11
Кроніка грамадcкага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гродна, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar @ yahoo . com Выпуск 5 (473) ( 11 лютага 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Гродзенскія арнітолагі сярод лепшых! Адкрыўся пакой апытання пацярпелых ад гвалту дзяцей Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамога Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУ ВНУ будуць выдаваць студэнтам дазвол на выезд за мяжу Канферэнцыя “Мы і птушкі” у Гародні Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў Летнія курсы ў Будапешце Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі Праграма трэвэл-грантаў фонда ЗІС Анлайн кніга пра падзеі 19 снежня Конкурс для дызайнераў Патрабуецца валантэр у Гродзенскі дзіцячы хоспіс “Шацілкаўскія чытаньні” ў Сьветлагорску Каледж імя Карла Фрыдрыха Гердэлера Стварэньне вэб-пляцоўкі для інвалідаў-калясачнікаў Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету” Спабор малых справаў Падзеі: Гродзенскія арнітолагі сярод лепшых!

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Embed Size (px)

DESCRIPTION

Выпуск 5 ад 10 лютага 2011 г. Дзейнасць грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны, конкурсы праектаў, канферэнцыі, трэнінгі, стажыроўкі.

Citation preview

Page 1: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Кроніка грамадcкага жыцця Гарадзеншчыныад грамадзкага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гродна, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

Выпуск 5 (473)

( 11 лютага 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёння ў выпуску:Гродзенскія арнітолагі сярод лепшых!

Адкрыўся пакой апытання пацярпелых ад гвалту дзяцей

Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамога

Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУ

ВНУ будуць выдаваць студэнтам дазвол на выезд за мяжу

Канферэнцыя “Мы і птушкі” у Гародні

Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў

Летнія курсы ў Будапешце

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаў

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі

Праграма трэвэл-грантаў фонда ЗІС

Анлайн кніга пра падзеі 19 снежня

Конкурс для дызайнераў

Патрабуецца валантэр у Гродзенскі дзіцячы хоспіс

“Шацілкаўскія чытаньні” ў Сьветлагорску

Каледж імя Карла Фрыдрыха Гердэлера

Стварэньне вэб-пляцоўкі для інвалідаў-калясачнікаў

Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету”

Спабор малых справаў

Падзеі: Гродзенскія арнітолагі сярод лепшых!

Page 2: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Сябры гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўвайшлі ў лік пераможцаў фотаконкурса “Птушка ў аб’ектыве-2010”, зладжанага гэтай грамадскай арганізацыяй.

У фінал конкурса трапілі фотаздымкі, абраныя наведвальнікамі вэб-пляцоўкі www.birdwatch.by, якія галасавалі за ўпадабаны здымак.

Гродзенцы Леанід Шчаглоў і Дзмітрый Якубовіч падзялілі трэцяе месца ў першай намінацыі.

У намінацыі «Птушкі» другое месца заняў Дзмітрый Якубовіч.Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АПБ перамог у

катэгорыі “Людзі, якія назіраюць альбо вывучаюць птушак”. Віншуем землякоў!

уверх

Адкрыўся пакой апытання пацярпелых ад гвалту дзяцейЦяпер непаўналетнія, якія пацярпелі ад любых формаў гвалту, пазбегнуць

допытаў следчага. Замест гэтага з імі будзе працаваць спецыяльна падрыхтаваная каманда спецыялістаў – супрацоўнікі пракуратуры і псіхолагі.

Пакой апытання ў Гродне – адзін з двух, якія на сёння працуюць у Беларусі ў межах праекта Міжгнароднага грамадзкага аб’яднання “Разуменне”.

Старшыня праўлення аб’яднання Андрэй Маханько паведаміў “Твайму стылю”:- Мы плануем адчыніць падобныя пакоі ва ўсіх абласных цэнтрах. Гродзенскі пакой запрацаваў 19 студзеня, скончыўся трэнінг для каманды з

Магілёва, ужо падрыхтаваныя спецыялісты для працы ў Гомелі і Кастрычніцкім раёне Мінска.

Дзяцей на размову накіроўваюць следчыя органы альбо сектар аховы правоў дзяцінства.

