2

Click here to load reader

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 16, 25 11 2015

Embed Size (px)

DESCRIPTION

 

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 16, 25 11 2015

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Дарагія сябры!

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” віншуе вас з Калядамі і Новым годам!

Зычым здароўя, цяплыні і добрага настрою!

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Вясёлых святаў! Дзякуй вялікі за тое, што спрыялі нашай працы ў бягучым годзе! Заставаймася разам і надалей! У якасці віншавання ад нас глядзіце калядную песню на розных мовах у выкананні хору нашага “Універсітэту Залатога Веку“.

У Мінску абмеркавалі прыярытэты для Беларусі ў галіне

старэння. Прадстаўнікі міністэрстваў, навуковых інстытутаў, іншых дзяржаўных структур, міжнародных і грамадскіх арганізацый на працягу двух дзён абмяркоўвалі ў Мінску пытанні, звязаныя са старэннем насельніцтва.

“Залаты” топ-12 пажаданняў на новы год: што студэнты Універсітэту

Залатога Веку зычаць гарадзенцам. Аднымі з першых у горадзе адзначылі Каляды і Новы год студэнты Універсітэту Залатога Веку. 16 студзеня яны сабраліся, каб сустрэцца са Святым Мікалаем, матухнай-Зімой і калядоўшчыкамі, паспяваць і патанцаваць разам.

Навіны партнёраў

Танцавалі, спявалі і калядавалі па-беларуску: на “Мова Нанова Гародня” адзначылі святы і сышлі на канікулы. Удзельнікі курсаў “Мова Нанова Гародня” 21 снежня сабраліся апошні ў гэтым годзе раз. На сустрэчы не толькі падвялі вынікі за паўгода працы, але і адсвяткавалі надыходзячыя

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 16, 25 11 2015

Калядаў і Новы год.

Дзелімся працамі выпускнікоў курса «Фота для пачаткоўцаў». У снежні

завяршыўся курс «Фота для пачаткоўцаў». Слухачы авалодалі базавымі ведамі ў галіне фатаграфіі, даведаліся, як фатаграфаваць людзей на вуліцы, здымаць партрэт, пейзаж, вяселле і дзяцей, рабіць «нянудныя» кадры.

У дзіцячай экастудыі адсвяткавалі "зялёны" Новы год. Дзеці будавалі

велізарную кардонную елку, рабілі навагоднія вянкі і размалёўвалі вопратку з дапамогай ручнога роспісу.

І зімой гнёзды падлічваюць! Якім будзе другі агульнаеўрапейскі Атлас

гняздуючых птушак і як кожны беларус можа дапамагчы напісаць старонкі

гэтага выдання?

Фестываль беларускага незалежнага кіно пройдзе ў Гродне. Кінапрагляд

пройдзе па адрасе вул. Будзёнага 48а-100 ( падворак польскага

консульства) Пачатак у 14:00. Уваход вольны.

Магчымасці

Польскія арганізацыі шукаюць валанцёраў. Польскі Фонд Роберта Шумана шукае добраахвотнікаў, якія хацелі б далучыцца да праекту Эразмус + EVS ў 2016 годзе.

Валанцёрскія вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы. Гродзенскае ГА “Цэнтр

“Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў у сацыяльныя праекты ў Гдыні, Польшча. Арганізацыі запрашаюць да ўдзелу ў двух ЕВС-праектах з верасня 2016 тэрмінам на 1 год.

У Беларусь прыходзіць міжнародны інкубатар сацыяльнага бізнесу Impact

HUB. У Мінску 26-27 снежня пройдзе варкшоп па сацыяльнаму прадпрымальніцтву па тэхналогіях Impact HUB, арганізаваны платформай

Таlaka.by.

Стажыроўкі для журналістаў з Беларусі ў Польшчы. Праграма «Незалежныя

СМІ» Фонду польска-чэшска-славацкай салідарнасці накіравана на журналістаў

і рэдактараў газет, часопісаў, супрацоўнікаў радыё і тэлебачання, інтэрнэт-

парталаў і інфармацыйных агенцтваў з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.