная культура 58% – гістарычнае мінулае 42% -- мова
Каго можна ў першую чаргу лічыць беларусам 41,3% “Таго, хто выхаваны на беларускай культуры”
Беларусы – гэта … 51,8% -- асобны народ 41,9% -- беларусы частка трыадзінай
славянскай нацыі 29,2% беларусаў адчуваюць сябе
савецкімі людзьмі, 25,9% беларусаў адчуваюць сябе
еўрапейцамі
Выснова сацыёлагаў: «Неінтэграванасць эмацыйнага пачатку
ў структуру нацыянальнай ідэнтычнасці»
Беларусы перакананыя, што культурная спадчына ў кожнай нацыі ёсць, таму павінна яна быць і ў беларусаў, але ставяцца да яе і культуры агулам як пабочныя назіральнікі (без негатыву, але і без пазітыву).
КУЛЬТУРА ПАЛЯПШАЕ ЖЫЦЦЁ! Галоўная мэта камунікацыйнай стратэгіі на сённяшнім этапе – змена
стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве
Культура – гэта найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваёй паўсядзённасці кожны чалавек. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства – усё, што і фармуе асяродзе і грамадства.
КУЛЬТУРА ПАЛЯПШАЕ ЖЫЦЦЁ!
Анімацыя “Будзьма беларусамі!”
Анімацыя “Будзьма беларусамі!”больш за 1 000 000 праглядаў
Мэты стварэння мультфільма: Абудзіць у беларусаў цікавасць да сваёй гісторыі і
нацыянальна-культурных каштоўнасцяў і гонар за іх Разбурыць стэрыятып беларусаў як «цярплівых і
памяркоўных»
Выданне дзіцячай маляванкі Выпуск візуальнай прадукцыі Стварэнне блога Усяслава Чарадзея Правядзенне конкурсаў Удзел анімацыі ў міжнародных конкурсах
(як інфармацыйная нагода)
Анімацыя “Будзьма беларусамі!”пост-камунікацыя
Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Adnak!”
Місія: паказаць што беларуская мова – якасны і сучасны сродак камунікацыі, а наша гісторыя і культура – бясконцая крыніца натхнення.
Фестываль беларускамоўнай рэкламы і
камунікацыі “Adnak!”
Камунікацыйны праект «Краіна Цмокаў»Цмок – гэта ці не больш натуральны сімвал Беларусі, чым бусел ці зубр!
Праект «Байцоўскі ген»Савецкая ідэалогія працавала на тое, каб сцерці памяць і веру ў адметнасць беларуса — першым і лепшым мог быць адно “савецкі чалавек”. Так комплекс чалавека малой краіны зрабіўся часткай нацыянальнага менталітэту.Аднак нашы ваяры былі моцнымі, а вайсковыя начальнікі вылучаліся тактычным наватарствам. І Вялікае Княства Літоўскае было адным з геапалітычных цэнтраў Европы. Нашчадкі выбітных ваяроў мала што ведаюць пра тыя гераічныя часы… І не больш ведаюць пра герояў сучасных!
Музычны праект «Тузін.Перазагрузка»Айчынныя і замежныя небеларускамоўныя выкаўцы розных стыляў
запісалі свае абраныя хіты па-беларуску
Музычны праект «Тузін.Перазагрузка»
Праект «Будзьма беларусКамі!»10 жыццёвых гісторый
пра вартых прадстаўніц свайго пакалення і грамадства
«Кірмаш праектаў»Паветра Беларусі багатаe не толькі на буслоў, але і на цікавыя і важныя для культурніцкага жыцця краіны ідэі. “Кірмаш праектаў” — месца збору культурніцкіх прапановаў, іх аўтараў і крытыкаў.
«Кірмаш праектаў»Рэалізаваныя праекты
Удзел у найбольш цікавых культурных падзеях іншых арганізатараў: фестываль “Be2gether”
25-27 чэрвеня 2010, Нарвілішкі, Літва
Серыя офлайнавых ток-шоўДзеля адраджэння традыцыі супольнага дзеяння («талакі»), публічнага абмеркавання найбольш актуальных грамадска-культурніцкіх пытанняў, дзеля актывізацыі людзей (найперш у рэгіёнах) і наладжвання камунікацыі паміж рознымі сацыяльнымі групамі кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць публічныя дыскусіі ў Мінску і рэгіёнах.
Мінск.“Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў”
Магілёў. “Ці будзе ўдалай спроба стаць сталіцай?”
Віцебск. “Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?”
Гродна. “Як выхаваць дзіця беларусам?”
Гомель.“Маркетынг культуры: як прасоўваць свой культурніцкі праект?”
Брэст. “Беларускае – самае маё?”
Сайт www.budzma.by
Дасягненні Выхад кампаніі на шырокую аўдыторыю
Фармаванне сістэмы дыялогу з дзяржчыноўнікамі
Дэцэнтралізацыя як шанец кожнага знайсці сваё месца і рэалізаваць свае ідэі і праявіць актыўнасць у кампаніі
Рэгіянальныя мерапрыемствы кампаніі, найперш дыскусійныя і “Кірмашы праектаў”, спрыяюць актывізацыі людзей і ініцыятываў і камунікацыі паміж грамадствам і дзяржструктурамі
Дасягненні Замацаванне тэрмінаў “нацыянальная ідэнтычнасць”,
“культурніцкая палітыка”
Стварэнне трэндаў на беларускае, найперш – беларускую мову
Пашырэнне панятку “культура” як значнага (асноўнага) складніка ў сацыяльных працэсах, пераменах, павышэнні грамадскай і сацыяльнай актыўнасці, ва ўзмацненні грамадзянскай супольнасці