Гродзенскі пакой апытання пацярпелых ад гвалту дзяцей запрацаваў у сацыяльна-педагагічным цэнтры па вул. Урублеўскага 76а пры падтрымцы праекта Сусветным фондам дзяцінства Каралевы Швецыі Сільвіі.

Падчас апытання дзіцяці ў пакоі будзе працаваць відэакамера. У ідэале размаўляць з ахвярай гвалту павінны толькі адзін спецыяліст, астатнія, каб лішні раз не траўмаваць дзіця, будуць назіраць за працэсам праз экран тэлевізара ў суседнім пакоі.

Андрэй Маханько лічыць стварэнне пакояў апытання для дзяцей вельмі запатрабаваным.

У 2009 годзе толькі ад сэксуальных злачынстваў пацярпелі 270 беларускіх дзяцей.Статыстыка мінулага года пакуль невядомая, але, па ўсім відаць, колькасць

злачынстваў супраць дзяцей не змяншаецца.Паводле http://t-styl.info

уверх

Віталю Сіліцкаму патрэбная дапамогаУ ліпені 2010 году Сіліцкаму дыягнаставалі рак правай ныркі.

Урачы выдалілі хворы орган, але ў пачатку года хвароба вярнулася да Віталя метастазамі. Зараз дырэктару Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў патрэбнае дарагое лячэнне (http://us1.campaign-archive1.com/?u=0a90f5566cb4b6f912753c2ed&id=1456b7e97f&e=3a5df2e5ca).

Адзіныя даступныя ў Беларусі лекі, якія могуць прыпыніць распаўсюд ракавых клетак па арганізме, Sutentin, каштуюць 8 тысячаў даляраў у месяц. Віталь ужо распачаў

Page 3: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

курс лячэння. Калі лекі будуць дапамагаць, далей ён будзе атрымліваць іх бясплатна. Між тым, існуе патрэба прымаць і іншы прэпарат, каб не залежыць ад паставак лекаў у Беларусь.

Акрамя таго, дзякуючы дапамозе сяброў, Сіліцкага пагадзілася прыняць на кансультацыю адна з бельгійскіх клінік. Калі кансультацыя пройдзе паспяхова, і ўрачы возьмуцца за лячэнне, яго курс будзе дарагім.

Офіс за дэмакратычную Беларусь разам з арганізацыяй Pact (міжнародная некамерцыйная дабрачынная арганізацыя) адкрылі ў Бельгіі і Украіне банкаўскія дабрачынныя рахункі для збору фінансавай дапамогі Віталю Сіліцкаму.

Дапамагчы калегу можна, пералічыўшы грошы на яго лячэнне.Бельгія:

Bank ING, Branch Sablon 20, rue de la Regence, 1000 Brussels, Belgium Рахунак на імя: Office for a Democratic Belarus Рахунак: 363-0779606-57 IBAN: BE09 3630 7796 0657 BIC (SWIFT): BBRUBEBB Payment details: donation for Vitali Silitski

Калі вы жадаеце пералічыць больш за 1 тысячу еўра, калі ласка, праінфармуйце Вольгу Стужынскую: [email protected]

Украіна:Бенефіцыятар: Nataliia Karchevska Account#: 2620 9 201476957 Beneficiary’s bank: OTP Bank 43 Zhylyanska Str., Kyiv, 01033 SWIFT code: OTPVUAUK

Паводле рассылкі belngo.infoуверх

Дзень адчыненых дзвярэй у ЕГУЕўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (Літва) пачынае кампанію

па наборы новых студэнтаў. Цягам вясны 2011 года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць будучым студэнтам ЕГУ бліжэй пазнаёміцца з еўрапейскай сістэмай адукацыі і адзіным беларускім універсітэтам у Еўрапейскім Саюзе.

Дакументы прымаюцца на дзённыя і завочныя бакалаўрскія праграмы, а таксама на дыстанцыйныя курсы і магістратуру.

У гэтым навучальным годзе для студэнтаў першага курса будзе павялічаная колькасць стыпендый, ільготаў па аплаце і іншых бонусаў, што не толькі дазволіць даць студэнтам якасную еўрапейскую адукацыю, але і створыць больш спрыяльныя ўмовы аплаты, а то і ўвогуле вызваліць ад яе (трэцяя частка студэнтаў ЕГУ вучыцца бясплатна).

Сёлета Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт падрыхтаваў пералік важных дат  для тых, хто паступае ў ЕГУ.

Для абітурыентаў і іх бацькоў будуць арганізаваныя два Дні адчыненых дзвярэй. 25 – 27 сакавіка наведвальнікі ЕГУ атрымаюць унікальны шанец пазнаёміцца

бліжэй не толькі з універсітэтам, але і з жыццём у Літве. Абітурыенты і іх бацькі змогуць наведаць навучальны корпус ЕГУ і заняткі цяперашніх студэнтаў, пагутарыць з выкладчыкамі, кіраўніцтвам і студэнтамі, а таксама здаць некаторыя ўступныя экзамены.

Яшчэ адзін Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 16 красавіка. Акрамя таго, для абітурыентаў ЕГУ агранізаваны конкурс творчых працаў

пад назвай "Інтэлектуальны марафон", удзел у якім дае бонусы падчас паступлення

Page 4: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ва ўніверсітэт.Таксама Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае школьнікаў з Беларусі

на бясплатны дыстанцыйны курс пад назвай «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур», распрацаваны як альтэрнатыва беларускаму курсу «Грамадазнаўства».

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і адказаў на шматлікія пытанні запрашаем вас наведаць афіцыйны сайт студэнцкай супольнасці ЕГУ .

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – гэта беларускі ўніверсітэт, які быў адчынены ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў працу ў Вільні (Літва) ў 2005 годзе.

На цяперашні момант ва ўніверсітэце на дзённых і завочных праграмах навучаюцца больш за 2000 студэнтаў, большасць з якіх – беларусы. Студэнты атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях. Дыплом ЕГУ – гэта дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ва ўсіх краінах Еўрасаюза і краінах Паўночнай Амерыкі.

Паводле http://nastaunik.info уверх

ВНУ будуць выдаваць студэнтам дазвол на выезд за мяжу На разглядзе ў парламенце знаходзіцца праект закону, паводле якога можа

быць адменена патрабаванне для студэнтаў пытаць дазвол на выезд за мяжу ў Міністэрстве адукацыі. Пры гэтым сама сістэма дазволаў застанецца.

Паводле праекта,  цяпер вырашаць, пускаць ці не студэнта за мяжу, будзе адміністрацыя ВНУ.

 Разгляд законапраекту ў першым чытанні запланаваны на вясновую сесію палаты прадстаўнікоў, якая распачне сваю працу 4 красавіка.

 Ездзіць за мяжу толькі з дазволу Міністэрства адукацыі студэнтаў абавязаў дэкрэт прэзідэнта ў 2005 годзе.

У ім адзначалася, што «накіраванне грамадзянаў, якія навучаюцца ў арганізацыях сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі».

 Забарона на выезд студэнтаў без дазволу Міністэрства тлумачылася ўладамі як адна з мераў па папярэджанні гандлю людзьмі.

уверх

Абвесткі:

Канферэнцыя “Мы і птушкі” у ГародніГродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак

Бацькаўшчыны” (АПБ) 26-27 лютага ладзіць адкрытую канферэнцыю “Мы і птушкі”, прысвечаную 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853).

Перад пачаткам канферэнцыі будзе адкрыта выстава конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2011”

Усе ўдзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы фарматам 20х30 см за 7.000 руб. за шт., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”.

Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў і артыкулаў атрымаюць каштоўныя прызы падчас канферэнцыі.

Будуць не толькі цікавыя прэзентацыі цікавых людзей з розных мясцін Беларусі,

Page 5: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

але таксама з Польшчы і Швецыі, інтэрактыўныя конкурсы, майстар-класы, фільмы і шмат чаго іншага.

Падрабязная праграма - у дадатку.

уверх

Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаўПаважаныя паэты і празаікі! Шаноўныя аўтары з ліку тых, хто ўжо апублікаваў

дэбютныя зборнікі!Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой

кнігі і ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі — на наступныя адрасы:

220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, пак. 906; e-mail: [email protected].Чаму менавіта Конкурс другой кнігі? Як сведчыць беларуская выдавецкая ды

і быццёвая практыка, менавіта ў стварэнні і выданні другой кнігі літаратары маюць найбольшыя праблемы і клопат.

Удзел у Конкурсе могуць браць аўтары і аўтаркі самых розных мастацкіх кірункаў і стыляў. Перавага аддаецца літаратурнай моладзі.

Пераможца Конкурсу атрымае адпаведны падарунак — бясплатнае выданне сваёй кнігі!

Паводле Прэсавай службы Саюза беларускіх пісьменнікаўуверх

Летнія курсы ў БудапешцеЦэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт летніх школ па экалагічных навуках

(CEU Summer University courses on Environmental Science) абвяшчае правядзенне курсаў на лета 2011 года і запрашае ўдзельнікаў з рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі – дзяржаўных служачых. Маладых навукоўцаў і даследчыкаў:

1.Курс “Адаптацыя і адаптыўнае кіраванне экасістэмамі”, Будапешт, 27 чэрвеня – 9 ліпеня.Адаптацыя стала асноўным паняццем у экалагічных і звязаных з імі сацыяльных

навуках, а таксама ў палітычных працэсах на розных узроўнях. Многім сектарам неабходная інфармацыя аб бягучым стане і будучым накірунку экасістэмных умоваў, патэнцыяле адаптацыі экасістэм і адпаведнай палітыцы і структуры кіравання.

Гэтая галіна даследванняў і практыкі на мяжы прыродных, сацыяльных і палітычных навук, дзе складанасці экасістэм адпавядаюць складанасцям сацыяльных сістэм.

Выклікі такога супрацоўніцтва і развіцця палітыкі патрабуюць не толькі арыентавання ў складаных пытаннях фізічных і экалагічных працэсаў з высокім узрознем няпэўнасці, але і ўліку разнастайнасці патэнцыяльнага чалавечага фактара і шматлікіх зацікаўленых бакоў.

Дырэктар курса:Laszlo Pinter, Дэпартамент экалагічных навук і паітыкі, CEU, Будапешт, Венгрыя Anton Shkaruba, Дэпартамент экалагічных навук і палітыкі, CEU, Будапешт,

Венгрыя.Патрабаванні да кандыдатаў:Аспіранты і маладыя выкладчыкі ўніверсітэтаў, навуковыя супрацоўнікі і

даследчыкі.

Page 6: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Заяўкі ад студэнтаў без вышэйшай адукацыі не разглядаюцца.Магчымая фінансавая падтрымка ўдзельнікаў.Кандыдаты мусяць запоўніць заяўку на ўдзел на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://

apply.embark.com/nondegree/ceu/, накіраваць ліст зацікаўленасці і рэкамендацыйныя лісты.

Апошні тэрмін – 15 лютага.З пытаннямі звяртайцеся: Ms. Sarolta Szabo, тэл.: (36-1)327-3811, альбо па пошце

[email protected] Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

www.summer.ceu.hu/adaptation 2.Курс «Устойлівае чалавечае развіццё: ад міжнародных рамкавых канвенцый да

рэгіянальнай палітыкі», Будапешт. 4-15 ліпеня.Курс ладзіцца шосты год запар. Гэтым разам будзе сфакусаваны на палітычных

пытаннях і аб'яднае для дыскусіі палітыкаў сярэдняга і высокага ўзроўняў, практычных дзеячоў, акадэмічных супрацоўнікаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці па рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Агульная мэта школы – павышэнне разумення і прымянення канцэпцыі ўстойлівага чалавечага развіцця. Курс складаецца з некалькіх узаемадапаўняльных тэм, спалучае тэарэтычнае ўздзеянне і практычны досвед, будзе ладзіцца з далучэннем шматлікіх экспертаў.

Кіраўнікі курса:Alexios Antypas, Дэпартамент экалагічных навук і палітыкі, CEU, Будапешт,

Венгрыя Андрэй Іваноў, Регіянальны Цэнтр ПРААН, Братыслава, СлавакіяMihail Peleah, Рэгтянальны Цэнтр ПРААН, Братыслава, Славакія.Да ўдзелу запрашаюцца:Дзяржаўныя службоўцы і асобы, якія прымаюць рашэнні, аспіранты і маладыя

выкладчыкі ўніверсітэтаў, зацікаўленыя навукоўцы і практыкі.Заяўкі ад студэнтаў не разглядаюцца.Магчымая фінансавая падтрымка на ўдзел.Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага.З пытаннямі звяртайцеся:  Ms. Sarolta Szabo, тэл.: (36-1)327-3811, альбо па

эл.пошце [email protected] Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.summer.ceu.hu/

sustainable уверх

Семінар па напісанні еўрапейскіх праектаўГрамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый», асветніцкае

грамадскае аб'яднанне «Фонд Імя Льва Сапегі», Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Літва) запрашаюць прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, некамерцыйных установаў, іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі да ўдзелу ў навучальных семінарах «Распрацоўка праектных прапановаў для ўдзелу ў праграмах Еўрапейскага Саюза».

Удзельнікі семінараў змогуць атрымаць актуальную інфармацыю пра існуючыя для Беларусі праграмы Еўрапейскай Камісіі, атрымаць базавыя веды і навыкі ў галіне праектавання і праграмавання грамадскай і прафесійнай дзейнасці, засвоіць інструменты логіка-структурнага падыходу.

Page 7: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Працяг кожнага семінара – 3 дні.Колькасць удзельнікаў – да 15 чалавек.Плануюцца группы для пачаткоўцаў і «прасунутых» удзельнікаў.Кожны семінар будзе складацца з трох працоўных сесій раз на тыдзень (тыдзень

адводзіцца на самастойную працу». Працяг кожнай сесіі – 4 гадзіны.Серыя бліжэйшых семінараў будзе ладзіцца 9, 16, 23 сакавіка (па серадах),

пачатак у 17.00 па адрасе: г. Минск, ул. Багратиона, 39.Для ўдзелу ў семінарах неабходна адаслаць арганізатарам анкету-заяўку (у

дадатку да «Кронікі»).Апошні тэрмін – да 28 лютага.Анкету дасылайце на адрас: [email protected] За інфармацыяй звяртайцеся да Таццяны Кавалёвай: (029) 353 44 45,

[email protected] .

уверх

Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыіРэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў

ЮНЭСКА” сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.

Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.У яе межах арганізатары плануюць працу па такіх накірунках як: праблемы

ўкаранення, развіця і функцыянавання разнастайных метадаў абілітацыі і рэабілітацыі (арт-тэрапіі, анімалотэрапіі, праграмы “Магія, якая ацаляе” і інш.), роля грамадскіх аб’яднанняў, НГА у сферы рэабілітацыі; медыцынскія. Сацыяльныя і псіхолага-педагагічныя аспекты АМР і іншае.

Канферэнцыя заклікана аб’яднаць калег і партнёраў у гэтай сферы, дапамагчы ім абмяняцца актуальным досведам, зрабіць унёсак у разнастайнасць методык, якія садзейнічаюць абілітацыі і рэабілітацыі; садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі па пытаннях рэабілітацыі.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2cКантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.

+375296162309, Skype: ermkatushaПаводле рассылкі БАСР

уверх

Праграма трэвэл-грантаў фонда ЗІСФонд ЗІС у горадзе Салем, Германія, прапануе моладзі ад 16 да 20 гадоў

унікальную магчымасць атрымаць грант у памеры 600 эўра для азнаямляльнай вандроўкі ў іншую краіну.

Умовы фінансавання прадугледжваюць наступныя патрабаванні да вандроўкі:-атрымальнік гранта вандруе адзін,-маршрут вандроўкі ляжыць па-за межамі стандартных турыстычных

маршрутаў,-удзельнік праграмы вядзе дзённік “падарожных нататак”,

Page 8: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

-пажадана не абіраць авія-маршрутаў,-па сканчэнні паездкі ўдзельнік праграмы прадстаўляе выніковы праект.Удзел у праекце дае магчымасць моладзі атрымаць рэалістычныя ўражанні ад

штодзённага жыцця за мяжой і лепш зразумець раней малазнаёмую культуру.Грант – больш, чым грошы. Гэта магчымасць атрымаць незабыўныя ўражанні ад

уваходжання ў культуру іншага народа. Кожны ўдзельнік мае асабістага кансультанта, які дапамагае арганізаваць паездку праз эл.пошту. Большасць гэтых памагатых – былыя ўдзельнікік праграмы і маюць досвед падобных вандровак.

Праект паведамлення, падрыхтаванага па выніках вандроўкі, ацэньвае спецыяльнае журы.

Штогадова выдаецца каля 50 грантаў.Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага.Кантакт: c/o Schule Salem,D-88682 Salem

Germany, тэл.: +49(7553)919 332, факс: +49(7553)919 301, эл.пошта [email protected] Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.zis-reisen.de/conditions/articles/get-a-zis-travel-grant.html

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Анлайн кніга пра падзеі 19 снежняМіжнародны Альянс па правах чалавека СІВІКУС мае планы стварыць

анлайн “кнігу” на ангельскай ды рускай мовах, прысвечаную падзеям 19-га снежня ў Беларусі.

Да супрацы запрашаюцца як аматары, так і прафесійныя журналісты, пісьменнікі з Беларусі. Будуць вітацца персанальныя гісторыі асобаў, якія на свае вочы бачылі падзеі 19-га снежня і ўдзельнічалі ў іх.

Няважна, хто аўтар: грамадскі актывіст ці кіроўца таксі. Аўтарская гісторыя будзе важная і цікавая ня толькі з адукацыйнага ці праваабарончага пункту гледжання, але, найперш, як сведчанне гістарчнага факта.

Стваральнікі "кнігі" жадаюць ведаць, чым персанальна для кожнага сведкі былі і ёсць падзеі 19-га снежня.

Свае гісторыі дасылайце на эл. адрас: [email protected] ды [email protected] з пазнакай у тэме: “Stories about 19th December in Belarus”.

Электронная версія кнігі будзе дысланая ўсім жадаючым.Гісторыі будуць збірацца да канца лютага.Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Конкурс для дызайнераўАрганізацыя Belarus Watch (Літва) сумесна з Офісам за дэмакратычную

Беларусь (Брусэль) у складзе кааліцыі грамадскіх арганізацый у Беларусі і краінах ЭЗ абвесцілі конкурс для дызайнераў на распрацоўку візуалізацыі грамадскай кампаніі за бязвізавы рух паміж Беларуссю і Еўрасаюзам - VISA FREE BELARUS.

Грамадская кампанія будзе праходзіць у Беларусі і краінах Еўрасаюза. Яна скіраваная на тое, каб мара аб свабодзе руху без межаў калісьці змагла стаць рэальнасцю.

Кампанія мае патрэбу ва ўласным лагатыпе/банеры, буклеце ды візуальным

Page 9: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

слогане.Арыентацыйныя слоганы кампаніі:REMOVE VISA WALLVISA FREE BELARUS NOWЗА БЕЗВИЗОВУЮ БЕЛАРУСЬ!ЕВРОПА, МЫ СВОИ!ЗА БЯЗВІЗАВУЮ БЕЛАРУСЬ!ЕЎРОПА, МЫ СВАЕ!Аўтар можа прапанаваць свае варыянты слоганаў і назвы.Аўтар найлепшага эскіза будзе запрошаны ў якасці афіцыйнага партнёра кампаніі

і атрымае ганарар у памеры 300 еўра.  Аўтар эскіза, які пераможа, будзе абавязаны прадставіць поўнафарматную версію сваёй працы для друку цягам двух працоўных дзён пасля абвяшчэння вынікаў.

Апошні тэрмін падачы працаў - 14 лютага да 12.00.З пытаннямі звяртайцеся праз тэлефон у Літве:  +37067162014 альбо скайп:

marianailj альбо эл. адрас: [email protected]Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Патрабуецца валантэр у Гродзенскі дзіцячы хоспісГрамадзкая дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” шукае

валантэра для падтрымкі і тэхнічнага абслугоўваньня вэб-пляцоўкі, створанай для асьвятленьня дзейнасьці арганізацыі і дапамогі хворым дзецям.

Дапамога валантэра патрэбная 2 гадзіны штотыдзень.Ахвотных дапамагчы просім зьвяртацца на эл.адрас [email protected] Грамадзкая дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” працуе з 2008

года, аказвае дапамогу цяжка і невылечна хворым дзецям.

уверх

Не спазьніся!

Шацілкаўскія чытаньні” ў Сьветлагорску15 красавіка ў Сьветлагорску Гомельскай вобласьці будзе праводзіцца ІІІ

навукова-практычная канфэрэнцыя “Шацілкаўскія чытаньні”. Атрымаць інфармацыю і зрабіць заяўку на ўдзел можна па эл. адрасе

[email protected] альбо па тэл. (029) 132 43 85 – Алена Масьлюкова, (02342) 5 42 59 – музей Сьветлагорска.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 31 сакавіка.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://

svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=330

уверх

Каледж імя Карла Фрыдрыха ГердэлераМэта Каледжа імя Карла Фрыдрыха Герделера "Якасць дзяржаўнага кіравання"

Фонду імя Робэрта Боша - аб'яднаць Эўропу. Каледж зьяўляецца чатырохтыднёвым міжнародным семінарам для падвышэньня кваліфікацыі маладых грамадскіх

Page 10: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

лідэраў.Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лютага.Дадатковая інфармацыя - на вэб-пляцоўцы:  www.goerdeler-kolleg.de на старонках

каледжа 2011.Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стварэньне вэб-пляцоўкі для інвалідаў-калясачнікаў Грамадзкае аб’яднаньне “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”

(ГА “РАІК”) пры падтрымцы РУП “Белтэлеком” (бясплатна) пачалі распрацоўваць вэб-пляцоўку грамадзкага аб’яднаньня. Пачатак функцыянаваньня пляцоўкі – вясна 2011 года.

Вашых прапановаў чакаюць на адрас: [email protected], Яўген Шаўко (029) 7375577, 6309601

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету”Канфэрэнцыя “Разуменьне сацыяльнага сьвету” адбудзецца 13-15 ліпеня ва

Ўнівэрсытэце Хаддэрсфілд (Вялікабрытанія).Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і навукоўцы з розных дысцыплін сацыяльных

навук.Апошні тэрмін падачы заявак – 18 сакавіка.Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:http://www2.hud.ac.uk/hhs/research/conf/criss/index.php

Рассылка БАСР паводле http://obshestvo.org

Спабор малых справаўМіжнароднае аб'яднаньне «Грамадзянская Беларусь» (Прага) абвяшчае спабор

для НГА, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА.Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 16 лютага.Паводле рассылкі belngo.info

Спабор грантаў на дасьледаваньні публічнай палітыкіУ межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных дасьледаваньняў

Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) абвяшчае чарговы спабор малых грантаў.

Заявы на ангельскай, рускай ці беларускай мовах павінны быць прадстаўленыя ў электронным выглядзе на адрас: [email protected] .

Апошні тэрмін – 6 сакавіка.

Міжнародная летняя школа “Правы чалавека і медыцына”Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвесьціў спабор на ўдзел у Міжнароднай

Page 11: Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

летняй школе па правах чалавека "Правы чалавека і мэдыцына", якая адбудзецца ў Варшаве-Мэдзішыне з 25 чэрвеня па 2 ліпеня 2011 году.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл. адрас: [email protected] дакумэнты, пералічаныя на вэб-пляцоўцы: http://www.yhrm.org/advertisments/nabor_na_mezhdunarodnuyu_letnyuyu_shkolu_po_pravam_cheloveka_prava_cheloveka_i_meditsi  альбо на звычайную пошту: Helsińska Fundacja Praw Człowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лютага.Паводле рассылкі belngo.info